Реферат по предмету "История"


Хронология Белой Руси


Храналогія галоўных падзеяў і дат
Гісторыі Беларусі
(Паводле “Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы”. Мінск. 2001)
100 тысяч гадоу назад
3'яўленне на тэрыторыі Беларусі першых людзей.
100 — 5 тысяч гадоу назад
Каменны век.
Каля 25 тысяч гадоу назад
Найстаражытнейшыя з вядомых вучоным стаянкі чалавека каля вёсак Юравічы (Калінкавщкі раён) i Бердыж (Чачэрскі раён).
Канец III тысячагоддзя да н. э. — VII ст. да н. э.
Бронзавы век.
VII ст. да н. э. — VIII ст. н. э.
Жалезны век.
VI — VIII стст.
Пачатак славянізацьі тэрыторьі Беларусі.
VIII — Х стст.
Існаванне саюзаў летапісных плямён крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў.
862 г.
Першая згадка ў летапісах пра Полацк.
Сярэдзіна Х ст.
Утварэнне Полацкага княства, першай старажытнабеларускай дзяржавы.
947 г.
Першыя звесткі пра Віцебск.
Каля 980 г,
Летапісныя паведамленні пра першага беларускага князя Рагвалода. «Крывавае вяселле»
980 г.
Першыя летапісныя звесткі пра Тураў.
Каля 985 г.
Першая згадка ў летапісе пра Заслаўе.
988 — 1001 гг.
Княжанне ў Полацку Ізяслава, сына Рагнеды Рагвалодаўны.
992 г.
Утварэнне Полацкай епархіі.
1000 г.
Смерць вялікай княгіні Рагнеды.
1003 — 1044 гг.
Княжанне ў Полацку Брачыслава Ізяславіча.
1005 г.
Заснаванне Тураўскай епархіі.
1019 г.
Першыя летапісныя звесткі пра Берасце.
1021 г.
Войска полацкага князя Брачыслава авалодала Ноўгарадам. Бітва палачанаў з дружынай Яраслава Мудpaгa на Судоме.
1029 г.
Нарадзіўся найславуцейшы з старажытнабеларускіх князёў Усяслаў Чарадзей.
1044 — 1066 г.
Будаўнщтва ў Полацку трэцяга на ўсходнеславянскіх землях (пасля Kieвa i Ноўгарада) Сафійскага сабора, які ciмвaлiзaвaў незалежнасць Полацкага княства.
1044 — 1101 гг.
Княжанне ў Полацку ўсяслава Брачыславіча, празванага Чарадзеем.
1044 г.
Першыя летапісныя звесткі пра Навагародак.
1065 г.
Першыя летапісныя звесткі пра Браслаў.
1066 г.
Пераможны паход палачанаў на Ноўгарад.
3 сакавіка 1067 г.
Бітва на Нямізе паміж войскам Усяслава Чарадзея i злучанымі дружынамі князёў Кіеўскай Pyci. Першыя летапісныя звесткі пра Менск.
1067 г.
Першая згадка ў летапісе пра Воршу.
1068 — 1069 гг.
Княжанне Усяслава Чарадзея ў Kieвe.
1078 г.
Перамога палачанаў над войскамі ўладзіміра Манамаха. Першае паведамленне летапісаў пра Лагойск.
1097 г.
Першыя летапісныя звесткі пра Пінск.
14 красавіка 1101 г.
Памёр князь Усяслаў Чарадзей.
1-я палова XII ст.
Смаленскае княства здабыло самастойнасць.
1101 — 1119 гг
Княжанне ў Менску Глеба ўсяславіча (Глеба Менскага).
1102 г.
Заснаванне горада Барысава.
Каля 1104 — 23 траўня 1167 г.
Жыццё i дзейнасць асветніцы Еўфрасінні Полацкай.
1116 г.
Першыя згадкі ў летапісе пра Слуцк.
1127 г.
Першыя летапісныя звесткі пра Гародню.
1127 — 1159 гг.
