Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Проза Якуба Коласа 20–30 гадоў: набыткі і страты

Установаадукацыi «Брэсцкi дзяржаўны унiверсiтэт iмя А.С. Пушкiна»
Кафедрабеларускага лiтаратуразнаўства
КУРСАВАЯ ПРАЦА
ПРОЗАЯКУБА КОЛАСА 20–30 ГАДОЎ: НАБЫТКІ І СТРАТЫ

Выканаў:
Навуковы кiраўнiк
Брэст 2010

ЗМЕСТ
Уводзiны
Раздзел.1 Творчыя дасягненні Якуба Коласа ў 20–30гадыXX стагоддзя
Раздзел.2 Жанрава-стылёвыя і ідэйна-тэматычныя адметнасці твораў Якуба Коласа 20–30 гадоў
2.1Апавяданне «Крывавы вір»:паказ чалавека ў эпоху рэвалюцыі
2.2Трылогія «На ростанях»: пошукішляхоў у будучыню
2.3Аповесць «На прасторахжыцця»: сучаснае бачанне праблематыкі, сэнс эпіграфа і змест назвы
2.4Аповесць «Адшчапенец»: праблемы агульначалавечага быцця
Заключэнне
Спiслітаратурных крыніц

УВОДЗIНЫ
Творчасць Якуба Коласа увесьчас знаходзiцца ў полi зрокулiтаратуразнаўцаў.Увага вучоных скiравана на даследаванне шматграннай праблематыкi творчасцi,своеасаблiвасцiiндывiдуальнагастылю таленавiтага аўтара.
Якуб Колас – вялікімастак слова, які глыбока выявіў грамадска-гістарычныя імкненні і духоўныяпатрэбы беларускага народа, узбагаціў нацыянальную літаратуру выдатнымітворчымі набыткамі. Ён стаў мастацкім летапісцам жыцця народа на працягускладанай гістарычнай эпохі. Светаадчуванне Коласа-мастака вельмі цэласнае,гарманічнае і разам з тым шматграннае, эстэтычна багатае. У творчасці Я. Коласамоцны інтэлектуальны пачатак, які мае здаровы народны грунт – пісьменнік шукаеглыбінны, духоўны змест у жыцці чалавека працы, за канкрэтнымі назіраннямі ўяго крыецца шматзначны псіхалагічны і філасофскі падтэкст.
Пісьменніцкаяіндывідуальнасць Коласа нясе на сабе вельмі характэрны адбітак жыцця народа,яго тонаў. фарбаў, грамадскіх імпульсаў. Грамадзянская мэтаімкнённасць,чуйнасць да запатрабаванняў часу, мастацкая шматграннасць пісьменніка асаблівашчодра раскрываюцца ў яго апавяданнях і аповесцях 20–30 гадоў XX стагоддзя.Пісьменнік імкнуўся стварыць сапраўдныя духоўна-маральныя ідэалы, напоўніцьжыццё высакароднымі мэтамі. У пошуках феномена нацыянальнага характарупісьменнік выкарыстоўваў гістарычную эпоху для праекцыі сучаснасці і мінулага.Ён добра ўсведамляў, што менавіта ад глыбіні ўзнятых гістарычных пластоў,шырыні іх распрацоўкі, таксама, як і ад асваення праблем сучаснасці, залежыцьузровень сталасці айчыннай прозы.
20-ыя гады – вельмiбурны перыяд. Працэс карэннай ломкi сацыяльных, эканамiчных, палiтычных асноўстарога ладу, як адзначаюць Д.I.Гальмакоў i Л.С. Голубева [1, с.48], з’яўляўсяадначасова i працэсам ломкi псiхалогii чалавека – прадстаўнiкагэтага ладу, найвялiкшым пераваротам у яго свядомасцi. 20-ыягады – гэта час пошуку шляхоў развiцця новага мастацтва, з’яўленне iншыхiдэйна-тэматычных даляглядаў, новага героя, «часвыпрабавання жыццёвасцi i плённасцi многiх жанрава-стылёвых форм у новых умовах»[2,с. 4]. У творчасцi Я. Коласа гэтага часу «рэалiзм частаарганiчна сплаўляўся з актыўным рамантычным пачаткам, якi жывiўся … iмкненнемпасцiгнуць характар новых людзей» [2, с. 4–5].
Пiсьменнiк«iмкнуўся асэнсаваць новую рэчаiснасць, формы якой яшчэ толькi cкладвалiся,раскрыць з’яўленне новых рыс характару, псiхалогii чалавека, яго сацыяльныяпамкненнi i iдэалы» [2, с. 6].
30-ыя гадыўвайшлiў гiсторыю як складаныперыяд, напоўнены падзеямi вялiкагагiстарычнагазначэння. Якуб Колас намагаўся ў сваiхтворах гэтага перыяду «па-мастацку пераканаўча iглыбока адлюстраваць рэчаiснасць ва ўсёйяе складанасцi iсупярэчлiвасцi,у няспынным руху i барацьбесупрацьлеглых сацыяльна-грамадскiхсiл»[3, с. 200].
Творчасць ЯкубаКоласа 20–30-х гадоў пакiнула прыкметны след у станаўленнi сучаснай беларускайлiтаратуры. Як адзначае П.К. Дзюбайла, «лiтаратура таго часу iдзе да мастацкагасiнтэзу гiсторыi i сучаснасцi, да ўвасаблення праз лёс чалавека лёсу народа»[2, с. 23].
Пра Я. Коласанапiсана нямала змястоўных кнiг, цiкавых навуковых даследаванняў. Але яны,зразумела, не ахоплiваюць i не могуць ахапiць i ўсебакова раскрыць багатыжыццёвы i творчы шлях пiсьменнiка.
Глыбокую ацэнкутворчасцi Якуба Коласа далi такiя даследчыкi, як I.Навуменка [4], Ю.С. Пшыркоў [5], А. Александровіч [6]. Манаграфii Ю. Пшырковаi I. Навуменкi – гэта важныя цаглiны ў прыгожы гмах, iмя якому – сучаснаеколасазнаўства.
Мэта i задачы курсавойпрацы. Мэта курсавой працы – даследавацьiдэйна-тэматычныя, жанрава-стылёвыя асаблiвасцi творчасцi Якуба Коласа 20–30гадоў.
У адпаведнасцi звышэйакрэсленай мэтай ставяцца наступныя задачы:
– паказаць творчыядасягненнi Я. Коласа ў 20–30-ыя гады;
– раскрыць жанравую,iдэйна-тэматычную непаўторнасць коласаўскiхтвораў 20–30 гадоў;
– высветліць, яквырашаецца Коласам у яго творах праблема суадносінаў гістарычнага факта і мастацкагавымыслу;
– прааналізавацьсучаснае бачанне літаратуразнаўцамі праблематыкі аповесці «На прасторах жыцця»,сэнс эпіграфа і змест назвы;
– паказаць пошукішляхоў у будучыню героямі трылогіі «На ростанях»;
– вылучыць асноўныяматывы аповесці «Адшчапенец» і апавядання «Крывавы вір».
Аб’ект i прадметдаследавання. Аб’ектам даследавання з’яўляеццатворчасць Якуба Коласа 20–30 гадоўXX стагоддзя. Прадмет даследавання – такiя коласаўскiятворы, як «На прасторах жыцця», «На ростанях», «Адшчапенец», «Крывавы вiр».
Метады даследавання. Асноўнымiметадамi даследавання з’яўляюццатэкстуальна-аналiтычны, гiсторыка-функцыянальны, якiя даюць магчымасцьвызначыць своесаблiвасцi напiсаных Коласам у 20–30 гады твораў«На прасторах жыцця», «На ростанях», «Адшчапенец», «Крывавы вiр» з улiкамгiстарычнага i сучаснага кантэкстаў.
Структура i аб’ёмпрацы. Курсавая праца складаецца з уводзiнаў,двух раздзелаў, заключэння, спiсалітаратурных крынiц. Агульны аб’ём працы – 50 старонак.

Раздзел1. Творчыя дасягненнiЯкуба Коласа ў20–30 гады XXстагоддзя
 
Якуб Колас –класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новайбеларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі. Ёнвыступаў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, педагог,грамадскі дзеяч.
Шлях, якіпрайшоў Якуб Колас, адметны. Асноватворныя ўласцівасці яго жыцця і дзейнасці –сумленнасць, высокароднасць, нераўнадушша, імкненне дапамагчы ў цяжкіхабставінах, грунтоўнасць ва ўсіх жыццёвых праявах, вернасць сваім прынцыпам,адстойванне ўласных поглядаў, любоў да Бацькаўшчыны і яе народа, клопат абзахаванні нацыянальнай самабытнасці беларусаў, аб беларускай мове, пратэстсупраць рознага кшталту прыгнечання чалавека. Гэтыя якасці ў поўнай мерыадбіліся на творчасці пісьменніка, які ўнёс значны ўклад у нацыянальную ісусветную літаратуру. Сярод творчых дасягненняў найбольш важкімі з’яўляюццапашырэнне жанравых магчымасцяў беларускай літаратуры, выкарыстанне шырокай іактуальнай тэматыкі ў паэтычных і празаічных творах, узбагачэнне паэзііфіласофскай і пейзажнай лірыкай, спалучэнне лірыкі і эпасу, закладванне асноваўбеларускага рамана і беларускай дзіцячай літаратуры, філасофскае асэнсаваннерэчаіснасці праз алегарычны аповед, станаўленне нормаў беларускай літаратурнаймовы.
Дзейнасць ЯкубаКоласа, яго роля і значэнне ў нацыянальным духоўным адраджэнні беларусаў высокаацэнены нашчадкамі. Іменем Коласа (а таксама іменем Я. Купалы) названы Інстытутмовы і літаратуры НАН Рэспублікі Беларусь, Цэнтральная навуковая бібліятэка НАНРэспублікі Беларусь, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр у Віцебску, плошчыі вуліцы, школы і бібліятэкі ў многіх населеных пунктах Беларусі, буйноевытворчае паліграфічнае прадпрыемства ў Мiнску.
Творы ЯкубаКоласа ўвасоблены ў тэатральным, музычным, кінематаграфічным мастацтве. Утэатрах ставіліся п’есы паводле яго апавяданняў, аповесцяў, трылогіі. Ю.Семянякам створана опера па паэме «Новая зямля», Ю. Багатыровым па аповесці«Дрыгва» – опера «У пушчах Палесся». На словы Якуба Коласа напісана шмат музычныхтвораў. Коласаўскую паэзію для напісання песень і рамансаў выкарыстоўвалікампазiтары М. Чуркін(песні «Краска», «Вясна», рамансы «Маёй каханцы», «Гусі...»), А. Туранкоў(рамансы «Усход сонца», «Дудка», песня «Радасць»), Я. Цікоцкі (рамансы«Каманіну, Малакову, Сляпнёву», «Пераможны май») і інш. Яшчэ ў 1929 г. быўзняты фільм «Песня вясны» (рэжысёр В. Гардзін) паводле аповесці Якуба Коласа«На прасторах жыцця». У 1960–1961гг. экранізавана трылогія «Наростанях»(фільм «Першыявыпрабаванні», рэжысёр Ул.Корш-Саблін). За межамі Беларусі з творчасцю Якуба Коласа знаёмы жыхары многіхкраін свету. Яго творы (пераважна паэтычныя) перакладзены больш чым на 40замежных моў, у тым ліку на найбольш распаўсюджаныя –англійскую, нямецкую, французскую, іспанскую, кітайскую. Творчасць пісьменнікаі яго ролю ў літаратуры разглядалі ў сваіх працах славісты Вялікабрытаніі,Аўстрыі, Нямеччыны, Італіі. Асобае месца сярод перакладаў твораў займаюцьвыданні на славянскіх мовах –рускай, польскай, украінскай. На рускай мове ў розны час выходзілі тры зборытвораў Якуба Коласа.
Рэгулярнаправодзяцца прысвечаныя творчасці паэта Міжнародныя навуковыя канфэрэнцыі, павыніках якіх выдаюцца зборнікі матэрыялаў «Каласавіны».
100-гадовыюбілей беларускага песняра паводле рашэння ЮНЭСКА адзначаўся ў міжнародныммаштабе. У 1996 г. створаны Міжнародны фонд Якуба Коласа. У 2007 г. у Беларусі адзначалася125-годдзе з дня нараджэння нацыянальнага паэта Якуба Коласа.
Якія ж творчыя набыткіЯкуба Коласа? У 1921 г. у Коўне выходзіць зборнік апавяданняў«Казкіжыцця»(большасць «Казак жыцця»створаны да 1917 г., але працу над цыклам аўтар працягваў і надалей). У гэтыхтворах у алегарычнай форме выкладзены погляды на гісторыю і жыццёвую філасофіюбеларусаў як нацыі, іх месца сярод народаў-суседзяў, закрануты важныясацыяльна-палітычныя і маральна-этычныя праблемы, паказана імкненне чалавека дапазнання таямніц прыроды і быцця.
У першай палове1920-х гг. Якуб Колас завяршае вялікія творы, задуманыя яшчэ за дзесяць гадоўда таго, у якіх намаляваў шырокую карціну жыцця беларусаў у канцы XIX – пачаткуXX ст., выклаў сваё бачанне шляхоў развіцця нацыі.
У 1923 г. уМінску выйшла асобным выданнем паэма «Новаязямля».Гэты твор з’яўляецца мастацкай энцыклапедыяй жыцця беларускага сялянства нарубяжы стагоддзяў. У паэме Колас па-філасофску асэнсоўвае цэлую эпоху ў жыццібеларускага народа. Аўтар апаэтызаваў духоўнае багацце і маральную велічпрацоўнага чалавека, яго адвечную мару быць гаспадаром на ўласнай зямлі. Утворы яскрава апісаны быт народа, выведзены тыповыя беларускія характары.Цудоўныя замалёўкі беларускай прыроды характарызуюць Якуба Коласа як выдатнагамайстра пейзажу.
У 1925 г. учасопісе «Полымя»апублікавана трэцяя рэдакцыя паэмы «Сымон-музыка».У гэтым творы асвятляецца роля мастака і мастацтва ў жыцці народа, тут найбольшпоўна выявіліся эстэтычныя погляды Якуба Коласа. Гэта твор аб народных вытокахмастацтва, лёсе таленту з народа, духоўным адраджэнні нацыі. Трагічныя ідраматычныя матывы ў ім пераплятаюцца з жыццесцвярджальнымі і аптымістычнымі.Аўтар стварае вобраз маладога беларуса –свядомага творцы свайго лёсу, які імкнецца да духоўнага адраджэння роднагакраю. Паэт асвятляе своеасаблівасць нацыянальнага шляху беларусаў, выказваенадзею на актывізацыю духоўна-творчых сіл народа.
У гэты перыядпашыраецца тэматыка твораў Якуба Коласа. Ён прыходзіць да апісання жыццёвыхшляхоў беларускай інтэлігенцыі пачатку XX ст., яе духоўных пошукаў. Пісьменнікстварае так званыя палескія аповесці: два вялікія празаічныя творы «У палескайглушы"» (выдана ў Вільні ў 1923 г.) і «У глыбі Палесся» (выдадзена ўМінску ў 1927 г.). Яны пазней увайшлі як 1-я і 2-я часткі ў трылогію «Наростанях»–найбольшы празаічны твор Якуба Коласа. У 1925 г. была апублікавана п’еса«Забастоўшчыкі»: яна пра тое, як беларускае настаўніцтва ўключалася ўпалітычную барацьбу. У аснове сюжэту – першы нелегальны з’езд настаўнікаў уМікалаеўшчыне. Гэты твор не атрымаў сцэнічнага ўвасаблення. Акрамя таго, у 1925г. напісана аповесць «На прасторах жыцця» (выдадзена ў 1926 г.), прысвечанаямоладзі 1920-х гг., праблемам яе духоўнага станаўлення, адукацыі, культуры,імкненню да пераўтварэння жыцця.
Другая палова1920-х–1930-я гг. – гэта час актыўнай грамадскай дзейнасці Якуба Коласа,прызнання яго заслуг і пры гэтым вельмі складаны перыяд жыцця, падзеі якогаадбіліся на псіхалагічным стане, негатыўна паўплывалі на ўсю далейшую творчасцьпісьменніка. 18 кастрычніка 1926 г. Якубу Коласу нададзена званне народнагапаэта Беларусі, яму прызначана пажыццёвая пенсія. З 1928 г. ён акадэмікАкадэміі навук Беларусі, з 1929 г. член Прэзідыума і віцэ-прэзідэнт Акадэміі.Быў кандыдатам у члены Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Беларускай СавецкайСацыялістычнай Рэспублікі ў 1927–1929 гг., членам ЦВК у 1929–1931, 1935–1938гг. Якуб Колас удзельнічаў у рабоце 1-га Усебеларускага з’езда савецкіхпісьменнікаў і 1-га Усесаюзнага з’езда савецкіх пісьменнікаў у Маскве (1934г.), дзе быў абраны ў кіруючыя органы творчых саюзаў літаратараў. У 1935 г. ёнвыступаў з прамовай на Сусветным кангрэсе абароны культуры ў Парыжы. Пры гэтымяшчэ з сярэдзіны 1920-х гг. Якуб Колас трапіў у поле зроку савецкіх рэпрэсіўныхорганаў. У 1925 г. у яго быў праведзены вобыск, а затым і допыт у сувязі з такзванай «лістападаўскайсправай»,якая датычылася «контррэвалюцыйнайарганізацыі» на Случчыне. У1930-я гг. ціск на Якуба Коласа яшчэ больш узмацніўся. Яго адкрытаабвінавачвалі ў так званай нацдэмаўшчыне, у прапагандзе ідэй бяскласавасцібеларускай нацыі, знаходзілі ў творах ідэалізацыю кулацтва, хутарскойгаспадаркі, перабольшванне ролі інтэлігенцыі. У 1930 г. Якуб Колас быў змушаныпублічна каяцца ў палітычных «памылках».Былі арыштаваны і рэпрэсіраваны блізкія сваякі паэта – дзядзька па матчынайлініі, грамадскі і палітычны дзеяч, мовазнавец Язэп Лёсік, родны брат жонкіКоласа Аляксандр Каменскі. 6 лютага 1938 г. у доме пісьменніка шукалі зброю,яго прымусілі ўзняць рукі і стаць тварам да сцяны. Якубу Коласу пагражаў арышт,аднак санкцыя на яго ад вышэйшага савецкага кіраўніцтва не была дадзена.Магчыма, з-за шырокай вядомасці і народнага прызнання песняра.
