Вялікіграмадзянін і патрыёт Радзімы, ён усё сваё кароткае жыццё аддаў служэнню сваймународу. Адданы сын Беларусі, ён ўжо даўно пераступіў абсягі роднай зямлі. Яксвайго, яго прымалі далёка за межамі радзімы. НарадзіўсяМаксiм Багдановіч у 1891 г. у сям’і педагогаў у Мінску. Пад час з’яўленняМаксіма на свет ужо сталі добра прыкметнымі рысы нацыянальнага адраджэннябеларускакга народа. Нягледзячы на цяжкія вынікі расправы з пастаўннем КастусяКаліноскага, кінутыя ім у глебу зернейкі не прапалі, пайшлі ў рост. Бацькапаэта, Адам Ягоравіч, быў вядомым беларускім этнографам, фалькларыстам,гісторыкам. Маці, Марыя Апанасаўна, закончыла Санкт-Пецярбургскую земскуюнастаўніцкую школу, добра ведала літаратуру. Высокая адукаванасць бацькоў, прагада ведаў спрыялі ўсебаковаму развіццю Максіма. Дзяцінства паэта прайшло ўГродне. Сям’я была шчаслівай, дружнай. Але неўзабаве прыйшло гора. На 28 годзежыцця памірае маці. У 1896 г. сям’япераязджае ў Ніжні Ноўгарад. Каля 12 гадомсям’я жыве побач з М. Горкім, які быў сябрам бацькі. У1902г. Максім паступае ў першы клас Ніжненаўгародскай мужчынскай гімназіі. У гэтычас ён піша свае першыя вершы на беларускай мове. У1907 г. бацька пераязджае па службе ў Яраслаўль. Там будучы паэт заканчваегімназію, потым – юрыдычны ліцэй. У1907 г. у віленскай газеце “Наша ніва” быў змешчаны першы твор М. Багдановіча – алегарычнае апавяданне“Музыка”. У 1909 г. убачылі свет вершы паэта “Над возерам”, “Вадзянік”, “Змяіныцар”, “Зімой”. Чытаеш гэтыя вершы – і перад табою быццам паўстае беларускаязямля са сваім хараством і таямніцамі, старымі барамі, цёмнымі пушчамі. У1911 г. Беларусь прыняла свайго сына. Хаця здароўе паэта ў той час давала абсабе знаць, ён рваўся на радзіму. Некалькі дзён Багдановіч жыве ў Вільні, паслядва месяцы жыве ў фальварку Ракуцёўшчына, недалёка ад Маладзечна. Менавіта ўгэты час нарадзіўся цыкл вершаў “Старая Беларусь”, у які ўвайшлі вершы луцкіяткачыхі”,”Летапісец”. У 1916 г. М. Багдановіч вярнуўсяў Мінск. Ён шмат працуе, задумаў напісаць хрэстаматыю для пачатковай школы. Алехвароба, якая забрала яго маці і брата, падабралася і да Максіма. Сябры паслаліяго на лячэнне ў Ялту. У Ялце на 25-м годзе жыцця, 25 мая 1917 г. ад сухотаўпамёр малады паэт. Ён пакінуў нас маладым, але яго спадчына свеціць людзям ісёння. Дапачатку 90-х гадоў вучоным удалося рассеяць створаны польскімі і рускімішавіністамі міф аб спрадвечнай адсталасці беларускага народа, яго няздольнасціда самастойнага нацыянальнага развіцця. Працы па гісторыі і культурыбеларускага народа асабліва папулярнымі былі ў моладзі, што вучылася ў вышэйшыхнавучальных установах Пецярбурга і Масквы з іх багатымірэвалюцыйна-дэмакратычнымі традыцыямі. Выкладзеная студэнтамі з Беларусі настаронках падпольнага гектаграфічнага часопіса «Гомон» (выдаваўся ў 1884 годзеў Пецярбургу) ідэя аб існаванні самабытнага беларускага народа, перспектывахяго захавання і развіцця адыграла велізарную ролю ў нацыянальна-культурнымадраджэнні нашага краю. Ад таго часу яна практычна не замірала ў асяроддзінайбольш адукаванай, нацыянальна самасвядомай часткі беларускай нацыі,беражліва перадавалася ад старэйшых да малодшых пакаленняў. Не будзь у нас нарубяжы XIX—XX стагоддзяў такога ажыўлення ў народзе, наўрад ці на беларускайзямлі раскрыўся б яркі пісьменніцкі талент Янкі Купалы, Якуба Коласа, МаксімаБагдановіча, аказалася б рэальным выданне на роднай мове газет і