Реферат по предмету "Разное"


Асноуныя матывы i вобразы лiрiкi Петруся Броукi. Асаблiвасцi яго паэтычнага стылю.

25 чэрвеня 1905 г. у весцы Пуцiлкавiчы Вiцебскай вобласцi нарадзiуся Пятрусь Броука. Многа прачулых вершау напiсана Броукай пра родныя гаi i пралескi, сняжынкi у жыце i блакiтныя азеры, сонечныя паляны i гамонкiя дубрабы. Паэт многа i прачула напiсау пра свае дзiцячыя гады, пра сваiх землякоу, прыроду, якая навявала яму з малых гадоу свае казкi i легенды. З вершау паэта паустае яго родная веска. Хаты пастаулены усытыч — страха да страхi. Сярод iх тая, адкуль пачалася сцяжынка у жыццe. Вялiкая, амаль на палову хаты печ. Доугi стол, сцены хаты увечары цьмяна, копчацы дымам, асвятляе лучына.
7 лiстапада 1917 г. П. Броука лiчыць датай другога свайго нараджэння. Пра змены у жыццi, пра працу у гушчы народа хацелася гаварыць мовай паэзii. Першы верш пачынаючага паэта «Ой, не шапчы, мая бярозка” быу надрукаваны у газеце „Чырвоная Полаччына” у жнiунi 1926 г.
Першая кнiга П. Броукi “Гады як шторм” (1930) была шмат вучнёускай. Кнiга сведчыла пра вучобу у Малкоускага. I тым не менш першая кнiга мела для П. Б. немалае значэнне. Яна сведчыла пра iмкненне паэта прыняць удзел мастацкiм словам у вялiкiм будаунiцтве. З гэтай кнiгi бяруць пачатак галоуныя матывы, якiя паэт потым распрацоувау у далейшай творчасцi. Паэт iмкнецца сказаць сваё слова пра найбольш значныя тэмы: уславiць iндустрыальнае будаунiцтва угорадзе, паказаць новую веску, расказаць пра слаунае мiнулае i раскрыць воблiк, мары, iмкнення, справы савецкай моладзi. Сам час падказвау тэмы для творау. Шматзначны сэнс мела назва кнiгi „Прыход героя” (1935). Застаючыся верным дэвiзу, каб верш iшоу “ударнiкам да домнау», каб ен памагау «падносiць цэглу” паэт пачынае шукаць шляхоу да сэрца чытача, усе больш вызваляючыся ад агульных заклiкау. Зпачатку ен узяу героямi вершау будаунiкоу новага жыцця, змагароу за перабудову горада i вескi. Ён пiсау пра моладзь, перад якой адкрылiся прасторы для творчасцi, уваскрашау вобразы герояу грамадзянскай вайны. Паэт часам падмяняу паказ складанасцi чалавечага перажывання абсрактным выказваннем. У кнiзе „Прыход героя” былi змешчаны паэмы “Праз горы i стэп” (1932) i „1914” (1933).
“Праз горы i стэп” расказвае пра змаганне самарскай кавалерыйскай дывiзii з белымi на Пауночным Кауказе. “ 1914” — пра выспяванне рэвалюц. свядомасцi працоунага селянiна, якога цар паслау на вайну i якi вярнууся з вайны без рук i ног. Прайшоушы праз горы i пакуты ён зразумеу, як яго жорстка ашукалi, i стау заклятым ворагам царiзму. З выхадам наступных творау П. Б. паэмы „Кацярына” (1938), кнiг “Вясна радзiмы” (1937), „Шляхамi баравымi” (1940) — тэматычны дыяпазон яго паэзii усё больш пашыряуся. Ен пiсау пра вялiкую сiлу дружбы савецкiх людзей, прыгадвау цяжкае мiнулае, уваскрашау вобразы народных герояу.
Вялiкi уклад у перамогу над лютым ворагам рабiлi сваiм палымянным словам пiсьменнiкi. У П. Б. ёсць верш “Сосны” (1943) — у Беларусi лютавау вораг, паэту праз дым i агонь бачыуся блiзкi дзень вызвалення. Адгрукаюць гарматы, рассеца чорны дым, i з усiх канцоу на родную землю прыйдуць яе сыны. Творы якiя напiсау П. Б. у першыя ваенныя гады, сабраны у кнiзе „Насустрач сонцу“. У ей 25 вершау i паэма „Пра Смалячкова“. У ваенныя гады расце майстэрства паэта. Ен дасягае яшчэ большай злiтнасцi прамоунiцкага пафасу сваiх вершау з задушэуным лiрiзмам.
Многа напiсана у бел. лiтаратуры творау пра подзвiгi партызан. Пачэснае месца сярод iх займае верш П. Б. “ Каст. Калiн” (1943). Герой верша — калгасны трактарыст Калiна. Пачалася вайна i ен пайшоу партызанiць. Усе, што рабiу партызан, падобна на легенду. Як агню баяцца ворагi Калiны, а савецкiя людзi любяцi i славяць яго.
Пра творчую актыунасць П. Б. у пасляваенны час сведчаць шматлiкiя кнiгi вершау. П. Б. удастоены высокiх узнагарод за свае кнiгi. Ен атрымау Дзяржаун. прэмiю СССР за паэму „Хлеб“, вершы „Спатканне“, „Думы пра Маскву“. У 1962 г. урад рэспублiкi надау П. Б. званiе народнага паэта БССР. Паэтызацыя працы робiцца адным з галоуных матывау пасляваеннай творчасцi П. Б. Вось назвы вершау: „Садоунiк“, „Рыбак“, „Каваль“.
