Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Творчая індывідуальнасць Анатоля Грачанікава

Змест
1. Уводзіны
2. Творчая індывідуальнасць пісьменніка
3. Палескія матывы ў лірыцы Анатоля Грачанікава
3.1 Сістэма пейзажных вобразаў і матываў у лірыцы
3.2 Малая радзіма аўтара ў кнізе “Круглая плошча”
3.3 Радзіма ў зборніку вершаў А.Грачанікава “Палессе”
3.4 Асаблівасці паэмы “Палескі трохкутнік”
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры

1. Уводзіны
Бацькаўшчына, Радзіма, Айчына, роднаястаронка, бацькоўская зямля – такімі словамі кожны чалавек называе той адзіны інепаўторны куточак зямлі, дзе нарадзіліся, выраслі, спазналі першыя радасці іняўдачы, адкрылі прыгажосць свету. Куды б не завёў чалавека лёс ужо ў сталымузросце, немагчыма пазбыцца тугі па сваёй малой Радзіме. Кожны чалавекабавязкова вяртаецца да яе ва ўспамінах і снах як да крыніцы сваёй душы.
Трэба звярнуць увагу на тое, што, думаючыпра бацькоўскі дом, калыску маленства, чалавек думае пра Беларусь – вялікуюРадзіму. Асабліва тонка і яскрава гэта адчуваюць пісьменнікі – людзі засабоівай душэўнай арганізацыяй і светаадчуваннем. Менавіта паэты адчуваюцьсябе неаддзельнымі ад роднай зямлі і яны перадаюць гэтае пачуцце праз сваетворы чытачам. Вельмі часта ў такіх творах гучыць думка пра тое, штоБацькаўшчына – гэта самы вялікі скарб, які трэба зберагчы для нашчадкаў.
У беларускай літаратуры, напэўна, няматакіх пісьменнікаў, у творах якіх не знайшлося хаця б некалькіх радкоў-прызнанняўу шчырай любові да бацькоўскай зямлі, адданасці і вернасці ёй. Не з’яўляеццавыключэннем і творчасць Анатоля Грачанікава, які быў адданы зямлі, якая яго ўзрасціла– роднаму Палессю.
Анатоль Грачанікаў належыць да пісьменнікаўмаладога пакалення, а менавіта таму яго творчасць на сённяшні дзень разгледжанаі ацэнена недастаткова. З гэтай высновы і вынікае актуальнасць выбранай намітэмы (“Палесскія матывы ў лірыцы А.Грачанікава”).
Работа мае на мэце даследаваць наяўнасцьматываў і вобразаў роднага паэту Палесся ў яго паэтычных творах. З пастаўленайнамі мэты вынікаюць наступныя задачы:
Прааналізаваць станаўленне творчайіндывідуальнасці пісьменніка; выявіць уплыў жыццёвых акалічнасцяў на паэтычнуютворчасць;
Правесці агляд і аналіз крытычнай літаратурыпа пытанні творчасці Анатоля Грачанікава;
Выявіць вобразы і матывы Палесся ў творахГрачанікава.
Для больш дэталёвага азнаямлення з асаблівасцямістварэння вершаў намі былі выкарыстаны публіцыстычныя матэрыялы ГенрыхаДалідовіча (“З прыязнасцю і болем”), Алены Ваньковіч (“Творчасць паэтаўГомельшчыны ў кантэксце нацыянальнай пейзажнай традыцыі”), Рыгора Бярозкіна(“Аб вершах Анатоля Грачанікава”).
Прадметам даследавання ў нашай працыз’яўляюцца матывы і вобразы Палесся. Аб’ектам даследвання выступаюць непасрэднапаэтычныя творы Анатоля Грачанікава (зборнікі вершаў “Круглая плошча”,“Палессе” і паэма “Палескі трохкутнік”).

2. Творчая індывідуальнасць пісьменніка
Перад тым, як разглядаць творчасць АнатоляГрачанікава (а дакладней, палескія матывы ў яго творчасці) варта звярнуцца дабіяграфічных звестак пісьменніка. Бо жыццёвы шлях паэта, умовы яго жыцця,выхаванне непасрэдна і моцна ўплывалі на з’яўленне ў яго творчасці палескіхматываў.
Даследчык творчасці і літаратурны крытыкГ.Далідовіч так гаворыць пра Анатоля Грачанікава як чалавека: “Як чалавек ён замногае перажываў, многае ў нашым жыцці не мог прыняць, таму ягоная чулая душакіпела, часамі не знаходзіла спакою” [1; 204].
Анатоль Сямёнавіч Грачанікаў нарадзіўся 8верасня 1938 года ў вёсцы Шарпілаўка Гомельскага раёна Гомельскай вобласці ўсям’і служачага.
Пасля заканчэння ў 1960 годзе Гомельскагаінстытута інжынераў чыгуначнага транспарту працаваў на Гомельскімрамонтна-механічным заводзе (1960-1962), намеснікам загадчыка аддзелапрапаганды і агітацыі Гомельскага абкома камсамола (1962 – 1965), першымсакратаром Гомельскага гаркома камсамола (1965 – 1967). Скончыў Вышэйшыялітаратурныя курсы ў Маскве (1969). У 1969 – 1971 гадах Анатоль СямёнавічГрачанікаў працуе загадчыкам аддзела літаратуры газеты “Літаратура імастацтва”, у 1971 – 1976 гадах – намеснікам старшыні праўлення Саюзапісьменнікаў Беларусі.
