Реферат по предмету "Разное"


А. І. Жук 2008 г

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне ВНУ Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыіЗАЦВЯРДЖАЮ Першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ____________________ А. І. Жук ____________________ 2008 г.Рэгістрацыйны № ТД-__________/тып.Гісторыя БеларусіТыпавая вучэбная праграмадля вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці1-21 03 01 Гісторыя (па накірунках) УЗГОДНЕНАСтаршыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання ВНУ Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі___________________ У. Л. Клюня_____________________ 2008 г. УЗГОДНЕНА Начальнік упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ____________________ ^ Ю. І. Міксюк____________________ 2008 г.Першы прарэктар Дзяржаўнай установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» ________________ І. В. Казакова__________________ 2008 г. Эксперт-нормакантралёр __________________ __________________ 2008 г. Мінск 2008 Складальнікі: ^ П. І. Зялінскі, прафесар кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар гістарычных навук, прафесар;У. Ф. Ладысеў, прафесар кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу Беларускага дзяржаўнага універсітэта, доктар гістарычных навук, прафесар;^ Ю. Л. Казакоў, загадчык кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;^ А. Г. Каханоўскі, загадчык кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;П. А. Лойка, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;^ У. А. Сосна, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт;^ В. А. Цяплова, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.Рэцэнзенты:Кафедра эканамічнай гісторыі Установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт»;^ А. А. Каваленя, дырэктар Дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут гісторыі” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар;І. П. Крэнь, загадчык кафедры гісторыі Беларусі Установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы», кандыдат гістарычных навук, прафесар.^ Рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці тыпавой: Кафедрай гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Беларускага дзяржаўнага універсітэта, пратакол № 12 ад 4 чэрвеня 2008 г.; Кафедрай гісторыі Беларусі новага і навейшага часу Беларускага дзяржаўнага універсітэта, пратакол № 12 ад 13 мая 2008 г.; Навукова-метадычным саветам Беларускага дзяржаўнага універсітэта(пратакол № 4 ад 22 мая 2008 г.);Навукова-метадычным саветам па гуманітарных спецыяльнасцях Вучэбна-метадычнага аб’яднання ВНУ Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі(пратакол № 4 ад 12 верасня 2008 г.)^ Адказны за рэдакцыю: А. Г. КаханоўскіАдказны за выпуск: Ю. Л. Казакоў Змест 1. Тлумачальная запіска................................................................... 4 2. Прыкладны вучэбна-тэматычны план…….......………....... 6 3. Змест вучэбнай дыцыпліны…………………..……………....... 9 4. Крыніцы і літаратура............………………………………........ 38 ^ ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА Дысцыпліна «Гісторыя Беларусі» з’яўляецца нарматыўнай і адной з вядучых у навучальным плане спецыяльнасці «Гісторыя» ВНУ Рэспублікі Беларусь. Вучэбная праграма дысцыпліны «Гісторыя Беларусі» распрацавана ў адпаведнасці з наступнымі нарматыўнымі і метадычнымі дакументамі: — Макет адукацыйнага стандарту вышэйшай адукацыі першай ступені (зацверджаны загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 13.06.2006 г. № 374); — Адукацыйны стандарт па спецыяльнасці 1-21 03 01 Гісторыя (па накірунках) (зацверджаны 12.06. 2008); — Парадак распрацоўкі, зацвярджэння і рэгістрацыі вучэбных праграм для першай ступені вышэйшай адукацыі (зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 12.11. 