Реферат по предмету "Литература : зарубежная"


Аналіз складаназалежных сказаў у творчасці У. Караткевіча

Змест
Уводзіны
Глава 1. Складаназалежныя сказы з даданымі часу ўмежах складаных сказаў
1.1 Агульнае паняцце складаназалежнага сказа
1.2 Роля падпарадкавальных злучнікаў і злучальных слоўу складаназалежным сказе
1.3 Асноўныя адметнасці складаназалежных сказаў здаданымі часу
Глава 2. Складаназалежныя сказы з даданай часткай часуў творы У.Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім»
2.1 Складаназалежныя сказы з даданай часу ў творы зпункту погляду адносін адначасовасці – неадначасовасці
2.2 Класіфікацыя складаназалежных сказаў з даданымічасткамі часу ў залежнасці ад сродкаў сувязі паміж часткамі
2.3 Класіфікацыя сказаў у залежнасці ад адносін паміжчасткамі
Заключэнне
Спіс літаратуры

Уводзіны
Калі гаварыць праскладаназалежныя сказы ў цэлым, то трэба адзначыць, што яны характарызуюцца разнастайнасцюбудовы, відаў адносін паміж часткамі і сродкаў іх сувязі. Адзінай класіфікацыігэтых сказаў не існуе. У беларускім мовазнаўстве найбольш пашыранаструктурна-семантычная класіфікацыя, якая ўлічвае структуру прэдыкатыўныхчастак і характар адносін паміж імі. Згодна з гэтай класіфікацыяй выдзяляюццанаступныя віды даданых частак: дзейнікавыя, выказнікавыя, азначальныя,дапаўняльныя, акалічнасныя (месца, часу, прычыны, мэты, умовы, выніку, уступкі,спосабу дзеяння, меры і ступені), параўнальныя, далучальныя.
Актуальнасцьтэмы, абранай намі для даследавання ў дадзенай курсавой рабоце, тлумачыцца, уасноўным, недастатковай распрацаванасцю яе ў лінгвістычнай літаратуры. Так,калі рабіць агляд літаратуры адпаведна тэмы даследавання, то трэба спыніцца нанекаторых аўтарах, якія займаліся даследаваннем праблем складаназлучаныхсказаў. Адным з вядучых у гэтай галіне з’яўляецца даследчык Шэмет Т.Я. Вядомыработы названага аўтара, у якіх ён спыняецца на аналізе складаназалежных сказаўускладненай будовы з паслядоўным падпарадкаваннем. Аўтара таксама цікавяцьадхіленні ад моўных нормаў у складаназалежных сказах ускладненай будовы. Яшчэадна праца прысвечана парадку размяшчэння галоўнага і даданага сказаў ускладаназалежных сказах ускладненай будовы з паслядоўным падпарадкаваннем.
Акрамя ШэметаТ.Я. пытаннямі ўжывання і функцыянавання складаназалежных сказаў займаўся ТулушТ.І. Так, у прыватнасці, аўтар разглядае складаназалежны сказ як сродакінтэнсіфікацыі кампанентаў выказвання.
Такім чынам,вельмі абмежаванае кола даследчыкаў ставяць за мэту вывучэнне складаназалежныхсказаў наогул і складаназалежных сказаў з даданымі часткамі часу ў прыватнасці,што пацвярджае важнасць і надзённасць вывучэння акрэсленай у тэме даследаванняпраблемы.
Прадметам даследавання курсавой работыз’яўляецца твор У.Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім».
Аб’ект даследавання і можнаакрэсліць наступным чынам: складаназалежныя сказы з даданымі часткамі часу ўтворы.
Мэтай дадзенай курсавой работыз’яўляецца аналіз складаназалежных сказаў з даданымі часу ў творы У.Караткевіча«Каласы пад сярпом тваім».
Адпаведна мэцевыдзяляюцца наступныя задачы:
1.        Прааналізавацьінфармацыю пра паняцце складаназалежнага сказа ў розных мовазнаўчых крынцах;
2.        Разглдзецьасноўныя адметнасці складаназалежных сказаў з даданымі часу;
3.        Зрабіцькласіфікацыю складаназалежных сказаў з даданымі часткамі часу ў творыУ.Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім»
Для практычнайчаскі курсавой работы намі было сабрана 105 сінтаксічных адзінак. На асновеакрэсленага фактаграфічнага матэрыялу былі зроблены пэўныя вынікі, распрацаваныпэўныя класіфікацыі сказаў.

Глава 1.Складаназалежныя сказы з даданымі часу ў межах складаных сказаў
1.1 Агульнаепаняцце складаназалежнага сказа
Складаны сказ, уякім адна састаўная частка тлумачыць другую састаўную частку і звязана з гэтайчасткай з дапамогай падпарадкавальнага злучніка ці злучальнага слова,называецца складаназалежным. Такім чынам, адна з састаўных частакскладаназалежнага сказа семантычна і сінтаксічнав падпарадкавана другой частцы.Адносна незалежная частка атрымала назву галоўнай, а залежная ад яе называеццададанай. Семантычныя і сінтаксічныя адносіны паміж галоўнай і даданай часткаміафармляюцца з дапамогай розных сродкаў злучнікаў або злучальных слоў; суадносінформаў слоў у складзе галоўнай і даданай частак (трывальна-часавых суадносіндзеясловаў-выказнікаў); парадку размяшчэння галоўнай і даданай частак ускладаназалежным сказе; інтанацыі і інш.
Даданая часткаскладаназалежнага сказа можа залежаць не толькі ад галоўнай, але і ад другойдаданай часткі: Я наязджаў сюды кожнае лета, бо неяк палюбіў і ціхую раку, ілазнякі над ёю, і пясчаныя пагоркі, на якіх аж да самай восені хвалюецца падветрам жыта.
Да адной галоўнайчасткі могуць адносіцца дзве (ці больш) даданыя, якія паясняюць у галоўнай адноі тое ж слова, або розныя: Суседка ўспомніць, як сама маю калыску калыхала, якпрыгажэйшае імя яна мне колісь выбірала. Не трымаўся снег доўга і на дрэвах,што стаялі ўздоўж тратуараў, асыпаўся, як пясок, бо зямля пад дрэвамі дрыжалаад машын і трамваяў.
Даданая часткаможа адносіца да якога-небудзь слова ў галоўнай частцы або да ўсёй галоўнайчасткі ў цэлым: Ціхаплынная і спакойная рэчка, што палавініць вёску, хлынула напалеткі, лугі, агароды. Туман яшчэ не паспеў зусім асесці, хоць на вёсцы яго іне было ўжо. У першым сказе даданая частка адносіцца да слова рэчка і паясняеяго (рэчка якая?), у другім – да ўсёй галоўнай часткі (туман не паспеў асесцінягледзячы на што?)
