Асноўныя этапы і шляхі развіцця беларускагалітаратуразнаўства
Змест
1. Асноўныя этапы і шляхі развіцця беларускагалітаратуразнаўства
1.1 Ля вытокаў беларускай літаратурнайнавукі
1.2 Фарміраванне ўласнага беларускага літаратуразнаўства
1.3 Развіццё беларускай літаратурнай навукі ў 1920-1930-ягг.
1.4 Беларускае літаратуразнаўства ў 1940-я — першай палове1950-х гг.
1.5 Здабыткі і дасягненнібеларускага літаратуразнаўства ў другой палове 1950-х — 1990-я гг.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Асноўныя этапы і шляхі развіцця беларускагалітаратуразнаўства
1.1 Ля вытокаў беларускай літаратурнайнавукі
Беларускае літаратуразнаўства прайшло ў сваім развіццідаволі складаны шлях. Але ў параўнанні з уласна літаратурай гэты шлях намнога карацейшы.«Значнае адставанне навуковай думкі ад творчай практыкі тлумачыцца, — як лічыцьадзін з самых буйных даследчыкаў шляхоў развіцця беларускага літаратуразнаўстваі крытыкі М. Мушынскі, — неспрыяльнымі гістарычнымі абставінамі, у якіх на працягудоўгага часу знаходзіўся беларускі народ, яго культура».
Самыя першыя спробы навуковага і крытычнага асэнсаваннялітаратуры на Беларусі можна знайсці ў помніках старажытнай пісьменнасці, у прадмовахі пасляслоўях Ф. Скарыны, у «Песні пра зубра» (1522) М. Гусоўскага, упадручніках «Грамматика словенска» (1593) Л. Зізанія, «Грамматика»(1619) М. Сматрыцкага, у творах С. Полацкага, школьных рукапісных піітыках і рыторыкахXVIII ст.
Больш змястоўныя эстэтыка-літаратурныя ацэнкі твораўбеларускай пісьменнасці адносяцца да XIX ст. Так, у дадатку да 1-й часткі працы В. Сопікава "Спроба расійскай бібліяграфіі"(1813) грунтоўна разгледжана«Біблія» Ф. Скарыны.У 1816 г. у Варшаве выйшла на польскай мове кніга С.Б. Ліндэ "Аб Статуце літоўскім.", дзе аналізавалісярозныя рэдакцыі помніка, характарызавалася мова, якую аўтар называў беларускай. У 1821 г. у Маскве апублікаваны творы Кірылы Тураўскага.
Агляд новай беларускай літаратуры дадзены ва ўступным артыкуле Р. Друцкага-Падбярэзскага да 1-гатома кнігі Я. Баршчэўскага"Шляхціц Завальня"(1844-1846).Л. Кавелін у артыкулах, надрукаваных у часопісе «Маяк» (1840-я гг.) падназвай «Помнікі беларускайпісьменнасці», упершынюпрывёў тэкст паэмы "Энеіда навыварат", гаварыў праІ. Манькоўскага, характарызаваўжыццё і творчасць Я. Баршчэўскага.
У 2-й пал. ХІХ ст. друкаваліся працы па старажытнай беларускайлітаратуры, мове, гісторыіасветы, грамадскай думкі. Сюды можна аднесці шэрагартыкулаў пад агульнай назвай «Беларусь у характарыстычныхапісаннях і фантастычныхяе казках» П. Шпілеўскага (час.«Пантеон», 1853-1856), кнігу «Пра літаратурубратніх славянскіх народаў» (1874) А. Кіркора з нарысам у ёй гісторыі беларускай літаратуры, двухтомнік «Гісторыя славянскіх літаратур» А.Пыпіна і У. Спасовіча з разглядам беларускай народнай паэзіі, кнігу П. Уладзімірава«Доктар Францыск Скарына, яго пераклады, друкаваныя выданні і мова» (1888),нарыс А. Семянтоўскага «Беларускія старажытнасці» (1890), працу М. Доўнар-Запольскага«В. Дунін-Марцінкевіч і яго паэма „Тарас на Парнасе“ (1896). Зародкілітаратурнай крытыкі выяўляюцца ў артыкулах і рэцэнзіях У. Сыракомлі на творы В.Дуніна-Марцінкевіча, водгуку Е. Раманава на зборнік З. Радчанкі „Гомельскіянародныя песні“.
У пачатку ХХ ст. да даследавання беларускай літаратурызвяртаюцца рускія вучоныя А. Пагодзін і С. Русаў, польскія Е. Янкоўскі і В. Вегняровіч,чэх А. Чэрны, літовец Л. Гіра, украінцы А. Русаў і І. Свянціцкі.
1.2 Фарміраванне ўласнага беларускагалітаратуразнаўства
На пачатку ХХ ст. ужо можна весці гаворку аб станаўленніўласнага беларускага літаратуразнаўства. Перш за ўсё гэты працэс звязаны з дзейнасцюЯ. Карскага і М. Багдановіча.
Яўхім Карскі — аўтар трохтомнага даследавання»Беларусы" (1903-1922). Вучоны правёў значную работу па збіранню і навуковамуапісанню помнікаў старажытнай пісьменнасці, а таксама твораў новай беларускай літаратуры.Сістэматызаваўшы новыя і раней вядомыя творы, вучоны зрабіў спробу ўстанавіць перыядызацыюгісторыка-літаратурнага працэсу на Беларусі. Гэтым ён закладваў аснову далейшыхгісторыка-літаратурных даследаванняў.
Максім Багдановіч у працах «Кароткая гісторыябеларускай пісьменнасці да ХVІ сталецця» (1911), «За сто лет» (1911),«Глыбы і слаі» (1911), «Санет» (1911)«Новы перыяд у гісторыібеларускай літаратуры», (1912), «За тры гады» (1913), абгрунтоўваўідэю самастойнасці і самабытнасці беларускай нацыянальнай літаратуры, сцвярджаўперспектыўнасць вывучэння літаратуры ў яе гістарычным развіцці, у сувязі з духоўнымжыццём народа і грамадска-культурнымі ўмовамі.М. Багдановічам была ўдакладнена перыядызацыялітаратурнага працэсу, коратка, але даволі грунтоўна прааналізавана старажытная,новая і навейшая беларуская літаратура, дадзена ацэнка творчасці пісьменнікаў ХІХ- пач. ХХ стст., засяроджана ўвага на шэрагу тэарэтыка-літаратурных праблем. Адштурхоўваючысяў цэлым ад метадалагічных прынцыпаў культурна-гістарычнай школы, М. Багдановіч разамз тым стараўся пераадольваць слабыя бакі гэтага літаратуразнаўчага накірунку і тымсамым выпрацоўваў сваю ўласную метадалогію.
Многа зрабіў для станаўлення і развіцця беларускайлітаратурнай крытыкі Сяргей Палуян, аб чым сведчыць яго артыкул «Беларускаялітаратура ў 1909 г.» (1910). Гэтай працай істотна пашыраліся жанравыя рамкібеларускай крытыкі, замацоўвалася ў ёй форма гадавога агляду. Акрамя адзначанагаартыкула пяру С. Палуяна належаць публіцыстычныя нататкі «Лісты з Украіны»(1910), у якіх побач з іншымі пытаннямі закраналіся і праблемы развіцця беларускайлітаратуры.
Даволі адмысловым крытыкам з’яўляўся Вацлаў Ластоўскі.Да бясспрэчных яго здабыткаў і здабыткаў усёй беларускай крытыкі пач. ХХ ст. трэбааднесці артыкулы «Памяці Сяргея Палуяна», «Эліза Ажэшка» (1910),«Людвіг Кандратовіч» (1912), «Леся Украінка» (1913), рэцэнзііна зборнікі «Васількі» Ядвігіна Ш., «Рунь» М. Гарэцкага,«Родныя з’явы» Т. Гушчы (Я. Коласа) (1914).
Шэраг змястоўных рэцэнзій на творы і кнігі беларускіхпісьменнікаў пачатку ХХ ст. даў Антон Навіна (А. Луцкевіч).
Праграмнымі для развіцця беларускага прыгожагапісьменства і беларускага тэатра пачатку ХХ ст. сталі артыкулы Максіма Гарэцкага«Наш тэатр» (1913) і «Развагі і думкі» (1914).
Акрамя названых аўтараў пасільны ўклад у станаўленнеўласнай беларускай літаратурнай навукі і крытыкі зрабілі У. Самойла, А. Бульба,М. Янчук, Л. Гмырак, Я. Купала, Р. Зямкевіч, Я. Лёсік, З. Бядуля, А. Вілейскі, В.Лявіцкая.
1.3 Развіццё беларускай літаратурнай навукіў 1920-1930-я гг.
1920-1930-я гг. сталі якасна новым этапам у станаўленніі развіцці беларускай літаратурнай навукі. Менавіта ў дадзены перыяд, і асабліваў першай яго палове, беларускае літаратуразнаўства надзвычай вырасла, пасталелаі набыло статут самастойнай нацыянальнай галіны навуковых ведаў.
Дасягненні беларускага літаратуразнаўства гэтагачасу ў першую чаргу звязаны з дзейнасцю М. Гарэцкага, І. Замоціна, Я. Барычэўскага,А. Вазнясенскага, М. Піятуховіча. Усе яны ў той альбо іншай ступені мелі дачыненнеда Інбелкульта, які з’яўляўся асноўным каардынацыйным цэнтрам беларускага літаратуразнаўствана працягу 1922-1928 гг. З 1927 г. у ім існаваў аддзел гуманітарных навук, у якіўваходзіла і кафедра беларускай літаратуры (з камісіяй па выданні твораў беларускіхпісьменнікаў). Выдаваліся «Запіскі аддзела гуманітарных навук» Інбелкульта.
Максімам Гарэцкім напісана першая сістэматызаванаянавуковая праца па гісторыі развіцця беларускай літаратуры, якая стала адначасоваі першым грунтоўным падручнікам па беларускай літаратуры. У ёй разгледжана развіццёнашай нацыянальнай літаратуры ад старажытнасці да першых паслякастрычніцкіх гадоў,ахарактарызаваны вядомыя на той час літаратурныя помнікі, творы новай і найноўшайлітаратуры, паказана станаўленне літаратурных плыней і кірункаў, вызначана месцаі роля вядучых аўтараў у гісторыі нацыянальнага прыгожага пісьменства. «Гісторыябеларускае літаратуры» М. Гарэцкага вытрымала некалькі выданняў і, што таксаманемалаважна, не страціла сваёй каштоўнасці і практычнай значнасці па сённяшні дзень.
Немалыя заслугі М. Гарэцкага і ў станаўленні беларускайлітаратурнай крытыкі. Ён даволі рэгулярна змяшчаў у розных перыядычных выданняхсвае крытыка-біяграфічныя нарысы па творчасці самых розных аўтараў — як пісьменнікаў-адраджэнцаўстарэйшага пакалення, так і маладых літаратараў. Як буйны вучоны-літаратуразнаўцаМ. Гарэцкі не мог не выпрацаваць уласную тэарэтыка-метадалагічную сістэму. Асноўнае,самае сутнаснае з яе адлюстравалася ў «Назваслоўі», якое ўвайшло ў склад«Гісторыі беларускае літаратуры» выдання 1924-га г.
Нямала зрабіў для развіцця беларускага літаратуразнаўствапрафесар Іван Замоцін. Ён даў грунтоўную, у цэлым аб’ектыўную ацэнку спадчыны М.Багдановіча («М. Багдановіч. Крытыка-біяграфічны нарыс», 1927), драматургііЯ. Купалы («Беларуская драматургія», 1927), Ц. Гартнага («Драматычныятворы Цішкі Гартнага», 1928), ліра-эпасу Я. Коласа («Пуціны беларускайлітаратуры. Якуб Колас. „Новая зямля“, 1924; „Паэма Якуба Коласа“Сымон-музыка» як аўтахарактарыстыка", 1926). Прыкметнай з’явай убеларускім літаратуразнаўстве сталі спробы І. Замоціна стварыць самастойны кірунакдаследавання на аснове т. зв. «тэорыі чатырох сінтэзаў» (спалучэнне прыаналізе генетычнага, фармальна-мастацкага, сацыялагічнага і ідэалагічнага падыходаў).І.Замоцін слушна крытыкаваў многае ў тагачасных модных фрэйдысцкіх і інтуітывісцкіхканцэпцыях, фармалістычных трактоўках мастацтва і суб’ектыўна-ідэалістычных прынцыпахяго вывучэння.
Шмат цікавых назіранняў над творчасцю М. Багдановіча,Я. Купалы, Я. Коласа зрабіў Аляксандр Вазнясенскі. Асабліва неабходна вылучыць ягопрацу «Паэтыка М. Багдановіча» (1926), якая была адной з этапных з’яўу распрацоўцы пытанняў тэорыі літаратуры і метадалогіі. На жаль, А. Вазнясенскідаволі доўгі час знаходзіўся ў палоне фармальнага метаду, што перашкодзіла яму сапраўдыаб’ектыўна ацаніць многія з’явы ў беларускім прыгожым пісьменстве.
Этапнымі ў распрацоўцы шэрагу пытанняў тэорыі літаратурыі метадалогіі ў беларускім літаратуразнаўстве сталі таксама працы Яўгена Барычэўскага«Паэтыка літаратурных жанраў» (1927) і «Тэорыя санета» (1927).Даследчык арганічна спалучаў у літаратуразнаўчым аналізе гісторыю развіцця і тэорыюжанравых форм лірыкі, эпасу, драмы. Гэтым вучоны замацоўваў плённую традыцыю адзінствагістарычнага і тэарэтычнага падыходу да мастацтва.
Даволі значнай фігурай у беларускім літаратуразнаўстве1920-1930-х гг. быў Мікола Піятуховіч. Але, на жаль, яго літаратуразнаўчая канцэпцыямела вельмі моцны сацыялагізатарскі ўхіл. Яскрава гэта выявілася і ў адной з самыхбуйных прац даследчыка — «Нарысах гісторыі беларускай літаратуры» (1928).У аснову перыядызацыі літаратуры М. Піятуховіч паклаў этапы эканамічнага развіццяграмадства. Спрошчана разумеючы ўзаемасувязь грамадзянскай гісторыі і літаратуры,выводзячы ўзровень развіцця прыгожага пісьменства непасрэдна з узроўню эканомікі,Піятуховіч не здолеў глыбока выявіць вядучыя тэндэнцыі літаратурнага працэсу, аб’ектыўнаацаніць творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, М. Багдановіча, Цёткі.
На станаўленне і далейшае развіццё маладой беларускайлітаратурнай навукі ў 1920-я — пачатку 1930-х гг. аказвала плённае ўздзеянне літаратурнаякрытыка, як правіла, пісьменніцкая. Найбольш значныя дасягненні беларускай літаратурнайкрытыкі гэтага перыяду звязаны з дзейнасцю літаратурных арганізацый «Маладняк»,«Узвышша», «Полымя» і іх аднайменных перыядычных выданняў, якіяабгрунтоўвалі і праводзілі ў жыццё ідэйна-эстэтычныя праграмы дадзеных аб’яднанняў.У распрацоўцы тэарэтычных асноў беларускай крытыкі, павышэнні яе прафесійнага ўзроўнювялікая заслуга належыць А. Бабарэку, У. Дубоўку, К. Чорнаму, Я. Пушчу, Ф. Купцэвічу.
Зборнікамі «Якуб Колас у літаратурнай крытыцы»(1926), «Творчасць К.М. Міцкевіча (Якуба Коласа)» (1926), «Янка Купалаў літаратурнай крытыцы» (1928) і «Цішка Гартны ў літаратурнай крытыцы»(1928) закладзены асновы мэтанакіраванага вывучэння творчасці старэйшых беларускіхмайстроў слова.
У канцы 1920-х гг. распачалася сур’ёзная тэксталагічнаяпраца, звязаная з падрыхтоўкай да выдання двухтомніка М. Багдановіча, а таксамазбораў твораў Я. Купалы і Я. Коласа.
Развіццё беларускага літаратуразнаўства ў 1930-ягг. адбывалася ў надзвычай складаных умовах: грубейшыя парушэнні законнасці, штомелі месца ў гэты час, істотна запаволілі далейшы рост літаратурнай навукі і крытычнайдумкі; акрамя таго, палітычныя абставіны ўнутры краіны паўплывалі на ўзмацненневульгарнага сацыялагізму і дагматызму ў крытычных ацэнках.
