Реферат по предмету "Религия"


Іудаізм 2

Іудаізм
ЗМЕСТ
1. Этапы гісторыі іудаізму
2. Веравучэнне і культ іудаізму
3. Іудаізм на Беларусі
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Этапыгісторыііудаізму
Іудаізм– нацыянальнаярэлігіяяўрэяў. Колькасцьягопрыхільнікаўскладаезараз14 мільёнаўчалавек. БольшасцьіхжывеўІзраілеіЗША.
Іудаізмз'яўляеццасамайстаражытнаймонатэістычнайрэлігіяй. ЯгофарміраваннепачынаеццазXIIIст. дан.э., калікачавыяяўрэйскіяплямёнызаваёўваюцьтэрыторыюПалесціны(Ханаан). Дагэтагаяўрэібыліполітэістамі,іхвераваннііабрадыпрынцыпованеадрознівалісяадтых, якіхпрытрымлівалісяіншыянародыгэтагарэгіёну. Сяродяўрэяўбылішырокараспаўсюджаныфетышызм, анімізмімагія. АднакіпасляXIIIст. дан.э. яўрэінеадразуробяццапаслядоўнымімонатэістамі,існуюцьшматлікіявыпадкіадступленняадкультуадзінагаБогаішанаваннебагоўтыхнародаў, сяродякіхяўрэіжылі. Канчаткова монатэізм усталёўваеццасярод яўрэяў у VІ ст. да н.э.
Тэрмін "іудаізм'' паходзіцьад назвы самага шматколькаснага з дванаццаці яўрэйскіх плямён– племені Іуды, якое ўXI ст. да н.э. зрабілася пануючым.
Даследчыкі вылучаюць у гісторыі іудаізму тры асноўныя этапы: біблейскі, талмудычны рабіністычны і рэфармісцкі.
Біблейскі этап ахоплівае час зXIII ст. да н.э. па70 г. н.э. У гэты перыяд яўрэі мелі сваю дзяржаву на тэрыторыі Палесціны. Асноўную ролю ў іх рэлігійным і палітычным жыцці адыгрывае першая частка Бібліі, якую іудзеі называюць Танах (Запавет). Ён складаецца з39 кніг і трох частак: «Закон'' (Тора), „Прарокі“ (Набіім) і „Пісанні“ (Кетубім). Напісаны Танах быў у ХІІІ-ІІ стст. да н.э. на тэрыторыі Палестыны і Вавілона на старажытнаяўрэйскай мове.
Анову Танаха складае палажэнне аб тым,што ёсць адзіны Бог Яхвэ, які ўсё стварыў, абраў яўрэяў і заключыў з імі запавет, згодна з якім, яўрэі абавязаны шанавацьЯхвэ як адзінага Бога і выконконваць Ягоныя запаведзі, а Яхвэ будзе падтрымліваць яўрэяў.
Трэба адрозніваць запавет,як ён разумеецца ў іудаізме, ад блізкіх яму паняццяў „завяшчанне“ і „дагавор“. У адрозненне ад завяшчання, запавет патрабуе іад іншага боку (яўрэяў) актыўных дзеянняў, інакшён скасоўваецца. У адрозненне ад дагавору, запавет з'яўляецца аднабаковым– ініцыятыва яго заключэння цалкам сыходзіцьад Яхвэ.
