Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Грамадска – царкоўнае жыццё праваслаўнага насельніцтва Заходняй Беларусі (1921 – 1939 гг.)
Выканала студэнтка
І курса групы ДКЭ - 4
Саевіч Ганна Генадзеўна
2010 г.
Змест:
Уводзіны …………………………………………………………………………………………………………. 3
1.Беларускі праваслаўны грамадска – царкоўны рух…………………………………….. 4
1.1 Нацыянальнае пытанне ў палітыцы Праваслаўнай Царквы Заходняй Беларусі……………………………………………………………………………………………………………. 7
1.2 Праваслаўнае школьніцтва ў Заходняй Беларусі………………………………………11
1.3 Дзейнасць праваслаўных манастыроў на тэрыторыі Заходняй Беларусі...13
2.Узмацненні дэрусіфікацыі і паланізацыі праваслаўнай царквы……………….. 15
Заключэнне……………………………………………………………………………………………………… 20
Уводзіны
У айчыннай гісторыяграфіі канфесійная праблематыка Заходняй Беларусі 1921 – 1939 гг. з-за прыярытэту грамадска палітычнай і сацыяльна- эканамічнай тэматыкі на працягу доўгага часу не была аб’ектам сур’ёзных даследаванняў. Толькі прадстаўнікі заходняй беларускай дыяспары займаліся гістарыяй Праваслаўнай Царквы ў Польшчы ў перыяд паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі, аднак недаступнасць архіўных крыніц перашкаджала ім праводзіць грунтоўнае вывучэнне. У працы І. Касяка [1] назіралася пэўная ідэалізацыя беларускіх, грамадска – палітычных аб’яднанняў, адмоўна ацэньвалася стаўленне праваслаўнага духавенства да нацыянальных інтарэсаў беларускага насельніцтва. Дзяржаўна – царкоўныя адносіны разглядаліся таксама ў працах А. Мартаса, А. Світыча [2;3].У польскай гістарычнай навуцы праваслаўная праблематыка разглядалася ў кантэксце нацыянальнай палітыкі польскіх урадаў, у тым ліку і ў манаграфіі М. Папяжынскай-Турак [4]. І толькі на сучасным этапе развіцця беларускай гістрычнай навукі грунтоўна займаецца гістарыяй праваслаўнай царквы на Гродзеншчыне В. Чарапіца [5].Асобныя аспекты згаданай праблематыкі закранаюць і некаторыя маладыя даследчыкі. Аднак пакуль існуюць некаторыя стэрэатыпы адносна нацыянальнай інтэрпрэтацыі праваслаўнай культурнай спадчыны і грамадска- царкоўнага жыцця. Менавіта таму мэтай дадзенай работы з’яўляецца комплексны аналіз дзейнасці розных праваслаўных грамадска- царкоўных арганізацый на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў вызначаны храналагічны перыяд, іх адносіны да мовы, культуры, традыцый беларускага насельніцтва.
1.Беларускі праваслаўны грамадска - палітычны рух
Падчас Першай сусветнай вайны наступіў хуткі рост нацыянальнай свядо-масці народаў, якія раней не праяўлялі вялікіх палітычных імкненняў. Змены такія відавочныя былі таксама сярод беларусаў.Падзел Беларусі Рыжскім да-гаворам стварыў сітуацыю, што ў межах Польшчы апынулася амаль 2 мільёна беларусаў, у большасці – праваслаўнага веравызнання. З іх пару дзясяткаў ты-сяч у рознай форме ўдзельнічалі ў нацыянальным жыцці і як грамадзяне Польшчы дамагаліся ад дзяржавы прынамсі культурнай аўтаноміі, а ад пра-васлаўнай царквы – роднай мовы падчас набажэнстваў і душпастырскай пра-цы.[6,318с]
Ва ўмовах польскай дзяржавы рашуча памянялася становішча праваслаўнай царквы. Да вайны яна была найважнейшай рэлігійнай арганізацыяй Імперыі Раманавых. Цяпер стала ледзь талераваным веравызнаннем.Сітуацыю пагор-шыла знішчэнне бальшэвікамі царкоўных структур у Савецкай Расіі.
У Польшчы як улады, так і большасць насельніцтва атаясамлівалі праваслаў-ную царкву з эпохай расійкага панавання, таму з прыходам польскай улады на Беларусь і Валынь раптоўна ўзрасла колькасць інцыдэнтаў реваншыцкага характару. Ахвярамі найчасцей былі не рэалізатары царскай палітыкі , а звы-чайныя святары і вернікі.
Ва ўмовах вызвалення праваслаўнай царквы у Польшчы ад падпарадкавання маскоўскаму патрыярхату з пачатку 1920-х гг. назіралася тэндэнцыя пераадо-лення яе ранейшага дамінуючага рускага характару. У гэтым былі зацікаўле-ны найперш польскія ўрады .
Мініст веравызнання і публінай асветы 13 кастрычніка 1922 г. звярнуўся да мітрапаліта Дыянісія з запытам, ці магчыма ўжываць у Праваслаўнай Царкве польскую і беларускую мову.Каб утрымаць людзей у лоне царквы і зрабіць малітвы больш зразумелымі, іерархія згадзілася пайсці на некаторыя ўступ-кі.14 снежня 1922 г. сінод Праваслаўнай Царквы ў Варшаве зацвердзіў рашэн-не мітрапаліта аб ужыванні не рускай мовы ў царкве. Святары маглі выкарыс-тоўваць у набажэнствах мову, якую жадалі вернікі. 3 верасня 1924 г. сінод па-шырыў магчымаць выкарыстаня беларускай мовы падчас малітваў і наба-жэнстваў, павялічыў колькасці беларускіх пропаведзяў, дазволіў вывучэнне рэлігіі на роднай мове [7,6c.].