У 1930-я гг. вывучэнне літаратуры было сканцэнтраванапераважна ў Інстытуце літаратуры і мастацтва АН БССР. Першачарговай задачай з’яўляласяпадрыхтоўка навуковай «Гісторыі беларускай літаратуры». У 1932-1934 гг.калектыў у складзе І. Замоціна, М. Аляхновіча, М. Піятуховіча, М. Ларчанкі і некаторыхіншых вучоных напісаў шэраг раздзелаў для гэтай працы. Але, на вялікі жаль, завяршыцьяе паспяхова не ўдалося. Аўтары не пераадолелі цяжкасцей, звязаных з тэарэтычнайраспрацоўкай прынцыпаў пабудовы «Гісторыі беларускай літаратуры» як абагульняючайпрацы і ўстанаўленнем заканамернасцей літаратурнага развіцця. Адмоўны ўплыў на даследчыкаўзрабіла таксама назвычай узмацніўшая к таму часу сваю дзейнасць т. зв. «аглабельная»крытыка ў асобах Л. Бэндэ, А. Кучара, В. Вольскага і некат. інш.
беларускае літаратуразнаўства дасягненне навука
1.4 Беларускае літаратуразнаўства ў 1940-я- першай палове 1950-х гг.
Як ужо адзначалася вышэй, стан беларускага літаратуразнаўствак другой палове 1930-х гг. вельмі моцна пагоршыўся. "І толькі напрыканцы 30-х- пачатку 40-х гадоў, — зазначае М. Мушынскі, — з’явіліся прыкметныя сімптомы таго,што крытыка і навуковая думка пры спрыяльных умовах з цягам часу могуць адрадзіцца".
Пацвярджаючы свае высновы, даследчык называе з’яўленнеў тагачасным друку артыкулаў Я. Коласа пра Т. Шаўчэнку, К. Чорнага — пра Я. Купалу,М. Гогаля, П. Труса. Заслугоўваюць, на думку вядучага беларускага тэкстолага і гісторыкалітаратуразнаўства і крытыкі, быць адзначанымі і артыкулы М. Ларчанкі, у якіх рабіласясмелая для свайго часу спроба перагледзець вульгарызатарскія ацэнкі паэм Я. Коласа«Новая зямля», «Сымон-музыка» і спадчыны М. Багдановіча.
У самым канцы 1930-х — пачатку 1940-х гг. прайшліцікавыя літаратурныя дыскусіі аб крытыцы (1939), паэзіі (1940), прозе (пач. 1941),выдадзены зборнік выяўленых у архівах тэкстаў па беларускай літаратуры XIX стагоддзя(1940), пачаў друкавацца «Нарыс гісторыі старажытнай беларускай літаратуры»М. Дабрыніна (асобнай кнігай ён убачыў свет толькі ў 1952 г.). У 1941 г. быў падрыхтаваны да выдання падручнік для педагагічных і настаўніцкіх інстытутаў«Беларуская літаратура», выдаць які, на жаль, перашкодзіла вайна.
Гаварыць аб развіцці беларускага літаратуразнаўства(менавіта, так бы мовіць, «чыстага» літаратуразнаўства, а не ў повязіз крытыкай, хоць, дарэчы іх разарваць часам даволі цяжка) у часы Айчыннай вайныне прыходзіцца па зразумелых прычынах.
Літаральна адразу ж пасля заканчэння вайны беларускіявучоныя-літаратуразнаўцы прыступілі да актыўнай распрацоўкі пытанняў развіцця нацыянальнагапрыгожага пісьменства. У перыёдыцы з’яўляюцца артыкулы, прысвечаныя Я. Купалу (аўтары- М. Ларчанка, С. Майхровіч, Ю. Пшыркоў, М. Лынькоў), Я. Коласу (У. Агіевіч, Ю.Пшыркоў), М. Багдановічу (Н. Перкін, С. Майхровіч, В. Барысенка), К. Каганцу (Р.Шкраба, Л. Фіглоўская), З. Бядулю (М. Смолкін), А. Гаруну (М. Ларчанка). Іх адметнасць- у спробе па-новаму, без спрашчэння, схематызму, вульгарызатарства паглядзець натворчую спадчыну класікаў.