У некаторыхскладаназалежных сказах даданая частка паясняе якое-небудзь слова ў галоўнай ненепасрэдна, а праз указальнае слова, якое выконвае функцыю пэўнага члена сказа.У такім выпадку даданая частка раскрывае сэнс указальнага (адноснага) слова(там, тут, туды, тады, такі, столькі) і выконвае тую ж сінтаксічную функцыю,што і гэтае слова: Калі ж у крыўдзе мне сябры гразіліся падчас бацькамі, тадыхацелася наўзрыд заплакаць шчырымі слязамі. Тады – акалічнасць часу і даданаячастка акалічнасная часу. Яна ўбачыла наперадзе тое месца, дзе раней было сяло.Тое – азначэнне і даданая частка азначальная.
Наяўнасць угалоўнай частцы ўказальных слоў, якія не з’яўляюцца паўназначнымі, пазбаўляегалоўную частку сэнсавай закончанасці, робіць даданую частку абавязковай:Выйшла так (як іменна?), што Ціхамір яшчэ падлеткам паехаў жыць у Сібір, дадзядзькі, бацькавага брата.
Складаназалежныясказы, у якіх даданая частка паясняе якое-небудзь слова (указальнае слова,назоўнік, дзеяслоў, прыслоўе) у галоўнай частцы, называюцца сказамі знерасчлянённай структурай: складаназалежныя сказы, у якіх даданая часткапаясняе ўсю галоўную частку – сказамі з расчлянённай структурай.
Паміж галоўнай ідаданай часткамі складаназалежнага сказа выражаюцца розныя адносіны:суб’ектныя, працэсуальныя, азначальныя, аб’ектныя, акалічнасныя. Так, у сказахз суб’ектнымі адносінамі даданая частка раскрывае сэнс дзейніка галоўнайчасткі, а працэсуальная – выказніка, у сказах з аб’ектнымі адносінамі даданаячастка з’яўляецца разгорнутым дапаўненнем пры дзеяслове – выказніку галоўнайчасткі. Від сінтаксічных адносін паміж састаўнымі часткамі складаназалежнагасказа залежыць ад абедзвюх частак.
Словы, у якіхсувязь паміж даданай і галоўнай часткамі выражаецца пры дапамозе злучнікаў,называюцца сказамі са злучнікавым падпарадкаваннем, а сказы, у якіх даданаячастка звязваецца з галоўнай пры дапамозе злучальнага (адноснага) слова,называюцца сказамі з адносным падпарадкаваннем.
У сказах задносным падпарадкаваннем сувязь даданай часткі з галоўнай значна цяснейшая,чым у сказах са злучнікавым падпарадкаваннем. Для прыкладу варта параўнацьтакія сказы: Ён здагадваецца, што я чытаю./ Ён ведае, што я чытаю.
Да злучальныхслоў адносяцца займеннікі і прыслоўі які, каторы, чый, хто, што, колькі, дзе,куды, адкуль, як, чаму і інш. У большасці выпадкаў злучальныя словы маюць насабе лагічны націск.
У галоўнай частцыскладаназалежнага сказа могуць быць займеннікі і прыслоўі, якія канкрэтізуюццаў даданай частцы. Яны з’яўляюцца адным з сінтаксічных сродкаў сувязі івыконваюць ролю ўказання на аб’ект дзеяння ці прыкметы, на розныя акалічнасцідзеяння і г.д. Такія ўказальныя словы і прыслоўі называюцца суадноснымісловамі.
Калі лексічнаезначэнне суадносных слоў аслабляецца, то яны могуць поўнасцю адыходзіць кдаданай частцы і станавіцца часткай складанага злучніка: таму што, для тагокаб, у той час як, тады як.
У залежнасці ададносін паміж састаўнымі часткамі складанага сказа і пэўных груп злучнікаў,злучальных слоў, вылучаюцца складаназалежныя сказы з даданымі азначальнымі,часу, месца, умовы, прычыны, мэты.
Складаназалежныясказы з даданымі азначальнымі маюць у сваім складзе залежную частку, якаяхарактарызуе прадмет, дзеянне, стан абазначаны пэўным словам галоўнай часткі:Вось тая хвоя з вехаю, ад якой трэба ступіць колькі крокаў направа; Вадазбярэцца такая, што аднойчы разбурыць усё. Сродкам сувязі выступаюць злучальныясловы які (каторы), чый, што, хто, дзе, куды, адкуль, калі, як і злучнікі нібы,быццам, каб.
Залежная часткаможа азначаць у галоўнай любы член сказа.
Розныя відыадносін паміж часткамі складаназалежных сказаў афармляюцца з дапамогайнаступных сродкаў: падпарадкавальных злучнікаў і злучальных слоў, указальныхслоў, парадку размяшчэння частак, форм дзеясловаў-выказнікаў.
Даданая часткаможа стаяць перад галоўнай, у сярэдзіне або пасля яе: Калі прыходзіць часкласці ікру, вугор плыве са свайго возера ці рэчкі ў вялікую раку, пасля ўБалтыку, адтуль у Атлантычны акіян і ўрэшце дасягае змрочных глыбінь Саргасавамора. Ля ўзгорка, куды звозілі матэрыялы, усё часцей з усіх бакоў ішлінагружаныя падводы. Я думаю, што птах забыўся пра сваё жыццё на Жураўлінымбалоце.
Месца даданайчасткі ў адносінах да галоўнай не заўсёды з’яўдяецца свабодным. Так, ускладаназалежных сказах з прычынна-выніковымі адносінамі даданая выніковаячастка заўсёды знаходзіцца пасля галоўнай: Адкукавала зязюля, то хутка івосень.
1.2 Роляпадпарадкавальных злучнікаў і злучальных слоў у складаназалежным сказе
Падпарадкавальныязлучнікі і злучальныя словы з’яўляюцца асноўным сродкам сувязі частакскладаназалежнага сказа.
Падпарадкавальныязлучнікі што, як, калі, бо, каб, таму што, быццам, нібы, хоць і іншыязнаходзяцца ў даданай частцы і служаць толькі для сувязі даданай часкі згалоўнай. Як службовыя словы, яны не могуць быць членамі сказа і выдзяляюццалагічным націскам: Далей хлопцы ідуць па дарозе, бо наперадзе суцэльнай сцянойстаіць яловы лес. Ён пакінуў Лясныя Дачы, каб нішто больш не нагадвала яму тамаб непапраўнай страце.
