"Я АДПЛАЦІЎ НАРОДУ, ЧЫМ МОЦ МАЯ МАГЛА..." ВЕЧАРЫНА, ПРЫСВЕЧАНАЯ ЖЫЦЦЮ I ТВОРЧАСЦІ ЯНКІ КУПАЛЫЗоя Міхайлаўна Шчуплякова — настаўніца беларускай мо вы і літаратуры СШ № 1 п. Дружны Пухавіцкага раёна. Роднае слова 7. 2007 Мэ ты: 1. Нагадаць вучням галоўныя факты з жыц-цёвага і творчага шляху Янкі Купалы. Паказаць багацце жанраў творчасці паэта. Абудзіць цікавасць вучняў да жыццёвага шляхуславутага песняра. Навучыць школьнікаў аргументавана выказвацьсвае думкі.Афармленне залы: насценгазета, прысвечаная жыццёваму і творчаму шляху Янкі Купалы; выстава ілюстрацый на тэму "I не замоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы" (С. Грахоўскі); выстава літаратуры; партрэт Янкі Купалы, пад якім запісаны словы: Дык жа знайце, чаго б я хацеў, Аб чым думачкі толькі мае: Каб мой люд маю песню запеў I пазнаў, аб чым песня пяе!^ Я. Купала. Чаго б я хацеў. На сцэне - два столікі, засланыя нацыянальным абрусам, кветкі, плакаты з выказваннямі: Народу аддаў ён свой велізарны паэтычны дар і свае вялікае, чулае сэрца.^ Я. Колас. Усё, чым жыла і жыве Беларусь, увасоблена ў вершах Я. Купалы з незвычайнай паэтычнай сілай.А. Пракоф'еў. Ён мовы беларускае алмаз Граніў замілавана і рупліва, Братам-народам паказаўшы дзіва, Як паказаў калісь Шаўчэнка ў нас.^ М. Рыльскі. Мы з імі выходзілі заўжды ў дарогу, А як акрыляла нас іхняе слова, Што сказана простаю матчынай мовай! Мы з імі адолелі буры і хвалі. Купала і Колас, вы нас гадавалі! Вы звалі на волю 3 цямноты, з прымусу, Каб горда насілі імя беларуса...^ П. Броўка. Плакаты можна ўпрыгожыць беларускім арна-ментам. Эмблема вечарыны - лісток папараці з чыр-вонай кветкай. Матэрыялы для ілюстрацыйнай выставы можна ўзяць з альбома-выставы "Жыццё і творчасць Янкі Купалы" і размясцінь іх пад такімі назвамі: "Мой родны кут". "3 цэлым народам..." Вільня — Пецярбург — Вільня.4.Ляўкоўскі цыкл вершаў. "Мне сняцца сны аб Беларусі". Увекавечанне памяці Янкі Купалы.^ ХОД ВЕЧАРЫНЫКарэспандэнт. Добры дзень, паважаныя тэлегле-дачы. У эфіры беларускае тэлебачанне. Я знаходжу-ся... (называецца школа і месца яе знаходжання), дзе адбываецца свята, прысвечанае жыццёваму і творчаму шляху Янкі Купалы. Глядзіце жывую трансляцыю. Гучыць мелодыя песні "Спадчына" (словы Янкі Купалы, музыка Ігара Лучанка). На яе фоне адбываецца інсцэнізацыя казкі "Ноч, калі папараць цвіце" Якуба Коласа.^ 1-ы вядучы. У тую самую ноч, калі зацвітае папараць, пазбіраліся на сходку чараўнікі розных гатункаў. Яны вялі гаворку пра Юнака. Усім спадабалася тое, што Юнак даў сабе імя ночы, калі зацвітае папараць і калі фантастычныя істоты праводзяць свае сходы. I цяпер яны думалі, які падарунак зрабіць Юнаку.^ 2-і вядучы. Русалкі сказалі: «Мы навучым яго спя-ваць прыгожыя песні, бо песні ва ўсіх выпадках жьшдя патрэбны чалавеку. Ён створыць "Адвечную песню"».3-і вядучы. «Я падарую яму "Жалейку", - азваўся Дамавік, - і навучу Юнака граць так, каб тутэйдіыя лю-дзі зачароўваліся ігрою і прыходзілі да свядомасці, чаму так сталася, што яны не гаспадары ў сваей хаце». 