Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Комплексны аналіз публіцыстычных твораў С. Буднага

План
1. Уводзіны
1.1 Агляд літаратурных працпа тэме даследавання
1.2 Мэты і задачы курсавойпрацы
2. Сымон Будны якграмадска-палітычны дзеяч
2.1 Жыццёвы шляхС.Буднага
2.2 С. Будны і беларускаеарыянства
2.3 С. Будны як філолаг
2.4 С. Будны як публіцысті філосаф
Заключэнне
Спіс літаратуры
 

1.Уводзіны
 
1.1Агляд літаратурных прац па тэме даследавання
СымонБудны з’яўляецца адной з самых яркіх асоб эпохі Адраджэння. Час, у які працаваўС. Будны, насычаны культурна-гістарычнымі падзеямі. Эпоха Адраджэння падараваласвету шмат пісьменнікаў, філосафаў, мысліцеляў. Шмат імёнаў назаўсёды засталісяў культуры і гісторыі нашага народа. Змяняецца погляд чалавека на самога сябе іна свет, асоба становіцца ў цэнтры ўвагі, чалавек прыраўноўваецца да Бога… Так,адны гэтыя палажэнні ўжо выклікаюць цікавасць да часу, у які працаваў С.Будны.Разгледзем гэты час падрабязней.
Станаўленнеўласна беларускай культуры звязваецца з імёнамі Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага,Л. Зізанія, М. Сматрыцкага і іншых дзеячаў, якія пісалі на беларускай мове.Большасць з іх у крытыцы рэлігійна- філасофскіх канцэпцый, паняццяў уздымаюццада рацыяналістычнага погляду на свет. Асветнікі змаглі разгледзець у Святым Пісаннірэльнага чалавека з яго ўнутраным светам.
Культурабеларускага народа свабодна прымала дасягненні суседніх народаў. Асімілятыўнаяздольнасць сведчыла пра шматбаковасць і актыўнасць духоўнага развіццябеларускай культуры. Дзейнасць С. Буднага, М. Сматрыцкага, К. Лышчынскага, С.Полацкага і многіх іншых, духоўная думка якіх адносіцца ў роўнай меры дадухоўнай культуры суседніх народаў, пацвярджае не толькі тэзіс, што ў Беларусі заўсёдыбыў вельмі інтэнсіўны працэс узаемадзеяння культур, але і самастойнае значэннефіласофскай думкі ў развіцці гістарычна культурнага працэсу.
Усістэме поглядаў Ф. Скарыны, В. Цяпінскага, С. Буднага, М. Сматрыцкага і іншыхсучаснікаў назіраецца аб’яднанне ідэй еўрапейскай філасофскай думкі зтрадыцыямі і прынцыпамі нацыянальнай культуры і этыкі ў формах то трактоўкі нанароднай мове кананічных тэкстаў, хрысціянскай літаратуры, то палемікі зафіцыйнай ідэалогіяй; то ў далейшым развіцці ідэй гуманізму і рацыяналізму.Само выданне кніг на роднай мове сведчыла пра тое, што нацыянальная тэндэнцыякультуры асэнсавана, сфармулявана і існуе аб’ектыўна, што з ёю лічыццарэлігійна-філасофскі светапогляд, што разам з эканамічнымі і палітычныміфактарамі развіцця грамадства яна вызначае яго гістарычны шлях.
Ф. Скарыназацвердзіў гуманістычныя ідэі. Наследаванне і развіццё яго традыцый ў творчасціС. Буднага і С. Полацкага раскрываюць дэмакратычны характар іх пазіцый.
У С. Буднагаперабольшвае аналітычны падыход. Ён імкнецца да рэстаўрацыі тэкстаў Бібліі,якія, на яго думку, не зусім адпавядалі ісціне, бо перапісчыкі ўносілісуб’ектыўнае ў пераклады.
У 16ст. у Беларусі такім перадавым мысліцелям, як С. Будны, В. Цяпінскі, давялосяпрыцягнуць на свой бок тых, хто каталіцызму проціпастаўляў праваслаўе. Невыпадкова Будны пазбягаў прамой крытыкі праваслаўя, выкрываючы католікаў іпратэстантаў. Ен быў вымушаны шукаць саюзнікаў і сярод беларускіх паноў,спадзеючыся на тое, што яны далучацца да сіл, якія рыхтуюць адпор каталіцызму. Я.Гусу і яго паслядоўнікам удалося цесна звязаць нацыянальна-вызваленчы рух уЧэхіі з антыпапскім і антыфеадальным. Перад Будным жа на гэтым шляху ў Беларусіўзніклі вялікія перашкоды. Ідэя новай, агульнанароднай царквы, якую,несумненна, ён выношваў, кіруючыся выдатным узорам гусітаў, атрымаласвоеасаблівае развіццё.
Гыбокіўплыў на яго погляды аказала выдавецкая дзейнасць беларускага асветнікаФранцыска Скарыны. Будны працягваў і развіваў яго асветніцкія пачынанні. ёнцалкам падзяляў мары вялікага палачаніна аб адукаваным, культурным дзяржаўнымдзеячу. Падобна Скарыне, Будны імкнуўся выкарыстаць найбольш распаўсюджануюкнігу — Біблію як сродак для асветы насельніцтва.
Як і Ф.Скарына, С. Будны адрозніваў натуральны і ўстаноўлены закон. Зыходзячы знатуральнага закону, тлумачачы маральныя асновы жыцця чалавека, Скарына пісаў,што кожны чалавек, які мае розум не захоча цярпець ніякіх дрэнных адносін адіншых людзей.
А С. Будныў свой час пісаў, што чалавек адносіцца да іншых добра таму, што сам хоча ўадказ такіх жа добрых адносін. За паўстагоддзя, якое аддзяляла час дзейнасціСкарыны і Буднага, у Беларусі адбыліся вялікія змены. Усё, аб чым марыўСкарына: распаўсюджанне ведаў на роднай мове, справядлівыя асновы ў кіраваннідзяржавай, сціпласць і высакароднасць духоўных настаўнікаў,— было цяжэйажыццявіць. Нарастаў працэс акаталічвання буйных феадалаў і іх памагатых,зневажаліся любоў да радзімы і законнасць. Ва ўмовах узмацнення рэакцыі Буднамудавялося перагледзець мэты і метады выкарыстання рэлігійных кніг. Калі дляСкарыны святое пісанне заставалася важнейшай зброяй асветы, то ў вачах Буднагане ўсхваленне Старога і Новага запаветаў, а крытыка іх станавілася першачарговайзадачай. Друкаваныя выданні ў руках Буднага ператварыліся ў зброю барацьбы заперагляд ролі рэлігіі ў жыцці грамадства.
Вялікіасветнік беларускага народа Скарына не мог прадбачыць, што ў другой палове XVI ст. перад ягопераемнікамі паўстане вострае пытанне: якім чынам прадухіліць упадакнацыянальнай культуры, што падрыхтоўваўся рукамі феадалаў. ён не мог ведаць,што ў 1562 г. Будны напіша «Катэхізіс», у прадмове да якога ён будзе угаворвацькнязёў не адмаўляцца ад роднай мовы.
Прадаўжаючысправу Скарыны Будны ў вельмі складаных умовах Беларусі той пары шукаесаюзнікаў сярод перадавых польскіх мысліцеляў. Адначасова ён дабіваеццападтрымкі пануючых саслоўяў у разгортванні друкарскай справы і сеткі школ. Енспадзяваўся, што такім чынам зможа павярнуць Беларусь на шлях прагрэсіўнайрэфармацыі.
Аглядлітаратуры па тэме паказаў, што С.Буднаму прысвяціў сваю творчасць Я.І. Парэцкіў сваёй манаграфіі “Сымон Будны”, І.В. Саверчанка таксама ў манаграфіі “СымонБудны – гуманіст і рэфарматар”. С. Буднаму прысвячаў даследаванні С.А. Падокшын.Ён праводзіў паралелі з творчасцю Ф.Скарыны і іншых значных асоб для С. Буднагаў наступных кнігах: “Скорина и Будный”, “Філасофская думка эпохі Адраджэння ўБеларусі: ад Ф. Скарыны да С. Буднага”, “Этычная думка ў культуры Беларусі 16-17стст.”.Шмат артыкулаў напісана пад рэдакцыяй А.С. Майхровіча. У асноўным жа творчасцьС.Буднага разглядаецца аглядава, без грунтоўных даследаванняў ўнутраныхпоглядаў пісьменніка і філосафа. Творчасць звычайна падаецца ў кантэксце тагочасу, у які жыў і працаваў С.Будны.
Павярхоўнаяацэнка дзейнасці С. Буднага тлумачыцца тым, што недастаткова ўвагі ўдзяляеццаяго імкненню да распаўсюджвання крайняга антытрынітарства, непакланення Хрыстуі барацьбе супраць дагматызму.
 
1.2Мэты і задачы курсавой працы
Нанашу думку, не дастаткова звернута ўвагі на публіцыстычныя і філасофскіяпогляды С. Буднага, вартасці манеры пісьма і асаблівасці палемічных твораў.Таму актуальнасць нашай работы заключаецца ў грунтоўным даследаваннівышэй азначаных праблем.
Мэта нашай курсавойработы – комплексны аналіз публіцыстычных твораў С.Буднага. Пастаўленая мэтапатрабуе вырашэння наступных задач:
— прааналізаваць літаратуру па дадзенай тэме;
— разгледзець час, у які працаваў С. Будны;
— азнаёміцца з асобай С.Буднага як публіцыста і філосафа;
— даць характарыстыку асноўным палемічным творам С.Буднага;
— звярнуць увагу на асаблівасці манеры пісьма аўтара.
Развіццёайчыннай этычнай думкі XVI—XVII стст. адбывалася ва ўмовах уздзеяння на гэтыпрацэс такіх гісторыка-культурных з'яў, як Адраджэнне, Рэфармацыя,Контррэфармацыя, Барока. У асноўным гэта ўздзеянне было не паслядоўным, апаралельным. Першынство ў фарміраванні новых маральных уяўленняў на айчыннайглебе належыць Адраджэнню. Знітаваная з Адраджэннем змена светапоглядныхпрынцыпаў выклікала радыкальную перабудову ўяўленняў і каштоўнасцяў маральнайсвядомасці пэўнай часткі грамадства — адукаваных феадалаў, гараджан,інтэлігенцыі і інш. У Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім да гэтайкатэгорыі належалі шматлікія князі, магнаты, шляхціцы, дзеячы царквы,настаунікі, кнігавыдаўцы, юрысты, і г. д. Адной з цэнтральных светапоглядныхустановак Адраджэння з'яўляўся рэнесансавы антрапацэнтрызм, абоканцэпцыя самастойнай каштоўнасці зямнога жыцця, якая садзейнічаласекулярызацыі маральнай свядомасці позняга Сярэднявечча, пераадоленню ў імаскетычнага, рэлігійна-фанатычнага пачатку. Узрастае роля каштоўнасці рэальнагасвету, матэрыяльных даброт, непасрэдна не знітаваных з верай духоўныхкаштоўнасцяў інтэлекту, ведаў, грамадзянскасці, свецкай культуры, фарміруеццаідэя цярпімасці да іншаверства і іншадумства.
Фундаментальнайустаноўкай рэнесансавай свядомасці з'яўляецца таксама трактоўка паняццясвабоды як іманентнай здольнасці чалавека развіваць свае творчыя патэнцыі,пазнаваць свет і самога сябе, пераўтвараць існуючую рэальнасць, выпраўляцьсацыяльна-эканамічнае і духоўна-рэлігійнае жыццё грамадства, яго норавы,уплываць на дзяржаўную палітыку і г. д. Дадзеная ўстаноўка з'явілася зыходнымпунктам развіцця новаеўрапейскага індывідуалізму, адыграўшага значную ролю ўстанаўленні новага светапогляду, новай этыкі.
Традыцыйнае,артадаксальна-сярэднявечнае хрысціянства трактавала свабоду як уласцівуючалавеку пэўную здольнасць духоўнага ўзыходжання да Бога. Свабодаіндывідуальнай волі не адмаўлялася, аднак лічылася недасканалай. Чалавек,згодна афіцыйнаму вучэнню, няздольны выратавацца без дапамогі Боскай ласкі,якая ў сваю чаргу падаецца толькі праз пасрэдніцтва Царквы. Маральнасцьзвязвалася галоўным чынам з выкананнем рэлігійна-царкоўных норм, рытуалаў, а нез самасвядомасцю, свабодным індывідуальным перакананнем чалавека.
Адзначаючыфундаментальную ролю ў рэнесансава-гуманістычным светапоглядзе прынцыпусвабоды, нельга не абысці праблему дыялектыкі свабоды, якая рэальна існавала ўгэтым светапоглядзе, менавіта праблему ператварэння свабоды ў сваюпроцілегласць
Асноватворнайасаблівасцю рэнесансавай свядомасці з'яўляўся натуралізм як прынцыпінтэрпрэтацыі прыродна-сацыяльнай рэальнасці, у тым ліку інтэрпрэтацыі чалавекаі яго духоўнага свету. Рэнесансавыя мысліцелі, аналізуючы маральнае абліччачалавека, імкнуліся вызначыць яго сутнасць пераважна з натуральных фактараў-чалавечага розуму, волі, рэальных матэрыяльных і духоўных інтарэсаў іпатрэбнасцей. У станаўленні чалавечай маралі гуманісты эпохі Адраджэння неадмаўлялі фактараў боскага парадку. Духоўна-маральны свет чалавека трактаваўсяяк сінтэз боскага і натуральнага. Мысліцелі эпохі Адраджэння лічылі, штонатуральная падстава чалавечай сутнасці раўнацэнна яго боскай сутнасці і іхтрэба не супрацьпастаўляць, а імкнуцца гарманізаваць, узгадняць. Аналагічныпогляд на духоўна-маральную натуру чалавека характэрны для Скарыны, Літвіна,Кашуцкага, Волана, Буднага, Цяпінскага, Сапегі і інш.
Вызначальнуюролю ў станаўленні айчыннай этычнай думкі XVI—XVII стст. адыграла Рэфармацыя.Яе асноўныя ідэі прыйшлі на Беларусь не толькі ў лютэранска-кальвінісцкайінтэрпрэтацыі, але і абгрунтоўваліся айчыннымі мысліцелямі, у прыватнасціСкарынам. Агульнымі пастулатамі Рэфармацыі, або пратэстантызму, якія істотнапаўплывалі на духоўнае жыццё еўрапейскага грамадства і перш за ўсё на маральнуюсвядомасць, з'яўляліся наступныя. Перш за ўсё гэта зварот да першаасновыхрысціянства — вучэння прарокаў і агюсталаў. На гэтай падставе адзінымаўтарытэтам ў справе выратавання, пытаннях веры і царкоўнага жыцця абвяшчаласяСлова Божае, або Свяшчэннае Пісанне. У той жа час абвяргаўся бясспрэчныаўтарытэт царкоўнага Падання, або твораў айцоў царквы, багасловаў, пастаноўУсяленскіх сабораў. Кожнаму веруючамў надавалася права тлумачыць СвяшчэннаеПісанне ў адпаведнасці са сваім разуменнем. Асноватворны прынцып выключнасціаўтарытэтў Свяшчэннага Пісання і асабістых адносін чалавека з Богам, на думкуідэолагаў Рэфармацыі, павінен быў радыкальна аднавіць хрысціянскае веравучэннеі царкоўны лад. Прынцып рэлігійнага індывідўалізмў быў замацаваны ў лютэраўскімвучэнні аб апраўданні, або выратаванні чалавека адзінай верай, якая залежыцьперш за ўсё ад Бога. Што тычыцца спраў, то яны ў выратаванні не маюць ніякагазначэння.
Кіруючысявышэйадзначанымі пастулатамі, Лютэр адмовіўся ад традыцыйнага вучэння праЦаркву і царкоўную іерархію. Сапраўдная царква — гэта духоўнае грамадства,аб'яднанае адзінствам надзеі, любові, веры у Ісуса Хрыста і яго вучэнне. Угэтай сувязі абвяшчаецца непатрэбнасць асобнай царкоўнай ісрархіі. Святарства нез'яўляецца прывілеяй выбраных, усе веруючыя хрысціяне праз хрышчэнне маюцьправа быць святарамі, прапаведаванаць Слова Божае і адпраўляць таінствы. Уадрозненне ад католікаў і праваслаўных пратэстанты гракгуюць гаінсіі не якрэальнае, а як сімвалічнае ўзасмад:ісяннс з Богам. У прыватнасці, прычасце — гэта не сапраўдныя цела і кроў Хрыстова, а толькі іх выява, знак, сімвал. Зусіх таенстваў Лютэр пакінуў толькі хрышченне і прычашчэнне. Адмаўлялісямалітвы за нябожчыкаў і хадатайніцтва святых.
Пратэстантызмузняў на новую вышыню аўтарытэт Ісуса Хрыста, сцвярджаючы праз яго значэннечалавечай асобы, незалежна ад яе сацыяльнага, маёмаснага або ін-тэлектуальнагастатуса, адлюстроўваючы настроі дэмакратычных пластоў феадальнага грамадства.
Кальвінрадыкалізаваў пратэстаныкае вучэнне, высунуўшы палажэнне пра безумоўнае прадвызначэннечалавечага лёсу. Згодна гэтаму палажэнню, Бог навечна вызначыў адных людзей давыратавання, а іншых да пагібелі. незалежна ад іх волі, учынкаў, заслуг.Прадвызначаныя да выратавання складаюць невялікую групу выбраных Богам люлзей.Гэтае рашэнне Бога недаступнае для розуму чалавека. У сваю чаргу ніякіянамаганні не ў стане выратаваць тых, хто прадвызначаны да вечнай пагібелі. Уадрозненне ад праваслаўных, якія лічаць, што Боская ласка не распаўсюджваеццана людей безумоўна, але ў'згадняецца з іх свабодай, маральнасцю, учынкамі,кальвіністы вучаць аб безумоўнай уладзе Боскай ласкі ў адносінах да чалавека.Кальвінізм па сутнасці адмаўляе свабоду чалавечай волі. Асноўнай формайцаркоўнай арганізацыі кальвінізму з'яўляецца абшчына на чале з прасвітарам, яківыбіраецца вернікамі. Некалькі абшчын аб'ядноўваюцца ў больш буйныя адзінкі.Пасада епіскапа не прадугледжана. Богаслужэнне зводзіцца да малітвы, казання(пропаведзі) прасвітара, спеваў псалмоў і г. д. У цэлым кальвінісцкаяарганізацыя мае дэмакратычны, рэспубліканскі характар.
Побачз адносна памяркоўнай лютэранскай, катьвінісцкай і іншымі фарміраваласярадыкальная Рэфармацыя, атрымаўшая ў Беларусі назву спачатку антытрынітарызму, апотым сацыніянства. У вучэнні гэтых напрамкаў прасочваецца тэндэнцыярэабілітацыі чалавечай свабоды, ў першую чаргу свабоды маральнай.
Рэфармацыяяк памяркоўная, так і радыкальная адыграла істотную ролю ў станаўленні новагасветапогляду і аднаўленні маральнай свядомасці. Вялікая роля пратэстантызму ўстанаўленні індывідуалістычнай, раннебуржуазнай свядомасці, палітычнай дактрыныноваеўрапейскага лібералізму і дэмакратыі і, нарэшце, новай маральнайсвядомасці адзначаецца сучаснымі рускімі філосафамі. Згодна каталіцкай і праваслаўнайдактрыне, выратавацца, або атрымаць вечнае шчаслівае жыццё, чалавек можа толькіпраз царкву і яе служыцеляў. Для выратавання неабходны толькі вера, маральнаежыццё, але і выкананне фармальных царкоўных правіл: рэгулярнага наведванняцарквы, споведзі, прычашчэння, адпушчэння грахоў і г. д. Прычым прыярытэтамкарысталіся менавіта фармальныя ўчынкі. У рэшце рэшт у каталіцтве гэта прывялода этычнага цынізму, калі «шлях у рай», г. зн. царкоўнае адпушчэнне ўсіх, наватсамых цяжкіх, грахоў стала магчымым атрымаць пры дапамозе пакупкі індульгенцый.