Калі для сувязічастак складаназалежнага сказа ўжываюцца парныя злучнікі (чым – тым, калі – то,хоць – а, хоць – але, раз – то і інш.) то першая іх частка знаходзіцца ўдаданай, а другая – у галоўнай частцы: Чым бліжэй яны падыходзілі да хвойнічку,тым усё нецярплівей рабілася на душы ў лейтэнанта. Калі Чабатару бывае нечымнезадаволены, то пачынае сам з сабою размаўляць.
Падпарадкавальныязлучнікі огуць звязваць часткі з адным або некалькімі відамі адносін паміж імі.
Прычынныязлучнікі таму што, бо уступальны хоць (хаця), часавыя як толькі, пасля таго як,параўнальны бы і іншыя звязваюць часткі з адным відам адносін і сваім лексічнымзначэннем указваюць на гэтыя адносіны. Так, паміж часткамі сказа Сястрапаправіла падушку і, хоць ёй не было чаго тут рабіць, стаяла заклапочаная,асабліва ўважлівая – уступальныя адносіны, на іх указвае сваім значэннем ізлучнік хоць.
Некоторыяпадпарадкавальныя злучнікі могуць звязваць часткі з рознымі відамі адносін.Варта параўнаць сказы: Заўжды ён баяўся, каб сіла абставін не загнала яго ў кутбез якой магчымасці выйсця або адступлення. Алесь устаў і, каб нікога непатрывожыць, асцярожненька адчыніўшы дзверы, выйшаў на двор. У першым сказезлучнік каб звязвае часткі, паміж якімі аб’ектныя адносіны, у другім –акалічнасныя (мэты).
Злучальныя словы(адносныя займеннікі хто, што, які, чый і займеннікавыя прыслоўі (дзе, куды,адкуль, куды, як) не толькі звязваюць даданую частку з галоўнай, але выконваюцьтаксама ролю пэўнага члена сказа ў даданай частцы, могуць выдзяляцца лагічнымнаціскам. Так, у сказе Цудоўны і слаўны наш Наваградак, горад на высокіхузгорках, які ў далёкія часы быў сталіцай Вялікага княства Літоўскагазлучальнае слова які звязвае даданую частку з галоўнай і выконвае ролю дзейнікаў даданай частцы.
Злучальныя словы,як і падпарадкавальныя злучнікі, знаходзяцца ў даданай частцы. Яны могуцьстаяць не толькі ў пачатку даданай часткі, але і ў сярэдзіне яе: За акном, каляякога стаяла Люда, неспакойны і злосны асенні вецер тузаў маладыя бярозкі,зрываў з іх пажоўклае лісце. Кожны мае дружбака такога, захавана ў сэрцы даякога прыязні даўнейшай цеплыня.
Злучальныя словы(адносныя займеннікі) могуць ужывацца ў форме ўскосных склонаў як безпрыназоўніка, так і з прыназоўнікам; форма злучальнага слова абумоўлена тым,функцыю якога члена сказа ў даданай частцы яно выконвае. Можна, напрыклад,параўнаць наступныя сказы: Самалёты былі далёка над дарогай, што вяла сюды, кпераезду. Чаго сабе не хочаш, другому не зыч. У першым сказе злучальнае словашто мае форму назоўнага склону: яно выконвае функцыю дзейніка ў даданай частцы;у другім – злучальнае слова чаго мае форму роднага склону, яно выконвае ролюдапаўнення.
З дапамогай адныхі тых жа злучальных слоў могуць звязвацца часткі з рознымі відамі адносін: Дзегультай ходзіць, там зямля не родзіць. Раней за ўсё трэба было знайсці зручнаемесца для пераправы, месца, дзе рака мае найменшую глыбіню, спакойную плынь,бераг з павольным схілам, роўнае, без ям, дно. У першым сказе з дапамогайзлучальнага слова дзе звязваюцца часткі з акалічнаснымі адносінамі, у другім –з азначальнымі.
У беларускай мовеіснуюць аманімічныя злучнікі і злучальныя словы (што, як, калі, чым): СцяпанФёдаравіч ведаў, што наперадзе яшчэ нялёгкі бой, але думкамі і сэрцам быў ужо ўгорадзе. Весела пазірае стары лес, што разросся за сялом і цягнецца па краяхполя.
У першым сказешто злучнік ён звязвае часткі складаназалежнага сказа; у другім – злучальнаеслова: звязвае часткі складаназалежнага сказа і з’яўляецца дзейнікам у даданайчастцы.
Такім чынам, прыразмеркаванні злучнікаў і злучальных слоў улічваецца роля, якую яны выконваюцьу складаназалежным сказе.
1.3 Асноўныяадметнасці складаназалежных сказаў з даданымі часу
Паміж галоўнай ідаданай часткай часу ў складаназалежным сказе выражаюцца часавыя адносіны.Даданая частка часу паясняе выказнік галоўнай часткі і ўказвае на час, у якіадбываецца дзеянне, або канкрэтызуе сэнс акалічнасці часу галоўнай часткі: Дашколы ён падышоў, калі ўжо добра пачало прыпякаць сонца. Калі добра сцямнела,пачалі выпраўляцца. Вярнуліся дадому позна, калі ўжо сонца паднялося над лесам,высушыл расу. Ужо цямнела тады, калі хлопцы ўвайшлі ў горад.
Дзеянні, пра якіяпаведамляецца ў галоўнай і даданай частках, могуць адбывацца ў адзін і той жачас або ў розныя часы, а таму часавыя адносіны маюць дзве разнавіднасці –адносіны адначасовасці і неадначасовасці. На гэтыя адносіны паказваюцьадаведныя падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы, парадак размяшчэннячастак і трывальна-часавыя суадносіны выказнікаў галоўнай і даданай частак.
Складаназалежныясказы часу, выступаючы адным з частковых сродкаў выражэння агульнай катэгорыітэмпаральнасці, маюць выразна акрэсленыя паказчыкі граматычнай структуры, аменавіта: спецыяльныя злучнікі, злучальныя словы, трывальна-часавыя формывыказнікаў. Трывальна-часавыя формы характарыстыкі выказнікаў галоўнага ізалежнага сказаў, паколькі яны марфалагічныя па сваёй аснове, становяцца адныміз асноўных сінтаксічных паказчыкаў у структуры складаназалежнага сказа ззалежнымі часткамі часу.
