Реферат по предмету "История"


Сялянскі і рабочы рух на Беларусі 60-90 гг. ХІХ ст

Контрольнаяработа по ИсторииБеларуси
ТЭМА
СЯЛЯНСКІ ІРАБОЧЫ РУХ НА БЕЛАРУСІ Ў 60 – 90 гг. ХІХ ст
Студетна ФНиДО
Петлицкого Александа Владимировича
Группа: 901022
№ Зач. книжки – 901022-22
Минск- 2010

Сялянскі рух, яго прычыны,узровень і асаблівасці
У сярэдзіне XIX ст.Расійская імперыя стаяла ў кроке ад рэвалюцыйнага выбуху. Адсутнічалі станоўчыявынікі папярэдняй палітыкі па сялянскаму пытанню. У 1858-1860 гг. толькі ўБеларусі адбылося звыш 40 буйных выступленняў сялян. Наглядаўся агульны крызісгаспадаркі краіны. Рэзка вырасла запазычанасць памешчыкаў перад Дваранскімбанкам, што гаварыла аб крызісе панскай гаспадаркі. Татальнае адставанне Расііад Еўропы выявілася пад час Крымскай вайны 1853-1856 гг.
Патрабавалася тэрміноваепрыняцце мер па рэфармаванню краіны, і ў першую чаргу – трэба было адмяніцьпрыгонніцтва. На этане падрыхтоўкі рэформы ў студзені 1857 г. быў створаны«Сакрэтны камітэт па сялянскай справе». Ен збіраў пажаданні памешчыкаў абумовах правядзення рэформы. Памешчыкі Беларусі і Літвы прапанавалі вызваліцьсялян, але без зямлі.
Маніфест аб адменепрыгоннага права аб’яўляў аб пачатку правядзення рэформы ў дзяржаве, указваў напрычыны і мэты рэформы.
У “Агульным палажэнні”змяшчаліся адзіныя для імперыі прынцыпы правядзення рэформы: памешчыкі быліўласнікамі ўсёй зямлі, якая належала ім да рэформы; частка зямлі адводзіласясялянам у пастаяннае карыстанне без права маёмасці; на 9 год уводзіласячасоваабавязанае становішча сялян, і яны адпрацоўвалі паншчыну ці выплачваліаброк ў поўным дарэформеным памеры, ім была забаронена пакідаць зямлю;уводзіліся ўстаўныя граматы, якія вызначалі пазямельнае ўпарадкаванне іпавіннасці сялян на карысць памешчыка; але адмянялася асабістая залежнасцьсялян ад памешчыкаў; сяляне атрымлівалі некаторыя грамадзянскія правы – янымаглі займацца промысламі, гандляваць, набываць рухомую і нерухомую маёмасць,паступаць у навучальныя ўстановы і на службу, несці асабістую адказнасць перадсудом.
Уласнікам зямлі селянінарабіла выкупная здзелка. З пераходам на выкуп часоваабавязаныя адносіныспыняліся, сяляне залічваліся ў разрад уласнікаў. Правілы выкупу былі аднолькавымідля ўсіх губерняў Расіі. Выкупная сума была такога памеру каб памешчык,паклаўшы яе ў банк (пад 6% гадавых), мог атрымліваць прыбытак, роўныштогадоваму аброку з зямлі, якая перайшла ва ўласнасць селяніна. Пры выкупенадзелаў сяляне павінны былі заплаціць 20% выкупной сумы, астатнюю частку – 80%памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы ў выглядзе каштоўных папер. Сялянестанавіліся даўжнікамі дзяржавы і павінны былі на працягу 49 гадоў плаціць ёйвыкупныя плацяжы і працэнты за ссуду (выплаты цалкам адменены 1 студзеня 1907г.). Па сутнасці, сяляне выкупалі не зямлю, а кампенсавалі памешчыкам сваефеадальныя павіннасці.
Утвараліся органыкіравання сялянамі – сельскія і валасныя ўправы. Яны кіравалі зборам подацяў,аб’яўлялі сялянам дзяржаўныя законы, сачылі за грамадскім парадкам. Дляпрактычнага ажыццяўлення рэформаў 1861 г. былі ўведзены спецыяльныя пасады –міравыя пасрэднікі (прызначаліся з мясцовых памешчыкаў), павятовыя міравыяз’езды і губернскія ўстановы па сялянскіх справах.
