Реферат по предмету "Разное"


60. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у ссср, паглыбленне эканамічнага І палітычнага крызісу. Палітыка перабудовы. Чарнобыльская катастрофа І меры па змяншэнню яе наступстваў

Па праграме.60. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у СССР, паглыбленне эканамічнага і палітычнага крызісу. Палітыка перабудовы. Чарнобыльская катастрофа і меры па змяншэнню яе наступстваў.61. Распад СССР і новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне. Абвяшчэнне суверэнітэту савецкіх рэспублік. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітзне БССР 27 ліпеня 1990 г. Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў.62. Эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні на Беларусі пасля 1990 г. Змены ў палітычнай сістэме. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і выбары Прэзідэнта.63. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.64. Культура Беларусі на сучасным этапе.Пытанне 60. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у СССР, паглыбленне эканамічнага і палітычнага крызісу. Палітыка перабудовы. Чарнобыльская катастрофа і меры па змяншэнню яе наступстваў.Другая палова 1980-х гг. увайшла ў гісторыю СССР спробай сур'ёзных рэформаў, усебаковага абнаўлення грамадства, якія атрымалі назву "палітыкі перабудовы". Да гэтага часу праявы застою ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны станавіліся ўсё больш відавочнымі і пагражалі перарасці ў агульнадзяржаўны крызіс. Жыццёвы ўзровень насельніцтва СССР быў непараўнальна ніжэйшы, чым у краінах Захаду. Да таго ж, савецкі рэжым рэзка крытыкаваўся за парушэнне правоў чалавека і адсутнасць дэмакратыі. У канцы 1982г. памёр Л.І. Брэжнеў. Кіраўніком партыі і дзяржавы стаў Ю.У. Андропаў былы Старшыня КДБ. Ён бачыў пераадоленне застою ў навядзенні ў краіне дысцыпліны і парадку. Аднак ён цяжка захварэў і праз 14 месяцаў памёр. Пасля яго смерці кіраўніком партыі быў абраны прэстарэлы К.У. Чарненка, які прабыў на гэтым пасту з лютага 1984 па сакавік 1985г. Ён імкнуўся вярнуць краіну да брэжнеўскага застою. Пасля смерці К.У. Чарненкі Генеральным сакратаром ЦК КПСС быў абраны М.С. Гарбачоў. У красавіку 1985г. на Пленуме ЦК КПСС ён абвясціў перабудову. У аснове прапанаванай ім праграмы ў эканоміцы ляжала інтэнсіфікацыя вытворчасці на аснове НТР, павышэнне вытворчасці працы, істотнае павышэнне якасці прадукцыі і яе аб’ёмаў, укараненне ў планавую эканоміку элементаў рыначных адносін. Адначасова ён абвясціў дэмакратызацыю савецкага грамадства, галоснасць і плюралізм думак. Ініцыятары перабудовы першапачаткова разлічвалі вывесці краіну з паласы застою пад лозунгам удасканальвання сацыялізму, не закранючы істотна асноў савецкай камандна-адмінстратыўнай сістэмы. Выйсце бачылася ў паскарэнні эканамічнага развіцця краіны. Менавіта эканамічныя праблемы найбольш адчувальна ўплывалі на настроі грамадства ў цэлым. М. Гарбачоў і яго калегі (М. Якаўлеў, Э. Шэварднадзе і інш.) адмовіліся ад шматлікіх дагматаў камунізму ў сацыяльна-эканамічнай сферы. Канкрэтным праяўленнем новых падыходаў у эканоміцы стаў перавод з 1987 г. прадпрыемстваў і аб'яднанняў на гаспадарчы разлік і самафінансаванне. На гэтыя ўмовы ў Беларусі з 1988 г. перайшлі прамысловасць, аграпрамысловы комплекс, транспарт, большасць будаўнічых арганізацый. У 1989 – 1991 гг. былі прыняты законы СССР аб кааперацыі, аб уласнасці, аб індывідуальнай працоўнай дзейнасці, аб сялянскай гаспадарцы, аб арэндзе і арэндных адносінах, аб зямлі і інш. Узнікненне розных формаў уласнасці і гаспадарання сведчыла аб паступовым укараненні элементаў рыначнай эканомікі. Аднак перабудова эканамічных і сацыяльных адносінаў не магла ісці ў адрыве ад рэфармавання грамадска-палітычнай сферы. Адміністрацыйна-камандная сістэма, якая