Творчая дзейнасцьРыгора Мурашкі
У творчай дзейнасціРыгора Мурашкі можна вылучыць два перыяды, вельмі адрозныя, непадобныя сваімзместам. Першы ахоплівае 20—30-я гады, другі прыпадае на Айчынную вайну, каліпісьменнік у сувязі з цяжкай хваробай не змог эвакуіравацца ў тыл і быў змушанызастацца ў акупаваным Мінску.
Найбольш значныя набыткіР. Мурашкі ў жанры мастацкай прозы якраз і прыходзяцца на апошні, вельміскладаны, драматычны этап жыцця і творчасці. Менавіта раманамі «Таварышы» і«Наўсуперак лёсу», якія датуюцца 1942 г., пісьменнік пакінуў прыкметны след угісторыі беларускай літаратуры.
Крыважэрны малох масавыхрэпрэсій 30-х гадоў абмінуў Р. Мурашку, але пісьменнік усё роўна застаеццатрагічнай фігурай літаратуры эпохі таталітарызму. Трагізм гэты выявіўся ўсупярэчнасці паміж прыроднымі, індывідуальна-псіхалагічнымі схільнасцяміМурашкі як чалавека, творчай асобы і пафасам яго твораў, напісаных уадпаведнасці з жорсткімі ідэалагічнымі вымогамі 30-х гадоў. Усе, хто ведаў Р.Мурашку, адзінадушна гавораць пра яго дабрыню, спагадлівасць, гатоўнасцьпрыйсці на дапамогу. Аднак гэтых якасцей натуры аказалася недастаткова, кабустрымацца ад напісання і публікацыі твораў, далёкіх ад запатрабаванняўгуманістычнага мастацтва, якое свой сэнс і прызначэнне бачыць у абаронечалавека, дабрыні і справядлівасці. Інакш кажучы, пры іншых, болей спрыяльныхграмадска-палітычных абставінах талент Р. Мурашкі разгортваўся б зусім у іншымкірунку, чым гэта мела месца ў сапраўднасці.
Нарадзіўся Рыгор Мурашка3 (16) лютага 1902 г. у в. Бязверхавічы Слуцкае акругі. Скончыў народную, азатым двухкласную валасную школу і ў 1917 г. паступіў у Нясвіжскую настаўніцкуюсемінарыю.
У 1920 г. семінарыя былазачынена польскімі ваеннымі ўладамі як «пралетарская навуковая ўстанова».Пачынаючы з гэтага года Р. Мурашка на доўгі час звязвае сваё жыццё з войскам.
Спярша ён быў залічаны наінструктарскія курсы пры Народным Камісарыяце ўнутраных спраў Беларусі, потымпрацус інструктарам Слуцкага павятовага ваенрэўкама. У часе службы Р. Мурашказахварэў на тыфус. Лячыўся ў Ленінградзе. Затым яго перавялі ў Волагду.
Па звароце з войска ў маі1921 г. Р. Мурашка абіраецца членам Цараўскага валаснога зямельнага аддзела тойжа Слуцкай акругі і загадчыкам хаты-чытальні, а праз некаторы час устанаўліваесувязь з літаратурным аб'яднаннем «Маладняк», дасылае туды свае першыя спробыпяра.
Літаратурны дэбют Р.Мурашкі адбыўся ў 1924 г., калі ў газеце «Савецкая Беларусь» быў змешчаныабразок «Папоўскі шлюб».
Працягваць літаратурнуюпрацу на цывільнай пасадзе маладому пісьменніку не давялося: восенню таго жгода ён быў накіраваны ў распараджэнне палітаддзела Другой беларускай дывізіі.На гэты раз вайсковая служба былога селькора доўжылася да 1926 г.
Пачатковы перыядзнаходжання ў войску не суправаджаўся прыкметнай творчай актыўнасцю. Былі напісаныапавяданні «У глушы вясковай», «Бросьня вясновая», «Янка ў адпачынку», «КавальМаксім» (усе — 1925). Больш плённым аказаўся наступны год, калі з'явілісяапавяданні «Акцябрыны», «Два і адна», «Шлёмка-пернічнік», «Катрыншчык»,«Пытанні», «Яйцо і сліва», «Пасвянціў». Выходзіць і першы зборнік празаічныхтвораў — «Стрэл начны ў лесе» (1926). Пачынаецца праца над творам буйнойжанравай формы — раманам «Сын» (1929).