Сялянская рэформа незадаволіла сялянства. Большая частка зямель засталося ва ўладанні памешчыкаў,за памешчыкамі заставаліся і сервітуты. Яны закабалялі сялян, выкарыстоўваючыпатрэбу сялян у зямлі. Высокая грашовая плата за арэнду, рознага рода“адработкі” нівеліравалі станоўчыя вынікі рэформы. Да таго, сялянства хуткаабеззямельвалася ў выніку хуткага росту насельніцтва.
За карыстанне надзеламвызначаліся павіннасці – паншчына ці аброк і інш. Захоўвалася сельская абшчына,пры выкананні павіннасцяў уводзілася кругавая парука – багацейшыя абшчынніківыконвалі павіннасці за бедных.
«Мясцовае палажэнне дляМінскай, Гродзенскай, Віленскай і чатырох паветаў Віцебскай губерні» мела сваеасаблівасці. Нормы сялянскіх надзелаў не вызначаліся, за сялянамі захоўвалісяпрысядзібныя і палявыя надзелы, якімі яны карысталіся да 1861 г. Адрэзкідапускаліся, калі ў памешчыка заставалася менш 1/3 часткі зручных зямель. Але ісялянскі надзел нельга было паменшыць больш як на 1/6. Панскія лясы заставалісявыключна ў распараджэнні памешчыка, захоўвалася сервітутнае права. У выкананніпавіннасцяў дзейнічала асабістая адказнасць селяніна.
Дадатковыя правілы – яшчэадна група дакументаў, якая адносіліся да асобных груп прыгоннага насельніцтва.
Сяляне засталісянезадаволеныя такой свабодай. Яны не падпарадкоўваліся загадам мясцовых улад,адмаўляліся адбываць паншчыну і выконваць павіннасці, адмаўляліся падпісвацьустаўныя граматы.
Усяго на Беларусі толькіў 1862 г. адбылося звыш 150 сялянскіх выступленняў. У 1863 г. сялянскі рухпашырыўся і супаў па часе з нацыянальна-вызваленчым паўстаннем пад кіраўніцтвамК.Каліноўскага. Апошняя акалічнасць вымусіла ўрад пайсці на значныя ўступкі.Так, з 1 мая 1863 г. часоваабавязанае становішча сялян Мінскай, Віленскай,Гродзенскай і часткова Віцебскай губерняў адмянялася, яны станавілісяўладальнікамі сваіх надзелаў. З 1 студзеня 1864 г. у астатніх паветах Віцебскайі Магілёўскай губерняў праводзілася такая ж працэдура. Значна змяншалісявыкупныя плацяжы, а 9 красавіка 1863 г. Былі створаны камісіі для праверкіпамераў сялянскіх надзелаў. Зямлю атрымалі больш за 20 тыс. абеззямеленыхдвароў, іншым вярнулі адрэзкі. Хутка было завершана складанне выкупных актаў.Гэтыя палёгкі былі ініцыяваны Віленскім генерал-губернатарам М.М. Мураўёвым,які кіраваў падаўленнем паўстання 1863 г. Але да паўстання Мураўёў быўпрыхільнікам жорскай палітыкі ў адносінах да сялян, і толькі неабходнасцьнедапусціць злучэння нацыянальна-вызваленчага і сялянскага руха прымусіла ягопайсці на ўступкі сялянам.
Пасля 1863 г.перагледзелі землеўпарадкаванне і дзяржаўных сялян (20% сельскага насельніцтваБеларусі). З 16 мая 1867 г. яны адразу пераводзіліся з аброку на выкуп зямлі істанавіліся прыватнымі ўладальнікамі зямельных надзелаў.
Такім чынам, на Беларусіадмена прыгонніцтва мела свае асаблівасці. Так, памеры сялянскіх надзелаў былівышэйшымі, чым па Расіі. Былі зменшаны выкупныя суммы. Але захоўваласяпамешчыцкае землеўладанне – у памешчыкаў знаходзілася больш паловы лепшайзямлі, а каля 40% сялян былі малазямельнымі. Захаваліся сервітуты, цераспалосіцаі абшчыннае землекарыстанне ва ўсходняй частцы Беларусі. Сяляне атрымаліасабістыя і маёмасныя правы, саслоўнае самакіраванне. Быў створаны рынакрабочай сілы ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы.
