Реферат по предмету "Исторические личности"


Сымон Будны


Рэферат

На тэму:


Сымон Будны


Сымон Будны ( каля 1530г., в. Буды у Мазовii, Польшча – 13.1.1593), беларускi гуманiст, асветнiк, рэлiгiйны рэфарматар, фiлосаф, сацыёлаг, гiсторык. З сям`i дробнага шляхцiца. Скончыу факультэт вольных мастацтвау Кракаускага унiверсiтэта. З 1558 года выкладау на беларускай мове катэхiзiс у пратэстанцкай школе у Вiльне. З 1560 года кальвiнiсцкi прапаведнiк у Клецку. Адзiн з iнiцыятарау заснавання Нясвiжскай друкарнi, дзе выдау на беларускай мове «Катэхiзiс» (1562), «Пра апрауданне грэшнага чалавека перад богам» i iншыя творы. Незадаволены памяркоунасцю кальвiнiзму перайшоу на больш радыкальныя рэфармацыйныя пазiцыi антытрынiтарызму. У 1563 годзе у лiсце да швейцарскага тэолага Г. Булiнгера выказау сумненне у праудзiвасцi хрысцiянскага догмату тройцы. У сярэдзiне 1560-х гадоу вёу пiсьмовую палемiку з руска-праваслауным багасловам Арцемiем, устанавiу сяброускiя кантакты з друкарамi I. Фёдаравым i П. Мсцiслауцам. У 1564 годзе разам з Крышкоускiм пераклау на польскую мову и выдау у Нясвiжы «Гутаркi святога Юсцiна, фiлосафа i пакутнiка, з Трыфанам iудзеем». У 1572 годзе выдау Бiблiю, аднак яго каментарыi i заувагi да яе не былi змешчаны выдауцамi.

Рэлiгiйна-фiласофскiя iдэi Буднага ( канцэпцыя Бога, хрысталогiя, анталогiя) былi наватарскiя i не мелi прэцэдэнта у еурапейскай думцы. Ён спрабавау рэвiзаваць артадаксальнае вучэнне пра Бога у духу дэiзму. Адхiляу традыцыйнае вучэнне пра Тройцу и абвяшчау сапраудным богам толькi Бога Бацьку. «Дух» ператварыу з самастойнай i рауназначнай субстанцыi у атрыбут «Бацькi», яго творчую сiлу, бойскую свядомасць и волю. Найбольш радыкальна ён абышоуся з Хрыстом: выключыу яго з надсусветнага пачатку, абверг яго боскае паходжанне i звышнатуральнае нараджэнне. На аснове вялiкай колькасцi лагiчных, гiстарычных i фiлалагiчных аргументау, ён прыйшоу да высновы, што Хрыстос з`яуляуся не Богам, а самаадданным прапаведнiкам, высокамаральным чалавекам, за што i быу надзелены боскiмi ушанаваннямi, здольнасцю тварыць цуды. Ён адхiлiу думку пра тое, што у старым запавеце ёсць указанне пра будучае нараджэнне Хрыста. Прарокi, сцвярджау Будны, нiчога не ведалi i не маглi ведать пра Хрыста. Гэты тэкст – вынiк падробкi, на што яшчэ раней звярнули увагу Эразм Ратэрдамски i Себасцьян Кастэлия. Адмауленне Буднага спрадвечнага iснавання Хрыста як «боскай iдэi» падрывала канцэпцыю сярэдневяковага рэалiзму, паводле якой агульнае паняцце iснуе анталагiчна i папярэднiчае канкрэтнай рэчы, сцвярджала памяркоуна-наминалiстычную тэндэнцыю у фiласофii.

