Абагульняючы ўрок у 7 класе.Тэма: Абагульняючы ўрок па тэме «Прыслоўе» ў 7 класе..Мэты: Падагуліць i сiстэматызаваць веды па дадзенай тэме. Выпрацоўваць навыкi ўжывання прыслоўяў. Узбагачаць мову вучняў прыслоўямi, паказаць асаблiвасцi ўжывання ў мове. Выклiкаць цiкавасць да твораў аб роднай зямлi. Выхоўваць любоў да роднай зямлi.Форма правядзення: мультымедыя.Ход урока. Арганiзацыйны момант.Настаўнiк: сёння мы развiтваемся з самай малодшай часцiнай мовы з сям'i самастойных часцiн мовы. Заўсёды сумнавата, калi з некiм цi з нечым развiтваешся, але прыслоўе застанецца з намi, у нашай мове. Тэма нашага сённяшняга ўрока – падагульненне пройдзенага матэрыялу. А якiя задачы, як вы думаеце, будзем вырашаць на ўроку? (вучнi ставяць задачы). Хто ведае, якiм годам аб'яулены 2009 год у Беларусi? (год роднай зямлi). Таму i ўрок наш тэматычны, ён будзе прысвечаны нашай роднай зямлi. Але мы не проста будзем гаварыць аб нашай роднай зямлi, а ўжываць пры гэтым прыслоўi (на экране эпiграф: краявiд роднай зямлi).Мы ездзiм далека за мора Чужыя глядзець гарады. I часта, так часта не заўважаем Красу нашых мiлых мясцiн 1 заданне. Успамiнаем пра прыслоўе як часцiну мовы (тэарэтычнае паўтарэнне; так вучнi чытаюць казку пра прыслоўе, складзеную дома).Настаўнiк: Чым адрознiваюцца паведамленнi аб прыслоўi (стылямi маўлення).2 заданне. А зараз я хачу правесцi вас па прыгожых куточках роднай зямлi, апетых нашымi паэтамi. У вершах ёсць прыслоўi. Ваша задача выпiсаць iх у сшытак, вызначыць разрад (iдзе прагляд мультымедыйных фрагментаў).^ Люблю вiтаць вясны спатканне Яна, пакуль не ўдарыць гром,Упершыню нясмела гляне Пралескi сiнiм аганьком.А дзе прыгожыя загiбы, Так мiла iшлi каля сядзiбы, Што проста iмi б любаваўся… Улетку добраю пагодкай Тут так прахладна, так прывольна! А пташкi голасна i здольна Смяюцца мiлым шчабятаннем I поўняць луг сваiм спяваннем.А кучаравыя снапочкi, над iм злучыўшы каласочкi, стаяць спакойна і маўклiва.Любiце гэтую сваю святую зямлю аддана i бясконца. Iншай вам не дадзена, ды й не патрэбна.Пытанне: Якая роля прыслоўя ў мове?3 заданне: А зараз я праверу вас на ўважлiвасць. У вершы, якi я вам прачытаю, ёсць прыслўуi. Менавiта яны i падкажуць вам заданне, якое будзем выконваць.Навучы мяне, родная мова мая, Яшчэ больш адчуваць сваю сувязь З бацькоўскай зямлёй. Гарачэй i мацней Дарагую Радзiму любiць Як найлепш?Выпiсаць сказы, дзе ўжыты прыслоўi ў вышэйшай ступенi параўнання.1. Я мацней за ўсё люблю зямлю. 2. Дарога дадому заўсёды карацей. 3. Няма смачнейшай вадзiцы, чым з роднай крынiцы. 4. У гасцях добра, а дома лепей. 5. Мы дома песень больш знаходiм. 6. Лепшая зямля тая, дзе нарадзiўся. 7. Трэба дома бываць часцей. 8. Няма большага шчасця, чым жыць на роднай зямлi.Пытанне: Чым адрознiваюцца ступеннi параўнання прыметнiкаў i прыслоўяў?4 заданне: Якiмi шляхамi ўзбагачаецца наша мова прыслоўямi? (шляхам утварэння ад iншых часцiн мовы). У тэксце ад займеннiкаў i прыметнiкаў утварыць прыслоўi.Я хачу правесцi вас па зямлi, якая для мяне даражэйшая за ўсё, самы ўтульны i чароўны кут. Якая яна, мая зямля? Гэта залатыя палi збажыны з сiнiмi вочкамi васiлькоў. Светлыя ад бяроз гаi, што аглухлi ад птушынага звону. Пушчы, падобныя на гатычныя храмы. Гэта бясконцыя жылы рэк, у якiх плешчуцца бабры i рыба на захадзе сонца. Гэта амаль адзiнаццаць тысяч азёр, чыстых, як усмешка дзiцяцi. Пранiкнiцеся любоўю да роднай Беларусi. Велiчная i гордая, яна таго варта.Пытанне: Якiмi спосабамi могуць утварацца прыслоўi?Фiзкультхвiлiнка.5 заданне. Як пiшуцца прыслоўi, утвораныя прыставачным i прыставачна-суфiксальным спосабамi? (работа па групах. 1-я группа выпiсвае прыслоўi – разам; 2-я – дэфiс; 3-я – асобна. З адным з прыслоўяў скласцi сказ).1. (с) прадвеку славiцца. 2. (бяс) конца ганарыцца. 3. прыходзiць (на) памяць. 4. (дзе) небудзь пабываць. 5. чуць далека ( ) далека. 6. ехаць (за) мяжу. 7. (з) даўна вядомы. 8. (па) свойму любiць. 9. (усё) роўна помнiць.6 заданне. Прыслўi могуць пiсацца разам i асобна. Пабудаваць сказы, вызначыць сiнтаксiчную ролю падкрэсленых слоў.З, верх, кляновы, зямля, лiсток, мая, здаецца.З, верх, адкрываць, краявiды, Навагрудскага, прыгожыя, замка.На, век, сэрцы, у, захаваць, любоў, мы, зямлi, да, роднай.На, век, многа, сучасны, спадзяванняў.8 заданне. Графiчная дыктоўка (правапiс не, ня з прыслоўямi).Немагчыма не любiць наш беларускi край. Недзе на зялёнай пойме Немана ў адлет збiралiся буслы. Чароўнае не далека ад нас, а зусiм блiзка. Недалека той час, калi мы ўсе будзем дбаць аб роднай зямлi i прыродзе. Нялёгка пакiдаць родны кут.9 заданне. Тэма: люблю цябе такой, якая ёсць, зямля мая, зямля бацькў святая. Напiсаць сачыненне, ужываючы прыслўi. (гучаць спевы птушка, шум ракi, высвечваюцца краявiды Беларусi. Вучнi пiшуць).Рэфлексiя па таблiцы. ТЭМА ВЕДАЮ УМЕЮ ^ КАРЭКЦЫЯ ВЕДАў Прыслоўе як часцiна мовы. Ступенi параўнання Спосабы ўтварэння прыслоўяў Правапiс прыслоўяў Не, ня з прыслоўямi Настаўнiк. Я не ганю землi чужыя, Хай iх сонца не абмiне. Толькi дзе за морам не жыў я, Беларусь мая снiлася мне.Падвядзенне вынiкаў урока.