Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Якуб Колас - вялікі пясняр беларускага народа

Якуб Колас — вялікі пясняр беларускага народа
якубколас беларускі пісьменнік
Якуб Колас (сапр.Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) нарадзіўся 22.10 (3.11) 1882 г. у сям'ілесніка.
Праваслаўны,ахрышчаны ў Стаўбцоўскай царкве. Бацька, Міхаіл Казіміравіч Міцкевіч, служыўлесніком у князя Радзівіла. Маці, Ганна Юр'еўна (дзяв. прозвішча Лёсік), былахатняй гаспадыняй.
Акрамя Кастуся ўсям'і Міцкевічаў расло яшчэ сямёра дзяцей (чатыры браты і тры сястры). Дзіцячыягады будучага пісьменніка прайшлі ў лесніковых сядзібах Ласток (Сухошчына),Альбуць, што недалёка ад в. Мікалаеўшчына, адкуль бацькі былі родам. У1892—1894 гг. Я.Колас вучыўся ў Мікалаеўшчынскім народным вучылішчы. Удзяцінстве захапляўся байкамі І.Крылова, вершамі А.Пушкіна, М.Лермантава,В.Жукоўскага, апавяданнямі М.Гогаля, казкамі і апавяданнямі Л.Талстога, вершаміна беларускай мове Янкі Лучыны (у рукапісе). Любоў да кніг прывіў яму дзядзькаАнтось. У 1898 г. Я. Колас паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, якуюскончыў у 1902 г. У юнацкія гады напісаў паэмы «У кастра» і «Страх», тэкстыякіх не захаваліся. Рабіў запісы вуснай народнай творчасці. Вялікі ўплыў набудучага паэта аказаў выкладчык семінарыі А.Кудрынскі, які ўхваліў яго першыявершы. Пасля сканчэння вучобы Я.Колас працаваў настаўнікам Люсінскага народнагавучылішча Пінскага пав. Мінскай губ. (цяпер Ганцавіцкі р-н Брэсцкай вобл.). З1903 г. ён настаўнічаў у в. Пінкавічы Пінскага пав. (цяпер Пінскі р-н), вёўрэвалюцыйную работу сярод сялян. За ўдзел у рэвалюцыйнай прапагандае (1906) «упарадку пакарання» пераведзены з Пінкавіцкага ў Верхменскае народнае вучылішчаІгуменскага пав. Мінскай губ. (цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл.). У ліпені1906 г. у в. Мікалаеўшчына адбыўся нелегальны настаўніцкі з'езд. За актыўныўдзел у ім і наогул за рэвалюцыйную работу Я.Колас быў пазбаўлены правапрацаваць настаўнікам. Пачалося следства. Зіму (1906—1907) жыў у леснічоўцыСмалярня, дзе нелегальна адкрыў прыватную школу. Пачаў складаць вучэбныдапаможнік «Другое чытанне для дзяцей беларусаў». 1 верасня 1906 г. у газеце«Наша ніва» быў надрукаваны першы верш Я.Коласа «Наш родны край». На працягушасці тыдняў 1907 г. ён быў загадчыкам літаратурнага аддзела газеты «Нашаніва», але паводле загада паліцыі пакінуў Вільню. Восенню 1907 г. зноў прыязджаўу Вільню, а ў снежні таго ж года зрабіў падарожжа ў Пецярбург, каб наладзіцьасабістыя сувязі з пісьменнікамі і культурнымі дзеячамі Расіі. У 1908 г.Я.Колас быў асуджаны ўладамі да трох гадоў турэмнага зняволення. Пакараннеадбываў у Мінскім астрозе. У 1909 г. у выдавецтве «Загляне сонца і ў нашаваконца» (Пецярбург) выйшла першая яго кніга «Другое чытанне для дзяцейбеларусаў», а ў 1910 г. — першы зборнік вершаў «Песні жальбы». У 1911 г.Я.Колас пачаў пісаць паэму «Новая зямля». Тады ж нарадзілася і задума паэмы«Сымон-музыка». Пасля выхаду з турмы ў верасні 1911 г. пісьменнік жыў,перабіваючыся часовымі настаўніцкімі заробкамі. У 1912 г. атрымаў пасведчаннеаб дабранадзейнасці і быў прызначаны настаўнікам на Піншчыну. У жніўні 1912 г.на хутары Смольня, каля в. Мікалаеўшчына, адбылася першая сустрэча Я.Коласа іЯ.Купалы. Шчырае іх сяброўства захавалася на ўсё жыццё. У чэрвені 1913 г.Я.Колас ажаніўся з настаўніцай пінскай чыгуначнай школы Марыяй ДзмітрыеўнайКаменскай. У пачатку першай сусветнай вайны ён разам з сям'ёй эвакуіраваўся ўМаскоўскую губ. Настаўнічаў. Восенню 1915 г. мабілізаваны ў армію, знаходзіўсяў Маскве. Пасля сканчэння Аляксандраўскага ваеннага вучылішча ў званніпрапаршчыка служыў у запасным палку ў г. Пярмі, дзе ў пачатку 1917 г. атрымаўчын падпаручніка. Летам 1917 г. накіраваны на Румынскі фронт. Кастрычніцкуюрэвалюцыю сустрэў у г. Абаяні Курскай губ., дзе знаходзілася яго жонка МарыяДзмітрыеўна. Паводле дэкрэта Савецкай улады ў 1918 г. Я.