Реферат по предмету "Разное"


Інтэлегенцыя ў трылогіі Якуба Коласа На Ростанях

Галоўны герой твора — малады вясковы на-стаўнік Андрэй Лабановіч — вобраз выразна аўтабіяграфічны. Я. Колас прызнаецца: «Лабановіч — мой двайнік. Выдуманага ў яго па-водзінах і характары нічога няма». Духоўная эвалюцыя героя, яго філасофскае асэнсаванне жыцця, пошукі свайго месца ў грамадстве скла-даюць ідэйна-тэматычную аснову твора. Біяг-рафічны характар маюць таксама іншыя вобра-зы, падзеі, сюжэтныя лініі трылогіі. Так, алісваючы святкаванне Вялікадня ў Панямонні, аўтар з сумам ад усведамлення бесперапынна-га руху часу зазначае: «Амаль паўвека прайш-ло з таго часу, калі мае «валачобнікі», а з імі я, хадзілі ў Панямонь. Шмат каго з тых людзей, аб якіх расказваецца тут, ужо няма на свеце. I калі я сягоння трывожу іх памяць, то мне ро-біцца сумна: быць можа, не так сказаў пра іх, як гэта было ў сапраўднасці, часамі, можа, не-дарэчы пасмяяўся або не ў меру зганьбіў каго...». Галоўны сюжэтны матэрыял — пошукі інтэлі-генцыяй свайго шляху ў гістарычным працэ-се, ідэйнае размежаванне ў залежнасці ад ад-носін да сацыяльнай ролі: служэнне народу ці эксплуатацыя яго.
Адносіны да народа — мера грамадскай свя-домасці сапраўднай інтэлігенцыі. Спагадлівыя адносіны да сялянства, захапленне яго душэў-ным хараством, імкненне служыць народу, па-ляпшаць яго жыццё і, у той жа час, выкрыц-цё культурнай абмежаванасці і эканамічнай адсталасці вяскоўцаў, рэальная дапамога ім у пераадоленні гэтых з'яў — вось якасці, якія аб'ядноўваюць прадстаўнікоў перадавой інтэлі-генцыі, якую Якуб Колас увасобіў у алегарыч-ным вобразе Крынічнага струменя. Пагардлі-выя адносіны да сялянства, прага да нажывы,
карыслівасць, адсутнасць усякай адказнасці перад народам за яго культурнае развіццё і пе-раадоленне патрыярхальнай абмежаванасці ся-лянства, духоўная спустошанасць — гэта рысы той часткі інтэлігенцыі, якую аўтар вобразна назваў балотнай вадой.
Цэнтральным врбразам, які звязвае ўсе сю-жэтныя хады твора, з'яўляецца вобраз Лабанові-ча. Гэта сур'ёзны, сумленны, адукаваны чала-век, які добра ведае сялянскае жыццё і ў той жа час авалодаў культурнай спадчынай. Лабановіч любуецца фізічным і душэўным хараством ся-лян, іх кемлівасцю, працавітасцю. Разам з тым, добра разумее іх адсталасць, абмежаванасць све-тапогляду і прымітыўнасць побыту. Сваё пры-значэнне юнак бачыць у павышэнні культурнага ўзроўню народа, яго нацыянальнай свядомасці. Аднак павесці сялян да лепшага жыцця з дапа-могай асветніцкіх гутарак яму не ўдаецца. Ні да чаго не прыводзіць і пабудова ў роднай вёсцы грэблі. Лабановіч балюча перажывае няўдачу, але абмежавацца толькі настаўніцкай працай не збіраецца. I калі надышоў час сялянскага бун-ту, менавіта да настаўніка, а не да пісара ці стар-шыні, звярнуліся абураныя сяляне. I Лабановіч спраўдзіў іх надзеі.
Сапраўдным інтэлігентам у нашым уяўленні з'яўляецца сябар Лабановіча Янка Тукала. Гэта вясёлы, эмацыянальны малады чалавек. Янка страціў працу за ўдзел у настаўніцкім з'ездзе, але глядзіць у будучыню ўпэўнена, бо адчувае сваю асабістую праўду. Ён і Лабановічу ўну-шае веру ў перамогу справы нацыянальнага адраджэння.
Зямляк Лабановіча Алесь Садовіч у мала-досці вёў лад жыцця вясковага інтэлігента-абы-вацеля. Але потым ён асэнсаваў сваю ролю ў абуджэнні грамадства, стаў адным з лідэраў руху прагрэсіўных настаўнікаў на Беларусі. Добра ведаючы, што яму пагражае за аргані-зацыю з'езда, Алесь ніколькі не сумняваецца ў неабходнасці яго правядзення.
Колькасць сапраўдных інтэлігентаў у трылогіі невялікая. У большасці ж сваёй прадстаўнікі так званай вясковай інтэлігенцыі — старасты, ураднікі, пісары, фельчары і настаўнікі — вя-дуць абывацельскае жыццё. Ні аб якім служэнні народу ў іх і думкі не ўзнікае. Наадварот, яны лічаць сялян гультаямі, ашуканцамі, п'яніцамі. За гонар гэтыя «інтэлігенты» лічаць абдурыць мужыка, атрымаць ад яго за нязначныя пас-лугі як мага больш хабару.
Калега Лабановіча настаўнік Саханюк не са-ромеецца браць плату нават за лісты бедных не-пісьменных салдатак. I ў той жа час ён лічыць сябе інтэлігентам, апранаецца прадумана пры-гожа, заўсёды акуратны, чысты.
Пісар Дубейка ўспрымае службовае стано-вішча як магчымасць весела пажыць за чужы кошт. Інтэлігентам ён лічыць таго, хто добра п'е гарэлку і гуляе ў карты.
Нават лепшы сябар Лабановіча Турсевіч, адукаваны сучасны чалавек, таксама не вы-клікае ў нас павагі, бо асабісты спакой для яго даражэй за сяброўства і прафесійную салідар-насць. Настаўнік Шырокі здаецца адукаваным і абыходлівым чалавекам, але ён аддае перава-гу бессэнсоўнаму марнаванню часу.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :