Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Тыпы літаратуры паводле мастацка-эстэтычных вартасцей твораў і іх функцыянальнай ролі ў чытацкай аўдыторыі

Тыпы літаратуры паводлемастацка-эстэтычных вартасцей твораў і іх функцыянальнай ролі ў чытацкайаўдыторыі
 

ЗМЕСТ
1. Тыпылітаратуры паводле мастацка-эстэтычных вартасцей твораў і іх функцыянальнайролі ў чытацкай аўдыторыі 3
1.1 «Высокаялітаратура». Літаратурная класіка. 3
1.2 Масаваялітаратура. 5
1.3 Белетрыстыка. 7
1.4 Ваганніі змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры. Фактарылітаратурнага поспеху. 8
1.5 Элітарнаяі антыэлітарная канцэпцыі літаратуры і мастацтва. 10
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ… 12
 

1. Тыпы літаратуры паводлемастацка-эстэтычных вартасцей твораў і іх функцыянальнай ролі ў чытацкайаўдыторыі
літаратуракласіка белетрыстыка
Сваё мастацкаепрызначэнне літаратурныя творы выконваюць па-рознаму, у большай ці меншай мерыі ступені, а то і зусім ад яго ўхіляюцца. У гэтай сувязі аказваюцца надзённымітакія паняцці, як, з аднаго боку, высокая літаратура (строгая, сапраўдымастацкая), з другога — масавая («трывіяльная») літаратура («паралітаратура»,«літаратурны ніз»), а таксама белетрыстыка. Дакладнасць і строгасцьразмежавання названых феноменаў у сучасным літаратуразнаўстве адсутнічае,паняцці літаратурнага «верху» і «нізу» параджаюць несупынныя рознатлумачэнні іспрэчкі.
1.1 «Высокаялітаратура». Літаратурная класіка
Пад «высокай(альбо строгай) літаратурай» падразумяваецца тая частка мастацкага пісьменства,якая характарызуецца ўважлівымі адносінамі да яе з боку, як правіла, адукаваныхі выхаваных чытачоў і, галоўнае, застаецца вернай свайму культурна-мастацкамупрызванню. «Нейкі «пік» гэтай літаратуры («высокай») складае класіка — таячастка мастацкай славеснасці, якая цікавая і аўтарытэтная для шэрагу пакаленняўі складае «залаты фонд літаратуры».
Слова «класічны»(ад лац. classicus — узорны) выкарыстоўваецца мастацтвазнаўцамі ілітаратуразнаўцамі ў некалькіх значэннях: класікі як пісьменнікі антычнасцісупрацьпастаўляюцца аўтарам Новага часу, а прадстаўнікі класіцызму (іх таксамаімянуюць класікамі) — рамантыкам; у абодвух дадзеных выпадках за словам«класічны» стаіць уяўленне аб парадку, меры, гармоніі. У гэтым жа сэнсавымрусле ляжыць і тэрмін «класічны стыль», які звязваецца з уяўленнем абгарманічнай цэльнасці і разумеецца як свайго роду арыенцір для кожнайнацыянальнай літаратуры.
Класічнымілічацца творы, якія вылучаюцца з агульнай літаратурнай масы сваёй значнасцю,маштабнасцю, узорнасцю. Яны ўяўляюць сабой «сукупнасць твораў першага раду.Гэта, так сказаць, верх верху літаратуры. Яна, як правіла, угадваецца толькізвонку, з боку, з іншай, наступнай эпохі. Класічная літаратура (і ў гэтым яесутнасць) актыўна ўключана ў міжэпахальныя (трансгістарычныя) дыялагічныяадносіны».
Нельга паспешнаўзводзіць пісьменніка-сучасніка ў высокі ранг класіка. Дадзеную неабходнасцьвыявіць час. Аўтар, прызнаны сучаснікамі, — гэта толькі «кандыдат» у класікі.Куміры свайго часу — яшчэ не класікі. Гісторыя і замежнай, і нашай суседняй,рускай літаратуры, і, вядома, беларускай, ведае шмат прыкладаў, калі аўтарысваімі сучаснікамі (у асноўным крытыкамі, а таксама «чыноўнікамі адлітаратуры») уздымаліся на неадпаведную і не «ўзятую» па-сапраўднаму імівышыню, а затым бляклі, драбнелі, а з цягам часу і зусім знікалі злітаратурнага гарызонту. Пытанне, хто адпавядае стану і рэпутацыі класіка,вырашаюць, як правіла, не сучаснікі пісьменнікаў, а іх нашчадкі, прадстаўнікінаступных пакаленняў.
