Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Беларуская перакладная літаратура XV—XVII стст.

1.Царкоўна-рэлігійная літаратура
Здаўна наБеларусі мовай царкоўна-рэлігійнага пісьменства была малазразумелая шырокамучытачу стараславянская мова ў мясцовай рэдакцыі. У XVI–XVIII ст. пэўнаепашырэнне атрымала і зусім далёкая ад жывой беларускай лацінская мова, якаятаксама часткова служыла мовай асветы і навукі. Заўзятым хавальнікам гэтыхкніжных, мёртвых моў было найперш духавенства. Аднак ужо ў XV ст. у асяроддзісвецкіх слаёў беларускага грамадства, шляхты і гараджан пачалі з'яўляццапераклады асобных твораў царкоўна-рэлігійнага зместу на тагачасную беларускуюлітаратурную мову. Гэтай тэндэнцыі дэмакратызацыі мовы царкоўна-рэлігійнагапісьменства на Беларусі спрыялі агульная атмасфера эпохі, зараджэнне гуманістычныхі рэфармацыйных ідэй, падрыў манаполіі духавенства на асвету народа, ростнацыянальнай самасвядомасці і іншыя фактары.
У ліку першыхстарабеларускіх перакладаў твораў царкоўна-рэлігійнага пісьменства былі асобныякнігі Бібліі. Дзесьці ў другой палове XV ст. на беларускую мову састараяўрэйскай былі перакладзены біблейскія кнігі Старога Запавету «Іоў»,«Данііл», «Прытчы Саламона», «Эклезіяст», «Песня песняў». У пачатку XVII ст.з'явіўся няпоўны беларускі пераклад Бібліі, галоўным чынам кніг так званага гістарычнагазместу (Пяцікніжжа Майсея, «Ісус Навін», кнігі Царстваў), крыніцай для якога паслужыўтэкст польскай друкаванай Бібліі. Захавалася таксама некалькі перакладаўПсалтыра, найболып папулярнай у даўнія часы біблейскай кнігі, па якой ранейвучыліся элементарнай грамаце. Усе гэтыя розныя па якасці пераклады, зробленыяневядомымі асобамі, распаўсюджваліся ў адзінкавых экземплярах, у рукапісах,таму кола іх чытачоў было вельмі абмежаваным. Тым не менш іх з'яўленне – надзвычайважны і знамянальны факт.
Вялікаекультурна-гістарычнае значэнне мела перакладчыцкая дзейнасць выдатнагабеларускага гуманіста-асветніка, першадрукара ўсходніх славян ФранцыскаСкарыны. Ён першы ва Усходняй Еўропе выдаў друкарскім спосабам для шырокагачытача большую частку Бібліі ва ўласным перакладзе на зразумелую народу мову,што было для таго часу сапраўдным грамадзянскім подзвігам.
З лёгкай рукіСкарыны на працягу XVI ст. на беларускую мову было перакладзена нямала твораўцаркоўна-рэлігійнага і свецкага характару, некаторыя з іх былі надрукаваны. Тутяшчэ раз трэба ўспомніць Васіля Цяпінскага і яго пераклад на беларускую мовуЕвангелля, апублікаваны ім ва ўласнай друкарні ў 70-х гг. XVI ст. У 1616 г.у Іўі (ля Вільні) быў апублікаваны яшчэ адзін пераклад Евангелля, зроблены ўасяроддзі праваслаўнага духавенства, з прадмовай М. Сматрыцкага.
Адукаваныяколы беларускага грамадства маглі непасрэдна знаёміцца са зместам Бібліі і патых шматлікіх яе друкаваных выданнях на польскай мове, што распаўсюджваліся наБеларусі ў XVI–XVII ст. Характэрна, што гэта былі выданні не толькі кракаўскіх,але і мясцовых друкарняў. Менавіта на беларускіх землях убачылі свет першыяпольскія пратэстанцкія Бібліі: у 1563 г. у Брэсце была надрукавана такзваная Радзівілаўская Біблія, а ў 1572 г. у Нясвіжы свой уласны перакладБібліі на польскую мову апублікаваў адзін з ідэолагаў польска-беларускайрэфармацыі Сымон Будны.
Тэматычнаблізкімі да біблейскіх кніг былі апокрыфы. У цэлым не супярэчачыцаркоўна-рэлігійнай ідэалогіі, апокрыфы адлюстроўвалі больш дэмакратычны,неафіцыйны погляд на шмат якія з'явы грамадскага жыцця і на хрысціянскуюміфалогію. Некаторыя з іх былі прасякнуты злабадзённымі сацыяльнымі матывамі,антыфеадальнымі і антыклерыкальнымі ідэямі. Нездарма ўзнікненне шэрагаапакрыфічных твораў было непасрэдна звязана з ерасямі.
Адным знайбольш вядомых яшчэ з часоў Старажытнай Русі быў на Беларусі апокрыф «Прадванаццаць пакут» (інакш – «Хаджэнне Багародзіцы па пакутах»), час і месцаўзнікнення якога дакладна не вызначаны. Асноўны змест твора – апісаннепадарожжа Багародзіцы па замагільным свеце. Жыва і каларытна, з яркімінатуралістычнымі дэталямі расказваецца ў апокрыфе пра тыя страшныя пакаранні,якія быццам бы адбываюць у пекле душы нябожчыкаў за іх зямныя грахі.
Багаты зместБібліі даў матэрыял для самых разнастайных апакрыфічных твораў літаратурнага іфальклорнага паходжання: аповесцей і апавяданняў, рэлігійных вершаў, народныхказак і інш. Так, біблейская легенда пра сусветны патоп непасрэдна выкарыстанаў беларускай казцы пра гордую Страцім-птушку, якая адмовілася ратавацца ўкараблі Ноя, смела кінула выклік стыхіі і загінула ў няроўнай барацьбе.Гераічны вобраз гэтай мужнай птушкі натхніў М. Багдановіча на стварэнне вядомайпаэмы «Страцім-лебедзь». Розныя сюжэты і матывы Свяшчэннага Пісання, асобныямоманты з жыцця біблейскіх герояў распрацоўваліся таксама ў апокрыфах прасвятога Георгія, «Сон Багародзіцы», «Ліст Ісуса Хрыста», «Слова пра дрэвасвятога крыжа» і інш. Большасць з іх захавалася ў адносна позніх рукапісах XVII–XVIIIстст., а векаторыя былі апублікававы фалькларыстамі паводле вусных пераказаў.
Сяродцаркоўна-рэлігійных твораў буйных форм віднае месца пасля Бібліі займаюцьаповесці. Некаторыя з іх маюць выразна апакрыфічны характар. Так, напрыклад, нааснове евангельскіх паданняў пра Ісуса Хрыста яшчэ ў эпоху ранняга Сярэднявеччабылі створаны на лацінскай мове «Аповесць пра трох каралёў» і «Пакуты Хрыста»,якія ў XV ст. трапілі на Беларусь. Пераклады гзтых твораў на беларускую мовувылучаюцца чысцінёй і багаццем мовы, вольнай ад царкоўнаславянскіх уплываў.Непасрэднай іх крыніцай, відаць, паслужыў, як паказваюць асобныя паланізмы ўбеларускім перакладзе, польскі тэкст. Праўда, не выключана магчымасць, што гэтыпераклад мог быць зроблены, як лічыў Я. Карскі (Карский Е.Ф. Труды побелорусскому и другим славянским языкам. М., 1962. С. 288.), і злацінскага арыгінала.
У «Аповесціпра трох каралёў» апавядаецца пра з'яўленне на свет пры незвычайных абставінаху горадзе Віфлееме, што ў Палесціне, бога-чалавека Ісуса Хрыста, нараджэннеякога было прадказана прарокамі. Даведаўшыся пра гэта, тры ўсходніяцары-язычнікі Мельхіёр, Бальтазар і Яспер дзівосным чынам здзяйсняюць першаехаджэнне ў «святую зямлю», наведваюць нованароджанага і падносяць яму сваепадарункі. Вярнуўшыся на радзіму, яны з цягам часу прынялі хрышчэнне, актыўнасадзейнічалі хрысціянізацыі сваіх краін і памерлі ў глыбокай старасці якблагаверныя.
Вядомаялегендарная гісторыя пакутніцкай смерці прапаведніка Ісуса Хрыста выкладзена ўаповесці «Пакуты Хрыста» («Страсти Христовы»). Асноўнай літаратурнай крыніцайтвора паслужыла апакрыфічнае Евангелле Мікодыма, дзе гэтая легенда раскрытаболып падрабязна, чым у кананічных евангеллях. Галоўнага героя па-здрадніцкувыдаў за 30 сярэбранікаў яго вучань Іуда мясцовым уладам і па патрабаванні раз'юшанаганатоўпу яго распялі як злачынцу на крыжы салдаты Пілата, рымскага намесніка ўЕрусаліме. Ён, сын божы, усё ведаў і ўсё мог, мог лёгка абараніцца ад любойнапасці, але свядома аддаў сябе на здзек і пакуты, гераічна ахвяраваў сваімжыццём дзеля збавення ўсяго чалавецтва, як тлумачыцца ў Бібліі. Яркае,драматычна напружанае апісанне гэтай узнёслай трагедыі рабіла на сярэдневяковыхчытачоў, якія верылі ў гістарычную сапраўднасць евангельскіх паданняў праХрыста, надзвычай моцнае ўражанне і выклікала ў іх глыбокія эмацыянальныяперажыванні.