Якадзначалася, пратэстанцкія тэолагі радыкальна перагледзелі праблему выратаванняў хрысціянскім веравучэнні. Выратаванне не заслуга, а Боская міласць, адвольныдар Божы. Тым самым пазбаўляўся сэнсу рэлігійна-царкоўны фармалізм, які вельмічаста быў паказны. Асноўнае, што патрэбна, каб спадзявацца на выратаванне, — гэта вера ў збавіцельную ахвяру Ісуса Хрыста. Усё астатняе дасягаецца празмаральнае жыццё і перш за ўсё ў выніку добрасумленнага выканання свайгопаўсядзённага, прафесійнага і грамадскага абавязку, настойлівай працы. Менавітаў свецкай, мірскай дзейнасці чалавек павінен быць максімальна актыўным,імкнуцца да ідэалу. Як паводзіць сябе, чалавек павінен перш за ўсё раіцца сасваёй маральнай інтуіцыяй, сумленнем. Чалавеку не патрэбны нейкія знешніяпрадпісанні, пасрэдніцтва святароў, нават філасофская мудрасць. Маральнаерашэнне, якое чалавек прымае, адпавядае яго магчымасцям, духоўным і фізічнымсілам. Як бы чалавек ні стараўся, яно ўсё роўна далёкае ад ідэалу. Рэальныяўчынкі чалавека заўсёды змяшчаюць у сабе элемент маральнага кампрамісу. Такімпадыходам да дзейнасці чалавека сцвярджалася, па-першае, індывідуальная,маральная свабода чалавека, па-другое, яго асабістая адказнасць за свае ўчынкі.
Ліберальна-дэмакратычныхарактар мела пратэстанцкая канцэпцыя адносін царквы да грамадства і дзяржавы.Як ужо адзначалася, царква трактавалася пратэстантамі як хаўрус веруючых,аб'яднаных евангельскім вучэннем і таінствамі хрышчэння і прычашчэння.Служыцелі царквы не ўяўляюць асобнай, прывілеяванай іерархіі, яны раўназначныяміранам. Больш таго, міране маюць права як выбіраць, так і змяшчаць святароў. Угэтай акцыі былі закладзены элементы будучага рэспубліканізму. Рэфарматары ўасноўным з'яўляліся прыхільнікамі неўмяшання царкны ў справы дзяржавы. У той жачас яны лічылі, што дзяржава мае права ўмешвацца ў царкоўныя снравы. Аднак, надумку рэфарматараў, царква таксама можа прад'яўляць дзяржаве пэўныя прэтэнзіі, карэкціравацьяе дзейінасць, якая не адпавядае боскаму закону. Кальвін, таксама, як ібеларускія рэфарматары (С. Будны, В. Цяпінскі, Якуб з Калімаўкі іінш.), прэдпісваў не падпарадкоўвацца ўладзе, якая дзейнічае насуперак Богу.
Аднаку кальвінізме ідэя залежнасці і падпарадкавання дзяржавы царкоўным прадпісаннямпе з'яўляецца тэакратыяй у яе традыцыйным, сярэднявечным выглядзе, а хутчэй заўсё дэмакратыяй, таму што царква ў пратэстанцкім разуменні — гэта адзінынарод, аб'яднаны евангельскім вучэннем, г. зн. пераважна міране, і дзяржавапавінна падпарадкоўвацца народу. Менавіта ў пратэстантызме нарадзілася ідэянароднага суверэнітэту. Другая палітыная ідэя, якая сфарміравалася ва ўлонніРэфармацыі — гэта ідэя вяршэнства закону.
Такімчынам, прадпрынятая ідэолагамі пратэстантызму рэформа рэлігійнагасветапогляду абумовіла змену ўстановак асобы. Чалавек арыентаваўся не навырашэнне абстрактных, рэлігійна-метафізічных праблем, а пераважна на рэальныя,зямныя справы — працу, сям'ю, побыт, духоўнамаральнае самаўдасканаленне.Дарэчы, гэта арыентацыя добра прасочваецца ў Нясвіжскім «Катэхізісе»1562 г. У межах пратэстанцкага светапогляду фарміраваўся новы духоўны тыпчалавека, які ўсведамляе адказнасць за сваю справу, імкнецца да поспеху ў сваёйпрафесіі і дзейнасці, чалавска разважлівага, памяркоўнага, цярпімага,сумленнага, працавітага, свабодалюбівага. Карацей кажучы, у межахпратэстанцкага вучэння сфарміраваўся тып асобы новай еўрапейскай цывілізацыі,капі-талістычнага грамадства. Пратэстантызм зводам сваіх рэлігійных і маральныхустановак санкцыянаваў капіталістычную прадпрымальніцкую дзейнасць. У якасцівышэйшай каштоўнасці жыцця чалавека ён абвясціў працу — працу рамесніка, купца,селяніна, інтэлігента, гаспадарчую працу на дзяржаўнай ніве чыноўніка і наваткараля. 3 пратэстантызмам знітаваны ўзрастанне адукаванасці і культурнагаўзроўню гра-мадства (кожны галава сям'і павінен быць пісьменным, умець чытацьБіблію і тлумачыць яе сваім блізкім), развіццё сістэмы школьнай адукацыі.Адсюль не цяжка зда-гадацца, што менавіта рэфарматарская інтэнцыя заахвоцілаСкарыну перакласці і надрукаваць Біблію для простых людзей. Значную ролюадыграла Рэфармацыя ў развіцці беларускай культуры і нацыянальнайсамасвядомасці.
Контррэфармацыя, якая ў ЗаходняйЕўропе пачалася ўжо ў першай палове XVI ст., у Вялікім княстве Літоўскім сваюдзейнасць актывізавала толькі на пачатку 70-х гадоў XVI ст. У 1569 г. пазапрашэнні каталіцкага біскупа Валер'яна Пратасевіча ў Вільню прыбыла першаягрупа езуітаў. У 1574 г. была створана асобная езуіцкая правінцыя, у якуюўвайшлі Польшча і ВКЛ. Асмоўным зместам контр-рэфармацыйнай дзейнасці езуітаўбыло схіленне да каталіцтва прадстаўнікоў буйных магнацка-шляхецкіхпратэс-танцкіх фамілій, моладзі, арганізацыя шырокай сеткі наву-чальныхустаноў, уплыў на ўладу і перш за ўсё на караля, дзяржаўную палітыку і г. д.Менавіта пры падтрымцы буй-ных феадалаў, католікаў, дзяржаўных чыноўнікаў,караля езуітам на працягу другой паловы XVI—XVII ст. удалося за-няцьпануючае палажэнне ва ўсіх вядучых сферах духоўна-га жыцця Ірамадства. Адной закцый Контррэфармацыі на беларуска-ўкраінскіх землях з'яўлялася царкоўная унія.
Найбольшзначным вынікам контррэфармацыйнай дзейнасці з'яўлялася згалінаваная сістэмаезуіцкіх калегіумаў на чале з Віленскім універсітэтам, заснаваным у 1578 г.Сярод іншых дысцыплін тут выкладалася этыка.
Рэфармацыяне толькі спрыяла развіццю нацыянальнай культуры народаў, дэмакратызацыі асветыі ўсяго інтэлектуальнага жыцця, але і ўзмацніла раскол грамадства паканфесійнаму прынцыпу, распальвала рэлігійную барацьбу, аслабляючы тым самымнацыянальна-вызваленчую барацьбу.
Падрываючыцаркоўныя інстытуты, рэфарматары зрабілі ў пэўнай ступені і пазітыўную длярэлігіі, царквы справу: яны ўзмацнілі веру, адрадзілі значэнне прынцыпутэацэнтрызму, што ў сваю чаргу выкарыстала Контррэфармацыя для ўзмацнен-я сваіхідэалагічна-філасофскіх пазіцый. Выціснутыя на перыферыю інтэлектуальнага жыццяў эпоху Адраджэння, схаластычныя традыцыі аднаўляюцца ў эпоху Контррэфармацыіва універсітэтах, літаратуры, філасофіі. Най больш інтэнсіўна працэс рэанімацыісхаластычнай культуры адбываецца ў Іспаніі і Партугаліі, робячыся ідэалагічнайзброяй каталіцкай царквы ў яе экспансіі ў прававыя краіны. Захаваўшы прынцыпсінтэзу тэалогіі і рацыяналізму, яна перабудоўваецца, выкарыстоўваючы ідэіеўрапейскай навукі XV—XVII стст.
Контррэфармацыявыкарыстоўвае духоўна-культурныя здабыткі Рэфармацыі і Адра-джэння: новыяпедагагічныя ідэі, пераклады і крытычна-філалагічнае даследаванне Бібліі.
Уперыяд Контррэфармацыі адбыўся вялікі сінтэз папярэдніх культур, які абумовіўутварэнне новага тыпу светапогляду, філасофскай культуры, у якім былізацікаўлены і тэолагі, і філосафы, і прыродазнаўцы, і літаратары, і мастакі.Гэты сінтэз, у выніку якога і сфарміравалася культура Барока, ахапіў усе еўрапейскіякраіны, паўплываў на культуру большасці народаў еўрапейскага кантынента. Хоцьхраналагічна Барока супадае з Контррэфармацыяй і шэраг даследчыкаў разглядаюцьБарока як філасофска-светапоглядную выяву Контррэфармацыі, па сваёй сутнасцігэтыя культурна-гістарычныя з'явы не тоесныя. Ідэалагічная сутнасцьКонтррэфармацыі знітавана з адраджэннем ролі і значэня царквы ў грамадстве,тэалагізму і схаластыкі ў інтэлектуальным жыцці, ідэалогія гэта была толькіадным з кампанентаў складанай сінтэтычнай цэласнасці, якой з'яў-лялася Барока.
Развіццёэтычнай думкі Беларусі канца ХVІ-ХVII ст.адбыалася ў кантэксце станаўлення айчыннайкультуры Барока, якая прапаноўвала грамадству адметны ад Рэнесансу погляд насвет, грамадства, чалавека. Культура і светапогляд Барока існавалі,узасмадзейнічалі і сінтэзаваліся з сярэднявечнай і рэнесансавай культурай,светапоглядам, ідэямі Рэфармацыі і Контррэфармацыі. У адрозненне ад Адраджэннябарочны светапогляд успрымаў свет, чалавека як адзінства супрацьлегласцей — зямнога і нябеснага, матэрыяльнага і ідэальнага, святога і грэшнага, маральнагаі амаральнага, прыгожага і агіднага і г. д. Характэрны для Сярэднявеччасімвалічны прынцып інтэрпрэтацыі рэчаіснасці спалучаецца з натуралістычным,рэнесансавым. Барочная культура, філасофія, этыка, мастацтва бы-лі арыентаваныпераважна рацыяналістычна — павучаць, выхоўваць, папярэджваць чалавека, — — уіх набываў усё большую значнасць навуковы кампанент. Разам з тымра-цыяналістычны барочны светапогляд спалучаўся з містыкай, магіяй. Барочнаякультура, філасофія, мастацтва імкнуцца быць зразумелымі шырокаму,дэмакратычнаму чытачу, гледачу, суб'екту ўспрымання, яны актыўна і інтэнсіўнаўзаемадзейнічаюць з народнай, у прыватнасці гарадской, культурай, літаратурай,светапоглядам дэмакратычных пластоў грамадства. У сваю чаргу дадзенаяакалічнасць стыму-лявала развіццё нацыянальнага кампанента ў культуры,літаратуры, мастацтве Барока. Агульнаеўрапейскі характар культуры Барокаўмацоўваў сувязі айчыннага духоўнага жыцця з культурай іншых народаў. Барока,адраджаючы некаторыя культурныя з'явы Сярэднявечча, прыстасоўвала іх да ўмоўсучаснага гісторыка-культурнага кантэксту. Культура, мастацтва Барокавыкарыстоўваліся Контррэфармацыяй у сваіх рэлігійна-царкоўных, а таксамаса-цыяльна-прапагандысцкіх мэтах. У барацьбе з Рэфармацыяй барочная раскошакаталіцкіх храмаў супрацьстаяла аскетызму пратэстанцкіх збораў, сціпласці іхабрадаў што павінна было прыцягнуць ў іх не толькі шляхту, але і паспаліты люд.Філасофска-мастацкая,рытарычна-паэтычная сістэма барочнай тэорыі, выпрацаванай у асноўным езуітамі,павінна была служыць уніфікацыі культуры, духоўнага жыцця грамадства,падпарадкаванню індывідуальнай свядомасці мэтам Контррэфармацыі, выпрацоўцыадзінай нарматыўнай філасофскай, этычнай, палітычнай, эстэтычнай дактрыны,абавязковай для ўсіх дзеячаў культуры.
Умастацка-светапогляднай культуры Барока, у тым ліку Беларусі, шырокавыкарыстоўвалася эмблематыка. Эмблематыка, або своеасаблівымастацка-светапоглядны іерогліф, складалася звычайна з выявы, надпісу, абодэвіза, і вершаванай эпіграмы. У беларускай культуры былі шырока распаўсюджаныэпіграмы на гербы буйных феадалаў. Вучоныя нават адзначаюць своеасаблівуюэмблемаманію, якая ахапіла Беларусь і Украіну з пачатку XVII ст.
КультураБарока, барочны светапогляд істотна паўплывалі на маральную свядомасць чалавекаі грамадства канца XVI — XVII ст. У айчыннай літаратуры гэтага перыяду.грамадскай і філасофска-этычнай думцы сцвярджаецца і ўсталёўваецца ідэалэнергічнага, дзейнага, практычнага чалавека, што мы, напрыклад, наглядаем утворах Ю. Ламанеўскага і Сімяона Полацкага. Асуджаецца бяздзеннасць. лянота,грамадская абыякавасць, ухваляецца працавітасць не толькі ў асобе рамесніка,селяніна, інтэлігента. але і шляхціца і нават самога караля. Сцвярджаеццадумка: якое б месца ні належала чалавеку ў грамадстве, якой бы прафесіяй ён нізаймаўся, на якой пасадзе б ні сядзеў -ён павінен добрасумленна адносіцца дасваёй працы. сваіх грамадскіх і дзяржаўных абавязкаў. Бог любіць і да-памагаелюдзям дзейным, энергічным, працавітым — гэты дэвіз кальвінісцкай этыкі глыбоказамацаваўся ў маральнай свядомасці людзей XVII ст. Дынамізм становіццаасноватворным, універсальным прынцыпам «маральнага кодэкса» чалавека XVII ст.
Беларускіягарады ўжо ў XVI ст. становяцца цэнтрамі развітой рамеснай вытворчасці іажыўленага гандлю, складанага сацыяльна-палітычнага і кўльтурнага жыцця. Аднымз паказчыкаў гэтага з'яўлялася колькасць рамесных прафесій, напрыклад, уПолацку іх налічвалася каля 50. Адмысловыя майстры стваралі ўсё неабходнае дляграмадства: прылады працы, вопратку, абутак, посуд, жыллё, зброю, будавалі іўпрыгожвалі замкі, цэрквы, касцёлы, ратушы, выраблялі паперу, друкавалі іафармлялі кнігі. Неабходнасць рэгулявання вытворчай дзейнасці і барацьбы зфеадаламі прымушала рамеснікаў аб'ядноўвацца ў цэхі, якія пачалі ўзнікаць наБеларусі ў сярэ-дзіне XVI ст. Крыніцы збераглі ўпамінанно аб 112 такіхцэхах у 16 гарадах Беларус. Беларускія купцы збывалі свае тавары не толькі наўнутраным рынку, але і здзяйснялі вельмі інтэнсіўныя знешнегандлёвыя аперацыі згарадамі Расіі (Ноўгарад, Пскоў, Смаленск, Цвер, Масква), Украіны (Кіеў, Львоў,Пе-рамышль), Польшчы (Варшава, Кракаў, Тарунь, Гданьск, По.чпань, Лгоблін),Прыбалтыкі (Рыга), а таксама пранікалі ў Турцыю, Румынію, Малдавію, праз ІІольскіягарады і Рыгу падтрымлівалі гандаль з Заходняй Еўропай. Яны прывозілі нарадзіму но толькі дарагое сукно, віно, зброю, ало і кнігі антычныхпісьменнікаў, еўрапейскіх гуманістаў і рэфарматараў. 3 купецкімі караванамімоладзь Вялікага княства Літоўскага, у тым ліку і Беларусі, выязджала на вучобува універсітэты Кракава, Прагі, Балонні, Лейпцыга, Вітэнберга, Кёнігсберга іінш.
Угарадах жылі таксама феадалы і прадстаўнікі вышэйшага духавенства. Ім належалачастка гарадской тэрыторыі, жыхары якой не былі падсудныя магістрату, азнаходзіліся пад юрысдыкцыяй феадалаў.
3канца XIV і на працягу наступных стагоддзяў беларускія гарадыдамагаюцца самакіравання на аснове магдэбургскага права. Да іх ліку належацьБрэст (1390 г.), Гродна (1391 г.), Слудк (1441 г.), Полацк (1498 г.), Мінск(1499 г.), Магілёў (1561 г.), Віцебск (1597 г.) і інш. Замацаванне эканамічнагаі сацыяльна-палітычнага становішча гараджан непазбежна аб-вастрала іх адносіныз феадаламі. Развіццё таварна-грашовых адносін у нейкай меры вяло да «абуржуажвання»часткі шляхты. Грамадскае быццё гараджан рабіла іх найбольш яскравымівыразнікамі працэсу фарміравання сацыяльнай і нацыянальнай самасвядомасці.Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя формы развітога гарадскога жыцця абумовілінаяўнасць у грамадскай самасвядомасці гараджан раннебуржуазных тэндэнцый,эле-ментаў юрыдычнага светапогляду (ідэя прававога грамадства і дзяржавы,«натуральнага права», «агульнага дабра» і да т. п.).
Угарадскім асяроддзі расце прэстыж адукацыі, ведаў, духоўных каштоўнасцей.Некаторыя багатыя гараджане пачынаюць выступаць у ролі мецэнатаў: садзейнічаюцьарганізацыі школ, кнігадрукавання. Менавіта гарадское асяроддзе вылучыла аднагоз найбольш выдатных айчынных дзеячаў эпохі Адраджэння — Францыска Скарыну.З'яўленне такой асобы ў гісторыі беларускай культуры, філасофска-грамадскайдумкі магчыма было толькі ва ўмовах развітога горада. Выдавецкая дзейнасцьСкарыны ў Празе і Вільні ажыццяўлялася пры фінансавым садзейнічанні багатыхвіленскіх гараджан-беларусаў. Імкненне да сацыяльнай справядлівасці ізаконнасці, павага да чалавека і высокае разуменне грамадскага абавязку,зацвярджэнне роднай мовы і культуры, глыбокае пачуццё любові да ра-дзімы,заклік да пазнання свету, асветніцтва народа — усе гэтыя рысырэнесансна-гуманістычнага светаногляду Скарыны ў значнай меры з'яўлялісяпараджэннем развітога беларускага го-рада.
Сацыяльнынастрой і імкненні ідэолагаў-гараджан сутыкаліся з мэтамі і задачамі выразнікаўінтарэсаў перадавой часткі шляхты (М. Літвін, С. Будны, Л. Волан, М. Огрыйкоўскіі інпі.). Яны абгрунтоўвалі праграму шырокага грамадскага рэфарміравання, штомела уплыў на феадальныя вярхі і ўрад. Былі праведзены рэформы, якіясадзейнічалі аздараўленню грамадска-дзяржаўнага арганізма Вялікага княстваЛітоўскага. На працягу XVI ст. мэтанакіра-вана ажыццяўляўся працэсудасканалення заканадаўстна, былі створаны тры Статуты, якія з'яўлялісяасноўным кодэксам феадальнага права. Статуты Вялікага княства Літоўскага 1529,1566, 1588 гг. замацавалі класавае панаванне і прывілеі феадалаў, прыгоннуюсістэму ў вёсцы. Разам з тым яны мелі вялікае значэнне для грамадства ў цэлым.У краіне ўводзілася адзінае права, абавязковае для ўсіх саслоўяў, абмяжоўваласяфеадальнае самавольства, у нейкай меры ставілася пад абарону закона жыццё імаёмасць рамеснікаў, гандляроў і сялян, абвяшчаліся некаторыя свабоды (свабодаверавызнання, права выязду за мяжу і інш.). У Статутах атрымалі адлюстраваннефіласофска-ідэалагічныя павевы эпохі Адраджэння, ідэі прававога грамадства,сфармуляваныя ў прадмовах да трэцяга Статута Вялікага княства Літоўскага (1588)яго галоўным рэдактарам Львом Іванавічам Сапегам.