Насуперак шырокараспаўсюджанаму меркаванню мастацкая класіка не з’яўляецца нечым застыўшым іакасцянеўшым. Жыццё праслаўленых твораў напоўнена бясконцай дынамікай (пры ўсімтым, што высокія рэпутацыі пісьменнікаў захоўваюць сваю стабільнасць). «Кожнаяэпоха, — пісаў М. Бахцін, — па-свойму пераакцэнтоўвае творы бліжэйшагамінулага. Гістарычнае жыццё класічных твораў ёсць, па сутнасці, несупынныпрацэс іх сацыяльна-ідэалагічнай пераакцэнтуацыі». Бытаванне класічныхлітаратурных твораў у вялікім гістарычным часе суаднесена, як правіла, з іхузбагачэннем: сэнсава-змястоўная напоўненасць дадзеных твораў расце,даўсведамляецца, раскрываючыся ўсё новымі і новымі гранямі. Пры гэтымпраслаўленыя творы мінулага ў кожны асобны гістарычны момант успрымаюццапа-рознаму, выклікаючы нярэдка сур’ёзныя рознагалоссі і спрэчкі.
«Быццё літаратурыў вялікім гістарычным часе адзначана не толькі ўзбагачэннем твораў у свядомасцічытачоў, але і сур’ёзнымі «сэнсастратамі». Для бытавання класікінеблагапрыемныя, з аднаго боку, авангардысцкае нядбайства культурнай спадчынайі адвольная, скажаючая мадэрнізацыя праслаўленых тварэнняў — іх прамалінейнаеасучасненне ; з другога боку — змярцвляючая кананізацыя, аказёньванне,дагматычная схематызацыя аўтарытэтных твораў як увасабленняў канчатковых іабсалютных ісцін (тое, што называюць культурным класіцызмам)». Нормай адносінда класікі з’яўляецца неімператыўнае, свабоднае прызнанне яе аўтарытэта, якое,у сваю чаргу, не выключае нязгоды, крытычных адносін, спрэчак.
На думку В.Халізева, «далёка не бясспрэчнай з’яўляецца нярэдка ўжывальная то ў дачыненніда Шэкспіра, то да Пушкіна, то да Талстога формула «наш сучаснік», якае аддаезалішняй фамільярнасцю. Прызванне класікі ў тым, каб, знаходзячыся па-засучаснасцю чытачоў, дапамагаць ім зразумець саміх сябе ў шырокай перспектывекультурнага жыцця — як людзей, што жывуць у вялікім гістарычным часе».
Даволі частакласіку характарызуюць як кананізаваную літаратуру, іранічна пры гэтымадзываючыся аб некаторых яе прадстаўніках, што складаюць своеасаблівы рад«літаратурных святых». Разам з тым кананізацыя класікі, якая выражаецца ўсадзейнічанні публікацыям лепшых твораў, ва ўстаноўцы вялікім пісьменнікам іпаэтам помнікаў, уключэнні іх твораў у вучэбныя праграмы, у іх настойлівайпапулярызацыі наогул, мае безумоўнае пазітыўнае значэнне для мастацкайкультуры.
Разам з тым паміжсапраўднай класічнай літаратурай і літаратурай, якая санкцыянуецца нейкіміаўтарытэтамі (дзяржавай, мастацкай элітай) існуе сур’ёзная розніца. Афіцыйныяўлады (асабліва пры таталітарных рэжымах) нярэдка абсалютызуюць значнасцьпэўнай часткі літаратуры (як мінулай, так і сучаснай) і навязваюць свой пунктгледжання чытачам, часам даволі агрэсіўна. Так, дадзены момант несумненна маўмесца ў СССР у 1930–1950-я гг.
«Аднак рэпутацыяпісьменніка-класіка (калі ён сапраўды класік) не столькі ствараецца чыімісьцірашэннямі (і адпаведнай літаратурнай палітыкай), колькі ўзнікае стыхійна,фарміруецца інтарэсамі і меркаваннямі чытацкай публікі на працягу доўгага часу,яе свабодным мастацкім самавызначэннем. «Хто складае спісы класікаў?» — гэтаепытанне, якое часам ставяць і абмяркоўваюць мастацтвазнаўцы і літаратуразнаўцы,на наш погляд, не зусім карэктнае. Калі падобныя спісы і складаюццаякімі-небудзь аўтарытэтнымі асобамі і групамі, дык яны толькі фіксуюць агульнуюдумку, якая ўжо склалася аб пісьменніках».