1 лютага 1925 г. выйшаў першы нумар беларускага царкоўна- нацыянальнага часопіса “Праваслаўны беларус”, рэдактарам якога быў І. Пачопка.Часопіс меў больш хрысціянска- маральны характар, чым грамадска- палітычны. Выданне праіснавала не больш года.
Прадстаўнікі беларускага нацыянальнага руху імкнуліся выкарыстаць знік-ненне манаполіі рускай мовы, дзяржаўнасці і культуры ў праваслаўным цар-коўным жыцці Заходняй беларусі і правесці яго беларусізацыю. Адным з най-больш актыўных дзеячоў беларускага праваслаўнага руху быў беларускі сена-тар В. Багдановіч. Пад яго кіраўніцтвам у 1927 г. было створана Праваслаўнае Беларускае Дэмакратычнае Аб’яднанне (ПБДА). Гэта грамадска- палітычная арганізацыя выступала за беларусізацыю праваслаўных багаслужэнняў, за навучэнне рэльгіі ў школах па- беларускў, змагалася з праявалі нацыянальнай і рэлігійнай дыскрымінацыі беларусаў ў Польшчы.
Хоць за царквой прызнавалася адно з галоўных месцаў у жыцці грамадства, аднак хрясціянскія каштоўнасці разглядаліся ў цеснай сувязі з нацыянальна- культурнымі. ПБДА знаходзілася ў апазіцыі як да польскіх дзяржаўных улад, так і да праваслаўнай іерархіі. На старонках часопіса “ Праваслаўны беларус“ змяшчаліся дакументы аб станаўленні заходнебеларускіх партый і аргані-зацый да парламенцкай выбарчай кампаніі 1928 г.[13,4 с.] і іншыя матэры-ялы.В Багдановіч не супрацьстаўляў рускую і беларускую мовы, якімі карыс-таліся вернікі ў грамада- царкоўным жыцці і паўсядзённых узаемаадносінах, папярэджваў аб недапушчальнасці адмаўлення ад царкоўнаславянскай мо-вы, высока ацэньваючы яе значэнне і ролю ў лёсе ўсходнеславянскай куль-турнай спадчыны. Патрабаванні пераводу багаслужэня на рускую , украінскую, беларускую і іншыя “жывыя” славянскія мовы Багдановіч тлумачыў палітычнымі , а не царкоўнымі матывамі, ацэньваў іх як “анты-культурнае зло” [14; 45с.]Паказваючы на канкрэтных гістарычных прыкладах культурныя запазычванні славянскіх народаў, В . Багдановіч раіў палякам праваслаўнага веравызнання дзеля “ чыста культурнай крысці”, не ўводзіць багаслуженне на польскай мове , а захаваць царкоўнаславянскую мову [15;192с.].У адрозненні ад Багдановіча і яго прыхільнікай, нацыянальна- дэмакратычная группа А. Каўша ў верасні 1928 г.-красавіку 1929 г. наладзіла ў Вільні выданне беларускамоўнага царкоўна-грамадскага часопіса “Бела-руская зарніца”, дзе дэкларавалася пераадоленне адчуженя праваслаўнай царквы ад грамадскіх , нацыянальна- культурных інтарэсаў.
Яшчэ адзін асяродак беларускага праваслаўнага руху існаваў у Вільні пры беларускай гімназіі, кіраўніком якога быў тагачасны дырэктар гімназіі Р. Астроўскі. Дзякуючы старанням бацькоўкага камітэта і дырэктара , у поўнае карыстанне гімназіі і віленскіх беларусаў была аддадзена Пятніцкая царква, філія Мікалаеўскага прыхода. 13 снежня 1929 г. група віленскіх беларускіх актывістаў на чале з Астроўскім даслала Віленскаму ваяводзе ліст, у якім скардзілася на цеснату Пятніцкай царквы, фактычна – капліцы, дзе можа змясціцца , апроч вучняй, 30- 50 чалавек, і на атсутнаць пастаяннага святара, па прычыне чаго набаженствы адбываюцца 1- 2 разы ў месяц. Беларусы прасілі аддаць ім для карыстання прыход Мікалаеўскай царквы з усёй мае-масцю, а таксама рэфармаваць віленскую кансісторыю, прызначыўшы туды людзей, прыхільных беларускай справе. Астроўскі з 1928 г. уваходзіў у склад мітрапалітарнай Рады у Варшаве ў якасці прадстаўніка ад Віленскага ваявод-ства. Тым не менш ваявода адмовіў ва ўсіх просьбах, матывуючы рашэнне адсутнасцю ў Вільні масавых праяў руху за беларускую царкву.
Магчымая беларусізацыя праваслаўнага грамадска- царкоўнага жыцця раз-глядалася польскімі ўладамі ў якасці сродку дэрусіфікацыі праваслаўнай царквы. Такой пазіцыі прытрымліваліся і іх палітычныя апаненты. Т. Галуўка восеню 1924 г. заклікаў пераўтварыць праваслаўную царкву ў дзяржаўную , паслядоўна праводзячы яе украінізацыю на Вільні, а ў Заходняй Беларусі – беларусізацыю, прапаноўваў у супрацьвагу старому духавенству выхоўваць маладых святароў на каштоўнасцях полькай культуры[8;76с.].
