Реферат по предмету "Разное"


Асадчая Алена Вадзімаўна, настаўнік беларускай мовы І літаратуры дуа сярэдняя школа №28 г

Адукацыйны праект “Як вучыць паспяхова”Праект “ВЫКАРЫСТАННЕ ТВОРЧАЙ СПАДЧЫНЫ УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ, ГЕАГРАФІІ, ГІСТОРЫІ ЯК СРОДКУ ПАТРЫЯТЫЧНАГА ВЫХАВАННЯ ВУЧНЯЎ”Асадчая Алена Вадзімаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Сярэдняя школа № 28 г.Магілёва”Магілёў, 2010 УВОДЗІНЫ У творах беларускай мастацкай літаратуры закладзены вялікі выхаваўчы патэнцыял, які, на жаль, не ўдаецца поўнасцю рэалізаваць на ўроках па прадмеце па прычыне недаравальна малой колькасці гадзін. У праграме адзначана: “Галоўная мэта навучання прадмету – далучэнне школьнікаў да багацця беларускай і сусветнай мастацкай літаратуры, эстэтычнае спасціжэнне вучнямі свету, складанасці чалавечых узаемаадносін і на гэтай аснове – выхаванне асобы з глыбока гуманістычным і дэмакратычным светапоглядам, самастойным мысленнем, з развітым, высокакультурным пачуццём нацыянальнай і асабістай самапавагі, адданасцю агульначалавечым ідэалам, асобы з выразна выяўленымі творчымі схільнасцямі, здатнай успрыманне прыгажосці (эстэтычнае ўспрыманне) ператварыць у стымул маральнага ўдасканалення, інтэлектуальнага і духоўнага развіцця”. Па прычыне неадпаведнасці паміж аб’ёмам твораў, прапанаваных для вывучэння, і колькасцю гадзін, адведзеных на гэты працэс, асабліва ў старэйшых класах, гэтых мэт у большасці выпадкаў удаецца дасягнуць толькі часткова. Беларуская літаратура адносіцца да прадметаў культуралагічнага цыклу, у яе рамках паслядоўна і сістэматычна адбываецца далучэнне вучняў да мастацтва. Родная літаратура каштоўная сваімі ідэямі і тым асобасным сэнсам, які маюць сюжэт літаратурнага твора, мастацкія вобразы, адносіны і стаўленне самога аўтара да герояў і падзей, да жыцця і свету. Працэс пазнання літаратуры як мастацтва арганічна звязаны з працэсам фарміравання сістэмы каштоўнасных арыентацый вучня, адносін яго да жыцця, да людзей, працэсам усведамлення сябе асобай. Увага да вывучэння творчасці Уладзіміра Караткевіча, якая прасякнута моцным патрыятычным пафасам, дапамагае вучням спасцігнуць эстэтычныя асаблівасці беларускага мастацкага слова, а таксама вырашыць актуальныя задачы не толькі літаратурнай адукацыі, але і ўсяго навучальнага працэсу ў цэлым.АКТУАЛЬНАСЦЬ ТЭМЫ ПРАЕКТАГалоўная мэта сістэмы адукацыі любой краіны – фарміраванне грамадзяніна-патрыёта. Без гэтага немагчыма існаванне самой дзяржавы. Адукацыя павінна выконваць сацыякультурную місію фарміравання нацыі. Гэтая місія выкананая толькі тады, калі існаванню этнасу (мовы, культуры, а за імі і дзяржаўнасці) нічога не пагражае. Патрыятычнае выхаванне дапамагае чалавеку вызначыцца, хто ён, грамадзянінам якой дзяржавы з’яўляецца, якія задачы ставіць у жыцці. Галоўная мэта сапраўднага патрыятычнага выхавання – фарміраванне асобы, якая будзе імкнуцца да самарэалізацыі і паляпшэння свайго дабрабыту як складовай часткі дабрабыту сваёй Бацькаўшчыны. Толькі ў такім выпадку ідэі патрыятычнага выхавання будуць садзейнічаць вырашэнню агульнанацыянальных задач. Творы Уладзіміра Караткевіча – выдатны сродак патрыятычнага выхавання вучняў, пісьменнік глыбока распрацаваў тэму любові да роднага краю, самаадданага служэння яму. Аўтар яшчэ на пачатку творчасці заявіў пра тое, што будзе пісаць пра прыгажосць Беларусі і адкрые яе для беларусаў. Часцей за ўсё патрыятычную тэму пісьменнік распрацоўвае ў творах на гістарычную тэматыку. ^ МЭТА І ЗАДАЧЫ ПРАЕКТАМэты праекта: 1. Выхаванне ўстойлівых маральных і светапоглядных якасцей вучняў, духоўнасці, унутранай культуры, пачуцця нацыянальнай годнасці, гонару за сваю Радзіму праз выкарыстанне творчай спадчыны У.Караткевіча на ўроках беларускай мовы, геаграфіі, гісторыі.2. Павышэнне тэарэтычнага ўзроўню мыслення падлеткаў у працэсе асэнсавання мастацкіх і публіцыстычных твораў У.Караткевіча. У працэсе дасягнення пастаўленых мэт важна вырашыць наступныя задачы: Стварыць умовы, якія дазволяць: развіваць інтарэс вучняў да культуры, гісторыі Беларусі, творчасці Уладзіміра Караткевіча; выхоўваць у вучняў чалавечую годнасць, адказнасць за лёс Радзімы, паважлівае стаўленне да гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі; удасканальваць уменне аналізаваць літаратурныя творы з улікам іх жанравай спецыфікі і мастацкай цэласнасці, аўтарскай пазіцыі, а таксама звестак па гісторыі і культуры;Распрацаваць метадычныя рэкамендацыі па патрыятычным выхаванні вучняў праз выкарыстанне твораў Уладзіміра Караткевіча на ўроках беларускай мовы і літаратуры, геаграфіі, гісторыі. У межах праекта канкрэтныя віды дзейнасці, накіраваныя на дасягненне пастаўленых мэт, умоўна згрупіраваны па наступных кірунках: 1. Удасканаленне навучальнага працэсу. 