Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Заснавальнікі літаратурнага аб'яднання "Маладняк"

Заснавальнікілітаратурнага аб’яднання “Маладняк”

“Маладняк” – гэтабеларускае аб'яднанне пісьменнікаў, паэтаў якое існавала з лістападу 1923 далістападу 1928 гг. Аб'яднанне ўзнікла як гурток маладых паэтаў пры часопісе«Маладняк». Яго заснавальнікамі лiчацца: Чарот, Я. Пушча, А. Вольны, А. Дудар,А. Александровіч, А. Бабарэка.
Кіравальныморганам аб’яднання спачатку з`яуляуся Прэзідыум, потым з лютага 1925 г. —Цэнтральнае Бюро, якое у розныя гады ўзначальвалі М. Чарот, П. Галавач, А.Вольны, У. Дубоўка.
З цягам часу ў аб'яднаннівыспеў крызіс, вынікам якога стаў выхад з яе складу ў маі 1926 многіхудзельнiкаў. Пазней аб'яднанне было рэарганізавана ў БелАПП.
 
Міхась Чарот
чаротмаладняк часопіс паэт
Міхась Чарот(сапраўднае прозвішча — Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896г. у вёсцы Рудзенск Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер Пухавіцкі раёнМінскай вобласці) у сям'і малазямельных сялян. Першую адукацыю Міхась атрымаў унаёмнага «дарэктара», потым скончыў двухкласную пачатковую школу, а ў 1913 г. паступіўу Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. У гады першай сусветнай вайнысемінарыя эвакуіравалася ў Смаленск. Тут прайшлі два апошнія гады навучаннябудучага пісьменніка. Семінарыю М. Чарот закончыў у 1917 г., але настаўнічацьяму не давялося: быў мабілізаваны ў армію. Служыў афіцэрам запаснога палка ўРасіі, там намагаўся разам з іншымі афіцэрамі-землякамі стварыць беларускігурток. Вясною 1918 г. М. Чарот вярнуўся ў Мінск, пачаў настаўнічаць убеларускай школе, паступіў на вучобу ў педагагічны інстытут. У гэты ж час ёндалучыўся да культурна-нацыянальнага жыцця: маючы прыгожы барытон, спяваў ухоры В. Тэраўскага пры «Беларускай хатцы», стаў старшынёй тэатральнага гуртка«Маладзік». У 1919 г. М. Чарот спрабуе ўступіць у Беларускае войска, якоестваралася пры Беларускім нацыянальным камітэце, што існаваў як выканаўчы органУсебеларускага з'езда 1917 г. Гэта быў час польскай акупацыі на Беларусі, і М.Чарот стаў у шэрагі барацьбітоў за нацыянальнас вызваленне, што ў далейшымзнойдзе водгук шмат у якіх яго паэтычных творах. Восенню 1923 г. здарыласязнамянальная падзея ў літаратурным жыцці Беларусі — утварылася першая масаваялітаратурная арганізацыя «Маладняк». М. Чарот, які быў ужо вядомым паэтам, шматдрукаваўся, выдаў некалькі кніг, стаў яе аўтарытэтным кіраўніком. У 1927 г.пасля «другога расколу» арганізацыі ён выйшаў з «Маладняка» і далучыўся да«Полымя», затым, у 1928 г., стаў членам БелАППа. У гэты час ён — рэдактар«Савецкай Беларусі» і кандыдат у члены ЦК КП(б)Б. У 1930-я гг. М. Чаротпрацаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР, кансультантам Саюза пісьменнікаўБеларусі. Творчая актыўнасць яго ў гэты час прыкметна знізілася па вядомыхграмадска-палітычных прычынах. У 1937 г. М. Чарота спасціг трагічны лёс многіхбеларускіх творцаў: ён быў арыштаваны і расстраляны.
Даследчыкі зусімправамерна называюць Міхася Чарота адным з лідэраў беларускай савецкайлітаратуры 20-х гадоў. Яго творчасць адбіла ў сабе рамантычныя парыванні,супярэчнасці і вялікія ілюзіі свайго часу.
Першыя паэтычныяспробы М. Чарота належалі да часоў вучобы ў семінарыі і не захаваліся. Сталаятворчасць яго пачынаецца з 1919 г., калі некаторыя з вершаў — «Пад крыжам»,«Звон», «Песня беларуса» — з'явіліся ў газетах «Беларусь» і «Звон», іншыяпазней увайшлі ў зборнік «Завіруха» (1922). Гэты пачатковы этап творчасці М.Чарота адметны нацыянальна-патрыятычным гучаннем вершаў. У вершы «АхвяруюБеларускаму хору Тэраўскага» (1919) са шчырым узрушэннем паэт заклікаў спяваць«родную, пекную песню» і будзіць край свой ад цяжкага сну. Верш «Памяці АлесяГаруна» (1920) — паэтычнае смуткаванне над ахвярным лёсам нацыянальнагапесняра, які «спевам разбудзіў народ свой на прадвесні» і народу ж «на алтарсвой дыямэнт прынёс...» Матывы вершаў «Звон», «Песня бсларуса», «Пад крыжам»,«Чужына» былі далёка не новымі для беларускай паэзіі, аднак настальгічнынастрой і пачуццё любові да свайго краю, асабліва абвостранае ўдалечыні ад яго,— з шэрагу вечных тэм мастацтва. Калі ў вершы «Чужына», напісаным у КузнецкуСаратаўскай губерні ў 1917 г. у час вайсковай службы, настальгічнае пачуццёвыяўлялася стыхійна-эмацыянальна: «Чужая краіна… Дзень цэлы ў сумоце, // Iдумкі да дому ляцяць, // Дзе хата старэнька стаіць пры балоце, // I вербы надрэчкай шумяць», — то ў вершы «Пад крыжам» Чарот паэтызуе прыклад свядомага самаахвярнагапатрыятызму:
О, краю мойродны, усімі забыты!