склалася за гады савецкай улады, аказалася слабаўспрымальнай да пераменаў. Менавіта яна была ядром так званага "механізма тармажэння". Але нават на гэтым фоне ў параўнанні з суседнімі рэспублікамі БССР выглядала адной з самых кансерватыўных. Партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва Беларусі дэманстравала прыхільнасць да захавання старой сістэмы і ціхае супрацьдзеянне рэформам. Між тым, у Маскве, на Украіне, у Прыбалтыйскіх рэспубліках палітыкі і шырокія колы грамадства разумелі рэфарматарскія захады Гарбачова як адыход ад таталітарнага рэжыму. Яны распачалі інтэнсіўны перагляд ідэалагічных установак, афіцыйнай канцэпцыі гісторыі міжнацыянальных і міжнародных адносін. У грамадска-палітычную практыку ўкараніліся прынцыпы галоснасці (пераадоленне цэнзуры і закрытасці дзеянняў уладных структур), палітычнага і светапогляднага плюралізму. Дэмакратызацыя грамадскага жыцця ў Беларусі пачалася з узнікнення нефармальных аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах. Частка грамадскіх аб'яднанняў асноўным напрамкам сваёй дзейнасці абрала захаванне і развіццё беларускай нацыянальнай культуры: "Талака" і "Тутэйшыя" ў Мінску, "Паходня" ў Гродне, "Узгор'е" ў Віцебску, "Талака" ў Магілёве, "Край" у Брэсце і інш. На аснове такіх груповак у другой палове 1980-х гг. на Беларусі ўнутры агульнага руху за дэмакратыю стала фарміравацца беларуская нацыянальна-дэмакратычная плынь. Першым за глыбокае абнаўленне беларускай рэчаіснасці з пазіцый нацыянальнага адраджэння выказаўся Беларускі народны фронт (БНФ). Устаноўчы з'езд БНФ быў праведзены ў чэрвені 1989 г. у Вільні. У прынятай праграме "Адраджэнне за перабудову" адзначалася неабходнасць забеспячэння рэальнага суверэнітэту Беларусі і надання беларускай мове статуса дзяржаўнай. Амаль адначасова з афармленнем БНФ узнікалі іншыя групоўкі, грамадскія аб’яднанні, а пазней і палітычныя партыі. У чэрвені 1989 г. было заснавана Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. У сакавіку 1991 г. адбыўся устаноўчы з'езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады (БСДГ), узнік шэраг іншых партый. Пры наяўнасці істотных разыходжанняў у мэтах і задачах, партыі ў сваіх праграмах і дзейнасці важнае месца адводзілі пытанням адраджэнскага характару. Між тым рэалізаваць праграму перабудовы не удавалася. Самай галоўнай прычынай была адсутнасць у Гарбачова дакладнай канцэпцыі і праграмы перабудовы, а таксама каманды здольнай яе рэалізаваць. Акрамя таго былі іншыя прычыны: а) антыалкагольная кампанія дрэнна адбілася на даходах бюджэту; б) аварыя на ЧАЭС 1986г. і землятрасенне ў Арменіі ў 1988г. і іх наступствы падарвалі эканоміку; в) велізарныя траты на вайну ў Афганістане(да 1989г.); г) гонка ўзбраенняў; д) супраціўленне кансерватыўных сіл ў партыі і грамадстве; е) памылкі вышэйшага кіраўніцтва дзяржавы. Адной з першых задач гарбачоўскай рэформы была барацьба з п’янствам. Супраць п’янства выступаў яшчэ Ю. Андропаў, але дазволіў прадаваць танную гарэлку, якую называлі “Андропаўкай”. Пілі ў той час савецкія людзі вельмі многа насельніцтва СССР стаяла на мяжы выраджэння. З 1980 па 1985 г. удвая скарацілася спажываньне мяса і рыбы, затое ужыванне чыстага спірту на чалавека ў год павысілася аж да 12 літраў (у падлік трэба уключыць усіх людзей нават дзяцей і старых). Журналіст Камсамольскай праўды які праязджаў праз адну вёску пад Масквой піша: “летам каля пятай гадзіны пасля абеду ўсе жыхары вёскі былі п’янымі, мужчыны, жанчыны, маладыя людзі, некаторыя ляжалі на зямлі ў сьмярдзюхах.” Кампанія супраць алкаголю пры Гарбачове пачалася ў маі 1985 году. Зачынены былі некаторыя магазыны з гарэлкай, абмежаваны гадзіны продажу, павышаны цэны і зьменшана вытворчасць да 50 працэнтаў. Тады людзі пачалі гнаць самагонку з цукру, якога стала не хапаць у