Як адзначаюцьбіёграфы Якуба Коласа літаратуразнаўцы М. Мацюх і М. Мушынскі, пачынаючы зканца 1920-х–пачатку 1930-х гг. пісьменнік трапіў у бязвыхаднае становішча,цалкам залежнае ад ідэалагічных установак камуністычнай партыі і грамадска-дзяржаўныхструктур таталітарнай сістэмы. Жахі прымусовай калектывізацыі, разбурэннетрадыцыйнага ўкладу вёскі, татальны кантроль над усімі сродкаміграмадска-палітычнага, духоўнага жыцця, фактычная забарона свабоды слова іволевыяўлення, масавыя рэпрэсіі супраць нацыянальнай інтэлігенцыі – усё гэтанегатыўна паўплывала на Коласа як творцу. Ён аказаўся сапраўдным заложнікамантыгуманнай сістэмы, міжвольным прапагандыстам сацыялістычнага рэалізму, якібыў зводам палітычных патрабаванняў, але выдаваўся за эстэтычную катэгорыю.
У 1926 г. ЯкубКолас пачаў пісаць паэму «На шляхах волі» аб цяжкіх умовах існавання падчасПершай сусветнай вайны, іх уплыве на фарміраванне пратэстных настрояў народныхмас і станоўчага стаўлення да бальшавікоў у перыяд рэвалюцый 1917 г. Над гэтымтворам паэт шмат разважаў, працаваў і ў 1930-я і ў 1950-я гг., але так і незавяршыў.
У творчасці Коласа1930-х гг. прысутнічае і тэма калектывізацыі. Галоўны герой яго даволісхематызаванай аповесці «Адшчапенец» (1930-1931 гг., выдадзена ў 1932 г.) паслядоўгіх ваганняў прыходзіць да высновы аб перавагах калектыўнай гаспадаркі перададнаасобнай. Акрамя таго, у гэты перыяд Якуб Колас звярнуўся да драматычныхпадзей Першай сусветнай вайны галоўным чынам праз паказ «салдацкай праўды» – у п’есе«Вайна вайне» (1927-1931 гг., апошняя рэдакцыя 1938 г.) і грамадзянскай вайны –у аповесці «Дрыгва» (1933 г.) і створанай на яе аснове п’есе «У пушчах Палесся»(1937 г.).
Такiмчынам, багатая і шматгранная творчасць Якуба Коласа 20–30-ых гадоў XXстагоддзя з’явілася звонкім рэхам вялікіх гістарычных падзей, адказам мастакаслова на хвалюючыя запатрабаванні часу.
 

Раздзел2. Жанрава-стылёвыя і ідэйна-тэматычныя адметнасці твораў Якуба Коласа 20–30гадоў
Мастацкаятворчасць Якуба Коласа здзіўляе незвычайнай эпічнай шырынёй, выключна глыбокімпранікненнем ва ўнутраны свет чалавека, высакароднасцю, вышынёй маральныхпатрабаванняў як асновай жыцця чалавечага грамадства.
2.1Апавяданне «Крывавы вір»: паказ чалавека ў эпоху рэвалюцыі
У гісторыінавейшай беларускай літаратуры Якуб Колас застаецца найперш як стваральнікнацыянальнага паэтычнага эпасу. Аднак яго талент заўсёды вызначаўся багаццем ішматграннасцю праяў. Убачанае і перажытае пісьменнікам у перыяд першайсусветнай вайны, рэвалюцыі і грамадзянскай вайны знайшло сваё вобразнаеадлюстраванне ў апавяданнях.
Як мастака словаi мыслiцеля Я. Коласа ўвесь час цiкавiла i хвалявала кардынальная праблема:чалавек i сацыяльна-гiстарычны працэс грамадства; больш канкрэтней удастасаваннi да часу – чалавек i рэвалюцыя.
Сярод празаiчныхтвораў 20-х гадоў апавяданнi Я. Коласа вылучалiся рэалiстычнай праўдзiвасцюмалюнкаў тагачаснага жыцця, гiстарычнай вернасцю характарыстык мастацкiхвобразаў. Адным з такiх апавяданняў з’яўляецца «Крывавы вiр» (1923).
Апавяданне «Крывавывiр» было надрукавана ў 7-8 нумарах часопiса «Полымя». С. Александровiч уартыкуле «Далёка я ад межаў родных…» пiша: «Як вынiкае з расказаў жыхароўЯкаўлеўкi, у аснову апавядання «Крывавы вiр» пакладзена трагiчнае здарэнне зунукам пана Самбурскага – студэнтам Пецем Клачковым. Узяўшы ў аснову рэальнаездарэнне, аўтар не проста пераказаў яго, а напiсаў мастацкi твор, змянiўшыiмёны галоўнага героя – студэнта i панскай служанкi »[7, c. 157].
Звернемся дасамога апавядання. Студэнт Харкаўскага унiверсiтэта, унук панi, што жыла наКуршчыне, Грыша Заплацiнскi спачуваў рэвалюцыi i нават вёў сярод сялянадпаведную працу, а калi пачалася рэвалюцыя, то ў вiры яе падзей не змогзнайсцi пэўнае месца.
Сяляне хацелi,каб панiч пайшоў разам з iмi i на справе даказаў праўдзiвасць ранейшых слоў абрэвалюцыi, забралi яго ў свой чырвонагвардзейскi атрад, якi адпраўляўсяадбiваць наступленне нямецкiх войск.
Па дарозе Грышаадстаў з намерам хутчэй уцячы куды-небудзь ад крывавых падзей. Злоўлены раз’ездамчырвонагвардзейцаў i западозраны ў шпiянажы, ён просiць сялян пацвердзiць ягомясцовае паходжанне, а тыя рашуча адмаўляюцца прызнаць яго сваiм. Старэйшы ўнатоўпе дзед Патап катэгарычна заявiў: «Не, не наш! Наш з мужчынамi на немцапайшоў». I колькi юнак нi прасiў старога не браць на душу грэх, сказаць праўду,той упарта сцвярджаў: «Не ведаю, не ведаю цябе, хто ты/>ёсць».
Калiзiя сапраўдынадзвычай трагiчная. Ад таго, што скажуць сяляне, залежала жыццё юнака. ДзедПатап не прызнаў яго сваiм i тым самым асудзiў на смерць. Што гэта: сялянскаячэрствасць цi сацыяльная помста? Не чэрствасць i не помста, а асуджэнне здрады.Усе мужчыны, здольныя трымаць у руках зброю, пайшлi абараняць Радзiму, свабоду,заваёвы рэвалюцыi, бо прыход немцаў да iх асацыiраваўся зваротам назад паноў iаднаўленнем ранейшых парадкаў. Здрада агульным iнтарэсам заўсёды i ва ўсiхнародаў рашуча асуджаецца незалежна ад таго, хто ў гэтым вiнаваты.Супрацьпастаўленнем дзеда Патапа Грышу Заплацiнскаму вырашаецца перш за ўсёмаральная праблема. Калектыў асуджае асобу, што кiнула яму выклiк, здрадзiлаЯго жыццёвым iнтарэсам.
Можна зразумецьстановiшча Грышы i нават паспачуваць яму, бо цяжка гiнуць на свiтанку свайгожыцця, аднак немагчыма апраўдаць здраду. Пiсьменнiк-гуманiст балюча перажываесмерць асобнага чалавека, але выступае абаронцам iнтарэсаў калектыву, у даннымвыпадку ўсяго працоўнага сялянства, бо дзезерцiрства прыводзiць да безлiчыахвяр.
Такім чынам, уапавяданні «Крывавы вір» рэвалюцыя – гэта стыхія, яна выклікае буру пачуццяў,уносіць сумятню ў настрой, разводзіць у супрацьлеглыя бакі людзей, дзейнічаедэструктыўна. Калі для дзеда Патапа рэвалюцыя – акт справядлівасці,доўгачаканая адплата панству за ўсе мінулыя здзекі, то для пані – гэта смерць іжах, бо яна не адчувае асабістай віны за мінулае. У паніча, студэнта Грышкі,які наогул не мае ніякага дачынення да мінулых трагедый і нават хоча стацьчырвонаармейцам, у душы пакуль што толькі сумненне: «Гэта вайна, гэтая кроў –навошта ўсё гэта?». Сам жа аўтар як гуманіст прытрымліваецца думкі, выказанайстудэнтам Грышкам: «Ніхто не вінаваты і ўсе вінаваты».
 
2.2 Аповесць «На прасторах жыцця: сучаснае бачанне праблематыкі,сэнс эпіграфа і змест назвы
У сярэдзіне 20-хгадоў ЯкубКоласуважліва прыглядаўся да новага пакалення людзей, для якіх ўсё, што адбываласяда рэвалюцыі, здавалася ледзь не далёкай гісторыяй, якія пачыналі жыццё, пасутнасці, з чыстага ліста. Яму, настаўніку, выкладчыку педагагічнага тэхнікума,падабалася імкненне моладзі сцвердзіць сябе, але ён як вопытны і мудры чалавек,пісьменнік-гуманіст, глыбокі мысліцель ведаў пра тую небяспеку, якая чакаемоладзь у жыцці, і даступнымі яму сродкамі спрабаваў памагчы.
Сёння,з вышыні сучаснасці, зусім па-новаму бачыцца асноўная праблематыка аповесці «Напрасторах жыцця». Доўгі час беларуская крытыка вызначала асноўны змест аповесціЯ. Коласа «На прасторах жыцця» як пафас калектыўнай працы, перамогу дум,памкненняў дзейснай асобы, станаўленне новай маралі, услаўленне новыхузаемаадносінаў між людзьмі. Усё гэта ёсць у аповесці. У сур’ёзны і строгааналітычны ўсебаковы літаратуразнаўчы разгляд твора Я. Коласа зрабілі значныўклад даследчыкі роднай літаратуры і крытыкі І. Навуменка [4], Дз. Бугаёў [8],Ю. Пшыркоў [5], У. Навумовіч [9, 10] і інш. Найбольш падрабязна і заглыбленапрааналізаваў аповесць «На прасторах жыцця» вядомы купала- і коласазнаўцадоктар філалагічных навук І. Навуменка ў фундаментальнай працы «Якуб Колас.Духоўны воблік героя». [4]. Даследчык па сутнасці раскрыў канцэпцыю чалавека ўтворчасці Я. Коласа.
ПраблемаАбсалютнага дабра разглядалася пісьменнікам у аповесці “На прасторах жыцця» неабстрагавана, не ў адрыве ад рэальнасці, а выключна праз лёсы маладых людзей,праз змены ў характарах, думках і паводзінах моладзі абноўленага краю. Я. Коласдобра бачыў, што ў штодзённым жыцці ішла нібыта замена адных каштоўнасцяўіншымі, а на самай справе адбывалася звычайная падмена зямнога быцця «ЦарствамБожым», пра якое марылі людзі, якога чакалі на зямлі, да якога імкнуліся і дачаго звярталіся ў сваіх паўсядзённых малітвах. І раптам тое «Царства Божае» –Абсалютнае дабро – дэкларавала новая ўлада, яна агітавала далучацца дападобнага «Царства» на зямлі, заахвочвала тых, хто паверыў, прапаноўвала шляхда дабра, зрабіўшы яго самамэтай.
ЯкубКолас – суровы рэаліст – паказаў, што першай у зямнырай камунізму, як вялося на зямельцы роднай здавён, кінулася моладзь. Яны,маладыя, паверылі ў самаагалошаныя лозунгі, нібыта ў новыя ідэалы, да-верлівапацягнуліся да ўсяго новага, перадавога на той час, да пераменаў. На адной састаронак аповесці «На прасторах жыцця» празаік глыбакадумна заўважыў: «Старыя забораўцы –раскіданыя хмары паслянавальніцы. Яны яшчэ несталкаваліся, ні да якога пэўнага погляду не прыйшлі.Адны ходзяць ды ў вус не пасміхаюцца: заядла штось адразу моладзь узялася,глядзі, каб назаўтра ж не астыла. Другія проста не даюць веры, каб можна былона работу столькі народу паставіць. Трэціх зайздрасць трохі і страх забірае,каб з носам не астацца. Чацвёртыя на вока прыкідваюць, колькі б з гэтагагнілога балота можна сена сабраць. На адным толькі ўсе схадзіліся: гнілоебалота прыцягвала цяпер увагу кожнага з іх. Проста цікава было, што з гэтагавыйдзе»[11, с. 89].
Насне могуць не зацікавіць пісьменніцкія заўагі пра «раскіданыя хмары» – «старыхзабораўцаў» – людзей традыцыйнай беларускай вёскі, якія яшчэ не вызначыліся ўадносінах да новых рэвалюцыйных зменаў: да новай нязвыклай улады, да штодзённайагітацыйна-прапагандысцкай апрацоўкі.
Беларуслюбіў падумаць, пабачыць на свае вочы тое, на што нацэльваліся маладыя,памацаць уласнымі рукамі тое, што зроблена, каб паверыць, што зробленасумленна, на вякі.
Нямасумнення ў тым, што калі Я. Колас пісаў тыя радкі пра перавагу калектыўнайпрацы, дык ён добра ведаў, разумеў і адчуваў імкненне да калектыўнага пачатку ўхарактары беларуса-працаўніка. Празаік ясна ўсведамляў, што гнуцца аднаму назямельцы, а тым больш на балоце, нявыкрутна і непрадукцыйна, а то і проста боязна. Енвырас у сям’і,якая арандавала зямлю, змагалася з пустэчай, добра разумеў радасць і сілукалектыўнай працы. Але кідацца на злом галавы ў новае толькі таму, што яно –новае, не жадаў і таму не прыспешваў падзеі, не падганяў час і не фарсіраваўпрацэс выспявання рашэння ў свядомасці людзей.
Пісьменнікдобра разумеў прыроду калектыўнага мыслення вяскоўцаў. Жыццё на хутарах, на«адрубах» у лесе, сярод балотаў і пушчаў выпрацоўвала ў сялянаў пачуццё самоты,адзіноты, фармавала таямнічасць і загадкавасць натуры.
Нашыпродкі нярэдка імкнуліся да асабістай «аўтаномнасці» пражывання ў складаныхпрыродна-геаграфічных умовах, а «аўтаномнасць» існавання нараджала«лакалізацыю» мыслення, індывідуалізм, замкнёнасць, недавер да ўсяго новага.Менавіта так паводзіць сябе дзядзька Сымон у коласаўскай аповесці, калі «хаваерыдлёўку ў кустах», а сам вырашае падысці да гурту, паглядзець, як жа ідзепраца. Хацеў сказаць традыцыйнае пра дапамогу Бога, ды зразумеў, што «богавай дапамогі ім нетрэба»[1, с. 90], у час «наступіў» сабе на язык. Аднак калектывісцкія традыцыі ў старэйшагапакалення на вёсцы не меншыя, чым у моладзі, бо за доўгія гады змагання залепшую долю і волю сялянам-аднавяскоўцам не аднойчы даводзілася прыходзіць надапамогу адзін аднаму, збірацца разам, каб траляваць бярвенне, ладзіць дарогуці будаваць грэблю, вывозіць гной ці ставіць хату, касіць луг, араць папар. «Авы што ж думалі, уломак дзядзька Сымон,» – адказвае стары селянін навоклічы моладзі «Брава, брава, дзядзька Сымон!» пасля таго яквясковец «крута ў кусты павярнуў, а адтуль з рыдлёўкаю ідзе». Характэрныэпізод, які глыбока і тонка раскрывае нацыянальны характар, псіхікуселяніна-беларуса, у жыцці якога здавён немалое месца займалі старадаўніянародныя традыцыі, звычаі – талака, сябрына, бонда, – пра якія маладыя, праўда,забыліся, агорнутыя адзіным жаданнем як найхутчэй пабудаваць «зямны райкамунізму».
«А мы гэта зробім прасцей і скарэй, – сказаў Міхась Барута,бацька маладога завадатара"». Прасцей і скарэй у маладыхне атрымоўвалася, што праўда то праўда. І яны злаваліся, нерваваліся, мітусіліся. Праўда бацькі незаўсёды перамагала ў тыя дні.