кніг,падручнікаў. Праўда,у дваццацігадовага Максіма была зусім іншая ацэнка апошніх дзесяцігоддзяў XXстагоддзя. «На вялікі жаль,— пісаў паэт,— гэта былі нудныя 80-я і 90-я гады,калі ўсякая жывая справа зараз жа і заціскалася, калі грамадзянская думкакрэпка спала, калі ўсё жыццё якась пашарэла і прынікла. Не трэба і казаць, штоніякага колькі-небудзь прыкметнага беларускага руху тады і ў паміне не было, бонацыянальная свядомасць не магла развівацца ў народзе без помачы ўласнайінтэлігенцыі, а яна толькі што яшчэ пачынала адслаівацца». Алеможна сказаць, што праз дваццаць гадоў пасля задушэння паўстання 1863—1864гадоў яе сілы не толькі аднавіліся, але і ўзняліся на новы віток. Па гісторыі ікультуры, этнаграфіі і фальклору, мове Беларусі з'явілася столькі прац, што длялюдзей, якія былі знаёмы хоць часткова з імі, ужо не існавала пытання — ёсць ціняма самабытнага беларускага народа. Уступленню яго ў нацыянальны рухсадзейнічалі падзеі, што адбываліся тады ў краінах Еўропы, а таксама насуседняй Украіне, якая ў гэтай справе дасягнула значна большага поспеху заБеларусь. Вяхой,якая адзначае пункт пералому ў гісторыі беларускага адраджэння, МаксімБагдановіч справядліва называў 1905 год: «Падзеі, звязаныя з гэтым годам,стварылі ў народных масах імкненне разабрацца ў акаляючым жыцці і выклікаліліхаманкавы попыт на ідэалагічныя каштоўнасці. Пісаць для гэтага масавагачытача было неабходна перш за ўсё проста і зразумела, так што сама сабойз'явілася думка звярнуцца да беларускай мовы». Узяўшысяза пяро, адразу ж актыўна пачаў працаваць на карысць нацыянальна-культурнагаадраджэння, фарміравання этнічнай самасвядомасці беларускага народа і МаксімБагдановіч. У яго няма спецыяльнай манаграфічнай працы па дадзенай праблеме,але калі азнаёміцца з тым, што па ёй напісана ў розных артыкулах, дык прыйдзешда высновы, што асноўныя, найбольш важныя аспекты яе выдатным беларускім паэтамдаволі грунтоўна выкладзены. Таму ёсць усе падставы залічыць МаксімаБагдановіча да кагорты самых слынных архітэктараў беларускага нацыянальнагаадраджэння. Ён быў не толькі сынам, але і здольным, таленавітым прадаўжальнікамяго, асабліва ў другім дзесяцігоддзі XX стагоддзя, у многіх адносінах надзвычайскладаным і супярэчлівым.
КАШТОНАУСЦЬ РОДНАЙ МОВЫ
Максім Багдановіч да канца быў упэўнены, што захавацца, забяспечыць за сабойпачэснае месца сярод цывілізаваных народаў планеты Зямля беларусы змогуцьтолькі праз сваю родную мову. Невыпадкова яна з'яўляецца лейтматывам для многіхяго паэтычных і публіцыстычных твораў, асялком, якім ён вызначаў станнацыянальнай самасвядомасці народа. Прыцягненню яго ўвагі да трагізму матчынаймовы Багдановіч прысвяціў адзін са сваіх найбольш пранікнёных вершаў, які ўлюбым дзесяцігоддзі дваццатага стагоддзя, у тым ліку і сёння, чытаецца яксуровае, але справядлівае папярэджанне аўтара:
Народ,Беларускі Народ! Ты — цёмны, сляпы, нібы крот. Табою ўсягды пагарджалі,
Цябе не пушчалі з ярма I душу тваю абакралі,— У ёй нават мовы няма.
Для ўсіх народаў нацыянальнаямова — найперш за ўсё гэта форма іх духоўнай культуры, што асабліва добрапацвярджаецца на прыкладзе мастацкай літаратуры. Нездарма Максім Багдановіч такрадавауся кожнаму сапраўднаму таленту, як вырастаў на гэтай ніве, садзейнчаўпапулярызацыі яго твораў у масах, добра ведаючы, што гэта не толькі дапаможа імстаць больш адукаванымі і культурнымі, але і заняць актыўную пазіцыю ў справебеларускага адраджэння.