Княжанне у Смаленску Расціслава Мсціславіча.
1129 г.
Высылка полацкіх князёў у Візантыю.
Каля 1130 — каля 1182 г.
Жыццё і дзейнасць славутага пісьменніка і прапаведніка Кірылы Тураўскага.
1136 г.
Першыя паведамленні пра гарады Крычаў i Прапойск (Слаўгарад).
1142 г.
Першыя летапісныя звесткі пра Гомель.
1147 г.
Першыя летапісныя звесткі пpa Брагін і расейскую Маскву.
Паміж 1152 1 1161 г.
Будаўніцтва ў Полацку дойлідам Іаанам Спасаўскага (Спаса-Еўфрасіннеўскага) саборнага храма.
1155 г.
Першая згадка пра Мазыр.
1156 г.
Першыя звесткі пра Мсціслаў.
1158 г.
Заваёва незалежнасці Тураўскім княствам.
1161 г.
Полацкі майстар-ювелір Богша (у хрышчэнні Лазар) стварыў крыж Еўфрасінні Полацкай.
1180-я гг.
У Гародні збудавана Барысаглебаўская (Каложская) царква.
Каля 1186 г.
Стварэнне “Слова пра паход Ігаравы”.
1186—1216 гг.
Княжанне ў Полацку Валодшы (Уладзіміра).
1203, 1206, 1216 г.
Паходы полацкіх дружын на нямецкіх рыцараў у Ніжняе Падзвінне.
1213 г.
Першыя летапісныя звесткі пра Рэчьщу.
Пачатак XIII ст.
Утварэнне Новагародскага княства.
1240-я гг.
Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага.
Каля 1248 — 1263 г.
Княжанне ў Новагародку князя Міндоўга, першага вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага.
1239 г.
Князь Аляксандр Яраславіч (у буд. Неўскі) узяў шлюб з полацкай княжною Аляксандрай Брачыслаўнай. Іх дзеці: Дзмітры, Васіль, Андрэй, Данііл, Еўдакія.
1240 г.
Удзел палачанаў у разгроме шведскіх рыцараў на Няве.
1242 г.
Разгром нямецкіх рыцараў Аляксандрам Неўскім з удзелам полацкай i віцебскай дружын на Чудскім возеры.
1249 г.
Князь Міндоўг разграміў каля горада Крутагор'е войска татарскага хана Койдана. 3 таго часу горад атрымаў назву Койданава (з 1932 г. Дзяржынск).
1252 г.
Першыя летапісныя звесткі пра Слонім i Ваўкавыск.
1253 г.
Вялікі князь Міндоўг атрымаў тытул караля i каранаваўся ў Наваградку.
1258 — 1259 гг.
Паход мангола-татараў на Беларусь.
1260 г.
Войска Вялікага Княства Літоўскага разбіла крыжакоў каля возера Дурбэ.
1264 — 1267 гг.
Княжанне вялікага князя Войшалка (сына Міндоўга).
1267 г.
Першыя леташсныя звесткі пра Магілёў.
1267 — 1270 гг.
Княжанне вялікага князя Шварна.
1270 — 1282 гг.
Княжанне вялікага князя Трайдзеня.
1284 г.
Разгром войскамі літоўскага князя Рынгальда мангола-татарскіх войскаў каля вёcкi Магільна (цяпер Уздзенскі раён).
1295 — 1316 гг.
Княжанне вялікага князя Віценя.
1295 г.
Пагоня зацверджана як герб Вялікага Княства Літоўскага.
1307 г.
Добраахвотнае ўваходжанне Полацкай зямлі ў Вялікае Княства Літоўскае.
1314 г.
Перамога Давыда Гарадзенскага над нямецкімі рыцарамі пад Наваградкам.
1315 г.
У склад Вялікага Княства Літоўскага ўвайшла Берасцейская зямля.
1316 — 1341 гг.
Княжанне вялікага князя Гедзіміна.
1317 г.