З 1976 года становіцца галоўным рэдактарамчасопіса “Вясёлка”, а з 1978 года – часопіса “Бярозка”.
Упершыню выступіў у друку ў 1957 годзе.Выдаў зборнікі вершаў “Магістраль” (1964), “Круглая плошча” (1971), “Грыбнаяпара” (1973), “Начная змена” (1975), “Дрэва на выспе” (1977), “Калі далёка ты…”(1979, выбраная лірыка).
У 1974 годзе за зборнік вершаў “Грыбнаяпара” Анатолю Грачанікаву была прысуджана прэмія Ленінскага камсамолу Беларусі.

3. Палесскія матывы ў лірыцы АнатоляГрачанікава
3.1 Сістэма пейзажных вобразаў і матываў улірыцы
Пейзаж арганічная частка вобразнай сістэмытвора, важны сродак мастацкай выразнасці. Пейзажная творчасць залежыць ад творчайманеры і стылю аўтара, яго ідэйна-эстэтычных памкненняў. А.Бельскі лічыць, штоў беларускай паэзіі сістэма пейзажных вобразаў і матываў, сістэма адлюстраваннянацыянальнага свету вельмі разнастайная: “ад мікравобразаў (травінка, колас,кветка, дрэва), вялікіх прыродных аб’ектаў (лес, поле, луг, рака) да касмічныхвобразаў (сонца, месяц, поўня, зоркі)” [2; 135].
Асаблівасці мастацкага вобразнага мысленнябеларусаў знайшлі сваё адлюстраванне найперш у шматгалоснай беларускай паэзіі.Значны ўклад у стварэнне кнігі беларускай прыроды ўнёс менавіта АнатольГрачанікаў.
Адметным і значным тут з’яўляецца тое, штоад замілавання роднымі палескімі краявідамі майстар слова ўзнімаецца дапрызнання ў любові да ўсёй Беларусі, да выяўлення нацыянальнага патрыятызму і даагульначалавечых ісцін. Але многія архетыпы беларускага нацыянальнага мыслення ўяго мастацкай інтэрпрэтацыі набываюць новае гучанне, напаўняюцца арыгінальнайсімвалічнай змястоўнасцю.
Адвечным архетыпам беларускаганацыянальнага мыслення з’яўляецца лес. Для Грачанікава ён – святая мудрасць,сімвал вечнасці і таямнічасці, як і ўся прырода наогул:
Пад маланкавым лязом
Веру я, што не загіне
Мудрасць вечная лясоў,
Урачыстасць воднай плыні
(зб. “Палессе”, с. 41).
Паэт заклікае паслухаць “як птушак галасывызвоньваюць на досвітку ў дуброве”, “як рэчкі і лясы спяваюць песні накрынічнай мове”, бо калі ёсць на свеце прыгажосць, то яна ў прыродзе.
Поле і ніва даўно сталі для беларусаўкрыніцай дабрабыту, асновай духоўнага быцця. Хоць паэты рэдка ўжываюць сам вобразполя, але імі дастаткова часта выкарыстоўваецца вобраз жыта, як сімвала працягужыцця. А.Бельскі, да прыкладу, называе жытнёвае поле “цэлай тэмай у беларускайпаэзіі”. Для Анатоля Грачанікава гэты вобраз з’яўляецца сімвалам усяго жывога,паэт лічыць яго збавеннем ад пакут:
Спакоем зор, гаёў і ніў,
Задзірванелым шляхам вузкім
Я часта сам сябе лячыў
Пад родным небам беларускім
(зб. “Палессе”, с. 23).
Неад’емнай часткай беларускага ландшафтуз’яўляюцца паплавы і азёры. Лірычны герой Анатоля Грачанікава знаходзіць наўлонні прыроды душэўнае суцяшэнне:
Адключаюся ад спрэчак,
Розных плётак і размоў.
Падключаюся да рэчак,
Да лугоў і да бароў.
Выхаваўча-дыдактычны пачатак характэрны дляалегарычнага верша Анатоля Грачанікава “Рыбакі”, у якім сустракаюцца свежыя метафарыі параўнанні:
На снежным возеры чарнеюць рыбакі,
Нібы на свежым ворыве гракі.
Плывуць над возерам маўклівасць і спакой,
Спавіты марознаю смугой.
Ты марыш стаць заядлым рыбаком?
Не стань жа сам нажыўкай ці жыўцом!
(зб. “Палессе”, с. 24-25).
А вада ў палескіх азёрах гаючая іцудадзейная. Менавіта такой аўтар апісвае яе ў вершы “Возера”, бо “паслякупання адчуваеш, што душа твая памаладзела”. Азёрныя пейзажы АнатоляГрачанікава таксама вельмі жывапісныя і шматвобразныя:
Пад гарою там крыніца б’е,
Сцерагуць бабры хады свае.
Між лапушша ходзяць шчупакі,
Грэюць азяблыя бакі.
Гэткай цудадзейнае вады,
Не страчаў нідзе ніколі ты.
Збоку – нібы цёплы сырадой,
А глыбей – як лёд халодны той.
(зб. “Выбранае”, с. 326 – 327).
Важным элементам нацыянальнага беларускагаландшафту з’яўляецца дарога. Яна нібы злучае ўсе вобразы роднага пейзажу. Зтэмай дарогі ў беларускай літаратуры найчасцей былі звязаны матывы вандровак,руху, пошукаў. У сучаснай паэзіі дарога часта трактуецца як рух часу, памяцьпра мінулае, шлях у вечнасць, да Бога [2; 135]. Для Анатоля Грачанікава дарога– гэта маршрут яго асабістага жыцця, тое, што яднае яго малую радзіму з усёйБеларуссю:

Шляхі-дарогі, трасы, бальшакі…
Вы на зямлі бацькоў — не павуціна.
