Літаратураперыяду контррэфармацыi
Змест
1. Літаратура перыяду контррэфармацыi
1.1 Агульная характарыстыка часу (эпохі) і літаратуры
1.2 Паэзія. Творчасць Андрэя Рымшы
1.3 Проза: парадыйна-сатырычныя творы
1.4 Драматургія
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Літаратураперыяду контррэфармацыi
1.1 Агульнаяхарактарыстыка часу (эпохі) і літаратуры
З прычыныўнутраных супярэчнасцей кіруючыя колы Вялікага княства Літоўскага вымушаны быліадмовіцца ад дзяржаўнай незалежвасці і на Люблінскім сейме 1569 г. пайсці нааб'яднанне з Польшчай. У выніку ўзнікла своеасаблівая федэратыўная дзяржава —Рэч Паспалітая. Ад заключэння гэтай дзяржаўнай уніі ў выйгрышы аказалася шляхтаВялікага княства Літоўскага, якая атрымала роўныя палітычныя правы а польскайшляхтай, што ў пэўвай ступені вызваляла яе ад усемагутнасці мясцовых магнатаў.На плечы ж беларускага і ўкраінскага народаў у дадатак да іх цяжкагасацыяльнага становішча абрушыўся яшчэ нацыянальны і рэлігійны прыгнёт. Польскіяфеадальныя вярхі пачалі прымаць меры, накіраваныя ва асіміляцыю беларускага іўкраінскага народаў. Свае надзеі ў ажыццяўленні гэтай задумы яны найпершускладалі ва актыўную дзейнасць ордэна езуітаў, прызвавага ў Польшчу ў 1564 г.Езуіты пачалі ствараць на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага шырокую сеткусваіх агульнадаступных бясплатвых школ, у якіх кожны незалежна ад сацыяльнагапаходжання мог атрымаць першапачатковую адукацыю. За параўнальна невялікітэрмін такія школы адкрыты былі ва ўсіх гарадах і найбольш значных мястэчкахБеларусі і Украіны. Такім чынам, езуіты ўпершыню ажыццявілі арганізацыю сістэмышкольнай адукацыі, чаго не зрабілі для простага народа нірэфарматары-пратэстанты, ні праваслаўнае духавенства. З'яўленне езуітаў уВялікім княстве Літоўскім паклала тут пачатак каталіцкай Контррэфармацыі, якаяяшчэ ў большай ступені абвастрыла эканамічную, палітычную,нацыянальна-вызваленчую і рэлігійную барацьбу беларускага і ўкраінскаганародаў. Да канца XVI ст. пытанні рэлігіі і веравызнання набылі вострыпалітычны характар. Яны аказаліся ў цэнтры ўвагі грамадскай думкі і царкоўна-рэлігійнайпалемічнай публіцыстыкі.
Наступленнекаталіцкай рэакцыі абумовіла новую расстаноўку саслоўна-класавых інацыянальна-вызваленчых сіл у Вялікім княстве Літоўскім. Размежаванне іх ішлопа царкоўна-рэлігійнай прыкмеце. На адным полюсе групаваліся сілыуніяцка-каталіцкага веравызнання, на другім — праваслаўнага. Феадальныя вярхібеларускага і ўкраінскага народаў, прымаючы каталіцызм, станавіліся чужароднымэлементам у сваім нацыянальным асяроддзі. А каралеўская ўлада Рэчы Паспалітай,карыстаючыся правам патранату, ставіла праваслаўнае духавенства ў поўнуюзалежнасць ад самавольства свецкіх феадалаў. У гэтым складанымграмадска-палітычным становішчы ўвесь цяжар ідэалагічнай барацьбы з каталіцкайэкспансіяй лёг на плечы гарадскога насельніцтва праваслаўнага веравызнання.Гараджане, якія мелі вопыт цэхавай арганізацыі, аб'ядноўваліся ў царкоўныябрацтвы, што станавіліся цэнтрамі патрыятычна настроеных сіл Беларусі іУкраіны. З мэтай распаўсюджання сярод народных мас асветы на царкоўнаславянскаймове брацтвы адкрывалі прыхадскія школы, арганізоўвалі друкарні і выдавалікнігі, неабходныя для школьнага навучання, і кнігі рэлігійна-культавагапрызначэння. Папулярызацыяй царкоўнай кніжнасці на стараславянскай мове, ужо ўзначнай ступені далёкай ад жывой народнай мовы (гэта было самым вялікімнедахопам у дзейнасці брацтваў і мела далёка ідучыя вынікі для далейшагаразвіцця нацыянальнай літаратуры і культуры наогул), займаліся такія відныяпрадстаўнікі патрыятычна настроенай магнацкай знаці, як Рыгор Хадкевіч, слуцкікнязь Юрый Юр'евіч Алелькавіч, Канстанцін Астрожскі і некаторыя іншыя. З гэтаймэтай у Заблудаўскай друкарні Хадкевіча працавалі маскоўскія першадрукары ІванФёдараў і Пётр Мсціславец.
Наступленнефеадальна-каталіцкай рэакцыі, якое завяршылася падпісаннем Брэсцкай уніі 1596г., выклікала рэзкі пратэст з боку сацыяльных нізоў Украіны і Беларусі. У гэтыхумовах абвостранай антыфеадальнай і нацыянальна-рэлігійнай барацьбы, як ніколіраней, узрасло значэнне літаратуры. Яна становіцца адным з магутных сродкаўідэалагічнай барацьбы, што абумовіла яе шырокае развіццё. Фарміруючы грамадскуюдумку і накіроўваючы яе ў рэчышча таго ці іншага лагера, літаратура пачынаеактыўна ўрывацца ў жыццё народа і становіцца выразніцай яго спадзяванняў.Лепшыя творы вольна або міжвольна садзейнічалі абуджэнню ў беларускага іўкраінскага вародаў пачуцця нацыянальнай самасвядомасці. Сваім бурным росквітамлітаратура перыяду Контррэфармацыі была абавязана развіццю школьнай справы,асветы і кнігадрукавання, якое ажывілася і набыло шырокі размах з часуРэфармацыі. У новых умовах грамадска-палітычнага жыцця кніга станавіласямагутнай аператыўнай зброяй у руках дасведчанага чалавека, служыла яму крыніцайпрактычна неабходных ведаў, выхоўвала і арганізоўвала.