На праведзеным у Вільні 1 сакавіка 1930 г. па ініцыятыве паланафільскага та-варыства “Прасвета”, з’ездзе праваслаўных беларусаў, дзе прысутнічалі прадстаўнікі Ваўкавыскага, Вілейскага, Маладзечанскага павета, Гродзенскай епархіі, віленскай групы Луцкевіча- Астроўкага, часопіса “Наперад”, бацькоў-скі камітэт беларускай гімназіі ў Вільні быў утвораны Цэнтральны беларускі праваслаўны камітэт (ЦБПК). Друкаваным органам новага аб’яднаня стаў ча-сопіс “Светач Беларусі “(1931 – 1933 гг.). Аналіз перванальнага складу ЦБПК сведчыць аб адсутнасці там згрунтаванасці і адзінства: старшыня Т. Вернікоў-скі быў адным з кіраўнікоў паланафільскага крыла , не карыстаўся грамадскім аўтарытэтам; намеснікі У. Більдзюкевіч і айцец А. Коўш – абсалютызавалі на-цыянальныя праблемы; сакратар - С. Сарока. Мэты дзейнасці камітэта былі наступныя:
Атрымаць права нагляду за гаспадаркай Віленскай праваслаўнай Кансісторыі;
Дэрусіфікацыя праваслаўнай Духоўнай семінарыі ў Вільні;
Стварэнне мяцовых царкоўных камітэтаў;
Чытанне казанняў на беларускай мове;
Выкладанне рэлігіі на беларускай мове;
Навучанне рэлігіі і правядзенне казанняў на беларускай мове ў войску;
Вядзенне кніг грамадскага стану на беларускай мове;
Абарона духоўных, што ўводзяць вышэйзгаданыя пастулаты ў жыццё , ад рэпрэсій з боку рускага духавенства;
Спыненне працэсаў рэвіндыкацыі .
Але Більдзюкевіч, Сарока і Варнікоўскі выказалі, што рэвіндыкацыя - працэс вяртання каталіцкаму касцёлу забраных праваслаўнай царквой будынкаў і маёмасці ў часы Расійскай Імперыі – не закранае непасрэдна інтарэсаў пра-васлаўных беларусаў. Яны адзначалі адзіны негатыўны момант рэвіндыка-цый: яны маглі пагоршыць адносіны паміж поліскім і беларускім грамадст-вам, а таксама паміж беларусамі- католікамі і беларусамі- праваслаўнымі. Паводле патрабаваняў ЦБПК , беларуская мова павінна была прысутнічаць у пропаведзях для мясцовага насельніцтва і для беларусаў- вайскоўцаў, пры выкладанні рэлігіі, у зносінах з вернікамі, аднак мовай багаслужэнняў павінна была застацца царкоўнаславянская.У сваёй дзейнасці ЦБПК схіляў да згодніц-тва, супрацоўніцтва з польскімі ўладамі.Русафобная пазіцыя ЦБПК выклікала пратэсты з боку праваслаўнага духавенства[19;552с.]
Стварэнне Камітэта было выклікана русіфікатарскімі тэндэнцыямі Віленскай кансісторыі і архіепіскапа Феадосія. Сход выказаў жаданне замяніць кансіс-торыю Праваслаўным Камітэтам, які б сапраўды абараняў інтарэсы правас-лаўнага насельніцтва. Археіпіскап Феадосій адмовіў сходу ў благаславенні, якім, дарэчы, надзяліў з’езд мітрапаліт Дыянісій. Дзейнасць Камітэта не ўнес-ла адметных змен у беларускае праваслаўнае жыццё. У 1937 г. яго дзейнаць – ужо пад назвай Беларускі цэнтральны Камітэт па беларусізацыі Праваслаў-най Царквы – актывізаваў вядомы і неадначасова ацэньваемы сучаснікамі і гісторыкамі, пераследаваны ўладамі царкоўны дзеяч, былы рэктар Віленскай духоўнай семінарыі архімадрыт Піліп (Марозаў). Як дакладваў Віленскі ваяво-да Міністэрству веравызнанняў і народнай асветы, Марозаў імкнуўся з дапа-могай камітэта вырашыць праблемы ўласнай кар’еры і заняць месца ў Вілен-скай праваслаўнай кансісторыі.[6;324с.]
Хоць аб’яднанне ахапіла сваім уплывам тэрыторыю Віленкай , Гродзенскай і часткова Палескай епархіі, яно, аднак заставалася нешматлікім і да сярэдзіны 1930-х гг. прыйшло ў заняпад. Канфрантацыйная тактыка ў адносінах з цар-коўнымі ўладамі была адкінута Беларускім нацыянальным Камітэтам, што было прадстаўлена ім у двух нумарах “Голаса праваслаўнага беларуса”, які выдаваўся ў Вільні ў канцы 1931 г. пад рэдакцыяй А. Маркевіча. Друкаваны орган праваслаўнай фракцыі ў складзе Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД) – беларускамоўны часопіс “Царква і народ” , два нумары якога выйшлі ў Вільні ў жніўні 1932 г. – лютым 1933 г., - настойліва абараняў інтарэсы пра-валаўнага веравызнання, выступаў за беларусізацыю праваслаўнай царквы, супраць атэістычнага светапогляду.
Аднак беларускі праваслаўны грамадска- царкоўны рух не атрымаў шырокага развіцця, разгортваўся пераважна ў Вільні і на тэрыторыі Віленскага ваявод-ства. Сярод прычын такога становішча неабходна вылучыць наступныя:
Другароднасць нацыянальных праблем для беларускага насельніцва ў параўнанні з сацыяльна- эканамічнымі;
Незацікаўленасць польскіх улад ў існаванні небяспечных для яе беларускіх грамадскіх адзінак;
Нешматлікасць беларускай інтэлегенцыі і адсутнасць нацыянальна-арыентаванага праваслаўнага духавенства;
Маргінальны склад беларускіх груповак , якія мелі слабы ўплыў у заходнебеларускім грамадстве;
Русафобскія погляды часткі актыву беларускіх аб’яднанняў;
Уздзеянне шавіністычных польскіх выданняў, друку эмігрантаў- манархістаў;
Перавага сярод старэйшага пакалення прыхільнікаў захавання рускага характару праваслаўнай царквы;
Адсутнасць беларускамоўных рэлігійных перакладаў, вучэбнай літара-туры.