Даўсяго сказанага пра самабытнасць і непаўторнасць нацыянальнага характарубеларусаў дадамо, што балоты прывучалі да цярплівасці, таямнічасці, нараджалімеланхолію, марудлівасць, стрыманасць у паводзінах. прыглушанасць эмацыйныхусплёскаў.
Усёгэта выдатна выяўлена ў аповесці. Нездарма ж у прамове маладога ініцыятараасушэння гнілога балота Сцёпкі Баруты шмат справядлівых слоў пра нядбайнасць увясковым жыцці, пра грэблі, дзе «грузнуць коні», пра масты,дзе «калечацца людзі і жывёла», пра адсутнасць дарог, школ,бібліятэк, пра тое, што «нашы дзеці ўлетку без догляду», асаламяным стрэхам пагражаюць пажары ад маланак. Але зусім невыпадковая заўвагапісьменніка ў канцы аповесці, калі пусцілі ваду з гнілога балота ў канаву, пабаках якой стаяў «народ, моўчкі слухаючы музыку вады».
ЯкубКолас надзяліў галоўнага героя сваёй аповесці бясспрэчнымі прыродныміздольнасцямі і паказаў пэўнае спраўджанне надзей на юнака. Але напачатку гучыцьматыў «выгнанага з хаты» сонечнага промня. Актыўна распрацоўваеццатэма «выкінутага з гнязда птушаняці». Толькі не знік, не згубіўсяпадлетак. Стаў на ногі, вярнуўся ў родныя гоні, каб ажыццявіць штосьці, на ягодумку, карыснае для ўсёй вёскі і аднавяскоўцаў. Што гэта, прагрэс ці рэгрэсгероя? Пісьменнік не спяшаецца маралізаваць учынкі герояў, не выносіць прысудчасу і людзям. Ён нібы гаворыць: пабачым, што з усяго гэтага яшчэ выйдзе, чымабернецца для вёскі, для ўсяго народа. Асабістая гісторыя юнага змагара за новылад жыцця і склад душы якраз і ляжыць у аснове аповесці Я. Коласа «Напрасторах жыцця».
Алеці свабодны Сцёпка Барута ў сваім выбары? Ці не новае ачмурэнне, затуманьваннемазгоў найшло на хлопца, што ён, як тая авечка з матыліцай, калі працуе аднопаўшар’е галаўнога мозгу, ходзіць усё бокам і бокам. Ачмурэнне, скажам,асабліва звязанае са змаганнем са «святым калодзежам» – змаганне зпрывідам, з атрыбутыкай, а не з ідэалогіяй, у якой Сцёпка, як мы гэта хорашабачылі на прыкладзе дыялогу пра Бога і Галабурду са стрэлачнікам на чыгунцы, навачах прайграе. У бацькоўскай хаце Сцёпка і сам прызнаецца, што ў яго «зБогам выйшлі нелады».
ЯкубКолас «застаў» свайго героя не на «нулі» духоўныхкаардынатаў. У Сцёпкі ёсць бацька і маці, перад якімі ён адчувае вялікуюасабістую вінаватасць за ўчыненае. Як адзначалася вышэй, Сцёпка асушаў Гнілоебалота ўжо разам з бацькам, слухаючы яго мудрыя парады.
«Бог, рай, той свет – усё гэта выдумкі», – думае ўначы пасля разбурэння «святога калодзежа»Сцёпка, апраўдваючы свой учынак. Пісьменнік заўважаў, што «Сцёпкастараўся ўпэўніць сябе, што нічога благога ў яго ўчынку не было». Яшчэперад тым Я. Колас, разумеючы ўнутраны стан свайго героя, нібы мімаходзьзазначыў: «А ўвогуле ж было-такі непрыемна».[11, с. 83]
Аўтарскаярэмарка тут у дачыненні да свядомасці галоўнага героя аповесці значыла тады ізначыць цяпер вельмі многа. Якуб Колас паказаў, што сумленне юных змагароў зановы лад і тады не драмала, а душа новых герояў перапаўнялася шматлікіміперажываннямі. Нам жа цікавы сам напамін пра «рай» у начным унутранымманалогу галоўнага персанажа. Як яны, наватары жыцця, хацелі найхутчэйшага«раю» на зямлі для ўсіх і адразу. Самі гатовы паказаць на ўласным прыкладзе, як гэтаробіцца.
Роздумпра сілу ці немач атэістычнага духу прыйдзе да героя пазней, калі ён убачыцьадноўлены зруб і крыж на месцы «святога калодзежа». «Разбурыцьтрэба самую ідэю, а зруб і крыж – гэта што?» – падумаў Сцёпка і пайшоўдалей"[11, с. 85]. Не жадаючы перабольшваць сказанае вялікім песняром,удакладнім, што пісьменнік пры ўсёй сваёй народнай мудрасці і глыбіні філасофіізастаўся летапісцам часу, паказваючы шлях моладзі ад стыхійнага бунтарства дасвядомага ўдзелу ў перабудове роднага краю. Сцёпка Барута, пры ўсёйнеадназначнасці натуры, усё ж з’яўляецца сынам свайго часу, народа, краіны. Ённе абмінуў ніводнага кроку на тых шляхах, якім прайшоў увесь беларускі народ.
Асабістаягісторыя Сцёпкі Баруты, мяркуе У. Навумовіч, гэта лёс дзесяткаў, соцень,тысячаў маладых людзей у пострэвалюцыйную эпоху. Але не гэта галоўнае.Заслугапісьменніка-рэаліста Я. Коласа заключаецца, на нашу думку, у тым, што ёнпаказаў духоўнае сталенне моладзі, адыход ад нормы паводзінаў у грамадстве,скіраваў маладых на агульначалавечыя духоўныя каштоўнасці.
Галоўныфронт змагання дабра з ліхам праходзіў праз лёсы, нямоцныя яшчэ характарымаладых душ. Творца не даў гатовых рэцэптаў, хоць на першы погляд здаецца, штоён паказаў носьбітаў абсалютнай дабрачыннасці і ўласна нягоднікаў, такіх,адпаведна, як Сцёпка Барута і Марцін Шулевіч.
КаханнеСцёпкі Баруты і Аленкі Гарнашкі – яркія і кранальныя старонкі аповесці. Я.Колас выдатна апісаў у аповесці персанажаў, якія сумяшчаюць у сабе праявы тыхці іншых якасцяў адначасова – добрага і злога чалавека. Эстэтычныя аспектыдабра і ліха ў аповесці выяўляюцца выразна, пазіцыя аўтара даволі акрэсленая.
Галоўнаявыснова, якую можна зрабіць, перачытваючы «На прасторах жыцця», –роўную, добрую, змястоўную аповесць «юнацкай» пары беларускай прозыдля юнацтва і пра юнацтва, што ў ёй Я. Колас адлюстраваў асноўныя этапыфарміравання Асобы ў грамадстве. Змаганне з балотамі ўжо стала лёсавызначальнымсімвалам для Беларусі і беларусаў. Але што гэта? «Знак бяды» цісімвал усеагульнага дабрабыту?
ЯкубКолас не толькі падступіўся да праблемы, але і даволі пераканальна абмаляваўстанаўленне чалавечай асобы ў аповесці «На прас-торах жыцця.»Пісьменнік раскрыў тое, чаго трэба сцерагчыся ў асабістым жыцці, паказаў, якважна не папусціцца, не паддацца плыні, а захаваць душу і сэрца чыстымі,чулымі.
Народныпісьменнік з вялікай сілай мастацкага асэнсавання зменлівай жывой рэчаіснасцінамаляваў змястоўную і характэрную для свайго часу карціну быцця. Сатанінскаяпрырода Шулевічаў не можа супрацьстаяць дзейсным натурам Сцёпкі Баруты і АленкіГарнашкі. Каханне дазваляе спадзявацца на ўрачыстаць дабра, на паўнату жыцця.
Кожнымновым пакаленнем вечная тэма кахання вырашаецца нанова. Каханне ў аповесціперамагае. У гэтым сіла твора.
Спынімся яшчэ і наэпіграфе да аповесці:
– Вы павінны прабіцьсабе дарогу і выйсці на шырокія прасторы жыцця.
– А дзе такія шырокіяпрасторы?
– У шырокіх размахахграмадскай работы.
Як жа нам успрымаць словы аб «прасторах жыцця», вынесеныя ў эпіграфда ўсяго твора. Філасофская сентэнцыя пра «шырокія прасторы жыцця» ўаповесці належыць адмоўнаму персанажу МарцінуШулевічу, чые звычкі, норавы, манеругаварыць, ды і самі тэзісы зусім не хацелася б пераймаць, бо яго паводзіны,мякка кажучы, не толькі не прыцягваюць, а выклікаюць вострае непрыманне, наватагіду. Мярзотнасць учынкаў гэтага чалавека навідавоку. I вось менавіта такі актывіст«новага ладу» заклікае «прабіць сабе дарогу і вырвацца „на вышэйзгаданыя абсягі.
Даследчыкіроднай літаратуры, у прыватнасці У. Навумовіч [10], імкнуцца разгадаць сэнсэпіграфа і змест назвы коласаўскай аповесці пра юнацтва і для юнацтва.
Даследчыкпаспрабаваў адказаць на пытанне: у чым загадка Якуба Коласа? Янахаваецца, на яго думку, у самой назве твора і ў тым, каму належаць словы пра“размахі». Я. Колас вучыў прыслухоўвацца, хто і што гаворыць у новымжыцці. Сваю «агітацыю» за новы лад і склад жыцця Марцін пачаў,падсеўшы да Аленкі, ледзь не на вушка нашэптваючы. «А вам проста грэхмарнець у глушы », – блюзнерыць пярэварацень. А сам запыт Аленкі? Ёнможа азначаць: здзіўленне, цікаўнасць, абурэнне, гуллівасць, юрлівасць. Апошняяфраза эпіграфа – водпаведзь – прыведзена Я. Коласам не цалкам, а з абрывам –толькі першая частка развагі хуткаспечанага прадстаўніка новай улады. Аўтарадкінуў прэч як непатрэбнае альбо знарок не закрануў у эпіграфе ўсялякія там «замацаваннепазіцый'', „заваёвы Кастрычніка “, пра якія далей ідзе гутарка ўсказе. Усё тое пісьменніку не трэба: пазіцыі абазначаны, канфлікт завязаны, ягозмест і сутнасць відавочныя.
Дагэтага часу да разгадкі эпіграфа Якуба Коласа ніхто з літаратуразнаўцаў ненаблізіўся. Ды і не маглі наблізіцца, пакуль заставаўся ў ценю персанаж, увусны якога і ўкладзены дадзеныя словы. А як жа яшчэ? Мярзотнік, амаральны тып,а тут гаворыць такое, што трэба браць на ўзбраенне ўсёй моладзі абноўленагакраю. 3 каго браць прыклад? Крытык Дз. Бугаёў яшчэ ў 1970-я гг. у артыкуле«Некалькі заўваг пра аповесць Я. Коласа „На прасторах жыцця“» зуласцівай даследчыку хлёсткасцю назваў Марціна Шулевіча „фразёрам“,які хаваецца за псеўдарэвалюцыйнай фразай. Прывядзем некалькі даволі смелых натой час характарыстык з працы Дз. Бугаёва: „самахвальства“,»тонка жангліруе рэвалюцыйнай фразай", «нядобрасумленныя,адкрыта карыслівыя тыпы ўносілі элементы палітычнай спекуляцыі ў самыя тонкія,інтымныя сферы чалавечых стасункаў», «фразёрства пустазвона МарцінаШулевіча паказваецца па-сапраўднаму з’едліва і злосна», «Шулевічвысокімі святымі словамі прыкрывае вельмі карыслівыя, эгаістычныя мэты»,«прымазваецца да такіх грамадскіх паняццяў...», «Шулевічысхільныя сваім разлічаным краснабайствам апашляць самае святое і высокае,роднае, скажаць гэты вялікі змест» [8, с. 230–242). Праўда і тое, штодалей за падобныя адмоўныя ярлыкі, словы-сімвалы літаратуразнаўца не пайшоў.Ды, мажліва, не мог пайсці. I самае істотнае, што ў артыкуле ні слова пра загадкавасць эпіграфаЯ. Коласа да аповесці.
Сённяўжо можна назваць усё сваімі імёнамі. Марцін гуляе з Аленкай Гарнушкай як кот з мышкай. Знешнепаглядзець, дык і паверыць лёгка. Зусім правільныя словы кажа наваспечаныгерой. За ім – горад, пасады.
– Я вітаю ўсіх, хто ідзе ў навуку.
Адалей зусім не выпадковыя заўвагі старэйшага пісьменніка, які ўдакладніў: «казаўён (Марцін Шулевіч), падсеўшы да Аленкі». А цяпер прыслухаемся,што нашэптвае Марцін? Тыя словы пра многае павінны гаварыць нашаму ўяўленню.
– А вам проста грэх марнець у глушы.
Ачаму толькі ёй, Аленцы Гарнашцы, адной? Ці яна адна такая разумная? Чаму несказаць падобную тыраду для ўсіх у вясковым клубе, для ўсёй моладзі, якаяірвецца з вёскі ў горад на вучобу і на працу? Але хто тады тут застанецца? Выбарнасць у чыноўніцкім падыходзеда вызначэння лёсаў вясковай моладзі ўжо тады выяўлялася даволі выразна.
Заўважым,што словы, вынесеныя ў эпіграф аповесці, нашэптваюцца на вуха паслухмянай ідаволі ўражлівай вясковай дзяўчыне маладым савецкім функцыянерам, будучымчыноўнікам, з якіх і вырасталі кіраўнікі вытворчасці, пастары духу. Нават прозвішчаШулевіч можна параўнаць з шулякрм – беларускае найменне драпежнай птушкі.
Дыкняўжо можна ўсур'ёз падумаць, што словы аб прасторах жыцця пісьменнік лічыўнастолькі важнымі, што вырашыў вынесці іх у эпіграф «першагамастацкагатвора аб савецкай рэчаіснасці» (В. Каваленка), не задумваючыся над тым,каму гэтыя словы належаць? Ці пабаяўся, што не пачулі шулевічаўскага«нашэптвання»? Хата Аленкі – «хата-рабфак». «Так празвалі яе хлопцы,прадстаўнікі старога сяла, – зазначаў Я. Колас і працягваў. – Праходзячывечарам каля хаты Андрэевых, яны дзіка свісталі, гагокалі, адпускалінепрыстойныя жарты. А потым хтось з іх злажыў пра Аленку:
Вось і стала я вучоная,
Непрыступная, чырвоная,
Не хачу за гаспадарыка,
А падай мне камісарыка.[11, с. 79]
У.Навумовіч лічыць што сама гісторыя, час, рэвалюцыя падалі нашай Беларусі-Аленцы»камісарыка". Аднак пра што гамоніць «камісарык» і ці варта яму давяраць? Куды ён кліча? Што крыецца за ягонымісловамі?
Ёнробіць выснову што тая дарога некуды вядзе, але нікуды не выводзіць. Прынамсі,так перасцерагае нас пісьменнік.
Разгадкаінтрыгі, закладзенай у эпіграфе да аповесці «На прасторах жыцця», іпростая, і складаная, як усё ў народнага пісьменніка. Простая, бо аўтарпапярэджваў моладзь, заклікаў прыгледзецца і прыслухацца да таго, хто горачакліча наперад, дапамагаў разабрацца ў людзях. Вынесеныя ім у эпіграф фразы пра«шырокія прасторы жыцця» перасцерагалі моладзь: неабходна задумацца,каму належаць тыя заклікі: сумленнай асобе, шчыраму хлопцу ці фарысею, шулеру,які звыкся «тасаваць» людскія душы і ў патрэбны момант можа дастаць зкалоды неабходную карту, які прыхоўвае козыр, маніпулюе джокерам?
Такiмчынам, аповесць «На прасторах жыцця» прысвечана моладзі 20-ых гадоў мiнулагастагоддзя, праблемам яе духоўнага станаўлення, адукацыі, культуры, імкненню дапераўтварэння жыцця. Твор палемічны па сваёй ідэйнай накіраванасц сваімразуменнем працы, грамадскай дзейнасці як асноўнай вартасці жыцця.
Аповесць “ Напрасторах жыцця ” – гэта той твор, якім Якуб Колас канчаткова ўвайшоў улітаратуру новых адносін паміж людзьмі. Галоўную вартасць жыцця пісьменнікбачыць у стваральнай дзейнасці, у працы, у авалоданні навукай, якая дапамагаечалавеку пазнаць таямніцы прыроды.
2.3Трылогія «На ростанях»: пошукі шляхоў у будучыню
 
ДаследчыкГальмакоў лічыыць, што аповесці «У палескай глушы» (1921–1922) і «У глыбіПалесся» (1926–1927) працягвалі распрацоўку праблематыкі твораў «малой прозы»,паэм «Новая зямля», «Сымон-музыка». Унутраная блізкасць, духоўная пераемнасцьгалоўнага героя палескіх аповесцяў з героямі апавяданняў і паэм відавочная.Разам з тым гэта быў новы крок у творчым развіцці пісьменніка, у ягоным пошукуновых форм адлюстравання сацыяльнай рэчаіснасці, паколькі Якуб Колас упершынюзвярнуўся да жанру аповесці.