Выдаўцы неабмяжоўваліся выпускам кніг толькі рэлігійна-культавага і школьнагапрызначэння, якімі былі: «Евангелие учительное» (1569), «Псалтырь и Часословец»(1570), «Часовник, в нем же напред и азбуки» (1596), «Наука ку читаню ирозуменю писма словенского» (1596), «Грамматика словенска» (1596), «Грамматикисловенские правилное синтагма» (1619), «Лексикон словенороский» (1627) і інш.Іх прыцягвалі таксама творы свецкага характару, аб чым сведчаць выданні братоўМамонічаў, Яна Карцана, Андрэя Волана і некаторых іншых выдаўцоў, якія апублікавалі:«Трибунал обывателем Великого князьства Литовского» (1586), «Статут Великогокняства Литовского» (1588), «Универсал поборовый» (1591), «Конституции сеймов»,шэраг казанняў на пахаванае розных вяльможаў (1614—1616), «Историю Иудейскойвойны» Іосіфа Флавія (1595), «Апофегматы», складзеныя Беняшам Будным (1599),асобныя помнікі антычнай літаратуры і інш.
У перыядабвостранай нацыянальна-рэлігійнай барацьбы літаратура набыла новыя якасці.Пісьменнікі наблізіліся да народа, імкнуліся выказаць свае адносіны да ўсіхактуальных пытанняў грамадска-палітычнага жыцця. I хоць іх творчасць яшчэ ўзначнай ступені прама або ўскосна была звязана з рэлігіяй і царквой, у ёй ужовыразна праяўлялася нарастанне свецкіх элементаў. Узмацненне свецкага пачатку ўлітаратурным працэсе было абумоўлена шэрагам прычын, у ліку якіх не апошнююролю адыгрывала перакладная літаратура свецкага зместу. Свецкая аповесць,рыцарскі раман, розныя гістарычныя сказанні і аповесці шырока ўжо бытавалі ўлітаратурах Заходняй Еўропы. З ростам гандлю і культурных зносін яны пранікаліў Вялікае княства Літоўскае і ўздзейнічалі на літаратурны працэс.
Важна адзначыцьтаксама, што з часу Рэфармацыі ў літаратуры пачынае ўзрастаць роля аўтарскагапачатку. У адрозненне ад ранняга Сярэднявечча літаратура перастае быцьананімнай. Пісьменнікі, абараняючы пэўныя ідэалы, з пачуццём уласнай годнасцісцвярджаюць сваё «я». Яны ўжо дастаткова адукаваныя і дасведчаныя людзі іпрэтэндуюць на права мець сваё меркаванне па той ці іншай жыццёва важнайпраблеме без аглядкі на высокі царкоўны аўтарытэт. У гэтым выразна адбіўсяўплыў ідэй заходнееўрапейскага Адраджэння з яго культам свабоднага чалавека.
Дзякуючы шырокамувыкарыстанню друкарскага станка літаратура перыяду Контррэфармацыі стала болыпаператыўнай і мабільнай, што дазволіла ёй значна пашырыць аўдыторыю чытачоў істаць не толькі крыніцай ведаў, акумулятарам і прапагандыстам стагоддзяміназапашанай народнай мудрасці, але і магутным сродкам ідэалагічнай барацьбы.Вось чаму творы літаратуры таго часу падвяргаліся масаваму знішчэнню ідэолагамісупрацьлеглых лагераў. Кнігадрукаванне аказала велізарны ўплыў на развіццёлітаратуры. Аднак яно поўнасцю не выцесніла рукапіснай традыцыі ў справераспаўсюджвання літаратурных помнікаў. Рукапісная літаратура жыла і развіваласява ўсіх жанрах. Праўда, сфера яе інтарэсаў крыху звузілася. У цэнтры ўвагірукапіснай літаратуры, як правіла, знаходзіліся пытанні і праблемы, якіядатычыліся сацыяльна-бытавога і маральнага жыцця народа.
У перыядКонтррэфармацыі беларуская літаратура значна абнавіла жанравыя формы імастацка-стылістычныя прыёмы. Асаблівага развіцця ў той час дасягнулапубліцыстыка, якая вызначалася адкрытай тэндэнцыйнасцю, палітычнай завостранасцюі эмацыянальным пафасам. У ёй ужо трывала прыжыліся такія спецыфічныя жанры, якпрадмова і пасляслоўе, якія былі ўведзены ў літаратурную практыку Ф. Скарынам ібез якіх тады не выходзіла амаль ніводная кніга. Публіцыстычныя прадмовы іпасляслоўі ў старадрукаваных кнігах XVI—XVII ст. мелі вялікаеграмадска-палітычнае значэнне. Яны адыгралі важную ролю ў справе ажыўленняграмадскай думкі свайго часу і актывізацыі літаратурнай творчасці.
З часоў С.Буднага ў практыку аўтараў і выдаўцоў увайшло правіла суправаджаць сваедрукаваныя кнігі панегірычнымі прысвячэннямі таму ці іншаму магнату, наматэрыяльную і маральную падтрымку якіх яны разлічвалі. Такія празаічныяпанегірыкі разглядаліся імі як сродак аховы кніг ад вогнішча царкоўнайінквізіцыі.
У беларускайпубліцыстыцы перыяду Контррэфармацыі атрымліваюць шырокае распаўсюджанне пасланні,водпаведзі, пародыі, суплікі (чалабітныя), эпікграмы і г. д. Разам з тым забвастрэннем рэлігійнай палемікі і ажыўленнем царкоўна-клерыкальных элементаўадраджаюцца такія раней забытыя жанры царкоўнага пісьменства, як пропаведзь,слова, трактат, дыялог і інш., якія напаўняюцца ўжо новым ідэйна-палітычнымзместам і мастацкай фактурай.
