Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Сучасная проза Беларусі і творчасць Г. Бураўкіна

Змест
Развіццёпрозы на сучасным этапе другой паловы90-х гадоў — да пачатку ХХІ стагоддзя
Жанрава-стылёвыя іідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці Г. Бураўкіна
Спіс літаратуры
Развіццё прозы на сучасным этапе другой паловы 90-х гадоў — да пачатку ХХІ стагоддзя
Напярэдадні ХХІстагоддзя савецкае грамадства ўступіла ў стадыю кардынальных перамен. Глыбінныяграмадска-палітычныя зрухі, што адбыліся ў гэтыя гады, не толькі закранулі, апроста ўзрушылі і лёс народа, і лёс чалавека. Гэтыя падзеі і змены не быліаднолькавага зместу і характару. Дзесьція яны і супярэчылі адно другому. Тое,што дзесяцігоддзямі будавалася, усталёўвалася і ўяўлялася непахісным на вякі,раптоўна, без войнаў, рэвалюцый, без якіхсьці прыродных катастроф, на працягунекалькіх гадоў развалілася ўшчэнт.
Нягледзячы навельмі складаную грамадска-палітычную абстаноўку ў краіне, літаратурны працэсне спыняўся. Асаблівай інтэнсіўнасцю пазначаны 1986-1993 гады. Літаратурныпрацэс гэтых гадоў, можа, як ніколі быў багаты і разнастайны, а літаратурнаежыццё — інтэнсіўным.
Друкаваліся новыятворы ў часопісах, выходзілі кнігі. Стала даступнай творчая спадчына тыхпісьменнікаў, каго дагэтуль зусім не выдавалі, або чые асобныя творы былізабаронены. У пераважнай большасці твораў, напісаных літаратарамі, якіяперажылі высылкі, гулагі, турмы, для нас цікавая сама рэальнасць, сведчаннечасу, праяўленне чалавечых магчымасцей. Так чыталіся і ўспрымаліся творы,заснаваныя на мемуарным матэрыяле: Я. Бяганскай “Мая Галгофа" (1990), Л. Геніюш“Споведзь" (1991), С. Грахоўскага “Такія сінія снягі" (1988), “Зонамаўчання” (1990), Б. Мікуліча “Аповесць для сябе” (1987).
Прыйшлі да чытача,сталі ўваходзіць у літаратурнае жыццё і літаратурны працэс творы пісьменнікаўбеларускага замежжа, а таксама замежная перакладная літаратура, у першую чаргукласіка.
Непастрэднамастацкае даследаванне і асэнсаванне гэтага трагічнага матэрыялу, можнасказаць, толькі пачынаецца. Васіль Быкаў — адзін з тых, хто робіць гэта мэтанакіравана,асабліва заклапочана. І ў пазнейшыя гады, як і раней, нягледзячы на ўсеграмадска-палітычыя змены, на нечаканыя перамены асабістага лёсу, пісьменнікжыве актыўным творчым жыццём. Напэўна, можна сцвярджаць, што творчы стан — гэтанармальны стан жыцця для В. Быкава. Аповесці “У тумане” (1988), “Аблава" (1989),“Сцюжа” (1969, 1991), “Пакахай мяне, салдацік” (1995), “Ваўчыная яма" (1998),“Балота" (2001), падборкі апавяданняў у часопісе “Полымя”, зборнікпубліцыстыкі і эсэістыкі “Крыжовы шлях” (1998), кніга прыпавесцей “Пахаджане” (1999)- вось тое, што зроблена пісьменнікам, пачынаючы з сярэдзіны 1985 года.
Сучасная беларуская проза жыве клопатамі пра час, народны лёс, які праламляецца ў лёсе асобных людзей. Яна вызначаецца пільнай ўвагай даасобы чалавека і штодзённых праяў жыцця. Рэальныя здабыткі сучаснай прозынемалыя.
Але нягледзячы напоспехі, літаратура гэтага часу панесла і вялікія страты, што звязаныя здачаснай смерцю прадстаўнікоў філалагічнага пакалення дзяцей вайны — М. Стральцова(1987), Б. Сачанка (1995), І. Чырынава (1996), В. Адамчыка (2000). Паказальна,што ўсе яны плённа працавалі, пісалі да апошняга дня. Каб пераканацца, як яныпрацавалі і колькі зрабілі, дастаткова паглядзець на іх часопісныя публікацыітых гадоў — раманы, аповесці, апавяданні, драматычныя творы, публіцыстыка,крытыка, дзённікавыя запісы.
