Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Літаратура XIV-XV ст.

Літаратура XIV-XV ст.

ЗМЕСТ
1. Асаблівасцістанаўлення і асноўныя прыкметы ўласнабеларускай старажытнай літаратуры на пачатковым этапе яе развіцця
2. Летапісы
3. Творы іншыхжанраў
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Асаблівасцістанаўлення і асноўныя прыкметы ўласнабеларускай старажытнай літаратуры напачатковым этапе яе развіцця
Нягледзячы набагатыя традыцыі літаратуры даўняй Русі, станаўленне ўласна беларускайлітаратуры адбывалася даволі марудна. Гэта было абумоўлена шматлікіміпрычынамі, у першую чаргу запаволенасцю працэсу фарміравання беларускайнароднасці, своеасаблівасцю і складанасцю яе гістарычнага шляху, характарамдухоўнага жыцця ў сярэдневяковай Беларусі. Панаванне дагматычнайцаркоўна-рэлігійнай ідэалогіі, нарматыўнай, уніфікуючай хрысціянскай эстэтыкі ітрадыцыйнага службовага пісьменства, а таксама манаполія кансерватыўнагадухавенства на кніжную асвету давалі мала творчага прастору тагачаснымпісьменнікам, стрымлівалі развіццё арыгінальнай літаратуры. Адным з асноўныхсродкаў мастацкага асваення рэчаіснасці, выяўлення творчых сіл, думак іімкненняў народных мас, задавальнення іх эстэтычных пачуццяў і пазнавальныхінтарэсаў па-ранейшаму служыў фальклор. Аднак важныя грамадска-палітычныязрухі, што адбыліся на беларускіх землях на працягу XIV—XV ст., далейшысацыяльны і культурны прагрэс выклікалі адпаведныя змены і ў духоўныхзапатрабаваннях розных слаёў насельніцтва. Само жыццё вымагала абнаўлення ітворчага ўзбагачэння старых літаратурных традыцый, існуючага (пераважнаіншаземнага паходжання) фонду пісьменства, асноўным зместам якога былі вечныяпраблемы быцця і маральнага ўдасканалення чалавека. Час патрабаваў адпаведныхактуальным задачам дня твораў, у якіх больш непасрэдна і канкрэтнаадлюстроўвалася б гістарычнае жыццё народа і рэальнай асобы з пункту погляду іхнацыянальных і грамадзянскіх інтарэсаў. Свежыя павевы часу дабратворна ўплываліна літаратуру, пераменлівая рэчаіснасць прымушала яе ісці ў нагу з жыццём,развівацца, хоць розныя кансерватыўныя фактары і тэндэнцыі моцна стрымлівалі яеальбо накіроўвалі ў іншым напрамку. Калі ж асобныя літаратурныя жанры адставаліад жыцця і парывалі сувязь з часам, калі літаратура адрывалася ад роднай глебыі сваіх традыцый, то тады яны гублялі сваю актуальнасць, пераставалі развіваццаі занепадалі.
Станаўленнюўласна беларускай літаратуры спрыяла таксама тая акалічнасць, што ў Вялікімкнястве Літоўскім старабеларуская мова з XIV ст. была афіцыйна прызнанаагульнадзяржаўнаю і стала важным сродкам грамадскіх зносін. Гэта садзейнічалашырокаму развіццю на Беларусі дзелавога пісьменства, мова якога была спачаткунепасрэдным працягам свецкага стылю так званай старажытнарускай мовы, аледзякуючы моцнаму ўздзеянню жывой народнай гаворкі паступова набывала іншыхарактар і адыграла важную ролю ў выпрацоўцы ўласна беларускай літаратурнаймовы. Першымі помнікамі пісьменства, напісанымі па-беларуску, былі акты,граматы, лісты і іншыя свецкія творы службовага прызначэння. Адносна спрыяльныякультурна-гістарычныя ўмовы для развіцця беларускай літаратурнай мовы, якіясклаліся на Беларусі ў XV—XVI ст., садзейнічалі яе пранікненню і ў рэлігійнаепісьменства. Дзякуючы гэтаму ўзнікла беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскаймовы і была значна звужана сфера пісьмовага ўжывання апошняй у тагачаснайБеларусі. Ужо ў XV ст. з'явіліся пераклады на беларускую мову розных твораўрэлігійнага характару («Жыццё Аляксея», «Пакуты Хрыста», «Аповесць пра трохкаралёў» і інш.), у тым ліку і асобных кніг Свяшчэннага Пісання (Бібліі). Гэтыяпераклады не толькі засведчылі высокае творчае майстэрства першых беларускіхперакладчыкаў, але і паказалі вялікія лексіка-стылістычныя багацці імастацка-выяўленчыя магчымасці беларускай літаратурнай мовы таго часу.
Беларускаястаражытная літаратура, як і старажытнаруская, — дзецішча феадальнай эпохі і ўцэлым адносіцца да сярэдневяковага тыпу літаратур. Яна — прадукт уяўленняў ігустаў людзей таго далёкага ад нас часу, чым і тлумачацца многія яе спецыфічныяасаблівасці.
Чалавекастаражытнай пары не пакідала пачуццё незвычайнасці і велічы свету, асаблівай,сімвалічнай значнасці ўсяго, што ў ім адбываецца. Для яго нічога не быловыпадковым, усё мела свой патаемны сэнс, было вынікам дзеяння добрых ці злыхсіл, праявай ці знакам найвышэйшай волі, якая кіруе ходам гісторыі,прадвызначае лёс людзей. Паводле ўяўленняў таго часу, кожны чалавек — удзельнікне толькі зямной, грамадзянскай, але і «свяшчэннай» гісторыі. Аднак ягоасабістае шчасце, яго будучы лёс шмат у чым залежыць і ад яго паводзін, ад ягоўласнага выбару, ад таго, як ён выконвае свяшчэнныя запаведзі. Вось чамустаражытная літаратура вылучаецца такой сур'ёзнасцю зместу, важнасцю тэм, ідэй,герояў. Вось чаму такое значнае месца займаюць у ёй маральна-этычныя праблемы,а ў цэнтры ўвагі стаіць чалавек, праблемы яго духоўнага ўдасканалення і сэнсу жыцця.
Паколькі ўэпоху Сярэднявечча аснову светапогляду вызначала хрысціянская рэлігія, якаябыла тады пануючай ідэалагічнай сілай, беларуская старажытная літаратура ўцэлым мела значную царкоўна-рэлігійную афарбоўку. У творах таго часу шмат якіяпраблемы вырашаліся, рэчаіснасць і чалавек адлюстроўваліся з пункту гледжанняхрысціянскіх маральна-этычных прынцыпаў і ідэалаў. Пра гэта сведчаць самыядалёкія па часе і месцы ўзнікнення літаратурныя помнікі, ад твораў КірылыТураўскага, пісьменніка XII ст., і да рэфармацыйнай і палемічнай публіцыстыкіXVI—XVII ст.
Адна знайважнейшых асаблівасцей беларускай старажытнай літаратуры, карэннаеадрозненне яе мастацка-эстэтычнай сістэмы ад мастацка-эстэтычнай сістэмы новайлітаратуры — у спецыфіцы літаратурных жанраў. «У сярэдневяковай літаратуры, —пісаў вядомы рускі вучоны I.П. Яромін, — асобныя жанры яшчэ не паспелі набыцьчыста «літаратурны» характар; апрача літаратурнага, яны мелі яшчэ і практычнае,«дзелавое» прызначэнне (жыціі былі цесна звязаны з культам святых; летапіс першза ўсё служыў важным гістарычна-палітычным дакументам, якім карысталіся длядаведак, для вырашэння таго ці іншага спрэчнага палітычнага пытання сучаснасці;красамоўства, прынамсі царкоўнае, таксама было цесна звязана з патрэбаміцаркоўнага ўжытку)… Кожны жанр сярэдневяковай літаратуры быў адносна моцнаскаваны пэўнымі правіламі, якія адпавядалі «дзелавой» сферы іх ужывання»(Еремин И.П. Литература древней Руси. М.; Л., 1966. С. 241.).
Службова-прыкладныхарактар жанраў сярэдневяковай літаратуры, дзелавы ўжытак твораў старажытнагапісьменства тлумачыцца асаблівасцямі самой эпохі Сярэднявечча,недыферэнцыраваным характарам грамадскіх адносін і грамадскай свядомасці тагочасу, якому адпавядаў своеасаблівы сінкрэтызм розных відаў духоўнай дзейнасці чалавека.У літаратурных творах выяўляліся не толькі эстэтычныя, але ірэлігійна-філасофскія, грамадска-палітычныя погляды нашых продкаў, а таксама іхэлементарныя навуковыя веды і ўяўленні пра акаляючы свет. Вось чаму ў гісторыюбеларускай старажытнай літаратуры ўключаюцца творы, якія, паводле сучасныхуяўленняў, не з'яўляюцца ўласна мастацкай літаратурай, як напрыклад,дакументальныя летапісы і дзённікі, прадмовы да кніг, царкоўна-рэлігійнаяпалемічная публіцыстыка, асобныя, найбольш яркія службовыя лісты і некаторыяіншыя помнікі дзелавога пісьменства.
Своеасабліваязагадкавасць старажытнай літаратуры, якую адзначаюць даследчыкі і адчуваюцьчытачы, тлумачыцца менавіта тым, што яна адначасова арганічна спалучала іпазнавальна-эстэтычную і службова-дзелавую функцыі, прычым апошняя былаасноўнай. Выразная адасобленасць і нераўнамернасць развіцця, неаднолькавая роляі лёс розных літаратурных жанраў у эпоху Сярэднявечча крыецца якраз у іхдзелавой прыродзе, у іх непасрэднай залежнасці ад практычных патрэб жыццятагачаснага грамадства. Таму пераход ад старой літаратуры да новай быў нетолькі перамогай новых метадаў і прынцыпаў адлюстравання рэчаіснасці, новагасветабачання, новай эстэтычнай сістэмы над сярэдневяковай. Ён азначаўадначасова і змену функцыянальнага прызначэння літаратуры, а менавітаканчатковую перамогу ў ёй мастацка-выяўленчай функцыі над службова-дзелавой.
З вышэйадзначанай адметнасцю беларускай стара-жытнай літаратуры цесна звязаны і яесвоеасаблівы гістарызм. У аснову арыгінальных твораў XI—XVI ст. пакладзены, якправіла, рэальныя гістарычныя падзеі, а героямі ў іх выступаюць пераважнасапраўдныя асобы або героі, што прызнаваліся такімі. Мастацкае абагульненне ўгэтых творах будуецца на адзінкавых фактах, а тыпізацыя дасягаецца шляхамідэалізацыі. Старажытная літаратура ўсходніх славян амаль не ведала адкрытага ісвядомага вымыслу, вымыслу як метаду стварэння «другой рэчаіснасці», мастацкайпраўды. Калі ж ён і ўжываўся, то выдаваўся і прымаўся лёгкаверным чытачом зачыстую, гістарычную праўду. Сапраўдны ж вымысел лічыўся выдумкай, фантастыкай,як у казках, дзе толькі свядома і дапускаўся.
Істотнаадрозніваецца старажытная літаратура ад новай і характарам свайго развіцця.Новая літаратура знаходзіцца ў няспынным унутраным руху. Актыўна абнаўляюцца прынцыпытворчага падыходу да рэчаіснасці, спосабы і прыёмы мастацкага адлюстравання,вобразна-паэтычныя сродкі. Літаратурны прагрэс выяўляецца таксама ў зменеаднаго кірунку іншым, у невычэрпнай разнастайнасці і няспынным абнаўленнііндывідуальна-мастацкіх стыляў, у мастацкіх адкрыццях, якія робіць кожны вялікіпісьменнік, якія прыносіць кожны выдатны твор. У новы час найбольш цэніццатворча-самастойнае, арыгінальнае, непаўторнае, наватарскае.
Длястаражытнага ж часу, наадварот, больш характэрна імкненне да традыцыйнага іўмоўнага, да ўсталяваных норм і ўзораў, да гатовых мастацкіх форм істылістычных трафарэтаў, да строгага захавання агульнапрынятых, асвечаных часамі аўтарытэтам продкаў этычных і эстэтычных правіл і прынцыпаў, літаратурнагаэтыкету. Вось чаму рэчаіснасць і чалавек у творах сярэдневяковай літаратуры ўаснове адналінейныя і статычныя, нягледзячы на знешні дынамізм дзеяння.
Па характарыбеларуская старажытная літаратура шмат у чым роднасная з фальклорам. Арыентацыяна традыцыйнае і ўмоўнае, на агульнапрынятае і ідэальнае, сінкрэтызм іананімнасць, рухомасць тэксту твора і некаторыя іншыя асаблівасці выразназбліжаюць гэтыя два віды славеснага мастацтва як з'явы адной і той жакультурна-гістарычнай эпохі.
Разам з тымбеларуская старажытная літаратура не была нейкай застылай, кансерватыўнайсістэмай. Яна таксама развівалася, бо развівалася жыццё, з якім яна была цесназвязана; аднак развівалася марудна, нераўнамерна, як і само сярэдневяковаеграмадства. Развіццё гэтае адбывалася ў асноўным у межах адной і той жаэстэтычнай сістэмы. Кожны жанр старажытнай літаратуры меў свой прадмет, сваепрынцыпы і сродкі адлюстравання, свой літаратурны стыль. З часоў Адраджэння, зчасоў Скарыны ў беларускай літаратуры пачалі ўжо зараджацца і індывідуальныяпісьменніцкія стылі.
Беларускаястаражытная літаратура непадобная да сучаснай і характарам бытавання твораў.Яны распаўсюджваліся пераважна ў рукапісных зборніках у адзінкавых экземплярах,таму шмат твораў не дайшло да нас, загінула. Пісалі спачатку на пергаменце,пазней, з XV ст., на паперы. Перапіска кнігі сярэдняга памеру і яе афармленнезаймалі некалькі месяцаў, таму ў даўнія часы кніга каштавала дорага і не мелашырокай чытацкай аўдыторыі: большасць людзей былі непісьменнымі. Яна сталабольш даступнай толькі са з'яўленнем кнігадрукавання.
2. Летапісы
старажытнай беларускаялітаратура
Летапіс быўнайбольш значным жанрам беларускай літаратуры XV — пачатку XVI ст. У летапісахі хроніках адлюстраваліся багатае гістарычнае жыццё нашага народа, вядучыяграмадска-палітычныя ідэі эпохі. Менавіта ў летапісным жанры даволі рана і яркавыявілася тэндэнцыя да развіцця, да творчага пераадолення старых літаратурныхтрадыцый. У шматвяковай гісторыі летапісання на Беларусі як у люстры адбілісянекаторыя вельмі характэрныя асаблівасці і асноўныя заканамернасці развіццяўсёй беларускай літаратуры эпохі феадалізму.
Кожны народ,дасягнуўшы пэўнага ўзроўню развіцця, пачынае ўсведамляць значэнне свайгогістарычнага быцця, сваёй мінуўшчыны, памяць пра якую неабходна захаваць длябудучыні як важны сродак самапазнання і маральна-патрыятычнага выхаванняпакаленняў у духу гераічных традыцый продкаў. Ствараюцца і перадаюцца празстагоддзі міфы і легенды, сагі і быліны, паданні і песні, у якіх апяваюццавелічныя справы і ўчынкі герояў, раскрываецца гістарычнае мінулае народа. Зузнікненнем пісьменства паэтычнае асэнсаванне гісторыі паступова саступіламесца больш дакладнаму і дакументальнаму яе апісанню. Хавальнікамі гістарычнайпамяці, своеасаблівымі энцыклапедыямі гістарычных ведаў эпохі Сярэднявеччасталі аналы, хронікі, гісторыі, у якіх занатоўваліся найболын значныя падзеіпераважна грамадска-палітычнага жыцця асобных краін, народаў, княстваў,гарадоў, апісваліся жыццё і дзейнасць выдатных гістарычных асоб. Такіміпомнікамі даўняга пісьменства, прысвечанымі роднай гісторыі, былі ва ўсходніхславян летапісы.