Колас як настаўніквызвалены ад вайсковай службы. Педагагічную дзейнасць працягваў на Куршчыне. У1921 г. паводле выкліку ўрада БССР Я.Колас вярнуўся ў Мінск, працаваў уНавукова-тэрміналагічнай камісіі Народнага камісарыята асветы (НКА), а з 1922 —у літаратурнай камісіі па збіранні вуснай народнай творчасці Інстытутабеларускай культуры. Выкладаў у Беларускім педагагічным тэхнікуме. Па даручэнніНаркамата асветы БССР чытаў лекцыі па граматыцы і методыцы выкладаннябеларускай мовы на настаўніцкіх педагагічных курсах у Слуцку (1923). У тым жа годзезацверджаны выкладчыкам беларускай мовы БДУ. Нягледзячы на такое прызнанне, у1925 г. у яго быў праведзены вобыск, а затым і допыт у сувязі з т.зв.«лістападаўскай справай» на Случчыне. У кастрычніку 1926 г. у сувязі сасвяткаваннем 20-годдзя творчай дзейнасці Я. Коласу было нададзена званненароднага паэта. У студзені 1929 г. ён стаў членам Прэзідыума івіцэ-прэзідэнтам АН БССР, створанай на базе Інстытута беларускай культуры.Прымаў удзел у рабоце Першага Усебеларускага з'езда савецкіх пісьменнікаў іПершага з'езда савецкіх пісьменнікаў, дзе яго абралі ў кіруючыя органы СП БССРі СССР не без супраціўлення ўлад (для таго, каб Я.Колас быў выбраны дэлегатам,а затым і членам прэзідыума 1-га з'езда СП СССР, спатрэбілася заступніцтваМ.Горкага і рэдактара «Известий» І.Гронскага). Як грамадскі дзеяч у складзедэлегацыі СССР выязджаў у 1935 г. у Парыж на Сусветны кангрэс абароны культуры,дзе выступіў з прамовай. У 30-я гады вульгарызатарская крытыка беспадстаўнаабвінаваціла Я.Коласа ў нацдэмаўшчыне, у прапагандзе ідэй бяскласавасцібеларускай нацыі, знаходзіла ў яго творах ідэалізацыю кулацтва, хутарскойгаспадаркі, апяванне месіянскай ролі інтэлігенцыі. На Я.Коласа і Я.Купалу былізаведзены справы на арышт у 1937 г. Іх выклікалі на допыты. 6 лютага 1938 г. удоме Я.Коласа шукалі зброю, пісьменніка прымусілі ўзняць рукі і стаць тварам дасцяны. Пагражаў арышт. Але пасля сустрэчы першага сакратара ЦК КП(б)БП.Панамарэнкі і І.Сталіна пытанне аб арышце было знята. У пачатку ВялікайАйчыннай вайны Я.Колас пераехаў з Мінска ў Клязьму, а ў жніўні 1941 г. — уТашкент. У ліпені 1941 г. быў надрукаваны зварот Я.Купалы і Я.Коласа«Беларускаму народу», у якім прагучаў заклік да змагання супрацьнямецка-фашысцкіх захопнікаў. У час вайны Я.Колас займаўся творчай, навуковай іграмадскай працай: удзельнічаў у рабоце АН БССР, Усеславянскага антыфашысцкагакамітэта (Масква), сустракаўся з воінамі Савецкай арміі, партызанамі, выступаўз публіцыстычнымі артыкуламі ў перыядычным друку, па радыё. Пасля вайны ёнвярнуўся ў Мінск, вёў вялікую грамадскую і навукова-арганізацыйную работу.Памёр Я. Колас 13 жніўня 1956 г. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.
Жыццё і творчасцьЯ.Коласа пакладзены ў аснову шэрагу дакументальных фільмаў: «Народны паэт»,1952; «Якуб Колас», 1962; і інш. Некаторыя яго творы экранізаваны (напрыклад,«Песня вясны» — па аповесці «На прасторах жыцця»). На словы Я.Коласа напісанашмат буйных музычных твораў (опера «Новая зямля» — камп. Ю.Семяняка; «У пушчахПалесся» (паводле аповесці «Дрыгва») — камп. А.Багатыроў; і інш.). Коласаўскуюпаэзію для напісання песень выкарыстоўвалі кампазітары М.Чуркін («Краска»,«Вясна», рамансы «Маёй каханцы», «Гусі...»), А.Туранкоў (рамансы «Усход сонца»,«Дудка», песня «Радасць») і інш. Вобраз пісьменніка ўвасобілі ў творах выяўленчагамастацтва І.Ахрэмчык, М.Купава, У.Стальмашонак, В.Шаранговіч, Л.Шчамялёў і інш.мастакі.
