Реферат по предмету "Разное"


Аддзел адукацыі Дзяржынскага райвыканкама Дзяржаўная установа адукаціі

Аддзел адукацыі Дзяржынскага райвыканкамаДзяржаўная установа адукаціі “Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска”Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў навучання як сродак павышэння эфектыўнасці ўрокаў беларускай мовы і літаратурыНамінацыя: настаўнік-прдметнікНакірунак: настаўнік беларускай мовы і літаратурыКандратовіч Алена Пятроўна2011ЗМЕСТУводзіны………………………………………………………………………3 Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў праз выкарыстанне інтэрактыўных метадаў...................................................................................5Арганізацыя інтэрактыўнага ўзаемадзеяння ў пазакласнай рабоце..........12Заключэнне……..............................................................................................14 Спіс выкарыстанай літаратуры......................................................................16 Дадаткі Дадатак 1. Прыклады запаўнення тэхналагічных карт метаду “АЛФАВІТ”.............17Дадатак 2Сцэнарый КВЗ па беларускай мове ў 5 класе«Любі, шануй, ведай роднае слова!»...........................................................22Дадатак 3Сцэнарый пазакласнага мерапрыемства для вучняў 9-х класаў “Краязнаўчы калейдаскоп”..........................................................................28Дадатак 4 Сцэнарый вуснага часопіса для вучняў 7-х класаў “Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку”.......................................................33 Уводзіны Сёння школа, як і на працягу ўсяго перыяду свайго існавання, вырашае два важныя пытанні: чаму вучыць і як вучыць. Чаму вучыць – гэта пытанне зместу адукацыі. Змест вызначаны ў дзяржаўным стандарце, патрабаванні да ведаў і ўменняў таксама акрэслены дакументальна. З гэтым пытаннем настаўніку ўсё зразумела. А вось як вучыць – гэта праблема больш складаная, яна датычыць метадаў і адукацыйных тэхналогій, галоўная задача якіх – не толькі вучыць школьнікаў, але і навучыць іх вучыцца; не толькі даваць веды, але і развіваць асобу дзіцяці. Развіццё ніколі не можа быць дасягнута шляхам прымусу, яно мае месца толькі тады, калі чалавек сам цягнецца да ведаў, да творчасці. Ад маладога чалавека, які ўступае ў жыццё, сёння патрабуецца ўменне працаваць у групе і ў калектыве, адстойваць сваю думку, згладжваць канфлікты, адчуваць адказнасць за работу, быць мабільным, камунікабельным, гібкім у розных сітуацыях. Валоданне гэтымі ўменнямі дапаможа выпускніку ўладкавацца ў жыцці. Таму іх можна разглядаць як найважней­шую частку агульнай сярэдняй адукацыі. Але вельмі важна разумець, што авалодаць названымі кампетэнцыямі можна толькі шляхам дзейнасці вучняў. Каб навучыцца ўзаемадзейнічаць – трэба ўзаемадзейнічаць. Без сумнення, педагог павінен арыентавацца на патрэбы вучняў, выкліканыя запатрабаваннямі часу, не баяцца мяняцца самому, па-новаму пераасэнсоўваць уласную дзейнасць. Класічны камбінаваны ўрок заўсёды у школе быў, ёсць і, мабыць, застанецца яшчэ надоўга. Аднак без нетрадыцыйных формаў яго правядзення сёння не абысціся. Зразумела: каб нешта змяніць глабальна, зусім неабавязкова чакаць, што гэта зробіць нехта іншы. За дваццаць гадоў работы ў школе не аднойчы прыйшлося задумацца над пытаннем: што я магу зрабіць, не чакаючы прапаноў зверху, для таго, каб маім вучням было цікава вучыцца, каб яны бачылі, што дарослых цікавяць не толькі іх адзнакі, але і тое, як змаглі яны сваім розумам і талентам дасягнуць поспехаў? Лічу, што важная праблема актывізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў можа вырашацца шляхам замены малаэфектыўных славесных сродкаў перадачы ведаў і выхавання на асобасна арыентаваныя метады. Прыкладам такіх метадаў з’яўляюцца інтэрактыўныя. У апошні час у педагагічнай практыцы даволі часта сустракаюцца тэрміны «інтэрактыўныя метады», «інтэрактыўная педагогіка», «інтэрактыўнае ўзаемадзеянне». Можна сказаць, што інтэрактыўнасць стала модным словам у асяроддзі педагогаў. Нягледзячы на папулярнасць гэтага тэрміна, ён застаецца словам, сэнс якога ўспрымаецца як нешта нетрадыцыйнае. Гэта звязана, у першую чаргу, з няведаннем канкрэтных інтэрактыўных метадаў і іх пераваг, з недахопам метадычнай літаратуры па гэтым пытанні. Для настаўнікаў-беларусазнаўцаў задача авалодання інтэрактыўнымі метадамі ўскладняецца тым, што амаль немагчыма знайсці матэрыялы прыкладного характару, калегі-філолагі не спяшаюцца дзяліцца на старонках вучэбных выданняў сваімі напрацоўкамі ў гэтым накірунку. Многія педагогі, з якімі давялося весці размову, разумеюць слова “інтэрактыўны” як нейкую (вельмі высокую!) ступень актыўнасці альбо проста актыўнасць. Гэта не зусім правільнае меркаванне. У сваёй працы я хачу апісаць некалькі груп канкрэтных інтэрактыўных метадаў, з якімі сустрэлася ў педагагічнай літаратуры і якія зацікавілі мяне. Маю вопыт выкарыстання названых метадаў у сваёй педагагічнай практыцы. Падштурхнула да дзейнасці знаёмства з працамі С.