Як мяркуеГальмакоў цікавасць Коласа да тэмы жыцця і працы вясковай інтэлігенцыі не былаактыўна падтрымана літаратурнай крытыкай 20-х і асабліва 30-х гадоў, бо гэтаятэма, згодна з тагачаснымі ідэалагічнымі ўстаноўкамі, нібыта не адпавядаламагістральнаму кірунку развіцця новага мастацтва з той прычыны, што пісьменнікідэалізаваў інтэлігенцыю як рухальную сілу рэвалюцыйнай барацьбы, нібытанедаацэньваў ролю рабочага класа і прапагандаваў шкодную«нацдэмаўскую» ідэю самабытнасці Палесся. Не быў належным чынамацэнены і аўтарскі падыход да раскрыцця абранай тэмы. А падыход да тэмы,трактоўка вобраза галоўнага героя сапраўды вызначаліся навізной: Якуб Коласабраў жанравую форму сацыяльна-псіхалагічнай аповесці з шырокім выкарыстаннемаўтабіяграфічнага матэрыялу. Такі шлях і на самай справе быў новы, бо сталайтрадыцыі мастацкага псіхалагізму, традыцыі псіхааналізу ў «вялікайпрозе» беларуская літаратура на пачатку
20-х гадоў яшчэне выпрацавала, таму пісьменнік непазбежна вымушаны быў ісці непратаптанайсцежкай. Перад ім паўстала няпростая задача: намаляваць паўнакроўны вобразперадавога беларускага інтэлігента, які настойліва шукае адказу на пытанне, якпалепшыць жыццё народа. На пачатковым этапе сваёй дзейнасці Лабановіч асноўнымсродкам паляпшэння лічыць асвету, абуджэнне грамадскай свядомасці працоўнага чалавека,выхаванне ў яго пачуццяў самапавагі і ўласнай годнасці. İ свой чалавечыабавязак настаўнік Цельшынскай школы бачыў у тым, каб рыхтаваць вучняў дасамастойнай працы. «Вашы дзеці… граматнымі стануць, будуць кнігі,часопісы чытаць, навучацца, як лепей каля зямлі хадзіць, каб карысці з яе болейбыло, бо ўсё ж паляпшэнне ў жыцці ад навукі ідзе» [11, с. 87], – тлумачыць Лабановіч палешуку Сцяпану Рылкунеабходнасць школьнай адукацыі. Псіхалагічна апраўдана тое, што ў першы дзеньсустрэчы з цельшынскай дзятвой настаўнік разгарнуў намечаную праграму асветнайдзейнасці – абуджаць у вучняў крытычны розум, «каб да кожнай з’явы і фактаяны падыходзілі з пытаннем – як выніклі? у чым іх прычына? İ, наогул, кабда ўсяго падыходзілі свядома». Тут геройЯкуба Коласа выступае як перакананы асветнік, для якога прымусовае падаўленневолі чалавека ў прынцыпе непрымальнае. Павага да чалавечай асобы і да жыцця –вызначальная рыса характару Лабановіча. «Што ні кажы, а жыццё, ужо само пасабе, ёсць радасць, вялікае шчасце, бясцэнны дар», – разважае настаўнік наадзіноце. İ гэта яскравае пацвярджэнне яго высокага інтэлектуальнага ідухоўнага патэнцыялу.
З такім жазахапленнем ставіцца Лабановіч і да прыроды, характарызуючы яе як найцікавейшуюкнігу, якая разгорнута перад вачамі кожнага з нас. Пазнанне таямніц, сакрэтаўпрыроды, адгадка яе «мнагалучных напісаў» таксама сапраўднае шчасце.Адно толькі азмрочвае чалавечую радасць, – вымушаны прызнаць настаўнік, –усведамленне хуткаплыннасці жыцця, празмерна кароткі тэрмін, адмераны кожнайасобе, каб яна паспела ўдосталь «начытацца гэтай кнігай». Перадчытачом, як бачым, паўстаў не па гадах сур’ёзны чалавек, думкі якога скіраванына складаныя маральна-этычныя, быційныя праблемы.
Аўтар аповесціпераканаўча паказаў, што прыродны розум, закладзенае хатнім выхаваннем, пачуццёсправядлівасці, сумленнасць, павага да працоўнага чалавека, аналітычныяздольнасці дапамаглі настаўніку даволі хутка вызначыць лінію асабістыхпаводзінаў і разабрацца ў людзях рознага сацыяльнага стану – сялянства,чыноўнага люду, духавенства. Разгляд многіх канкрэтных спраў і ўчынкаўЛабановіча пацвердзіць шчырасць яго пачуццяў да жыхароў Цельшына. İ яныадказвалі яму ўзаемнасцю. «Цэлыя вечары праседжваў ён у сялянскіх хатах,прыглядаючыся да жыцця палешукоў. Яго тут прымалі і спатыкалі прыветна, захвотаю падтрымлівалі гутарку аб розных справах». Настаўніка прываблівалімудрасць «балотных людзей», загартаваных суровай прыродай Палесся, іхпрацавітасць, цярплівасць, з якой яны пераносілі нялёгкія выпрабаванні лёсу. Дляхарактарыстыкі Лабановіча як асобы важна тое, што ён, атрымаўшы адукацыю ўказённай установе, разумеў сацыяльныя прычыны цемнаты, забабоннасці, нізкагаўзроўню побытавай культуры палешукоў, грамадскай пасіўнасці, імкнуўся ўнесціпромень святла ў душу вясковага жыхара. Менавіта з-за розных поглядаў на гэтыяпытанні і адбылося яго разыходжанне з калегамі і з чыноўнікамі розных рангаў –з настаўнікам Саханюком, з пісарам Дубейкам, з чыгуначным служачым Сухаваравым,якія пагардліва ставіліся да селяніна. Абмалёўцы гэтых персанажаў аддадзеназначная пісьменніцкая ўвага, паколькі менавіта яны стваралі грамадскі, побытавыасяродак, неабходны жанру аповесці.
Мушынскі. Мпераконвае, што пастаўленая пісьменнікам задача – сродкамі рэалістычнага пісьмадаць вобраз галоўнага героя, характар якога фарміруецца ў практычнай дзейнасціі ва ўзаемаадносінах з сацыяльным асяроддзем, – не магла быць паспяховавырашана, калі б аўтар аповесці абмежаваўся толькі сферай грамадскай, асветнайпрацы героя. İнакш кажучы, выхад Лабановіча на асабістыя, прыватныястасункі быў зусім натуральны, прадыктаваны логікай яго духоўнага станаўлення.İ ў гэтых узаемаадносінах герой таксама раскрываўся як неардынарная асоба,сапраўдны інтэлігент, як жывое ўвасабленне рысаў нацыянальнага характару беларуса,носьбіт народных уяўленняў аб высакародстве, чалавечай годнасці і самапавазе. Усваю чаргу сюжэтная лінія прыватнага жыцця Лабановіча надала аповесціадпаведную цеплыню, узмацніла ў ёй лірычную плынь, аўтарскі аповед набыў яшчэболей шчырае, даверлівае гучанне. Стыль твора ўзбагаціўся новымі выяўленчымісродкамі, ён стаў болей шматфарбным. Так, пры першай сустрэчы на чыгунцы знезнаёмай дзяўчынай мы бачым далікатнага, сарамлівага юнака, які тонка адчуваедзявочую прыгажосць, прывабную сілу хараства. İ другі раз убачыўшы Марыну,Лабановіч не мог не аддаць належнае яе абаяльнасці. Ён знаходзіць дакладныясловы, каб намаляваць партрэт дзяўчыны. İ тут на першы план вылучаеўнутраныя якасці панны – дабрыню, строгасць і стрыманасць, г. зн. рысыхарактару, якія адпавядалі ягонаму эстэтычнаму густу. Але захапленне Марынай неперарасло ў вялікае пачуццё. Тое ж трэба сказаць і пра «завітанскуючараўніцу» Людмілу.
Такой дзяўчынай,якая змагла паланіць Лабановіча, завалодаць яго сэрцам, аказаласяшаснаццацігадовая дачка пана падлоўчага Ядвіся. Надзелены ад прыроды тонкайназіральнасцю, Лабановіч паказаў сябе таленавітым псіхолагам-фізіянамістам: павыразе твару ён даволі дакладна вызначыў і ўласцівую дзяўчыне жыццярадаснасць,светлы погляд на рэчаіснасць, і цяжар, які прыціскаў яе долу. А народжаны быўцяжар заўчаснай смерцю маці, зведзенай у магілу дэспатызмам пана падлоўчага.Боязь падзяліць трагічны матчын лёс, страх перад жорсткім бацькам негатыўнаадбіваюцца на душэўным стане Ядвісі – звязваюць яе душэўныя рухі, не даюцьмагчымасці быць свабоднай у выяўленні пачуццяў. Старонкі, на якіх адлюстраваныўзаемаадносіны Лабановіча і Ядвісі, іх кароткія сустрэчы, дасціпныя, поўныягумару размовы, сапраўдныя ці знарочыстыя спрэчкі, – гэта высокая мастацкаяаналітыка, сталая аналітычная проза. Менавіта тут Якуб Колас дэманстраваўнаватарскую сутнасць свайго твора, накрэсліваў тагачаснай беларускай прозеплённы шлях развіцця – шлях глыбокага пранікнення ў непаўторны ўнутраны светасобы, якая фарміруецца ў пэўных грамадскіх умовах, у канкрэтных рэгіянальных,побытавых абставінах. Гэтыя абставіны, безумоўна, накладваюць свой адбітак нахарактар чалавека, на яго светаўспрыманне. Узаемаадносіны Лабановіча і Ядвісіяскрава пацвярджаюць справядлівасць сказанага. Узаемаадносіны гэтыя няпростыя,бо за імі стаяць розныя характары. Так, малады настаўнік усёй душой цягнецца да«лепшай, прыгажэйшай краскі Палесся», балюча перажывае праявыняўважлівага да сябе стаўлення з боку дзяўчыны, якая нясе ў сабе розныя пачаткі– здольнасць радавацца і смуткаваць, быць сур’ёзнай і бесклапотнай,засяроджанай і чулліва-гарэзлівай.
Прыродасупярэчлівасці самога Лабановіча, якая выяўлена ў аповесці з выключнаймастацкай пераканальнасцю, з глыбокім пранікненнем у псіхалогію, іншая, чым уЯдвісі. Пасіўнасць настаўніка, унутраныя хістанні, нават яго знарочыстаякрыўдлівасць, падсвядомае жаданне таго, каб узаемаадносіны з паненкай засталісяняпэўнымі, тлумачыліся бояззю страціць перспектыву. Лабановіч баяўся, што каліён звяжа свой незайздросны лёс вясковага настаўніка з лёсам дзяўчыны, дык тымсамым адсячэ «сабе дарогі да далейшага дасягнення тых мэт, якія меў ён наўвазе». Гэтыя мэты фармулююцца даволі шырока:«Яго цягнула вольнаяпраца ў невядомых прасторах людскога жыцця, яму хацелася пашырыць свой кругагляд,набыць тыя веды, якіх яму так бракавала. Яго, наогул, захапляла і вабіла жыццёз прынаднымі малюнкамі і таемнымі чарамі»[11].
Згаданыяразважанні героя наводзяць на думку, што яму ўласцівы рацыяналістычны складмыслення і што эмацыйна-пачуццёвую стыхію ён умеў утаймоўваць. Ды, напэўна,Лабановіч псіхалагічна яшчэ не быў гатовы браць на сябе адказнасць за лёсіншага чалавека. Бясспрэчна адно: аўтар аповесці імкнуўся намаляваць вобразжывога чалавека, стварыць паўнакроўны характар, пазбегнуць схематызму,зададзенасці, спрошчанага падыходу, аднапланавай, аднамернай трактоўкіпаводзінаў і ўчынкаў. Гэта якраз і было дасягнута пісьменнікам, што іпрадвызначыла мастацкі ўзровень твора і псіхалагічную пераканальнасць характаруЛабановіча.
İстотнайдля аўтара сацыяльна-псіхалагічнай аповесці была неабходнасць паказаць героя ўразвіцці, у станаўленні. Трэба было адцягненыя мары гэтага героя пра«вольную працу ў невядомых прасторах людскога жыцця» напоўніцьрэальным зместам, канкрэтнай грамадскай практыкай. Менавіта нястомныя памкненніЛабановіча да пошуку сэнсу быцця, да спасціжэння таямніц прыроды і складаюцьгалоўную рысу ягонага характару. Гэтая якасць наглядна выявілася падчас візітуЛабановіча да свайго семінарскага таварыша Турсевіча. Так, у размове з Турсевічамцельшынскі настаўнік выказаў думку аб тым, што «прырода мае нейкае сваёсвядомае жыццё» і можа выпраменьваць пазітыўную, жыццятворную альбонегатыўную энергію. Блізкімі аказаліся і погляды абодвух на прычыны грамадскайпасіўнасці беларусаў, якія цярпліва зносяць абразлівае стаўленне да іхнацыянальнай годнасці. «Кожны народ мае свой гонар… А мы, беларусы,не адважваемся прызнацца ў тым, што мы – беларусы. Бо на галаву беларускаганарода, як вядома, многа выліта памыяў, годнасць яго прыніжана і мова ягоасмеяна, у яго няма імя, няма твару. А з гэтага вынікае тое, штобеларус-інтэлігент адмяжоўваецца не толькі ад свайго народа, але і ад бацькоўсваіх»[11].
Але настаўнікіне былі паслядоўнымі аднадумцамі. Яны, напрыклад, разышліся ў поглядах нафіласофскае пытанне: «Чаго чалавек на свеце жыве» – каб прыносіцькарысць грамадству ці дзеля задавальнення асабістых патрэбаў? МайстэрстваКоласа-псіхааналітыка выявілася ў тым, што ён не пайшоў па лініі дэкларацыйнайпадтрымкі прыярытэтнасці "ідэі агульнага дабра", а паказаў выключнуюскладанасць і супярэчлівасць характару чалавека: у далейшым не Турсевіч, аменавіта Лабановіч свядома стаў на шлях актыўнай барацьбы за інтарэсы народа.Гэта значыць, першы гучна дэклараваў неабходнасць змагання, а другі на практыцыажыццявіў важныя маральна-этычныя прынцыпы.
СустрэчаЛабановіча з Турсевічам стала значнай падзеяй у яго духоўным развіцці, агутаркі-спрэчкі адыгралі ролю каталізатара працэсу духоўнага развіцця.Настаўнік апынуўся перад неабходнасцю перагледзець некаторыя ранейшыя мэтавыяўстаноўкі і выпрацаваць новую «жывую ідэю». İ ўсведамленне такойнеабходнасці не засталося толькі намерамі. А гэта і было праявай яго духоўнагаразвіцця. Інакшымі сталі погляды на «цесную школу», на «палескуюглуш». Адразу па прыездзе ў Цельшына ўчарашні семінарыст паэтызаваў«гэты глухі куток Палесся», спрачаўся з тымі, хто не хацеў бачыцьхараства «гэтага некранутага краю старажытнасці». Цяпер думкаЛабановіча ідзе ў глыбіню, а ягоныя высновы грунтуюцца на аналізе той ці іншайз’явы, на высвятленні прычын, якія яе выклікалі. А прычыны гэтыя звычайна неляжаць на паверхні, яны схаваныя. Вось і «трагедыю чалавечай душы»першай жонкі падлоўчага Лабановіч ускосна звязвае з «палескайглушшу», з тамтэйшай атмасферай, замкнёнасцю жыццёвага ўкладу, бояззювынесці сямейныя праблемы на людзі. І ўласным становішчам настаўнік аказаўсянезадаволены, а сваю працу характарызуе як «мала вартоўную»,адчуваючы пагрозу «павольнага ўмірання душы і зацягвання цябебалотам».
Яшчэ аднойпрычынай песімістычнага настрою Лабановіча было пасіўнае стаўленне цельшынскагавясковага люду да гутарак, з якімі ён выступаў у надзеі абудзіць іх свядомасць,актывізаваць на нейкія канкрэтныя справы, учынкі. Але ягоны заклік –«чалавек павінен імкнуцца, каб жыццё было добрае і карыснае», – незнаходзіў жаданага водгуку. Нават спробу звесці рахункі з жыццём у хвілінынервовай узрушанасці настаўнік гатовы быў ажыццявіць. Але прага жыцця перамаглачорнае насланнё, ён «адкінуў ад сябе рэвальвер», адагнаў «нядобрыямыслі», якія маглі штурхнуць яго ў «страшны круг», адкуль нямавыйсця.
Слушную думкувыказвае І. Навуменка калі піша што для разумення аўтарскай ідэйна-мастацкайканцэпцыі – гуманістычнай канцэпцыі абароны чалавека, абароны хрысціянскіхдухоўных каштоўнасцяў, маральна-этычных асноў народнага жыцця – істотнае тое,што нябачную дапамогу настаўніку аказала бабка Мар’я. Добрым сэрцам яна адчуланебяспечныя намеры паніча і звярнулася да традыцыйна народных сродкаў – дамагічнага слова.