У складзелітаратурнай класікі размяжоўваюць аўтараў, якія набылі сусветную сталуюзначнасць (Гамер, Дантэ, Шэкспір, Гётэ, Дастаеўскі і інш.), і нацыянальныхкласікаў — пісьменнікаў, што маюць найбольшую папулярнасць у літаратурахасобных народаў (у Расіі, напрыклад, гэта плеяда пісьменнікаў, пачынаючы зКрылова і Грыбаедава, у цэнтры якой — Пушкін; беларуская нацыянальная класікапачынаецца, на нашую думку, з Ф. Багушэвіча, а цэнтральнымі фігурамі ў ёй,безумоўна, з’яўляюцца Купала з Коласам). Такім чынам, нацыянальная класікаўваходзіць у сусветную толькі часткова.
1.2 Масаваялітаратура
Словазлучэнне«масавая літаратура» мае розныя значэнні. У шырокім сэнсе гэта ўсё тое ўлітаратуры, што не атрымала высокай ацэнкі мастацкі адукаванай публікі: альбовызвала яе негатыўныя адносіны, альбо засталася ёю незаўважаным.
Аднак большраспаўсюджаным і ўплывовым з’яўляецца ўяўленне аб масавай літаратуры як аблітаратурным «нізе». Яно ўзыходзіць да класіцысцкі арыентаваных тэорый: данарматыўных паэтык, якія рэзка супрацьпастаўлялі жанры высокія, сур’ёзныя,кананічныя і нізкія, смехавыя, некананічныя. «Масавая літаратура — гэтасукупнасць папулярных твораў, разлічаных на чытача, што не далучаны (альбо маладалучаны) да мастацкай культуры, які не валодае развітым густам, не жадае альбоняздольны самастойна думаць і па вартасці ацэньваць творы, які шукае ўдрукаваным слове галоўным чынам забаву».
Масаваялітаратура — словазлучэнне, якое менавіта ў такім выглядзе ўкаранілася ўайчыннай культуры, — у гэтым яго разуменні абазначаецца ў іншых культурахпа-рознаму. Так, у англамоўнай літаратурна-крытычнай традыцыі масаваялітаратура абазначаецца тэрмінам «папулярная (popular) літаратура». У нямецкай— аналагічную ролю адыгрывае словазлучэнне «трывіяльная літаратура». Французскіяспецыялісты вызначаюць гэтую з’яву як паралітаратуру. Грэчаская прыстаўкаpara-, з дапамогай якой утвораны дадзены тэрмін, мае два значэнні. Яна можаабазначаць з’яву, падобную да іншай (напрыклад, у медыцыне паратыф —захворванне, якое напамінае тыф па сваіх знешніх прыкметах), альбо прадмет, якізнаходзіцца побач з другім прадметам ці непадалёку. Паралітаратура — гэтападабенства літаратуры, якое паразітуе на ёй, дзецішча рынку, прадукт індустрыідухоўнага спажывання.
Паралітаратураабслугоўвае чытача, чые паняцці аб жыццёвых каштоўнасцях, аб добрым і дрэннымвычэрпваюцца прымітыўнымі стэрэатыпамі, імкнуцца да агульнапрызнаныхстандартаў. У адпаведнасці з гэтым героі твораў паралітаратуры пазбаўлены, якправіла, індывідуальных рыс, псіхалогіі, нейкіх асаблівых прыкмет. А часамперсанажы гэтых твораў наогул ператвораны ў фікцыю асобы, у нейкі «знак». Якпіша В. Халізеў, «крайні схематызм паралітаратурных персанажаў адрознівае іх адгерояў высокай літаратуры і добрай белетрыстыкі».
Адсутнасць характараўу творах паралітаратуры кампенсуецца дынамічным дзеяннем, вялікай колькасцюневерагодных, амаль што казачных здарэнняў. Тым не менш аўтары стараюццаўпэўніць чытача ў дакладнасці і верагоднасці таго, што адлюстроўваецца.
Як ужоадзначалася, паралітаратура, асабліва сучасная, з’яўляецца дзецішчам рынку ііндустрыі духоўнага спажывання. Гэты момант накладвае велізарны адбітак нааўтарскі пачатак, які ў большасці творах практычна выпусташаны.