2. Падрыхтоўка метадычных распрацовак:а) Планы-канспекты ўрокаў, слайды-прэзентацыі, раздатачны матэрыял.б) Метадычны дапаможнік ў электронным выглядзе.в) Зборнікі практыкаванняў у электронным выглядзе. ^ УДЗЕЛЬНІКІ ПРАЕКТА1. Вучні 9-11 класаў. 2. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, геаграфіі, гісторыі. 3. Адміністрацыя навучальнай установы.^ АСНОЎНЫЯ ТЭАРЭТЫЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІВостра стаіць праблема патрыятычнага выхавання маладога пакалення, станаўлення асобы, якая валодае якасцямі грамадзяніна-патрыёта. Гэта надзвычай важна зараз, калі з’яўляюцца асобныя выпадкі перараджэння патрыятызма ў нацыяналізм, калі ў вялікай ступені страчана сапраўднае значэнне і разуменне інтэрнацыяналізму, у грамадскай свядомасці шырока распаўсюдзіліся абыякавасць, эгаізм, цынізм, нематываваная агрэсіўнасць, непаважлівае стаўленне да дзяржавы і сацыяльных інстытутаў. Паняцце “патрыятызм” выкарыстоўваецца ў навуковай літаратуры на працягу стагоддзяў. Сутнасць яго звязваецца не толькі з асобным маральным прынцыпам або якасцю чалавека, а з сукупнасцю рыс сацыяльна-маральнай асобы, што і дазваляе лічыць патрыятызм неад’емнай яе часткай. Праблема патрыятычнага выхавання з’яўлялася прадметам значнай колькасці даследаванняў вучоных. Розныя яе аспекты разглядаліся ў працах В.Р.Бялінскага, К.А.Гельвецыя, М.А.Дабралюбава, М.М.Карамзіна, Г.Кершэнштэйнэра, Я.А.Каменскага, Л.І.Лепелецье і інш. У педагогіцы савецкага перыяду вывучэннем пытанняў патрыятычнага выхавання школьнікаў займаліся І.А.Каіраў, В.А.Сухамлінскі, В.І.Шахненка, І.Ф.Харламаў і інш. Сёння захоўваецца ўстойлівы інтарэс да даследавання патрыятычнага выхавання дзяцей. У даследаваннях А.В.Бяляева, С.М.Віннікавай, І.М.Глазуновай, А.М.Зайчыкава, А.Ю.Чыбісава і іншых вызначана залежнасць патрыятычнага выхавання вучняў ад сацыяльна-эканамічных умоў і патрэб грамадства, распрацаваны педагагічныя аспекты патрыятычнага выхавання школьнікаў, выяўлены заканамернасці і прынцыпы, змест, формы, метады патрыятычнага выхавання. Важнейшым сродкам як выхавання ўвогуле, так і патрыятычнага з’яўляецца мастацкая літаратура. У сучасных умовах сувязь “патрыятызм –літаратура – дзіця” даследавана ў плане тэорыі недастаткова. Прычыны гэтага навідавоку: маладое пакаленне стала намнога менш чытаць. Літаратуры, як сродку выхавання, не надаецца неабходнай увагі. Усё гэта абумоўлівае наяўнасць супярэчнасцей паміж патрэбамі грамадства і дзяржавы ў патрыятычным выхаванні вучняў і тэндэнцыямі зніжэння ўзроўню выхаванасці грамадзян; паміж значнымі тэарэтычнымі напрацоўкамі і вопытам устаноў адукацыі па патрыятычным выхаванні школьнікаў ва ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці і зніжэннем выхаваўчага патэнцыялу школы. Патрыятычнае выхаванне – гэта сістэматычная і мэтанакіраваная дзейнасць па фарміраванні ў дзяцей высокага патрыятычнага ўсведамлення, пачуцця вернасці сваей Айчызне, гатоўнасці да выканання грамадзянскага абавязку і канстытуцыйных абавязкаў па абароне інтарэсаў Радзімы. Патрыятычнае выхаванне накіравана на фарміраванне і развіцце асобы, якая валодае якасцямі грамадзяніна-патрыёта Радзімы, а таксама здольная паспяхова выконваць грамадзянскія абавязкі ў мірны і ваенны час.Творчасць Уладзіміра Караткевіча для рэалізацыі праекта абрана невыпадкова. Яна займае асаблівае месца ў нашай культурнай спадчыне. “Роўнага яму няма і наўрад ці ўжо будзе, замяніць яго ў нашай літаратуры не можа ніхто. Ужо хоць бы таму, што ніхто з такім бляскам не спалучае ў нас талент празаіка, драматурга, кінасцэнарыста, эсэіста, гісторыка. Ён быў аднолькава таленавіты ва ўсіх літаратурных жанрах, што, можа, натуральна для літаратуры мінулага, але рэдка сустракаецца ў сучаснай”, – так ацэньвае творчасць Уладзіміра Караткевіча Васіль Быкаў. На думку А.