Надзейна вы злучыоі на вякі
Мой родны край з магутнаю Айчынай
(зб. “Палессе”, с. 17).
Для Грачанікава-паэта родныя краявіды –тое, што спадарожнічае нам з дзяцінства. Лясы, крыніцы, рэчкі, лугі – рэаліісвету, якія ўвасабляюць у сабе яго прыгажосць, цэласнасць і гарманічнасць, адтаго любоў да роднай зямлі, да Палесся, яшчэ мацнейшая:
Квітнеюць на Палессі медуніцы,
Жадаюць шчасця нам з табой зязюлі.
Тут ранкам усміхаюцца крыніцы
Чароўнаю ўсмешкаю матулі
Найбольш распаўсюджанымі апаэтызаваныміатмасфернымі вобразама нашай літаратуры з’яўляюцца вобразы ліўня, дажджу,маланкі, грому, навальніцы, аблокаў, хмар, неба, туману, вясёлкі і іншыя.Некаторыя з гэтых вобразаў знайшлі сваё месца і ў паэзіі Анатоля Грачанікава.“Журботны эскіз на фоне дажджу, хмар, грому намаляваны пяром Грачанікава, якіпа-майстэрску стварае гукавыя і зрокавыя асацыяцыі:
Захмарыла.
Задажджыла.
Змрок у неба
На луг і палі паслаўся.
Сірочы промень, як шыла,
Хмары прабіў
І схаваўся.
Рыпець знудзіўся асвер адсырэлы.
Буслы ў гняздзе сваім
П’юць дажджавік
Пад страхою на седале
Куры нясмела
Ловяць грому хрыпаты рык.
На тыдзень змяшаліся
Дні і ночы
Хмара за хмарай.
Дрымоту нясе
(зб. “Выбранае”, с. 326 – 327).
Калі ў прыведзеных вышэй радках вобразыдажджу, грому, хмар чыста пейзажныя, то ў многіх вершах Анатоля Грачанікава янысімвалічна-змастоўныя, як у вершы “Як добра…”:
Як добра, што ёсць яшчэ гэта на свеце:
Дожджык сонечны ловяць дзеці,
Зводдаль порсткія кураняткі
Выбягаюць з-пад крылля маткі.
Як добра, што ёсць яшчэ гэта на свеце
Гром паблажэла рохкае недзе,
І хлопчык абпырсканы весела едзе
Па лужынах цёплых на велосіпедзе
І не прэюць у лузе пакосы,
І ўвесь малады і босы
(Зб. “Верасень”, с. 16).
Паэт супрацьпастаўляе мудрую філасафічнасцьпрыроды жыццёвай мітусні, сквапнаму свету людзей. Яго вабяць цішыня і першыгром, сонца і дождж. Фантазія мастака стварае прыгожыя карціны: “дажджы буйныя,як ажыны”, “зорна-блішчасты дождж” і іншыя.
З папярэднімі вобразамі беларускай стыхіімоцна звязаны вобразы ветру. Так, гэты вобраз у Анатоля Грачанікава з’яўляеццасімвалам юнацкага кахання і маладосці:
Разгадаўшы ўспаміны,
Цераз Сож прабег у госці
Свежы вецер з Украіны,
Свежы вецер маладосці
(Зб. “Верасень”, с. 316).
Злосны і варожы асенні вецер – спадарожнікчалавека, які расчараваны ў сабе і не патрэбны нікому на зямлі. Ён “рагоча,свішча, падае ва ўтрапенні”, “закляты вільготны вецер” нідзе не мае прытулку. У“Баладзе вятроў” паэт атаясамлівае вятры з рознымі перыядамі жыцця чалавека,ваеннымі і мірнымі перыядамі гістарычнага развіцця чалавецтва.
Паўночны вецер- самы халодны.
Паўднёвы вецер – самы гарачы.
Злосны і сіверны вецер заходні.
Вецер усходні – лагодны, гаючы…
(Зб. “Верасень”, с. 40).
Рака для Анатоля Грачанікава – гэта,найперш, Сож – сведка і дарадчык у каханні да жанчыны, сімвал першага пачуцця:
Што быць магло – мінула незваротна.
Наш час, нібы раку, не пераплыць,
Нам не вярнуцца ў тыя дні былыя,
-Ад успамінаў толькі сэрца ные,
-А новым дням цяпер нас не злучыць
(Зб. “Верасень”, с. 96).
У гэтым вершы адчуваецца філасофскаепаяднанне паняцця часу і плыні ракі. Дні чалавека працякаюць так незваротна ікатэгарычна, як цячэ вада ў рэчцы. Гэтая думка прымушае чалавека задумацца іробіць яго настрой самотным [2; 136].
У вершы “Рака” паэт пералічвае тое, штотрэба яму для шчасця. І гэта зусім не матэрыяльнае забеспячэнне і дабрабыт, атое, што мае кожны чалавек і не задумваецца над каштоўнасцю гэтых рэчаў –гармонія з прыродай, а значыць, з самім сабой:
Для радасці трэба не многа.
Гаі, пералескі, кусты,
Глухая лясная дарога,
Рака і на беразе – ты.