Ацэпьваючы ранні перыядтворчасці Р. Мурашкі, трэба прызнаць, што ён вельмі няроўны, унутранасупярэчлівы. Ужо нават у першых апавяданнях намячаюцца дзве шмат у чымнесумяшчальныя тэндэнцыі. У шэрагу твораў бачацца праявы глыбокай павагі дачалавека, любові і спачування, у іншых — аўтар глядзіць на свет праз прызмукласавай нянавісці бедняка да багатага, заможнага.
Безумоўна, найбольшуюмастацкую каштоўнасць маюць творы, прасякнутыя пафасам абароны гэтак званагамаленькага, непрыкметнага, скрыўджанага жыццём члавека (апавяданні«Шлёмка-пернічнік», «Пытанні», абодва — 1926). Першае з іх сваёй танальнасцю,эмацыянальным ладам блізкае да апавяданняў З. Бядулі («Малыя дрывасекі»), агалоўная дзеючая асоба твора чымсьці нагадвае Жартаўлівага Пісарэвіча.
Як і герой М. Гарэцкага,местачковы гандляр «з нараджэння ў гразкіх пуцявінах жыцця набыў лёгкі гумар,смяхотлівасць, што заўсёды, хоць бы і ў самай найсур'ёзнай гутарцы жывымаганьком прабягалі». Гэтая рыса характару дапамагала Шлёму ўспрымаць жыццёвыянягоды меней трагічна, не губляць веру ў людскую дабрыню.
У творы «Пытанні» геройперажывае глыбокую душэўную траўму, звязаную з хваробай, а затым са смерцюжонкі. «Яму крыўдна было на сваё становішча, на самога сябе, на ўсіх людзей, наўсё вакол. I ад гэтае крыўды калолася ў горле больш, і прагны погляд у цемрачузіраўся, нібы ў яе пытаўся якога адказу, рады». Андрэй не можа зразумець, чамубольшасць людзей пакорліва зносіць гора, пакуты, чаму так абыякавыя да ўласнагалёсу, як гэта ён бачыў на прыкладзе сваёй жонкі. Адбываецца цяжкі нервовы зрыў.У час пакутлівых блуканняў па гарадскіх вуліцах Андрэй сустракае Соню — удавурабочага, які трапіў пад машыну. Соню таксама напаткала жыццёвая драма.Беднасць, галеча прымусілі яе гандляваць сабой. Вось яе споведзь Андрэю:«Трымалася датуль, пакуль дзеці былі адзетыя, абутыя… пакуль мелася скарынкахлеба ў хаце… Дзе толькі магла — зарабляла, за паўцаны аддавала свае рабочыярукі… Не цікавіўся ніхто маім становішчам, куды ні звярталася… Абяцалі — ідасюль… Раз… Сэрца не стрывала, гледзячы на дзетак! Не было магчымасцідалей. Спакусілася… Як сорамна глядзець на людзей было, колькі выплакаласлёз… Пасля — трохі ўцяглася, звыклася, бо перада мною радасныя і здаволеныятвары дзяцей. Але за гэтую радасць, за здаволенасць колькі цярпець даводзіцца імучыцца… Погляды прагныя… як на жывёліну… Абраза і словам і… Валачэ,цягне, бо стала яго маёмасцю… Вось… Я — прастытутка».
Р. Мурашку ўдалосяраскрыць ўнутраны свет жанчыны, перадаць драматызм яе становішча і рухпачуццяў. Гераіня аказалася здатнаю да таго, каб перамагчы сябе, паверыць ваўласныя сілы, аднавіцца да іншага жыцця. Таким чынам, некаторыя творы раннягаперыяду сведчылі аб тым, што ў асобе Р. Мурашкі маладая беларуская проза маеўдумлівага пісьменніка з пільным сацыяльным позіркам і тонкім адчуваннембалявых момантаў жыцця.
На жаль, многія станоўчыяасаблівасці, яскрава выяўленыя ў ранніх творах Р. Мурашкі, не атрымалідалейшага развіцця. Болей таго, яны аказаліся нейтралізаванымі тэндэнцыяйсупрацьлеглага характару. З-пад пяра пісьменніка ўсё часцей пачалі з'яўляццатворы, прасякнутыя аўтарскай непрымірымасцю, жорсткасцю да тых, каго афіцыйнапрынята было лічыць «сацыяльна небяспечным элементам» або каму навешваўся ярлык«ворага пралетарскай рэвалюцыі».