Своеасаблівасцьлетапіснага адлюстравання гісторыі ў апісанні пераважна гістарычна сапраўднага,рэальна былога, якое, як правіла, падавалася ў пагадовай форме і спалучалалаканічную, дакументальна-дзелавую фіксацыю адзінкавых гістарычных фактаў іпадзей з жывым, эмацыянальна-вобразным, белетрызаваным, нярэдка пабудаваным навусна-паэтычных паданнях і розных легендах асэнсаваннем мінулага.Сярэдневяковыя летапісцы апісвалі гісторыю з пункту гледжання свецка-рыцарскіхці хрысціянска-аскетычных ідэалаў. Летапісы складаліся свецкімі і духоўныміасобамі ў розным сацыяльна-культурным асяроддзі з рознымі ідэйна-мастацкімізадачамі, таму вельмі разнастайныя паводле зместу, ідэйнай накіраванасці,жанрава-стылявых асаблівасцей, форм і спосабаў гістарычнага апавядання.
Летапісаннена Беларусі ўзнікла яшчэ ў эпоху феадальнай раздробленасці. Яго вытокі ўмясцовых гістарычных паданнях і дзелавым пісьменстве, а таксама ў літаратурныхтрадыцыях летапісання і гістарычнай прозы Старажытнай Русі. Гістарычныя запісывяліся амаль ва ўсіх значных гарадах, сталіцах удзельных княстваў, цэнтрахграмадска-палітычнага і культурнага жыцця асобных зямель. Самым буйным у тыячасы беларускім горадам быў Полацк, які ў пару сваёй найбольшай магутнасцісапернічаў з Ноўгарадам, Смаленскам і нават самім Кіевам. Першым летапіснымтворам, складзеным на беларускіх землях, быў, відаць, Полацкі летапіс, урыўкіякога захаваліся ў Кіеўскім летапісе XII ст., што разам з «Аповесцю мінулыхгадоў» і Галіцка-Валынскім летапісам складае вядомы агульнарускі летапісны зводпачатку XIV ст. — Іпацьеўскі летапіс. Гістарычныя запісы вяліся таксама ўНавагрудку, Пінску, Слуцку і іншых гарадах Беларусі. Ва ўрыўках у складзерозных летапісных зводаў і кампіляцый збярогся Смаленскі летапіс XIV — пачаткуXV ст. Летапісы XII—XIV ст. мелі мясцовы характар. У іх апісваліся падзеі, штодатычыліся пераважна гісторыі асобнага ўдзельнага княства і яго сталіцы.Паводле жанравай формы яны, як і іншыя старажытнарускія летапісы, не быліцэласнымі творамі, сюжэтна закончанымі гістарычнымі аповесцямі, а мелі фрагментарныхарактар; падзяляліся на асобныя, нярэдка слаба звязаныя паміж сабою часткі —пагадовыя запісы, аб'яднаныя толькі агульнасцю тэмы і формы гістарычнагаапавядання.
Новыя якасціі рысы набыло беларускае летапісанне ў XV ст. У сувязі з завяршэннем палітычнайцэнтралізацыі і ўзмацненнем этнічнай кансалідацыі беларускіх зямель узнікліагульнадзяржаўныя, беларуска-літоўскія паводле зместу і характару летапісы. Яныз'явіліся вынікам новых ідэйна-палітычных тэндэнцый і гістарычных канцэпцыйэпохі, яркім адлюстраваннем новага этапу ў гістарычным жыцці беларускаганарода. У іх выявіліся погляды перадавых грамадскіх сіл Беларусі і Літвы першайпаловы XV ст., якія стаялі на баку вялікакняжацкай улады, што змагалася супрацьфеадальнай раздробленасці за адзінства і магутнасць краіны, за яе высокіміжнародны аўтарытэт. Першымі летапіснымі творамі, складзенымі з новых,агульнадзяржаўных пазіцый, былі «Летапіс вялікіх князёў літоўскіх» іБеларуска-літоўскі летапіс 1446 г.
«Летапісвялікіх князёў літоўскіх» быў прысвечаны апісанню палітычнай гісторыі Літвы,Беларусі і Украіны XIV — пачатку XV ст., гісторыі напружанай барацьбы за ўладупаміж нашчадкамі князя Гедыміна (1316—1341), барацьбы за палітычнае аб'яднаннеўсходнеславянскіх зямель, чаго вымагалі гістарычныя абставіны. Твор напісаны неў традыцыйнай пагадовай форме, а як звязная гістарычная аповесць.
Асаблівайцэльнасцю і лагічнасцю выкладу, майстэрствам займальнага вострасюжэтнагаапавядання вылучаецца першая частка «Летапісу». У цэнтры ўвагі невядомагааўтара — жорсткая, бескампрамісная, поўная драматызму барацьба паміж князяміЯгайлам Альгердавічам, які пасля смерці ў 1377 г. свайго бацькі стаў вялікімкнязем літоўска-беларускім, і яго дзядзькам Кейстутам Гедымінавічам. Баючысямагутнага Кейстута, які меў вялікі ўплыў у дзяржаве і ў марах бачыў навялікакняжацкім пасадзе ў Вільні свайго любімага сына Вітаўта, Ягайла вырашыўпазбавіцца ад небяспечнага дзядзькі. Шукаючы падтрымкі звонку, ён учыніў змовуз нямецкімі крыжакамі. Мудры і рашучы Кейстут апярэдзіў пляменніка і захапіўсталіцу княства Вільню. Неўзабаве непакорлівы Ягайла вярнуў сабе вялікакняжацкіпасад. I вось праціўнікі сыходзяцца на рашучую бітву. Аднак у апошні момант,апавядае летапісец, Ягайла прысылае ганцоў з прапановай мірна ўладзіцьдынастычную спрэчку і запрашае да сябе Кейстута з Вітаўтам для перагавораў.Пасля некаторых ваганняў князі прымаюць прапанову і накіроўваюцца ў станпраціўніка, дзе былі здрадліва палонены і адвезены ў Крэўскі замак. Стары князьпа загадзе Ягайлы быў задушаны, а яго сын паспеў выратавацца, пераапрануўшыся ўжаночае адзенне. Вітаўт уцёк у Прусію да крыжакоў. Гісторыя барацьбы Кейстута зЯгайлам выкладзена ў «Летапісе» як бы на адным дыханні, ёмка, дакладна,дынамічна і выразна. Твор дадаткова ажыўляюць каларытныя дыялоіі, простая мовагерояў. Нягледзячы на знешні аб'ектывізм апавядання, сімпатыі аўтара цалкам набаку Кейстута і Вітаўта, якія намаляваны з яўным спачуваннем як сумленныя івысакародныя рыцары ў супрацьвагу здрадліваму, няўдзячнаму і бязлітаснамуЯгайлу. Як паказваюць асобныя дэталі зместу, агульная накіраванасць, мова істыль твора, першапачатковая частка «Летапісу» напісана ў свецкім асяроддзі,блізкім да князя Вітаўта, дзесьці ў канцы XIV ст. з мэтай гістарычнаабгрунтаваць права гэтага князя на вялікакняжацкі пасад у Вільні, апраўдаць ягопаводзіны ў той міжусобнай спрэчцы і асудзіць перад гісторыяй Ягайлу, забойцуКейстута.