Дзвеневялікія рэлігійныя аповесці былі перакладзены ў першай палове XVI ст. набеларускую мову з чэшскай – «Сказанне пра Сівілу-прарочыцу» і «Кніга праТаўдала-рыцара». У першай з іх, заснаванай на біблейскіх і апакрыфічныхапавяданнях, расказваецца пра жанчыну Сівілу, якая была «вельми мудра, иже взвездах многыи вещи в будущих речах провидела», пра яе сустрэчу з царомСаламонам і своеасаблівае іх спаборніцтва ў мудрасці, а таксама выкладаюцца яепрадказанні пра нараджэнне богачалавека Ісуса Хрыста, канец свету і інш.
Апісаннепадарожжа душы галоўнага героя па замагільным свеце складае аснову сюжэта«Кнігі пра Таўдала-рыцара». Калі з перапою рыцар на тры дні страціўпрытомнасць, яго душа за гэты час пабыла ў пекле і раі і, пакаяўшыся, вярнуласяна зямлю. Такім дзівосным чынам грэшны герой быў перавыхаваны і стаў направедны шлях жыцця.
У 1637 г.у Куцейне (ля Оршы) была надрукавана «Гісторыя жыцця Варлаама і Іасафа»,перакладзеная са стараславянскай на беларускую мову манахамі мясцовагаправаслаўнага манастыра. Сюжэт гэтай жыційнай аповесці, тыповага помнікацаркоўна-рэлігійнай белетрыстыкі, узнік у Індыі, пасля ў працэсе доўгагабытавання быў сур'ёзна перапрацаваны і дапоўнены ў адпаведнасці з ідэйныміканцэпцыямі хрысціянства. Павучальная гісторыя індыйскага царэвіча Іасафа, якінасуперак усім перашкодам прыняў хрысціянства, пакінуўшы веру сваіх продкаў, іяго духоўнага настаўніка пустэльніка Варлаама прызначалася «для утехи и пользыхристианской», для ўмацавання хрысціянскага веравучэння. Беларускі друкаваныпераклад «Гісторыі жыцця Варлаама і Іасафа» паслужыў непасрэднай крыніцайрускага, выдадзенага ў 1680 г. у Маскве.
У лікунайбольш папулярных твораў царкоўна-рэлігійнай літаратуры былі ў даўнія часыпавучальныя гісторыі жыцця хрысціянскіх герояў, прызнаных царквою святымі зарозныя ўчынкі і падзвіжніцтва ў імя хрысціянскай веры. Сярод гэтых рэлігійныхфанатыкаў, дзівакоў-аскетаў і пакутнікаў, што выклікаюць у нас сёння не столькізахапленне, колькі спачуванне, былі і высакародныя людзі, якія прывабліваюцьсваёй мужнасцю, мэтаімкнёнасцю, нязломнаю сілай волі, самаахвярным імкненнемаддаць усё, нават сваё жыццё, дзеля вялікай ідэі. Стварэннем і распаўсюджаннемжыцій святых старанна займалася духавенства, якое прыкладам ідэалізаваныхгерояў імкнулася ў патрэбным кірунку ўздзейнічаць на розум і сэрцы веруючых,сцвердзіць хрысціянскія ідэалы.
Хоцьагіяграфічны жанр не атрымаў у Вялікім княстве Літоўскім прыкметнага развіцця,аднак у XV–XVII стст. ён яшчэ карыстаўся на Беларусі значнай папулярнасцю.Мастацкія біяграфіі шматлікіх хрысціянскіх герояў, сярод якіх былі і жыціімясцовых, старажытнарускіх святых (Барыса і Глеба, Феадосія Пячорскага і інш.),перапісваліся і размнажаліся ў розных зборніках рэлііійнага характару. Яныскладаліся спачатку пераважна на царкоўнаславянскай, а пазней і на польскаймове. Першыя пераклады помнікаў жыційнай літаратуры на старабеларускую мовуз'явіліся дзесьці ў другой палове XV ст.