Беларускаялітаратура перыяду Контррэфармацыі ў параўнанні з папярэдняй зрабіла рашучыкрок наперад у сваім развіцці. Яна пайшла далей па шляху вызвалення адрэлігійна-царкоўнай ідэалогіі, па шляху дэмакратызацыі, значна ўзбагацілапрыёмы і сродкі адлюстравання жыцця. У ёй адбываўся працэс дэферэнцыяцыіжанраў, разбурэння сярэдневяковага сінкрэтызму і вылучэння на першы планмастацка-эстэтычных функцый. У гэты перыяд узмацнілася сувязь літаратуры зфальклорам (у гумарыстычнай прозе, драматургіі і шэрагу твораўцаркоўна-рэлігійнай палемікі). Лепшыя творы з іх жыццесцвярджальным пафасам,пільнай увагай да жыцця простага чалавека садзейнічалі ўсталяванню ў літаратурысвецкага напрамку, паглыбленню працэсу яе гуманізацыі. Адным з важныхдасягненняў літаратуры гэтага перыяду з'яўляецца тое, што ў ёй ужо адбываласяпаступова зніжэнне сацыяльнага тыпу героя: ад князя і епіскапа да прадстаўнікаслужылага саслоўя, а потым і да простага, звычайнага чалавека (у палемічнайпубліцыстыцы, драматургіі і помніках мемуарнай літаратуры).
Сінтэзуючы ў сабесярэдневяковыя і рэнесансавыя ідэі і тэндэнцыі, літаратура перыядуКонтррэфармацыі была жывым увасабленнем супярэчлівай эпохі, з'яўлялася пераходнымэтапам у развіцці літаратуры ад царкоўнага да чыста свецкага пісьменства ўнаступныя стагоддзі. З гэтай прычыны ёй былі ўласцівы і некаторыя адмоўныярысы, у ліку якіх перш за ўсё неабходна адзначыць кансерватыўны характарбарацьбы Герасіма Сматрыцкага, Васіля Суражскага, Стафана Зізанія, ХрыстафораФілалета супраць прыняцця новага календара, адмаўленне свецкіх навук. Улітаратурнай творчасці праваслаўных пісьменнікаў, якія выступалі ў абаронунацыянальных і культурных правоў беларускага і ўкраінскага народаў, вельмірэдка выкарыстоўвалася жывая народная мова, за ўжыванне якой у свой часзмагаўся Ф. Скарына і асабліва В. Цяпінскі. Да жывой мовы народа звярталісятолькі некаторыя публіцысты (Г. Сматрыцкі, I. Вішанскі, манахі Супрасльскагаманастыра, А. Філіповіч, у некаторай ступені Л. Карповіч). Большасць жа якправаслаўных, так і уніяцка-каталіцкіх публіцыстаў у сваёй творчасці аддаваліперавагу польскай мове, мове пануючай у Рэчы Паспалітай каталіцкай культуры (С.Зізаній, X. Філалет, М. Сматрыцкі, А. Мужылоўскі, Л. Дравінскі і інш.).Адмоўнай з'явай была і пропаведзь шэрагам палемістаў антыуніяцкага лагерапасіўнага супраціўлення націску каталіцкай агрэсіі, што выразна праявілася ў«Апокрысісе» X. Філалета, «Трэнасе» М. Сматрыцкага, казаннях Л. Карповіча.
Разнастайная пасваіх жанравых формах, стылі і моўным афармленні літаратура канца XVI — першайпаловы XVII ст. не была аднароднай і ў ідэйна-палітычных адносінах. Уадпаведнасці з інтарэсамі класавых груповак, што выступалі супраць каталіцкайагрэсіі, у ёй вылучаліся тры напрамкі: арыстакратычны, шляхецка-брацкайапазіцыі і плебейскі. Тыповым прадстаўніком арыстакратычнага напрамку быўХрыстафор Філалет. Ад імя шляхецка-брацкай апазіцыі выступалі Герасім і МялеційСматрыцкія, Клірык Астрожскі, Лявонцій Карповіч, Андрэй Мужылоўскі, ЗахарыйКапысценскі і шэраг ананімных аўтараў. Невялікую групу плебейскіх дэмакратаўпрадстаўлялі Стафан Зізаній і Афанасій Філіповіч.
Новыя рысы іякасці, якія ўзніклі ў беларускай літа-ратуры канца XVI — першай паловы XVIIст., сведчылі аб глыбокіх ідэйна-эстэтычных змяненнях у ёй, што прывялі ўнаступны перыяд да пераўтварэння ўсёй яе мастацкай сістэмы.
1.2 Паэзія.Творчасць Андрэя Рымшы
Новыя відытворчасці, выкліканыя да жыцця самім характарам развіцця літаратуры тагоперыяду, акрамя таго, што ўзбагачалі і пашыралі яе ідэйна-эстэтычныямагчымасці, абумовілі з'яўленне ў ёй новых жанраў. Найперш гэта датычыццапаэзіі.
Прыкметнай з'явайу беларускай літаратуры канца XVI — першай паловы XVII стст. было развіццёвіршаў, першыя ўзоры якіх на роднай мове даў Ф. Скарына ў сваіх прадмовах дакніг Бібліі. Развіццё кніжнай паэзіі ішло пераважна ў жанры так званых эпікграм— панегірычных апісанняў магнацкіх гербаў. Нягледзячы на гэта, здавалася б,вельмі вузкае практычнае прызначэнне, некаторыя эпікграмы ва ўмовахнацыянальна-вызваленчага і рэлігійнага руху часамі набывалі востраеграмадска-палітычнае і патрыятычвае гучанне. Паступова паэзія пашырала сваютэматыку, жанравыя формы, мастацкія сродкі і вылучалася ў самастойны від літаратурнайтворчасці. У XVII ст. побач з паэзіяй на роднай мове ў Беларусі значнае месцазаймала паэзія на польскай (А. Рымша, Д. Набароўскі) і лацінскай мовах.Беларуская паэзія канца XVI — першай паловы XVII стст. па сваім характары былапераважна панегірычнай і развівалася ў стылі барока.