Роля трывальна-часовыхпаказчыкаў выказніка галоўнага і залежнага сказаў у выражэнні структурныхпаказчыкаў складаназалежнага сказа з даданай часу нельга, вячдома, разглядацьяк вынік непасрэднага перанясення інфармацыі марфалагічных характарыстыкдзеяслова на граматычны план складанай сінтаксічнай канструкцыі.Складаназалежны сказ з даданай часу фарміруецца не ў выніку прамой сукупнасцімарфалагічных катэгорый віду і часу, а як вынік выкарыстання паведамлення правызначанае дзеянне ці стан для выражэнне тэмпаральных характарыстык, большшырокіх па сваім аб’ёме ад марфалагічна часовых, налажаць, у прыватнасці,такія, як: адначасовасць, паслядоўнасць, поўнае ці частковае супадзенне працягудзеяння ці стану, указанне на пачатак ці канец працягу аднаго дзеяння ці стануў сувязі з паведамленнем пра другое.
Вызначаючымісемантычнымі кампанентамі, якія фарміруюць часовыя адносіны ў складаназалежныхсказах са значэннем часу, з’яўляюцца дзеяловы-выказнікі з палярнымі значэнняміаначасовасці і неадначасвасці.
Складаназалежныяскаазы са значэннем адначасовасці і неадначасовасці адрозніваюцца паміж сабойхарактарам выражэння сэнсавых адносін і вызначанымі структурна-семантычныміадносінамі.
Сувязь даданайчасткі з галоўнай рэалізуецца з дапамогай злучнікаў калі, як, пакуль: Пагрузкадэсантнікаў на карабль пачалася ўжо вечарам, калі згусціўся змрок. Нас да саміхсябе бяда вяртае, як адыходзяць мамы ў нашы сны. Алена нахілілася да вуголля іпачала дзьмухаць, пакуль не ўспыхнуў вясёлы агеньчык.
Сродкамі сувязідаданай часткі часу з галоўнай могуць стаць састаўныя злучнікі у той час як,перад тым як, да таго часу калі: Да таго як пачаўся сход, сяляне гаманілі абсваіх справах. Пасля таго як зайшло сонца, над рэчкай падымаецца густы туман.
У ролі злучнікаўтаксама ўжываюцца і некаторыя часціцы (ледзь, толькі, ледзь толькі, толькішто): Адразу, ледзь надзеў кіцель, на хаду зашпільваючыся, Чарняхоўскі пайшоў даганка. Уранку, толькі бойка адгула, баец ішоў па вуліцы сяла. Як толькі сонцазгоніць снег з высокіх лапінак, яны становяцца нашымі стадыёнамі.
Пры адносінахадначасовасці паміж галоўнай і даданай часткамі ў абедзвюх часткахпаведамляецца пра падзеі, факты, якія адбываюцца ў адзін час. На адначасовасцьдзеянняў паказваюць злучнікі пакуль, калі, у той час як і форма незакончанагатрывання дзеясловаў-выказнікаў у галоўнай частцы і незакончанага – у даданай:Яго чорныя вочы цяплелі і, здавалася, святлелі, калі ён пачынаў гаварыць прагісторыю. Пакуль Півавараў ішоў па ягоным следзе, Іваноўскі адшпіліў рамяні лыжі сышоў на снег.
Пры адносінахнеадначасовасці паміж галоўнай і даданай часткамі дзеянне, якое называецца ўгалоўнай частцы, адбываецца пасля або перад дзеяннем, якое называецца ў даданайчастцы. Калі дзеянне галоўнай часткі адбываецца адразу пасля дзеяння даданай,то ўжываюцца злучнікі ледзь, толькі, ледзь толькі, пасля таго як ідзеясловы-выказнікі ў адной трывальнай форме, часцей – закончанага трывання:Ледзь параход прышвартаваўся да прычала, як на каменнай пляцоўцы на беразесталі збірацца людзі. Як толькі канчалася работа ў школах, настаўнікіз’язджаліся на лета да бацькоў. Пераехалі Галкоўскія ў Зацішша ў пачаткукастрычніка, пасля таго як згарэў перад боем Зялёны Бор.
Калі дзеяннегалоўнай часткі папярэднічае дзеянню даданай часткі часу, для сувязі частакўжываюцца злучнікі перад тым як, да таго як і дзеялоў-выказнік у даданай частцыабавязкова мае форму закончанага трывання.
Сяродскладаназалежных сказаў з часавымі адносінамі паміж галоўнай і даданай часткамісустракаюцца сказы, у якіх злучнік як самастойна не звязвае даданую частку згалоўнай, а толькі ў спалучэнні з выказнікам галоўнай часткі – дзеяловам задмоўем не (не паспеў – як, не прайшло – як): Не паспелі хлопцы апамятацца, якзасохлае сена палыхнула агнём. Не прайшло і некалькі мінут, як агні ўспыхнуліна балоце.
Даданая часткачасу можа размяшчацца перад галоўнай часткай, у сярэдзіне або пасля яе: ПакульСцёпка гойсаў па вакоіцы з сябрамі, Мірон Патапавіч на адзіноце думаў пра сваё.За пагоркам, як схавалася з вачэй вёска, угледзелі раптам чалавека. Вечарам,калі на небе запальваліся першыя зоры, падарожнікі спыніліся на начлег. Яныпрыехалі ў райцэнтр ужо тады, калі лунала над яго нешырокімі цяністымі вуліцаміўрачыстая песня аркестра. Дамоў Сяргей паехаў надвячоркам, калі пачалі гусцецьпрыцемкі.

Глава 2.Складаназалежныя сказы з даданай часткай часу ў творы У.Караткевіча «Каласыпад сярпом тваім»
2.1Складаназалежныя сказы з даданай часу ў творы з пункту погляду адносінадначасовасці – неадначасовасці
Сяродскладаназалежных сказаў з даданай часу заўважаецца семантычны падзел, сэнсякога заключаецца ў адносінах адначасовасці ці неадначасовасці паміж галоўнай ідаданай часткамі сказа.
З такім падзеламнепасрэдна звязана і абумоўлена рознае выкарыстанне злучнікаў і злучальных слоўдля сувязі галоўнай і даданай частак.
