Реферат по предмету "Разное"


Аналіз работы школы за 2009/2010 навучальны год

Аналіз работы школы за 2009/2010 навучальны годУ 2009/2010 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі “Даматканавіцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа Клецкага раёна” на 01.09.2009 года налічвалася 189 вучняў. У 2009/2010 навучальным годзе ўсе дзеці 6-га ўзросту, пражываючыя ў мікрараёне школы, ахоплены навучаннем. Усе першакласнікі наведвалі дзіцячы сад. Усе дзеці да 15 гадоў, якія падлягаюць навучанню ў межах мікрараёна школы па акту аб усенавучы (на 01.09.2009 года 275 вучні) ахоплены навучаннем. З іх вучацца ў СПЛ – 16 вучняў, у другіх школа раёна: ДзАСШ №3 г.Клецка – 2 вучні, ДзАСШ №2 г.Клецка – 1 вучань, Клецкім раённым агульнаадукацыйным ліцэі – 1 вучань. На працягу 2009/2010 навучальнага года выбылі 7 вучняў па прычыне змены месца жыхарства, у тым ліку з 3 класа – 1 вучань, з 4 класа – 2 вучні, з 5 класа – 2 вучні, з 7 класа – 1 вучань, з 8 класа – 1 вучань. На працягу 2009/2010 навучальнага года прыбылі 8 вучняў, у тым ліку ў 3 клас – 1 вучань, у 5 клас – 2 вучні, у 7 клас – 2 вучні, у 8 клас – 1 вучань, у 9 клас – 1 вучань, у 10 клас – 1 вучань. Дзяцей і падлеткаў да 15 гадоў, якія маюць дэфекты разумовага і фізічнага развіцця і падлягаючых навучанню на даму, маючых псіхафізіялагічныя адкланенні, няпоўную сярэднюю адукацыю і нідзе не навучаюцца па мікрараёну школы няма. У школе навучаюцца дзеці, бацькі якіх працуюць у СПК “Шчэпічы”, ПУП “Арда”, выхаванцы Клецкага дзіцячага дома і Клецкага сацыяльнага прытулку. Большасць сямей пражывае ў прыватных драўляных дамах. У творчай сферы працуе 71% бацькоў, 15% служачыя бюджэтных арганізацый, 7% заняты ў сферы абслугоўвання і гандлю, 2% у другіх сферах. Па розных асновах не працуе 5% бацькоў, 29% сямей школьнікаў няпоўныя, 11% - мнагадзетныя. Вышэйшую адукацыю маюць 19% бацькоў. 29% вучняў пражывае па-за мікрараёнам школы, у тым ліку ў вёсках Арда, Жылічы, Якшычы, Сцяпужычы. Школа працуе згодна Статута школы, калектыўнага дагавора, правіл унутранага распарадку. Распрацавана лакальныя нарматыўныя акты – Праграма развіцця школы на 2006-2010 годы, палажэнне папячыцельскага савета. Пытанне аб рэалізацыі Праграмы развіцця кожны год разглядаецца нарадзе пры дырэктары, у адпаведнасці з новымі нарматыўнымі актамі і сучаснымі патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да адукацыі, уносяцца карэкціроўкі. Педагагічны працэс здзяйсняецца адпаведна гадаваму плану, зацверджанаму рашэннем педагагічнага савета 28.08.2010г. Здароўе вучняў – адзін з асноўных паказчыкаў работы школы па якасці адукацыі. Па стану здароўя 38 вучняў школы адносяцца да 1 групы здароўя, 132 - да 2 групы, а 19 чалавек да 3 групы. Сярод захворванняў, выяўленых у выніках паглыбленага медагляду, дамініруюць: сардэчна-сасудзістыя – 31 вучань (2008 год - 24), парушэнне зроку – 18 (2008 год - 14), парушэнне асанкі – 20 вучняў (2008 год - 23). З 2 у 2008 годзе да 5 у 2009 годзе вырасла колькасць дзяцей з захворваннямі органаў дыхання. 2 вучні маюць дыягназ “Скаліоз”. Рост колькасці дзяцей з парушэннем зроку сведчыць аб нізкай эфектыўнасці работы, якая праводзіцца ў дадзеным накірунку. Не на патрэбным узроўні праводзіцца на ўроках зрокавая гімнастыка, адсутнічаюць рухомыя перапынкі. Дадзеныя абставіны указваюць на неабходнасць мэтанакіраванай работы па прафілактыцы захвованняў. Групы па фізкультуры: СМГ наведваюць 12 вучняў, у асноўнай групе займаецца 124 вучні, у падрыхтоўчай - 53. У 2008 годзе дзяцей з паталогіяй здаророўя было выяўлена 65, у 2007 годзе -43. Лік пропускаў урокаў у сярэднім на аднаго вучня ў 2009/2010 навучальным годзе складае 9,6 дзён, у тым ліку па хваробе 9,4 дня або 98%, што гаворыць аб тэндэнцыі памяншэння ў параўнанні з прошлым годам. Для папярэджвання захворвання праводзяцца наступныя мерапрыемствы:рацыянальнае збалансіраванае харчаванне;С-вітамінізацыя;правільны падбор мэблі;рухомыя перапынкі;гімнастыка для вачэй у час урока;праветрыванне і вільготная ўборка класных памяшканняў.