Мальдзіса, Уладзімір Караткевіч узвысіўся, стаў эпахальнай з’явай не толькі ў гісторыі беларускай літаратуры ці беларускай культуры, але і ў фарміраванні нацыянальна-гістарычнай свядомасці беларусаў. Творчасць пісьменніка прадстаўлена на ўсіх этапах літаратурнай адукацыі. У 5-9 класах школьнікі знаёмяцца з асобнымі творамі аўтара, у 11 класе вывучаецца манаграфічная тэма “Уладзімір Караткевіч”. Яе складаюць біяграфія пісьменніка, яго лірыка і раман “Каласы пад сярпом тваім”. Але застаюцца па-за ўвагай многія творы аўтара, у якіх закладзены вялікі выхаваўчы патэнцыял. Так, фактычна не вывучаецца драматычная спадчына пісьменніка, аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха”, раман “Чорны замак Альшанскі”, нарысы, прысвечаныя беларускім гарадам і вёскам (у прыватнасці, “Мсціслаў”), у якіх цікава і захапляюча, з вялікай любоўю расказваецца пра гісторыю гэтых мясцін, пра людзей, якія сваёй дзейнасцю іх праславілі. Але і раман “Каласы пад сярпом тваім”, які вывучаецца ў 11 класе, на нашу думку, павінен знайсці сваё месца і на ўроках па гісторыі Беларусі. На думку навукоўцаў, у гэтым творы У.Караткевіч дасягнуў дакладнасці ў адлюстраванні гістарычнай эпохі, глыбока, па-філасофску асэнсаваў яе, выявіў аналітычны падыход да вывучэння канкрэтных фактаў вызваленчага руху і яго асноўных сіл, стварыў высокамастацкі раман з яркімі вобразамі і адметным стылем. Таму зварот да яго на ўроку гісторыі дазволіць вучням больш глыбока асэнсаваць месца гэтай падзеі ў агульнай гісторыі беларусаў.Такім чынам, прапануецца выкарыстоўваць фактычны матэрыял з твораў У.Караткевіча на ўроках беларускай мовы ў 5-11 класах. У якасці дадатковага матэрыялу на ўроках гісторыі магчыма выкарыстоўваць урыўкі з раманаў “Каласы пад сярпом тваім”, “Зброя”, п’есы “Кастусь Каліноўскі” (паўстанне 1863 года). Дазволіць стварыць уяўленне пра тагачасны побыт беларусаў аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха”. Таксама магчымы зварот да рамана “Чорны замак Альшанскі”, апавяданняў (“Кніганошы”, “Сіняя-сіняя”), да фільмаў, знятых па творах Уладзіміра Караткевіча (у прыватнасці, “Каласы пад сярпом тваім”, “Дзікае паляванне караля Стаха”). На ўроках геаграфіі магчыма выкарыстанне эсэ пісьменніка. Ён шмат падарожнічаў, уражанні ад вандровак ляглі ў аснову многіх твораў, у якіх пісьменнік апявае беларускія гарады, расказвае пра тое, якія помнікі ў іх ёсць, якія людзі праславілі той ці іншы горад. Улічваецца і яшчэ адна акалічнасць. Л.Талстой быў упэўнены: “У кожным мастацкім творы самым важным, самым каштоўным і пераканальным для чытача з’яўляюцца ўласныя адносіны аўтара да жыцця...”. У.Караткевіч выяўляў асаблівую прыхільнасць да гісторыі роднай краіны. Ён жыў думкай пра повязь уласнага лёсу з лёсам Беларусі. Праз любоў да канкрэтнага куточка роднай зямлі, малой радзімы, ён уздымаўся да самаадданай і самаахвярнай любові да Радзімы. Пісьменнік паказаў, што ў яго народа была ў мінулым свая багатая гісторыя. Вытокі народнага, нацыянальнага У.Караткевіч бачыў у гістарычным. Ён уваскрашаў гераічныя і трагічныя старонкі свайго краю. Актуальнай з’яўляецца роля творчай спадчыны У.Караткевіча як дзейснага сродка фарміравання духоўнасці, патрыятызму, грамадзянскасці, культуры міжасобасных і міжнацыянальных адносін, якія маюць вялікае значэнне ў сацыяльна-грамадзянскім і духоўным развіцці асобы. Узвышаныя пачуцці патрыятызму і нацыянальных святынь, засяроджаныя ў мастацкіх творах аўтара, умацоўваюць любоў да радзімы, фарміруюць пачуццё адказнасці за яе лёс, незалежнасць, захаванне матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, развіваюць высакароднасць і годнасць асобы. Творы У.Караткевіча аказваюць моцны ўплыў на абуджэнне патрэбнасна-эмацыянальнай сферы, што садзейнічае прывязанасці да родных вытокаў, беражліваму і паважліваму стаўленню да гісторыка-культурнай спадчыны Радзімы, спараджае пачуццё гонару за дзейнасць знакамітых асоб. Творы пісьменніка, іх мастацкія вартасці, эстэтычная аўтарская пазіцыя, увасобленая ў мастацкіх вобразах, дапамогуць старшакласнікам глыбей зразумець і адчуць гістарычны лёс свайго народа, асаблівасці яго менталітэту і светабачання. Літаратурны матэрыял скіраваны на паглыбленне і пашырэнне ведаў, набытых на ўроках беларускай літаратуры па вывучэнні творчасці У.Караткевіча, больш грунтоўнае далучэнне вучняў да нацыянальнай гісторыі. ЭТАПЫ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАЕКТА Этапы Мяркуемы вынік Метады Тэрміны Этап 1. Дыягнастычны 1) Вызначэнне праблемнага поля ў межах праектнай дзейнасці. псіхолага-педагагічнае тэсціраванне, збор інфармацыі 2010 год Этап 2. Падрыхтоўчы 1) Вывучэнне канцэптуальных ідэй, асноўных прынцыпаў, арганізацыйна-педагагічных умоў, форм і метадаў выхаваўчай работы для рэалізацыі праекта.2) Вызначэнне зместу работы над праектам. 