Iстотны момант рэлiгiйна-фiласофскiх поглядау Буднага – натуралiстычная iнтэрпрэтацыя бiблейскiх цудау, адмауленне замагiльнага свету и бессмяротнасцi душы. « Многiя вучоныя людзi, - пiсау ён у тракце «Пра найважнейшыя палажэнни хрысцiянскай веры», - лiчаць, што пасля смерцi душа чалавека будзе прыпадоблена цялеснай субстанцыi, якая цi пераносiць пакуты, цi зазнае асалоду, вандруючы з месца на месца, але гэта паганская, яурэйская i паэтычная памылковая думка… мертвыя не валодаюць ведамi, паколькi душы пасля смерцi нiчога не адчуваюць. Пасля смерцi кожнага чалавека, як святога, так i бязбожнiка, душа яго нiчога не ведае нi аб сабе, нi аб кiм-небудзь iншым, нiчога не адчувае, не пераносiць нi пакуты, нi уцехi… Памылковай з`яуляецца агульнапрынятае уяуленне людзей пра душы, быццам яны жывуць пасля смерцi, пераносяць пакуты цi маюць асалоду. Душа – гэта не што iншае, як чалавечае жыццё…». Гэта была матэрыялiстычная трактоука псiхафiзiчнай праблемы, уласцiвая шэрагу фiлосафау эпохi Адраджэння – П`етра Пампанацы, Гжэгажа Паула з Бжэзiн i iнш. Натуралiстычна вытлумачваючы бiблейскiя цуды, Будны прадбачыу некаторыя вывады Б. Спiнозы, у прыватнасцi яго думку, «што усё, аб чым расказваецца у Пiсаннi, адбылося натуральным шляхам».

Метадалагiчныя i гнасеалагiчныя погляды Буднага – адлюстраванне развiцця культуры i думкi эпохi Адраджэння. Будны – пераважна тэолаг, аднак ён не iгнаравау фiласофiю i iмкнууся выкарыстаць яе у творчай дзейнасцi. Як i Фама Аквiнскi, ён меркавау, што вера можа быць абгрунтавана рацыянальным спосабам, аднак лiчыу што у выпадку канфлiкту памiж розумам i верай вырашальнае слова належыць розуму. Сутнасць метаду Буднага – у яго герменеутычным майстэрстве, або вучэннi аб iнтэрпрытацыi Бiблii, выкладзеным у прадмове да лоскага выдання Новага Запавету (1574). Гуманiсты и рэфарматары эпохi Адраджэння сцвярджалi, што да Свяшчэннага пiсання трэба падыходзiць як да любога тэксту – гiстарычнага, фiласофскага i iнш. Iсцiна, паводле Буднага, знаходзiцца у Свяшчэнным пiсаннi у згорнутым выглядзе i яе адтуль неабходна здабыць i адэкватна перадаць. Дзеля гэтага чалавеку патрэбна пэуная культура, адукаванасць. Буднага успрыняу выпрацаванны Л. Вала и Эразмам Ратэрдамским рацыяналiстычны метад, якi дазваляу пры даследаваннi бiблейских тэкстау праводзiць лагiчны, фiлалагiчны, гiстарычны i натуралiстычны аналiзы. Атрыманне з Бiблii iсцiны, гэта значыць такога палажэння, каб яно не супярэчыла розуму i вопыту чалавека, магчыма толькi на аснове вывучэння як мага большай колькасцi фактау, усведамлення усёй карцiны з`вы. Будны настойвау на кантэкстуальным асэнсаваннi Бiблii, якое зробiць непатрэбнымi алегарычны i вербальны метады яе iнтэрпрэтацыi. Неабходна вывучаць, лiчыу Будны, як i кiм стваралiся i пiсалiся бiблейскiя кнiгi, прычыны iх скажэння и фальсiфiкацыi. Трэба не лiтаральна разумець тое цi iншае палажэнне, а iмкнуцца зразумець яго сэнс у агульным кантэксце, выразны тэкст парауноуваць з менш выразным, заблытаным, звышнатуральныя сiтуацыi вытлумачваюць у адпаведнасцi з розумам, логiкай, рэальным вопытам i ведамi чалавека i г. д. Рацыяналiстычна-натуралiстычны спосаб выяулення iсцiны, выкарыстаны перш за усё у адносiнах да бiблейскiх сiтуацый, адкрывау магчымасць такой iнтэрпрэтацыi прыроды, грамадства i чалавека.

Будны рашуча асуджау аутарытарызм i дагматызм у мысленнi, iнтэлектуальную нецярпiмасць i рэлiгiйны фанатызм каталiцкiх i пратэстанцкiх царкоуных i палiтычных дзеячау, тэолагау, якiя «не толькi пяром, але i агнем i мячом» укаранялi сваё вучэнне. «Суполка, - лiчыу ён, - павiнна быць аб`яднана духам вучэння, а не аутарытэтам асобы». Нельга «што-небудзь прыняушы, прытрымлiвацца гэтага пастаянна i абараняць любымi сродкамi». Ён рашуча асуджау Жана Кальвiна за тое, што па яго вiне загiнуу iспанскi вучоны Мiгель Сервет. Лiчыу, што спрэчныя пытаннi павiнны свабодна абмяркоуваць вучоныя i невучоныя людзi, настаунiкi i вучнi, прапаведнiкi i прыхаджане, багатыя i бедныя – дзе гэтай свабоды няма, там няма свабоды наогул.