Масаваялітаратура з яе клішыраванасцю і «безаўтарствам» вызывае да сябе негатыўныяадносіны ў большасці прадстаўнікоў мастацкі адукаваных слаёў грамадства, у тымліку і саміх літаратараў. Разам з тым прадпрымаюцца спробы разглядаць яе якз’яву культуры, што валодае не толькі станоўчымі рысамі, але і стаіць вышэй т.зв. «строгай» альбо «высокай» літаратуры. У якасці прыкладу В. Халізеў,пераважна ад інфармацыі якога, як было ўжо сказана вышэй, мы адштурхоўваемсяпры разглядзе дадзенага кола пытанняў, прыводзіць працу амерыканскага вучонагаДж. Кавэлці «Прыгоды, загадкі і рамантыка: апавяданні аб мастацтве і культурымас» (Cawelti J.G. Adventure, mystery and romance: Formula stories as art andpopular culture.— Chikago, 1976), першы раздзел якой, дарэчы, перакладзены нарускую мову. У ёй аспрэчваецца звыклае ўяўленне аб тым, што масавая літаратураскладае ніжэйшую і сапсаваную форму чагосьці лепшага, і сцвярджаецца, што янамае не толькі поўнае права на існаванне, але і валодае перавагамі перадпрызнанымі шэдэўрамі. Масавая літаратура тут характарызуецца як «формульная»;пры гэтым яна імкнецца да стэрэатыпаў, якія, аднак, увасабляюць глыбокі сэнс:масавая літаратура выражае «эскапісцкія перажыванні» чалавека, выконваючызапатрабаванні большасці амерыканцаў і заходнееўрапейцаў ва ўцёках ад жыцця зяго аднастайнасцю, сумам, паўсядзённым раздражненнем і замене ўсяго гэтаганейкім упарадкаванным быццём, што прысутнічае ў творах мастацтва.
Узвышаючы масавуюлітаратуру, Кавэлці падкрэслівае, што яе аснову, грунт складаюць устойлівыя,«базавыя мадэлі» свядомасці, якія характарызуюць усіх людзей. За структурамі«формульных твораў» — «першапачатковыя інтэнцыі», зразумелыя і прыцягальныя дляпераважнай большасці насельніцтва. Адзначыўшы гэта, амерыканскі вучонысцвярджае думку наконт абмежаванасці і вузкасці высокай літаратуры, «нязначнайколькасці шэдэўраў», якія прызначаны толькі для элітнай чытацкай аўдыторыі.
Як піша В.Халізеў, «Кавэлці радыкальна пераглядае здаўна ўкаранёнае ацэначнаесупрацьпастаўленне літаратурнага «верху» і «нізу». Яго смелая навацыя ўяўляеццадалёка не бясспрэчнай, хоць бы па аднаму таму, што «формульнасць» з’яўляеццаўласцівасцю не толькі сучаснай масавай літаратуры, але і важнейшай рысай усягомастацтва мінулых стагоддзяў. Разам з тым праца аб «формульнай літаратуры»будзіць думку. Яна прымушае крытычна аднесціся да традыцыйнай антытэзы(літаратура «вяршынная» і літаратура «масавая»), стымулюе высвятленнекаштоўнаснай неаднароднасці ўсяго таго ў літаратуры, што не з’яўляеццашэдаўрамі класікі. У гэтай сувязі, на наш погляд, перспектыўным з’яўляеццаразмежаванне масавай літаратуры ў вузкім сэнсе (як літаратурнага нізу) ібелетрыстыкі як сярэдзіннай галіны».
1.3Белетрыстыка
Слова«белетрыстыка» (ад фр. belles lettres — прыгожая, вытанчаная, зграбнаяславеснасць) выкарыстоўваецца ў розных значэннях: у шырокім сэнсе — мастацкаялітаратура (зараз ужыванне дадзенага слова ў такім значэнні ўстарэла); у большвузкім — апавядальная проза. Белетрыстыка разглядаецца таксама як часткамасавай літаратуры, а то і зусім атаясамліваецца з ёю.
Нас жа, згодна звыказаным крыху вышэй меркаваннем В. Халізева, цікавіць іншае значэнне слова:белетрыстыка — гэта літаратура «другога» раду, няўзорная, некласічная, аднактая частка мастацкай славеснасці, якая мае бясспрэчныя вартасці і прынцыповаадрозніваецца ад літаратурнага «нізу» («чытаніны»), г. зн. сярэдзінная прасторалітаратуры.