Я сын твой, цябене забыў,
Хай буду я куляйварожай забіты,
Ня кіну таго, хтопаіў і карміў.
Пасля 1921 г.творчыя арыентацыі М. Чарота мяняюцца, нацыянальна-патрыятычныя матывысаступаюць месца рэвалюцыйнай патэтыцы. Яго першы паэтычны зборнік «Завіруха»стаў выніковым (разам з паэмай «Босыя на вогнішчы») у творчай эвалюцыі паэта затры-чатыры гады, калі ідэйна-тэматычныя і вобразна-паэтычныя прыярытэты ўжодосыць выразна вызначыліся. Для М. Чарота і яго літаратурнага пакаленнярэвалюцыя ўяўлялася той канкрэтна-гістарычнай падзеяй, якая «зазямліла»мастацкі ідэал папярэднікаў, вывела яго са сферы недасягальнай, прарочай інаблізіла да рэальнага ажыццяўлення. Такое светаразуменне адпаведным чынам паўплывалана паэтыку, якая характарызуецца сваімі ўстойлівымі вобразамі-сімваламі. Яныўмоўна падзяляюцца на дзве групы: вобразы, якія ўвасабляюць старое кепскаежыццё, ад якога варта адмовіцца і якое варта закрэсліць, і вобразы, штоўвасабляюць шчасліную светлую будучыню, пачатак якой пакладзены рэвалюцыяй.Апантаная вера ў тое, што новае грамадства вядзе наперад прыгожая, светлая мэтаі нават святая ідэя, якая робіць апраўданымі любыя ахвяры, становіцца пануючымпафасам твораў. Адмаўленне старога антаганістычнага ладу жыцця звязваецца ўЧарота з такім шэрагам вобразаў, як «вечная ноч», «чорная ноч», «сцюжа»,«зіма», «гразь балот», «жывое балота», «стары ланцуг», «могілкі», «пакрыўджаныявузнікі», «босыя», — гэта колішнія абяздоленыя жыхары «дрыгвы», якія спалі«цяжкім сном». Але «светлая раніца волі» — тыповы вобраз з другога шэрагумастацкіх апазіцый — перамагае «цемру ночы», настае новы час і новае жыццё.Следаванне такім устаноўкам даводзіла паэтычную ідэю да празмернайгіпербалізацыі. Паміж матывамі адмаўлення старога і апявання новага прысугнічаематыў стыхіі («буралом», «завіруха»), якая бязлітасна нішчыць стары лад ірасчышчае шлях «яскравай дзённіцы» новых дзён. Матывам «вечнай буры» прасякнутыўвесь чаротаўскі зборнік «Завіруха». Падобная мадэль свету прысутнічае ў вершахМ. Чарота «А я іду», «Вокліч мой», «Гром», «Вечная бура», «Буралом», «Заціхнебура, і сонца гляне...», «Свінцовы дождж мые ўсходы вясны...» і інш. Вобразнылад «буралому-завірухі» дапаўняецца ў Чарота «дымам-пажарам» — таксама ўстойлівымсімвалам знішчэння старога дзеля пабудовы новага.
У 1929 г. выйшаўз друку чарговы (і апошні) зборнік вершаў М. Чарота «Сонечны паход». У вершахгэтага зборніка побач са старымі тэматычнымі апазіцыямі — супрацьпастаўленнемінулага гаротнага жыцця і светлай вялікай будучыні, шлях да якой адчыніўсяпасля рэвалюцыі — з’явіліся і новыя, а менавіта: Захад — чорны і змрочны, дзе«працоўныя ў цяжкім палоне», Захад, які трэба яшчэ апавіць пажарам з Усходу. Які раней, часта выкарыстоўваў Чарот у вершах гэтага зборніка вобразы прыродныхз'яў: вясны, восені, зімы. Так, вясна — гэта найперш май, сімвал рэвалюцыйнагаабнаўлення, новага жыцця, радасці і шчасця. Восень мае два вобразныя значэнні.Настроі суму і жалю, восеньскай маркоты — гэта сімволіка «старога» свету.Восень — Кастрычнік, рэвалюцыйнае вогнішча, вобразны прадспеў вясны — гэтасімвалічная «вясновая восень». У ключы пераважна такіх вобразаў раскрытаЧаротам і тэма Заходняй Беларусі. Адзін з вершаў гэтай тэмы названы «Зіма»(1926), і гэты назоў, ужо сам па сабе сімвалічны, настройвае на ўспрыняццежыцця «там» у змрочных «сцюдзёных» фарбах. Гіпербалічная метафорыка ў вершытаксама выводзіць паэта на матыў «сусветнай восені», і ён сцвярджае: «Вясенняйвосені чакаюць там штодзённа...».