На працягу ўсяго міжваеннага часу з 69 беларускамоўных рэлігійных выдан-няў кніг праваслаўнага характару было ўсяго 6, аўтарам ці рэдактарам якіх быў педагог С. Паўловіч. Руская мова і паводле традыцыі , і праз перавагу рус-кіх у складзе духавенства, выхаваных яшчэ ў дарэвалюцыйнай Расійскай Ім-перыі , працягвала выкарыстоўвацца як ва ўзаемаадносінах праваслаўных,так і ў царкоўным жыцці. Хоць усе беларускія праваслаўныя аб’яднанні выступалі за пашыренне выкарыстання беларускай мовы ў пропаведзях, царкоўным справаводстве, аднак дапускалі захаванне царкоўнаславянскай мовы ў якасці літургічнай.
Аналіз стану беларускага праваслайнага грамадска- царкоўнага руху абвяргае перабольшаныя заключэнні польскіх урад аб рэальнай тэндэнцыі адносна надання Праваслаўнай Царкве беларускага характару ў канцы 1930-х гг. У сваю чаргу, сцвярджэнні польскага ваяводы В. Костак- Бярнацкага аб боль-шай хільнасці мясцовага насельніцтва да рускай культуры і традыцый у выні-ку дзейнасці Праваслаўнай Царквы на самай справе з’яўляецца канстатацыяй тэндэнцыі да самазахавання культурна- моўных традыцый на нізавым узроў-ні. На афіцыйным узроўні на Палессі актыўна ажыцяўлялася дэрусіфікацыя грамадска- царкоўнага жыцця (уведзена забарона на выкарыстанне ў метры-ках імёнаў рускай транскрыпцыі і іншае). Віленскі ваявода У. Яшчалд небяс-пеку бачыў не толькі ў рускім характары праваслаўнай царквы, але і ў дзеян-нях беларускай інтэлегенцыі, якая імкнулася надаць праваслаўю нацыяналь-ны характар.
1.2. Праваслаўнае школьніцтва ў Заходняй Беларусі
Паводле арт. 120 Канстэтуцыі Польскай Рэспублікі ад 17 сакавіка 1921 г. у кожнай навучальнай установе , якую наведвалі дзеці не старэй за 18 год, абвяшчалася абавязковым выкладанне рэлігіі[9,32c.]Паводле распараджэння Міністэрства веравызнанняў і грамадскай асветы ад 18 лютага 1927г. , рэлігію ў пачатковых школах можна было выкладаць на роднай мове вучняў па жа-данню іх бацькоў[10,арк43]. Аналіз стану вывучэння рэлігіі ў Віленскай епархіі ў 1928 г. паказвае, што з 668 анкетаваных школ у большасць гэта адбывалася па-беларуску. Толькі у 38 школах выкладалі на рускай мове[12;11с.]. Нягле-дзячы на выкарыстанне беларускай мовы ў якасці дапаможніка пры вывучэн-ні дзяцей у асобных мясцовасцях, да сярэдзіны 1930-х гг. у праваслаўным грамадска-царкоўным жыцці пануючыя пазіцыі займала беларуская мова. Беларусізацыя Праваслаўнай Царквы адмаўлялася як польскай адміністра-цыяй, так і праваслаўным духавенствам [13,329c.]
У 1923 г. у Пачаеве адбыўся першы законавучыцельскі з’езд, у выніку якога быў утвораны Сінадальны Вучэбны Камітэт, на які ўсклалі вядзенне ўсіх спраў духоўна- навучальных устаноў Праваслаўнай Мітраполіі ў Польшчы і апека-ванне справалі рэлігійнай асветы і выхаванне дзяцей у пачатковых і сярэдніх свецкіх школах[16;56c.].Таксама пачалі рэгулярна праводзіцца мітрапалітар-ныя законавучыцельскія курсы і канферэнцыі, на якіх прыбывалі айцы- зако-навучыцелі з усіх епархій Мітраполіі.Мітрапаліт штогод збіраў ад архіепіска-паў справаздачы аб стане законавучыцельскай справы ў епархіях. Адпаведна, кожны законавучыцель рэгулярна і абавязкова на кожны навучальны год ад-сылаў у сваю Духоўную Кансісторыю рапарт аб сваёй працы ў школе, у якім звычайна адлюстроўваў і агульны настрой вучняў, і хібы, якія мелі месца ў працэсе выкладання закона Божага, сітуцыю са стаўленнем школьнага кіраў-ніцтва і ўлад да яго дзейнаці, праблемы і набыткі у справе выкладання рэлігіі ў школе. Падобныя рапарты, безумоўна, прыносілі сваю карысць, бо ніколі не насілі фармальны характар і паказвалі рэальную карціну рэлігійнага жыц-ця народа.
Паралельна з дзейнацю школьных улад дзяржаўная улада ў асобе Міністэр-ства асветы і веравызнання рэгулярна удакладняла і ўнармоўвала законаву-чыцельскую справу. Так, паволе загда ад 1927 г., Закон Божы павінен быў выкладацца два разы на тыдзень, калі агульны лік праваслаўных вучняў быў не менш за 12 чалавек. Калі лік быў меншы за 12 чалавек, тады яны павінны былі злучацца ў гурткі разам з вучнямі іншых сярэдніх школ.У атэстатах вуч-няў абавязкова былі адзнакі па рэлігіі. Калі ў школе Закон Божы не выкладаў-ся, школьныя ўлады мелі права потрабаваць ад бацькоў адпаведнага пасвед-чання аб навучэнні рэлігіі ў хатніх умовах.
Умовы, у якіх вялі свою рэлігійна- аветніцкую дзейнасць святары, велімі часта былі няпростымі і маральна і матэрыяльна. Законавучыцель амаль заўсёды залежыў ад ласкі школьнага кіраўніка, які за спазненн нават на 5 хвілін мог не залічыць гэты занятак святару, не дазволіць яго правесці, або не заплаціць за яго.