АДМЕТНАСЦЬКУЛЬТУРЫ
Паставіўшы перадсабой мэту дапамагчы роднаму народу бясследна не растварыцца сярод сваіхблізкароднасных, па гістарычнаму мінуламу, культуры і мове суседзяў, МаксімБагдановіч разумеў, што гэтага немагчыма дасягнуць без глыбокага ўсведамленнямасамі ўсёй арыгінальнасці, адметнасці ўласнай духоўнай спадчыны, што даволідоўгі час не прызнавалася не толькі афіцыйнай палітыкай Расійскай імперыі, алеі многімі прадстаўнікамі навуковай і творчай інтэлігенцыі. Маладога беларускагапаэта не задавальняла такое памылковае стаўленне да культуры роднага краю.Пасля аналізу фактаў, не падлеглых, паводле сваёй агульнапрызнанасці,аспрэчванню, ён прыходзіць да такой не толькі праўдзівай, але і смелай длядарэвалюцыйнага часу высновы: «Беларуская культура зусім не з'яўляецца простымварыянтам культуры велікарускай. Наадварот, у іх асобе перад намі знаходзяццадва самастойныя культурныя комплексы, якія ад самага ж пачатку раслі іразвіваліся незалежна адзін ад аднаго…». Уадказ на знявагу роднага краю, што стагоддзямі распаўсюджвалі пэўныя польскія ірускія колы, Багдановіч пісаў, што ў эпоху Адраджэння Беларусь выйшла “на адноз першых месцаў сярод культурнага славянства”, знаходзілася “далёка ўперадзеМаскоўшчыны — тагачаснай славянскай глухамені, якая харчавалася, нібытачужаядная расліна, духоўнымі сокамі Белай Русі». Толькі дзеля справядлівасціпаэт павінен быў бы растлумачыць чытачу, што тагачасная Маскоўшчына не празсваю віну, а з прычыны цяжкіх вынікаў татара-мангольскага прыгнёту знаходзіласяна такім нізкім узроўні культурнага развіцця. Упагоні за славай многія нашыя кампазітары пісалі і пішуць музыку на вершырускіх паэтаў, мастакі і архітэктары свядома ўхіляліся выкарыстоўваць у сваіхтворах нацыянальныя матывы, тэатральныя калектывы, оперныя і эстрадныя спевакіне займаліся прапагандай нацыянальнага мастацтва, адрывалі беларусаў аддухоўнай спадчыны Бацькаўшчыны. Як і ў час творчай дзейнасці МаксімаБагдановіча, мы яшчэ і сёння даём сабе і сусветнай цывілізацыі менш, чым можам,і толькі таму, што ўсур'ёз не клапоцімся пра трываласць нацыянальных асноўдухоўнай культуры, марна спадзеючыся, што развіваць яе можна і пры заняпадзебеларускай мовы. Добра, што не так думалі і рабілі нашыя нацыянальнасамасвядомыя папярэднікі, дзякуючы чаму і змаглі нават ва ўмовах жорсткагасацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту выратаваць беларускі народ ад канчатковайпагібелі. Багдановіч з радасцю адзначаў у ліпені 1914 года такія факты, «якатрыманне гандлёвымі фірмамі карэспандэнцыі на беларускай мове… выданне іміпа-беларуску прэйскурантаў, з'яўленне беларускіх каталогаў на саматужнайвыстаўцы і да г. п.».
БУДУЧАЕ У ГIСТОРЫI
Не з'яўлялася для М. Багдановіча сакрэтам, як значнаўзрасце нацыянальная самасвядомасць, актывізуецца ўдзел беларусаў удухоўна-культурным адраджэнні, калі яны будуць добра ведаць гісторыю сваёйБацькаўшчыны. Таму і сам паэт не мог не выказацца па найбольш прынцыпова важныхпытаннях мінулага беларускага народа, галоўным чынам па тых, што ўзвышалінацыянальны гонар. Іх жа паэт-публіцыст багата знаходзіў у самым аддаленымчасе, заўсёды імкнучыся правільна разабрацца ў сівой і не простай даўніне.Асабліва цікавіў яго перыяд Вялікага княства Літоўскага. У гэтай дзяржаве,пісаў М. Багдановіч, беларускі народ «развіваўся, як і раней, на старым корані,вытвараючы такім парадкам культуру, незалежную ад культуры велікарускай і зсамага ж пачатку адражняўшуюся ад яе. Адным з бакоў гэтага развіцця быў узростбеларускай пісьменнасці, каторая з таго часу патроху становіцца на пэўныгрунт». Кабузняць гістарычную самасвядомасць беларускага; народа да той адзнакі, з якоймагчымы яго нацыянальнае ажыўленне, рух да палітычнай незалежнасці, патрэбна былояшчэ давесці масы да правільнага разумення, што практычна дало нам далучэнне даРасійскай імперыі ў канцы XVIII стагоддзя. Паводле Максіма Багдановіча, «упадданстве ў Расіі беларускаму народу не стала лягчэй: памешчыкі былі тыя ж,уціск той жа, а абароны, як і раньш, чакаць было не ад каго». 