ЛІТАРАТУРАЯК ВІД МАСТАЦТВА
ЗМЕСТ
1. Літаратура як від мастацтва
1.1 Паняцце літаратуры. Генезіс іэвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе
1.2 Мастацкія магчымасці слова
1.3 «Нярэчыўнасць» вобразаў улітаратуры. Слоўная пластыка
1.4 Час і прастора ў літаратуры
1.5 Пазнавальныя магчымасцілітаратуры і яе праблемнасць
1.6 Месца і роля літаратуры ўагульнай мастацкай сям’і. Літаратура ў сучасным тэхнізаваным свеце
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Літаратура як відмастацтва
1.1 Паняццелітаратуры. Генезіс і эвалюцыя мастацкай славеснасці і поглядаў на яе
літаратурамастацкая славеснасць
Літаратура з’яўляеццаадным з найбольш распаўсюджаных і даступных відаў мастацтва, бо яна ёсцьмастацтва слова.
Заўважым, што тэрмін«літаратура» побач з азначэннем мастацтва слова ўжываецца таксама ў дачыненніда любых твораў чалавечай думкі, якія замацаваны ў пісьмовым слове і маюцьграмадскае значэнне. Ёсць літаратура тэхнічная, навуковая, публіцыстычная,даведачная, эпісталярная і інш. Аднак у звычайным і больш строгім сэнселітаратурай называюць творы мастацкай пісьменнасці.
Сам тэрмін «літаратура»ўзнік параўнальна нядаўна і пачаў шырока ўжывацца толькі ў ХVІІІ ст.,выцесніўшы тэрміны «паэзія» і «паэтычнае мастацтва», якімі зараз абазначаюццавершаваныя творы. Ён быў вызваны да жыцця кнігадрукаваннем, якое, з’явіўшыся ўсярэдзіне ХV ст., параўнальна хутка зрабіла «літаратурную» (прызначаную длячытання) форму бытавання мастацтва слова асноўнай і самай распаўсюджанай сяродіншых відаў мастацтва. Раней жа мастацтва слова існавала перш за ўсё для слыху,для публічнага выканання і разглядалася як умелае, адмысловае ажыццяўленне«паэтычнага» дзеяння сродкамі асаблівай паэтычнай мовы («Паэтыка» Арыстоцеля,іншыя старажытныя і сярэдневяковыя эстэтычныя трактаты Захаду і Усходу).
Літаратура як мастацтваслова ўзнікла на глебе вуснай народнай творчасці ў глыбокай старажытнасці – уперыяд фарміравання дзяржавы, якая побач з усімі характэрнымі для яеінстытутамі парадзіла таксама і развітую форму пісьменнасці. Аднак першапачатковалітаратура не выдзялялася з пісьменнасці ў шырокім сэнсе слова. У старажытныхпомніках, такіх, напрыклад, як «Біблія», «Махабхарата», «Аповесць мінулыхчасоў», элементы славеснага мастацтва існуюць у непарыўным адзінстве зэлементамі міфалогіі, рэлігіі, начаткамі прыродазнаўчых і гуманітарных навук,маральнымі і практычнымі ўказаннямі, рознага роду інфармацыяй і г. д. Разам зтым сінкрэтычны характар ранніх літаратурных помнікаў ні ў якім разе недазваляе лічыць іх эстэтычна бескаштоўнымі, бо тая форма рэлігійна-міфалагічнайсвядомасці, якая адлюстравалася ў гэтых помніках, была па сваёй структурывельмі блізкай да мастацкай.
Хоць, як вынікае зпрыведзеных вышэй звестак, гісторыя мастацкай літаратуры налічвае некалькітысячагоддзяў, літаратура ў тым сэнсе слова, у якім яно ўжываецца зараз,фарміруецца і ўсведамляе сябе толькі з пачаткам нараджэння новага, буржуазнагаграмадства. Славесна-мастацкія творы мінулых часоў таксама набываюць у дадзенуюэпоху спецыфічна літаратурнае быццё, перажываючы пры гэтым істотныя змены ўновым – чытацкім (а не вусным) успрыманні. Адначасова ідзе працэс разбурэннянарматыўнай паэтычнай мовы: літаратура ўбірае ў сябе элементы агульнанароднаймовы, яе слоўны «матэрыял» становіцца універсальным. Заўважым, што эстэтыка ХІХст. (Гегель, рамантыкі і інш.) пачынае ставіць на першы план чыста змястоўную,духоўную своеасаблівасць літаратуры і ўсведамляць яе ў першую чаргу не ў шэрагуіншых відаў мастацтва, а побач з навуковымі, філасофскімі, публіцыстычнымівідамі пісьменнасці. Аднак к сярэдзіне ХХ ст. усталёўваецца сінтэтычнаеразуменне літаратуры, а менавіта разуменне яе як адной з форм мастацкагазасваення свету, як творчай дзейнасці, што належыць мастацтву, але разам з тымз’яўляецца такой разнавіднасцю мастацкай творчасці, якая займае ў сістэмемастацтваў асаблівае, прыярытэтнае і вядучае месца. Гэта, дарэчы, зафіксавана ўняхай сабе не зусім правільным з фармальна-лагічнага пункту гледжання, але жусё-такі надзвычай шырокаўжывальным выразе «літаратура і мастацтва».