4-ы вядучы. "А я дам яму гуслі, - сказаў Вадзянік. -Няхай апявае былую славу свайго народа і закідае ў сэрца яго імкненне заняць пачэснае месца між сла-вянамі". 2-і вядучы. Месячык сказаў: «А я пайду з ім "Шляхам жыцця" і буду асвятляць дарогу, каб хут-чэй і лягчэй яму прабіцца. Ён убачыць "Раскіданае гняздо" свае айчыны і раскажа пра яго людзям. Калі ён прыстане ў дарозе, я пакладу яго спаць на высо-кім кургане і навею яму чароўны "Сон на кургане". У дарозе ён спаткаецца з мілаю "Паўлінкаю" і расказам пра яе людзей павесяліць».^ 3-і вядучы. Выступіў і пануры Ваўкалак: "Я за-нясу на край свету яго песні і думкі. Я дам яму сло- вы гневу і абурэння, каб молатам білі яны па струнах сэрца таго, хто прадае сваю айчыну". 4-ы вядучы. «А я што дам яму? - узяў слова сам старшыня. - Я авею яго песні шумам бароў. Я дам яму гарт і цвёрдасць граба, каб да канца Юнак быў верным свайму народу. I ён пакіне вялікую "Спадчы-ну". Давайце ж панясём яму свае падарункі». 1-ы вядучы. Усе падняліся, пайшлі да Юнака і пазносілі яму шчодрыя дары. 4-ы вядучы (звяртаецца да залы). Скажыце, калі ласка, назвы якіх твораў і зборнікаў Янкі Купалы сустрэліся ў алегарычнай казцы "Ноч, калі папараць цвіце" Якуба Коласа? Удзельнікі вечарыны называюць зборнікі і творы Янкі Купалы. 2-і вядучы. Ян! Сын Дамініка!.. Унук Ануфрыя! 3-і вядучы. Прапраўнук Яна! Нашчадак... 4-ы вядучы. Ты чуеш нас?! Уставай! Адгукніся! На фоне мелодыі песні "Явар і каліна" (словы Янкі Купалы, музыка Юрыя Семянякі) ідзе інсцэнізацыя ўрыўка з п'есы "Шчасце паэта" Васіля Віткі. Вогнішча. Сядзяць Дамінік Луцэвіч і падлетак Ян. Бацька расказвае казку. Сын прагна слухае. Песня заціхае. Луцэвіч. А путча і кажа - ідзі, знойдзеш кветку -тваё шчасце. I чалавек стаў шукаць. Шукаў, дзеткі, шукаў... і ў цёмнай пушчы...Янка. Загінуў? Луцэвіч. О, ты, дзетка, не знаеш пушчы. Яна на-гоніць на чалавека такія страхоцці, што калі хто і знойдзе, дык пакіне і ўцячэ.Янка. А калі не ўцячэ, не пабаіцца? Луцэвіч. Што ты - не пабаіцца? Не адно сэрца скаланецца і сёння. Гэта ж толькі раз на год такая ноч бывае.Янка. А якім цветам яна расцвітае, тата? Луцэвіч. Каб жа я знаў, дзетка. Хто кажа, як мак, а хто кажа - блішчыць, як малюсенькі вугельчык.Янка. А хто будзе шчаслівы - толькі той, хто знойдзе, ці ўсе людзі? Луцэвіч. Ат, Яначка, - шчаслівы не хоча думаць пра няшчасных. Гэта калі б хто з простых, з бедных людзей знайшоў, можа, ён і пра нас не забыўся б.^ Янка. Тату, а ты сам верыш, што ёсць шчасце? Луцэвіч. Без веры, сынку, нельга жыць.Янка. А ты шукаў яго, тата? Луцэвіч. Я ўсё жыццё шукаю... Песня ўзмацняецца. Янка падымаецца, напружа-на ўглядаецца ў цемру і імкнецца ўперад. Луцэвіч. Куцы ты, Яначка? ^ Янка. Шукаць шчасця... 1-ы чытальнік. ...