Реферат по предмету "История"


Феадальныя павіннасці сялян другой паловы XVI-XVII ст.

ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ
1. Гаспадарчае развіццёбеларускіх земляў у другой палове XVI – XVII ст.
1.1Сялянская гаспадарка. Формы павіннасцяў
1.2Валочная памера як асноўнае паняцце «Уставы на валокі»
1.3Роляаграрнай рэформы 1557 г. на далейшае становішча сялян
2. лёс беларускага селяніна у другойпалове XVI – XVII cт.
2.1Канфлікт саслоўяў як вынік жорсткіх умоў жыцця беларуса
2.2Адносіны пана і падданага
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Спіс выкарыстанайлітаратуры

 УВОДЗІНЫ
Асновуэканамічнага развіцця беларускіх зямель у другой палове XVI — першай паловеXVII ст. складала сельская гаспадарка, з якой былі цесна звязаны рамяство іпромыслы. Галоўнымі галінамі сельскай гаспадаркі таго часу з'яўлялісяземляробства і жывёлагадоўля.
Праваўласнасці на зямлю ў феадальную эпоху манапольна належала класу феадалаў.Буйнейшым феадалам была дзяржава, якая мела ва ўласнасці вялікія зямельныяабшары. Значнай колькасцю фондаў так званых гаспадарскіх зямель валодаў вялікікнязь. Усё больш зямельных угоддзяў з рук манарха пападала ва ўласнасць шляхты.У сярэдзіне XVI ст. колькасць шляхты, якая мела землі на Беларусі, складалакаля 162 тыс. чалавек (9 % усяго насельніцтва). Валодалі маёнткамі набеларускіх землях царкоўныя ўстановы ды іерархіі.
Памятаем,што ў XIV — першай палове XV ст. панская гаспадарка насіла натуральны характар,задавальняючы неабходныя патрэбы землеўласнікаў. Але ўжо з другой паловы XV ст.усё больш характэрным для гаспадарання становіцца паглыбленне грамадскагападзелу працы. Самае яскравае сведчанне гэтага — хуткі рост колькасці гарадоў імястэчак — цэнтраў рамяства і гандлю. У сувязі з гэтым далейшае пашырэннеатрымаў унутраны рынак, дзе збываліся прадукты сельскан гаспадаркі і куплялісянеабходныя рамесныя вырабы. Усё большыя прыбыткі даваў феадалам гандальзбожжам. Каб павялічыць колькасць панскай ворнай зямлі, трэба было прымушаць сялянпрацаваць на ёй. Гэта выклікала неабходнасць карэнным чынам перабудоўвацьпанскую гаспадарку. На змену ранейшаму панскаму двару, гаспадарка якогазабяспечвала толькі унутраныя патрэбы землеўласніка, прыйшоў фальварак, якіарыентавауся галоўным чынам на рынак. Вытворчасць у такой гаспадарцы былазаснавана на працы не нявольнай чэлядзі, а селяніна-паншчынніка.
Па меры ўсталявання фальварачна-паншчыннай сістэмы на захадзеБеларусі на першае месца выходзіць паншчына – праца ў панскай гаспадарцы. Разамз запрыгоньваннем сялянства ішло і заканадаўчае афармленне і ўмацаваннепрыгоннага права, г. зн. сістэмы юрыдычных норм, якія павінны былі абараняцьправа ўласнасці феадалаў на прыгонных сялян.
Правы і прывілеі феадалаў на зямлю паступова заканадаўчаафармляліся (агульнадзяржаўныя прывілеі 1387, 1413, 1434, 1447 гг., Статуты ВкЛ1529, 1566, 1588 гг.), пашыраўся падатковы і судовы імунітэт шляхты. У 1434 г.– з іх адмянілі дзякла, у 1447 г. – скасавалі дзяржаўны грашовы падатак. У 1559г. – адменена мыта з прадукцыі шляхетскіх маенткаў, што шла на экспарт. Яквынік – замацоўваюцца эканамічныя пазіцыі феадалаў. Прычым неабходна адзначыць,што буйныя феадалы на пачатак XVI ст. складалі 19% ад агульнай колькасціземлеўладальнікаў, валодалі 46,4% зямельных угоддзяў, у той час дробныяфеадалы, якія валодалі не больш чым 18 валокамі зямлі, складалі ў Беларусі 81%ад калькасці саслоўя, мелі 53,6% зямельнага фонду. Мэта курсавой работы:Вызначыць аснойныя феадальны павіннасці сялян на тэрыторыі Беларусі у 2 паловеXVI-XVIIстст. Дзеля дасягнення пастаўленай мэты былі сфармуляваны наступныязадачы:
1.        Прааналізаваць гістарычныя крыніцы па даследуемай намітэматыцы.
2.        Уявіць асноўнае сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі у 2палове XVI-XVIIстст.
3.        Ахарактаразаваць асноўныя катэгорыі сялян таго часу ісуадносныя формы павіннасцяў на тэрыторыі Беларусі у разглядаемы намі перыяд.
4.        Вызначыць аснойныя рысы шляхецкасялянскіх міжсаслоўныхадносін на беларускіх землях у другой палове XVI – XVII cтст.
 

 1.        Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другойпалове XVI – XVII ст. 1.1 Сялянскаягаспадарка. Формы павіннасцяў
Сялянскі двор – «дым» – гэта звычайная сям’я,радзей — некалькі сем’яў і іх уласнасць: пабудовы, жывёлу, прылады працы,зямлю, якою «дым» карыстаўся на падставе спадчыннага звычаёвагаправа. Адзначым, што менавіта дым з’яўляўся адзінкай падаткаабкладання.
Сялянская гаспадарка ў XVI ст. – гэта складаны гаспадарчыкомплекс. Ен уключаў жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы – гумны, клеці, пуні,хлявы; неабходны для працы інвентар – бароны, калесы, косы, сані, сохі, сякерыі г.д. Зямля кожнай гаспадарке надавалася з боку феадала, уласніка зямлі, янаперадавалася па спадчыне. Сяляне не мелі права перадаваць зямлю ў пастаяннае цічасовае ўладанне, закладваць ці прадаваць яе іншым асобам без дазволу пана. Усярэднім на дым прыпадала 10,6 га розных угоддзяў.
Асноўныя формы сялянскіх угоддзяў – ворыва і сенакосы. Быліяшчэ і агульныя ўгоддзі, што належылі абшчыне: выганы, сенажаці, рыбныя ловы,лясныя ўваходы.
У сялян гаспадарка мела комплексны характар: на першым месцыстаяла раслінаводства, з ім цесна звязана жывелагадоўля. Промысламі і хатнімрамеством займаліся ва ўсіх гаспадарках, але больш там, дзе панская гаспадаркаразвівалася больш марудна і не перайшла да стадыі фальварка (паўднева-ўсходнірэгіен).
Адзначым, што павіннасці сялян змяняліся па меры развіццяфеадальных адносін. Вось іх аснойныя формы.
Так даніна – гэта найстаражытнейшая форма феадальнай рэнты,што набыла форму натуральнага аброку. «Дзякло» – гэта даніна жытам,пшаніцай, аўсом, сенам; «мезлева» – гэта даніна мясам, яйкамі,прадуктамі бортніцтва і палявання [15, с.64].
Паншчына ці адпрацовачная рэнта – гэта асноўная формапавіннасці (з XV ст.), якая патрабавала замацавання селяніна на зямлі, зсярэдзіны XV ст. уводзіліся заканадаўчыя абмежаванні, а ў XVI ст. сялянезапрыгоньваюцца.
Грашовы аброк шырока распаўсюдзіўся ў XV ст. – гэта чынш.Гэта было вынікам развіцця таварна-грашовых адносін, уцягваннем у іх дзяржаўныхі феадальных маёнткаў.
Прычым акрамя абавязкаў у адносінах да свайго гаспадарасяляне павінны былі таксама працаваць на карысць дзяржавы: будаваць ірамантаваць замкі, дарогі, масты («бярэма павозавае»,«падарожчына», «згоны»), удзельнічаць у зборах грошай наваенныя патрэбы і г.д. Такія абавязкі не былі пастаяннымі і рэгламентаванымі.1.2 Валочная памера як асноўнае паняцце «Уставы навалокі»
Дзелянайбольш дакладнага зразумення сэнсу пытання дадзім агульнае паняцце валочнайпамеры.