3 40-х гадоў XIXстагоддзя ўрад Расійскай імперыі адкрыта ўзяўся «за нівеліраванне беларускаганарода, за масавую фабрыкацыю з беларусаў велікарусаў», пачалі канфіскаваць іпаліць беларускія кнігі, «зусім забаранілі друкаванне новых, забараніліпропаведзь на беларускай мове, зніштожылі суд па беларускаму праву, ліквідаваліунію». Яшчэ больш узмацнілася «авелікарушванне» беларускага народа паслязадушэння паўстання 1863 года. Длянайлепшага разумення задач беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння,авалодвання гэтай высакароднай ідэяй як мага большай колькасцю людзейБагдановіч неаднаразова звяртаў іх увагу на гістарычны вопыт іншых народаў,асабліва тых, хто і пры цяжкіх варунках не загінуў, пераадолеў нацыянальныпрыгнёт і стаў на шлях самастойнага развіцця. Шмат цікавага і карыснага даў ёнчытачам аб вызваленчай барацьбе ўкраінцаў (русінаў) Галіцкай Русі, УгорскайРусі і Букавіны, якія спаўна зведалі культурна-моўную асіміляцыю з бокупалякаў, немцаў і венграў. Шчырыяпрыхільнікі беларускага нацыянальна-культурнага развіцця шмат чаго карыснагамаглі ўзяць з гістарычнага вопыту чэхаў, якім Багдановіч прысвяціў сваюневялічкую брашуру «Братья-чехи» (Масква, 1914). У ёй прыводзіліся факты амальпоўнага анямечвання чэхаў, у прыватнасці, адзначалася, што ўсе адукаваныя людзігаварылі толькі па-нямецку, зніклі чэшскія кнігі, у дзяржаўных установах,навучанні дзяцей, грамадскім жыцці ўжывалася толькі нямецкая мова. I ўсё жнемцам не ўдалося канчаткова адолець чэхаў. «Многія адукаваныя людзі ўспомніліі ўсвядомілі, што яны — славяне, але толькі анямечаныя; яны зразумелі, штороднай мовай для іх павінна быць мова чэшская… Гэтыя людзі пачалі вучыццачэшскай мове, вучыць ёй сваіх дзяцей, пісаць на ёй кнігі, друкаваць газеты,дабівацца для яе правоў у дзяржаве і інш.».
Прачытаўшы такое, апантаныя ідэяй беларускагаадраджэння людзі не толькі яшчэ больш пераконваліся ў яе рэальнасці, але магліі штосьці карыснае пачэрпнуць для сябе з чэшскага вопыту.
ЗАУТРА НАРОДА У НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ШКОЛЕ
Нацыянальна-культурнае адраджэнне любога этнасунемагчыма без стварэння і функцыяніравання нацыянальнай школы. Найбольшаятрагедыя беларускага народа менавіта і заключалася ў тым, што, калі наўскраінах Расіі на рубяжы XIX — XX стагоддзяў шырока разгарнуласянацыянальна-вызваленчая барацьба, у яго не было нацыянальнай школы. Iне быловельмі доўгі час, так што не адно пакаленне беларусаў вырасла, сфарміраваласяна зусім чужым для іх педагагічным грунце, у адрыве ад гістарычных каранёў ідухоўных традыцый Бацькаўшчыны. Існавала нават сур'ёзная небяспека: а ціпа, дтрымае з даволі расхістанай этнічнай самасвядомасцю беларускі народ ідэюсамай прагрэсіўнай часткі інтэлігенцыі аб стварэнні нацыянальнай школы? Ці небудзе ён імкнуцца навучаць і выхоўваць сваіх дзетак паводле традыцый рускайальбо польскай школ? Штотакая небяспека магла існаваць, у гэтым не сумняваўся і Максім Багдановіч.Таму, нават не будучы педагогам, ён там, дзе гэта было дарэчы, імкнуўся і самвыказаць свае погляды адносна беларускай нацыянальнай школы. Яго ўвага даапошняй асабліва ўзрасла пасля таго, як у адпаведнасці з прынятым у чэрвені1914 года ў Расійскай імперыі законам сярод усіх нярускіх народаў імкліва пачаўшырыцца рух за стварэнне і развіццё нацыянальных школ. Кабтакой рэальнасцю нацыянальная школа хутчэй стала і на Беларусі, Багдановіч усваіх публіцыстычных творах неаднаразова напамінаў яе народу, што ў далёкіммінулым тут навучанне і выхаванне маладога пакалення ажыццяўлялася на матчынаймове і пры самым шырокім выкарыстанні мясцовага матэрыялу. Той, хто прайшоўтакую школу, усё сваё жыццё любіў родны край, не шкадаваў сілы для ягоросквіту. Ідэябеларускай школы заняла прыстойнае месца ва ўсіх формахнацыянальна-вызваленчага руху ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў. Пацверджаннегэтаму Багдановіч бачыў у дзейнасці ўмеранага паводле сваёй накіраванасці«Таварыства беларускай народнай асветы», якое выдавала часопісы-аднадзёнкі«Калядная чытанка» і «Велікодная чытанка». Усякія, наватмалапрыкметныя зрухі ў справе адраджэння нацыянальнай школы шчыра радаваліБагдановіча, нараджалі жаданне зрабіць іх праз друк здабыткам шырокага колалюдзей. Багдановічпісаў: “Пачынаючы з указа цара Аляксея Міхайлавіча, які прадпісаў паліць кнігі«літоўскага друку», на працягу двух з лішкам стагоддзяў робяцца захады,накіраваныя на задушэнне беларускан культуры».