З вобразам ракі звязвае Анатоль Грачанікаўі філасофскія разважанні пра чалавечае жыццё, мітуслівае і бессэнсоўнае ўпараўнанні з веліччу нетараплівай Прыпяці:
Спяшацца рэкам няма куды,
Хоць часам ім не хапае вады,
На тое яны і рэкі.
А мы — мітусімся туды-сюды,
А мы рэактыўна нясёмся заўжды,
Дзеячы – чалавекі.

Вельмі часта паэты ўсхваляюць раку свайгомаленства. Кожная метафара або эпітэт выступае як міні-карціна, вершаванаепалатно, колеравае і водарнае. Так, у Анатоля Грачанікава мы бачым“ружова-крынічны Сож”, “разлівісты вясновы Сож”, “Сож сонны”, які піў “сонечнаезелле”, паэта вабіць “цішыня палескіх рэк у смузе світальнай нівы”. Ёнзахапляецца і ганарыцца роднымі пейзажамі:
Гомельшчына! Выспы і бары.
Прыпяць…Сож…Дняпро…
Між іх – азёры…
Дзе яшчэ сустрэнеш, сябры,
Гэткае шчырасці ўзоры?
Верш насычаны недасказамі, сустракаюццарытарычнае пытанне, зварот і клічны сказ, што робіць яго падобным да задушэўнайгаворкі шчырых сяброў. Паэт адкрыта выказвае сваё перакананне і перадае чытачуўласныя адносіны да роднай старонкі.
Зоркі – касмічны вобраз, які надае пейзажукасмічнае значэнне. Сучасныя паэты шукаюць адказы на самыя таемныя пытанні душыў зорным небе. Па словах А.Бельскага усясветнае жыццё чалавека, сучаснаяпаэзія, не ўяўляецца без свету нацыянальнага космасу: поля, жыта, траў, кветак,крыніц і рэк. У Анатоля Грачанікава касмічнае таксама знітавана з зямным,штодзённым – адно без другога не існуе:
Сыпаліся дажджыны,
Буйныя, як ажыны,
І шмель — мокры даўно-
У хату лез праз вакно.
-Зоркае спалучэнне
Месяца і краглін –
Як ціхае азарэнне,
Як самы светлы ўспамін
(зб. “Выбранае”, с. 58 – 59).
Такім чынам, аналіз асноўных пейзажныхвобразаў вершаў Анатоля Грачанікава дае магчымасць прыйсці да высновы, штомайстар слова годна працягвае традыцыі беларускай літаратуры ва ўвядзенні пейзажныхвобразаў прыроды і стварэнні па-свойму непаўторнага і арыгінальнага каларытунацыянальнага пейзажу. У яго паэзіі знайшлі сваё месца традыцыйныя длябеларускай літаратуры, адвечныя архетыпы нацыянальнага мыслення. Шырокае іхвыкарыстанне раскрывае духоўны воблік усёй нацыянальнай літаратуры.
3.2 Малая радзіма аўтара ў кнізе “Круглаяплошча”
Калі гаварыць пра другі зборнік вершаўпаэта, то хочацца адзначыць верш, што датуецца 1971 годам пад назвай“Шарпілаўка цячэ ў жыццё, як Сож…”.
Адразу відаць, што ў вершы гаворка пойдзенайперш пра “малую радзіму аўтара”. Але тут няма эксплуатацыі світальныхранкаў, салаўіных спеваў і іншых атрыбутаў падобных твораў. Анатоль Грачанікаўпаспяхова пераадольвае магчымасць паўтору. Сказвалася здольнасць паэта мысліцьтак, што малюнкі зямныя і малюнкі касмічныя паядналіся. Збліжаюцца не столькічасавыя паняцці, колькі адлегласці. Верш крыху тужліва-засяроджаны. Але гэта іверш, у якім вельмі аптымістычны, жыццядайны пачатак. Лірычны герой сам-насам зсабою і з дарагімі сэрцу краявідамі, але ён свій і ў свеце і ў сусвеце, штоназываецца Космасам. Прытым касмічнасць думкі выражаецца не ў такім і кідкіммалюнку. Аднак, у гэтым і каштоўнасць, што прыгажосць вынікае са звычайнага,штодзённага і здатнага ўвабраць у сябе ўсё, што толькт маглі:
Шарпілаўка цячэ ў жыццё, як Сож
Свае ў яе віхуры й перакаты.
Апоўначы на сцішаныя хаты
Мядзведзіца схіляе зорны коўш.
І ў першароднай цішыні наўкол
Я слухаю, прысеўшы на калодзе,
Як вечнасць, асядаючы на дол,
Быцця зямнога запаўняе соты
Канцоўка верша перадае веру ў здаровыя сілысённяшняй вёскі, у вынашаны ёю спелы практычны розум:
Не трэба вёсцы дакучаць, не трэба
Яна сама разбудзіць пастуха
З цягам часу дужэла ў Грачанікава пачуццёпрыхільнасці і даверу да выпрабаваных нягодамі непадманных каштоўнасцейнароднай працы, побыту. І менавіта гэтае пачуццё нарадзіла няхітрыя, сціплыя звыгляду, але арганічныя і праўдзівыя вершы. Напрыклад, верш пра тое, як зацвілабульба і затруменіў бульбяны пах аж на зарэчныя паляны з памаладзелага сяла” і “палагоднеліжанчыны” і “ у хатах стала больш цяпла”.
Альбо, як у вёсцы капаюць калодзеж, — натуральнасць, пластыка і ўнутраная сур’ёзнасць вельмі сугучныя тойурачыста-ціхай мінуце, калі хлебаробы здабываюць ваду для жыцця:
Калодзеж капаюць, калодзеж капаюць,
Чыстае ўсё на сябе апранаюць.