Валочнаюпамераю завецца цэлы комплекс аграрных мерапрыемстваў, асноваю якіх з'яўляеццастварэнне стандартных зямельных участкаў — валок памерам у 21,36 га (дарэвалюцыі — 20 дзесяцін). У дзяржаўных «добрых» на захадзе Беларусіна валокі пачалі мераць яшчэ ў XV ст.; у пачатку XVI ст. прыватны ўласнік —князь Астрожскі — дарыў царкве ў Смалявічах (цэнтральная Беларусь) зямлювалокамі. У сярэдзіне XVI ст. на валокі зямлю наразалі як у дзяржаўных«добрых», так і ва ўладаннях магнатаў і шляхты, але пад выразам«валочная памера» звычайна разумеюць толькі памеру, якая праводзіласяна дзяржаўных землях [8, с.69].
Другіяназвы, якія спрабавалі даць гэтаму мерапрыемству асобныя даследчыкі, як«сялянская рэформа» (М. Доўнар-Запольскі), «аграрная рэформа ЖыгімонтаАўгуста» і «Землеўпарадкаваўчая палітыка Жыгімонта-Аўгуста» (У.Пічэта) ня набылі агульнага прызнання.
Упяршынюў вялікім маштабе зямлю на валокі памералі ў Пінскім і Клецкім княствах, якіятады (1552-1555 гг.) належалі каралеве Боне, жонцы вялікага князя літоўскагаЖыгімонта I; валочная памера ў дзяржаўных маёмасцях Беларусі, Літвы і частковаУкраіны пачала праводзіцца з 1557 г. пасля выхаду «Уставы на валокі»— палажэння, згодна з якім пачала праводзіцца памера. Асноўны сэнс «Уставы»і яе вынікі мы разгледзім асобна ніжэй.
Дапамеры дакладная колькасць як тае зямлі, што знайходзілася ў карыстанні сялянці мяшчан, дык і тае, якая была ў непасрэдным уладанні вялікага князя (цінаогул феадала), была невядома. Да таго ж ужытковыя землі былі раскіданы ўрозных мясцох і часта знайходзіліся далёка ад сялянскіх гаспадарак; якасцьзямлі ня была вызначана і павіннасці з гаспадаркі (дыму, дворышча) ня быліўзгоднены з якасцю і колькасцю зямлі. Пры такіх умовах буйным землеўласнікам,якія вялі сваю гаспадарку з дапамогаю штата адміністратараў, было ня толькіцяжка ўстанавіць агульную суму прыбыткаў, якія яны маглі атрымаць са сваіхуладанняў, але і змагацца са злоўжываннямі адміністратараў.
Намагаючысяпавялічыць прыбыткі з «добраў», вялікі князь літоўскі, як і іншыяфеадалы Вялікага княства, пачалі наразаць свае землі на стандартныя па памерахучасткі — валокі, вызначаць іх якасць і ў залежнасці ад якасці вызначаць згэтых участкаў стандартныя павіннасці. Ведаючы, колькі ў той ці іншай эканоміібыло валок і іх якасць, заўсёды можна бьіло ведаць, колькі гэты маёнтак павінендаваць прыбытку [16, с.327].
Памераправодзілася ў час значнага ўзросту вытворчых сіл у краіне, калі шпаркапашыраліся як унутраны, так і знешні рынкі і цэны на збожжа і іншыяссльскагаспадарчыя прадукты ўзрасталі. Пры такіх умовах феадалы лічылі, што імбудзе выгадней за ўсё заводзіць ці пашыраць уласную гаспадарку (фальваркі),прадукцыя з якіх павінна збывацца на рынку. Узросшы у XVI ст. выраб гарэлкі, аразам з тым і колькасць корчмаў, адчынялі магчымасць для найбольш выгаднагазбыту збожжа — перарабіўшы яго на гарэлку. I таму, калі праводзілася памера, тосамыя лепшыя землі, часта адбіраючы іх ад сялян, пачалі адводзіць падфальваркі. Аднак трэба адзначыць, што на першым этапе іх было мала; значныузрост фальваркаў, а разам з тым і павіннасцяў сялян, пачаўся ў канцы ХVІ-пачаткуXVII ст.
Аднымз самых важных мерапрыемстваў памеры была ліквідацыя церазпалоснасці, бо ранейсярод дзяржаўных знайходзіліся землі магнатаў, шляхты, духавенства, як сяродзямель магнатаў бывалі дзяржаўныя. Пры памеры дзяржаўных уладанняў усепрыватныя землі адбіраліся ў скарб, а былым уласнікам давалі ў абмендзе-небудзь па-за межамі дзяржаўных. Такая адмена давалася аднак толькі паслятаго, як вялікакняскія рэвізоры ўпэўніваліся, што гэтыя ўласнікі меліадпаведныя дакумэнты; у праціўным выпадку землі проста адбіралі ў скарб [11,с.136].
Памераправодзілася вельмі энергічна, асабліва прымаючы пад увагу прымітыўныятэхнічныя сродкі таго часу. У працягу некалькіх год толькі ў вялікакняскіхсталовых маёнтках (з якіх прыбыткі ішлі непасрэдна на спажыву вялікаму князю)Літвы было вымерана 57636 валок, або каля 1250 тыс. га.
Пачынаючытакое вялізнае мерапрыемства, урад Вялікага княства Літоўскага выпрацаваўдакумэнт, якім павінны былі кіравацца асобы, праводзіўшыя памеру на практыцы.Дакумэнт гэты завецца «Устава на волоки»; датаваны ён 1557 годам.Пазней, у дадатках да Уставы былі выпрацаваны яшчэ некалькі інструкцыйрэвізорам і мернікам, а таксама некалькі Уставаў — як праводзіць памеру ваўсходніх валасцях Беларусі, наогул цэлы комплекс дадатковых матэрыялаў. Гэтабыло тым больш неабходна, што памера на ўсходзе Беларусі праводзілася значнапазней, чым на захадзе і што гаспадарчыя ўмовы на ўсходзе і захадзе былірозныя.
Устава1557 г. складаецца з 49 артыкулаў. Аўтары Уставы, відаць, хацелісістэматызаваць артыкулы па пэўных групах, але вытрымаць гэты прынцып яны незмаглі. Так, у першых 6 артыкулах гаворыцца пра вялікакняскіх служачых, якіяатрымлівалі па 2 валокі зямлі; арт. 9-14 прысвечаны гарадом; 19 — 25 —арганізацыі вялікакняскіх фальваркаў. Аднак часам у адным і тым самым артыкулегаворыцца пра зусім розныя рэчы, а ў розных пра адно і тое самае.
Адзначым,што галоўнымі ў Уставе з'яўляюцца артыкулы 29 («О ревиэорех, мерникох, опомеры волочной и о селидбах подданых») і 32 («О судеревных лесох ипущах»), у якіх вызначана, хто павінен праводзіць памеру, якую зямлюмераць на валокі, які памер і форму павінна мець валока, колькі і каму давацьзямлі ў адмену [1, с.119].
Вялікуюўвагу Устава аддавала арганізацыі фальваркаў. Варта адзначыць, што Уставаз'яўляецца, пэўна, першым у нас законам аб ахове прыроды: артыкул 33 забараняўу красавіку — чэрвені лавіць рыбу у вазёрах «для множнья их», а таксама забіваць езы (платы ўпоперак ракі).
Памеруправодзілі рэвізоры і мернікі. Дзейнасць мернікаў была простая: яны вымервалізямлю на валокі і, пэўна, давалі першапачатковую ацэнку якасці грунта;прызначаў іх на гэту пасаду рэвізор. Дзейнасць рэвізораў была непараўнана большшырокаю і адказнаю, і на гэтыя пасады прызначаліся асобы ня толькі высокайагульнай кваліфікацыі, але звычайна з вядомых шляхоцкіх родау (памеру ўнекалькіх дзяржаўных эканоміях праводзіў, напрыклад, Сапега). Рэвізоры павінныбылі дасканала ведаць усё, што мела дачыненне да памеры, а паколькі ім трэбабыло ў шмат каго правяраць правы на зямлю, адбіраць наогул ці даваць у адменучасткі, то гэта пасада вымагала і вялікага такту, бо тыя, у каго адбіраласязямля, засыпалі урад сваімі крыўдамі. Рэвізоры правяралі дзейнасць мернікаў,назіралі, каб месцы для пабудовы новых вёсак выбіраліся згодна з намаганняміУставы, давалі адмены, вызначалі месцы, дзе павінны былі ўтварацца новыяфальваркі, кантралявалі дзейнасць мясцовай адміністрацыі і г.д. З другога боку,пры памеры павінна была прысутнічаць мясцовая адміністрацыя, якая, заўважыўшышто-небудзь неправамоцнае ў дзейнасці рэвізораў была абавязана паведамляць абгэтым урад. Насельніцтва пры памеры мусіла даваць мернікам падводы і валоў зсохамі — адзначаць сохамі межы намераных валок.