Адной засаблівасцей паэтыкі М. Чарота, што яскрава адбілася ў зборніку «Сонечныпаход», з'яўляецца «блочная» стылістыка. «Блочная» пабудова страфы выяўляецца ўтым, што радкі верша існуюць паасобку, існуюць як бы самі па сабе, іхз'ядноўвае толькі нейкі самы агульны сэнс. У вершах такога плана мностваняскончаных фраз, што стварае адчуванне, быццам у фразе шмат прапушчана,застаюцца толькі «звязачныя ланцужкі», якія і ўтвараюць тэматычныя і стылявыя«блокі» (верш «Атаман», 1925). Прыкметы «блочнай» стылістыкі ўласцівыя і аднамуз праграмных дэкларатыўных вершаў Чарота «Камсамолія» (1926), дзе ён імкнуўсяпаяднаць Беларусь (нацыянальны традыцыйны пачатак) і Камсамолію (рэвалюцыйны,абнаўленчы пачатак).
У 30-я гады М.Чарот практычна адышоў ад літаратурнай дзейнасці. Пасля працэсу 1930 г., каліўсе праявы нацыянальнага жыцця былі асуджаны як «нацыянал-дэмакратызм», Чарот,на жаль, прычыніўся да асуджэння тых пісьменнікаў і грамадскіх дзеячаў, з кімне так даўно разам тварыў літаратуру і змагаўся за Беларусь у 1919 г. У вершы«Суровы прыгавор падпісваю першым» ён называў іх «ваўкамі лютымі… ў авечайскуры» і сцвярджаў: «А справа вашых рук і ваша «незалежнасць» — Гандлярствадзікае загубленым сумленнем». Як пісьменнік ён вычарпаўся ў 20-я гады. Чаротавынешматлікія вершы 30-х гадоў («Чырвонаармейская», «Завод і зямля», «Калгас«Бязбожнік», усе — 1931; «Мы заклікаем», «Агітцягніку», абодва — 1933)страчваюць мастацкую навізну і тую своеасаблівую паэтыку, якою поўніліся наватапалагетычныя ранейшыя вершы Чарота, бо іх сагравала натхнёная вера ў будучынюі ідэал — то прагматычна заземлены, як трактар і электраплуг, то адцягнены, як«прыгожа-светлая даль».
Не толькі ўлірыцы, але і ў паэмах М. Чарот імкнуўся знайсці новыя вобразныя сродкі, кабадлюстраваць блізкія яго сэрцу рэвалюцыйныя перамены жыцця.
Самай вядомай іпершай па часе стварэння з’яўляецца паэма «Босыя на вогнішчы» (1921) —вобразна-алегарычнае адлюстраванне рэвалюцыйных падзей на Беларусі. Творскладаецца з дваццаці раздзелаў — па сутнасці дваццаці асобных вершаў, звязаныхагульнасцю падзей і матываў (дарэчы, гэта дало падставы даследчыкампараўноўваць паэму са славутымі “Дванаццацю” А. Блока). Сюжэта як такога ўпаэме няма, кожны верш-раздзел з'яўляецца паэтычнай ілюстрацыяй да зменлівыхгістарычных падзей, што ўплывалі на лёс Беларусі ў час рэвалюцыйнай віхуры.«Босыя», галоўны калектыўны персанаж твора, — адна з форм эстэтычнайгіпербалізацыі. У 1920-я гг. крытыкай было шмат “зламана коп’яў” наконтсутнасці і прызначэння сімволікі твора. Сучаснае прычытанне паэмы «Босыя на вогнішчы»дае магчымасць, зыходзячы з тэксту, інтэрпрэтаваць твор як метафарурэгіянальнага распаўсюджвання рэвалюцыі. Гэта ілюстрацыйныя паэтычныя абразкіда мясцовых гістарычных падзей. З эстэтычнага боку «босыя» — абагульненымастацкі вобраз абнядоленай часткі грамадства («Гэй, за намі ў новы свет, хтоубогі, хто раздзет!»), «беднаты», антыподам якому, відавочна, з'яўляюцца«абутыя». Такім чынам, канфлікт паэмы характарызуецца як сацыяльна-класавы.Калі параўнаць «тутэйшых» Купалы і «босых» Чарота, то можна заўважыць, штоаснову эстэтычнай дамінанты вобраза «тутэйшых» складае матыў этнічны,нацыянальны, «босых» жа — сацыяльны, прычым дастаткова люмпенізаваны.
«Чырванакрылывяшчун» (1922) — паэма-фантазія, як вызначыў асаблівасці жанру яе сам аўтар,была напісана неўзабаве пасля «Босых на вогнішчы» і працягвала вобразнуюраспрацоўку сімвалаў «полымя», «пажарышча». У аснове сюжэта і кампазіцыі паэмы— традыцыйны матыў падарожжа: палёт на аэраплане над рознымі краінамі з місіяйраспаўсюджвання «вызвольнага агню рэвалюцыі» там, «дзе працоўныя ў няволі»(мастацкая ідэалізацыя вобраза «ўсясветнай камуны»).