Першым чалавекам, з якім у яўным выглядзе быў заключаны запавет, і, адпаведна, першым яўрэем, лічыцца Аўраам. Згодна з Бібліяй,ён жыў у ХVІІІ ст. да н.э. у Уры Халдзейскім (Вавілоне), быў качэўнікам, чалавекам даволі багатым, але не меў дзяцей,ад чаго вельмі пакутваў.І аднойчы Аўрааму з'явіўся Бог і даў яму два абяцанні. Па-першае,Ён паабяцаў аддаць яму і ягоным нашчадкам Зямлю Ханаанскую (Палесціну), куды загадаў перасяліцца. Па-другое, Бог паабяцаў Аўрааму,што ад яго пойдзе шматлікі народ, якібудзе дабраславёны:»І сказаў Гасподзь Аўрааму: пайдзі з зямлі тваёй… у зямлю, якую Я ўкажу табе. І Я стваруад цябе вялікі народ, і дабраслаўлю цябе...І дабраславяцца ў табе ўсе плямёны зямныя" (Быц.,12,1-3) Згодна з Бібліяй, калі Аўрааму было сто гадоў, а ягонай жонцы Сары -дзевяноста, у іх нарадзіўся сын Ісак. Як знак гэтага запавету з Богам, Аўраам зрабіў сабе абразанне.І зараз кожнаму іудзейскаму хлопчыку на восьмы дзень жыцця робяць абразанне, каб указаць на ягоную прыналежнасць да богаабранага народа.
У далейшым, згодна з Бібліяй, у больш пашыраным і дэталёвым выглядзе запавет быў заключаны з Маісеем, які вывеў яўрэяў з егіпецкага палону, правёў праз Чырвонае мора і сорак гадоў вадзіў па пустыні, каб змянілася пакаленне і ў Зямлю Абяцануюне ўвайшлі тыя, хто нарадзіўся ў рабстве.
Матывы богаабранасці адыгралі вельмі значную ролю ў гісторыі яўрэйскага народа. Упэўненасць у сваей выключнасці і нязменнай падтрымцы Бога дазволіла яўрэям вытрымаць сур'ёзныя і шматлікія выпрабаванні. Палітычны лёс яўрэяў быў вельмі цяжкім.Тэрыторыя Палесціны знаходзілася на перакрыжаванні інтарэсаў магутных дзяржаў, і яе ўвесь час заваёўвалі. Ужо ў Х ст, старажытнаяўрэйская дзяржава распалася на дзве часткі: Ізраіль і Іудзею. На тэрыторыі Іудзеі знаходзіўся Іерусалім са знакамітым Іерусалімскім храмам, які лічыўся домам Яхвэ.і з'яўляўся цэнтрам іудаізму. У722 г. да н.э. Ізраіль быў заваяваны асірыйцамі, а ў586 г. дан.э. Іудзею заваяваў вавілонскі цар Навухаданосар. Іерусалімскі храм быў разбураны, а мноства народу на чале са жрацамі вывелі ў Вавілон. Гэта была агульнапрынятая ваенная тактыка тых часоў: з заваяванай краіны выводзілісянайбольш таленавітыя рамеснікі,каб яны працавалі на заваёўнікаў, а таксама знаць, каб не было каму ўзняць паўстанне. Апынуўшыся ў Вавілоне, яўрэі былі пазбаўлены магчымасці наведваць Іерусалімскі храм і прыносіць там ахвяры Яхвэ. Таму тут узнікае іншая рэлігійная арганізацыя іудзеяў– сінагога (сход веруючых), дзе чыталі свяшчэнныя кнігі і спявалі псалмы (рэлігійныя гімны). Сінагогай сталі таксама называць будынак, у якім усе гэта адбывалася.
У538 г. да н.э. Вавілон заваяваў персідскі цар Кір, які дазволіў яўрэям вярнуцца ў Іерусалім і адбудаваць там храм. У перыяд так званага Другога храма яўрэі паступова ператвараюцца ў адзіную рэлігійную суполку. Уся ўлада канцэнтруецца ў руках жрацоў, першасвятар атрымлівае паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы. Узмацняецца адасобленасць яўрэяў ад іншых народаў, згодна з прынятым у 444 г. да н.э. законам, ім забаранялася ўступаць у шлюб з прадстаўнікамі іншых народаў. Гэтым быў пакладзены пачатак этнічнай і рэлігійнай замкнутасці яўрэяў.
У 322 годзе дан.э. Палесціна была заваявана войскамі А.Македонскага, а ў66 г. дан.э. трапляе пад уладу Рыма. Узмацняецца працэс рассялення яўрэяў па-эа межы Палесціны, які атрымаў назву дыяспара. Многія яўрэі, асабліва з вышэйшых слаёў, сталі прымаць грэчаскія эвычаі.