Даканца ажыццявіць гэтую пачварную задуму не ўдалося сілам рэакцыі. Чаго нельгабыло зрабіць па выпуску беларускіх кніжак на радзіме, тое выконвалі ў замежныхдрукарнях ці на падпольных варштатах. Каб абысці закон, такую кніжную прадукцыюдаводзілася выдаваць пад назвай на польскай, балгарскай, украінскай мовах. Удушах беларусаў так і не патух агонь нацыянальнага адраджэння. Незастаўся паза ўвагай Багдановіча і такі факт, як стварэнне ў 1916 годзе паініцыятыве мінскага аддзела Беларускага таварыства дапамогі ахвярам вайнышасцітыднёвых курсаў па садоўніцтву, агародніцтву і пчалярству, бо і тутнавучанне таксама вялося па-беларуску. Багдановічпіша: «Прапаноўваць беларускаму дзіцяці такую кнігу — значыць даваць яму заместхлеба камень і замест рыбы вужаку… Устраняючы беларускую мову са школы, мывядзем да растраты вынікаў аграмаднай, шматвяковай духоўнай работы цэлаганарода, збіваем думку дзіцяці са звыклых псіхалагічных сцяжынак і грубаўрэзваем яго душэўны свет; уводзячы ж мову велікарускую, мы ставім на яго шляхушэраг перашкод, засяляем яго псіхіку вобразамі змярцвелымі, няяснымі і ў многіхвыпадках зусім недарэчнымі. Пры такіх варунках карыстацца велікарускай мовайзамест беларускай можна толькі на шкоду дзіцяці, што асабліва можна сказаць прапершапачатковыя ступені навучання».
3 РОДНЫМ СЛОВАМ ДА БОГА
Дбаючыпра адраджэнне роднага краю, уступленне яго на шлях самабытнага нацыянальнагаразвіцця, Максім Багдановіч не мог не паспрабаваць вызначыць і ролі рэлігіі ўгэтых лёсаносных працэсах, тым больш што тады яна мела даволі шырокаераспаўсюджанне ў гушчах народа. Сімпатыі паэта былі на баку колішняй уніяцкайцарквы за тое, што ў цяжкія гады гісторыі беларускага народа яна надтрымлівалаяго культуру, «з'яўлялася ў краі нібыта пацыянальнай беларускай рэлігіяй.Пачынаючы з канца XVIII стагоддзя, уніяцкім духавенствам на беларускай мовепрамаўляліся пропаведзі, выдаваліся рэлігійныя песнапенні і да т. п. Апошняйпраявай гэтай дзейнасці з'яўляецца выдадзены ў 1837 годзе беларускі катэхізіс;праз два гады адбылося ўз'яднанне уніятаў, катэхізіс спалены, пропаведзь набеларускай мове забаронена». Такім скупым пералікам падзей і фактаў Багдановіч,напэўна, разлічваў абудзіць у чытача павагу да нацыянальнай рэлігіі продкаў,памяць пра якую, аднак, з году ў год слабела ў народзе. Паэтвостра крытыкаваў палітыку Расійскай імперыі і ў адносінах да каталіцкай царквыБеларусі. Вядома, што і гэтая канфесія дзе-нідзе ў дабавачным богаслужэнні выкарыстоўвалабеларускую мову, выдавала на ёй рэлігійныя кнігі, і таму, на яго думку, «длянаймення каталіцызму польскай верай і нараджаемых адсюль вынікаў не быломесца». Iтолькі пасля таго, «калі з боку ўрада пасыпаліся сістэматычныя ўдары,якія мелі мэтай зніштожыць беларусаў як нацыянальнасць», забаранілі выдавацьпа-беларуску кнігі, ужываць беларускую мову ў касцёле, і апошні цалкам перайшоўна польскую мову, у выніку чаго касцёл на Беларусі стаў з'явай польскай, і недзіва, што той з беларусаў, хто наведваў яго, называў сябе палякам. Таму мнездаецца зусім слушным пастаўленае Багдановічам пытанне: «Міжволі пытаеш сябе:хто ж больш зрабіў для апалячвання беларусаў — паланізатары ці русіфікатары?» Будучы шчырым прыхільнікам самайшырокай талерантнасці ў пытаннях