Паэма «Ленін»(1924) у апалагетычным стылі ўслаўляла правадыра пралетарскай рэвалюцыі.«Блочная» стылістыка, эмацыянапьны экстаз, наяўнасць вобразных паэтычныхсупрацьпастаўленняў у рэчышчы «мінулая няволя» і шлях да «будучага шчаслівагасвету», які адкрыў і па якім павёў правадыр пралетарскай рэвалюцыі, — асноўныястылеўтваральныя рысы твора.
Паэма «Беларусьлапцюжная» (1924) вытрымана ў стылістычным ключы, блізкім да «Босых навогнішчы», аднак у ідэйна-тэматычным плане закранае ўжо іншы гістарычны этап:збліжэнне горада і вёскі як новую фазу паслярэвалюцыйнага абнаўлення жыцця.Калектыўны вобраз «босых» у гэтай паэме трансфармаваны ў вобраз «лапцюжнікаў»,а Беларусь малюецца паэтам абноўленай менавіта таму, што вясковая беднатапачынае асвойваць «дымны горад»:
— Гэй,лапцюжнікі, слухай!..
Наша вёска небудзе больш плакаць...
Па бруку гораду,
Бач, рухае,
Рухае горда
Побач з ботамлазовы лапаць!..
Кампазіцыйнае адзінстватвора будуецца вакол ідэі ўсталявання новага жыцця ў былым заняпалым краі.Асобнымі фрагментамі стварае паэт эмацыянальны малюнак «абноўленай»рэчаіснасці. Ён прымае гэтае абнаўленне не толькі як грамадскую ідэю роўнасці ішчасця, але апраўдвае і прымае нават тыя жорсткія сродкі, якімі дасягаецца ўпралетарскай дзяржаве гэтае «ўсеагульнае шчасце», уключаючы нават тэрор«надзвычаек»:

Новы край…Замоўклі спевы жалю,
Лавай грознаюпрайшла чырвоных раць...
I ў мяне, бач,рукі не дрыжалі
Загад пісаць: «Ненаш хто — рассталяць!»
У гэтым этапнымтворы М. Чарот жадаў адлюстраваць той гістарычны пералом, на якім знаходзіласяБеларусь, і сцвердзіць слушнасць яе новага шляху. Пераломны момант гістарычнагазмагання за Беларусь ён сімвалічна ўвасабляе ў вобразах чырвонага каня з усходу(на ім едзе «працы рыцар») і белага заходняга каня, якому «надломаны капыты» іна якім «хістаецца яздок». Роля гістарычнага мінулага ў адраджэнні Беларусі ішлях яе нацыянальнага самасцвярджэння свядома аспрэчваюцца паэтам: «Беларусьболей слухаць не хоча аб Рагнедзе і Ізяславе». «Беларусі лапцюжнай слава»бачыцца паэту толькі ў сувязі з перамогай «рыцара працы» на чырвоным кані зусходу. Арыентацыі пісьменніка, такім чынам, былі відавочныя. Для параўнання:прыкладна ў гэты ж час Купалам у п'есе «Тутэйшыя» былі створаны вобразыЗаходняга і Усходняга вучоных, з іх аднолькава чужымі і варожымі для Беларусіінтарэсамі.
Паэма «Марына»(1925) у адрозненне ад папярэдняй паэмы мае класічны сюжэт. У ёй ёсцьцэнтральны персанаж, хоць роля яго ў творы хутчэй статычная, чым дынамічная.Апісанне гераіні, яе кахання, яе долі вытрымана ў форме фальклорнай стылізацыіз уласцівымі фальклорнай паэтыцы рэгулярнымі паўторамі («Цвіце кветкай, Цвіце іне вяне», «Пакахала сэрданькам дзяўчыны, Пакахала Марына Івана», «ПаглядзеўІванка на Марыну, Паглядзеў — ды годзе...»), спеўнымі інтанацыямі, ужываннемадмоўных паралелізмаў і эмацыянальна афарбаваных зваротаў («Не ад ветру барыгамоняць, Не ад буры заскрыпелі сосны…; «Ой, Марына, ой, Марына, 3 вочкаміблакітнымі! Ты жыла у той краіне, што слязьмі аблітая...»).
Паэма «Карчма»(1925) з прысвячэннем Я. Купалу набыла пэўнае аблічча паўлегальнасці, бо доўгічас не перадрукоўвалася і была як бы выкрэслена з Чаротавай спадчыны. Аднакгэты своеасаблівы твор не дужа разыходзіўся з асноўнай светапогляднайустаноўкай Чарота, таксама як і стылістычныя прыёмы, выкарыстаныя ў ім, невыбіваліся з рэчышча Чаротавай паэтыкі.
На мяжы паэзіі ідраматургіі знаходзіцца вершаваны абразок М. Чарота “Сон на балоце” (1924), блізкімногімі сваімі момантамі (сюжэтам, стылістыкай, вобразамі) да купалаўскайдраматычнай паэмы “Сон на кургане”.