3) Арганізацыя работы праблемнай групы настаўнікаў.4) Распрацоўка рэкамендацый па выкарыстанні твораў У.Караткевіча на ўроках беларускай мовы, ПРАЦА НАД ПРАЕКТАМДыягнастычны этапМэта: вызначыць праблемнае поле і мэту праекта.Задачы:вызначыць праблемнае поле і гатоўнасць настаўнікаў геаграфіі і гісторыі да выкарыстання на ўроках твораў У.Караткевіча;ацаніць узровень сфарміраванасці грамадзянскай свядомасці вучняў 9-11 класаў. Для выяўлення ўзроўню сфарміраванасці грамадзянскай свядомасці вучняў, гатоўнасці настаўнікаў да ажыццяўлення праекта праведзена анкетаванне.На аснове атрыманых вынікаў была сфармулявана ідэя: неабходна распрацаваць і ўкараніць адукацыйны праект “Выкарыстанне творчай спадчыны Уладзіміра Караткевіча на ўроках беларускай мовы, геаграфіі, гісторыі як сродку патрыятычнага выхавання вучняў” для фарміравання ў вучняў такіх якасцей асобы, як духоўнасць, патрыятызм, грамадзянскасць.Падрыхтоўчы этап Мэта: падрыхтаваць тэарэтычную і арганізацыйную базу для рэалізацыі праекта.Задачы:вывучыць канцэптуальныя ідэі, асноўныя прынцыпы, формы і метады вучэбна-выхаваўчай работы для рэалізацыі праекта;сфарміраваць арганізацыйна-педагагічныя ўмовы, выкарыстоўваючы абраныя для рэалізацыі праекта формы і метады вучэбна-выхаваўчай работы;вызначыць змест работы над праектам;арганізаваць работу праблемнай групы настаўнікаў “Выкарыстанне творчай спадчыны Уладзіміра Караткевіча на ўроках беларускай мовы, геаграфіі, гісторыі як сродку патрыятычнага выхавання вучняў”; распрацаваць рэкамендацыі па выкарыстанні твораў У.Караткевіча на ўроках беларускай мовы, геаграфіі, гісторыі;падрыхтаваць матэрыяльную базу для ажыццяўлення праекта.Для навуковага абгрунтавання праекта выкарыстоўваецца навуковая, метадычная літаратура, Інтэрнэт-рэсурсы. У выніку гэтай дзейнасці фармулююцца навуковыя ідэі і прынцыпы ажыццяўлення патрыятычнага выхавання сродкамі мастацкай літаратуры, якія ляглі ў аснову дадзенага праекта.Арганізацыйная структура праекта ўключае выкарыстанне разнастайных школьных (прадметныя тыдні, тэматычныя святы, інтэграваныя ўрокі, чытацкія канферэнцыі) і пазашкольных (экскурсіі, прагляд кінафільмаў і інш.) формаў работы. Для актыўнага ўлючэння ўдзельнікаў у асноўны этап неабходна: 1. Актыўнае супрацоўніцтва настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры з настаўнікамі геаграфіі і гісторыі. 2. Наяўнасць неабходнай матэрыяльна-тэхнічнай базы і кадравых рэсурсаў. 3. Выкарыстанне на ўроках камп’ютарнай і мультымедыйнай тэхнікі, што пашырае інфармацыйную базу пры падрыхтоўцы ўрокаў.4. Стварэнне дабразычлівай атмасферы, якая стымулюе пазнавальную цікаўнасць і захопленасць удзельнікаў працай над праектам. 5. Распрацоўка рэкамендацый па адборы матэрыялаў з твораў У.Караткевіча. Рэалізацыя праекта аб’ядноўвае зацікаўленых настаўнікаў і вучняў.Асноўны этапМэта: стварыць умовы для рэалізацыі праекта. Задачы:сабраць, апрацаваць, сістэматызаваць і адаптаваць матэрыялы па выкарыстанні творчай спадчыны У.Караткевіча на ўроках беларускай мовы, геаграфіі, гісторыі як сродка патрыятычнага выхавання вучняў;распрацаваць метадычныя матэрыялы для ажыццяўлення праекта. У выніку працы зацікаўленых педагогаў-прадметнікаў будзе сабраны, сістэматызаваны і адаптаваны матэрыял, які будзе ўключаць:1. Аналітычныя дадзеныя па фарміраванні пачуцця патрыятызму ў старэйшых класах праз выкарыстанне на ўроках беларускай мовы, геаграфіі і гісторыі творчай спадчыны Уладзіміра Караткевіча. 2. Метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні твораў У.Караткевіча на ўроках беларускай мовы, геаграфіі, гісторыі.Для паспяховай рэалізацыі праекта неабходна арганізаваць цеснае ўзаемадзеянне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры з настаўнікамі геаграфіі і гісторыі. Гэта дазволіць праз выкарыстанне твораў У.Караткевіча на ўроках беларускай мовы, геаграфіі, гісторыі садзейнічаць патрыятычнаму выхаванню асобы старшакласніка.Атрыманыя ў ходзе рэалізацыі асноўнага этапа дадзеныя будуць сістэматызаваны і абагульнены з мэтай афармлення метадычных рэкамендацый для настаўнікаў беларускай мовы, геаграфіі, гісторыі па выкарыстанні творчай спадчыны У.Караткевіча з мэтай патрыятычнага выхавання вучняў. У 2011-2014 гг. плануецца:1. Працягнуць маніторынг узроўню сфарміраванасці патрыятычнай свядомасці вучняў. 2. Стварыць камп’ютарныя прэзентацыі, раздатачны матэрыял да ўрокаў, выкарыстоўваючы матэрыялы праекта. 3. Распрацаваць метадычныя рэкамендацыі для настаўнікаў-прадметнікаў па выкарыстанні на ўроках творчай спадчыны У.