Реферат по предмету "История"


Мікалай Радзівіл Чорны (1515-1565гг.) – "бацька" Рэфармацыі ў ВКЛ

МИНИСТЕРСТВООБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
УО «БЕЛОРУССКИЙГОСУДАРСТВЕННЫЙ
ЭКОНОМИЧЕСКИЙУНИВЕРСИТЕТ»
Кафедраэкономической истории
РЕФЕРАТ
по дисциплине:История Беларуси
на тему: МікалайРадзівіл Чорны (1515-1565гг.) – “бацька” Рэфармацыі ў ВКЛ
Минск 2010

Змест
Уводзіны
Зорнычас Мікалая Радзівіла
Вялікія пэрспэктывы і вялікія занядбанні
Заключэнне
Спіс выкарыстованных крыніц

Уводзіны
ВялікаеКняства Літоўскае (так звалася наша краіна ў XVIстагоддзі), як і шматлікія іншыя еўрапейскія краіны, актыўна ўключылася ў рухабнаўлення. Евангельскае вучэнне імкліва распаўсюджвалася па краіне. Спрыялігэтаму і Бібліі, надрукаваныя Скарынай, і тое, што шматлікія беларусы вучылісява ўніверсітэтах Прагі, Виттенберга, Кенігсберга, Лейпцыга, і тое, што вось ужобольш 100 гадоў у Беларусі прапаведвалі Евангелле папярэднікі Рэфармацыі — гусіты. У 1553 году князь Мікалай Радзівіл Чорны, канцлер Вялікага КнястваЛітоўскага, ваявода віленскі, адзін з самых уплывовых магнатаў краіны, публічнаабвясціў, што ён вызнае евангельскую веру. У тым жа годзе ён заснаваў у Вільніі Брэсце кальвінісцкіе цэрквы, або, як іх тады звалі, зборы, дзе людзізбіраліся слухаць пропаведзь Словы Божага. Адначасова ў Брэсце князь Радзівілвыдаў за свае грошы катэхізіс евангельскай веры.
МікалайРадзівіл Чорны не быў самотны ў сваім імкненні даісціны. Уплыні некалькіх гадоў евангельскімі хрысціянамі сталі Валовічы, Глебавічы,Сапегі, Агінскія, Хадкевічы, Вішнявецкія, іншыя вядомыя ў краіне прозвішча. Іхвера не была прастой фармальнасцю. Аб ахвярнасці і вялізнай пасвячэннасцібеларускіх евангельскіх хрысціянаў сведчаць іх справы. Яны будавалі зборы,запрашалі пастараў і прапаведнікаў, адчынялі школы, засноўвалі друкарні.Дзякуючы іх высілкам перакладаліся кнігі Святога Пісання, друкаваліся кнігі,падручнікі для школ, катэхізісыдля цэркваў. Вялікае Княства на вачах станавілася евангельскай краінай.Даследчык Рэфармацыі ў Беларусі Ў.Плисс пісаў: «Варта прызнаць бясспрэчнымтой факт, што ў пачатку 60-ых гадоў XVI стагоддзякальвінійскаеспавяданне займала пануючае становішча і пачынала трывала абгрунтоўваццатут». У 1569 году ў сенаце Вялікага Княства толькі два чалавека не быліевангельскімі хрысціянамі. У Наваградскім ваяводстве (паўднёвая часткаГарадзенскай і паўночная частка Брэсцкай абласцей) з 600 сем'яў праваслаўнайшляхты больш 580 прынялі евангельскую веру.

Зорнычас Мікалая Радзівіла
Вясна 1554 году быланялёгкай для луцкага біскупа Валерыяна Пратасевіча. У Берасьці Літоўскім,важным горадзе луцкага біскупства, ўжо больш за год нейкі Сымон Зак, выхаванецКракаўскага ўнівэрсытэту, прапаведуе навуку швайцарскага герэтыка ЖанаКальвіна. І мала таго, што прапаведуе. Найгоршае, што яго слухаюць. Ня толькіберасьцейцы, але нават шляхта з ваколіцаў кожную нядзелю зьбіраюцца на замку,дзе спыніўся гэты вераадступнік, каб паслухаць, як яны кажуць, Слова Божае. Усёшукаюць нечага новага, не падабаецца ім вера продкаў. Трэба тэрмінова прымацьмеры, а то гэтая зараза распаўзецца па ўсёй Літве, як лютарава герэзіяапанавала Нямеччыну.