ДаследчыкПшыркоў пераконвае, што вобраз школьнай старожкі нясе ў аповесці значнуюсэнсавую нагрузку: бабка Мар’я з’яўляецца носьбітам рысаў народнага характару,перш за ўсё чалавечнасці, дабрыні, спачувальнага стаўлення да таго, хто зведаўжыццёвыя нягоды. Нездарма ж да мудрай бабулі так цягнецца Ядвіся. Шмат чамунавучыўся ад яе і дапытлівы Лабановіч. Шматзначны штрых: аповесць пачынаеццасцэнай размовы галоўнага героя з бабкай Мар’яй і канчаецца яе тужлівымісловамі, адрасаванымі Ядвісі, якая пакінула бацькоўскі дом, і Лабановічунапярэдадні яго ад’езду з Цельшына: «Разлятаюцца мае галубкі… невернецеся вы, панічыку, сюды! – İ яна ў вялікім засмучэнні падперла рукоюшчаку. Вечарам, праводзячы настаўніка, бабка заплакала»[11]. Такім кампазіцыйным прыёмам Якуб Колас яшчэ разпадкрэсліў значную ролю гэтага вобраза ў сцвярджэнні ідэі народнасці яквызначальнай у агульнай канцэпцыі твора.
Галоўная мэта,пастаўленая пісьменнікам у другой кнізе палескіх аповесцей, – вывесці свайгогероя на болей шырокі прасцяг грамадскай дзейнасці, псіхалагічна абгрунтавацьзаканамернасць яго пераходу да рэвалюцыйнай барацьбы, паказаць, што гэта быўновы этап яго духоўнай біяграфіі, этап, выпакутаваны праз напружаныя роздумынад прызначэннем чалавека, над жыццём народа і гістарычнымі падзеямі, якія ўтой час адбываліся ў Расіі. Усведамленне неабходнасці непасрэднага ўдзелу ўзмаганні з царскім самаўладдзем далося Лабановічу няпроста. Настаўнік бачыўцяжкае эканамічнае становішча працоўнага сялянства, сацыяльнуюнесправядлівасць, разумеў неабходнасць змен, але якімі сродкамі іх можнадасягнуць – на гэтае пытанне гатовага адказу не меў. Дапамагаючы герою ўпошуках такога адказу, аўтар аповесці ставіць яго ў складаныя жыццёвыясітуацыі, сутыкае з рознымі людзьмі, выпрабоўвае на маральную, грамадзянскуютрываласць. Вось і пры ад’ездзе з Цельшына Лабановіч слухае расповед дзядзькіРамана пра Яшукову гару. Яе назва звязана з імем жорсткага, бязлітаснага пана,якога аднойчы пасля палявання знайшлі павешаным. Настаўнік дапытваецца: пана«павесілі, ці сам ён павесіўся?» Глыбінны сэнс пытання зразумелы:адплата за здзекі і злачынствы прыйдзе сама сабой ці трэба, каб пакрыўджаныярашуча расквіталіся з «вырадкамі, гвалтаўнікамі»? Якая ж у гэтымпытанні пазіцыя селяніна? Дзядзька Раман гаворыць: «Людзі цярпелі, бодумалі, што калі цярпець, то лягчэй ад гэтага будзе, дый баяліся пана. Алечасамі і дзерава не сцерпіць і скіне галіну, каб прыбіць чалавека. На свецеёсць мера ўсяму. İ тут так вось было». Як відаць з выкладзенага,аўтар аповесці непрыкметна падводзіць чытача да думкі аб правамернасці суровайадплаты прыгнятальнікам і крыўдзіцелям. Але тут варта звярнуцца і да лірычнагаўступу, які папярэднічае першай частцы аповесці. Заключныя радкі ўступу гучацьтак: «Ласка і гнеў, ціша і бура! Я вітаю вас, калі вы прыходзіце ў сваім часе,калі выконваеце вы адвечную волю жыцця»[11]. Тут Якуб Колассфармуляваў сваё разуменне гістарычнага прагрэсу: людскія ўчынкі, гістарычныяпадзеі тады маральна апраўданыя, калі адпавядаюць спрадвечным законам жыцця,калі з’яўляюцца выяўленнем «волі жыцця». Такі погляд быў блізкі ігерою аповесці.
А восьнаведванне Лабановічам мястэчка Панямонь прымусіла яго паглядзець на жыццёглыбей, больш цвяроза. Якуб Колас падрабязна малюе сустрэчу настаўніка зпанямонскай інтэлігенцыяй (раздзелы ІІІ – VІІ). А гэта якраз і звязана саструктурнай навізной другой аповесці ў параўнанні з першай, больш«камернай». Там Лабановіч фактычна «кантраляваў» сюжэтнаедзеянне, вёў яго. У другой кнізе аўтар пазбавіў свайго героя такіх пераваг, ікожная дзейная асоба атрымала большую самастойнасць. Адпаведна і агульнымалюнак жыцця, у дадзеным выпадку панямонскай інтэлігенцыі, станавіўся большпоўным, набываў шматфарбнасць. Вядома, Якуб Колас далёкі ад паэтызацыі побыту,нораваў, уяўленняў панямонцаў, але разам з тым ён і не засяроджваецца толькі наценявых баках, на негатыўных з’явах, бо галоўным для яго было даследаваннепсіхалогіі чалавека, узнаўленне маральна-побытавай атмасферы, у якой жыў гэтычалавек. İ трэба сказаць, што пісьменнік знаходзіў у жыцці сваіхперсанажаў шмат цікавага. Так, госці Шырокага, падвесяліўшы сябе наліўкайхатняга вырабу, паказалі, што яны ўмеюць добра пасмяяцца, ведаюць сілутрапнага, а часам і з’едлівага жарту.
Пшыркоў.Смяркуе, што асноўную сэнсавую нагрузку ў раздзелах, прысвечаных гасцяваннюЛабановіча ў панямонцаў, нясуць сцэны гульні ў карты, дзе кожны з персанажаўраскрыўся ва ўсёй паўнаце. Несумненна, тут Якуб Колас у пэўнай ступенівыкарыстоўваў мастацкі вопыт Дастаеўскага, хоць маштаб дзейных асобаў у творахабодвух пісьменнікаў непараўнальны. Але псіхалагічны стан карцёжнікаў,ахопленых азартам гульні, хваравітай прагай грашовага выйгрышу, у аповесціКоласа перададзены дакладна: «Піва шаломіць стомленыя галовы, робіццатрохі весялей. У вачах стаяць фігуры карт, у вушах грошы звіняць, а там, дзесьу нутрах-глыбінях, штось ные, баліць, і снуюць неспакойныя думкі. А голасспакусы шэпча – яшчэ ўсё можна паправіць, вярнуць свае грошы...
–Эх, вярнуць бы свае грошы!»[11]
Магчыма,пісьменнік і не чакаў – а ў гэтым і была сутнасць пастаўленага ім доследу, –што яго герой, трапіўшы ў кампанію аматараў картачнай гульні, праявіць такія жрысы характару, як і валасны старшыня Брыль ці фельчар Найдус, і што ўмаральным плане, у сваіх памкненнях, жаданнях ён не ўзнімецца вышэй за гэтыхлюдзей. İ Лабановіч, і яго сябра Садовіч увачавідкі пераканаліся ваўласнай слабасці, маральнай незагартаванасці перад спакусамі рэальнага, а некніжнага жыцця.
Прыгоды, якіянапаткалі Лабановіча ў Панямоні, паслужылі яму добрым урокам і далі падставу дароздуму над сваёй будучыняй і той роляй, якую павінна выконваць нацыянальнаяінтэлігенцыя ў грамадскім жыцці. Ужо ў самыя першыя дні знаходжання на хутары,дзе тады на арандаванай скарбовай зямлі жылі яго родныя – маці, дзядзькаМарцін, браты і сёстры, – Лабановіч адчуў, якая шырокая мяжа падзяляе працоўнаесялянства і невялічкую купку адукаваных маладых людзей. Нават родная маці ідзядзька адчувалі, што «ён тут не такі, як усе», што ён «чалавекіншага кругу». Настойлівыя намаганні настаўніка «сцерці ўсякія граніцыпаміж сабою і роднымі і цалкам зліцца з імі, жыць так, як жывуць і яны»,аказаліся дарэмнымі. Каб зліквідаваць гэтую мяжу, на думку Лабановіча, якраз іпатрэбна доўгая асветная праца, якую павінна весці нацыянальная інтэлігенцыя.
Засмуціланастаўніка і тое, што яго намеры правесці сціплыя гаспадарчыя рэформы нават умежах хутара не сустрэлі падтрымкі. А між тым малады рэфарматар марыў: «Грамадаасушае балоты, стварае новыя землі, праводзіць дарогі, абсаджвае іх пладовымідрэвамі, робіць масты, будуе новыя дамы і пачынае жыць шчасліва і багата»[11].
Вось гэтыямроі-фантазіі якраз і ўспрымаліся настаўнікам як зусім рэальная перспектыва, якпрадуктыўны і разам з тым дасягальны шлях развіцця беларускай вёскі. Перашкодуж у практычным ажыццяўленні падобнага шляху герой аповесці бачыў у пасіўнасці,цемнаце селяніна, у яго нежаданні праяўляць ініцыятыву нават у дробных справах.Няўдачай закончылася і спроба Лабановіча падахвоціць мікуцічан наладзіцьгрэблю, так патрэбную вяскоўцам. Ды нават настаўнікі не адгукнуліся на закліксвайго калегі.
Тым не меншняўдачы не прымусілі Лабановіча адмовіцца ад асветнай працы. Так, ён згодзен зтым, што беларускі селянін «малакультурны, кансерватыўны», што ёнбаіцца зменаў і не ўзняўся да таго, каб свядома ацаніць неабходнасцьсупольнага, калектыўнага дзеяння. «Але ж яму, народу, трэба гэтагаварыць, будзіць яго, катурхаць. İ, па-мойму, гэта ёсць нашабавязак...»[11], – падагульняеЛабановіч чарговую размову з настаўнікамі.
З прыведзенагаразгляду відаць, што герой аповесці Якуба Коласа на дадзеным этапе свайгоразвіцця – духоўнага, светапогляднага – грамадска карысную працу лічыў галоўнайсправай жыцця, але пры гэтым аддаваў перавагу не рэвалюцыйнай, а мірнай,асветніцкай дзейнасці. Каб гэтая выснова гучала пераканальна, каб яна мелаканцэптуальнае значэнне, пісьменнік якраз і засяродзіў увагу на ўмовах іабставінах жыцця родных Лабановіча, сялянаў вёскі Мікуцічы, даволі поўнаўзнавіў іх побыт, паўсядзённыя клопаты і турботы. Ёсць глыбокі сэнс у тым, штопершая частка аповесці «У глыбі Палесся» мае назву «Набацькаўшчыне», бо гаворка тут ідзе не толькі пра родныя мясціныЛабановіча, а пра тое, што мары і памкненні жыхароў хутара і вёскі былі,фактычна, памкненнем усёй сялянскай Беларусі. Паўната абмалёўкі паўплывала назмест твора, пашырыла яго сацыяльны фон, які стаў нашмат багацейшы ў параўнанніз аповесцю «У палескай глушы».
Большразнастайным і супярэчлівым быў і склад мікуціцкай інтэлігенцыі. Там Лабановічсустрэў маладых настаўнікаў розных светапоглядных арыентацый. Адным зкаларытных персанажаў у гэтым асяроддзі быў İванок Перагуд, галоўнымэтычным пастулатам якога стаў лозунг: «Плюй на ўсё і шануй сваёздароўе». Перагуд трапіў пад уплыў модных на пачатку ХХ стагоддзязахапленняў – абвяргаць рэлігію і Бога. Паводле пісьменніцкага тлумачэння,настаўніцкае вальнадумства паступова «пераходзіла і пад стрэхісялянскіх хат». Праз пэўны час вясковы люд нібыта пачаў схіляцца даатэістычных поглядаў: «А можа, і сапраўды няма Бога». Напэўна,у гэтых перабольшаных сцвярджэннях трэба бачыць негатыўнае ўздзеянне афіцыйныхідэалагічных установак канца другой паловы 20-х гадоў ХХ стагоддзя, каліваяўнічая барацьба з рэлігійнай свядомасцю ішла шырокім фронтам. Адсюльзразумела, чаму Якуб Колас даволі прыхільна паставіўся да вясковых вальнадумцаўі цёплымі фарбамі намаляваў вобраз згаданага вышэй Перагуда, хоць İванокне выклікае да сябе асаблівых сімпатый. У размове з богабаязнай маці ён бэсціцьсвятароў («папа кудлатым чортам называе»), абразліва ставіцца дацаркоўнага набажэнства, высмейвае параду паставіць у царкве свечку, увогуленармальную гаворку схільны падмяняць лаянкай і агрэсіўным багахульствам. Звыклікам звяртаецца да маці: «А ты бачыла Бога? Дык скажы, які ён! Дакаго падобны: да каня ці да каровы?»[11]
Вядома, упаводзінах İванка «было многа напускнога», знарочыстай гульні ўнігіліста – у школе ён лічыўся добрым настаўнікам. Ды і матчыны малітвы («Маціадступаецца і ціха шэпча: „Ойча наш“. Яна не можа забыць гэты цяжкігрэх сына») крыху нейтралізуюць цяжкае ўражанне ад абразлівых выпадаўшкольнага настаўніка на адрас Усявышняга.
Было б, аднак,памылкай бачыць у трактоўцы пісьменнікам вобраза İванка Перагуда толькіўздзеянне ідэалогіі. Ёсць тут і другі, болей істотны аспект праблемы, штояскрава высвятляецца пры разглядзе вобраза яшчэ аднаго настаўніка – Янкі Тукалы.Блізкі таварыш Лабановіча па семінарыі, Тукала – чалавек неспакойнагахарактару, дапытлівы, але з няўстойлівай псіхікай. У галаве ў яго пануе хаос адпрачытаных кніг рознага зместу і рознай скіраванасці. Назбіраўшы грошай, Тукалаедзе ў манастыр на востраў Валаам у спадзяванні знайсці там свайго бога,спасцігнуць ісціну. Але расчараваўся ў пошуках і па вяртанні робіць дзікунскіўчынак – утварае «непатрэбства» перад абразом Мікалая Угодніка.
У даследчыкаНавуменка ёсць падставы меркаваць, што Колас і ў гэтым выпадку свядомазавастрае вобраз Тукалы, імкнучыся ў праўдзівым святле паказаць складанасцьстановішча, ў якім знаходзілася беларуская вясковая інтэлігенцыя пачатку ХХстагоддзя. Выказванні, паводзіны і ўчынкі Перагуда, Тукалы сведчаць аб тым, штосярод яе прадстаўнікоў панавалі розныя настроі і памкненні і што ў рэвалюцыюішлі людзі розных палітычных арыентацый і перакананняў. У іх яшчэ няма ідэйнагаадзінства, згуртаванасці. Падчас размовы з сябрамі Тукала шчыра прызнаецца: «Цяпервось захапіўся Ніцшэ „Так казаў Заратустра“, і мне хочацца быць»надчалавекам", чорт вазьмі! А калі строга падумаць, то выходзіць,што ты проста чалавек з пакалечанымі семінарскім выхаваннем мазгамі"[11].
Як асветнік ісялянскі сын, Лабановіч, натуральна, не мог прыняць антыгуманную ніцшэанскуютэорыю надчалавека, але ён не адштурхнуў таварыша, а паспрабаваў разам з імвызначыць шляхі далейшай дзейнасці: настаўнікі па прапанове Тукалы наватзаключылі сяброўскі трыумвірат, каб хутчэй адолець хістанні і «разамвыбіцца на нейкую дарогу». А Лабановіч фармулюе жыццёвае крэда ўдзельнікаўдамовы. Ён параўнаў шукальнікаў праўды з дрэвамі ў полі, што стаяць пад ветрам.«Аднак здаровае, моцнае дрэва будзе стаяць роўна, а галіны яго большнахіляцца ў той бок, адкуль свеціць сонца. Штука ж уся ў тым, як намацацьгалінамі гэтае сонца»[11]. Нястрымнае імкненне да высокага ідэалу –вось што становіцца дэвізам Лабановіча і яго мікуцічанскіх калегаў. З гэтымдэвізам і пачынае Лабановіч сваю працу «на новым месцы» – менавітатакую назву даў Якуб Колас другой частцы аповесці. Аўтарскае азначэнне«новае» мае глыбокае сэнсавае напаўненне.