Значныўплыў на фарміраванне рэнесансна-гуманістычных ідэй і канцэпцый у Беларусіаказвала сацыяльная барацьба ў вёсцы. Эксплуатацыя і запрыгоньванне выклікалі супраціўленнесялян, якое рэзка ўзмацнілася ў канцы XVI—XVII ст. Пад уздзеяннем гэтага фарміраваласярадыкальнае сацыяльна-філасофскае вучэнне народных ідэолагаў. Праблемафеадальна-нрыгонных адносін стала прадметам вострых дыскусій у грамадскай думцыБеларусі, асабліва ў 60—80-я гады XVI ст.
Вялікаекняства Літоўскае было шматнацыянальнай і шматрэлігійнай дзяржавай. Ў асноўнымжа яго насялялі беларусы і ўкраінцы праваслаўнага веравызнання. Пасля Крэўскайуніі (1385 г.) у беларуска-ўкраінскія землі пранікае каталіцызм і паступовазаваёўвае там адну пазіцыю за другой. З сярэдзіны XVI ст. у сувязі зактывізацыяй рэфармацыйнага руху ў Беларусі, літве і на Украіне зацвярджаюццапратэстантызм, галоўным чынам у форме кальвінізму і антытрынітарызму.Пратэстантызм часова вывеў з праваслаўных і каталіцкіх шэрагаў некаторую часткубеларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх феадалаў, гараджан, нязначную частку сялян.Аднак у канцы XVI — пачатку XVII ст. напалоханыя ўзмоцненым антыфеадальным інацыянальна-рэлігійным рухам, радыкалізмам Рэфармацыі большасць феадалаўразрываюць з пратэстантызмам і пераходзядь у каталіцызм.
Прагрэсіруючырадыкалізм Рэфармацыі, Лівонская вайна і іншыя ўнутраныя і знешнепалітычныяабставіны паставілі перад беларускімі, літоўскімі і польскімі феадаламі пытаннеаб умацаванні сваіх сацыяльных і ідэалагічных пазіцый, кансалідацыі класавыхсіл на аснове каталіцызму. Яны абумовілі актывізацыю дзейнасці каталіцкайцарквы і яо авангарда — ордэна езуітаў, узначальваемых і накіроўваемыхВатыканам. Феадальна-каталіцкая рэакцыя імкнулася замацаваць існуючыяса-цыяльна-зканамічныя парадкі, палажыць канец рэфармацыйна-гуманістычнамуруху, антыфрадальным выступленням народных нізоў, кансерваваць традыцыйныярэлігійна-ідэалагічныя і царкоўныя інстытуты, прывязаць боларускія, украінскія,літоўскія землі да каталіцкай Польшчы, адарваць іх ад усходнеславянскагарэгіёна, разбурыць узаемасувязі беларускага і ўкраінскага народаў з брацкімрускім народам, якія склаліся генетычна і гістарычна, акаталічыць, паланізавацьі ў канчат-ковым выніку дэнацыяналізаваць беларусаў і ўкраінцаў. На працягудругой наловы XVI—XVII ст. езуіты пры падтрымцы каралёў і феадалаў даволі паспяховаспрабуюць зацвердзіцца ў Вялікім княствс Літоўскім эканамічна і сацыяльна,узяць у свае рукі ўсе сродкі культурна-ідзалагічнага ўздзеяння, і перш за ўсёадукацыю, падпарадкаваць сабе друкарні, устанавіць строгую цэнзуру друку і г.д.
Сродкамзацвярджэння ўплыву Ватыкана ў беларуска-ўкраінскіх землях і далейшагапранікнення на Усход была абрана унія праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, якаяразглядалася ідэолагамі феадальна-каталіцкай рэакцыі як пераходны этап дакаталіцызму. Ініцыятарамі і арганізатарамі яе выступілі асобныя прадстаўніківышэйшага праваслаўнага духавенства. Іх падтрымлівала частка феадалаў. Супрацьуніі была рашуча пастроена асноўная маса гараджан і сялян, а таксама, асабліваз першых часоў, многія феадалы, шырокія колы духавенства. Увядзенне уніі былоабвешчана ў 1596 г. на царкоўным саборы ў Брэсце ва ўмовах, якія ўсё большабвастраліся сацыяльна-рэлігійнай барацьбой. Праваднікі уніі спрабаваліпераканаць у тым, што яна мае выключна царкоўны характар і павінна пакончыць уВялікім княствам Літоўскім з варожасцю паміж прыхільнікамі праваслаўнага ікаталіцкага веравызнання. Аднак унія ўводзілася гвалтоўнымі сродкамі, штовельмі яскрава паказалі ў сваіх творах сучаснікі, беларускія і ўкраінскіяпісьменнікі-палемісты канца XVI—XVIII ст. Не толькі прыгняталася рэлігійная свабодаправаслаўных беларускіх і ўкраінскіх гараджан і сялян, але і ўсяляк ушчамлялісяіх сацыяльна-эканамічныя інтарэсы, нацыянальная і чалавечая годнасць.Правядзенне ў жыццё уніі паклала пачатак наступу феадальна-каталіцкай рэакцыіна нацыянальную беларускую і ўкраінскую культуру, палітыцы паланізацыі.
Увядзеннеуніі сустрэла рашучае супраціўленне самых шырокіх слаёў беларуска-ўкраінскагаграмадства. У барацьбу супраць уніі і ваяўнічага каталіцызму спачаткуўключыліся патрыятычна настроеныя прадстаўнікі пануючага класа, аднак, калі янапачала нерарастаць у нацыянальна-вызваленчы рух і прымаць усё больш выразныантыфеадальны характар, шляхі патрыятычна настроеных феадалаў і працоўных масразышліся. Феадалы ў канчатковым выніку здрадзілі руху, аддалі перавагукласавым і саслоўным прывілеям, прыносячы ў ахвяру інтарэсы рэлігіі продкаў,радзімы, нацыянальнай культуры.
Стойкаесупраціўленне уніяцкай палітыцы і ў цэлым феадальна-каталіцкай рэакцыі аказалібеларускія і ўкраінскія гараджане і сяляне. Прычым іх барацьба супраць уніі ікаталіцызму насіла не толькі рэлігійны, але і сацыяльна-класавы,нацыянальна-культурны характар. Вялікую ролю ў антыуніяцкай барацьбе беларускіхі ўкраінскіх гара-джан і сялян другой паловы XVI—XVII ст. адыграліправаслаўныя брацтвы. Узнікшы ў другой палове XVI ст., ужо ў 80— 90-я гадыXVI ст. яныператвараюцца ў даволі масавыя арганізацыі, у якіх разам з гараджанаміўдзельнічаюць патрыятычна настроеныя прадстаўнікі духавенства і шляхты. Нанрацягу другой паловы XVI — першай паловы XVII ст. брацтвы ўтвараюцца ўБрэсце, Львове, Вільні, Гродне, Віцебску, Мінску, Магілёве, Кіевс, Полацку,Оршы, Слуцку і іншых гарадах. Як патрыятычныя грамадскія арганізацыі брацтвывыступалі за абміршчэнне і выпраўлене царкоўнага жыцця, развіццё нацыянальныхбеларуска-ўкраінскіх культурных формаў, супраць уніі, контррэфармацыі, калабарацыянісцкайпалітыкі праваслаўных царкоўных іерархаў і феадалаў і г. д. У брацкім асяроддзіфарміруецца светапогляд прагрэсіўных праваслаўных грамадскіх і культурныхдзеячаў, якія аказваюцца ў апазіцыі да афіцыйнага курсу кіраўнічых вярхоўправаслаўя, абгрунтоўваюць праграму далучэння шырокіх мас насельніцтва, і ўпершую чаргу гараджан, да свецкай адукацыі. 3 гэтага кола выходзілі рэктары інастаўнікі брацкіх школ, аўтары і выдаўцы падручнікаў, папулярныхрэлігійна-філасофскіх сачыненняў, палемічных трактатаў. Дзейнасць праваслаўныхбрацтваў не абмяжоўвался абнаўленча-рэлігійнымі і культурна-адукацыйнымізадачамі. У шэрагу выпадкаў яны з'яўляліся выразнікамі сацыяльна-палітычнайапазіцыі гараджан феадальнаму ладу і яго ідэалогіі. Усё гэта дае падставунекаторым даследчыкам сцвярджаць, што ў ідэалогіі і дзейнасці брацтваў існавалі рэфармацыйна-гуманістычныя тэндэнцыі.
Дынамічнаеграмадскае жыццё Беларусі XVI—XVII стст. істотна ўплывала на фарміраванне духоўнайкультуры, філа-софскай і сацыяльна-палітычнай думкі. Сведчаннем гістарычнагапрагрэсу Беларусі ў гэтую эпоху з' яўляецца секулярыза-цыя духоўнага жыццяграмадства, развіццё адукацыі, кігадрукавання, ажыўлены імпарт разнастайнайкніжнай прадукцыі з-за мяжы і камплектаванне бібліятэк, мецэнатства і стварэннегуманістычных таварыстваў, цікаўнасць да антычнай культуры, развіццёгістарыяграфіі, літаратуры, мастацтва, філасофскай і грамадска-палітычнайдумкі. Адным з крытэрыяў прагрэсу ў гэты перыяд з'яўляецца працэсдэмакратызацыі культуры, па-шырэнне сацыяльнай базы духоўнай вытворчасці, штобыло. Характар і змест кніжнай прадукцыі, палігра-фічны ўзровень і мастацкаеафармленне кніг гавораць аб даволі прыкметных праявах Адраджэння ў культурыБеларусі і Літвы XVI — пачатку XVII ст.
Напрацягу XVI—XVII стст. у Бсларусь рознымі шляхамі паступалі кнігі з-за мяжы, уасноўным з краін Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. Іх прывозілі магнаты, шляхта,багатыя купцы. Некаторыя гараджане, шляхціцы і асабліва магнаты камплектуюцьпрыватныя бібліятэкі. Асабліва трэба адзначыць радзівілаўскую бібліятэку ўНясвіжы, бібліятэку Жыгімонта Аўгуста ў Вільні, кнігасховішчы князеў Слуцкіх,Хадкевічаў і інў. Акрамя прыватных, на тэрыторыі Беларусі і Літвы існаваліцаркоўныя, манастырскія, школьныя бібліятэкі. Сярод кніг значнае месца займалісачыненні антычных аўтараў. Былі прадстаўлены кнігі мысліцеляў эпохіАдраджэння, гуманістаў і рэфармацыійных дзеячаў.
Значныўплыў на фарміраванне духоўнага жыцця Вялікага княства Літоўскага і, упрыватнасці, Беларусі аказвала антычная культура. Гэта выяўлялася ўдаволі шырокім распаўсюджанні кніг антычных аўтараў; перакладах з каментарыяміарыгінальных творау, імкненні да папулярызацыі філасофска-этычнык ідэйстаражытнікаў; вывучанні лацінскай і старажытнаграчаскай моў, элементаўантычнай філасофіі, гісторыі, літаратуры ў школах; насычэнні арыгінальныхтвораў ідэямі, цытатамі, вобразамі, імёнамі антычных пісьменнікаў; багатымупляценні атрыбутаў культурна-мысліцельнай традыцыі Старажытнай Грэцыі і Рыма ўпрыватнай перапісцы, публічных выступленнях, па-леміцы, свецкім і царкоўнымкрасамоўстве, прозе, паэзіі, мастацтве; імкненні мысліцеляў і грамадскіхдзеячаў Вялікага княства Літоўскага ўключыць антычную філасофскую культуру ўкантэкст айчыннай сацыяльна-палітычнай і філасофска-этычнай думкі, прыстасавацьсацыяльна-філасофскія ідэі ан-тычнасці да актуальных грамадска-дзяржаўных ірэлігійна-ідэалагічных патрэб, выкарыстоўваючы іх у светапогляднай барацьбе,сацыяльна-пераўтваральнай дзейнасці, нацыянальна-вызваленчым руху і г. д. Ідэіантычнай філасофіі і літаратуры аказвалі істотнае ўздзеянне на творчасць ісветапогляд Ф. Ска-рыны, М. Гусоўскага, С. Буднага, С. Кашуцкага, А. Волана, Л.Сапегі, Л. Зізанія, Б. Буднага, С. Лована, М. Сматрыцкага, плеяду беларускіхшляхецкіх паэтаў канца XVI—XVII ст., якія пісалі на польскай мове.
Апеляцыяда антычнай культуры — па сутнасці зварот да традыцыі, культурна-філасофскагавопыту. Прычым гэты зварот не з'яўляецца простым запазычаннем, а выступае яктворчы акт. Для таго каб сучаснасць зацікавілася мінулым, звярнула пільнуюўвагу на тую ці іншую філасофскую ідэю, вучэнне, павіны існаваць сур'ёзныяпераду-мовы ў ёй самой. У філасофскай культуры Беларусі, Украіны і Літвы эпохіАдраджэння цікаўнасць да палітыкі, этыкі, логікі, анталогіі Платона,Арыстоцеля, эпікурэйцаў, стоікаў, і іншых была цесна звязана з актуальныміпалітычнымі, сацыяльнымі і духоўна-культурнымі задачамі, якія стаялі пррадбеларуска-ўкраінска-літоўскім грамадствам, у прыватнасці рухам прагрэсіўныхідэолагаў шляхты і гараджан за абнаўленне дзяржаўна-прававых інстытутаў,маральнае аздараўленне народа, антытэалагічнымі светалогляднымі ўстаноўкамі іда т. п. Зварот гуманістаў эпохі Адраджэння да ідэйнай спадчыны ан-тычнайстаражытнасці ў значнай ступені тлумачыцца тым, што ідэолагамі рэнесанснагагуманізму яшчэ не была выпрацавана новая тэрыя, якая супрацьстаяласярэдневякоўю. Узнаўленне арыстоцелеўскага вучэння трэба разглядаць не толькіяк зварот да культурна-філасофскай традыцыі, і як дзейнасць, якая выходзіць замежы простага каментатарства і інтэрпрэтатарства і якая звязана з творчайперапрацоўкай вялікай арыстоцелеўскай спадчыны.     
3арыстоцелеўскім вучэннем і яго разнастайнымі інтэрпрэтацыямі і мадыфікацыяміўсходнееўрапейскі рэгіён пазнаёміўся задоўга да распаўсюджання і зацвярджэннятут схаластычнай філасофіі.
Уэпоху Адраджэння і Рэфармацыі айчынныя мысліцелі атрымліваюць непасрэдны доступда сачыненняў старажытнагрэчаскай філасофіі, што стала магчымым дзякуючывынаходству кнігадрукавання, інтэнсіўнай пошукавай, перакладчыцкай і выдавецкайдзейнасці еўрапейскіх гуманістаў, узмацнелым культурным кантактам з ЗаходняйЕўропай і да т. п. Пад уздзеяннем арыстацелізму фарміраваліся многія аспектысветапогляду Скарыны. На ідэях Платона, Арыстоцеля, Цыцэрона грунтаваласяайчынная палітыка-прававая думка XVI—XVII стст. У прыватнасці, вельмі прадуктыўна выкарыстоўваліарыстоцелеўскія ідэі Андрэй Волан, Леў Сапега і інш. Сымон Будны на старонкахсваіх твораў дэманструе знаёмства не толькі з этыка-палітычнымі, але ілагічнымі працамі Арыстоцеля.
Навукова-філасофсскіяпогляды прадстаўнікоў рэнесансна-гуманістычнай думкі Беларусі XVI—XVII стст.грунтаваліся не на адным арыстацелізме, хоць апошні дамінаваў. Меліпапулярнасць, асабліва ў этыцы і палітыцы, ідэі платанізму, умеранагастаіцызму, галоўным чынам Цыцэрона.
Станаўленнерэнесансна-гуманістычнай культуры, філасофскай і грамадска-палітычнай думкіБеларусі ажыццяўлялася на моцным фундаменце папярэдняга культурна-філасофскагаразвіцця ўсходнеславянскага рэгіёна і перш за ўсё духоўнай культуры КіеўскайРусі. Духоўная культура Старажытнарускай дзяржавы фарміравалася на айчыннайматэрыяльнай аснове і дасягнула ў XI— ХІП стст. даволі высокага ўзроўню.Істотную ролю ў яе станаўленні адыграла антычная, пераважна грэкамоўнаякультура, якая аж да XIV ст. засвойвалася ўсходне-славянскімі народамігалоўным чынам праз пасрэдніцтва Візантыі, што стаяла ў эпоху раннягасярэдновякоўя на больш высокім узроўні культурнага развіцця ў параўнанні ззаходнеоўрапейскімі краінамі.
Старажытнарускаяфіласофская культура зафіксавана ў вялікай колькасці помнікаў перакладной іарыгінальнай пісьменнасці. За імі ідуць маральна-навучальныя,літаратурна-публіцыстычныя, прыродазнаўчыя, гістарычныя і іншыя творы, у якіхзмяшчаюцца роздумы пра чалавека, быццё, пазнанне. У старажытнарускайфіласофскай культуры вызначыліся дзве гнасеалагічныя тэндэнцыі, прадстаўленыяпазней у філасофіі і грамадскай думцы Беларусі, Украіны і Расіі XVI— XVII стст. Уплывамстаражытнарускай культуры трэба лічыць цікавасць да гісторыі сваёй радзімы інарода, пытанняў філасофіі гісторыі. Гэтая традыцыя, закладзеная «Аповесцюмілулых гадоў», была працягнута беларускай гісторыяграфіяй («Летапісец вялікіхкнязёў Літоўскіх», «Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г.», «Хроніка Вялікагакняства Літоўскага і Жамойцкага», «Хроніка Быхаўца», «Баркулабаўскі леталіс» іінш.). Сцвярджалася новае ў параўнанні з антычным разуменее гістарыч-нагапрацэсу як паступальнага, аднанакіраванага руху; айчынная гісторыя разглядаласяў сусветным кантэксце і г. д. У беларускіх летапісах і іншых творах, якія апісвалімінулае сваёй бацькаўшчыны, нязменна прысутнічае ідэя генетычнага ікультурна-гістарычнага адзінства старажытнарускай народнасці і народаўБеларусі, Украіны, Расіі.
Карацейкажучы, ва ўмовах канкрэтна-гістарычнай рэальнасці зварот да грэка-візантыйскайі старажытнарускай культуры быў часткай барацьбы беларускага і ўкраінскаганародаў за сацыяльна-па-літычную і нацыянальна-культурную свабоду.
Вялікаезначэнне для плённага развіцця духоўнай культуры Беларусі XVI—XVII стст. мелітрадыцыйныя сувяаі з грамадска-культурным жыццём брацкіх рускага і ўкраінскаганародаў. Рускае вальнадумства і рацыяналізм XIV—XVI стст. аказалі ўздзеяннена станаўленне рэфармацыйна-гуманістычнага руху ў Вялікім княстве Літоўскім.
Усваю чаргу грамадска-філасофская думка Беларусі эпохі Адраджэння ўплывала надухоўную культуру Расіі. У гэтым плане мае цікавасць лёс беларускага «Катэхізіса»,выдадзенага С. Будным, Л. Крышкоўскім і М. Кавячынскім у 1562 г. у Нясвіжы.«Катэхізіс» адыграў значную ролю ў фарміраванні светапогляду рускіх філосафаў-вальнадумцаўканца XVII ст.
3начныўплыў на культуру Расіі XVII ст. зрабіла беларуская эміргацыя, г. зн. вялікіпласт праваслаўнага і пратэстанцкага беларускага насельніцтва (рамеснікі,школьныя настаўнікі, свяшчэннаслужыцелі, кнігавыдаўцы і г. д.), прымушаныя ўвыніку феадальна-каталіцкай рэакцыі пакінуць радзіму і перасяліцца ў Расію.Сярод іх Сімяон Полацкі, Ян Белабоцкі і інш.
Рэнесансна-гуманістычнаякультура Вялікага княства Літоўскага стваралася намаганнямі не толькібеларускага і ўкраінскага, але і літоўскага народаў. Літоўская метрыка, статутыВялікага княства Літоўскага, паэзія Міколы Гусоўскага, айчыннаекнігадрукаванне, многія помнікі архітэктуры, скульптуры, жывапісу,грамадска-філасофскай думкі — агульны культурны набытак беларускага ілітоўскага народаў.