«Белетрыстыканеаднародная. У яе сферы ў першую чаргу з’яўляецца важным кола твораў, якія невалодаюць мастацкай маштабнасцю і ярка выражанай арыгінальнасцю, алеабмяркоўваюць праблемы сваёй краіны і эпохі, што адпавядаюць духоўным і інтэлектуальнымзапатрабаванням сучаснікаў, а іншы раз і нашчадкаў».
Белетрыстыка,якая адгукваецца (альбо імкнецца адгуквацца) на літаратурныя і грамадскіяпавевы свайго часу, не з’яўляецца адзінай плынню. У адных выпадках яна ўбірае ўсябе нешта арыгінальнае і новае (больш у сферы ідэйна-тэматычнай, чым уласнамастацкай), у другіх — аказваецца падражальнай і эпігонскай.
Эпігонства (адст.-гр. epigonoi — тое, што нарадзілася пазней) — гэта нятворчае перайманнетрадыцыйных узораў, назойлівае паўтарэнне і вар’іраванне добра вядомыхлітаратурных тэм, сюжэтаў, матываў. Эпігонства не мае нічога агульнага зпераемнасцю і апорай пісьменніка на традыцыйныя мастацкія формы. Наогул жа длямастацкай творчасці аптымальнай з’яўляецца ўстаноўка на пераемнасць безпадражальнасці.
Сур’ёзнаябелетрыстыка стараецца адыйсці ад эпігонства. Лепшыя з пісьменнікаў-белетрыстаўвыконваюць у складзе літаратурнага працэсу даволі важную і адказную ролю, тамушто з’яўляюцца своеасаблівымі рэзанатарамі для буйных майстроў слова, а часам іпадказчыкамі тэм, матываў, вобразаў.
У шэрагу выпадкаўбелетрыстыка ў выніку валявых актаў кіраўнікоў дзяржаў і чыноўнікаў адлітаратуры ўзводзіцца на пэўны час у ранг класікі. У якасці прыкладу можнапрывесці раманы «Як гартавалася сталь» М. Астроўскага, «Разгром» і «Маладуюгвардыю» А. Фадзеева. Як лічыць В. Халізеў, такія творы «правамоцна называцькананізаванай белетрыстыкай».
Побач збелетрыстычнымі творамі, якія абмяркоўваюць злабадзённыя праблемы свайго часу,існуе такое адгалінаванне белетрыстыкі, творы якога напісаны з свядомайустаноўкай на займальнае і, як правіла, лёгкае чытанне. Дадзенае адгалінаваннебелетрыстыкі, што «імкнецца да «фомульнасці» і авантурнасці, адрозніваецца адбезаблічнай масавай прадукцыі. У ёй нязменна прысутнічае аўтарскаяіндывідуальнасць».
Такаяразнавіднасць белетрыстыкі таксама мае права на існаванне. Нельга прымяншаць яезначнасць, асабліва для юнацтва. Разам з тым непажадана поўнасцюсканцэнтроўвацца на дадзенай разнавіднасці літаратуры ва ўрон знаёмсту зсапраўднымі шэдэўрамі прыгожага пісьменства.
Белетрыстыка як«сярэдзінная» сфера літаратурнай творчасці (і ў яе сур’ёзна-праблемным, і ўзабаўляльным адгалінаваннях) даволі цесна судакранаецца як з «верхам», так і з«нізам» літаратуры. У найбольшай ступені гэта адносіцца да такіх літаратурныхвідаў і жанраў, як гістарычны, навукова-фантастычны, прыгодніцкі і авантурныраманы, а таксама раман-дэтэктыў.
1.4 Ваганні і змены ў складзекаштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры. Фактары літаратурнага поспеху
У асноўнымрэпутацыі пісьменнікаў і іх твораў пазначаны пэўнай стабільнасцю (вядома, каліў гэты працэс акрамя ўласна чытацкай публікі не ўмешваюцца нейкія іншыя,знешнія, калі так можна сказаць, сілы, як, напрыклад, дзяржава з яе моцнымідэалагічным апаратам, што мела месца ў СССР практычна на працягу ўсёй гісторыііснавання гэтай краіны).