Імя народнагапесняра ўшаноўваецца на Беларусі. У 1959—1965 гг. прысуджалася літаратурная, аз 1971 г. раз у два гады прысуджаецца Дзяржаўная прэмія імя Я.Коласа за лепшыяпразаічныя творы і літаратуразнаўчыя працы. Яго імя прысвоена шэрагу устаноўБеларусі (Мінскаму паліграфічнаму камбінату, Інстытуту мовазнаўства АНБеларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі, Віцебскамудраматычнаму тэатру, многім школам, бібліятэкам, калгасам, саўгасам, плошчам івуліцам. Помнікі пісьменніку пастаўлены на плошчы Мінска, якая носіць яго імя,на радзіме ў в. Мікалаеўшчына, а таксама ў некат. інш. месцах. Устаноўленымемарыяльныя дошкі на будынках, у якіх жыў ці працаваў пясняр. У Мінску існуеЛітаратурны музей Я.Коласа, у Акінчыцах, Смольні і Альбуці — яго філіялы.Грамадскія Літаратурныя музеі створаны ў школах, дзе Колас выкладаў. У пакоі,дзе Я.Колас працаваў як віцэ-прэзідэнт АН БССР, адноўлены мемарыяльны кабінет.Партрэт пісьменніка змяшчаўся на прысвечаных яму паштовых марках і паштоўках,на манеце, выпушчанай да 110-годдзя з дня яго нараджэння.
Як пісьменнік Я.Колас выявіў сябе ва ўсіх літаратурных родах (эпасе, лірыцы і драме), а таксамана іх сумежжы (ліра-эпасе).
Лірыка Я. Коласадаволі шматгранная як у праблемна-тэматычным, так і ў мастацка-эстэтычнымплане. Яго вершы адыгралі вялікую грамадска-выхаваўчую ролю ў перыяд першайрускай рэвалюцыі і ў гады панавання рэакцыі. Напоўненыя пачуццём гневу інянавісці, яны клікалі працоўных да згуртаванасці, сцвярджалі непазбежнасцьперамогі над прыгнятальнікамі («Ворагам», «Наша возьме», «Будзьцвёрды»). Створаны пісьменнікам вобраз героя, перакананага змагара за народнуюсправу, — значнае дасягненне беларускай дарэвалюцыйнай літаратуры.
Народны пачатаклірыкі Коласа ў паэтызацыі сялянскай працы на зямлі, у якой мужык-беларусчэрпае сваю моц і якая фарміруе яго натуру. Праца для яго — крыніца радасці,самой паэзіі быцця. Дадзеная тэматыка найбольш выразна выявілася ў такіх вершахпесняра, як «Мужычая ніва» (1907), «На полі вясною» (1908), «Жніво» (1908),«Рольнік» (1908), «Араты» (1909), «Песні вясны» (1909).
У вершах1914—1916 гг. («Думкі салдата», «Ворагам») паэт асуджаў імперыялістычную вайну,выкрываў яе захопніцкі характар, антынародную скіраванасць, праўдзіва маляваўселяніна, удзельніка вайны, яго псіхалогію.
Вядучае месца ўлірыцы (і не толькі!) Я.Коласа займае тэма мастака і мастацтва («Не пытайце, непрасеце...», «Пясняр», «Родныя песні», «Песняру...»). Яна вырашана ў традыцыяхперадавой, рэвалюцыйна-дэмакратычнай літаратуры — як тэма самаадданага служэннямастака народу.
Выдатнымдасягненнем беларускай паэзіі з'яўляецца пейзажная лірыка Я.Коласа. Янапрасякнута пачуццямі шчырай замілаванасці прыгажосцю роднага краю. Многія вершыаб прыродзе — «На полі вясною», «Усход сонца», «Ноч», «Адлёт жураўлёў», «Белыявалокны», «Лес» — сталі хрэстаматыйнымі, увайшлі ў залаты фонд нацыянальнайлітаратуры. Паэт па-майстэрску стварыў пластычныя, аб'ёмныя, зрокава адчувальныямалюнкі беларускай прыроды.
У вершах1919—1921 гг. («На чужыне», «Крыж», «Цені-страх», «Звон шыбаў»)яскрава выявілася грамадзянска-патрыятычная пазіцыя Я. Коласа, яго погляды нарэальныя рэвалюцыйныя змены. Паэт праўдзіва раскрываў разбуральныя вынікі ўздзеяннярэвалюцыі на чалавека, перадаваў яго разгубленасць і пачуццё страху. Трывожнызвон шыбаў успрымаецца героем аднайменнага верша то як выява жалобы, гневу, тояк знак, «што згубілі мы дарогу — да святла, праўды і ісціны».