Не сварацца цёткі, не кураць мужчыны.
Як быццам сабраліся тут на радзіны.

У кнізе Грачанікава “Круглая плошча” вартаадзначыць верш “На Палессі”. Сімвалічным вобразам у вершы выступае вобразкурганоў (“На Палессі – спрадвеку, як быццам званы,/ Несціхана сівыя звіняцькурганы”). Гэты вобраз – абагульненая жыццёвая мудрасць народа, гістарычнаяпамяць, вопыт мінулых пакаленняў. Курганы Палесся вучаць нашчадкаў беражлівымадносінам да здабытай волі, якую “цяжка здабыць, ды цяжэй зберагчы”. Курганы ўвершы быццам жывыя, яны сочаць за нашчадкамі, жадаючы ім дабрабыту:
Добры дзень вам, нашчадкі!
Добры дзень вам, зямляне!
Хай жа будзе для вас гэты дзень умалотны,
А для вашага сэрца – апошні журботны!..
Калі гаварыць пра асаблівасці пейзажу ўвершах кнігі, то трэба адзначыць, што найбольш Грачанікаву ўдаюцца ранішніяпейзажы – гэта пераходныя сітуацыі свету, калі “у прадчуванні раніцы і дня”,начная “ “цішыня зямлю пяшчотна паміж зор люляе”, і самыя чыстыя, самыя свежыятаны і фарбы на паэтавай палітры – чаканне света. Дасягнутая ў прыродзераўнавага здабыткаў і страт і думка паэта, што адгукаецца гэтай раўнавазе ісувязі ўсяго існага і жывога ў сусвеце. Як, напрыклад, у такіх строгіх актавах:
Гармонія загадкавых дзівос
Начнога свету. Ціхі шэпт каханай
У хмыз ляціць касуля над палянай
Чырвонапёркі жыраваць на плёс
Плывуць чародкі чуйна.

3.3 Радзіма ў зборніку вершаў А.Грачанікава“Палессе”
У 1983 годзе Анатоль Грачанікаў выдаўзборнік вершаў пад назвай “Палессе”. Ужо сама назва гэтага зборніка сведчыцьпра тое, што паэта натхнілі ўспаміны пра родныя мясціны, “малая радзіма”, якаявыпусціла ў свет і навучыла законам жыцця, а таму застаецца ў сэрцы назаўсёды.
Звяртае на сябе ўвагу верш са зборніка падназвай “Зямля бацькоў”. Паэт перажывае ўсю гаму пачуццяў, неаднародных, незаўсёды самых прыемных і пяшчотных. Яны розныя, як само жыццё.
Звяртаюць на сябе ўвагу тыя эпітэты, якіміаўтар надзяляе сваю радзіму:
Зямля бацькоў!
Зямля маёй надзеі,
Зеленакрылы салаўіны кут…
Так хораша сябе
Не адчуваў нідзе я,
Нідзе так цяжка
Не было, як тут.
Сваю зямлю аўтар называе “непадманлівай”.Грачанікаў не ўтойвае, што гэтая зямля не заўсёды спрыяла чалавеку (“Былачасцей ты пеклам, а не раем”). Нягледзячы на гэта, людзі не пакінулі родныямясціны, бо Радзіму не пакідаюць і не абіраюць сабе лепшую, як не мяняюцьбацькоў.
У гэтым вершы аўтар абірае наступны прыём:ён паказвае пераход ад апісання мясцін, дзе нарадзіўся да нашай агульнайрадзімы – Беларусі.
О Беларусь!
Майго народа сэрца!
Твой гулкі рытм нікому не спыніць.
У вернасці Айчыне не клянецца
Той, хто не можа без цябе пражыць.
Прызнанне ў любові да Радзімы гучыцьнатуральна і непадроблена. Няма банальных заклікаў і клятваў, якія б паставіліпад сумненне шчырасць пачуцця. Аўтар удзячны за тое, што Радзіма яго “лячыла івучыла”, называе яе “зеленакрылай Айчынай”, “краінай несмяротных курганоў”.
Сапраўдным гімнам Палесся гучыць верш“Палессе”, які сам аўтар назваў песняй:
…Край легенд і край былін,
Люблю цябе – твой родны сын!
(зб. “Палессе”, с. 49-50).
Анатоль Грачанікаў называе сябе сынамроднай зямлі. Сапраўды, старонка, якая ўзгадавала чалавека вартая называццадарагім і пяшчотным словам матуля, бо яна таксама шчырая і адзіная, на яенемагчыма забыць і ёй немагчыма здрадзіць.
Аўтар захапляецца роднымі краявідамі, “якпесні, што мужнасцю і славаю спавіты”. Згадвае Анатоль Грачанікаў і знешнююпрыгажосць, і незвычайныя духоўныя якасці людзей, якія жывуць на Палессі:
Тут людзі незвычайнай прыгажосці
Сярод лясоў і рэк жывуць вякамі.
Хто завітае на Палессе ў госці,
Багаты стане вернымі сябрамі.
Такія мясціны і людзі не пакідаюць сэрцаГрачанікава. Праз усё жыццё ён нясе жаданне і імкненне сустрэцца з імі,вярнуцца на Радзіму.

Дзе я ні буду, а сюды вярнуся,
Дзе я ні буду, а сюды прыеду.