Прыпамеры тэрмін «валока» меў два значанні. Па-першае, гэта зусім пэўнаямерка зямлі, у якой было заўсёды 30 маргоў. Па-другое, валокаю звалася акладнаяадзінка, у якой маргоў (морг быў меркаю сталаю) магло быць значна больш (да46). Пазней, у XVII — XX ст. у валоцы звычайна лічылася толькі 30 маргоў.Наразаючы зямлю на валокі і саджаючы на іх людзей, рэвізоры павінны быліадзначаць якасць зямлі па 4-х катэгорыях: добрая («предни фунт»),сярэдняя, кепская (грунт «злы» ці «подлы») і зусім кепская(фунт «наддар подлы») [1, с.123].
Упершую чаргу на валокі мералі (ва ўсякім разе павінны былі так рабіць згодна зУставаю) землі ворныя, як сялянскія, так і вялікакняскія, а пасля тыя часткіпушчы, дзе зямля была добрая (ня багна і ня пяскі), якія можна было расчысціцьі пусціць ва ўжытак. У тым выпадку, калі ў пушчы зямлі, годнай на ворыва быломеньш, чым на тры валокі, яе вымервалі і прызначалі для апрацоўкі, але вёскуці, кажучы больш дакладна, маленькі пасёлак ствараць там забаранялася, каб,жывучы сярод пушчы, жыхары паціху ня псавалі дрэва і, пэўна, каб ня білідарагой дзічыны. Калі ж лясы былі занадта вялікія, а глеба няўрадліная, торэвізоры павінны былі абмераць лес навокал, адзначыць яго межы і вылічыць,колькі там было маргоў ці валок, але участкаў —валок ня наразаць. Лясоў наБеларусі ў той час было так многа, што, відаць, валок «ня праганялі»ў пушчах ня толькі там, дзе зямля была зусім дрэнная, але і дзе яна была някепская. Аднак на якасць зямлі ў XVI ст. і ў наш час глядзяць па рознаму, бо наКобрыншчыне, дзе ў наш час зямля лічыцца добраю, у час рэвізіі добраю прызналітолькі 1,2 % намеранай зямлі.
Устававымагала, каб як самі валокі, так і наогул уся тая плошча, якую вымяралі, меліформу простакутніка ды і памер плошчы звычайна атрымлівалі, памнажаючы лічбыдаўжыні ўчастка на лічбы шырыні. Граніцы гэтага простакутніка (якія рэвізорыпавінны былі адзначыць вельмі выразна) зваліся сценамі ці сценкамі, а прыгоднаядля сельскаспадарчай эксплуатацыі зямля, што знайходзілася па за гэтымі«сценкамі», звалася засценкам. Кожная валока мусіла наразацца трымяроўнымі кавалкамі, на сярэднім з якіх павінна была знайходзіцца сядзіба таго,хто карыстаўся валокаю. Наогул, колькі б валок ня наразалася для вёскі, усевалокі дзяліліся на 3 полі і вёска павінна была знайходзіцца на сярэднім.
Каліворная зямля ці такая, якая прызнавалася годнаю пад ворыва, сустракаласяневялікімі кавалкамі (сярод багнаў) і наразаць валокі квадратамі ня выпадала,то рэвізоры павінны былі вылічыць, колькі там было зямлі, якой яна якасці ізаставіць усё, як было раней, ня дзелячы зямлі на тры палі і ня ссяляючы людзейу адно месца.
Зводзячывясковае насельніцтва ў сёла, урад уводзіў новы адміністрацыйны падзел:некалькі сёл стваралі войтаўства, некалькі войтаўстваў — воласць. Цэнтрамі войтаўстваўрабілі самыя большыя сёла, а цэнтрамі валасцей — гаспадарскія двары(фальваркі), калі ж двара ў воласці ня было, то цэнтрам прызначалі найбольшаесяло. Усяго ў войтаўстве павінна было знайходзіцца 300 — 400 валок ці прыблізнастолькі ж гаспадарак [10, с.320].
Праводзячыпамеру, урад стараўся, каб на кожную валоку садзілася адна сям'я. Паколькіакладною адзінкаю лічылася валока, незалежна ад таго колькі чалавек ёюкарысталася, ураду было выгадна, каб як мага больш валок бралі асобныя сем'і.Аднак пры тэхніцы таго часу абрабіць 20 — 25 га зямлі адной сям'і было цяжканават у тым выпадку, калі яна ня адбывала паншчыны, пры паншчыне ж гэта наогулбыло немагчыма і таму ў большасці валоку бралі па 2 сям'і ці блізкіх сваякоў(бацька з дарослым сынам, два браты), ці чужых. Значна радзей на валокусадзілася 3 сям'і, па адной і па чатыры бралі яшчэ меньш, і зусім рэдка, каліадна сялянская сям'я брала 2 валокі.
Фальварковуюзямлю павінны былі ўрабляць сяляне ваколічных вёсак, але паколькі ў час памерыфальваркаў было мала і паншчына невялікая, то асноўнаю павіннасцю большасцісялян была ня паншчына, але грашовы чынш [4, с.217].
Узалежнасці ад таго, якая была галоўная павіннасць — паншчына ці чынш, валокіпадзяляліся на цяглыя (галоўная павіннасць паншчына) і асадныя (асноўнаяпавіннасць чынш) [4, с.219]. Цяглыя павінны былі хадзіць на паншчыну два разы ўтыдзень з канём ці валамі, за выключэннем трох тыдняў у год, але за гэтыя тыднітрэба было адбыць 4 талакі ў год. Зважаючы на цэны за рабочы дзень (0,5 граша),можна думаць, што на талаку з валокі выходзілі па 2 чалавекі. Такім чынам, усярэдзіне XVI ст. у дзяржаўных маёнтках паншчыны з валокі вымагалі ў год 106дзён, або 3,5 дні з марга.
Звышпаншчыны цяглыя павінны былі плаціць яшчэ грашовы чынш — даваць авёс, сена,курэй, гусей, вязаць невады, даваць станцыю (прадукты, калі наязджаў вялікікнязь ці хто з яго адміністрацыі) ці плаціць за гэта грашыма, а так сама яшчэкасіць траву і выконваць некалькі дробных абавязкаў.
Апрачатаго, сяляне плацілі за невады (якіх яны не вязалі) па 2 грашы і за станцыю па2,5 грашы. Падрахаўваўшы ўсё ў грашах выйдзе, што за валоку добрай зямлі цяглыязвыш паншчыны давалі 54 грашы (у адным грашы было 10 пенязяў), сярэдняй 45,кепскай 31 і зусім кепскай 14 грошаў. Звыш таго цяглыя ўсім войтаўствам павінныбылі касіць траву, рапараваць масты і дарогі, даваць падводы і вартаўнікоў іплаціць дзяржаўны падатак — серабшчыну [13, с.420].
Асадныядавалі ўсё тое, што давалі цяглыя звыш паншчыны, апрача таго, незалежна адякасці зямлі, плацілі з валокі 30 грошаў асаднага, давалі бочку жыта ці за яе10 грошаў і адбывалі 12 талок ці плацілі за гэта 12 грошаў. Такім чынам, уэалежнасці ад якасці зямлі, асадныя плацілі ў год з добрай валокі 106 грошаў, зсярэдняй 97, з кепскай 83 і з зусім кепскай 66 грошаў. Параўноўваючы павіннасціасадных і цяглых, бачым, што заміж 106 дзён паншчыны асадныя плацілі 52 грашы.Значыцца, дзень паншчыны лічыўся вартым прыбліэна 0,5 граша. Пераводзячы патакой таксе ўсе павіннасці на грош, атрымаем, што цяглыя за валоку добрай зямліплацілі 106 грошаў, з сярэдняй 98, з кепскай 83 і з зусім кепскай 67 грошаў, аз марга адпаведна: 3,5; 3,2; 2,8 і 2,2 грашы [15, с.176].