Нступныя прыкладымогуць праілюстраваць наяўнасць адносін адначасовасці ў складаназалежныхсказах:
Ты шэсць год тамуроў, калі цябе да нас прывезлі [1; С. 15];
Іхнія вочы былітакія глыбокія і такія добрыя, якія бываюць толькі ў чалавечай маці, калі янаглядзіць на сваё дзіця [1; С. 43];
Калі яныпадыходзілі да круга гонару, на ім кідалі павады на рукі слугам два чалавекі [1; С. 93];
Калі дзеціпадышлі да Загорскіх, Мусатаў ужо сядзеў перад імі [1; С. 93];
І гэта адбываласяў той час, калі па ўсім Прыдняпроўі звычаёвае права прадугледжвала два дніпаншчыны [1; С. 111];
Перш за ўсё ёнперстаў залічваць вознікам дарогу, калі яны вярталіся паражняком [1; С. 113];
Маці, калі быламаладая, часамі ціхутка спявала ўначы на прызбе [1; С. 130];
Увесь час, пакульцягнуўся памол, завознікі і млынар не абмовіліся і словам [1; С. 131];
Сонца ўзыходзілаза спінаю, калі яны ўз’ехалі на адзін такі горб [1; С. 151];
Прайшлі і тыяшчаслівыя дні, калі ўсе былі побач [1; С. 154];
Алма спакойнасядзела на лузе, часам дрыжучы, калі праязджалі паўз хмызы [1; С. 158];
Адносіныадначасовасці ў складаназалежных сказах перадаюцца з дапамогай спецыяльныхзлучнікаў і злучальных слоў. Так, часцей за ўсё такія адносіны выражаюццасродкамі злучніка калі:
Калі Павел іАлесь вярнуліся да прызбы, дзед сядзеў ужо з пацьмянелай, залапанай лірай накаленях [1; С. 18];
Заўважыла яшчэтады, калі ён проста і натуральна падаў ёй руку [1; С. 161];
АднакласнікАлесеў адарваўся ад ежы і, калі Алесь праходзіў паўз яго, акінуў позіркам [1;С. 332];
А ўлетку, калі ёнжыў у Загоршчыне, бацька вазіў яго то на воды, то ў госці да цётак [1; С. 347];
Таму Міхалінанават узрадавалася, калі перад мазуркай убачыла ля калоны двух сяброў [1; С. 351];
Абуджаліся ранейза сонца, сустракалі ўсход, праводзілі сонца, калі яно, нізкае, адбіваецца ўвокнах [1; С. 154];
Вёска спала, каліЛапата ехаў вуліцай [1; С. 122];
Прыйдзе, каліцябе няма, і давай шныпарыць [1; С. 132];
Выйшлі з дваранадвячоркам, калі ўздоўж вуліцы наскрозь ружавеў ад сонца пыл [1; С. 133];
Другім па частацеўжывання злучнікам, з дапамогай якога ажыццяўляецца сувязь даданай часткі згалоўнай у складаназалежным сказе, з’яўляецца злучнік пакуль. Так, зафіксавананекалькі прыкладаў ужывання названага злучніка:
Пакуль на бабінцырыхтаваліся, матуля з кумою пайшлі па цвінтары прайсціся [1; С. 310];
І нічога, нічогаж з ім нельга зрабіць, пакуль ён бандыцкім баронам сядзіць у сваіх вёсках [1;С. 226];
Пакуль крамыбацькоўскі тавар бяруць, паходзім, паслухаем [1; С. 274];
Акрамя таго,зафіксаваны адзінкавы выпадак ужывання злучніка як у названыхабставінах: Дзяўчына была б, ды певень закукарэкаў, як мелася раджаць[1; С.27];
Акрамя адносінадначасовасці ў складаназалежных сказах з даданай часткай часу, у творы «Каласыпад сярпом тваім» былі зафіксаваны сказы аналагічнай будовы з адносінамінеадначасовасці.
Адносінынеадначасовасці паміж галоўнай і даданай часткамі складаназалежнага сказа можнапраілюстраваць наступнымі прыкладамі:
Доўга нічога немог даведацца, пакуль адна старая не расказала [1; С. 9];
Яго не адпусцілінават тады, калі Алесь трапіў на дзядзькаванне [1; С. 64];
І, перш чым ёнпаспеў працягнуць да яе руку, яна скочыла ўбок [1; С. 105];
І таму натоўпрадасна выбухнуў, калі нехта кінуў [1; С. 117];
Выкладчык, перадтым як скончыўся курс, рабіў агляд літаратуры [1; С. 332];
Ды ён, пасля яехулы на Бога, і сапраўды быў апошнім выратаваннем [1; С. 170];
А потым, каліКарсіканец сапраўды загрымеў, з Пецярбургу прыехаў рэвізор [1; С. 181];
У адрозненні адскладаназалежных сказаў з адносінамі адначасовасці, сказы, што выражаюцьнеадначасовасць падзей маюць больш разнастайныя сродкі для выражэння гэтыхадносін. Так, для ажыццяўлення названай функцыі выкарыстоўваецца часціца толькі,як толькі:
І толькі пачуўсястрэл Кандрація, ён зразумеў, што трэба пачынаць [1; С. 279];
Лізагуб паспеўдавесці яго да самага акна ў тупіку калідора, і толькі тады Алесь вызваліўлокаць [1; С. 334];
І вось, як толькісын перастаў патрабаваць увагі, пачалося згасанне [1; С. 165];
Шырокавыкарыстоўваецца ў складаназалежных сказах з адносінамі неадначасовасці ізлучнік калі:
Калі ж гэтаесядзенне скончылася, дзед загадаў пакінуць парк у спакоі [1; С. 186];
Калі завознікіпаехалі, млынар, трошкі супакоены, пайшоў да імшаніка [1; С. 132];
І нават калігорад знік, вецер яшчэ часамі даносіў водгулле званоў [1; С. 293];
Акрамя таго,зафіксаваныя прыклады сказаў, у якіх адносіны неадначасовасці перадаюцца здапамогай састаўнога злучніка пасля таго як:
Цяпер, пасля тагояк я нагадаў вам гэта, мы можам пачаць балаціроўку, панове [1; С. 233];
Было гэта празнекалькі год пасля таго, як Прыдняпроўе адпала ад «Кароны» [1; С. 8];
Калі гаварыць прачастотнасць ужывання складаназалежных сказаў з даданымі часу ў залежнасці ададносін паміж часткамі, то трэба адзначыць, што большасць (57, 9%) зафіксаваныху творы сказаў маюць адносіны адначасовасці. Адносіны неадначасовасціназіраюцца толькі ў 42, 1% зафіксаваных на базе твора сказаў.