Караткевіча. 4. Выкарыстаць матэрыялы праекта ў адукацыйным працэсе.5. Працягнуць арганізацыю камунікатыўнай прасторы ў межах праектнай дзейнасці. Выніковы этапМэта: ацаніць эфектыўнасць праекта.Задачы:правесці выніковую дыягностыку ўзроўню сфарміраванасці патрыятычнай свядомасці вучняў; распрацаваць метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні творчай спадчыны У.Караткевіча ў навучальным працэсе;выявіць ступень зацікаўленасці настаўнікаў у працягу працы ў межах праекта. Прагназуемы вынік:асоба вучня з устойлівымі маральнымі і светапогляднымі якасцямі, высокай унутранай культурай, для якой ўласцівыя пачуцці нацыянальнай годнасці, гонару за сваю Радзіму, зацікаўленасць гісторыяй і культурай роднай краіны, грамадзяніна-патрыёта;метадычныя рэкамендацыі па выніках праекта.^ АПІСАННЕ ВЫНІКОВАЙ МЭТЫ ПРАЕКТАУ выніку працы над праектам вучні:набудуць такія якасці асобы, як павага да гісторыі, культуры роднай краіны, знакамітых асоб, якія зрабілі значны ўклад ў культуру, навуку; пашыраць свой кругагляд, атрымаўшы дадатковыя веды па вучэбных прадметах.Літаратура: 1. Барадзіна, А.І. Фарміраванне гістарычнай свядомасці школьнікаў пры вывучэнні рамана У.Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” / А.І. Барадзіна. – Баранавічы, 1999. 2. Беленький, Г.А. Приобщение к искусству слова / Г.А. Беленький. – Москва: Просвещение, 1980.3. Бонецкая, Н.К. Проблемы методологии анализа образа автора // Методология анализа литературного произведения / Н.К.Бонецкая. – Москва: Наука, 1998.4. Верабей, А. Абуджаная памяць: Нарыс жыцця і творч. У.Караткевіча / А. Верабей. – Мінск: Маст. літ., 1997. – 256 с. 5. Ішчанка, Г.М. Вывучэнне творчасці пісьменніка: Уладзімір Караткевіч у школе: Дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў / Г.М. Ішчанка. – Мінск: “Аверсэв”, 2002. – 207 с.Дадатак 1 Матэрыялы з твораў У.Караткевіча для вывучэння тэмы “Стылістычныя магчымасці лексікі і фразеалогіі” (10 клас) СінонімыАбсалютныяНарэшце глыбокай восенню 1602 года ўсё было гатова. Наступны дзень быў звычайным шэрым днём, якія часта бываюць увосень на Беларусі. У залу па сходах каціўся чалавек, менавіта каціўся, іначай гэта нельга было назваць.Потым шалёна бяжыць па сходах на хоры, а адтуль, вінтавымі сходамі, на антрэсолі другога паверха, а потым, прыстаўной лесвіцай, на адкрытую вежку. Калі князь выпадкова аказаўся побач, яна не вытрымала.У зіхаценні вогненных плям паплылі перад ім абліччы. І яны таксама былі – радзімай: усе тыя, што адышлі, усе тыя, што яшчэ ідуць поруч, усе тыя, што будуць.Перад імі была Ака, праўдзівей, адзін з яе рукавоў, далей – паплавы, з якіх піла вясёлка, яшчэ далей – ліловае ад хмар галоўнае рэчышча .І тут перад вачыма дзяцей успыхнула ў тумане белая шырокая вясёлка, слаба-аранжавая звонку, шыза-блакітная знутры.На павуцінках, на росным верасе раптам з’явілася другая радуга. А замест пяскоў там паплавы, і на іх многа рознакаляровых кветак, а над кветкамі – арка-вясёлка. Якая яна, вада? Ён не помніў, якая яна на радзіме. Ён помніў, якая яна бывае тут. Саланаватая, з серавадародным пахам – у балацявінках велічынёй з далонь, чыстая – у калодзежах.Цемнаскурыя руара з касты ртасаў-ачышчальнікаў усё жыццё чысцяць студні.СемантычныяІ вось зусім ужо нядаўна Пятрок Кахно затрымаўся ў дзяўчыны і ідзе недабыліцкім раздарожжам акурат у поўнач. Толькі стаў на скрыжаванні – як заплача нешта над галавою. Крыжы на ростанях, вёскі ў барвяных каралях арабін, чырвоная шыпшына ля дарог, начлежныя коні ў тумане. У лесе, вярсты за чатыры ад краю, на адзіным месцы, якое ўдалося адваяваць ад лясоў і імшар, стаяў пагранічны кардон, людзям якога было загадана лавіць кантрабандыстаў, калі тыя пойдуць з прускага боку, ды яшчэ не дазваляць мясцовым мужыкам і бабам хадзіць за мяжу, да кумоў, на хрэсьбіны ці вяселле.Вельмі хацелася кудысьці ў пушчу, дзе лазорава сінеюць беларускія пралескі, дзе ў нетрах такуюць цецерукі. Сілы яго, як казаў рукапіс, дасягалі ўжо васьмі тысяч коннікаў, якія часткова хаваліся ў пушчы, часткова знаходзіліся пры яго палацы (ДзП, с.65); Не разбіраючы дарогі, імчалася дзікае паляванне па самай жахлівай дрыгве, па лесе, па вадзе межыток. Ён ездзіў. Пабываў у наваколлі Разані, пераправіўся на чоўне праз Аку – наплаўны мост сарвала нечаканай летняй паводкай, – тросся ў грузавіках, калаціўся ў брынклівых аўтобусах, плыў у чаўнах, выбіваў аб гасцінічны кут хмары пылу са змятага пінжака, гаварыў з людзьмі на паромах, са старымі вартаўнікамі сенажацяў, з бабамі, якія гаманілі на спявучай мове Ясеніна .