Значнае месца ў сучаснай беларускайпрозе займаюць творы на маральна-этычныя тэмы. Праблеме ўзаемаадносінбацькоў і дзяцей, адказнасці старэйшага пакалення за лёс маладзейшага прысвечаныаповесці В. Блакіта “Вырай”, А. Асіпенкі “Рэха даўніх падзей”, Т. Бондар “Марыя”,раман А. Карпюка “Карані".
Не будзеперабольшаннем сказаць, што для беларускай літаратуры апошніх гадоў тэмаЧарнобыля стала адной з самых значных. Раманы, аповесці, апавяданні, паэмы,вершы, драматычныя творы — у розных жанрах і відах літаратуры гэта тэма знайшласёння трагічнае ўвасабленне. Прычым без ніякага. Аптымістычна-трагічнагапробліску. Дастаткова нагадаць палымяную публіцыстыку А. Адамовіча, раман І. Шамякіна“Злая зорка", “Чарнобыльскую малітву" С. Алексіевіч, Аповесці В. Быкава“Ваўчыная яма”, В. Казько “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел", Т. Бондар“Імем Айца і Сына” (1993).
Тэндэнцыя даверулітаратуры да жыцця, гісторыі, да асабістага вопыту і ў сувязі з гэтымузмацнення суб’ектыўнага пачатку па-свойму выявілася ў творчасці іншыхпісьменнікаў гэтага пакалення: у раманах Ул. Гніламёдава “Уліс з Прускі” (2000),П. Місько “Хлопцы, чые вы будзеце? ” (1992), Я. Радкевіча “Закон прыцяжэння” (1987),у аповесцях В. Блакіта “Вырай” (1986), А. Варановіча “Валацуга" (2000), Л.Калодзежнага “Буян" (1992), “Вечнасць дымоў" (1996).
Сучасная беларуская проза развіваецца ў розных жанрах, вядучым сярод якіх па-ранейшаму з’яўляюцца раман, аповесць, апавя- данне. У апошні час назіраецца цікавасць да лірычных мініяцюр, абразкоў,эсэ. Беларускія пісьменнікі па-філасафску ацэньваюць грамадска-сацэальныя працэсысённяшняга дня, удумліва ўглядаюцца ў мінулае. Агульнымі для многіх твораў з’яўляюццашырыня ахопу падзей, гуманістычна пафас, імкненне аўтара даць праўдзівую ацэнкутаму, што робіцца сёння на Зямлі.
У беларускай літаратуры пачынаюць паступова абжывацца дэтэктыўна-прыгодніцкі і фантастычны жанры. Аўтарамі такіх твораў з’яўляюцца,як правіла, маладыя пісьменнікі Алесь Асташонак, Адам Глобус, Васіль Гілевіч, Анатоль Казлоў і інш. У творчасціпісьменнікаў зусім рэалістычнага светаўспрымання назіраецца з’яўленне элементуфантастычнага: сюжэтаў, сітуацый, калізій, вобразаў, матываў. Можна нагадацьтут прыпавесці В. Быкава, аповесць А. Адамовіча “Пастораль” (1989), аповесць Я.Сіпакова “Блуканні па іншасвеце".
Для тых, хтопрыйшоў у свет у пасляваенныя і пазнейшыя гады і хто творча актыўна раскрыўся ў80-90-я, зварот да гісторыі, уключэнне гісторыі ў сваю творчасць становяццапроста неабходным для нацыянальнага мастакоўскага самаадчування ісамасцвярджэння. Якраз зварот да гісторыі, актыўнае выкарыстанне ўсё яшчэновага для нас гістарычнага матэрыялу надалі творам пісьменнікаў новагапакалення сапраўды сучаснае гучанне, забяспечылі іх нацыянальным аптымізмам, вызначылісённяшнюю духоўную запатрабаванасць.
Дзякуючыгістарычным раманам “Меч князя Вячкі" (1987), “След ваўкалака" (1988),“Жалезныя жалуды” (1990) творчасць Л. Дайнекі набыла шырокі чытацкі рэзананс,стала прыкметным набыткам нацыянальнай літаратуры.
Творчасць В. Іпатавайапошніх гадоў поўнасцю знаходзілася ў рэчышчы нацыянальнай гістарычнай прозы. Яераманы “Залатая жрыца Ашвінаў" (1999), “Альгердава дзіда" (2001),аповесці “За морам Хвалынскім” (1989), “Вяшчун Гедзіміна" (2000) годнапрацягваюць у нашай літаратуры традыцыю, закладзеную творчасцю У. Караткевіча.