арганізавана работа па правядзенню заняткаў на базе ФОКа з мэтаю прафілактыкі прастудных захворванняў. У канікулярны час вучні школы аздараўляліся на аздараўленчай пляцоўцы, летніх аздараўленчых лагерах, а таксама за мяжой. Аднак вучні не аздараўляюцца ў санаторных школах. Навучальны год Усяго дзяцей % ад агульнай колькасці вучняў 2007/2008 232 79% 2008/2009 210 84% 2009/2010 189 У той час неабходна адзначыць, што зацягваўся тэрмін паглыбленага медыцынскага агляду вучняў з выдачай адпаведнага акта медыцынскага абследавання. Педагагічны працэс здзяйсняецца 29 педагогамі. 4 (13,8%) настаўнікі маюць вышэйшую катэгорыю, 16 (55,2%) – першую катэгорыю, 4 (13,8%) - другую катэгорыю, 5 (17,2%) без катэгорыі. З вышэйшай адукацыяй – 22 педагагічных работнікі (75,9%), сярэднім спецыяльным – 7 (24,1%). З іх 3 педагогі навучаюцца завочна. Сярэдні ўзрост педагагічных работнікаў установы адукацыі – 41 год. На першай ступені навучання (1-4кл.) займаецца 40 вучняў. На прадуктыўным узроўні займаецца - 6 вучняў, на рэцэптыўна-прадуктыўным 14 вучняў, на рэцэптыўна-рэпрадуктыўным 7 вучняў. Вучні наведвалі факультатыўныя заняткі “Развіццё творчых здольнасцей вучняў” і “Мая Айчына”. На другой ступені навучання (5-9 кл.) навучалася 110 вучняў, прадаўжалася фарміраванне пазнавальнай цікасці вучняў і іх адукацыйных навыкаў. Педагагічны калектыў ставіў перад сабой задачу:закласці фундамент агульнай адукацыйнай падрыхтоўкі школьнікаў, неабходнай для прадаўжэння адукацыі на трэцяй ступені навучання;стварыць умовы самавыражэння вучняў на вучэбных і пазаўрочных занятках у школе. З улікам гэтага на другой ступені навучання быў пашыраны вучэбны план шляхам увядзення факультатыўных заняткаў: па беларускай мове, рускай мове, матэматыцы ў 5 класе; беларускай мове , рускай мове, матэматыцы, інфарматыцы ў 6 класе; па беларускай мове , рускай мове, матэматыцы, геаграфіі, біялогіі ў 7 класе; па беларускай мове, рускай мове, матэматыцы, фізіцы, біялогіі, “Юны карэспандэнт” ў 8 класе; па беларускай мове, рускай мове, матэматыцы, АБЖ, “Асновы мастацкай фатаграфіі” ў 9 класе. На трэцяй ступені навучання (10-11кл.) навучалася 39 вучняў, дзе завяршаецца адукацыйная падрыхтоўка вучняў. Школа ставіла задачу: - дасягненне кожным вучнем функцыянальнай граматнасці. Былі ўведзены наступныя факультатыўныя заняткі: па беларускай мове, матэматыцы, нямецкай мове, хіміі ў 10 класе; па матэматыцы, беларускай мове, “Тактыка тушэння пажараў”, “Папярэджванне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый”, “Асновы журналістыкі” ў 11 класе. На высокім узроўні навучалася 2 вучні, на дастатковым 7, на сярэднім - 11, здавальняючым - 8. ^ Вынікі 2009/2009 навучальнага года ў параўнанні з мінулымі гадамі Навучальны год Усяго атэставана На 9 – 10% На 8-10% На 6 – 10% На 1-2% 2004/2005 263 4% 10% 47% - 2005/2006 241 4% 11% 45% - 2006/2007 232 5% 11% 44% - 2007/2008 224 4% 6% 36% - 2008/2009 210 9% 9,7% 43,6% - 2009/2010 189 4,4% 13,6% 34,5% - ^ Аналіз колькасці выдатнікаў Вучэбныя гады 1 ступень 2 ступень 3 ступень Па школе 2005/2006 3 – 8,5% 4 – 2,5% 1 – 4% 8 – 4% 2006/2007 2 – 14% 4 – 3,6% 1 – 5% 7 – 5,5% 2007/2008 3- 7,8% 5 – 3% 2- 2,8% 10 - 4 % 2008/2009 2- 4% 3 - 2% 3- 8,9% 8 - 3,2% 2009/2010 1 – 3,8% 3 – 2,9% 4 – 10% 8 – 4,4% Рэйтынг паспяховасці па класах выглядае наступным чынам: Вынікі паспяховасці вучняў па класах наступныя:Вынікі паспяховасці вучняў па прадметах наступныя:Аналіз вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па ўзроўнях сведчыць аб змяншэнні колькасці вучняў, якія засвоілі вучэбны матэрыял на здавальняючым узроўні і павелічэнні колькасці вучняў, якія засвоілі вучэбны матэрыял на дастатковым узроўні адпаведна. Акрамя таго, вынікі вучэбнай дзейнасці ў параўнанні з мінулым годам сведчаць аб дадатнай дынаміцы засваення вучэбнага матэрыялу на дастатковым ўзроўні і зніжэнні колькасці вучняў, якія засвоілі вучэбны матэрыял на здавальняючым узроўні ў 2,4 разы.