Дляайчыннай культуры XVI—XVII стст. характэрна ўзмоцненае ўзаемадзеянне з заходняй і першза ўсё з польскай культурай, філасофскай і грамадска-палітычнай думкай.Агульнавядома значэнне для культуры Беларусі Кракаўскага універсітэта, дзе папрацягу некалькіх стагоддзяў атрымлівалі адукацыю ўсходнеславянскія грамадскіядзеячы і мысліцелі. Польская літаратура, навука, мастацтва, філасофія аказаліістотны ўплыў на развіццё айчыннай духоўнай культуры эпохі Адра-джэння,Рэфармацыі, барока.
Прыхарактарыстыцы эпохі нельга абысці і такі фактар культуры Вялікага княстваЛітоўскага, як мецэнацтва і гуманістычныя таварыствы. Многія беларускія,украінскія і літоўскія феадалы, багатыя гараджане фінансавалі арганізацыю школ,друкарняў, набывалі старажытныя рукапісы і кнігі, стваралі бібліятэкі; магнатызбіралі пры сваіх дварах паэтаў, перакладчыкаў, мастакоў, усяляк падтрымлівалііх дзейнасць. Рашучыя абаронцы асноўных устояў феадальнага ладу, яго сацыяльнайструктуры, ідэалогіі, палітыкі, магнаты-мецэнаты, вядома, накіроўвалі ікантралявалі дзейнасць гуманістаў. У той жа час нельга абмяжоўнацца класавайхарактарыстыкай мецэнацтва. Апошняе як сацыяльна-культурная з'ява канкрэтнайэпохі шырэйшае па значэнню і глыбейшае па сваёй сутнасці, бо садзейнічаласцвярджэнню не толькі класавых, але і агульначалавечых духоўных каштоўнасцей. Уайчыннай культуры станаўленне мецэнацтва ў якасці актыўна дзейнага інстытутазвязана з эпохай Адраджэння. Менавіта ў гэты час у пэўных колах пануючага класавыпрацоўваецца даволі высокае разуменне значэння ролі адукацыі,кнігадрукавання, літаратуры, мастацтва, навукі, філасофіі і ў цэлым духоўнайкультуры ў жыцці грамадства і народа. Гуманісты Вялікага княства Літоўскагаўсяляк імкнуліся падтрымаць мецэнацкі энтузіязм феадалаў, развіць у іх пачуццёпавагі да культурных каштоўнас-цей, ведаў, паэзіі, філасофіі, заахвочваючы істымулюючы іх пратэкцыянісцкую дзейнасць.Аднак уласцівы многім буйнымбеларускім феадалам нацыянальна-патрыятычны энтузіазм у 70-80-х гг. пачынаерэзка згасаць. Таму садзейнічаў шэраг абставін, у прыватнасці пагоршаныяадносіны з Рускай дзяржавай, узмоцненыя антыфеадальныя народныя выступленні,боязьстраціць свае эканамічныя і сацыяльна-палітычныя перавагі і г. д. Усё гэтападштурхоўвала пануючы клас Беларусі не толь-кі да сацыяльна-палітычнага, але ірэлігійнага, культурнага збліжэння з польскімі феадаламі. У імя зберажэннякласавага панавання прыносіліся ў ахвяру традыцыйная рэлігія, нацыянальнаякультура. Прымаючы каталіцызм, беларускія феадалы ўсё больш уцягваюцца ў сферупольскай культуры, адмаўляюц-ца ад роднай мовы, перастаюць спрыяцьнацыянальна-культурнаму руху. Трэба адзначыць, што пануючы клас Беларусі зпрычыны шэрагу абставін аказаўся ў большай ступені дэнацыяналізаваным іапалячаным, падвергнутым уплыву польскай культуры, чым пануючы клас Украіны.
3канца XVI ст. нацыянальна-культурны рух Беларусі ўзначальваецца іапякуецца пераважна брацтвамі. Аднак брацтвы не змаглі належным чынампроцістаяць дэнацыяналізацыі, бо не атрымалі рашучай падтрымкі з боку магнатаўі шляхты. Поспехі феадальна-каталіцкай рэакцыі ў справе падаўлення нацыянальнайбеларускай культуры, ва ўсякім выпадку на яе афіцыйным узроўні, тлумачылісяперш за ўсё здрадай мясцовых феадалаў нацыянальна-культурнаму руху. Здрадзіўшыяму, беларускія феадалы развязалі рукі ваяўнічаму каталіцызму, контррэфармацыі,сталі актыўнымі праваднікамі і ўдзольнікамі антыттатрыятычнай,дэнацыяналізатарскай палітыкі.
Некаторыяправаслаўныя царкоўныя дзеячы, феадалы занялі катэгарычна-непрымірымую пазіцыюў адносінах да заходняй навукі, філасофіі, культуры, абгрунтоўваючы яенеабходнасцю барацьбы з каталіцызмам, пратэстантызмам, ерасямі, абуджаючы ізацвярджаючы ў грамадстве непрыязнасць, а часам і адкрытую варожасць даўсяголацінскага. Між тым у праваслаўным асяроддзі, асабліва ў другой па-лове XVI ст., расцеапазіцыя палітыцы ізаляцыянізму, узрастае імкненне наладзіць дыялог з заходняйгуманістычнай культурай. Гэтая тэндэнцыя ўзмацняецца з утварэннем Астрожскайшколы, асветніцкага гуртка пры Кіева-Пячэрскай лаўры, узнікненнем брацкіх школ.Сур'ёзным прарывам культурнай блакады з'явілася арганізацыя Кіева-Магілянскайакадэміі, якая адыграла вялікую ролю ў развіцці айчыннай культуры, філасофскайі грамадска-палітычнай думкі XVII—XVIII стст.
Штучнаяліквідацыя са сферы культуры пануючага класа беларускай мовы вельмі адмоўнапаўплывала на далейшае духоўнае жыццё Беларусі, істотна замарудзіла развіццёнацыянальнай самасвядомасці. Сапраўдным захавальнікам беларускай культурыстаўся народ, які ва ўмовах шматвяковай сацыяльнай эксплуатацыі і нацыянальнагапрыгнёту змог зберагчы родную мову, стварыць на яе аснове ўласныя духоўныякаштоўнасці.

2.С. Будны як грамадска- палітычны дзеяч і асоба
 
2.1Жыццёвы шлях С. Буднага
Першаягістарычная згадка пра Сымона Буднага — кароткі запіс у метрыцы Кракаўскага універсітэтаза 19 кастрычніка 1544 г. наступнага зместу: «Сымон Будны з дыяцэзіі Плоцкай заплаціўза навучанне адзін грош». 1
Высокінавуковы ўзровень падрыхтоўкі Буднага, грун-тоўнае веданне старажытных моў —лаціны, грэцкай, іўрыта — дазваляюць меркаваць, што ён сапраўды меўуніверсітэцкую адукацыю, а сціслы запіс у метрыцы Кракаўскага універсітэта маенепасрэднае дачыненне акурат да яго. Апрача таго, шырокая дасведчанасць Буднагаўжо ў юнацкія гады ў багаслоўскіх навуках дае ўсе падставы гаварыць, што ёнверагодна скончыў тэалагічны факультэт.
Згаданызапіс надзвычай каштоўны. На сёння ён фактычна адзіны дакумент, які даемагчымасць вызначыць прыблізны год нараджэння асветніка. Калі зыходзіць з таго,што юнаку ў час паступлення ва універсітэт было блізу 14 год — звычайны ўзростдля пачаткоўцаў, то няцяжка падлічыць, што Будны нарадзіўся прыклад-а у 1530 г.Але дзе ён нарадзіўся — загадка. Розных версій і меркаванняў адносна месцанараджэння і этычнай прынадлежнасці асветніка шмат. Так, асобныя вучоныя,абапіраючыся на запіс у метрыцы Кракаўскага універсітэта, лічаць, што Буднынарадзіўся ў мястэчку Буда на Мазовіі. Але ж у Беларусі і зараз існуе каля 10вёсак з такой назвай.
Якаргумент у абарону польскага паходжання Буднага асобныя вучоныя прыводзяць фактнапісання сваіх твораў на польскай мове. Але ж усім вядомы полілінгвізмеўрапейскіх пісьменікаў 16ст. Яшчэ адзін козыр у руках прыхільнікаў польскагапаходжання — яго неаднаразовыя выказванні, тыпу «мы, палякі»(«Абасноўных артыкулах хрысціянскай веры»). Але кніга выдавалася ў час, каліўжо была прынята Люблінская унія і многія пачалі называць сябе палякамі.
Накарысць жа беларускага паходжання паказваюць наступныя акалічнасці: па-першае,ён вельмі дрэнна ведаў Польшчу, усё жыццё пражыў у ВКЛ, выязджаючы ў Польшчузрэдку; па-другое, свае першыя кнігі «Катэхізіс» і «Апраўданнегрэшнага чалавека перад богам» Будны напісаў на беларускай мове.Нявысветленым застаецца пытанне пра месца атрымання пачатковай адукацыі. Пытанніпра месца нараджэння асветніка і яго этычнае паходжанне застаюцца пакульадкрытымі. Дакладна ж тое, што жыў Будны ў ВКЛ і пісаў свае творы на вытанчанайстарабеларускай мове. Таму, бясспрэчна, яго творчасць належыць беларускамународу. Будны пісаў і на польскай і на лаціне, што дае падставы гаварыць праяго вялікі ўклад у развіццё ўсёй еўрапейскай культуры.
Удругой палове XVI ст.— час найбольш папружанай дзейнасці Буднага — з кожнымгодам узмацняўся феадальна-прыгонніцкі прыгнёт. Пасля заключэння Люблінскайуніі (1569), якая ўмацавала саюз польскіх і беларускіх феадалаў, асноўнымворагам нацыянальна-вы-зваленчагаруху на Беларусі стала каталіцкая царква начале з езуітамі. Каталіцкая царква зацвярджала і асвя-чала запрыгоненнесялянскіх мас, яна насаджала рэлігійную нецярплівасць, тармазіла развіццёбеларускай культуры, рыхтавала захоппіцкія паходы на Усход.
Лютэранскаяі кальвінісцкая цэрквы спрабавалі захапіць кіраванне ў гарадах і ўмацаваць у іхпанаванне заможнай вярхушкі, падаўляючы супраціўленне гарадской беднаты.Прыхільнікі Рэфармацыі на Захадзе паспелі ўжо ў першай палове XVI ст. патапіць укрыві сялянскія паўстанні і выступленні гарадскіх нізоў. Ад такіх праціў-нікаўрымскага папы можна было чакаць таго ж і на Усходзе.
Асноўнывывад Буднага аб неабходнасці расхістаць асновы папуючых цэркваў сустрэў нетолькі супраціўленне ў асяроддзі рэлігійных артадоксаў, але і неразуменнерадыкальна настроеных праціўнікаў прыгонніцтва. Католікі папракалі рэфарматараўу патуранні такім «вылюд-кам», як Будны, самі ж рэфарматары клеймавалі вучэннеБуднага, адракаліся ад яго, як ад ерэтыка.
Барацьбаз царквою, у якую ўступіў Будны, патрабавала ў гэтых умовах асаблівай вытрымкіі тактыкі. Будны быў выдатным прамоўцам (яго прамовы, на жаль, амаль незахаваліся) і пісьменнкам, шэраг твораў якога быў знішчан і да нас не дайшоў.Нарэшце, ён жыў у краіне, дзе кнігадрукаванне натыкалася на вялікія цяжкасці,яно магло ажыццяўляцца толькі пры дапамозе багатых буйных феадалаў у іхмаёнтках. Менавіта гэтыя асаблівасці развіцця друкарскай справы па Беларусі ў XVI ст. выклікаюцьда цяперашняга часу спрэчкі. Гэта датычыць таксама і пісьменніцкай дзейнасціБуднага.
Нанашу думку, значэнне кніжнай справы на Беларусі ў XVI ст., распаўсюджаннедрукаванага слова незалежалі ні ад месцазнаходжання друкарняў, ні ад мовывыданняў. Уплыў кнігі таго часу трэба былоб ацаніць у першую чаргу па яезместу. Калі разглядаць выданні XVI ст. па колькасці выпушчаных экземпляраў наасобных мовах або па месцу іх выхаду ў свет, не ўлічваючы, хто быў гаспадаромдрукарскага двара, хто ўкладваў сродкі ў выданні і якія аўтары друкаваліся, токарціна распаўсю-джання і ўздзеяння друкаванага слова будзе не зусім дакладнай.
3сярэдзіны XVI ст. стала з'яўляцца ўсё больш кніг на лацінскай і польскай мовах,прычым езуіты разгарнулі актыўную прапагандысцкую дзейнасць, выдаючы кнігі ібрашуры на любых зразумелых насельніцтву мовах.
СымонБудны знаёміўся з мноствам кніг, што з'яўляліся ў той час у Рэчы Паспалітай іза яе межамі. Асаблівую ўвагу ён звяртаў на працы выдатных мысліцеляў, якіятрактавалі важныя пытанні: пражскія кнігі Скарыны, Эразма Ратэрдамскага, С.Кастальёна, Ф. Готмана, кракаўскае выданне А. Ф.-Маджэўскага. Будны лічыў, штокнігі трэба адрозніваць не па мове, не па месцу выдання, а па зместу. Кніга —гэта носьбіт думкі, а для думак межаў няма. 3 любой кнігі можна тое-сёе узяць,але пе кожны аўтар шчыры, не кожны дабіваецца ісціны. У гэтым Будны спрабаваўпераканаць сваіх паплечнікаў і аднадумцаў, даказваючы, шго папская інкві-зіцыязабараняла навуковыя кнігі, спальвала на кастрах лепшыя творы філосафаў ідаследчыкаў прыроды неза-лежна ад таго, на якой мове і дзе яны з'явіліся. У лікза-бароненых трапілі і ўсе творы самога Буднага.
Тое,што ў Беларусі XVI ст. сталі вельмі папулярнымі кнігі, насычаныя прагрэсіўпыміграмадскімі ідэямі, было абумоўлена гістарычнай рэчаіснасцю, абстаноўкай, штоскладалася на працягу многіх год. У барацьбе за вызваленне з-пад ярмакрыжаносцаў яшчэ ў XV ст. і ад турэцка-татарскага нашэсця ў XVI ст. згуртавалісяпатрыятычныя сілы беларусаў, украінцаў, рускіх, палякаў, літоўцаў. Радыкальныярэлігійныя вучэнні, якія пераходзілі ў вальнадумства, аб'ядналі ў Бсларусімясцовых мысліцеляў — змагароў за прагрэс з дзеячамі з Італіі, Францыі,Германіі, якія ўцяклі ад праследаванняў інквізіцыі. У Беларусі поруч ішлібсларускія, польскія, рускія, нямецкія, італьянскія і іншыя змагары завызваленне ад царкоўных догматаў, ад прыгнёту феадалаў.
Угэтым асяроддзі нарадзіўся і расквітнеў незвычайны талент Сымона Буднага, якіўдумліва, пранікліва вызначыў адну з галоўных прычын бедстваў, што перажывалінароды Рэчы Паспалітай, і асабліва Беларусі: засілле пануючай каталіцкайцарквы, якая пацкоўвала суседнія народы адзін на аднаго, ІІакідаючы ў цемрышырокія масы, асвячала дэспатызм прыгоннікаў, распаўсюджвала рэлігійныязабабоны, праследавала іншадумцаў. Сымон Будны ўсяляў у сваіх сучаснікаўупэўпенасць у тым, што барацьбой супраць царкоўнага дагматызму яны даб'юццаўдасканалення чалавека і адносін паміж людзьмі.
Будныпрыязджае ў Вільню прыблізна ў 1557 ці на пачатку 1558г. па запрашэннюпратэстанцкага суперінтэнданта Мымона Зака. Вільня стала для Буднага местам,дзе ён атрымаў выдатную мажлівасць развіць свой талент педагога, пісьменніка,філосафа і багаслова, дзякуючы існуючаму там асяроддзю. 11 студзеня ён пачаўвыкладаць асновы тэалогіі ў Віленскім пратэстанцкім Зборы. Умовы былі вельміспрыяльныя для развіцця асобы Буднага. З 15 ст. Вільня ператварылася ўнайбуйнейшы асяродак культуры ВКЛ. Тут былі спрыяльныя ўмовы для развіццялітаратуры, розных кірункаў мастацтва, навукі асветы. Да 60-х гг.16ст. усталіцы былі адкрытыя шматлікія праваслаўныя, каталіцкія і пратэстанцкіянавучальныя ўстановы. Пры двары вялікага князя, мана-стырах, заможных гараджан,дзеячаў культуры існавалі багатыя кнігазборы, што складаліся са старажытныхславянскіх рукапісаў, выданняў антычных філосафаў, паэтаў, гісторыкаў і кніг,што выйшлі з-пад пяра пісьменнікаў-гуманістаў.
Будныраспачаў сваю дзейнасць, калі рэфармацыйны рух пачынаў вызначаць культурна-рэлігійнае становішча ў ВКЛ. У 50-я і 60-я гг.16ст.многія прадстаўнікі найбуйнейшыхшляхецкіх і князеўскіх родаў сталі прыхільнікамі пратэстанцтва,найперш-кальвінізму.
Працуючыў Вільні, Будны набываў берасцейскія кнігадрукі, уважліва аналізаваў іх іабмяркоўваў іх з паплечнікамі.Будны ў віленскі перыяд заставаўся ў баку ад тойдыскусіі, якая разгарэлася ў асяроддзі віленскіх пратэстанцкіх колаў і ў вынікуякой адбылося рэзкае размежаванне рэфармацыйнай плыні на кірункі. Падзеладбыўся на глебе розных падыходаў да Тайнае Вячэры: адны сцвярджалі, што хлеб івіно ёсць сапраўдныя цела і кроў, другія — што гэта толькі знакі, алегорыя.Т.ч., у к.50-х гг. 16ст. у Віленскім пратэстанцкім Зборы выразна акрэсліліся дзветэалагічныя дактрыны: Кальвіна і Лютэра.
АлеБудны не спяшаўся з вызначэннем сваёй пазіцыі, не ў яго характары было прымацьна веру чужыя думкі. Бачна, што тут выявілася галоўная рыса Буднага — імкненнеадшукаць ісціну, дайсці да сутнасці незалежна ад знешніх абставін. Але пасляпрацяглых спрэчак прымкнуў да кальвіністаў.
Каля1560 г. С.Будны з Вільні пераехаў у Клецк, дзе ў кальвінскім мясцовым Зборыпрацягваў несці слова бога. Усе думкі і пачуцці выказаў С.Будны ў сваёй першайкнізе, што выйшла з Нясвіжскай друкарні 10чэрвеня 1562г.з вялікім загалоўкам "Катіхісіс,то ест Наука стародавная хрістіаньская от Святого Пісма, для простыхлюдей языка руского, в пытаніах і отказах сбрана"."Прысвячэнне"князям Радзівілам, якім адкрываецца «Катэхізіс», падпісалі іМ.Кавячынскі і Л.Крышкоўскі. Астатняе пісаў С.Будны.
«Катэхізіс»прывабліваў чытачоў зместам і характарам выкладання матэрыялу, логікай разваг ідоказамі, якія пераконвалі.Твор уключаў чатыры асноўныя раздзелы:«Аб дзесяці запаведзях», «Аб веры», «Прамалітву Госпада», «Аб тайнах».Праз тры месяцы выходзіць зНясвіжскай друкарні новы твор Буднага "Апраўданне грэшнага чалавекаперад Богам". Кніга прысвячалася земскаму падскарбію А.Валовічу, якідаваў значную колькасць грошай на будаўніцтва друкарні. Да нашага часу незахавалася ніводнага экзэмпляра «Апраўдання..».
Жывучыў Клецку, Будны ў 1562-1563гг. паступова пачаў наладжваць кантакты з дзеячамізаходнееўрапейскай Рэфармацыі. Буднага зацікавіла пытанне: адкуль, ад Айца ціСына, зыходзіць Святы Дух. Гэта падштурхнула яго да напісання твора задпаведнай назвай "Абзыходжанні Святога Духа".
Зсяр.1563г. напэўна пад уплывам польскіх арыянаў тэалагічныя погляды Буднагазмяніліся: ён пачаў вызначаць адзінага Бога, адмовіўшыся ад дагматы Тройцы.