Такім чынам,літаратура канца ХХ стагоддзя — гэта жывы літаратурны працэс. Новыязаканамернасці яшчэ не вызначыліся, тэндэнцыі не выявіліся, не пацвердзілісязначнымі літаратурнымі творамі. Пра гэта можна будзе меркаваць пазней, калізгаданыя гады падпадуць пад вызначэнне “гісторыя". Бо ў “гісторыю" звычайнаўключаюцца факты, з’явы, правераныя часам, тэндэнцыі, якія ўжо маюць вынік.Жанрава-стылёвыя і ідэйна-мастацкіяасаблівасці творчасці Г. Бураўкіна
Пісаць вершы Г. Бураўкінпачаў яшчэ ў школе ў старэйшых класах і частку з іх надрукаваў у 1952-ім годзеў полацкай абласной газеце. Сваімі настаўнікамі паэт лічыў УладзіміраМаякоўскага, Уладзіміра Лугаўскога і па-зямляцку блізкага Пятруся Броўку. Першызборнік “Майская просінь" выйшаў у 1960-тым годзе, сюда ўвайшлі самыяраннія яго творы, напісанныя ў гады вучобы на рубяжы дзяцінства і юнацтва. Зусімюначымі вершамі былі “Дрэва", “Кастрычнік”, “Ластаўкі" і іншыя. Вылучаеццаверш “Я іду”, галоўны герой — незвычайна радасны дваццацігадовы юнак выклікаезахапленне дзяўчат, і ўсе вакол незвычайнае, светлае, усё захапляе, а перш заўсё маладым адчуваннем жыцця, радасцю ад палнаты успрымання, упэўнасцю ў сваіхмагчымасцях зрабіць добрае.
З першыхпублікацый у прэсе адчуваўся самабытны талент Г. Бураўкіна. Пачынала праяўляццаграмадзянскасць таленту паэта, трыбуннасць і актыўнасць паэтава слова. І разамз тым лірычнасць, мяккасць, стрыманая расчуленнасць. Тут знойдзем творы, напісанныябольш сталым дасведчаным у сакрэтах майстэрства: “Полаччына", “Палескаябалада", “Полацкая балада", “Вочы сінія-сінія". Яны вельміарганічныя для пачаткоўца, пераполненнага пачуццём любові да свайго краю, дагорада, што стаў родным.
Генадзь Бураўкін прызнаваўсяў любові да сваей роднай Полаччыны, дзе яскрава праявілася здольнасць аўтарашырокімі мазкамі намаляваць аблічча роднага краю:
Тут азёры, якнеба, сінія
Ў чаротахчароды гусіныя.
Тут, у Полаччыне,хораша, галасіста спяваюць для закаханых салаў’і. Ён любіць сваю Полаччыну,свой родны кут так, як можна любіць толькі Радзіму. І калі адзін універсітэтскіжартаўнік, яго харошы сябар, пусціў па студэнцкім інтэрнаце эпіграму, ГенадзьБураўкін не крыўдаваў:
Полацкія кветкіі траўкі
Апявае ГенадзьБураўкін.
Бо ён сапраўдылюбіць не толькі сівую гісторыю свайго мілага краю, дзе праз тоўшчу гадоўсвецяць імёны Сімяона Полацкага і Францыска Скарыны, а яшчэ і яго задумлівуюДзвіну і чыстую Дрысу, яго сінія азёры і пявучыя бары, яго “кветкі і траўкі”. Ягопесня ў даўгу перад краем гордым і прыгожым, дзе паэт навучыўся любіць іненавідзець.
Навальніцыгрымяць над кручамі,
З гор бягуцьручаі грымучыя,
Тут ля Дрысысасонкі звонкія,
Над Дзвіноюбары пявучыя.
Край паэтычныхлягенд і песен — Полаччына больш чым іншая зямля Беларусі захавала слядыстаражытнасці. Аўтар стварыў жанравую разнавіднасць балады — лірыка-псіхалагічную. “Полацкая балада” Генадзя Бураўкіна эпічная па матэрыялу,лірычная па спосабу выяўлення. Сам аўтар трывожна ўслухоўваецца ў гукі мінулых стагоддзяў,углядаецца ў твары выдатных людзей, што праходзілі тут. “Я люблю слухаць зорнуюціш, тваі казкі начныя, мой горад. Мінулае і сучаснае пераплятаюцца тут,дапамагая адчуць крокі гісторыі, сувязь старыны… ".