Біскуп паклікаў пісараі загадаў пісаць позву на біскупскі суд у Янаў Палескі для герэтыкоў, якіяперакручваюць праўдзівую навуку хрысціянскую: Сымона Зака, Гераніма Пякарскагаі Альбінуса, у вялікай хрысціянскай міласэрнасьці даючы ім шанец вырачыся сваіхпамылак і вярнуцца ва ўлоньне каталіцкае царквы. У позве загадаў таксамаадзначыць, што падсудныя могуць прыехаць на паседжаньне суду толькі ўтаварыстве чатырох асобаў, сяброў ці сваякоў. 22 красавіка біскуп Пратасевічсеў у сваю карэту і паехаў у Янаў. Ужо пад'яжджаючы да мястэчка, заўважыў ён нагасьцінцы вялікі конны аддзел. Гэта Зак і Пякарскі ехалі на біскупскі суд.Праўда, зь імі было не чацьвёра, але трыста чалавек берасьцейскай шляхты, усена конях, у панцырах, зь дзідамі і шаблямі. Толькі гэтыя вершнікіадрозьніваліся ад тых шляхецкіх загонаў, якія не аднойчы сустракаў луцкі біскупу сваім жыцьці. Не было чуваць п'яных крыкаў, лаянкі, ніхто ня біў сябе ўгрудзі, нешта даводзячы іншым. Коні ішлі няспешна, а кожны вершнік трымаў уруцэ разгорнутую Біблію, і ў рытм конскай хады ў неба ўзносіліся словы псалмаў,чытаных гэтым незвычайным войскам.
Што мусіў рабіць утакой сытуацыі кіраўнік луцкага біскупства? Стаць тварам у твар з трыма сотняміўзброенных, дасведчаных у бітвах ваяроў? Што ён ім скажа? Біскуп Пратасевічвырашыў не рызыкаваць, загадаў павярнуць карэту і завочна прысудзіў Зака і яготаварышаў на выгнаньне і канфіскацыю маёмасьці.
Чаму біскуп, голасякога яшчэ нядаўна шмат значыў для шляхты, які меў шматлікія каралеўскіяпрывілеі, нічога ня мог зрабіць з нейкім прапаведнікам? Што адбылося ў ВялікімКнястве, што ідэі Рэфармацыі здабылі так шмат прыхільнікаў? Адказ на гэтаепытанне звязаны з дзейнасцю адной з найвыбітнейшых постацяў беларускайРэфармацыі — князя Мікалая Радзівіла Чорнага, чалавека, які шырока адчыніўдзьверы абнаўленню хрысціянства ў Беларусі, на працягу некалькіх гадоў зрабіўшыВялікае Княства краінай Рэфармацыі.
Мікалай Радзівіл Чорнынарадзіўся ў Нясвіжы 4 студзеня 1515 году. Рана застаўшыся бяз бацькі, ён разамз малодшым братам Янам і сястрой Ганнай быў узяты на выхаванне на каралеўскідвор у Кракаў. У Кракаве малады магнат вучыўся ва ўнівэрсытэце, а таксаманабываў веды, неабходныя для дзяржаўнага дзеяча, назіраючы палітычнае жыццёпольскай сталіцы. Мянушку «Чорны» Мікалай атрымаў крыху пазней з-за колерусваёй барады, чым адрозніваўся ад свайго стрыечнага брата, вялікага гетманалітоўскага Мікалая Радзівіла Рудога.
Славуты ў ВялікімКнястве магнацкі род Радзівілаў заўсёды славіўся сваім патрыятызмам. Ня быўвыключэннем і Мікалай Чорны. У гэты час палітычнае жыццё Вялікага КнястваЛітоўскага перажывала застой, выкліканы шматгадовай адсутнасцю вялікага князяЖыгімонта Старога ў дзяржаве, які наведваў Вільню раз на некалькі год, астатнічас жывучы ў Кракаве. Мікалай Радзівіл, бачачы, як дзяржава гібне безадпаведнага лідарства, прапанаваў беларускім магнатам звярнуцца да ЖыгімонтаСтарога з просьбай аб перадачы рэальнай улады ў Княстве сыну караля, ЖыгімонтуАўгусту, які ў 1529 г. быў ужо фармальна абраны і на польскі, і на літоўскітрон. Гэтая прапанова Чорнага патрапіла на добрую глебу, і восенню 1544 г. наБерасцейскім сойме Жыгімонт Аўгуст становіцца ўладаром Вялікага КнястваЛітоўскага. Трыццацігадовы Мікалай Радзівіл стаў галоўным дарадцам і правайрукой вялікага князя, з якім яго звязвалі доўгія гады сяброўства яшчэ з часоўзнаходжання ў Кракаве пры каралеўскім двары. Гэтая пазыцыя Чорнага былазамацаваная пасадаю вялікага маршалка, найважнейшай пасля канцлера пасадай уВялікім Княстве, якую надаў свайму сябру Жыгімонт Аўгуст. Да кампэтэнцыімаршалка належала судовая ўлада вышэйшай інстанцыі і пытанні знешняй палітыкікраіны.