С Кашлева “Інтэрактыўныя метады навучання педагогіцы” і “Сучасныя тэхналогіі педагагічнага працэсу”. У 2006 годзе падчас курсавой падрыхтоўкі ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі слухала лекцыі прафесара кафедры педагогікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта, доктара педагагічных навук С.С Кашлева, наведавала яго семінары і практычныя заняткі па методыцы арганізацыі інтэрактыўнага ўзаемадзеяння на ўроках і ў пазаўрочнай дзейнасці. Прыйшла да высновы, што я – на правільным шляху. Праўда, у апошнія гады гэтаму пытанню не магу аддаць належнай увагі, таму што працую намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце і выкладаю беларускую мову і літаратуру толькі ў двух класах. Тым не менш, лічу, што не маю права пакінуць без увагі ўласны вопыт і не падзяліцца ім, бо важнасць інтэрактыўных метадаў тлумачыцца наступнымі фактарамі: яны вядуць, па-першае, да павелічэння працэнта запамінання, па-другое, да павышэння матывацыі сярод вучняў. Пагадзіцеся, што гэтага ўжо дастаткова, каб больш уважліва прыгледзецца да такіх педагагічных метадаў. ^ Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў праз выкарыстанне інтэрактыўных метадаў Назва інтэрактыўных метадаў паходзіць ад псіхалагічнага тэрміна “інтэракцыя”, што азначае “ўзаемадзеянне”. Інтэракцыянізм – напрамак у сучаснай педагогіцы, які базіруецца на канцэпцыях амерыканскага сацыёлага і псіхолага Дж.Г. Міда. Сэнс інтэрактыўнасці складаецца з абагульнення паняццяў “інтэр” (паміж) і “актыўнасць” (узмоцненая дзейнасць). У гэтай сувязі тэрмін “інтэрактыўнае ўзаемадзеянне” можна тлумачыць як узмоцненую дзейнасць удзельнікаў па ўзаемадзеянні паміж сабой, а тэрмін “інтэрактыўнае педагагічнае ўзаемадзеянне” – як узмоцненую мэтанакіраваную дзейнасць педагога і вучняў па арганізацыі ўзаемадзеяння паміж сабой у мэтах развіцця (С. С. Кашлеў). Карані інтэрактыўнага навучання зыходзяць да педагагічных ідэй антычнага свету. Дыялектычныя спрэчкі вёў са сваімі вучнямі Сакрат; эўрыстычныя гутаркі знаходзіліся ў педагагічным арсенале Платона; публічны дыялог “правакаваў” актыўнае ўключэнне вучняў у абмеркаванне літаратурных тэкстаў у Квінціліяна. Сучасныя дыдакты (Д.Джонсан, М.У. Запрудскі, С.С. Кашлеў) падкрэсліваюць, што інтэрактыўнае навучанне – гэта навучанне, пагружанае ў стасункі. Пры гэтым самі стасункі ні ў якім разе не падмяняюць само навучанне. Інтэрактыўнае ўзаемадзеянне ўяўляе сабой працэс сумеснай дзейнасці педагога і вучняў, атрыбутамі якога з’яўляюцца: прасторавая і часавая сапрысутнасць удзельнікаў, якая стварае магчымасць асабістага кантакту паміж імі; наяўнасць агульнай мэты і папярэдняга выніку дзейнасці;планаванне, кантроль, карэкцыя і каардынацыя дзеянняў. Само па сабе ўзаемадзеянне не мае сэнсу, калі яно не прыводзіць да атрымання новых ведаў, а застаецца проста фармальнасцю. У адпаведнасці з вядучай функцыяй таго або іншага метаду ў арганізацыі педагагічнага ўзаемадзеяння яны класіфікуюцца па наступных групах: Разгледзем магчымасці інтэрактыўнага навучання ў актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў на розных этапах урока. Задача арганізацыйнага этапа – забяспечыць нармальную знешнюю абстаноўку для работы на ўроку, а таксама псіхалагічна падрыхтаваць вучняў да зносін. На практыцы кожны настаўнік сутыкаецца з праблемай, як настроіць на паспяховую работу класны калектыў. Стварэнне канструктыўнай атмасферы – важная ўмова паспяховай выніковасці вучэбных заняткаў. Менавіта з гэтага варта пачынаць ўрок. Мэтазгодным і прадуктыўным будзе выкарыстанне на арганізацыйным этапе метадаў стварэння спрыяльнай атмасферы. У аснову іх пакладзена “камунікатыўная атака”. ^ Метад “Памяняемся месцамі” прыдатны ў 5-7-х класах. Дзеці становяцца ў круг. Настаўнік прапануе памяняцца месцамі тых, хто ўжо прачнуўся; хто прагне дзейнасці; хто піў на сняданак чай або каву; дабіраўся да школы пешшу, на аўтобусе альбо на аўтамабілі; у каго добры настрой; у каго ёсць што-небудзь белае (шэрае ...) у адзенні; у каго чорны (…) абутак; хто хоча даведацца што-небудзь новае і г.