Ты тая калыска, што нас калыхала, Ты тая крыніца, што сіл прыбаўляла, Шчырая песня Купалы. Да светлых вышыняў ты нас заклікала, Змагацца за шчасце ты нас узнімала, Мужная песня Купалы. Ты з намі сягоння на новай будоўлі, Мірная песня Купалы. А. Пысін. Песня Купалы. Вядучыя звяртаюцца да ілюстрацыйнай выставы, прысвечанай жыццёваму шляху Янкі Купалы. 1-ы вядучы. Вязынка... Радзіма паэта. Высокія дрэвы шумяць каля звычайнай сялянскай хаты. Недалёка працякае рачулка, над якой хіліцца лаза. У гэтай хаце і нарадзіўся ў 1882 г. Янка Купала. 2-і вядучы. Ясь марыў пра навучанне, але замест гэтага рана пачаў "чытаць сумную кнігу памешчыц-кай раллі і пісаць журботную аповесць свайго гора сахой ды касою". 3-і вядучы. Толькі ў 15 гадоў змог закончыць за адну зіму, бо ведаў значна больш, чым патрабавалася, Бяларуцкае народнае вучылішча. 1-ы вядучы. Вось як пісаў Янка Купала ў вершы "Мая навука". 2-і чытальнік. Мне мудрасці кніжнай не даў Бог пазнаці, Мой бацька не мог даць раскошаў такіх - Наўчыўся я слоў беларускіх ад маці I дум беларускіх без школы і кніг. Ад самай красы маіх дзён невясёлых Настаўнікам быў беларускі абшар; Усходы палеткаў і гоманы ў сёлах Навуку сваю мне прыносілі ў дар. 4-ы вядучы. Янка Купала пачаў пісаць вершы, падобныя да народных песняў. 2-і вядучы. Запаветная мара паэта—каб яго творы сталі блізкімі працоўнаму народу... 3-і вядучы. Дык жа знайце, чаго б я хацеў, Аб чым думачкі толькі мае: Каб мой люд маю песню запеў I пазнаў, аб чым песня пяе! 4-ы вядучы. Надзеі паэта збыліся. Яго творы вя-домыя сярод народа. Верш "А хто там ідзе?" рускі пісьменнік Максім Горкі назваў "суровай і красамоў-най песняй, гімнам беларусаў". Інсцэнізацыя верша "А хто там ідзе?". Беларусы ідуць з глыбіні залы, з кожным адказам набліжаючыся да сцэны. Чытальнік. А хто там ідзе, а хто там ідзе У агромністай такой грамадзе? Беларусы. Беларусы.Чытальнік. А што яны нясуць на худых плячах, На руках ў крыві, на нагах у лапцях? Беларусы. Сваю крыўду. Чытальнік. А куцы ж нясуць тэту крыўду ўсю, А куцы ж нясуць на паказ сваю? Беларусы. На свет цэлы. Чытальнік. А хто гэта іх, не адзін мільён, Крыўду несць наўчыў, разбудзіў іх сон? Беларусь!. Бяда, гора. Чытальнік. А чаго ж, чаго захацелась ім, Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім? Беларуси. Людзьмі звацца. Карэспандэнт. Паважаныя гледачы, я на некалькі хвілін перапыняю жывую трансляцыю і хачу паведа-міць, што ў гасцях у школьнікаў знаходзіцца і сам па-эт-Янка Купала {ягоролю выконвае адзін з вучняў). Якія ж пытанні цікавяць удзельнікаў вечарыны? Іван Дамінікавіч, чаму ў 1927 г. па дарозе ў Чэха-славакію вы не спыніліся ў сваей роднай вёсцы Вя-зынка? Іван Дамінікавіч, што Вы можаце сказаць пражыццё у 2-й палове 1920-х - 1930-я гг.? Раскажыце, калі ласка, пра Вашу першую су-стрэчу з Якубам Коласам. Як Вы ўспрынялі Кастрычніцкую рэвалюцыю? Раскажыце, калі ласка, пра найбольш плённыперыяд у Вашым жыцці. {Пытанні залежаць ад пад-рыхтаванасці вучняў.) Карэспандэнт. Наша свята працягваецца. 