М. Чарот выступаўяк празаік і драматург. Яго навелы былі выдадзены асобнай кнігай «Веснаход»(1924) і затым два разы перавыдаваліся (1926, 1928). Напачатку кнігі —апавяданні «Да сонца» (1921) і «Пасля буры» (1923), якія можна назваць вершаміў прозе: па форме яны працягваюць традыцыю, закладзеную ў апавяданні Цёткі«Прысяга над крывавымі разорамі». Матывы гэтых твораў Чарота блізкія матывам яголірыкі, і яны яшчэ раз падкрэсліваюць сацыяльна-палітычныя арыентацыіпісьменніка, сімвалы якіх у навеле «Пасля буры» — «чароўная шапка з чырвонаюзвяздою», а ў навеле «Да сонца» — «чырвоны шлях пад вольнымі штандарамі». Уіншых навелах («Самалёт», «Саматканая світка», «Галя», «Талачка-шкрабалачка» —усе 1923) М. Чарот адыходзіць ад чыстай апалагетыкі, узіраецца ў характарылюдзей, у псіхалогію іх учынкаў і іх побыт, прасочвае, як праз лёсы яго герояўпраходзяць рэальныя гістарычныя перамены, перайначваючы «ўвесь папярэдні ладжыцця». Сярод персанажаў яго прозы ёсць характары як паўнакроўныя, псіхалагічнаабгрунтаванвія (Галя, Талачка, Сцяпан з апавядання «Саматканая світка»), так ірупары пэўных ідэй, падпарадкаваныя волі аўтара (Сцяпан з апавядання «Непатрэбнычалавек»). Аднак у любым выпадку яго проза дае магчымасць неадназначнагапрычытання, што пэўным чынам узвышае пісьменніка ў вачах чытача. Так, нельгасказаць, што Чарот асуджаў самагоншчыкаў (а на вёсках бадай усе гналі самагон)ці папоў, хоць у многіх апавяданнях ён з дасціпным гумарам, сакавітайгутарковай моваю апісаваў і першых і другіх («Споведзь самагоншчыка», «Кірмаш»,«Бацюшка»). Ён паказвае, расказвае, але не ацэньвае. Проза М. Чарота надзвычайбагатая на гумар: ён ратуе творы ад апалагетычнай аднамернасці (чаго не ўдалосяяму пазбегнуць у лірыцы).
Спрабаваў сваесілы М. Чарот і ў прыгодніцкай прозе, аб чым сведчыць яго аповесць для юнацтва“Свінапас” (1925). Гэтая аповесць лічыцца няскончанай. У цэнтры сюжэта твора —шэраг падзей, звязаных з героем-юнаком Грышкам, якога дражнілі на вёсцыСвінапасам. Чаротам задумваўся вобраз маладога і прыгожага змагара за народнаешчасце, падобнага да легендарнага Робін Гуда. Грышка як станоўчы персанажуяўляў сабой, аднак, статычную мадэль, дзеянні якога — шэраг своеасаблівыхпрыгодніцкіх авантур на гістарычным фоне грамадзянскай вайны. У цэлым творатрымаўся кампазіцыйна рыхлым, яму не хапала моцнай захапляльнай інтрыгі. Аднакпаводле сюжэта аповесці ў 1926 г. быў створаны першы беларускі мастацкі фільм падназвай “Лясная быль”.
Удзел утэатральным гуртку «Беларуская хатка» і разуменне таго, што беларускай сцэне нехапае сучасных драматычных твораў, натхнілі М. Чарота на стварэнне дзіцячыхп'ес «Пастушкі», «Данілка і Алеська», агітп’есы-жарта “Дажынкі”, камедыі-вадэвіля«Мікітаў лапаць», фальклорна-этнаграфічнай драмы «На Купалле» (апошняя былавельмі папулярнай ў сярэдзіне 1920-х гг., яе паставілі ў БДТ-І (сучасны тэатрімя Я. Купалы); п’еса з вялікім поспехам ішла ў Маскве ў 1923 г. у пастаноўцыбеларускіх артыстаў з БДТ-І; на, жаль, аўтэнтычны тэкст гэтай п’есы незахаваўся). Вадэвіль «Мікітаў лапаць» напісаны ў традыцыі камедыйных сцэнічныхтвораў В. Дуніна-Марцінкевіча і Я. Купалы. У аснову сюжэта пакладзена любоўнаякалізія, калі закаханыя — суседскія хлопец і дзяўчына — не могуць пабрацца з-засваркі паміж іх бацькамі. У рэшце рэшт справа ўладжваецца дзякуючы нечаканайакалічнасці — лапцю вясковага дзівака Мікіты. Менавіта лапаць тут становіццасімвалічнай арганізуючай сюжэт дэталлю, праз якую высвечваюцца характары іпаводзіны герояў. П'еса насычана таксама каларытнымі сцэнамі з народнага жыцця.Персанажы гавораць жывой гутарковай мовай, а іх сутыкненні маюць камічны эфект,што забяспечвала п'есе нязменны поспех у гледачоў у 1920-я гады, калі яна ставіласятэатрам У. Галубка, і забяспечвае зараз, калі яна ідзе на сцэне Купалаўскагатэатра.