İ падчаспрацы ў новай школе Лабановіч па-ранейшаму актыўна праводзіў у жыццёасветніцкія ідэі. Не прапаў дарэмна яго папярэдні жыццёвы і прафесійны вопыт.Так, ён стаў болей памяркоўны, цярпімы да чалавечых слабасцей, а ягоныя ацэнкігучаць болей узважана, аб’ектыўна. Гэтыя змены ў яго адносінах да людзейяскрава выявіліся пры наведванні «важнейшых асобаў у сяле» – бацюшкі,дзяка, валаснога старшыні, пісара. Візіты былі вельмі карыснымі – яны яшчэ разпацвердзілі ранейшыя назіранні Лабановіча над складанасцямі людскіх лёсаў, надсупярэчлівасцю чалавечых характараў. Той жа айцец Мікалай з захапленнемгаворыць пра міласэрнасць настаўніка ў дачыненні да цяжарнай школьнай старожкіГанны («Вы паісціне паступілі па-хрысціянску»), але сам шчырапрызнаецца: «Я не пакінуў бы яе». У нечаканым святле паўсталіперад Лабановічам і валасны старшыня Захар Лемеш, і дзяк Бацяноўскі. Лемешталенавіта выконвае ролю саліднага, важнага і строгага начальніка, але папрыродзе сваёй не злы. А ў прыдачу да таго – дзелавы і клапатлівы. «Паслягэтага старшыня пытае ў пісара, як справы ідуць, што зроблена, што трэбазрабіць, куды паехаць у першую чаргу і да каго заехаць, зрабіўшы справу»[11].Праўда, паступова ілюзіі настаўніка рассейваюцца, знікаюць, асабліва калі ёндазнаўся аб прычынах празмернай актыўнасці Лемеша: старшыня хоча застацца насваёй пасадзе і дзейнічае надзейным, апрабаваным спосабам – шчодра частуе«прагавітых на выпіўку сваіх выбаршчыкаў». З добрай доляй іроніі ілёгкага сарказму распавядае пісьменнік пра намеры Лемеша «адстаршынявацьадразу, без перапынку, тры раты», каб такім чынам «выслужыць пачэсныкаптан» і дагнаць адзінага ў Пінскім павеце шчаслівага ўладальніка такогакаптана – свайго цесця. Лабановіч міжвольна параўноўвае прадстаўнікоўцельшынскай і выганаўскай сельскай улады і жыхароў гэтых вёсак, каб глыбейадчуць адметнасць мясцовага жыцця і тыя змены ў людскіх настроях, якіяпрыносіць новы час.
А змены ў жыцці,у свядомасці працоўнага сялянства адбываліся. Вось і ў Лабановіча з’явіўсянеафіцыйны вучань у асобе дапытлівага селяніна-праўдашукальніка Аксёна Каля, даякога хутка далучыліся бацька і сын Бязручкі. Вобраз народнага хадайнікаАксёна, вяскоўца са строгімі, нават «халоднымі рысамі твару»,раскрыты ў аповесці даволі глыбока і пераканальна. Гледзячы на свайготрыццацігадовага вучня, Лабановіч спрабаваў уявіць, кім бы той мог стаць, каліб разгарнуўся ва ўсю сілу: «строгім пракурорам за грамадскія справы»або "ўдалым атаманам разбойніцкай шайкі, бязлітасным помснікам засялянскую крыўду". Згадка пра «разбойніцкую шайку» тут зусімневыпадковая: небяспека нястрымнай стыхійнай помсты хвалявала настаўніка.Мусіць, таму ён і ўзяўся за адукацыю Аксёна ў спадзяванні скіравацьразбуральную стыхію ў разумнае рэчышча.
Але настаўнік ісам меў патрэбу ў пашырэнні ўласнага кругагляду, у новых ведах, у тым лікуведах палітычнага характару. Вось чаму сапраўднай падзеяй, якая паўплывала насветапогляд Лабановіча, аказалася нечаканае знаёмства з нелегальнай брашурай.«Маленькую кніжачку» рэвалюцыйнага, антыдзяржаўнага зместу хтосьціпадкінуў на школьны ганак. Невядомы аўтар з непахіснай верай у праўду сваіхслоў выкрываў агульнапрынятыя ўяўленні пра цара як пра памазанніка божага, якпра абаронцу інтарэсаў беднага і багатага, як пра «тое ўвасабленне ўсягонайлепшага, што толькі можа быць у чалавеку». У брашуры рашуча выкрывалісяцарскія рэформы, якія нібыта мелі на мэце палепшыць становішча народных мас,умацаваць законнасць праз увядзенне інстытута земскіх начальнікаў. Затое шматпрыхільных слоў было сказана ананімным аўтарам пра тыя палітычныя арганізацыі,якія выступалі за рашучае змаганне з самаўладдзем. Першае, што адчуў Лабановіч,прачытаўшы кніжачку, «быў страх, як бы пад нагамі захістаўся грунт іперад ім расчынялася нейкае бяздонне. Гэтая бяздонніца і палохала і цягнула дасябе з такою сілаю, што ад яе нельга было адысціся»[11].
Якуб Колас якмастак-псіхолаг зусім натуральна аддаў вялікую ўвагу рэакцыі Лабановіча назмест прачытанага: перакананы асветнік павінен быў пагадзіцца або аспрэчыцьвыкладзенае ў палітычнай брашуры. Логіка разважанняў невядомага аўтара ды іўласныя назіранні і роздум над лёсам бяспраўнага люду пераконвалі разгубленагаЛабановіча. Але гэта ў сваю чаргу вымагала пераацэнкі, перагляду многіхранейшых высноў, перш за ўсё адносін да чалавечага жыцця, да канкрэтнай асобы,якая абавязана будзе ахвяраваць сабою дзеля агульных інтарэсаў.
ДаследчыкМушынскі. М. звярнуў увагу на тое, што, раскрываючы ролю нелегальнай брашуры ўвыпрацоўцы новага светапогляду Лабановіча, пісьменнік часам выкарыстоўвае формунепасрэднага аўтарскага тлумачэння. Натуральна, што ў такіх выпадках ужываюццастылёвыя сродкі, лексіка і сінтаксіс, болей уласцівыя публіцыстычным жанрам:«Старыя пазіцыі светаразумення аказваліся хісткімі, пабудаванымі на пяску.Яны не вытрымлівалі напору крытычнай мыслі і рассыпаліся, паказваючы сваюнястатнасць і нікчэмства.
Праз аўтарскаеапісанне мы даведваемся пра тую радасць, якую адчуваў Лабановіч у працэсе „пазнанняновай праўды“. İ зноў жа пісьменнік лічыць патрэбным ад свайго імя, ане праз раскрыццё ўнутранага стану героя, не праз яго думкі-перажываннівыкласці сутнасць гэтай „новай праўды“.
Аднак падобнаяформа раскрыцця характару героя не асноўная ў аповесці. Перавага аддаеццапсіхалагічнаму аналізу, як гэта відаць, напрыклад, з разважанняў Лабановіча праступень сумленнасці тых людзей, хто падтрымлівае існуючую ўладу: »Няўжоўсе гэтыя чыноўнікі, усе настаўнікі вышэйшай адукацыі, што выхоўваюць людзей новагапакалення, няўжо яны ўсе – свядомыя лгуны і прахвосты? Як магло здарыцца, штолюдзі розуму, людзі высокай асветы ўхваляюць гэты палітычны лад, знаходзяць ягонайлепшаю формаю грамадскага жыцця, якой трэба служыць, ахоўваць,дапамагаць?" [11. с. 176]– вось на якія складаныя пытаннімаральна-этычнага характару выходзіў настаўнік. Адразу відаць, што гэта думкісумленнага, шчырага чалавека, які пры небагатым яшчэ жыццёвым вопыце мысліцьглыбока, імкнецца згарманізаваць уласныя паводзіны, узгадніць сваю жыццёвуюпазіцыю з прынятымі ў грамадстве нормамі і ўяўленнямі. Але такое ўзгадненнеаказвалася не проста пакутлівым, а па сутнасці сваёй немагчымым, бо Лабановічяк настаўнік павінен быў праз школу «праводзіць у жыццё пэўныя ідэі»і тым самым замацоўваць несправядлівы парадак. İ ўсё гэта ён мусіў рабіцьпад пільным, неаслабным кантролем. Настаўнік настойліва шукаў выйсця з «фальшывагастановішча ашуканага чалавека», а на кампраміс з уласным сумленнемісці не мог, бо гэта супярэчыла б маральным прынцыпам, якімі ён кіраваўся ўжыцці.
Выйсце ўсё жбыло знойдзена, пакуль што не канчатковае, – Лабановіч пачынае ўсур’ёз займаццаз Аксёнам Калем. Аксён па-ранейшаму верыў у добрага цара-бацюшку і спадзяваўся,што справядлівы суддзя і абаронца народа дапаможа «адваяваць затокі адпана Скірмунта». Шчырыя размовы з Аксёнам, даверлівыя «гутаркі натэмы палітычнага характару», а таксама паспяховая спроба навучыцьнеспакойнага духам селяніна грамаце прыносілі вялікае маральнае задавальненненастаўніку, падымалі яго настрой. Асабліва ўсцешным было тое, што пашырыўсясклад вучняў нелегальнай школкі – сюды прыйшлі вучыцца стары селянін Бязручка іяго сын Якім якія лічылі сябе казакамі. Вольналюбівы казацкі дух павіненабудзіцца і ў новых грамадскіх абставінах. Асацыятыўнасць, сэнсавая насычанасцьстановяцца, як бачым, неад’емнай якасцю пісьменніцкай апавядальнай манеры.
Вобразы АксёнаКаля, бацькі і сына Бязручкаў паглыблялі тэму выспявання ў народзе рэвалюцыйнайсвядомасці. Адпаведна пашыралася і сфера інтарэсаў дзейных асобаў твора. Падчассустрэч з дарослымі вучнямі гаворка ішла «аб цяжкім стане народа, абпрывольным жыцці паноў і начальства, аб ашуканстве і здзеках над простымілюдзьмі, аб тых прычынах, што выклікаюць такі парадак на свеце, што трэбарабіць, каб адваяваць сваё права, што гэта за людзі ўсе тыя, каго называюцьсацыялістамі, чаго яны хочуць, за што пакутуюць, чаму іх караюць стражэй, чымзабойцаў і канакрадаў».[11, с. 243]
Аўтар аповесціпраўдзіва, у традыцыях рэалістычнага пісьма паказвае, з якімі цяжкасцямі і перашкодамівольнае слова даходзіла да звычайнага селяніна. Непісьменны вясковы дзядзька,знаходзячы на рынку ў сваім возе «вузенькія, доўгенькія лісточкі»,нёс іх айцу Мікалаю, дзяку Бацяноўскаму, пану ляснічаму ў наіўна-шчырымспадзяванні даведацца пра змест лісточкаў. Колас вельмі дакладна, уадпаведнасці з духам перадрэвалюцыйнага часу ўзнаўляе аргументы абаронцаўстарога ладу. «Гэта ўсё жыдоўскія махінацыі. İдзі і рукі памый. Акалі зловіш гэтага сукінага сына, што падсоўвае такую сквернасць, дык цягні ўпаліцыю» – такія настаўленні дае агрэсіўны пан ляснічы. У айца Мікалаябылі крыху інакшыя довады: «Ад гэтых прахвостаў, што пішуць такіялісткі, адступіўся Бог, і ў вар’яцтве сваім кажуць яны: „Няма Бога, і нетрэба цара“. Але і прадстаўнікі мясцовай улады адчувалі, што іхніяспробы не дапусціць крамольныя ідэі ў сялянскае асяроддзе не вельмі эфектыўныя:нарастанне грамадскай напружанасці ішло няўхільна, што і знайшло сваёпраўдзівае адлюстраванне на старонках аповесці.
У непасрэднайсувязі з гэтым працэсам трэба разглядаць і знаёмства Лабановіча знастаўніцай-рэвалюцыянеркай Вольгай Андросавай. Сюжэтнай лініі згаданых герояўу другой частцы аповесці адведзена значнае месца. Іхнія спрэчкі адыгралістаноўчую ролю ў фарміраванні палітычнай арыентацыі Лабановіча, у выпрацоўцыболей глыбокага погляду на многія грамадскія падзеі таго часу. Асабліва гэтадатычылася ацэнкі руска-японскай вайны. „Хіба ж не ясна вам, што гнілаяцарская Расія не здольна ваяваць? Вайна даўно прайграна“, – упэўненазаяўляе Андросава. Лабановіч жа пэўны час падзяляў настрой той часткіграмадства, якая была ахоплена патрыятычным чадам і, натуральна, жадалаперамогі Расіі. İ ў аргументах настаўніка была свая, дзяржаўная, логіка: зэканамічнага пункту гледжання краіне патрэбны выхад да мора; параза прынясевялікія матэрыяльныя страты.
Ствараючы вобразАндросавай, пісьменнік пазбягае ідэалізацыі, прыхарошвання, яго ўвага скіраванана псіхалагічна абгрунтаванае раскрыццё характару гераіні як носьбіта тыповыхрысаў маладой рэвалюцыянеркі, дзейнасць якой цалкам падпарадкавана справебарацьбы з самаўладдзем. Са зместу твораў відаць, што Вольгу не вельмітурбавала, якое ўражанне яна робіць на прысутных. У сваіх паводзінах дзяўчынараскаваная, рэзкая ў рухах, з суразмоўнікамі бойкая, бесцырымонная, па слова нелезе ў кішэню. Ахвотна паліць цыгарэты. Без доўгіх угавораў яна застаеццаначаваць у прышкольнай кватэры Лабановіча, чым выклікала праведны гнеў іасуджэнне з боку старога мараліста дзяка Бацяноўскага. Не менш паказальнымбачыцца даследчыку Мушынскаму і тое, што ўчарашняя семінарыстка – і ў гэтым янашчыра прызналася – у школьнай справе „ні чорта не разумее“ і данастаўніцкай працы не хіліцца. Гэтая акалічнасць, вядома, уплывала на адносіныЛабановіча да дзяўчыны як да асобы, бо сам ён успрымаў талент выхавальніка якдар нябёсаў, як боскае блаславенне. Тым не менш настаўнік удзячны каляжанцы, бояна дапамагала яму арыентавацца ў рэвалюцыйных справах. У рэшце рэшт Лабановічдалучаецца да рэвалюцыянераў, прысутнічае на нелегальнай сустрэчы з імі, унутранагатовы да актыўнай барацьбы. Бясспрэчна, яму знаёма было пачуццё страху,неспакою і трывогі, ён стаў асцярожным і падазроным.
Для разуменняаўтарскай трактоўкі вобраза галоўнага героя і выбару ім шляху ў рэвалюцыюзвяртае ўвагу на тое, што падчас размовы з Андросавай Лабановіч не застаеццапасіўным слухачом, а займае актыўную пазіцыю, спрабуючы астудзіць празмернуюнаступальнасць, ваяўнічасць рэвалюцыянеркі, якая ўсё ж звужана глядзела нажыццё. Гэта відаць з яго расповеду пра намер арганізаваць вандроўку па пэўнымраёне Беларусі з мэтаю »сабраць народныя песні, легенды і іншыя відынароднай творчасці… сабраць цэлую галерэю ведзьмароў, вядзьмарак, шаптух ішаптуноў, бо гэты тып вымірае, і захаваць яго такім чынам для навучанняпатомкаў"[11, с. 267]. Выкладзены настаўнікам план мае глыбокіпрыхаваны сэнс. Па-першае, усвядоміўшы неабходнасць непасрэднага ўдзелу ўрэвалюцыйнай барацьбе, Лабановіч застаецца асветнікам, носьбітам гуманістычнайідэі, ён цэніць вусную творчасць, бо гэта гісторыя духоўнай культуры народа.Па-другое, Лабановіч-інтэлігент прадчувае: рэвалюцыя, якую і ён павіненнабліжаць, можа знішчыць тое, што звязана з гістарычным мінулым, з сівойдаўніной, з самабытнасцю Палесся. І таму лічыць сваім грамадзянскім абавязкамзахаваць неацэнныя каштоўнасці гісторыі «для навучання патомкаў».
Увогуле, матыўзахавання памяці – пра мінулае роднага краю, пра тое, што незваротна адышло ўнябыт, у тым ліку і пра канкрэтных людзей, – гучыць у аповесці вельмі выразнаяк адзін з істотных складнікаў аўтарскай ідэйна-мастацкай канцэпцыі, паводлеякой вопыт гістарычнага мінулага – неацэнная духоўная каштоўнасць, аігнараванне памяці пра тых, хто каштоўнасці ствараў, згубна адаб’ецца на лёсеновых пакаленняў. І галоўны герой Якуба Коласа гэтую ісціну ўсвядоміў ікіруецца ёю ў сваёй дзейнасці.
Другая кнігапалескіх аповесцяў заканчваецца не на аптымістычнай ноце – сцэнай арыштунастаўніка за ўдзел у напісанні петыцыі «грамадзяніну Скірмунту…грамадзян с. с. Выганы і Высокае». Спадзяванні прыгнечаных на тое, што іхголас будзе пачуты, аказаліся марнымі. А напярэдадні арышту давялося Лабановічупачуць ад Вольгі Андросавай змрочныя навіны: абвешчаная свядомымі рабочымі,рамесным людам забастоўка не атрымала шырокай падтрымкі, «паўстаннезадушана, гарады заліты кроўю. Ідуць арышты». Тым не менш герой ЯкубаКоласа знайшоў у сабе ўнутраныя сілы, каб заявіць: «Ну, што ж. Трэбалічыцца з фактамі… Але следу гэтае рэвалюцыі ніхто не затрэ ў гісторыі»[11,с. 90]. Лабановіча, узбагачанага каштоўным маральным і грамадскім вопытам,чакалі новыя выпрабаванні.