Усё гэта прывяло да крызісу ў іудаізме. У ім вылучыліся тры партыі альбо школы: садукеі, фарызеі і ясеі.
Садукеі(ад імя Цадока, заснавальніка жрэцкай дынастыі) належалі да вышэйшага жрэцтва Іерусалімскага храма,, знаці і багатага купецтва. Яны выступалі за строгае выкананне рэлігійнай традыцыі, а таксам ў абарону інтарэсаў вышэйшых слаёў грамадства. Асноўнай іх мэтай было стварэнне магутнай яўрэйскай дзяржавы.
Фарызеі («аддзеленыя'') былі звязаны з сінагогамі, дзе яны займаліся тлумачэннем Торы і навучаннем веруючых.Яны імкнуліся да большага дэмакратызму ў рэлігійным жыцці, клапаціліся аб дабрабыце простага народа і выступалі за больш гібкае ўспрыманне традыцыі. Аднак асноўны націскяны рабілі на неабходнасць захавання вернасці духу Торы і імкнуліся паслядоўна і дэталева яе выконваць. Па гэтай прычыне ў далейшым слова „фарызей'' стала абазначаць чалавека, які дэманструе паказную набажнасць.
Ясеі (“сыны святла») уяўлялі сабой нешта накшталт манаскай суполкі, члены якой вялі аскетычнае жыццё і не прызнавалі знешняй абраднасці. Яны верылі ў замагільнае існаванне, дзе праведнікі атрымаюць узнагароду. У ясеяў існаваў культ нейкага «Настаўніка справядлівасці», які быў пакараны за веру.
Ва ўмовах рымскага прыгнёту і палітычнага заняпаду сярод іудзеяў узмацняюцца чаканні Месіі, якія існавалі ўжо на працягу некалькіх стагоддзяў. Верылі, што Яхвэ карае яўрэяў за іх адступленне ад запавету, але Ён застаецца нязменным у сваей міласці да абранага Ім народа. Яхвэ пашле яўрэям Месію («Памазаніка»), які вызваліць іх ад чужаземнага прыгнёту і дасць ім новы запавет. На працягу некалькіх стагоддзяў іудзеі марылі аб ''Дні Гасподнім", калі Бог праз Месію выратуе свой народ. Аднак яны па-рознаму ўяўлялі сабе вызваліцеля, які павінен быў прыйсці. Прарокі, якія прадказалі з'яўленне Месіі, пісаліаб ім якаб духоўным вызваліцелю і сцвярджалі, што ён не толькі дасць яўрэям новы запавет, які будзе запісаны ў іх сэрцах, але дабраахвотна прыме пакуты за грахі людзей. Большасць жа іўдзеяў уяўляла Месіюяк палітычнага вызваліцеля, які ўзначаліць паўстанне супраць іншаземцаў, пасля чаго яўрэі будуць панаваць над сваімі ворагамі, жыць у шчасці і багацці. Само слова «месія'' (па-старажытнаяўрэйску „машыах“) перакладаецца як ''памазаннік». Чакалася, што ён будзе з роду цара Давіда. У старажытных яўрэяў цароў памазвалі на царства – лілі ім на галаву асаблівы алей як знак царскай годнасці. Адныя іудзеі ўяўлялі Месіюяк духоўнагацара, другія– як палітычнага.