Заснаванне Літоўскай мітраполіі.
1320 г.
Уваходжанне Віцебскага княства ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі князь Гедзімін заснаваў горад Беласток.
1320 — 1330-я гг.
Уваходжанне ў склад Вялікага Княства Літоўскага Турава-Пінскай зямлі.
1323 г.
Перанясенне сталщы дзяржавы з Наваградка ў Вільню.
1331 г.
Перамога войскаў вялікага князя Гедзіміна над рыцарамі Тэўтонскага ордэна на рацэ Акмяне.
1341 — 1345 гг.
Княжанне вялікага князя Яўнута.
1345 — 1377 гг.
Княжанне вялікага князя Альгерда.
1348 г.
Перамога войскаў Вялікага Княства над нямецкімі рыцарамі на рацэ Стрэве.
1355 г
Да Вялікага Княства Літоўскага далучана Бранскае княства.
1358 г.
У склад Вялікага Княства Літоўскага ўвайшло Мсціслаўскае княства.
1362 г.
Перамога нашых войскаў на чале з Альгердам над злучанымі сіламі Залатой арды на рацэ Сінія Воды, у выніку чаго бьлі вызвалены ад татарскага прыгнёту i ўвайшлі ў склад Вялікага Княства Літоўскага Kieўская, Чарнігаўская, Валынская, Падольская i Пераяслаўская землі.
1368 — 1372 гг.
Паходы вялікага князя Альгерда на Маскву.
1377 — 1392 гг.
Княжанне вялікага князя Ягайлы.
8 верасня 1380 г.
Кулікоўская бітва, у якой удзельнічалі Андрэй Альгердавіч (Андрэй Полацкі), Дзмітры Альгердавіч ды інш. Князі і ваяводы з беларускіх зямель.
1385 г.
Крэўская ўнія Вялікага Княства Літоўскага i Польскагa Каралеўства.
1387 г.
Вільня першая з беларускіх гарадоў атрымала магдэбургскае права.
1390 г.
Магдэбургскае права нададзена Берасцю.
1391 г.
Самакіраванне паводле магдэбургскага права атрымала Гародня.
1392 г.
Востраўскае пагадненне паміж Вітаўтам i Ягайлам аб перадачы ўлады ў Вялікім Княстве Вітаўту.
1392 — 1430 гг.
Княжанне вялікага князя Вітаўта.
12 жніўня 1399 г.
У бітве з татарамі на рацэ Ворскле загінуў апошні полацкі князь Андрэй Альгердавіч.
1404 г.
Уваходжанне Смаленскага княства ў Вялікае Княства Літоўскае.
1408 г.
Усталяванне мяжы паміж Вялікім Княства Літоўскім i Маскоўскім Княствам па рэках Ацэ i Угры.
15 ліпеня 1410 г.
Разгром арміі Тэўтонскага ордэна пад Грунвальдам злучанымі ciлaмі Вялікага Княства Літоўскага i Польскага Каралеўства.
1411 г.
Тарунскі мір Вялікага Княства i Польшчы з Тэўтонскім ордэнам.
1413 г.
Гарадзельская ўнія Вялікага Княства Літоўскага i Польскага Каралеуства.
1430 — 1432 гг.
Княжанне вялікага князя Свідрыгайлы.
1432 — 1440 гг.
Княжанне вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча.
1468 г.
Прыняцце Судзебніка вялікага князя Казіміра Ягайлавіча, першага збору законаў дзяржавы.
1490(?) — 1551(?) гг.
Жыццё і дзейнасць асветніка, заснавальніка беларускага i ўсходнеславянскага кнігадрукавання Францішка Скарыны.
1492 — 1506 гг.
Княжанне вялікага князя Аляксандра.
1492 — 1494 гг.
Першая вайна Масковіі з Вялікім Княствам Літоўскім.
1498 г.
Полацк атрымаў самакіраванне паводле магдэбургскага права.
1499 г.
Магдэбургскае права нададзена Менску.
1500 — 1503 гг.