У гэтых творах мы небачым пісьменніцкага імкнення зразумець кожнага героя, незалежна ад ягосацыяльнага паходжання і маёмаснага стану. Прадстаўнікоў бядняцка-пралетарскагаасяроддзя Р. Мурашка беспадстаўна ідэалізаваў, паказваў у прывабным святле,узводзіў на гераічны п'едэстал. А вось дзейныя асобы, якія нібыта быліносьбітамі буржуазнай свядомасці, загадзя абняслаўліваліся. Іх унутраны светпісьменнік не даследаваў. Адмоўны персанаж фактычна пазбаўляўся права наабарону сваіх поглядаў і ідэйных пераконанняў. Яго суддзёй быў станоўчы герой —рупар аўтара, абавязанага ў сваёй творчасці кіравацца афіцыйныміпатрабаваннямі. Гэта выявілася ў такіх апавяданнях, як «Стрэл начны ў лесе»,«Каваль Максім», «Бросьня вясновая», «Пасвянціў» (усе — 1925), «Кантрыншчык»(1926).
Барацьба дзвюх у прынцыпенесумяшчальных тэндэнцый — аналітычнай, аб'ектыўна-мастацкай іспрошчана-класавай, аголена-публіцыстычнай — бачна і на іншых творах Р,Мурашкі, у прыватнасці прысвечаных тэме барацьбы працоўных Беларусі супрацьпольскіх акупантаў. Гэта «Вінчэсцер» (1929), «З-пад напласту гадоў» (1930),«Узброеная нянавісць» (1935).
Неабходна адзначыць, штоў малых жанравых формах пісьменнік даўжэй захоўваў творчую незалежнасць, смялейвыяўляў уласны пункт гледжання, у буйных жа творах ён аказваўся цалкам залежнымад ідэалагічных установак часу.
Пра раман Р. Мурашкі «Сын»(1929), папулярны ў 30-я гады твор, не раз пісала крытыка. Даволі аб'ектыўнаацэнены ён і даследчыкамі гісторыі беларускага рамана.
Падкрэслена, што «Сын»«не вызначаецца бясспрэчнымі мастацкімі вартасцямі», што пісьменнік «не здолеўпа-сапраўднаму глыбока на аснове аб'ектыўнага і канкрэтнага аналізурэвалюцыйнай рэчаіснасці асэнсаваць і па-мастацку адлюстраваць падзеі бурнайэпохі класавых бітваў ва ўсёй паўнаце і шматграннасці». Справядліва ўказваласяна слабую псіхалагічную распрацоўку характару герояў, на аднабаковасцьсацыяльнай характарыстыкі, кампазіцыйную нязладжанасць твора. Што датычыцьпоспеху рамана ў чытацкім асяроддзі, дык ён вытлумачваўся невысокіміэстэтычнымі запатрабаваннямі эпохі. Была яшчэ і актыўная падтрымка раманіста збоку афіцыйных улад.
Зразумела, дзейнасць Р.Мурашкі ў канцы 20 — пачатку 30-х гадоў нельга ацэньваць толькі па творах, якіяне вытрымалі праверку часам, бо пісьменнік меў і пэўныя творчыя набыткі, ды ідзейнасць яго была разнастайнай. Так, Р. Мурашка прыкладваў шмат намаганняў,каб актывізаваць маладнякоўскі масавы рух, прышчапіць маладым паэтам, празаікамцікавасць да сур'ёзнай творчай вучобы, да вопыту папярэднікаў. Ён выступаў напасяджэннях і сходах літаратурнага аб'яднання, уваходзіў у склад рэдкалегіічасопіса «Маладняк», прысутнічаў на I Усесаюзным з'ездзе пралетарскіхпісьменнікаў (1928) на пленуме Савета ВААГІП (Усесаюзнае аб'яданне асацыяцыйпралетарскіх пісьменнікаў) (1929). Часта наведваў прадпрыемствы, рабочыякалектывы. Вынікам такіх паездак былі газетныя допісы, нататкі.
Выступаў пісьменнік і злітаратурна-крытычнымі і публіцыстычнымі артыкуламі па актуальных пытанняхнацыянальна-культурнага і літаратурнага жыцця: «За цесную сувязь літаратурныхатрадаў Савецкага Саюза», «Памяці тав. П. Труса» (1929), «Часопіс «Маладняк» за1931 г.» (1932), «Пісьменнікі і крытыкі ў 1933 г.» (1933); «Пытанні тэорыі іпрактыкі», «Пісьменнік у бібліятэцы», «Думкі аб з'ездзе» (1934) і інш. Праўда,не ва ўсіх выступленнях Р. Мурашка аказваўся на належнай вышыні. Асабліва гэтадатычыць дыскусійных матэрыялаў. У асвятленні спрэчных пытанняўлітаратурна-творчага жыцця ён аддаваў перавагу афіцыйнаму пункту гледжання ітым самым уступаў у супярэчнасць з перспектыўнымі тэндэнцыямі развіццянацыянальнай літаратуры, недаацэньваў наватарскія пошукі мастакоў слова,несправядліва крытыкаваў іх творы.