Адзнакі літаратуры як вядучагавіду мастацтва праяўляюцца ў многім. Па-першае, літаратура вельмі чулая дапульсу эпохі: яна жыва і непасрэдна адгукваецца на павевы часу, на новае,перадавое, прагрэсіўнае ў жыцці, хутка і аператыўна перадаючы ўсё гэта сваімчытачам. Так, напрыклад, агульнапрызнаным лічыцца ўплыў рускай класічнайлітаратуры ХІХ ст. на грамадскую атмасферу свайго, ды і крыху пазнейшага часу,альбо ўплыў беларускай літаратуры канца ХІХ – пачатку ХХ стст. на фарміраванненацыянальнай самасвядомасці нашага народа. Па-другое, многія мастацтвыгрунтуюцца на літаратурнай аснове. Сярод іх – тэатр, кіно, тэлебачанне,эстрада, опера і нек. інш. Па-трэцяе, многім відам мастацтва творы літаратуры,растыражыраваныя (асабліва ў апошнія два стагоддзі) ў сотнях тысяч экзэмпляраў,«падказваюць» сюжэты, матывы, вобразы, выступаючы ў дадзеным выпадку ў якасціпершакрыніцы.
Ёсць таксама шэраг іншыхмомантаў, якія выводзяць літаратуру на адно з самых вядучых месцаў у агульнаймастацкай сям’і. Вытокі, першапрычыны гэтага ляжаць у спецыфіцы і магчымасцяхяе мастацка-выяўленчага матэрыялу і сродку стварэння вобразаў – звычайнагачалавечага слова.
1.2 Мастацкіямагчымасці слова
Мастацкія магчымасціслова і мовы ў цэлым выяўляюцца ў наступных момантах.
Па-першае, адной згалоўных крыніц вобразнасці мовы з’яўляецца іншасказальнасць слова, г. зн.выкарыстанне ў мове твораў мастацкай літаратуры слоў у пераносным значэнні.
Па-другое, слоўнаявобразнасць дасягаецца ў мастацкіх творах дзякуючы ўмеламу падбору аўтарамвыяўленчых дэталей, прычым, іншы раз без выкарыстання нейкіх асаблівых сродкаўмовы (у прыватнасці, іншасказання), з абазначэннем таго, што адлюстроўваецца,звычайнымі, простымі моўнымі сродкамі.
Па-трэцяе, мова можааказацца вобразнай і тады, калі аўтар узнаўляе воблік таго, хто гаворыць, здапамогай укладвання яму ў вусны нейкіх надзвычай спецыфічных слоў (тэрмінаў,дыялектызмаў, жарганізмаў, слоў-паразітаў і г. д.).
Вобразныя магчымасцімовы якраз і вызначаюць рысы літаратуры як асаблівага віду мастацтва.
Да патэнцыяльныхвобразных магчымасцей слова і мовы ў цэлым дапасоўваецца ў творах мастацкайлітаратуры і той фактар, што мова іх, як правіла, максімальна арганізаваная.Кожнае адценне, кожны нюанс у сапраўдным літаратурна-мастацкім творы валодаевыразнасцю і важкасцю. Калі «звычайнае» выказванне можа быць перааформлена безнанясення страты яго зместу (аб адным і тым жа, як вядома, можна сказацьпа-рознаму), дык для мастацкага твора ломка моўнай тканіны нярэдка аказваеццазгубнай.
У мастацтве слова вельміважным з’яўляецца ашчадны адбор самых значных, найбольш выразных слоў і моўныхканструкцый. Усё выпадковае і няпэўнае, усё нейтральнае, чаго шмат у звычайнайгутарковай мове, у літаратурна-мастацкім творы зводзіцца да мінімуму, а ўідэале – да нуля. Пры гэтым у літаратуры выкарыстоўваюцца часам такія моўныяформы, якія цяжка, а то і зусім немагчыма ўявіць па-за мастацтвам.
Аднак фармальныяадрозненні мастацкай мовы ад іншых яе відаў неабавязковыя. Часта бывае, штолітаратурныя тэксты няўхільна прытрымліваюцца лексікі, семантыкі і сінтаксісузвычайнай мовы – вусна-размоўнай (дыялог у рэалістычных раманах) альбопісьмовай (проза ў выглядзе запісаў і дзённікаў). Але і ў тых выпадках, калімастацкая мова з’яўляецца на першы погляд быццам бы тоеснай «звычайным»выказванням, яна ўсё-роўна валодае максімальнай упарадкаванасцю і эстэтычнайдасканаласцю.