Працяг«Летапісу» не мае той арганічнай цэльнасці і завершанасці, як пачатак, а ўяўляешэраг асобных гістарычных апавяданняў пра самыя розныя падзеі: пра жаніцьбу ікаранацыю ў Кракаве князя Ягайлы, пра бітву літоўскіх князёў са смаленскімі падМсціславам, пра выдачу замуж дачкі князя Вітаўта Софіі за маскоўскага князяВасіля Дзімітравіча, пра загадкавую смерць у Кіеве князя Скіргайлы і інш.Галоўным героем твора становіцца Вітаўт. Апісанне яго настойлівых спробдасягнуць запаветнай мэты — вялікакняжацкага трона ў Вільні, чаго ён, нарэшце,дамогся ў 1392 г., калі Ягайла, на той час ужо кароль Польшчы, вымушаны быўаддаць яму вярхоўную ўладу ў Вялікім княстве Літоўскім, і бурнай дзейнасці ўпершыя гады яго самастойнага панавання ў гэтай дзяржаве складае асноўны зместдругой часткі «Летапісу». Вітаўт робіць паходы на Віцебск, Смаленск, Украіну,пазбаўляе ўлады непакорлівых мясцовых князёў, далучае да Вялікага княстваЛітоўскага ўскраінныя беларускія і ўкраінскія землі, умацоўвае іх палітычнаеадзінства. Як прадстаўнік перадавых грамадскіх сіл Літвы і Русі канца XIV —пачатку XV ст. беларускі летапісец апісвае і ацэньвае падзеі загульнадзяржаўных пазіцый. Ён цалкам ухваляе збіральніцкую, цэнтралізатарскуюпалітыку гэтага князя, узвышэнню якога, сцвярджае аўтар, была рада «ўся зямляЛітоўская і Руская». Другая частка «Летапісу» напісана кніжным стылемстарабеларускай літаратурнай мовы таго часу, верагодней за ўсё каля 1430 г. уСмаленску ў асяроддзі мясцовага праваслаўнага духавенства, якое падтрымлівалааб'яднальную палітыку літоўска-беларускіх князёў на Русі.
Заключнаячастка «Летапісу вялікіх князёў літоўскіх» — невялікая аповесць пра Падолле, уякой выкладзена палітычная гісторыя Падольскай зямлі за другую палову XIV —першую трэць XV ст. Асабліва падрабязна апавядаецца пра лёс чатырох сыноў КарыятаГедымінавіча, князя навагрудскага, пасланых на Падолле пасля вызвалення яго адардынскага іга вялікім князем Альгердам (1345—1377). Аповесць пра Падолленапісана па-дзелавому сцісла і лагічна, вылучаецца чыста свецкім зместам істылем, публіцыстычнай завостранасцю і гучыць як палітычны дакумент часу,складзены з мэтай гістарычна абгрунтаваць права Літоўска-Беларускай дзяржавы нагэтую зямлю і асудзіць захопніцкія імкненні Польшчы. Твор узнік у пачатку 30-хгг. XV ст. у асяроддзі патрыятычна настроеных беларуска-літоўскіх феадалаў,якія цвёрда стаялі на варце сваіх класавых і агульнадзяржаўных інтарэсаўВялікага княства Літоўскага, горача абаранялі яго тэрытарыяльную цэласнасць ісуверэнітэт перад экспансіянісцкім наступам польскіх правячых колаў.
Такім чынам,«Летапіс вялікіх князёў літоўскіх» — неаднародны літаратурны помнік. У імаб'яднаны блізкія паводле агульнай накіраванасці, але даволі розныя сваімхарактарам творы розных аўтараў: аповесць пра Кейстута, няскончаная гісторыякняжання Вітаўта і аповесць пра Падолле. Аднак у цэлым «Летапіс» — вельміцікавы і арыіінальвы, своеасаблівы па жанравай форме летапісны твор, каштоўнаякрыніца пазнання далёкага мінулага нашай Бацькаўшчыны. Гэты помнік стаў новымэтапам у развіцці летапіснага жанру на беларускіх землях, у станаўленнібеларускай літаратуры. Ён быў самым раннім гістарычна-літаратурным творам,напісаным па-беларуску з новых ідэйна-мастацкіх пазіцый. У гэтай дакументапьнайгістарычнай аповесці рашуча пераадолена традыцыйная, летапісная форма апісаннягісторыі і зроблена першая ўдалая спроба стварыць звязнае, прагматычнаеапавяданне аб мінулым. Гэты твор стымуляваў з'яўленне новых летапісаў і хронік,уваходзіў ва ўсе наступныя беларуска-літоўскія летапісныя зводы і аказаўдабратворны ўплыў на далейшае развіццё агульнадзяржаўнага летапісання ў Вялікімкнястве Літоўскім. У скарочанай рэдакцыі ён быў вядомы таксама ў Польшчы іРасіі.
Беларуска-літоўскілетапіс 1446 г. У некаторых ру-капісных гістарычных зборніках XV—XVI ст.захаваўся летапіс, у якім спачатку сцісла выкладзена гісторыя Старажытнай РусіIX—XIII ст., пасля Маскоўскага і Літоўска-Беларускага княстваў за XIV — першуюпалову XV ст., а ў самым канцы змешчаны «Летапіс вялікіх князёў літоўскіх».Гэта і ёсць першы беларуска-літоўскі летапісны звод, названы інакш яшчэЛетапісам 1446 г., бо менавіта гэтым годам датуецца ў ім апошні запіс.
Беларуска-літоўскілетапіс вяртае нас у далёкія гераічныя часы ранняга Сярэднявечча, калі ўсходніяславяне пачалі актыўна выходзіць на гістарычную арэну. Гісторыя ўзнікненняКіеўскай дзяржавы, жыццё і дзейнасць першых рускіх князёў ад Рурыка да ЯраславаМудрага, нялёгкая праца па ўмацаванні палітычнага адзінства і магутнасці Русі,барацьба нашых продкаў з іншаземнымі захопнікамі за незалежнасць, шматлікіяпаходы і бітвы, найважнейшыя моманты з гісторыі рускай царквы — такі асноўнызмест першай часткі гэтага летапісу, запазычанай з рускіх летапісаў. ГісторыяСтаражытнай Русі выкладзена вельмі лаканічна, у форме пераважна кароткіх сухіхпагадовых запісаў-паведамленняў пра найбольш значныя падзеі грамадска-палітычнагажыцця ўсходніх славян.
У канцыагульнарускай часткі Беларуска-літоўскага летапісу 1446 г., непасрэднайкрыніцай якой быў маскоўскі летапіс мітрапаліта Фоція канца 20-х гг. XV ст.,змешчаны шэраг цікавых звестак па гісторыі Вялікага княства Літоўскага (прапаходы Вітаўта на Смаленск у 1395 і 1404 гг., пра бітвы з татарамі на р.Ворскла ў 1399 г. і з нямецкімі крыжакамі пад Грунвальдам у 1410 г. і інш.).Апрача гэтых апавяданняў, якія выпісаны з рускай крыніцы даволі поўна ідакладна, у цэлым рускі летапіс быў значна перапрацаваны беларускімілетапісцамі. Яго тэкст моцна скарочаны і месцамі адрэдагаваны, аднак неперакладзены на старабеларускую мову, а змешчаны ў арыгінале.
Паміжчасткай, запазычанай з рускіх летапісаў, якая канчаецца кароткімі запісамі прападзеі 1427 г. у Маскоўскай Русі, і «Летапісам вялікіх князёў літоўскіх» уБеларуска-літоўскім летапісе 1446 г. змешчаны шэраг гістарычна-літаратурныхматэрыялаў мясцовага паходжання. Найбольш цікавыя і каштоўныя сярод іх «Пахвалавялікаму князю Вітаўту», апавяданне пра паўстанне «чорных людзей» у Смаленску іаповесць пра грамадзянскую вайну ў Вялікім княстве Літоўскім, якая інакшназываецца яшчэ Смаленскай хронікай, бо, хутчэй за ўсё, складзена ў Смаленску ў30-я гг. XV ст.