Адным знайбольш ранніх беларускіх перакладаў твораў аііяграфічнага жанру было «ЖыццёАляксея», якое разам з «Аповесцю пра трох каралёў» і «Пакутамі Хрыста»захавалася ў рукапісным зборніку канца XV ст. Сюжэт жыція нескладаны. Сынбагатых рымлян Аляксей, пранікнуўшыся верай у Бога і хрысціянскія ідэалы, кідаесваіх бацькоў, маладую жонку і выпраўляецца ў падарожжа на Блізкі Усход.Пражыўшы шмат гадоў у Сірыі аскетам-падзвіжнікам, Аляксей як жабрак-пілігрымвяртаецца дамоў. Семнаццаць гадоў ён правёў у родным доме не пазнаны бацькамі,якія толькі пасля яго смерці ў роспачы даведваюцца, што гэта быў іх сын.Займальны сюжэт, напружаны драматызм дзеяння, высокія духоўныя якасці галоўнагагероя, яго мужнасць і самаахвярнасць, агульны лірычны тон апавяданнясадзейнічалі шырокай папулярнасці «Жыцця Аляксея» сярод хрысціянскіх народаў.
У 1579 г.у Вільні выйшаў на польскай мове вялікі зборнік «Жыцці святых», складзеныПятром Скаргам. У гэтай кнізе змешчана звыш чатырохсот апавяданняў і невялікіхаповесцей пра жыццё хрысціянскіх святых, размешчаных, як і ў старажытнарускіхчэццях мінеях, па месяцах года. Цэлы натоўп розных герояў праходзіць перадчытачом – ад біблейскіх Адама і Евы да рэальных гістарычных асоб XV–XVI стст.Тут першыя прарокі і хрысціянскія апосталы, папы і «айцы царквы», біскупы ірадавыя манахі-падзвіжнікі, каралі і каралевы, місіянеры і заснавальнікікаталіцкіх ордэнаў, змагары супраць язычніцтва і ерасей, пакутнікі і аскеты ііншыя незвычайныя героі, якія, паводле прызнання хрысціянскай царквы, заслужыліназву святых і адпаведна ўшаноўваліся. Цікавасць на беларускіх землях да гэтагазборніка жыцій падтрымлівалася дзвюма акалічнасцямі. Па-першае, значная долятагачаснага насельніцтва Беларусі, асабліва яе найбольш адукаваныя слаі,феадалы і інтэлігенцыя, была каталіцкага веравызнання. Па-другое, у кнізе П.Скаргі былі змешчаны і жыццяпісы мясцовых польскіх і літоўска-беларускіх святыхкаталіцкай царквы, напрыклад польскага місіянера XIII ст. Яцка (інакш Іакінфа),які падарожнічаў па Русі. Мікола Гусоўскі прысвяціў яму цэлую паэму налацінскай мове. У больш позніх выданнях «Жыццяў святых» можна было прачытацьтаксама каталіцкую версію біяграфіі вядомага рэлігійнага фанатыка XVII ст.,«душахвата» Іясафата Кунцэвіча, які ў 1623 г. быў пакараны смерцюпаўстаўшымі віцяблянамі. Найбольш поўны беларускі пераклад «Жыццяў святых» быўзроблены ў другой палове XVII ст., відаць, у Магілёве ў праваслаўным асяроддзі.Ён налічвае 141 жыціе, тэкст якіх перададзены вельмі блізка да польскагаарыгінала. Са аборніка П. Скаргі былі выбраны творы пра найбольш вядомых іаўтарытэтных хрысціянскіх святых, прызнаных і праваслаўнай царквою.
Своеасаблівымвідам пісьменства, блізкім паводле свайго характару да царкоўна-рэлігійнайлітаратуры, былі ў даўнія часы розныя прыродазнаўчыя, астралагічныя,філасофскія зборнікі. У XV–XVII стст. на Беларусі чыталіся, перапісваліся іперакладаліся «Загадкі цара Давыда», «Тайная тайных, або Арыстоцелевы вароты»,«Шасцікрыл», «Лапатачнік», «Луцыдарый» і іншыя кнігі. У іх адлюстраваныраннесярэдневяковыя, вельмі наіўныя і шмат у чым памылковыя ўяўленні пра акаляючысвет, прыроду і чалавека. Асобае месца сярод зборнікаў займаюць кітабы – кнігі,пісаныя беларускімі татарамі па-беларуску, але арабскім пісьмом.
Творы,перакладзеныя на беларускую мову, складалі толькі невялікую частку тагоагромністага фонду пераважна іншаземнага па паходжанні царкоўна-рэлігійнагапісьменства, што бытавала на Беларусі ў эпоху феадалізму. Асноўную ж яго масускладалі творы на царкоўнаславянскай, лацінскай і польскай мовах, якія патрадыцыі былі на беларускіх землях мовамі богаслужэння і кананічнайхрысціянскай літаратуры. Гэтая шматмоўная царкоўна-рэлігійная літаратурараспаўсюджвалася як рукапісным, так і друкарскім спосабам, і мела ў свой часнемалы попыт у чытачоў.