 
Язэп Пушча
Язэп Пушча (сапр.прозвішча і поўныя ініцыялы — Плашчынскі Іосіф Паўлавіч) нарадзіўся7(20).5.1902 г. у в. Каралішчавічы Мінскага павета Мінскай губерні (цяперМінскі раён) у сялянскай сям'і. Бацькі, Павел і Антаніна Плашчынскія, былінепісьменнымі. Жылі ў клопаце пра гаспадарку, пра тое, каб пракарміць іпаставіць на ногі шасцёра дзяцей — чатырох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак.Трыццатыя гады раскідалі па свеце вялікую сям'ю Плашчынскіх, усіх дзяцейадлучылі ад зямлі. Брат Ізідар (Язэп Гуткоўскі) вучыўся ў БДУ, займаўсялітаратурнай творчасцю, памёр у 1986 у ЗША. Нават самі бацькі — сумленныяпрацаўнікі — памерлі не ў сваёй хаце. Я. Плашчынскі быў пятым сынам у сям'і. Ёнрана далучыўся да працы і ў дванаццаць гадоў, па яго словах, «у касьбе амаль неадставаў ад дарослых». Будучы паэт вучыўся ў Каралішчавіцкім народным вучылішчы(1910—13), у жніўні 1915 г. быў залічаны вучнем 2-га класа Мінскага вышэйшагапачатковага вучылішча. З-за набліжэння фронту і падрыхтоўкі да эвакуацыі вучобадоўга не пачыналася. Вучыцца ў Мінску давялося і ў перыяд Лютаўскай іКастрычніцкай рэвалюцый, а таксама грамадзянскай вайны. З 1918 г. да жніўня1921 г. Пушча вучыўся ў Мінскім рэальным вучылішчы. У 1918 г. будучы паэтпрачытаў першую беларускую кнігу — «Шляхам жыцця» Я. Купалы, а праз два гады ўсваёй вёсцы пазнаёміўся з М. Чаротам, сяброўствам з якім даражыў усё жыццё.Скончыўшы рэальнае вучылішча, Я. Плашчынскі вучыўся на дзевяцімесячных курсахбеларусазнаўства Наркамасветы БССР (1921—22), дзе слухаў Я. Купалу, Я. Коласа,З. Бядулю. Пасля курсаў працаваў інспектарам беларускай культуры ў Мазырскімрайаддзеле народнай асветы, інспектарам школ Мінскага пав. У 1925—27 гг.вучыўся на педфаку БДУ. Увосень 1927 г. перавёўся ў Ленінградскі універсітэт,але на чацвёртым курсе пакінуў вучобу. У 1929 г. вярнуўся ў Мінск, працаваўстыльрэдактарам у Белдзяржвыдавецтве. 25.7.1930 г. па ілжывым абвінавачванні якчлен уяўнага «Саюза вызвалення Беларусі» асуджаны на 5 гадоў высылкі. У перыядблукання па пакутах Я. Пушча працаваў бухгалтарам у г. Шадрынску на Урале(1931—35), восем месяцаў (1935—36) у саўгасе «Джэмтэ» каля Анапы. У 1937—41 гг.Пушча загадвае навучальнай часткай, працуе дырэктарам Манакоўскай сярэдняйшколы Мурамскага р-на Уладзімірскай вобл. У пачатку вайны ён мабілізаваны ўармію, вучыўся ў 2-м Маскоўскім пяхотным вучылішчы. Пасля вайны працаваўнастаўнікам, дырэктарам Чаадаеўскай сярэдняй школы Мурамскага р-на. У 1955 і1956 гг. наведаў Беларусь. 19.7.1958 г. з сям'ёй вярнуўся ў Мінск, дзе жыў даапошніх дзён.
Язэп Пушча —прадстаўнік маладой хвалі беларускіх пісьменнікаў, якая прыйшла ў літаратурупасля Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Змітрака Бядулі, АлесяГаруна. Першыя крокі ў паэзіі Я. Пушча зрабіў, калі ў 1923 г. разам з іншыміпісьменнікамі стаў адным з заснавальнікаў і арганізатараў літаратурнагааб'яднання «Маладняк», а пазней — «Узвышша». З гэтага часу паэзія становіццаяго асноўным заняткам.
Для ранніх вершаўпаэта характэрны тонкае лірычнае светаадчуванне, шырыня асацыяцый, дакладнасцьвобразнага мыслення, светлыя радасныя фарбы, бадзёрасць і жыццесцвярджальнасць.Уласцівыя маладнякоўскай паэтыцы арнаментальнасць і квяцістасць выявіліся ўмногіх творах нязвычнымі метафарамі («Раніца рыкае», «Я раніцы кланяўся ўпояс», «Раніцу шчэбет пільнуе», «Усміхаецца зорамі ночка», «Туляўся ў выбоінахгрэблі заплаканы променя вырыс», «Беланогі, расчухраны месяц лявоніць у лісцікляновым»). У гэтых метафарах, якія падчас мяжуюць з нечаканасцю, наватвычварнасцю, у пранікнёных інтанацыях адчуваецца не толькі захапленне паэзіяйС. Ясеніна, у чым вульгарызатарская крытыка абвінавачвала Я. Пушчу. У гэтаймаладой задзірыстасці, нават свавольстве ўгадваюцца палёт фантазіі, імкненнедля кожнай грамадскай праявы ці з'явы прыроды знайсці сваё, непаўторнаевобразнае тлумачэнне. Лепшымі лірычнымі творамі Я. Пушчы першай паловы 1920-хгг. з'яўляюцца «Радзіма і сонца» (1922), «Рэчанька не спіць» (1922),«Дажынкавае» (1924), «Эх, вёска...» (1924), «Я раніцы кланяўся ў пояс» (1924),«Прывітанне табе...» (1925) і інш.