Калі адразу паслярэформы, ў 1860-я гг. наглядаўся рэзкі спад выступленняў сялян, то ў 1870-я іасабліва ў 1890-я гг. наглядаецца значны іх рост. Патрабаванні сялян быліпростыя – вяртанне “адрэзкаў”, памяньшэнне падаткаў і павіннасцяў, ліквідацыясаслоўнай няроўнасці і паліцэйскага нагляду. Да традыцыйных канфліктаў паміжсялянамі і памешчыкамі дадаюцца канфлікты паміж беднымі сялянамі і новайсялянскай буржуазіяй – кулакамі, якія эксплуатавалі сваіх былых суседзяў неменш актыўна за дваранства.
Адметнай формайсялянскага руху ў тыя часы было імкненне да перасялення на свабодныя землі ўСібір і паўднёва-расійскія губерніі. Асабліва яно было пашырана ў усходніхрэгіёнах Беларусі, дзе асабліва вострай была праблема малазямелля і ўвогулеглебы былі неякаснымі. Паступова ў непісьменнае і маласвядомае сялянства пачаліпранікаць элементы грамадзянскасці, што мела вынікам большую арганізаванасцьвыступленняў. Для барацьбы з імі адміністрацыя прыцягвала вайсковыя каманды.

Вывады
Сялянскі рух на тэрыторыі Беларусітак як і на тэрыторыі суседняй Расіі быў вельмі моцны, таму што аніякія рэформыне вырашалі праблем селянства. Уладанне замлямі так і не было перададзена датых хто на гэтай зямлі працаваў, а яшчэ і пры узросце насельніцтва тыя наделы,каторыя маліся у насельніцва, драбіліся паміж патомкамі. Выплаты і адработкі былінепасільнымі для насельніцтва. Сяляне знаходзілі сабе выйсце з гэтай сітуацыі уперасяленні на свабодныя землі Сібіры.

Народніцтва. Дзейнасцьнародніцкіх арганізацый на тэрыторыі Беларусі
Народніцтва звязана зразначынным этапам вызваленчага руху, які прыйшоў на змену дваранскаму і будзеў сваю чаргу зменены пралетарскім. Сялянская рэформа 1861 г. была вельмінепаслядоўнай. Яна вызвала рэзкае незадавальненне сялянства. Але яшчэ янавызвала і шырокі рух разначыннай інтэлігенцыі, якая шукала шляхі сацыяльнайперабудовы Расіі, зыходзячы з асаблівасцей яе развіцця. А.І.Герцэн іМ.Г.Чарнышэўскі прапагандавалі магчымасць пераходу Расіі ад феадалізму адразуда сацыялізму мінуючы капіталізм з дапамогай арцелі і сялянскай абшчыны, якаяідэалізавалася і ўспрымалася як галоўная ячэйка сацыялістычнага грамадства.Гэты “аграрны сацыялізм” Герцэна і быў пакладзены ў падмурак ідэалогіінароднікаў. У народніцтве перапляталіся рэвалюцыйна-дэмакратычныя ідэі ісялянскі ўтапічны сацыялізм.
У народніцтве развіваласядва накірункі – рэвалюцыйны (неабходнасць усерасійскага сялянскага паўстання) ірэфарматарска-ліберальны (праз рэформы). Першай народніцкай арганізацыяй была“Зямля і воля” (1861-1864 гг.). У склад яе ў 1862 годзе ўвайшоў “Камітэт рускіхафіцэраў у Польшчы”, палову якога складалі выхадцы з Беларусі. Праграма “ЗВ” –гэта права кожнага на зямлю, самакіраванне сялянскіх абшчын, добраахвотнаяфедэрацыя абласцей, выбарны ўрад. “ЗВ” актыўна падтрымала паўстанне 1863 года,у прыватнасці, пазіцыю “чырвоных”. Але намаганні пашырыць паўстанне нарасійскія губерніі скончыліся безвынікова, пасля падаўлення паўстання і арыштушэрага кіраўнікоў арганізацыі яна самараспусцілася вясной 1864 года.