2.2 Класіфікацыяскладаназалежных сказаў з даданымі часткамі часу ў залежнасці ад сродкаў сувязіпаміж часткамі
Зыходзячы зфактычнага матэрыялу, сабранага на базе твора У.Караткевіча «Каласы падсярпом тваім», можна зрабіць вывад пра тое, што найбольш распаўсюджанымзлучнікам, які ўжываецца для сувязі галоўнай і даданай частак ускладаназалежных сказах, з’яўляецца злучнік калі. Дадзены факт можнапраілюстраваць наступнымі прыкладамі:
Яны пайшлі ўлазню ўдвух, калі стары адчуў набліжэнне смерці [1; С. 11];
А калі нас небудзе, яна ўсё яшчэ будзе бегчы далей і далей, да апошняга далёкага мора [1; С.13];
Ты шэсць год тамуроў, калі цябе да нас прывезлі [1; С. 15];
Калі Павел іАлесь вярнуліся да прызбы, дзед сядзеў ужо з пацьмянелай, залапанай лірай накаленях [1; С. 18];
І апынуўся наскрыжаванні якраз тады, калі на Раўбічавай званіцы звон пачаў быць [1; С. 33];
І радасна сталаўсім, калі хлопец выйшаў на бераг і абое пайшлі дахаты [1; С. 34];
Нех толькі паніне лае Выбіцкага, калі ў дзіцяці забаліць галоўка [1; С. 41];
Прайшоў той час,калі на зямлі былі толькі Адам і Ева [1; С. 42];
Яго не адпусцілінават тады, калі Алесь трапіў на дзядзькаванне [1; С. 64];
Англічаніна інастаўніка дзяржаўнай мовы бацька абяцаў запрасіць толькі ўвосень, каліпрадасць ураджай [1; С. 65];
І гэта адбываласяў той час, калі па ўсім Прыдняпроўі звычаёвае права прадугледжвала 2 дніпаншчыны [1; С. 111];
Вёска спала, каліЛапата ехаў вуліцай [1; С. 122];
Маці, калі быламаладая, часамі ціхутка спявала на прызбе [1; С. 130];
Калі завознікіпаехалі, млынар пайшоў да імшаніка [1; С. 293];
Сонца села, каліяны звярнулі з загоршчынскай дарогі на вузейшую, якая вяла на Раўбічы [1; С.136];
Паскараў усё гэтадзень, калі пан Юры збіраўся на першае сапраўднае паляванне [1; С. 147];
Урэшце, каліпрыбралі са стала, матуля сказала [1; С. 155];
Калі князьвыпадкова аказаўся побач, яна не вытрымала [1; С. 161];
Падлічылі шарыпозна ўвечары, калі за вокнамі ўжо гарэлі гарадскія агні [1; С. 233].
Таксамадастаткова часта (але значна радзей за папярэднюю групу) ўжываецца дзеля сувязігалоўнай і даданай частак складаназалежных сказаў злучнік пакуль. Так,зафіксаваны наступныя прыклады, што пацвярджаюць названы факт:
Доўга нічога немог даведацца, пакуль адна старая не расказала [1; С. 9];
Паслухайце,пакуль нашы не вернуцца [1; С. 19];
Або, можа, вамсапраўды цяжка, а пакормнае і дзядзькавае, пакуль не аддасцё мяне, не належыцца[1; С. 28];
Яна ж таксама звуніятаў была, аж пакуль іх ад вуніі не адвялі [1; С. 31];
І так будзе,пакуль я не знайду таго, каго палюблю [1; С. 63];
Заўтра іх(валасы) падкароцяць, і такімі яны будуць, пакуль ты не станеш сапраўдным мужам[1; С. 79];
Увесь час, пакульцягнуўся памол, завознікі і млынар не абмовіліся і словам [1; С. 138];
Так цягнуласядоўга, аж пакуль у Загоршчыне, Азярышчы, Вежы, Святым і іншых вёсках, незараўлі гарматы [1; С. 159];
Ён сядзеў так ічакаў, аж пакуль старая нянька Яўдоха не падышла да яго [1; С. 171];
І ўвесь час,пакуль ён, знешне спакойны, хаваў яе, прымаў спачувальнікаў і насіў жалобу, удушы яго жыў нясцерпны гнеў [1; С. 172];
Тэкля не маглапачакаць, пакуль паедуць [1; С. 345];
Пакуль на бабінцырыхтаваліся, матуля з кумою пайшлі па цвінтары прайсціся [1; С. 310];
Звер ніколі небяжыць з лежкі, пакуль не крычаць загоншчыкі [1; С. 284].
Дастаткова невялікайу колькасных адносінах з’яўляецца група складаназалежных сказаў, дзе галоўная ідаданая часткі звязваюцца паміж сабой злучнікам як. Да гэтай жа групыможна аднесці сказы з састаўнымі злучнікамі пасля таго як, перад тымяк:
Было гэта празнекалькі год пасля таго, як Прыдняпроўе адпала ад«Кароны» [1; С. 8];
Дзяўчына была б,ды певень закукарэкаў, як мелася раджаць [1; С. 27];
Цяпер, пасля тагояк я нагадаў вам гэта, мы можам пачаць балаціроўку, панове [1; С. 233];
Выкладчык, перадтым як скончыўся курс, рабіў агляд літаратуры [1; С. 332].
Акрамя адзначаныхвышэй простых і састаўных злучнікаў для сувязі частак у складаназалежным сказез даданымі часкамі часу могуць ужывацца і некаторыя часціцы. Так, узафіксаваным намі матэрыяле, часцей за ўсё для сувязі частак у складаназалежныхсказах выкарыстоўваюцца часціцы толькі, ледзь толькі:
Аддавалі, бывала,як толькі чатыры гады дзіцяці споўніцца [1; С.18];
А потым, раніцайна касьбе, як толькі бацька адвернецца, дык ты галаву ў кусты і драмаць [1; С.25];
І вось, як толькісын перастаў патрабаваць увагі, пачалося згасанне [1; С. 165];
І толькі пачуўсястрэл Кандрація, ён зразумеў, што трэба пачынаць [1; С.279].
Акрамя адзначаныхвышэй прыкладаў, можна назваць адзінкавы выпадак ужывання злучніка перш чым:
І, перш чым ёнпаспеў працягнуць да яе руку, яна скочыла ўбок [1; С. 105].