У 1930-я гг.паэзія Я. Коласа панесла (па вядомых прычынах) вялікія творчыя страты. Вершы«Калгаснае», «Краіне Саветаў», «На варту», «Будзьце чуйны», «ПамяціС.М.Кірава», «Калгасу «Слабада», «Шчаслівая хвіліна», «Раскуты Праметэй»,«Пераможны май», «Радасць», «Да выбараў», «Май», «Майскае свята» ідэалізуюцьтагачасную рэчаіснасць, малююць яе ў ружовых, светлых фарбах. Гэта — тыповыўзор гімнічнай паэзіі, далёкай ад праўды жыцця і праўды мастацтва. Шмат утворах паэта дэкларатыўнасці, рыторыкі, схематызму. Рэальныя супярэчнасці падмененытут імітацыяй канфлікту.
У гады Айчыннайвайны змест і танальнасць лірычных твораў Я.Коласа прыкметна змянілася. Напершым плане ў іх гераізм і патрыятызм народа, услаўленне мужнасцівоіна-чырвонаармейца («Народу-барацьбіту», «Душою і сэрцам мы з вамі, героі»),партызанская барацьба на часова захопленай ворагам зямлі («Над магілайпартызана», «Бацьку Мінаю»), выкрыццё фашызму і іх прыслужнікаў. Аднак тэмамужнасці, гераізму не атрымала глыбокага адлюстравання ў творчасці паэта.Многім яго вершам шкодзіць зададзенасць, афіцыйная трактоўка героікі. Высокімімастацкімі якасцямі вызначаюцца некаторыя вершы, прысвечаныя непасрэднаБеларусі, у прыватнасці пейзажная лірыка. Глыбіня паэтычнай думкі арганічнаспалучаецца тут з высокай эмацыянальнай напружанасцю і гранічнай шчырасцювыяўлення аўтарскіх пачуццяў любві да роднай зямлі, нянавісці да ворага, веры ўнепазбежнасць перамогі («Голас зямлі», «Чымган», «Мая зямля»). Як значнаетворчае дасягненне беларускай паэзіі неабходна разглядаць таксама інтымную лірыкупаэта гэтых гадоў. У многіх вершах пачуцці асабістага характару, роздум абжыцці і смерці пераплятаюцца з грамадзянскімі, патрыятычнымі пачуццямі («Маемары»).
Пасляваеннаялірыка Я. Коласа («Наш шлях», «З майго летапісу»,«Роднаму краю і народу», «Сам сабе» і інш.) вызначаеццаглыбокай філасафічнасцю, роздумам над сваім уласным лёсам, а таксама лёсамнарода, якому пясняр шчыра служыў на працягу паўсотні гадоў.
Я. Колас — адзінз пачынальнікаў нацыянальнага літаратурнага ліра-эпасу, пісьменнік, які ўзняў нанедасягальную вышыню беларускую паэму.
Як ліра-эпік Я.Колас пачынаўся з вершаваных апавяданняў у асноўным на сацыяльна-побытавуюпраблематыку. Гэта такія творы, як «Зяць» (1907), «Паслушная жонка» (1909),«Доктар дапамог» (1909), «За дождж» (1909), «Першы заработак» (1910), «Батрак»(1910), «Паўлюкова бяда» (1910), «Прапаў чалавек» (1911), «Як Янка забагацеў»(1911), «На рэчцы зімою» (1910). У іх паэт яўна арыентаваўся на традыцыішырокавядомых у народзе ананімных «гутарак», вершаваных аповесцей В. Дуніна-Марцінкевіча,Ф. Багушэвіча, а таксама на творчы вопыт рускіх паэтаў А. Пушкіна, М.Някрасава, I. Нікіціна. Колас не толькі апявае сялянскую працу, але спрабуепаказаць мужыка ўсебакова: у сям'і, побыце, у час вяселля, у розных смешныхварунках. У вершаваных аповесцях Коласа пануе народна-песенная,карнавальна-ігравая стыхія. Тут побач і адначасова — захапленне хараством(«Таня — красачка, вясна. Не дзяўчына — чараўніца, свет схадзі — такой няма»),і адкрытая насмешка над чалавечымі слабасцямі («Цешча к зяцю прыйшла ў госці.Ой, сярдзіты быў той зяць! Ні пяшчоты, ні мілосці, а ў мінуту гневу, злосці могі лейцы ў рукі ўзяць»). У гэтых творах пераважае стыхія гутарковай мовы з усіміяе перавагамі і хібамі: народным каларытам, маляўнічасцю і метафарычнасцю, алеі з апісальнасцю, бытавізмам, празаізмамі. Асабліва прыдалася яна ў невялікіхпаэмах для дзяцей, а таксама ў паэтычных апрацоўках народных казак. Многія згэтых твораў увайшлі ў залаты фонд айчыннай дзіцячай літаратуры: «На рэчцызімою» (1910), «Савось-распуснік» (1926), «Дзед і мядзведзь» (1926),«Рак-вусач» (1926), «Міхасёвы прыгоды» (1934).