^ Сярэдні бал вучняў школы Год 1-я ступень 2-я ступень 3-я ступень Па школе Па раёне 2004/2005 6 5,8 5,7 5,8 6,4 2005/2006 6,1 5,7 6,9 6,2 6,3 2006/2007 6 5,5 7,1 6,1 6,4 2007/2008 6,2 5,3 7,2 6,1 6,3 2008/2009 7,1 5,4 6,5 6,3 6,5 2009/2010 6,8 5,9 6,9 6,4 Сярэдні бал па школе 6,5, што на 0,1 балы вышэй за мінулагодні паказчык. Скарацілася колькасць вучняў, якія займаюцца на “6-10”, а таксама выдатнікаў. Значыць, неабходна ўзяць на кантроль работу з вучнямі, якія маюць высокую матывацыю да навучання.^ Аналіз вынікаў паспяховасці ў параўнанні з прошлымі вучэбнымі гадамі Ннавучальны год Нізкі Здавальня-ючы % Сярэдні% Дастатковы% Высокі% 2004/2005 40% 33% 17% 10% 2005/2006 40,3% 29% 16,7% 14% 2006/2007 42% 28% 16% 14% 2007/2008 47,8% 33% 13% 6,2% 2008/2009 49% 28,8% 16% 6,2% 2008/2009 47,5% 34,5% 13,6% 4.4% ^ Аналіз узнагароджання выпускнікоў медалямі Золата Серабро Усяго 2004/2005 1 1 2 – 3% 2005/2006 2 - 2 – 9% 2006/2007 3 - 3 – 9% 2007/2008 2 - 2- 7% 2008/2009 3 - 3- 11% 2009/2010 - - - Рэзультатыўнасць вучэбнай работы ўжо не першы год пацвярджаецца вынікамі паступлення ў ВНУ і ССНУ. ^ Аналіз паступлення выпускнікоў у ВНУ Год ВУНы ССНУ Усяго 2005 37% 52% 89 % 2006 46% 34% 80% 2007 42% 45% 87% 2008 49% 42% 81% 2009 53% 43% 96% Сярэдні бал атэстата выпускніка школы за 2009/2010 навучальны год –7,3 , што адпавядае выніку 2008\2009 году.У адпаведнасці з гадавым планам работы школы і праграмы “Маладыя таленты” на 2008-2009 навучальны год, з мэтай развіцця навукова-даследчай работы сярод вучняў і рэалізацыі іх творчых здольнасцей была праведзена школьная навукова-практычная канферэнцыя вучняў. НПК праводзілася ў адпаведнасці з Палажэннем аб школьнай навукова-практычнай канферэнцыі вучняў. На школьную навукова-практычную канферэнцыю было прадстаўлена 8 работ (кіраўнікі Савош Л.М., Казушчык Г.П., Кулага Л.А., Казакевіч А.В., Гадун А.А., Хоміч А.У., Багеша Г.С., Ждановіч Л.М.). Па рашэнню экспертнага савета школьнай навукова-практычнай канферэнцыі 4 работы было прадстаўлена для ўдзелу ў раённай навукова-практычнай канферэнцыі (кіраўнікі работ: Казушчык Г.П., Багеша Г.С., Кулага Л.А.., Хоміч А.У.). У фінал раённай навукова-практычнай канферэнцыі выйшла работа Майсейчык Дар’і, вучаніцы 10 класа па інфарматыцы “Сацыяльныя серверы сеткі Інтэрнэт”. Аднак, работа не заняла прызавога месца. Работа па арганізацыі даследніцкай дзейнасці з вучнямі, на жаль, не з’яўляецца сістэмнай. Так навуковыя працы па гісторыі, матэматыцы, геаграфіі, фізіцы (настаўнікі Казакевіч А.В.. Стэльмах М.А., Гадун А.А., Абрамовіч С.А.) на працягу апошніх трох гадоў не выстаўляліся для ўдзелу ў раённай НПК. Неабходна у наступным навучальным годзе актывізаваць работу ў дадзеным накірунку: абнавіць банк дадзеных аб вучнях, якія маюць здольнасці да даследчай дзейнасці, выбіраць актуальныя тэмы для даследавання, праводзіць сістэматычную, мэтанакіраваную работу з вучнямі. Адзін з важнейшых паказчыкаў работы педагагічнага калектыву школы - арганізацыя і рэзультатыўны ўдзел у правядзенні прадметных алімпіяд. Усяго ў раённых алімпіядах прыняла ўдзел 19 вучняў старэйшых класаў па 13 прадметах. 2 вучні (Пальчык Я., вучань 11 класа, і Салата В., вучаніца 10 класа,) занялі 1 месца па геаграфіі і матэматыцы; 2-ое месца па абслугоўваючай працы заняла Майсейчык Вікторыя і выканала 47% ). Больш за 50% выканала заданняў Пальчык Анастасія па беларускай мове і літаратуры (настаўніца Рымко Н.