УІ ст. н. э. на грунце іудаізму ўзнікла хрьісціянства. Было абвешчана,што тым Месіяй, якога іудзеі чакаюць ужо некалькі стагоддзяў, з'яўляецца Ісус Хрыстос. Асноўная частка іудзеяў не прыняла Хрыста ў якасці Месіі і стала праследаваць хрысціян як шкодную секту. Галоўныя надзеі яўрэяў былі звязаны з палітычным вызваленнем ад рымскага прыгнёту. Былі ўзняты два паўстанні (у66-73 і132-135 гг.). Абодва яны пацярпелі паражэнне. У70 г. рымляне разбурылі Іерусалімскі храм, а ў 133– сам Іерусалім.--PAGE_BREAK--
Талмудычна-рабінстычны этап доўжыўся з70 г. па першую паловуXIX ст. У іудаізме гэтага перыяду ў рэлігійнай форме знайшло сваё адлюстраванне жыццё яўрэяў ва ўмовах дыяспары.Вялікая колькасць яўрэяў жыла за межамі Палесціны і раней, але разбурэнне Іерусаліма і храма паклала канец існаванню старажытнаяўрэйскай дзяржавы, а разам з ёй і старажытнаму іудаізму. У дыяспары канчаткова фарміруецца новая рэлігійная арганізацыя іудзеяў– сінагога. Яна выконвала ролю рэлігійнага і грамадскага цэнтра. Кіруючая роля ў сінагогах належала рабінам ( ад. яўр. раббі– настаўнік). Гэта былі адукаваныя людзі, якія займаліся навучаннем, чытаннем і тлумачэннем Танаха, асабліва першай яго часткі– Торы, а таксама вырашэннем жыццёвых праблем яўрэяў на падставе палажэнняў апошняй.
Ва ўмовах страты дзяржавы і жыцця сярод іншых народаў яўрэі захавалі веру ў сваю богаабранасць і кожны свой крок імкнуліся суадносіць з тым рэлігійным законам, які даў ім Бог. Па гэтай прычыне ўзнікла патрэба ў дэталёвых кементарыях да Торы, каб ужыць яе нормы ў канкрэтных выпадкахжыцця. Першыя такія каментарыі з'явіліся яшчэ ў ІV стагоддзі да н. э. Спачатку яны перадаваліся вусна, а потым пачалі запісвацца і атрымалі назву Мішна (''Паўтарэнне''). Крыху пазней быў створаны каментарый да Мішна– Гемара (''Поўнае тлумачэнне"). Аб'яднаныя Мішна і Гемара атрымалі назву Талмуд (''Вучэнне''). Існуе дзве ягоныя рэдакцыі: палесцінская (Ш ст.н.э.) і вавілонская (V ст.н.э.) Талмуд ўяўляе сабой велізарны зборнік рэлігійна-юрыдычных правіл, а таксама жыццевай мудрасці яўрэяў. У ім даецца надзвычай даталёвая рэгламентацыя паводзін. Ён становіцца асновай заканадаўства і маралі іудзеяў.
На гэтым этапе ў іудаізме ўзнікае містычны рух– Кабала, (старажытнаяўр.– паданне, традыцыя). Згодна з ёй, Бог– гэта бясконцая і нявызначаная сутнасць, пазбаўленая любых атрыбутаў. Аднак яна праяўляецца праз рэчы, самаразгортваецца ў іх. Наблізіцца да пазнання Бога чалавек можапраз асэнсаванне таямнічага сэнсу імёнаў, літар, якія складаюць імёны, і лічбаў, якія адпавядаюцьгэтым літарам. Кабалісты верылі, што пры дапамозе спецыяльных магічных рытуалаў і малітваў чалавекможа аказваць уплыў на гістарычны працэс (напрыклад, наблізіць прышэсце Месіі), бо Бог дае адказы на жаданні чалавека.
Ва ўмовах жыцця сярод іншых народаў яшчэ больш узмацоўваецца этнічная замкнутасць яўрэяў. Яны не змешваюцца з мясцовым насельніцтвам і жывуць асобнымі суполкамі— кагаламі. Асноўная ўвага ў гэты час надаецца абрадаваму боку рэлігіі. Яўрэі трымаюцца за іудаізм як за веру бацькоў, каб захаваць сваю этнічную самабытнасць і пазбегнуць асіміляцыі.