«Нельга не сказаць і пра смелую для таго часуспробу ўвесці ў літаратурны ўжытак паасобныя забароненыя пісьменніцкія імёны і каштоўныядаследчыя працы рэпрэсаваных аўтараў. Маецца на ўвазе артыкул М. Ларчанкі пра А.Гаруна і ацэнкі, запазычаныя ім з „Гісторыі беларускае літаратуры“ М.Гарэцкага».
У шэрагу артыкулаў тагачаснага старшыні ПраўленняСП БССР, кіраўніка Інстытута літаратуры, мовы і мастацтва АН БССР, вядомага беларускагапразаіка М. Лынькова («Літаратура народа», «Адвечная песня»)праглядаліся падыходы да выпрацоўкі новай канцэпцыі гісторыка-літаратурнага працэсуі своеасаблівыя заклікі да распачынання працы над новай «Гісторыяй беларускайлітаратуры». Пэўны і даволі ўдалы разбег, які ўзяло беларускае літаратуразнаўстваадразу ж у першыя пасляваенныя гады, быў перапынены ідэалагічнымі кампаніямі (барацьбаз «касмапалітызмам» і «буржуазным нацыяналізмам»). Да ўсягояшчэ ўладарыла «тэорыя бескафліктнасці». Па гэтай прычыне намаганні беларускіхлітаратуразнаўцаў пачалі скіроўвацца не на стварэнне буйных праблемных прац і абагульняючыхгісторыка-літаратурных даследаванняў, а на напісанне крытыка-біяграфічных нарысаўпа творчасці асобных пісьменнікаў, а таксама на падрыхтоўку вучэбна-метадычнай літаратуры,праграм, хрэстаматый і дапаможнікаў для сярэдняй і вышэйшай школ. Яны таксама быліпатрэбныя, але ж магістральны накірунак развіцця літаратуразнаўства пры гэтым губляўся.Дадзены момант яскрава засведчылі падрыхтаваныя Інстытутам літаратуры АН БССР ксярэдзіне 1950-х гг., у многім наперакор неблагапрыемнаму часу, кнігі «Нарысбеларускай савецкай літаратуры» (1954, на рус. мове) і «Нарысы па гісторыібеларускай літаратуры» (1956), у якіх побач з шэрагам станоўчых момантаў былотаксама і шмат сур’ёзных тэарэтыка-метадалагічных хібаў і пралікаў.
1.5 Здабыткі і дасягненні беларускагалітаратуразнаўства ў другой палове 1950-х — 1990-я гг.
У канцы 1950-х — пачатку 1960-х гг. быў зробленысвоеасаблівы прарыў у стварэнні цэласнай карціны развіцця нашай літаратуры ад яезараджэння і да пачатку 60-х гг. ХХ ст. Гэта выявілася ў першую чаргу ў напісанніі выданні чатырохтомнай гісторыі беларускай літаратуры (Гісторыя беларускай савецкайлітаратуры. Т.1-2. — Мн., 1965-1966; Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры.Т.1-2. — Мн., 1968-1969).
З’яўленне дадзенага даследавання, якое, калі меркавацьз пазіцый сённяшняга дня, не пазбаўлена недахопаў, стала вельмі важнай падзеяй убеларускай літаратурнай навуцы. Упершыню нацыянальны гісторыка-літаратурны працэсбыў раскрыты даволі поўна і ўсебакова, у самых галоўных і вызначальных праявах разгледжанатворчасць буйнейшых беларускіх пісьменнікаў.
Дадзеная, ды і пазнейшыя працы абагульняючага характару,аб якіх будзе сказана крыху ніжэй, не маглі ўзнікнуць на пустым месцы. Адпаведнаябаза, даволі трывалы падмурак для вырашэння гэтай, без сумнення, звышзадачы былізакладзены паспяховым прымяненнем новых форм і метадаў даследавання, вывучэннемасобных галін і раздзелаў літаратуры, яе родаў, відаў, жанраў і г. д.