Л.). Знізілі свой узровень Пальчык Г. і Савош Ю. па беларускай мове і літаратуры, Абрамовіч В., Бабыр В. па біялогіі, Шаг М., Паляшчук Л. па гісторыі. У другім туры раённых алімпіяд прымалі ўдзел 8 вучняў школы. Па нямецкай мове прымалі ўдзел Майсейчык Дар’я, вучаніца 10 класа, заняла другое месца і выканала 48% заданняў, Собаль Вікторыя, вучаніца 11 класа, заняла 3 месца з трох і выканала 45% заданняў. Важна адзначыць, што працэнт выканання заданняў невысокі. Майсейчык Вікторыя, вучаніца 11 класа, па абслугоўваючай працы заняла 2 месца і выканала 61% заданняў (у першым туры было таксама 2 месца і % выканання заданняў складаў 47). Майсейчык Вераніка, вучаніца 11 класа, па грамадазнаўству з 5 месца паднялася на 3, але % толькі 22,5% (у параўнанні з першым месцам 61,3). Пальчык Анастасія, вучаніца 11 класа, засталася на 4 месцы па беларускай мове, але % выканання ўзрос на 5 (было 56, стала 61). Пальчык Яўген, вучань 11 класа, заняў 2 месца, у першым туры было першае (% выканання з 50,7 да 48,6). Нагдалян Марыя, вучаніца 10 класа, займае пятую пазіцыю і працэнт выканання заданняў зменшыўся на 3%. Салата Вікторыя, вучаніца 10 класа, заняла 4 месца і выканала 24% заданняў (у першым туры было першае месца і % выканання складаў 62). Пальчык Яўген з’яўляўся ўдзельнікам абласной алімпіяды па геаграфіі, аднак прызавога месца не заняў.У раённай экалагічнай алімпіядзе ўдзельнічалі: Салата Карына, вучаніца 7 класа, якая заняла 13 месца з 16 і выканала 23,2% заданняў (1 месца- 76,7%); Ратомская Юлія, вучаніца 8 класа, якая заняла 16 месца з 18 і выканала 18% заданняў (у 2008/2009 навучальным годзе вучаніца заняла 7 месца і выканала 42 % заданняў); Савош Юлія, вучаніца 9 класа, якая заняла апошняе месца і выканала 17.6 % ( у 2008/2009 навучальным годзе было 5 месца і выканала 64 % заданняў); Салата Вікторыя, вучаніца 10 класа, заняла 7 месца і выканала 40.7 % ( у 2008/2009 навучальным годзе было таксама 7 месца, але працэнт выканання заданняў быў 54%).Як бачна, што вучні падрыхтаваны да алімпіяды слаба, рэзультатыўнасць удзелу ў раённай алімпіядзе нізкая. Увогуле работа настаўнікаў Багешы Г.С., Карповіч Л.Л., Казушчык Г.П., Савош Л.М., Карповіч В.М., Стэльмах М.А. , Ждановіч Л.М. па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд бессістэмная нерэзультатыўная, вучні не маюць станоўчых вынікаў у алімпіядах абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў, што сведчыць аб неабходнасці зменаў у падыходзе ў рабоце са здольнымі вучнямі. Не праявілі сябе вучні школы і на алімпіядзе малодшых школьнікаў “Талантливые дети”. Лепшы вынік за апошнія два гады – 3 месца па беларускай мове (настаўніца Паляшчук Н.А.). Нядрэнна выступаюць нашы спартсмены (1 м. па тэнісу, 3м. па лёгкай атлетыцы, 2м. па баскетболу, 5 месца па лыжах). Агульнае месца па школьнай спартакіядзе - ^ Аналіз вынікаў раённых алімпіяд у параўнанні з прошлымі гадамі Колькасць удзельнікаў раённых алімпіяд сярод вучняў 9-11 класаў 2006/20007 2007/2008 2008/2009 2009/2010 21 22 26 19 Колькасць прызавых месц у раёне 1 этапа 6 5 7 4 Колькасць прызавых месц 2 этапа 2 1 3 5 Колькасць удзельнікаў у вобласці/ прызавых месц удзельнік абласной алімпіяды На жаль, не па ўсіх прадметах захоўваецца пераемнасць у рабоце з адоранымі вучнямі. Часцей за ўсё ў сярэднім звяне “губляюцца” дзеці, якія займалі прызавыя месцы на раённых прадметных алімпіядах. Так, Майсейчык Д. ( 7 клас) была другой на раённай алімпіядзе па беларускай мове ў 2005/2006навучальным годзе, Пальчык А. (8 клас) была трэцяй па матэматыцы у 2007/2008 навучальным годзе. У 2008/2009 навучальным годзе гэтыя вучаніцы рыхтаваліся да алімпіяд па гісторыі і хіміі адпаведна. Значыць, стаіць задача педагагічнай падтрымкі развіцця дзіцячай адоранасці. Развіццё творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу асобы вучняў павінна стаць адным з вядучых накірункаў дзейнасці школы ў наступным навучальным годзе. На працягу апошніх трох год пераможцаў раённых алімпіяд рыхтуюць такія настаўнікі, як Казакевіч А.