Першая буйнаяпаэма песняра «Новая зямля» (1911—1923) стала этапнай з'явай у творчасціЯ.Коласа і ўсёй беларускай літаратуры. Тут з вялікай сілай мастацкага абагульненняадлюстраваны карэнныя сацыяльныя супярэчнасці канца 19 ст., намалявана шырокаяэпічная панарама народнага жыцця, створаны тыповыя, непаўторныя характары,раскрыта духоўная веліч, маральная прыгажосць чалавека працы, яго спрадвечнаямара аб вольным шчаслівым жыцці, выяўлена імкненне стаць гаспадаром на ўласнайзямлі. Паэтызацыя працы, эстэтызацыя сялянскага побыту, услаўленнечалавека-працаўніка, носьбіта лепшых рыс народнага, нацыянальнага характару —наватарская рыса паэмы. У 30-я і пазнейшыя гады, калі пераважная большасцьсавецкіх пісьменнікаў выкрывала т.зв. дробнаўласніцкія інстынкты селяніна,індывідуалістычную мараль, развенчвала яго кулацкія памкненні, Я.Колас паэмай«Новая зямля» з гонарам бараніў аўтарытэт прыгожага пісьменства, годнасць мастакаяк выразніка інтарэсаў працоўнага сялянства. «Новая зямля» ўвайшла ў свядомасцьчытача як найвыдатнейшы твор нацыянальнай літаратуры, з'ява нацыянальнайкультуры, як паэтычная энцыклапедыя жыцця беларускага народа на новым этапе ягогістарычнага развіцця. Яна адыграла велізарную ролю ў сцвярджэнні прынцыпаўрэалізму, народнасці, у станаўленні ліра-эпічнай паэмы і празаічнага рамана.
Другая буйная івядомая паэма Я. Коласа — «Сымон-музыка». Цэнтральнай тэмай у гэтай паэмез'яўляецца тэма народнага мастацтва, яго вытокаў, каранёў, складанасці шляхоў іцяжкасцей выяўлення таленту ў неспрыяльных сацыяльных умовах. Твор мае некалькірэдакцый, прычым даволі адрозных адна ад другой. У першай рэдакцыі«Сымона-музыкі» (1911—1918) з асаблівай яскравасцю выявіла псіхалагічны станпаэта, які ўсведамляў асабістую адказнасць за трагічныя падзеі, выкліканыярэвалюцыяй, бо і яго паэтычнае слова рыхтавала рэвалюцыйны выбух. Алеаказалася, што галоўным героем часу стаў не разняволены рэвалюцыяй свабоднычалавек, міласэрны і спагадлівы да чужога болю і пакутаў, а «чалавек з ружжом»,якому зброя замяніла закон і маральныя нормы, а класавая нянавісць, прагапомсты сталі вызначальнымі матывамі дзейнасці. Ачышчальная бура-навальніца,якую клікаў пясняр народнай долі («Грымні ж ты, бура, ды грымні дужэй» — верш«Будзе навальніца», 1912), вылівалася ў акт рабаўніцтва і гвалту. Не жадаючыдаць маральнае бласлаўленне жорсткай, крывавай, нясправядлівай рэвалюцыі,Я.Колас пакідае свайго героя-музыку на могілках, дзе пахавана яго дзяўчынаГанна — сімвал дабрыні і прыгажосці, жывое ўвасабленне маці-Беларусі,увасабленне няспраўджаных ідэалаў мастака. Сымон-музыка, які марыў праўсясветнае брацтва, пра ўсталяванне чалавечай дабрыні, міру і згоды, у знакпратэсту супраць жорсткасці, прымусу, беззаконня і пагарды да чалавечай асобывыключаецца з жыцця, засынае сімвалічным сном («Ты ачнешся ў жыцці новымпесні-думкі дапяваць») побач з Ганнай. У 1923—1924 гг. Я.Колас істотнаперапрацаваў паэму «Сымон-музыка» (тэкст не захаваўся; рукапіс украдзены ў часвяртання паэта з Кіславодска ўлетку 1924 г.). У 1924—1925 гг. была створанатрэцяя, канчатковая рэдакцыя, па сутнасці новы твор. З разгортваннем працэсубеларусізацыі аўтар «Сымона-музыкі» абуджае героя ад сну, дае яму магчымасцьчароўным граннем вярнуць да жыцця Ганну і накіроўвае іх у шырокі свет далюдзей. На пэўны час Я.Колас паверыў у магчымасць адраджэння роднага краю,нацыянальнай культуры, у магчымасць пабудовы суверэннай, незалежнай Беларусі.Паэма прысвечана беларускай моладзі, якой гісторыяй прызначана было будавацьновае жыццё, свабодную краіну. Вера пісьменніка-грамадзяніна, мастака-гуманістаў шчаслівую будучыню Беларусі і дапамагла нараджэнню канчатковай рэдакцыі паэмы— твора паліфанічнага гучання, дзе драматычныя, трагічныя матывы перапляліся зжыццесцвярджальнымі, аптымістычнымі. Зацятая барацьба бальшавіцкай партыі срэлігіяй перашкодзіла Я.