І ў страсным юнацкім голасе гучалі цяга, і журба, і шырокі смутак душы, узгадаванай на гэтых паплавах. Змрачнаватая, значна большая ў вышыню, чым ў даўжыню і шырыню, будыніна думала аб чымсьці, што не датычылася двох чалавек, што зараз ішлі праз заценены луг да яе дзвярэй, і гэты яе спакой быў спакоем канца. Паром торкнуўся ў бераг, і адразу лаза на беразе, якая дагэтуль плыла перад вачыма, спынілася, замерла. Бялелі вялікія рамонкі, раззвоньвалі ліловыя званочкі, спявалі чмялі, упяўшыся ў малінавыя шары канюшыны, і рос, віўся, як хмель, аблытваючы рукі і ногі, бела-ружовы, прагны павой. Вось я і думаў, што такой вандроўкай табе будзе дарога да дзеда. Але ты, відаць, не дарос да такога падарожжа. Таркайлаў брат плётку пусціў, што гэта яна звычайнага хлапчука сажай вымазала... для пыхі. Чутка аб тым, што забілі нейкага кніганошу, хутка разляцелася па навакольных вёсках (Кн, с. 113); Мы дамовіліся, што ён і я будзем расследаваць гэту справу разам, што ён праз дзень прыйдзе да мяне і раскажа, пра што ён даведаўся ў наваколлі (розныя пагалоскі і плёткі маглі прынесці пэўную карысць). Вакол стаяла непранікальная, непраглядная, здавалася, над усім светам, сцяна дажджу. Семантыка-стылістычныяІван спахмурнеў толькі аднойчы: убачыўшы пустыя лугавыя азёры, спушчаныя ў Аку. Вясёлка, відаць, выпіла не адну азярыну, а яны ўсё яшчэ сядзелі на адхоне, пазіраючы на мокрыя зарэчныя паплавы, з якіх яна вырастала. Ад усеўладнага святла, ад знішчальнай гарачыні распухла і стала бронзавай скура. Пакруціў галавою: хай спіць, пакуль спадае гарачыня і пакуль яшчэ не захаладала нанач. Спякота за акном стала, відаць, зусім нясцерпнай. Задуха стала нясцерпнай. Па старому паданню, гэту ікону напісаў, пасхіміўшыся, восемсот год таму назад ваявода Глеб, такі далёкі продак Алеся, што і ўявіць было страшна.Засмяяўся: – Прашчур – малайчына. Галоўнае – стаць на той бок, які выйграе. ...Гораў спаў да дзесяці гадзін.Іван стаяў над адхонам, свежанькі, быццам усю ноч хроп у стайні.СтылістычныяНе, брат, горшыя за іх толькі дактары. Ды яшчэ, да таго ж, і сэрца не вытрымала, як казаў пасля лекар.Вазьміце з сабою лекара.... Табе проста падабалася спачатку, што я так смешна апраўдваюся. А потым яны пайшлі да палаца, адкуль ужо далятала музыка: пайшлі спярша па спляценні ценю і святла ад каганцоў, потым па каляровых плямах ад ліхтарыкаў. Тым часам уначы пабачыце вы дваццаць коннікаў на вараных дрыкгантах. Апошнія вершнікі з крыкам і гартанным лямантам адхлынулі за дзюны і праваліліся, зніклі за імі, як жоўта-белая лава.... Спачатку я, потым фурман, пасля зноў я грукалі гэтым кальцом у дзверы. Грукалі нясмела, грукалі трошкі мацней, білі кальцом наводмаш, спыняліся, клікалі, пасля білі нагамі – хоць бы які водгук. – У Бахчысараі, поруч з Чуфаі-Кале, – казаў далей голас, – ёсць даліна смерці, могілкі, на якіх хаваюць караімаў з усяго свету. Нашы клады не прыгнятаюць, а гэтае будзе сніцца, як кашмар.І вось ужо няма князя, няма ягонага сэрца і думак, а сфінкс стаіць. А вакол – труны. Кандрат сціснуў кулакі на вясле, рыўком паслаў човен з корстай нябожчыка да недалёкай ужо царквы на выспе.... Ілюмінацыя залівала горад, як быццам гэта палаў Рым. Пяць пірамід узвышаліся вышэй за будынак езуіцкага калегіума, а яшчэ лёталі ракеты, утрапёна круціліся колы з агню. Яго краналі не словы, а проста мёртвы сон камянёў, дрэў, будыніны, якую абкружалі, сціскалі дубы. КантэкстуальныяНідзе не было відаць, што зрасліся два дрэвы. Проста плялося, валаклося па высецы самотнае схіленае дрэва на дзвюх нагах, ніба хацела і не магло пайсці, уцячы са спустошанаг людзьмі месца. Уся гэтая катлавіна з яе бязмежнасцю і цішынёй, з блакітнымі ценямі і бязлюдствам нагадвала месячны кратэр. А людзі ішлі ўсё далей ад Акі, да процілеглага краю мёртвага кратэра. Не боўтала рыба, і шэрыя чаплі на водмелях стаялі расхрыстаныя, змораныя, падобныя на пачварных вядзьмарак, апранутых у лахманы. Год сорак таму назад стаяла яшчэ за дрэвам чорная лазня. Але ў адну з начэй, зусім знянацку, Дняпро ўхапіў яе – нават бервяна не паспелі вылавіць. Амаль забылася і здарэнне з лазняй, а потым і лазню злізаў Дняпро. Палявая дарога нырала ў лагчыны, узбіралася на пагоркі і зноў звівіста падала ўніз. І заўтра гарэлкі нап’юцца і кум прыйдзе.... І вось, нібы чула яе сэрца, устрывожылася, пайшла і ўбачыла, што ляжыць яе стары