В., Гадун А.А., Новік А.м. Неабходна актывізаваць работу з адоранымі вучнямі ў наступным навучальным годзе ўсім настаўнікам-прадметнікам, захоўваючы пераемнасць і сістэмнасць у рабоце з вучнямі. Усім настаўнікам неабходна забяспечыць рэзультатыўнасць удзелу вучняў ва ўсіх відах алімпіяд, у навукова-даследніцкай дзейнасці. У школе есць вучні, якія з задавальненнем пішуць вершы, апавяданні. Яны друкуюць свае творы на старонках школьнай газеты “Пераменка”. Хацелася б, каб работы вучняў друкаваліся на старонках газет “ Раніца” , “Да новых перамог”. У гэтым навучальным годзе знізілася работа педагагічнага калектыву па арганізацыі і правядзенні міжнародных конкурсаў “Буслік”, “Русский медвежонок”, “Кенгуру”, “Зубрёнок”, “Колосок”, “Лингвистёнок” , “Інфамышка”.^ Колькасць удзельнікаў міжнародных конкурсаў: 2005/2006 2006/2007 2007/2008 2008/2009 2009/2010 32 41 49 68 57 Сёлета ў конкурсах удзельнічала 57 вучняў, што складае 30,2% ад агульнай колькасці. Гэта на 16% менш у параўнанні з 2008/2009 навучальным годам. Прызавыя месцы атрымалі 13 вучняў, што складае 7% ад агульнай колькасці удзельнікаў. Гэта на 3% менш, чым у мінулым навучальным годзе. Назіраецца недастатковая прапаганда настаўнікамі фізікі, нямецкай мовы, курсу “Чалавек і свет” гэтага конкурсу, і як вынік - колькасць удзельнікаў конкурсу “Зубрёнок”, “Лингвистёнок” невялікая, прызёраў няма. Значыць, настаўнікам Абрамовіч С.А., Жыеўскаму В.К., Наумовіч Т.В., Кулазе Л.А. неабходна павышаць матывацыю і цікавасць да прадмета і больш адказна планаваць і праводзіць работу з вучнямі па ўдзелу іх ў міжнародных конкурсах. Неабходна больш актыўна ўдзельнічаць у такіх конкурсах і вучням пачатковых класаў. У цэлым работа са здольнымі вучнямі характарызуецца нестандартнасцю, пераходамі ад рэпрадуктыўнага ўзроўня засваення ведаў да творчых відаў дзейнасці, калі пры рашэнні праблемных задач раней засвоеныя веды і ўменні пераносяцца у новую абстаноўку, застаўляюць працаваць розум і абуджаюць творчасць. Настаўнік, працуючы са здольным вучнем, павінен памятаць, што неабходнай ўмовай для развіцця іх агульных і спецыяльных здольнасцей з’яўляецца мэтанакіраваная і крапатлівая праца. Асноўнымі пытаннямі кантролю вучэбна-выхаваўчага працэсу ў 2009/2010 годзе былі:выкананне закона “Аб агульнай сярэдняй адукацыі”;якасць ведаў вучняў па матэматыцы;класна-абагульняючы кантроль у 5 і 9 класах; узровень работы класных кіраўнікоў па афармленні класных журналаў і асабовых спраў;фарміраванне навыкаў чытання ў малодшых школьнікаў;правільнасць, акуратнасць запаўнення ўсіх раздзелаў дзённікаў вучняў;выкананне вучэбных праграм і практычнай часткі па прадметах;работа настаўнікаў па папярэджанні вучэбнай перагрузкі вучняў: дазіроўка дамашніх заданняў па прадметах;вынікі раённых і абласных прадметных алімпіяд;арганізацыя работы з адоранымі вучнямі; рэзультатыўнасць работы настаўнікаў-дэфектолагаў ПКПД і класаў інтэграванага навучання. Асноўнымі накірункамі наведвання ўрокаў з’яўляліся пытанні:развіццё камунікатыўнай патрэбнасці ў вучняў;фарміраванне і развіццё дыялагічнай і маналагічнай мовы вучняў. Узаеманаведванне ўрокаў садзейнічала паляпшэнню якасці выкладання прадметаў, структуры ўрокаў, форм і метадаў, прымяняемых на ўроку. Працягвалася работа па вырашэнні праблемы пераемнасці ў навучанні: праведзены псіхолага- педагагічны кансіліум па праблемах пераемнасці навучання у 4-5 