16кастрычніка 1564г. з Нясвіжскай друкарні выйшлі «Размовы» Ютынаў перакладзе Буднага. У прадмове да кнігі перакладчык яшчэ раз выказаў сваёразуменне Хрыстовай навукі, адмоўнае стаўленне да юдэйскага вучэння. У Буднагаўзнікла грандыёзная задума: зрабіць вычарпальны пераклад Святога Пісання і,нарэшце, выправіць усе хібы ранейшых перакладаў. У гэтай справе Будны разлічваўна дапамогу Радзівіла. Аднак ажыццявіць свой план у Клецку не ўдалося, бо ў1565г. М.Радзівіл Чорны адышоў у нябыт. Рэфармацыйны рух пазбавіўся сваёйгалоўнай апоры. Нясвіжскі гурток распаўся, а жыццёвыя абставіны прымусілі Буднагашукаць новае месца. У 1565(1566)г. Буднага запрасілі ў Холхава міністрамарыянскага Збору. У жыцці пачаўся новы перыяд.
Будны працягнуў сваюпрацу над пераклдам Бібліі і Святога Пісання. Адлучаўся ён ад гэтай працы хібатолькі на Сіноды. Вынікам хрысталагічных дыскусій падчас Сінодаў
стала з'яўленне каля1569г. твора «Аб зачацці Сына Божага», які не захаваўся да нашагачасу. У 1570г. пасля руплівай працы над перакладам біблейскіх тэкстаў Будныдрукуе ў Нясвіжскай друкарні Новы запавет і Апокрыфы. У 1570(1571)г. Будныпераязджае ў Заслаўе на год. У хуткім часе быў надрукаваны і Стары Запавет з«Прадмоваю да Чытача».
Залатой парой утворчасці С.Буднага стаў перыяд з 1573 да 1583г., калі ён жыў у Лоску. ТутБудны знайшоў спрыяльныя ўмовы для плённай працы. Па з'яўленні Новага запавету1574г. да Буднага прыйшло прызнанне. Аднак з'явіліся прыхільнікі і праціўнікі. Сваехрысталагічныя ідэі Будны выказаў і ў творы «Кароткі доказ таго, штоХрыстос не з'яўляецца такім жа Богам, як Бог Айцец»(1574г.). Напогляды і выказванні праціўнікаў С.Будны не маўчаў. У 1575г. ён падрыхтаваўпалемічны трактат «Да аргументаў Сімлера і некаторых іншых аб дзвюхпрыродах Хрыста».
15жніўня 1576г. Будны надрукаваў у Лоску свой галоўны тэалагічны трактат «Абасноўных артыкулах хрысціянскай веры», які складаўся з двух твораў:«Вызнанне веры» і «Абарона Вызнання веры». Але апошняя незнайшла падтрымкі на Сінодзе. Гэта не спыніла Буднага, бо ён лічыў, што вельмімала праўдзівых і разумных кніг і гэта падштурхнула да выдання твора.
За кароткітэрмін пры падтрымцы А.Хамутоўскага піша «Вызнанне аб урадзе іўрадоўцах» і «Абарону ўрада». Гэтыя творы склалі асновузборніка «Аб савецкай уладзе», што выйшаў у студзені1583г. з лоскай друкарні. Сюды ж увайшлі і «Апісанне Іеўскага Сінода1568г.», «Адказ на Ліст Сеньёра».

2.2.С. Будны і беларускае арыянства
Сяродшматлікіх плыняў рэфармацыйнага руху на Беларусі разгарнулася выключна востраяідэалагічная палеміка. Асабліва адметнае месца займала так званая арыянскаяерась.
ТворыСымона Буднага, выдатнага антытрынітарыя, складаюць значную частку друкаваныхвыданняў, якія з'явіліся ў другой палове XVI ст. Усе цэрквы,уключаючы арыянскія сіноды, цураліся яго вучэння, клеймавалі аўтара за адступніцтна.I ўсё ж поглядыБуднага, нягледзячы на іх своеасаблівасць, разглядаюцца даследчыкамі толькі якадно з адгалінаванняў арыянскай ідэалогіі, расцэньваюцца як водгук назаходнееўрапейскае антытрынітарства або разнавіднасць нямецкага і галандскагаанабаптызму.
Уапошнія гады цікавасць да поглядаў арыян узрасла. Прычыны таму: у арыянахбачылі першых польскіх сацыялістаў і пацыфістаў; дзейнасць і ўплыў арыянахапілі шмат краін і атрымалі, такім чынам, міжнародны характар; вялікая сілаўздеяння арыянскай ідэалогіі, нягледзячы на нешматлікасць яе прыхільнікаў.
У часыС. Буднага ў Беларусі склалася своеасаблівае становішча. Тут сутыкнуліся дзвеідэалогіі: уплыў праваслаўнай Маскоўскай дзяржавы і ваяўнічы каталіцызм, якібыў заняты выкараненнем ідэй рэфармацыі. У той час, калі з Усходу пранікалі ўБеларусь загартаваныя ў барацьбе з татарскім ярмом ідэі стварэння адзінайрускай дзяржавы, адгалоскі рэфармацыі, што даносіліся з Захаду, выконвалідвайную ролю: па-першае, яны ўмацоўвалі антыкаталіцкі лагер, па-другое,абуджалі свядомасць гараджан. У сялянстве, якое найбольш глыбока зведала насабе нацыянальны і класавы прыгнёт, яшчэ толькі збіраліся сілы для масавыхвыступленняў супраць прыгнятальнікаў.
Узбуджэннеграмадскай думкі пад уплывам сацыяльных супярэчнасцей выклікала рост спачуваннярэфармацыйнаму руху, з аднаго боку, у асобных свецкіх феадалаў, а з другога — удробнапамеснай шляхты і гараджан.
Аднойз асаблівасцей гэтага руху, які адрозніваў Беларусь ад заходніх краін, былотое, што на чале яго аказалася непаслядоўная дробнапамесная шляхта. Яна шукалаў рэфармацыі магчымасць выказаць пратэст супраць наступу магнатаў на дробнаеземлеўладанне. У сваю чаргу, некаторыя магнаты бачылі ў рэфармацыі сродакбарацьбы супраць неймаверна сквапных апетытаў вышэйшага каталіцкагадухавенства, якое сапернічала з імі ў эксплуатацыі народа.
Жыццёі дзейнасць С. Буднага праходзілі ў Беларусі, якая стагнала пад класавым інацыянальна-рэлігійным прыгнётам. Гэта, безумоўна, адбілася на поглядахБуднага. Ён супрацоўнічаў з прыхільнікамі Ф. Соцына, прысутнічаў на многіхсінодах арыянскіх братоў, аднак яго погляды шмат у чым не супадалі з ідэямі Ф.Соцына. Гжэгажа Паўла, Пятра Ганэзія, Якуба з Калінаўкі і інш. У поглядах С.Буднага было нямала хістанняў: утапічныя ідэі грамадскай і маёмаснай роўнасці,адмаўленне ад дзяржаўных пасад, евангельская беднасць або крайні пацыфізм незахапілі яго.
С.Будны зыходзячы з умоў рэчаіснасці, адхіляў утапічнае мераванне левых арыян,што сапруднаму хрысціяніну нельга займаць дзяржаўныя пасады і карыстацца ўладаймяча.Ён не патрабаваў як гэта абвяшчалі яны, адмовы ад маёмасці і поўнагаразняволення сялян. Нарэшце, Будны апрўдаваў вядзенне справялівых войн уабарону краіны і асуждаў войны захопніцкія.
Вялікайзаслугай С. Буднага з'яўляецца тое, што ён дэталёва, крытычна даследваў Евангелле.Гэта расхіствала асновы схаластычных поглядаў сярэдневяковых філосафаў ібагасловаў. Э.М. Уілбер пісаў Будны угадаў прыблізна на два стагодзі шмат якіяса знаходак сучаснага тэкстуальнага крытызму. Яго крытычныя даследванні Біблііпадцьвердзілі радыкальныя навуковыя погляды, да якіх вучоныя заўсёды імкнуліся.

2.3С. Будны як філолаг
Будныабараняў родную мову ад засмечвання чужымі, незразумелымі народу словамі.
Восьяк Будны спрабаваў паказаць асобу Хрыста, які з'яўляўся для яго ўзорам«дасканаласці чалавека». Сваё разважанне ён абгрунтоўваў па канкрэтным моўнымматэрыяле, у дадзеным выпадку на шматзначнасці грэчаскага слова «аго». Гэтаслова было выкарыстана евангелістамі ў сказе, які можна разумець дваяка, узалежнасці ад яго значэння. Будны пярэчыў супраць перакладу: «Хрыстос, будучы ўвыглядзе бога, не лічыў захопам быць роўным богу».Ён прапанаваў свой пераклад:«Хрыстос, будучы ў выглядзе бога, не прад'яўляў патрабаванняў, каб быць роўнымбогу», таму што грэчаскае слова «аго»,— гаварыў Будны,— не толькі ў латыністаў«arbitro», а ў нас«прытрымліваючыся думкі, паважаю», а часцей нават азначае «патрабую, вяду,ганю». Вельмі цікавае тлумачэнне слова «першародны» (бахор). «Што датычыцьгэтага эпітэта, то апостал называе сына боскага першародным не таму, што ённарадзіўся раней, чым хто-небудзь іншы… Наша слова «першародны», а таксамалацінскае «primogenitus», таксама як грэчаскае «прототокос», гаворыць абпсршым нараджэнні; яўрэйскае імя «бахор» азначае таго сына ў бацькі, якікамандуе сваімі братамі і тым самым з'яўляецца галавой незалежна ад таго,нарадзіўся псршым ці не першым». Абапіраючыся на адценне значэння слова«бахор»— «пажаданы», Будны імкнуўся паказаць, што Хрыстос павінен быў валодацьрысамі звычайнага чалавека, а гэта пі ў якім разе не магло залежаць ад ягопершародства.(9; с. 54)..
Будныдаказваў, што іменна скажонае тлумачэнне слоў было выкарыстана прыхільнікаміабогатварэння Хрыста ў іх сцвярджэнні аб тым, што Хрыстос сын бога.
С.Будныпадышоў вельмі сур’ёзна да перакладу, правяраючы і раздумваючы над кожнымсловам, каб даць людзям дакладны змест першакрыніц. Будны ў сваіх разважаннях адмяжоўваўсяад абогатварэння Хрыста і адкрыта пярэчыў супраць Хрыста — сына божага. На ягодумку, Хрыстос мог быць толькі рабом, слугой, але ні ў якім разе не сынам богаТэолагі надавалі словам свяшчэннага пісання звышнатуральныя ўласцівасці. Угэтай сувязі асаблівую цікавасць уяўляе даследаванне Будным пытання аб артыклі.Будны адзначыў, што артыклі ўжываюцца ў грэчаскай мове і ў германскіх мовах,але ў лацінскай і ў славянскіх яны не назіраюцца. У гэтай сувязіёнтаксамапрыводзіць прыкладыпамылак перакладу.
Буднызвяртаўся да разбору значэння шэрага словазлучэнняў. Асабліва звярнуць увагу наразважанні Буднага аб шматзначнасці слоў, тэхніцы перакладу асобных тэрмінаў ісказаў.
Трэбабыло мець выключныя моўныя здольнасці і падыходзіць удумліва да моўных з'яў,каб
гэтак,як Будны, разбіраць словы, якія ўспрымаюцца многімі, нават адукаванымі людзьмі,па сённяшні дзень некрытычна. Будны разбіраў значэнне і формы вельмі многіх грэчаскіхслоў.
Растлумачваючыасобныя словы, Будны, звяртаўся да гістарычных паралеляў або спасылаўся назвычаі народаў, якія ўжывалі гэты выраз.
Гэтане вялікая, але патрэбная справа з'яўляецца прадметам навукі аб мове, якуюБудны называў граматыкай і даў ёй ў 1583 г. належную ацэнку: «Бо адкуль яшчэможна даведацца, што азначае тое ці іншае слова, калі не з граматыкі? “ ПаБуднаму, граматыка вывучае значэнне і ўжыванне слоў у мове. Яшчэ ў 1574 г.Будны даў канкрэтнае азначэнне слова: «Словам завём менавіта тое, што грэкі—«лексис», г. зн. тое, чым што-небудзь называем».(9; с. 68).
Вядома,нездарма Будны спыняўся на перакладзе слова «логос». ён спрабаіваў пахіснуцьвучэнне царкоўнікаў аб нейкім міфічным «слове» і паказаць, што спачатку маглабыць толькі мова звычайнага настаўніка Хрыста.
Паказаўшыпрыроду слова як вынік устойлівых моўных заканамернасцей, Будны не мог незвярнуць увагі на змяненне слоў у часе. Ён цалкам усведамляў моўны рух, абумоўлепыгістарычнымі прычынамі.
Будныне толькі разумеў, што развіццё моў непасрэдна звязана з гісторыяй народаў і збарацьбой розных культур, ён бачыў ўпутраныя змяненні, якія адбываліся ўасобных мовах. Адзначаныя Будным змяненні значэння і гучання слоў у славянскіхмовах у розныя гістарычныя перыяды сведчаць аб выключна глыбокім разуменніпрацэсаў, якія адбываліся ў мовах з больш блізкай або больш далёкай роднасцю.
Будныадным з першых спыніўся на гісторыі моў, асобных слоў, фанетычных з'яў ізаўважыў
роднасцьпаміж мовамі.
Усегэтыя прыклады сведчаць аб выключна тонкай назіральнасці Буднага над нормаймовы, якую ён разглядаў не ў адрыве ад гістарычнай рэчаіснасці, а ў цеснайсувязі з тым асяроддзем, у якім дзейнічала гэта норма. Падобныя разважанні абжыцці мовы патрабавалі глыбокіх ведаў яе слоўнікавага складу, граматычнага ладуі гісторыі.
Буднызвяртаў увагу чытача на граматычную форму слоў. У ходзе граматычнага разборуяшчэ паўней разгортваўся яго талент даследчыка ў галіне вывучэннязаканамернасцей сістэмы мовы. Ведучы за сабой чытача ў разважанні аб значэнні граматычныхформ, ён умела раскрываў, як змяненне слоў упльшае на змест думкі.
Трагічныяпадзеі пач.80-хгг.16ст. пазбавілі Буднага душэўнай раўнавагі. Каля 1583г. ёнпакінуў Лоск.Куды ён пераехаў-невядома. У перыяд з 1583 па 1593г. Будны нічогане пісаў, але сачыў з за багаслоўскімі дыскусіямі. Апошнія гады правёў уВішневе. Памёр 13 студзеня 1593г. у доме шляхціца-пратэстанта Лявона Моклака.Бачна, што плям і пытанняў у біяграфіі Буднага шмат, і толькі праз усебаковаевывучэнне гісторыі і культуры 16ст., даследванні старажытных архіваў можназапоўніць прабелы.

2.4С. Будны як публіцыст і філосаф
Будныадыграў станоўчую ролю ў гісторыі Беларусі, таму што прасунуў далёка наперадразумовае і культурнае развіццё краіны, вылучыў яе на прыкметнае месца ў Еўропеяк прытулак для тых, каго праследавала рэакцыя, і рассаднік перадавых ідэй.Дзякуючы намаганням Буднага, падтрымку арыянам, хоць і кароткачасовую, аказалікнязь Мікалай Радзівіл Чорны і ў асаблівасці магнаты Кішка, Валовіч,Дарагастайскі. Ў Беларусі ўзніклі шматлікія друкарні (у Нясвіжы, Брэсце, Лоску,Любчы і іншых месцах), школы (Іўе, Слуцк), выйшлі друкаваныя працы, якіясадзейнічалі справе асветы.
Адначасоваз Будным на барацьбу з рэакцыяй узняліся польскія прыхільнікі вальнадумства ігуманізму, якія жылі ў Беларусі.
Каранівучэння Буднага ідуць глыбока ў беларускую глебу. Плён яго дзейнасці абумоўленыў якойсьці меры тым, што яна вырасла на праваслаўнай ерасі.
Яшчэў дарэвалюцыйнай рускай літаратуры шмат увагі ўдзелена дзейнасці ФеадосіяКасога, Башкіна, старца Арцёмія і іншых манахаў, што выступалі супраць догмаўправаслаўя. Протаіерэй Пліс лічыў Касога не настаўнікам Буднага, а толькі ягосаюзнікам.
Перыяднайбольшых хіста[1]нняў уасяроддзі магнатаў—60—70-я гады XVI ст.—адзначаны барацьбой паміж пратэстантызмам ікаталіцызмам, з адпаго боку, і праваслаўем і каталіцтвам — з другога, алерымская царква брала верх.
Будныразгледзеў незадаволенасць знаці і дабіваўся павароту ў яе настроях супрацькаталіцызму. Ён не ўзнімаў пытанне аб адмове ад маёмасці, а, наадварот,сцвярджаў, што сапраўдныя хрысціяне абавязаны падпарадкоўвацца ўладзе, што імдазваляецца займаць дзяржаў-пыя пасады, насіць і карыстацца збройі. Будныдамагаўся таго, каб магнаты акружылі сябе вучонымі. Ён ведаў пра намаганнірускага цара ўзняць культуру і высока цаніў мерапрыемствы Івана Грознага панабыццю кніг, развіццю друкарскай справы. Будны разумеў, якое значэнне длябарацьбы з каталіцызмам мела дзейнасць маскоўскіх друкароў і вучоных, якіяадраджалі рускую культуру пасля вызвалення ад татарскага ярма, і пісаў аб гэтымва ўводзінах да Новага запавету.
Будныставіў перад сабой, аднак, больш важкія мэты, чым прапагандысты праваслаўя. ёнімкнуўся пагасіць у вачах народаў арэол святасці над каталіцкай і праваслаўнайцэрквамі: псраглядзець і адхіліць догматы аб тройцы, боскасці Хрыста, абвясціцьверацярплівасць і свабоду думак у рэлігійных спрэчках. Сваю задуму ён стаўажыццяўляць, зблізіўшыся з маскоўскімі ерэтыкамі і тлумачачы па-новаму святоепісанне.
Будныпадкрэсліў, што маскоўскія друкары былі далёкія ад перагляду догмаў праваслаўя.Выступаючы супраць абаронцаў праваслаўя, усё ж галоўную небяспеку Будны бачыў уезуітах, якія спрабавалі пранікнуць на Усход і там усё захапіць.
Праследаваннеерэтычных вучэнняў у Маскоўскай дзяржаве ўзрушыла Буднага; ён зразумеў, што ўбарацьбе з каталіцызмам маскоўскі цар — небяспечны саюзнік і свабодалюбівымбеларускім антытрынітарыям давядзецца зрабіць выбар: ці ўліцца ў радыправаслаўнага лагера, магчыма, не адмаўляючыся ад надзеі далучыць праваслаўныхда новай веры, абаперціся на сілу Маскоўскай дзяржавы, ці весці наступленне напапскую рэакцыю сумесна з польскімі і маскоўскімі перадавымі мысліцелямі. Буднывыбраў другі шлях, але не змог дабіцца адзінства ні дзеянняў, ні поглядаў змяркуемымі аднадумцамі.
Будны,як і яго настаўнік Касы, таксама неаднаразова падкрэсліваў, што прадпісанні абпрыёме ежы, аб пастах і іншых знешніх рэлігійных абрадах не патрзбны, таму штохрысціянская вера патрабуе духоўнай, а не плоцкай ежы.
Будныў «Катэхізісе» адмовіўся ад веры ў святых і памёршых.
Рззкіявыкрыванні Касым праваслаўнай царквы не знайшлі водгуку ў Буднага: тое, што ўмежах Маскоўскай дзяржавы было неабходна, аказалася ва ўмовах Беларусі нетолькі не карысным, але нават шкодным. Будны ўсхваляў звычайны чалавечы розум,замест духоўнага розуму, які ўсхваляў Касы.
Упроцілегласць Буднаму Касы быў заўзятым праціўнікам свецкан улады. РэалізмБуднага ўзмацнеў у барацьбе з ерэтычнымі вучэннямі, якія ўзніклі на Усходзе.
Буднамупатрэбны былі рэальныя саюзнікі і сярод праваслаўнага духавенства, і наватся-род магнатаў, калі яны гатовы выступіць супраць езуітызму. ён ускладаў насвецкую ўладу абавязак выкараняць ідалапаклонства, разумеючы пад ім царкоўнуюслужбу ўсіх пануючых веравызнанняў:
С.Буднывырашаў таксама вельмі адказную задачу умацаванне сувязі з польскіміпрагрэсіўнымі мысліцеля.
3гэтай мэтай ён сумесна з Кіпрыянам Базылікам і Лаўрэнціем Крышкоўскім узяўся запераклад лепшых твораў і ў першую чаргу прац А. Ф.-Маджэўскага.