Прыпамеры на зямлю саджалі нявольную чэлядзь (рабоў), якія з гэтага часуатрымлівалі назву — агароднікі. Па Уставе, агароднікам належала даваць па 3маргі зямлі, за што яны павінны былі адбываць кожны тыдзень па аднаму днюпаншчыны пехатою, а іх жонкі 6 дзён жаць, усяго рабіць 58 дзён у год ці па 19дзён з марга. Пераводзячы паншчыну агароднікаў на грошы, атрымаем па 9,5 грошаўза морг, або ў тры разы больш, чым плацілі сяляне за морг добрай зямлі. Аднакфактычна агароднікі з самага пачатку атрымлівалі ня па 3, а па 6 ці па 9маргоў, у сувязі з чым адпаведна павялічвалася і паншчына да 2 — 3 дзён утыдзень [5, с.152]. Вызначаная Уставаю норма ў 3 маргі (2 га) азначала, штогэта катэгорыя будзе мець толькі агароды (адсюль і назва іх), калі ж ім пачалідаваць па 9 маргоў, то такія надзелы наблізіліся да ўчасткаў, на якіх сядзелабольшасць індывідуальных сялянскіх сем'яў і наогул скора агароднікі перасталіадрознівацца ад рэшты сялянства.
Наразаючывалокі «на сыром кореню» — у пушчы, урад меў на ўвазе, што пры памерыколькасць гаспадарак у параўнанні з тым, што было раней, павялічыцца, а ўбудучым узрасце яшчэ, і што новыя сем'і і будуць разбіраць валокі ў пушчы. Кабзаахвоціць насельніцтва браць валокі «на сыром кореню», асваенне якіхвымагала вялікіх высілкаў, урад даваў «фольгі» — льготы. Насельніцтвабрала і такія валокі, але разам з тым яшчэ шмат гадоў пасля правядзення памерызаставалася вялікая колькасць «пустых» — нікім не занятых валок.
Часткавалок (па 2 на гаспадарку) раздавалася войтам, путным баярам і рознымвялікакняскім слугам: конюхам, стральцам, асочнікам.
Звышвалок і «наддавак» да іх у карыстанне насельніцтва (дарам ці заневялікую палту) аддавалі засценкі. Знайходзячыся «за сценамі»,засценкі ўяўлялі сабою нібы абрэзкі зямлі і былі па якасці горшыя, чым валокі:часта там, дзе валокі вызначаліся як сярэднія, засценкі лічыліся «подлымі».Засценкі разбіралі як паасобныя жыхары вёсак і гарадоў, так і цэлыя вескіразам. У апошнім выпадку засценкі, пэўна, рабіліся выганам, часамі яны ўяўлялісабою сенажаці ці лясы нізкай якасці, адкуль жыхары бралі сабе дровы.
Наусходзе Беларусі, у «рускіх валасцях» памера праводзілася з канца XVIпа сярэдзіну XVII ст. Там урад абмежаваўся абмерам зямлі, вызначэннем якасцівалок і прызначэннем з іх цвёрда акрэсленых павіннасцяў. Гэта з'явілася вынікамтаго, што на ўсходзе вытворчыя сілы былі развіты слабей, чым на захадзе, апрачатаго, урад асцерагаўся выклікаць незадавальненне насельніцтва, тым больш, што ўтой час ішла Лівонская вайна.
Рыхтуючыпамеру, урад меў намер стварыць густую сетку фальваркаў.
Артыкул20 Уставы гаворыць: «Фольварки хочем мети, абы везде становены, яконаболши быти могуть, при каждых замкох и дворех нашых, окром где бы кгрунтынепожыточныс были, — таковые казати людьми осажати, зоставивши на врад в кождомполи по одной волоце» [1, с.143]. Значыцца, урад хацеў стварыць як магабольш і як мага большых па памерах фальваркаў. Гэтыя яго намеры абмяжоўвалі 2акалічнасці: фальваркі павінны былі стварацца там, дзе зямля лічылася добрай цісярэдняй якасці і, па-другое, блізка ад іх павінна была знайходзіцца пэўнаяколькасць сялянскіх гаспадарак, бо на кожную фальварковую валоку мусіла быць 7сялянскіх.
Валочнаяпамера праводзілася і ў тых дзяржаўных гарадах (у Беларусі, як і наогул уВялікім княстве Літоўскім было шмат прыватнаўласніцкіх гарадоў), якія не мелімагдэбурскага права. Пры памеры там улічвалася плошча як самых гарадоў, так ітых зямель, якімі карысталіся гарадскія жыхары. У сувязі з тым, што ў гарадахвялікае значэнне меў гандаль, плата за прут (дробная зямельная мерка, роўнаяпрыблізна 0,02 га) на рынку была вызначана ў 7,5 пенязяў на вуліцах у 5, загародаў у горадзе ў 2,5 і з участкаў, на якіх стаялі гумна і хлявы ўпрадмесцях, у 1 пенязь. Кожны горад у той час меў значную колькасць ворнайзямлі, сенажацяў, часам лесу. Усё гэта перамервалася на валокі, і гарадскіяжыхары павінны былі плаціць за валоку добрай зямлі 50 грошаў, сярэдняй 40 ікепскай 30 грошаў і яшчэ 12 грошаў за талаку, незалежна ад якасці зямлі [8,с.72].
Дапамеры цэрквы ў дзяржаўных маёнтках атрымоўвалі дзесяціну, г.ё. дзесятую часткупрыбыткаў, а некаторыя мелі і значныя кавалкі зямлі. Пры памеры шмат такіхзямель адабралі на вялікага князя, дзесяціна адмянялася зусім і на кожнуюцаркву (праваслаўную), як і на каталіцкі касцёл, адводзілася па 1 — 2 валокі,вольныя ад усякіх павіннасцяў. Як шляхта, у якой часам адбіралі зямлю ці даваліадмену, так і духавенства, лічылі, што памера моцна закранае іх інтарэсы.
Такімчынам, можна безумоўна сцвярджаць, што памера зрабіла значныя змены і заставілавялікі след у жыцці Беларусі на цэлыя стагоддзі. Прыбыткі вялікага князя моцнаўзраслі, скарб атрымаў пэўныя весткі аб сваіх землях, а становішча сялян значнапагоршылася. Да памеры сяляне глядзелі на ўчасткі, якімі яны карысталіся, як насвае ўласныя, бо часта самі яны раскарчавалі іх, тым часам як па Уставе нетолькі зямля, але і сам селянін са ўсёю сваёю маёмасцю абвяшчаўся ўласнасцювялікага князя («кгдыж кметь и вся его маетность наша есть») [15,с.184]. Пераход сялян з месца на месца забараняўся, за нявыхад на паншчынунакладаліся цяжкія кары. Памера замацоўвала сялян на месцы і вяла да далейшагаўзросту павіннасцяў у самай цяжкай форме — паншчыне.1.3     Роля аграрнай рэформы1557 г. на далейшае становішча сялян
З канца XV ст. у Заходняй Еўропе з ростам насельніцтва,асабліва гарадскога і хуткім развіццем гаспадаркі ўзрос попыт на зерне і іншыясельскагаспадарчыя прадукты. Вялікае княства Літоўскае, гаспадарка якога былазвязана з еўрапейскай, адрэагавала адпаведна попыту суседзяў. З мэтай атрымацьбольш прадукцыі была праведзена рэарганізацыя сельскай гаспадаркі. Прычынамірэарганізацыі былі рост попыту на зерне на міжнародным рынку; архаічная,стракатая сістэма абкладання павіннасцямі, што толькі прыблізна ўлічваларэсурсы адзінкі падаткаабкладання; цяжкі фінансавы стан скарбу ВКЛ.
Як мы ужо адзначали вышэй, каб павялічыць даходы з дзяржаўныхзямель, вялікі князь Жыгімонт II Аўгуст ажыццяўляе ў дзяржаўных маенткахрэформу, якая атрымала назву «валочная памера». Асноўны дакументрэформы – інструкцыя "Ўставы на валокі", які датаваны 1 красавіка 1557г. На яго падставе была праведзена суцэльная рэвізія дзяржаўных і вялікакняскіхуладанняў. У 1568 г. усе дзяржаўныя ўладанні заходняй часткі княства быліахоплены рэформай.
Вызначым асноўныя прынцыпы рэформы:
-          дакладны ўлік зямель;
-          абкладанне сялян павіннасцямі прапарцыянальна занятай зямлі;
-          вылучэнне адзінай пазямельнай меры – валокі;
-          за карыстанне валокай вызначаліся пэўныя павіннасці.
Пад час рэформы ўся зямля ў маёнтку дзялілася на валокі,лепшыя з якіх адводзіліся пад вялікакняжацкія гаспадаркі – фальваркі. Астатніяраздаваліся сялянам у падворнае землекарыстанне.