д. Пералік пытанняў можа быць разнастайным, часта іх прыдумваюць і падказваюць самі дзеці. Тыя вучні, якія адказваюць на пытанне станоўча, павінны хутка перайсці са свайго месца на іншае, што вызвалілася. Калі ўдзельнікі адказваюць на пытанне адмоўна, яны застаюцца на сваіх месцах. Гэты ж метад можа быць выкарыстаны і з мэтай рэфлексіі. У такім выпадку настаўнік прапануе памяняцца месцамі тых, хто задаволены сваёй работай на ўроку або хто не задаволены; каму цяжка вызначыць свой эмацыянальны стан; хто нечаму навучыўся; хто высока ацэньвае змест урока; хто задаволены зносінамі; хто працаваў творча, а не па шаблоне; хто стаміўся; хто хоча працягваць працу і г. д.^ Метад “Падары кветку” рэалізуецца на працягу 3-5 хв. Настаўнік уручае любому вучню кветку з тлумачэннем, чаму гэта зроблена; у сваю чаргу гэты вучань дарыць кветку каму-небудзь з аднакласнікаў, пры гэтым тлумачачы, чаму ён гэта робіць, і г. д. Кветку могуць дарыць адным і тым жа вучням некалькі разоў. Рэалізацыя метаду завяршаецца тады, калі кветка пабудзе ў многіх удзельнікаў і, магчыма, вернецца да настаўніка.^ Метад “Алітэрацыя імені” знаходзіць выкарыстанне падчас правядзення пазакласных мерапрыемстваў у выглядзе турніраў або інтэлектуальных спаборніцтваў, тады, калі неабходна настроіць членаў каманды на сумесную дзейнасць і адначасова ўзняць дух добрага саперніцтва. Члены каманды садзяцца ў адзін круг. Неабходна назваць імя свайго суседа і даць яму характарыстыку на тую ж літару, з якой пачынаецца яго імя. Пажадана не паўтарацца, нават тады, калі ў камандзе некалькі вучняў з імёнамі на аднолькавую літару. Напрыклад, Сяргей – сур’ёзны, сціплы, Маша – мілая, Аксана – абаяльная, Лена – лепшая, Таня – таленавітая і г.д. Пры рэалізацыі метадаў стварэння спрыяльнай атмасферы неабходна ўлічваць ўзроставыя і псіхалагічныя асаблівасці вучняў: не варта патрабаваць кампліменты ад чалавека, які не хоча іх вымаўляць. Малодшым школьнікам замест кветкі можна прапанаваць кідаць мячык, старшакласнікі больш адгукаюцца на метад “Імя і жэст”. Названыя метады дапамагаюць выявіць ступень згуртаванасці калектыву. Настаўніку варта панепакоіцца, калі ён убачыць, што на працягу некалькіх урокаў вучні абыходзяць нейкага свайго аднакласніка. Тады трэба першай падарыць яму кветку, назваць імя і камплімент. Неабходна ўлічваць і агульны ўзровень культуры класа. Калі стане відавочным, што большасць вучняў несур’ёзна ставіцца да прапанаванага віду дзейнасці, ператварае пачатак урока ў балаган, то варта адмовіцца ад метаду. На этапе актуалізацыі суб’ектнага вопыту вучняў забяспечваецца матывацыя і адбываецца ўключэнне школьнікаў у сумесную дзейнасць. ^ Метад “Інтэрв’ю” на гэтым этепе прызваны развіваць вучняў праз арганізацыю думкадзейнасці, сэнсатворчасці, дыялогу. Вядучай педагагічнай умовай рэалізацыі метаду з’яўляецца дыялагічнасць. Час рэалізацыі залежыць ад колькасці ўдзельнікаў і можа працягвацца да 10 мін. Педагог прапануе вучням вызначыць сабе субяседніка (магчыма, пры дапамозе жэрабя). Субяседнікі садзяцца побач. Далей настаўнік прапануе 2-3 пытанні для інтэрв’ю. На працягу 3 мін. субяседнікі абменьваюцца інфармацыяй паміж сабой па прапанаваных пытаннях (інфармацыю можна сцісла фіксаваць у сшытку). Прынцыпова важна даваць на абмен інфармацыяй не больш за 5 мін. Гэта пабуджае ўдзельнікаў да праяўлення ўмення слухаць і чуць. Далей настаўнік па чарзе прапануе пары аператыўна прадставіць атрыманую інфармацыю (кожны ўдзельнік прадстаўляе не сваё меркаванне, а свайго суразмоўцы). Напрыклад, на ўроках літаратуры можна прапанаваць наступныя пытанні для інтэрв’ю: Тэма ўрока Пытанні Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці беларускай і сусветнай літаратуры першай паловы ХХ ст. 1.