2008 г.). Мэта вывучэння дысцыпліны – ў набыцці студэнтамі ведаў аб асноўных этапах, з’явах і падзеях і імёнах айчыннай гісторыі; разуменні яе месца ў сістэме сацыяльна-гуманітарных ведаў; у дакладным уяўленні імі ўзаемапранікненняў і ўзаемаўплываў народаў, што адбываліся на сумежжы цывілізацый Захаду і Усходу; у фарміраванні творчай і гарманічнай, з навукова-гуманістычным светапоглядам, сацыяльна завостранай асобы. Для рэалізацыі вызначаных мэт прадугледжваецца вырашэнне наступных задач: навучыць студэнтаў знаходзіць прычынна-выніковыя сувязі гістарычных працэсаў і падзей; прывіць ім навыкі ў вызначэнні фактараў, якія абумовілі змест, характар і асаблівасці рэгіянальнага развіцця; сфарміраваць крытычны падыход да аналізу мінулага і правядзення яго сувязі з сучаснасцю; садзейнічаць фарміраванню ў выпускніка вышэйшай школы актыўнай грамадзянскай пазіцыі. У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен: ведаць: асноўныя тэорыі грамадскага развіцця ў адпаведнасці з фармацыйным і цывілізацыйным падыходамі да разгляду гісторыі Беларусі; асноўныя этапы фарміравання беларускага этнасу ў розныя гістарычныя перыяды; сутнасныя характарыстыкі еўрапейскага, расійскага, савецкага і сучаснага шляхоў мадэрнізацыі ў сацыяльна-эканамічнай, ідэйна-палітычнай, культурнай і духоўнай сферах; асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры, культурна-гістарычную спадчыну беларускага грамадства; асноўныя этапы станаўлення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, беларускай дзяржаўнасці і дзяржаўнага суверэнітэта Рэспублікі Беларусь; месца і ролю беларускіх зямель у геапалітычных працэсах у розныя гістарычныя перыяды, месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь у працэсах інтэграцыі і глабалізацыі. умець: прыменяць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі пры характарыстыцы заканамернасцяў і асаблівасцяў гістарычнага развіцця беларускага соцыума; тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на сацыяльна-эканамічнае, дзяржаўна-палітычнае, этнаканфесійнае і культурнае развіццё Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды; ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства, ацэньваць вынікі дзейнасці савецкай грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сістэмы ў БССР, вызначаць сутнасныя характарыстыкі сучаснай беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця; ацэньваць асноўныя дасягненні матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі ў кантэксце гістарычнага развіцця і выкарыстоўваць культурна-гістарычную спадчыну ў сваёй прафесійнай дзейнасці; аналізаваць працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці, афармлення і ўмацавання суверэнітэта Рэспублікі Беларусь у аспекце фарміравання прававой дзяржавы. Структура праграмы грунтуецца на вызначэнні і адборы галоўных паняццяў, ідэй, тэндэнцый, фактаў, дат, імён і іншых элементаў гістарычных ведаў, накіравана на тое, каб раскрыць сутнасныя элементы развіцця эканамічных адносін і важнейшыя рысы ў Беларусі; дэмаграфічную характарыстыку і сацыяльную стратыфікацыю грамадства; асноўныя палітычныя падзеі і іх уплыў на дзяржаўна-прававую эвалюцыю Беларусі; канфесійнае і этнакультурнае развіццё; найкаштоўнейшыя здабыткі духоўнага жыцця народа. Змест праграмы адпавядае сучасным дасягненням гістарычнай навукі. Дысцыпліна разлічана максімальна на 822 гадзіны, з іх 356 аудыторных (214 лекцый, 142 семінараў). У якасці формы справаздачнасці рэкамендуецца праводзіць экзамены.^ 2. ПРЫКЛАДНЫ ВУЧЭБНА-ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАНСпецыльнасць 1-21 03 01 “Гісторыя (па накірунках)” №п/п Назва раздзелаў(модуляў) і тэм Колькасць гадзін ^ Усяго аўдыторных З іх Лекцыі Семінары 1. Беларускія землі састаражытнасці да сярэдзіны ХIII ст. 50 32 18 1.1. Уводзіны ў гісторыю Беларусі. Першабытная эпоха на тэрыторыі Беларусі (100 – 35 тыс. гг. да н.э. – VIII ст. н.э.) 14 10 4 1.2 Раннефеадальныя дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях (IX – першая палова XIII ст.) 18 12 6 1.3 Утварэнне і станаўленне Вялікага княства Літоўскага(другая палова ХІІІ—ХIV ст.) 18 10 8 2. Беларусь у канцыХIV– першай палове XVIІ cт. 68 40 28 2.1 Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у Вялікім княстве Літоўскім у канцы XIV ст.) 10 6 4 2.2 Княжанне Вітаўта, яго ўнутраная і знешняя палітыка. Казімір IV. 12 6 6 2.3 Культура Беларусі ў XIV–XV ст. 10 6 4 2.4 Знешняя палітыка і войны Вялікага княства Літоўскага ў першай палове XVI ст. 10 6 4 2.5 Эвалюцыя дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага 8 6 2 2.6 Лівонская вайна. Люблінская унія 1569 г. і яе наступствы. 10 6 4 2.7 Эканамічнае і грамадскае жыццё на беларускіх землях. 