У 1870-1880-х гадахаформілася тры праграмы народніцтва – прапагандысцкая (П.Лаўроў),анархічная-бунтарская (М.Бакунін), згодніцкая (Л.Ткачоў). Большасць народніцкіхарганізацый кіравалася ідэямі М.Бакуніна, які зыходзіў з прынцыпа “ўсё длянарода, усё сіламі народа” – што азначае дасягнення сацыялізму празусерасійскае сялянскае паўстанне. П.Лаўроў выступаў за больш грунтоўнуюпадрыхтоўку да рэвалюцыі. У 1876 годзе пачала дзейнічаць другая “Зямля і воля”,якая акрамя арганізацый у галоўных гарадах імперыі мела так сама гурткі і наБеларусі. Так, у 1877 годзе М.Велер арганізаваў гурток у Мінску. Шмат беларусаўбыло і ў іншых мясцовых і цэнтральных оаранізацыях “ЗВ” – гэта М.Судзілоўскі,К.Брэшка-Брэшкоўская, г.Ісаеў, С.Гаховіч, М.Янчэўскі, А.Зундзіловіч. Кіраўнікіземлявольцаў (М.Пляханаў, А.Міхайлаў, А.Абалешаў) імкнуліся стварыць моцнуюдысцыплінаваную арганізацыю рэвалюцыянераў. Праграма “ЗВ” прадугледжвалаправядзенне сялянскай рэвалюцыі, нацыяналізацыю зямлі, замену імперыіфедэрацыяй абшчын. Прадугледжвалася так сама фізічнае знішчэнне найбольшшкодных ці выдатных асоб з урада. Па сутнасці, праграма была пабудавана падуплывам ідэй М.Бакуніна.
Народавальцы сутыкнулісяз непрадбачанымі цяжкасцямі. Хаджэнне ў народ скончылася правалам – большасць“хадакоў” сялянамі было здадзена ў паліцыю, а ўрад узмацніў рэпрэсіі. У вынікуабвастрыліся супярэчнасці ўнутры арганізацыі паміж прыхільнікамі прапаганды ітэрору. Гэтыя супярэчнасці прывялі да расколу “ЗВ” у 1879 годзе на “Чорныперадзел” і “Народную волю”. Лідэр “Чорнага перадзелу” М.Пляханаў адмовіўся адпалітычнай барацьбы, галоўным накірункам дзейнасці лічыў ажыццяўленне перадзелузямлі памешчыкаў паміж сялянаў – адсюль і назва арганізацыі. Спачатку большасцьнародніцкіх арганізацый Беларусі стала на бок “ЧП”, у Мінску нават былазаснавана цэнтральная тыпаграфія арганізацыі, некаторы час тут працаваўМ.Пляханаў і беларус А.В.Бонч-Асмалоўскі. Аднак, у 1881 годзе арганізацыі “ЧП”у імперыі былі выкрыты і разгромлены, і кіраўнікі апынуліся за кратамі ці ўвымушанай эміграцыі. Таму народнікі падаліся больш на бок “Народнай волі”.
Кіраўнікі “Народнай волі”лічылі магчымым адначасова ажыццявіць сацыяльны і палітычны пераварот, апошні –шляхам сістэматычнага тэрору, які падтрымае ўсё грамадства. Сігналам данароднага паўстання яны лічылі забойства цара. Але восьмы замах на АляксандраII Вызваліцеля, здзейснены беларусам з Мазыршчыны Ігнатам Грынявіцкім, вызваў уграмадстве зусім іншую рэакцыю, не тую, на якую разлічвалі тэрарысты. Наадварот– распачатыя рэпрэсіі абяскровілі народавольчаскія цэнтры. Негледзячы на тое,што на пазіцыі “НВ” перайшло шмат чорнаперадзельцаў і на Беларусь ў 1881 годзепрыехалі лідары “НВ” Р.Альпенберг, М.Грачэўскі, М.Аўчыннікаў, была разгромлена“Паўночна-Заходняя арганізацыя Народнай волі”, створаная ў 1882 годзе на базебеларускіх гурткоў “НВ” з кіруючым цэнтрам у Вільні. Аднак народніцкія гурткіпрацягвалі існаваць у беларускіх гарадах, пераважна сярод вучнёўскай моладзі.