рэлігіі, Багдановіч, вядома ж, ніяк не могзгадзіцца з тым, каб дзейнасць якой-небудзь канфесіі была скіравана наразмыванне беларусаў як адзінага этнасу. Глыбокія веды аб ролі рэлігіі ўнацыянальным жыцці беларусаў выявіў Багдановіч у сваёй палеміцы з графамІгнаццевым, выкарыстаўшы для гэтага ў 1916 годзе магчымасць выступіць у адным зчасопісаў Украіны. Каб выратаваць два мільёны беларусаў-католікаў адпаланізацыі, Ігнаццеў, на першы погляд, прапанаваў нібыта правільнае рашэнне:«Увесці ва ўсіх касцёлах, якія задавальняюць рэлігійныя патрэбыбеларусаў-католікаў, замест польскай рускую». Але такое прапанаванне правільнаетолькі на першы погляд, бо ўвядзенне рускай мовы ў касцёл магло сустрэць моцнаесупраціўленне яго паствы з ліку беларусаў-католікаў, разумецца імі як заменакаталіцызму праваслаўем. Прымусовае ўкараненне рускай мовы ў гэтую канфесію,слушна пярэчыў Багдановіч Ігнаццеву, прывядзе да таго, што «беларускаекаталіцкае асяроддзе, якое і без таго знаходзіцца «ў сферы прыцягнення» польскайкультуры, акружыць польскую мову арэолам, вяртанне яе ў касцёл зробіцьпрадметам сваіх надзей і памкненняў і ўжо, адпаведна з гэтым, у сваім прыватнымжыцці адвядзе ёй пачэснае месца, пасадзіць на покуць, пад абразы. Перад намібудуць ужо не аб'екты паланізацыі, а празеліты яе. Створыцца масавы стыхійнызрух у бок Польшчы, як натуральная рэакцыя на высунуты гр. Ігнаццевым праект,і, можа быць, беззваротна вырашыць далейшы нацыянальны лёс гэтага народа». У70—80-я гады, у выніку насаджэння рускай мовы ў касцёл даводзілася сустракаццаз масавай пераарыентацыяй беларусаў-католікаў на польскую культуру і мову. Датакіх жа вынікаў прывяло і навучанне дзяцей чыста беларускіх мясцовасцей ушколах закону божаму замест польскай на рускай мове. Спатрэбілася шмат часу,каб пераканацца ў бесперспектыўнасці, вялікай шкодзе адміністрацыйных метадаў убарацьбе з паланізацыяй, якую праводзіла каталіцкая царква на Беларусі, адзамены ў касцёлах польскай мовы на рускую. Але і з гэтай няўдачы былі атрыманыне тыя, што трэба, урокі. «Справа дайшла да таго,— пісаў Багдановіч,— што ў1909 годзе на кіеўскім чарнасоценным з'ездзе «патрыёт» г. Кулакоўскі прапанаваўаддаць беларусаў-католікаў у ахвяру паланізацыі, каб з тым большай энергіяйузяцца за фабрыкацыю велікарусаў з беларусаў-праваслаўных».
Паўсюднаепрабуджэнне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў упярэдадзень і першаедзесяцігоддзе пасля рэвалюцыі 1905 года і з'явілася ддя Багдановіча галоўнайпадставай, каб не згадзіцца з меркаваннем Ігнаццева, што змагацца з паланізацыяйбеларусаў трэба толькі праз увядзенне рускай мовы ў каталіцкае богаслужэнне.Выратаваць іх ад паланізацыі, паэт лічыў, можна толькі шляхам пераводубогаслужэння ў касцёле на беларускую мову. На думку паэта, яна павінна была бзаняць такое ж месца і ў праваслаўных храмах. Не выклікаесумненняў, што Багдановіч на працягу ўсяго свайго жыцця быў вялікімпрыхільнікам беларускай нацыянальнай царквы, якая, у адрозненне ад рускагаправаслаўя і польскага каталіцызму, не размывала, а, наадварот, умацоўвала бэтнічныя асновы беларускай нацыі, дапамагала б кожнаму з іх правільна вызначыцьсваю нацыянальную прыналежнасць, садзейнічала б захаванню і прымнажэннюдухоўнай спадчыны роднай Бацькаўшчыны.