крамах. Каб задаволіць пакупнікоў, трэба было імпартаваць цукар з Кубы і плаціць за яго зброяй і іншымі таварамі. Абмежаваньне вытворчасьці і спажываньня алкаголю каштавала дзяржаве більёны рублёў даходу і выклікала незадаваленьне стоячых у чарзе за гарэлкай пакупнікоў. Таму ад гэтай палітыкі адмовіліся ўжо ў 1988 годзе. Як паказала статыстыка, у 1987 годзе у Беларусі ад алкаголю памерла 10 000 людзей, у 1988 годзе — 11 000 і з кожным годам лік сьмяротнасьці ад пьянства ўзрастаў. Нажаль каштоўная антыалкагольная кампанія, не дасягнула жаданага посьпеху і дорага каштавала дзяржаве было страчаны мільярды рублёў бюджэтных сродкаў. Разам з тым нельга не адзначыць, што ў гады барацьбы з алкагалізмам узрасла нараджаемесць і скарацілася смяротнасць. Ужо ў 1986 годзе, ў разгар антыалкольнай кампаніі, спажыванне спірту скарацілася з 12 да 5,6 літра на душу насельніцтва. Зараз у Беларусі спажываецца 10 літраў чыстага спірту на душу насельніцтва. Адной з прычын эканамічнага крызісу стала аварыя на ЧАЭС на пераадоленне наступстваў якой былі кінуты велізарныя сродкі. 600 000 чалавек сталі ліквідатарамі аварыі на аплату іх працы, лячэнне ільготы выдялялі велізарныя сродкі. Адсяленню падлягалі сотні тысяч чалавек што токасама каштавала міліярды рублёў. Будаўніцтва саркафага над рэактарам і пад рэактарам было надзвычай складаным тэхнічным праектам, які каштаваў не адзін мільярд рублёў. Значныя сродкі сродкі спатрэбіліся для перадолення наступстваў землятрасення ў Арменіі пад час якога поўнасцю былі зруйнаваны два гарады і загінулі десяткі тысяч чалавек. Працягвалася і вайна ў Афганістане, кожны дзень якой каштаваў дзесяткі мільёнаў рублёў. У выніку баявых дзеянняў больш за 14 000 савецкіх салдат і афіцэраў былі забіты сярод іх было больш за 800 беларусаў. Толькі ў лютым 1989 г. Савецкія войскі былі выведзены з Афганістана. У гады перабудовы ЗША па ініцыятыве прэзідэнта Рональда Рэйгана навязалі СССР праграму “Зорных войнаў” якая была разбуральнай для эканомікі СССР. Праграм зорных войнаў заключалася ў вывядзенні на арбіту Зямлі элементаў ПВО і ядзернай зброі. ЗША здолела стварыць некалкі караблёў шматразовага выкарыстання (шатл). СССР удалося запусціць адзін раз толькі адзін чаўнок (Буран). Цяжкае матэрыяльнае становішча, фінансавыя праблемы ўскладняліся супраціўленнем перабудове кансерватыўных слаёў у кіраўніцтве краіны і КПСС у Гарбачова было вельмі мала аднадумцаў на ўсіх узроўнях ўлады ў тым ліку і ў Палітбюро. Таму рашэнні з’ездаў і пленумаў ЦК не выконваліся ці выконваліся фармальна. Таму рэформы буксавалі. План перабудовы існаваў у агульных рысах без канкрэтызацыі дэталяў, без вызначэння канкрэтных тэрмінаў і выканаўцаў. Да тагож дэмакратызацыя і галіснасць прывялі да таго, страты кіруемасці у дзяржаве кіраўнікі ўсіх звеньяў сталі выбірацца падначаленымі і дзейнічаць у інтарэсах калектыва а не дзержаве. У выніку галоснасці губляўся аўтарытэт партыйнага кіраўніцтва і самой КПСС, сакрэтныя старонкі гісторыі якой станавіліся даступнымі грамадству (маюцца на ўвазе рэпрэсі супраць уласнага народа на усіх этапах гісторыі СССР). Сталі шырока вядомымі злоўжыванні уладай, хабарніцтва, уседазволеннасць дзеянняў партыйных апаратчыкаў іх льготы і прывілеі. Усё гэта не спрыяла выхаду з сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў якім аказаўся СССР у другой палове 80 гг. Усё гэта суправаджалася збядненнем насельніцтва, усеагульным дыфіцытам прабоямі у забеспячэнні асобнымі прадуктамі і таварамі (цыгарэты, цукар, мыла, пральны парашок, панчохі, шкрпэткі і г. д.). Гэта вымусіла ўлады рэспублікі ужо 1988 г. увесці забеспячэнне таварамі першай неабходнасці па картках якія выдаваліся ў ЖЭСах і сельсаветах. Картачная сістэма не дапамагала вырашыць праблемы дыфіцыта, бо не гарантавала наяўнасць тавараў у магазінах.