Праграма “НВ” была досыцьпапулярная ў асяроддзі сацыялістычных гурткоў 1880-х гг. З дзейнасцюрэвалюцыйных народнікаў звязаны пачатак распаўсюджвання на Беларусі асобныхтвораў К.Маркса і Ф.Энгельса і ўзнікненне першых рабочых гурткоў. У 1890-хгадах народавольчаскія і блізкія да іх арганізацыі пачалі выкарыстоўваць іншуюсаманазву – “сацыялісты-рэвалюцыянеры”.
Беларускае ідэйнаенародніцтва. На Беларусі ідэі народнікаў падзялялі кіраўнікі “правага” крыла“чырвоных” пад час паўстання 1863 года – гэта К.Каліноўскі, В.Урублеўскі,З.Серакоўскі. А з 1874 года ў Пецярбургу пачалі ўтварацца нелегальныя гурткістудэнтаў навучальных устаноў, выхадцаў з беларускіх губерняў. На пачатак1880-х гадоў наспела неабходнасць стварыць цэнтр беларускага народніцтва ўПецярбурге, і зроблена гэта было на базе беларускага студэнцкага зямляцтва.Ідэйна неабходнасць беларускага народніцкага руха абгрунтоўвалася яшчэІ.Грынявіцкім і ў ананімных адозвах да беларускага студэнцтва. У 1881 годзе ўадозве “Да беларускай моладзі” ёсць заклік дзейнічаць на карысць Беларусі, алепакуль яшчэ ў межах існуючай палітычнай сістэмы. Прыкладна такіе па складу і“Лісты аб Беларусі”, якія выйшлі ў 1882 годзе пад псеўданімам Даніла Баравік.Але гэта згодніцкая пазіцыя не ўсімі была падтрымана. У 1884 годзе ШчырыБеларус заклікае звергнуць цара разам з іншымі рэвалюцыйнымі сіламі Расіі. Утым жа годзе студэнты пецярбургскіх ВНУ А.Марчанка, Х.Ратнер, М.Стацкевіч,У.Крупскі структурна аформілі Беларускую сацыял-рэвалюцыйную групу Гоман”, якаяіснавала з пачатку 1880-х гадоў і пачалі выдаваць аднайменны часопіс (выйшла 2нумары). Гоманаўцы падзялялі асноўныя палажэнні праграмы “Народнай волі”, аледадаткова яны выступалі за аб’яднанне ўсіх рэвалюцыйных сіл імперыі іраспрацавалі пытанне аб існаванні асобнай беларускай нацыі, выставіліпатрабаванне сацыяльнага і нацыянальнага разняволення беларусаў усупрацлегласць да афіцыйнай тэорыі заходнерусізму”. Гоманаўцы так самаспрабавалі абвясціць сябе цэнтрам усіх народніцкіх арганізацый Беларусі, алестварыць адзіную народніцкую беларускую арганізацыю не здолелі – вельмі добрапрацавала царская сыскная паліцыя і існавалі разнагалоссі паміж мясцовымігурткамі. З разгромам “НВ” перастала існаваць і група “Гоман”.
У 1884-1895 гг. галоўнаемесца ў народніцкім рухе занялі ліберальныя народнікі, праграма якіх мелабуржуазна-рэфармісцкі характар і была разлічана на паляпшэнне становішчадробных вытворцаў пры захаванні асноў дзяржаўнага і грамадскага ладу. Некаторыяідэі ліберальнага пародніцтва прапагандаваліся ў газеце “Мінскі лісток”.Ліберальныя народнікі на Беларусі выступалі за ўмацаванне сялянскагаземлеўладання, за наданне ільгот сялянам і спрабавалі праводзіць гэты накірунакпраз мясцовы адзел Сялянскага Пазямельнага банка ў Мінску. Так сама народнікіініцыявалі прабуджэнне цікавасці да гісторыі края і нацыянальнай культурыБеларусі.