Уплыў Мікалая Радзівілана дзяржаўныя справы яшчэ больш павялічыўся, калі неўзабаве Жыгімонт Аўгустзакахаўся ў Барбару Радзівіл, стрыечную сястру Чорнага. Маладая ўдава троцкагаваяводы жыла тады ў палацы свайго брата, Мікалая Радзівіла Рудога. Вялікі князьчаста наведваў яе, і вестка пра гэта разыйшлася па ўсёй краіне. Браты Барбарызвярнуліся да свайго валадара, просячы, каб сваімі заляцаннямі да іхняй сястрыне прыносіў няславы роду Радзівілаў і не наведваў палац на Лукішках у іхадсутнасць. Жыгімонт Аўгуст згадзіўся і нейкі час да Барбары не прыходзіў.Аднойчы, пачуўшы, што браты выехалі з Вільні, вялікі князь парушыў сваё слова іпатаемна зьявіўся на Лукішках. Але ўвайшоўшы ў палац, замест каханай ЖыгімонтАўгуст убачыў братоў Мікалая Чорнага і Мікалая Рудога. Вялікі князь ня стаўхітраваць і абвесціў, што хоча ажаніца на Барбары. «Дай жа Бог», — адказалібраты і адразу паклікалі святара. Шлюб Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл быўпатаемны, і амаль год пра яго практычна ніхто ня ведаў. Толькі калі ў 1548 г.памёр Жыгімонт Стары і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст атрымаў польскуюкарону, выявілася, што малады кароль мае жонку-ліцвінку. Каб падвысіць статуссваёй сястры ў вачох польскага грамадзтва, Мікалай Чорны адмыслова выехаў у1547 г. з пасольствам у Вену, дзе атрымаў княскі тытул з рук імпэратара КарлаV.
На працягу некалькіхнаступных гадоў Мікалай Радзівіл Чорны становіцца некаранаваным каралём Літвы.У яго руках засяродзіліся найважнейшыя дзяржаўныя пасады нашай краіны. У 1549г. ён атрымаў пасаду троцкага ваяводы, праз два гады стаў канцлерам ВялікагаКняства, а яшчэ праз год атрымаў віленскае ваяводзтва (найважнейшая ваяводзкаяпасада ў дзяржаве). Смерць каралевы не пахіснула даверу Жыгімонта Аўгуста даМікалая Чорнага. Вялікакняскім прывілеем ён атрымаў права захоўваць у сваімархіве ў Нясьвіжы ўсе паперы і дакуманты, звязаныя з унутранай і знешняйпалітыкай Вялікага Княства, прыраўноўваючы нясвіскі архіў да дзяржаўнага. Улічваючы,што Жыгімонт Аўгуст большасць часу знаходзіўся ў Польскім Каралеўстве,фактычная ўлада ў краіне была сканцэнтраваная ў руках Мікалая Радзівіла.
Але ня толькіпалітычная кар'ера цікавіла князя Мікалая. Час імклівага ўзвышэньня быўадначасова пэрыядам складаных духоўных пошукаў. Рэфармацыя, якой жыла ЭўропаXVI стагодзьдзя, не магла пакінуць абыякавым Мікалая Радзівіла. Упершыню ёнсутыкнуўся зь ідэямі аднаўлення хрысціянства пад час вучобы, калі выяжджаў уНямеччыну для завяршэння сваёй адукацыі. Вярнуўшыся ў Вільню, малады магнатпазнаёміўся з віленскімі лютаранамі. У гэты час ён блізка сыйшоўся з АбрагамамКульвай, палымяныя пропаведзі якога выклікалі ў маладога Радзівіла захапленнеягонай верай і ягонай перакананасцю. Калі ў 1542 г. Кульва, ратуючыся адпераследваньняў, выехаў у Каралявец, дзе стаў прфэсарам у тамтэйшымунівэрсытэце, Мікалай Чорны заапекаваўся хворай маці аднаго з першыхпрапаведнікаў Рэфармацыі ў Вільні.
У той самы час ЯнРадзівіл, малодшы брат Чорнага, паехаў на лячэнне ў Італію. Па дарозе ён заехаўу Вітэнбэрг і пазнаёміўся там з Філіпам Мэлянхтонам, вучнем і наступнікамМарціна Лютара. Пабыўшы некаторы час у сталіцы Рэфармацыі, Ян Радзівіл прыняўэвангельскае вучэнне і стаў гарачым яго вызнаўцам. Наступныя два гады, якія ёнправёў у Італіі, толькі ўмацавалі Яна ў слушнасці зробленага выбару. Вярнуўшысяна радзіму, Ян Радзівіл пачаў прапаведваць вучэнне Лютара сярод усіх сваіхшматлікіх сваякоў. І хоць віленскі біскуп Павал Гальшанскі крывым вокам глядзеўна дзейнасць маладога рэфарматара, нічога зрабіць яму ня мог. Тым больш, што даРэфармацыі пачаў схіляцца дзядзька Радзівілаў, найбагацейшы магнат ВялікагаКняства, Станіслаў Кежгайла.
