Реферат по предмету "История"


Рассяленне славян і іх з'яўленне на тэрыторыі Беларусі

Рассяленнеславян і іх з’яўленне на тэрыторыі Беларусі
Крызіс старажытнага грамадства, звязаны з разлажэннемпершабытнаабшчыннага ладу на тэрыторыі Беларусі, супаў па часе з засяленнем яеславянамі. З'яўленне іх на тэрыторыі Беларусі было вынікам апошніх хваляўвялікага перасялення народаў, якімі былі рух готаў (ІІ-ІІІ ст. н. э.), нашэсцігунаў (IV ст. н. э.) і авараў (сярэдзіна VI ст. н. э.).
Пытанне паходжання славян вельмі складанае, заблытанае і пакульшто далёкае да навуковага вырашэння. Прарадзімай славян называліся і называюццарозныя мясцовасці: сярэдняе і ніжняе Падунайе і паўночнае Прычарнамор'е,Паўночнае Прыкарпацце і нават Закаўказзе і Паўночны Іран. У апошні час найбольшверагоднымі месцамі фарміравання славян указваюцца Вісла-Одэрскае міжрэчча іпаўднёвая частка лясной зоны Усходняй Еўропы, куды ўваходзіць і поўдзеньБеларусі. Цяжка аддаць перавагу якойнебудзь з гэтых гіпотэз. Усе яны маюцьправа на існаванне. Але калі нават пагадзіцца з тым, што і на Беларусі былапрарадзіма славян, то і аўтары гэтай гіпотэзы прызнаюць, што ў канцы V пачатку VI ст. н. э. яныадышлі адсюль за Дунай. Вось чаму можна лічыць, што масавы прыход славян наБеларусь і іх канчатковае ўкараненне тут пачалося на рубяжы VI–VII ст. н. эры. Трэбазазначыць, што славянскае засяленне Беларусі і іншых усходнеславянскіх зямель,не было аднаразовай падзеяй. Яно адбывалася на працягу некалькіх стагоддзяў.
Доўгі час у навуцы існавала думка, што славяне ішлі на Беларусьтолькі з поўдня. Але яшчэ Я.Ф. Карскі адзначыў, што славянскае засяленнеБеларусі адбывалася таксама і з захаду. 3 поўдня, як лічыць М. Ермаловіч, натэрыторыю Беларусі прыйшлі дрыгавічы, дулебы, валыняне, драўляне, з захаду славяне,крывічы, севяране, радзімічы. Тут праходзілі і скрыжоўваліся шматлікія славянскіядарогі. Але такое прадстаўленне, на наш погляд, з'яўляецца памылковым, бозастаецца адкрытым пытанне, чаму не аселі ўсходнеславянскія плямёны ў ЗаходняйБеларусі, дзе ўмовы для жыцця людзей былі болыд спрыяльныя, чым там, кудыпайшлі далей славяне. Такое прадстаўленне аб шляхах рассялення славян не даеадказу і на пытанне, як тут, у Заходняй Беларусі, ва ўмовах інтэнсіўнага рухуславян яшчэ доўгі час пражывалі балцкія плямёны, а славяне асвоілі гэтуютэрыторыю толькі ў ХІ-ХІІ стст. Нам здаецца, што больш праўдападобным у гэтымпытанні з'яўляецца пункт гледжання прафесара Э.М. Загарульскага, якісцвярджае, што славянскія плямёны, пачаўшыя рух з Вісла-Одэрскага міжрэчча ўпаўднёваўсходнім напрамку (у лесастэпавыя раёны Украіны), былі адсечаны адасноўнай масы славянства германакельцкімі плямёнамі, якія рухаліся большэнергічна ў гэтым жа напрамку. Адсечаную групу германакельты раскалолі на дзвечасткі. Адна з іх была выцеснена на Балканскі паўвостраў, дзе пазней з іхсфарміравалася група паўднёваславянскіх плямён (сербы, харваты, баснійцы,македонцы, чарнагорцы, славены і балгары). Другая частка славян пасялілася напаўночным захадзе Украіны і ў паўднёвых раёнах Беларусі (у басейне ракіПрыпяць). У VІ-VІІІ стст. яны адсюль нікуды не рухаліся. Тут яны сфарміравалісяяк усходняе славянства, тут сфарміравалася і народнасць русь, якая дала пазнейназву ўтварыўшайся славянскай дзяржаве Кіеўскай Русі.