Вайна Масковіі з Bялікім Княствам JIiтoўcкім.
1506 — 1548 гг.
Княжанне вялікага князя Жыгімонта I Старога.
5 жніўня 1506 г.
Разгром нашымі войскамі на чале з Mixaілам Глінскім крымскіх татараў пад Клецкам.
1507 — 1508 гг.
Вайна Масковй з Вялікім Княствам Літоўскім.
1512 — 1522 гг.
Вайна Масковіі з Вялікім Княствам Літоўскім.
8 верасня 1514 г.
Бліскучая перамога 35-тысячнай арміі Вялікага Княства на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім над 80-тысячным войскам маскоўскіх захопнікаў пад Воршай.
1516 г.
Выхад у свет паэмы Яна Вісліцкага “Пруская вайна”, прысвечанай перамозе пад Грунвальдам.
6 жніўня 1517 г.
Францішак Скарына выдаў у Празе першую друкаваную беларускую кнігу.
1522 г.
Францішак Скарына заснаваў у Вільні першую на тэрыторыі Усходняй Еўропы друкарню.
1523 г.
Выйшла ў свет паэма беларускага паэта-лацініста Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра”.
1529 г.
Прыняты першы Статут Вялікага Княства Літоўскага.
1534 — 1537 гг.
Вайна Масковіі з Вялікім Княствам Літоўскім.
1548 — 1572 гг.
Княжанне вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста.
1557 г.
Прынята “Устава на валокі”, якая ўнармавала ў Bялікім Kнястве Літоўскім зямельную рэформу.
1557— 1633 гг.
Жыццё i дзейнасць выдатнага палітычнага, грамадскага i ваеннага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага Льва Caпегi.
1558 — 1683 гг.
Інфлянцкая (Лівонская) вайна Масковіі з Інфлянцкім (Jiівонскім) ордэнам, Bялікім Княствам Літоўскім і Польшчай.
1559 г.
Інфлянцкі (Лівонскі) ордэн перайшоў пад пратэктарат Вялікага Княства Літоўскага.
1562 г.
Сымон Будны распачаў кнігавыдавецкую дзейнасць у Нясвіжы.
Люты 1563 г.
Войска Івана IV Жахлівага захапіла Полацк.
Студзень 1564 г.
Разгом маскоўскага войска на рацэ Вуле.
1566 г.
Зацверджаны Другі Статут Вялікага Княства Літоўскага.
1569 г.
Аб'яднанне Вялікага Княства Літоўскага i Польскага Каралеуства ў Рэч Паспалітую.
1573 г.
Княжанне вялікага князя Генрыха Валезага (Валуа).
1576 — 1586 гг.
Уладаранне вялікага князя i караля Сцяпана Батуры (Стэфана Баторыя).
Жнівень 1579 г.
Вызваленне Полацка ад маскоўцаў.
1579 г.
Пераўтварэнне Віленскага калегіўма ў акадэмію — першую вышэйшую навучальную установу ва Усходняй Еўропе.
Каля 1580 г.
Васіль Цяшнскі выдаў беларускі пераклад Евангелля.
1581 г.
Створаны Галоўны літоўскі трыбунал — найвышэйшы судовьі i апеляцыйны орган Вялікага Княства Літоўскага. Адкрыццё Полацкага езущкага калегіўма.
1587— 1632 г.
Уладаранне вялікага князя i караля Жыгімонта Вазы.
1588 г.
Зацверджаны трэці Статут Вялікага Княства Лтоўскага.
9 кастрычніка 1596 г.
Сабор у Берасці абвясціў унію праваслаўнай i каталіцкай цэркваў Рэчы Паспалітай.
1600 — 1629 гг.
Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй.
27 верасня 1605 г.
Вялікі гетман Ян Караль Хадкевіч на чале 4-тысячнага аддзела, які складаўся пераважна з беларусаў, разграміў пад Кірхгольмам (паблізу Рыгі) 14-тысячную шведскую армію.