Асобную увагу мы нададзім асноўным вынікам правядзеннярэформы:
-          сяляне страцілі правы на зямельныя ўчасткі, якія традыцыйналічыліся ў іх спадчынным валоданні;
-          іх палеткі ў большасці сталі меншымі – сем’і не маглівыканаць усе павіннасці, якія прызначаліся з ранейшых надзелаў;
-          асноўнымі формамі павіннасці стала паншчына на захадзе, наўсходзе – грашовы чынш;
-          павялічыліся даходы дзяржаўнага скарбу;
-          прынцыпы рэфармавання былі пераняты прыватнымі землеўладальнікамі,у першую чаргу буйнымі;
-          на захадзе і ў цэнтры Беларусі, дзе імкліва стваралісяфальваркі, сялянская абшчына была разбурана, на ўсходзе яна захавалася, алебыла падпарадкавана феадалам.
Неабходна адзначыць, што правядзенне рэформы, яе тэмпы былірозныя ў тых ці іншых рэгіёнах Беларусі. У цэнтры і на захадзе памешчыцкіягаспадаркі былі цесна звязаны з рынкам, яны актыўна выкарыстоўвалі сваё правабяспошліннага гандлю. Рэформа тут была завершана да канца XVI ст. На паўночнымусходзе Беларусі, дзе ішла Лівонская вайна (1558-1583 гг.) і землі спусташалісявойскамі Івана Жахлівага, а таксама на ўсходзе, дзе Вялікае княства межавала зМаскоўскай дзяржавай, вялікі князь і феадалы не маглі ажыццяўляць пераўтварэннітак паслядоўна і актыўна, як на захадзе. Фальваркавая сістэма не стала тутпераважнай. Насельніцтва ў асноўным пераводзілася з даніны на чынш. Валочнынадзел на ўсходзе шырока зацвердзіўся толькі ў першай палове XVII ст., рэформазацягнулася больш чым на сто гадоў.
Правядзенне аграрнай рэформы і ўпарадкаванне павіннасцяўсуправаджалася замацаваннем сялян за зямлёй, ператварэннем розных іх катэгорыйу адзін клас-саслоўе – прыгоннае сялянства.
Такім чынам, у канцы XVI – першай палове XVII ст. у ВКЛканчаткова фактычна і юрыдычна аформілася прыгоннае права. Селянін быўпазбаўлены права свабодна распараджацца сваёй спрадвечнай маёмасцю. Селянінстаў аб’ектам залогу, куплі-продажу як з зямлёй, так і без яе. Феадал могсудзіць селяніна. Сістэма пазямельных адносін, якая стыхійна складвалася на працягустагоддзяў, у ходзе аграрнай рэформы другой паловы XVI – першай паловы XVII ст.была ўпарадкавана.

 2.        лёс беларускага селяніна у другой палове XVI – XVIIcт. 2.1 Канфліктсаслоўяў як вынік жорсткіх умоў жыцця беларуса
Менавітада сярэдзіны XVI ст. праз фільтры заканадаўчых актаў, у першую чаргу СтатутаВялікага княства Літоўскага, судовых пастаноў, аграрнай рэформы, усталяваўсяасабовы склад вышэйшага прывілеяванага саслоўя — шляхты, якая рэзка былааддзелена ад мяшчанства і сялянства. Сялянскае саслоўе, якое канчатковасфарміравалася да канца XVI ст., было найшматлікім (больш за 80 % насельніцтва[5, c. 165]), і папаўнялася у асноўным за кошт збяднелай шляхты і «галоты».
Палярнасцьюрыдычна-матэрыяльнага становішча пана і падданага, з аднаго боку, выклікалазначныя міжсаслоўныя канфлікты, якія зыходзілі ад уседазволенасці шляхты ўраспараджэнні сваімі прыгоннымі і абароны сялянамі сваіх інтарэсаў і гонару.Праўда, з другога боку, землеўласнік не мог падтрымліваць сваёвысокаматэрыяльнае становішча без добра арганізаванай, найлепш заможнай,сялянскай гаспадаркі. Таму быў вымушаны яе падтрымліваць, а часам і абараняць.
Так,безумоўна, лёс селяніна і яго сям’і цалкам залежаў ад волі ўладальніка. Гэтавідавочна з права шляхціца-гаспадара прадаваць сваіх прыгонных. Дастатковазгадаць запіс 1610 г. у актавай кнізе Браслаўскага земскага суда аб прадажы Б.Коваля земянінам С. Лавейка свайму брату Б. Лавейка: «Постановившысеочевисто у суду земелии господарский повету Браславского пан Станислав ЯновичЛовейко сознал то пры листе своём, иж он, которог подданого мел спольного збратею своею на име Беняша Петюлевича Коваля, тогды телер часть свою ему межибратею належочую, того подданого, жоны и детей и всяких пожытков от негопрыходячых продал брату своему пану Вацлаву Ловейку за дванадцать копгрошейлитовских» [1, с. 152].
Зкрыніц вынікаюць акты адкрытага гвалту шляхецкіх асоб супраць сялянскагаасяродку. Так, у кнізе Слонімскага гродскага суда прысутнічае запіс за 1560 г.аб разрабаванні сялянскай маёмасці і вывадзе дваццаці сямей з вёскі Валковічыкнязем Палубенскім: «Княгиня Федоровая Полубенская … месяца июня 12, усереду, в недитности князя малжонка…у выменьи Котчице князь Андрей ИвановичПолубенский, брат его милости, наехавшими квалтовне на село КотчишьскоеВалковичи, з многими слугами, поддаными своими, и всих подданых князя малжонкамоего того села Валкович, чоловеков дванадцати самих, з домов, повезавшипобрали, и нет ведома, где их подел. При котором ден наехали его квалтовномнемало ся тым подданым князя, малжонка моего, шкод стало»[15, c.59].
Цярпелінеаднаразова сяляне-земляробы адкрытае грабежніцтва з боку шляхты, якая была неўнутры маёнтка, а ў стопрацэнтнай фіксаванасці суседская. Прычым шляхціцы-грабежнікібылі не ўладальнікамі зямельнай уласнасці, а служачымі адміністрацыі ціарандатарамі памешчыцкіх маёнткаў. Яркі прыклад таму — запіс у кнізеСлонімскага гродскага суда за 16 жніўня 1560 г. аб разрабаванні цівуном пана А.Валовіча сялян значнай уласнасці Дзярэчын [3, с.217]. Так, служачыдзярэчынскага ўладання, якое належала на той час князям Адзінцэвічам,скардзіўся на суседскага «пана Василья Чалыга, иж ден в тот понеделокпршлый месяца августа двенадцатого дня… з многими помочниками… наехавши моцно иквалтовным обычаем по домах подданных князя его милости пана его деречинских: уЕвхима Сидоровича взял волт и з сохою и з парогами, две сермяги, тридцать локотсукна, а в дицы пара полтрете локот сукна, двадцать локот полотна, кужелю,сорочек тонких девять, простиц синих чотыри, и чорных простиц две, намедцовдевять, поес и з ытолииком, у выголиику копа грошей, меду пресного ведрипинских… У Станюковича две сохи волов, кляча, сермяга, топор. У ФедьцаСоболевича два волы з сохою и з парогами, сермягу. У Трохима Нацевича волы два,кляча» [15, c. 166].
Грабежніцтвасялян, галоўным чынам магнацкіх уладанняў, з боку мясцовай шляхты ў XVI—XVIIст. не перапынялася. Шляхціцы-землеўладальнікі неаднойчы практыкавалі адкрытыгвалт супраць сваіх залежных падданых, а часцей супраць прыгонных свайгофеадала-суседа. Прыклад таму запіс у кнізе ваўкавыскага земскага суда за 1610г. аб тым, што «пан Александр Жин, будучи на кгрунте того подданого егомилости пана Масалского Андрея Фёдоровича без для ему жадное причины кием збили нилитостиве зранил» [3, с. 219].
Практыкаваласяі адкрытае самадурства землеўладальніка супраць падданага сялянства. Так, у1628 г., як вынікае са справы суда Слонімскага павета, «пан Крыштов талко…в ден Святого Юря святаруского, выехавши з двора своего новопобудованего,названного Порече в повете Слонимском лежачого. А, едучи через село его милостисереднее, заставши Боярку его милости именя Порецкого Татияну БорздиловнуАдамовую Голосковую, перед вороты дому её стоячую, и там на том месцу иврочыщу, невинне без дане прычыны, менованую Голосковую шаблей в руку правуюшкодливе ранил и обухом секиркою збил» [15, с. 204].