Вывады
Рух народніцтвабыў накіраваны на спробы вылічыць і паправіць памылкі, якія былі дапушчаныкіраўніцтвам. Частка палітычных дзеятеляў былі за ліберальныя спосабы, алечатска была наладжана да тэрарызму. Але ж усе яны кіраваліся агульныміспосабамі – гэта прапаганда на сходах і друкаваная прадукцыя. На канцы 19-хгадоў усе ж такі галунае месца засталося за лібераламі, якія змагаліся запаляпшэння стану дробнай вытворчасці і сельскай гаспадаркі, якія на тэрыторыінашай краіны былі вельмі развіты.

Рабочы рух. Першыямарксісцкія гурткі на Беларусі. Стварэнне першых сацыял-дэмакратычныхарганізацый
Рабочы рух. Развіццёкапіталістычных адносін у эканоміцы Беларусі прывяло да фарміравання рабочагакласа, занятага ў фабрычнай, мануфактурнай і дробнай прамысловасці, на чыгункахі водных шляхах. У сілу спецыфікі прамысловага развіцця рэгіёну (наяўнасцьмноства дробных прадпрыемстваў з невялікай колькасцю занятых на іх рабочых)становішча пралетарыяту Беларусі было больш цяжкім, чым у Расіі ў цэлым.
Нялёгкае становішчарабочых (13-14-гадзінны працоўны дзень, нізкая аплатапрацы, адвольныя штрафы, жабрацкія жыллёвыя ўмовы, адсутнасць страхавога іпенсіённага забеспячэння) вымушала іх да правядзення стачак з вылучэннемпатрабаванняў эканамічнага характару. Разнастайнымі былі і формы пратэстурабочых. Так, у 1864-1865 гг. на будаўніцтве чыгункі Віцебск-Дзінабург асноўнайформай пратэсту былі ўцёкі, а ў 70-я гг. асноўнай формай сацыяльнага пратэстустановіцца стачка. Па няпоўных даных, у 70-я – першай палове 90-х гг. адбылося23 забастоўкі і хваляванні, якія адрозніваліся ўсё ўзрастаючай арганізаванасцю.Найбольш буйныя хваляванні былі на цагельным заводзе ў Брэсцкай крэпасці (1873г.), слясарна-кавальскіх майстэрнях Маскоўска-Брэсцкай чыгункі (1876 г.), набудаўніцтве чыгуначных дарог Вільна-Баранавічы (1884 г.), Лібава-Роменскай уГомелі (1886, 1894 гг.), а таксама ў чыгуначных майстэрнях у Пінску (1893 г.),трыкатажных майстэрнях Смаргоні (1895 г.), рабочых-чыгуначнікаў Мінска (1895г.). 19 красавіка 1895 г. упершыню рабочыя Мінска, Гомеля, Гродна, Смаргоніадзначалі першамайскае свята.
На чале рабочага рухуішлі чыгуначнікі, адзін з найбольш арганізаваных і буйных атрадаў рабочагакласа Беларусі. У цэлым жа рабочы рух 70 – пачатку 90-х гг. заставаўсястыхійным і быў накіраваны на паляпшэнне матэрыяльнага становішча рабочых (павышэннезаработнай платы, скарачэнне працоўнага дня, паляпшэнне ўмоў працы) і супрацьспагнання штрафаў.
Аб з’яўленні рабочагапытання ў краіне сведчыла рабочае заканадаўства 80-90-х гг. Заканадаўча былоабмяжаваена выкарыстанне дзіцячай і жаночай працы (1882, 1885 гг.), памерыштрафу (1886 г.), даўжыня працоўнага дня (11,5 гадзіны – у 1897 г.). Длявыканання гэтых і іншых абмежаванняў была ўведзена ў 1882 г. фабрычнаяінспекцыя. Аднак прынятыя законы асаблiва не паўплывалi на становiшча рабочыхБеларусi. Кантроль за ажыццяўленнем законаў аказаўся вельмі слабым, у дадатакяны не распаўсюджвалiся на дробную і ремеснiцкую вытворчасць, якая значнапераважала менавіта на Беларусі.
У той жа час рабочы рух70 – першай паловы 90-х гг. падрыхтаваў умовы для пераходу ў другой палове 90-хгг. масавага рабочага руху да свядомай палітычнай барацьбы.