З канца 1950-х гг. беларуская літаратура пачаларазглядацца ў параўнальным і тыпалагічным планах, што знайшло адлюстраванне ў працахВ. Івашына, Р. Ларчанкі, А. Лойкі, С. Александровіча, А. Мальдзіса, П. Ахрыменкі,Н. Перкіна, Э. Мартынавай, У. Казбярука, В. Гапавай і шэрагу іншых вучоных. Нацыянальнаепрыгожае пісьменства смела ўводзіцца ва ўсесаюзны, славянскі, еўрапейскі, а часамі сусветны літаратурны кантэкст. Асабліва многа ў гэтым накірунку зрабіў А. Адамовіч.
Яшчэ адным таленавітым вучоным і крытыкам В. Каваленкамбыло даволі заканамерна і своечасова пастаўлена пытанне аб літаратурных узаемасувязяхі ўплывах ва ўмовах паскоранага развіцця нашай літаратуры ў ХІХ — пач. ХХ стст.
К пачатку 1960-х гг. у беларускім літаратуразнаўствесклаўся і пачаў даволі паспяхова развівацца і ўдасканальвацца такі даследчыцкі жанр,як гісторыя станаўлення і развіцця пэўных родаў, відаў і жанраў. Пра гэта сведчацькалектыўныя працы «Беларуская савецкая проза: Апавяданне і нарыс» (1971)і «Беларуская савецкая проза: раман і аповесць» (1971), манаграфіі«Беларускі раман: станаўленне жанру» (1961) А. Адамовіча, «Беларускіраман: гады 70-я» (1981) П. Дзюбайлы, «Станаўленне беларускай паэмы»(1968) і «Беларуская паэма ў другой палавіне ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя»(1970) М. Лазарука, «Беларуская камедыя» (1979) Я. Усікава, «Беларускаядраматургія (дакастрычніцкі перыяд)» (1961) і «Беларуская савецкая драматургія.1917-1932» (1968) А. Семяновіча і інш. Развіццё беларускай паэзіі ХХ ст. грунтоўнадаследуецца ў шэрагу прац У. Гніламёдава, прозы — В. Каваленкі. Старажытная беларускаялітаратура ў асноўных яе накірунках і праявах разглядаецца ў працах А. Коршунаваі В. Чамярыцкага. У многім па-новаму заставіў паглядзець на нашую нацыянальную літаратуруХVІІ-ХVІІІ стст.А. Мальдзіс, а на беларускую драматургію ХХ ст. — С. Лаўшук.
Даволі паспяхова вывучаецца нашым літаратуразнаўствамі шэраг тэарэтычных праблем. Аб гэтым сведчаць кнігі «Традыцыі і наватарства»(1972) У. Гніламёдава, «Шляхі беларускага вершаскладання» (1973) М. Грынчыка,«Структура твора: рух сюжэтна-кампазіцыйных форм» (1978) В. Жураўлёва,«Беларускі свабодны верш» (1984) А. Кабаковіч, «Міфа-паэтычныя матывыў беларускай літаратуры» (1981) В. Каваленкі, «Мастацкая дэталь у літаратурнымтворы» (1977) Э. Мартынавай, «Сюжэт, кампазіцыя, характар: аб прозе КузьмыЧорнага» (1981) А. Пяткевіча, «Характар, стыль, дэталь» (1965) Р.Шкрабы і шэраг іншых.
Практычна па кожнаму больш-менш значнаму пісьменнікунашай літаратуры ёсць спецыяльнае навуковае ці навукова-папулярнае даследаванне.У асобныя галіны нацыянальнага літаратуразнаўства аформіліся скарыназнаўства, купалазнаўства,коласазнаўства, багдановічазнаўства.
Новым для беларускага літаратуразнаўства сталадаследаванне сувязей нацыянальнага прыгожага пісьменства з іншымі формамі грамадскайсвядомасці і відамі мастацкай творчасці. У якасці прыкладаў можна прывесці манаграфііЛ. Гараніна «Философские искания в белорусской литературе» (1984) і С.Лаўшука «На драматургічных скрыжаваннях» (1990).
Неабходна адзначыць прыкметна ўзросшы ўзровеньбеларускай тэксталогіі. Аб гэтым сведчыць выданне ўжо трэццяга, больш поўнага ўпараўнанні з папярэднімі, збору твораў Я. Купалы. Двойчы выдаваліся зборы твораўЯ. Коласа і М. Багдановіча. Сёння мы маем таксама зборы твораў М. Гарэцкага, К.Чорнага, К. Крапівы, І. Мележа, М. Лынькова, П. Броўкі, М. Танка, В. Быкава, А.Макаёнка, а таксама цэлага шэрагу іншых беларускіх пісьменнікаў.