класах; праводзяцца ўрокі –знаёмствы настаўнікаў-прадметнікаў у 4-ых класах (школы і дзіцячага дома). Адміністрацыяй школы наведваліся ўрокі ў рабочым парадку па плану ўнутрышкольнага кантролю. Асноўныя накірункі наведвання і кантроля ўрокаў:формы і метады, прымяняемые настаўнікамі на ўроках;самастойная работа вучняў, яе змест і арганізацыя, дазіроўка дамашняга задання;падрыхтоўка вучняў да ўрокаў, арганізацыя паўтарэння на ўроку;класна-абагульняючы кантроль, фарміраванне навыкаў вучняў. Аналіз наведаных урокаў паказаў, што настаўнікі не могуць поўнасцю пазбавіцца ад тлумачальна-ілюстратыўнага тыпа навучання. Выкладанне вучэбнага матэрыялу часцей мае інфармацыйны характар, рэдка можна сустрэць заданні варыятыўнага характару, заданняў на творчую дзейнасць вучняў як пры тлумачэнні матэрыялу, так і пры прымяненні атрыманых уменняў і навыкаў. Установа адукацыі стала ініцыятарам правядзення вучэбных сесій па “Школьных Мясцовых Павестках-21” з мэтаю: арганізацыі ўзаемадзеяння ініцыятыўных груп у інтарэсах устойлівага развіцця, стварэння рэгіянальнай сеткі сацыяльнага партнёрства прадстаўнікамі ўсіх зацікаўленых служб і арганізацый. Удзельнікамі з’яўляліся прадстаўнікі аддзела адукацыі Клецкага райвыканкама, ініцыятыўныя групы школ раёна і дзіцячага дома, кафедра ўпраўлення ў сферы адукацыі АПА. Кансультант Соф’я Савелава, афіцыйны прадстаўнік Хартыі Зямлі. Створана школьнае РR-агенства, якая ўключае прэс-службу, даследчую групу, артстудыю, інфармацыйную групу, маркетынга-выдавецкую групу. Мэта работы ва ўстановах адукацыі, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі рэгіянальнай праграмы, уключэнне іх ва ўзаемадзеянне з другімі школьнымі рэгіёнамі ў рамках партнёрскай сеткі ШМП-21. Праведзены наступныя сесіі: “Школьныя Месныя Павесткі – 21 – рэсурс развіцця школьнай адукацыі”, “Экацэнтрычная этыка Хартыі Зямлі – каштоўнасная аснова адукацыйнай практыкі ў інтарэсах устойлівага развіцця”, “Думай глабальна – дзейнічай лакальна”, “Інтэрнет-фестываль “Дзейнасць УА у інтарэсах устойлівага развіцця”. На занятках сесій удзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй і зместам канцэпцыі ўстойлівага развіцця, ідэямі Хартыі Зямлі і школьнымі мясцовымі праблемамі як умовамі развіцця практыкі адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця. Праводзіўся аналіз асноўных экалагічных, эканамічных і сацыяльных праблем і распрацоўка і распрацоўка ініцыятыўных праектна-праграмных ідэй сістэмы школьнай адукацыі ўстойліваму развіццю Клецкага раёна. Ініцыятыўнымі групамі распрацаваны праекты: “Мы - ахоўнікі Клецкай зямлі”, “Сам сабе выратавальнік”, “Дзеці пра Хартыю Зямлі - насельніцтву”. Акцыя “Дзеці за бяспечны дом”- устаноўка пажарных паведамляльнікаў ветэранам і адзінокім прыстарэлым жыхарам вёскі. Акцыя “Адзін дзень міру: Я клапочуся аб сваім міры”, якая прыўрочана да свята ААН “Адзін дзень міру”. Стварэнне кожнай школай-удзельніцай рэгіянальнай праграмай садружнасці школ у інтарэсах устойлівага развіцця Клецкага раёна “Зон адказнай заботы” – гэта ўчастак роднай зямлі, клопат аб якім гатовы ўзяць удзельнікі канкрэтнай школьнай супольнасці. Удзел у Школьных Мясцовых Павестках – 21 не толькі стварае трывалы фундамент па экалагічнай рабоце ў школе, але і дазваляе каардынаваць асобныя мерапрыемствы, акцыі, конкурсы. Склалася адзіная выхаваўчая сістэма, якая дазваляе рашаць важнейшыя задачы: фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, экалагічнай культуры і адказнасці, выхавання павагі да працы, выпрацоўка навыкаў здаровага ладу жыцця. На вырашэнне праблемы школы накіравана метадычная работа. Пры планаванні метадычнай работы школы педкалектыў адбіраў тыя формы, якія рэальна дазвалялі б рашаць праблемы і задачы, якія стаяць перад школай. Метадычная