лясны казак – па казацкім звычаі – упоперак сцежкі і наадрэз не хоча ісці дахаты. Напетрапаўліўся-а. Мне няма куды ад цябе. Хіба што туды, дзе гвалт, і шыбеніцы, і зверства, якому няма мяжы, і прыбіты народ.... Голас замоўк, але ўсім здавалася, што ўсё яшчэ адказваюць, адгукаюцца яму і паплавы з шолахам дубоў, і Дняпро, што пялёскаўся ля берага. Распранаючыся, змываючы ў двары праўлення пыл з цела (вада тройчы ставала чорная), выціраючыся суровым ручніком, кідаў: – Зараз паедзем на кардон... Ніхто не пазнаў?.. Дзіва што. Дзікуны!.. Вандалы!.. Індзейцы... Знішчаць іх, як сабак!.. Маўчаць або лаюцца... Я ведаю, хаця б хто слязіну выраніў... . Берагі Палаты і Дзвіны захлыналіся ў бела-ружовай квецені яблынь і вішні.Вось пагоня, і ён уцякае берагам чорнай балотнай ручаіны. І вось, калі адкрыўся вачам Дняпро, на страшны адхон процілеглага берага вылецелі коннікі. Шатры ён сапраўды паставіў. Падчас адной з днёвак вялікага картэжу. Паставіў на высокім беразе Дняпра, адкуль было відаць на трыццаць вёрст, паставіў у сівым пышным палыне і верасе, не крануўшы ані былінкі. Процілеглы бераг быў нізкі, толькі на ўзвозе, дзе стаяла хатка паромшчыка і адрына, быў высакаваты пясчаны ўзгорак, упрыгожаны дзвюма хвоямі і дзесяткамі чорных вольх. І імпэтная страла вышкі, узнесеная над затокай, над зеленаватым Дняпром, над дубамі, што шырока растрэслі на процілеглым баку свае зялёныя шапкі. Таму нікога не здзівіла, што 18 жніўня на кардон прыляцеў улан на ўзмыленым кані, нешта хутка перадаў Пора-Леановічу і быў перапраўлены на той бок ракі. – Вы ж глядзіце, княжыч, – сказаў Логвін. – Дарога простая, усё берагам. Паромам на той бок, там паплавамі, паплавамі. Па нешматлікіх галінах, па пацямнелай ад вільгаці белай кары сплываюць алавяныя струмені дажджу. І надвор’е, на такі выпадак, стала псавацца: нізкія чорныя хмары паўзлі нам насустрач, там-сям з іх цягнуліся наўскос зямлі свінцовыя палосы дажджу. Леановіч ячшэ хвіліну маўчаў, гледзячы за акно, дзе ў сінім святле маланак буйна скакалі па зямлі густыя вадзяныя бізуны. АнтонімыЁн як быццам застыў у сваім шчасці і горы. І было ў яе мове тое, чаго не бывае не ў вясковых людзей: закончаная меладычнасць кожнага сказа, уласцівая для мужыцкай мовы. Як удых і выдых. Кожны з іх быў непадобны на другіх і ўсё ж няўлоўна падобны.Усё паўторнае на зямлі, і толькі ты адна непаўторная, – думаў Андрэй. Гэта быў адначасова чалавек вельмі харошы і вельмі дрэнны. Уявім сабе, што гэта адбылося, што свет быў бы бядней на аднаго паэта і багацей на доктара багаслоўя. Спявалі такія песні, што мне хацелася плакаць і смяяцца, а маці ўсёй вялікай сям’і са спачуваннем глядзела на мяне, і мне рабілася на сэрцы ўсё лягчэй і лягчэй. Дні гэтых людзей ідуць у чаргаванні дня і ночы, лета і зімы, працы і адпачынку ніў, – і ў гэтым, відаць, і ёсць найвышэйшая мудрасць: есці хлеб з поля, якое ты сам урабіў і якому аддаў угнаенне.Ды ён, пасля яе хулы на Бога, і сапраўды быў апошнім выратаваннем, тым, які абароніць ад цемры ўначы і не дасць злу ўдзень. Невядома, як з’яўляюцца, невядома, куды знікаюць. – Занадта многа чартаўшчыны нават для такога дома, – не супакойваўся я. – Малы чалавек, Блакітная Жанчына, а тут яшчэ гэта дзікае паляванне караля Стаха. Аблога і знутры, і звонку, каб ён згарэў, гэты дом! А вось горш тое, што я іхнія сляды заўжды губляю. І пачынаюцца яны, і канчаюцца на гасцінцы.Жанчына выцягнула галаву, шыя яе зрабілася доўгай-доўгай, і, наблізіўшы да мяне твар, свісцячым шэптам яна сказала: – Дык, можа... можа, яна хутка памерла б. Баюся, што я змяніўся ў твары, стаў страшны, бо яна адразу ўцягнула галаву ў плечы.Збожжа там не прадаюць, збожжа там купляюць. Усё мянялася. Нішто не мянялася толькі ў Загоршчыне. …Яны ішлі поруч, як сябры. Ніхто, нават вартавы ля пераправы цераз старык. не змог бы падумаць, што гэта не ўчарашнія прыяцелі, а ворагі.Яно зусім чужое: рукі і ногі свае і не свае, цяжкія, як свінец, і бязважкія, блізкія, вось тут, і вельмі-вельмі далёкія. – Кінь, – сказаў спакойна Андрэй. – Брахня ўсё. – А я хіба кажу: праўда? Сірынам заспяваю, прыжмурыўшы вочы сярод маладых дрэў, Феніксам згару і ўваскрэсну з попелу. Усё гэта пахне так, што бессмяротны Гарганцюа памёр бы ад прагнасці і зноў уваскрэс ад аднаго водару. ... Там лагчына шырынёю ў тры Іхархары. Толькі не сухая, а поўная вады. … Алесь выехаў досвіткам другога дня, каб на яго схіле дабрацца да дзедавай вёскі. Алесь схіліў галаву, а потым, можа, занадта рэзка, ускінуў яе. Ён прыклаў рыльца пляшкі да вуснаў, прапаласкаў рот і ... вада нібы выпарылася ў роце. Больш было нельга. І ён страшэнным намаганнем волі аддзёр ад вуснаў гарачае рыльца. Ён і сам быў цяпер не бліскучы, а закураны, а дзюбка яго была чырвоная, бо ён скрывавіў яе аб ланцугі.