У Смаленскайхроніцы, напісанай у звязнай форме, але суха, інфармацыйна, дзелавой моваю,выкладаецца гісторыя дынастычнай барацьбы за ўладу пасля смерці Вітаўта паміжкнязямі Свідрыгайлам Альгердавічам і Жыгімонтам Кейстутавічам, якая скончыласяперамогай апошняга. Ва ўступе коратка расказваецца пра няўдалую каранацыюВітаўта, які ў 1430 г. вырашыў зрабіць Вялікае княства Літоўскае цалкамнезалежным ад Польшчы каралеўствам, аднак яго «неприятели поляне (палякі. — В.Ч.) не пропустиша коруны», якую везлі ў Вільню. Хаця большасць беларускіхфеадалаў таго часу спачатку падтрымлівала Свідрыгайлу, летапісец не хаваў сваіхсімпатый да брата Вітаўта. Асабліва асуджаецца ў творы Свідрыгайла за тое, штоён па-варварску расправіўся з мітрапалітам усяе Русі Герасімам (у 1435 г. ёнбыў спалены на кастры ў Віцебску за пераход на бок Жыгімонта). АўтарамСмаленскай хронікі, найбольш верагодна, быў нехта з духавенства, што акружаламітрапаліта Герасіма.
Апавяданнепра паўстанне «чорных людзей» у Смаленску прысвечана апісанню выступленнясмаленскіх рамеснікаў, простага люду супраць смаленскага ваяводы, літоўскагастаўленіка Андрэя Саковіча. У 1440 г. у Троках у выніку змовы быў забіты вялікілітоўскі князь Жыгімонт Кейстутавіч, брат Вітаўта. З мэтай не дапусціць у часыбезуладдзя аддзялення Смаленскай зямлі ад Вялікага княства Літоўскага ваяводаўзяў у смалян прысягу на вернасць яму і Вільні. Аднак неўзабаве, апавядаелетапісец, яны «целованне преступили», гэта значыць парушылі прысягу,узброіліся, выгналі Саковіча і яго прыхільнікаў, а ваяводам выбралі князяАндрэя Дарагабужскага. Пасля вяртання з Ноўгарада Юрыя Лугвеніевіча, князямсціслаўскага, смаляне запрасілі яго княжыць у свой горад.
Арыгінальныпомнік беларускай старажытнай літаратуры ранняга перыяду — «Пахвала вялікамукнязю Вітаўту». Яна вылучаецца сярод іншых частак Беларуска-літоўскага летапісу1446 г. характарам зместу і выкладу, жанравай формай і стылем. Гэта незвычайнае апавяданне пра пэўныя гістарычныя падзеі, а ўсхваляванае лірычнаеслова пра вялікага князя, урачысты апафеоз велічных вынікаў яго дзяржаўнайдзейнасці. Аўтар «Пахвалы Вітаўту» ўслаўляе князя як мудрага і ўсемагутнагаваладара, даносіць да чытача сваё ўяўленне пра яго веліч і славу. Летапісецгаворыць пра агромністы палітычны ўплыў Вітаўта ў Еўропе, пра яго вялікіміжнародны аўтарытэт. Усемагутны Вітаўт, сцвярджае аўтар, узводзіў на трон іпазбаўляў улады татарскіх ханаў у грознай Залатой Ардзе і фактычна валодаў«усёй Рускай зямлёю». «Пахвала Вітаўту» — вельмі цікавы і каштоўны помнік літаратурыі грамадска-палітычнай думкі Беларусі першай паловы XV ст. У ёй у сціслай,скандэнсаванай форме выказана гістарычная канцэпцыя ўсяго Беларуска-літоўскагалетапісу 1446 г., яго асноўная ідэя. У гэтым летапісным зводзе сцвярджаеццапогляд на Вялікае княства Літоўскае як на літоўска-славянскую дзяржаву, якаяпрызнаецца галоўным цэнтрам палітычнага аб'яднання ўсходнеславянскіх зямель.Злучыўшы ў адным летапісным зводзе «Летапіс вялікіх князёў літоўскіх» і іншыямясцовыя творы з матэрыяламі, узятымі з рускіх летапісаў, беларускі летапісец,такім чынам, выклаў мінулае Літвы і Беларусі ў цеснай сувязі з гісторыяй іншыхрускіх зямель і ў пераемнасці з гісторыяй Кіеўскай Русі. Гэтым самым гісторыюроднай краіны ён разглядаў як арганічную частку гісторыі ўсіх усходніх славян,сцвярджаў ідэю іх гістарычнай еднасці і абгрунтоўваў неабходнасць ізаканамернасць палітычнага аб'яднання літоўскіх, украінскіх і рускіх зямель уадной дзяржаве — Вялікім княстве Літоўскім і Рускім. Апрача таго, уБеларуска-літоўскім летапісе 1446 г. упершыню зроблена спроба асэнсаваць іраскрыць выдатную ролю гэтай дзяржавы ў гісторыі Еўропы.
Такім чынам,Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. вельмі неаднародны па складзе, надзвычайбагаты паводле зместу і ідэйнай накіраванасці помнік. У яго аснове ляжыцьлетапісны звод, складзены каля 1430 г., які пасля дапаўняўся запісамі да 1446г. уключна. Яго ўзнікненне цесна звязана з дзейнасцю вялікага князя Вітаўта івядомага царкоўна-рэлігійнага і культурнага дзеяча таго часу смаленскагаепіскапа (у 1432—1435 гг. мітрапаліта) Герасіма, актыўнага прыхільніка івыразніка агульнарускіх імкненняў гэтага князя.
Летапісанне ўсярэднія вякі было справай палітычнай, яго пачатак заўсёды быў прымеркаваны даякой-небудзь значнай грамадскай падзеі. Найбольш верагодна, што плануемая ў1430 г. каранацыя Вітаўта і перанос у пачатку 30-х гг. XV ст. з Маскоўскай Русіў Літоўска-Беларускую дзяржаву цэнтра агульнарускай мітраполіі якраз і былітымі гістарычнымі падзеямі, якія моцна актывізавалі летапісанне ў Беларусі. Менавітаў гэты час напісаны «Пахвала Вітаўту», другая частка «Летапісу», апрацаванымаскоўскі летапіс Фоція, што паслужылі непасрэднымі крыніцамі першагабеларуска-літоўскага летапіснага зводу. Цэнтрам агульнадзяржаўнага летапісанняВялікага княства Літоўскага быў у XV ст. Смаленск.
Важныясацыяльна-эканамічныя, палітычныя і культурныя зрухі ў жыцці беларускагаграмадства першай паловы XVI ст., зараджэнне новых тэндэнцый у светапоглядзе,пашырэнне гуманістычных ідэй выклікалі якасныя змены ў эстэтычных густахлюдзей, істотна паўплывалі на характар развіцця асобных літаратурных жанраў.Новыя гістарычныя ўмовы паставілі новыя ідэйна-мастацкія задачы і перадлетапісцамі. Сваю ўвагу яны сканцэнтравалі амаль выключна на гісторыі Вялікагакняства Літоўскага. У XVI ст. на Беларусі працягвалі бытаваць летапісныяпомнікі папярэдняга перыяду. Аднак ва ўмовах далейшага росту гістарычнай інацыянальнай самасвядомасці, узмацнення патрыятычных настрояў, актывізацыіцікавасці да мінуўшчыны стала адчувацца вострая патрэба ў новай, больш поўнай ігрунтоўнай гісторыі, болын адпаведнай сваім зместам і накіраванасцю актуальнымзадачам дня. Праўда, у сувязі з тым, што цэнтр агульнадзяржаўнага летапісанняперамясціўся з усходу на захад, бо Смаленск у 1514 г. увайшоў у склад Расіі, аініцыятыву ў гэтай справе ўзялі ў свае рукі літоўскія феадалы, новаяраспрацоўка гісторыі Літвы і Беларусі атрымала даволі нечаканы паварот.