8 4 4 3. Беларусь у сярэдзінеXVIІ – XVIІІ стст. 68 40 28 3.1 Войны сярэдзіны XVII-першай паловы XVIII ст. і іх наступствы 18 10 8 3.2 Спробы дзяржаўных рэформ. Першы і другі падзелы Рэчы Паспалітай 18 10 8 3.3 Паўстанне 1794 г. Трэці падзел Рэчы Паспалітай 16 10 6 3.4 Культура XVII–XVIII ст. 16 10 6 4. Беларусь у ХІХ ст. 52 32 20 4.1. Беларусь у першай палове ХІХ ст. 26 16 10 4.2. Беларусь у другой палове ХІХ ст. 26 16 10 5. Беларусь у 1900 – 1939 гг. 68 40 28 5.1. Беларусь у пачатку ХХ ст. 18 10 8 5.2. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці (1914 – 1920) 18 12 6 5.3. Беларуская ССР у 20– 30-я гг. ХХ ст. 18 10 8 5.4. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржа- вы (1921–1939) 14 8 6 6. Беларусь з 1939 г. да пачатку ХХІ ст. 50 30 20 6.1. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны (1939–1945) 14 8 6 6.2. Беларусь у пасляваенны перыяд (другая палова 40-х – першая палова 50-х гг. ХХ ст.) 10 6 4 6.3. Беларусь у перыяд спроб і рэформаў і крызісу адмістрацыйна-каманднай сістэмы (сярэдзіна 50-х – 80-я гг. ХХ ст.) 14 8 6 6.4. Беларусь на сучасным этапе развіцця 12 8 4 Усяго 356 214 142 ^ 1. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ СА СТАРАЖЫТНАСЦІДА СЯРЭДЗІНЫ xiii СТ.1.1. Уводзіны ў гісторыю Беларусі. Першабытная эпоха на тэрыторыі Беларусі(100—35 тыс. гг. да н. э. — VIII cт. н. э.)Гісторыя Беларусі як навучальная дысцыпліна. Змест і структура курса. Характарыстыка вучэбнай літаратуры.Асаблівасці гістарычнага шляху беларускага народа. Тэрыторыя і прыродныя ўмовы. Эвалюцыя назваў краю і насельнікаў. Перыядызацыя гісторыі Беларусі. Гісторыя як памяць народа. Важнейшыя крыніцы па гісторыі Беларусі. Навуковыя і вучэбныя выданні крыніц.Асэнсаванне гістарычнага лёсу беларусаў. Канцэпцыі поль­скіх і расійскіх гісторыкаў. Зараджэнне і развіццё беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі. Вывучэнне гісторыі Беларусі ў савецкай гістарычнай навуцы. Дасягненні замежных вучоных. Сучасны стан беларускай гістарыяграфіі і гістарычнай свядомасці грамадства. Роля гістарычных ведаў у нацыянальна-куль­тур­ным адраджэнні народа і станаўленні суверэннай дзяржавы — Рэспублікі Беларусь.^ Першапачатковае засяленне. Сляды знаходжання першых пасяленцаў, старажытныя стаянкі. Неандэртальцы і краманьёнцы. Умовы жыцця, прылады працы і зброя, асноўныя заняткі. Крэмнездабываючая справа. Мацярынская радавая абшчына як сацыяльная арганізацыя. Плямёны і археалагічныя культуры каменнага веку, меркаванні аб іх этнічнай прыналежнасці. Рэлігійныя вераванні і абрады. Першабытнае мастацтва.^ Насельніцтва тэрыторыі Беларусі ў эпоху бронзы і раннім жалезным веку. З’яўленне індаеўрапейцаў, іх балцкая галіна на беларускіх землях. Узаемадзеянне з даіндаеўрапейскім насельніцтвам. Узнікненне і развіццё вытворчых формаў гаспадарання. Плаўка і апрацоўка металаў. Зараджэнне грамадскага падзелу працы. Першапачатковы абмен. Бацькоўскі (патрыярхальны) род. Матэрыяльная і духоўная культура плямён бронзавага і жалезнага вякоў. ^ Рассяленне славян. Генезіс усходнеславянскіх плямён і шляхі іх рассялення па тэрыторыі Беларусі. Узаемаадносіны з балтамі. Праблема паходжання беларусаў. Далейшае развіццё і індывідуалізацыя вытворчасці. Сельская абшчына («мір»). Паселішчы і гарадзішчы. Разлажэнне першабытнаабшчынных адносін. Узнікненне класавага грамадства. Саюзы плямён («княжанні»). Рэлігія і культура крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў.^ 1.2. Раннефеадальныя дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях(ІХ — першая палова ХІІІ ст.)Крыніцы і гістарыяграфія.Першыя княствы-дзяржавы. Вытокі дзяржаўнасці Беларусі. Узнікненне княстваў. Старажытнабеларускія землі і Кіеўская Русь. Дзяржаўнасць Полацкай зямлі. Узаемаадносіны Полацка з Кіевам і Ноўгарадам. Рагвалод і Рагнеда. Усталяванне дынастыі Ізяславічаў. Княства пры Брачыславе. Усяслаў Полацкі. Бітва на Нямізе. Барацьба Уладзіміра Манамаха з Усяславам. Значэнне дзейнасці Уладзіміра Манамаха.Утварэнне Тураўскага княства. Княжанне Святаполка Уладзіміравіча. Адносіны Турава з Кіевам. Паступовае ўзвышэнне Пінска.Беларускія землі ў Смаленскім, Чарнігаўскім, Кіеўскім, Уладзіміра-Валынскім княствах.^ Феадальная раздробленасць. Прычыны і наступствы феадальнай раздробленасці. Княжацкія ўдзелы. Усобіцы.