Будныімкнуўся прыцягнуць беларускую знаць да справы адукацыі народа. ён уславіў увершах заслугі Мікалая Дарагастайскага (Монвіда), які даў сродкі на пераклад злацінскай мовы і выданне твора Маджэўскага «Аб выпраўленні Рэчы Паспалітай».
Упрадмове да гэтага перакладу Будны пісаў, што Монвід зрабіў добрую справу:пераклаў твор Манджэўскага, за што будучыя пакаленні абавязаны яму.
Яквядома, у Лоску ў 1576 г. былі выдадзены чатыры часткі кнігі «Аб выпраўленніРэчы Паспалітай», г. зн. усе, апрача часткі «Аб царкве». Няма нічогадзіўнага ў тым, што акружэнне Буднага, яго аднадумцы, не пажадаліпапулярызаваць рэлігійныя погляды Маджэўскага, паколькі ён вагаўся ўканчатковым адыходзе ад догматаў рымскай царквы.
ПрадмоваБуднага насычана захапляючымі водгукамі многіх мысліцеляў аб гэтым творы. Будныадзначыў заслугі перакладчыкаў кнігі Маджэўскага на іншыя мовы.і выказваў сваёнезадавальненне тым, што рэакцыйныя сілы перашкаджаюць распаўсюджванню найбольшкаштоўных твораў. Недаступнасць лацінскай мовы для шырокага кола чытачоў быламеншай перашкодай для пранікнення прагрэсіўных ідэй, чым адкрытая варожасць збоку рэакцыі. 3 выказванняў Буднага вынікае, што зла-маць змову маўчання ваколновых і патрэбных праблем, узнятых у працы Маджэўскага, было цяжэй, чымперакласці яго твор на даступную большасці чытачоў мову.
Нанавуковай юбілейнай сесіі Польскай акадэміі навук у 1953 г. былі выказанымеркаванні аб прычынах, якія схілілі Буднага садзейнічаць выданню гэтай кнігі.Гэта было быццам пачуццё нацыянальнай годнасці. Нацыянальная годнасць нібытапатрабавала, каб, падобна інпшм краінам, і ў Рэчы Паспалітай з'явіўся перакладтакога значнага твора. На самай справе Будны клапаціўся пра тое, каб пазбавіцькаталіцкую царкву магчымасці спекуляваць зместам гэтых кніг, карыстаючысянезразумеласцю латыні, утойваць іх ад шырокай грамадскасці.
С. Будны лічыўпатрэбным падкрэсліць, што твор Маджэўекага ўразіў вучоных навізной ідэй. Дляпадмацавання сваіх вывадаў і проціпастаўлення Маджэўскага прыхільнікам пануючыхпарадкаў С. Будны з горыччу адзначыў, што так заўсёды ў няўдзячным свецезычайна адбываецца, што ніякі прарок не любімы ў сябе на радзіме.
«Катихисісъто ест наука стародавная хрістіаньская от светого писма для простых людей языкаруского в пытаніахь и отказехъ собрана», выдадзены ў 1562 г. у Нясвіжы іпадрыхтаваны аўтарскім калектывам у складзе Сымона Буднага, ЛаўрэнціяКрышкоўскага і Мацвея Кавячынскага, з'яўляецца адным з ранніх помнікаўайчыннага пратэстанцкага рэлігійна-маральнага вучэння.
Асноўнаярэлігійная ідэя Нясвіжскага «Катэхізіса»: апраўданне, г. зн. выратаванне,райскае жыццё, чалавек атрымлівае галоўным чынам праз асабістую веру, а не празцаркву. У творы абгрунтоўваецца не толькі ідэя рэлігійна-маральнага, але іграмадскага аднаўлення шляхам звароту да нацыянальнай культурна-гістарычнайтрадыцыі, роднай мовы. Ставячы перад князямі Радзівіламі задачурэлігійна-маральнага, духоўна-культурнага, нацыянальнага аднаўлення, аўтарыНясвіжскага «Катэхізіса» апелююць не толькі да рэлігійнай свядомасці, але да іхграмадзянскіх пачуццяў, ідэі агульнага дабра, як гэта ў свой час рабіў ФранцыскСкарына.
Упрадмове «К всем благоверным хрыстіаном языка руского» аўтары канкрэтызуюцьпратэстанцкую рэлігійна-маральную ідэю. Галоўнае, што неабходна для выратавання- гэта вера.Аднак не проста вера, вера свядомая, шчырая, вера перакананне. Аднак у справуўмяшаўся д’ябал.
АўтарыНясвіжскага «Катэхізіса» пішуць пра скрыўленне, на іх думку, сапраўднага сэнсухрысціянства ў каталіцтве і праваслаў'і, падмене свядомай і шчырай веры верайфармальнай, паказной, заснаванай на знешнім праяўленні рэлігійнай набожнасці, ане сапраўдным, шчырым, глыбокім рэлігійна-маральным пачуцці. Гэта асноўная,галоўная пратэстанцкая ідэя, якая з'яўлялася стрыжнем не толькі новайрэлігійнасці, але і новай маральнасці, дзе вырашальным матывам духоўнайдзейнасці чалавека выступае яго свядомая, шчырая, сумленная вера ў Бога.
Надумку аўтараў пратэстанцкага «Катэхізіса», сучасныя ім каталіцкія іправаслаўныя святары сами мала ведаюць. Будны і яго сааўтары, як праз больш чымпаўстагоддзе Сматрыцкі, Пацей, негатыўна характарызуюць маральны інтэлектуальны ўзровень прадстаўнікоў пануючай царквы.
Стаўкаробіцца на індывідуальную, асобасную рэлігійную, маральную і интэлектуальнуюактыўнасць чалавека. Кожны веруючы павінен сам спасцігнуць сутнасць Боскагаслова і вучыць яму сваіх дзетак. Беларускі «Катэхізіс» арыентаваныперсаналісцкі. Вера вызначае рэлігійнасць чалавека, а стрыжнем веры з'яўляеццане дагматыка, не культ, а этыка, маральныя запаведзі, якія змяшчаюцца ў БоскімАдкрыцці, Евангеллі. На першае месца аўтары Нясвіжскага «Катэхізіса»ставяць этыку. Яны лічаць, што запаведзі Божыя прадугледжваюць двафундаментальныя абавязкі чалавека: 1) абавязкі перад Богам 2) абавязкі перадчалавекам.
Разглядаючыабавязак перад Богам, беларускія мысліцелі фіксуюць факты адыходу ад яго ўграмадстве. Перш за ўсё гэта рэлігійная абыякавасць, перавага матэрыяльныхінтарэсаў над духоўна-маральнымі.
Заслугоўваеўвагі рашэнне аўтарамі Нясвіжскага «Катэхізіса» пытання аб пакаранні заамаральныя ўчынкі. Пакаранне, лічаць яны, павінна зыходзіць ад Бога, а не адцарквы. У гэтым выказванні змяшчаецца, па-першае ідэя прававой дзяржавы,па-другое — ідэя непадкантрольнасці чалавечых перакананняў.
Крытыкуючыправаслаўе і каталіцтва, стваральнікі Нясвіжскага «Катэхізіса» рашуча асуджаюцьусякую спробу разбўрэння хрысціянскай рэлігіі як такой. Аўтары станоўча рашаюцьпраблему пераемнасці этыкі Старога і Новага запаветаў.
Будныі яго сааўтары закранаюць вельмі актуальнае ў тагачасным і прававым сэнсепытанне прысягі. Прысягаючы, чалавек павінен абапірацца на сваё сумленне.Сумленнасць жа залежыць ал непасрэднага кантакту чалавека з Богам. Чалавек нясеіндывідуальную маральную адказнасць за ісціннасць, праўдзівасць прысягі. Яквядома, менавіта ў пратэстанцкай «рэлігійна-маральнай лабараторыі» былавырашчана тая вернасць слову, абавязацельству, дагавору, кантракту, дзе-лавомуабяцанню, што характарызуе сучасны цывілізава-ны прадпрымальніцкі свет.Менавіта такую мараль імкнуліся выхоўваць у сваёй паствы нясвіжскіярэфарматары, якія асвячалі слова, дагавор, прысягу, дзелавы кантрактаўтарытэтам Бога і толькі Бога.
У«Катэхізісе» закранаецца і рашаецца праблема супярэчнасці паміж мараллю іправам. Ці дапушчальна для чалавека, грамадзяніна не выканаць загад, парушыцьпрысягу, уступіць у канфлікт з юрыдычным законам, калі гэтыя загад, прысяга,юрыдычны закон супярэчаць Слову Божаму, запаведзям Хрыста, закону маральнаму? Будны і яго аднадумцыадказваюць на гэта пытанне адназначна: нельга.
Такім чынам,праблему выбару паміж законам юрыдычным і законам маральным нясвіжскіярэфарматары рашаюць на карысць апошняга. Перавагу Будны і яго аднадумцы аддаюць маральнамузакону.
Нясвіжскіякатэхізісты істотна дыскрэдытавалі інстытут манаства, які яны, насуперакпануючай царкве, трактавалі як просты спосаб атрымаць свабодны час для добрыхспраў, дзейнасці на карысць людзям, але не як ідэальны спосаб жыцця, які даемагчымасць заслужыць вечнае выратаванне. Манаства не разглядаецца як сродакдасягнення «неба». Тым самым рэлігійнае жыццё ў адпаведнасці з пратэстанцкай устаноўкайураўноўвалася з жыццём свецкім, мірскім. Свецкая, мірская грамадска-карыснаядзейнасць абвяшчаецца не менш карыснай і богаўгоднай, чым жыццё рэлігійнае. Тымсамым беларускія мысліцелі ўраўноўвалі ў правах рэлігійна-царкоўную і свецкуюдзейнасць. Менавіта ў гэтым заключалася адна з перадумоў станаўленняраннебуржуазнага складу жыцця і звязанага з ім новага светапогляду.
Маральныянормы Нясвіжскага «Катэхізіса»у сваёй падставе мелі пазітыўнае значэнне. Яныапелявалі да духоўнага пачатку чалавека, вымушалі яго думаць пра вечнае,адхілялі яго ад п'янства, разгулу, паглыблення ў матэрыяльна-бытавую мітусню.Маральныя патрабаванні Нясвіжскага «Катэхізіса» арыентавалі дзейнасць чалавекана бескарыслівую дабрачыннасць, паляпшэнне становішча і абарону праў сялян,бедных гараджан і інш.
Этыканясвіжскіх рэфарматараў у пэўнай ступені мае патэрналісцкі характар. АўтарыНясвіжскага «Катэхізіса» набліжаліся да сучаснага ўяўлення пра грамадства,падставай якога з'яўляецца сям'я, прадпрымальніцтва, або праца, адукацыя.выхаванне, права, выканаўчая і судовая ўлада, духоўная культура. Без такогадухоўнага комплексу, мяркуюць Будны і яго аднадумцы, немагчыма грамадскае жыццёнаогул.
Даволірадыкальна рашаюць нясвіжскія філосафы праблему сацыяльнай несправядлівасці. Апошнююяны трактуюць як зло, але яшчэ большым злом яны лічаць сацыяльны хаос і прававынігілізм. Нават несправядлівая ўлада лепш, чым безуладцзе, якое з'яўляеццасамым вялікім грамадскім няшчасцем. Абгрунтоўваючы дадзеную кан-цэпцыю,нясвіжскія рэфарматары спасылаюцца на Біблію. Яны перш за ўсё імкнулісяабараніць сам прынцып улады і законапаслухмянасці, зусім рэалістычна лічылі,што не можа быць улады, закону, суда ідэальных і абсалютна справядлівых.
Падсумоўваючыэтычны змест Нясвіжскага «Катэхізіса», трэба адзначыць, што ў ім сцвярджаўсячалавек як маральна свабодная істота, якая нясе індывідуальную адказнасць засвае ўчынкі, кіруецца ў сваім жыцці як грамадскім абавязкам, так і сумленнем,прычым апошняе адыгрывае вырашальную ролю ў яго выбары. У гэтым творызафіксавана пачатковая стадыя станаўлення новай асобы, здольнай гуляць нетолькі па існуючых у грамадстве правілах, жыць у адпаведнасці з патрабаваннямісоцыума, але і супрацьстаяць традыцыі, насіллю, змагацца за свае маральныяпрынцыпы і ідэалы. Менавіта пратэстанцкая этыка, у прыватнасці этыка Беларусі,сцвярджала гэты новы тып асобы, асобы эпохі свабоднага прадпрымальніцтва,прававой дзяржавы, парламентскай дэмакратыі.
У пісьмеда швейцарскага тэолага Булінгера ад 18 красавіка 1563 г. Будны ўпершыню ўзяў падсумненне догмат пра боскасць Хрыста і святой тройцы.
Будныне разумеў: калі субстанцыя і прырода бацькі і сына адна і тая ж (гэта значыцьсын падобна бацьку з'яўляецца богам), то якім чынам святы дух зыходзіць збацькі і не зыходзіць з сына».
Напэўна,адну частку сваёй кнігі «Аб апраўданніі...» Будны прысвяціў даследаваннюпытання пра грахоўнасць чалавека ў святле хрысціянскіх догматаў. Гэта яму спатрэбіласядля таго, каб адвергнуць асноўную догму -аб боскасці Хрыста. Новым матывам, якіяшчэ не сустракаўся ў іншых яго творах, было сцвярджэнне, што Хрысту не былочаго выкупляць, паколькі Адам у раі і яго нашчадкі не саграшылі. Для доказуБуднаму было неаб-ходна выкрыць хлусню айцоў царквы і апосталаў.
Удругой частцы сваёй кнігі «Аб апраўданні...» Будны, мяркуючы па словахАрцёмія, ставіў пытанне аб адзінасутнай тройцы. ён разбураў вучэнне аббогу-айцу, сыне і святым духу. Будны аддзяліў сына і святога духа ад бажаства.
У часнапісання кнігі «Аб апраўданні...»
Будныадхіліўся ад вучэння Лютэра і Кальвіна. Будны выказаў думку аб удзеле «жаночагасемя» ў нараджэнні Хрыста, маючы на ўвазе натуралнае нараджэнне Хрыста. СтарацАрцёмій пярэчыў, спасылаючыся на святое пісанне.
Ужо ў60-я гады Будны ўсумніўся ў міфе пра бязгрэшнае зачацце, назваўшы Хрыста простымчалавекам, прыраўняў простага чалавека да бажаства.
Сваюкнігу Будны пачынаў са «Звароту» да беларускага феадала ЯўстафіяВаловіча, і Арцёмій лічыў неабходным папярэдзіць яго аб небяспецы і шкодзе ідэйБуднага для хрысціянскай рэлігіі. Будны гаварыў у сваім «Звароце»пра чалавечаепаходжанне Хрыста, агульнасць яго лёсу з усім чалавечым родам.
ЗадумаБуднага: імкнуўся стварыць на тэрыторыі Беларусі ачаг прагрэсіўнай думкі ідалучыць да яго мясцовых магнатаў, якія былі напалоханы засіллем каталіцызму ілічылі сябе прыхільнікамі развіцця культуры. Паміж двума мысліцелямі ўзнікла нагэтай падставе разыходжанне: у той час як Арцёмій клапаціўся аб чысціні іўзвышанасці хрысціянскай веры, Будны бачыў у невуцтве народных мас галоўнуюперашкоду да перагляду дагматычных царкоўных вучэнняў. Будны адмовіўся ад верыі прымкнуў да вучоных, якія ставілі веды вышэй за веру.
Якбачым, Будны змог даходліва выкласці свае перакананні аб перавазе ведаў надверай і абараніць навуковы падыход да даследавання міфаў святога пісання.
Рознагалоссіпаміж абодвума мысліцелямі адбіліся і ў пытанні аб кульце абразоў. Арцёмію былінедаступны патрабаванні Буднага «знішчыць ідалы». Ен успрымаў царкоўныя абразытолькі як адлюстраванне таго, што апісана ў свяшчэнных кнігах, і імкнуўсяапраўдаць карыстанне імі як вобразным, даходлівым спосабам азнаямлення сазместам святога пісання. Будны даў правільную ацэнку ролі культу абразоў,бачачы ў іх дапамогу не толькі духоўнай, але і палітычнай уладзе, пануючайцаркве. Разам з тым ён разумеў, што культ абразоў умацоўвае закаранелыязабабоны. Будны ўказваў, што абразы ў хрысціянскай царкве, па-добна даязычаскіх, «маюць вусны і не гавораць».
Узакліку Буднага знішчыць ідалы быў чуваць адгалосак яго поглядаў на літургію. УБуднага быў такі намер: выкрыць карысталюбства духавенства і супрацьпаставіцьяму сапраўдных настаўнікаў. для Буднага ж асноўным было выкрыццё тых, хтовыкарыстаў веру простых людзей для асабістага ўзбагачэння, хто асабістыяінтарэсы ставіў вышзй за абавязкі.
У «Катэхізісе»і «Аб апраўданні...», а таксама вусных спрэчках з праціўнікамі Будныімкнуўся перацягнуць на свой бок праваслаўных дзеячаў.
СпрэчкаБуднага з Арцёміем атрымала адлюстраванне ва ўпамянутым пісьме да Булінгера.Тут, з аднаго боку, гаварылася аб разыходжанні ў поглядах на рэлі-гійныя догмы,а з другога — высвятляліся адносіны да праваслаўнай большасці ў Беларусі. Буднызаявіў Булінгеру, што вывады рэфарматараў пра бога-айца, сына і святога духа непераконваюць беларусаў.
Рэальныяцяжкасці прымусілі Буднага глыбей унікнуць у догматы пануючых цэркваў і ўадносіны асобных саслоўяў да рэлігіі. Ен разумеў, што антытрынітарскія ідэіітальянскіх прышэльцаў мала азнаёмленых з мясцовымі ўмовамі, а таксама спрэчкі,распачатыя імі з кальвіністамі, маглі прынесці толькі забаву панам. Лютэранскіяі кальвінісцкія павевы з Германіі, Швейцарыі, Нідэрландаў садзейнічаліінтарэсам магнатаў, якія былі сквапнымі на багацце і ўладу каталіцкай царквы.
3пісьма Буднага да Булінгера відаць, што яго погляды складваліся пад уплывампалемікі з праваслаўным духавенствам, і гэтыя абставіны тлумачаць прычыныпавароту думкі ў бок пераацэнкі сваіх ранейшых перакананняў.
Спрэчкааб матэрыяльным і духоўным разгарэлася не выпадкова. Сімлер, абараняючы догматыхрысціянскай веры, спрабаваў даказаць, што Хрыстос з'яўляецца спрадвечнымбогам; Будны, абвяргаючы боскасць Хрыста, ставіў перад сабой мэту даказаць, штоХрыстос быў простым чалавекам.
Значыць,на думку Буднага, Хрыста не было да яго нараджэння і не стала з яго смерцю,—вечнасць духа, такім чынам, выключаецца. Але вечнасць духа Хрыста злучаецца звечнасцю святога духа. Будны, аднак, адхіляе і гэту догму. У «Каментарыях даНовага запавету», у кнізе «Аб асноўных артыкулах хрысціянскай веры»відаць непаслядоўнасць Буднага у пытанні аб зачацці Хрыста: лічачы Хрыстапростым чалавекам, народжаным ад звычайнай жанчыны і мужчыны, ён усюдыпадкрэслівае садзейнічанне святога духа. Растлумачыць разуменне Будным ролісвятога духа немагчыма толькі на падставе твораў, якія захаваліся. 3 іх робіццазвычайны вывад аб абмежаванасці Буднага; але калі прыслухацца да трывожнагаголасу яго праціўнікаў, то стане зразумела, што меў на ўвазе Будны, калі разамз бацькам і маці прыпісваў садзейнічанне ў нараджэнні Хрыста святому духу.