Пытанне 61. Распад СССР і новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне. Абвяшчэнне суверэнітэту савецкіх рэспублік. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітзне БССР 27 ліпеня 1990 г. Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Эканамічныя рэформы другой паловы 80-х гадоў, не ўвянчаліся поспехам, эканамічны крызіс сацыялістычнай сістэмы паглыбляўся далей і ў канцы 1980 х гадоў дасягнуў катастрафічных памераў. За эканамічным крызісам следаваў палітычны, прычым як ўнутры СССР так і за яе межамі. З-за сваёй эканамічнай і палітычнай слабасці Савецкая імперыя ўжо не магла трымаць у падпарадкаванні свае сацеліты. У выніку ў Польшчы на нечарговых прэзідэнцкіх выбарах перамог прадстаўнік ад апазіцыі Лех Валенса. У Венгрыі у час выбараў у 1990 г. перамогу атрымаў ліберальна-хрысціянска-дэмакратычны блок. У Чэхаславакіі ў лістападзе 1989 г. адбылася так называемая "бархатная рэвалюцыя", у выніку якой кіраўніком краіны стаў лідэр апазіцыі В. Гавел. У выніку масавых мітынгаў і дэманстрацый у чэрвені 1990 г. у Балгарыі Прэзідэнтам быў выбраны кіраўнік Саюза дэмакратычных сіл Ж.Жэлеў. У Румыніі ў снежні 1989 г. адбылося паўстанне, у выніку якога лідэр камуністаў Н. Чаушэску быў растраляны, а ўлада перайшла да Фронта нацыянальнага выратавання на чале з І.Іліеску. Абвастрыліся міжнацыянальныя і палітычныя супярэчнасці ў Югаславіі, у выніку чаго краіна распалася на некалькі дзяржаўных утварэнняў. Перамогай закончылася і кастрычніцкая 1989 г. рэвалюцыя ў Германіі. Такім чынам адзіны сацыялістычны лагер ва Усходняй Еўропе распаўся. Унутранні палітычны крызіс СССР праявіўся ў так званым "парадзе суверэнітэтаў": 16 лістапада 1988 г аб дзяржаўным суверэнітэце аб'явіла Эстонія, 28 чэрвеня 1989 г. аналагічнае рашэнне прыняў Вярхоўны Савет Літвы, 26 мая 1990 г. – Грузіі, 12 чэрвеня 1990 г. – Расійскай Федэрацыі, ў ліпені 1990 г. – Украіны. 27 ліпеня 1990 г. (самая апошняя з усіх рэспублік) БССР таксама прыняла Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Згодна з ёй у Беларусі ўстанаўлівалася вяршэнства законаў БССР, дэкларыравалася перадача ва ўласнасць рэспублікі ўсіх матэрыяльных каштоўнасцей, якія меліся на яе тэрыторыі і так далей і таму падобнае. Трэба адзначыць, што на некаторы час ў Беларусі, Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце, паклалі пад сукно (іншымі словамі яе прынялі але сілы закону не надалі). Так зрабілі таму, што вырашылі пачакаць што адбудзецца ў іншых рэспубліках і ў першую чаргу ў Расіі. Падобным чынам паступілі яшчэ 8 саюзных рэспублік Тым часам у СССР працягвалася пагаршэнне эканамічнага становішча якое ў канцы 1990 г. прывяло да масавых акцый пратэсту, якія адбыліся ў другой палове 1990 г.і пачатку 1991 г. У той час і палітыкам і многім простым людзям здавалася, што віной іх бядотнага становішча з’яўляецца існаванне СССР, які быў пабудаваны на несправядлівасці. Многія рэспублікі (Літва, Латвія, Эстонія, Малдова) захоплены гвалтоўна, іншыя увайшлі ў саюз пад ціскам бальшавіцкай партыі якой ужо ў 1990 г. ніхто не давяраў. Сама сацыялістычная сістэма ў масавай свядомасці пачала лічыцца не проста стратнай а супрацьнатуральнай, г. зн. такой якая супярэчыць законам эканомікі, а значыць і законам прыроды. Дэмакратызацыя і галоснасць зрабілі шырока-вядомымі падрабязнасці сталінскіх рэпрэсій у мінуліым і падрабязнасці быту сучаснай партыйнай вярхушкі (тут маюцца на ўвазе спецмагазіны, спецдачы, спецмедабслугоўванне, карацей кажучы немалыя прывілегіі за народны кошт). Ткім чынам далейшае паглыбленне эканамічнага і палітычнага крызісу паставіла пад пытанне існавання СССР як адзінай дзяржавы. Каб неяк выратаваць становішча 17 сакавіка 1991 г. быў праведзены рэферэндум па пытанню аб лёсе СССР. У ім прыняла ўдзел усяго 9 саюзных рэспублік у каторых