1609 — 1618 гг.
Вайна Рэчы Паспалітай з Расеяй
Верасень 1610 г.
Войскі Рэчы Паспалітай занялі Маскву.
1618 г.
Дзявулінскае замірэнне паміж Расеяй i Рэччу Пacпaлiтай, паводле якога Вялікае Княсгва Літоўскае вярнула сабе Смаленшчыну, Чарнігаўшчыну i Ноўгарад- Северскую зямлю з 30 гарадамі.
1621 г.
Войска Рэчы Паспалітай на чале з гетманам Янам Каралем Хадкевічам разграмілі турэцкую армію пад Хоцінам.
12 лістапада 1623 г.
Забойства вщебскімі бунтаўшчыкамі полацкага ўніяцкага архіепіскапа Ясафата Кунцэвіча.
1629 — 1680 гг.
Жыццё i дзейнасць пісьменніка, грамадскага дзеяча і асветніка Сімяона Полацкага.
1632 — 1634 гг.
Вайна Pacei з Рэччу Паспалітай (Смаленская вайна), у выніку якой Смаленск застаўся ў Вялікім Княстве Літоўскім.
1648 — 1651 гг.
Казацка-сялянская вайна ў Беларусі.
1648 — 1668гг.
Уладаранне вялікага князя i караля Яна Казіміра.
1654 — 1667 гг.
Вайна Pacei з Рэччу Паспалітай. Самая крывавая i спусташальная вайна ў нашым мінулым. У выніку яе Беларусь страціла болей за 50% насельніцтва.
1 лютага 1661 г.
Магілёускае паўстанне, у час якога жыхары горада выразалі 7-тысячны акупацыйны расейскі гарнізон.
1669 — 1673 гг.
Уладаранне вялікага князя i караля Міхала Вішнявецкага.
1672 г.
Сімяон Полацкі адчыніў першы ў Pacei тэатр.
1674 — 1696 гг.
Уладаранне вялікага князя i караля Яна Сабескага.
1697 — 1706, 1709 — 1733 гг.
Уладаранне вяліага князя i караля Аўгуста II Моцнага.
1700 — 1721 гг.
Паўночная вайна Pacei i Рэчы Паспалітай са Швецыяй. Вайсковыя дзеянні праходзілі на тэрыторыі Белаpyci, якая страціла трэцюю частку насельніцтва.
1704 — 1709, 1733
Уладаранне вялікага князя i караля Станіслава Ляшчынскага.
1708 г.
Бітва расейскіх войскаў са шведамі каля вёскі Лясная (Слаўгарадскі раён).
1 траўня 1710 г.
Салдаты Пятра I узарвалі Полацкі Сафійскі сабор.
1733 — 1764 гг.
Уладаранне вялікага князя i караля Аўгуста III.
1743 — 1744 гг.
Крычаўскі сялянскі бунт.
1764 — 1795 гг.
Уладаранне вялікага князя i караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
1767 г.
Слуцкая канфедэрацыя праваслаўнай шляхты, створаная з дапамогай Pacei дзеля ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай.
1768 г.
Утварэнне патрыятычнай Барскай канфедэрацьі, якая выступала за захаванне незалежнасці дзяржавы.
1771 г.
Расейская войскі на чале з А. Суворавым перамаглі каля вёскі Сталавічы (Баранавіцкі раён) сілы барскіх канфедэратаў пад камандаваннем вялікага гетмана Міхала Казіміра Агінскага.
1772 г.
Першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Расеяй, Аўстрыяй i Прусіяй i далучэнне усходняй часткі Беларусі да Расейскай імперыі.
1773 г.
У Рэчы Паспалітай створана Адукацыйная камісія.
3 травня 1791 г.
Прыняцце Соймам Рэчы Паспалітай першай у Еўропе Канстытуцыі.
1792 г.
Утварэнне Таргавіцкай канфедэрацыі магнатаў i шляхты, незадаволеных прыняццем Канстытуцыі i прагрэсіўнымі рэформамі. Канфедэраты звярнуліся па дапамогу да Pacei, якая ўвяла ў Рэч Паспалітую свае войскі.
