Реферат по предмету "Английский язык"


Аркадзь Куляшоў Беларус

Аркадзь Куляшоў


Народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў нарадзіўся 6 лютага 1914 г. у мястэчку Саматэвічы Касцюковіцкага раена
Магілеўскай вобласці. Яго бацькі былі настаўнікамі, але ўвесь уклад сямейнага жыцця быў блізкі да сялянскага. У 1970 г. у паэме « Далека да акіяна » А.
Куляшоў пісаў пра родную хату, у якой прайшло маленства:

Токам і адрынаю,

Правай палавінаю,

Кухняю гаротнаю,
Скрухай калаўротнаю
На краю сяла, --

Чым ты толькі, родная

Хата, не была?

Сапраўды, у сялянскай хаце, бывала, і сушылі збожжа,і малацілі, і ткалі, а ў зімовыя дні
яна часам была прытулкам і для маленькага цялятка – вялікай дзіцячай уцехі.

Хата вясковага настаўніка А. Куляшова ў Саматэвічах пасля Кастрычніка 1917 г.
набыла, аднак, сваю адметнасць:

А сягоння ў змрочную

Хаты цішыню 

Хлынулі святочныя

Гукі ўпершыню.

Не паны заехалі

З песняй, -- не ўпару, --

З музыкай, як некалі,

У госці к карчмару.

Не!.. Гуртка мастацкага

Тут вячрні збор –

Скокі заліхвацкія,

Самадзейны хор.

У сталыя гады А. Куляшоў з удзячнасцю ўспамінаў родную хату, якая ў Саматэвічах
стала своеасаблівым клубам – культурным цэнтрам мястэчка.

Дзіцячыя гады А. Куляшова прайшлі ў час рэвалюцыйнага абнаўлення жыцця. Новыя,
калектывісцкія адносіны складваліся паміж людзьмі. Маладое пакаленне расло ў атмасферы дружбы і таварыскасці, яно не ведала страху перад заўтрашнім днем.
Усе гэта спрыяла актывізацыі творчых сіл асобы.

Паэтычны талент А. Куляшова абудзіўся рана. Пісаць вершы ен пачаў з сямі гадоў, а ў 1926
г. Клімавіцкая раенная газета « Наш працаўнік » надрукавала яго верш « Ты мой брат ». Аўтару было ў гэты час дванаццаць гадоў. Пасля сканчэння Саматэвіцкай
сямігодкі Аркадзь Куляшоў паступіў вучыцца ў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум. Тут ен блізка сышоўся з маладымі паэтамі, якія групаваліся вакол студыі
тагачаснага літаратурнага аб'яднання « Маладняк ». Вялікае пачуцце дружбы моцна з'яднала яго са Змітраком Астапенкам і Юліем Таўбіным – таксама таленавітымі
паэтамі.

З 1931 г. па 1933 г. Аркадзь Куляшоў вучыўся на літаратурным факультэце ў Мінскім
педагагічным інстытуце. Прыязджаючы дамоў на канікулы, ен актыўна ўключаўся ў працоўнае жыцце вескі.

У пачатку 30-х гг. выйшлі першыя зборнікі вершаў А. Куляшова – «ПА песню, па сонца » і «Медзі дождж » ( 1933). Яны прасякнуты пачуццем радаснага
самасцвярджэння асобы ў грамадстве. Разам з тым увагу Аркадзя Куляшова прыцягваюць і трагічныя падзеі нядаўняга мінулага. Пра лес інвалідаў першай
сусветнай вайны А. Куляшоў расказаў у паэме « Крыўда».

Пачатак 30-х гг. быў надзвычай складаным у літаратурным жыцці. У гэты час некаторыя
крытыкі перакрэслівалі значэнне культурнай спадчыны, ставіліся з пагардай да выдатных твораў нашых класікаў. Аркадзь Куляшоў, нягледзячы на сваю маладосць,
заставаўся цвердым у сваіх поглядах на літаратуру. Ен ведаў, што фармальнае штукарства збядняе літаратуру, што творчасць Купалы і Коласа з'яўляецца вялікай
школай для маладога пісьменніка. « Усе часцей і часцей,-- пісаў пазней А. Куляшоў пра гэты перыяд свайго творчага жыцця,-- звяртаюся да крыніц народнай
творчасці, да твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пушкіна і Някрасава ». Вялікую ролю ў творчым лесе А. Куляшова адыграла паэма « Краіна Муравія» А.
Твардоўскага. « Я ніколькі не перабольшу, калі скажу, што, як паэт, сваім нараджэннем абавязаны менавіта гэтаму твору », -- так пісаў А. Куляшоў у 1962 г. Пазней ен
прысвяціў памяці А. Твардоўскага сваю паэму « Варшаўскі шлях », у якой раскрыў велічнае аблічча выдатнага рускага паэта.

У другой палове 30-гг. А. Куляшоў напісаў шэраг твораў пра маладое пакаленне савецкіх людзей, шчырых у сваім імкненні аддаць сілы Бацькаўшчыне, верных у
сяброўстве і дружбе. Да ліку такіх твораў адносяцца паэма-песня « У зяленай дуброве », аб'яднаныя ў цыкл « Юнацкі свет ».