Сучасны этап у гісторыі іудаізму пачаўся з першай паловыXIX ст. У гэты перыяд узнікае праблема прыстасавання яўрэяў да дасягненняў еўрапейскай культуры Новага часу. У залежнасці ад вырашэння гэтай праблемы іудаізм падзяліўся на тры асноўныя накірункі: артадаксальны, рэфарматарскі і кансерватыўны.
Артадаксальны іудаізм разглядае сябе як адзіна правільны. Сваёй асноўнай мэтай ён лічыць захаванне традыцый іудаізму ва ўмовах сучаснага жыцця. У артадаксальным іудаізме да веруючых прад'яўляюцца строгія патрабаванні культавага характару. Яныпавінны штодзённа вывучаць Тору і строга выконваць усе правілы, зафіксаваныя ў Талмудзе.
Рэфарматарскі іудаізм выходзіць з таго, што неабходна ўлічваць патрабаванні часу. Акцэнт у ім робіцца не на абрадах, а на маральных нормах паводзін. Абвяшчаецца, што закон павінен выконвацца не таму, што так загадаў Бог, а таму, што гэта мае сэнс у сучасным рэлігійным жыцці. У рэфарматарскім іудаізме рабінамі могуць быць жанчыны.
Кансерватыўны іудаізм узнік як рэакцыя на змярцвеласць традыцыі, з аднаго боку, і бяздумныя асімілятарскія тэндэнцыі, з другога. Ён выступае за вернасць традыцыі, але, калі гэта неабходна, з папраўкамі. Кансерватыўны іудаізм па сваей накіраванасці знаходзіцца паміж артадаксальным і рэфарматарскім. Ён выступае за змены,але з улікам гістарычнага вопыту яўрэяў.
Зараз артадаксальны іудаізм з'яўляецца пануючай рэлігіяй у Ізраіле. Ён не мае афіцыйнага статусу дзяржаўнай рэлігіі, але карыстаецца надзвычай моцнай падтрымкай урада і аказвае істотны ўплыў на грамадскае жыццё ў краіне. Усе пытанні сямейнага і спадчыннага права вырашаюцца ў адпаведнасці з нормамі. Танаха і Талмуда. Не зарэгістраваны ў сінагозе шлюб, не прызнаецца законным. Рабіны знаходзяцца на дзяржаунай службе і займаюцца афармленнем актаў грамадзянскага стану, выкладаюць іудаізм у школах, вядуць выхаваўчую працу ў войску. Каардынуе і накіроўвае дзейнасць рабінаў у Ізраіле Вярхоўны Рабінскі Савет.
2. Веравучэнне і культ іудаізму
У іудаізме няма афіцыйна зацверджанага веравучэння, аднак сутнасць веры праяўляецца ў «Шэма'' (старажытнаяўр.– слухай)– гэта назва трох вершаў Бібліі, якія складаюць асноўную малітву іудаізму: „Слухай Ізраіль: Гасподзь, Бог наш, Гасподзь адзіны ёсць і любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёй душою тваёю, і ўсімі сіламі тваімі і няхай будуць словы гэтыя, якія Я запаветую табе сёння, у сэрцы тваім“ (Друг.,6, 4-6}. Набожны іудзей павінен любіць Бога ўсёй сваёю сутнасцю і гэта любоў знаходзіць праяўленне ў выкананні Ягоных запаведзяў, асноўныя з якіх, згодна з Бібліяй, былі дадзены Яхвэ Маісею на гары Сінай:
»Я– Гасподзь Бог твой, што вывеў цябе з зямлі егіпецкай,– з дома няволі. Няхай не будзе ў цябе іншых багоў перад абліччам Маім.
Не рабі сабе куміра і не стварай ніякага вобраза таго, што на небе ўверсе, што на зямлі ўнізе і што ў вадзе ніжэй зямлі,– не пакланяйся ім і не служы ім...
Не вымаўляй імя Госпада, Бога твайго, марна; бо Гасподзь не пакіне без пакарання таго, хто вымаўляе імя Ягомарна.
Памятай дзень суботні, каб свяціць яго. Шэсць дзён працуй і рабі ўсякія справы твае, а дзень сёмы– субота– Госпаду, Богу твайму…
Паважай бацьку твайго і маці тваю,каб твае дні мелі працяг на зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе.