Яшчэ адной важнайасаблівасцю беларуска- і польскамоўнай паэзіі Беларусі канца XVI — першайпаловы XVII стст. (ды і пазнейшага часу) з’яўлялася культываванне сілабікі. Яквядома, першыя ўзоры сілабічнага верша на Беларусі належаць Ф. Скарыне.Вяршыняй жа беларускай сілабічнай паэзіі з’яўляюцца творы С. Полацкага.
У паэзііаналізуемага перыяду пераважалі два асноўныя тыпы (паводле тэматыкі, а частковаі жанравай прыналежнасці) твораў: панегірычныя (усхваляльныя) і рэлігійныя(рэлігійна-медытатыўныя).
Узвышаны тон,ідэалізацыя знакамітых асоб у беларускай сілабічнай паэзіі канца XVI — першайпаловы XVII ст. выўляюць не столькі абмежаванасць ці дагматызм мыслення, колькіскладанасць і супярэчлівасць грамадска-палітычнага жыцця ў перыяд узмацненняпольска-каталіцкай экспансіі на землях Беларусі, Літвы і Украіны, трагічнае,часта безвыходнае становішча дзеячаў тагачаснай культуры (яны шукалі сваіхабаронцаў і мецэнатаў). Менавіта такімі ўнутранымі творча-псіхалагічныміматывамі можна растлумачыць зараджэнне панегірычных жанраў і на больш ранніхгістарычных этапах, у тым ліку і ў эпоху антычвасці.
Больш вузкімі,прагматычнымі прычынамі тлумачыцца з'яўленне рэлігійных кантычак, прызначаныхдля патрэб чыста канфесіянальных. Мастацкія вартасці гэтых твораў даволіабмежаваныя, яны па сутнасці не дасягнулі ўзроўню літургічнай літаратурыстаражытнага перыяду (такіх твораў, напрыклад, як «словы» Кірылы Тураўскага).
Найбольш яркімі іадметнымі фігурамі ў паэзіі канца XVI — першай паловы XVII стст. з’яўляюцца Л.Мамоніч, Л. Зізаній, К. Філалет, Віталій, М. Сматрыцкі, А. Мужылоўскі, Я.Пашкевіч, С. Собаль, І. Труцэвіч, А. Філіповіч.
Лявон Мамоніч з1601 па 1623 год выдаваў у Вільні кнігі уніяцкага і праваслаўнага накірункаў настарабеларускай, царкоўнаславянскай, польскай і лацінскай мовах. Пісаў да іхпрадмовы і вершаваныя прысвячэнні. Захаваліся такія яго вершаваныя творы, як«На герб зацного дому его милости пана Лукаша Ивановича Мамонича, старостыДисненского и скарбного Великого Князтва Литовского и прочая», «На герб егомилости пана Симеона Войны», «На герб ясневелможного пана, его милости, панаЛео Сапеги, канцлера найвышшого Великого Князтва Литовского, Пернавского,Могилевского и прочых старосты», «Епикграма». Усе яны маюць, як бачна з назваў,панегірычны характар.
Лаўрэнцій Зізаній(Тустаноўскі) — вядомы педагог (аўтар першага беларускага буквара і першайусходнеславянскай «Граматыкі», 1596), царкоўны дзеяч («Катэхізіс», 1627),перакладчык канца XVI — першай паловы XVII стст. пакінуў пасля сябе такіявершаваныя творы, як «Эпіграма на грамматіку», «Стіхи к младенцам, вводящіи ихна дело», «Типограф младенцем».
Беларускі іўкраінскі пісьменнік-палеміст, праціўнік Брэсцкай уніі, аўтар вядомай працы«Апокрысіс» (1598) Хрыстафор Філалет з’яўляецца аўтарам цікавага верша абкарысці друкаванага слова «Книжка до минаючих мовит».
Паэт Віталійпакінуў пасля сябе такія вершаваныя творы філасофска-тэалагічнага зместу, як«Хрест ся Христов славою верных именует...», «Ниже кто Христу любезныйбывает...», «Коль праведно нарицается сей мир...» і інш.
Вершаванаяспадчына Мялеція Сматрыцкага ўключае ў сабе ў асноўным панегірычныя творы. Гэта«На старожитныи клейноты их милостей княжат Окгинских и их милостей пановВоловичей», «На старожитный клейнот их милостей княжат Соломирицких», «Настарожитный клейнот их милостей панов Ходкевичов», «Лямент у света убогих нажалостное преставленіе святобливого а в обои добродетели богатого мужа, в Бозевелебного господина отца Леонтіа Карповича...».
Яну КазіміруПашкевічу належыць славуты грамадзянска-патрыятычны верш «Полска квитнетлациною...».
Спірыдон Собаль,Іосіф Палоўка, Іаіль Труцэвіч выступалі ў асноўным як паэты-панегірысты.
Вядомы грамадскі,палітычны і царкоўны дзеяч, праціўнік уніі і абаронца праваслаўя АфанасійФіліповіч пакінуў пасля сябе даволі вялікі па памерах верш на адпаведнуютэматыку «Даруй покой церкви своей, Христе Боже...».
Самай жа значнайфігурай у паэзіі канца XVI — першай паловы XVII стст. з’ўляецца Андрэй Рымша.