Але лявіна падзеяў,актыўным удзельнікам якіх стаў Мікалай Чорны, адцягнула яго ад прыняцця акрэсленайдухоўнай пазыцыі. Напружаны Берасьцейскі сойм, агітацыя за Жыгімонта Аўгуста,пасада маршалка, пасольствы, паседжанні паноў рады, патаемны шлюб ЖыгімонтаАўгуста і Барбары Радзівіл, смерць Жыгімонта Старога і каранацыя ЖыгімонтаАўгуста, каранацыя Барбары, дзеля якой Мікалай Чорны вымушаны быў больш за годпераадольваць супраціў магнатаў Польскага Каралеўства, шлюб з АльжбэтайШыдлавецкай, атрыманне тытулу князя, выправа супраць крымскіх татараў наВалынь. Здаецца, што няма часу, каб спыніцца і задумацца.
У 1551 годзе раптоўнапамірае стрыечная сястра Мікалая Радзівіла, каралева Барбара. Празь некалькімесяцаў адыходзіць у вечнасць малодшы брат Ян. Сьмерць блізкіх людзей заўсёдыпрымушае чалавека думаць аб сэнсе жыцця… Мікалай Чорны затрымаўся ў сваёйдзейнасці. «Чалавек — як трава, і ўсякая слава ягоная — як краска травы,засохла трава, і краска апала; але Слова Госпада трывае вечна», — прыйшліна памяць словы з Бібліі, якая з новай сілай пачала прыцягваць да сябе князяМікалая. З далёкага Вітэнбэргу прыйшоў ліст, гэта Філіп Мэлянхтон прыслаўэлегію на смерць Яна Радзівіла. Канцлер Вялікага Княства зноў і зноў узгадваўсловы брата, як той расказваў пра Марціна Лютара, пра апраўданне верай, прамалітву, пра Біблію. Шукаючы адказу на свае пытанні, Мікалай Чорны звяртаўся дазбораў вялікакняскай бібліятэкі, у якой знаходзілася шыкоўная Біблія ўперакладзе Лютара з яго ўласным прысвячэньнем Жыгімонту Аўгусту, камэнтарКальвіна да Пасланняў апостала Паўла, прысвечаны вялікаму князю літоўскаму,мноства эвангельскай літаратуры, асабліва той, што друкавалася ў Караляўцы пазагаду прускага герцага Альбрэхта. Князя Мікалая глыбока ўзрушыў палымяны«Зварот да хрысціянскай шляхты нямецкай нацыі» Лютара, прымусілі сур'ёзназадумацца «Хрысціянскае выхаванне» Кальвіна, іншыя творыбацькоўРэфармацыі. У кастрычніку 1556 г. у адкрытым лісце да папскага нунцыя ЛіпаманаМікалай Радзівіл напісаў, што ён быў бы рады бачыць у Вялікім Княстве ня толькіКальвіна, але і Мэлянхтона, і іншых рэфарматараў. Эвангельскае вучэнне захаплялакнязя Мікалая. Жывая вера, непасрэдныя адносіны з Богам — гэта тое, чаго такпрагнула яго душа, гэта тое, што было неабходна яго краіне.
Цёплым жнівеньскімвечарам 1552 году віленскі ваявода ў атачэнне 30вершнікаў прыехаў у Берасьце, каб правесці рэвізію інвэнтароў Берасцейскагастароства. Берасцейскі кашталян (камэндант замку), даючы справаздачу князюМікалаю, сярод пытанняў, якія неабходна вырашыць, узгадаў пра нейкага СымонаЗака, прапаведніка, якога аб'явілі герэтыком і які шукае прытулку ў Берасці.Віленскі ваявода ўжо чуў пра гэтага чалавека і пра ягоныя пропаведзі, тамунеадкладна загадаў паклікаць яго да сябе. Назаўтра ў Берасцейскім замку пачаўсябанкет з нагоды прыезду князя Радзівіла. Шляхта піла віно за здароўе шаноўнагагосця, але сам віленскі ваявода адмаўляўся. Амаль увесь вечар ёнразмаўляў з нейкім сціпла апранутым мужчынам, якога ніхто з запрошаных няведаў. Празь некалькі дзён Мікалай Чорны, сабраўшы ўсіх паважаных людзейстароства, урачыста аб'явіў, што ў Берасцейскім замку з гэтага часу будзеарганізаваная эвангельская царква, міністрам (прапаведнікам) у якой будзе СымонЗак, магістар тэалёгіі Кракаўскага ўнівэрсытэту. Гледзячы на новагапрапаведніка, многія пазналі таго незнаёмца, з якім доўга размаўляў на банкецевіленскі ваявода.
Вясною 1553 годуМікалай Чорны з пасольствам выправіўся да імпэратара Фэрдынанда. Праяжджаючыпразь Нямеччыну — калыску Рэфармацыі, віленскі ваявода глядзеў на яе іншымівачыма. Ён і раней быў у гэтых мясцінах, але цяпер, бачачы абноўленую нямецкуюцаркву, Мікалай Радзівіл канчаткова акрэсліў сваю пазыцыю як эвангельскагахрысціяніна. Вярнуўшыся ў Вільню, канцлер Вялікага Княства Літоўскага, віленсківаявода князь Мікалай Радзівіл Чорны публічна абвесціў, што ён вызнаеэвангельскую веру, вольную ад усялякага ідалапаклонства, і што закладаекальвінскую царкву ў сваім палацы на Лукішках, запрашаючы туды ўсіх, хто жадаевызнаваць сапраўдную веру Хрыстовую. Віленскага ваяводу глыбока ўзрушылі творыЖана Кальвіна, яго бачанне хрысціянскага жыцця як служэння ўсемагутнаму Богу,разуменне, што кожны чалавек прыйшоў на гэты сьвет не выпадкова, а каб споўніцьсваё прызначэнне. Князь Мікалай знайшоў у жэнеўскага рэфарматара адказы нашматлікія пытанні, як асабістыя, так і тыя, што хвалявалі яго як аднаго з кіраўнікоўдзяржавы.