Глабальная паланізацыя “Крэсаў Усходніх” у канцы 1930-х гг.моцна закранула Праваслаўную Царкву. Улады паступова і няўхільна пачалі “раскручваць” кан-цэпцыю, гэта значыць “праваслаўных палякаў”. У Заходняй Беларусі ўжо ў ся-рэдзіне 1930-х гг. усё большае рапаўсюджанне набывала практыка выкладан-ня Закона Божага на польскай мове, як быццам па прычыне “незразумелай царкоўнаславянскай мовы” для вучняў; у царкве ўсё часцей можна было па-чуць польскамоўную службу і пропаведзі.
1.3. Дзейнасць праваслаўных манастыроў на тэрыторыі Заходняй Беларусі
Манастыры заўсёды адыгрывалі значную ролю ў Правалаўнай Царкве. Па меркаванні А. Мірановіча, у 1922 г. на тэрыторыі Заходняй Беларусі афіцыйна функцыянавала 14 мужчынскіх манастыроў, сярод іх у Віленска- Лідскай епархіі – Святога Духа і Святой Троіцы ў Вільні. Аднак не ўзгадваліся, напрык-лад, гродзенскія манастыры ці жыровіцкі. Фактычна ў структуры праваслаў-най царквы 16 дзейнічаючых манастыроў (5 жаночых і 11 мужчынскіх).Сярод іх у Віленска- Лідскай епархіі існавала: Св. Духа ў Вільні (мужчынскі), Св. Троіцы ў Вільні (мужчынскі). Царкоўныя ўлады таксама падавалі, што на тэрыторыі манастыра Св. Марыі Магдалены і Нарадження Маткі Боскай, аднак яны не былі прызнаны ўладамі як самастойныя адзінкі.У 1937 г. гэтыя жаночыя манастыры былі аб’яднаны ў адзіны жаночы манастыр Св. Троіцы, а манахі з яго пераведзены ў манастыр Св. Духа. На тэрыторыі Гродзенска- Навагрудскай епархіі існавалі манастыры Св. Барыса і Глеба ў Гродна (муж-чынскі), Унебаўзяцця Маткі Боскай у Жыровічах (мужчынскі), Нараджэння Маткі Боскай у Гродна (жаночы). У Палеска- Пінскай епархіі існаваў адзіны мужчынскі манастыр Св. Мікалая ў Мельцах, які быў уключаны ў яе ў выніку змены межаў епархіі у 1928 г.[17;583с.]
Манастыры адыгрывамі істотную ролю ў грамадска- палітычным жыцці.У віленскім манастыры існавалі друкарня, бібліатэка і кніжны магазін. Манас-тыр Св. Троіцы ў Вільні быў падставай для функцыянавання духоўнай семіна-рыі. У яго будынках размяшчаліся беларуская гімназія, музей І. Луцкевіча і Беларуская Праваслаўнае Брацтва імя Св. Троіцы. У манастыры Св. Духа зна-ходзіліся Віленская Праваслаўная Кансісторыя і рэзідэнцыя архіепіскапа Феадосія[17;590с.].Манастыры праводзілі шыпокую дабрачынную дзейнасць, утрымоўвалі шпіталі і прытулкі.Манахі дапамагалі хворым і бедным.
Спрэчным затаецца пытанне аб колькасці праваслаўнага манаства ў міжваен-ны перыяд. Згодна з афіцыйным дадзеным мітраполіі ў Варшаве, у 1930 г. было 180 манахаў з святарскім сенатам і 80 з дыяканскім.аднак гэта лічбы не ўлічвае манахаў без сана і паслушнікаў. Адпаведна апошнім подлікам царквы ў 1936 г. на тэрыторыі польскай дзяржавы было 14 мужчынскіх манастыроў, у якіх пражываў 231 манах і 4 жаночых з 288 манашкамі[18;436с.].
Такім чынам , прававое становішча манастыроў , як і пытанне манастырскай уласнасці было вызначана толькі напрыканцы 1930-х гг. У міжваенны перыяд урад намагаўся зменшыць іх колькасць і паставіць пад поўны кантроль з боку дзяржавы. Праваслаўныя манастыры і брацтвы адыгрывалі значную ролю ў грамадска- рэлігійным жыцці. Іх актыўная дабрачынная і асветніцкая дзей-насць спрыяла пашырэнню рэлігійнай праваслаўнай свядомасці сярод на-сельніцтва. Калі манастыры пераважна аставаліся асяродкамі рускасці і анты-польскасці ў праваслаўнай царкве, то царкоўныя брацтвы часта ўздымалі беларускае нацыянальнае пытанне. Улады ж імкнуліся да абмежавання іх дзейнасці, а ў лепшым выпадку ліквідацыі.
У супрацьвагу беларускаму грамадска- царкоўнаму руху польскія урады з сярэдзіны 1930-х гг. інспіравалі рух “праваслаўных палякаў”.Фармальнай падставай для гэтага з’яўлялася наяўнасць у структуры насельніцтва правас-лаўных польскай этнічнай прынадлежнасці: паводле перапісу насельніцтва 1931 г. – 500 тысяч чалавек. Частку актывістаў новага грамадскага руху скла-далі чыноўнікі праваслаўнага веравызнання. Арганізацыйныя дзеянні пачалі-ся толькі пасля прыходу новага кіраўніка Гродзенскай епархіі Савы(Саветава), перакананага прыхільніка паланізацыі Праваслаўнай Царквы. На надзвычай-ным пасяджэнні Святога Сінода ў Варшаве былі зацверджаны польскамоўныя пераклады літургічных тэкстаў, дадзены дазвол на іх выкарыстанне.