Літаратура ацэньваецца мерай агульначалавечых каштоўнасцей. На вашу думку, што гэта за каштоўнасці?2. Чаму мы лічым менавіта Янку Купалу і Якуба Коласа класікамі нашай нацыянальнай літаратуры? Янка Купала. Трагікамедыя “Тутэйшыя” 1. Ці канчаткова страчаны народ, які называе сябе “тутэйшымі”?2. Чаму свядомы адраджэнец Янка Здольнік і члены яго каманды амаль не дзейнічаюць?3. Ці актуальны сёння купалаўскі лозунг “Беларусь – для беларусаў”? Якуб Колас. “На ростанях” 1. Якога чалавека вы лічыце інтэлігентным? Ці сустракалі вы ў жыцці інтэлігентных людзей?2. Ці можна рэабілітаваць Саханюка, зыходзячы з тэзісу: “Чалавеку ж трэба есці”? Кузьма Чорны. “Пошукі будучыні” 1. Якую сцэну ў рамане вы лічыце кульмінацыйнай?2. Ці з’яўляюцца сумяшчальнымі эпізод смерці Густава Шрэдэра і эпізод з яблыкамі антонаўкамі, якія Кастусь дае хворай дачцэ? Іван Мележ. “Подых навальніцы” 1. Пра якую навальніцу ідзе размова ў рамане? На лёсах якіх герояў яе подых асабліва трагічна адбіўся?2. Ці знойдзецца ў сэрцы Ганны месца для новага кахання? Андрэй Мрый. “Запіскі Самсона Самасуя” 1. Якія з’явы грамадскага жыцця, апісаныя ў рамане, можна назваць анамальнымі?2. Якія агульначалавечыя каштоўнасці адмаўляе сваёй дзейнасцю галоўны герой твора? Васіль Быкаў. “Знак бяды” 1. Якія сімвалы – знакі бяды – выкрываюць жорсткасць і бесчалавечнасць фашызму?2. Чаму галоўныя героі – Пятрок і Сцепаніда – гінуць ад рук сваіх аднавяскоўцаў-паліцаяў? ^ Метад “Завяршы фразу” рэалізуецца наступным чынам. Настаўнік прапануе дзецям запісаць у сшытку пачатак фразы (у адпаведнасці з тэмай урока), якую неабходна завяршыць. Вучні індывідуальна завяршаюць фразу, запісваюць яе ў сшытак. Праз 2 хвіліны настаўнік прапануе 2-3 вучням выканаць ролю экспертнай групы: падысці да кожнага аднакласніка, коратка зафіксаваць тыя варыянты, якія не паўтараюцца, а пасля абагуліць. Затым педагог завяршае абагульненне, прапануе свой пункт гледжання. Метад дазваляе аператыўна, з першых хвілін урока ўключыць у работу адразу ўсіх вучняў, стварыць умовы для іх развіцця, а для некаторых з іх (удзельнікаў экспертнай групы) – для праяўлення сваёй суб’ектыўнасці. Напрыклад: Тэма ўрока Завяршы фразу (у пачатку ўрока) З. Бядуля. “На Каляды к сыну” 1. Мае бацькі для мяне – гэта… 2. Няўдзячны сын горш за чужога чалавека, бо… Я. Колас. “Дзядзька-кухар” 1. Дарослыя адрозніваюцца ад дзяцей тым, што яны… 2. Узаемаадносіны дарослых і дзяцей павінны быць… В. Карамазаў. “Дзяльба кабанчыка” 1. Добра, калі ёсць сваякі ў вёсцы, бо…2. Прыязджаючы ў вёску да бабулі, я… В. Вольскі. “Несцерка” 1. У п’есе станоўчую адзнаку заслугоўваюць…, адмоўную – …, а супярэчлівую пазіцыю займаюць…2. Дабро і справядлівасць перамагаюць тады, калі… Я. Купала. “Магіла льва” 1. Апраўданнем для ўчынкаў Машэкі служыць тое, што ён…2. Я асуджаю (ухваляю) учынак Наталькі, таму што… Ян Баршчэўскі. “Шляхціц Завальня” 1. Беларусь – гэта…2. Беларусы – гэта… В. Дунін-Марцінкевіч. “Пінская шляхта” 1. У маім уяўленні шляхта – гэта…2. Мне вядомы знакамітыя шляхецкія роды… Кузьма Чорны. “Пошукі будучыні” 1. Самыя светлыя старонкі рамана прысвечаны …2. Самыя змрочныя старонкі рамана расказваюць пра… Адна з адукацыйных задач этапа вывучэння новага матэрыялу – садзейнічаць засваенню вучнямі спосабаў і сродкаў, якія прывялі да пэўных вывадаў і абагульненняў, а таксама асэнсавання паняццяў, правілаў, законаў. “Інтэлектуальныя арэлі” – гэта дыскусія па прапанаванай праблеме, актуальным пытанні. Выказваючы сваё меркаванне, удзельнікі “разгойдваюць арэлі”. Прапануецца праблемнае пытанне. Звяртаючыся да канкрэтнага вучня, настаўнік прапануе яму выказацца. У ходзе выказвання педагог каменціруе, наколькі інтэнсіўна ўдзельнік “разгайдаў інтэлектуальныя арэлі”. Ад аднаго ўдзельніка настаўнік перадае эстафету “разгойдвання арэлей” да другога і г.д. Напрыклад, пры вывучэнні аповесці Якуба Коласа “У палескай глушы” прапануецца вучням праблемнае пытанне: “Галоўнага героя твора Андрэя Лабановіча ў пачатку настаўніцкай дзейнасці хвалюе пытанне: для чаго жыве чалавек на зямлі? Прыгадайце выказванні бабкі Мар’і, настаўнікаў Турсевіча і Саханюка. Дайце свой адказ на гэта пытанне”. Нехта з вучняў дае адказ, настаўнік выслухоўвае яго, каменціруе адказ наконт інтэнсіўнасці “разгойдвання арэляў” і перадае права слова наступнаму вучню. Магчыма, што права перадачы адказу можа належаць і самому вучню, які выказаўся: ён прапануе адказаць таму аднакласніку, чыё меркаванне цікавіць яго асабіста. Настаўнік падводзіць вынік дыскусіі, абагульняе яе. На этапе замацавання новых ведаў і спосабаў дзейнасці настаўнік арганізуе дзейнасць школьнікаў па адпрацоўцы вывучаных дзеянняў праз іх выкарыстанне па ўзоры або ў змененай сітуацыі.