У тым жа годзе МікалайЧорны выдаў сваім коштам у Берасьці катэхізм хрысціянскай веры для простаганароду. Адначасова ва ўсіх сваіх вялізарных уладаннях ён адкрывае новыя цэрквы,ці, як іх тады называлі, зборы, дзе збіраліся месцічы і шляхта слухацьпропаведзь Слова Божага. Віленскі ваявода не шкадаваў ні сілаў, ні сродкаў, кабраспаўсюдзіць веру ў жывога Бога па ўсім Вялікім Княстве. Яго марай былозрабіць кальвінізм пануючым веравызнаннем у нашай краіне. Праз некалькі гадоў упрадмове да кнігі «Навучанне аб сапраўдным і фальшывым пакаянні», звернутай даМікалая Чорнага, Лаўрын Дыскордыя пісаў: «Бо гэта яўна кожнаму, і ня толькі ўКнястве Літоўскім, што як толькі Госпад Бог у Сваёй міласэрнасці Сваё слова іпраўдзівую навуку перад вачыма гэтага свету выявіў і аб'явіў, адразу Вашаякняская міласць раней за іншых Слова Божае і сапраўдную хвалу Ягоную за справайДуха Святога ўзлюбіў і моцна ўхапіўся, і ня толькі сам, але як сапраўдныапостал або другі Карнэль, прывёў да гэтага многіх. Спачатку наймілейшую жонку,якая на пачатку не згаджалася і доўга працівілася з прычыны некаторых сваіхпрыяцеляў, Вашая княская міласць чыстай сваёй пропаведзьдзю і праз напаміныіншых хрысціянскіх людзей прывёў да прыняцця Слова Божага разам з дзецьмі,слугамі і служанкамі, і падуладнымі сваімі. І цяпер кожны яўна бачыць і чуе,што практычна ўсе знакамітыя дамы ў Княстве Літоўскім, і ў Жамойці, і на Русі,гледзячы на прыклад і напаміны Вашай княскай міласці, часта слухаючы СловаБожае ад сваіх прапаведнікаў, прыйшлі і сёння надалей прыходзяць, паводле воліі міласэрнасці Божай, да пазнання Слова Ягонага».
Мікалай Чорны зьвялікім энтузыязмам падтрымліваў кожную ініцыятыву рэформы царквы ў ВялікімКнястве. Аднак задача, якую паставіў сабе віленскі ваявода, не была простай, нягледзячы на тое, што ён меў вялізарную ўладу і немалыя сродкі. Сутыкаючыся зрознымі праблемамі ў ажыцяўленні пераўтварэнняў, князь Мікалай вёў сталуюперапіску з нямецкімі і швайцарскімі рэфарматарамі: Кальвінам, Булінгерам,Вольфам, Мэлянхтонам, і раіўся з імі ў шматлікіх практычных і багаслоўскіхпытаннях.
Мікалай Радзівіл ня быўадзіным, хто прагнуў Рэфармацыі ў Вялікім Княстве. Літаральна праз месяц пасляМікалая Чорнага аб сваім навярненні абвясцілі Геранім Хадкевіч і СтаніслаўКішка. Не прайшло і году, як паслядоўнікамі Рэфармацыі сталі Валовічы,Глябовічы, Сапегі, Вішнявецкія, Войны, Пацы, Зяновічы, Агінскія, Пронскія,Нарушэвічы, Шэметы і іншыя. Шляхта, як католікі, так і праваслаўныя, масавапераходзілі ў кальвінізм, а месцічы актыўна прымалі вучэнне Лютара.