Паводле Буднага, iндывiдуальны розум – найбольш важны iнструмент пазнання. Аднак паняцце не прыроджаныя, а фармiруюцца на аснове пачуццевага вопыту, веданне канкрэтных, адзiнкавых рэчау. Буднаму, як i яго папярэднiкам (Л. Вала, Рудольф Агрыкола, П`ер дэ ля Рамэ), уласцiва арыентацыя на натуральнае мысленне i натуральную мову. Шляхам семантычнага этамалагiчнага аналiзу ён iмкнууся дакладна вызначыць змест слова, адпаведнасць яго рэчы («логас», «рай», «парог», «жорау», «пiла» i iнш.), што сведчыла аб намiналiстычнай, рэнесансава-гуманiстычнай тэндэнцыi у яго гнасеалогii i яе антысхаластычнай накiраванасцi. З гэтага аспекту ён разглядау i арыстоцелеускую логiку (называу яе «дыялектыкай»). «Што да таго, - пiсау Будны, - што я свае довады будую у форме сiлагiзмау, то я гэта раблю для лепшага разумення i сувязi. Хай мае паважаныя апаненты ведаюць i памятаюць, што наука гутаркi (логiкi), якая па-грэчаску называецца дыялектыкай, не выдумана фiлосафамi, як гэта звычайна мяркуюць, а дадзена чалавеку Богам як асаблiвы дар i звязана з яго прыродай. Усё гэта, вывучаючы i наглядаючы, разумныя людзi падвялi пад асобыя правiлы i вытлумачылi. У далейшым бязбожнiкi сказалi гэтае пытанне i ператварылi яго у сафiстыку, якой цяпер многiя займаюцца… У дыспутах Апосталау знойдзеш такiя довады, як быццам бы iх пiсалi Парфiрый цi сам Арыстоцель… Нават у дыспутах самога Iсуса Хрыста можна убачыць дыялектычныя сiлагiзмы».

Этыка Буднага – тэндэнцыя да рэвiзii некаторых палажэнняу традыцыйнай хрысцiянскай маральнай дактрыны, узбагачэння яе новымi iдэямi, узгадненне з фiласофска-этычнымi вучэннямi Адраджэння i Рэфармацыi. Адной з такiх iдэй была iдэя маральна-духоунай свабоды чалавека. Погляд Буднага на Хрыста як на выдатнага чалавека, якi за свае маральныя якасцi быу удастоены «боскасцi», падводзiу да думкi, што гэтая магчымасць патэнцыяльна зберагаецца за кожным смяротным чалавекам, якi iмкнецца дасягнуць маральнага удасканалення. Хрысталогiя Буднага – своеасаблiвае адлюстраванне рэнесансавай канцэпцыi (Пiка дэ ла Мiрандала i iнш) пра тое, што чалавек намаганнем асабiстай волi можа зрауняцца з Богам. Але ж iдэя маральнай свабоды мела i свой «адваротны бок», яна служыла крынiцай канцэпцыi «уседазволенасцi».

Асноуная этычная iдэя, выкладзеная Будным у «Катэхiзiсе», - iдэя рэлiгiйна-маральнага адраджэння. У прадмове ён пiсау пра скажэнне сапрауднага хрысцiянства у каталiцтве i праваслауi, падмену свядомай i шчырай веры i маралi фармальнай i паказной. Таму у духу пратэстантызму ён акцэнтавау увагу на асабiстай рэлiгiйнасцi маральнасцi чалавека. Асновай веры, паводле Буднага, з`яуляюцца не дагматыка, абрады i лiтургiя, а этыка, якая змяшчаецца у боскiм адкрыццi, гэта значыць у Бiблii. Сваиiм свецкiм жыццём, штодзённай дзейнасцю, працавiтасцю, сумленнасцю чалавек заслугоувае выратавання, бо ён нясе асабiстую маральную адказнасць перад Богам за свае учынкi. У этыцы Буднага зауважаюцца рысы новай, буржуазна-дэмакратычнай маральнай свядомасцi, якая зыходзiла з прыярытэту правоу чалавека, асобы, што праз два стагоддзi было генияльна зафiксавана у этыцы I. Канта.