Прапаганда марксізму іўтварэнне рабочых саюзаў. Упершыню планамерную прапагандысцкую работу сяродбеларускіх рабочых пачалі весці народнікі. У гуртках, створаных у 1876 і 1877гг. у Мінску, а таксама ў пачатку 80-х гг. у Магілёве, Віцебску, Гомелі, Брэсцеі Гродне, рабочыя займаліся самаадукацыяй, чыталі рэвалюцыйную літаратуру.Пад’ём рэвалюцыйнага руху ў 80-я – пачатку 90-х гг. садзейнічаў абуджэннюінтарэсу рабочых да палітычнага жыцця, распаўсюджванню сярод іх марксісцкіхідэй.
Знаёмства з марксісцкайлітаратурай у Беларусі адносіцца яшчэ да сярэдзіны 70-х гг., калі ў асобныхнародніцкіх гуртках разам з работамі Ч.Дарвіна і Ласаля вывучаліся працыК.Маркса і Ф.Энгельса. Марксісцкую літаратуру дасылалі студэнты Пецярбурга іВаршавы. Многае для распаўсюджвання марксізму ў Беларусі зрабілі польскаяпартыя «Пралетарыят» (1882 г.) і, асабліва, група «Вызваленнепрацы” (1883 г.), у дзейнасці якой актыўна ўдзельнічалі беларускія народнікіА.Трусаў і С.Ляўкоў, пісьменнік і рэвалюцыянер А.Гурыновіч. Менавіта яны пачалівыданне і распаўсюджанне твораў К.Маркса і Ф.Энгельса ў перакладзе на рускую іпольскую мовы (“Маніфест камуністычнай партыі”, “Капітал”, Грамадзянская вайнаў Францыі). Студэнты Берлінскага ўніверсітэта І.Самсонаў і Х.Гурэвіч, студэнтЦюріхскага палітэхнічнага інстытута Г.Салавейчык (ураджэнец Гродна) наладзілітранспарціроўку марксiсцкай лiтаратуры на Беларусь і Украіну. У другой палове80 – пачатку 90-х гг. у Мінску (Э.Абрамовіч, Л.Гурвіч, С.Трусевіч), Гродне(Н.Дзем’яновіч, С.Галюн), Віцебску (М.Сакоўкін-Заслаўскі і яго жонкаП.Дубінская), Гомелі (А.Поляк) былі арганізаваны марксісцкія гурткі і групы, уякіх вывучаліся працы К.Маркса і Ф.Энгельса. Але першыя марксісцкія гурткі ўБеларусі былі нешматлікімі і слаба звязанымі з рабочым рухам.
Новы этап распаўсюджаннямарксізму пачынаецца з сярэдзіны 90-х гг., калі ў выніку стварэння ў Пецярбургу»Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа" (1895 г.) рабочы рухБеларусі злучаецца з агульнарасійскім сацыял-дэмакратычным рухам. Членамі«Саюза барацьбы» былі ўраджэнцы Беларусі Л.Лепяшынскі, М.Левашкевіч,Т.Максімаў і інш. У другой палове 90-х гг. сацыял-дэмакратычныя арганізацыі ўжоіснавалі ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Смаргоні, Ашмянах, Брэст-Літоўску, Гродне,Пінску. Яны праводзілі палітычную агітацыю сярод рабочых, распаўсюджвалілістоўкі і рэвалюцыйную літаратуру. Так рыхтаваліся з ліку рабочых новыхкадраў-прапагандыстаў. Заняткі ў гуртках мелі акадэмічны характар з захаваннемправіл канспірацыі. Сацыял-дэмакратычныя арганізацыі праводзілі палітычнуюагітацыю сярод рабочых, распаўсюджвалі лістоўкі і рэвалюцыйную літаратуру,кіравалі стачачнай барацьбой рабочых. Так пад непасрэдным уздзеяннемсацыял-дэмакратаў з другой паловы 90-х гг. актывізуецца стачачны рух беларускіхрабочых. Так, з 59 стачак, праведзеных у 90-я гг., на другую палову прыпадае53.
У другой палове ХІХ ст.рэвалюцыйным рухам на Беларусі, як і ва ўсёй Расіі былі закладзены ідэйныя іарганізацыйныя асновы далейшай барацьбы супраць самадзяржаўя.