2.3 Класіфікацыясказаў у залежнасці ад адносін паміж часткамі
Даданая часткачасу складаназалежных сказаў можа адносіца да якога-небудзь слова ў галоўнай частцыабо да ўсёй галоўнай часткі ў цэлым. Так, сабраны намі матэрыял, утрымліваесказы з выпадкамі адзначаных вышэй адносін. Дзеля ілюстрацыі факта, калідаданая частка часу паясняе адначасова ўсю галоўную, можна прывесці наступныяпрыклады:
Доўга нічога немог даведацца, пакуль адна старая не падказала [1; С. 9];
А калі нас небудзе, яна будзе бегчы ўсё далей і далей [1; С. 13];
Паслухайце,пакуль нашы не вярнуцца [1; С. 19];
Яна ж таксама звуніятаў была, пакуль ад вуніі не адвялі [1; С. 31];
І, перш чым ёнпаспеў працягнуць да яе руку, яна скочыла ўбок [1; С. 105];
Маці, калі быламаладая, часамі ціхутка спявала ўначы на прызбе [1; С. 130];
Сонца ўзыходзілаза спіною, калі яны ўз’ехалі на адзін такі горб [1; С. 151];
Алма спакойнасядзела на лузе, часам дрыжучы, калі праязджалі паўз хмызы [1; С. 158];
Маладую, каліпрыехалі дадому, пан загадаў замкнуць у далёкіх пакоях [1; С. 175];
Буду адбівацца,калі да мяне прыдуць [1; С. 45];
Калі ж гэтаесядзенне скончылася, дзед загадаў пакінуць парк у спакоі [1; С. 186];
І нічога, нічогаж з ім нельга зрабіць, пакуль ён бандыцкім баронам сядзіць у сваіх вёсках [1;С. 226];
Твар ягоны быўжорсткі, калі ён сказаў сыну [1; С. 234];
Аблічча Раўбіча,калі на яго не глядзеў ніхто з чужых, было зусім не жаночым [1; С. 242];
Звязаўся змяцежнікамі, калі ў нас тут дваране бунтавалі [1; С. 268].
Значна меншай паколькасці з’яўляецца група сказаў, дзе даданая частка часу паясняе толькі аднослова ў галоўнай частцы. У алежнасці ад часціны мовы, да якой належыць тое цііншае слова, што стаіць у галоўнай частцы і паясняецца даданай часткай часу,выдзяляюцца некалькі груп. Так, зафіксавана група сказаў, дзе адзначанае словаз’яўляецца прыслоўем. Лексічнае значэнне дадзеных слоў ахоплівае род паняццяў,што паказваюць на час:
Уначы, калі хлопцы ўжо ляжалі ўсваіх ложках, да іх прыйшоў на хвіліну стары Вежа [1; С. 318];
А ўлетку, калі ён жыў у Загоршчыне,бацька вазіў яе то на воды, то ў госці да цётак [1; С. 347];
Англічаніна інастаўніка дзяржаўнай мовы бацька абяцаў запрасіць толькі ўвосень, каліпрадасць ураджай [1; С. 65];
Падлічылі шарыпозна ўвечары, калі за вокнамі ўжо даўно гарэлі гарадскія агні [1; С.233];
Цяпер, пасля таго як я нагадаў вамгэта, мы можам пачаць балаціроўку, панове [1; С. 233].
Зафіксавананекалькі выпадкаў, калі слова, што паясняецца даданай часткай часу з’яўляеццадзеясловам:
Або, можа, вамсапраўды цяжка, а пакормнае і дзядзькавае, пакуль не аддасцё мяне, неналежыцца [1; С. 28];
Прыдзе, калі цябе няма, і давайшныпарыць[1; С. 132].
Зафіксаванывыпадкі, калі слова, якое паясняе даданая чатстка часу з’яўляецца назоўнікам.Часцей за ўсё, дадзены назоўнік называе час:
З таго часу, калібацькі зразумелі, што ад двараніна смярдзіць стайняй [1; С. 242];
Прайшоў тойчас, калі на зямлі былі толькі Адам і Ева [1; С. 42];
Паскараў усё гэтадзень, калі пан Юры збіраўся на першае сапраўднае паляванне [1; С. 147];
Прайшлі і тыяшчаслівы дні, калі ўсе былі побач [1; С. 154].
Сустракаюццавыпадкі, калі даданая частка часу паясняе не адно слова, а цэлае словазлучэннеў галоўнай частцы: Было гэта праз некалькі дзён пасля таго, як Прыдняпроўеадпала ад Кароны [1; С. 8].
У некаторыхскладаназалежных сказах даданая частка паясняе якое-небудзь слова ў галоўнай ненепасрэдна, а праз указальнае слова, якое выконвае функцыю пэўнага члена сказа.У такім выпадку даданая частка раскрывае сэнс указальнага (адноснага) слова (унашым выпадку, гэта часцей словы тады, потым ) і выконвае тую ж сінтаксічнуюфункцыю, што і гэтае слова:
Народ сілкомскідае ярмо, менавіта тады, калі яно робіцца лягчэйшым [1; С. 320];
А потым,раніцай на касьбе, як толькі бацька адвернецца, дык ты галаву ў кусты і драмаць[1; С. 25];
І апынуўся на скрыжаванніякраз тады, калі на Раўбічавай званіцы звон пачаў біць 12 [1; С. 33];
Яго не адпусцілінават тады, калі Алесь трапіў на дзядзькаванне [1; С. 64].
Наяўнасць угалоўнай частцы ўказальных слоў, якія не з’яўляюцца паўназначнымі, пазбаўляегалоўную частку сэнсавай закончанасці, робіць даданую частку абавязковай.
Такім чынам,можна прыйсці да высновы пра тое, што большасць прыкладаў складаназалежныхсказаў з даданымі часткамі часу належаць да сказаў з расчлянёнай структурай.Зафіксавана толькі невялікая колькасць прыкладаў, якія можна аднесці да групысказаў нерасчлянённай структуры.

Заключэнне
У выніку аналізумовазнаўчай літаратуры па тэме курсавой, а таксама на шэрагу прыкладаў, штобылі сабраны на падставе твора Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпомтваім» можна прыйсці да наступных вынікаў:
Калі гаварыць прасемантычны падзел, сэнс якога заключаецца ў адносінах адначасовасці цінеадначасовасці паміж галоўнай і даданай часткамі сказа, то з ім падзеламнепасрэдна звязана і абумоўлена рознае выкарыстанне злучнікаў і злучальных слоўдля сувязі галоўнай і даданай частак. Адносіны адначасовасці ў складаназалежныхсказах перадаюцца з дапамогай спецыяльных злучнікаў і злучальных слоў. У нашымвыпадку часцей за ўсё такія адносіны выражаюцца сродкамі злучніка калі. Другімпа частаце ўжывання злучнікам, з дапамогай якога ажыццяўляецца сувязь даданайчасткі з галоўнай у складаназалежным сказе, з’яўляецца злучнік пакуль.