3.4 Асаблівасці паэмы “Палескі трохкутнік”
Творчасць Анатоля Грачанікава 80-х гадоўпрасякнута ветлымі, радаснымі матывамі, аптымістычнай вераю ў лепшыя якасцічалавека, ва ўсемагутнасць кахання, у здаровыя сілы народа, у ягонезамутнёна-глыбокі розум і маральную чысціню, у перамогу дабра над злом. Аднымз такіх канцэптуальных з’яўляецца верш “Чамусьці я не веру…”:
Чамусьці я ў гэта не веру
Што мала не свеце даверу,
Што падазронасць пануе,
Якую нічым не скрушыць.
Што зло ўвачавідкі гарцуе,
Дабро між людзей ледзь ліпіць.
Паэт верыць у “бясконцы сусвет дабрыні”,які “не мае памеру”, і гэта вера асвятляе ўсю яго паэзію. У ім, невымернымсусвеце дабрыні, жывуць эпічныя героі такіх ягоных вершаў, як “Жыццё Мацвея”,“У дзядзькі Івана трухлявая хата…”, “Латарэйны білет”, паэмы “Палескітрохкутнік” і іншыя. Цікава, што паэт часам параўноўвае сваіх герояў (хоць гэтапараўнанне часам не ляжыць на паверхні) з евангельскімі святымі. Селянін Мацвей(“Жыццё Мацвея”) сваім жыццём – не аскет, не прапаведнік – нагадвае чымсьці апостала-евангелістаМацвея, які да сустрэчы з Хрыстом быў мытнікам, грэшным чалавекам. Жыццялюб,жартаўнік, шчадра надзелены дабрынёй Мацвей, “паблажлівы як бог”, намякаеаўтар, мае шанц паўтарыць жыццё святога Мацвея.
Героі вершаў А.Грачанікавва адмаўляюцьлёгкае “латарэйнае” шчасце, матэрыяльны дабрабыт, яны не імкнуцца ўзвысіцца закошт іншых, задавальняюцца малым у тым, што тычыцца цялесных патрэбаў, ікіруюцца прынцыпамі максімалізму ў духоўным плане. У казачна-фантастычнай паэме“Палескі трохкутнік” сумленнасць, дабрыня, працавітасць, бясхітраснасцьчалавека з народа нават прыцягваюць увагу іншапланецян. Прышэдьцы з космасузапрашаюць звычайнага селяніна Яўхіма стаць госцем на іх невядомай планеце.Крытыкі (напрыклад Ірына Багдановіч)справядліва заўважалі, што “Палескітрохкутнік” наследуе традыцыі ананімнай паэмы “Тарас на Парнасе”.Гутаркова-апавядальны стыль, рытміка, сакавіты народны гумар, элементыфантастыкі, нават у нейкай ступені сюжэт гавораць пра роднасць, блізкасцьназваных твораў. Цікава і тое, што паэма А.Грачанікава, як і “Тарас на парнасе”,а таксама “Новая зямля” Я.Коласа, напісана чытырохстопным ямбам, улюбёнымпамерам і рускай класічнай паэзіі
Дзеянне ў паэме “Палескі трохкутнік”разгортавецца не ў сузор’і Лебедзя, куды іншапланецяне забіраюць калгаснагавартаўніка Яўхіма. Яно адбываецца на зямлі, у так званым Палескім трохкутніку,які злучае Гомель, Лоеў і Рэчыцу. Пасля знікнення Яўхіма ўвага да яго асобыўраз абвастрылася. Людзі раптам усур’ёз задумаліся над чалавечай сутнасцюЯўхіма, успомнілі яго працавітасць і дзівацтва, яго цікаўнасць і уменне жыць унезвычайнай згодзе з зямлёй і зоркамі, яго тонкае адчуванне хараства прыроды,жаданне зліцца, растварыцца ў ёй… Згадалі і яго клопаты пра іншых людзей,гераізм і самаахвярнасць у час вайны. Такім чынам, адкрываецца незвычайнасцьзвычайнага чалавека і сцвярджаецца, што пры ўважлівым стаўленні да асобызаўсёды можна ўбачыць у ёй нешта прыгожае, закладзенае самім Творцам.
Пісьменнік характарызуе і некаторых працаўнікойвёскі Вайцін. Псіхалагічныя партрэты іх часамгумарыстычныя. Добры, сумленнычалавек старшыня Кароль, якога вельмі любіць народ, не заслужыў пашаны ўначальства, трапіў у друк “не за стараннасць і за плён. Чаму Кароль некукурузны? – Так называўся фельетон” У іншых месцах паэт скажа пра старшынюкалгаса:
Быў ён не з тых, хто на пасадзе
Служылі тым, хто іх “падсадзе”.
І пакпіць з прозвішчагероя, якое надта жадпавядае і ягонаму самапачуванню сярод людзей, і характарыстыцы ягонагапаходжання:
На “газіку” сам за рулём
Ён быў сапраўдным каралём.
Яго і продкі — Каралі,
Спрадвеку каралі – раллі.
“Палескі трохкутнік” – паэма ліра-эпічная.Ураўнаважанасць у ёй элементаў эпасу і лірыкі, іх гарманічнае спалучэнневідавочныя. Твор утрымлівае ў сабе магутны пачатак народнай фантазіі. Народнаямаральная аснова адчуваецца і ў агульнай канцэпцыі паэмы, і ў абмалёўцыперсанажаў. Кідаецца ў вочы і наяўнасць у творы разнастайных фальклорных жанраў– прымавак, замоў, галашэнняў, блізкасць яго паэтыкі да паэтыкі фальклору. Ашчыры зварот жонкі Яўхіма да вадзіцы з просьбаю прываражыць мужа да роднай хатыі падаць вестку аб тым, ці жывы ён, вельмі нагадвае плач Яраслаўны.