1.3 «Нярэчыўнасць»вобразаў у літаратуры. Слоўная пластыка
Літаратура адносіцца датых відаў мастацтва, якія прынята называць выяўленчымі ў адрозненне адэкспрэсіўных. Пры гэтым літаратура прынцыпова адрозніваецца ад іншыхмастацтваў, для якіх характэрнай рысай з’яўляецца выяўленчасць. Жывапісцы іскульптары, акцёры і рэжысёры ствараюць вобразы, якія валодаюць нагляднасцю.Лініі і фарбы ў жывапісе, бронзавыя, драўляныя, мармуровыя фігуры скульптурныхтвораў, рухі артыстаў у тэатральных спектаклях і кінафільмах непасрэднаўздзейнічаюць на нашы зрокавыя адчуванні.
Не тое ў мастацкайлітаратуры. Словы ўсяго толькі асацыятыўна звязаны з тым, што яны абазначаюць.Чытаючы альбо слухаючы літаратурны твор, мы не бачым таго, што адлюстроўваецца,але з дапамогай уяўлення як бы па-новаму ўзнаўляем прадметы і факты, аб якіхраспавядаецца. Слоўныя вобразы пазбаўлены нагляднасці, яны ўмоўныя і«нярэчыўныя», як зазначыў у свой час Лесінг у «Лаакаоне». М. Чарнышэўскісцвярджаў, што, паколькі вобразы фантазіі (г. зн. уяўлення) больш бляклыя іслабыя ў параўнанні з непасрэдным пачуццёвым успрыманнем, паэзія па сіле іяснасці суб’ектыўнага ўражання заметна прайграе астатнім мастацтвам. Адзін звідных замежных тэарэтыкаў мастацтва, прадстаўнік фенаменалагічнага накірункуР. Інгардэн гаварыў аб непаўнаце і некаторай схематычнасці слоўных вобразаў.
Адсутнасць прамойнагляднасці ў літаратурна-мастацкіх вобразах кампенсуецца іх асаблівымі,спецыфічнымі магчымасцямі. У адрозненне ад жывапісца і скульптара, пісьменнікузнаўляе не толькі тыя бакі рэчаіснасці, якія могуць быць успрыняты зрокава,але і ўсё тое, што адкрываецца слыху і пачуццю.
Галоўнае ж, што аўтарлітаратурнага твора непасрэдна арыентуецца на «пазаадчувальнае» ўспрыманнечытача, а менавіта на яго інтэлектуальнае ўяўленне.
Такім чынам,слоўна-мастацкія вобразы ўзнаўляюць не столькі самі па сабе прадметы ў іхпачуццёва ўспрымальных уласцівасцях, колькі рэакцыі на рэчаіснасць чалавечайсвядомасці, цэласныя суб’ектыўныя ўспрыманні.
Літаратурысупрацьпаказана шматстайная «рэгістрацыя» зрокава ўспрымальных частак прадметаўі мноства «дапаможных» падрабязнасцей. Разам з тым для пісьменніка непажаданыяі сумарныя, тэзісна-схематычныя абазначэнні пры адсутнасці дэталей, штрыхоў,прыватнасцей. Адцягненае «лагізіраванне» (няхай яно кампактнае, сціснутаеальбо, наадварот, грувасткае, шматслоўнае) няздольнае даць сапраўднагамастацкага эфекту. Слоўны тэкст поўнасцю адпавядае патрабаванням мастацтва,калі пісьменнікам знойдзены нешматлікія яркія дэталі і падрабязнасці, якіяўзнаўляюць прадмет у цэласнасці яго вобліку.
У асацыяцыях чытача, якіявызываюцца слоўна-мастацкімі вобразамі, шмат індывідуальнага і адвольнага. Ігэта адна з істотных рыс літаратуры як мастацтва. Уяўленні аб знешнасці герояў,іх рухах, жэстах, міміцы, аб абставінах дзеяння ў чытача больш суб’ектыўныя ўпараўнанні з успрымаючым жывапіс, скульптуру, тэатральнае дзеянне, кінакарціну.У кожнага з нас свой Фауст, Таццяна Ларына, дзядзька Антось, Ганна Чарнушка.Такім чынам, чытач становіцца свайго роду саўдзельнікам стварэння мастацкіхвобразаў.