У падобнай эвалюцыі ёсцьсвая логіка: калі пісьменнік становіцца на пазіцыю актыўнай падтрымкі афіцыёзу,зніжэнне гуманістычнага пафасу яго твораў заканамернае і непазбежнае. Тым неменш у дзейнасці Р. Мурашкі сярэдзіны 30-х гадоў можна заўважыць пэўныясімптомы таго, што пісьменнік пачынаў пакрысе пераадольваць свае ранейшыяартадаксальныя погляды. Пэўна, гэтаму спрыяла і збліжэнне з М. Чаротам, М.Зарэцкім, В. Мараковым, якія, паводле сведчанняў дачкі пісьменніка, былічастымі гасцямі ў сям'і Мурашкаў.
Аднак трагічныя падзеідругой паловы дзесяцігоддзя не далі яму магчымасці ажыццявіць свае намеры.Масавыя рэпрэсіі, атмасфера страху, падазронасці і недаверу паралізавалі волютых нямногіх пісьменнікаў, хто, падобна Мурашку, яшчэ не трапіў у засценкіНКУС. Настрой адчаю і разгубленасці ўскладніўся і асабістым горам: трагічнайсмерцю васьмігадовага сына Генрыха. Гэтая падзея падарвала здароўе Р. Мурашкі.Ён цяжка захварэў на сухоты, неўзабаве аказаўся прыкаваным да ложка. Лячэнне ўКрыме не дало вынікаў. «Да туберкулёзу лёгкіх далучыўся і туберкулёз косці (умесцы старога ранення нагі шабляй)» (Полымя. 1933. № 6. С. 100.), — успамінаедачка пісьменніка.
Але мужнасць і сіла духуне пакідалі Р. Мурашку. Нягледзячы на цяжкі стан, ён працягваў творчую працу —пісаў раман «Салаўі святога Палікара» (1933—1939). Між іншым, у «Гісторыібеларускай савецкай літаратуры» (1964) гэты раман Мурашкі ўвогуле неразглядаўся, хоць ён быў прыкметнай з'явай нацыянальнай мастацкай прозы ісведчыў аб відавочным росце паэтычнага майстэрста пісьменніка. Майстэрствавыявілася перш за ўсё ў галіне псіхалагічнага аналізу, ва ўменні раманістараскрываць характар чалавека, свет яго пачуццяў і перажьшанняў.
Раман цікавы і з пунктупогляду ўнутранай пабудовы. Ён удала скампанаваны, пазбаўлены фрагментарнасці,самастойнага існавання паасобных частак. Сюжэтнае дзеянне разгортваеца даволідынамічна, рухаючая сіла сюжэта — сутыкненне герояў, якія займаюцьсупрацьлеглыя пазіцыі, па-рознаму глядзяць на жыццё і чалавека. Рысамінаватарства пазначана і стылявая структура рамана, у якім удала спалучаеццаплынь рэалістычнага, аналітычнага пісьма (вобраз Анішчыка), высокая рамантыка,элементы лірыка-эмацыянальнай прозы (настаўнік Гарбач) і сатырычна-выкрывальная,гратэскавая паэтыка (палікараўскае начальства — Мысліцкі, Хамовіч).
Па-майстэрску выпісаны ўрамане малюнкі беларускай прыроды. Такое ўражанне, што пісьменнік як быадпачываў тут ад нямілага яго сэрцу аператыўнага сацыяльна-палітычнага заказучасу. Аднак раману «Салаўі святога Палікра» стаць выдатным творам беларускайлітаратуры і заняць у ёй адно з ганаровых месцаў перашкодзілі ўсё тыя жгармадска-палітычныя абставіны другой паловы 30-х гадоў. Справа ў тым, штопаводле аўтарскай характарыстыкі кіраўнікі палікараўскага калгаса — гэта незвычайныя прыстасаванцы, хапугі, якія дарваліся да ўлады і гатовыя раструшчыцькожнага, хто стаіць у іх на дарозе і перашкаджае рабаваць народнае дабро, аўчарашнія ўласнікі, нядаўнія булахаўцы, «недабітыя ворагі савецкай улады».
Ва ўмовах жорсткіхпалітычных рэпрэсій і падаўлення свабоды слова Р. Мурашка не адважваўсястанавіцца ў апазіцыю да пануючай ідэалогіі. Гэта пацвярджае не толькіразгледжаны раман, але і іншыя літаратурныя творы, напрыклад апавяданні «Цішча»(1937), «Пад трыма шкурамі» (1938).