^ Метад “Лагічны ланцужок” служыць для актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў праз арганізацыю лексічнай камунікацыі і сэнсатворчасці. Неабходнае абсталяванне: карткі-звёны 2-3 лагічных ланцужкоў. Час рэалізацыі метаду – да 10 мін. Кожнаму вучню прапануецца на выбар адна з картак, на якой напісана слова або словазлучэнне. Гэта картка і яе ўладальнік з’яўляюцца адным са звёнаў ланцужка, які неабходна пабудаваць у пэўнай логіцы. Усе карткі-звёны 2-х ланцужкоў трэба перамяшаць і перавярнуць так, каб дзеці не бачылі, што на іх напісана, і размясціць на папцы, якую настаўнік праносіць па класе. Пасля таго як карткі ўзяты, настаўнік прапануе вучням арганізаваць камунікацыю паміж сабой, у выніку якой неабходна пабудаваць 2 лагічныя ланцужкі – адзін злева, другі справа. Педагог нагадвае, што неабходна патлумачыць логіку пабудовы ланцужка і размяшчэння яго звёнаў. На першай картцы (звяне), якой пачынаецца лагічны ланцужок, павінна быць слова, што дае назву ўсяму лагічнаму ланцужку. Задача педагога – карэкціраваць і стымуляваць ўзаемадзеянне, каб пазбегнуць страты часу. Прапанаваныя прыклады лагічных ланцужкоў могуць быць выкарыстаны ў 5 класе пры вывучэнні тэмы “Абагульляльныя словы пры аднародных членах”.Варыянт 1. Лагічны ланцужок “Шафа”. Звёны лагічнага ланцужка (склад і логіка размяшчэння): шафа, паліца, капялюш, гальштук, вешалка, плечыкі, штаны, кашуля, касцюм, плашч, паліто, моль, нафталін. Тлумачэнне пабудовы ланцужка: лагічны ланцужок называецца “Шафа”: найвышэйшае месца ў шафе займае паліца, на якой могуць ляжаць капялюш і гальштук; потым ідзе вешалка з плечыкамі, на плечыкі мы спачатку павесім штаны, потым кашулю, касцюм, плашч і паліто; у шафе часам заводзіцца моль, якая псуе паліто, а сродкам супраць молі з’яўляецца нафталін.Варыянт 2. Лагічны ланцужок “Лес”. Звёны лагічнага ланцужка (склад і логіка размяшчэння): лес, сасна, елка, бяроза, дуб, хмызняк, арэшнік, ядловец, чарнічнік, рамонак, званочак, баравік. Тлумачэнне пабудовы ланцужка: лагічны ланцужок называецца “Лес”, у аснове яго пастраення ляжыць прынцып яруснасці лесу: спачатку ідуць дрэвы (сасна, елка, дуб, бяроза), потым – кусты (ад хмызняку да чарнічніку), затым травяністыя расліны (рамонак, званочак) і грыбы (баравік).Варыянт 3. Лагічны ланцужок “Мова”. Звёны лагічнага ланцужка (склад і логіка размяшчэння): гук, афрыката, літара, склад, слова, словазлучэнне, сказ, тэкст, стыль. Тлумачэнне пабудовы ланцужка: лагічны ланцужок называецца “Мова”: найменшая моўная адзінка – гук, для беларускай мовы характэрна ўжыванне афрыкатаў – дж, дз; на пісьме гукі перадаюцца пры дапамозе літар; гукі ўтвараюць склады, са складоў складаецца слова; у склад словазлучэння ўваходзяць два ці больш слоў; наступная па велічыні і сэнсавай значнасці адзінка – сказ. Тэксты складаюцца са сказаў. Кожны тэкст адносіцца да пэўнага стылю. На этапе абагульнення ведаў і спосабаў дзейнасці педагог арганізуе дзейнасць вучняў па пераводзе асобных ведаў і спосабаў дзейнасці ў цэласную сістэму. ^ Метад “Алфавіт” з’яўляецца ўніверсальным, ён не мае ні ўзроставых, ні змястоўных межаў. Яго можна выкарыстоўваць з вучнямі любога ўзросту – ад пачаткоўцаў да выпускнікоў. Перад урокам настаўнік рыхтуе тэхналагічную карту – ліст ватмана, на якім зверху ўніз з левага боку запісаны маркерам алфавіт (за выключэннем літар, з якіх не можа пачынацца слова). Сярод паняццяў, якія можна прапанаваць вучням для рэалізацыі метаду, могуць быць любыя лінгвістычныя альбо літаратуразнаўчыя тэрміны, назвы мастацкіх твораў, тэмы ўрокаў, з’явы, паняцці. Запаўненне тэхналагічнай карты пачынаецца ў групе і заканчваецца тады, калі ля дошкі пабывалі ўсе ўдзельнікі хаця б па адным разе, або тады, калі на кожную літару алфавіта на тэхналагічнай карце запісана хаця б адно слова-паняцце. Напрыклад, па тэме “Бацькі і дзеці ў трагікамедыі А. Макаёнка “Зацюканы апостал” “Алфавіт” можа выглядаць наступным чынам:А – адкрытасць, аднолькавасць, адзінства;Б – бацькі, блізкія людзі;В – выхаванне, вернасць, “выбрыкі”, вопыт;Г – гонар, гульня, ганьба, гумар;Д – давер, дапамога, дараванне, добразычлівасць, дружба, дом і г.д.^ Арганізацыя інтэрактыўнага ўзаемадзеяння ў пазакласнай рабоце Метад інтэрактыўнай гульні, як і любая гульня наогул, найбольш падабаецца вучням. Ён інтэгруе ў сябе ўсе вышэйназваныя метады: стварэнне спрыяльнай атмасферы, арганізацыі камунікацыі, абмену дзейнасцямі, думкадзейнасці, сэнсатворчасці, рэфлексіі. Інтэрактыўная гульня з’яўляецца адным з найбольш прадуктыўных педагагічных метадаў, якія ствараюць аптымальныя ўмовы развіцця дзіцяці.