КАШТОУНАСЦЬ IНТЭЛIГЕНЦЫI
Самуювялікую — і зусім справядліва — надзею на нацыянальна-культурнае адраджэннебеларускага народа Максім Багдановіч ускладаў на яго інтэлігенцыю. Ён моцнаперажываў, што нямала таленавітых прадстаўнікоў яе адарвалася ад сваёйБацькаўшчыны, жыве інтарэсамі іншых народаў, аддае ўсе сілы і здольнасці накарысць чужой культуры і навукі. Патрэбен быў час — і даволі працяглы,— кабінтэлігенты з карэннага насельніцтва нашага краю перасталі лічыць сябебеларусафіламі польскай культуры ці беларусафіламі рускай культуры і пачаліглядзець на сябе як на зусім самастойную групу інтэлігенцыі пэўнага этнасу,аб'явілі сябе змагарамі за яго нацыянальную культуру без усялякага пасрэдніцтвапольскай ці рускай культур. Першымітакімі беларусафіламі, бясспрэчна, можна назваць студэнцкую моладзь Пецярбурга,што групавалася вакол часопіса «Гомон». Пазней нацыянальна свядомыя інтэлігентыраслі як грыбы пасля дажджу. Улітаратуры шмат азначэнняў дэфініцыі «інтэлігенцыя», але разуменне яе МаксімамБагдановічам вельмі набліжанае да характару тагачаснага жыцця на Беларусі.«Гэтым іменем,— пісаў ён, — мы адзначаем свядомых людзей, нясушчых сваюсвядомасць на карысць простага народа нават і проці ўласнага інтарэсу».Звяртаюць на сябе ўвагу апошнія тры словы, з якіх відаць, што абавязковайумовай заліку ў інтэлігенты Багдановіч прызнаваў гатоўнасць чалавека служыцьнацыі, калі гэта нават у чымсьці пагражала ўласнаму жыццю і інтарэсу. А тады жтакія пагрозы для шчырага беларуса-інтэлігента ўзнікалі амаль на кожным кроку. Усправе гуртавання беларускай інтэлігенцыі Багдановіч выдзяляў два важныяфактары: французскую буржуазную рэвалюцыю 1789—1794 гадоў і адкрыццё ў 1803годзе Віленскага універсітэта. Пад уздзеяннем падзей у Францыі ішоў працэсфарміравання інтэлігенцыі «нават у многіх даўно ўжо замёршых народаў», яна«пачала жывую працу над развіццём іх культур, ці, іншымі словамі, над іхнацыянальным адраджэннем». Багдановіч са шкадаваннем пісаў, што «ў нас прынадзвычайнай слабасці інтэлігенцыі і пры поўнай неразвітасці яе беларускіхнацыянальных пачуванняў… усё абмежылася некалькімі крокамі, ды і тыя былізроблены толькі дзякуючы дзе-якім асаблівым умовам тагачаснага жыцця». Сапраўднайкузняй беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі Багдановіч слушна лічыў беларускуюгазету «Наша ніва», увогуле беларускае друкаванае слова. Калі раней культурныпласт насельніцтва Беларусі складаўся з агульнаімперскіх адходаў, польскіхнацыяналістаў і яўрэйскай буржуазіі, што «былі ў яго масе іншароднымі целамі»,дык вакол «Нашай нівы» згуртаваліся асобы, якія «выраслі ў народзе, ад народане адарваліся, ім вядомы народныя патрэбы і народныя язвы, блізка псіхіканарода; яны ведаюць народ, і народ ведае іх,— ведае і верыць ім». 3 такімілюдзьмі можна было весці плённую асветніцка-культурную работу ў масах.Невыпадкова «Наша ніва», пісаў Багдановіч, «прабіла сабе дарогу ў самыя глухіякуткі Беларусі, у самыя цёмныя пласты насельніцтва. Для многіх тысяч людзей яназ'явілася першай газетай, прачытанай імі, першай крыніцай ведаў, якая не насілаказённага адбітку, выкладзеная простай і яснай мовай… У беларускім краі,змардаваным нацыянальнай барацьбой, «Наша ніва» нястомна нагадвала пранеабходнасць паважаць правы кожнага народа, шанаваць усялякую культуру і,замацоўваючы свае нацыянальныя асновы, шырока карыстацца набыткамі культуры якпольскай, так і велікарускай і ўкраінскай». Даводзіццашчыра пазайздросціць багдановіцкаму часу датычна лідэраў беларускай нацыі ціблізкіх да такога высокага рангу людзей. Iгалоўнае, што пераважна ўсе яны былімаладога ўзросту. Больш за сем гадоў мінула, як мы, дзякуючы гарбачоўскайперабудове, перайшлі ад слоў да справы ў галіне нацыянальна-культурнагаадраджэння, але так і не выдзелілі са свайго асяроддзя сапраўднага лідэра.