Драбленне Полацкай зямлі. Узвышэнне Мінска ў час праўлення князя Глеба. Барацьба полацкіх і кіеўскіх князёў. Падзел Тураўскай зямлі, князь Юрый Тураўскі. Княствы ў беларускім Пабужжы і Панямонні, воласці ў Пасожжы.Арганізацыя кіравання і дзяржаўны лад у землях-княствах. Звычаёвае і пісьмовае права. Пачаткі судаводства.^ Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Шматукладнасць эканомікі. Стан сельскай гаспадаркі, асноўныя прылады апрацоўкі глебы і вытворчасці сельскагаспадарчых прадуктаў. Узнікненне гарадоў, іх знешні выгляд, колькасць і геаграфічнае размяшчэнне. Гарадское рамяство. Унутраны і знешні гандаль. Дагавор Смаленска, Полацка і Віцебска з Рыгай у 1229 г. Развіццё феадальных адносін на землях Беларусі. Пашырэнне зямельнай уласнасці свецкіх і царкоўных феадалаў, узмацненне іх улады на месцах. Шляхі закабалення свабодных сялян-абшчыннікаў. Формы феадальнай эксплуатацыі. Сацыяльнае расслаенне грамадства.^ Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і нашэсцем мангола-татараў. Знешнепалітычнае становішча беларускіх зямель у пачатку ХІІІ ст. Напад нямецкіх феадалаў на Усходнюю Прыбалтыку і Полацкую зямлю. Кукенойскі князь Вячка, герцыкскі князь Усевалад, полацкі князь Уладзімір — арганізатары змагання супраць крыжакоў. Удзел палачан у разгроме шведскіх захопнікаў у бітве на Няве (1240). Роля насельніцтва беларускіх зямель у стрымліванні нямецкага прасоўвання на ўсход у ХІІІ ст. Легендарныя звесткі аб сутыкненнях з войскамі мангола-татараў на землях Беларусі ў сярэдзіне ХІІІ ст. Бітва каля Магільна. Роля беларускага народа ў барацьбе з мангола-татарамі.^ Рэлігія і культура. Перадумовы хрысціянізацыі. Першыя хрысціяне на беларускіх землях. Заснаванне Полацкай і Тураўскай епархій. Праблемы распаўсюджвання новай веры. Дваяверства. Вынікі і значэнне прыняцця хрысціянства.Вусная народная творчасць. Паданні пра Рагнеду і Усяслава Чарадзея. Узнікненне школ, бібліятэк. Пісьменнасць і навуковыя веды. Перакладная і арыгінальная літаратура. Гістарычная проза. «Троя», «Александрыя». Летапісы. Полацкая асветніца Ефрасіння. Літаратурная дзейнасць Кірылы Тураўскага. Клімент Смаляціч. Аўрамій Смаленскі. Архітэктура. Жывапіс. Прыкладное мастацтва.Вытокі беларускага этнасу.^ 1.3. Утварэнне і станаўленне Вялiкага княства Лiтоўскага(другая палова ХІІІ—ХIV ст.)Асноўныя падыходы да праблемы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў гістарыяграфіі. Агляд асноўных крыніц.^ Утварэнне Вялiкага княства Лiтоўскага. Першыя звесткi пра Лiтву. Аб’яднаўчыя працэсы ў балта-ўсходнеславянскiм рэгiёне ў пачатку ХІІІ ст. Уплыў знешнепалiтычнай сiтуацыi на ўтварэнне дзяржавы ў верхнiм i ся­рэднiм Панямоннi. Сацыяльна-эканамiчныя перадумовы фармiравання ВКЛ. Роля Навагрудка ў заснаваннi дзяржавы. Мiндоўг i яго палiтыка. Княжанне Войшалка, Трайдзеня, Вiценя, Гедзімiна i Альгерда. Уключэнне ў склад ВКЛ Полацкага, Вiцебскага, Менскага княстваў i падняпроўскiх зямель. Супрацьстаянне з Ордэнам. Давыд Гарадзенскi. Бiтва на Сiнiх Водах. Значэнне Вялiкага княства Лiтоўскага ў гiсторыi беларускага народа.^ Дзяржаўны лад Вялiкага княства Лiтоўскага. Сталiцы, герб i мова дзяржаўнага справаводства. Органы дзяржаўнай улады i кiравання. Вялiкi князь. Гаспадарская рада. Узнiкненне вялiкага «вальнага» сойма i сфера яго кампетэнцыi. Вышэйшыя службовыя асобы: маршалак земскi, канцлер, падканцлер, падскарбiй земскi, гетманы. Дворныя ўраднiкi. Сiстэма мясцовага кiраўнiцтва дзяржавай: удзельныя князi, ваяводы, кашталяны, старосты i дзяржаўцы. Судовая сiстэма i асаблiвасцi яе iснавання ў ХIV — ХV ст.^ Эканамiчнае развiццё i сацыяльныя адносiны. Развiццё прадукцыйных сiл у сельскай гаспадарцы. Феадальнае землеўладанне: дзяржаўнае, свецкае i царкоўнае. Магнаты, шляхта, баяры, зямяне. Сялянская гаспадарка i павiннасцi сялян, iх юрыдычны стан. «Дымы» i «дворышчы». Вёскi, сёлы i воласцi. Мясцовая адмiнiстрацыя.Гарады i замкi. Склад гарадскога насельнiцтва. Рамяство i гандаль. Магдэбургскае права i яго роля ў эканамiчным i грамадска-палiтычным жыццi гарадоў.^ 2. БЕЛАРУСЬ У КАНЦЫ ХIV–ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVIІ CТ.2.1. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм у канцы ХIV ст.Дынастычная барацьба ў 70-я гг. ХIV ст. Кейстут, Ягайла, Андрэй Полацкi, Вітаўт. Умовы пагаднення памiж вялiкiм князем маскоўскiм Дзмiтрыем Іванавiчам Данскiм i мацi Ягайлы Ульянай Цвярской. Падрыхтоўка, заключэнне, змест i вынiкi Крэўскай унii. Агульназемскi прывілей 1387 г. i яго сутнасць. Пачатак распаўсюджвання каталiцтва ў Беларусi.