Будныатаясамлівае «святы дух» з мужчынскім семем таксама, як да яго Сервет шукаў духу крыві. Семя і кроў расцэньваліся, відаць, Серветам і Будным як вечнаяжыццёвая аснова, што аднаўляецца з пакалення ў пакаленне. С.Будны не толькіадхіляе пісанне, але прапануе сваё тлумачэнне. Будны на падставе АпакаліпсісаІаана, г. зн. тэксту Евангелля, адхіляе боскасць Хрыста
3твораў Буднага, якія захаваліся, не відаць, як ён тлумачыў вераванне аб тым,што Хрыста, простага чалавека, сталі абагатвараць. У кнізе «Аб дзвюхпрыродах» Будны спыніўся на гісторыі ўзнікнення веры ў боскасць Хрыста.Будны, уключаючы Хрыста ў лік іншых багоў, якіх прыдумалі людзі, не ператвараўХрыста ў бога, а, наадварот, развенчваў і іншых багоў, як і Хрыста. Ён незбіраўся даказваць, што раннехрысціянская царква веры-ла ў простага чалавека,як у бога. Менавіта Будны абагатвараў простага чалавека, што мара аб дабрабыцелюдзей не залежыць ад Хрыста-бога, а залежыць ад чалавека, прыраўненага даХрыста — дасканалага чалавека. Будны патрабуе захавання лагічнай паслядоўнасціў евангельскіх выказваннях. Будны неаднаразова адзначаў у сваёй кнізе, што ўасобных раздзелах пісання няма верагоднасці.
С.Будныаддае перавагу лацінскім тэкстам Евангелля перад грэчаскімі, хоць гэтыя апошніябольш старадаўнія і лаціняне іх перанялі ў грэкаў. Што ж да выступлення Буднагасупраць догмы аб боскасці Хрыста, то спачатку Будны даў агульную характарыстыкупрызначэння чалавека, лічачы, што чалавек па прыродзе добры, чалавек- бог, тамушто дабрадзейны. Будны перакананы, што гэтак, як просты чалавек Адам быў падобныда бога, любы просты чалавек можа быць падобны да бога, г. зн. чалавек добры,справядлівы і вялікі, як бог.
Шырыняпоглядаў Буднага заклюачалася ў тым, што ён не спыняўся перад атаясамліваннемчалавека з богам. Чалавек, які валодае якасцямі бога, інакш гаворачы, розумам,сілай, дабратой, справядлівасцю, станавіўся ідэалам для тых, хто ішоў заБудным. Пануючыя цэрквы, уключаючы рэфарматарскую, прыніжалі чалавека, рабіліяго забаўкай у руках бога. Будны ж мацаваў веру ў чалавека, у яго будучыню. Такімчынам, перад намі дзве канцэпцыі: Будны дабі-ваецца нябеснага жыцця для людзейна зямлі, Сімлер жа ўсімі сіламі спрабуе даказаць бяссілле смертных перадтварам бажаства. Паводле Буднага, вучэнне Хрыста трэба разумець так, каб людзімаглі дасягнуць боскага жыцця.
ПоглядыБуднага сустрэлі неразуменне, пагарду з боку абаронцаў дагматыкі. На ягоабрушыліся не толькі католікі, але і прыхільнікі рэфармацыі, падобныя даСімлера. Нягледзячы на скажэнне поглядаў Буднага, на магчымае пераблытваннецытат з яго твораў, крытыка Сімлера ў нейкай меры дае падставу думать, што мелімесца перакананні папярэднікаў навуковага атэізму ў Беларусі, якіяфарміраваліся і мацнелі ў барацьбе з каталіцкай рэакцыяй.
Большпознія свае буйныя працы —«Каментарыі...» і «Аб асноўных артыкулах...»—ён прысвяціў вывучэнню супярэчнасцей паміж розумам і догматамі хрысціянскайрэлігіі.
Напрацягу больш дваццаці гадоў шматграннай выдавецкай і палемічнай дзейнасці,пачынаючы з выхаду ў свет «Катэхізіса» ў 1562 г., Будны прыбягаў даразнастайных прыёмаў крытыкі рэлігіі. У першай частцы «Катэхізіса» гэта была спробавыкрыць абраднасць і духавенства. У «Каментарыях...» (1574) рязгорнутытэксталагічны і гісторыка-філалагічны аналізы. У творах «Аб асноўныхартыкулах...» (1576) і «Аб уладзе мяча» (1583К апрача таго, ёсцьсацыялагічныя даследаванні. Сваёй крытыкай рэлігіі Будны ўнёс значны ўклад унавуку: ён адхіляў метафізічны метад, г. зн. абмяжоўваўся вывучэннем фактаў, нествараючы тэорый і аспрэчваючы тыя з іх, якія высоўваліся на падставенедастатковага фактычнага матэрыялу. Ужо ў XVI ст. Сымон Будныдаказваў, што святы дух -пазбаўлены боскасці дух зводзіцца да ўласцівасціматэрыі, якая ў пзўных умовах зараджае жыццё, а душа — гэта рух крыві ўарганізме; спыненне гэтага руху і ёсць непазбежная смерць.Да высновы, што душаёсць не што іншае, як толькі жыццё чалавека або яго цела, Будны прыйшоў у аднымз найбольш яркіх сваіх твораў «Аб асноўных артыкулах...», выдадзеным уЛоску ў 1576 г. У творы больш як 150 доказаў супраць тройцы, вечнасці ібоскасці Хрыста.
Даказваючылжывасць міфаў аб Хрысце, Будны звяртаўся да філалагічнага аналізу месцаў«святога пісання». Па Буднаму, зачацце ў лоне дзевы Марыі адбылося натуральнымшляхам без фізічнага ўздзеяння святога духа. Будны падкрэсліваў, штоне трэба даслоўна ўспрымаць сціхі пісання. Будны быў паслядоўным. Карыстаючысяфілалагічнымі метадамі, ён звярнуўся да ідэй гуманізму і рацыяналізму ў імяўдасканальвання чалавецтва. Мэта Буднага — не пакаянне перад богам і непазнанне боскай міласэрнасці і гневу — тое, што адасабляе паняцце чалавечага ібоскага,— а выхаванне ў людзей сапраўды чалавечых рысаў. Будны аддаў належнаезаслугам усіх, хто выступаў у абарону свабоднага палёту чалавечай думкі. ПрацыБуднага ацэнены па заслугах, але царква, вымушаная прымірыцца з дасягненнямідаследчыкаў прыроды, не да-равала тым, хто адважыўся параўнаць чалавека збогам. Будны ж адхіліў пакланенне Хрысту, навукова даказаўшы неабгрунтаванасцьдогмаў пра яго боскасць.
У1932 г. у Варшаве быў перавыдадзены адзін з лепшых твораў на сацыяльна-палітычнуютэму, якія з'явіліся ў XVI ст., «Аб уладзе мяча». Гэта кнігаўпершыню выйшла з друку ў Лоску ў 1583 г. і з таго часу пакрылася пыламзабыцця, гэтак як і іншыя творы яе аўтара Сымона Буднага, забароненыя ізнішчаныя царкоўнай цэнзурай. У цяперашні час і новае выданне «Аб уладземяча» стала бібліяграфічнай рэдкасцю. Будны, як паслядоўны рэаліст, не могмарыць ні пра нябесны, ні пра зямны рай, а спрабаваў знайсці канкрэтныя шляхіпераўтварэння грамадскіх адносін. Будны не толькі адхіліў догмы каталіцызму,але і не прызнаваў рэлігійнага шляху паляпшэння зямнога жыцця, прынятагарэфарматарамі тыпу Лютэра, Кальвіна.
Укнізе «Аб уладзе мяча» Будны выйшаў за межы тэалогіі рэфарматараў і містыцызмуперахрышчэнцаў. Ён бачыў, што паражэнне паўстанняў сялян у шэрагу краін Еўропыпахіснула веру многіх не толькі ў магчымасць анаўлення народа-ўладдзя, а наогулу якія-небудзь ці ў грамадскіх адносінах. Разам з тым містычныя погляды, якіяраспаўсюдзіліся сярод левых рэфарматараў, падрывалі давер да інстытута свецкайулады наогул і, такім чынам, не столькі наносілі шкоду феадалам, колькіпадрывалі асновы ўсялякага арганізаванага адпору феадальнаму насіллю.
Упачатку сваёй кнігі «Аб уладзе мяча» Будны спаслаўся на звесткіабсялянскай вайне ў Германіі і аб Мюнстэрскай камуне. Будны з неадабрэннем характарызуегэтыя падзеі.
Будучыкрайнім праціўнікам каталіцызму, Будны глыбока спачуваў мюнстэрскіманабаптыстам, іх рашучай варожасці да каталіцкага духавенства. Ен вітаў іхабвяшчэнне, што ўсе абавязаны працаваць, паколькі сам гэтага дабіваўся ў сваіхтворах. Захаванне ў Мюнстэры права за гаспадарамі карыстацца працай слуг інават паднявольнай працай не выклікала ў Буднага пярэчан-няў, як і допусккнязёў у рады анабаптыстау. Ен не адхіляў прымянння ўзброенай сілы для дасягненнясправядлівай улады і абароны яе. Атрыбуты ўлады, на думку Буднага, не змянілісяз пераходам яе ў рукі анабаптыстаў: кожная ўлада застаецца уладай. Кожнаяўлада, начальства, пасады ёсць ад бога, няхай гэта ўлада добрая або дрэнная.
Буднывыкрываў анабаптыстаў, іх заклікі да вынішчэння людзей іншай веры, змоўніцкія іавантурыстычныя тэндэнцыі, якія чаргаваліся з перыядамі пакорлівасці і тактыкайчакання, лічыў, што справядлівы лад не можа быць доляй толькі абраных.
Распрацоўваючыпытанне аб уладзе, Будны знайшоў патрэбным выдаць твор «Аб свецкай уладзе».Палеолаг рэзка крытыкаваў праведных хрысціян, якія адмаўляюцца насіць зброю і ўтой жа час без пярэчанняў плоцяць падаткі на ваенныя расходы і прызнаюцьнаёмных салдат. А Будны рэалістычна глядзеў на няўдалыя спробы абагульненнямаёмасці, устанаўлення евангельскай роўна-сці. Разам з тым ён лічыў неабходнымнапомніць, што народ зрабіў спробу прыйсці да ўлады, але рашуча выступіўсупраць анархічных тэндэнцый. На думку Буднага, прычынай паражэнняў паўстанняўбыло невуцтва і гэтая думка на той час поўнасцю апраўдалася. Хочацца адзначыць,што гэтае палажэнне і зараз мае пэўнае значэнне, калі не актуальнае пад часразгляду нашай гісторыі Беларусі. Колькі прыкладаў мы ведаем, калі невуцтваперашкаджала народу шлях да лепшага будучага. Будны імкнуўся пашырыць колапраціўнікаў каталіцызму, а польскія браты звузілі рады сваіх прыхільнікаў дамізэрнай кучкі членаў секты.
Ваўмовах Беларусі Будны выступаў за захаванне інстытута ўлады. Адносіны Буднагада пытання аб уладзе былі абумоўлены становішчам, якое склалася на Беларусі кканцу XVI ст., а таксама яго філасофскімі поглядамі на сутнасць дзяржавы іправа. Аб'яднанне ўсіх саслоўяў у барацьбе супраць наступлення каталіцкайрэакцыі патрабавала своеасаблівай тактыкі ў адносінах да мясцовых феадалаў,дробнапамеснай шляхты і мяшчан. Будны, не адмаўляючы таго, што людзі роўныя папаходжанню, паставіў пад сумненне магчымасць пераадолення цяжкасцей у барацьбепры дапамозе пропаведзі евангельскай роўнасці. Побач з надзеяй на поспехаб'яднаных намаганняў усяго народа ў справе адпору езуітам непахіснасць ягопоглядаў на сутнасць улады каранілася ў яго розуме.
Падрабязнаспыніўшыся на пытанні аб дзяржаўнай уладзе, Будны, падобна да іншых гуманістаў,даследаваў паняцці аб уладзе, якія тады ўстанавіліся, і даваў узорсправядлівага ўладара. Застаючыся, такім чынам, у рамках феадалізму, енспрабаваў даказаць, што ўлада заклікана стаяць на абароне натуральнага правачалавека на жыццё і што каралі і князі, гетманы і сот-нікі і іншыя службовыяасобы прыгоннай іерархічнай лесвіцы — гэта слугі народа.
Разамз тым Будны добра разумеў, з якімі цяжкасцямі звязана перабудова феадальнайдзяржаўнасці.
Будныдаказваў, што не прызнаваць інстытут свецкай улады раўназначна адмове адзмянення яе. Пры гэтым ён спасылаўся на Евангелле: «Аддай кесару кесарава».Памылкова было б аднак, разумець яго агульныя заклікі да падпарадкавання ўладзеяк прызнанне сапраўды пануючых манархаў.
Буднысупаставіў хрысціянскіх каралёў феадальнага свету з язычнікамі і паказаў, якіярысы прыгоннага ўладара ненавісныя народу. Ён лічыў, што чыноўнік павінен быцьдобрым і справядлівым, як і яго падначаленыя.
ДумкаБуднага пра абавязкі караля не арыгінальная. Аўтар кнігі «Аб уладзе мяча»зрабіў за-мах на ідэалагічную аснову існуючага ладу — на рымскую царкву,абвінаваціўшы менавіта яе ў тыраніі і падмане народа.
Такімчынам, Будны, паказваў, абаронцам чыіх інтарэсаў з'яўляецца царква. Адначасоваён праліу святло на скажонае разуменне царквою інстытута свецкай улады;менавіта царква стала апорай феадальнай тыраніі. Замест таго, каб быць слугамінарода, каралі разбэшчаны ўладалюбствам і карысталюбствам духавенства.
СБудны лічыў, што пытанне пра свецкую ўладу можа быць вырашана толькіграмадствам, але не рымскім прастолам, не якой іншай царквой. Дзяржава непавінна быць залежнай ад царквы.Супярэчнасці ў сацыяльных поглядах С.Буднага,які абараняў каралеўскую ўладу і патрабаваў ад яе справядлівасці, быліабумоўлены становішчам і барацьбой думак, што было характэрна для 14 ст., а таксамаваганнямі самога аўтара.Гэта адбілася ў своеасаблівай літаратурна-палемічнайформе яго твораў. «Катэхізіс», які па назве трэба было блічыць выклданнем асноў веравывучэння ў форме пытанняў і адказаў, усапраўднасці з'явіўся трактатам пра спрэчныя праблемы рэлігіі і грамадскіхадносін. Яшчэ больш выразна адлюстраваны гэтыя спрэчкі ў кнізе «Абуладзе мяча», дзе ад імя арыян выступаюць не выдуманыя персанажы, адзеячы гэтай плыні ў Беларусі.Выказванні С.Буднага насычаны рэалізмам і логікайразважанняў пра сацыяльныя пытанні, а твор
адрозніваеццанапружанай ідэалагічнай барацьбой; у яго няма пярэчанняў супраць аргументаў прабядотнае становішчасялян, пра неабходнасць змянення грамадскіх парадкаў. Ёнтолькі абараняў агульны прынцып інстытута свецкай улады, незалежнай ад царквы.
Буднылічыў неабходным растлумачыць заганы сацыяльнага ладу ўсёй Рэчы Паспалітайінакш, чым гэта рабілі да яго. Некаторыя, паказваючы дэспатызм, беззаконнасць,якія дапускаюцца шляхтай, не звязвалі пытанне аб класавым прыгнёце з пытаннемаб дзяржаўнай уладзе. У Буднага — гэта бакі адной і той жа з'явы. Будны крытыкаваўфеадальны лад, які даваў права прыватным асобам вяршыць правасуддзе над сваіміпадданымі. Абмежаванасць Буднага заключаецца ў тым, што ён не бачыў у асобныхдваранах прадстаўнікоў класа прыгнятальнікаў і не разумеў, што гэты класустанаўлівае закана-даўчыя і выканаўчыя органы. Будны раскрыў свае адносіны дапрыгоннага ладу. Пануючыя саслоўі, на яго думку, прыраўнялі сябе да службовыхасоб, якія кіруюць лёсам падданых. Гэта несправядліва, таму што кіраваннеўяўлялася ім толькі як ажыццяўленне ўлады над свабоднымі людзьмі, шляхта жпрысвоіла сабе права караць і дараваць, а феадальнае заканадаўства ёй у гэтымпатурала. У якасці першай абавязковай умовы ўсталявання справядлівасці Будныпатрабаваў роўнага правасуддзя для ўсіх і настойваў на тым, каб кара-лі смерцюза забойства чалавека ўсялякага, незалежна. Для таго каб помста за нанесеныякрыўды не стала самавольствам, патрэбна арганізаваная гра-мадская сіла, улада ізаконы.
Будныабвяшчаў роўнасць усіх перад законам. Аб'ектыўна ва ўмовах феадальнай дзяржавыгэта было яўным заклікам да перагляду права на буржуазны лад. На думку Буднага,крыніцай несправядлівасці службовых асоб быў захоп чужых земляў і прыгнечанненародаў. ён даказваў, што ў старажытнарымскай дзяржаве насельніцтва назахопленых землях было пазбаўлена пра-воў. Падобна да таго як у старажытнасцірымляне, а ў сярэднія вякі туркі, так і ў Рэчы Паспалітай папуючыя саслоўізвялі народы Польшчы, Беларусі, Украіны да становішча рабоў і адабралі ў іхуладу. Будны прывёў гнеўныя словы пратэсту левых арыян аб становішчы на-родаў,прыгнечаных Рэччу Паспалітай. Будны даказваў, што рабства, пры-ватная ўласнасцьі інстытут улады існавалі і ў часы раннехрысціянскіх абшчын.
Будныабвінавачваў Якуба з Калінаўкі ў тым, што ён звёў пытанне барацьбы з сацыяльнайнесправядлівасцю да пасіўнага супраціўлення, да дэманстратыўнага адмаўляў свецкайсправядлівай улады ў будучым. Процілегласць паміж уладай і «светам» Будны бачыўу тым, што ўладзе патрэбны пакорлівыя падданыя, якія б ва ўсімпадпарадкоўваліся, а падданым, г. зн. «свету», патрэбна добрая, справядліваяўлада. На працягу 20 гадоў Будны сумняваўся, лічыць Хрыста заканадаўцам цітолькі тлумачальнікам законаў. ён расказваў аб эвалюцыі сваіх поглядаў на ролюХрыста ў адносінах да ўлады. Відаць, што канцэпцыя Буднага аб заканадаўчых,судовых і выканаўчых органах дзяржавы складвалася ў яго на працягу доўгага часуна падставе вывучэння рознага падыходу да хрысталагічнага пытан-ня. Пад выглядамабароны закона, пададзенага ў Старым запавеце, Будны адхіліў думку аб тым, штозаканадаўст-ва Хрыста з'яўляецца новым. Затым ён паказаў, што абрады,прадпісаныя Старым запаветам, толькі сімвалізуюць законы духоўнага жыццялюдзей.
Называўуладаю не тое, што аднойчы прынята і патрэбна траім, абараняецца ўсімі сіламі(добра гэта ці дрэнна); а для мяне гэта не ўлада, а тыранія і рабства, вельміпадобнае да папскага. Уладай было б, калі б не гасілі дух, усё выпрабоўвалі, апрымалі тое, што аказалася добрым… Дай нам бог такую ўладу, пры якой мы недумалі б аб сабе, не зневажалі іншых, дазвалялі га-варыць праўду адзін аднаму,не лічылі сябе непагрэшнымі.
Спаслаўшысяна выказванні аб дзяржаве такіх старажытных мысліцеляў, як Платон, Арыстоцель,упамянуўшы захады Драконта, Лікурга, Салона па арганізацыі дзяржавы, Будныпрыйшоў да вываду: гісторыя заканадаўства не пачалася са з'яўленнем Бібліі: дахрысціянскага і да Майсеевага закона існавалі народы, якія не ведалі закона,дадзенага богам, але якія вялі барацьбу за справядлівае заканадаўства.
Такімчынам, Будны пераконваў сваіх слухачоў на саборы ў тым, што законыграмадства не залежаць ад боскага пачатку, грамадская і дзяржаўвая ўладазнаходзіцца ў руках людзей, якія ў адпаведнасці са сваімі поглядамі і інтарэсамікіруюць народамі. Грамадства, у якім прыватныя інтарэсы людзей прыходзяць усутык-ненне, не можа існаваць без арганізаванага насілля. Будны не змогусвядоміць дарэм-насць спроб перака-наць службовых асоб стаць сапраўднымі«слугамі гра мадства»; але ён здолеў паказаць, што ва ўмовах феа-дальнагапрыгнёту «слугі грамадства» ператвараюцца ў паноў над ім і неабходны такіграмадскі парадак, пры якім службовыя асобы стануць сапраўдпымі слугамі народа.