У першым з іх створанышаржыраваны вобраз сквапнага, жорсткага ўласніка, дзеля грошай («Цішча» — гэтаскажоная форма слова «тысяча») гатовага на злачынства — загубіць уласнае дзіця.
У апавяданні (а фактычна— гэта аповесць) «Пад трыма шкурамі» адзін з герояў Іван Шкуцько таксамааказаўся небяспечным ворагам, надзейна замаскаваным пад вопытнага работнікакрымінальнага вышуку. Іван Іванавіч Шкуцько працуе ўжо шмат гадоў, карыстаеццапавагай.
Малады агент Сіневіч,праяўляючы зайздросную актыўнасць і класавае чуццё, выкрывае Шкуцько як шпіёнаі забойцу. Але Р. Мурашка не задаволіўся традыцыйным асвятленнем тэмыпалітычнай пільнасці, а дапоўніў яе матывам выкрыцця злачынстваў беларускіх іўкраінскіх буржуазных нацыяналістаў. Аказваецца, Шкуцько ў мінулым — «вайсковыдыпламат беларускай рады ў гетманцаў і пятлюраўцаў», а ў руках яго саўдзельніцыАксаны Касцевіч «сыходзіліся ніткі сувязі з замежнымі разведкамі». Сам жаШкуцько-Шчука — «яе стары прыяцель па нацыяналістычных колах».
Публічная падтрымкапісьменнікам сфабрыкаваных карнымі органамі абвінавачванняў беларускай іўкраінскай нацыянальнай інтэлігенцыі ў сувязях з замежнымі шпіёнскімі цэнтраміставіць гэты твор па-за літаратурай.
У крытычных артыкулах канца30-х гадоў Р. Мурашка засцерагаўся закранаць сур'ёзныя пытанні, якія датычылітагачаснага літаратурна-творчага жыцця. У асноўным гэта былі традыцыйныяводгукі на творы маладых: «Першыя крокі ў літаратуры» (разгляд твораў М.Аўрамчыка, В. Змітрэнкі, I. Мурашкі), «Літаратурныя парасткі» (1938); «Удалыдэбют маладога пісьменніка» (1939); «Надыходзіць вясна: Агляд пісем, дасланых урэдакцыю», «Два зборнікі апавяданняў» (1940).
Засяроджанасць Р. Мурашкіна творах пачаткоўцаў тлумачыцца яшчэ і тым, што ён стаў працаваць загадчыкамкабінета маладога аўтара Саюза пісьменнікаў Беларусі. Адным з таленавітыхюнакоў, хто звяртаўся да Р. Мурашкі, быў I. Мележ, які пазней цёпла ўспамінаўпра чулага загадчыка кабінета.
Аднак не доўга давялосяР. Мурашку перадаваць свой вопыт маладым: абвастрэнне хваробы прымусілапісьменніка паехаць у туберкулёзны санаторый «Наваельня». Там і застала яговайна.
У цяжкую хвіліну Саюзпісьменнікаў фактычна кінуў бездапаможна хворага на волю лёсу. Калі Р. Мурашкадабраўся да Мінска, горад ужо быў заняты акупантамі. Не ацалеў і дом, у якімжыла ягоная сям'я. Згарэла і асабістая бібліятэка, якую Мурашка збіраў з любоўюўсё свядомае жыццё. Жонка пісьменніка Саламея Амяльянаўна знайшла часовыпрытулак на Чыгуначнай вуліцы ў раёне Грушаўскага пасёлка.
У часе адной з аблаўМурашка быў схоплены і кінуты ў канцлагер пад Мінскам, дзе знаходзіліся каля 60тысяч мірных грамадзян і ваеннапалонных. Адтуль яго і выкупіла жонка. Няманадзейных звестак, калі канкрэтна Р. Мурашка ўстанавіў сувязь з падпольшчыкамі.Не выключана магчымасць, што вызвалены з лагера цяжка хворы пісьменнік фізічнане мог аказваць дапамогу на поўную сілу тым, хто распачынаў узброеную барацьбуз акупантамі. Менавіта на гэты час — на 1942 год — прыпадае яго праца надраманамі «Наўсуперак лёсу» (1942) і «Таварышы» (1942), якія знаменавалі якаснановы перыяд ягонай творчаці.
Звяртае ўвагу на сябе ітакі сімптаматычны факт, што абодва раманы Мурашка падпісаў не ўласнымпрозвішчам, а псеўданімам — адпаведна: Мікалай Дуброўскі і Максім Загорскі.