Узмацненне палiтычных супярэчнасцяў памiж феадаламi каталiцкага i праваслаўнага веравызнанняў. Польска-лiцвiнскiя канфлiкты i практычнае скасаванне Крэўскай унii. Востраўскае пагадненне.^ 2.2. Княжанне Вiтаўта, яго ўнутраная i знешняя палiтыка. Казiмiр IVЛiквiдацыя буйных княстваў i ўмацаванне пазiцый цэнтральнай улады. Абласныя прывiлеi i iх значэнне. Бiтва на рацэ Ворскла i яе значэнне. Пашырэнне агрэсii нямецкiх феадалаў на ўсход. Чарговае зблiжэнне Вялiкага княства Лiтоўскага з Польскай Каронай. «Вялiкая вайна». Разгром крыжакоў пад Грунвальдам. Гарадзельскi прывілей 1413 г. Рэлiгiйная палiтыка Вiтаўта.Барацьба феадальных груповак за ўладу ў 30-я гг. ХV ст. i змены ў кiраўнiцтве дзяржавай. Прывілеi вялiкiх князёў лiтоўскiх праваслаўнай знацi 1432 i 1434 гг.Абранне Казiмiра вялiкiм князем. Паўстанне «чорных людзей» у Смаленску, хваляваннi ў Вiцебску, Полацку, на Валынi, Жмудскай зямлi. Агульназемскi прывілей 1447 г. i яго значэнне. Пачатак юрыдычнага афарм­лення прыгоннага права. «Судзебнiк» Казiмiра IV 1468 г. Адносiны Вялiкага княства Лiтоўскага з Польшчай. Усходняя палiтыка Казiмiра. «Змова князёў» 1480—1481 гг. Спробы ад­дзялення ад Вялiкага княства Лiтоўскага часткi беларускiх зямель.^ 2.3. Культура Беларусi ў ХIV—ХV ст.Этнiчныя працэсы на беларускiх землях, складванне адметных рыс беларускага народа (мова, звычаi, традыцыi, характар). Этнiчная самасвядомасць. Пытанне аб паходжаннi назвы «Белая Русь».Асаблiвасцi матэрыяльнай i духоўнай культуры. Дойлiдства, жывапiс, скульптура. Кнiжная справа. Летапiсанне. Арыгiнальная i перакладная лiтаратура.^ 2.4. Знешняя палітыка і войны Вялiкага княства Лiтоўскага ў першай палове ХVI ст.Адносiны Вялiкага княства Лiтоўскага з Маскоўскай дзяржавай. Iдэалагiчнае абгрунтаванне прэтэнзiй Вялiкага княства Маскоўскага на валоданне беларускiмi землямi. Войны памiж суседнiмi княствамi канца ХV — першай паловы ХVI ст., iх вынiкi. Бiтва на Ведрашы, абарона Смаленска, бiтва пад Оршай. Паспалiтае рушанне (усеагульнае апалчэнне) як аснова вайсковай арганiзацыi ВКЛ у ХVI ст. Узбраенне войска. Пачатак пераходу ад паспалiтага рушання да наёмнага, прафесiйнага войска. Набегi крымскiх татар i барацьба з паўднё­вым агрэсарам. Бiтва пад Клецкам. Мяцеж Мiхаiла Глiнскага. Асоба М. Глiнскага i яго роля ў кiраўнiцтве дзяржавай. Аб’ектыўныя i суб’ектыўныя прычыны, мэта выступлення М. Глiнскага. Галоўныя падзеi мяцяжу, яго сувязь з маскоўскiм дваром. Непасрэдныя i далёкасяжныя вынiкi мяцяжу. Мерапрыемствы па ўмацаванні дзяржаўнай абароны ў 40—50-я гг. ХVI ст.^ 2.5. Эвалюцыя дзяржаўнага ладу Вялiкага княства ЛiтоўскагаАгульназемскiя прывiлеi 1492 i 1506 гг. Абмежаванне ўлады вялiкага князя i пашырэнне правоў паноў-рады. Увядзенне павятовага соймiка i рэформа вялiкага вальнага сойма. Мясцовае кiраванне: ваяводскi, павятовы, гарадскi i валасны ўзроўнi. Адметныя рысы мясцовага кiравання ў Полацкай i Вiцебскай землях. Суды i заканадаўства. Статуты Вялiкага княства Лiтоўскага 1529, 1566 i 1588 гг. Судовая рэформа. Галоўны Трыбунал Вялiкага княства Лiтоўскага.Утварэнне першых ваяводстваў. Колькасць i прыкладныя межы. Вiленскi сойм 1565—1566 гг. i яго рашэннi. Адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльная i вайсковая рэформы. Адмiнiстрацыйныя функцыi ваяводскiх i павятовых цэнтраў (гаспадарчыя, вайсковыя, судовыя).Пераўтварэнне шляхты ў карпаратыўнае саслоўе i вылучэнне шляхецкай палiтычнай праграмы. Палiтыка верацярпiмасцi ў практыцы палiтычнага жыцця ВКЛ. Афiцыйная адмена Гарадзельскага прывілея. Супярэчнасцi паміж магнатэрыяй і асноўнай часткай шляхецкага саслоўя ў барацьбе за шляхецкiя вольнасцi. Рэформы сярэдзiны 60-х гг. ХVI ст. i Статут 1566 г. як вынiк рэалiзацыi шляхецкай палiтычнай праграмы.^ 2.6. Лiвонская вайна. Люблiнская унiя 1569 г. і яе наступствыПрычыны Лiвонскай вайны i расклад сiл перад яе пачаткам. Пачатак баявых дзеянняў i ўступленне ў вайну Вялiкага княства Лiтоўскага. Захоп маскоўскiм войскам Полацка. Бiтва на р. Ула. Вызваленне Полацка. Заключны этап вайны i яе вынiкi.