Прывітанне табе,беларуская песня,
Ды ад постаціспелага жыта душы!
Твае шчокірумяняцца сонцам у снежні,
А мелодый калосся
Цэдзяць віно ўкаўшы.
Табе, ой умыццажурбою не раз давялося!
Бо хіба непомнім, як вечар
Шчацініўся бурыммядзведзем...
Наогул, ранняялірыка Язэпа Пушчы цікавая найперш эксперыментальным пошукам новыхслоўна-выяўленчых сродкаў. У 1925 г. выйшаў зборнік паэзіі Я. Пушчы «Раніцарыкае».
У другой палове 1920-хгг. убачылі свет такія паэтычныя кнігі Я. Пушчы, як «Vita» і «Дні вясны». Аднаку канцы 20-х гадоў творчыя пошукі паэта ўскладніліся ў сувязі з нездаровайграмадскай атмасферай у краіне, штучным распальваннем падазронасці, агульнаганедаверу, варожасці ў адносінах паміж людзьмі, навешваннем ярлыкоў.Крытыкі-вульгарызатары вышуквалі песімістычна-ўпадніцкія настроі, трагедыйнасцьу зборніку Я. Пушчы «Песні на руінах» (1929), асабліва жорстка крытыкавалісяяго «Лісты да сабакі». У віну паэту ставіўся сум па родных мясцінах; ягораспіналі на крыжы за тое, што адарваўся ад вёскі, але і не прыжыўся дагарадскіх муроў. Лепшымі вершамі Я. Пушчы другой паловы 1920-х гг. можна лічыць«Вечар асенні, вечар маўклівы» (1926), «Душа людская халадзее...» (1926), «Стаяўён нагім на дарозе» (1926), «Вечнае Ранне — Месія...» (1926), «Лісты да сабакі»(1927), «Асеннія лісты» (1927), «Словы мае, словы — песні агнявыя» (1927) іінш. У 1930 г. былі здадзены ў друк, але ў сувязі з арыштам не ўбачылі светзборнікі Я. Пушчы «Мой маніфест» і «Грэшная кніга». Яны да сённяшняга часу неадшуканы. Хутчэй за ўсё, загінулі. Некаторыя рукапісы былі спалены сям'ёй уКаралішчавічах з-за боязі нашкодзіць сабе, а таксама ссыльнаму паэту.
Цікавайакалічнасцю ў творчай біяграфіі Я. Пушчы з'яўляецца тое, што ён спрабаваўпісаць і ў ссылцы (на гэта, дарэчы, адважваліся нямногія). Так, да нас дайшлітакія яго вершы, як «Дзекабрыстам» (1933), «Шумі, уральская тайга» (1935).
У 1958 г. пачаўсяновы перыяд у творчай біяграфіі Я. Пушчы. Ён вяртаецца на Беларусь. Паэтананава прымаюць у Саюз пісьменнікаў, выдаюць яго кнігі «На Бабрынцы», «Вершы іпаэмы» (абедзве — 1960), «Пачатак легенды» (1963). Многія з вершаў таго часуз'яўляюцца гімнамі, песнямі, заздраўнымі тостамі ў гонар вяртання на Радзіму,сустрэчы з сябрамі. Да сапраўднай, больш высокай у мастацкіх адносінах паэзіі«позні» Пушча прарываўся ў вершах аб роднай прыродзе, да якой ён дакрануўсяпасля вяртання ў родны край і якую можа цяпер параўнаць з рускай і наватэкзатычнай паўднёвай і сібірскай. У вершах падобнага тэматычнага зместу —«Кіпарысы» (1955), «Салавей», «Восень» (абодва — 1956), «Лета» (1957) — шматяркіх мастацкіх дэталей. Асаблівасці прыродаапісальных твораў Пушчы натуральнавымагалі санетнай формы: іх у паэта некалькі дзесяткаў. Санеты не толькі абпрыгажосці прыроды, а і аб вернасці роднаму краю, неўміручасці працы імастацтва. Высокі санетны строй спатрэбіўся паэту, як сам ён піша ў вершы «Будужыць» (1957), дзеля таго, каб «выткаць родныя узоры», упрыгожыць «чало Радзімы»і тым самым абяссмерціць яе імя. Рысы гарманічнага стылю надзвычай выразнавыяўляюцца ў вершы «Лета», напісаным таксама ў форме санета. З гэтага твора такі патыхае нейкай першазданнай свежасцю, светласцю. У ім ажываюць у рамантычнымстылі навальніцы, пярун, бліскавіцы, паўстае з загарэлымі на сонцы шчокамі, якдзяўчына, лета — усё жыве, рухаецца, падобна чалавеку, пераліваецца фарбамі:
Люблю я радасцьпершых навальніц,
Калі пярунгартуе, вострыць стрэлы
I сыпле з горнаіскры бліскавіц,
Каб мы і нашысэрцы не старэлі.
… Такога лета,як на Беларусі,
З такой ласкавай,цёплаю душой
Нястомна я ўжыцці шукаў і не знайшоў.