Па-рознаму адбывалісягэтыя навярненні. У князя Паўла Друцкага-Сакалінскага, цівуна троцкага, жонкапачала хадзіць на кальвінскія набажэнствы. Князь спачатку злаваўся, крычаў, штоздрадзіла веры, потым перастаў звяртаць увагу. Аднойчы, пад час банкету ўвіцебскага судзьдзі гродзкага Ольбрыхта Вільчка, дом якога стаяў па суседзтву,нехта з гасцей выказаў геніяльную ідэю, што рабіць зь непакорнай жонкаю: узяцькій, і выгнаць яе ад тых кальвінаў, а зборышча іхняе разагнаць. Поўны праведнагагневу на крыўдзіцеляў праваслаўнай веры, князь Друцкі-Сакалінскі разам зузброенымі кіямі слугамі, пайшоў на другі канец Віцебску шукаць кальвінскізбор. Калі, аднак, увайшоў у хату, дзе ішло набажэнства, прапаведнік ня толькіне спужаўся загневанага князя, але, наадварот, прапанаваў яму сесці на лаўку іпаслухаць пропаведзь. Пазней цівун троцкі ўзгадваў, што яго такі страх і пашанаагарнулі, што нават калі б яму месца пад лаўкай паказалі, ён бы і там сеў безніякага супраціву. Неўзабаве князь Павал пакаяўся, а праз некалькі гадоўвіцебскі судзьдзя гродзкі зацвярджаў наданне на віцебскі кальвінскі збор: «Я,князь Павел Друцкій-Соколінскій, маршалок его королевской мілості,тівуні городнічый троцкій, мілуючы правдівое слово Божое у зборе светом евангеліцкомпроповеданое і для размноженія і розшыренія в нем верных Панскіх, ку вечнойчэсті і фале Пана Бога Вшэхмогонцого і Сына Его едынаго Хрыста Пана і ДухаСветого, ку збудованню збору светого власным коштом своім надал і на вечностьод давного часу запісал пляц і огород свой, лежачый в Замку Ніжнем вітэбском».
У савецкай гістарычнайлітаратуры пашырана меркаваньне, што галоўнай прычынай масавага прыняццяРэфармацыі беларускімі магнатамі і шляхтай было прагненне захапіць маёмасцькаталіцкай ці праваслаўнай царквы і жаданне мець танную, невымагаючую царкву ўсваіх уладаннях. Аднак нават павярхоўнага позірку на сытуацыю ў Вялікім КняствеЛітоўскім у сярэдзіне XVI стагодзьдзя дастаткова, каб абвергнуць такоецверджанне. Зямельныя ўладанні далёка ня самых заможных беларускіх магнатаў,такіх як Гарнастаі ці Тальвашы, нашмат перавышалі ўладанні каталіцкіхбіскупстваў. Праваслаўная царква жыла пераважна за кошт дапамогі заможныхапекуноў і практычна ня мела больш менш сур'ёзнай уласнасці. У той жа часбудаўніцтва новых збораў, распаўсюджванне ідэяў Рэфармацыі, увогуле стварэнненовага вобразу царквы патрабавала немалых фінансавых выдаткаў. У дадатакрэфармаваныя цэрквы ад сваіх вернікаў патрабавалі без параўнання большайпасвячонасці, а самае галоўнае — сапраўднай, жывой веры. Калі ж звярнуцца дадакумантаў таго часу, то асабістая перапіска беларускай шляхты сведчыць аб тым,што асноўнымі прычынамі іх падтрымкі Рэфармацыі былі асабістая вера, народжанаяслуханнем Слова Божага, і жаданне бачыць царкву, адпаведную вобразу царквы,апісанай у Бібліі.
У 1556 годзе ўся Эўропачытала адказ Мікалая Радзівіла Чорнага на адкрыты ліст папскага нунцыя (пасла)у Польшчы Алёіза Ліпамана. У студзені гэтага году нунцы ў сваім лісьцеабвінаваціў віленскага ваяводу ў спрыянні вераадступніцтву і скрытыкаваў ягоныяпогляды, заклікаючы вярнуцца да каталіцкай царквы. Адказ Мікалая Чорнага,напісаны на лаціне і выданы ў Караляўцы ў кастрычніку таго самага году, стаўсваеасаблівай дэклярацыяй беларускай Рэфармацыі. Віленскі ваявода фактычна першымсярод рэфармацыйных дзеячоў Вялікага Княства сфармуляваў дактрыну эвангельскіхцэркваў у краіне.