Зносіны чалавека з«нярэчыўнымі» вобразамі літаратурнага твора ажыццяўляюцца ў любых абставінах і«ўпісваюцца» ў яго паўсядзённае жыццё намнога лягчэй, чым успрыманне жывапісу,скульптуры, тэатральнай пастаноўкі, кінамастацтва. Чытач сам выбірае тэмпуспрымання твора. Па ходу знаёмства з раманам, драмай альбо паэмай ён часамізноў вяртаецца да ўжо пройдзенага тэксту, выбіраючы моманты, калі яму трэба,закрыўшы кнігу, падумаць аб прачытаным альбо, наадварот, засяродзіцца начымсьці іншым. Слоўны вобраз – гэта свайго роду трамплін для сатворчасцічытача, штуршок для дзейнасці яго ўяўлення.
Пры ўсіх адзначаныхнюансах слоўнае мастацтва аднак захоўвае свае сувязі са сферай бачнага.Літаратурны твор уяўляе сабой своеасаблівы сінтэз вобразаў, якія адлюстроўваюцьі «нябачнае», і «бачнае». Таму мастак слова часта бывае занепакоены тым, каб учытачоў фарміраваліся яркія зрокавыя ўяўленні. Дадзеная якасцьлітаратурна-мастацкага твора імянуецца слоўнай пластыкай.
Слоўная пластыка былаасабліва важнай у антычнай літаратуры. Не выпадкова старажытнымі філосафаміпаэзія нярэдка характарызавалася як «жывапісанне словам». Пластыка захаваласваё значэнне і ў літаратуры наступных эпох. Так, напрыклад, аб арыентацыі на«жывапісанне словам» у сваёй творчасці зазначалі Гётэ, Горкі і некаторыя іншыяславутыя пісьменнікі.
Разам з тым пры ўсёйважнасці перадачы мастакамі слова рэчаіснасці ў яе бачных зрокам праявах сфераслоўнай пластыкі ад эпохі да эпохі паступова звужалася. Гэта вымушаласягрунтоўным і ўсебаковым аналізам жыццёвых з’яў, а таксама імкненнемпісьменнікаў даць глыбокія псіхалагічныя характарыстыкі сваім персанажам.
Такім чынам, адсутнасць услоўных вобразаў прамой нагляднасці, будучы ў пэўнай ступені іх абмежаванасцю,кампенсуецца разам з тым магчымасцю выхаду з дапамогай «нярэчыўных» вобразаў нашырокія гарызонты пазнання свету.
1.4 Час і прастора ўлітаратуры
Рэчаіснасць у яепрасторава-часавых каардынатах кожным відам мастацтва засвойваецца па-рознаму.Так, жывапіс і скульптура паказваюць прадметы ў статыцы, вылучаючы на першыплан іх прасторавыя абрысы і прапорцыі.
Мастацкая ж літаратура (угэтых адносінах да яе блізкія тэатр і кіно) узнаўляе пераважна такія жыццёвыяпрацэсы, якія працякаюць у часе, г. зн. чалавечую жыццядзейнасць, што звязана зланцужком перажыванняў, думак, намераў, учынкаў, падзей. На дадзенуюасаблівасць і спецыфіку слоўнага мастацтва адным з першых звярнуў увагу Лесінг.Імкненне літаратуры да адлюстравання жыццёвых працэсаў ён тлумачыў часавайпрацягласцю чалавечага маўлення.
Пры гэтым пісьменнік незвязаны з неабходнасцю адлюстроўваць бягучы час літаральна і непасрэдна, якгэта, напрыклад, уласціва тэатральнай пастаноўцы, дзе сцэнічны і рэальны час умежах аднаго дзеяння (акта) павінны абавязкова супадаць. У літаратурным творымогуць быць дадзены старанныя, падрабязныя характарыстыкі якога-небудзьпрамежку часу. Даволі часта пісьменнік, наадварот, дае надзвычай кампактныяхарактарыстыкі дзейсных прамежкаў часу. Такім чынам, пісьменнікі могуць цірасцягваць, ці, наадварот, сціскаць час дзеяння.
У перадачы прасторавыхадносін літаратура пэўным чынам прайграе мастацтвам, якія валодаюцьвыяўленчасцю. Лесінг падкрэсліваў, што прадметы, якія суіснуюць побач, павіныадлюстроўвацца галоўным чынам такімі мастацтвамі, як жывапіс і скульптура. Прыгэтым ён падкрэсліваў, што апісанні нерухомых прадметаў у літаратурных творахне павінны вылучацца на першы план: «Тое, што вока ахоплівае адразу, паэтпавінен паказваць нам марудна, па частках, і нярэдка здараецца так, што прыўспрыманні апошняй часткі мы ўжо зусім забываем аб першай». У «Лаакаоне»адзначаецца, што вялікія паэты пазбягаюць падрабязных апісанняў і імкнуццазамяніць іх узнаўленнем падзей. У якасці прыкладу прыводзіцца факт з «Іліяды»,дзе Гамер не малюе (вядома, словамі) шчыт Ахіла, а распавядае, як ён быўвыкаваны Гефестам.