У сярэдзіне 1930-х гг.з’явіліся маладыя святарскія кадры з ліку выпускнікоў Факультэта праваслаўнай тэалогіі Варшаўскага Уніветсітэта. Аплату за адукацыю і пражыванне ў Варшаве кандыдатаў на святароў браў на сябе ўрад, чакаючы ўзамен адпаведнай працы сярод праваслаўных вернікаў. Спа-чатку частка гэтых выпускнікоў прайшла практыку як вайсковыя капеланы і атрымалі афіцерскае званне. У 1935 г. яны пачалі ствараць структуру руху гэ-так званых “праваслаўных палякаў”. У ліпені 1935 г. у Беластоку ўзнікла Аб’яднанне праваслаўных палякаў імя Юзэфа Пілсудкага. Арганізацыя выс-тупіла з патрабаваннем увядзення польскай мовы ў богаслужэнне і ўсё царкоўнае жыццё. Неўзабве такія арганізацыі ўзніклі ў Гродне, Вільні, Слоні-ме, Валожыне, Баранавічах, Ваўкавыску і Навагрудку.Гродзенскі дом правас-лаўных палякаў імя Стэфана Баторыі заснавалі , між іншым, вайковыя капе-ланы. Акрамя аб’яднання і салідарнаці, мэтай таварыства “Дом палякаў пра-васлаўнага веравызнання імя Стэфана Баторыі” у Гродне абвяшчалася такса-ма “прапаганда сярод членаў таварыства асноў выхавання дзяцей добрымі грамадзянамі Полькай Рэспублікі”. Пачатак рэгулярнага друку руху “правас-лаўных палякаў” паклаў зварот мітрапаліта Дыянісія 16 лістапада 1936 г. да Міністэрства веравызнання і грамадскай асветы з просьбай аб фінансавай падтрымцы для выдання польскамоўнай рэлігійнай літаратуры.[20;83с.] У праграмнай дэкларацыі яны дамагаліся , каб кожны праваслаўны паляк ат-рымаў магчымасць прадэманстраваць сваю нацыянальнасць і пачуццё сувязі з усім польскім народам.
Рух праваслаўных палякаў поўнасцю падтрымліваўся ўладамі як метад абме-жаванне беларукага руху.
Цяжка акрэсліць, у якой ступені на гатоўнасць Царквы да ўдзелу ў асіміляцыі беларусаў уплывалі дзяржаўныя датацыі. У 1936 г. урад выдзяліў на пад-трымку Праваслаўнай царквы 1 333 600 злотых, у тым ліку на аплату іерархам і святарам – 1 053 600. Астатнія амаль 300 000 былі выдаткаваны на стыпен-дыі, утрыманне епіскапскіх канцылярыяй і рамонт святыняў. Бэджэт Гродзен-скай епархіі складаў 167 000 злотых, з якіх 106 000 – дзяржаўныя датацыі. Ахвярадаўца такіх сродкаў меў права чакаць удзячнасці.
Пасля смерці Пілсудскага Сінод епіскапаў Праваслаўнай Царквы выдаў адозву да вернікаў, у якой гаварылася пра вялікую страту польскага народу. Сінод выступаў як прадстаўнік польскага грамадства. Восенню1935 г. адбы-ліся з’езды духавенства Віленскай, Гродзенскай, Палескай і Валынскай пра-васлаўных епархій. Епіскап гродзенскі Антоній адкрыў з’езд на польскай мове і заахвоціў святароў, каб бралі з яго прыклад. Гродзенскі з’езд прыняў паста-нову: для ўшанавання памяці Пілсудскага весці навучанне закону Божага ў Гродзенскай епархіі на польскай мове і пачаць падрыхтоўку прапаведавання на той жа мове.
З лютага 1936 г. часопіс “Слова”, выдаўцом якога была Варшаўская мітрапо-лія, стаў друкавацца на польскай мове. У сакавіку з’явіўся таксама новы часо-піс – “Газета праваславна”, фінансаваная Міністэрствам вайсковых спраў. Абодва часопіса прапагандавалі неабходнасць пераводу літургічнага парадку з рускай і царкоўнаславянкай на польскую мову. У справаздачах ваяводаў у 1936 – 1937 гг. падкрэслівалася, што са святарамі ў гэтым плане наогул не бы-ло прадлем. Па меры магчымасці пашыралася прысутнасць польскай мовы ў царкве. Праўда, праблемы былі з вернікамі, якія дэманстратыўна выходзілі са святыняў, калі толькі святар начынаў гаварыць на дзяржаўнай мове.
Новая нацыянальная палітыка Царквы крытыкавалася беларускай прэсай. На старонках “Беларускай крыніцы” і “Роднага краю” часта з’яўляўся тэзіс, што тыя самыя епіскапы, якія раней праводзілі русіфікацыю, цяпер з такім самым інтузіязмам паланізуюць сваіх вернікаў. Несумненна, паланізацыю праводзі-лі, але без інтузіязму. Пра інтузіязм можна гаварыць толькі ў адносінах да вы-пускнікоў Варшаўскага ўніверсітэта.
У адказ на крытыку Сінод епіскапаў 12 кастрычніка прыняў пастанову аб па-шырэнні полькай мовы ў літургічным парадку. Было вырашана на працягу трох гадоў зрабіць пераклад неабходных тэкстаў.
У 1937 – 1938 гг. епіскапам гродзенскім стоў палкоўнік Сава (Саветаў), а віленскім вікарным епіскапам – палкоўнік Мацвей (Сямашка). Абодва былі прыхільнікамі хуткай паланізацыі царквы ў паўночна- усходніх ваяводствах.