У 20-я гг.XVI ст. у асяроддзі патрыятычна настроеных літоўскіх арыстакратаў была створанана беларускай мове «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага»,легендарная гісторыя Літвы ад міфічнага князя Палемона да Гедыміна. У гэтымтворы, напісаным у форме гістарычнай аповесці, без датавання падзей,сцвярджаецца паходжанне літоўскіх князёў і шляхты ад рымскіх патрыцыяў. Яны,уцякаючы ад праследаванняў імператара-тырана Нерона, быццам бы апынуліся ўПрынёманскім краі і заснавалі тут першыя гарады і княствы. Ваяўнічыя літоўскіякнязі, гаворыцца ў хроніцы, аднавілі палітычнае і культурнае жыццё наразбуранай ардой Русі, абаранілі яе ад нападаў татара-манголаў і стварылімагутную дзяржаву. Гісторыя Вялікага княства Літоўскага даведзена ў гэтым творыда часоў Гедыміна ўключна.
Створанаялітоўскім храністам велічная, ідэалізаваная гісторыя Літвы, поўная фактычныхпамылак, розных недакладнасцей і нават недарэчнасцей, нічога не мае агульнага зсапраўднасцю, хоць асобныя яе гістарычныя паданні (пра бітвы з татарамі, паходыГедыміна на Украіну і інш.) маюць пад сабою рэальную аснову і ўяўляюць значнуюнавукова-пазнавальную каштоўнасць. Падкрэсліваючы высакароднасць істаражытнасць свайго паходжання, паказваючы выключную ролю сваіх продкаў угісторыі Вялікага княства Літоўскага, літоўскія феадалы імкнуліся сцвердзіцьсваю перавагу над беларуска-ўкраінскімі і польскімі, абгрунтаваць сваё права напануючае становішча ў гэтай дзяржаве. Нягледзячы на арыстакратычнае паходжаннеі гістарычную несапраўднасць шмат якіх падзей і герояў, «Хроніка Вялікагакняства Літоўскага і Жамойцкага» аказала станоўчы ўплыў на развіццё літоўскайгістарыяграфіі і грамадска-палітычнай думкі, садзейнічала росту нацыянальнайсамасвядомасці ў літоўцаў. Яна ўвайшла ў склад розных хранаграфічных кампіляцыйі шырока бытавала таксама на тэрыторыі Беларусі.
Сяродгістарычных паданняў паэтычнасцю вылучаецца ў хроніцы апавяданне пра заснаваннеВільні. Аднойчы князь Гедымін, апавядае храніст, паехаў на паляванне і забіў нагары ля ракі Віленкі вялікага тура. Час быў позні, і князю прыйшлосязаначаваць. I ўбачыў ён прарочы сон, быццам на суседняй гары «стоить волк железныйвелики, а в нем ревет, как бы сто волков выло». Прачнуўшыся, паклікаў Гедымінсвайго галоўнага варажбіта разгадаць сон. «Княже великий, — сказаў той, — волкжелезный знаменует, [што] город столечный тут будет, а што в нем унутри ревет,то слава его будет слынути на весь свет». Загадаў Гедымін пабудаваць на тыммесцы горад, які назваў Вільняю і зрабіў сталіцай усёй дзяржавы. Вільняўпершыню згадваецца ў старажытных дакументах пад 1323 г., якраз у часы княжанняГедыміна, таму прыпісванне яму заснавання гэтага горада мае рэальна-гістарычнуюаснову. Новая сталіца Літоўска-Беларускай дзяржавы (раней сталіцамі ў розны часбылі Навагрудак, Кернава і Трокі) была пабудавана ў вельмі зручным месцы, лясутоку рэк Віліі і Віленкі, у маляўнічай гарыстай мясцовасці. З часам народнаяфантазія надала гэтай падзеі незвычайны характар і стварыла паэтычнае паданнепра заснаванне князем Гедымінам Вільні, якое ў XVI ст. было літаратурнаапрацавана і ўключана ў летапісы.
«ХронікаБыхаўца» — найбольш выдатны помнік агульнадзяржаўнага беларуска-літоўскагалетапісання пачатку XVI ст. Яна названа па імені пана з-пад Ваўкавыска А.Быхаўца, якому належаў у мінулым стагоддзі адзіны вядомы яго рукапісныэкземпляр. Замест гісторыі Кіеўскай Русі, якою адкрываецца тэкст Беларуска-літоўскагалетапісу 1446 г., у пачатку «Хронікі Быхаўца» змешчана легендарная гісторыяЛітвы, запазычаная з «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага».Складальнік гэтага летапіснага зводу ўнёс у тэкст два істотныя дапаўненні.Па-першае, пачатак падзей перанесены з I ст. у V і ў сувязі з гэтым па-іншамувытлумачаны прычыны ўцёкаў рымскага патрыцыя Палемона і яго суайчыннікаў зІталіі. Яны ратуюцца не ад крывавага тэрору Нерона, а ад спусташальнага нашэсцягунаў на чале з палкаводцам Атылам. Па-другое, хроніка была дапоўнена запазычанайз Галіцка-Валынскага летапісу аповесцю пра літоўскіх князёў Міндоўга іВойшалка.
Гэты твор,своеасаблівы цыкл аб'яднаных адзінствам тэмы вострасюжэтных апавяданняў, —вельмі каштоўнае і важкае дапаўненне да «Хронікі Вялікага княства Літоўскага іЖамойцкага». Жыва і займальна расказваецца ў ім пра сапраўдныя гістарычныяпадзеі, пра надзвычай складаны і драматычны этап першапачатковага станаўленняна тэрыторыі сучаснай Літвы і Заходняй Беларусі новай дзяржавы — Вялікага княстваЛітоўскага. Змест аповесці складае кароткая гісторыя жыцця і дзейнасці першагавялікага літоўска-беларускага князя Міндоўга і яго сына Войшалка, якія жылі ўXV ст. Рашуча і смела, апавядае летапісец, пачаў палітычнае аб'яднаннелітоўскіх і беларускіх зямель Міндоўг. Гэта выклікала лютае супраціўленнеўдзельных князёў, якія ўчынілі змову і забілі Міндоўга. Яго справу прадаўжаўВойшалк. Ён спачатку княжыў у Навагрудку, дзе хрысціўся і заснаваў на Нёманеманастыр. Пасля смерці бацькі Войшалк з дапамогай беларускіх дружын вярнуўся ўЛітву на вялікакняжацкі пасад. Аднак яго таксама чакала гвалтоўная смерць:забіў Войшалка Леў Данілавіч, князь валынскі.
Другоймясцовай пісьмовай крыніцай аўтару «Хронікі Быхаўца» паслужыўБеларуска-літоўскі летапіс 1446 г., на падставе якога выкладзена гісторыяЛітоўска-Беларускай дзяржавы часоў Альгерда і Вітаўта. У склад гэтай хронікіўвайшлі ўсё асноўныя летапісныя творы арыгінальнай часткі першага зводу(«Летапіс вялікіх князёў літоўскіх», Смаленская хроніка і інш.), апрача «ПахвалыВітаўту». Тэкст папярэдніх беларуска-літоўскіх летапісаў быў багата дапоўнены іпашыраны ў «Хроніцы Быхаўца» новымі матэрыяламі пра гістарычнае мінулае Літвы іБеларусі XIV—XV ст. Такім чынам упершыню была створана даволі цэльная інайболын поўная сістэматызаваная палітычная гісторыя гэтых краін у перыяд іхзнаходжання ў складзе Вялікага княства Літоўскага ад легендарных часоў і дапачатку XVI ст.