Сёй-той набліжаецца да такога рангу, але ці ўзрост замінае яму сцвердзіцца ўгэтым, ці перашкаджаюць канкурэнты альбо праціўнікі беларускаганацыянальна-культурнага адраджэння. Справядліваробячы галоўную стаўку на інтэлігенцыю ў вырашэнні задач беларускаганацыянальна-культурнага адраджэння, Багдановіч між тым не раз выказваў цвёрдуюўпэўненасць, што ў гэтай справе яна не саступіць з пазіцый сапраўднагаінтэрнацыяналізму, таму што аснову яе складаюць пераважна выхадцы з працоўныхмас, якім вельмі блізкія ідэі дэмакратызму і гуманізму. «Абараняючы інтарэсысвайго народа і кладучы ў аснову гэтай дзейнасці наяўнасць самастойнайбеларускай нацыянальнасці і беларускай культуры, беларуская інтэлігенцыя ніколіне ўпадала ў шавінізм, не імкнулася да прымяншэння правоў суседніх нацыянальнасцей,на ўсю паўнату самастойнага культурнага развіцця. У прыватнасці, яна вітае ростяк велікарускай, так і польскай культуры ў краі, дабіваючыся толькі таго, кабгэты рост не меў сваёй асновай дэнацыяналізацыю беларускага народа». Справядлівазвязваючы лёс беларускага адраджэння з інтэлігенцыяй, Багдановіч ніколькі непрыменшваў у гэтым ролі народных мас. Пацвярджаецца такое і зместам яго зусімневялічкага ліста спецыяльна да простых людзей (напісаны ў 1914 ці 1915 годзе)«Хто мы такія?». Каб да нацыянальнага руху схіліць як мага больш такіх людзейнезалежна ад іх канфесійнай прыналежнасці, паэт у дадзеным лісце пераканаўчадаводзіць, што насельніцтву нашага краю аніяк нельга вызначаць сваюнацыянальнасць толькі паводле рэлігійнай прыкметы. 3 мэтай дапамагчы простымлюдзям адчуць сябе гаспадаром на зямлі роднай Бацькаўшчыны, Багдановіч знаёміцьіх з найбольш адметнымі старонкамі ўласнай гісторыі, але і не ўтойвае, у якіхцяжкіх умовах у яго час даводзіцца адстойваць беларусам сваё права на існаванне:«Жывём мы паміж палякаў і велікарусаў, народаў моцных, і маем шмат крыўды адіх. Бо ёсць велікарусы, што намагаюцца, каб мы забыліся на ўсё сваё,беларускае, выракліся яго ды звярнуліся ў велікарусаў, гаварылі б і жыліпа-іхняму. ёсць і палякі, каторыя таксама хочуць змяніць нас на свой капыл, кабі мы сталіся палякамі. Агляніцеся: усё наша роднае,беларускае, марнуецца, нішчыцца, знікае, бо яго забіваюць, яго прыглушаюць, імпагарджаюць, а чужое пануе, пышаецца, мае сабе пашану і павагу. I— хто ведае? —быць можа, пройдзе колькі часу, і не пазнаем мы ані нашага краю, ані нашыхдзяцей. Iбудзе скрозь чужое, нязвычнае, а свайго роднага — нічога». Багдановіч,як вялікі аптыміст беларускага адраджэння, не мог вышэйпрыведзенымі словамізакончыць свой ліст да простых людзей. На ўвесь голас, рашуча заклікаў іх непакідаць сваёй гаворкі, песень, звычаяў, «шанаваць, бараніць, дзецям сваім абтое запаведаць… Чытайма, браткі, кніжкі і газеты, напісаныя ў нашайбеларускай гаворцы. Тады прыйдзе канец нашай цемнаце, праясняцца нашыя вочы ікожны крок, што мы ступім па зямлі, будзе крокам да блізкага шчасця, дасветлага жыцця». Вельмішкада, што гэтае прадбачанне паэта не збылося. Мы не толькі не прыйшлі «дасветлага жыцця», а калі браць пад увагу з яго толькі наша беларускаенацыянальна-спецыфічнае, дык яно цяпер непараўнальна бяднейшае і ў большайступені загубленае, чым на момант, калі пісаўся Багдановічам ліст да простыхлюдзей. Значнаменшае месца ў публіцыстычнай спадчыне Максіма Багдановіча адведзена праблемеразумення інтэлігенцыяй ролі барацьбы беларускага народа за дзяржаўнуюнезалежнасць на рубяжы XIX—XX стагоддзяў. У прынцыпе, ён падзяляў патрабаваннеаб выдзяленні «Беларусі і Літвы, злітаваных эканамічна, геаграфічна ігістарычна, у абласную самакіруючую адзінку». Калі пад Літвой ім разумелісяГродзенская і беларускія паветы Віленскай губерняў, што тады давол