Коласу выкарыстаць шэраг тэм і матываў першай рэдакцыі,у прыватнасці, тэму мастака як прарока, як носьбіта боскай сілы. Але гэты ііншыя матывы, напрыклад, думка аб неабходнасці ўсеагульнай згоды, ідэя дабрыні,міласэрнасці, чалавекалюбства як арганічнай якасці сапраўднага мастацтва,знайшлі сваё ўскоснае, апасродкавае выяўленне ў апошняй рэдакцыі. Тое, штоСымон здолеў сілай свайго кахання ўдыхнуць жыццё ў безнадзейна хворую Ганну,сведчыла пра бязмежныя магчымасці мастацтва, калі яно сваімі каранямі звязана знародным жыццём, прасякнута ідэяй абароны чалавека. У лірыка-філасофскіх,алегарычных уступах да адпаведных раздзелаў новай рэдакцыі паэт іншасказальнавыказаў шэраг глыбокіх думак, якія былі ў рэдакцыі 1911—1918 гг. Так, уалегорыі пра змаганне марозу і вады праводзіцца ідэя неабходнасці «згоды,змірэння», стваральнай працы як асновы будаўніцтва суверэннай дзяржавы. Паэма«Сымон-музыка» сведчыць аб шырыні творчага дыяпазону Я.Коласа, абарыгінальнасці, адметнасці яго таленту і вялікіх творчых магчымасцях якпаэта-лірыка. Яна ўражвае разнастайнасцю вобразна-выяўленчых сродкаў, гармоніяйзместу і формы, багаццем рытмікі, дасканалай інструментоўкай паэтычнага радка,мілагучнасцю, напеўнасцю верша, удалым выкарыстаннем фальклорнай паэтыкі. Паэмааказала вялікі ўплыў на развіццё беларускай лірыкі і ліра-эпічнай паэмы,раскрыла вялікія магчымасці рамантычных форм і сродкаў адлюстраванця рэчаіснасці.
Пасля верасня1939 г. Колас пачаў працу над паэмай «Рыбакова хата» (1947), у якой імкнуўсярасказаць пра шляхі-дарогі беларусаў, гвалтоўна падзеленых мяжой. У творыназіраецца асаблівая цікавасць аўтара да формы: кожны з 25 раздзелаў мае роўна300 радкоў, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на 25 падраздзелаў, у кожным — па 12радкоў. «Рыбакова хата» блізкая ў жанравых адносінах да «Новай зямлі»: тая жэпічная апавядальнасць, раскаванасць паэтычнага мыслення, бытаваяканкрэтызаванасць вобразаў і малюнкаў.
Разгорнутуюгістарычную панараму галоўных падзей ХХ ст. Я. Колас паспрабаваў намаляваць учацвёртай сваёй буйной паэме «На шляхах волі» (1925—1956).
Спрабаваў Колас іэпічна асэнсаваць ваенныя падзеі, што было здзейснена ім у паэмах «Суд у лесе»(1942) і «Адплата» (1944). Сюжэт гэтых твораў пабудаваны на знаёмых па аповесці«Дрыгва» калізіях, штучна перанесеных у новы час, і перапыняецца раз-поразлірычнымі адступленнямі, дзе аўтар дае волю пачуццю тугі па Радзіме, трывогі залёс блізкіх, сына Юркі. Адзначым, што дадзеныя паэмы не сталі творчай удачай Я.Коласа.
Вялізны ўклад Я.Коласа ў беларускую прозу. Побач з М. Гарэцкім, Ядвігіным Ш., У. Галубком інекат. інш. пісьменнікамі пачатку ХХ ст. Я. Колас стаяў ля вытокаў новайнацыянальнай прозы. Выступаў Я. Колас у самых разнастайных эпічных відах іжанрах.
Я. Колас —майстра беларускага апавядання, прычым самага рознага паводле танальнасці іжанрава-стылёвых адзнак.
Так, ён пісаўгумарыстычныя апавяданні, блізкія да жартаў, з ледзь-ледзь адчувальным адценнеміроніі, а часам і сатыры («Слабода», 1906; «Выбар старшыні», 1906; «Кантракт»,1908; «Сацыяліст», 1908; «Недаступны», 1912; і інш.).
Усацыяльна-псіхалагічных апавяданнях «Бунт» (1907), «Васіль Чурыла» (1907),«Нёманаў дар» (1912), «У старых дубах» (1912), «Тоўстае палена» (1913), «Маладыдубок» (1913) на пярэднім плане праўда адчуванняў герояў у пэўных абставінах,«ісціна страсцей». Гэта класічныя ўзоры «малой прозы». Тут выразна акрэсленыявобразы, намаляваны тыповыя характары беларускага селяніна-працаўніка.