1-ы вядучы. У эфіры гульня "Слабае звяно". За-кончыўся раунд. Вас засталося толькі чацвёра. Хто ж здолее выйграць галоўны прыз? Пачынаем наступны раунд з самага моцнага звяна (пытанні тут і далей прыблізныя). У якім годзе будзе адзначацца 130-годдзе з днянараджэння Янкі Купалы? (У 2012 г.) Назавіце месца нараджэння паэта. (Вязынка.) На старонках якой газеты быў надрукаваны пер-шы верш паэта? ("Северо-Западный край ".) Хто з дзейных асобаў камедыі "Паўлінка" пры-вёз вестку, што "Француз... ідзе на Барысава па шапкуі рукавіцы"? (Пранцісь Пустарэвіч.) Якому тэатру ў Беларусі прысвоена імя Янкі Купалы? (Першаму беларускаму дзяржаўнаму тэатру ўМінску. Цяпер — Нацыянальны акадэмічны тэатр.) Якое сапраўднае імя Янкі Купалы? (Іван Дамінікавіч Луцэвіч.) 1-ы вядучы. Тэты раунд будзе яшчэ карацейшы. Вас засталося толькі 3 чалавекі. Пачынаем з моцнага звяна. У якіх вершах Янка Купала апісвае свае бязрадас-нае дзяцінства і юнацтва? ( "Сонцу ", "Мая навука ".) Хто аўтар помніка, які пастаўлены Я. Купалу ўгарадскім парку ў Мінску? (Анатоль Анікейчык, ЛеўГумілеўскі, Андрэй Заспіцкі.) Калі і дзе сустрэліся ўпершыню Янка Купала іЯкуб Колас? (У 1912 г. нахутары Смольня.) Успомніце зборнік Янкі Купалы, які двойчыканфіскоўвалі царскія ўлады. ("Жалейка".) Хто з вядомых рускіх пісьменнікаў высока аца-ніў творчасць Янкі Купалы? (Максім Горкі.) Успомніце назву трэцяга зборніка Янкі Купалы.("Шляхам жыцця ".) 1-ы вядучы. Прыйшоў час вызначыць слабае звяно. Рэклама на канале Беларускага тэлебачання. Вядучыя зноў звяртаюцца да ілюсграцыйнай вы-ставы. 1-ы вядучы. Пецярбургскі перыяд жыцця Янкі Купалы. 2-і вядучы. Перанясёмся на гранітную набярэж-ную Нявы. 3-і вядучы. Тут любіў бываць у вольную часіну Янка Купала - слухач агульнаадукацыйных курсаў А. Чарняева. 4-ы вядучы. Пецярбургскі перыяд быў для Я. Купалы вельмі цікавы і плённы. Выйшлі зборнікі "Гусляр", "Шляхам жыцця", паэмы "Курган", "Магіла льва", "Бандароўна", камедыя "Паўлінка", драма "Рас-кіданае гняздо". 3-і чытальнік. Ён мовы беларускае алмаз Граніў замілавана і рупліва, Братам-народам паказаўшы дзіва, Як паказаў калісь Шаўчэнка ў нас. Ён навучыў нас шанаваць глыбока Святыню працавітае рукі, - I увайшоў наш Янка у вякі, Як вобраз Беларусі яснавокай. М. Рыльскі. Інсцэнізацыя камедыі "Паўлінка" (можна ўзяць любую з'яву). 1-ы вядучы. Пачынаем з самага моцнага звяна. 1. 3 якога твора радкі?Ой ты, мае сонца, Як жа свеціш ясна. ( "Сонцу ".)2. Пра каго ідзе гаворка?Рост высокі, стан павабны, Уся, як цень, павеўна. (Бандароўна.) Калі была напісана камедыя "Паўлінка"? (У1912 г.) Хто ўпершыню выканаў ролю Паўлінкі? (Паў-ліна Мядзёлка.) Якую паэму Янкі Купалы высока цаніў МаксімГоркі і рэкамендаваў перакласці на рускую мову?( "Адвечная песня ".) Якую паэму Янка Купала прысвяціў Тарасу Шаў-чэнку? ("Тарасова доля".) 