Словампранікнённым, узнёслым, словам пяшчотным і гнеўным сцвердзіў паэт сваю любоў даРадзімы. Вернасць роднай мове праносіць ён праз усе жыццё, робячы ўсе, каб нашаслова гучала шырока і далёка:
І сэнс не ўтым,
куда сягну,
Кім стану я ўнаш век сталёвы,
А ў тым,
каб цвёрдуюцану
Ніколі не згубіласлова…
Для паэта любоў дарадзімы і павага да роднай мовы — тоесныя рэчы. Універсітэты і акадэміі будуцьвучыць цябе роднай мове, але калі не ўспрыняў мову гэтую з матчыных вуснаў, зпершакрыніцы, ніколі не будзеш адчуваць слова, дзе кожны гук ад матулі. Мовародная таму і завецца матчынай:
 
Матчынанявыцвілае слова,
Даўжнікі мывечныя твае…
У слова Г. Бураўкінацвёрдая цана, слову яго можна верыць, слоў яго чакаюць. Ён любіць слова дасамазабыцця, да самаахвернасці
Беларусь нельгаўявіць без горкай памяці вайны. Гераічная тэма стане пазней адной з асноўных утворчасці Генадзя Бураўкіна. Гераічнай можна назваць “Палескую баладу”. Янапрысвечана братам Міхаілу і Івану Цубам, загубленным фашыстамі ў гады Айчыннайвайны. Яны жылі ў вёсцы Навіны, што на Случчыне, і бясстрашна загінулі,абараняючы сваю зямлю і людзей. Іван Цуба паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна,завёў фашыстаў у балота, дзе яны былі знішчаны партызанамі. “Ён ідзе праз снягаі завею, каб заўсёды застацца ў памяці людской".
Вострыя ўспаміны дазволіліГенадзю Бураўкіну стварыць жахлівую карціну дзікага сваявольства фашыстаў уХатыні. У паэме “Хатынь" асобныя дэталі нагадваюць: на дварэ прадвесня,яшчэ ляжыць снег, невыпадкова, што снег белы, а дровы ля прыпечка бярозавыя,таксама белыя, як чыстае сумленне ні ў чым не павінных жыхароў Хатыні:
 
А вёскусціскалі ўжо абцугамі,
Карнікаў чорныягрузавікі,
Закусілапабялелыя вусны,
Сцялілася ўстраху Хатынь.
У паэме паэтапісвае трагедыю, якая адбылася 22-га сакавіка 43-га года. Сапраўды, нямы крыкпраціснае душу, нібыта апынаешся там, у пекле Хатыні. І набыццы праходзіцьперад нашымі вачамі трагедыя людзей, іх апошнія жудасныя крыкі.
Паэма “Хатынскіснег” цэластная па сваей будове, сурова-стрыманая па стылі. Аўтар знаходзіцьадпаведныя словы і вобразы, каб паказаць той страшны дзень. Снег у паэмез’яўляецца як бы экранам, на якім адбываюцца трагічныя падзеі.
“Ляжаў, не таючы,у Хатыні чырвоны снег” — словы вялікай сілы. І далей: “І раты абвугленныякрычалі нёма". “І нібы ў жахлівым дзіцячым сне, падаў з чорнага начноганеба чорны снег”. Попелам на землю асыпаліся дрэвы і хаты, і попелам на землізасталіся людзі. Прайшлі гады, адыйшла ў нябыт суровая пара Айчыннай вайны, алепамяць людская ніколі не забудзе жудасцей і ахвяр фашызму.
Сваі лепшыя вершыГ. Бураўкін стварыў пра вечны свет кахання, яго загадкавыя таямніцы, прапакланенне жаночай красе, радасць першага кахання, калі для чалавека неякнечакана ўсё адкрываецца і ўспрымаецца па новаму: сустрэча з любімым чалавекам,багацце пачуццяў, падкрэсленная беражлівасць да сяброўкі горач разлук — усёгэта адметныя рысы інтымнай лірыкі паэта. Вершы “Не, мы с табою не святошы”,“Месяц-жоўтая лодка", “Такі спрадвечны лёс мужчын” — сабраны ў зборніку“Пяшчота". У вершы “Вочы сінія-сінія" гаворыцца пра вернае каханнемаладой прыгожай дзяўчыны: яе каханы загінуў на фронце, яна жыве адна, не хоча“ні прызнанняў, ні песен", усё чакае і не можа дачакацца свайго абранніка:
 
А яна маладая ўсваёй прыгажосці,
Ні прызнанняў,ні песен не хоча яна.