Унутры- i знешнепалiтычныя прычыны аб’яднання ВКЛ з Польшчай. Падрыхтоўка Люблiнскага сойма. Дамаганнi шляхты i пазiцыя магнатаў у адносiнах да новай унii. Пачатак работы Люблiнскага сойма, спрэчкi аб умовах унii. Далучэнне да Польшчы Падляшша, Валынi, Падолля i Кiеўшчыны. Падпiсанне акта аб утварэннi Рэчы Паспалiтай, яго змест i значэнне.Незадаволенасць пануючага саслоўя ВКЛ вынiкамi унii з Польшчай. Антыпольскiя настроi i барацьба за «старыну». Захаванне агульнадзяржаўных соймаў ВКЛ. «Генрыхавы артыкулы». Стафан Баторый, яго ўнутраная i знешняя палiтыка. Распрацоўка i прыняцце Статута 1588 г. Дзейнасць брацтваў. Л. Сапега. Iнтэрвенцыя Рэчы Паспалiтай у Маскоўскую дзяржаву ў пачатку ХVII ст. Барацьба за Смаленск у 30-я гг. ХVII ст.^ 2.7. Эканамічнае і грамадскае жыццё на беларускiх земляхКолькасны рост гарадоў i гарадскога насельнiцтва. Знешнi воблiк i функцыi гарадоў. Унутраная арганiзацыя гарадскога жыцця. Супярэчнасцi памiж гарадамi i буйнымi землеўладальнiкамi. Сацыяльныя ўнутрыгарадскiя канфлiкты. Цэхавая арганiзацыя працы гарадскiх рамеснiкаў. Унутраны i знешнi гандаль беларускiх гарадоў.Феадальнае землеўладанне. Адлучэнне земляроба ад зямельнай уласнасцi. З’яўленне i распаўсюджванне фальваркаў. Аграрная рэформа сярэдзiны ХVI ст. «Валочная памера» i яе сутнасць. Тыпы, вiды i нормы павiннаснага абкладання сялян. Сяляне цяглыя, асадныя, агароднiкi, слугi. Працэс запрыгоньвання сялян. Асноўныя формы антыфеадальнага пратэсту сялян.^ Царква i рэлiгiя ў Беларусi Прывілеяванае становiшча каталiцкай царквы ў ВКЛ. Паступовы крызiс праваслаў’я. Рэфармацыйны рух. Пачатак Рэфармацыi ў Беларусi. Лютэранства i кальвiнiзм. Антытрынiтарызм i сацынiянства. Дзеячы Рэфармацыi (Мiкалай Радзiвiл Чорны, С. Будны, В. Цяпiнскi). Контррэфармацыя. Езуiты i iх дзейнасць у Беларусi. Iдэя царкоўнай унii. Каляндарная рэформа i яе сутнасць. Прыхiльнiкi i працiўнiкi унii. Берасцейскi царкоўны сабор, прыняцце унiяцтва i яго сутнасць. Барацьба вакол унiяцкага пытання ў канцы ХVI — першай палове ХVІІ ст.^ Беларускае Адраджэнне. Сувязь беларускага Адраджэння з заходнееўрапейскiм. Гуманiзм. Фiласофскiя iдэалы i погляды на жыццё Ф. Скарыны. Дзеячы Адраджэння: М. Гусоўскi, Я. Вiслiцкi, Л. Сапега. Кнiгадрукаванне. Выданнi Ф. Скарыны. I. Фёдараў i П. Мсцiславец. Сiстэма адукацыi ў ВКЛ. Свецкая i царкоўная лiтаратура. Летапiсы i мемуары. Грамадска-палiтычная i фiласофская думка. С. i Л. Зiзанii, Л. Карповiч, I. Пацей, П. Скарга, М. Сматрыцкi, А. Фiлiповiч. Горадабудаўнiцтва i архiтэктура. Выяўленчае мастацтва. Культура Беларусi ў кантэксце славянскай i еўрапейскай культур.^ 3. БЕЛАРУСЬ У сярэдзіне ХVІІ — ХVІІІ ст.3.1. Войны сярэдзіны XVII–першай паловы XVIII ст. і іх наступствыКазацка-сялянская вайна 1648—1651 гг. Яе прычыны, характар i асаблiвасцi. Паўстанне на чале з Б. Хмяльнiцкiм на Украiне i яго ўплыў на разгортванне антыфеадальнага руху на паўднёва-ўсходнiх землях Беларусi. Казацкiя загоны i iх кiраўнiкi. Грамадска-саслоўны склад паўстанцаў. Баявыя дзе­яннi ў 1648—1649 гг. пад Пiнскам, Мазыром i Бабруйскам. Бiтва пад Лоевам. Вынікі казацка-сялянскай вайны.^ Вайна Рэчы Паспалiтай з Расiяй 1654—1667 гг. Прычыны i пачатак вайны. Ход i характар баявых дзеянняў. Наступ расiйскiх войскаў у ВКЛ у 1654—1655 гг. Абарона Смаленска, Вiцебска, Мсцiслава. Захоп Вiльнi. Перамiр’е ў Нямежы. Палiтыка царскiх улад у Беларусi. Пазiцыя шляхты i магнатаў ВКЛ. Антыфеадальныя выступ­леннi сялян i гараджан.Умяшанне ў канфлiкт Швецыi. Спробы разрыву унii Вялi­кага княства Лiтоўскага з Польскiм каралеўствам. Палiтычная i вайсковая дзейнасць гетмана Я. Радзiвiла. Кейданская унiя.Ваенныя дзеяннi 1658—1666 гг. Вызваленне Вiльнi. Паўстанне ў Магiлёве. Андрусаўскае перамiр’е. Вынiкi вайны для Беларусi. Умовы «вечнага мiру» 1686 г. з Расiяй.^ Эканамiчнае становiшча i сацыяльныя супярэчнасцi. Эканамiчны заняпад i яго прычыны. Фiнансавы крызiс. Магнацкае землеўладанне. Сялянская i панская гаспадарка. Беларускiя гарады i мястэчкi. Рамяство i гандаль.Эвалюцыя феадальнай рэнты. Дзяржаўныя падаткi. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцяў у гарадах. Сялянскiя хваляваннi ў Крычаўскiм старостве i на Каменшчыне.^ Дзяржаўна-палiтычны крызiс. Арганiзацыя ўлады i кiравання ў ВКЛ. Аслабленне ўлады манарха. Адсутнасць эфектыўнай цэнтральнай выканаўчай улады ў дзяржаве. Недзеяздольнасць вальных соймаў. Ваяводскiя i павятовыя соймiкi. Сацыяльна-палiтычнае дамiнаванне магнатаў. Становiшча дробнай i сярэдняй шляхты.