Асноўнымі ўдзельнікамі інтэрактыўнай гульні “Гасцініца” могуць быць 8 – 10 вучняў, усе астатнія – назіральнікі. Кожнаму з асноўных ігракоў на лоб прымацоўваецца этыкетка з абазначэннем ролі (папярэдне настаўніку неабходна папрасіць прабачэння за тое, што этыкеткі будуць прымацаваны на лоб, але такія ўмовы гульні). Задача ўсіх удзельнікаў праз ускосныя пытанні, на якія можна адказаць толькі “так” або “не”, дапамагчы кожнаму вучню вызначыць, якога героя ён прадстаўляе. Падказваць забараняецца. Напрыклад, можна запытаць: “Я мужчына? Жанчына? Мне прыкладна 20 гадоў? (30? 50?...) Мой лёс у творы склаўся трагічна? Мая дзейнасць і маё жыццё мяне задавальняюць?” і г. д. Пасля таго як вызначаны ўсе героі, удзельнікі поўнасцю ўваходзяць у іх вобразы. Далей неабходна рассяліцца ў гасцініцы, у іх распараджэнні два 3-месныя нумары і адзін 2-месны (8 асноўных удзельнікаў). Пасяліцца ўсе павінны пры агульнай згодзе, пад прымусам нікога сяліць нельга. Героі могуць быць самыя розныя (з аднаго твора альбо з некалькіх). Пры размеркаванні герояў неабходна асцярожна і прадумана падыходзіць да іх выбару, каб не пакрыўдзіць вучня. Удзельнікі гульні называюць варыянт рассялення ў нумары гасцініцы, да якога яны прыйшлі ў выніку абмеркавання, каменціруюць яго. Свае варыянты прапаноўваюць і назіральнікі, а таксама настаўнік.^ Прыклады рассялення літаратурных герояў у “Гасцініцы”Героі: Бандароўна, дзядзька Антось, Васіль Дзяцел, Сымон-музыка, Гусляр, Ганна Чарнушка, Хведар Роўба, Ефрасіння Полацкая.^ Варыянт рассялення: 3-месны нумар – дзядзька Антось, Васіль Дзяцел, Хведар Роўба – сяляне-працаўнікі, самааддана любяць зямлю і працуюць на ёй; 2-месны нумар – Сымон-музыка, Гусляр – музыканты, прысвяцілі сваё жыццё і свой талент служэнню народу; 3-месны нумар – Бандароўна, Ганна Чарнушка, Ефрасіння Полацкая – свабодалюбівыя, непакорныя дзяўчыны, якія могуць пастаяць за сваю дзявочую і чалавечую годнасць.^ Героі: Ядвіся, Мікіта Зносак, Ліза Ракуцька, Густаў Шрэдэр, Сцепаніда Багацька, Бандароўна, Майка Раўбіч, Ганна Чарнушка.Варыянт рассялення: 3-месны нумар – Сцепаніда Багацька, Ліза Ракуцька, Юдзіф – жанчыны, верныя грамадзянскаму абавязку, духоўна моцныя і мужныя; 2-месны нумар – Мікіта Зносак, Густаў Шрэдэр – беспрынцыпныя людзі, прыстасоўваюцца да абставін; 3-месны нумар – Ядвіся, Ганна Чарнушка, Майка Раўбіч – дзяўчаты, якія жывуць сэрцам, верныя і самаадданыя ў каханні.^ Героі: Чорны Война, Андрэй Лабановіч, пан Патоцкі, Кастусь Лукашэвіч, Янка Здольнік, Кроер, Гуж, Алесь Загорскі.Варыянт рассялення: 3-месны нумар – Кастусь Лукашэвіч, Алесь Загорскі, Чорны Война – змагары па натуры, верныя ідэі вызвалення роднай зямлі са зброяй у руках; 2-месны нумар – Янка Здольнік, Андрэй Лабановіч – вясковыя настаўнікі, служаць на ніве асветы, нясуць адукацыю ў народ; 3-месны нумар – Кроер, Гуж, пан Патоцкі – жорсткія, эгаістычныя па натуры, бесчалавечныя, для іх не існуе маральных прынцыпаў. Заключэнне Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў навучання на ўроках і ў пазакласнай рабоце з’яўляецца не мэтай, а сродкам актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў. Падчас такой дзейнасці вучань атрымлівае новыя веды, здабытыя ў працэсе ўзаемадзеяння. Такія веды будуць больш трывалымі, свядомымі, а гэта значыць, больш якаснымі. Як паказвае вопыт, пры арганізацыі на ўроках інтэрактыўнага ўзаемадзеяння рэзка памяншаецца колькасць часу, які неабходна патраціць на тое, каб атрымаць “якасны адукацыйны прадукт”. На ўроках абагульнення і сістэматызацыі ведаў і спосабаў дзейнасці ў старшых класах, калі ў сістэму прыводзяцца ўсе веды, выкарыстанне інтэрактыўных метадаў за кароткі прамежак часу дазваляе ўцягнуць у сур’ёзную аналітычную і практычную дзейнасць увесь клас, “перавярнуць” цэлыя пласты матэрыялу, убачыць у дзеянні кожнага вучня. У школьнікаў з’яўляюцца новыя матывацыйныя ўстаноўкі: яны прызнаюцца, што многіх з іх падштурхоўвае да актыўнасці на ўроку нетрадыцыйная форма іх правядзення, да таго ж “сорамна не ведаць таго, што з цікавасцю вывучае ўвесь клас”. Вынікам інтэрактыўнага ўзаемадзеяння заўсёды бывае сітуацыя поспеху, таму што праз сумесную дзейнасць настаўніка і вучняў дасягаюцца мэты ўрока, знікаюць канфліктныя сітуацыі, вучні ўзбагачаюць свой