Да псеўданімаўМурашка-празаік раней не звяртаўся. На такі крок яго штурхнулі, напэўна, нетолькі абставіны акупацыйнага рэжыму, але і меркаванні болей істотнагахарактару, звязаныя са зменамі ў светапоглядзе. I псеўданімам пісьменнік як быправодзіў мяжу паміж сваёй ранейшай літаратурнай дзейнасцю і новымі творамі. Агэтыя творы і сапраўды сведчылі аб яго вялікіх патэнцыяльных магчымасцях якмастака, які нарэшце здолеў выявіць сябе, раскрыць свой талент.
У драматычных абставінахжыцця, выкліканых фашысцкай акупацыяй, Р. Мурашка знайшоў духоўныя сілы,узняўся над ранейшымі дагматычнымі ўяўленнямі, выхаванымі антыгуманнайпалітычнай сістэмай, і выступіў у абарону чалавека, праўды і справядлівасці, уабарону нацыянальных інтарэсаў беларускага народа. Гэта быў сапраўды подзвігпісьменніка — грамадзяніна, патрыёта. А шлях яго да спасціжэння праўды быўцяжкім, пакутлівым.
Што датычыцьсупрацоўніцтва Р. Мурашкі з акупацыйнымі ўладамі, дык гэтая дзейнасць, як ітагачасная літаратурная творчасць, — таксама вельмі драматычная і малавядомаястаронка біяграфіі пісьменніка, якая ўносіць новыя штрыхі ў ранейшыя,традыцыйныя ўяўленні аб жыцці і барацьбе беларускага народа ў гады фашысцкайакупацыі. Па даручэнні падпольшчыкаў Р. Мурашка, як сведчаць архіўныя матэрыялы,што захоўваюцца ў дачкі пісьменніка, збіраў і перадаваў праз сувязныхнеабходныя партызанам звесткі. Яны датычылі дзейнасці гарадской управы,гандлёвых фірм, біржы працы, прамысловых прадпрыемстваў, транспарту,камунальнай службы, вярбовачных кантор, пашпартнага бюро, акупацыйных органаўдруку, устаноў культуры, радыё, дадзеных пра размяшчэнне пастоў і каравульныхслужбаў у Мінску, сістэму прапускоў.
Асаблівую каштоўнасцьуяўлялі дакладныя звесткі пра рабаўніцтва і вываз з Беларусі ў Нямеччыну нацыянальныхкультурных багаццяў рэспублікі. Зразумела, Р. Мурашка не мог ведаць усіхабставін, якія вымушалі асобных прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, сяродякіх былі і ўчарашнія вязні сталінскіх турмаў, а таксама палітычных эмігрантаўісці на супрацоўніцтва з акупацыйнымі ўладамі. Таму ў ягоных ацэнкахпераважаюць негатыўныя моманты, чорныя фарбы, як тое і вымагалася прапагандайваеннага часу. Але сярод характарыстык гэтак званых калабарантаў можна знайсціі больш-менш аб'ектыўныя. Напрыклад, гаворачы пра загадчыка музея Шукейлайця,Р. Мурашка заначыў: «беларускі левы эсер, непрыхільны, аднак, да немцаў».
Выходзіць, не ўсебеларусы, працаўнікі тагачасных устаноў, прытрымліваліся нямецкай арыентацыі. Ашто дзейнасць Мурашкі-падпольшчыка была няпростай, можна бачыць з яго перапіскіз «сябрам Крымавым», якая адносіцца да красавіка 1944 г. і закранае вельмібалючую праблему перыяду Айчыннай вайны.
Гаворка ідзе аб трагічнымлёсе той часткі нацыянальнай інтэлігенцыі, якая акупацыйны рэжым не прымала,але ў спадзяванні атрымаць незалежнасць Беларусі ішла на супрацоўніцтва ззахопнікамі. Гэтыя людзі апынуліся паміж двух агнёў: ім не давяралі акупанты ісупраць іх змагаліся партызаны і падпольшчыкі. I такіх людзей, аказваецца, былонямала. Калі над Мурашкам навісла пагроза арышту і партызанскае кіраўніцтвадапамагло яму перабрацца ў кастрычніку 1943 г. у Лагойскі раён, пісьменніквывез з сабою і рукапісы. Але яны неўзабаве былі выкрадзены нядобразычліўцамі,якія намераваліся абвінаваціць мужнага падпольшчыка ў супрацоўніцтве закупантамі і іх памагатымі. Архіў быў перапраўлены за лінію фронта, упартызанскі штаб, затым ён трапіў у Саюз пісьменнікаў. Доўгі час рукапісныяматэрыялы знаходзіліся фактычна пад неафіцыйнай забаронай. Яно і зразумела,калі прыняць пад увагу змест і ідэйную скіраванасць раманаў «Таварышы» і«Наўсуперак лёсу». Служба ідэалагічнага кантролю, якая і ў часе вайны праяўлялапавышаную пільнасць, не магла ўхваліць гэтыя творы. На стрыманыя адносіныафіцыйных улад да спадчыны Р. Мурашкі ўплывала і адсутнасць дакладных дадзеных,як пісьменнік загінуў.