А. Рымшанарадзіўся каля 1550 г. у маёнтку Пяньчын Навагрудскага ваяв. (цяперБаранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.) у шляхецкай сям'і. Вучыўся, паводле некаторыхзвестак, у Астрожскай школе на Валыні. Там, у мясцовай друкарні князяКанстанціна (Васіля) Астрожскага, 5.5.1581 г. выдаў свой першы вучнёўскі верш«Храналогія» — дванаццаць пар зарыфмаваных двухрадкоўяў, напісаных уласцівымдля паэта 12- і 13-складовым сілабічным вершам з цэзурай. Тут сцісла выкладзеныпэўныя біблейскія падзеі, што адбыліся ў розныя месяцы года, прычым назвымесяцаў даюцца на трох мовах — беларускай літаратурнай мове 16 ст.,старажытнаяўрэйскай і простанароднай, блізкай да мовы канцылярскіх папераў тагочасу. Са скупых біяграфічных звестак пра А. Рымшу вядома, што з 1572 г. ёнзнаходзіўся на прыдворнай службе ў палявога гетмана Вялікага княства ЛітоўскагаКрыштофа Радзівіла Перуна (1547—1604). Пэўна, у той час і завязаліся сяброўскіяадносіны А. Рымшы з польскамоўнымі паэтамі Янам Казаковічам і Янам Радванам.Відаць, пад уплывам іх творчасці ён пачаў пісаць на польскай мове. Разам сасваім мецэнатам А. Рымша прымаў удзел у аблозе Пскова войскам Стэфана Баторыя(1582). У 1583 г., з'яўляючыся ўжо падстаростам маёнтка К. Радзівіла ў Біржах(на тэрыторыі сучаснай Літвы), ён напісаў значную па памерах (2184 рыфмаваныярадкі) паэму на польскай мове, якая ў 1585 г. была выдадзена ў Вільні падзагалоўкам «Dесеtеrоs асrоаmае, або Дзесяцігадовая аповесць пра ваенныя справыКрыштофа Радзівіла...». У гэтым творы, прысвечаным вайне 1572–1582 гг. паміжРэччу Паспалітай і Расіяй, удзельнікам якой быў і сам паэт, цэнтральнай фігурайз'яўляецца К. Радзівіл, панегірычнае праслаўленне якога складае асновуаўтарскай задумы. А. Рымшу ўдалося пераканальна апісаць цяжкасці вайсковыхпаходаў, умовы жыцця ў ваенных лагерах, даць дэталёвую выяву асобных батальныхсцэн, што сведчыць пра здольнасць аўтара да стварэння буйнамаштабных іскладаных па кампазіцыі твораў.
Пасля напісаннязгаданай паэмы А. Рымша стварае тры эмблематычныя вершы-панегірыкі(«эпикграммы») на беларускай мове, прысвечаныя выдатным дзяржаўным дзеячамВялікага княства Літоўскага — падканцлеру (з 11.3.1586 г. — канцлеру) Я.Валовічу, былому падканцлеру (з красавІка 1581 г. — канцлеру), укладальнікутрэцяй рэдакцыі Статута (1588) Л. Сапегу і навагрудскаму ваяводзе (з 13.3.1590г.) Ф. Тышкевічу. Гэтыя вершаваныя «эпикграммы» на гербы пералічаных асоб былівыдадзены ў віленскай друкарні Мамонічаў у 1585, 1588 і 1591 гг. Уідэйна-эстэтычным плане асаблівую цікавасць выклікае змест «эпикграммы» на гербЛ. Сапегі, дзе паэт услаўляе гэтага магната як патрыёта і абаронцу Вялікагакняства Літоўскага, якому пануючыя вярхі Рэчы Паспалітай, зыходзячы з актаўЛюблінскай уніі 1569 г., адмаўлялі ў праве на дзяржаўную самастойнасць іадносную незалежнасць ад Польшчы. Аўтар салідарны з «адрасатам» верша ў пытанніабароны правоў Вялікага княства Літоўскага ад экспансіўных дамаганняў кіруючыхколаў польскай шляхты. Па сваім змесце надзвычай блізка да гэтай «эпікграммы»стаіць і верш, прысвечаны гербу Ф. Скуміна, дзе А. Рымша ўзнёсла апяваепатрыятычныя подзвігі роду Скумінаў, якія «веру з мужством отчызне сваёйзаховали».
Апошняй дакладнайзвесткай з біяграфіі А. Рымшы з'яўляецца тое, што ў 1593 г. ім зроблены, а ў1595 г. надрукаваны ў Вільні пераклад з лацінскай мовы на польскую твора А.Поляка «Хараграфія, або Тапаграфія… Святой зямлі» (у 17 ст. гэты твор быўперакладзены і на рускую мову ў Маскве).
1.3 Проза:парадыйна-сатырычныя творы
паэзіялітаратура творчасць проза
Сярод празаічныхпомнікаў пісьменства канца ХVI —першай паловы ХVIІ стст. своеасаблівае месцазаймаюць гумарыстычныя, парадыйна-сатырычныя творы, характэрнай асаблівасцюякіх былі вострая палітычная накіраванасць і каларытная жывая народная мова.Вядомы пакуль што тры помнікі: «Пасланне апосталу Пятру», напісанае езуітамі звыпадку смерці віленскага праваслаўнага купца Залатовіча як хадайніцтвапрапусціць яго ў райскія вароты, «Прамова Мялешкі» і «Ліст да Абуховіча». Янынадзвычай насычаны вобразнымі параўнаннямі, яркімі і трапнымі прыказкамі іпрымаўкамі, сакавітымі фразеалагізмамі.
Найбольш значнымпа шырыні пастаўленых сацыяльна-палітычных праблем грамадскага жыцця другойчвэрці XVII ст. з'яўляецца ананімны твор «Прамова Мялешкі». Выключна свецкая пазмесце «Прамова Мялешкі» — гэта літаратурная пародыя на сеймавую прамову,нібыта сказаную Мялешкам у 1589 г. у прысутнасці караля, востры палітычныпамфлет, сатыра на грамадска-палітычныя парадкі, якія панавалі ў тагачаснайРэчы Паспалітай і прывіваліся на Беларусі і Украіне польскімі і нямецкіміпрышэльцамі, сатыра на норавы прышэльцаў і іх паслядоўнікаў з ліку найболыпзаможнай і апалячанай беларускай і ўкраінскай шляхты першай паловы XVII ст.