Перш за ўсё МікалайЧорны абверг канцэпцыю паўсюднасці ўлады папы рымскага: «Мы цалкам згодныя зтым, што каралеўства Хрыстова мусіць быць, адпаведна са Сьвятым Пісьмом,пашырана па ўсёй зямлі, ад мора і да мора, ад усіх рэк і аж да ўскраю сьвету.Але гэтае каралеўства зусім не такое, як імпэрыя Кіра ці Аляксандра, ці ЦэзараАўгуста, якія славіліся сваімі незлічонымі багаццямі. Каралеўства Хрыстова — гэтадухоўная еднасць людзей, дзе няма багаццяў. Сам Хрыстос гаварыў: «КаралеўстваМаё ня ёсць падобным да гэтага свету»». Далей віленскі ваявода выказаў праграмусваіх дзеянняў дзеля рэформы царквы: «Закладаючы ў сваіх уладаннях і там, кудысягае мая ўлада, зборы і алтары новай веры, раблю тое дзеля вяртання сапраўднайверы Хрыстовай, вольнай ад папскіх прыдумак і ідалапаклонства. Я скінуў залтароў багоў, апраўленых у золата і срэбра, і замкнёных у скрынках, годныхнайвялікшай пагарды, якіх вы, як пагане, ушаноўвалі… Пры кожным, у духупраўдзівай веры арганізаваным зборы ёсць прапаведніцкая катэдра, з якойвернікам абвяшчаюцца не прыдумкі Скота, Эна, Пігіуса, Віцэліуса і да іхпадобных, але сапраўднае Слова Божае… Нашыя прапаведнікі добра ведаюцьпраўдзівую навуку Хрыстовую і прапаведуюць не каноны і дэкрэты, а слова вечнажывога Госпада Бога… Кнігі, якія сам чытаю і іншым чытаць раю, не герэтычныяхаця б таму, што іх папскі пасол зганіў. Яны адкрываюць людзям праўдзіваеЭвангельле. Некаторыя з тых кнігаў я сваім коштам друкаваў і друкаваць буду…Мы, прытрымліваючыся старых канонаў, апостальскіх прыказанняў і навукі іншыхсвятых мужоў, хочам, каб духоўныя асобы не былі разлучаныя з жанчынамі, што іСвятое Пісьмо раіць… Найсвяцейшая і найдастойнейшая святасць цела і крывіГоспада майго Ісуса Хрыста, якая ўстаноўленая Ім Самім і праз збаўленых людзейнам перададзеная, шанавалася ў царкве Хрыстовай з даўнейшых часоў. Яна і длянас свяцейшая за ўсе іншыя рэчы і няма ніякага ідалапаклонніцтва, калі спаўняеццапраўдзіва і сваім парадкам. Госпадзе Божа, зрабі так, каб мы, адкінуўшы ўсенедарэчныя прыдумкі, звярнуліся ўрэшце да служэння, што было прынята апосталаміі існавала ў грэцкай царкве ў часы Залатавуснага і Васіля, а ў лацінскай — учасы Амброзія, Гераніма і Аўгустына». Асобна князь-рэфарматар спыніўся напытанні мовы ў царкве: «Я так лічу, што ўсе людзі, узносячы хвалу, малітвы іпадзякі Госпаду Богу за Яго дабрадзействы, павінны рабіць тое з чыстымі думкаміі шчырым сэрцам. Таму неабходна, каб той, хто гэта чыніць, абавязкова ведаўмову і спасцігаў сэнс сказанага. Калі ж набажэнства адбываецца на лаціне, ці нагрэцкай, ці на якой іншай, незразумелай простаму чалавеку мове, то ён і радыбыў бы шчыра маліцца Госпаду Богу і хваліць Яго, прыкладаючы да гэтага сваесэрца і розум, але, на жаль, ня можа зразумець сэнсу сваіх словаў і сутнасціўчынкаў. Менавіта з гэтае прычыны я так лічу: на якой мове кожны народ здольныспасцігаць таямніцы Слова Божага, на той мове трэба праводзіць святыя царкоўныянабажэнствы». Папскі пасол заявіў, што адной з рысаў прававернасці каталіцкайцарквы ёсць факт, што яна аб'ядноўвае большасць хрысціянаў, дык сумніўна, што ўтакім малым зборы, да якога належыць віленскі ваявода, была б сапраўдная навукаХрыстовая. Мікалай Чорны не абмінуў увагаю і гэты закід: «Ад пачаткаў светупраўдзівая вера, праз якую Бог аб'яўляў людзям праўду, была заўсёды ў меншасці,уцісканая. Падобна дзеецца і сёння. Таму я лепш хачу быць у гэтай пагарджанайнунцыем царкве як герэтык, чым у рымскай царкве як святы… Я апякуюся добрыміі пачцівымі прапаведнікамі, якія надзвычай дасведчаныя ў сапраўднай навуцы ідобрых звычаях і ведаюць праўдзівае набажэнства Хрыстовае. Яны мне адкрываюцьпраўду і распавядаюць пра вечнага і несмяротнага Бога і Ягоную неабсяжную волю,аб'яўленую праз адзінага Сына Ісуса Хрыста, і перададзеную праз апосталаў».