работа здзяйснялася па наступных накірунках дзейнасці:работа метадычнага савета;падбор і расстаноўка кадраў;павышэнне кваліфікацыі, педагагічнага майстэрства і катэгарыйнасці кадраў;работа метадычных аб’яднанняў;забеспячэнне метадычнай работы;навукова-даследчая работа. Вышэйшай формай калектыўнай метадычнай работы з’яўляецца педагагічны савет. Былі праведзены тэматычныя педагагічныя саветы: “Эфектыўнасць работы педагагічнага калектыву па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню школьнікаў”, “Павышэнне якасці навучання і выхавання на падставе ўкаранення інфармацыйных тэхналогій у вучэбна-выхаваўчы працэс”. У школе працавалі 4 метадычныя аб’яднанні: настаўнікаў пачатковых класаў, настаўнікаў фізіка-матэматычных навук, настаўнікаў гуманітарных навук, настаўнікаў эколага-эстэтычных навук. Іх пасяджэнні былі скіраваны на адпрацоўку практычных уменняў па авалодванню настаўнікамі ўмення выкарыстоўваць інавацыйныя тэхналогіі і іх элементы пры правядзенні ўрокаў. Працавала Школа маладога настаўніка, на пасяджэннях разглядаліся пытанні структуры сучаснага ўрока, рэфлексіі і яе відах, аказвалася метадычная дапамога маладым настаўнікам. Метадычны савет распрацоўваў план правядзення педагагічных саветаў. Пастаўленыя перад калектывам задачы рашаліся праз выкарыстанне інавацый у навучанні, удасканаленні методыкі правядзення ўрокаў, індывідуальнай і групавой работы са слабапаспяваючымі і адаронымі вучнямі, карэкцыю ведаў вучняў на аснове дыягнастычнай дзейнасці настаўніка, развіццё здольнасцей вучняў, павышэнне матывацыі да навучання вучняў, а таксама азнаямленне настаўнікаў з новай педагагічнай літаратурай. Метадычныя пасяджэнні праводзіліся ў тэрмін. Настаўнікі сур’ёзна рыхтаваліся да ўдзелу ў рабоце метадычных аб’яднанняў. Пажадана было б, каб на школьных метадычных аб’яднаннях разглядаліся пытанні школьнага маніторынгу, рашаліся праблемы пераемнасці паміж рознымі ступенямі навучання і паміж рознымі класамі ў рамках адной ступені, праводзілася практычная работа па распрацоўцы рознаўзроўневых заданняў, заслухоўваць інавацыйную дзейнасць настаўнікаў у школе, выкарыстанне імі сучасных адукацыйных тэхналогій. Публічнае абмеркаванне спрыяе павышэнню перадавога вопыту, прымушае настаўнікаў параўноўваць сваю працу з працай калег, стымулюе іх творчы пошук і педагагічную рэфлексію. Так работы Савош Л.М. (настаўніцы беларускай мовы і літаратуры) “Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці і пазаўрочны час” і настаўніцы матэматыкі Стэльмах М.А. “Тэхналогія тэставага кантроля” друкаваліся ў часопісе “Педагагічная майстэрня”. Настаўнікам Ждановіч Л.М., Гадун А.А., Карповіч Л.Л., Казушчык Г.П., Хоміч А.У. пажадана друкаваць свае напрацоўкі на старонках часопіса “Адукацыя Міншчыны” і прадметных часопісах. Традыцыйным відам метадычнай работы з’яўляецца правядзенне прадметных тыдняў. Запланаваны і праведзены тыдні гуманітарных навук, фізіка-матэматычных навук, эколага-эстэтычных навук. Важнейшым накірункам МА і адміністрацыі школы з’яўляецца пастаяннае ўдасканальванне педагагічнага майстэрства праз курсавую сітэму павышэння кваліфікацыі. У гэтым годзе прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі Савош Л.М., настаўніца беларускай мовы і літаратуры, Карповіч Л.Л.. –настаўніца рускай мовы і літаратуры, Багеша Г.С., настаўніца біялогіі. Павышэнне кваліфікацыйнай катэгорыі- адзін з паказчыкаў прафесійнага росту настаўнікаў. У гэтым годзе Гадун А.А., настаўнік геаграфіі, атэставалася на вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. Фалітар А.А. атрымлівае другую вышэйшую адукацыю “настаўнік-дэфектолаг” на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Настаўнікі Салата В.У. і Новік А.