Акрамя адносінадначасовасці ў складаназалежных сказах з даданай часткай часу, у творы «Каласыпад сярпом тваім» былі зафіксаваны сказы аналагічнай будовы з адносінамінеадначасовасці. У адрозненні ад складаназалежных сказаў з адносінаміадначасовасці, сказы, што выражаюць неадначасовасць падзей маюць большразнастайныя сродкі для выражэння гэтых адносін. Так, для ажыццяўлення названайфункцыі выкарыстоўваецца часціца толькі, як толькі, злучнік калі.
Найбольшраспаўсюджаным злучнікам, які ўжываецца для сувязі галоўнай і даданай частак ускладаназалежных сказах, з’яўляецца злучнік калі. Таксама дастаткова часта ўжываеццадзеля сувязі галоўнай і даданай частак складаназалежных сказаў злучнік пакуль.
Дастаткованевялікай у колькасных адносінах з’яўляецца група складаназалежных сказаў, дзегалоўная і даданая часткі звязваюцца паміж сабой злучнікам як, пасля таго як,перад тым як.
Калі гаварыць праўжыванне часціц для сувязі частак у складаназалежных сказах, то часцей за ўсёвыкарыстоўваюцца часціцы толькі, ледзь толькі.
Большасцьпрыкладаў у сабраным сінтаксічным матэрыяле складаназалежных сказаў з даданымічасткамі часу належаць да сказаў з расчлянёнай структурай. Зафіксавана толькіневялікая колькасць прыкладаў, якія можна аднесці да групы сказаўнерасчлянённай структуры. Значна меншай па колькасці з’яўляецца група сказаў,дзе даданая частка часу паясняе толькі адно слова ў галоўнай частцы. Унекаторых зафіксаваных намі складаназалежных сказах даданая частка паясняеякое-небудзь слова ў галоўнай не непасрэдна, а праз указальнае слова, якоевыконвае функцыю пэўнага члена сказа.

Спіс літаратуры
1. Караткевіч У. Каласы пад сярпом тваім. Кн.1. Выйсцекрыніц. – Мн, «Ураджай», 2002. – 396 с.
2. Киселев А.И. Частицы в современныхвосточнославянских языках. Мн.: Издательство БГУ, — 1976, — 160 с.
3. Клюсаў Г.Н., Юрэвіч А.Л. Сучасная беларускаяпунктуацыя. Мн.: Вышэйшая школа, — 1972, — 280 с.
4. Лепешаў І.Я. Лінгвістычны аналіз літаратурнагатвора. Мн.: народная асвета, — 1981, — 159 с.
5. Міхневіч А.Я. Праблемы семантыка-сінтаксічнагадаследавання беларускай мовы. Мн.: Навука і тэхніка, — 1976. – 264 с.
6. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Мн.:Іздательство БГУ, — 1973, — 240 с.
7. Рагаўцоў В.І. Сінтаксіс беларускай і рускай моў.Дыскусійныя пытанні. Мн.: Універсітэцкае, — 2001, — 199 с.
8. Сінтаксіс беларускай мовы. – Мн., — 1993, — 134 с.
9. Тулуш Т. Складаназалежны сказ як сродакінтэнсіфікацыі кампанентаў выказвання //Роднае слова. – 2008, — №7, С. 45- 50.
10. Тулуш Т.І. Тыпы складаназалежных сказаў яксінтаксічныя сродкі выяўлення інтэнсіфікацыі прыметы ў англійскай і беларускаймовах// Веснік Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта. Серыя 1.Філалогія. – 2008, — №5, С.66 – 75.
11. Шахаб В. Складаназалежны сказ. Праграма падручнікапа беларускай мове ў кантэксце вывучэння тэмы// Роднае слова, 1998, — №12, — с.117 – 122.
12. Шэмет Т. Складаназалежны сказ ускладненай будовы зпаслядоўным падпарадкаваннем//Весці НАН РБ. Сер. Гуманітарных навук. – 2006, — №1, С.105 – 111.
13. Шэмет Т.Я. Адхіленні ад моўных нормаў ускладаназалежных сказах ускладненай будовы // Сучасны стан і дынаміка нормбеларускай літаратурнай мовы: Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі,24-25 кастрычніка, 2006., г.Мінск, — 2006, — С.17 – 18.
14. Шэмет Т.Я. З гісторыі вывучэння складаназалежныхсказаў ускладненай будовы // Сучасныя праблемы беларускага мовазнаўства:Матэрыялы навуковай канферэнцыі. – Мн., 2005, — С.156 – 160.
15. Шэмет Т.Я. Парадак размяшчэння галоўнага і даданагасказаў у складаназалежных сказах ускладненай будовы з паслядоўнымпадпарадкаваннем // Бел. лінгвістыка. Вып. 55. – Мн., 2005, — С.74 – 78.
16. Шэмет Т.Я. Структура складаназалежных сказаўускладненай будовы з сузалежным неаднародным падпарадкаваннем // Граматычны ладбеларускай мовы. Шляхі гістарычнага развіцця і сучасныя тэндэнцыі: матэрыялыМіжнароднай навуковай канферэнцыі. 29-30 кастрычніка 2007 г. // навук. рэдактар А.А. Лукашанец. – Мн, 2007, — С. 231 – 237.
17. Юргелевіч П.Я. Курс сучаснай беларускай мовы згістарычнымі каментырыямі. Мн, — Вышэйшая школа, — 1974. – 304 с.
18. Яўневіч М.С., Сцяцко П.У. Сінтаксіс сучаснайбеларускай мовы. Мн.: Вышэйшая школа, 1969, — 280 с.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат «Отцы» и «дети» в одноименном романе И. С. Тургенева
Реферат Анализ выбора в условиях неопределённости риска
Реферат Универсальная система RTWin
Реферат Литература - Терапия ПЛЕВРИТЫ
Реферат Gender Stereotypes Essay Research Paper Gender StereotypesProf
Реферат Исследование и разработка технологических основ получения материалов на основе системы Ca-I-Cu-O
Реферат Catcher In The Rye Holden Caufield Essay
Реферат Социальный институт как элемент социальной системы
Реферат Моделирование как философская проблема
Реферат Анализ материально-технического обеспечения производства ООО"Конси"
Реферат Поэма Иосифа Бродского «Часть речи»
Реферат Анализ материальных затрат
Реферат 2. Стратегические цели и задачи, этапы перехода Республики Беларусь к устойчивому развитию
Реферат Нидерландское искусство 15. Иеронимус Босх
Реферат Анализ использования трудовых ресурсов РСПУП "Гомельская птицефабрика"