прыйшло на выбары толькі 70 % выбаршчыкаў. З гэтых 70%, прыняўшых у выбарах грамадян 9-ці рэспублік 76,4 % выказаліся за захаванне Савецкага Саюза, у Беларусі за саюз выказаліся – 82,7% з тых хто прыйшоў на выбары (такіх было каля 80%). Нягледзячы на ўсе прыведзеныя агаворкі вынікі рэферэндума дазвалялі меркаваць, што большая частка грамадзян СССР былі за захаване Саюза, але у той жа час было ясна, што саюзны дагавор ад 1922 г. безнадзейна састарэў і ў сваім старым выглядзе саюз існаваць больш не можа. Таму ў чэрвені 1991 г. быў падрыхтаваны, а 15 жніўня апублікаваны ў прэсе праект Дагавора аб Саюзе Суверэнных Дзяржаў (ССД). Яго падпісанне была намечана на 20 жніўня 1991 г. Але гэтаму дагавору не суджана было ўбачыць свет 19 жніўня 1991 9 членаў урада (міністраў) стварылі Дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу (больш вядомы як ГКЧП або ДКНС у беларускім перакладзе) і захапілі уладу ў дзяржаве. Яны адхілілі прэзідэнта Гарбачова ад улады і сябе (камітэт) абвясцілі кіраўнікамі краіны, далей яны планавалі ўвесці вайскі ў рэспублікі якія аб’явілі аб суверэнітэце і з дапамогай зброі прымусіць іх застацца ў старым СССР. Рэкам крові не даў праліцца прэзідэнт РСФСР Барыс Ельцын. Які аб'явіў захоп улады ДКНС незаконным, а яго членаў – дзяржаўнымі злачынцамі. Трэба адзначыць, што члены ДКНС былі крайне не сімпатычнымі людзьмі. Адзін з іх міністр фінансаў Паўлаў, яго запомнілі як аўтара рабаўнічай (грабительской) грашовай рэформы 1988 г. і падонка. Ён раптоўна абвясціў аб замене старых 50 і 100 рублёвых купюр на новыя. Усе, хто хацеў захаваць свае грошы павінны былі памяняць усе ўзгаданыя купюры да вызначанай даты. Тыя, хто не паспяваў абмяняць свае 50 і 100 рублёўкі на новыя да гэтай даты губляў іх. Рэформа вызвал спачатку ажыатаж а потым азлабленне і нянавісць не толькі да Паўлава але і да ўсеё гэтай ажырэўшай “эліты”. Далёка не ўсе паспелі абмяняць старыя грошы на новыя. Разам з гэтым амал у 10 разоў узраслі цэны на прадукты харчавання. ГКЧП арыштавалі 22 жніўня 1991 г. Крывавага пагрому на ўвесь СССР не адбылася але і падпісанне новага сюзнага дагавору было сарвана. Саюз узнавіць ужо стала не магчыма бо адразу ж пасля путча ўсе рэспублікі якія мелі дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце але “трымалі іх пад сукном” надалі сваім дэкларацыям сілу закона. У Беларусі 25 – 26 жніўня 1991 г. нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон «Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». На працягу верасня былі прыняты рад законаў якія замацоўвалі палітычную і эканамічную самастойнасць Беларусі: аб змене назвы, новай сімволіцы, стварэнні асабістых сілавых структур, войска, дзяржаўнай уласнасці і іншых. А 7 снежня 1991 г. кіраўнікі Беларусі, Расіі і ўкраіны С. Шушкевіч, Б. Ельцын і Л. Краўчук сустрэліся ў Віскулях (Белавежская пушча) і 8 снежня 1991 г. падпісалі Пагадненне аб дэнансацыі Дагавора аб стварэнні СССР 1922 г. і аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 10 снежня 1991 г. ратыфікаваў гэтае Пагадненне. СССР фактычна перастаў існаваць. 21 снежня 1991 г. у горадзе Алма-Ата прадстаўнікамі 11 былых саюзных рэспублік было прынята рашэнне аб утварэнні замест СССР Саюза Незалежных Дзяржаў (СНД), дзяржаўнага ўтварэння, якое на той час было яшчэ вельмі няпэўным. 25 снежня 1991 г. М.С. Гарбачоў афіцыйна зняў з сябе паўнамоцтвы Прэзідэнта СССР.^ 62. Эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні на Беларусі пасля 1990 г. Змены ў палітычнай сістэме. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і выбары Прэзідэнта.63. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.^ Калі выцягніце якое-небудзь з гэтых пытанняў, – адказвайце тэкст які запісаны ў канспекце па гэтым пытанням. Пытанне 64. Сучаснае культурнее жыццё Беларусі.