Прыведзеныя меркаванніЛесінга ў многім пацвярджаюцца вопытам слоўнага мастацтва наступных эпох.Таленавітыя пісьменнікі пры паказе асяроддзя, у якім знаходзяцца і дзейнічаюцьперсанажы, стараюцца пераадолець статычнасць. Так, напрыклад, малюючы карціныпрыроды, яны паказваюць іх у пэўнай дынаміцы, развіцці (успомнім раніцу ўтургенеўскім «Лесе і стэпе»; альбо паказ гэтага ж часу сутак Мележам у«Палескай хроніцы», калі ён знаёміць чытача з Куранямі і штодзённымі турботаміжыхароў гэтай вёскі).
Там, дзе ідзе простыпералік прадметаў, мастак рызыкуе аказацца манатонным і невыразным.
У мастацкім засваенніпрасторы літаратура валодае, аднак, і перавагамі ў параўнанні са скульптурай іжывапісам. Пісьменнік можа з неабмежаванай хуткасцю пераходзіць ад аднойкарціны да другой, лёгка пераносячы чытача ў розныя месцы.
Прасторавыя ўяўленні ўлітаратурных творах нярэдка могуць мець і абагульняючае значэнне. Як прыклад –вышыні раю і глыбіні аду, г. зн. «верх» і «ніз» у «Боскай камедыі» Дантэ; матыўдарогі ў «Мёртвых душах» М. Гогаля, прастор у трылогіі Я. Коласа «На ростанях».
Такім чынам, магчымасцілітаратуры ў авалодванні прасторай хоць і нельга параўнаць з часавыміпатэнцыямі гэтага віду мастацтва, аднак і яны істотна дапамагаюць у агульнымпрацэсе ўзнаўлення жыцця.
1.5 Пазнавальныямагчымасці літаратуры і яе праблемнасць
Дыяпазон пазнавальныхмагчымасцей літаратуры вызначаецца двухпланавасцю слоўных вобразаў. Па-першае,з дапамогай мастацкай мовы абазначаюцца і характарызуюцца розныя бакі«пазаслоўнай» рэчаіснасці (зрокава бачныя паводзіны чалавека і акаляючыя ягопрадметы, а таксама імпульсы, якія не атрымалі слоўнага ўвасаблення). Па-другое,у літаратурных творах шырока і канкрэтна ўзнаўляецца маўленчая дзейнасцьлюдзей.
Чалавек у слоўнымадлюстраванні (і толькі ў ім!) выступае ў якасці «носьбіта мовы». Гэтаадносіцца ў першую чаргу да лірычных герояў, дзеючых асоб драматычных твораў іапавядальнікаў эпічных твораў. Характары персанажаў навел і апавяданняў, эпапейі раманаў раскрываюцца яшчэ і з дапамогай дыялогаў і маналогаў, якіявымаўляюцца ўслых альбо пра сябе. Тэкст літаратурнага твора – гэта заўсёдысукупнасць чыіхсьці выказванняў. Інакш кажучы, мова ў мастацкай літаратуры,будучы матэрыяльным сродкам стварэння вобразаў, выступае яшчэ і ў якасціважнейшага прадмета адлюстравання. Літаратура не толькі абазначае словаміжыццёвыя з’явы, але і ўзнаўляе самую моўную дзейнасць.
Выкарыстоўваючы мову ўякасці прадмета адлюстравання, пісьменнік пераадольвае тую схематычнасцьслоўных карцін, якая звязана з іх «нярэчыўнасцю». Выказванні персанажаўуздзейнічаюць не толькі на ўяўленне чытача, але і на яго слыхавыя адчуванні:сінтаксічнымі канструкцыямі так ці інакш фіксуюцца інтанацыі таго, хтогаворыць. Літаратура, такім чынам, узнаўляе чалавечыя «галасы», хоць яны і негучаць фізічна і ўспрымаюцца ўсяго толькі ўнутраным слыхам чытача.
Па-за мовай мысленнелюдзей, як вядома, ажыцявіцца ў поўнай меры не можа. Па гэтай прычынелітаратура з’яўляецца адзіным відам мастацтва, які прама і непасрэднавыкарыстоўвае чалавечую думку. Іншыя віды мастацтва робяць усё гэта толькіапасродкавана.
Узнаўленне літаратурайчалавечай думкі, мыслення адбываецца ў першую чаргу ў маналогах і дыялогахдзеючых асоб.