Робячы рэальнуюгістарычную асобу — Івана Мялешку — рупарам сваіх грамадскіх іідэйна-палітычных поглядаў на сучаснае яму жыццё, ананімны аўтар гэтай цікавайпа форме і змесце пародыі на сеймавую прамову выступае шчырымпатрыётам-дэмакратам, для якога былі дарагія радзіма, народ і яго лёс, запаляпшэнне якога ён змагаўся вострым словам публіцыста-сатырыка. Гэта быў добраадукаваны шляхціц, які дасканала ведаў палітычнае жыццё тагачаснай РэчыПаспалітай і нават быў у курсе звычаяў каралеўскага двара Сігізмунда ІІІ Вазы.Валодаючы мастацкім талентам забаўнага апавядальніка, пісьменнік вуснамі свайгогероя, прозвішча якога ў пэўнай ступені адпавядала фрывольнаму, сатырычнамухарактару тэксту выдуманай «Прамовы», стварыў твор вялікага грамадскагагучання. Яго герой добра разумее тое сумнае, цяжкае і па сутнасці бязвыхаднаестановішча, якое склалася для жыхароў Вялікага княства Літоўскага пасляЛюблінскай уніі, калі пачалася карэнная ломка ўсяго бытавога, эканамічнага,палітычнага і культурнага жыцця, падпарадкаванага непажаданаму, а часам іздзіўляючаму па сваёй дзікасці замежнаму ўплыву, які ўносіў дысананс упрывычны, вякамі выпрацаваны парадак. I вось ён, трапіўшы па родзе сваёй службына дзяржаўны сейм Рэчы Паспалітай, разгублены, таму што раней «на таких зьездахниколи не бывал и з королем его милостью николи не заседал», пры ўсёй сваёйуяўнай наіўнасці асмельваецца на выступленне перад каралём і дэпутатамі сейма.Ён праяўляе сябе далёка не прасцяком, а прынцыповым і мужным грамадзянінам, якіможа смела, калі трэба, «солею в очи» кінуць. Не баючыся, Іван Мялешкасупастаўляе час панавання Сігізмунда III з эпохаю Жыгімонта I і падкрэслівае,што такое супастаўленне не робіць гонару першаму, як і яго папярэднікуЖыгімонту II. Наплыў у Вялікае княства Літоўскае іншаземцаў меў пэўны негатыўныўплыў на народную культуру, на грамадзянскія паводзіны, мараль, норавыпрывілеяваных слаёў мясцовай шляхты. У выніку, гаворыць прамоўца, «много тутакотаких ест, што хоть наша костка, аднак собачим мясом обрасла и воняет».
Аўтар «ПрамовыМялешкі» падае свайго героя чалавекам старамодным. Па гэтай прычыне ён часампаўстае перад чытачом у досыць смешным выглядзе. Яго тырада супраць гадзіннікаў(бо пеўні, на яго думку, лепш за ўсялякія гадзіннікі паказваюць час), супраць«непрыстойных» паводзін іншаземных слуг за сталом і ў дачыненні да жанчынвыклікае ў чытача камедыйны настрой. Крытыка ў творы ўсіх заганных рыссямейна-бытавога і грамадскага жыцця ў большасці выпадкаў пададзена тонка ідасціпна. Тое, што аўтар імкнуўся надаць герою некаторыя камічныя рысы, цалкамапраўдала сябе і забяспечыла твору шырокую папулярнасць у свой час, аб чымсведчаць рукапісныя спісы, якія захаваліся да нашых дзён і некаторыя публікацыііх, зробленыя ў XIX і XX ст. Мова гэтага помніка ўзорная па сваёй лексічнайчысціні і граматычным ладзе. Яна багата ўвабрала ў сябе сінанімію і вобразвыявыяўленчыя сродкі вуснай народнай творчасці ўсходняй і паўднёва-заходняйтэрыторыі тагачасных беларускіх зямель. Пісьменнік імкнуўся пісаць проста іясна, на эмацыянальна-выразнай мове, аздобленай прыказкамі, прымаўкамі,словамі-вобразамі, параўнаннямі, метафарамі, якія абумоўлівалі больш выразнаеэстэтычнае гучанне твора.
Надзвычай блізкімпа сваёй ідэйнай накіраванасці і мастацкіх прыёмах да «Прамовы Мялешкі»з'яўляецца «Ліст да Абуховіча», напісаны навагрудскім шляхціцам ЦыпрыянамКамунякам 6 ліпеня 1655 г.
Як і «ПрамоваМялешкі», «Ліст да Абуховіча», дзякуючы сваёй сатырычнай накіраванасці супрацьпольска-шляхецкай улады, карыстаўся выключнай папулярнасцю сярод беларускаганарода. Яго чыталі і перапісвалі, пра што сведчаць тры спіскі, якія захавалісяда нашага часу. Аднак у параўнанні з «Прамовай Мялешкі» гэты сатырычны творкрыху вузейшага маштабу. Сатырычнаму выкрыццю тут падвяргаецца толькі адзін боктагачаснай рэчаіснасці Рэчы Паспалітай, а іменна — амаральнасць і прадажнасцьслужбовай шляхты, яе бяздарнасць у дзяржаўным кіраванні, асабліва ў ваеннайсправе, на якую яна мела манапольнае права.