2. Свецкаялітаратура
Вельміцікавую і важную частку беларускай перакладной літаратуры складаюць творы, якіябытавалі пераважна ў свецкім асяроддзі. Хоць свецкая літаратура не такаяразнастайная і багатая ў жанравых адносінах, як царкоўна-рэлігійная, аднак янавельмі значная сваім зместам і мастацкімі вартасцямі. Вядучае месца ў ёйзаймаюць творы гістарычнага характару, у якіх апавядаецца пра выдатныя падзеідалёкай мінуўшчыны, пра ваенныя паходы і бітвы, апісваюцца велічныя справыславутых гістарычных асоб, праслаўляюцца рыцарскія подзвігі легендарных герояў.Важная асаблівасць гістарычных аповесцей і раманаў – не дакладнае, заснаванаена дакументальным матэрыяле адлюстраванне мінулага, а яго мастацкае асваенне змэтай эмацыянальнага ўздзеяння на чытачоў, выхавання іх у духу гераізму іпатрыятызму. Блізкія да гэтых твораў перакладныя хронікі і хранографы, штозмяшчаюць нямала матэрыялу літаратурнага паходжання, белетрызаваных апавяданняўі аповесцей пра цікавыя і значныя падзеі з мінулага розных народаў свету.
Яшчэ з часоўСтаражытнай Русі вялікай папулярнасцю карысталіся на Беларусі гістарычныяраманы і аповесці аб Траянскай вайне і Аляксандры Македонскім. На пачатку XVIст. іх згадвае Францыск Скарына. Ёсць падставы меркаваць, што першыя перакладыгэтых твораў на старабеларускую мову з'явіліся ўжо ў XV ст.
Першымбеларускім перакладам твора пра легендарныя і гераічныя падзеі Траянскай вайны,апетыя ў класічнай паэме Гамера «Іліяда», была, напэўна, так званая «Прытча пракаралёў», што прыйшла на Русь у XV ст. праз паўднёваславянскае пасрэдніцтва ўскладзе візантыйскай хронікі XII ст. Канстанціна Манасіі. У гэтай невялікайаповесці коратка расказваецца пра нараджэнне ў траянскага цара Прыяма сынаПарыса (у беларускай рэдакцыі – Фарыжа), з-за якога, як прадказалі прарокі,павінна была загінуць Троя, пра яго жыццёвы лёс і выкладаецца традыцыйнаяфальклорна-паэтычная версія прычын Траянскай вайны: грэкі выступаюць супрацьтраянцаў таму, што Парыс выкраў у іх цара Менелая жонку – прыгажуню Алену. Гэтакжа сцісла, але дынамічна апісваюцца ў творы падзеі апошняга года вайвы, якая скончыласясмерцю яе галоўных герояў (Гектара, Ахіла, Парыса і інш.) і поўным разбурэннемТроі.
У XVI–XVIIIстст. на Беларусі быў вядомы і іншы твор аб Траянскай вайне – «Гісторыяразбурэння Троі» (інакш «Гісторыя Траянскай вайны», «Траянская гісторыя»), напісанаяў ХІІІ ст. італьянцам Гвіда дэ Калона. У параўнанні з папярэднім творам гэтыраман вылучаецца не толькі большым аб'ёмам, але і шматпланавасцю, багаццемзместу, новых сюжэтных ліній і эпізодаў, грунтоўнасцю і дэталёвасцю апісанняпадзей, спробамі псіхалагічна матываваць учынкі герояў, раскрыць іх душэўныстан і інш. Дзеянне ў «Траянскай гісторыі» больш расцягнута ў часе і прасторы:пачынаецца з апісання падарожжа грэчаскіх арганаўтаў у далёкую Калхіду пазалатое руно і канчаецца апісаннем лёсу некаторых траянскіх герояў (Агамемнана,Уліса – Адысея), што засталіся жывымі пасля вайны.