Творы Р. Мурашкі перыядуакупацыі прынцыпова адрозніваюцца ад тых апавяданняў, аповесцяў, раманаў 30-хгадоў, што з'яўляліся пад пільным кантролем афіцыйных інстанцый.
Так, раман «Таварышы»займае своеасаблівае месца ў беларускай літаратуры. Ён сведчыць, у якім плённымкірунку магло б развівацца беларускае прыгожае пісьменства, калі б мастакіслова не адчувалі на сябе такога няспыннага ўціску камуністычнай ідэалогіі,калі б яны мелі магчымасць свабодна выяўляць асабістыя погляды і пераконанні.Раман аказаўся шмат у чым нечаканым для тых, хто ведаў Мурашку як аўтара твораўдаваеннай пары. У новым рамане пісьменнік праявіў сапраўдную мужнасць,адважыўся на перагляд многіх ранейшых маральных, светапоглядных, эстэтычныхпрынцыпаў.
Вядома, працэс пераглядуішоў пакутліва, бо пісьменніку, які звыш пятнаццаці гадоў працаваў улітаратуры, меў надзейную падтрымку афіцыйных улад, у псіхалагічным плане непроста было развітвацца са сваімі ілюзіямі і ўяўленнямі, якія яшчэ ўчораздаваліся такімі трывалымі. Але развітанне змусіла быць непазбежным. Ягоабумовілі трагічныя падзеі пачатку вайны, разбурэнне шматлікіх міфаў, створаныхафіцыйнай прапагандай. Прынцыповае адрозненне новага твора ад папярэдніх у тым,што яго аўтар адмовіўся ад нястрымнага ўслаўлення савецкай палітычнай сістэмы,ад бяздумнай падтрымкі многіх звыклых пастулатаў накшталт маральна-палітычнагаадзінства савецкага грамадства, вялікае ролі калектывісцкай філасофіі, штонібыта аб'ядноўвала працоўных у новую сацыяльную агульнасць.
Зараз Р. Мурашкаскіроўвае свой твор на абарону чалавека як найвялікшай каштоўнасці свету.Зрэшты, «Таварышы» — твор шматаспектны і шматпраблемны. Асоба і грамадства,інтэлігенцыя і ўлада, мастак і мастацтва ва ўмовах таталітарнага рэжыму — воськола пытанняў, якое ў той час хвалявала пісьменніка. Аўтар рамана «Таварышы»крытычна ацэньвае ў сваім творы ўласную ранейшую пазіцыю якпісьменніка-апалагета таталітарнага ладу і як літаратурнага крытыка, які у свойчас адмоўна ацэньваў наватарскія творы беларускіх майстроў слова — К. Чорнага,М. Зарэцкага. Адна з прыкметных наватарскіх асаблівасцей рамана «Таварышы» ўтым, што сваім зместам і структурай ён блізкі да жанру інтэлектуальнай,аналітычнай прозы.
Пісьменнік свядомаабмежаваў храналагічныя рамкі твора, плошчу сюжэтнага дзеяння і засяродзіўся наасабістым жыцці героя, яго душэўным стане, думках, перажываннях, пакутах інадзеях на лепшае. У рамане актыўна выкарыстоўваецца форма дыялогу, абмендумкамі паміж Савановічам і Гурыновічам. Прычым іх размовы закранаюць не толькімаральна-этычныя, але і грамадскія, палітычныя праблемы.