З'яўленне «Ліста»было абумоўлена канкрэтным гістарычным фактам здачы Смаленска 24 верасня 1654г. рускаму войску, якім камандаваў ваявода Міхаіл Барысавіч Шэін. Камандаваннеж смаленскім гарнізонам Рэчы Паспалітай у той час ажыццяўляў Піліп КазімірАбуховіч. Гэта быў прадстаўнік буйной паланізаванай шляхты Мазырскага павета. Усвой час ён закончыў Замойскую акадэмію і праславіўся як выдатны прамоўца.Пісаў і друкаваў вершы на лацінскай мове і пакінуў пасля сябе ўспаміны, напісаныяна польскай мове. У 1632 г. Абуховіч быў дэлегатам на сейм ад Мазырскагапавета. З гэтага часу ён неаднаразова быў паслом ад розных паветаў і выконваўрозныя дыпламатычныя даручэнні. За паспяховае выкананне гэтых даручэнняў ён 25верасня 1653 г. атрымаў ад караля Яна Казіміра Вазы пасаду смаленскага ваяводы,на якой пратрымаўся толькі да 29 верасня 1654 г., калі яго гарнізон, які амальнапалову складаўся з наёмнікаў (і гэта абумовіла ў пэўнай ступені ягоарганізацыйную і ваенную слабасць), пасля 110-дзённай аблогі горада Шэінымдобраахвотна здаўся. Паводле ўмоў капітуляцыі, усім жадаючым вярнуцца нарадзіму была дадзена такая магчымасць, якую і выкарыстаў сам Піліп Абуховіч збольшай часткаю свайго войска. Аднак пасля гэтага ў хуткім часе грамадскаядумка абвінаваціла Абуховіча ў дзяржаўнай здрадзе Рэчы Паспалітай, сцвярджаючы,што ваявода быў падкуплены. А паколькі такая магчымасць лічылася з прычыныслабага забеспячэння войска і іншых меркаванняў надзвычай верагоднай, супрацьАбуховіча была ўзбуджана судовая справа. Але пакуль яна разбіралася, Абуховіч 6верасня 1656 г. памёр, а ў 1658 г. яго сыны даказалі на сейме абсалютнуюневіноўнасць бацькі і тым самым рэабілітавалі яго. Судовая ж справа супрацьАбуховіча была ўзнята на сейме 19 мая 1655 г. Такім чынам, «Ліст да Абуховіча»быў напісаны пад непасрэдным уражаннем ад грамадскіх падзей.
Аўтар «Ліста»Цыпрыян Камуняка прытрымліваўся грамадскай думкі, якая абвінавачвала ПіліпаАбуховіча ў прадажніцтве і здрадзе дзяржаўным інтарэсам Рэчы Паспалітай; з гэтайпазіцыі ён крытыкуе Абуховіча і тым самым выступае супраць польскага засілля набеларускіх землях, якое ў сярэдзіне XVII ст. было ўжо вельмі адчувальным.
У гэтым памфлеце,напісаным у форме прыватнага ліста да былога смаленскага ваяводы, аўтар з'едлівавысмейвае польскую і мясцовую апалячаную служылую шляхту, прадстаўніком якойбыў Піліп Абуховіч, паказвае яе бяздарнасць у ваеннай справе і палітыцы,хцівасць і зайздрасць. «Ліст да Абуховіча» цікавіць нас не толькі як выдатныдля свайго часу ўзор вострай палітычнай сатыры, але і як бліскучы літаратурныпомнік, напісаны добрай вобразнай, рытмізаванай і рыфмаванай народнай моваю,багата аздобленай шматлікімі мастацкімі выяўленчымі сродкамі вуснай паэтычнайтворчасці. Аўтарская мова густа перасыпана трапнымі параўнаннямі, каларытныміфразеалагізмамі, народнымі прыказкамі і прымаўкамі. Яна прасякнута з'едлівайіроніяй, з якой пісьменнік звяртаецца да свайго адрасата, каб «даведацца» праяго здароўе пасля здачы Смаленска, і просіць прабачэння, што не называе ягослужбовага тытула, бо лічыць, «коли Смоленск оддали, то и тытул продали». Далейгэта іронія перарастае ў гнеўны сарказм. Пісьменнік зазначае: «Лепей было, панеФилипе, седзець табе у Ліпе» (у навагрудскім родавым маёнтку), а цяпер«увалявся есь в великую славу, як свиня у грась».
Высвятляючыпрычыны здачы Смаленска, Цыпрыян Камуняка прыходзіць да вываду, што гэтамусадзейнічала тое, што салдаты смаленскага гарнізона Абуховіча займаліся большгандлёвымі, чым вайсковымі справамі, а таму гублялі свой баявы дух і ўрэшцесхілілі Абуховіча за вялікі хабар здаць праціўніку горад. А таму невыпадкова ёнзазначае, што Піліпу Абуховічу лепш было б быць у войску пісарам, чым ваяводам,паколькі такая пасада больш адпавядала б яго спадчынным маральным якасцям іздольнасцям, бо яго дзед, «коли генералом быв в Мозыру» то, — слышав, — што замалые грошы неправду продавав», а бацька яго «судёю будучы мозырским за моейпамяти, у кого больш узяв, того хорошо осудив».
Калі ў «ПрамовеМялешкі» крытыка скіравана не столькі супраць канкрэтных асоб, колькі супрацьагульных грамадскіх заган, дзякуючы чаму яна з'яўляецца больш глыбокай, дык у«Лісце да Абуховіча» яна адрасавана пэўнай асобе, а таму больш рэзкая, хоць іне такая ўсеабдымная, як у «Прамове Мялешкі». А пачцівыя звароты аўтара даАбуховіча надаюць твору саркастычны характар. Смела выказваючы трывогу звыпадку катастрафічнага становішча сваёй радзімы ў складзе Рэчы Паспалітай,адкрыта ўказваючы на вялікую небяспеку для гістарычнага развіцця Беларусііншаземнага засілля ў ёй і здрадніцкай палітыкі мясцовых феадалаў, аўтары«Прамовы» і «Ліста» выяўлялі погляды і імкненні дэмакратычнай большасцібеларускага народа.
«Прамова Мялешкі»і «Ліст да Абуховіча» з'явіліся крокам наперад у развіцці беларускай літаратурыпа шляху ўзмацнення ў ёй крытычнага пафасу і далейшай дэмакратызацыі, шырокагаі арганічнага выкарыстання народнай мовы, народнага гумару і сатыры, трапныхвыяўленчых сродкаў.