Не забівай.
Не распуснічай.
Не крадзі.
Не кажы няпраўды на блізкага твайго.
Не жадай дома блізкага твайго; не жадай жонкі блізкага твайго, ні рабаяго, ні рабыніяго, ні вала яго, ні аслаяго – нічога, што ёсць у блізкага твайго (Вых., 20, 2-І7).
Даследчыкі вылучаюць наступныя палажэнні веравучэння іудаізму:
1. Ёсць адзіны Бог Яхвэ. ТолькіЯхвэ з'яўляецца сапраўдным Богам, і толькіЯго трэба слухацца. Шанаванне іншых багаў лічыцца ў іудаізме цяжкім грахом. Яхвэ не мае ніяката знешняга выгляду, Яго імя перакладаецца ''Той, Хто сапраўды ёсць". Ён усё стварыў і ўсім кіруе.
2. Яўрэі з'яўляюцца богаабраным народам. Яхвэ абраў яўрэяў сярод іншых народаў як сродак свайго праяўлення ў гісторыі. Нявернасць яўрэяўЯхвэ прыводзіць да пакарання з Яго боку. Аднак і ў гэтым выпадку яўрэі застаюцца богаабраным народам, і Яхвэ заўсёдыгатовы ім дараваць.
3. Павінен прыйсці Месія, каб судзіць жывых і памёрлых і прывесці яўрэяў у Зямлю Абяцаную. Іудзеі вераць, што з прыходам Месіі будзе знішчана ўсё зло на зямлі і установіцца роўнасць і справядлівасць. Знікнуць хваробыі войны, узрасце ўрадлівасць зямлі, людзі будуць жыць да тысячы гадоў.
4. Танах і Талмуд з'яўляюцца свяшчэннымі кнігамі. Кожны іудзейпавінен іх вывучаць і выконваць іх запаведзь. Асабліва шануецца першая частка Танаха– Тора, якая згодна з веравучэннем іудаізму, была дадзена яўрэямЯхвэ праз Маісея. Талмуд мае меншы рэлігійны аўтарытэт, аднак ён дае правілы паводзін у дачыненні да канкрэтнай сітуацыі, і таму ў сваім штодзённым жыцці іудзей часцей звяртаецца да Талмуда.
5. Душа з'яўляецца неўміручай і пасля смерці чалавека трапляе ў замагільны свет. У старажытным іудаізме гэтае палажэнне адсутнічала. Даследчыкі лічаць, што яно было запазычана іудзеямі з іншых рэлігій.
Асноўная ўвага ў іудаізме надаецца ве веравучэнню, а культу.Іудзеі лічаць, што іх вера праяўляецца ў іх дзеяннях. Існуе365 забаронаўі 248 прадпісанняў, якія рэгулююцьусё жыццё прававернага іудзея. Маліцца ён павінен тройчы ў дзень: раніцай, апоўдні і ўвечары, дома альбо ў сінагозе.
Пры малітве мужчыны пакрываюць галаву капялюшамальбо спецыяльнай шапачкай (яна называецца ярмолкаальбо кіпа). Для малітвы ў сінагозе трэба не менш дзесяці мужчын. У артадаксальным іудаіэме мужчыны і жанчыны моляцца асобна.
Вялікае значанне ў іудаізме надаецца абраду абразання, якое робіцца хлопчыцам на восьмы дзень жыцця, а таксама цырымоніям бар-міцва і бат міцва, якімі асвячаюцца паўналецце хлопчыкаў і дзяўчынак. Робяцца яны адпаведна ў 13 і12 год.
Галоўным святам у іудаізме з'яўляецца шабат (субота). Ён прысвечаны адпачынку Бога пасля стварэння Ім свету, а таксама вызваленню яўрэяў з егіпецкага палону. Пачынаецца шабат у пятніцу пасля заходу сонца. Іудзеі ў гэты дзень наведваюць сінагогу і ладзяць святочную вячэру. У шабат нельга рабіць ніякай працы, у тым ліку гатаваць ежу, уключаць электрапрыборы, вадзіць аўтамабіль, карыстацца грамадскім транспартам.