У структуры Праваслаўнага навукова- выдавецкага інтытута, заснаванага ў Гродне па ініцыятыве галоўнага праваслаўнага капелана польскага войска Сімяона (Федаронькі)[21, 130с.], было створана 6 секцый – багаслоўная, гіста-рычная, архіўна- бібліаграфічная, тэрміналагічная, царкоўнага мастацтва і па падрыхтоўцы праваслаўнай энцыклапедыі. Супрацоўнікі ўстановы праводзілі лекцыі па багаслоўскіх праблемах і пытаннях царкоўнай гісторыі, друкавалі па- польску часопіс “Голас праваслаўя”, брашуры. Выдавецкая, навукова- прапагандысцкая дзейнасць ажыцяўлялася выключна за кошт субсідый польскага урада і мясцовых огранаў улады. У студзені 1939 г. Праваслаўны навукова- выдавецкі інстытут пачаў выдаваць на польскай мове штомесячны часопіс “Праваслаўны агляд”. 3 мая 1939 г. у Вільні пачаў выдавацца польска-моўны “Праваслаўны двухтыднёвік”. Навукова- тэарэтычны ўзровень усіх вы-данняў Праваслаўнага навукова- выдавецкага інстытута быў слабым.
У красавіку 1939 г. у Гродне Праваслаўным навукова- выдавецкім інстытутам быў надрукаваны зборнік Казанняў і рэлігійных прамоваў на польскай мове. Яго выданне было прафінансавана дзяржавай. Святары на кожную нядзелю і свята атрымалі канспекты пропаведзяў, якімі павінны былі карыстаца. Дзяр-жаўныя ўлады сакрэтна правяралі рэалізацыю на практыцы гэтага распара-джэння. У Палекай епархіі ў ліпені 1939 г. кля 40% казалі пропаведзь паводле зборніка, прыблізна 1% духоўнікоў адмовіліся гэта рабіць, а 20% прапаведа-вала традыцыйна па- руску.
З сярэдзіны 1930-х гг.у моўна- культурнай сферы грамадска- царкоўнага жыцця Заходняй Беларусі ўсё больш фарсіраваўся працэс выцяснення рускай мовы, узмацняліся пазіцыі польскай мовы, культуры. Школьныя ўлады ў многіх паветах настойвалі на польскамоўнам выкладанні рэлігіі. Для ўздзеян-ня на духавенства, што адмаўлялася выкарыстоўваць польскую мову ў гра-мадска- царкоўным жыцці, практыкаваліся затрымкі дзяржаўных датацый. Паводле тэзісаў, распрацованых ў канцы 1935 г. міжведаманым Камітэтам нацыянальных спраў, праваслаўная царква павінна была стаць інструментам насаджэння польскай культуры ў заходнебеларускіх землях. Пашырэннем польскасці сярод беларускага насельніцтва пачалі займацца маладыя свята-ры, выпускнікі Віленскай семінарыі і тэалагічнага факультэта Варшаўкага ўні-версітэта. Першыя польскамоўныя богаслужэнні адбыліся 11 лістапада 1935 г. у кафедральным саборы ў Беластоку і гарнізоннай царкве ў Гродне. 1 сака-віка 1936 г. пры падтрымцы Міністэрства вайсковых праў пачалося друкаван-не па- польску выдання “Газета православна” , якое павінна было спрыяць праваслаўнай супольнасці з Польскай дзяржавай і польскай культурай .
Паводле “Унутранага статута” праваслаўнай царквы, які быў падпісаны 18 ліс-тапада 1938 г. замест “Часовых правілаў” 1922 г., і фактычна замацаваў яе поўнае падпарадкаванне Польскай джяржаве, афіцыйнай мовай царкоўнага жыцця стала польская. Дэрусіфікацыя, барацьба з беларускім і украінсім ру-хамі, выдаленне рускай мовы з навучання рэлігіі ў школе, царкоўных пропа-ведзяў былі ўлічаны ў ліку асноўных мер ў дырэктыўны ліст ад 21 снежня 1938 г. “Рэлігійная палітыка са спецыяльным разглядам праваслаўнай праб-лемы” міністра веравызнання і грамадскай асветы В. Свентаслаўскага. Павод-ле ацэнак польскіх уладаў, 1939 г. у Палескім ваяводстве навучэнне рэлігіі фармальна адбывалася на польскай мове, у тых прыходах, дзе вернікі старэй-шага ўзросту не ведалі польскай мовы, дапускалася мясцовая гаворка.
Такім чынам, ня гледзячы на тое, што былі створаны фармальныя падставы для выкарыстання ў царкве беларускай мовы, на практыцы беларусы не мелі магчымасці выкарыстаць сітуацыю і стварыць з царквы магутную падтрымку нацыянальнага адраджэння. Перашкодамі былі пераважна рускае па нацыя-нальнасці і на духу праваслаўнае духавенства, не зацікаўленае ў нацыяналь-ных інтарэсах беларусаў, а таксама слабасць і эпізадычнасць самога беларус-кага праваслаўнага руху. Вышэйшая праваслўная іерархія супрацоўнічала з урадам і дзейнічала ў асноўным у рэчышчы агульнай палітыкі. Абвешчаная дзяржавай свабода веравызнанняў была не больш чым дэкларацыяй.
Дзяржаўныя ўлады не імкнуліся да беларусізацыі царквы. Проста неабходна было падважыць непарушныя да таго моманту яе расійскія асновы для дасяг-нення асноўнай мэты – дэруіфікацыі царквы і падрыхтоўкі яе да прыняцця польскай мовы. Кіраўніцтва Польшчы не перашкаджала спробам беларусі-зацыі царквы. Характэрнай была пазіцыя беластоцкага ваяводы Стэфана Папяроўскага. Ён прызнаў, што ўвядзенне ў набажэнствы і ў літургічныя тэкс-ты роднай мовы прыхаджан будзе значна спрыяць аслабленню рускага ўплы-ву на “крэсах”, а таксама стварнню тыпу праваслаўнага верніка, свядомасць якога адрознівалася б ад свядомасці праваслаўных за ўсходняй мяжой Польскай дзяржавы.