Узмацненне феадальнай анархii. Сапернiцтва памiж ВКЛ i Каронай. Грамадзянская вайна 1696—1700 гг. у ВКЛ. Праграма «каэквацыi правоў» лiцвiнскай i польскай шляхты. Бiтва пад Алькенiкамi. Вiленская пастанова. Чарговая спроба разрыву уніі ВКЛ з Каралеўствам Польскiм.Рэлiгiйныя праблемы ў дзяржаве. Замацаванне верхавенства каталiцкага касцёла. Поспехi унiяцтва. Становiшча пратэстантаў i праваслаўных. Яўрэi i мусульмане ў Беларусi.^ Паўночная вайна ў Беларусi. Мiжнародныя адносiны ў Еўропе напярэдадні вайны. Прычыны i пачатак Паўночнай вайны. Асаблiвасцi ўступлення ў яе Вялiкага княства Лiтоўскага. Дамовы антысапегаўскай каалiцыi з Пятром I. Ход баявых дзеянняў. Паводзiны iншаземных войскаў. Адносiны насельнiцтва да ваюючых бакоў.Абвяшчэнне манархам Станіслава Ляшчынскага. Дэтранiзацыя Аўгуста ІІ. Сандамiрска-Вiленская канфедэрацыя. Рашэннi «нямога» сейма. Узмацненне расiйскiх уплываў ва ўнутранай i знешняй палiтыцы.Вынiкi вайны для Беларусi.^ 3.2. Спробы дзяржаўных рэформ. Першы і другі падзелы Рэчы ПаспалітайCацыяльна-эканамічнае развіццё. Нармалізацыя эканамічнага развіцця пасля ваенных разбурэнняў. Аднаўленне сельскай і гарадской гаспадаркі. Рост насельніцтва. Развіццё шляхоў зносін. Паглыбленне крызісу феадальнага спосабу вытворчасці. Панская гаспадарка і спробы яе рацыяналізацыі. Рэфарматарская дзейнасць А. Тызенгаўза, Я. Храптовіча. Сялянская гаспадарка і катэгорыі сялян. Вотчынныя мануфактуры. Развіццё ўнутранага і знешняга гандлю. Становішча гарадоў. Характар і вынікі эканамічнага ажыўлення.Стан гарадскога і вясковага насельніцтва. Антыфеадальныя выступленні беларускага сялянства ў другой палове XVIII ст.^ Спробы дзяржаўных рэформ. Першы падзел Рэчы Паспалітай. Паглыбленне дзяржаўна-палітычнага крызісу. Праекты рэформы Чартарыйскіх («фаміліі»). Змены ў ладзе і кіраванні на пачатку праўлення Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Рашэнні сеймаў 1764 і 1766 гг. Умяшанне замежных дзяржаў ва ўнутраныя справы. Дысідэнцкае пытанне. Сейм 1767—1768 гг. Кардынальныя правы. Барская канфедэрацыя ў ВКЛ (1768—1771).Роля Прусіі, Аўстрыі і Расіі ў першым падзеле Рэчы Паспалітай. Рашэнні сейма 1773 г. Апазіцыя на сейме на чале з Т. Рэйтанам, С. Корсакам і С. Багушэвічам. Усталяванне Пастаяннай Рады. Арганізацыя Адукацыйнай камісіі. Далучэнне ўсходняй часткі Беларусі да Расійскай імперыі.^ Чатырохгадовы (вялікі) Сейм. Другі падзел Рэчы Паспалітай. Грамадска-палітычныя супярэчнасці. Кодэкс А. Замойскага. Спыненне рэформ і расійская гарантыя. Складванне шляхецка-буржуазнага блоку. Скліканне і рэформы Чатырохгадовага сейма. Павелічэнне войска. Ліквідацыя Пастаяннай Рады і разрыў саюза з Расійскай імперыяй. Рэформа мясцовага шляхецкага самакіравання. Змены ў становішчы мяшчан. Пінская кангрэгацыя. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Статус ВКЛ. Барацьба ўнутраных і знешніх сіл супраць Канстытуцыі. Таргавіцкая канфедэрацыя. Рашэнні Гарадзенскага сейма 1793 г. Другі падзел дзяржавы і далучэнне цэнтральнай часткі Беларусі да Расійскай імперыі.^ 3.3. Паўстанне 1794 г. Трэці падзел Рэчы ПаспалітайПрычыны, падрыхтоўка і пачатак паўстання. Уплывы французскай буржуазнай рэвалюцыі. «Віленскія якабінцы». Грамадска-палітычныя погляды Т. Касцюшкі, Я. Ясінскага, Т. Ваўжэцкага. Перамога паўстання ў Вільні. Асаблівасці паўстання ў Беларусі. Ход баявых дзеянняў. Бітвы пад Палянамі, Соламі, Крупчыцамі. Партызанска-дыверсійныя рэйды М.-К. Агінскага і С. Грабоўскага. Адносіны да паўстання сялян. Паланецкі універсал. Палітыка расійскага ўрада. Вайсковыя аперацыі царскіх войскаў. Значэнне і прычыны паражэння паўстання.Трэці падзел Рэчы Паспалітай і далучэнне да Расійскай імперыі заходняй часткі Беларусі. Прычыны ліквідацыі Рэчы Паспалітай.^ Беларускія землі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай (1772 – 1801 гг.). Увядзенне новага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу і арганізацыя кіравання. Судаводства. Змены ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, унутраным і знешнім гандлі. Паштовыя дарогі. Стан гарадоў.Прывядзенне да прысягі і афармленне сацыяльнага статусу насельніцтва. Правы і прывілеі пануючага саслоўя. Падаткі і павіннасці. Насаджэнне рускага дваранскага землеўладання. Нацыянальна-рэлігійная палітыка расійскага ўраду.