Іншымі святамі з'яўляецца: Рош Гашона (Новы год)– у гонар стварэння Богам свету, Йом-Кіпур (Судныдзень) – дзень пакаяння ў грахах і посту, Сукот– узгадваецца дапамога Бога яўрэям, калі яны 40 год падарожнічалі па пустыні, Песах (Праходжанне)– у гонар вызваленняяўрэяў з егіпецкага рабства і другія.
У іудаізме ёсць ежавыя забароны. Уся ежа падзяляецца на кашэрную (правільную, чыстую) і некашэрную. Напрыклад, забаронена есці свініну, малюскаў, ракападобных, а дазволена бараніну, ялавічыну, кураціну. Нельга ўжываць у ежу кроў, таму жывёлы павінны быць забіты спецыяльным спосабам, а мяса іх вымочваецца ў халоднай вадзе. Мясныя і малочныя прадукты нельга ўжываць разам. Традыцыйна выхаваная яўрэйская хатняя гаспадыня мае два наборы посуду: адзін – для малочнай, другі– для мясной ежы. У дадатак яна можа карыстацца дзвюма мыйкамі для посуду і двума наборамі рушнікоў. 3 гэтай жа прычыны ў кашэрных гатэлях маюцца дзве кухні.
3. Іудаізм на Беларусі
Іудаізм на Беларусі з'яўляецца прышлай рэлігіяй. Яго носьбіты – яўрэі, па меркаваннях некаторых даследчыкаў, прыйшлі на нашыя землі яшчэ ў ХП ст. з Кіева, адкуль іх выгналі за тайныя зносіны з візантыйцамі. Аднак масавае перасяленне яўрэяў на тэрыторыю Беларусі адбылося ў другой палове ХІV ст. з Германіі. У 1348-1351 гг. у Еўропе адбылася страшная эпідэмія чумы, ад якой загінула трэцяя частка насельніцтва. У распаўсюджванні хваробы былі абвінавачаны яўрэі. У сувязі з гэтым у многіх краінах Еўропы, у тым лікуі ў Германіі, адбыліся яўрэйскія пагромы, выратоўваючыся ад якіх, нямецкія яўрэі ўцякалі ў Польшчу і далей ў ВКЛ. Урады гэтых краін даволі гасцінна сустрэлі ўцекачоў, і у ХV ст. сюды перамяшчаецца цэнр рэлігійнага і культурнага жыцця яўрэяў. Прывілеі, атрыманая пры князі Вітаўце (І392 — І430), дазволілі ім спакойна жыць на землях ВКЛ. Быў захаваны кагальны ладжыцця яурэяў, яны. карысталіся тымі ж эканамічнымі правамі, што і мясцовае насельніцтва і былі вызваленыад воінскай павіннасці. У канцы ХVШ ст. на тэрыторыі ВКЛ пражывала каля385 тыс. яўрэяў.
Як і ў іншых краінах дыяспары, яўрэі на нашых землях не асіміляваліся з мясцовым насельніцтвам і жылі адасоблена. Тлумачыцца гэта замкнутасцю кагалу, а таксама насцярожаным стаўленнем да яўрэяў мясцовага насельніцтва. Неаднаразова яўрэі абвінавачваліся ў рытуальных забойствах з мэтай атрымання хрысціянскай крыві. Аднак, як правіла, улады іх апраўдвалі.