Палескіяаповесці засведчылі якасна новы этап мастацкага даследавання жыцця беларускаганарода, нацыянальнай беларускай інтэлігенцыі напярэдадні вялікіх сацыяльныхзрухаў. Гэтымі творамі Якуб Колас паспяхова замацоўваў жанравую структурусацыяльна-псіхалагічнай аповесці, ён даў высокі ўзор аналітычнага мастацтва, уякім глыбока раскрываецца ўнутраны свет героя, а яго дзейнасць пададзена нашырокім грамадскім фоне. «У палескай глушы» і «У глыбі Палесся»вызначаюцца адметнасцю сваёй пабудовы – зладжанай кампазіцыяй, ураўнаважанасцю,згарманізаванасцю апісальнага і выяўленчага пачаткаў, аналітыкі, унутраныхманалогаў і грунтоўнай эпічнай абмалёўкі падзей, учынкаў, паводзін герояў іабставін, у якіх яны жывуць. Абодва творы багатыя на змястоўныя дыялогі, якіяактывізуюць сюжэтны рух. Разгорнутыя пейзажныя малюнкі і аўтарскія лірычныяадступленні арганічна звязаны з сюжэтам і надаюць аповесцям мастацкуюцэласнасць. Шчодрае выкарыстанне пісьменнікам біяграфічнага матэрыялу, блізкасцьгалоўнага героя да аўтара ўзмацняе ўражанне гістарычнай праўдзівасці падзей,адлюстраваных у творах.
Аповесці Коласанаглядна дэманстравалі новы ідэйна-эстэтычны ўзровень беларускай мастацкайпрозы, яе буйных эпічных формаў.
Над заключнайчасткай твора, што атрымаў агульную назву «На ростанях», Якуб Коласпрацаваў даволі доўга – з 1948-га па 1954 год. Пачынаючы працу, пісьменніквызначыў жанр згаданай кнігі як аповесць і разглядаў яе як працяг сваіхранейшых «аповесцей аб дарэвалюцыйным жыцці сялянства і вясковайінтэлігенцыі Палесся». Дваццацігадовы перапынак не мог не адбіцца назмесце твора, на характары асвятлення грамадскіх падзей і трактоўцы герояў, боўсё цяпер ацэньвалася з вышыні вялікага жыццёвага і творчага вопытупісьменніка.
Многае з мастацкіхнабыткаў папярэдніх аповесцяў было замацавана і прымножана ў трэцяй кнізе. Зранейшым майстэрствам сацыяльнага аналітыка і псіхолага Якуб Колас распавядаепра настаўніцкую дзейнасць Лабановіча ў новай школе; пра яго здольных вучняў,такіх як Грышка Мініч і Ліда Мураўская, якія здзіўлялі сваімі ведаміпатрабавальных экзаменатараў; пра звычаі, норавы, побытавы ўклад тутэйшыхлюдзей, непаўторныя беларускія краявіды. Шмат новых яскравых фарбаў і цёплых,праніклівых слоў знайшлося ў пісьменніка і пры стварэнні вобраза бабкі Параскі,што праніклася глыбокай павагай да Лабановіча. У непаўторным абліччы паўстаўчарнасоценскай арыентацыі пісар Васількевіч. Каларытна намаляваны вясёлы,жыццялюбны поп Уладзімір Малевіч, той, у якога сяляне, што не паспелі прынесці прысягуцару Мікалаю на Евангеллі, прыносілі на томе твораў Пушкіна. Моцна перапала адаўтара і верханскай інтэлігенцыі, якая паводле культурнага, духоўнага ўзроўнюзначна саступала нават панямонскай.
Але трэцяя кнігаістотна адрознівалася ад дзвюх папярэдніх – тым, што тут на першы планвыходзілі палітычныя аспекты грамадскага жыцця: выбары ў Дзяржаўную думу, яедзейнасць і адносіны да гэтай дзейнасці розных палітычных партый; нелегальнынастаўніцкі з’езд, пераслед яго ўдзельнікаў, а затым і суд над асобнымінастаўнікамі. Натуральна, што ў цэнтры аўтарскай увагі па-ранейшаму заставаўсягалоўны герой, які, аднак, не толькі пакутліва думае над тым, што адбываецца ўкраіне, але нарэшце вызначае для сябе зусім пэўны шлях практычнай дзейнасці –«стварыць настаўніцкую рэвалюцыйную арганізацыю і весці барацьбу па пэўнайпраграме». Гэта, безумоўна, быў адзін з пераломных момантаў у развіцціпалітычнай свядомасці Лабановіча, у фарміраванні яго светапогляду. İраскрыты ён у аповесці па-мастацку пераканальна, праз псіхалагічны аналіз. Неменей складанай аказалася для настаўніка і выпрацоўка агульнай лініі грамадскіхпаводзін, ацэнка палітычных партый, якія ў думе вызначалі дзяржаўную палітыку.Спрэчка Лабановіча з яго даўнім сябрам Турсевічам прадэманстравала непрымірымасцьіхніх поглядаў. Той рэальнай сілай, якая здольная павесці Расію па шляхупрагрэсіўнага развіцця, Турсевіч лічыў кадэтаў. Пры ажыццяўленні іх праграмысяляне павінны былі атрымаць зямлю, а самаўладдзе было б абмежавана ў правах накарысць народа, усіх саслоўяў. Лабановіч стаяў на прынцыпова іншай пазіцыі.Паводле яго пераканання, "…кожнаму, хто любіць народ, ідзе з народам,трэба стаць на шлях бязлітаснай, разумнай барацьбы, барацьбы па адзінаму плану,у імя звяржэння ідала на троне і яго памагатараў, паслугачоў іпадбрэхічаў". У гэтым выказванні нельга не звярнуць увагу на словазлучэнне«разумная барацьба». З яго відаць, што для Лабановіча непрымальнаяідэя барацьбы дзеля барацьбы, непрымальны экстрэмізм.
У аснове сюжэтааповесці ляжалі рэальныя факты з жыцця Коласа, а сам ён быў прататыпам вобразаЛабановіча. Ды і развіццё характару героя заставалася нязменнай турботайпісьменніка. Адсюль зразумела, чаму ён даследуе гэту маральна-этычную праблему– праблему выбару Лабановічам пэўнай палітычнай арыентацыі – даволі грунтоўна,усебакова. Так, у спрэчцы з Турсевічам Лабановіч заяўляе, што ні да якай партыіён не належыць і «на чыім баку праўда», пакуль што не ведае. Алеспадзяецца, што само жыццё дапаможа вырашыць усе пытанні. «Тады я далучусяда тых, хто гаворыць праўду», – заяўляе ён. Апанент пераконвае Лабановічаў памылковасці абранага шляху – удзелу ў рэвалюцыйнай барацьбе. І нельгасказаць, што ў яго развагах няма логікі ці што яго аргументы непераканальныя,доказы хісткія, надуманыя. «Усякай праяве на свеце свой час, – кажаТурсевіч. – Дзіця не робіцца адразу дарослым чалавекам. Нашто ўрываццажывасілам і ўмешвацца ў ход падзей, якія ад цябе і не залежаць? Вось дабрадзеічалавецтва падбухторылі народ на забастоўкі, на паўстанні, на разгромыпамешчыкаў. İ што атрымалася?» [11, с. 120]
Ацэньваючы гэтыясцвярджэнні, неабходна ўлічваць, што агучаны яны пісьменнікам, які на ўласныявочы бачыў «крывавы вір» грамадзянскай вайны, прымусовуюкалектывізацыю, перажыў масавыя рэпрэсіі і таму меў маральнае права ва ўмовахсталінскай дыктатуры паразважаць – з дапамогай літаратурнага героя – надпрыродай пралетарскай рэвалюцыі і яе трагічнымі наступствамі. Як таго іпатрабавалі ідэалагічныя ўстаноўкі канца 40-х – пачатку 50-х гадоў, крамольныядля таго часу ідэі мусілі быць нейтралізаваны, абвергнуты станоўчым героем.Менавіта так і робіць Колас. Лабановіч крытыкуе свайго апанента спасылкамі наволю народа, які "ўсвядоміць свае інтарэсы і сваю сілу і будзе шчыльназлучаны", і «тады ён лёгка вымеце бруд са свае хаты: цара, князёў,графоў і ўсякую іншую поскудзь». Прамоўца, як бачым, настроены рашуча,па-баявому. Але тут звернем увагу яшчэ на адно яго выказванне, якое нясеглыбокі сэнс: «Закон эвалюцыі адно, але ёсць і закон рэвалюцыі. Адно бездругога не абыходзіцца». Калі рэвалюцыянер раптам згадвае эвалюцыю,эвалюцыйны шлях развіцця, дык можна спадзявацца, што ў сваіх практычныхдзеяннях ён будзе памятаць пра чалавека і яго жыццё як найвялікшую каштоўнасцьсвету.
Менавіта такім іаказаўся далейшы жыццёвы шлях галоўнага героя, пачынаючы ад яго ўдзелу ўнелегальным настаўніцкім з’ездзе і канчаючы судовым працэсам і турэмнымзняволеннем. Тут, у другой частцы трэцяй кнігі (частка мае ёмістую назву –«На крыжовых дарогах»), пісьменнік разгорнута, з захаваннем шматлікіхпадрабязнасцей паказвае падзеі і здарэнні, якія мелі месца ў жыцці Лабановіча.
Трэба прызнаць,што пры ўсёй праўдзівасці адлюстравання драматычнага лёсу героя, які быўнесправядліва пакараны і на тры доўгія гады апынуўся за астрожнымі кратамі,аўтарскі расповед у «Крыжовых дарогах» пакідае дваістае, супярэчліваеўражанне. Рэалістычная абмалёўка сітуацый, у якія трапляе Лабановіч, частасуседнічае з тэндэнцыйнымі апісаннямі, неаб’ектыўнымі ацэнкамі, як гэта меламесца з ацэнкай рэдактараў «Нашай нівы» – яны паказаны фальшывымілюдзьмі, хітрымі дзялкамі, якія нібыта недаацэньвалі ролю ўсходняй культуры,праводзілі ў жыццё ідэі каталіцызму. Нягледзячы на пэўныя мастацкія выдаткі,выкліканыя канкрэтнымі ўмовамі эпохі, у якую жыў і пісаў Якуб Колас, трылогія«На ростанях» з’яўляецца адным з найбольш значных твораў беларускайлітаратуры, этапнай з’явай у гісторыі айчыннай сацыяльна-аналітычнай прозы.
2.4Аповесць «Адшчапенец»: праблемы агульначалавечага быцця
 
Аповесць «Адшчапенец» была напісана Якубам Коласам ў 1930–1931гг., у той час, калі ў краіне адбываўся бурны працэс перабудовы сельскайгаспадаркі. Яна стала важным этапам у эстэтычным асваенні сучаснасці.
Прасторы жыцця,новыя далі, дарога – гэта атрыбутыка ранейшага перыяду творчасці Коласа на свойлад паўтараецца ў аповесці «Адшчапенец». Ён ведаў, што змены балюча закранаюцьінтарэсы сялянства, якое столькі часу чакала сваёй зямлі, роднага кутка, а тамуне можа адразу ступіць на новы шлях, рашуча адмовіцца ад традыцыйбацькоў-дзядоў.
Гэты твор складаецца з 36 частак. Ён прысвечаны калектывізацыі іадлюстроўвае драматызм яе правядзення для вёскі. У першым аўтарскім варыянцеаповесць была востраактуальна для свайго часу і выходзіла на праблемыагульначалавечага быцця, апярэдзіўшы ў некаторых важных аспектах асэнсаваннятагачасных падзей «Паднятую цаліну» М. Шолахава і «КраінуМуравію» А. Твардоўскага.
У асабiстымлёсе Я. Коласа новая аповесць таксама адыграла пэўную ролю; яна паказала поўнуюбеспадстаўнасць i надуманасць папрокаў яе аўтару ў нежаданнi крочыць разам з сучаснасцю.
Першыя раздзелыаповесці вытрыманы ў стылявых традыцыях сацыяльна-аналітычнай прозы, найбольшдасканалыя ўзоры якой даў іменна Колас сваімі апавяданнямі, «палескіміаповесцямі». Глыбіня асэнсавання пісьменнікам рэальнага жыццёвага матэрыялуяскрава праяўляецца ў будове сюжэта. У пачатковых раздзелах мы бачым не голуюпадзейнасць, а глыбока прадуманае спалучэннне з’яў і расстаноўку герояў. Аўтарне абмяжоўваецца добрасумленным узнаўленнем цікавага здарэння, узятага зпрактыкі чалавечага жыцця. Ён спрабуе паставіць адзінкавы факт у сувязь зіншымі з’явамі бытавога, грамадскага характару, імкнецца адшукаць сацыяльнуюаснову падзей і чалавечых паводзін. Асэнсаванне складаных, супярэчлівых падзей,звязаных з працэсам рашучай перабудовы вёскі, арганічна зліваецца з роздумаміпісьменніка над лёсам працоўнага сялянства, яго сацыяльна-грамадскайактыўнасцю, роздумамі над самабытна-нацыянальнымі асновамі народнага жыцця і іхзахаваннем у перыяд карэннага абнаўлення бытавога, эканамічнага ўкладупрацоўнай вёскі.
Матыў глыбокафіласофскіх роздумаў выразна гучыць у першых раздзелах твора – у пейзажнайзамалёўцы. I зроблена гэта тонка, з пачуццём меры. Вобраз стыхіі,неўтаймаванага ветру, які руйнуе старыя межы, старое аблічча сялянскіхпалеткаў, «сцірае ўсякія сляды і знакі аднаасобнай гаспадаркі» аказаўсянадзвычай удалым лірычным зачынам. Гэты вобраз выклікае багатыя ідэйна-сэнсавыяасацыяцыі, а іменна: што ў перспектыве нясе рашучая перабудова вёскі, як янабудзе спалучацца з захаваннем непаўторнай адметнасці, глыбіннай асновынароднага жыцця? З добрай усмешкай, з лёгкім гумарам гаворыць аўтар празабіяку-вецер, які асабліва не ўпадабаў двор селяніна Пракопа. Мо таму, штосядзіба гэта крыху вытыркала з рада другіх, як і сам яе гаспадар, чалавексвоеасаблівы, няпросты, як можа здацца спачатку. Ён і сапраўды «вытыркае» зрада аднавяскоўцаў.
Адметнасць,складанасць характару героя адпаведна прадвызначае і складанасць будовы твора.Колас паказвае селяніна, які ў супрацьлегласць пэўнай, пераважна бяднейшайчастцы вёскі, непрыхільна ставіцца да калектывізацыі. Сацыяльна-грамадскія,унутрана-псіхалагічныя вытокі паводзін Пракопа, яго адносіны да новых формгаспадаркі выклікаюць самую пільную ўвагу з боку аўтара. У паводзінахселяніна-серадняка многае тлумачыцца нечаканасцю, раптоўнасцю пераходу дановага, нязвыклага. Аднак тут важна бачыць і тыя новыя аспекты ў Коласавайтрактоўцы героя, аспекты, якія амаль што не закраналіся ў тагачаснай беларускайпрозе.
Герой аповесцінезадаволены абыякавасцю, з якой пэўная частка сялян успрымае пераход дакалектыўнай гаспадаркі. Уражаны тым, як некаторыя сяляне рыхтуюцца ўступіць уновае жыццё, Пракоп з сапраўднай заклапочанасцю працоўнага чалавека, з болем усэрцы гаворыць: «Усім стала весела.Работу пакідалі. А Марыніч, дык той зараз цэлага япрука прыкончыць. Такоезажарвае смажэнне, што ўсіх тхароў з ваколіцы пасцягвае сюды… П’юць, гуляюць,як перад пустым канцом, прагульваюць і зводзяць гаспадаркі»[11,с. 100]. Пракоп нелічыць сябе абаронцам старога, аджылага, прадстаўніком мінулага часу,учарашняга дня. Сваім неспакоем, сумненнем і трывогай Пракоп даказвае, што ёнчалавек сённяшняга і яго клопаты і роздумы аб будучым. Тут важна падкрэсліць,што з самага пачатку аўтар глядзіць на героя як на патэнцыяльнага калгасніка,які не хоча жыць розумам іншых.
Пісьменнікпаказвае, што ў рашэнні Пракопа «пайсці ў людзі» былі і пэўная разгубленасць, інеразуменне гістарычнай перспектывы. Погляд яго і настрой не супадалі задносінамі да калгаса бяднейшай часткі сялянства, якое ў пераходзе да новыхформ гаспадарання бачыла адзіны паратунак ад беднасці і цемры. Аднак аўтарзвяртае ўвагу не толькі на гэты бок. Ён падкрэслівае, што ў пазіцыі Пракопа, уяго поглядах было тое, што адсутнічала і ў Марыніча і ў Нічыпарука, якіяпершымі запісаліся ў калгас. Марыніч, звёўшы ўласную гаспадарку, на сходзе«сядзіць сабе з выглядам нявіннага дзіцяці ды слухае». А Пракоп Дубяга не хочабыць падобным да Марыніча і Нічыпарука. Прымаўка «Што міру, тое і бабінамусыну» для героя аповесці ў даным выпадку не падыходзіла.
Галоўны геройаповесцi, не прымаючы надыходзячых у вёсцы перамен, кiдае наседжанае месца iадпраўляецца ў дарогу. Пракоп Дубяга выбiраецца ў невядомую дарогу, каб не быцьперашкодай на шляху жонкi i дзяцей. Iмае рацыю М. Мушынскi,якi сцвярджае, што ўвобразе Пракопа Я. Колас паказвае чалавека-працаўнiка, гаспадара жыцця,iмкненнi якога скiраваны не ў мiнулае, а ў будучае, таму з такiм непакоем,трывогай i клопатам адносiцца ён да ўсяго таго, што адбываецца на яго вачах [3,с. 113]. Сапраўды, якi-небудзь Марынiч без усялякiх роздумаў першы запiшацца ўкалгас, бо ён ужо «падрыхтаваўся», звёў на нiшто ўласную гаспадарку, а Пракопгэтага не можа зрабiць, бо нажытая iм за доўгiя гады гаспадарка – часцiна Ягосамога, адкiнуць цi тым больш знiшчыць яе ён не можа.