М. атрымліваюць вышэйшую адукацыю завочна. Метадычная тэма і вынікаючыя з яе метадычныя аб’яднанні адпавядаюць асноўным задачам. Адабраны комплекс мерапрыемстваў дазволіў пры мінімальным аб’ёме рашаць сістэму вучэбна- метадычных задач. У школе створаны ўмовы для паспяховага рашэння праблем, якія ставяцца школьнымі МА. Са станоўчымі вынікамі ў рабоце школы ёсць і праблемы, якія патрабуюць рашэння: адсутнасць падрабязных тлумачэнняў настаўніка, за што вучню выстаўленна тая ці іншая адзнака; не заўсёды рэалізоўваліся такія задачы паўрочнага кантролю, як фарміравання адэкватнай самаацэнкі школьнікаў, карэкцыя дзейнасці настаўніка і вучня; паслаблена ўвага настаўнікаў да рэалізацыі выхаваўчага патэнцэалу урока ;паслаблена работа з адаронымі вучнямі;недастатковая забяспечаннасць праграмна-метадычным комплексам вучэбных прадметаў;фактычная забяспечанасць на рабочых паверхнасцях не адпавядае санітарным правілам і нормам.Сумарны даход школы складаецца з бюджэтных сродкаў, спецыяльнага рахунка, шэфскай дапамогі СПК “Шчэпічы”, ПУП “Арда”, лясгаса, спонсараў. Вучэбна-матэрыяльная база ва ўстанове адпавядае правілам тэхнікі бяспекіі супрацьпажарным патрабаванням. Маюцца графікі праветрывання і светавога рэжыму. У кабінетах праведзены касметычны раіонт, але ў большасці кабінетаў патрэбна замена лінолеума. Афрмленне кабінетаў матэматыкі, фізікі, гісторыі, геаграфіі, нямецкай мовы не адпавядае сучасным патрабаванням. Стэнды не нясуць неабходнай сэнсавай нагрузкі, аформлены на розных мовах. У афармленні няма эстэтычнага густу. Патрабуецца абнаўленне і папаўненне наглядна-дыдактычным і метадычным матэрыялам. Па выніках работы ўстаноў адукацыі за першае паўгоддзе 2009/2010 навучальны год школа заняла 10-е месца (вучэбная работа – 6 месца, выхаваўчая – 14 месца, фінансава-гаспадарчая дзейнасць – 3 месца), у той час як у 2008/2009 навучальным годзе займала 9 (5, 6 і 17 адпаведна). Задачы, пастаўленныя перад школай ў значнай ступені рэалізаваны. Павышэнне якасці навучання і выхавання застаецца прыярытэтным накірункам дзейнасці калектыва школы. Складанне сістэмы дыферэнцыяцыі і індывідуалізацыі ў навучанні дазваляе змяніць змест і арганізацыю вучэбна-выхаваўчага працэсу, улічваць запыты вучняў, а значыць, вырашыць складанае пытанне далейшай сацыялізацыі выпускніка на падставе крэатыўных кампетэнтнасцей. Гэта тое праблемнае поле, над якім будзе працаваць педагагічны калектыў у 2010-2011 навучальным годзе. У 2010/2011 навучальным годзе ўстанова адукацыі будзе працаваць над рэалізацыяй мэты: Павышэнне якасці навучання і выхавання на падставе рэалізацыі ідэй адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця і рашаць наступныя задачы:* павышаць якасць адукацыі праз развіццё пазнавальнай дзейнасці вучняў; * развіваць творчыя і інтэлектуальныя здольнасц


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Humans Are More Alike Than Unlike Essay
Реферат Атомная энергетика убыточна
Реферат The General Essay Research Paper The name
Реферат Контрольная работа по Муниципальному праву 2
Реферат Иоанн Солсберийский
Реферат Энергетика СВЧ в народном хозяйстве: применение СВЧ-нагрева в пищевой промышленности
Реферат *для поиска книг используйте стандартный поиск
Реферат The Woods Essay Research Paper The WoodsAbout
Реферат Классификация издержек производства
Реферат Методи діагностики ушкоджень нервової системи у дітей і обстеження неврологічного статусу у новонароджених
Реферат Роль и место курса "обеспечение безопасности жизнедеятельности"
Реферат Генерал Корнилов Ответственность перед богом и русским народом беру на себя
Реферат Квантовый скачок - от сопротивления, к сверхпроводимости
Реферат Фальсификация истории
Реферат Розрахунки й оптимізація характеристик систем електрозв’язку. (Расчёты и оптимизация характеристик систем электросвязи)