І раптам вавёрка зноў схавалася ў дупло, радасць знікла з яе вачэй, і той самы жах пасяліўся за веямі: Варона даваў ўказанні дваім лёкаям, якія вешалі над камінам партрэт Рамана Старога.Праз якую хвіліну і каня і конніка паглынула цемра. Быццам іх ніколі і не было. Быццам змрок нарадзіў іх і змрок адразу ж забраў. – А мне не трэба, – сказаў пан Юры. – Мне трэба, каб ён за які месяц навучыўся ездзіць прыгожа, а не па-халопску. У старога графа паблажлівы, – бо не прыродны, а прыдбаны выхаваннем, – выраз на поўным, сінім ад брытвы абліччы, такі выраз можна бачыць на старых партрэтах. У мяне ўсё больш варушылася на дне душы жаданне даць па гэтай фарфоравай, вялай, бязвольнай храпе, бо такія не здатныя ні на добры ўчынак, ні на крымінал – не людзі, а макрыца-трава на градзе.Яго добрыя якасці былі прыродныя. Яго недахопы – недахопамі стагоддзя. Раптам з яго горла вырваўся такі страшны крык, што ён спалохаўся за тых, чые цені адпачывалі на сцяне. Але палохаўся ён дарэмна, бо страшна гэта было толькі яму: толькі здрыгануліся пальцы ды з вуснаў вылецеў бязгучны віск, – тыя не заўважылі і не пачулі. Дзікі, нялюдскай сілы крык прагучаў аднекуль знадворку – здавалася, што гэта крычыць і рыдае не чалавек, а дэман. Ты што, не бачыш, з кім завёўся? Гэта табе не нашы блазны з курынымі душонкамі, гэта не кураня, гэта – мужчына. – Бачыш, – сказаў Алесю пан Юры, – на качак і цецерукоў лепшага не бывае. А якая акуратная. Не сабака, а арыстакратка.Купляюць, вядома, і лён, і пяньку, ды толькі мераю іхняй куплі не мужыцкая жменя, а цэлы панскі абоз. Парк зноў зрабіўся густы, – не парк, а нейкія нетры з лаўжамі і ветрабоем, з рэдкімі глухімі сцяжынкамі. Не слыхам, а хутчэй скурай я адчуваў прысутнасць Вароны ў пакоі, там, ля другой сцяны.Ад людзей пахла не хлебам, а крывёю, як ад ваўкоў. Але Андрэя, хоць яму і хацелася быць толькі разам з Алёнкай, гэты тлум не палохаў, а захапляў. І адначасова з болем адчуваў, што сам ён – толькі пераносчык чужых думак, што ён ніколі не здолее да канца развіваць іх і рабіць з іх такія далёкія, канчатковыя высновы, што ён – твар царквы, але ніяк не сэрца, не розум. не зброя яе.Яны былі проста дзеці свайго часу, няшчаснага, хворага, гнойнага, сагнутага, калі чалавек быў амаль жывёлай і толькі сям-там выбіваліся наверх парасткі скарлючанага, але ўпартага і моцнага жыцця. Здані не маглі быць такімі рэальнымі, людзі не маглі быць такімі прывіднымі.Зіма не адступала тут павольна, як у вёсцы, у размераным чаргаванні сонечных дзён і марозных начэй.Была і веліч, была і падазронасць, была і жорсткасць, быў і гераізм. Ты бязлікі, і ты мнагатвары, ты нішто, і ты ўсё. Вам трэба будзе прыцярпецца да нашых глыбакадумных разважанняў і не заўсёды разумных жартаў, але ж кажуць, што спадарожнікаў не выбіраюць, і гэта разам з намі вам давядзецца збіраць у свае клумкі ружы і церні, бяду і смех, золата і смецце. Яна хмыкнула: - Брыдка глядзець на вас. Завіхаецеся каля … гэтай, як два кабялькі. Ні сораму, ні гонару. Мяне непрыемна ўразіла такая, мякка кажучы, адкрытасць. Што гэта? Тонкі разлік або наіўнасць? Ён быў надзіва прагны да жыцця, гэты чалавек з жоўтымі, як мёд, валасамі, сінімі, дабрэчымі або жорсткімі вачыма і не па га


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Русско-турецкая война 1877-78 годов
Реферат Екологічний рух світовий досвід та українські реалії
Реферат Адрес: Вернадского просп., д. 37 корп. 2, офис 96, Москва, 119415, Россия
Реферат Качество трудовой жизни анализ, оценка, управление
Реферат Ethnicity In The Classroom Essay Research Paper
Реферат Образ Чичикова в поэме Николая Гоголя Мертвые души
Реферат Возрастная идентичность как регуляторный механизм инцестного поведения
Реферат Анализ прибыли и рентабельности продукции ПРУП "МЗКТ"
Реферат Татьяны милый идеал... по роману А. Пушкина Евгений Онегин
Реферат How Is RP Mcmurphy A Liberator In
Реферат Проектування каталогу мобільних телефонів у Access
Реферат Асторономія: від спостережень до теорії
Реферат Global Warming Extended Definition Essay Essay Research
Реферат Талант великих душ есть узнавать великое в других людях
Реферат Конституционное право на свободу и личную неприкосновенность