Да значныхмастацкіх здабыткаў беларускай літаратуры пачатку і сярэдзіны 1920-х г.адносяцца апавяданні Я. Коласа «Крывавы вір», «Пракурор», «Адукацыя», «Туды, наНёман», «У «калектыве» пана Тарбецкага», «Хатка над балотцам», «На святойзямлі». У іх пісьменнік спрабаваў даць аб'ектыўную карціну жыцця, сцвердзіцьгуманістычны пачатак, якога істотна бракавала тагачаснаму прыгожамупісьменству. Коласу з яго ўменнем бачыць жыццё ў шматстайнасці і рэальнымбагацці ўдалося стварыць галерэю людскіх тыпаў, якія займалі прыкметнае месца ўпаслярэвалюцыйнай рэчаіснасці. Гэта «былыя людзі», якія сталі «саўслужачымі»(«Пракурор», 1925), чакаюць звароту мінулых парадкаў («Царскія грошы», 1925), знастаўнікаў пераходзяць у царкоўны сан («Курская анамалія», 1924), але гэта і«новыя людзі», якія прагнуць усё і ўсіх хутчэй змяніць на свой лад («Адукацыя»,1926). Уважлівым назіральнікам, збіральнікам калекцыі характараў выступаепразаік у апавяданнях «У двары пана Тарбецкага» (1926) і «Хатка над балотцам»(1927). Недзе ў свеце адбываюцца грандыёзныя падзеі, а ў двары пана Тарбецкагатубыльцы жывуць дробязнымі інтарэсамі: сам Тарбецкі зранку палюе, каб хто небраў ваду з калодзежа без аплаты, яго кватаранты ўвесь дзень лаюцца (МальвінаГрында), гандлююць, «збіраюць капейку» (свінабой Вадап'ян). Гледзячы надробязную мітусню «пошлых» людзей, аўтар параўноўвае ўбачанае з тэатрам, алюдзей — з акцёрамі. Спектакль адбываецца і ў «Хатцы над балотцам», дзе панЗыгмусь і пані Даміцэля прыкладаюць тытанічныя намаганні, каб адабраць угаспадыні яе старэнькую хатку. Турботы, якімі захоплены героі, такія нікчэмныя,што ў апавядальніка міжволі ўзнікае думка аб іх раслінна-жывёльным існаванні.Адным з апошніх апавяданняў, у якім Колас дае стэнаграму пачуццяў і думакгероя, ахвяры падзей, было апавяданне «Балаховец» (1929). У твор ўвайшлазначная грамадская праблематыка, вельмі надзённая ў час, калі ўзмацняласясанкцыяніраванае зверху раўнадушша да лёсу асобнага чалавека.
На працягу ўсёйсваёй творчай дзейнасці, ледзь не да самай сваёй смерці, Я. Колас ствараўалегарычныя апавяданні-прытчы пад агульнай назвай «Казкі жыцця».Сярод гэтых невялічкіх апавяданняў шмат сапраўдных шэдэўраў («Жывая вада», «Набалоце», «Адзінокае дрэва», «Камень», «Хмарка» і інш.). Яны прасякнуты роздумаммастака-грамадзяніна, патрыёта, гуманіста аб чалавеку і яго жыццёвымпрызначэнні, сэнсе чалавечага існавання. Напоўненыя глыбокім жыццёвым ісацыяльна-філасофскім зместам алегарычныя апавяданні Я.Коласа з'явіліся значныммастацкім адкрыццём у беларускай літаратуры, пашырылі яе ідэйна-тэматычныя іжанрава-стылёвыя гарызонты.
Пісаў Я. Колас іапавяданні-казкі, лепшыя з якіх — «Як птушкі дуб ратавалі», «Адзінокі курган»,«Страказа», «Цвіркун», «Даль», «Вадаспад», «Супраць вады», «Стары лес",«Гусі» і інш.
Вялікі ўклад унёсЯ. Колас і ў беларускую аповесць. Менавіта ён разам з М. Гарэцкім, Ц. Гартным інекат. інш. пісьменнікамі стаяў ля вытокаў дадзенага жанру ў нашай літаратуры.
Жыццё беларускаганарода напярэдадні і ў гады першай буржуазнай рэвалюцыі, пошукі перадавойінтэлігенцыяй шляхоў да народа, яе роля ў фарміраванні сацыяльна-палітычныхпоглядаў сялянства знайшлі сваё глыбокае мастацкае ўвасабленне ў першых двухкнігах «Палескіх аповесцей» («У палескай глушы» і «У глыбіПалесся»), якія пазней увайшлі ў трылогію (назву ёй дала апошняя аповесць)«На ростанях» (1921—54). Гэтыя аповесці — найбольш значныя творы беларускаймастацкай прозы. «Палескія аповесці» вызначаюцца высокім узроўнемпсіхалагічнага майстэрства, здольнасцю аўтара раскрываць дыялектыку пачуццяў герояў,паказваць чалавека ў адзінстве яго грамадскай дзейнасці і асабістага жыцця. Длятвораў характэрна шчырасць, даверлівасць аўтарскай інтанацыі. Аповесці маюцьвыразны аўтабіяграфічны характар. Лёс многіх герояў, іх памкненні былі блізкіміі зразумелымі аўтару.