Асноўныя тэндэнцыі развіцця культуры. Характэрнымі рысамі духоўнага жыцця грамадства 1990-х гг. сталі свабода творчасці. Але Неспрыяльны ўплыў на развіццё культуры аказала змяншэнне яе фінансавання. Рэзка скарацілася колькасць культурна-асветных устаноў: бібліятэк, клубаў, дамоў і палацаў культуры, музеяў і інш. Імкненне ўрада, аказаць падтрымку айчыннай культуры прывяло да стварэння грунтоўнай заканадаўчай базы. З’явіліся законы «Аб мовах у Беларускай ССР» (1990), «Аб культуры ў Беларускай ССР» (1991), «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь» (1991), «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны» (1992) і інш. Духоўнае адраджэнне немагчыма без захавання багатай спадчы­ны – шматлікіх помнікаў гісторыі і культуры. Многія гарады – Мінск, Гродна, Навагрудак, Нясвіж, Мір, Гомель, Полацк і інш. – маюць унікальныя архітэктурныя помнікі. Нягледзячы на цяжкасці, шмат што зроблена для іх рэстаўрацыі. Новыя рэаліі ўвайшлі ў беларускую культуру шматлікімі выставамі, вернісажамі, на якіх шырока прадстаўляліся раней забароненыя творы. Штогоду рэспубліцы праводзіцца больш за 30 міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных фестываляў. Гэта «Славянскі базар» у Віцебску, «Залаты шлягер» у Магілёве, «Беларуская музычная восень», Міжнародны фестываль арганнай музыкі ў Полацку, Рэспубліканскі фестываль камернай музыкі «Музы Нясвіжа», Міжнародны кінафестываль «Лістапад» і інш. На нацыянальна-культурнае развіццё накіравана дзейнасць многіх творчых і грамадска-культурных аб'яднанняў: Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Францыска Скарыны, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, Беларускага краязнаўчага таварыства, Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і інш. Атрымалі далейшае развіццё фізкультура і спорт. У рэспубліцы захавалася матэрыяльная спартыўная база. У 2005 г. налічвалася больш за 24 тыс. спартыўных збудаванняў, і кожным абласным і многіх раённых цэнтрах ўзведзены лядовыя палацы. За 2000 – 2005 гг. у рэспубліцы падрыхтавана 4540 майстроў спорту з іх 519 міжнароднага класа,. На чэмпіянатах, кубках, першынствах свету і Еўропы ў 2005 г. беларускімі спартсменамі заваявана 419 медалёў.Літаратура і мастацтва. Пачатак 1990-х гг. азнаменаваўся перавыданнем забароненых раней твораў Гарэцкага, Луцкевіча, Ігнатоўскага, Доўнар-Запольскага і інш. Вялікую цікавасць выклікалі творы, прысвечаныя тэмам сталінскіх рэпрэсій, гістарычнага мінулага і сучаснасці. У літаратуры працягвалася абнаўленне стыляў, з’яўленне новых тэматычных і жанрава-стылістычных кірункаў, засваенне вопыту еўрапейскай і сусветнай літаратуры, лепшых традыцый 1920 – 1930-х гг. Побач з пакаленнем ужо вядомых празаікаў працавалі над новымі творамі пісьменнікі Рубанаў, Лялько, Арлоў, Наварыч, Асташонак, Федарэнка, Бутрамееў і інш. Асноўная тэматычная накіраванасць прозы — праблема чалавечага, духоўнага ў чалавеку, захаванне культурна-гістарычнай памяці і спадчыны народа, маральна-этычныя праблемы, вясковае жыццё, Чарнобыль і інш. Такія праблемы раскрываюцца ў творах «Легенда Прыпяці» Г. Пашкова, «Мона Ліза» I. Жарнасек, «Смута» А. Федарэнкі, «Койданава» А. Глобуса, «Пераўвасабленне» і «Формула асобы» А. Асташонка і інш. У беларускай драматургіі выдзяляюцца тры асноўныя тэмы – ча­лавек, жыццё, гісторыя. Навізной і арыгінальнасцю характарызуюцца многія творы, сярод іх – «Вірус» Г. Каржанеўскай, «Песня Цэзара» Л. Рублеўскай, «Прыватны сектар» М. Казачонка, «Жаніх па перапісцы» А. Федарэнкі, «Сабака з залатым зубам» У. Сауліча і інш. Па-ранейшаму плённа працавалі ў гэтым жанры А. Дудараў, А. Аста­шонак, У. Клімовіч, I. Сідарук i інш. У паэтычных кнігах, публікацыях у значнай ступені знайшлі мастац-кае адлюстраванне тэмы, вобразы, настроі, якімі паэзія жыла з пачатку дэмакратычнай