камунікатыўны вопыт і пашыраюць матывацыйна-каштоўнасную сферу. У сваёй педагагічнай дзейнасці на працягу 5-ці гадоў я імкнулася рэалізаваць на практыцы шматлікія інтэрактыўныя метады. Прыйшла да пераканання, што цэлы ўрок ад арганізацыйнага этапа да рэфлексіі “зрэжысіраваць” і якасна правесці толькі на адным інтэрактыўным узаемадзеянні немагчыма, і на тое ёсць аб’ектыўныя прычыны. Па-першае, выкарыстанне на ўроку толькі інтэратыўных метадаў (пры ўсёй іх разнастайнасці ў выбары і класіфікацыях) ўсё ж такі стамляе і педагога, і вучняў. Неабходна арганізоўваць і франтальную работу, і індывідуальную, і самастойную (нагадаю, што інтэрактыўнае навучанне грунтуецца на парнай і групавой формах работы). Па-другое, шматлікія перамяшчэнні па класе, гульні, выхады да дошкі, пастаянны абмен думкамі, сэнсамі, меркаваннямі на працягу цэлага ўрока ствараюць мітусню, часта расхаладжваюць асобных вучняў да такой ступені, што яны забываюцца пра тое, дзе знаходзяцца. Існуюць цяжкасці і з ацэньваннем дасягненняў вучняў. Аднак названыя праблемы ні ў якай меры не могуць перашкодзіць перакананню ў бясспрэчна важнай ролі інтэрактыўных метадаў у актывізацыі пазнавальнай дзейнасці школьнікаў. Кожны настаўнік-практык пры жаданні знойдзе мноства спосабаў зрабіць інтэрактыўныя метады эфектыўнымі ў канкрэтным класе. Невыпадковым з’яўляецца ўкараненне такого роду метадаў у разнастайныя сферы жыцця. Кожны дзень шматлікія тэлевізійныя каналы і радыёстанцыі прапануюць нам мноства інтэрактыўных ток-шоу. Прэса заклікае чытачоў да інтэрактыўных зносін на старонках часопісаў і газет. А самым яскравым прыкладам інтэрактыўнай папулярнасці з’яўляецца Інтэрнет. Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў навучання падштурхнула мяне да нейкіх унутраных змен, да самаўдасканалення. Знаёмячыся з тым або іншым метадам, думаю, пры вывучэнні якой тэмы яго можна выкарыстаць, якім зместам напоўніць, як адаптаваць да сябе і сваіх вучняў. Такі творчы стан не пакідае мяне на працягу некалькіх гадоў і пацвярджае той факт, што інтэрактыўныя метады навучання з’яўляюцца дзейсным педагагічным сродкам, а іх выкарыстанне – важнай умовай развіцця самога педагога.Спіс выкарыстанай літаратуры Барановский, Д.Н. Интерактивное взаимодействие. Мотивация, креативность, исследовательский компонент // Народная асвета. 2006. №7. Выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій на ўроках беларускай мовы і літаратуры / пад рэд. С.І. Цыбульскай. Мінск: “Сэр-Вит”, 2006. Жуковіч, М.В. Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры/ М.В. Жуковіч. Мінск: “Сэр-Вит”, 2007. Кашлев, С.С. Интерактивные методы обучения педагогике / С.С. Кашлев. Минск: «Вышэйшая школа», 2004. Кашлев, С.С. Современные технологии педагогического процесса/ С.С. Кашлев. Минск: Университетское, 2000. Кныш, М. Свята жаданай сустрэчы: патрабаванні да сучаснага ўрока// Роднае слова. 2005. №1. Можар, Е.Н. Учебно-познавательная активность учащихся старших классов и её стимулирование в процессе изучения естественнонаучных дисциплин // Веснік адукацыі. 2006. №7. Селевко, Г.К. Современные образовательные технологии / Г.К. Селевко. М., 1998. Якиманская, И.С. Личностно-ориентированное обучение в современной школе/ И.С. Якиманская. М.: Сентябрь, 1996.Дадатак 1Прыклады запаўнення тэхналагічных карт метаду “АЛФАВІТ”9 класТэма “Бацькі і дзеці ў трагікамедыі А. Макаёнка “Зацюканы апостал”А – адкрытасць, аднолькавасць, адзінства,Б – блізкія людзі, бацька,В – выхаванне, вучаць, вернасць, “выбрыкі”, вопыт,Г – гонар, гульня, гумар, Д – давер, дапамога, дараванне, добразычлівасць, дружба, дом,Е – еднасць,Ж – жыццялюбства,З – запавет, здрада, забыццё, І – індывідуальнасць,К – клопат, крывадушнасць, Л – любоў, М – маці, міласэрнасць, мудрасць, Н – настаўнікі, надзейнасць, “непаслушэнства”, неабходнасць адно аднаму,П – падтрымка, падабенства, падман, павага, Р – родныя, разуменне, разам, С – сваякі, сяброўства, спагада, спадчына, спачуванне, сардэчнасць, сям’я, старасць, сорам, сварка, Т – таварыскія адносіны, тактоўнасць, У – узаемаразуменне, удзячнасць, утульнасць, упэўненасць,Ф – фанабэрыстасць,Х – “хуткая дапамога”,Ц – цярплівасць, цеплыня, “цвердалобасць”,Ч – чуласць,Ш – шчырасць, шчасце, школа жыцця,Э – эгаізм, этычныя ўзаемаадносіны,Ю – юнацтва, Я – ячэйка. (Падкрэслены тыя сэнсы, якія вучні палічылі найбольш важнымі, бо яны вызначаюць сутнасць паняцця “Бацькі