Нярэдкія ў літаратурныхтворах роздумы-развагі персанажаў альбо апавядальніка на філасофскія,сацыяльныя, маральна-этычныя, рэлігійныя, палітычныя, гістарычныя і іншыя тэмы.На працягу апошніх стагоддзяў узнік цэлы шэраг твораў літаратуры, у якіхінтэлектуальны бок жыцця чалавека вылучаны на першы план («Фауст» Гётэ, «БратыКарамазавы» Ф. Дастаеўскага, драмы Б. Шоу і М. Горкага, вершы і паэмы М.Багдановіча, А. Разанава і г. д.).
Працэсы мысленняадлюстроўваюць складанае і напружанае духоўна-эмацыянальнае жыццё чалавека, штоможа свабодна і смела перадаць літаратура. Яна актыўна засвойвае эмоцыі івалявыя памкненні, якія маюць, кажучы мовай псіхолагаў і філосафаў,светапоглядны характар. Прычым, дзеля перадачы светапоглядных і наогул жыццёвыхпошукаў герояў мастакам слова нярэдка прыходзіцца ўзнаўляць і пачуццізаблытаныя, няясныя, ірацыянальныя.
У шляхах і спосабахспасціжэння эмацыянальнага свету літаратура якасна адрозніваецца ад іншых відаўмастацтва. Калі, напрыклад, жывапіс і скульптура раскрываюць чалавечыя намеры іпачуцці толькі ўскосна (праз жэсты, позы, міміку), дык у літаратуры побач зускосным абазначэннем перажыванняў асобы шырока выкарыстоўваецца прамы паказдушэўных працэсаў з дапамогай аўтарскіх характарыстык і выказванняў саміхгерояў, якія прамаўляюцца ўслых альбо пра сябе. Узнаўляючы выказванні людзей зусімі эмацыянальнымі адценнямі, пісьменнікі змогуць пранікаць у самыя патаемныяглыбіні чалавечай душы.
І гэта дае магчымасцьсупаставіць літаратуру з мастацтвамі экспрэсіўнымі. Так, музыка і танец,спасцігаючы сферы чалавечай свядомасці, якія з’яўляюцца недаступнымі для іншыхвідаў мастацтва, разам з тым абмяжоўваюцца перадачай агульнага характаруперажывання. Не тое ў літаратуры. Чалавечыя пачуцці і валявыя імпульсы даюццатут у іх абумоўленасці жыццём і ў прамой накіраванасці на канкрэтныя з’явырэчаіснасці.
Літаратуры, такім чынам,даступна прамое адлюстраванне працэсаў духоўнага жыцця ў яго сувязях закаляючай рэчаіснасцю. Пры гэтым у літаратурных творах шырока і шматпланаваўзнаўляецца быццё як асобных людзей, так і цэлых грамадскіх груп. Ні адзін звідаў мастацтва не валодае здольнасцю такога шырокага і шматпланавага ахопужыццёвых з’яў.
Зыходзячы з адзначанагавышэй, можна весці гаворку аб свайго роду універсальнасці літаратуры як відумастацтва. З дапамогай мовы можна ўзнавіць любыя бакі рэчаіснасці, таму штовыяўленчыя магчымасці слоўнага мастацтва практычна не маюць межаў.
Унікальнай якасцюмастацкай літаратуры з’яўляецца таксама яе ярка выражаная, адкрытаяпраблемнасць. Погляды пісьменніка, якія ўвасабляюцца перш за ўсё з дапамогайвобразаў, могуць выражацца ў яго творчасці і непасрэдна. Мастацкі тэкст нярэдкаспалучае дэтальны паказ герояў, іх дзеянняў, узаемаадносін, перажыванняў з абагульняючыміхарактарыстыкамі жыцця і праблемнымі меркаваннямі, у выніку чаго аўтарскіяпазіцыі ўвасабляюцца з надзвычайнай адкрытасцю і выразнасцю.
Многія літаратурныятворы, увасабляючы думкі аўтара напрамую, становяцца глыбока аналітычнымі,востра інтэлектуальнымі. Літаратурная форма з’яўляецца найбольш спрыяльнай длявыражэння поглядаў аўтара. Маральна-этычныя, сацыяльна-палітычныя, гістарычныя,філасофскія, эстэтычныя погляды пісьменніка могуць непасрэдна выражацца і ўлірычных творах, і ў выказваннях дзеючых асоб, і ў мове апавядальніка.
Мастакі слова, асаблівапаэты, нярэдка пішуць свайго роду праграмныя творы, у якіх фармулюецца іхпісьменніцкае «крэда». Такімі з’яўляюцца «Прарок» А. Пушкіна, «Паэт іграмадзянін» М. Някрасава, «Я не паэта…» Я. Купалы і інш. Таму ў многімпаказальна, што ў пераважнай сваёй большасці ў сферы літаратурнай творчасці,найбольш інтэлектуальнай і праблемнай, фарміруюцца накірункі ў мастацтве:класіцызм, сентыменталізм, рамантызм і г. д.