Вельмі багатыі разнастайны змест арыгінальнай часткі «Хронікі Быхаўца». Тут і кароткіяапавяданні з жыцця і дзейнасці асобных князёў (Альгерда, Вітаўта і інш.),звесткі па гісторыі хрысціянства і ўнутрыпалітычных адносінах уЛітоўска-Беларускай дзяржаве, белетрызаваныя апісанні некаторых значных падзейграмадска-палітычнага жыцця (напрыклад, гісторыя каранацыі Вітаўта ў 1430 г.,забойства ў 1440 г. князя Жыгімонта і інш.). Асабліва жыва і дэталёва пададзеныпадзеі канца XV — пачатку XVI ст., асноўны змест якіх — барацьба з крымскімітатарамі. Гэтыя запісы грунтуюцца на асабістых уражаннях аўтара і ўспамінахнепасрэдных удзельнікаў падзей.
Цэнтральнаятэма «Хронікі Быхаўца» — ваенна-патрыятычная. Яна выразна гучыць у творы,асабліва ў арыгінальнай частцы. Нямала яркіх старонак хронікі прысвечанаапісанню шматлікіх паходаў і бітваў, ратных подзвігаў нашых суайчыннікаў, іхрыцарскай доблесці і гераізму (напрыклад, апавяданне пра паход князя Альгердана Маскву, апісанне бітвы з нямецкімі крыжакамі пад Грунвальдам у 1410 г. і зтатарамі пад Клецкам у 1506 г. і інш.). Адлюстраваныя ў хроніцы значныя момантыз гісторыі беларускага і літоўскага народаў выклікалі ў чытачоў пачуццё гонаруза сваю багатую мінуўшчыну і служылі высакароднай справе іх патрыятычнагавыхавання.
Побач зтэндэнцыяй гераізаваць нацыянальную гісторыю ў «Хроніцы Быхаўца» выразнавыявілася яшчэ імкненне яе аўтара белетрызаваць апісанне мінуўшчыны. Імкнучысядасягнуць найбольшай эфектыўнасці выкладу, максімальнай дзейснасціідэйна-мастацкага зместу твора, храніст спрабаваў, і не без поспеху, цікава ізаймальна апавядаць, выклікаць у суайчыннікаў адпаведныя эмоцыі, абудзіць у іхпатрыятычныя пачуцці.
Апрачаагульнадзяржаўнага патрыятызму, характэрнай асаблівасцю ідэйнай пазіцыіхраніста з'яўляецца таксама моцная антыпольская тэндэнцыя. У творы катэгарычнасцвярджаецца, што феадалы Вялікага княства Літоўскага — «старшая шляхта іпрэдняя, ніж ляхове». Непрыязнае стаўленне аўтара «Хронікі Быхаўца» да кіруючыхколаў Польшчы адлюстравала настроі і погляды таго грамадскага асяроддзя Літвы іБеларусі пачатку XVI ст., прадстаўнікі якога бачылі ў польскіх феадалах і сваіхасабістых канкурэнтаў-праціўнікаў, і галоўных ворагаў палітычнай незалежнасціЛітоўска-Беларускай дзяржавы.
Аўтарам«Хронікі Быхаўца» хутчэй за ўсё быў патрыятычна настроены беларускі шляхціц,цесна звязаны з літоўска-беларускімі арыстакратамі, пра што сведчаць і змест імова твора, якую можна лічыць узорам свецкага стылю беларускай літаратурнаймовы XVI ст. У заключнай частцы хронікі найбольш дэталёва і дакладна апісаныпадзеі, што адбываліся ля Слуцка і Навагрудка, а таксама навакольная мясцовасць.Напэўна, храніст або паходзіў адтуль або пэўны час жыў там.
«ХронікаБыхаўца» — этапны твор у гісторыі агульнадзяржаўнага беларуска-літоўскагалетапісання. Арганічна аб'яднаўшы гістарычныя аповесці і апавяданні з дзелавыміпагадовымі запісамі, традыцыйную летапісную форму выкладу з прагматычным,звязным апавяданнем пра мінуўшчыну, гэтая хроніка з'явілася ў беларускімлетапісанні важным пераходным этапам у яго руху ад дакументальнага пісьменствада гістарычнай белетрыстыкі. Яна цалкам увайшла ў склад польскай хронікі М.Стрыйкоўскага, якая была апублікавана ў 1582 г. і прыкметна паўплывала напольскую хранаграфію XVI—XVII ст.
Летапісы іхронікі былі на Беларусі найбольш даўга-вечным літаратурным жанрам. Узнікшыяшчэ ў эпоху феадальнай раздробленасці, летапіс дажыў аж да новага часу.Напрыклад, Магілёўская хроніка, пачатая ў XVII ст., працягвалася яшчэ ўсярэдзіне XIX ст. Зразумела, што гэты від пісьменства не заставаўся нязменным.З цягам часу развіваліся і змяняліся не толькі змест, ідэйная накіраванасць,стыль і мова гістарычных твораў, але і прыёмы і прынцыпы апісання падзей, самаструктура жанру. Так, новыя культурна-гістарычныя ўмовы, якія склаліся наБеларусі ў XVII ст., выклікалі глыбокія якасныя змены гістарычнага жанру,садзейнічалі яго абнаўленню і дыферэнцыяцыі. Замест больш-менш аднародных ужанрава-стылявым плане агульнадзяржаўных хронік узніклі фамільныя хронікі(дзённікі і мемуары), мясцовыя летапісы (Баркулабаўскі летапіс, Магілёўскаяхроніка і інш.), а таксама хранографы, своеасаблівыя белетрызаваныя гістарычныяэнцыклапедыі свайго часу. Сярод апошніх вылучаецца «Вялікая хроніка», цікаваятым, што ў ёй аб'яднаны ў адзін звод дакументальныя запісы з мастацкімі твораміна гістарычную тэму (аповесцямі пра Траянскую вайну, Аляксандра Македонскага іінш.), а гісторыя Русі і Літвы пададзена на шырокім міжнародным фоне якарганічная частка сусветнай гісторыі.
Беларускіялетапісы і хронікі маюць вялікае культурна-гістарычнае значэнне як жывыя сведкібагатай мінуўшчыны беларускага народа, каштоўны здабытак яго важкай культурнайспадчыны, неацэнная крыніца пазнання яго шматвяковай гісторыі, напоўненайгераічнай барацьбой за сваю незалежнасць і мірнай стваральнай працай, падзеямівялікай гістарычнай важнасці. Свецкія паводле зместу, сінкрэтычныя па характары,яны раскрываюць шырокую панараму шматграннага гістарычнага жыцця Беларусі зпункту гледжання ўяўленняў і ідэалаў свайго часу, вядучыя сацыяльна-палітычныятэндэнцыі эпохі, высокія ідэі гераізму і патрыятызму. Яны служылі і служацьневычэрпнай крыніцай тэм, вобразаў і сюжэтаў, ведаў і натхнення для вучоных,мастакоў і пісьменнікаў.
3. Творы іншых жанраў
Арыгінальнаялітаратура Беларусі XIV—XV стст. адносна небагатая. Калі не прымаць пад увагушматлікія помнікі дзелавога пісьменства, якія не належаць да ўласна мастацкайлітаратуры, хоць яны і не былі ў эпоху Сярэднявечча так выразна ад яеадмежаваны, як сёння, ранні перыяд беларускай старажытнай літаратурыпрадстаўлены лічанымі арыгінальнымі творамі традыцыйных жанраў. Лёс апошніх набеларускіх землях быў своеасаблівы.