У VІІІ-ІХ стст., калі ўсходнія славяне значна ўзмацніліся і ўвыніку дэмаграфічнага росту ім стала цесна на занятай тэрыторыі, яны прыступіліда асваення блізляжачых зямель (балтаў, фінауграў і іранацюркаў). Паперадзеішлі ўзброеныя славянскія дружыны. Прасоўваючыся па рэках, яны будавалі насваім шляху ўмацаваныя гарадзішчы, многія з якіх пазней сталі гарадамі. Услед заўзброенымі дружынамі ішло земляробчае насельніцтва, асімілюючы мясцовыхабарыгенаў, у прыватнасці, балтаў. Аб тым, што іменна такім шляхам ішлорассяленне славян на тэрыторыі Беларусі, сведчыць асваенне імі Панямоння іПабужжа ў XI–XII стст. Славяне ў раёнах свайго рассялення часткова выцеснілібалтаў, часткова знішчылі іх, а застаўшыхся асімілявалі. У некаторыхмясцовасцях і славяне былі асіміляваны балтамі, але ў канчатковым вынікуперамагла славянская стыхія. Гэта можна растлумачыць тым, што славяне нанекалькі стагоддзяў апярэджвалі па свайму развіццю балтаў. Гэтыя працэсыпрадаўжаліся даволі доўга, на працягу некалькіх стагоддзяў.
Асноўны масіў славянства на Беларусі склалі дрыгавічы, крывічы ірадзімічы. Дрыгавічы аселі на большай частцы паўднёвай і значнай частцысярэдняй Беларусі. Як сведчаць археалагічныя даныя, паўднёвая граніца тэрыторыідрыгавічоў праходзіла ўздоўж паўднёвай Прыпяці з поўдня. Ад драўлян іхаддзялялі балоты. Іх усходняй граніцай быў басейн Дняпра. Паўночнаўсходняяграніца праходзіла прыкладна па водападзелу рэк Друці і Бярэзіны, а паўночная палініі Барысаў Заслаўе. На захадзе дрыгавічы займалі вярхоўі Нёманскага басейна.Назву дрыгавічоў старажытны летапісец выводзіць ад слова «дрыгва», якая былахарактэрнай рысай асаблівасці мясцовасці, дзе яны аселі. Хоць такая думкападтрымліваецца некаторымі даследчыкамі і цяпер, аднак гэты погляд, яксцвярджае М. Ермаловіч, трэба прызнаць устарэлым. Па характару мясцовасці,паводле летапісу, былі празванымі далёка не ўсе ўсходнеславянскія плямёны, атолькі паляне, драўляне і дрыгавічы. Аднак паляне былі і ў Полынчы, драўляне налевым беразе Эльбы, дрыгавічы у Македоніі і ў падабскіх славян. Хутчэй за ўсе,як лічыць М. Ермаловіч, дрыгавічы паходзяць ад славянскага імя Драга ціДрагавіта, як радзімічы ад Радзіма, вяцічы ад Вяткі.
Радзімічы пасяліліся на ўсходзе ад дрыгавічоў. Яны занялі земліпаміж Дняпром і Дзісной. Асноўным арэалам іх рассялення быў басейн рэк Сожа іІпуці.
Крывічы занялі тэрыторыю на поўнач ад дрыгавічоў і радзімічаў. Іхзаходняя граніца на тэрыторыі Беларусі праходзіла ўздоўж Асвейскага возера,затым апускалася на поўдзень, перасякала заходнюю Дзвіну каля вусця Дрысы,далей ішла да басейна Дзясны (левага прытока Заходняй Дзвіны). Самым заходнімпасяленнем быў Браслаў. На поўначы і на ўсходзе граніца крывічоў праходзіла замежамі тэрыторыі Беларусі. Яна ўключала не толькі паўночныя раёны Беларусі, алеі сучасныя Пскоўшчыну і Смаленшчыну, раёны вярхоўя Волгі, на поўдні вярхоўеДняпра. На Беларусі пражывала толькі іх полацкасмаленская група.
Ёсць многа меркаванняў аб паходжанні назвы «крывічы». Адны здаследчыкаў выводзяць гэтую назву ад літоўскага слова «круе», якое абазначаеімя аднаго з персанажаў літоўскай міфалогіі (Н.Н. Траццякоў). Б.А. Рыбакоў ііншыя даследчыкі лічаць, што назва «крывічы» ўзнікла ад імя кіраўнікалітоўскага роду Крыве-Крывейтэ. Г. Мілер, М. Карамзін, Т. Нарбут, А.Кіркор мяркуюць, што яна ўзнікла ад імя вярхоўнага жраца балтаў Крыве-Крывейтэ.Беларускі археолаг Г.В. Штыхаў лічыць, што назва «крывічы» ўзнікла ад імястарэйшыны балцкага роду Крыве. Ён жа не выключае этымалогію тэрміна ад слоў,абазначаючых блізкіх па крыві (рус. кровные, бел. крэўныя). Вядомы рускігісторык С.М. Салаўёў лічыць, што назва «крывічы» звязана з характараммясцовасці, якую яны займалі, і выводзіць назву ад балцкага (літоўскага) словаІсігbа, што азначае топ, трасіну.