Вялікай ізаслужанай папулярнасцю ў чытачоў эпохі Сярэднявечча карысталіся творы праАляксандра Македонскага, які жыў у IV ст. да н.э. Яркая асоба гэтагалегендарнага палкаводца старажытнасці, які змог падпарадкаваць сваёй уладзеамаль паўсвету, на працягу многіх стагоддзяў прыцягвала і захапляла людзей.Пісьменнікі розных эпох і народаў звярталіся да яго вобраза, бачылі ў ім рысыідэальнага цара і военачальніка. Галоўнай крыніцай болыпасці сярэдневяковыхтвораў пра Аляксандра Македонскага быў грэчаскі раман, напісаны ў Егіпце ў II–IIIстст. У Еўропе гэты раман бытаваў у дзвюх рэдакцыях, лацінскай і сербскай.Асноўны змест «Александрыі» – гісторыя жыцця, воінскіх подзвігаў і прыгод яегалоўнага героя. Аляксандр Македонскі паўстае перад намі як незвычайная асоба збагатай і складанай натурай. Ён не толькі выдатны палкаводзец і мудрыправіцель, але і чалавек высокіх духоўных якасцей, вялікай сілы волі, моцнагахарактару і глыбокага розуму. Ён хітры і цікаўны, бязлітасны і велікадушны,мужны воін і прыкладны сын. Ён усемагутны валадар, цар над царамі, які вырашаелёс цэлых краін і народаў, і адначасова звычайны чалавек, бяссільны перад сваімуласным лёсам, што наканаваў яму памерці ў маладыя гады. Наяўнасць цэнтральнагагероя і адзінства тэмы прыдаюць раману цэласны характар, нягледзячы на ўсюскладанасць яго сюжэтнай будовы і разнастайнасць зместу.
Каля 1580 г.у асяроддзі беларускай шляхты была перакладзена з польскага друкаванага выдання1574 г. «Гісторыя пра Атылу, караля ўгорскага» венгерскагапісьменніка-гуманіста Міклаша Олаха. Вобраз Атылы (памёр у 453 г.) – правадыраваяўнічых гунаў, якія ў эпоху вялікага перасялення народаў наводзілі жах нацэлыя народы і, быццам смерч, разбуралі і нішчылі ўсё на сваім шляху,адлюстраваны ў шматлікіх помніках фальклору і літаратуры сярэдневяковай Еўропы,у эпічных паэмах і песнях, у гістарычных паданнях і хроніках. У творах, штоўзніклі ў лаціна-хрысціянскім асяроддзі, Атыла паказаны як носьбіт грубайварварскай сілы, бязлітасны заваёўнік, «біч божы». У гуна-гоцкіх паданнях ёнапеты як магутны валадар, народны правадыр і выдатны палкаводзец. Погляд наАтылу як на станоўчага ў цэлым героя еўрапейскай гісторыі быў падхоплены іпераасэнсаваны ў эпоху Адраджэння ў нацыянальна-патрыятычных колах Венгрыі,якія перад тварам турэцкай небяспекі марылі аб моцным і мудрым кіраўнікудзяржавы і лічылі гунаў сваімі продкамі. Гэта і знайшло яркі адбітак у творыМіклаша Олаха.
У XV–XVIIст., у эпоху станаўлення і актыўнага развіцця культуры беларускай народнасці наБеларусі была добра вядома і літаратура рускага народа. Аднак шматлікія яепомнікі (жыціі і гістарычныя сказанні, летапісы і воінскія аповесці і інш.), якправіла, бытавалі на беларускіх землях у арыгінале, бо руская мова і ў тыя часыбыла лёгказразумелай для большасці беларускага насельніцтва. Невыпадкова наватзначныя тэкставыя запазычанні з рускіх летапісаў уключаліся ў беларускіялетапісныя зводы без перакладу.
Адным зрэдкіх перакладаў твораў рускай гістарычнай белетрыстыкі на беларускую мовуз'яўляецца аповесць «Пра пабоішча Мамая». Беларускі пераклад – гэта скарочанаярэдакцыя вядомага помніка Кулікоўскага цыкла – «Сказання пра Мамаева пабоішча»(пачатак XV ст.), прысвечанага выдатнай перамозе рускіх аб'яднаных сіл надтатарамі ў 1380 г. на полі Куліковым. Галоўны герой аповесці – вялікікнязь маскоўскі Дзмітрый Іванавіч. Ён паказаны не толькі як лепшы прадстаўнікнайвышэйшай свецкай улады і выдатны арганізатар гістарычнай перамогі, але і якпрыкладны хрысціянін. Яго вобраз месцамі пададзены ў агіяграфічным стылі,падобна ідэальнаму герою жыційнай літаратуры.
Некаторыябуйныя празаічныя творы на гістарычную тэматыку («Александрыя», «ГісторыяТраянскай вайны» Гвіда дэ Калоны) па характары блізкія да рыцарскага рамана.Аднак авантурна-прыгодніцкая фабула ў гэтых творах трымаецца не на любоўнайінтрызе, што з'яўляецца адной з важнейшых асаблівасцей рыцарскага рамана. У іхняма таксама паэтызацыі прыгожай дамы, у імя якой галоўны герой пераадольвае розныяперашкоды, здзяйсняе рыцарскія подзвігі.