Дзейнасць польскіх іяўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый. Іх уплыў на сацыяльнае жыццё. Урабочым і сацыял-дэмакратычным руху Беларусі ў канцы 90-х гг. з’яўляюцца і сваеспецыфічныя рысы – гэта імкненне яўрэйскіх, літоўскіх і польскіхсацыял-дэмакратаў стварыць рабочыя арганізацыі па нацыянальнай прыкмеце. Гэтабыла сваеасаблівая рэакцыя на нацыянальную палітыку ўрада (напрыклад,“яўрэйскае заканадаўства” 80-90-х гг.).
У 1893 г. у вынiкуаб’яднання некалькіх рэвалюцыйных груп утварылася Сацыял-дэмакратыя КаралеўстваПольскага (з 1900 г. – Сацыял дэмакратыяКаралеўства Польскага і Лiтвы – СДКПiЛ). У верасні 1897 г. у Вільні адбыўсяз’езд прадстаўнікоў яўрэйскіх сацыял-дамакратычньк арганізацьш Вільні, Мінска,Віцебска, Беластока, Коўна, Варшавы, на якім было абвешчана стварэннеУсеагульнага яўрэйскага саюза ў Расіі і Польшчы (Бунда). Яго лідарам стаўА.Крэмер. Кіраўнікі Бунда былі ўпэўнены ў тым, што толькі нацыянальнаяарганізацыя рабочых можа найлепш абараніць іх інтарэсы. Гэта прывялосацыял-дэмакратыю Беларусі да расколу на тры групы. Берасцейская арганізацыя ічастка гродзенскай безагаворачна далучылася да бундаўцаў. Другая часткагродзенскіх сацыял-дэмакратаў, якія адмовіліся ад узаемадзеяння з расійскім пралетарыятам,уступілі ў Польскую партыю сацыялістычну (ППС). Мінскія сацыял-дэмакратыстварылі Рабочую партыю палітычнага вызвалення Расіі. Яе члены (Я.Гальперын,А.Бонч-Асмалоўскi, К.Брэшка-Брэшкоўская і iнш.) наладзілі рэвалюцыйныя сувязі зсацыял-дэмакратычнымі арганізацыямі Расіі, Украіны і былі прыхільнікамі іпрапагандыстамі тэрарыстычнай барацьбы з самадзяржаўем. Пазней арганізацыіРабочай партыi палiтычнага вызвалення Расii ўвайшлi ў склад партыiсацыялiстаў-рэвалюцыянераў (эсэраў).
Рост рэвалюцыйнага руху,павелічэнне колькасці сацыял дэмакратычныхарганізацый, пашырэнне сферы іх дзейнасці ў розных рэгіёнах Расійскай імперыі,імкненне падпарадкаваць свайму ўплыву рабочы рух – усё гэта зрабіла неабходнымстварэнне адзінай партыі. Гэта задача была выканана ў сакавіку 1898 г., калі ўМінску адбыўся I з’езд сацыял-дэмакратычных арганізацый Расіі, абвясціўшыхстварэнне Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). Яго ўдзельнiкiпрынялi манiфест, падрыхтаваны П. Струве,быў выбраны цэнтральны камітэт у складзе С. Радчанкі,Б. Эйдэльмана і А. Крэмера. З’езд прызнаў “Рабочую газету” афіцыйным органамРСДРП. Пасля з’езда мясцовыя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі сталі называццакамітэтамі РСДРП. Бунд увайшоў у склад РСДРП як аўтаномная арганізацыя.

Вывады
Рабочы рухпадтрымліваўся дрэнным становішчам рабочага класу — 13-14-гадзінны працоўныдзень, нізкая аплата працы, адвольныя штрафы, жабрацкія жыллёвыя ўмовы,адсутнасць страхавога і пенсіённага забеспячэння. Дрэннае становішча рабочагаруху на тэрыторыі краіны было абуслоўлена тым што не было вялікіхпрадпрыемстваў, а быў шэраг дробных і памеж імі былі неўстойлівыя сувязі. Самымарганізаваным рабочы рух быў у чыгуначнікаў, гэта было ледзь не самае буйнаепрадпрыемства у краіне.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.