Заключэнне
Праведзены аналіз праваслаўнага грамадска- царкоўнага жыцця на тэрыторыі Заходняй Беларусі на працягу 20 – 30 гг. ХХ ст. паказаў, што пад ўплывам шэрагу фактараў у культурна- моўнай сферы назіраліся тэндэнцыі , розныя па сваё значнасці і выніковасці. З боку польскіх дзяржаўных структур выразнай была тэндэнцыя па абмежаванню рускага характару Праваслаўнай Царквы, яе дэрусіфіацыю і паланіцацыю, асабліва з сярэдзіны 1930-х гг., што з’яўлялася састаўной часткай планаў нацыянальна- культурнай асіміляцыі заходнебеларускага насельніцтва і ўмацавання пазіцый польскай культуры. Адбывалася не толькі ідэалагічнае абгрунтаванне , але і практычнае паўся-дзённае выкарыстанне структур Праваслаўнай Царквы ў якасці інструмента паланізацыі беларускага насельніцтва. Разам з тым праваслаўнае духавен-ства да сярэдзіны 1930-х гг. прытрымлівалася традыцыйнага падыходу ў рэлігійнай практыцы і зносінах з вернікамі. Рускае культурна- моўнае ася-родзе ў жыцці праваслаўнай супольнасці захоўвалася пад уплывам розных рэлігійна- кананічных, культурна- гістарычных, ідэалагічна- палітычных, сацыяльна- пліхалагічных , дэмаграфічна- ўзроставых і іншых фактараў.
Неаднародныя па сваіх праграмных устаноўках беларускія праваслаўныя грамадска- царкоўныя таварыствы не змаглі пераўтварыцца ў масавыя і ўплывовыя грамадскія аб’яднанні, хоць яны і выступалі за спалучэнне рэлігійных і нацыянальных каштоўнасцей. Беларусізацыя не была масавага пашырэння, была абмежавана толькі асобнымі мясцовасцямі Заходняй Беларусі, не атрымала істотнай падтрымкі з боку заходнебеларускіх грамадска- палітычных сіл.
Спіс літаратуры
Касяк, І. З гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу/ І. Касяк. – Нью – Йорк : БЦР, 1956. – 191 с.
Мартос, А. Белорусь в исторической государственной и церковной жизни : в 3 ч. – Минск : Белоруский экзархат РПЦ, 1990. -295 с. – Репринт. Изд.
Свитич, А.К. Православная церковь в Польше и её автокефалии / А.К. Свитич // Православная церковь на Украине и в Польше в ХХ столетии. 1917 – 1950. – М.: Крутицкое патриаршее подворье, 1997. – С. 86-298.
Papierzynska – Turek, M. Miedzu tradycia a rzeczywistoscia : panstwo wobec prawoslawia 1918 – 1939 / M. Papierzynska – Turek. – Warszawa : PWN, 1989. – 484 s.
Черепица, В.Н. Очерки истории православной церкви на Гродненщине (С древних времён до наших дней). В 2 ч. Ч. 2 / В.Н. Черепица. – Гродно: ГрГУ, 2005. – 440с.
Хрысціянства ў гістарычным лёсе беларускага народа /НАН Беларусі. – Гродна: ГрДУ, 2008. – 503 с.
Беларуская зарніца. – 1928. - №1. – С.6.
Церковная программа польской демократии // Воскресное чтение. – 1925. 1 февраля. – С.76.
Dziennik Vrzedowy MWRiOP. – 1927. - №2. – С.2.
ДАБВ. – Фонд 2059. – Воп. 1. –Спр. 4. Указы Палескай праваслаўнай кансісторыі (1927 г.)
Стан законавучыцельскай справы ў Віленскай епархіі ў 1928г. // Беларуская зарніца. – 1928. - №7- 8. – С.11- 15.
Urbanski, Z. Мniejszosci narodowe w Polsce / Z. Urbanski.- Warszawa : Мniejszosci narodowe, 1932. – 380 s.
Платформа беларускага Центральнага Аб’яднання выбарчага камітэту блоку нацыянальных меншасцей // Праваслаўная Беларусь. – 1927. - №5. – С. 4- 6.
Лабынцев, Ю.А. Литературное наследие В.В. Богдановича – белорусского сенатора ІІ Речи Посполитой / Ю.А. Лабынцев // Славяноведение. – 1997. - №3. – С. 39- 49.
Лабынцев, Ю.А. Заподнобеларусское наследие XVII – XX вв. / Ю. Лабынцев, Л. Щавинская ;РАН, Ин-т славяноведения, Нац. б-ка Беларуси. – Минск, 2004. – 328с.
Архиепископ Алексий. К истории Православной Церкви в Польше за десятилетие пребывания во главе ея Блаженнейшего Митрополита Дионисия (1923 – 1933) / архиепископ Алексий. – Варшава: Синодальная типография, 1933. На правах рукописи.
Mironowicz, A. Kosciol prawoslawny w Polsce. – Bialystok, 2006. – 734s.
Кумор, Б. История косцёла. Т. VIII. – Люблин. 2001. – 630с.
Хроника // вокресное чтение. – 1930. – 31 августа. – 552с.
Лабынцев, Ю.А. Литературное наследие «православных поляков» / Ю. Лабынцев, Л. Щавинская // Славяноведение. – 2000. - №3. – С. 89
Черепица, В.Н. «Православные поляки» на Гродненщине (1934 – 1939 гг.) /В.Н. Черепица. // 60- летие образования Гродненской области : материалы междунар. Науч. Конф., Гродно, 3 - 4 марта 2004 г., / отв. ред. В.А. Белозорович. – Гродно: ГрГУ, 2004. – С.123 – 133.
24
! |
Как писать рефераты Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов. |
! | План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом. |
! | Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач. |
! | Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты. |
! | Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ. |
→ | Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре. |