На тэрыторыі Беларусі будаваліся драўляныя і мураваныя сінагогі. Яны былі ў кожным мястэчку і па некалькі ў кожным горадзе. Апроч сінагог у многіх населеных пунктах існавалі невялікія малітоўныя дамы іудзеяу.3 ХVI ст. на Беларусі вядома вышэйшыя іудзейскія навучальныя ўстановы– ешывы(ад старажытнаяўр. ''сядзенне, пасяджэнне''), у якіх рыхтавалі рабінаў. Ешывы былі асноўнымі цэнтрамі іудзейскай тэалагічнай думкі і інгэлектуальнай эліты яўрайства. Навучанне ў іх было бясплатным, утрымліваліся яны за кошт ахвераванняў яўрэйскіх суполак і прыватных асоб. Самай знакамітай з'яўляецца заснаваная ў1802 г. Валожынская ешыва, якая была ўзорам для школ такога тыпу. У другой паловеXIX ст. тут займалася каля400 вучняў з Расійскай імперыі, Англіі, Аўстрыі, Германіі, Паўднёвай Амерыкі.
У другой палове ХVШ ст. сярод яўрэяў ВКЛ распаўсюджваецца хасідызм (ад стражытнаяўр. «набожны»). Узнік ён на Украіне ў сярэдзіне ХVШ ст. як рух, накіраваны супраць абрадавага фармалізму рабінаў. Заснавальнікам хасідызму з'яўляецца Ізраіль бен Еілізэр(1700-1760), празваны Баал Шэм Тов (Настаунік Добрага Імя), скарочана Бешт. Ягонае вучэнне было пабудавана на містыцызме Кабалы. Набожнасць абвяшчалася больш важнай, чым вучонасць. Асноўным шляхам узаемадзеяння з Богам Бешт лічыў шчырую малітву. Прыхільнікамі хасідызму з'яўляліся ў асноўным прадстаўнікі найбольш бедных слаёў яўрэйства, якія былі набожнымі, але не разумелі складанага вучэння рабінаў. Бешт карыстаўсясярод іх славай лекара і цудатворцы.Рух хасідызму вельмі хутка распаўсюдзіўся ў Рэчы Паспалітай. Кіравалі абшчынамі хасідаў цадзікі (прапаведнікі).
Артадаксальны іудаізм успрыняў хасідаўяк небяспечную секту. У канцы ХVШ ст. віленскія рабіны абвясцілі хасідам праклён і прызвалі прававерных іудзеяў да іх бязлітаснага знішчэння.
Прымірэнне паміж хасідамі і артадаксальнымі іудзеямі адбышлося на Беларусі ў другой паловеXIX ст., калі яны аб'ядналіся для барацьбы з рэфарматарскім іудаізмам, які пачаў тут распаўсюджвацца.
ХХ ст. з'явілася часам жорсткіх выпрабаванняў для іудаізму на Беларусі. Моцны ўдар па яму нанесла антырэлігійная палітыка Савецкай улады і генацыд яўрэяў у гады фашысцкай акупацыі. Калі ў пачаткуXX ст. на тэрыторыі Беларусі існавалі704 сінагогі, дык у канцы 80-х засталася толькі адна.3 канца 80-х гг. у сувязі са зменай палітычнай сітуацыі ў нашай краіне адбываецца адраджэнне рэлігійнага жыцця, якое закранула і іудаізм. У 1998г. створана Беларускае іудзейскае рэлігійнае аб'яднанне, дзейнічае духоўнае вучылішчаў Мінску, нядзельныя школы пры сінагогах, яўрэйскія дзіцячыя садкі і класы ў сярэдніх школах.
На1-е студзеня1999 г. на Беларусі зарэгістравана 13 суполак артадаксальнага і8 прагрэсіўнага (рэфарміраванага) іудаізму.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Круглов А.А. Основы религиоведения. – Мн.: ТетраСистемс, 2002. – 192с.
2. Религиоведение: Хрестоматия: Учеб. пособ. Автор-сост. П.И. Костюкович. Мн.: Новое знание, 2000. – 480с.
3. Адзіночанка В.А., Рэлігіязнауства: вучэбны дапаможнік для ВНУ В.А.Адзіночанка. — Минск: Універсітэцкае, 2001. — 240 с.
4. Костюкович П.И. Религиоведение: Уч. пособ. – Мн.: «Новое знание», 2001. 192с.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.