перабудовы грамадства. Пачынаючы з 1986 г. скразной у паэзіі застаецца чарнобыльская тэма. Гора народа, пакуты і боль чалавека на знявечанай зямлі – лейтматыў твораў Я. Сіпакова, М. Танка, А. Лойкі, В. Зуёнка, М. Мятліцкага, А. Хатэнкі і інш. У сучаснай дра­матургіі пераважаюць творы, прысвечаныя гістарычнаму мінуламу Беларусі. Шмат вобразаў гістарычных дзеячаў увасобіў у сваёй творчасці А. Петрашкевіч. У Магілёўскім абласным тэатры пастаўлена п’еса I. Чыгрынава «Следчая справа Вашчылы». Цэнтральнае месца займае драматургія А. Дударава. Сцэнічнай маляўнічасцю адзначаецца спектакль «Князь Вітаўт», пастаўлены Нацыянальным тэатрам імя Я. Купалы. П'еса А. Дударава «Палачанка» ўвасоблена Беларускім рэспубліканскім тэатрам юнага гледача, «Чорная панна Нясвіжа» — Нацыянальным тэатрам імя Я. Купалы. Створаны спектаклі, прысвечаныя сучаснаму жыццю: «Дагарэла свечачка...» А. Петрашкевіча, «Смак яблыка» А. Дзялендзіка, «Ку-ку» М. Арахоўскага, «Зона X» А. Карэліна. Найбуйнейшыя тэатральныя калектывы ў Беларусі атрымалі статус нацыянальных — Беларускі тэатр імя Я. Купалы, Рускі драматычны тэатр імя М. Горкага, Беларускі тэатр імя Я. Коласа. У Беларусі стабільна працуюць 28 дзяржаўных тэатраў. Падрыхтоўку тэатральных кадраў ажыццяўляюць Беларуская акадэмія мастацтваў, Беларускі універсітэт культуры. Перыяд на мяжы XX—XXI стст. Створаны мастацкія фільмы, прысвечаныя сучасным праблемам: «Гладыятар па найме», «Паміжжыццём і смерцю» Дз. Зайцава. Зняты эпічны тэлесерыял «Плач перапёлкі» паводле твораў I. Чыгрынава (рэжысёр I. Дабралюбаў), дакументальны фільм «Пасля Перамогі» (рэжысёры В. Жыгалка і С. Шчаглоў). У мастацкім фільме «У жніўні 44-га...» (рэжысёр М. Пташук) паказаны складаныя абставіны ў заходніх абласцях Беларусі пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гледачоў узрасла цікавасць да гісторыі Беларусі. Створаны дакументальна-мастацкі цыкл В. Шавялевіча: «Да вас, сучаснікі мае...», «Пастка для зубра», «Беларусь на крыжы стагоддзяў». У жанры легенды вырашаны гісторыка-прыгодніцкі фільм «Анаста-сія Слуцкая» (рэжысёр Ю. Ялхоў) пра абарону Слуцка ад татарскага набегу ў пачатку XVI ст. Рэлігійным дзеячам, асветнікам прысвечаны фільмы «Запавет Ефрасінні», «Сімяон Полацкі» С. Гайдука.Дасягненні і праблемы беларускай навукі. У цяжкіх умовах апы-нулася беларуская навука. Пачынаючы з 1991 г. затраты на навуку і навуковыя даследаванні пастаянна скарачаліся і ў 1996 г. склалі менш за 1 % дзяржаўнага бюджэту. У пачатку 1990-х гг., у параўнанні з 1988 г., фінансаванне навуковых даследаванняў зменшылася ў 7 разоў. Рэзка скарацілася колькасць работнікаў, занятых асноўнай навукова-тэхнічнай дзейнасцю: са 107 тыс. у 1990 г. да 51 тыс. у 1994 г. Многія таленавітыя вучоныя выехалі за мяжу або перайшлі працаваць у іншыя сферы дзейнасці. Сітуацыя пачала мяняцца ў другой палове 1990-х гг. У 1997 г. Ука­зам Прэзідэнта Акадэмія навук атрымала статус Нацыянальнай. Ство­раны інстытуты праблем энергетыкі, радыеэкалагічных праблем, малекулярнай і атамнай фізікі, тэхналогіі металаў у Магілёве, хіміі новых матэрыялаў, Інстытут леса. Расце прыём у аспірантуру. Створаны спецыяльны Фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Да канца 1990-х гг. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працавала больш за 4300 навуковых супрацоўнікаў. Вучоныя HAH Беларусі выконвалі 747 заданняў па 38 найважнейшых дзяржаўных праграмах у галіне прыродазнаўчых, тэхнічных і грамадскіх навук. У вырашэнні' дзяржаўных эканамічных і сацыяльных праблем, праектаў і праграм яны супрацоўнічаюць з 52 краінамі свету. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ажыццяўляе Міждзяржаўную праграму «Лазерныя тэхналогіі XXI стагоддзя». У Беларусі асвоены выпуск лазераў на неадыме, якія купляюць Японія, Германія і іншыя краіны. У 2004 г. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі адзначыла сваё 75-годдзе. Юбілей не толькі стаў аглядам дасягненняў, але і паставіў перад вучонымі новыя задачы. Увага навукоўцаў сканцэнтравана на неабходнасці глыбокага аналізу працэсаў, якія адбываюцца ў грамадскім жыцці, распрацоўцы прапаноў па кіраўніцтве дзяржавай і развіцці грамадства, вызначэнні кірункаў навукова-тэхнічнай палітыкі. Важным кірункам застаецца рэфармаванне навукі, узаемадзеянне яе з вытворчасцю ў тых галінах, якія абяцаюць удасканаленне тэхналогій і на гэтай аснове — прарыў на сусветныя рынкі, у тым ліку нарынкі развітых краін, у галіне лазернай тэхналогіі, радыёэлектронікі, інфармацыйных тэхналогій, механаоптыкі і інш. У сусветны рэйтынг высокапрадукцыйных камп'ютэрных сістэм уключаны суперкамп'ютэр «СКІФ», створаны ў выніку беларуска-расійскага партнёрства ў галіне высокіх тэхналогій. У рэспубліцы рас-працаваны беларускі касмічны апарат «БелКА» — малы спадарожнік, у стварэнні якога ўдзельнічалі сотні прадпрыемстваў Беларусі і Расіі.Развіццё адукацыі. Адбываюцца змены ў галіне адукацыі. Першачарговая задача — гуманізацыя народнай асветы, стварэнне такіх падыходаў да выхавання дзяцей і моладзі, якія заснаваны на менталітэце нацыі, яе гістарычнай самасвядомасці і культуры. Такія прынцыпы закладзены ў законах «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь» (1991), «Аб агульнай сярэдняй адукацыі» (2006) і інш. 3 другой паловы 1990-хгг. праводзіцца рэформа агульнаадукацыйнай школы. Мяняюцца структура і змест адукацыі, адбываецца прывядзенне іх у адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі. Распачалася рэформа адукацыі, звязаная з пераходам агульнаадукацыйнай школы на 12-гадовы тэрмін навучання. З'явіліся новыя тыпы ўстаноў: гімназіі, ліцэі, каледжы. Узніклі камерцыйныя навучальныя ўстановы. У прафесійна-тэхнічнай адукацыі назіраецца паглыбленне інтэграцыі сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. 15 тыс. навучэнцаў прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў (ПТНУ) атрымліваюць агульнаадукацыйную падрыхтоўку па профільных прадметах на павышаным узроўні. 3 1990-х гг. узрос попыт на вышэйшую адукацыю. Гэта прывяло да пашырэння платных формаў навучання ў дзяржаўных ВНУ і стварэння камерцыйных (недзяржаўных) навучальных устаноў. У 2001 г. іх было 14. У 2005/06 навучальным годзе ў сістэме ВНУ функцыянавала 54 установы, у якіх навучалася 385 тыс. студэнтаў. Падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй вядзецца больш як па 300 спецыяльнасцях. Сістэма вышэйшай адукацыі перабудоўваецца ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі У 2006 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якая ўяўляе сабой найбуйнейшы інфармацыйны і культур­ны цэнтр. Яна з'яўляецца часткай інтэлектуальнага скарбу нашай планеты і своеасаблівым сімвалам сучаснай Беларусі.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Учетная политика предприятия ТелеСОТА
Реферат Педагогика в системе наук о человеке
Реферат Сортотипы местных оренбургских абрикосов
Реферат Of Mice And Men And The Pearl
Реферат Основные причины возникновения общемировых проблем и пути их решения
Реферат Учетная политика организации принципы ее формирования и раскрытия
Реферат Общество как саморазвивающаяся система
Реферат Учет и аудит товарных операций малого предприятия
Реферат Учет прибыли предприятия
Реферат Учет наличных денежных средств
Реферат Учет нематериальных активов 2 Роль нематериальных
Реферат Учет и контроль денежных средств на расчетном счете
Реферат Монтаж с использованием эвтектических сплавов. Виды выводов
Реферат Актуальні проблеми розвитку і територіальна організація легкої промисловості світу
Реферат Учет аудит и анализ доходов и расходов обычной деятельности по видам деятельности