1-ы вядучы. Удзельнікі гульні павінны адказаць на 5 пар пытанняў. Хто дасць больш правільных ад-казаў, той і будзе пераможцам. 1. А) Які калектыў ўпершыню паставіў п'есу "Паўлінка" на сцэне? (Гурток беларускіх студэнтаў уПецярбургу.) Б) Якую навучальную установу закончыў Янка Купала? (Бяларуцкае народное вучылішча.)2. А) Якое сапраўднае прозвішча паэта? (Іван Дамінікавіч Луцэвіч.) Б) Што сказаў пра верш "А хто там ідзе?" Максім Горкі? (Назваў верш "красамоўнай і суровой песняй, гімнам беларусаў".) 3. А) Успомніце паэму Я. Купалы, у якой Беларусьувасоблена ў вобразе шчаслівай нявесты - "вясель-ніцы". ("Безназоўнае".) Б) Які перыяд у творчай біяграфіі паэта называ-юць "ляўкоўскім"? (Лета 1935 г., калі жыў на дачы ў Ляўках.) 4. А) Якім пісьменнікам прысвяціў вершы ЯнкаКупала? (Тарасу Шаўчэнку, Якубу Коласу, ЭдуардуСамуйлёнку, Максіму Горкому.) Б) Янка Купала вядомы як перакладчык з розных моў на беларускую мову. Назавіце некалькі твораў у перакладзе Я. Купалы. ( "Медны коннік " А. Пушкі-на, "Слова аб палку Ігаравым ", вершы Т. Шаўчэнкі, творы А. Міцкевіча, М. Канапніцкай, "Інтэрнацыя-нал".) 5. А) Які беларускі паэт параўнаў паэзію Янкі Купалы з квітнеючым садам, у якім "сабраны самыя да-рагія каштоўнасці мастацкага слова"? (Якуб Колас.) Б) 3 якой паэмы радкі? Пакінем спадчыну мы для патомкаў Інакшую ад той, Што ўзялі мы ад продкаў на абломках Гісторыі сваей. ("Безназоўнае".) Карэспандэнт. Паважаныя гледачы. У гэты час настаў самы ўрачысты момант. (Вучні чытаюць вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныяЯнку Куполу.) 4-ы чытальнік. Узышоў юнак калісьці На пагорак роднай вёскі. Калыхаўся сум у лісці, Млелі песень адгалоскі. А ў разлогах далеч сініх Летуцення ніклі межы. Слаўся смутак па даліне Ды туманам лес мярэжыў. Крыж пануры, знак пакуты, Вартаваў дарогі, гоні, А мужык, худы, разуты, Рукі з гора клаў на скроні. Убіраў юнак у сэрца З'яў тых сумныя акорды, Каб у вочы крыважэрцам Кінуць слова гневу цвёрда, Клікаў ён народ свой к волі Сеяў зерні поўнай жменяй, Каб дабра яму даць болей, А каб крыўды стала меней. I складаў ён песні-бьші Для раздум'я і для ўцехі Тым, каго здавён тулілі У хібарках цёмных стрэхі. Я. Колас. Янку Купалу. ^ 3-і чытальнік. 0 не, ты не памёр! Не мог бы з гэткай сілай Твой голас хваляваць, бо ўсё ж маўчаць магілы... А песні гук тваёй, што навакол плыве, Нам кажа: з намі ты, ты тут, між нас жывеш! Ты не памёр, о не! Мы помнім, як бывала Твая жалейка нам змагання марш іграла, 1 мы змагаліся, каб надышоў той дзень,Калі не быць ні ўціску, ні бядзе. I мы прыйшлі да яснай мэты гэтай. Усю сілу звонкую Народнага паэта Аддаў ад сэрца ты радзімае зямлі. О не, ты не памрэш, Не змоўкнеш ты, Купала, Радзіма узняла цябе, ушанавала, — Жыві, паэзіі вясновы крыгаход! Ты ад народа, і ты сам - народ! К. Буйло. Ты не памрэш.