Але аўтары ўсіх гэтых гіпотэз, меркаванняў дапускаюць шэрагнедакладнасцей. Назвы вярхоўнага Бога Крыве-Крывейтэ, як паказвае большдакладнае вывучэнне персанажаў літоўскай паганскай міфалогіі, няма. Гэтадатычыць таксама і імя вярхоўнага жраца балтаў. Гісторыі вядома імя святараКрыве, які жыў у XIV ст., калі крывічоў ужо, як этнічнай супольнасці, не было.
Спрэчнай з'яўляецца таксама гіпотэза аб паходжанні крывічоў ад імястарэйшыны роду Крыве. Аб гэтым няма сведчанняў у пісьмовых крыніцах. Якіпапярэднія гіпотэзы, яна, напэўна, узнікла на аснове біблейскіх сказанняў,якімі шырока карысталіся старажытныя летапісцы, а ўслед за імі і гісторыкі.Некрытычны падыход да іх і прывёў да ўзнікнення гэтых гіпотэз.
Цяжка пагадзіцца з паходжаннем назвы «крывічы» ад слоў, якіяабазначаюць кроўную роднасць. Такія адносіны ў старажытнасці характэрныя былідля параўнальна невялікіх груп людзей, – родаў. Іх часцей за ўсё называліімёнамі жывёл і птушак. Таму неверагодна, што ўяўленні аб кроўнай роднасціраспаўсюджваліся на такую вялікую этнічную супольнасць, як крывічы, тэрыторыяякіх ахоплівала ўшырыню амаль тысячу кіламетраў.
У міжрэччы Буга і Нёмана пагранічная тэрыторыя паміж усходнеславянскіміплямёнамі, заходнімі славянамі і балтамі бьша заселена змешаным у этнічныхадносінах складам насельніцтва пры колькаснай перавазе прадстаўнікоў таго цііншага этнасу ў асобных раёнах. У Пінскім Палессі да X ст. пераважалідрыгавічы, у Берасцейскім Пабужжы валыняне, у Панямонні (на правабярэжжы)яцвягі. Такім чынам, можна сцвярджаць, што тут усходнеславянскія плямёныдрыгавічоў, валынян, крывічоў суседнічалі і суіснавалі з усходнебалцкімі(літоўскімі), заходнебалцкімі (яцвяжскімі), заходнеславянскімі (мазавецкімі)плямёнамі.
Як жа складваліся ўзаемаадносіны паміж мясцовыміабарыгенамібалтамі і нетутэйшым славянскім насельніцтвам? Гэтае пытанне яшчэдасканала не высветлена. Адны даследчыкі сцвярджаюць, што яны ў асноўным былімірнымі і славянскае засяленне нібыта працякала ў выглядзе павольнай мірнайінфільтрацыі славян на пустуючыя ўчасткі ўладанняў балтаў. Але з гэтым цяжкапагадзіцца. Устаноўлена, што на рубяжы VII–VIII стст. болынасцьумацаванняў балцкага насельніцтва банцараўска-тушэмлянскай культуры загінула ўвыніку пажараў. Супраціўленне балтаў новым прышэльцам і прывяло да гібелі іхумацаванняў. Славяне ішлі на Беларусь з розных бакоў і балтам не было кудыўцякаць. Хоць, вядома, нельга і поўнасцю адмаўляць перамяшчэнне іх у паасобныхмесцах. Магчыма, што ў Волга-Окскае міжрэчча балты праніклі ў вынікуславянскага націску з поўдня і з захаду. Толькі пасля ўжо, калі было зламанасупраціўленне балтаў, і, калі яны былі з усіх бакоў акружаны славянамі, магліўстанавіцца большменш мірныя адносіны паміж прышэльцамі і мясцовымі жыхарамі.
Трэба заўважыць, што спробы шэрагу даследчыкаў устанавіць пэўныямежы паміж балцкім і славянскім насельніцтвам у той ці іншы час з'яўляюццамарнымі. Нельга ўяўляць славянскую асіміляцыю балтаў прамалінейнымі працэсамі.У літаратуры зусім слушна ўказваецца, што «асімілёўвалі не толькі славянебалтаў, але і ў шэрагу выпадкаў славяне былі асіміляваны балтамі». Толькі уканчатковым выніку перамагла славянская стыхія. Гэты працэс працягваўся доўга інават тады, калі фарміравалася беларуская нацыя.