Разам з тым угісторыі функцыянавання прыгожага пісьменства сустракаліся выпадкі, калімалавядомыя для пэўнага часу аўтары ў нейкі іншы момант набывалі папулярнасць інават станавіліся класікамі. Найбольш яскравы прыклад такіх вось метамарфоз –гэта творчасць Шэкспіра, якая аж да сярэдзіны ХVІІІ ст. не прыцягвала да сябеасаблівай увагі, а затым паступова стала набываць вядомасць у Еўропе і свеце.Такі ж прыкладана лёс, але ў дачыненні толькі да рускай і, нават можна сказаць,да ўсёй усходнеславянскай культуры, напаткаў таксама творчасць Ф. Цютчава,выдатныя лірычныя творы якога пры жыцці паэта былі малавядомымі, а ў ХХ ст.набылі вялікую папулярнасць.
Маюць месцатаксама і выпадкі адваротнага характару. Дзеля пацвярджэння сказанага можнанагадаць лёс творчасці аднаго з вядомых рускіх паэтаў ХІХ ст. С. Надсана, якіпры жыцці карыстаўся надзвычайным поспехам, а потым неяк раптоўна знік злітаратурнага небасхілу і практычна забыўся.
«Перапады»цікавасці чытацкай публікі да пісьменнікаў і іх твораў не з’яўляюцца, — лічыцьВ. Халізеў, — выпадковай справай. Існуюць фактары літаратурнага поспеху. Яныдосыць разнародныя».
Па-першае,адбываюцца змены (у залежнасці ад атмасферы грамадскага жыцця эпохі) у чытацкіхчаканнях, у выніку якіх увагу на сябе звяртаюць творы то адной, то зусім іншайзмястоўнай і ўласна мастацкай арыентацыі. Так, напрыклад, калі яшчэ ў ХІХ ст.чытацкую ўвагу найбольш прыцягвалі творы, так бы мовіць, спакойныя іжыццесцвярджальныя ў сваёй аснове, то ў сярэдзіне і другой палове ХХ ст.істотна павысіліся рэпутацыі тых пісьменнікаў, творы якіх адлюстроўваюць быццёяк дысгарманічнае, прасякнутае скепсісам, а то і поўным трагізмам. Адпаведнасцьнастрою думак аўтараў (калі б яны ні жылі) духу часу ўспрымання літаратуры —гэта, бадай, ці не галоўны фактар, які прыцягвае чытача да твораў, робіць іхвядомымі і папулярнымі.
Па-другое, «укожную літаратурную эпоху мае месца рэзкае разыходжанне густаў і поглядаўстарэйшага і малодшага пакаленняў, пры якім другое адштурхоўваецца ад першага:літаратурныя «куміры» старэйшых развенчваюцца малодшымі, адбываецца пераглядрэпутацый пісьменнікаў і іх твораў; учарашнім «лідэрам» супрацьпастаўляюццасённяшнія, новыя, сапраўды сучасныя». Усё гэта разглядаецца як гарантыя адзастою ў літаратурным жыцці, як абавязковая ўмова яго далейшага руху.
Пры гэтым поспехуў сучаснікаў у немалой ступені садзейнічае тое, як моцна і эфектна заявіў абсабе таленавіты аўтар, як ён данёс да чытача ўласную арыгінальнасць і навізну.Немалое значэнне маюць і моманты заахвочвання пісьменнікаў афіцыйнымі ўладамі,уплывовымі грамадскімі коламі, сродкамі масавай інфармацыі. Пэўную ролюадыгрывае таксама імпульс самасцвярджэння тых аўтараў, якія хоць і не валодаюцьмоцным талентам, аднак настойліва дабіваюцца вядомасці, публікацый, прызнаннякрытыкаў.
Разам з тым«нельга не прызнаць, што галоўным і адзіна надзейным (няхай не заўсёды хуткадзейсным) фактарам поспеху ў чытацкай публікі з’яўляецца спаўнарэалізаваўшы сябе пісьменніцкі талент, маштаб асобы аўтара, самабытнасць іарыгінальнасць яго твораў, глыбіня «творчага сузірання» рэальнасці».