1793 г.
Другі падзел Рэчы Паспалітай, у выніку якога Расея захапіла цэнтральную частку Беларусі.
1794 г.
Нацыянальна-вызвольнае паўстанне Тадэвуша Касцюшкі.
23 травня 1794 г.
Указ імператрыцы Кацярыны II пра ўвядзенне у Расейскай імперьп “мяжы яўрэйскай аселасці”, у якую ўваходзілі Полацкая, Магілёўская i Мінская губерні.
1795 г.
Трэці падзел Рэчы Паспалітай i далучэнне да Расейскай імперьі заходняй часткі Беларусі.
24 снежня 1798 г.
Нарадзіўся Адам Міцкевіч.
4 лютага 1808 г.
Нарадзіўся Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.
10 червеня 1812 г.
Адкрыццё Полацкай езущкай акадэміі, якая мела правы ўніверсітэта.
1812 г.
Паход на Расею Вялікай арміі Напалеона, у якой служыла 25 тысяч нашых суайчыннікаў. Напалеонаўская авантура, якая нарадзіла спадзяванні на аднаўленне незалежнасці Вял~кага Княства Літоўскага, каштавала Беларусі мшьёна яе жыхароў.
1 ліпеня 1812 г.
Напалеон абвясціў аб аднаўленні Вялікага Княства Літоўскага.
1817 — 1823 гг.
Дзейнасць таемных студэнцкіх таварыстваў філаматаў i філарэтаў.
1820 г.
Закрыццё царскімі ўладамі Полацкай акадэміі.
1825 г.
Стварэнне падпольнага таварыства “Ваенныя сябры”.
1831 г.
Нацыянальна-вызвольнае паўстанне супраць царызму.
1832 г.
Стварэнне пры расейскім урадзе “Асобага камітэта па справах Заходніх губерняў” з мэтай русіфікацыі Беларусі. Закрыццё Віленскага ўніверсітэта.
1836 г.
Царскі указ пра ўвядзенне ва ўcix навучальных установах Беларусі выкладання на расейскай мове. Стварэнне нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі “Дэмакратычнае таварыства”.
2 лютага 1838 г.
Нарадзіўся нацыянальны герой Беларусі Кастусь Каліноўскі.
1839 г
Арганізаваны царскімі ўладамі Полацкі царкоўны сабор прымае акт аб ліквщацыі уніі праваслаўнай і каталіцкай цэркваў. Беларускіх уніятаў (напрыканцы ХVIII ст. яны складалі болей за 75% насельнщтва) прымусова далучаюць да Рускай праваслаўнай царквы.
21 сакав1ка 1840 г.
Адмысловым царскім указам забаронена ўжыванне у афщыйных дакументах назваў “Беларусь” i “Літва”. Указ пра спыненне дзейнасці ў Беларусі трэцяга Статута Вялікага Княства Літоўскага i поўна


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Новые тенденции в японской системе управления персоналом
Реферат Использование цепей Маркова в моделировании социально-экономических процессов
Реферат An Abused Freedom Essay Research Paper An
Реферат Пакистан в 20- м веке
Реферат Время и история в творчестве Чехова
Реферат Жилищное строительство в Республике Беларусь
Реферат Гидрогеологическое обоснование и проект водозабора подземных вод т
Реферат Арганізатарская І прапагандысцкая дзейнасць рэспубліканскай газеты "Звязда" у тыле ворага ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 1942-1944 гг
Реферат Особенности реализации различных стратегии взаимодействия в диадах «ребенок-мать»
Реферат Bill
Реферат Организация бухгалтерского учета внутренних расчетов ООО "ЭПК-Аудит"
Реферат Этики сущности морали.
Реферат Планирование издержек обращения в торговом предприятии
Реферат The Irish Question Essay Research Paper For
Реферат Правила создания рекламных объявлений