У сярэдзіне 20-хгадоў Колас уважліва прыглядаўся да новага пакалення людзей, для якіх ўсё, штоадбывалася да рэвалюцыі, здавалася ледзь не далёкай гісторыяй, якія пачыналіжыццё, па сутнасці, з чыстага ліста. Яму, настаўніку, выкладчыку педагагічнагатэхнікума, падабалася імкненне моладзі сцвердзіць сябе, але ён як вопытны імудры чалавек, пісьменнік-гуманіст, глыбокі мысліцель ведаў пра тую небяспеку,якая чакае моладзь у жыцці, і даступнымі яму сродкамі спрабаваў памагчы.Менавіта ўваходжанне моладзі ў рэальнае паслярэвалюцыйнае жыццё і адлюстраванаў аповесці «На прасторах жыцця» (1926).
Прасторы жыцця,новыя далі, дарога — гэтая атрыбутыка папярэдняга перыяду творчасці Коласа насвой лад паўтараецца ў аповесці «Адшчапенец» (1931), якую празаік прысвяціўкалектывізацыі. Дадзены твор не без недахопаў, аднак у ім пісьменнік здолеўадносна няблага перадаць тыя складаныя і супярэчлівыя часы, калі ламаўсяспрадвечны сялянскі ўклад жыцця. Прычым неабходна адзначыць, што сваю адмоўнуюлепту ў мастацкія вартасці дадзенага твора ўнесла «аглабельная»крытыка (яна застаўляла пісьменніка перарабляць твор ва ўгоду тагачаснымідэалагічным устаноўкам).
Селянін-паляшук,прычым ва ўжо даволі салідным узросце, які ўзняўся на барацьбу з польскіміакупантамі, у цэнтры адной з самых вядомых і папулярных аповесцей Я. Коласа«Дрыгва» (1933). Адзначым, што коласаўскі дзед Талаш — рэальная гістарычнаяасоба, якую пісьменнік удала, сапраўды па-мастацкі тыпізаваў.
Спрабаваў сваесілы Я. Колас і ў драматургіі. У 1917 г. пад псеўданімам Тарас Гушча выйшлакніга сцэнічных твораў Я. Коласа, якую склалі п'есы «Антось Лата»(асноўная праблематыка твора антыалкагольная, якая ў сваю чаргу мае выхады напытанні сацыяльнай несправядлівасці і неўладкаванасці сялянскага побыту) і«На дарозе жыцця» (дадзеная п'еса закранае нацыянальна-патрыятычнуюпраблематыку). У 1925 г. Я. Колас напісаў двухактовую п'есу«Забастоўшчыкі», матэрыялам для фабульна-сюжэтных хадоў каторайпаслужыў настаўніцкі з'езд (1906 г.), у якім сам пісьменнік прымаў чынны ўдзел,за што потым адседзеў тры гады ў Мінскай турме. У 1938 г. Я. Коласам былазакончана п'еса «Вайна вайне», у якой адлюстраваліся падзеі, звязаныяз пачаткам Першай сусветнай вайны, а затым перарастаннем яе ў грамадзянскую. Паматывах «Дрыгвы» у 1937 г. Я. Коласам была напісана п'еса «Упушчах Палесся», якая ў гэтым жа годзе ўбачыла святло рампы ў БДТ-1.
Выступаў Я. Коласі як літаратурны крытык, уздымаючы надзённыя пытанні сувязі мастака зрэчаіснасцю, дзейснасці мастацкага слова, ролі і значэння крытыкі ўлітаратурным працэсе, выкладання літаратуры ў школе, эстэтычнага выхаваннямаладога пакалення.
ТворчасцьЯ.Коласа была цесна звязана з развіццём беларускай педагагічнай думкі.Пісьменнік лічыў, што родная мова, літаратура, гісторыя — дзейсныя сродкіфарміравання маральных, патрыятычных пачуццяў школьнікаў, выхавання ў іх любовіда «роднага слова — першай крыніцы, праз якую мы пазнаем акаляючы нас свет».Гэтыя думкі Колас выказаў у шэрагу сваіх артыкулаў і выступленняў.
Я.Колас шырокавядомы і як перакладчык на беларускую мову твораў А.Пушкіна, М.Лермантава,Т.Шаўчэнкі, Р.Тагора, А.Міцкевіча, П.Тычыны. Ён быў рэдактарам шматлікіхвыданняў, анталогій. Яго творы таксама перакладзены на многія замежныя мовы.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Мацюх М.Д., Мушынскі М.І. Колас Якуб // Беларускіяпісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік: У 6 т. Т. 3. Мн., 1994.
2. Тычына М.А. Якуб Колас // Гісторыя беларускайлітаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 1. Мн., 1999. С. 176-235.
3. Колас Я. Зборнiк твораў: У 12 т. / Колас Я. — Мн.,1961-1964.
4. Колас Я. Зборнiк твораў: У 14 т. / Колас Я. — Мн.,1972-1978.
5. Анталогія беларускай паэзіі: У 3 т. Мн., 1993. Т.1.
6. Мушынскі М.І. Якуб Колас: Летапіс жыцця і творчасці/ Мушынскі М.І. — Мінск, 1982.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.