Наогул жа, надумку В. Халізева, якімі б істотнымі і важнымі ні былі меркаванні чытачоў,толькі імі нельга вымяраць годнасць і мастацкую вартасць твораў. Гэтапацвярджае шматвяковы вопыт развіцця сусветнага прыгожага пісьменства, лепшыятворы якога не заўсёды і не адразу атрымлівалі высокую ацэнку і прызнаннешырокай чытацкай публікі. Апошняя ў сувязі з даволі слабай мастацка-эстэтычнайпадрыхтаванасцю ў сваёй пераважнай частцы часам не ў стане адрозніць сапраўднышэдэўр ад паралітаратурнай падробкі і па-сапраўднаму ацаніць яго. Такім чынам,мы пераходзім да праблемы грамадскай арыентацыі і прызначэння літаратуры імастацтва.
1.5 Элітарнаяі антыэлітарная канцэпцыі літаратуры і мастацтва
Функцыянаваннелітаратуры адзначана рэзкай дыспрапорцыяй паміж тым, што створана і накоплена,ажыццёўлена і дасягнута ў сферы слоўнага мастацтва, і тым, што можа быць поўнаі па-сапраўднаму ўспрынята і асэнсавана шырокімі коламі чытачоў. Разнароднасць,а часам і палярнасць мастацкіх інтарэсаў і густаў грамадства парадзілі дзведыяметральна супрацьлеглыя (і ў роўнай ступені аднабаковыя) канцэпцыілітаратуры і мастацтва: элітарную і антыэлітарную.
Тэрміны «эліта» і«элітарнасць», нягледзячы на тое, што яны аднакарэнныя, выкарыстоўваюцца, якправіла, у двух розных значэннях. Элітамі называюць грамадскія групы, якія здастатковай паўнатой далучаны да пэўнай галіны дзейнасці (мастацкай, навуковай,філасофскай, дзяржаўнай, тэхнічнай і г. д.) і актыўна ў ёй сцвярджаюць сябе.Негатыўнага сэнсу ў гэтым слове ў такім варыянце яго ўжывання няма. Словам жа«элітарнасць» імянуюць сацыяльную з’яву, якая характарызуецца фанабэрыстай,ганарыстай, напышлівай ізаляванасцю прадстаўнікоў прывілегіяваных груп, іхадчужанасцю ад жыцця грамадства і народа.
Прыхільнікіэлітарнай канцэпцыі сцвярджаюць, што мастацкая творчасць прызначана для вузкагакола знаўцаў. Такому разуменню мастацтва аддалі даніну павагі рамантыкі, упрыватнасці іенская школа ў Германіі. Удзельнікі гэтай школы ўздымалі коламастакоў над усімі астатнімі людзьмі, характарызуючы апошніх як пазбаўленыхгусту філістэраў. Падобным уяўленням аддалі даніну павагі пазней Вагнер,Шапэнгауэр, Ніцшэ, Артэга-і-Гасэт і шэраг іншых мастакоў і мысліцеляў.
Такога кшталтупогляды і перакананні неаднаразова падвяргаліся суровай крытыцы з бокупрагрэсіўна арыентаваных пісьменнікаў і дзеячаў культуры. Так, напрыклад, Т.Ман у адным з пісьмаў сцвярджаў, што ізаляванае і замкнёнае ў сабе мастацтваяго эпохі з часам трапляе ў сітуацыю «перадсмяротнай адзіноты». І выражаў прыгэтым надзею, што будучыя мастакі павінны пераадолець гэтую ізаляцыю і знайсцішляхі да шырокіх народных мас.
«Замыканню»мастацтва ў вузкім коле яго дзеячаў, адлучэнню гэтай галіны ад жыцця шырокіхслаёў грамадства супрацьстаіць іншага роду крайнасць, антыэлітарная, а менавітарэзкае і адназначнае непрыманне мастацкіх твораў, якія не могуць быць успрынятыі засвоены шырокай публікай. Надзвычай скептычна адзываўся аб «вучоным»мастацтве Русо. Моцна крытыкаваў многія першакласныя творы за іх недаступнасцьшырокім масам Л. Талстой у трактаце «Што такое мастацтва?».
«Абедзьвеканцэпцыі (элітарная і антыэлітарная) аднабаковыя ў тым, што яны абсалютызуюцьдыспрапорцыю паміж мастацтвам ва ўсім яго аб’ёме і тым, што можа быць зразуметашырокай публікай: мысляць дадзеную дыспрапорцыю універсальнай і непераадольнай.
Сапраўднае,высокае мастацтва (мастацкая класіка і ўсё, што ёй блізкае) знаходзіцца па-зададзенай антытэзай, не падначальваецца ёй, яе пераадольвае і адмаўляе. Янодалёка не заўсёды становіцца здабыткам шырокай публікі, аднак так ці інакшімкнецца да кантактаў з ёю; яно нярэдка ўзнікае і ўмацоўваецца ў малых, вузкіхграмадскіх групах (успомнім «Арзамас» у пару маладосці Пушкіна), але пазнейаказваецца здабыткам вялікіх згуртаванняў. Жыватворнай глебай «вялікайлітаратуры» з’яўляецца як жыццё «малых» людскіх груп, так і лёсы шырокіхсацыяльных слаёў і народа як цэлага. Права на самую высокую ацэнку мае яклітаратура, што звяртаецца перш за ўсё і выключна да мастацкі адукаванайменшасці і напачатку разумеецца толькі ёю (напрыклад, паэзія сімвалістаў), такі літаратура, што першапачаткова адрасавана шырокаму колу чытачоў («Капітанскаядачка» А.С. Пушкіна, вершы і паэмы М.А. Някрасава, «Васіль Цёркін» А.Т.Твардоўскага). Пагэтаму адназначна рэзкія і цвёрда-ацэначныя супрацьпастаўленнімастацтва элітарна-высокага нізка-масаваму ці, наадварот, элітарна-абмежаванагасапраўднаму і народнаму не маюць пад сабой глебы. Межы паміж элітарнай«замкнёнасцю» мастацтва і яго агульнадаступнасцю (папулярнасцю, масавасцю)з’яўляюцца рухомымі і хісткімі: тое, што недаступна шырокай публіцы сёння,нярэдка аказваецца зразумелым ёй і высока ацэненым заўтра».
Па гэтай прычынедаволі важнай задачай мастацтвазнаўцаў і літаратуразнаўцаў (у тым ліку ітэарэтыкаў) з’яўляецца пастаяннае напамінанне рэцыпіентам мастацтва, што працэсуспрымання і засваення мастацкіх каштоўнасцей — рэч надзвычай складаная,напружаная і цяжкая.
Сапраўднае жпрызванне і задача пісьменнікаў не ў «прыстасаванні» ўласных твораў дапапулярных і часам сапсаваных густаў і запатрабаванняў чытачоў, а ў тым, кабшукаць і знаходзіць шляхі да пашырэння іх мастацкага кругагляду з мэтайперспектыўнага далучэння да ўсё большай колькасці шэдэўраў нацыянальнага ісусветнага прыгожага пісьменства.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Введение в литературоведение. Литературноепроизведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000.
2. Давыдов Ю.Н. Искусство и элита / Давыдов Ю.Н. — М.,1966.
3. Литературные манифесты западноевропейскихромантиков — М., 1980.
4. Литературный энциклопедический словарь.— М., 1987.
5. Хализев В.Е. Теория литературы — 2-е изд / ХализевВ.Е. — М., 2000.
6. Гурвич И.А. Беллетристика в русской литературе ХІХв. / Гурвич И.А. — М., 1970.
7. Лотман Ю.М. Массовая литература как историко-культурнаяпроблема // Лотман Ю.М. Избранные статьи: В 3 т.— Таллин, 1993.— Т. 3.
8. Мельников Н.Г. О понятии «массовая литература» //Литературоведение на пороге ХХІ века.— М., 1998.
9. Фрадкин И.М. Тривиальный роман и пути егораспространения в ФРГ // Массовая литература и кризис буржуазной культурыЗапада.— М., 1984.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Местное самоуправление в РФ правовые и экономические основы
Реферат Мысль о родном доме в романе Шолохова Тихий Дон
Реферат Психофизиология человека
Реферат Особенности заключения и исполнения договора страхования гражданской ответственности организаций 2
Реферат Методы аудиторской проверки
Реферат How Does Japan Do It Essay Research
Реферат Психолого-педагогічний супровід учня з особливими потребами. Використання моделі інклюзивної освіти
Реферат Особенности лечения артериальной гипертензии
Реферат Образовательная программа школы назначение, содержание, участие учителей и учащихся в ее разраб
Реферат Shirley Jackson Essay Research Paper Life and
Реферат Особенности творчества И.К. Айвазовского
Реферат Графический интерфейс пользователя WINDOWS 95
Реферат Значение мирового океана
Реферат Общая аэрокриотерапия больных бронхиальной астмой
Реферат Диалог религий виртуальное понятие и реальное значение