і дзеці”)Тэма “Мова і мовазнаўства” (11 клас)А – аснова, аднародныя члены сказа, адназначныя словы, амонімы, амаформы, амафоны, амографы, антонімы, афіцыйна-дзелавы стыль, алфавіт, арфаэпія, арфаграфія, апостраф, агульныя назоўнікі, абстрактныя назоўнікі, адушаўлёныя назоўнікі, адносныя прыметнікі, адзіночныя злучнікі, асабовыя, азначальныя, адмоўныя, адносныя займеннікі, абвесны лад дзеяслова, адваротны парадак слоў, апавядальны сказ, аднасастаўны сказ, абагульляльнае слова, адасобленыя члены сказа, аднароднае сузалежнае падпарадкаванне, асіміляцыя, Б – бяззлучнікавы сказ, безасабовы сказ, безасабовы дзеяслоў, будучы час, В – выклічнік, выказнік, вытворныя прыназоўнікі і злучнікі, волевыяўленчыя выклічнікі, Г – граматыка, граматычная аснова, гутарковы стыль, гук, галосныя гукі, гукаперайманне, граматычная сувязь, галоўныя члены сказа, галоўны сказ,Д – дзеяслоў, дзейнік, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, дапасаванне, двухсастаўны сказ, даданыя члены сказа, дапаўненне, дапасаванае азначэнне, даданы сказ, дыялог,З – злучнік, займеннік, запазычаныя словы, зычныя гукі, знамянальныя часціны мовы, зборныя назоўнікі, зваротны займеннік, зваротныя дзеясловы, залежны стан, закончанае трыванне, загадны лад, злучальныя злучнікі, зваротак, злучнікавы сказ, злучальнае слова, змешанае падпарадкаванне,І – інфінітыў, іменнае словазлучэнне,К – кантэкстуальныя сінонімы, кніжныя стылі, канчатак, корань, кіраванне, клічны сказ, канкрэтны назоўнік, кароткая форма якасных прыметнікаў, колькасныя лічэбнікі,камбінаваныя сказы,Л – лексіка, лічэбнік, літара, лік (адзіночны і множны), лагічны націск,М – мнагазначныя словы, метафара, метанімія, марфалагічны прынцып правапісу, марфема, марфалогія, мадальная часціца,Н – назоўнік, неалагізмы, навуковы стыль, неадушаўлёныя назоўнікі, нескланяльныя назоўнікі, няпэўныя займеннікі, неспрагальныя дзеясловы, непераходныя дзеясловы, незваротныя дзеясловы, незалежны стан, незакончанае трыванне, невытворныя прыназоўнікі і злучнікі, няклічныя сказы, неразвітыя сказы, недапасаванае азначэнне, няпэўна-асабовы сказ, назыўны сказ, няпоўны сказ, неаднароднае сузалежнае падпарадкаванне,П – прыметнік, прыслоўе, прамое і пераноснае значэнне слова, публіцыстычны стыль, прыстаўныя гукі, прыстаўка, прыназоўнік, прыналежны прыметнік, поўная форма якасных прыметнікаў, парадкавыя лічэбнікі, прыналежныя і пытальныя займеннікі, пераходныя дзеясловы, прошлы час дзеяслова, прэдыкатыўныя прыслоўі, простыя прыназоўнікі і злучнікі, падпарадкавальныя злучнікі, паўторныя і парныя злучнікі, прымыканне, прамы парадак слоў, пытальныя сказы, пабуджальныя сказы, простыя сказы, прамое дапаўненне, прыдатак, пэўна-асабовы сказ, поўны сказ, пабочнае слова, паслядоўнае падпарадкаванне, простая мова,Р – развіты сказ, размеркавальныя злучнікі, род (мужчынскі, жаночы, ніякі, агульны), рэчыўныя назоўнікі, рознаскланяльныя назоўнікі,С – слова, сінекдаха, сінонімы, семантычныя і стылістычныя сінонімы, спрадвечна беларускія словы, суфікс, словаўтварэнне, службовыя часціны мовы, скланенне, склон, спражэнне, ступені параўнання якасных прыметнікаў і прыслоўяў, складаныя і састаўныя прыназоўнікі і лічэбнікі, састаўныя злучнікі, сэнсавыя часціцы, словазлучэнне, сказ, спалучальныя злучнікі, супраціўныя злучнікі, словы-сказы, складаназалежны сказ, складаназлучаны сказ, сузалежнае падпарадкаванне,У – устарэлыя словы, ускоснае дапаўненне, удакладняльныя члены сказа, указальныя словы, ускосная мова, уласная мова, указальныя займеннікі, умоўны лад дзеяслова,Ф – фразеалагізм, фанетычны прынцып арфаграфіі, формаўтваральныя часціцы,Ц –цытаты, цяперашні час дзеяслова,Ч –часціны мовы, часціца, члены сказа, чужая мова,Э – эмацыянальныя часціцы і выклічнікі,Я – якасныя прыметнікі.Тэма “Лексіка” (11 клас)А – адназначныя словы, амонімы, амаформы, амафоны, амографы, антонімы, архаізмы, арго, агульнаўжывальныя словы, Г – гістарызмы,Д – дакладнасць словаўжывання, дыялектызмы, Ж – жарганізмы,З – запазычаныя словы, К – кантэкстуальныя сінонімы, Л – лексіка, лексічная спалучальнасць, лексічнае значэнне слова, М – мнагазначныя словы, метафара, метанімія, Н – неалагізмы, П – прамое і пераноснае значэнне слова, паронімы, перыфраза, С –слова, слоўнікі, сінекдаха, сінонімы, семантычныя і стылістычныя сінонімы, спрадвечнабеларускія словы, словы аб


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :