Творчасць Кузьмы Чорнагаі сусветны мастацкі вопыт
ЗМЕСТ
1. Творчасць Кузьмы Чорнага і сусветнымастацкі вопыт
1.1 Гісторыяпраблемы
1.2 Маштабнасцьмастацкай задумы пісьменніка
1.3 К.Чорны ілітаратура “плыні свядомасці”
1.4 К.Чорны і К. Гамсун
1.5 К. Чорны іруская літаратура
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1.Творчасць Кузьмы Чорнага і сусветны мастацкі вопыт
1.1Гісторыя праблемы
Надзвычай удзячны матэрыял у плане вывучэннянацыянальнай лiтаратуры ў кантэксце сусветнай – спадчына К. Чорнага. Гэта постацьзнакавая для беларускага прыгожага пісьменства. Яго творчасць мела надзвычайныўплыў на развіццё нацыянальнай мастацкай свядомасці, вербальнай культурыбеларускага народа ўвогуле як “самавыяўлення духоўнай субстанцыі быцця”(Гегель). Спадчына К. Чорнага выключная па сваёй філасофскай глыбіні.Пісьменнік не толькі вызначыў новы ўзровень мастацкага мыслення, шмат у чымнепераўзыдзены нават да нашага часу, яго творчасць аказала значнае ўздзеянне нафармаванне светапоглядных асноў духоўнага жыцця беларускага народа ўвогуле.
Бадай, няма другога такога беларускагапісьменніка, які б здолеў так выразна выявіць нацыянальную ментальнасць іадначасова ўвабраць сусветныя мастацкія і культурныя каштоўнасці, адгукнуцца наіх і нават у нечым прадбачыць, апярэдзіць развіццё творчай думкі. Вывучэнненазванай праблемы дазволiць, як бачым, паказаць не толькi тое, якiм чынамадбывалася засваенне сусветнага мастацкага вопыту нашым прыгожым пiсьменствам,але i тое, што давала цi магла даць наша лiтаратура сусветнай, развiвайся яна ўнармальных умовах.
Выключная роля ў асэнсаваннi праблемы: К. Чорны iсусветны мастацкi вопыт належыць А. Адамовiчу (манаграфія “Маштабнасць прозы:Урокі творчасці Кузьмы Чорнага”). У рабоце “Здалёк і зблізку” даследчык пісаў:“… нiхто з сённяшнiх празаiкаў не “замахваецца” на тое, на што рашыўся Чорны:“пераварыць”, “пераплавiць” самых вялiкiх (пiсьменнiкаў – А. М.)” [1, с. 53].Сам вучоны блiскуча разгледзеў пераемнасць памiж творчасцю Ф. Дастаеўскага i К.Чорнага, Л. Талстога i К. Чорнага. У далейшым распрацоўкай гэтай праблемыплённа займаўся М. Тычына. У раздзеле “Кузьма Чорны” з «Нарысаў пагісторыі беларускарускіх літаратурных узаемасувязей» (Мн., 1994) вучоныасэнсоўвае творы Чорнага 20х гг. у суадносінах з развіццём рускай мастацкайдумкі, выяўляе блізкасць і адметнасць светапоглядных пазіцый беларускагапразаіка і Л. Талстога, Ф. Дастаеўскага, Л. Ляонава, Ус. Іванова, К. Шолахава,А. Платонава [2]. Разважаючы над праблемай “К. Чорны i сусветная лiтаратура”,нашы даследчыкi часцей называюць iмёны Ф. Дастаеўскага, Л. Талстога, Э. Заля,А. Бальзака, К. Гамсуна.
I. Чыгрын, Дз. Бугаёў, М. Стральцоў, Г.Тварановiч, М. Тычына пашырылi кантэкст даследавання, паставiўшы К. Чорнагапоруч з М. Прустам, Дж. Джойсам, У. Фолкнерам, Ф. Кафкам, Э. Хэмiнгуэем, Т.Манам, I. Андрычам, А. Камю. М. Тычына, ацэньваючы творы К. Чорнага ваенныхгадоў, адзначае: “Гэта быў унiкальны ў нашай культуры выпадак, калi пiсьменнiкiшоў паралельна, а то i апярэджваў у мастацкiм асэнсаваннi 20 ст. сваiх замежныхкалег, пра многiх з якiх ён нiчога не чуў i не ведаў (А. Камю, Т. Ман, I.Андрыч). Асобныя старонкi чорнаўскай прозы, вобразы, малюнкi, думкi ўспрымаюццаяк мастацкае адкрыццё, як “успамiн пра будучыню” [3, с. 22].
Наватарскi характар творчасцi К. Чорнагападкрэслiвае Л. Корань: “Каб быць сучаснiкам 20 стагоддзя, трэба было быцьiнтэлектуалам. I Чорны быў iм. Быў iнтэлектуалам у сваёй мастацкай мове, у выяўленчыхформах, часта яшчэ грувасткiх, каструбаватых звонку” [4, с. 78]. Даследчыцавыказвае цiкавае меркаванне, што “iдэйная блiзкасць К. Чорнага з класiкаю iншыхкультур больш пэўная, чым з традыцыямi ўласна нацыянальнымi, i гэта не ўапошнюю чаргу тлумачыцца якраз дыскрэтнасцю ў развiццi культуры беларускай” [4,с. 78].
Глыбокія разважанні адносна пераемнасці іадрозненняў у пазіцыях Ф. Дастаеўскага і К. Чорнага зроблены ў артыкуле М.Стральцова “Шырокасць”. М. Стральцоў адзначыў “прарочыя моманты” творчасцi К.Чорнага “для ўсёй нашай прозы”. Менавiта М. Стральцоў першым загаварыў прамагчымасць супастаўлення творчасцi Чорнага з творчасцю класiка сусветнайлiтаратуры У. Фолкнера: “Але не трэба баяцца падобных супастаўленняў. Духоўнысвет iнтэграваны не менш, калi не больш, чым свет сацыяльны, i ў ягонымглыбiнным “космасе” сапраўды “зорка зорцы голас падае” [5, с. 462].
I. П. Чыгрын у манаграфii «Крокі: Проза“Узвышша” (Мн., 1989) адзначаў, што творчы пошук К. Чорнага “адбываўся ўрэчышчы агульнасусветнага мастацкага працэсу” [6, с. 75]. У гэтым кантэксцевучоны называе iмёны Э. Хэмiнгуэя, Ф. Кафкi, М. Пруста, Дж. Джойса.
Цікава аналізуе раннія раманы Чорнага Дз. Бугаёўу артыкуле “Дасягнутае і страчанае”. Даследчык, разважаючы пра блiзкасцьпаэтыкi рамана “Сястра” да паэтыкi раманаў У. Фолкнера i Дж. Джойса,падкрэслiвае: “…пэўнае падабенства чорнаўскай паэтыкi ў рамане “Сястра” зманерай пiсьма Фолкнера i нават Джойса толькi тыпалагiчнае, не звязанае знепасрэднымi ўплывамi. А гэта азначае, што беларускi пiсьменнiк яшчэ ў парусваёй маладосцi самастойна намацваў тыя шляхi, на якiх здабылi сусветную славуi Фолкнер, i Джойс. Мы ж свайго класiка некалi найбольш ушчувалi якраз за спробунаблiзiцца да гэтых, як цяпер стала ясна, пасвойму вельмi перспектыўных шляхоў”[7, с. 239].
В. П. Жураўлёў у манаграфii “На шляху духоўнагасамасцвярджэння” паказвае „першапраходчыцкую, першаадкрывальніцкуюролю“ К. Чорнага ва ўсесаюзным літаратурным працэсе. Даследчык, маючы наўвазе праблематыку рамана “Сястра”, робiць выснову: “…маладая беларускаялiтаратура ў асобе сваiх найбольш яркiх i таленавiтых пiсьменнiкаў здольна былане толькi ўбiраць у сябе плённы вопыт iншых лiтаратур, але валодала магчымасцюсамастойна “выпрацоўваць” такi вопыт…” [8, с. 141].
1.2Маштабнасць мастацкай задумы пісьменніка
чорнытворчасць літаратура
Неабходна звярнуць увагу на заканамерны характарз'яўлення постацi такога маштабу, як К. Чорны. Працэсы беларусiзацыi спрыялiабуджэнню творчага патэнцыялу нашага народа. Гэтая магутная энергiя выявiласява ўсплеску пасiянарнай актыўнасцi, у далучэннi да мастацкай творчасцi цэлайкагорты таленавiтай моладзi.
Асэнсоўваючы творчасць К. Чорнага ў працэсеразвiцця сусветнай лiтаратуры, належыць сказаць, перш за ўсё, пра маштабнасцьмастацкай задумы пiсьменнiка: асэнсаванне чалавечага жыцця ў кантэксцегiсторыi. Гэта задача яднае беларускага празаiка з такiмi класiкамi сусветнайлiтаратуры, як А. Бальзак (эпапея “Чалавечая камедыя”), Т. Ман (раманы“Будэнброкi”, “Чароўная гара” etc), У. Фолкнер (цыкл раманаў “Сага праЙокнапатофу”), I. Андрыч (“Мост на Дрыне”, “Траўнiцкая хронiка”, “Праклятыдвор” etc). Гэтыя пiсьменнiкi паўстаюць “iнфарматарамi” пра нацыянальнае жыццёдля астатняга свету.
Так, у творах А. Бальзака i Т. Мана ўсеахопнаадлюстравана жыццё адпаведна французскага i нямецкага грамадства. У цэнтрытвораў I. Андрыча – нацыянальнае жыццё ў працэсе гiсторыi. Творы У. Фолкнера –скрупулёзнае даследаванне нацыянальнай гiсторыi, заснаванае на грунтоўнымвывучэннi чалавека, суб'екта гэтай гiсторыi, яго характару, учынкаў, паводзiн,душэўных памкненняў, урэшце, забабонаў, прымхаў, iнстынктаў. Аналагiчную задачуставiў перад сабой i К. Чорны – даследаванне нацыянальнага характару празаналiз такiх катэгорый, як бацькаўшчына, уласнасць, закон, сваяцтва i г.д.:“нарысаваць у мастацкiх вобразах гiсторыю беларускага народа ад паншчыны i да нашыхдзён…” Героi названых пiсьменнiкаў паўстаюць як носьбiты нацыянальнайпсiхалогii i свядомасцi, увасабляюць пэўныя рысы нацыянальнага характару.
1.3К. Чорны і літаратура “плыні свядомасці”
Істотная заслуга К. Чорнага – i ў значнайтрансфармацыi мастацкай формы. Паказальна, што пiсьменнiк, якога А. Адамовiчназваў “найбольш беларускiм па мове, быту, створаных характарах” [9, с. 8], пiсьменнiк,якi працягваў традыцыю Я. Коласа на эпiчнае, дакладнае ўзнаўленне рэчаiснасцi,у рэшце рэшт, пiсьменнiк, якога можна лiчыць прадстаўнiком нацыянальнагатрадыцыяналiзму ў лiтаратуры, быў i найбольшым наватарам у галiне мастацкайформы.
Самыя значныя адкрыццi ў мастацтве слова заўсёдыхарактарызуюцца мадэрнiзацыяй эстэтычнай формы. Найбольш яскрава сказанаепацвярджае творчасць заснавальнiкаў новай лiтаратурнай эпохi М. Пруста i Дж.Джойса, з iмёнамi якiх звязаны кардынальны прарыў у галiне прыгожагапiсьменства. Аб тым, што наша лiтаратура не засталася ўбаку ад названыхпрацэсаў, cведчыць творчасць К. Чорнага. Паказальнымi ў гэтых адносiнахз’яўляюцца апавяданнi са зборнiкаў “Пачуццi”, раман “Сястра”.
Мастацкiя адкрыццi празаiка звязаны з абнаўленнемтэхнiчнага арсеналу лiтаратуры, зменамi ў прынцыпах стварэння вобраза. Апошнiбудуецца шляхам разлажэння прадметаў, з’яў аб’ектыўнай рэчаiснасцi на асобныяўражаннi, aдчуваннi, перажываннi. Пiсьменнiк звяртаецца да перадачы самыхтонкiх, ледзь улоўных, няўстоўлiвых чалавечых пачуццяў, пераменлiвых настрояў,хуткага пераходу ад аднаго псiхiчнага стану да другога.
У агульных рысах гэтая тэндэнцыя ў творчасцi К.Чорнага супадала са зваротам мастацкай лiтаратуры ў асобе яе вядучыхпрадстаўнiкоў да выяўлення падсвядомага, адкрытага З. Фрэйдам. Афармляеццановая форма пiсьма, дзе рухомыя, ледзь улоўныя настроi i адчуваннi атрымлiваюцьправа на прапiску. Па сутнасцi, дзеянне ў гэтых творах перанесена ва ўнутрануюсферу, а знешнепадзейны план у агульнай плынi займае невялiкае месца. Мастакоўцiкавяць не столькi самi падзеi, колькi iх адбiтак у свядомасцi i псiхалогiiгерояў. Можна сказаць, што творы М. Пруста, Дж. Джойса – гэта i ёсць самасвядомасць, “вызваленне свядомасцi” (К. Юнг).
З’яўляецца новы тып псiхалагiзму – непасрэднаевыяўленне працэсу думак, разважанняў, пачуццяў, фiксацыя асобных момантаў душэўнагастану. Сутнасць названых навацый у лiтаратуры Х. АртэгаiГасэт бачыць у“змяненнi перспектывы, пункту гледжання на старыя, манументальныя формывыяўлення псiхалогii, што складала змест рамана, i скрупулёзнай ўвазе дамiкрасвету пачуццяў, сацыяльных адносiн i характараў” [10, с. 245]. Сяродпрыёмаў, што выкарыстоўваюцца мастакамi, адзiн з самых распаўсюджаных – прыёмсвабодных асацыяцый, апiсанне ўнутранай паслядоўнай узаемазалежнасцiразнастайных адчуванняў, меркаванняў. Пiсьменнiкi злучаюць аддаленыя ў часеўспамiны, спалучаюць час лiрычны з часaм эпiчным, перадаюць суiснаванне ўчалавечай свядомасцi непасрэдных уражанняў i залежаў памяцi.
Па сутнасцi, гэта было працягам вялiкай традыцыiмастацтва слова да усё больш глыбокага, дакладнага, падрабязнага спасцiжэннямiкракосму чалавека. Выключная ўвага надаецца феномену памяцi, якая ўспрымаеццаяк своеасаблiвы масiў, сховiшча чалавечага мiнулага, што мае самадастатковаезначэнне. Самакаштоўным прадметам мастацкага выяўлення становяцца ўнутраныяперажываннi асобы, а не падзеi навакольнага жыцця. Дамiнантай у стварэннiвобраза выступае самасвядомасць героя (раман “Сястра”, апавяданнi са зборнiка“Пачуццi”). Мастакоў цiкавяць не столькi самi падзеi, колькi iх адбiтак усвядомасцi i псiхалогii герояў. Такая падрабязная фiксацыя асобных момантаў душэўнагастану герояў, зварот да выяўлення не толькi выразна акрэсленых думак iпачуццяў, але i ледзь улоўных, падсвядомых, былi працягам вялiкай традыцыiмастацтва слова да ўсё больш глыбокага, дакладнага спасцiжэння мiкракосмучалавека. Чорнаўскi псiхалагiзм – гэта нешта грандыёзнае, даводзiцца толькiздзiўляцца глыбiнi спасцiжэння пiсьменнiкам чалавечай душы. Пiсьменнiк шукаўнайбольш прыдатныя шляхi выяўлення ўнутранага свету чалавека, i гэтыя пошукiпрыводзiлi яго да вельмi цiкавых вынiкаў. Аднак К. Чорны, у адрозненне адзаходніх мадэрністаў (М. Пруст, В. Вулф), не займаецца фiласофскiм цiэстэтычным асэнсаваннем уласнай творчасцi.
Пры ўсёй адрознасцi знешнiх акалiчнасцяў жыцця iспецыфiчнасцi эстэтычных установак досыць вiдавочныя паралелi памiж творчасцюфранцузскага пiсьменнiка М. Пруста (1871 1922) i К. Чорнага. М. Прустнарадзiўся ў заможнай сям'i, атрымаў выдатную адукацыю i г.д. Творчыя задачы М.Пруста былi чыста мастацкiмi, лiтаратурнымi, эстэтычнымi. Досвед К. Чорнагаiншы: паходжанне з «самага дна беларускага жыццябыцця», моцны ўплыў сацыяльныхфактараў на творчасць.
Тым не менш, можна вылучыць i агульнае. Папершае,гэта склад натуры абодвух пiсьменнiкаў, што абумоўлiвае пэўныя падыходы дажыцця, людзей, скiраванасць творчых iнтарэсаў. Абодва празаiкi былi надзвычайтонкiмi, ранiмымi людзьмi, з абвостранай пачуццёвасцю. У сваiм рамане “Упошуках страчанага часу” М. Пруст досыць шмат месца прысвяцiў развянчаннюжорсткасцi, несправядлiвасцi, эгаiзму. Скразной iдэяй творчасцi К. Чорнага былаiдэя чалавечнасцi, сцвярджэнне спагадлiвасцi, дабрынi памiж людзьмi. Пiсьменнiкбалюча ўспрымаў любыя захады цiску на чалавека, занядбання яго пачуццяў.Адпаведна, самымi любiмымi персанажамi К. Чорнага, “рупарамi аўтарскiх iдэй”,з'яўляюцца Маня Iрмалевiч, “сястра” для герояў, Радзiвон Цiвунчык, “шчыры чалавечнасцю”(раман “Сястра”), Кравец (“Трэцяе пакаленне”) i iнш.
Падабенства памiж К. Чорным i М. Прустам нетолькi ў прынцыпах адлюстравання свядомасцi, але i ў самой канцэпцыi:сцвярджэннi самакаштоўнасцi чалавека, багацця i невычэрпнасцi яго ўнутранагасвету. Аднак, калi М. Пруст iмкнуўся перадаць чытачу пэўны эмацыянальнынастрой, перадаць адчуванне часу ў яго “чыстым выглядзе”, своеасаблiвае“прасвятленне”, перажытае пiсьменнiкам, то К. Чорны ўвогуле захоплены адкрыццёмчалавека, складанасцю яго ўнутранай арганiзацыi. Да таго ж у беларускагапразаiка дадавалiся сацыяльныя фактары: усведамленне неабходнасцi супрацьстаяцьцiску на чалавека, iмкненню ператварыць яго ў “вiнцiк”, пазбавiць свабоды самавыяўлення,супрацьстаяць утылiтарнаму i прагматычнаму погляду на чалавека. Падобныя матывыгучаць у рамане “Сястра”, апавяданнях “Сцены”, “Трагедыя майго настаўнiка”,“Справа Вiктара Лукашэвiча”.
Падругое, М. Пруст з'яўляецца аўтарамарыгiнальнай паэтычнай тэорыi, дзякуючы якой пiсьменнiк спадзяваўся пераадолецьсупярэчнасць памiж рэальнасцю i марай, стварыць з iмгненных адчуванняў,перажыванняў мастацкi твор. Фiласофскiя i эстэтычныя разважаннi М. Пруста –неад'емная частка яго рамана. Французскага пiсьменнiка, як вядома, цiкавiлапраблема часу. Празаiку належыць своеасаблiвая тэорыя памяцi, што адлюстраванаў структуры яго твора. Для М. Пруста, у адпаведнасцi з iдэямi А. Бергсона,успрыманне нейкiх з'яў, рэчаў, прадметаў звязана з памяццю, з мiнулым вопытам,бо кожнае ўспрыманне ёсць успамiн. Даследчыкi лiчаць знакамiты эпiзод зпiрожным мадлен iлюстрацыяй duree А. Бергсона, калi сучаснае, мiнулае iбудучыня ўспрымаюцца як адно цэлае (дзеля справядлiвасцi трэба зазначыць, штоМ. Пруст адмаўляў уплыў А. Бергсона на сваю творчасць).
Такiм чынам, раман французскага пiсьменнiка –гэта яшчэ i своеасаблiвы паэтычны, фiласофскi манiфест, адлюстраванне,выяўленне, вытлумачэнне працэсу творчасцi. Сама ж творчасць, згодна М. Прусту,з'яўляецца цалкам iрацыянальнай, iнтуiтыўнай (работа М. Пруста, прысвечаная Ш.О. СэнтБёву).
Для К. Чорнага актуальнымi былi iншыя праблемы. Уяго творах адсутнiчаюць фiласофскiя разважаннi адносна прыроды мастацкайтворчасцi i г. д. Аднак той жа феномен памяцi цiкавiць i К. Чорнага. Але ўбеларускага пiсьменнiка ён разглядаецца ў кантэксце праблемы чалавека ўвогуле,як адно з праяўленняў, сведчанняў складанасцi ўнутранай арганiзацыi чалавека.Тут можна ўзгадаць эпiзод з апавядання “Пачуццi” К. Чорнага, калi варанае шчаўевыклiкае лiтаральна буру ў пачуццях героя. Памяць вяртае яго ў мiнулае, калiпамерла сястра i таксама стаяў посуд з вараным зеллем. Герой да драбнiцузгадвае свае тагачасныя адчуваннi, думкi, жаданнi, нават пахi. Мiнулае iсучаснае злiваюцца ў адно цэлае. Падобны прыём досыць часта выкарыстоўваецца К.Чорным.
Такiм чынам, у наяўнасцi як вiдавочная паралель збергсонаўскапрустаўскай канцэпцыяй часу (пра непарыўнасць часу), так iпадабенства ў прынцыпах адлюстравання свядомасцi чалавека. Памяць, успамiн у М.Пруста i К. Чорнага не з'яўляюцца вынiкам работы iнтэлекта. Успамiн, якправiла, носiць выпадковы характар, ён можа быць абумоўлены самымi рознымiзнешнiмi фактарамi. Нейкая асацыяцыя выклiкае шквал пачуццёвых, эмацыянальныхрэакцый. Вытлумачэнне гэтых рэакцый, эмоцый, iмпульсаў, згодна М. Мамардашвiлi,ёсць “пачатак iндывiдуалiзацыi свету” [11, с. 157].
М. Пруст з'яўляецца адным з самых выдатныхпрадстаўнiкоў лiтаратурнага iмпрэсiянiзму. Рысы iмпрэсiянiстычнай паэтыкiтаксама адчувальныя ў мастацкiм стылi К. Чорнага 20х гадоў.
Падабенства памiж мастацкай практыкайфранцузскага i беларускага пiсьменнiка i ў тым, што для абодвух актуальным быломенавiта iнтуiтыўнае спасцiжэнне рэчаiснасцi (у творчасцi К. Чорнага гэтатэндэнцыя найбольш выразна выяўлена ў 20х гадах 20 стагоддзя).
Даследчыкi характарызуюць названыя працэсы якiмкненне лiтаратуры да прасторавай формы. Так, Д. Фрэнк сутнасць эвалюцыiэстэтычнай формы сучаснага рамана тлумачыць на аснове аналагiчных працэсаў упаэзii: “Замест iнстынктыўнага, непасрэднага суаднясення слоў i фрагментаў зпрадметамi i падзеямi, абазначэннямi якiх яны з’яўляюцца, калi значэнне ўзнiкаеяк вынiк паслядоўных актаў знешняй рэферэнцыi, сучасная паэзiя прапануезатрымаць гэты працэс знешняга ўпарадкавання, пакуль сiстэма ўнутраныхрэферэнцый не будзе ўсвядомлена як адзiнае цэлае” [12, с. 203].
Мастацкiя задачы, што iмкнуўся сцвердзiць К.Чорны пры напiсаннi сваiх твораў, безyмоўна, адрознiвалiся ад творчых установакзаходнiх лiтаратараў.
М. Пруст жадаў данесцi адчуванне часу ў ягочыстым выглядзе, перадаць каштоўнасць перажытых iм момантаў пераадолення часупраз духоўныя высiлкi. Пiсьменнiк неаднойчы пiсаў, што яго твор павiнен“увасобiць форму, якая звычайна застаецца нябачнай, форму часу”. М. Прустадыходзiць ад лiнейнай паслядоўнасцi ў апiсаннi. Ён пaказвае сваiх герояў урозныя перыяды iх жыцця, апускаючы вялiкiя часавыя прамежкi. Намаганнi ж Дж.Джойса былi накiраваны на свядомую трансфармацыю раманнай формы (мастакiмкнуўся стварыць сучасны эпас, дзе б прысутнасць аўтара амаль не адчувалася).Беларускi празаiк у сваёй творчасцi кiраваўся жаданнем перадаць багацце iразнастайнасць унутранага свету чалавека, сцвердзiць каштоўнасць любых, наватсамых няўлоўных рухаў чалавечай свядомасцi, сцвердзiць самакаштоўнасць чалавекаўвогуле.
Трэба сказаць, што беларускi пiсьменнiк кiраваўсяне толькi творчымi задачамi. Да чыста мастацкiх у яго дадавалiся i сацыяльныя:сцвердзiць, насуперак набiраўшай моц тэндэнцыi унiфiкацыi чалавека,ператварэння яго ў “вiнцiк”, значнасць, складанасць чалавечай асобы. Гэтыятворчыя ўстаноўкi розных мастакоў прыводзiлi да аднолькавых вынiкаў – пашырэннявыяўленчых магчымасцей прозы, навацый у галiне прынцыпаў i прыёмаўадлюстравання.
Такiм чынам, пошукi заходнiх лiтаратараў i К.Чорнага – тыпалагiчна роднасныя з’явы. Пiсьменнiкi iмкнулiся да пашырэнняаб’ёму i формаў даследавання рэчаiснасцi.
Навацыi К. Чорнага звязаны i са змяненнемструктурнай ролi дыялогу, якi дазваляе перадаць саму плынь жыцця, данесцi ягошматстайнасць, цякучасць. Падобны падыход вылучаў i У. Фолкнера. Скрупулёзнае,падрабязнае ўзнаўленне гаворак герояў – iмкненне пiсьменнiкаў да як мага большпоўнага пранiкнення ў быццё. Падабенства памiж творамi амерыканскага iбеларускага празаiкаў – i ў лакальнасцi, аўтаномнасцi дзеяння. К. Чорнынеаднойчы паўтараў, што яму ўсё жыццё хопiць апiсваць свае родныя Цiмкавiчы iiх жыхароў. Аналагiчныя прызнаннi выказваў У. Фолкнер.
Мы можам сцвярджаць, што падобныя навацыi К.Чорнага былi вынiкам яго натуральнага мастацкага развiцця, выражэннем унутраныхдухоўных запатрабаванняў. К. Чорны iнтуiцыйна ўлоўлiваў тэндэнцыi эвалюцыiсучаснай яму лiтаратуры. Падабенства з творамi названых заходнiх пiсьменнiкаўтут тыпалагiчнае.
Сказанае пацвярджае, што ў асобе К. Чорнагаайчынная лiтаратура мае пiсьменнiка сусветнага (не пабаiмся гэтага вызначэння)узроўню, мастака надзвычай чуйнага, адоранага, якi iнстынктыўна ўлоўлiваў тыятэндэнцыi, што вылучалi развiццё сучаснай яму сусветнай лiтаратуры. А ў многiмi апярэджваў свой час.
1.4К. Чорны і К. Гамсун
Пра адпаведнасць творчасці К. Чорнага найноўшымтэндэнцыям у развіцці мастацкай свядомасці сведчыць яе падабенства з творчасцюнарвежскага пiсьменнiка К. Гамсуна (1859–1952), які з'яўляецца фігурай знакавайдля сусветнай літаратуры. К. Гамсун быў вельмі папулярным на Беларусі яшчэ ў 20хгадах, яго чыталі (ўзвышаўцы знаёмiлiся з перакладамi К. Гамсуна на ўкраiнскуюмову, да таго ж К. Гамсуна актыўна друкавалi ў Расii), яго творчасцьасэнсоўвалi (артыкул У. Дубоўкi “Пра новы раман К. Гамсуна”), на ягоарыентаваліся. Увогуле, К. Гамсун і беларуская літаратура – прадмет даволігрунтоўнага і сур'ёзнага даследавання: “Плёны зямлі”, “Новая зямля” К. Гамсунаі “Новая зямля” Я. Коласа, “Зямля” К. Чорнага. Падабенства наглядаецца ўжо наўзроўні назваў твораў. Вядома, што К. Чорны быў знаёмы з творамі нарвежскагапісьменніка, цікавіўся імі. Аб папулярнасцi нарвежскiх аўтараў у Беларусi пiшаП. Васючэнка: “Надзвычайная папулярнасць нарвежскiх аўтараў на прыканцы 19 – напачатку 20 ст. праявiлася i ў беларускiм лiтаратурным жыццi”. Яшчэ на пачатку 20стагоддзя ў Беларусi ставiлiся п'есы Г. Iбсена, яго творчасць асэнсоўвалася Ул.Самойлам.
Праблема “К. Чорны i К. Гамсун” мае ўжо сваюгiсторыю. Паказальна, што нават крытыкi 2030х гадоў мiнулага стагоддзяадзначалi падабенства памiж творамi К. Гамсуна i К. Чорнага. Так, Я. Лiманоўскiпiсаў: “Найбольш характэрнае, што наглядаецца ў гэтым рамане (“Сястра” – А.М.)К. Чорнага, як i ў iншых яго творах таго часу, гэта ўплыў на пiсьменнiка твораўК. Гамсуна. К. Чорны ўспрыняў ад К. Гамсуна псiхалагiзм, бiялагiзм убуржуазным, iдэалiстычным асвятленнi…”
Не адвяргаючы ўплываў раманаў К. Гамсуна на К.Чорнага, мы ўсё ж такі схільны лічыць, што пераемнасць паміж творамі класіканарвежскай і класіка беларускай літаратуры хутчэй тыпалагічная, абумоўленая нетолькі блізкасцю іх мастацкіх сістэм, але і ментальнай блізкасцю пісьменнікаў,а таксама падабенствам у гістарычным, геаграфічным і культурным развіцціБеларусі і Нарвегіі ўвогуле.
К. Гамсун і К. Чорны – празаікі, што стварыліаб'ёмныя, дакладныя вобразы сваiх краiн, выявілі нацыянальнамастацкі тыпселяніна, выявілі сам дух сваіх нацый, традыцыйныя нацыянальныя маральныякаштоўнасці. К. Гамсун стаў увасабленнем нарвежскага фундаменталізму ўлітаратуры, К. Чорны працягваў распачатую Я. Коласам лінію на маштабнае, усеахопнаеадлюстраванне нацыянальнага жыцця. Немагчыма не ўзгадаць словы А. Адамовiча:“Калi трэба назваць празаiка найбольш беларускага па мове, быту, створаныххарактрах, хiба не К. Чорнага ўспамiнаем мы перш за ўсё?”
Творы К. Гамсуна і К. Чорнага – гэта манументальнаепалатно, дзе поўна, грунтоўна выпісаны партрэты Нарвегіі і Беларусі. Тут імалюнкі прыроды, i побыт, i нацыянальны светапогляд, i самабытная філасофія.Прычым гэты побыт, жыццёвы ўклад, маральныя ўяўленні, спецыфіка мыслення,адлюстраваныя пiсьменнiкамi, вельмі падобныя. Як вядома, найбольшы ўплыў нафармаванне нацыянальнага светапогляду, ладу i стылю мыслення мае прырода. Тыпкультуры, як даводзiць П. Рыкёр, вызначаецца менавiта спосабам засваенняпрасторы i часу. Асаблівасці навакольнага асяроддзя вызначаюць характарзаняткаў насельніцтва, гаспадарання. Беларускія філосафы, мастацтвазнаўцы,літаратуразнаўцы гавораць пра цэнтральнаеўрапейскі характар нацыянальнайкультуры, ментальнасці, пра блізкасць Беларусі да краін Скандынавіі і Бенелюксаi па ўмовах жыцця, побыту, характару і па асаблівасцях культурнага развіцця:“Калі згуртаваць для аналізу ўсе картаграфічныя, гістарычныя, этнаграфічныя ііншыя дадзеныя, атрымаецца абсалютна дакладнае ўяўленне абцэнтральнаеўрапейскім знаходжанні Беларусі… Асаблівасці беларускай прыроды, які прырода на іншых тэрыторыях БалтыйскаСкандынаўскага рэгіёна, сфарміраванысцюдзёным наступам ледавікоў, а яе аўтахтонныя жыхарыбеларусы маюць у генезісебалцкі субстрат. Геаметрызму калектыўных форм уласцівы архаічны і чыстырамбічны стыль, характэрны для Поўначы і г.д.”.
Беларуская і нарвежская нацыі фармаваліся якземляробчыя ў сваёй аснове, што вызначыла своеасаблiвы тып ментальнасцi.Чалавек і зямля, жыццё чалавека на зямлі, зямля як фундамент чалавечага быцця,аснова ўсяго існага – вызначальныя тэмы твораў Б'ёрнст'ернэ Б'ёрнсана, К.Гамсуна, Тар'ея Весаса. Чалавек і зямля – паказальная тэма і беларускайлітаратуры: «Новая зямля» Я. Коласа, “Зямля” К. Чорнага, “Палеская хроніка” І.Мележа, творы В. Адамчыка, І. Пташнікава і г.д. Як трапна выказаўся П.Васючэнка, “апантанасць зямлёю, фізічнае суіснаванне з ёю – кардынальная тэма,якую распрацоўвае беларуская літаратура. Селянін за плугам – яе Сізіф, якімарна рухае камень экзістэнцыi”.
Такiм чынам, у цэнтры раманаў “Плёны зямлi” К.Гамсуна i “Зямля” К. Чорнага – культ зямлi, жыцця, апяванне жыцця чалавека назямлi. Героі абодвух пісьменнікаў літаральна ўкаранёны ў жыццё, зямлю,знітаваны з ёю. Таму і зямля падаецца як універсальная каштоўнасць. Зямля,“свая зямля” мае ў раманах пiсьменнiкаў асноватворнае, філасофскае значэнне.Стаўленне да зямлi герояў адпавядае “спракаветнай звычцы вызначаць існасцьуласнага існавання ў адпаведнасці з існасцю свайго месца, сваёй зямлі” [6, с.180].
Моцная прывязанасць да зямлi вылучае герояў К.Чорнага: “А тым часам ніколі не цурайцеся зямлі. Няхай яна будзе сабе ў вас заплячыма. Часам давядзецца, жывучы па свеце, прыперціся да яе. А яна заўсёдыпрыме, і не абыяк прыме. Бо, можна сказаць, яна заўсёды гатова для чалавека, –прыйшоў да яе, не пашкадуй для яе поту, рук, і яна табе аддзякуе...”.
Аналагічныя матывы гучаць і ў творы К. Гамсуна.Дастаткова ўзгадаць выпадак з прапановай аглядаць тэлеграфныя слупы, за штогерой “Плёнаў зямлi” Iсаак мог бы зарабіць значнай болей (і лягчэй), чым працуючына зямлі. Аднак герой успрыняў такую магчымасць насцярожана, для яго гэтараўназначна разбурэнню звыклага свету жыцця: “Але, справа ў тым, што жыву я тутдзеля зямлi. У мяне вялiкая сям'я, шмат скацiны, трэба ўсiх пракармiць. Мыжывём зямлёю”. Адсюль – з усведамлення універсальнай каштоўнасці зямлі – ісвоеасаблівая філасофія існавання, так званы філасофскі універсалізм (П.Васючэнка) твораў нарвежскага і беларускага празаікаў. Здавалася б, нічоганадзвычайнага не адбываецца ў раманах “Плёны зямлі” К. Гамсуна і “Зямля” К.Чорнага: павольная, размераная хада жыцця, паўсядзённыя справы герояў, алеменавіта гэтыя паўсядзённыя справы – аснова вечнага, існага. К. Гамсун і К.Чорны выступаюць дэміургамі, пішуць Кнігу Быцця: “Дробныя i значныя падзеiзмяняюць адна другую, гэта – ежа, сон i праца, гэта – нядзеля з мыццём твару iрасчэсваннем валасоў… Паўсядзённнае жыццё, падзеi, што цалкам захоплiваюцьнавасельцаў. О, – гэта зусiм не дробязi, гэта лёс, само жыццё, ад гэтагазалежыць шчасце, радасць, дабрабыт”.
Зварот да сялянскай тэмы – гэта зварот даасноватворных момантаў нацыянальнага жыцця, імкненне асэнсаваць, спасцігнуцькарэнныя пытанні быцця народа. Сюжэт абодвух раманаў пазбаўлены мудрагелістайінтрыгі. Клопаты герояў рамана “Плёны зямлі” тычацца зямнога: працы на сваімполі, думак пра ўраджай, хлеб надзённы. Празаік падрабязна апісвае, якабжываюць яго героі зямлю, як наладжваюць гаспадарку. У цэнтры твора К. Чорнага– жыццё адной вёсачкі, адлюстраванне тых здарэнняў, якія штодня адбываюцца з яежыхарамі. Калі б не імёны герояў, не геаграфічньія назвы і, безумоўна,сацыяльныя акалічнасці, то цяжка было б вызначыць, дзе адбываецца дзеянне:“Доўгая, доўгая сцежка iдзе па балотам i губляецца ў лесе… Ранiцай перад яговачыма паўстае ландшафт: лес i лугавiна, ён спускаецца ўнiз, далека бачыцьвыгiн ракi i зайца, якi якраз пераскоквае праз яе адным махам. Чалавек кiваегалавой, як быццам так i трэба, каб рака была не больш за скачок зайца”. А восьцытата, якая асабліва ці, лепш сказаць, традыцыйна блізкая беларускаму сэрцу:“О, бульба – цудоўная гароднiна, яна вытрымлiвае засуху, вытрымлiвае сырасць, асама расце. Яна не баiцца нiякага надвор'я, а калi чалавек трошкi яедагледзiць, яна адплочвае разоў у пятнаццаць”.
Істотная адметнасць абодвух раманаў – гэтачаргаванне шматлікіх бытавых малюнкаў, узнаўленне гаспадарчых клопатаў сялян,“заземленасць” (В. Каваленка) мастацкага вобраза, нейкая непасрэднасць бачання,пранікнёнасць у быццё, лiрызм. Чытаючы раманы К. Гамсуна, разумееш, чым яныпрыцягвалі ўвагу беларускіх пісьменнікаў. Тут літаральна пануе стыхіябыццёвага: “Пасля Iсаак павёз ячмень на млын, змалоў яго i вярнуўся дадому змукой. А пасля iзноў узяўся за лес i пачаў нарыхтоўваць дровы на будучы год.Жыццё яго iшло ад адной работы да другой у адпаведнасцi з парою года, ад зямлiда лесу, i ад леса iзноў да зямлi”.
К. Гамсун і К. Чорны выступілі захавальнікамітрадыцыйных каштоўнасцей, традыцыйнага ладу жыцця. Нездарма пiльная крытыка тыхчасоў абвiнавацiла К. Чорнага ў нацдэмаўшчыне, кулацтве, залiчыла раманпiсьменнiка да “правай небяспекi” (Рэзалюцыя пленума Бел АППа, “Маладняк”,1929, № 4). Падрабязна апісваючы заняткі сваіх герояў, празаікі імкнуццадавесці іх значнасць, важнасць. У раманах К. Чорнага i К. Гамсуна няма ніякіхкніжных перабольшанняў: строгая, простая манера апавядання, няспешнасць,грунтоўнасць у апісаннях. Такая ўвага да рэчыўнага, побытавага свету ўласціваменавіта літаратурам так званых сялянскіх нацый. Нягледзячы на розніцу ўсацыяльньх умовах, агульны пафас твораў К. Гамсуна і К. Чорнага – у апяванніселяніна, яго працы, у апяванні высокай сутнасці і святасці гэтай працы, усцвярджэнні несмяротнасці народнага жыцця.
К. Гамсун і К. Чорны апяваюць не толькітрадыцыйны лад жыцця селяніна, але і тыя духоўныя каштоўнасці, што выпрацоўвалісяне адно стагоддзе і дапамаглі чалавеку выжыць у няпростых умовах. Героі абодвухпісьменнікаў – людзі, што кіруюцца маральнымі законамі, людзі з чыстымсумленнем і думкамі. Празаікі апяваюць народную жыццястойкасць, сцвярджаюцьвысокую місію селяніна, выяўляюць духоўную сутнасць сялянскага быцця, народнайэтыкі. Герояў К. Чорнага i К. Гамсуна вылучае любоў да ўласнай хаты, свайгокутка зямлі. Разбурэнне гэтых спрадвечных асноў прыводзіць да разбурэннятоеснасці, самасці, урэшце, дэнацыяналізацыі, што прадбачыў і супраць чаговыступіў К. Чорны.
У творах К. Гамсуна i К. Чорнага выяўлены пэўнытып селяніна. Гэта чалавек, моцна ўкаранёны ў жыццё, зямлю, у нечымкансерватыўны, не схільны да змен і пераўтварэнняў. Спадзяецца толькі на ўласныспрыт, працу, розум. Знітаванасць селяніна з зямлёй, укаранёнасць у жыццёабумовілі цалкам цвярозы, рацыянальны пачатак у яго спосабе думак.
Наглядаецца шмат падабенстваў памiж героем раманаК. Гамсуна “Плёны зямлі” Ісаакам i Лявонам Бушмаром К. Чорнага з аднайменнайаповесці. I той і другі жывуць на хутары. Абодва замкнёныя, негаваркія,асцярожныя. I К. Гамсун вылучае ў сваім героі такую рыску, як звераватасць,грубасць, хоць мы ведаем, што ў К. Чорнага тут мелі месца, перш за ўсё,сацыяльныя фактары.
Яднае раманы К. Гамсуна i К. Чорнага апяваннецэльнасці духоўнага свету селяніна, яго вітальнай моцы, сакралізацыяўзаемаадносін чалавека з акаляючым асяроддзем. Часам матыў прыроды ўзвышаецца ўiх творах да “пантэістычных канцэпцый быцця” (А. Бучыс). Прырода ператвараеццаў набытак унутранага свету герояў, форму духоўнага вопыту.
Падабенства паміж творамi К. Гамсуна і К. Чорнаганаглядаецца і ў падыходах да выяўлення ўнутранага свету чалавека. Пісьменнікізвярнуліся да перадачы не толькі выразна акрэсленых пачуццяў і жаданняў, але інеўсвядомленых, ледзь адчувальных. Раманы К. Гамсуна “Пан”, “Вікторыя”, раманК. Чорнага “Сястра”, апавяданні “Пачуцці”, “Парфір Кіяцкі”, “Вечар” – гэтаплынь няўлоўных, неакрэсленых настрояў і рухаў.
К. Гамсун і К. Чорны сталі ў пэўным сэнсерэфарматарамі ў галіне выяўлення ўнутранага свету асобы. Лічыцца, што К. Гамсунпрадугадаў з'яўленне тэхнікі “патоку свядомасці”. Паток ледзь устоўлівых, пераменлівыхпачуццяў і жаданняў наглядаем і ў творах К. Чорнага другой паловы 20х гадоў. К.Гамсуна не задавальнялі тыя падыходы да адлюстравання псіхалогіі чалавека, штосклаліся ў мастацкай прозе яго часу (дэтэрмінаванасць характару, дамінаваннеадной ці некалькіх рысаў у характары чалавека), пра што нарвежскi празаiк іпісаў у сваіх артыкулах (“Псiхалагiчная лiтаратура”, “Крыху пра Стрындберга”,“Нарвежская лiтаратура”, “Пра несвядомае духоўнае жыццё”, “Пiсьменнiкi старыя iмаладыя”). Наватарам і эксперыментатарам выступіў і К.Чорны, хаця беларускіпісьменнік кіраваўся не толькі творчымі задачамі. Да чыста мастацкіх у ягодадаваліся і сацыяльныя, пра што гаворка ішла вышэй.
Акрамя таго, абодва пісьменнікі прызнавалі ўплыўна сваё творчае станаўленне Ф. Дастаеўскага, аўтара “новай мастацкай мадэлiсвету, у якой многiя з асноўных момантаў старой мастацкай формы атрымалiкарэннае пераасэнсаванне”.
Пераемнасць з Ф. Дастаеўскiм асаблiва адчувальнаяў раннi перыяд творчасцi К.Чорнага (зборнiкi апавяданняў “Пачуццi”, “Хвоiгавораць”, раман “Сястра”). На наступных этапах Ф. Дастаеўскi становiцца для К.Чорнага субяседнiкам i апанентам, прыхаваная палемiка з Ф. Дастаеўскiм, якдавёў А. Адамовiч, складае другi i трэцi план у яго творах.
Вызначальнае ў Ф. Дастаеўскага – вывучэннечалавека праз прызму iдэй, даследаванне ўплыву пэўнай iдэi на розум i паводзiнычалавека. Фiласофскi пошук у раманах рускага празаiка адбываецца ў сферысамасвядомасцi героя. Па сутнасцi, галоўным прадметам выяўлення, галоўнымгероем твора i становiцца самасвядомасць. I К. Гамсуна i К. Чорнага прыцягваўпсiхалагiзм Ф. Дастаеўскага, складаны духоўны пошук яго герояў.
Аднак, калі заслугі К. Гамсуна ў пашырэннівыяўленчых магчымасцей мастацкай прозы, яго роля ў трансфармацыі мастацкагамыслення з'яўляюцца агульнапрызнанымі, то неспрыяльны гістарычны кон Беларусіадбіўся і на лёсе яе творцаў: на жаль, заслугі К. Чорнага не атрымаліеўрапейскага прызнання, хаця набыткі яго бясспрэчныя.
К. Гамсун лічыцца адным з найбольш выдатных івыразных прадстаўнікоў літаратурнага імпрэсіянізму. Рысы імпрэсіянізмупрысутнічаюць і ў мастацкай структуры твораў К. Чорнага. Апісанні навакольнайрэчаіснасці, людзей, прадметаў знешняга свету прасякнуты ў К. Гамсуна і К.Чорнага асабістым пачуццём, перажываннем, бачаннем. Свет у іх творах паўстаенасычаным колерамі, пахамі, фарбамі. Празаікі перадаюць уласныя ўражанні,адчуванні, шматграннасць і багацце непасрэдных уяўленняў. Адсюль і гэткілірызм, настраёвасць іх твораў. Важкую ролю адыгрывае мастацкая дэталь. К.Гамсун і К. Чорны перадаюць імгненныя пачуцці, уражанні. Як вядома, менавiтаiмпрэсiянiзму лiтаратура абавязана ўвагай да пераменлiвых чалавечых настрояў,нюансаў i адценняў пачуццяў. Па словах А. Еўнiной, “iмпрэсiянiзм у лiтаратурыз'яўляецца паглыбленнем цi пэўнай формай пiсьма, якая ўлiчвае зноўку адкрытыя,падсвядомыя, рухомыя i ледзь улоўныя настроi i адчуваннi…”.
Героям пісьменнікаў уласціва нейкая непасрэднасцьбачання, пранікнёнасць у быццё. Яны жывуць адным жыццём з прыродай, адчуваюцьяе стан як свой уласны. Сам празаiк у лiсце да сябра пiсаў: “Я адчуваю крывёю,што знаходжуся ў духоўнай сувязi з iсным, са стыхiяй”. Такое глыбокаепранікненне ў прыродны свет абумовіла і маляўнічасць светабачання. Творы К.Гамсуна і К. Чорнага вылучаюцца разнастайнасцю, багаццем фарбаў пры ўзнаўленнінавакольнага асяроддзя. Сюжэтная пабудова раманаў К. Гамсуна “Голад”,“Мiстэрыi”, “Пан”, “Вiкторыя”, рамана К. Чорнага “Сястра”, апавяданняў сазборнiкаў “Пачуццi”, “Хвоi гавораць” таксама наблiжана да iмпрэсiянiстычнай.Акцэнт у гэтых творах зроблены на выяўленнi пачуццяў i перажыванняў чалавека.Дзеянне, як правiла, не адыгрывае значнай ролi.
Мы ўжо сказалі пра быццёвасць мыслення празаікаў,падрабязнасць у апісаннях знешнепобытавага свету. А, як вядома, менавітаімкненне да максімальна праўдзівага ўзнаўлення рэчаіснасці вылучае творчасцьімпрэсіяністаў.
Сказанае вышэй сведчыць пра выключны мастацкi iдухоўны патэнцыял творчасцi нашага класiка К. Чорнага.
1.5К. Чорны і руская літаратура
Л. Талстому лiтаратурная практыка абавязанапашырэннем прынцыпаў i прыёмаў выяўлення, значным паглыбленнем фiласофскага гучаннятвораў. Па сутнасцi, Л. Талстой сцвердзiў новы этап у развiццi прыгожагапiсьменства. У гiсторыi беларускай лiтаратуры выключнае значэнне адыгралатворчасць К. Чорнага. Дзякуючы яму нацыянальная проза выйшла на якасна новыўзровень у даследаваннi ўнутранага свету чалавека, вывучэннi яго свядомасцi. Iпа сённяшнi дзень творы К. Чорнага застаюцца ў беларускай лiтаратурынепераўзыдзенымi па глыбiнi аналiзу псiхалогii чалавека.
Безумоўна, беларуская лiтаратура не магла неадчуць уплыву творчасцi Л. Талстога, не засвоiць яго мастацкiх адкрыццяў.Вядома, што Л. Талстой з'яўляўся маральным аўтарытэтам i для беларусаў, ацiкавасць да яго творчасцi на Беларусi была даволi значнай. Асаблiва iнтэнсiўназвяртаўся К. Чорны да асобы i спадчыны рускага пiсьменнiка у 20я гады 20стагоддзя. Беларускi празаiк iмкнуўся апрабоўваць на беларускай глебе мастацкiядасягненнi лепшых пiсьменнiкаў свету, выступаў за “лiтаратурны сталiчны Мiнск,супраць Мiнску – як губернскай правiнцыi, з кансерватарскiмi поглядамi налiтаратуру i традыцыямi губернскага маштабу”. I хаця вядома, што найпершае iнайбольшае ўздзеянне на К. Чорнага мела творчасць Ф. Дастаеўскага, iмя Л.Талстога ў публiцыстыцы гэтага часу сустракаецца ў К. Чорнага досыць часта.
К. Чорны надзвычай высока цанiў увагу рускагапiсьменнiка да “маленькага чалавека”, яму блiзкiя былi заклiкi Л. Талстога даўнутранага ўдасканалення. Скразная думка твораў К. Чорнага – неабходнасцьдухоўнага ачышчэння, пазбаўлення ад усякай нiзасцi, “дробных хiтрыкаў i ўласнаепрынiжанасцi”.
Творы Л. Талстога вылучаюцца пiльнай увагай дадухоўнай сферы чалавека, выяўленнем яе складанасцi, супярэчлiвасцi. Характарчалавека паўстаў у iх рухомым, зменлiвым, “цякучым”. У рамане “Уваскрасенне”празаiк пiсаў: “Людзi што рэкi”. Л. Талстой раздрабняе характар чалавека наасобныя пачуццi, перажываннi, рухi, што было новым для лiтаратуры. Янаадкрывала “падрабязнасць пачуццяў”. Такi тып псiхалагiзму ўласцiвы раннiмтворам Л. Талстога (“Севастопальскiя апавяданнi”). У далейшым «падрабязнасцьпачуццяў», выяўленне самых тонкiх псiхiчных рухаў чалавека будзе спалучацца ўЛ. Талстога з шырокiм эпiчным узнаўленнем падзей аб'ектыўнай рэчаiснасцi.
“Падрабязнасць пачуццяў” цiкавiць i К. Чорнага.Пiсьменнiк выяўляе супярэчлiвасць, складанасць адчуванняў асобы: “…яго душузапоўнiлi раўналежна розныя адценнi чатырох пачуццяў: побач умясцiлiся элементыгумару, горкай злосцi, смутку i абыякавасцi”, iх непрадказальнасць: “…а ён iдзеадзiн з лёгкасцю пасля таго сплыўшага, якое i прыйшло немаведама адкуль i адчаго, i сышло немаведама адкуль i куды…”.
Л. Талстой, раздрабняючы чалавечы характар наасобныя часткi, жадаў знайсцi тыя элементы, якiя б былi канстантнымi для ўсiхлюдзей. К. Чорны ж iмкнецца паказаць, перш за ўсё, складанасць унутранай арганiзацыiчалавека, нават непрадказальнасць i нявытлумачанасць яго духоўных рухаў. Гэтаяэвалюцыя ў мастацкiм мысленнi беларускага празаiка звязана з наступным: К.Чорны – пiсьменнiк 20га стагоддзя, калi былi зроблены новыя адкрыццi ў галiнепсiхалогii (канцэпцыi З. Фрэйда i iнш.). Падругое, у 20я гг. шырока былараспаўсюджана тэорыя жывога чалавека, якая накiроўвала пiсьменнiкаў надаследаванне ўсёй разнастайнасцi пачуццяў i перажыванняў асобы. У гэты часякраз i абмяркоўвалiся навейшыя дасягненнi псiхалагiчнай навукi (работы А.Варонскага). У сваю чаргу, iмкненне да выяўлення новых граней чалавечайпсiхалогii падштурхоўвала да пошуку адпаведных прынцыпаў i прыёмаў пiсьма.Адсюль – i зварот К. Чорнага да тэхнiкi плынi свядомасцi. У станаўленнi гэтагапрыёму значную ролю адыграла менавiта творчасць Л. Талстога. У яго творахпададзены дасканалыя ўзоры ўнутранага маналогу (маналог Ганны з рамана “ГаннаКарэнiна”), якi пазней i перарасце ў плынь свядомасцi. Але ўнутраны маналог утворах рускага пiсьменнiка вылучаецца цэласнасцю, лагiчнай арганiзаванасцю. К.Чорны ж больш эксперыментуе, ён сумяшчае аддаленыя па часе ўспамiны з тымiўяўленнямi, якія з'яўляюцца ў дадзены момант, спалучае, здавалася б, малазвязаныя памiж сабой уражаннi. Такiм чынам, К. Чорны наблiжаўся да манерыпiсьма, што стане вылучаць творы прадстаўнiкоў школы «плынi свядомасцi» (М.Пруст, Дж. Джойс, У. Фолкнер, В. Вулф).
У параўнаннi з героямi рускага пiсьменнiка,унутранае жыццё герояў К. Чорнага больш аўтаномнае, у меньшай ступенi залежыцьад падзей навакольнага свету. Аднак беларускi празаiк i не адасабляе свядомасцьi псiхалогiю чалавека ад з'яў навакольнай рэчаiснасцi, як гэта наглядаецца ўпiсьменнiкаў школы “плынi свядомасцi”.
Такiм чынам,К. Чорны вывучаў, выкарыстоўваў творчы вопыт вялiкага рускага пiсьменнiка,адштурхоўваўся ад яго ў сваiх пошуках. К. Чорны працягваў традыцыi Л. Талстогана выяўленне складанасцi ўнутранага свету чалавека, але з улiкам новайкультурнай сiтуацыi, апрабоўваў новыя прыёмы апiсання працэсаў духоўнага жыцця.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1 Адамовiч, А. Здалёк і зблізку [Тэкст] / А.Адамовiч. – Мн.: Маст. літ., 1976. – 623 с.
2 Тычына, М. Кузьма Чорны [Тэкст] / М. Тычына //Нарысы па гісторыі беларускарускiх лiтаратурных сувязей: у 4 кн. Кн. 3: 1917 –1941 / І. С. Шпакоўскі [і інш.] – Мн.: Навука і тэхніка, 1994. – С. 353 – 392.
3 Тычына, М. Цана прароцтваў [Тэкст] / М. Тычына// Кузьма Чорны. Выбраныя творы / уклад. і прадм. М. Тычына; камент. М. Тычына,Я. Янушкевіч. – Мн.: “Беллітфонд”, 2000. – С. 5 – 24.
4 Корань, Л. Цукровы пеўнік [Тэкст]: Літ.крыт.арт. / Л. Корань – Мн.: Маст.літ., 1996. – 286 с.
5 Стральцоў, М. Выбранае [Тэкст]: Проза, паэзія,эсэ / М. Стральцоў; прадм. А. Адамовіча. – Мн.: Маст. літ., 1987. – 607 с.
6 Чыгрын, І. П. Крокі: Проза „Узвышша“[Тэкст] / І. Чыгрын. – Мн.: Навука і тэхніка, 1989. – 144 с.
7 Бугаёў, Дз. Дасягнутае i страчанае [Тэкст] /Дз. Бугаёў // Полымя. – 1993. – № 4. – С. 226 – 251.
8 Жураўлёў, В. П. На шляху духоўнагасамасцвярджэння. [Тэкст] / В. Жураўлёў. – Мн.: Навука і тэхніка, 1995. – 160с.
9 Адамовiч, А. Маштабнасць прозы [Тэкст] / А.Адамовiч. – Мн.: Маст. літ., 1972. – 198 с.
10 ОртегаиГассет, Х. Дегуманизация искусства[Текст] / Х. ОртегаиГассет. – М.: Радуга, 1991. – 586 с.
11 Мамардашвили, М. Как я понимаю философию[Текст] / М. Мамардашвили. – М.: Прогресс, 1990. – 368 с.
12 Френк, Д. Пространственная форма в современнойлитературе [Тэкст] / Д. Френк // Зарубежная эстетика и теория литературы 1920вв. / ред. П. К. Косиков. – М.: Издво МГУ, 1987. – С. 216 – 260.