Карэспандэнт. У заключэнні вучням прапаноў-ваецца конкурс па групах на найлепшае веданне твор-часці Янкі Купалы. 1-я трупа павінна разгадаць крыжаванку, прысве-чаную жыццёваму і творчаму шляху паэта (гл. да-датак 1). 2-я група выконвае тэставыя заданні па тэме: "Янка Купала. Жыццё і творчасць" (гл. дадатак 2). 3-я група адказвае на пытанні віктарыны. Віктарына • 3 якіх твораў узятыя радкі? 1. Кожны край мае тых, што апяваюць,Чым ёсць для народа ўпадак і хвала, А беларусы нікога ж не маюць, Няхай жа хоць будзе Янка Купала. Я не паэт. 2. Чытаць, пісаць я не умею,Не ходзіць гладка мой язык,Бо толькі вечна ару, сею, -Бо я мужык, дурны мужык. Мужык. 3. Хараства такога ў свецеНе было, не будзе; Аб ей людзі гаварылі, Як аб нейкім цудзе. Бандароўна. 4. Невыдумная світка - убор на плячах,Барада, як снег белы - такая,Незвычайны агонь у задумных вачах,На каленях ляглі гуслі-баі. Курган. • Пазнайце героя. 1. Зневажаў, катаваў ён з дружынай сваей; Стражы Князевы - ў полі і дома... (Князь.) 2. Вось настроіў, навёў тон у струнах як след, Не зірнуўшы на гулі ні разу, I сядзіць гэты сумны, як лунь, белы дзед I чакае ад князя прыказу. (Гусляр.) • Назавіце дзейную асобу з камедыі "Паўлінка". 1. "Хораша так аб усім расказваў... Як трэба жыць,як людзей трэба ўсіх любіць". (Якім Сарока.)2. Выхваляецца сваей гаспадаркай, мужыцкіх тан-цаў не танцуе, мужыцкіх песень не пяе. (Адольф Бы-коўскі.) 3. Гаворыць: "А няхай сабе будзе, што мае быць, -я свайго-такі даб'юся або згіну, каб і следу не заста-лося". (Паўлінка.)Карэспандэнт. Вось і закончылася свята. Усяго вам добрага, мае сябры. Да хуткай сустрэчы. 3 вамі быў / была (называецца прозвішча і імя вучня або вучаніцы).^ 2-і чытальнік. Ён не паспеў аб нашым слаўным часе Ўсяго сказаць, усіх паэм злажыць. Пайшоў пясняр, а песня засталася, Памёр паэт, а песня будзе жыць! С. Грахоўскі. Словы гучаць на фоне мелодыі песні "Спадчы-на".Дадатак 1Калі вы правільна разгадаеце крыжаванку, то прачытаеце, колькі гадоў споўнілася б Янку Купалу ў 2002 г. 1. Другі зборнікЯнкі Купалы. 2. П'еса, якая амаль 60 гадоў не перавыдавалася і не ставілася на сцэне. 3. Паэма, у якой Я. Купала раскрывав свае спадзя-ванні на адраджэнне беларускасці. 4. Зборнік вер-шаў, першы сярод выдадзеных у паслякастрычніцкічас. 5. Месца, дзе нарадзіўся Янка Купала. 6. Паэма,у якой раскрываецца вобраз мужнай, свабодалюб-най, непадкупнай дзяўчыны. 7. Горад, у якім Я. Купала вучыўся на курсах А. Чарняева. 8. Народнаевучылішча, якое закончыў Я. Купала. 9. П'еса, якойзвычайна пачынае тэатральны сезон Тэатр імя Ян-кі Купалы. 10. Сапраўднае прозвішча Янкі Купалы.11. Горад, у якім Я. Купала працаваў рэдактарам газеты "Наша Ніва". Адказы. 1. "Гусляр". 2. "Тутэйшыя". 3. "Безназоўнае". 4. "Спадчына". 5. Вязынка, 6. "Бандароўна". 7. Пецярбург. 8. Бя-ларуцкае. 9. "Паўлінка". 10. Луцэвіч. 11. Вільня.Дадатак 2 Тэст "Янка Купала. Жыццё і творчасць".1. Якія сапраўдныя імя і прозвішча Янкі Купалы: а) Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч; б) Яўген Іванавіч Скурко;в) Іван Дамінікавіч Луцэвіч?*^ 2. Назавіце гады жыцця паэта: а) 1882-1956;б) 1882 -1942;в) 1905-1990.3. У якой сям'і нарадзіўся паэт:а) у сям Ч арандатара; б) у сям'і настаўніка; в) у сям'і агранома?^ 4. Дзе нарадзіўся Янка Купала:а) фальварак Вязынка; б) засценак Акінчыцы; в) веска Пількаўшчына?5. У якім вершы паэт расказваў пра свае бязра-даснае маленства:а) "Мая навука"; б) "Сонцу"; в) "Спадчына"?^ 6. 3 якога верша ўзяты радкіМне мудрасці кніжнай не даў Бог пазнаці, Мой бацька не мог даць раскошаў такіх -Наўчыўся я слоў беларускіх ад маці I дум беларускіх без школы і кніг: а) "Спадчына";б) "Мая навука"; в) "За ўсё"?^ 7. Які беларускі паэт параўнаў паэзію Янкі Купалы з квітнеючым садам, у якім сабраны самыядарагія каштоўнасці мастацкага слова:а) Якуб Колас; б) Максім Танк; в) Пімен Панчанка?^ 8. Якую навучальную ўстанову закончыў бу-дучы паэт: а) Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю; б) Радашковіцкую беларускую гімназію; в) Бяларуцкае народнае вучылішча?^ 9. Як называецца першы надрукаваны вершпаэта:а) "Мужык"; б) "Час!"; в) "Я мужык-беларус!"?10. Калі і дзе быў надрукаваны першы вершпаэта: а) 1905 г., газета "Северо-Западный край"; б) 1906 г., газета "Наша Доля"; в) 1930 г., газета "Савецкая Беларусь"?^ 11. Якую паэму Янкі Купалы высока цаніў Максім Горкі і рэкамендаваў перакласці на рускую мову:а) "Адвечная песня"; б) "Безназоўнае"; в) "Тарасова доля"?^ 12. Як называецца першы зборнік паэмы, надрукаваны ў савецкі час: * Тут і далей паўтлустым курсіўным шрифтам пазна-чаныя правільвыя адказы. - Заўвага рэд.а) "Безназоўнае"; б) "Ад сэрца";в) "Спадчына"!^ 13. Калі Янку Купалу прысвоена звание народ-нага паэта Беларусі: а) 1926;б) 1925; в) 1960?14. У якім творы паэт сцвярджаў, што мастац-тва непадкупнае: а) "Курган"; б) "Бандароўна"; в) "Яна і я"?^ 15. 3 якой паэмы радкіПакінем спадчыну мы для патомкаўІнакшую ад той,Што ўзялі мы ад продкаў на абломках Гісторыі сваей'. а) "Тарасова доля"; б) "Над ракой Арэсай";в) "Безназоўнае"!^ 16. Якія са зборнікаў належаць паэту:а) "Гусляр";б) "Шляхам жыцця"; в) "След бліскавіцы"?17. Якія творы пераклаў Я. Купала на бела-рускую мову:а) "Слова аб палку Ігаравым"; б) "Яўгеній Анегін";в) "Інтэрнацыянал"!^ 18.3 кім сябраваў Янка Купала:а)_Якуб Колас; б) Кузьма Чорны; в) Максім Танк?19. 3 якой газетай супрацоўнічаў паэт у гадыВялікай Айчыннай вайны: а) "Наша Доля"; б) "Знамя советов";в) "Савецкая Беларусь"!20. Якім вершам Янкі Купалы захапляўся Максім Горкі: а) "Алеся";б) "Лён"; в) "Хлопчык і лётчык"?21. Якую паэму Янка Купала прысвяціу Тарасу Шаўчэнку: а) "Зімою"; б) "Безназоўнае";в) "Тарасова доля"!22.3 якога твора Я. Купалы ўзяты наступныя радкіЯ адплаціў народу, Чым моц мая магла: Зваў з путаў на свободу Зваў з цемры да святла: а) "Заўсё"; б) "Спадчына"; в) "Час"?