Так, напрацягу XIV—XV ст. тут па сутнасці зусім не развіваўся адзін з найбольшпапулярных жанраў царкоўна-рэлігійнай літаратуры — жыціе. Тады на Беларусібытавала нямала традыцыйных жыцій — твораў пра агульнавядомых хрысціянскіхсвятых, але не было напісана ні аднаго больш-менш значнага арыгінальнага жыція,што сведчыць аб слабой творчай актыўнасці мясцовага духавенства, а таксама абне зусім спрыяльных у Вялікім княстве Літоўскім грамадска-палітычных умовах длястварэння праваслаўнаю царквою культу мясцовых святых. Адзіны творагіяграфічнага жанру гэтага перыяду, тэматычна і геаграфічна звязаны злітоўска-беларускімі землямі, — «Жыццё літоўскіх (віленскіх) пакутнікаў» —узнік у канцы XIV ст. у Візантыі і быў мала вядомы на Русі.
У XIV—XV ст.слаба развіваецца на Беларусі і ўрачыстае царкоўнае красамоўства. Беларускаедухавенства не дало тады ні аднаго прамоўцы, якога можна было б хоць прыблізнапараўнаць з Кірылам Тураўскім. Адзіная прыкметная асоба таго часу — РыгорЦамблак (1364 — каля 1420) родам з Балгарыі. У 1415 г. па ініцыятыве вялікагакнязя Вітаўта на саборы праваслаўных епіскапаў Вялікага княства Літоўскага ўНавагрудку ён быў абраны кіеўскім мітрапалітам, і такім чынам значная часткажыццёвага і творчага шляху гэтага таленавітага пісьменніка была непасрэдназвязана з Беларуссю і Украінай. Рыгор Цамблак — аўтар шматлікіх пропаведзей нарозныя рэлігійныя святы, пахвальных «слоў» асобным хрысціянскім святым, атаксама шэрага жыцій, складзеных на царкоўнаславянскай мове. Яго паэтычныя,прасякнутыя ўзнёслым лірызмам «словы» багатыя на вобразна-выяўленчыя сродкі ішмат у чым блізкія па сваіх ідэйна-мастацкіх асаблівасцях да твораў класікараннехрысціянскай літаратуры Іаана Златавуста, хоць месцамі больш напышлівыя ідыдактычныя. Напісанае ў Беларусі жыціе яго настаўніка, балгарскага патрыярхаЯўхіма Тырнаўскага — адзін з найлепшых твораў гэтага жанру ў славянскіхлітаратурах XV ст. Творы Рыгора Цамблака шырока распаўсюджваліся на земляхусходніх славян у розных зборніках побач з выдатнымі ўзорамі царкоўнайаратарскай прозы, карысталіся ў нашых продкаў значнай папулярнасцю. Яго творчаядзейнасць на Русі — яркі прыклад плённасці міжславянскіх культурныхузаемасувязей.
Зарыгінапьных твораў іншых жанраў царкоўна-рэлігійнага пісьменства XIV—XV ст.значнае месца ў гісторыі беларускай літаратуры займае «Хаджэнне ў Царград іЕрусалім» Ігната Смаляніна. Непасрэдна не звязаны з кананічнай богаслужэбнайлітаратурай, гэты жанр узнік у эпоху ранняга Сярэднявечча ў выніку паломніцтваверуючых у Палесціву. Літаратурныя апісанні гэтых падарожжаў мелі вялікаепазнавальнае значэнне. Яны пашыралі даволі мізэрныя, нярэдка фантастычныяўяўленні сярэдневяковага чалавека пра далёкія землі, задавальнялі яго ўзросшуюцікавасць да жыцця іншых народаў, садзейнічалі пашырэнню і паглыбленнюкультурных узаемасувязей паміж рознымі краінамі. Смаленскі дзяк Ігнат у 1389 г.суправаджаў рускага мітрапаліта Пімена ў час яго паездкі ў Царград (цяперСтамбул). Застаўшыся за мяжой, ён спачатку жыў у сталіцы Візантыйскай імперыі, пасляў Ерусаліме, адкуль у 1396 г. пераехаў на Афон, дзе і памёр каля 1406 г.Апісанню гэтага шматгадовага падарожжа і прысвечана яго «Хаджэнне». Творнапісаны таленавітым чалавекам. Ігнат — не абмежаваны манах-пілігрым, для якогаварты ўвагі толькі святая зямля і хрысціянскія рэліквіі, а цікаўны і назіральныпадарожнік. Ён дакладна апісаў увесь шлях на Блізкі Усход, усе мясціны, дзе ямудавялося пабываць. Пісьменнік падрабязна апавядае пра поўнае небяспекі і розныхпрыгод падарожжа з Масквы ў Царград спачатку па сушы, а пасля па Доне, Азоўскімі Чорным морах. Апісваючы сталіцу Візантыйскай імперыі, ён не толькі звяртаеўвагу на яе шматлікія храмы і манастыры, але і з добрым веданнем справырасказвае пра найбольш значныя падзеі грамадска-палітычнага жыцця краіны, прабарацьбу за ўладу розных прэтэндэнтаў на царскі трон. Асабліва ярка і маляўнічапададзена ў «Хаджэнні» поўная знешняга бляску і параднасці каранацыявізантыйскага імператара Мануіла II у велічным Сафійскім храме. Старонкі,прысвечаныя апісанню Ерусаліма і Палесціны, шмат у чым дапаўняюцьстаражытнарускае «Хаджэнне» ігумена Данііла. «Хаджэнне ў Царград і Ерусалім»Ігната Смаляніна — вельмі змястоўны, арыгінальны помнік паломніцкай літаратурына старажытнарускай мове ў форме летапісу, які месцамі пераходзіць у дзённік.Ён вылучаецца вялікай фактычнай дакладнасцю і мае важнае навукова-пазнавальнаезначэнне як каштоўная крыніца па грамадзянскай гісторыі, геаграфіі, мастацтве,гісторыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Русі, Візантыі і Блізкага Усходу. Гэтытвор быў важкім крокам наперад у развіцці жанру хаджэнняў у сярэдневяковайлітаратуры ўсходніх славян і ўяўляе сабою своеасаблівы пераходны этап ад уласнахаджэнняў у святую зямлю да апісання падарожжаў за мяжу наогул.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Ахрыменка П.П., Ларчанка М.Р. Старажытнаябеларуская літаратура — Мн., 1968.
2. Лойка А.А. Старабеларуская літаратура / ЛойкаА.А. — Мн., 2001.
3. Старабеларуская літаратура XI—XVIII стст. Хрэстаматыя/ Уклад., прадм. Г. Тварановіч. Беласток, 2004.
4. Старажытная беларуская літаратура — Мн., 1990.
5. Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытныперыяд / Пад рэд. М.А. Лазарука і А.А. Семяновіча — Мн., 1985; 4-е выд., 1998.
6. Гісторыя беларускай літаратуры ХІ—ХІХстагоддзяў: У 2 т. Т. 1. Даўняя літаратура: ХІ — першая палова ХVІІІ стагоддзя- Мн., 2006.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Тема Родины в творчестве Федора Абрамова ("Пряслины")
Реферат Киевская операция Войска Польского 1920
Реферат Методы работы с массивами на языке BASIC
Реферат Бытовые повести XVII в.
Реферат Навигационный проект перехода судна типа "Днепр" по маршруту Поти-Измир
Реферат Заключение и исполнение договора страхования
Реферат Hitler And World War I Essay Research
Реферат Краткие характеристики экономических регионов России
Реферат Лечебная физкультура при пиелонефрите
Реферат Система функционального компьютерного мониторинга при тяжелой механической травме
Реферат Структурированная кабельная система предприятия
Реферат Аудит основних засобів та нематеріальних активів на прикладі ВАТ "Стахановський вагонобудівний завод"
Реферат Применение неравенств при решении олимпиадных задач
Реферат Бухгалтерский учет операций по кредитному договору
Реферат Страхование как экономическая категория, отличительные признаки и функции страхования