Як падкрэслівалася, рассяленне ўсходніх славян на тэрыторыіБеларусі практычна супала па часе з разлажэннем першабытнага грамадства іразвіццём на беларускіх землях пераважна феадальных адносін, звязаныхнепасрэдна з раннім сярэднявеччам. Пісьмовыя крыніцы сведчаць, што ўкрывічоўпалачан, радзімічаў і дрыгавічоў ужо ў VI–VIII стст. былі свае «княжанні»,склаўшыяся на аснове этнічных супольнасцей. Гэта былі даволі ўстойлівыяэтнаграфічныя аб'яднанні, якія ўтварыліся стыхійна. На думку Г.В. Штыхава,яны ўяўлялі сабой не плямёны, як у раннім жалезным веку, а саюзы плямён,склаўшыяся протанароднасці («народцы») і адначасова дзяржаўныя ўтварэнні ціпрота дзяржавы. «Княжанні» складаліся з валасцейкнястваў, былых радавых абшчын.У кожнай воласцікнястве меліся свае веча і свае князі з дружынамі. Заканадаўчаяўлада ў воласці належала веча народнаму сходу. Яно збіралася ў галоўным горадзеволасці. Веча выбірала князя і адмаўляла яму ў даверы, калі ён парушаўпастаўленыя ўмовы, абвяшчала вайну і заключала мір з суседзямі. На вечапазначаліся «ураднікі» на свабодныя пасады, прымаліся пастановы, рэгулюючыягаспадарчыя і грамадска-прававыя адносіны ў межах воласці.
Галоўным заняткам усходніх славян было земляробства. Асноўныміпрыладамі для апрацоўкі зямлі былі саха і рала. На тэрыторыі Беларусі часцейужывалася саха, з дапамогай якой верхні пласт зямлі ўзрыхляўся, але непераварочваўся, як плугам.
Рэлігіяй усходніх славян было язычніцтва з сістэмай многабожжа.Яны абагатваралі навакольную прыроду – сонца і месяц, камяні і горы, рэкі іазеры, дрэвы і розныя расліны. Іх «духам» прыносілі ахвяры.

Літаратура
1.   Гісторыя Беларусі. Падрэд. А.Г.Каханоўскага, А.А. Яноўскага. Мн., 1995.
2.  Гісторыя Беларусі. Т. 1. Мн., 2000.
3.  ГісторыяБеларусі. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца XVII ст. Пад рэд. І. П. Крэньі інш. Мн., 2000.
4.  ЕрмаловічМ. Старажытная Беларусь: полацкі і навагародскі перыяд. Мн., 1994.
5.  Загорульский Э.М. АрхеологияБелоруссии. Мн., 1963.
6.   Ковкель И.И., Ярмусик Э.С. ИсторияБеларуси с древнейших времен до нашего времени. Мн., 1998.
7.  ЛастоўскіВ. Кароткая гісторыя Беларусі. Мн., 1993.8.  Нарысыпа гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1994
9.   Седов В. Восточныеславяне в VI – XIII в. М., 1982.
10.      Штыхаў Г.В. Крывічы.Мн, 1992.
11.      Штыхаў Г.В. Старажытныя дзяржавы на тэрыторыі Беларусі. Мн.,1999.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Применение пакетов прикладных программ в расчетах на ЭВМ
Реферат Розробка моделі системи Відкриття нового підприємства по виготовленню цегли використовуючи
Реферат Розроблення ІТ із автоматизації рішення задачі Ведення карткових рахунків фізичних осіб
Реферат Роботизированный бортовой компьютер
Реферат А. Й. Присяжнюк Голова Київської обласної державної адміністрації, голова регіонального Комітету економічних реформ
Реферат Типология характеров в Конармии И Бабеля
Реферат Национализм, проблемы и противоречия
Реферат Образы помещиков в поэме "Мертвые души" Гоголя
Реферат Мой любимый рассказ И.А. Бунина
Реферат Программированное обучение
Реферат Стендаль Биография и творчество Красное и черное
Реферат Сущность и причины экономического цикла. Экономическая политика
Реферат Отчет по практике в Сбербанке
Реферат Бухгалтерский баланс и анализ фининсового состояния и кредитоспособности на примере ТУП Белтехносервис
Реферат СССР в конце 60-х гг. начале 80-х гг.