Да жанрурыцарскага рамана ў поўным сэнсе гэтага слова можна аднесці аповесці праТрыстана і Баву, перакладзеныя на беларускую мову ў другой палове XVI ст.
Асноўны змест«Аповесці пра Баву» – незвычайныя прыгоды і гераічныя ўчынкі галоўнага героя,сына цара Гвідона і царыцы Мілітрысы (у беларускай рэдакцыі – Мератрысы), якаяз-за каханага Дадона вырашыла загубіць нялюбага мужа і свайго сына. Бава ўцякаез роднага краю і трапляе ў Арменію. Там ён сустракае прыгажуню Дружнену, дачкумясцовага цара. У імя кахання да яе герой праходзіць самыя цяжкія выпрабаванніі здзяйсняе багатырскія подзвігі (забівае асілка Лукапёра, змагаецца з Палканамі Маркабрунам, які хацеў сілаю ўзяць Дружнену сабе за жонку, і інш.). Перамогшывойска Маркабруна, Бава са сваёй каханаю шчасліва вярнуўся на радзіму і пакараўсмерцю Мілітрысу і Дадона, забойцаў свайго бацькі.
Класічны ўзоррыцарскага рамана – «Аповесць пра Трышчана». Яна адкрывае выдатны помнікбеларускага пісьменства і літаратурнай мовы XVI ст. Пазнанскі рукапіс, у якімтэкст усіх змешчаных аповесцей мае агульны загаловак: «Повесть о витязех с книгсэрбских, а звлашча о славном рыцэры Трысчане, о Анцалоте и о Бове и о иншыхмногих витезех добрых». Паколькі сербскі пераклад гэтага твора не захаваўся, тобеларускі пераклад мае асаблівую каштоўнасць як адзіны прадстаўнік славянскайбеларуска-сербскай рэдакцыі славутага заходнееўрапейскага рамана эпохіСярэднявечча.
Паэтычнаялегенда аб прыгожым каханні рыцара Трыстана і каралевы Ізольды належыць данайболып папулярных і даўгавечных сюжэтаў у сусветнай літаратуры. Яна ўзніклабольш за тысячу гадоў таму назад на тэрыторыі сучаснай Вялікабрытаніі ўасяроддзі кельтаў – індаеўрапейскіх плямёнаў, якія да прыходу англасаксаўзасялялі брытанскія астравы. Пранікнуўшы пасля ў Францыю, легенда былалітаратурна замацавана і разышлася па краінах Еўропы, выклікаўшы шматлікіявершаваныя і празаічныя апрацоўкі. На працягу стагоддзяў яна захапляла іхвалявала чытачоў.
Найболыптыповай формай бытавання літаратурных твораў у эпоху Сярэднявечча былі зборнікіневялікіх апавяданняў з напружаным драматычным сюжэтам і нечаканай развязкай(навел). Яны сталі вядомы ўсходнім славянам яшчэ ў часы Старажытнай Русі(Супрасльскі зборнік, «Изборник» 1073 г. і інш.). Адметная іх асаблівасць –няўстойлівасць, рухомасць літаратурнага складу. У працэсе перапіскі тэкст іхскарачаўся і дапаўняўся новымі матэрыяламі і, такім чынам, пастаянна мяняўсязмест.
На раннімэтапе станаўлення ўласна беларускай літа-ратуры, у XIV–XV стст., на Беларусібытавалі зборнікі пераважна з творамі балгара-візантыйскага і старажытнарускагапаходжання. Пасля, з канца XV ст., у сувязі з пашырэннем культурных кантактаўбеларусаў з краінамі Заходняй Еўропы, сталі з'яўляцца беларускія пераклады асобныхтвораў і нават цэлых зборнікаў з лацінскай і польскай моў. Сярод апошніхнайболыпай папулярнасцю тады карысталіся ў беларускіх чытачоў вядомыя зборнікісярэдневяковых навел і прытчаў «Вялікае люстра» («Великое зерцало») і «Рымскіядзеі» («Римские деяния»).
У «Вялікімлюстры» навелы згрупаваны па раздзелах у адпаведнасці са зместам маральныхправіл, мастацкаю ілюстрацыяй якіх яны служылі. У зборніку выкладаюцца розныянезвычайныя і павучальныя гісторыі, асуджаюцца адмоўныя з пункту поглядуэтычных прынцыпаў Сярэднявечча бакі характару чалавека, яго недахопы. Унекаторых апавяданнях выкрываюцца амаральныя паводзіны прадстаўнікоў пануючыхкласаў, свецкіх феадалаў і вышэйшага духавенства. Для ўзмацненняэмацыянальнага, больш эфектыўнага ўздзеяння на чытачоў у творах шырокавыкарыстоўваецца хрысціянская міфалоіія і фантастыка, штучна драматызуеццасюжэт, уводзяцца розныя цуды і жахі.