^ 3.4. Культура XVII–XVIII ст.Гiстарычныя ўмовы развiцця культуры беларускага народа. Прычыны ўзмацнення паланiзацыi феадальнай вярхушкi i яе вынiкi. Пераход справаводства ў ВКЛ на польскую мову.Стан школьнай асветы i выхавання. Езуiцкiя калегiумы. Вiленская акадэмiя i яе роля ў распаўсюджваннi навуковых ведаў. «Вялiкае мастацтва артылерыi» К. Семяновiча. Развiццё фальклору. Тэатр. Iнтэрмедыi. Батлейка. Свецкая i духоўная лiтаратура. Кнiгадрукаванне. Грамадска-палiтычная думка. С. Полацкi i яго дзейнасць. А. Белабоцкi, К. Лышчынскi, I. Капiевiч, С. Шчука i планы сацыяльна-палiтычных рэформ.Архiтэктура, скульптура i жывапiс. Барока. Развiццё прыкладнога мастацтва.Асветніцтва. Своеасаблівасць і супярэчлівасць эпохі асветніцтва ў Беларусі. Дзейнасць Адукацыйнай Камісіі. Галоўная школа Вялікага княства Літоўскага (Віленская Акадэмія). Гарадзенская медыцынская школа. Дасягненні ў прыродазнаўчых навуках. М. Пачобут-Адляніцкі, Ж. Жылібер.Ідэі асветніцтва ў літаратуры і грамадскай думцы. С. Майман, К. Нарбут, І. Яленскі, С. Шадурскі, М. Карповіч. Фізіякраты. Мецэнацтва. Тэатр. Музычнае мастацтва. «Камедыі» К. Марашэўскага і М. Цяперскага. Друк, першыя газеты.Архітэктура і жывапіс. Барока. Класіцызм. Палацава-сядзібныя забудовы.^ 4. БЕЛАРУСЬ У XIX ст. 4.1. Беларусь у першай палове XIX ст. Новы перыяд у гісторыі Беларусі, яго асноўныя рысы. Перыядызацыя. Айчынная і замежная гістарыяграфія. Крыніцы. Іх класіфікацыя. ^ Тэрыторыя і насельніцтва. Адміністрацыйны падзел. Прыродныя рэсурсы. Уплыў геаграфічнага і дэмаграфічнага фактараў на сацыяльнае і эканамічнае развіццё. Сацыяльная і нацыянальна-рэлігійная структура насельніцтва. Яе асаблівасці. Катэгорыі сялян. Становішча і склад гарадскога насельніцтва.^ Сацыяльна-эканамічнае развіццё на зыходзе прыгонніцтва. Разлажэнне феадальна-прыгонніцкага ладу і фарміраванне капіталістычных адносін. Развіццё таварнай вытворчасці ў сельскай гаспадарцы. Пачатак яе спецыялізацыі. Новыя з’явы ў агратэхніцы. Прамысловая дзейнасць сялянства, узровень яго дыферэнцыяцыі. Крызіс паншчыннай гаспадаркі. Спробы яе рацыяналізацыі. Узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства. Хваляванні сялян дзяржаўных і прыватнаўласніцкіх маёнткаў, іх антыпрыгонніцкая накіраванасць.Структура і формы арганізацыі прамысловай вытворчасці. Вотчынныя і купецкія мануфактуры. Пачатак прамысловага перавароту. Рост выкарыстання наёмнай працы. Будаўніцтва дарог і каналаў. Гандаль. Кірмашы. Узрастанне ролі гарадоў і мястэчкаў. ^ Вайна 1812 г. і Беларусь. Расійска-французскія адносіны і палітычная сітуацыя ў заходніх губернях напярэдадні вайны. Перадача Расіі Беластоцкай вобласці. Праект адраджэння Вялікага княства Літоўскага.Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1812 г. Палітыка французскіх улад. Дзейнасць Часовай камісіі ўрада Вялі­кага княства Літоўскага. Адносіны шляхты да Напалеона. Пазіцыі сялянства. Партызанскі рух. Удзел насельніцтва Беларусі ў баявых дзеяннях. Разгром французскіх войскаў на Бярэзіне. Вынікі вайны для Беларусі.^ Урадавая палітыка. «Польскае пытанне» і ўрадавая палітыка. Эвалюцыя саслоўнай палітыкі. Ваенныя пасяленні. Актуалізацыя сялянскага пытання ў другой чвэрці XIX cт. Люстрацыя дзяржаўных маёнткаў. Інвентарная рэформа. Канфесіянальная палітыка. Полацкі царкоўны Сабор і яго вынікі. Змяненні палітыкі ў галіне асветы. Заканадаўства. Камітэт па справах заходніх губерняў і яго дзейнасць. Русіфікацыя і яе сутнасць.^ Светапогляд рамантызму і грамадска-палітычнае жыццё. «Вясна народаў» і ажыўленне грамадска-палітычнага руху. Характар і сацыяльна-саслоўны склад яго ўдзельнікаў. Грамадска-палітычнае жыццё і яго накірункі. Фізіякраты. Масонства. Тайныя таварыствы вучнёўскай моладзі і іх дзейнасць. Дзекабрысты. Беларусь у планах дзекабрыстаў. Бабруйскі план паўстання. «Таварыства ваенных сяброў». Выступленне дзекабрыстаў у Літоўскім корпусе і ў Бабруйскай крэпасці. Разгром тайных таварыстваў.Шляхецкае паўстанне 1830—1831 гг. Яго мэты і праграма дзеянняў. Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Развіццё паўстання ў заходніх і паўднёвых раёнах Беларусі. Мабілізацыя сялян і мяшчан. Бітва за Вільню. Падаўленне паўст


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.