Усваей працы Л.Лойка акцэнтуе увагу, што аб самавольствах і перавышэнні сваёйулады, у першую чаргу адміністратарамі і арандатарамі маёнткаў, сведчаць скаргісялян. Ім было забаронена пісаць аб парушэннях вызначаных норм павіннасцей дыіншых злоўжываннях на сваіх гаспадароў-уладальнікаў. Але на арандатараў дыадміністрацыю прыгонныя мелі права скардзіцца. Што яны і выкарыстоўвалі, боцярпелі найбольш за ўсё ад пасрэднікаў паміж землеўласнікамі іземлекарыстальнікамі [3, с.224]. Прыкладам таму мноства дакументальных крыніц.Адна з іх чалабітныя. У XVI ст. жонцы віленскага ваяводы Сафіі Гаштольдаўневаложынскія падданыя пісалі: «Жалуем государыни нашой милостивой навжедника воложинского Дмитра Игнатовича. Государыня, нет ведома за што взял нанас безвинне сорок грошей, а тепер, милостивая государыня, такеж нет ведома зашто выдал на вини копу грошей, а мы… ни вчомся не провинили… И на вины нанас узнимает, на толоки гонит с сохою и в сторону ходити кажет, а мы тоеслужбы, но повинновати служити. То пак есть на том воли вашей милости, государынинашей милостивое» [1, с.215].
Найбольшяскравым дакументам, які адлюстроўвае самавольства прадстаўнікоў адміністрацыімаёнтка, жорсткае іх абыходжанне з прыгоннымі сялянамі, з’яўляецца скаргажыхароў вёскі Стракожы Горацкай воласці (сучасныя Горы-Горкі), што былазвернута ў 20-х гг. XVII cт. да сваіх уладальнікаў князёў Сапегаў. Напісана янакаларытнай старабеларускай мовай: «Мы убоже подданные волости Горские зсела Сторокожи, ускаржаемося вашим милостям нашим милостивым панам на лавникасторокожского на име Рома Беззубца, который нам великие и незносние кривдычинит от колко лет. А не маючы перед ким кривд нашых переложит, толко предвашею милостю: без винне на грабит, и грабежи у него чинуть. А коли почнем унего грабежов просит, тогды нас бьёт, мардует нас самих и детей наших. До пананас удаёт и обмовляет, пахлебует и измовит на нас брать пану, то сам берёт водвое того. Суды несправедливы судит: хто даст болей, то тот прав. Не одногонас, наредив калекою, з маётности зсадивши. А грабежы, которые у него погинули,готовы вашим милостям показат на реестре. Ябедник лихий, присяжник, лихвяр. Спугою железною ходит, што кат, нас самих, детей наших и псов бьёть. Дети, скорообачывшы его с пугою идучого, то от него утекают, а псы и духу его боятся. Азатым кланяемся и домовляемся у ваших милостей наших милостивых панов, абысправедливост тае была учынена з него нам, а его з лавництва зложыли, а наминого датъ рачыли. А мы за щасливое мешкане и доброе здоровее ваших милостев,наших милостивых панов повини Пана Бога просит и за такую учынность нагородит»[15, с.269].
Яквынікае з тэксту згаданых двух дакументальных сведчанняў, што прадстаўляюцьадпаведную шырокую крыніцазнаўчую базу, у скаргах XVI-XVII ст. выяўляеццазаўважная рыса тагачаснай сялянскай псіхалогіі: усе спадзяванні на паляпшэннесвайго становішча яны ўскладалі на пана-ўладальніка. На тое былі важкіяпрычыны, бо абараніць ад самавольстваў адміністрацыі і арандатараў маёнткаў меўмагчымасць толькі землеўласнік, што неаднакроць рабіў. Ад яго волі залежалапрацаздольнасць і заможнасць сялянскай гаспадаркі. А землеўласніку неабходны былізабяспечаныя моцным гаспадарчым патэнцыялам сялянскія дымы. Таму іпрактыкавалася шляхецкая падтрымка стану працаздольнасці прыгонных падданых. 2.2 Адносіны панаі падданага
Безумоўна,найвышэйшую каштоўнасць ва ўсе эпохі, асабліва ў сярэднявечны час, уяўляласабой зямельная ўласнасць. У другой палове XVI — XVII ст. зямля належалавышэйшым колам феадальнага грамадства: вялікаму князю, дзяржаве, шляхце,царкве, часткова гарадам. Непасрэдныя земляробы права ўласнасці на зямлю немелі. Тым не менш у XVI—XVII ст. селянін не быў адасоблены ад свайго надзела.Ён з’яўляўся фактычна яго ўладальнікам, ва ўсялякім выпадку трымальнікам,распарадчыкам. Практычна ў гэты перыяд адсутнічаюць дакументальныя запісы абпадараваннях ці продажы сялян без зямлі, якраз наадварот, рабілася гэта з іх «земляміпашнымі і бортнымі, і з сенажацямі, з лясы і бары» [11, c. 24]. Штохарактэрна для часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай, зямельны надзел падданагапрыгоннага замацоўваўся за ім дакументальна (інвентары) і перадаваўся дзецям цібліжэйшай радні па спадчыне. Акрамя таго, у разглядаемы час сяляне ў шэрагувыпадкаў мелі магчымасць здзейсніць акт яе продажу ці залогу [11, c. 25].
Усваёй падтрымцы сялянскай гаспадаркі землеўладальнікі не абмяжоўваліся толькісямейнай індывідуалізацыяй зямельнага надзелу. У агульным карыстанні цэлагасяла, ці лепш вызначыць сялянскай грамады, знаходзіліся сенажаці, лугі, выганы,лясныя "ўваходы", рыбныя ловы [12, c. 219]. Прадстаўляласяземлеўласнікамі таксама як грашовая, так і прадуктовая пазыка. Напрыклад, у80-х гг. XVI ст. «Юргкел Юревич Дегтерович, подданый его милости панаБогуша Коптя, подкоморего его кролевской милости Браславского..., взял есмигрошей готовых монеты литовское осмдесят грошей, которы пенязя рок отдат на денПречистое Богородицы последний, у пана Стефана Петревича и пани МариныИваноное. Я (Ю. Дзегцярэвіч) маю за тые пенязи им на каждый недели служити подва дни» [1, с.371].
Падкрэслім,што вышэйшая ўлада, безумоўна, выступала супраць канфліктнасці ў асяродкувышэйшага дзяржававызначальнага шляхецкага саслоўя. Пацверджаннем таму вытрымказ ліста караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта ІІІ насельніцтву і кіраўніцтвуКрэўскай воласці ў 1601 г.: «абы стан шляхетский в панствах нашых межы собоюпокой посполитый заховал» [3, с.51].
Алепаміж шляхтай узаемасупрацьстаянне не спынялася, а шырылася не толькі за коштвелічыні землеўладання, але і з-за колькасці высокапрацаздольнай рабочай сілы.Таму за валоданне сялянскім працоўным патэнцыялам ішла напружаная барацьбапаміж землеўласнікамі. Гэта дакладна зафіксавана ў дакументальных крыніцах,якія сведчаць аб арганізацыі ўцёкаў дзеля адстойвання сваіх інтарэсаў інедапушчэння гвалтаўніцтва з боку панскіх служачых і арандатараў.
Землеўладальнікіўсялякімі захадамі імкнуліся ўтрымаць сялян у сваіх маёнтках. Янывыкарыстоўвалі практыку пазанадзельнага землекарыстання, гэта значыць, штопадданым перадаваліся для апрацоўкі дадатковыя зямельныя ўгоддзі, за якія янысплачвалі грашовую рэнту — паменшаны чынш. Земляробы бралі ў так званы «прыём»часам цэлыя валокі. У прынцыпе памер прыёмных зямель не абмяжоўваўся.Гаспадарка селяніна колькі магла апрацаваць зямлі, столькі магла браць [12, с.64].Дакументальна зафіксаваны сведчанні, калі сяляне пагражалі ўцёкамі сваімуладальнікам, калі яны не спыняць самавольствы. Так, у 20-я гг. XVII ст. сяляневёскі Крукава Горацкай воласці скардзіліся Сапегам, што «если ласкваноемилостивое панове, не будет, и полги (палягчэння) якое, тогды не могчемовытерпеть так и великих незносных кривд..., то куды може разойдемсе» [1,с.142].