Паэт шмат шмат узяў не толькі ад народнагасветаадчування, маральных нормах, але і ад фальклорнай паэтыкі. Таму важнымэлементам у творах Анатоля Грачанікава сталі разнастайныя фальклорныя жанры –прымаўкі, замовы, загадкі, галашэнні, скорагаворкі, лічылкі. Яны паглыбляюцьзмест, нагадваюць пра сапраўдны “народны грунт” паэзіі. Таму фальклор уступае ўдзеянне звычайна ў пагранічных, крызісных сітуацыях, калі здаецца, што ў свецепарушаны справядлівы парадак рэчаў, што зло перамагае.
Так, у згаданай паэме старая Яўхіміхагаворыць з космасам, які забраў яе мужа, моваю даўніх замоў з іх наіўнайкасмалогіяй, цэласна-гарманічным бачаннем свету: “Вадзіца-цапыца, краснаядзявіца! Кацілася ты з рэк, з-пад рэк, з крыніц, з-пад крыніц…”.
Паэма “Палескі трохкутнік” з’яўляеццацікавым дакументам часу. Яе травесційны лад парадзіруе празмернае захапленне ішум, узнятыя вакол загадкавых “лятаючых талерак” і “Бермудскага трохкутніка”.Што ж тычыцца многіх іншых пытанняў, напрыклад, пра тое, хто яны, магчымыябраты па розуму, што можа прынесці зямлянам кантакт з іншымі цывілізацыяміСусвету, то яны вырашаюцца аўтарам усур’ёз. Вуснамі вучонага з Акадэміі навукёнгаворыць наступнае: “Будзем жа верыць у дабрыню тых, хто наведаў грады”.Знікненне чалавека, палёт яго разам з іншапланецянамі ў далёкі Сусвет аб’ядналічалавецтва:
Пытанніе пастаўлена ў ААН.
Убок адышлі ўсе тэмы.
Ніколі яшчэ не было ў зямлян
Такой агульнай праблемы
Важна адзначыць, і аўтарскую цікавасць дапраблемы “народ і памяць”. Увага да гістарычнага мінулага беларускага народаспалучаецца ў творы з роздумам пра сучаснасць, пра будучыню. Паэт задумваеццапра ролю асобы “павадыра” ў гісторыі народа. У апавядальную плынь паэмыарганічна ўключаецца алегарычнае апавяданне пра трагічны лёс смяротна хворагаласінага важака, забытага і пакінутага няўдзячным статкам, які ён не разратаваў ад бяды. Горды важак нават перад тварам смерці непакоіцца пра ягобудучыню.

Заключэнне
Пейзажныя вершы паэта адкрываюць багатаадораную душу лірычнага героя, улюбёнага ў родныя краявіды. У іх асабліва яркапаўстае талент Грачанікава-жывапісца. Паэта захапляюць някідкія пейзажы ікарціны, у сціпласці якіх ён бачыць своеасаблівае хараство і прывабнасць.Дакладнасць, выразнасць бачання, тонкасць адчуванняў, выяўленых у падабраных згустам фарбах і колерах, — якасці, уласцівыя многім пейзажным вершам паэта [3;446].
Любімымі і найбольш частымі відамі тропаў упаэтыцы Грачанікава з’яўляюцца параўнанне і метафара. Тропам, як і ўсёй ягопаэзіі, уласціва знешняя няяркасць, “ціхасць”, маляўнічасць, рэалістычнасць,трапнасць.
Прырода ва ўяўленні паэта – гэта “сусветдабрыні”, дзя ўсё ўзаемаабумоўлена і звязана адзінай повяззю – зоркі, хмары,рачулка, дрэвы, птушка, звер, чалавек, яго душа. І калі выпадае, парушаеццахоць адно звяно ў гэтым спрадвечным ланцугу, знікае гармонія і цэласнасцьсвету. Таму паэт імкнецца ўлавіць і затрымаць тыя зорныя шчаслівыя імгненні,калі адчуванне гармоніі са светам асабліва моцнае і ўсеабдымнае. Калі “начнаяшматгалосся цішыня зямлю пяшчотна паміж зор люляе” і “вечнасць, ападаючы на долбыцця зямнога запаўняе соты”, калі чалавек “выспяляе без паспешнасці сузор’і ідум, любоў і гнеў”.
Вельмі значнай у творчасці АнатоляГрачанікава з’яўляецца тэма Радзімы, яе мінулага, гісторыі. Так, у яго вершахзнаходзім разнастайныя сімвалы — рэчы, успаміны, што паказваюць на значнасцьпаняцця родных мясцін для яго творчасці. Своеасаблівым захавальнікам народнайпамяці, незвычайнымі і загадкавымі помнікамі мінулых дзён паўстаюць у яготворчасці курганы, якія часам пачынаюць гаварыць, расказваць. Вядома, паэтвельмі перажывае любыя страты народнай памяці, забыццё таго, што раней былоблізкім і родным. Гэта тлумачыцца асаблівасцямі духоўнага складу асобы паэта. Прасамыя каштоўныя чалавечыя якасці: любоў і адданасць Радзіме, гісторыя роднагакраю трэба расказваць ужо з самага маленства – лічыць пісьменнік. Менавітатаму, нават у кнізе “Зорны палёт” ждя дзяцей прысутнічаюць вершы, у якіхвыяўляюцца матывы і вобразы, пейзажы роднага паэту Палесся (“Бацькоўскі парог”,“Жывая вада”).