Блізкі да«Вялікага люстра» паводле зместу, характару выкладу і агульнай маралізатарскайнакіраванасці і зборнік «Рымскія дзеі», пераважная большасць апавяданняў якогане мае ніякай сувязі з Рымам, з яго гісторыяй. Адны сюжэты грунтуюцца насярэдневяковых легендах і анекдотах, другія ўзыходзяць да фальклору ўсходніхнародаў, трэція запазычаны ў антычных пісьменнікаў.
Апрачагістарычных аповесцей і раманаў, на Беларусі ў эпоху позняга феадалізмубытавала нямала розных летапісных кампіляцый, хронік і хранографаў, якіязадавальнялі ўзросшую цікавасць беларускіх чытачоў да гісторыі роднай зямлі ііншых краін. У гэтых творах побач з дакументальнымі, гістарычна дакладнымізвесткамі змешчаны і матэрыялы літаратурнага паходжання, розныя белетрызаваныяапавяданні і аповесці пра мінулае, што дае ўсе падставы разглядаць гэтыяпомнікі ў гісторыі беларускай літаратуры.
У 60-я гг.XVI ст. на беларускую мову была перакладзена «Хроніка ўсяго свету» польскагахраніста Марціна Бельскага, якая неаднаразова друкавалася на польскай мове(першае выданне выйшла ў Кракаве ў 1551 г.). Дзякуючы гэтай сусветнайгісторыі беларускі чытач мог пазнаёміцца не толькі з многімі невядомымі ямуфактамі і падзеямі далёкай мінуўшчыны іншых народаў, але і з асобнымі творамізарубежнай літаратуры, якія былі змешчаны ў хроніцы: «Трояй», «Александрыяй» іінш.
У першайпалове XVII ст. з'явіўся пераклад на беларускую мову «Хронікі еўрапейскайСарматыі» італьянца Аляксандра Гваніні, які значны час жыў на Беларусі. Яго«Хроніка» ўпершыню была надрукавана ў 1578 г. у Германіі на лацінскай мове,а ў 1611 г. у дапоўненым варыянце ў Кракаве на польскай. Даволі шырокапрадстаўлена ў гэтым помніку геаграфія і гісторыя еўрапейскіх краін, у тым лікуі Вялікага княства Літоўскага.
Своеасаблівайгістарычна-белетрыстычнай энцыклапедыяй свайго часу, зборам разнастайныхзвестак і літаратурных твораў пераважна іншаземнага паходжання была вялікая хранаграфічнаякампіляцыя, складзеная ў XVII ст. на беларускай мове і назвавая ў адным саспісаў: «Летапис, то ест Кройника великая з розных многих кройникаров диалектомруским написана». Гэты помнік вылучаецца вельмі шырокім геаграфічным і часавымахопам сусветнай гісторыі, ад антычнай гісторыі Грэцыі і Рыма да сярэдневяковайПольшчы і Русі, ад біблейскіх часоў і да эпохі еўрапейскай Контррэфармацыі. Аббагацці літаратурнага складу «Вялікай хронікі» красамоўна сведчыць яе змест:«Гисторыя о золотом руне и о войне Троянской», «Александрыя», «Гисторыя ИосифаЖыдовина» (гэта значыць Іосіфа Флавія), «О поражце великой московской надтатарами» («Сказание о Мамаевом побоище») і інш. Апісанню мінулага Літвы іБеларусі ў гэтым хранографе прысвечана асобная частка – «Хроніка літоўская іжамойцкая».

Спісвыкарыстаных крыніц
рэлігійны літаратурасвецкы апокрыф
1. Мальдзіс А.I. Наскрыжаванні славянскіх традыцый: Літаратура Беларусі пераходнага перыяду(другая палавіна XVII–XVIII ст.). Мн., 1980.
2. Саверчанка I.В. Старажытнаяпаэзія Беларусі: XVI – першая палова XVII ст. Мн., 1992.
3. Гісторыя беларускайдакастрычніцкай літаратуры: У 2 т. Т. 1: З старажытных часоў да канца XVIII ст.Мн., 1968.
4. Гісторыя беларускайлітаратуры: Старажытны перыяд / Пад рэд. М.А. Лазарука і А.А. Семяновіча.Мн., 1985; 4-е выд., 1998.
5. Гісторыя беларускайлітаратуры ХІ–ХІХ стагоддзяў: У 2 т. Т. 1. Даўняя літаратура: ХІ – першаяпалова ХVІІІ стагоддзя. Мн., 2006.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.