Аднагопрычакаць бы ёй толькі ў госці,
Ды з зямлёю ягоабвянчала вайна…
Такое сапраўднаекаханне — найвышэйшы дар, які можа адзін чалавек даць другому.
Лірыка Г. Бураўкінашчырая і сярдэчная, і нарэшце, як кажуць, у жыцці каханне і добрая песнязаўсёды ідуць побач. Можа, таму многія лірычныя вершы паэта былі пакладзены намузыку, напэўна і сам ён назаўсёды захаваў любоў да меладычнай народнай песні,что пачынаецца ў “Сівой даўніне". Куда б ні кіравалі свой шлях, дзе б нешукалі натхнення, а знаходзім яго там, дзе нарадзіліся.
Бураўкін пачаўпісаць песні яшчэ ў юнацтве. А сёння песні паэта гучаць і на іменінах, і ўвясковай хаціне, на працэ і ў выкананні ансамбля “Песняры". Гэта такіяпесні, як “Конь незацугляны", або “Матылі".
Пейзажная лірыкапаэта ашчадная на фарбы, душэўная, бо ідзе яна з радзімы Г. Бураўкіна — паўночнай Беларусі, дзе заўсёды цанілася шчырасць, унутраныя багацці. Тольківока паэта, закаханае ў свой край, можа ўбачыць у халодным краявідзе столькіцяплыні. Прырода ў разуменні паэта жывая, нераўнадушная, у яе свае багатае ізмянлівае жыццё. У вершах прырода часта апяваецца як крыніца лірычнагаперажывання, прычым найбольш блізкія паэту фарбы вясны і восені:
 
Ідуць дажджы,
Асенняя пара.
Заплаканыя вочыспахмурнелі.
Аўторка неадрозніш ад нядзелі,
Адбыльнага-шпачыльнага пяра.
Вылучаюцца вершы“Прадвесне”, “Сняжынкі на расстанне”, “Красавік”, “Асеннія грыбы". Я жадаюнагадаць некалькі радкоў з верша “Снежынкі на расстанне".
Паэзія Г. Бураўкінаахоплівае новыя тэмы, з кожным напісаным радком робіцца ўсё больш глыбока-псіхалагічнай(вершы «Пакуль жывы», «Чаму павінен плакаць чалавек…»,«Удача…»), абагачаецца новымі думкамі, новымі падыходамі да раскрыццястарых тэм. Так, напрыклад, новы падыход да тэмы кахання лёгка заўважыць увершы «Непрыгожых жанчын не бывае», у якім аўтар гаворыць, што нельгазлічыць усіх прыгажунь вакол нас і тлумачыць назву твора такім чынам:
 
Непрыгожыхжанчын не бывае.
Проста шматневідушчых мужчын.
Настала парацвяроза і разумна разабрацца ў праблемах часу, нашага веку, нашай гаспадаркі,нашай душы. Паэзія Генадзя Бураўкіна думае, разважае, сеючы разумнае, вечнае.
Спіс літаратуры
1. “Ісці да чалавека",Аркадзь Русецкі, Мінск, “Мастацкая літаратура”, 1987, с.131-161.
2. “Парастак радка,галінка верша", Рыгор Барадулін, Мінск, “Мастацкая літаратура”, 1987, с.286-299.
3. “Беларускіяпісьменнікі" (том 1), І.Э. Багдановіч, Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя імяПетруся Броўкі", 1992, с.395-405.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Коровка люцерновая двадцатичетырёхточечная
Реферат Аннотация программы дисциплины «Методологические основы психологии»
Реферат Мое открытие Набокова
Реферат Государственный переворот в Латвии 15 мая 1934 года
Реферат «дед мороз»
Реферат Умовне засудження суть підстави та порядок застосування
Реферат Television America
Реферат Основи психології і педагогіки
Реферат А. П. Платонов «Юшка». «Нам жизнь дана, чтобы любить…» Незаметный герой с большим сердцем. Осознание  необходимости уважения и сострадания к человеку Цели урок
Реферат Лидерство: стиль, ситуация, эффективность
Реферат Пастернак Борис
Реферат Преступления против основ конституционного строя, безопасности, политической системы, государственной власти, интересов государственной службы и службы в органах местного самоуправления Российской Федерации
Реферат Виды маркетинговых стратегий ценообразования условия их применения
Реферат Математическое моделирование в задачах расчета и проектирования систем автоматического управления
Реферат Muchadoaboutsomthing Essay Research Paper Sid PhilavanhHum 120Mr