ВандроўнiцтваПракопа аказалася нядоўгiм. Прывыкшы з маленства да штодзённай працы, герой немог без яе ўявiць сваё iснаванне. Таксама недарэчнай здавалася яму i пераменапрафесii, бо ён па сваёй натуры, па прызваннi хлебароб i ўласны жыццёвы абавязакбачыў у тым, каб вырошчваць хлеб, кармiць сябе i iншых. Пракопу неўзабаве сталастрашна за бязмэтнае бадзянне. Каб не зганьбiць сябе перад iншымi, Дубягапрыдумвае сабе мiсiю дэлегата, якому нiбыта аднавяскоўцы даручылi пазнаёмiцца зжыццём i парадкамi ў калгасе.
Якуб Колас зсамага пачатку глядзіць на Пракопа як на будучага калгасніка, якому, аднак,трэба да ўсяго дайсці самастойна, каб з лёгкім сэрцам узяць на сябе ўсю паўнатуадказнасці за будучае працоўнай вёскі. Колас верыць у свайго героя, у яго здольнасцьубачыць жыццё ў глыбінным разрэзе. Пакуль «упарты нехацімец» не выходзіў замежы матэрыяльна-бытавой, гаспадарчай сферы, яго ўяўленні аб узорным калгасетолькі ўмацоўваліся. Эканамічна-гаспадарчы аспект вытрымаў праверку на годнасцьідэальнага.
Калі ж герой учас знаходжання ў калгасе сутыкнуўся з больш складанымі з’явамі, з праблемамімаральна-этычнага характару, ён убачыў, што сістэма новай, калектыўнаарганізацыі жыцця і працы яшчэ не дасканалая, яна мае пэўныя ўпушчэнні, хібы.Гэта думка раскрываецца праз сюжэтную лінію вясковага муляра Лапко, чалавекадобрага па натуры, муляра-мастака. У раздзелах, якія апавядаюць пра Лапко,узмацняецца драматызм, сюжэтнае развіццё пераводзіцца ў іншую эмацыянальнуютанальнасць, у рамкі аповесці-роздуму, аповесці-спрэчкі пра чалавека і ягопрызначэнне, пра сутнасць нашага жыцця на новых, калектывісцкіх асновах.Унутраны пафас апошніх частак аповесці – у абароне гуманізму, чалавечнасці, уабуджэнні палітычнай, грамадскай свядомасці, сацыяльнай актыўнасці працоўныхмас, у закліку да сапраўднай гарманізацыі практычнага і духоўнага. Матыўроздумаў аб жыцці і чалавеку, аб суаднесенасці утылітарнага і духоўнага, згодназ унутранай логікай развіцця аўтарскай думкі, непазбежна павінен быў выйсці напершае месца, набыць шырокае мастацкае абгрунтаванне, замацаваць той пачатак,які рабіў аповесць «Адшчапенец» глыбокім сацыяльна-аналітычным творам.
Доўгi часпiсьменнiка папракалi, быццам бы такiх калгасаў, як паказаны iм «Хвалярэвалюцыi», у той час яшчэ не было. Папрокi як быццам i мелi пад сабойпадставу, бо адкуль бы з’явiцца iдэальным калгасам, калi калектывiзацыя толькiпачыналася. Усё гэта так i адначасова не зусiм так. Аўтар аповесцi паказваекалгас, у якiм апынуўся яго герой, з пункту погляду тых iдэалаў, якiя iснавалi ваўяўленнi перадавых колаў тагачаснага грамадства. Такiх калектыўных гаспадаракяшчэ не было, але арганiзатары iх, а адначасова i пiсьменнiк, спадзявалiся,верылi, што яны будуць. Вось гэту мару Я. Колас i ўвасобiў у аповесцi якiснуючую рэальнасць.
У творыпрыкметнае спачуванне да «серадняка» Пракопа Дубягі, які сыходзіць з дому, кабтолькі даведацца, што такое калектыўная гаспадаранне. Крытыка, расцэньваючыновы твор Коласа як мастацкую няўдачу, збольшага мела рацыю. Сапраўдыатрымлівалася ўтрыраваная карціна рэчаіснасці: «Серадняк Пракоп сытна паабедаўу калгасе, пасля абеду смачна адпачыў, па словах аўтара, «пагладзіў тугі, якбарабан, жывот», пазнаёміўся са шчаслівым і сытым жыццём калгасніка, папарыўсяў добрай лазні, пап’янстваваў у кулака разам з мяккацелым рабочым-падкулачнікамі… звярнуўся ў вёску ўжо ў якасці агітатара на карысць калгаснагабудаўніцтва: з Саўла зрабіўся Паўлам». Якуб Колас разумеў недахопы свайготвора. Прычын жа няўдачы было некалькі: вузкасць пастаўленай задачы,паспешлівасць у яе ажыццяўленні, голая кан’юнктурнасць задумы. Але самае,бадай, галоўнае: Колас, які цудоўна ведаў сялянскую натуру, чамусьці паверыў утое, што жыццё і праца ў калектыве для яго на самай справе дабро.
Сказаннымабумоўлена стылёвая адметнасць аповесцi. Мастацкi паказ жыцця калгасаспалучаецца з публiцыстычнай апiсальнасцю, а вобразы людзей паўстаюць якувасабленнi агульных разуменняў добрага i благога. Калгаснiкi намаляванывыключна светлымi, яркiмi фарбамi. Затое для пасялкоўцаў пiсьменнiк не пашкадаваўцёмных i хмурых. Калiсьцi яны жылi ў адной вёсцы, нават сябравалi, а пазнейзлачынствам сталi лiчыць таварыскiя сустрэчы. Было i такое ў тыя бурныя гады, iпiсьменнiк аказаўся простым рэгiстратарам фактаў.
У артыкуле “Як япiсаў аповесць «Адшчапенец» Я. Колас аспрэсчвае «блытаныя,супярэчлiвыя, а часамi проста прадузятыя» заўвагi крытыка М. Пiятуховiча абаповесцi, адхiляеяго папрокi за “ўхiлу бок шкоднага гуманiзму» i скажэнне калгаснай рэчаiснасцi. Недахопы твора Я.Колас тлумачыць «у значнай меры ўрывачнасцю i спешнасцю работы над аповесцю.Аўтар павiнен прыняць за правiла – я маю на ўвазе не толькi самога сябе – нетарапiцца здаваць у друк свае творы. Лепш, калi яныпаляжаць у яго некаторы час, апасля гэтага iх трэба вельмi ўважна прачытаць i строга аднесцiся да кожнагарадка свае работы» [7, c.207].
У гэтым жа артыкуле Я.Колас раскрыў і гiсторыю напiсаннятвора. Апавяданне пра селянiна, што сышоў з дому, каб не ўступаць у калгас,аўтар пачуў ад «аднаго вядомага беларускага пiсьменнiка». Гэты апiзод прыцягнуўда сябе ўвагу Коласа, якi намерваўся скарыстаць яго як сюжэт апавядання.«Першыя шэсць раздзелаў аповесцi i замыкаюць яго… Але ў такiм афармленнi ёнболей шкодзiў, чым спрыяў самой iдэi калектывiзацыi. Цiкавiла мяне таксама iпытанне аб лёсе гэтага селянiна. Куды ён пайшоў? Што магло здарыцца з iм? Якмог пераламацца ў яго псiхiцы далейшы ход падзей?» Аўтар меркаваў павесцiсвайго героя «па цэламу раду калгасаў i саўгасаў, накiраваць яго ў гарады,паказаць яму сацыялiстычнае будаўнiцтва ў розных «формах», але з-за недахопучасу, а таксама ўступаючы патрабаванням вульгарна-дагматычнай крытыкi, якаявымагала водгуку на падзеi, не цiкавячыся глыбенёй асэнсавання тэмы, – Я. Коласзвузiў рамкi першапачатковага плана. А гэта адмоўна адбiлася на творы: мастацкiпаказ часта падмяняецца простым пераказам ад аўтара, характары герояў глыбокане раскрыты [7, c. 200].
Такім чынам,прааналізаваўшы творы Якуба Коласа 20–30 гадоў, мы прыйшлі да заключэння, штопісьменнік глыбока ўсведамляў сваё прызначэнне як мастака. Галоўнымі аб’ектаміадлюстравання ў яго творах становяцца новыя сферы жыцця, новыя бакі грамадскайпрактыкі чалавека.

ЗАКЛЮЧЭННЕ
 
Якуб Колас належыць далiку тых выдатных мастакоўслова, з iменем якiх звязваецца iмклiвы рост нацыянальнай лiтаратуры.
Творчасць Якуба Коласа стала вытокам найвялікшых ідэйна-мастацкіхадкрыццяў і дасягненняў беларускай прозы, якую ён пачынаў выводзіць ззародкавага стану на еўрапейскі ўзровень. У творчасці Коласа ажыццявіўся сінтэзшматвяковых нацыянальных мастацкіх традыцый з культурнымі набыткамі чалавецтва.Беларуская літаратура ў яго паэзіі і прозе дасягнула сваёй творчай сталасці,пераадолела рэшткі правінцыйнасці і выйшла на сусветную арэну. Разам з МаксімамГарэцкім і Кузьмой Чорным Колас выводзіў нацыянальную прозу на шляхі рэалізму,узбагачаў яе мастацкую практыку і эстэтычную тэорыю творчымі набыткаміеўрапейскай літаратуры. Паэтычныя ідэалы агульнанацыянальнага маштабу ён змогнатуральна злучыць з рэалістычным пафасам, выяўленым у імкненні пераадольвацьнегатыўныя вынікі паднявольнага становішча беларусаў як нацыі і стварацьпаэтычную міфалогію беларускай рэчаіснасці.
Якуб Колас – геніяльны мастак слова, мастак непаўторнага бачаннясвету. Аналiз твораўЯкуба Коласа 20–30-ых гадоўдае магчымасць нам вылучыцьяскравую прымету яго творчага аблічча – аналітызм, рэалістычнае светабачанне. Удаследаванні чалавечых характараў пiсьменнiк ішоў ад канкрэтнага факта дашырокіх абагульненняў, што патрабавала ўвагі да кожнай драбніцы. Праз малюнкі побыту,характары дзейных асоб, вострыя сацыяльныя канфлікты аўтар імкнуўся выявіцьграмадскія тэндэнцыі часу, адлюстраваць гістарычна значныя зрухі ў жыцці.
Самабытны талент Я. Коласа найбольш поўна, на нашу думку,раскрыўся ў трылогіі «На ростанях», у якой, як і ў ранейшых апавяданнях,пісьменнік востра паставіў надзённыя маральна-этычныя пытанні, псіхалагічнатонка даследаваў жыццё чалавека.
Проза Якуба Коласа ў найлепшых сваіх узорах спалучае ў сабе розныяжанрава-стылёвыя адзнакі літаратуры – паказ і раскрыццё, мастацтва і публіцыстыку,выяўленне і адлюстраванне. А найбольш яскравым доказам гэтага служыць трылогія«На ростанях», дзе відаць і вонкавы, «падзейны», і чалавечы, «асабовы», планыжыцця, узятага ў вельмі напружаных сацыяльна-псіхалагічных вымярэннях. Тутчалавек, асабліва Лабановіч, вылучаецца ў вельмі складаных, крытычныхсітуацыях, якія дазваляюць бачыць яго наскрозь.
ЯкубКолас значна пашырыў выяўленчыя магчымасцi беларускай лiтаратуры, стварыўвобразы шырокiх абагульненняў. Андрэй Лабановiч, Сцяпан Барута i iншыя ўвайшлiў нашу свядомасць як жывыя сучаснiкi i паплечнiкi, значна пашырыўшы кола нашыхжыццёвых уяўленняў. У сваiх творах пiсьменнiкувасобiў найважнейшыярысы грамадства на пэўным ягоэтапе. У стварэннi характараў-тыпаў заключаецца адна з найважнейшых заслуг пiсьменнiка.
Такім чынам, Якуб Колас у сваіх творах («На ростанях», «Напрасторах жыцця», «Крывавы вір», «Адшчапенец») выявіўся не простаапавядальнікам-інфарматарам, а і мастаком, здольным стварыць псіхалагічныпартрэт героя свайго часу. I трэба адзначыць, што канкрэтызаваны праз яскравыя дэталі,псіхалагічна заглыблены вобраз беларуса раскрываецца ва ўсіх творахпісьменніка. Нярэдка кантраставыя супастаўленні традыцыйнага, беларускага, знязвыкласцю абставінаў і ствараюць тую ўнутраную спружыну, што забяспечваерухомасць, здавалася б, ардынарнага сюжэта.
У пошуках феномена нацыянальнага характару пiсьменнiквыкарыстоўваў гiстарычную эпоху для праекцыi сучаснасцi i мiнулага. Ён добраўсведамляў, што ад глыбiнi ўзнятых гiстарычных пластоў, шырынi iх распрацоўкi,таксама як i ад асваення праблем сучаснасцi залежыць узровень сталасцiайчыннай прозы. Творчасць Якуба Коласа 20–30-ых гадоў значна пашырыла жанравыямагчымасцi прозы, падрыхтаваўшы тым самым глебу для нараджэння новых празаiчныхтвораў.
Як бы высока мыні ацэньвалі творчасць Якуба Коласа сёння,наступныя пакаленні скажуць сваё важкае і грунтоўнае слова, таму што з гадаміўсё больш відавочна і большглыбокабудзе выяўляцца яе роля і значэнне ў грамадскім iэстэтычнымразвіцці нашага народа.
Складаная атмасфера20 – 30- х гадоў не лепшым чынам адбілася на ідэйна – мастацкі змест прозы Я.Коласа. Самым “слабым” творам таго часу стала аповесць “Адшчапенец”. Аповесць“ На прасторах жыцця” на першы погляд здаецца чыста “маладнякоўскім” творам,але глыбокі падтэкст гэтага твора. Аўтар закранае ў ёй праблему расчалавечваннячалавека, паказваючы як з вясковага дзіцяці савецкая ідэалогія робіць актыўнагаграмацкага дзеяча, які павінен быў вырачыся ўсяго святога.
А трэцяя часткатрылогіі “На ростанях”паказала, што не мог пісьменнік пісаць тое, што хацеў і ў канцы 40 — х пачатку50 – х гадоў. Але глыбокая думка мастака – аналітыка заключала сэнс у назвеаповесці як і ў назве усёй трылогіі. Шмат чаго дабіўся ў жыцці Лабановіч, выраспалітычна, стаў актыўным грамадскім дзеячам, але ён усё яшчэ на ростанях, нараздарожжы, бо няма ў яго асабістага жыцця, няма сям’і, таму няма адчуванняпоўнага жыцця.
 

СПICЛIТАРАТУРНЫХ КРЫНIЦ
 
1 Гальмакоў,Д.I.Раман iаповесць 20-х гадоў / Д.I.Гальмакоў, Л.С. Голубева //Беларуская савецкая проза. Раман i аповесць. – Мiнск: Навука iтэхнiка, 1971. – С. 20–83.
2 Беларускiяпiсьменнiкi i лiтаратурны працэс 20–30-х гадоў. – Мiнск: Навука i тэхнiка,1985. – 328 с.
3 Мушынскі, М. Раман іаповесць 30-х гадоў /М. Мушынскi // Беларускаясавецкая проза. Раман i аповесць. – Мiнск: Навука i тэхнiка, 1971. – С.84–200.
4Навуменка, I. Якуб Колас. Духоўны воблік героя / I. Навуменка. – Мінск: Народная асвета, 1982. – 208 с.
5 Пшыркоў,Ю.С. Летапiсец свайго народа: Жыццёвы i творчы шлях Якуба Коласа /Ю.С.Пшыркоў. – Мiнск: Навука i тэхнiка, 1982. – 367 с.
6 Александровіч, С.Калыска дум і натхнення / С. Александровіч // Тут зямля такая. – Мінск:Народная асвета, 1985. – С. 101–131.
7 Мушынскi,М.I. Якуб Колас. Летапiс жыцця i творчасцi / М.I. Мушынскi. – Мiнск: Мастацкаялiтаратура, 1982. – 543 с.
8 Бугаёў, Дз. Некалькізаўваг пра аповесць Я. Коласа «На прасторах жыцця» / Дз. Бугаёў // Народныя песняры. – Мінск: БДУ, 1972. – С. 230–242.
9 Навумовіч, Уладзімір.Загадка Якуба Коласа: Пра эпіграф да аповесці «На прасторах жыцця» / УладзімірНавумовіч // Роднае слова. – 2003. – № 10. – С. 101–103.
10 Навумовіч,Уладзімір. Праблематыка аповесці Якуба Коласа «На прасторах жыцця»: новыяпадыходы / Уладзімір Навумовіч // Роднае слова. – 2004. – № 11. – С. 31– 33.
11 Колас, Я. Збор твораў: у 14 т. / Я. Колас. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1975.
12 Карнялюк, К. Коласаўскаяканцэпцыя чалавекаі сусвету ў трылогіі «На ростанях» / К. Карнялюк // Роднае слова. – 2002. – №10. – С. 41–43.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.