Цiкава i хвалюючы пiша пра лiрыку кахання. Да лепшых узорау бел. iнтымнай лiрыкi належыць верш „Пахне чабор” (1957). У вершы расказваецца пра сустрэчу з дзяучынай. Слова “пахне чабор” гучаць то як успамiн пра вечар, адзiн з самых шчаслiвых у жыццi, то як успамiн пра незвычайнае хараство дзяучыны, то як шкадаванне, што не асмелiуся пазнаемiцца, не адважыуся прызнаца, што яе хараство паланiла душу. Хараство i сум, радасць i дакор самаму сабе, шчырасць i сарамлiвасць злiлiся у вершы i заварожваюць нас чарадзейнаю сiлаю сапрауднай паэзii. П. Б. у вершы „Паэзiя” (1958) iранiзуе над увiшнымi крытыкамi i пяснярамi,
Што ад рання да рання,
Таукуць адзiнае пытанне.
Каб мець карысць, належны плен,
Каб чуць яе душою,
Паэзiя сучасных дзен
Павiнна быць якою?
Iранiзуе таму што iх спрэчкi часам нагадваюць пералiванне пустога у парожняе. Паэзiя павiнна быць зауседы маладой i цiкавай, быць звонкая, як салавей, нiколi не стамляцца, быць праудзiвай i шчырай. Чытаючы творы П. Б адчуваецца iх сувязь з традыцыямi, гiсторыяй, культурай народа.
Тэматыка пасляваен. паэзii П. Б. надзвычай разнастайная, вызначаецца актуальнасцю. Праз усю пасляваенную паэзiю праходзiць тэма гiстарычнага подзвiга народу. Верш “А хiба есць, што забываюць” — велiчны i урачысты гiмн перамогi, мужная песня у гонар тых, хто загiнуу, змагаючыся за шчасце вольна жыць. Узбагачаны жыццевым вопытам паэт глыбока раскрывае унутраны свет лiрычнага героя. Паказваючы штодзенныя клопаты, iнтарэсы i iмкненнi чалавека працы (вершы „Каваль“, „Архiтэктар“, „Бондар“), П. Б стварае калектыуны вобраз народа — творцы, выяуляе тыя змены, што адбылiся у характары людзей. У вершы „Каваль” раскрываецца тэма натхнёнай працы i тэма кахання. Дзякуючы гэтаму, паэт здолеу глыбока паказаць гармонiю, паунату жыцця i шчасця чалавека Каханне дапамагае чалавеку, акрыляе, узбагачае духоуна. У вершы “Бондар”” у заключнай страфе паэт як бы перакiдвае мосцiк памiж працай бондара i творчасцю паэта. Яму, як i бондару, абавязкова патрэбна удасканальваць свае майстэрства. Iрычнай цяплынёй вызначаецца iнтымная лiрыка П. Б. (»Косы", «Пахне чабор», «Пра вочы»). Паэт псiхалагiчна праудзiва паказвае складанасць i супярэчлiвасць пачуццяу лiрычнага героя. Прырода апiсання у вершы П. Б. лiрычная, напоуненая фiласофскiм роздумам пра жыццё. Паэт тонка перадае i адчувае прыгажосць роднага краю. Пейзажныя малюнкi у вершах дапамагаюць раскрыць светлыя i узвышан. пачуццi лiрычнага героя, аптымiзм («Хор», «Ручай», «Царь-дуб»). У сучаснай паэзii П. Б. у параунаннi з першым пасляваенным 10-i годдзем пашырiлася i узмацнiлася фiласафiчнасць. Многае перажыта i прожыта, i таму ёсць iмкненнi не толькi самому яшчэ раз азiрнуцца на пройдзенае i здзейсненае, але i падзялiцца з моладзю вельмi каштоуным i значным. Верш «Калi надыйдзе час пачыну” уражвае глыбока народным, па-фiласоускi мудрым разуменнем дыялектыкi. Арлiнае крыло — сiмвал спрадвечнага iмкнення чалавека да святла i шчасця, а крыло галубкi — самай шчырай чалавечнасцi, дабраты i гуманiзму. Паэзiя П. Б. мае свой голас, сваю меладычнаю моуную аснову. Фальклорнасць выступае як неадемная яе якасць. Шырокае выкарыстанне фальклору i народна-нацiянальных элементау робяць яго паэзiю не толькi сучаснай, па-народнаму мудраю, але i наватарскай па сваёй сутнасцi i паэтычнай форме.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Kurt Cobain Essay Research Paper On April
Реферат Жизнь и творчество ВВ Маяковского
Реферат Бюджетный процесс в РБ
Реферат Исследование экологического состояния реки Пара методом биоиндикации
Реферат Аудит финансовой отчетности 4
Реферат Итальянская кухня
Реферат Учет экспортных операций 3
Реферат Розробка проекту технологічної системи інтенсифікації гірничих робіт при відпрацюванні запасів руди на горизонті 330м шахти “Експлуатаційна” ЗАТ “ Запорізький
Реферат Методичні рекомендації по перевірці організаторської та технологічної діяльності ТЕЧ 2
Реферат Оценка деятельности производственных объектов. Анализ объемов продукции
Реферат 8. список литературы. 14
Реферат Борьба патрициев и плебеев в Древнем Риме. Изгнание Тарквиния Гордого
Реферат Ceremony Essay Research Paper FEARDESTRUCTION
Реферат Феномен лидера
Реферат Источники российского уголовно процессуального права