Лірыка падобнагахарактару лёгка клалася на музыку. Таму песні на вершы Я. Пушчы напісалі шэрагбеларускіх кампазітараў, у прыватнасці I. Бараноўская, П. Падкавыраў, Ю.Семяняка і некат. інш. Я. Пушча — аўтар некалькіх паэм.
У паэме «Песнявайны» (1928) разгортваецца сюжэт кахання прыгажуні Марыі і параненага на вайнеафіцэра Іскрыніча, якога тая даглядала ў шпіталі. Хоць твор і не ўдаўся, уцэлым яго можна лічыць слабаватым, аднак тут ёсць і неблагія моманты. Так,паэму характарызуе востры антываенны пафас, антымілітарысцкі настрой, якім янапрасякнута. Твор выклікае глыбокае спачуванне да ні ў чым не вінаватых ахвярвайны — параненых у акопах салдат, бежанцаў, якіх налічваліся десяткі і сотнітысяч. Голас паэта гучыць даверліва, шчыра, пранікліва і адначасова гучна,па-аратарску прыўзнята і публіцыстычна.
Самай вядомай і,відаць, самай лепшай паэмай Я. Пушчы з'яўляецца «Цень консула» (1928),прасякнутая моцным антыдыктатарскім пафасам. Яна вельмі складаная і цяжкая дляінтэрпрэтацыі. Хоць дзеянне ў паэме і не разгортваецца ў СССР (наогул яно тамяк бы мае прыцягненне да часоў Старажытнага Рыму, хоць поўнасцю«прышпіліць» яго да гэтага часу таксама немагчыма), твор праецыруеццана даваенную рэчаіснасць перыяду пачатку сталінскіх рэпрэсій.
У самым канцы1920-х гг. Я. Пушчам была напісана паэма «Крывавы плакат» (у пазнейшай рэдакцыі«Крывавы год»). Твор мае прысвячэнне: «Памяці беларускіх партызан Сяргея іСымона Плашчынскіх». Прысвечана яна памятнаму 1920-му году, калі прасторыБеларусі дратавалі белапалякі. Паэма публіцыстычная, даволі рытарычная, падзеіпаказаны агульна, адцягнена.
У паэме «Садывятроў» (1930) у форме дыялогу вольналюбівага паэта Грыміцкага і яго антыподапразаіка Мярохі, які па-лакейску служыць афіцыйным патрабаванням чыноўнікаў,вырашаецца праблема сапраўднай эстэтычнай вартасці мастацтва. Сутнасць яе — услужэнні мастака інтарэсам усяго народа, а не чыноўнікам і «временщикам»,маючым уладу.
У апошні перыяджыцця Пушча таксама пісаў паэмы. У аснове іх — падзеі Вялікай Айчыннай вайны,якую паэт на свае вочы не бачыў, а толькі перажыў, вывучыў па дакументах. Тамуі атрымаліся яны — «Бор шуміць» (1957) і «Людвіся» (1959) — хоць і поўныя трагізму,але меладраматычныя, эскізныя, са слаба акрэсленымі характарамі патрыётаў іфашыстаў. Самымі ўдалымі момантамі ў сувязі з гэтым якраз і аказаліся сцэнымірнага жыцця, пейзажныя малюнкі — тое, што добра ведаў сам аўтар.

Спіс выкарыстаныхкрыніц
1. Мішчанчук М.І. Язэп Пушча //Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 2. — Мн., 1999.
2. К. Р. Хромчанка Маладняк / К. Р.Хромчанка // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т.3.
3. Гарэлік Л.М., Мішчанчук М.І. ПушчаЯзэп // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік: У 6 т. Т. 5. — Мн.,1995. С. 80-81.
4. Перкін Н. С. Шляхі развіццябеларускай савецкай літаратуры 20—30-х гг. / Перкін Н. С. — Мн., 1960.
5. Пушча Я. Зб. тв.: У 2 т. — Мн.,1993. Т. 1-2.
6. Багдановіч І.Э. Міхась Чарот //Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. Т. 2. Мн., 1999. С.454-474.
7. Гарэцкі М. «Маладняк» за пяцьгадоў / Гарэцкі М. — Мн., 1928.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Разработка экстремального тура Тюрьмы Санкт-Петербурга
Реферат Досвід роботи вчителя фізичної культури Кобеляцької ЗОШ І-ІІІ ст 2 ім О Гончара Золотухіна ОВ
Реферат Вплив на атмосферу підприємств харчової промисловості та шляхи його зниження (на прикладі ВАТ "Жашківський маслозавод")
Реферат Вдосконалення стану грошового обігу в Україні
Реферат Отечественная техника в 18 веке
Реферат Логика контрольная
Реферат Экологическое право и обязанности граждан Украины
Реферат Личное страхование в России
Реферат Проблеми встановлення макроекономічної рівноваги в Україні
Реферат Форма та зміст заповіту за законодавством різних держав
Реферат Акушерство Методические рекомендации кафедры
Реферат Законность правопорядок общественный порядок
Реферат 100 экзаменнационных вопросов по психологии
Реферат Модели Атомного Ядра
Реферат The JudgeS Wife By Isabel Allende Essay