1.4Драматургія
У сувязі зразвіццём школьнай адукацыі пачаўся працэс зараджэння драматургіі, якая тады,як правіла, мела прыкладное значэнне і выконвала функцыю царкоўнага павучання.Яе першымі спробамі былі інсцэніроўкі асобных біблейскіх сюжэтаў і матываў дляпрапаганды хрысціянскай маралі і сцэнічнай інтэрпрэтацыі падзей царкоўнайгісторыі. Пісалі творы школьнай драмы на польскай і лацінскай мовах. Гэтыпрагматычны, ілюстрацыйна-маралізатарскі характар школьная драматургіяімкнулася захаваць нават тады, калі пад уплывам рэальнага жыцця яна вымушанабыла ўводзіць у свае творы народна-бытавыя элементы. Нарастанне і замацаванне ўёй гэтых элементаў адбывалася галоўным чынам ва ўстаўных, часта сюжэтна незвязаных з тэкстам школьных драм камедыйных сцэнах з жыцця і быту простаганарода. Называліся яны інтэрмедыямі або інтэрлюдыямі і разыгрываліся ў антрактахпаміж дзеямі драмы. Інтэрмедыі з цягам часу набывалі самастойнае, незалежнаелітаратурна-сцэнічнае жыццё і атрымалі шырокае распаўсюджанне ў народзе. Зместі характар мастацкай структуры інтэрмедый былі цесна звязаны з фальклорам, і ўпрыватнасці, з такімі яго формамі, як бытавы і сатырычны анекдот, жарт,дасціпны каламбур, гумарэска і г. д. Арганічная сувязь інтэрмедый з вуснайнароднай творчасцю была прычынай іх шырокай папулярнасці. А гэта няўхільна вялода таго, што драматургія паступова станавілася свецкай, аўтары п'ес звярнулісяда шырокага выкарыстання народных прыёмаў гумару і сатыры, жывой гутарковаймовы з яе багатым арсеналам мастацкіх сродкаў, што садзейнічала ўзнікненню ўшкольнай драматургіі камедыйнага жанру.
Інтэрмедыя «ЦімонГардзілюд» віленскага іезуіта К. Пянткоўскага (зазначым, што пераважнаябольшасць інтэрмедый не маюць сталых аўтараў, дакладней, прозвішчы іх незахаваліся) датуецца 1584 г. Яна была напісана і выканана ў сувязі з пачаткамновага навучальнага года. Па-беларуску ў інтэрмедыі размаўляе Шавец, якіспрабуе наладзіць галоўнаму герою твора Цімону Мізантропу (так яго ўсеназываюць) своеасаблівы, сатырычна-здзеклівы экзамен. Шавец пакеплівае надпсеўдавучонасцю Цімона. Дадзены матыў потым будзе часта фігураваць у беларускіхінтэрмедыях.
Да аналізуемагаперыяду адносяцца таксама дзве інтэрмедыі да драмы «Камедыя пра Якуба і Іосіфа,патрыярхаў». Іх аўтарам з’яўляецца Я. Пылінскі. Адна з гэтых інтэрмедыйвершаваная, другая напісана прозай. Пэўная тэматычная адметнасць першай — упрывядзенні ў ёй легенды аб тым, як чорт стварыў казу. У цэнтры другойінтэрмедыі знаходзіцца спрэчка стоража-уніята і праваслаўнага селяніна Івананаконт веры. Дарэчы, яна распачынаецца яшчэ ў першай інтэрмедыі. Уніятпрымусова схіляе Івана да сваёй веры, падставіўшы руку селяніна пад агонь.Гэтая сцэна — адно з яскравых пацверджанняў гвалтоўнага далучэння праваслаўныхсялян-беларусаў да уніяцтва.
Тэматычна даінтэрмедый з драмы «Камедыя пра Якуба і Іосіфа, патрыярхаў» прымыкае сцэна«Дышкурс жыдовіна са скамарохам», якая датуецца першай паловай ХVІІ ст. У ёйпаказаны дыспут іудзеяў і праваслаўных наконт пытання, чыя вера лепшая. Затым утворы ідзе шырока вядомая спрэчка адносна паходжання курыцы і яйка, а таксамарэлігійных свят.
Да першай паловыXVII ст. адносіцца інтэрмедыя «Чорт і яго хлопцы, селянін, яўрэй», большвядомая пад умоўнай назвай «Чорт Асмалейка». Кпіны тут скіраваны супрацьміфічнай істоты, якую хрысціянская царква лічыць увасабленнем зла. Камічныэфект у інтэрмедыі ствараецца тым, што ўсемагутны чорт, які, паводле народныхвераванняў, валодае цудадзейнымі сродкамі, сам цяжка захварэў і, каб непамерці, звяртаецца за дапамогай да знахароў і варажбітоў. Вылечыць Асмалейкубярэцца селянін, які карыстаецца абсурднымі сродкамі. Каб выпусціць “цвыркуноў”з галавы чорта, лекар вырашыў чорту «свердлам лоб пракруціці»; ратуючы адуяўных мух, «устрэльвае» яму нос. Асмалейка — постаць гратэскная,ірацыянальная, супярэчлівая і таму цалкам барочная. Інтэрмедыя далёкая адрэальнага жыцця, а камізм яе прымітыўны, разлічаны на непатрабавальнагагледача.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Гісторыя беларускай літаратурыХІ—ХІХ стагоддзяў: У 2 т. Т. 1. Даўняя літаратура: ХІ — першая палова ХVІІІстагоддзя. Мн., 2006.
2. Старабеларуская літаратура XI—XVIIIстст. Хрэстаматыя / Уклад., прадм. Г. Тварановіч. Беласток, 2004.
3. Энцыклапедыя літаратуры імастацтва Беларусі: У 5 т. — Мн., 1984—1987.
4. Ахрыменка П.П. Старажытная беларускаялітаратура / Ахрыменка П.П., Ларчанка М.Р. — Мн., 1968.