Часамісяляне звярталіся да больш актыўных форм сацыяльнага пратэсту. А менавіта даадкрытых узброенных выступленняў супраць сваіх прыгнятальнікаў. Прыклад тамуўзбунтаванне падданых вёскі Гарыздычы Берасцейскага павета ў 1589 г. супрацьсвайго пана Беняша Бухавецкага. Шляхціц сведчыў у гродскім судзе, што «абоз намовы людское, чили по своей доброволи, взявши перед себе злый умысл иогурившися послушенства водлуг денное повинности свое мне, пану своему, нечынят, на работу не идуть и росказаня моего николи послушни бытии не хочуть»[3, с.294]. Калі ж уладальнік маёнтка разам з падзельнікамі вырашыў прымусампавыганяць сялян на паншчыну, яны, «зобравшися до купы, пану Буховецкомуповедили...: дей ещё собе не посеяли, а кгды собе посием, тогды тобе на работупойдем… иж тобе дило заслужыли водлуг повинности своее». Іх адказуземлеўласнік не сцярпеў і з пагрозай «иж дей не в тот час, коли вы хочете,але коли я кажу, тогды мне служите» загадаў закаваць у ланцугі двухпадданых. Тады гарыздычане пачалі заклікаць: «киёв дей на пана киёв».Бухавецкі не ўстрымаўся і нагайкаю ўдарыў мужыка. Сяляне не супакоіліся і, «допадшикиёв и колья», пачали дубасіць слуг панскіх і самаго пана. Жорсткі «розрухстал межи» імі. Двух падданых, ініцыятараў пратэсту Юрку і Андрэя, давязніцы ўзялі, а на Бухавецкім і яго людзях «ран синих» былонезлічона. Канфлікт скончыўся безвынікова як для сялян, так і для шляхты [3, с.297]. Распачаўся ён, безумоўна, з прычыны панскай уседазволенасці ісамадурства. Але не бязгрэшнымі былі і сяляне.
Усведамляючытой факт, што ў канфліктных міжмаёмасных справах адказнасць неслі, галоўнымчынам землеўладальнікі, прыгонныя дзеля ўмацавання сваіх гаспадарак паглядаліна багацці суседніх уласнікаў і рабілі наезды якраз на іх землі. Прыкладаў тамумноства.
Л.Лойка прыводзиць наступны тыповы прыклад. У 1606 г. Слонімскі земскі судзафіксаваў скаргу пана Станіслава Рамбескага на падданых вёскі Косценева, якаяналежала шляхціцу Яну Жырноўскаму, што яны «уехавши в гай мой… Буйновский...,дерево на будоване годного личбою всего семдесят пят..., порубили и до домовсвоих села Костенева отвозили и отпровадили» [3, с.280]. У тую ж судовуюустанову г. Слоніма ў 1639 г. была пададзена скарга ад адміністратара маёнткаШылавічы Станіслава Ілхіна (уладанне належала Казіміру Сапегу) на падданыхвёскі Петралевічы, уласнікам якой з’яўляўся Аляксандр Радзівіл. Сяляне «громаднезабравшыся злодейским обычаем в час… въехавшы, потаемне вырубали дерева набудоване згожоного двесте самых пнёв переличыв, на жерде порубанного деревапнёв трыста, на коле дерева порубанного и зличыт трудно, однако трыдцат моглобыт, и до домов своих выпровожали и вывезли». Наўздагон ім накіравалісясапежанскія ляснічыя і нагналі лесарубаў у Петралевічах ды ўбачылі нарабаванаедрэва, адно ўжо скінутае, а другое яшчэ на вазах. Пераследнікі запыталіся ўсялян, навошта яны гэта зрабілі, учыніўшы іх пану найвялікшую шкоду. Алепетралеўцы ляснічых у вёску «для шуканя ревидованя не пустивши, и з селавыгнали» [1, с.280].
Яквынікае з запісу ў сектавай кнізе Слонімскага земскага суда 1608 г., упапярэднім 1607 г. двое падданых маёнтка Палонка пана Бруханскага «сами зозлого, а свовольного умыслу своего прышедши с огнём до пущы их милости пановВеселинов Деревенское, на урочыщо Добрушино, змову пущу… огнём попалили инемалую шкоду у той пущы пожаром учынили» [8, с.184].
Зыхозячыз вышэйпрыведзеных цытат, неабходна падкрэсліць, што ўсё набытае сялянамісупрацьпраўным шляхам звозілася да «дамоў сваіх» ці здзяйсняласяпаводле «сваіх умыслаў». Тое азначае, што яны, калі рабілі гэтыяпрактычна грабежніцкія наезды на чужыя маёнткі, былі ўпэўнены ў беспакаранасці,бо разборкі паміж сабой у судовых установах вялі іх гаспадары-землеўласнікі, авыканаўцы незаконных учынкаў знахозіліся збоку. Гэта, на самой справе,атрымлівалася ў болшасці выпадкаў.
Такімчынам, са згаданых дакументальных крыніц, кола якіх можна значна пашырыць,вынікае, што шляхецка-сялянскія ўзаемаадносіны не былі адназначнаканфрантацыйнымі. Яны паўстаюць як шматузроўневыя. Калі прыгонныя з’яўлялісяпадданымі магнатаў ці заможнага набілітэта, то яны траплялі пераважна пад уладуадміністратараў маёнткаў ці арандатараў, якія за пэўную грашовую сумуатрымлівалі ва ўладанне частку зямельнай уласнасці значных землеўладальнікаў.Часовых гаспадароў, сярод якіх у большасці выпадкаў адзначаліся служачыя цісярэдняй рукі шляхта, зусім не турбавала, што сабой будзе ўяўляць па сваёйпрацаздольнасці сялянская гаспадарка праз 3—5 гадоў. Таму практычна ўсегвалтаўніцка-грабежніцкія акты ў адносінах да падданых здзяйснялісяадміністрацыяй і арандатарамі маёнткаў, супраць якіх у першую чаргу накіраваныбыў сялянскі пратэст.
Здругога боку, тыя ж дакументальныя крыніцы змяшчаюць матэрыял аб супрацьпраўныхпаводзінах сялян у дачыненні да шляхты. Праўда, да сваіх непасрэдных гаспадароўпрыгонныя адносіліся, як правіла, лаяльна, пратэсты супраць іх былі рэдкімі,адзінкавымі выпадкамі. Незаконныя акты парубак, пакосаў, патраваў ды прамогаграбежніцтва ўчыняліся галоўным чынам на тэрыторыях суседніх землеўладальнікаў.
Такімчынам, мы бачым, што беларускі селянін таго часу прыстасоўваўвася да аклічнацяўсвайго жыцця у розных напрамках. І цяжкія павіннасці, якія неслі сяляне,безумоўна накладвалі свой водціск на поводзіны простага чалавека таго часу.

 ЗАКЛЮЧЭННЕ
Аналіз навукова-гістарычных крыніц подаследуемай намі тэме дазваляе зрабіць наступныя вывады.
У другой палове XVI — XVII ст. набeларускіх землях у цэлым завяршыуся працэс фарміравання i юрыдычнагазамацавання рыс феадальнай сістэмы: выключнае права на валоданне зямлёй, асобыясаслоуныя прывілеі i абавязкі шляхты; пазбауленне сялян права на зямлю iзамацаванне ix за зямлёй, пазаэканамічнае прымушэнне сялян да працы.
Вялікая колькасць зямель належалафеадалам (шляхце). Шляхецкае саслоуе дзялілася на групоукі паводле эканамічнаймоцы і палітычнай ролі у гасударстве. Больш за 42% сялянскіх гаспадаракналежала 29 найбольш буйным магнатам, што складалі каля 0,7% землеуладальнікау.Да іх далучаліся група паноу, што мела маенткі не меньш за 500 «дымоу».Гэтыя дзве групы феадалау валодалі 48,4% сялянскіх гаспадарак.
Сістэма пазямельных адносін, якаястыхійна складвалася на працягу стагоддзяу у ходзе аграрнай рэформы другойпаловы XVI-XVII ст. была упарадкавана. Адзінкай падаткаабкладання стала валока зямлі.Сялянскія сем’і замацоуваліся за валокай ці яе часткай, станавіліся як быдадаткам да яе, часткай уласнасці землеуладальніка.
Эканамічнае жыццё краіны у канцы XVI — першай палове XVII ст. праходзіць пад уплывам завяршэнне у 1583 г. разбуральнайЛівонскай вайны з Маскоускай дзяржавай i прыняццем у 1588 г. асноунага законадзяржавы — Трэцяга Статута ВКЛ. Гэта станоуча пауплывала на стабізацыю i ростэканомікі дзяржавы, у першую чаргу яе галоунай галіны — сельскай гаспадаркі.