Літаратурнаяспадчына Сымона Буднага мае неацэннае значэнне для народаў Польшчы, Літвыі ў асаблівасці Беларусі, таму што ў гэтых мясцінах праходзіла яго асветніцкая дзейнасць.У час панавання багаслоўя ідэі Буднага ўскалыхпулі розумы ў шэрагу еўрапейскіхкраін, прарочачы абвяржэнне догматаў хрысціянства шляхам навуковагадаследавання іх крыніц.
Няманічога агульнага паміж тэорыяй верацярплівасці, якую і цяпер распаўсюджваюцьпрыхільнікі сучаснай царквы, і вучэннем Буднага аб неабходнасці свабоды думкі ўрэлігійных спрэчках. У першым выпадку гэта значыць адмовіцца ад праследаванялюдзей іншай веры, захаваўшы веру ва ўсемагутнасць бога; у другім — заклікацьда барацьбы ідэалогій ва ўмовах засілля пануючай царквы.
ЗаслугаБуднага заключаецца не ў растлумачванні некалькіх заблытаных месцаў уЕвангеллі, не ў спробах аспрэчваць асобныя міфы хрысціянскай рэлігіі, як імкнуццадаказаць буржуазныя даследчыкі, а ў тым, што ён адзін з нямногіх свядома павёўнаступленне на рэлігійныя догмы з пазіцый крытыкі свяшчэннага пісання. Будныдаследаваў цела Евангелля і паказаў памылкі, якія ўзніклі ў працэсе тлумачэнняўі перакладаў. Ён удакладніў тое, што не падлягала ўдакладненню,— менавітавыдумкі, не заснаваныя на фактах жыцця. Хрыстос Буднага быў не богам, несвятым, а зямным чалавекам, надзеленым станоўчымі якасцямі.
Будныспрабаваў вызваліць Біблію ад таго, што служыла апорай пануючым цэрквам, ізахаваць у гэтым помніку ўсё, што магло быць выкары-стана для пераўтварэнняграмадства і перавыхавання яго членаў.
Учасы пашырэння пратэсту супраць догмаў каталіцызму на Беларусі распаўсюдзілісяшматлікія варыянты перакладаў Бібліі, выдаваліся катэхізісы, якія па-рознамутрактавалі асноўныя палажэнні хрысціянскага веравучэння. Але ніхто з аўтараўгэтых твораў да Сымона Буднага не зрабіў замаху на святая святых хрысціянства —тэкст свяшчэннага пісання.
ХарактарыстыкаБібліі, дадзеная Будным, асабліва кнігі Новага запавету далёка пераўзышла ўсё,што было да яго сказана пра недарэчнасці і памылкі у тэкстах свя-шчэннагапісання. Веру ў Хрыста, якая ўкаранілася дзякуючы Новаму запавету, Будны спрабаваўвытлумачыць як натуральнае імкненне чалавека да дабра і дасканаласці.
Будныдаў стройны аналіз прычын памылак і скажэнняў у тэкстах свяшчэннага пісання.Адпой з прычын гэтых памылак з'яўлялася перапісваннс тэкстаў ад рукі. Буднызвяязваў надзейнасць кніжных крыніц з развіццём друкарскай справы. Сам фактперапісвання ад рукі не мог бы выклікаць адхіленняў ад сэнсу і моўныя памылкі,калі б не нізкі ўзровень адукацыі перапісчыкаў, пагоня за знешняй формай.
Пералічваючыпрычыны, якія садзейнічалі скажэнням тэкстаў, Будны ўказваў, што першая — гэтабязглуздасць пісцоў, другая — хітрасць ерэтыкоў, трэцяя — памылкіперакладчыкаў.
Пісцыне разбіраліся ў тым, ппо перапісвалі, а чытачы слепа верылі напісанаму. Калідзе-небудзь адно і тое ж слова сустракалася два разы ў тэксце па суссдству, топісцы, спяшаючыся, часта пераскоквалі з першага на апошняе і апускалі паняўважлівасці ўсё тое, што было паміж імі. Некаторыя пісцы, спадзяючыся напамяць, пісалі па аднаму ўзору такія месцы, дзе былі аднолькавыя словы. Апрача таго,яшчэ больш павялічылася колькасць памылак і скажэнняў у сувязі з тым, штовучоныя адзначалі на палях асобныя словы і строфы. Іншыя перапісчыкі, лічачысябе разумнымі, самі выпраўлялі некторыя месцы, якія ім здаваліся лжывымі, ітакім чынам скажалі змест.
Буднібыў псракананы, што безадказныя адносіны манахаў да тэкстаў, абумоўленыя іхневуцтвам, не спыніліся з увядзеннем друкарскай справы.
МэтайБуднага было як мага шырэй распаўсюдзіць сваё вучэнне. Яму былі блізкія ідэі зацвярджэннявальнадумства ў Беларусі, і разам з тым ён вы-казваў рэзкі пратэст супрацьцаркоўных праследаванняў і цэнзуры як на Усходзе, так і на Захадзе Еўропы. ёнабураўся тым, што ў яго на радзіме не выдадзены каштоўныя творы рэфармацыйных. Ямубылі ўласцівыя хістанні і нават непаслядоўнасць, але на працягу ўсёй ягодзейнасці назіраецца імкненне абгрунтаваць адносіны паміж людзьмі на асновахрозуму.
Ёнбыў патрабавальны да іншых і да сябе. Гэта выяўлялася ў строгай самакрытычнасціі пастаянных творчых клопатах, прымушала яго да канца дзён час ад часупераглядаць некаторыя з сваіх палажэнняў. Характэрныя ў гэтых адмосінах звесткіаб тым, што ў 1589 г., г. зн. незадоўга да сваёй смерці, Будны перавыдаў свае«Каментарыі да Новага запавету» з шэрагам паправак. Перакладчыцкая і каментатарскаядзейнасць Буднага глыбока адбілася на ладзе думак яго прыхільнікаў.
Уапошнія гады жыцця важак «літоўскіх братоў» быў вымушаны адступіць ад часткісваіх вывадаў. Новая прадмова Буднага 1589 г. насіла палітычпы характар. У ёйБудны абвінаваціў Фауста Соцына ў тым, што ён дапамагаў праслсдаванню іпакаранню смерцю Францыска Давідзіса, аднаго з найбольш радыкальных дзеячаўарыянства. I ў новай сваёй прадмове Будны падкрэсліваў сваю прыхільнасць даідэі адзінства ў антыкаталіцкім лагеры.
Бастыёнамрэакцыі ў Рэчы Паспалітай была каталіцкая царква. Яна перашкаджала развіццюнавуковай думкі і ўсяляк імкнулася перашкодзіць пранікненню прагрэсіўных ідэй ушырокія колы грамадства.

Заключэнне
С.Будныпакінуў значны след у гісторыі беларускага прыгожага пісьменства. Ён валодаўунікальным талентам белетрыста і празаіка.
ТворыС. Буднага напісаны захапляюча. Ён выкладаў свае думкі скупа, але пераканаўча.
Бліскучыяздольнасці ставяць яго ў адзін рад з вядучымі мысліцелямі рэфармацыйнага руху.Метадалогія Буднага з'явілася тым звяном непасрэднай сувязі з асветнікамі XVIII ст. якаяпрадбачыла, але разам з тым не абмежавалася рэлігійным рацыяналізмам Вішаватагаі Крэля — сацыні-ян XVIII ст.
Будныадхіліў містыцызм, і ў спрэчках з багасловамі, якія спрабавалі абараняцца, ёндаказвау нелагічнасць іх довадаў. Будны не бачыў магчымасці вырашыць набалелыяпытанні у духу евангелічнай роўнасці; ён усумніўся ў правільнасці рэлігійныхвучэнняў наогул і пачаў шукаць у іх разумны пачатак, здольны растлумачыцьбудучыню.
Будныадмежаваўся ад радыкальных грамадскіх поглядаў арыян («польскіх братоў»),назваўшы іх «анархітамі»; адначасова ён узначаліў найбольш крайнія выступленнісупраць каталіцкай царквы. Ён усё жыццё мучыўся сумненнямі адноснамэтанакіраванасці свасй навуковай і грамадскай дзейнасці, і адсюль у яго поручз жалезнай логікай аргументаў — непаслядоўнасць і незакончанасць вывадаў.Праніклівы розум Буднага не знаходзіу моцнай апоры ў грамадстве, якоераздзіралася супярэчнасцямі класавага і рэлігійнага характару. Далёкі адутопій, ён шукаў канкрэтнага вырашэння, але нічога дзіўнага, што гістарычныя абставіныне маглі яму нічога падказаць.
Вядома,што ў пачатку дзейнасці С. Будны спадзяваўся на нацыянальную самасвядомасцьбеларускіх феадалаў. Ён хацеў выкарыстаць варожыя пачуцці магнатаў дакаталіцкага духавенства, іх часовую прыхільнасць да ідэй Рэфармацыі для таго,каб з іх дапамогай пракласці шлях да ўсенароднай асветы. Пераканаўшыся ўілжывасці і класавай абмежаванасці буйных феадалаў, якія адкрыта перайшлі адрэфарматарства да каталіцызму, Будны самастойна павёў наступ супраць асноукаталіцкай царквы, бачачы ў ёй галоўнага ворага прагрэсу грамадства. Ягоабурала тое, што каталіцкая царква была ў цесным саюзе з прыгоннікамі.
С.Будны дабіваўся разрыву саюзу прыгонні-каў з каталіцкай царквой. ён задумаўпазбавіць прыгнятальнікаў ідэалагічнага апраўдання. Становішча, якое склалася ўБеларусі, дзе каталіцызм, праваслаўе, пратэстантызм раз'ядноўвалі феадалаў,спрыяла ўзпікненню ідэі аб новай царкве.
Выказваючысвае погляды, ён ведаў, чаго чакаць ад фанатычных прыхільнікаў каталіцызму ірзфармацыі. Узмацненне каталіцкай рэакцыі ў другой палавіне XVI ст. прымусілаБуднага ўважліва прыгледзецца да ўсіх праціўнікаў папства. Ён адхіліўлютэранскую і кальвінісцкую тактыку, якая прывяла ў выніку да Аўгсбургскагакампрамісу. Ен зразумеў, што крывавая расправа, учыненая рэакцыяй надпаўстаўшым народам як у Чэхіі ў XV ст., так і ў Германіі і іншых краінах у XVI ст., сталамагчымай з прычыны невуцтва народных мас і адсутнасці згуртаванасці ў станебарацьбітоў за новую царкву. Ацэнка гістарычных падзей павяла яго на думку абнеабходнасці аб'яднання ўсіх антыкаталіцкіх сіл у Беларусі на найбольш шырокайаснове. Варожасць да езуітаў, на яго думку. магла шмат каго згур-таваць:прыхільнікаў праваслаўя і кальвінізму, прагрэсіўных католікаў і радыкальнанастроеных антытрынітарыяў. Магчыма, Будны спадзяваўся, што да новага рухудалучацца беларусы і палякі, як у свой час да гусітаў немцы.
Будныраскрыў заганы феадальнага грамадства Рэчы Паспалітай. Ён не абмежваўсяпералікам заган, прыведзеных Гусам, а даў поўную карціну разлажэння кіруючыхсаслоўяў. Ён упікаў паноў у тым, што яны абдзіраюць сваіх падначаленых«выдуманымі» подацямі, клеймаваў ліхвяроў, ігракоў, службовых асоб занесумленнасць, падман, хабарніцтва і г. д.
Будныабвяшчаў першынство розуму над верай. Будны заклікаў ісці па шляху тлумачэннятэа-лагічных, сацыяльных і палітычных пытанняў.
Дапрыхільнікаў узаемаразумення і братэрства паміж народамі адносіўся і Будны. Уяго творах гучалі заклікі да аб'яднання ўсіх барацьбітоў за псрамогу розуму іісціны. Любоў да чэшскай мовы выявілася ў Гуса ў імкненні вызваліць яе аднямецкіх наслаенняўабвяржэнні міфаў Новага запавету.
Літаратурнамустылю С.Буднага ўласцівыя канцэптуальная строгасць, канкрэтнасць, багаццеразнастайных паведамленняў і гістарычных звестак. Найбольш істотная асаблівасцьпаэтыкі твораў – энцыклапедычная паўната і дакладнасць апавяданняў, выверанасцьхарактарыстык і ўвага да дэталяў.
Важнымкампанентам белетрызаваных твораў С.Буднага з’яўляюцца дыялогі, якія вельмічаста даволі аб’ёмныя па памеры. Найбольш адметная рыса дяылогаў у творы –выключная інтэлектуальная насычанасць. Пісьменнік часта выкарыстоўваерытарычныя пытанні, яркія параўнанні, выслоўі.
Утворах вельмі шырокі дыяпазон моўных сродкаў. Мова твораў дасканалая іапрацаваная. Пісьменнік выкарыстоўвае стылістычна афарбаваную лексіку,знаходзіў адметныя метафары і параўнанні. Напрыклад, ныпросты шлях навучання ёнпараўноўвае з працай пчалы. Актыўна звяртаецца да народна-паэтычных вобразаў ісімвалаў – вужа, голуба, кубка, каменя. Творча выкарыстоўваў сюжэты іудзейскай,грэчаскай і рымскай міфалогіі.
С.Буднынайбольш поўна выявіў сябе як пісьменнік-публіцыст. Беларускі інтэлектуал эпохіРэфармацыі стварыў некалькі бліскучых публіцыстычных трактатаў, сярод якіхвылучаюцца “Аб асноўных артыкулах хрысціянскай веры”, “Вызнанне аб урадзе іўрадаўцах”, “Абарона ўрада”, што склалі аснову яго кнігі “Аб свецкай уладзе”.
Публіцыстычнаятворчасць С.Буднага мела выразную гуманістычную і сацыяльную скіраванасць.Галоўнае месца на старонках яго твораў займала этычная праблематыка, сістэмакаштоўнасцяў і духоўных арыенціраў чалавека.
Усваіх публіцыстычных творах С.Будны неаднаразова звяртаўся да палітыка-прававыхпраблем: аптымальнай арганізацыі жыцця грамадства, функцый дзяржавы і ўрадавыхструктур, адносін да прыватнай уласнасці. С.Будны выступаў супрацьнесправядлівых, захопніцкіх войнаў.
Новаепрачытанне С.Будным Бібліі і пераасэнсаванне яе зместу стварылі ўмовы дляперагляду ім традыцыйных поглядаў на Хрыстову Царкву. Услед за еўрапейскімірэфарматарамі ён выступіў з крытыкай царкоўнай іерархіі, абсалютызаванай іабагатворанай улады папы рымскага. Адстойваючы гуманістычныя ідэі свабоды духу,індывідуальнай вартасці чалавека, унікальнасці кожнае асобы, С.Будны сцвярджаў,што ўсякі вернік можа размаўляць з Богам без пасрэднікаў.
Дляфіласофска – публіцыстычных і дыдактычных твораў С.Буднага, асабліва раннягаперыяду. Уласцівы непрыхаваны дыдактызм і маралізм – рысы, характэрныя для ўсёйстаражытнай літаратуры Беларусі.
Творымаюць выразную дыдактычна-павучальную скіраванасць. Яго “Катэхізіс” можналічыць узорным дапаможнікам, у якім арганічна спалучаўся навучальны матэрыял звыдатным літаратурна-публіцыстычным выкладам. Зварот да формы кароткіх пытанняўі поўных адказаў сведчыць пра яго асветніцкія памкненні. С.Будны проста ідаступна адказвае на складаныя пытанні, што хвалявалі сучаснікаў.
Даступнасцьвыкладу, моўна-стылёвая адшліфаванасць сказаў і выразаў, лагічнасць іпаслядоўнасць думак, дакладнасць фармулёвак – характэрныя рысы стылю С.Буднага.
Перакладчыцкіталент С.Буднага найбольш ярка выявіўся ў час працы над Святым Пісаннем. Ёнвыкарыстоўваў самыя разнастайныя папярэднія выданні і рукапісы, шматлікія творыстаражытных тэолагаў, якія хоць неяк закраналі ці цытавалі біблейскія тэксты.
Дзякуючынадзвычайным аналітычным здольнасцям асветніка, яго таленту, шырокай эрудыцыі,глыбокай дасведчанасці ў пытаннях Бібліі і дасканаламу веданню старажытных моў,навукова-крытычны ўзровень Новага Запавету 1574г. стаўся самым высокім сяродусіх вядомых на той час у Еўропе.
Такімчынам, творы С.Буднага паводле іх зместу пераважна палемічныя іфіласофска-публіцыстычныя, з выразнай дыдактычнай скіраванасцю. Літаральнакожная праблема, трапіўшы на пяро асветніа, набывала актуальнае гучанне. Аўтарувесь час палымяна спрачаецца, пераконвае, прыводзіць у сваю абарону розныярацыяналістычныя аргументы. Каб схіліць чытача на свій бок, ён нярэдказвяртаецца да гістарычных паралеляў, суправаджае паведамленні шматлікімікаментарыямі, прыводзіць меркаванні і сцвярджэнні аўтарытэтных вучоных,пераказвае сюжэты з Бібліі. Часта ў якасці эмацыянальных аргументаў пісьменнікскарыстоўвае яркія прымаўкі, афарызмы, што надавала яго творам мастацкуюпрыгажосць і эстэтычную дасканаласць.

Спіслітаратуры
 
1. Дорошевич Э.К.Философия эпохи Просвещения в Белоруссии.-Мн.: Наука и техника, 1971.-248с.
2. Идеи гуманизма вобщественно-политической мысли Белоруссии (дооктябрьский период).-Мн.: Наука итехника, 1977.-280с.
3. Из истории философскойи общественно-политической мысли Белоруссии: Избранные произведения 16-наяала19вв.-Мн.: Изд-во АН БССР, 1962.-524с.
4. Козел А.А. Философскаямысль Беларуси: Учебное пособие.-Мн.: Амалфея, 2004.-352с.
5. Мысліцелі і асветнікіБеларусі: Энцыклапедычны даведнік.-Мн.: Бел. Энцыклапедыя, 1995.-671с.
6. Очерки историифилософской и социо-логической мысли Белоруссии (до1917г.).-Мн.: Наука итехника, 1973.-560с.
7. Падокшын С.А. Этычнаядумка ў культуры Беларусі 16-17стст.-Мн.: Бел.навука, 2004.-151с.
8. Падокшын С.А.Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: Ад Ф.Скарыны да С.Полацкага.Рэд.А.С.Майхровіча.-Мн.: Навука і тэхніка, 1990.-285с.
9. Парэцкі Я.І. СымонБудны.-Мн.: Выд-ва БДУ,1975.-168с.
10. Подокшин С.А. Скоринаи Будный: Очерк философских взглядов.-Мн.: Наука и техника,1974.-176с.
11. Саверчанка І.В. СымонБудны – гуманіст і рэфарматар.-Мн.: Універсітэцкае, 1983.- 224с.
12. Саверчанка І.В. СымонБудны — пісьменнік і інтэлектуал эпохі Рэфармацыі. // Беларуская мова ілітаратура.- 2006. — №3. – С. 48-51.
13. Старажытнаябеларуская літаратура: Зборнік. Уклад. Л.С.Курбека.-Мн.: Юнацтва, 1990.- 350с.
14. Философские иобщественно-политическая мысль Белоруссии и Литвы: Дооктябрьский период:закономерности развития, проблемы исследования. Ред. А.С.Майхровича,Р.М.Плечкайтиса.-Мн.: Наука и техника,1987.-336с.
15. Энцыклапедыя гісторыіБеларусі ў 6 тамах. Т.2.-Мн: Бел. энцыклапедыя імя П.Броўкі, 194.-537с.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Desert Biome Essay Research Paper DESERT BIOMEAny
Реферат Полулапчатый гусь
Реферат Особенности развития эмоционально волевой сферы подростка
Реферат Все о работе врачей разных специальностей
Реферат Стили и типы речи
Реферат Жанна д Арк
Реферат Влияние условий эксплуатации на техническое состояние автомобилей
Реферат Політичний портрет Конрад Аденауер
Реферат Тиражирование
Реферат Hot Zone Essay Research Paper Hot ZoneImagine
Реферат Классическое, элитарное, массовое: начала дифференциации и механизмы внутренней динамики в системе литературы
Реферат Административная, уголовная и гражданская ответственность руководителя
Реферат Учёт готовой продукции и её продажи 5
Реферат Невдачі у навчанні як головна перешкода успішності у дорослому віці
Реферат Совершенствование теоретической подготовки студентов факультета физической культуры на основе компьютерных технологий