І, нарэшце, у многіхшырока вядомых літаратурных творах мастацкім вобразам і карцінам папярэднічаюць(а часам і ідуць побач з імі) уласна публіцыстычныя меркаванні і абагульненні.Як прыклад – «Вайна і мір» Л. Талстога, «Доктар Фаустус» Т. Мана, «Птушкі ігнёзды» Я. Брыля і інш. Разам з тым абагульняючыя меркаванні не павіннынагрувашчвацца, станавіцца самамэтай. У сапраўдных мастацкіх творах яны непадмяняюць вобразы і карціны, а дапаўняюць іх.
1.6 Месца і ролялітаратуры ў агульнай мастацкай сям’і. Літаратура ў сучасным тэхнізаваным свеце
Як ужо неаднаразоваадзначалася, літаратура з’яўляецца надзвычай важным відам мастацтва. Яна хоць іадносіцца да т. зв. простых альбо аднасастаўных мастацтваў, але надзвычай цесназвязана з мастацтвамі сінтэтычнымі (шматсастаўнымі), якія спалучаюць у сабе некалькірозных носьбітаў вобразнасці (такімі з’яўляюцца архітэктурныя ансамблі, якія«ўбіраюць» у сябе скульптуру і жывапіс; тэатр і кінамастацтва ў іх вядучыхразнавіднасцях; вакальная музыка і г. д.). Мастацкая літаратура выступае ўякасці надзвычай важнага кампанента сінтэтычных мастацтваў. У найбольшайступені гэта адносіцца да драматычнага пісьменства, якое нават з улікам т. зв.драм для чытання (lesedrame – ням.) па сваёй сутнасці прызначана для тэатра. Дыі творы іншых родаў літаратуры ўдзельнічаюць у сінтэзе мастацтваў: лірыкаўступае ў кантакт з музыкай (песня, раманс), а таксама можа выкарыстоўваццаакцёрамі-чытальнікамі і рэжысёрамі (пры стварэнні сцэнічных кампазіцый).Апавядальная проза таксама даволі часта знаходзіць сабе шлях на сцэну і экран.
Пры ўсёй значнасцілітаратуры яе роля і месца ў агульнай мастацкай сям’і не заўсёды правільна іпоўнасцю ўсведамлялася. У розныя эпохі перавага аддавалася тым альбо іншымвідам мастацтва. У антычнасці найбольш уплывовай з’яўлялася скульптура; ускладзе эстэтыкі Адраджэння і ХVІІ ст. дамінаваў вопыт жывапісу. І толькі ўХVІІІ, а яшчэ больш – у ХІХ ст., на авансцэну мастацтва выйшла літаратура.Адпаведна, адбыліся і змены ў эстэтычнай тэорыі. Так, ужо Лесінг у «Лаакаоне»рабіў акцэнт на перавазе паэзіі над жывапісам і скульптурай. Крыху пазней Кантвёў гаворку аб першынстве паэзіі над іншымі мастацтвамі. З надзвычайнайэнергіяй узвышаў літаратуру над іншымі мастацтвамі, лічыў яе «вышэйшым родаммастацтва» В. Бялінскі.
Аднак, і гэтазаканамерна, такой думкі прытрымліваліся не ўсе. Так, многія рамантыкі, апазней і сімвалісты вышэйшай формай мастацкай дзейнасці і наогул культурылічылі музыку.
Зазначым і падкрэслім,што падобныя меркаванні (як «літаратурацэнтрысцкія», так і«музыкацэнтрысцкія»), адлюстроўваючы змены і прыярытэты ў мастацкай культурыХІХ – пачатку ХХ стст., аднабаковыя і не вытрымліваюць сур’ёзнай крытыкі. Усупрацьлегласць іерархічнаму ўзвышэнню якога-небудзь аднаго віду мастацтва надўсімі астатнімі пераважнай большасцю сучасных тэарэтыкаў падкрэсліваеццараўнапраўе форм мастацкай дзейнасці. Не выпадкова шырока бытуе выраз «сям’ямуз».
ХХ ст. (асабліва ягодругая палова) азнаменавалася сур’ёзнымі зрухамі ў суадносінах паміж відамімастацтва. Узніклі, умацаваліся і набылі значны ўплыў мастацкія формы, якіягрунтуюцца на новых сродках масавай камунікацыі: з пісьмовым і друкарскімсловам сталі паспяхова спаборнічаць вусная мова, што гучыць па радыё, і,галоўнае, візуальная вобразнасць кінематографа і тэлеэкрана.