У рамане даволі эфектыўнавыкарыстоўваюцца такія формы і сродкі псіхааналізу, як плынь свядомасці героя,разгорнутыя ўнутраныя маналогі. У вобразнай структуры, у выяўленчай сістэметвора шмат літаратурных рэмінісцэнцый. Часта прыгадваюцца вядомыя імёныпісьменнікаў, мастакоў, назвы іх твораў. I гэта — не штучныя ўпрыгожванні, асродак выяўлення духоўных інтарэсаў героя, адметнасці яго мыслення. Заслугоўваюцьбыць адзначанымі і некаторыя асаблівасці мовы рамана. Р. Мурашка настойлівашукаў дакладнае, ёмістае слова, якое б перадавала самыя тонкія адценні настроюгероя, зменлівасць, рухомасць яго пачуццяў, перажыванняў. Кідаецца ў вочысвядомая ўстаноўка пісьменніка на выкарыстанне характэрнай беларускай лексікі іграматычных формаў, уласцівых менавіта. беларускаму моўнаму ладу («новаевыспрабаванне», «перасціх дождж», «адзіноты дуб», «спасярод», «кірунаксупраціву», «высмешка лёсу», «збяглец», «з фактычнага гледзішча», «яе блізіню»,«начная сціш»). Раман «Таварышы» павінен заняць высокае месца ў беларускаймастацкай прозе.
Раман «Наўсуперак лёсу» —яшчэ болей складаны твор, чым «Таварышы». Каб аб'ектыўна ацаніць маштабнасцьаўтарскай задумы, смеласць творчых намераў пісьменніка, трэба адмовіцца адранейшых спрошчаных уяўенняў адносна беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі, якаяпа розных прычынах заставалася на акупіраванай тэрыторыі, і яе настрояў,памкненняў, палітычных поглядаў.
Гэтыя настроі і поглядыне ўкладваюцца ў адназначныя дэфініцыі, якія доўгі час навязваліся афіцыйнайпрапагандай, бо тут не ўлічваецца ўся складанасць грамадска-палітычнайабстаноўкі акупацыйнага перыяду, існаванне палітычных груповак рознайарыеытацыі. У тагачасных умовах пісьменнік не мог адкрыта гаварыць усё, штопадказвала яму сумленне мастака-грамадзяніна, і таму вымушаны быў хавацца за«гістарычны матэрыял», за падзеі, якія мелі месца на тэрыторыі Беларусі ўпачатку XX ст. У лаканічным звароце «Ад аўтара», змешчаным у канцы рукапісу, Р.Мурашка сведчыць: раман пабудаваны на рэальных фактах з жыцця «народнага герояБеларусі Алеся Савіцкага».
Біяграфія вядомагаэкспрапрыятара, сацыяліста-рэвалюцыянера — беларускага Дуброўскага — быланадрукавана «ў расейскім часопісе «Исторический вестник» за 1911 год А.Сігавым». З'яўленне прыгаданага фрагмента не выпадковае. «Наўсуперак лёсу» —гэта твор, у якім разнастайны жыццёвы матэрыял падпарадкаваны ідэіабгрунтавання гістарычнага права беларускага народа на самастойнае жыццё, праванацыі на свабоднае, незалежнае існаванне.
Айчынная вайна абвастрыланацыянальна-патрыятычныя пачуцці беларусаў, узняла іх нацыянальную свядомасцьна новы ўзровень. I гэты ўзлёт нацыянальнага духу быў глыбока адчуты іперададзены Р. Мурашкам. А знаходжанне на акупіраванай тэрыторыі надало ягонамуадчуванню асаблівую сілу.
Аддаючы належнаеграмадзянскай смеласці Р. Мурашкі, ацэньваючы маштабнасць і глыбіню аўтарскайзадумы, трэба ўсё ж прызнаць, што ў мастацкім плане раман «Наўсуперак лёсу»ўступае папярэдняму твору, які вызначаецца большай унутранай цэласнасцю,структурнай дасканаласцю. У гэтым рамане вобразы дзеючых асоб раскрыты даволіпавярхоўна. Аўтар задавальняецца пераважна знешняй характарыстыкай персанажаў,не заглыбляючыся ў іх унутраны свет, у прыроду ўчынкаў і паводзін.Займальнасць, прыгодніцтва стрымлівалі развіццё аналітычнага пачатку, што немагло не адбіцца на псіхалагічнай матывацыі паводзін герояў.
мурашкапафас абароны
Список використаноїлітератури
1. Мушынскі М.І. Рыгор Мурашка //Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 2. Мн., 1999. С.711-746.
2. Мурашка Р. Салаўі святогаПалікара: Раман / Мурашка Р. — Мн., 1967.
3. Мурашко Г. Сын: Роман. / МурашкоГ. — Мн., 1973.
4. Мурашка Р. Стрэл начны ў лесе /Мурашка Р. — Мн., 1926.
5. Мурашка Р. Званкі / Мурашка Р. — Мн., 1931.
6. Мурашка Рыгор // Беларускіяпісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л.Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.
7. Мурашка Рыгор // Беларускіяпісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.:БелЭн, 1992—1995.