Як і ў “Новай зямлі” Я.Коласа, у творахА.Грачанікава паэтызуецца сялянская праца, быт, самі вяскоўцы, хараство душыякіх не мог не адчуць паэт. Як не мог не заўважыць і праяўлення нечага вельмісацыяльна значымага ў дробным, звычайным. Запамінаецца і ўражвае навізнойбачання вершы паэта пра родную вёску — Шарпілаўку. Яна паказваеца ў акружэннівялікага космасу, таемнага і нязведанага. “Ціхая” паэзія Грачанікава набываетут сапраўдную глыбіню, змястоўнасць, ёмістасць асацыяцый. Так, па словахГенрыха Далідовіча “як паэт ён быў знешне, сапраўды, нібыта “ціхі”, не крыклівыі не фестывальны, але яго спакойнасць была глыбока напоўнена радасцю, болем ітрывогай за лёс Беларусі і яе люду, была глыбінна лірычная і драматычная” [1;204].
Грачанікаў пры пастаяннай наяўнасці ў ягопаэзіі эпічных элементаў усё ж — пранікнёны лірык. Лірызм – німб, што асвятляеі ўпрыгожвае, надае веліч яго вершам і паэмам. Паэт імкнецца да гармоніі зпрыродай, адчувае цесную знітаванасць з ёй. Яму даспадобы сакоўная спеласцьсвету ў верасні, прасвечаныя святлом ацяжэлыя гронкі каліны, пладаносныя сады.Пладаносны час вочені асацыіруецца ў яго з уласнай творчай спеласцю.
Творы Анатоля Грачанікава перакладаліся надваццаць адну мову свету, у тым ліку на англійскую, французскую, польскую,балгарскую, венгерскую, вьетнамскую, і на мовы былога Саюза, што сведчыць правялікую папулярнасць паэта і далёка за межамі рэспублікі. На яго вершы напісананямала выдатных песень.

Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Бярозкін Р. Аб вершах Анатоля Грачанікава//Бярозкін Р. Паэзія – маё жыццё. Літаратурна-крытычны артыкул. – Мн.; Маст.літ.- 1989, с. 315 – 323.
2. Ваньковіч Алена. Творчасць паэтаў Гомельшчыны ўкантэксце нацыянальных пейзажных традыцый// Маладосць., — 2004, — №1, — с.135 –142.
3. Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: У 4 т.Т. 4. кн. 2/ НАН Беларусі, Аддзяленне гуманіт. Навук і мастацтваў, Ін-тлітаратуры імя Я.Купалы. – 3-е выд. – Мн.: Бел. Навука, 2003. –643 с.
4. Гніламёдаў У. Ля аднаго вогнішча: Літ.-Крытычныартыкулы. – Мн.: Юнацтва; 1984, — с. 154 – 169.
5. Грачанікаў А. Выбранае: Вершы і паэмы. – Мн.:“Маст. літ.”, 1988. – 283 с.
6. Грачанікаў А. Дрэва на выспе. Вершы; паэма. Мн.,“Маст.літ.”, 1977. – 112 с.
7. Грачанікаў А.С. Зорны палёт: вершы і казкі. Мн.:Юнацтва, 1988. – 174 с.
8. Грачанікаў А. Я вас люблю…: Лірыка. – Мн.: Маст.літ., 1986. – 143 с.
9. Далідовіч Г. З прыязнасцю і болем // Маладосць, — 1988, — №8, — с. 202 – 204.
10. Драздова Л. “Было б на свеце толькі чалавечна…” //Роднае слова, — 1998, — № 9, с. 64 – 68.
11. Кенька Міхась Усё на сэрца асядае мне // Полымя, — 2006, — №1. – с.197 – 203.
12. Кусянкоў М. Спасціжэнне сутнасці руху//ЛіМ, — 1982,- 24 снежня, — с.12.
13. Ліпскі Ул. Ён ніколі не адводзіў стрэлкі назад//Маладосць., — 1998, — №8, — с.199 – 202.
14. Лукша М. Любоў не перайначыць // Маладосць., — 1998, — №8, — с.194 – 196.
15. Марціновіч А. …І вечнасць асядае на дол // Полымя,- 1998, — №9, — с. 239.
16. Маслоўскі В. Пад каўшом Вялікай Мядзведзіцы //ЛіМ,- 1998, — 4 верасня. – с. 13.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Характеристика средств, методик, систем оздоровительной физкультурно-массовой направленности (фитнесс, аэробика, бодибилдинг и др.)
Реферат организация и методика проведения ревизий и проверок
Реферат Основные направления устойчивого развития предприятия в современных условиях на примере ИП ЭПАМ
Реферат Брэндон, Элеонора
Реферат Психіатрія
Реферат «Очарование Европы» 7 дней без ночных переездов!!!
Реферат Пенсионный фонд
Реферат Права аудиторов при взаимотношении с клиентом. Право аудиторов проводить проверку
Реферат Рациональное питание и здоровый образ жизни
Реферат Навчальний курс 1СБухгалтерія в умовах фахово-інформативної підготовки бухгалтера
Реферат Расстройства памяти и интеллекта
Реферат Повышение эффективности производства сельскохозяйственной продукции в ООО "Агрохим" Чаплыгинского района Липецкой области
Реферат Хронология действий парашютных войск Армии США
Реферат Расчёт вала на кручение
Реферат Понятие стратегии и ее роль в обеспечении экономического развития фирмы