У сувязі з гэтымз’явіліся канцэпцыі, якія ў дачыненні да першай паловы ХХ ст. правамернаназываць «кінацэнтрысцкімі», а да другой – «тэлецэнтрысцкімі». Практыкі ітэарэтыкі кінамастацтва неаднаразова сцвярджалі, што ў мінулым слова мелагіпертрафіраванае значэнне; а зараз людзі, дзякуючы кінафільмам, вучаццапа-іншаму бачыць свет; што чалавецтва пераходзіць ад паняційна-славеснай давізуальнай, відовішчнай культуры. Адзін з тэарэтыкаў тэлебачання, канадсківучоны М. Маклюэн, напрыклад, сцвярджае, што ў ХХ ст. адбылася другаякамунікатыўная рэвалюцыя (першай было вынаходніцтва друкарскага станка):дзякуючы тэлебачанню, якое валодае надзвычайнай інфарматыўнай сілай, планетаператвараецца ў свайго роду вялікую вёску. Але гэта не самае важнае. Галоўнае,што тэлебачанне набывае велізарны ідэалагічны аўтарытэт: тэлеэкран уладарнанавязвае глядацкай масе той альбо іншы погляд на рэальнасць. Калі раней пазіцыялюдзей вызначалася традыцыяй і іх індывідуальнымі ўласцівасцямі, а па гэтайпрычыне была ўстойлівай, дык у эпоху тэлебачання асабістая самасвядомасцьпрактычна губляецца. Чалавецтва расстаецца з культурай індывідуальнайсамасвядомасці і вяртаецца да племянной «калектыўнай бессвядомасці». Пры такойсітуацыі, сцвярджае М. Маклюэн, у кнігі няма будучага, бо занятак з ёюнадзвычай інтэлектуальны; прасцей сесці каля экрана тэлевізара і чэрпаць адтульінфармацыю, сузіраць творы мастацтва, нават тыя ж кнігі, толькі, вядома,пераведзеныя, няхай сабе і з пэўнымі стратамі, на мову кінамастацтва.
Як зазначае В. Халізеў,разглядаючы канцэпцыю канадскага прыхільніка тэлебачання, «у меркаванняхМаклюэна шмат аднабаковага, павярхоўнага і яўна памылковага (жыццё паказвае,што слова, у тым ліку і пісьмовае, зусім не адцясняецца на другі план, тымбольш – не ліквідоўваецца па меры распаўсюджання і ўзбагачэння тэлекамунікацыі).Але праблемы, пастаўленыя канадскім вучоным, з’яўляюцца надзвычай сур’ёзнымі:суадносіны паміж візуальнай і слоўна-пісьмовай камунікацыяй складаныя, а часамі канфліктныя».
Пры ўсіх нюансахбытавання і функцыянавання літаратуры, нават у сучасную, тэхнічную і не надтаспрыяльную для яе эпоху, нельга як прыніжаць, так і пераўвялічваць значэннедадзенага віду мастацтва для жыцця прыватнага індывіда і грамадства ў цэлым.
Наогул жа, на думку В.Халізева, «ні ў якім разе не прэтэндуючы на тое, каб паўстаць над іншымі відамімастацтва і тым больш іх замяніць, мастацкая літаратура, такім чынам, займае ўкультуры грамадства і чалавецтва асаблівае месца як нейкае адзінства ўласнамастацтва і інтэлектуальнай дзейнасці, падобнай працам філосафаў, вучоных-гуманітарыяў,публіцыстаў».
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Введение в литературоведение.– 2-еизд., доп.– М., 1983.
2. Поспелов Г.Н. Теория литературы /Поспелов Г.Н. – М., 1978.
3. Теории, школы, концепции(критические анализы). Художественное произведение и личность.– М., 1975.
4. Тынянов Ю.Н. Иллюстрации //Тынянов Ю.Н. Поэтика. История литературы. Кино.– М., 1979.
5. Хализев В.Е. Теория литературы /Хализев В.Е.- 2-е изд.– М., 2000.
6. Абрамович Г.Л. Введение влитературоведение / Абрамович Г.Л. — 7-е изд., испр. и доп.– М., 1979.
7. Бахтин М.М. Эстетика словесноготворчества / Бахтин М.М. — М., 1979.
8. Волков И.Ф. Теория литературы /Волков И.Ф.– М., 1995.
9. Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Уводзіныў літаратуразнаўства.– 2-е выд., дапр. і дап.– Мн., 1982.
10. Литературный энциклопедическийсловарь.– М., 1987.
11. Марксистско-ленинская эстетика.–М., 1983.
12. Рагойша В.П. Паэтычны слоўнік.–2-е выд., дапрац. і дапоўн.– Мн., 1987.
13. Яцухна В.І. Тэорыя літаратуры /Яцухна В.І. – г. Гомель, 2002. – 147 с.
14. Хрестоматия по теории литературы/ Составитель Л.Н. Осьмакова.– М., 1982.
15. Уводзіны ў літаратуразнаўства.Хрэстаматыя.– 2-е выд., дапр. і дап.– Мн., 1991.