А. Куляшоў востра перажываў трагедыю першых дзен Вялікай Айчыннай вайны. 24 чэрвеня ен пакінуў разбураны Мінск, пяшком прайшоў « горкі шлях » да Оршы, а ў
Калініне добра-ахвотна ўступіў у рады Чырвонай Арміі. Пасля вучобы ў Ноўгарадскім ваенна-палітычным вучылішчы А. Куляшоў працаваў у армейскай газеце
« Знамя Советов ». На старонках франтавога друку паэт расказваў пра суровую праўду змагання з фашысцкімі вылюдкамі, пра мужнасць і стойкасць
байца-камсамольца на Бранскім фронце, якога фашысты на марозе аблілі вадой, пра безыменнага мінаметчыка, які на сваім участку стрымліваў наступленне фашысцкай
дывізіі « Дзень на перадавой, вечар у дарозе, ноч у зямлянцы, дзе пры цьмяным святле газоўкі пісаліся вершы, нарысы, артыкулы, заметкі. А раніцою ўсе гэта
ўжо чыталася ў палках і на батарэях » -- так пісаў пра работу франтавога журналіста рускі паэт Аляксей Суркоў. Так праходзілі на фронце дні і ночы і ў
Аркадзя Куляшова.

Ва ўмовах франтавога жыцця А. Куляшоў здолеў напісаць выдатныя мастацкія творы за
незвычайна кароткі час. У жніўні 1942 г. ен напісаў паэму « Сцяг брыгады » -- кнігу пра байца, які зведаў горыч разгрому брыгады, страту баявых сяброў, але
выйшаў з варожага акружэння разам з параніным камісарам. У паэме « Дом №24 », напісанай таксама ў гады вайны, А. Куляшоў расказаў пра абуджэнне жыцця на
папялішчах вайны, пра вяртанне да жыцця чалавечых душ, спапяленых вайной. Назаўжды ў народнай памяці застануцца героі напісаных А. Куляшовым у гады вайны
балад — дзеці і сястра камандзіра партызанскай брыгады Міная Шмырова, расстраляныя фашыстамі, камсамолец, абліты на марозе ледзяной вадой мужныя
беларускія дзяўчаты, якіх фашысты вывезлі ў Германію,але не змаглі зламаць духоўна. Пра гэта Аркадзь Куляшоў расказаў у такіх творах, як « Балада аб
чатырох заложніках », « Камсамольскі білет », «Ліст з палону », «Над брацкай магілай ». Гэтыя творы ў гады вайны не толькі гаварылі суровую праўду пра
пакуты і мужнасць нашага народа — яны былі і застаюцца крыніцай духоўнай сілы чалавека.

У пасляваенны час А. Куляшоў таксама напісаў шмат твораў пра выдатных сыноў нашага народа. Найбольш значнымі ў гэты час кнігамі былі зборнікі вершаў
«Камуністы », « Новая кніга », « Сасна і бяроза », а таксама паэмы « Цунамі », « Далека да акіяна », « Варшаўскі шлях ». Цыкл вершаў «Маналог », прысвечаны
памяці З. Астапенкі і Ю. Таўбіна, беспадстаўна абвінавачаных у гады культу асобы Сталіна. Пра выдатнага кіраўніка нацыянальна – вызваленчага руху ў 1863
г. Кастуся Каліноўскага А. Куляшоў расказаў у драматычнай паэме « Хамуціус » (1975). Назва твора паходзіць ад падпольнай мянушкі, якую ўзяў сабе К.
Каліноўскі, падкрэсліўшы тым самым сваю блізкасць да сялян, якіх паны называлі хамамі.

Паэзія А. Куляшова – гэта ўсхваляваны маналог пра людзей, якія ва ўпартым змаганні з
варожымі абставінамі застаюцца непераможнымі духоўна. Раптоўная смерць абарвала 4 лютага 1978 г. паэтычны маналог мужнага паэта – мысліцеля і грамадзяніна, але
ў яго творах назаўседы засталіся жыць вобразы лепшых сыноў нашага народа – жывая памяць пра гераічнае мінулае. У творах навечна застаўся з намі і вобраз
паэта, які ўзбагаціў беларускае мастацкае слова новым сэнсам – паглыбленым разуменнем сутнасці эпохі. Пра гэта вельмі добра сказаў Янка Брыль: « Да болю
часам шаблонная фраза: « У асобе яго мы страцілі… ». Не, у асобе Аркадзя Куляшова мы – у самым шырокім, трывалым гучанні гэтага мы – набылі, маем паэта,
значэнне якога надзейна мацуе вечнасць нашага слова ».


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Еколого-економічна оцінка природоохоронної діяльності підприємства СП "Шахта ім. В.І. Леніна"
Реферат Iii анализ и оценка достигнутых значений показателей для оценки эффективности деятельности органов местного самоуправления муниципального образования – городской округ город Скопин Раздел I. Анализ достигнутых показателей
Реферат Заяц
Реферат Биотропные параметры магнитных полей Влияние естественных электромагнитных полей на живые организмы
Реферат Как управлять человеческими ресурсами в быстро меняющемся мире
Реферат Внерациональные виды опыта
Реферат Предприятие. Признаки предприятия. Принципы деятельности предприятий. Организационно-правовые формы и банкротство предприятия
Реферат Роль пасивів у діяльності комерційного банку здобувачки Рязанцевої Наталії Володимирівни
Реферат Деякі випадки вживання артикля у французькій мові
Реферат Таможенные режимы понятие и сущность
Реферат Технологическая линия по производству кефира
Реферат Rational Choice Theory Essay Research Paper Rational
Реферат «Зоар» с комментарием «Сулам» Недельная глава «Лех леха», часть 1 Слушайте Меня, дерзкие сердцем
Реферат Christmas Essay Research Paper ChristmasChristmasChristmas is all
Реферат Galileo Essay Research Paper GALILEOGalileo 1564 1642