У гэты час сельская гаспадарка, якаязаставалася асновай эканомікі краіны, перажывала пэуны уздым, абумоулены якпашырэннем сферы таварна-грашовых адносін, ростам попыту на сельскагаспадарчуюпрадукцыю на унутраным i знешнім рынках, так i завяршэннем у асноуным аграрнайрэформы. Фальваркі, створаныя на захадзе i у цэнтры, пачалі даваць прыбытак.
Наусходзе Беларусі у гэты час пачалося больш актыунае правядзенне аграрныхпераутварэнняу, у тым ліку i перамер зямлі. Раней гэта не рабілася, бо iшлaвайна з Маскоускай дзяржавай i некаторыя землі былі заняты яе войскамі.Аграрныя пераутварэні на усходзе мелі асаблівасці. Тут фальваркова-паншчыннаяcicтэма не стала пераважаючай.Феадалы выбіралі кожны раз i у кожным асобнымвыпадку лепшы для ix спосаб гаспадарання. Такім чынам к сярэдзіне XVIIстагоддзя услаляваліся дзве аноуныя формы гаспадарання: увядзенне фальваркау іувядзенне паншчыны у якасці асноунай павіннасці, атаксама перавод сялян награшовую рэнту. У першай палове XVII стагоддзя павялічваюцца плошчы ворыунай зямлі,расце вытворчасть сяльгаспрадукцыі.
Дляселянства перыяд XVI- XVII сатгоддзяу быу нялегкі для жыцця і працы. Хацязаканадауча пануючым класам і было аформлена манапольнае валоданне зямлей,сяляне, абапіраючыся на звычаевае права, яшчэ у XVII ст. праводзілі гандлевыяаперацыі з зямлей. Але гэта з’ява была хутчэй адзінткавайі адыходзділа у нябыт.Каб пракарміць сям’ю і даваць прыбытак свайму гаспадару, сялянскі надзел, пападліках тагачасных эканамістау, павінен быу быць не меней 0,5 валокі зямлі (крыхуболей за 10 гектарау). Як сведчаць дакументы, плошча сярэдняга сялянскаганадзелу у другой палове XVII – першай палове XVIII стагоддзя зрэдку быу меншычым 0,5 валокі. Калі надзел быу меньшы, ен дапауняуся так званымі прыемныміземлямі, за якія сплачвалі меньшыя падаткі. Здараліся выпадкі калі сялянеутойвалі ворныя пазанадзельныя землі, каб наугул не адбываць з іх ніякіхапвіннасцей.
Закошт селяніна карміся шляхта, дзяржава і царква. На іх карысць прыгонныяадпрацоувалі шматлікія павіннасці. Галоуныя з іх былі паншчына, дзякла і чынш.
Паншчынуадбывалі зімой і летам, мужчыны і жанчыны. На паншчыну сяляне павінны былівыходзіць ці з рабочай жывелай, ці без яе – па неабходнасці. Пачынаусяпанчшынны дзень з узыходам сонца, закнчвауся з захадам. Спазненне ці не выхадна паншчыну жорстка карауся.
Сяляневыконвалі у XVII ст. адработачныя павіннасці, як гвалты, талокі, згоны. Нагэтыя работы выходзілі усей сям’ей, пакідаючы дома кагота аднаго «даработы няздольнага». Таксама выконвалася падводная павіннасць. Каб яевыканаць прыгонны павінен быу на асбістай жывеле даставіць панскія грузы дамесца прызначэння. Падводная павіннасць на доугі час адрывала селяніна ад сваейзямлі. Акрамя усяго пералічанага прыгонныя адбывалі так званыя старажоучыну,шарвакі (рамонт і будауніцтва дарог, маенткау). Бало і шмат іншых адработак.
Сяродграшовых падаткау першае месца займау чынш. Чыншавыя сяляне мелі куды большуюгаспадарчую самастойнасць, чым паншчынныя.чыншавыя стаукі былі не аднолькавыміна рознай тэрыторыі, але даволі высокія. Селянін плаціу акрамя чынша яшчэмноства падаткау: грашовае(адзін грош зкожнага злотага, што ішоу на чынш),угайнае, ялавічнае (за карыстанне ляснымі угоддзямі), чапавое (за вырабалкаголю). Усяго даследчыкі нашчыталі каля 56 найменняу толькі грашовыхпаборау.
Акрамяразнастайных падаткау аб цяжкасці беларускага селяніна гаворыць і тое, што енбыу практычна безаборонны у прававым сэнсе. Селянін, паводле заканадаустваВялікага княства Літоускага, цалкам залежау ад уласніка зямлі, на якой ёнпражываў. Статутныя нормы гарантавалі землеўладальнікам поўнае правараспараджэння прыгоннымі падданымі. Такім чынам, феадальнае землеўладанне уадзначаны перыяд канчаткова аформілася заканадауча. Селянін стаў поунасцюзалежны ад землеуладальніка, стау прыдаткам да зямлі. На плечы прыгонныхлажыліся усе расходы па абеспячэнню шляхты, дзяржавы і царквы.
Спісвыкарыстанай літаратуры
1.        Вішнеўскі А.Ф., Юхо Я.А. Гісторыядзяржавы i права Беларусі ў дакументах i матэрыялах. – Мн., 1998. – 328с.
2.        Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя.У 2 т. – Мн.: БелЭн, 2005-2007.
3.        Гісторыя Беларусі ў кантэксцееўрапейскай цывілізацыі: Дапаможнік. / Пад рэд. Л.Лойкі. – Мн., 2005. – 566с.
4.        Гісторыя Беларусі: Вуч. дапаможнік. /Пад рэд. А. П. Ігнаценка. – Мн., 1994. – 621с.
5.        Гісторыя Беларусі: у 2-х ч. Падручнік.Ч.1. / Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. – Мн., 2007. – 372с.
6.        Гісторыя Беларусі: у 2-х ч. Ч.1. Састаражытных часоў да канца ХVІІІ ст.: Курс лекцый / І.П.Крэнь, І.І.Коўкель іінш. – Мн., 2000. – 463с.
7.        Гісторыя сялянства Беларусі. У 3-х т. Т.І-ІІ. – Мн., 1998, 2002.
8.        Голубеў В. Ф. Сялянскае землеўладанне iземлекарыстанне на Белаpyci: XVI-XVIII стст. – Мн., 1992. – 128с.
9.        Дзмітрачкоў П.Ф. Беларусь у складзеВялікага княства Літоўскага (другая палова ХІІІ – першая палова XVІІ стст.). –Магілёў, 2003. – 271с.
10.      Довнар-Запольский М. В. ИсторияБелоруссии. – Мн., 2003. – 316с.
11.      История Беларуси в документах иматериалах / Авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В. Г. Мазец. – Мн., 2000. – 523с.
12.      История Беларуси: учеб. пособие длястудентов учреждений, обеспечивающих получение высш. образования. В 2 ч. Ч.2 /Я.И. Трещенок, А.А. Воробьев, Н.М. Пурышева, под ред. Я.И. Трещенка. – Могилев:МГУ им. А.А. Кулешова, 2005. – 622с.
13.      Республика Беларусь: Энциклопедия: В 6т. / Редкол.: Г.П. Пашков и др. – Мн.: БелЭн, 2005-2007.
14.      Статут Вялікага княства Літоўскага 1588:Тэксты. Даведнік Каментарыі. – Мн., 1989. – 194с.
15.      Хрестоматия по истории Белоруссии. Сдревнейших времен до 1917 г. / Сост. А. П. Игнатенко, В. Н. Сидорцов. – Мн.,1977. – 519с.
16.      Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6-ціт.Т. 1-6. Мн., 1993-2003.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат От крещения русского народа до нашествия монголов и усиления северо-восточной Руси
Реферат Специфика конструирования деталей получаемых гибкой
Реферат Акватория Каспийского моря - проблемы и возможные пути решения
Реферат Реорганизация логистической системы компании по продаже аудио-видеотехники
Реферат Малый бизнес и его роль в современной экономике
Реферат Мифы о созвездиях
Реферат Семантические сети
Реферат A Tunnel Of Light Essay Research Paper
Реферат Понятие и виды источников гражданского права
Реферат Информационные технологии в машиностроении
Реферат Створення програми гри Шибениця
Реферат Собор Софии в Новгороде
Реферат Нетрудовые теории стоимости: теория предельной полезности, теория факторов производства, теория спроса и предложения
Реферат Расчёт и анализ нерекурсивного цифрового фильтра
Реферат Анализ кредитоспособности предприятия АО Жарасым