Робяцца спробы тэарэтычнага абагульнення вопытупрактычнай дзейнасці тэкстолагаў, аб чым сведчыць зборнік «Пытанні тэксталогіібеларускай літаратуры» (1982). Вельмі шмат для развіцця беларускай тэксталогіі,вывядзення яе на якасна новы ўзровень зрабіў сектар тэксталогіі Інстытута літаратурыімя Я. Купалы НАН Беларусі на чале з вядомым вучоным, членам-карэспандэнтам НАНБеларусі М. Мушынскім. Практычна ўсе з названых вышэй збораў твораў пісьменнікаўбылі падрыхтаваны супрацоўнікамі гэтага сектара.
Здабытак калектыўнай працы беларускіх філолагаўі мастацтвазнаўцаў, кніга, без якой сёння нельга ўявіць нацыянальную навуку, культуруі асвету, — пяцітомная «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі»(1984-1988).
Вельмі шмат карпатлівай пошукавай і сістэматызуючайпрацы прароблена беларускімі літаратуразнаўцамі падчас падрыхтоўкі да выдання шасцітомнага«Біябібліяграфічнага слоўніка беларускіх пісьменнікаў» (1992-1995) — кнігінадзвычай патрэбнай і карыснай усім, хто даследуе літаратуру Беларусі альбо сур’ёзнацікавіцца ёю.
У падрыхтоўцы да выдання «Біябібліяграфічнагаслоўніка беларускіх пісьменнікаў» (і не толькі, заўважым, гэтай, а і шэрагуіншых фундаментальных прац) прымалі ўдзел не толькі прадстаўнікі акадэмічнай навукі,а і даволі шматлікі атрад літаратуразнаўцаў вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі.Сярод іх, акрамя ўжо некаторых названых вышэй, хацелася б адзначыць Дз. Бугаёва,Н. Гілевіча, У. Калесніка, Л. Корань, В. Рагойшу, А. Рагулю, І. Штэйнера і інш.
Плённа даследуюцца сувязі беларускай літаратурыз прыгожым пісьменствам іншых народаў, у першую чаргу суседніх, славянскіх. Пэўныўклад у распрацоўку гэтай праблематыкі ўнеслі П. Ахрыменка, А. Лойка, Н. Гілевіч.Самым жа значным даследаваннем у дадзеным накірунку з’яўляюцца чатырохтомныя«Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей» (1993-1995),падрыхтаваныя супрацоўнікамі Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі.
Літаральна на рубяжы тысячагоддзяў убачыла светчатырохтомная «Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя» — самае грунтоўнаена сённяшні дзень даследаванне па гісторыі развіцця нацыянальнага прыгожага пісьменства.Яно яшчэ раз засведчыла сталасць і значны навуковы патэнцыял беларускага літаратуразнаўства.
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства.40-я- першая палова 60-х гадоў. — Мн., 1985.
2. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.- Мн., 1984-1988. — Т.1-5.
3. Гніламёдаў У. Ці ёсць будучыня ў літаратуразнаўства?// Полымя. — 1997. — №1.
4. Мушынскі М. Крытыка і літаратуразнаўства // Гісторыябеларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4 т. — Мн., 2001. — Т.3.
5. Уводзіны ў літаратуразнаўства. Хрэстаматыя / Пад рэд.М.А. Лазарука. — 2-е выд., дапр. і дап. — Мн., 1991.
6. Яцухна В.І. Тэорыя літаратуры / Яцухна В.І. — г. Гомель,2002.
7. Дорошевич Э., Конон В. Очерк истории эстетической мыслиБелоруссии. — М., 1972.
8. Конон В.М. Проблемы искусства и эстетики в общественноймысли Белоруссии начала ХХ в. — Мн., 1985.
9. Запрудскі І. Ля вытокаў беларускага літаратуразнаўства:Адам Кіркор як гісторык беларускай літаратуры // Роднае слова. — 2000. — №4.