Сацыяльна-палiтычныя погляды Буднага – адлюстраванне памяркоунай апазицыi у беларускiм рэфармацыйна-гуманiстычным руху. Памяркоуныя мыслiцелi-гуманiсты, у iх лiку i Будны, абгрунтоувалi шэраг характэрных для эпохi Адраджэння i Рэфармацыi праблем аднаулення, рэфармавання iснуючых грамадскiх iнстытутау, сацыяльна-палiтычнага iдэалу, нацыянальнай культуры, рэлiгiйнай свабоды i iнш. Асаблiвасцю праграмы памяркоунай апазoiцыi з`яулялiся пазiтыуныя у сваёй аснове адносiны да iснуючых грамадскiх i дзяржауных iнстытутау. Пераутваральная дзейнасць меркавалася у межах наяунага соцыума, змяненню падлягала не систэма цалкам, а яе элементы. Прызнавау Будны i прыватную уласнасць. «Абы кожны чалавек, - пiсау ён у «Катэхiзiсе», - маетность свою мел у моцы сваей». Разам з тым ён прапанавау радыкальную рэформу усёй систэмы царкоунага землеуладання: зямля павiнна належаць не манастырам, а царкоуным абшчынам, даходы ад яе павiнны iсцi на школьную адукацыю, утрыманне настаунiкау, бедных вучняу, прапаведнiкау, будаунiцтва бальнiц i дамоу для састарэлых. Ухвалявау ён i iснуючыя феадальныя адносiны, нават прагоннiцтва, быу рашучым працiунiкам супрацiулення сялян сваiм гаспадарам, аднак не апраудвау крайнасцей феадальнага ладу, яго найбольш жорсткiх праяу. «А кто таков теперичи ест до подданных, абы не драл, абы дивных формтылев ко вылупению их маетности невымышлял, - пiсау ён пра беларускiх паноу i шляхту. – А кто на старых, азвыклых павиннастях переставаець! Вси на тое ся удали, абы великие доходы в мире… А тое всё от поту, або радней от крави убогих людей мусить господар силою, або хитростию вылупити». Будны быу прыхiльнiкам сацыяльнай гармонii, мiрнага суiснавання усiх саслоуяу феалальнага грамадства. Высока ставiу працу гарадскiх рамеснiкау, прадпiсвау «честь отдаватi» майстрам «заровно» з феадаламi. Кожны, лiчыу ён, павiнен займаць пэунае адведзенае яму гiстарычнымi абставiнами месца у грамадстве. Дзяржауная улада – боскае устанауленне, i ёй неабходна падпарадкавацца. «Сапраудны хрысцiянiн», на думку Буднага, мог займаць дзяржауныя пасады, звяртацца у суды, паколькi гэта iнстытуты не супярэчаць евангельскаму вучэнню. Палiтычны iдэал яго – «фiлосаф на троне», гэта значыць асветны манарх, якi «павiнен акружаць сябе мудрымi i вучрнымi людзьмi, з якiмi б ён мог параiцца, як дзейнiчаць у цяжкiх абставiнах». Войны ён падзяляу на справядлiвыя, у якiх рэкамендавау прымаць удзел, i несправядлiвыя, якiя асуждау.

У «Катэхiзiсе» у духу Скарыны заклiкау пануючыя колы, у прыватнасцi князёу Радзiвiлау, клапацiцца аб развiццi беларускай культуры, адукацыi, роднай мовы. «Абы вашы княжыцкия миласти – пiсау ён, - не только в чужоземских языцех кохали, але бы ся теж… и того здавна славного языка словенского розмиловати и оным ся бавити рачили». Iдэi Буднага аб развiццi беларускай мовы, культуры – адзiн з фактарау устанаулення нацыянальнай свядомасцi. Разам з тым ён сцвярджау неабходнасць засваення усёй сукупнасцi еурапейскай культуры, асуджау езуiтау за iх рэлiгiйную нецярпiмасць, папракау тых праваслауных дзеячау, якiя iмкнулiся адмежавацца ад заходнееурапейскай адукаванасцi.




Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.