Дзеля ўкаранення ідэяўРэфармацыі ў Вялікім Княстве, Мікалай Радзівіл Чорны пачаў паўсюльарганізоўваць эвангельскія цэрквы. Следам за Берасцем і Вільняй кальвінскіязборы паўстаюць у Нясвіжы, Клецку, Іўі, Койданаве, Воршы. Іншыя магнатыдзейнічалі па прыкладзе віленскага ваяводы. Князі Пронскія заснавалі збор уІказні, Кішкі — у Венгрове, Дарагастайскія — у Ашмянах, і так у мностве гарадоўі мястэчак па ўсей Беларусі. Найчасцей новыя зборы паўставалі ня коштам ужоіснуючых касцёлаў ці праваслаўных цэркваў, але або будуючы свае храмы, абозбіраючыся ў нейкіх грамадзкіх ці прыватных будынках, як, прыкладам, на замку ўБерасці ці ў палацы Радзівіла ў Вільні. Да працы ў новапаўсталых зборахзапрашаліся пастары і прапаведнікі, ведамыя дзякуючы сваёй адукаванасці іаратарскім здольнасцям, часта з-за мяжы, бо ўласных служыцеляў не хапала.Дзейнасць пастароў не абмяжоўвалася толькі правядзеннем служэнняў іпрапаведваннем на іх. Мікалай Чорны прагнуў, каб хрысціяне сталіся авангардамнацыі, таму вялікую ўвагу надаваў адукацыі. Дзякуючы яго намаганням пры кожнымзборы былі адчынены пачатковыя школы, у якіх маладыя людзі вучыліся чытанню,пісьму, а таксама асновам хрысціянскай веры. Практычна ўся будучая элітаВялікага Княства, тыя людзі, якія вызначалі жыццё краіны аж да пачатку XVIIстагодздзя, вучыліся менавіта ў такіх школах. Кальвінскія школы, маючыпрынцыпова іншую сыстэму навучання, давалі значна лепшую адукацыю, чымкаталіцкія школы таго часу, і гэтым таксама спрыялі хуткаму распаўсюджваннюРэфармацыі. Віленская школа, заснаваная Мікалаем Радзівілам Чорным адначасоваса зборам, у канцы XVI ст. прэтэндавала на ступень акадэміі, але з-за моцнагасупрацьдзеяння каталіцкай герархіі і караля Жыгімонта Вазы гэты праект неатрымалася рэалізаваць.
Адзін з галоўныхдзеячоў рэфарматарскага руху ў Вялікім Княстве, князь Мікалай Радзівіл, выдатнаразумеў неабходнасць кнігавыдавецкай дзейнасці для поспеху Рэфармацыі ў краіне.Ён бачыў, як менавіта дзякуючы друкаванаму слову ідэі Лютара і Кальвіна сталівядомымі ўсёй Эўропе і сур'ёзна паўплывалі на жыццё народаў. Таму амальадначасова са зборам на замку ў Берасці віленскі ваявода заклаў друкарню, уякой сваім коштам друкаваў разнастайную эвангельскую літаратуру: катэхізмы,спеўнікі, падручнікі, палемічныя творы, камэнтары да Бібліі. Урэшце ў 1563годзе Мікалай Радзівіл Чорны ажыцявіў грандыёзны выдавецкі праект — пераклад івыданне Бібліі на польскай мове. Жывая размоўная мова жыхароў Вялікага Княствабыла ў сваёй лексіцы больш падобнай да польскай мовы, чым дацаркоўнаславянскай, таму гэтае выданне было патрэбнае ня толькі хрысціянамПольскага Каралеўства, але магло быць выкарыстана і ў шматлікіх зборах уВялікім Княстве. Віленскі ваявода запрасіў да сябе вядомых вучоных хрысціянаў,знаўцаў гебрайскай і грэцкай моваў, і даручыў зрабіць ім пераклад усёй Бібліі змоваў-арыгіналаў: Стары Запавет — з гебрайскай, а Новы Запавет — з грэцкай. Даканца 1562 году праца над рукапісам перакладу была скончана, і 4 верасня 1563году з берасцейскай друкарні Радзівіла Чорнага выйшлі першыя асобнікі шыкоўнавыданай Радзівілаўскай, або Берасцейскай, Бібліі з уласнай прадмовайкнязя-рэфарматара. На гэтае выданне Мікалай Чорны ахвяраваў вялізарную суму — 10 тысячаў дукатаў — гадавы даход усіх сваіх уладаньняў.
Аднак віленскі ваяводаніколі не забываўся і пра патрэбы сваёй краіны, і адначасова з БерасцейскайБібліяй, у Нясвіжскай друкарні князя Радзівіла пабачылі святло два кальвінскіявыданні на старабеларускай мове: «Катэхізіс» і «Аб апраўданні грэшнага чалавекаперад Богам», падрыхтаваныя Сымонам Будным. У звароце да князёў Радзівілаў упрадмове «Катэхізісу» мы чытаем: «Слушная бо речь ест, абы Вашы княжыцкіемілості того народу язык міловаті рачылі, в котором давные предкі і іхкняжецкіе мілості панов отцы Вашіх княжецкіх мілостей славне преднейшыеположеньства несуть».
Мікалай Радзівіл Чорныі ягоныя аднадумцы сярод палітычнай эліты Вялікага Княства дзейнічалі з вялікімпасвячэннем і ахвярнасцю. Сваім коштам яны закладалі эвангельскія цэрквы,будавалі зборы, дзе маглі збірацца вернікі, запрашалі пастароў і прапаведнікаўдля навучання праўдам веры, адчынялі школы, у якіх магла вучыцца моладзь зрозных станаў грамадзтва, закладалі друкарні. Дзякуючы іх намаганням перакладалісякнігі Святога Пісьма, пісаліся палемічныя і пазнавальныя кнігі, якія пашыралі ўграмадзтве ідэі Рэфармацыі, друкаваліся падручнікі для школаў і катэхізмыэвангельскай веры. Прыклад пачынальнікаў рэфармацыйнага руху натхняў іншыхрээфарматараў, і Вялікае Княства Літоўскае літаральна на вачах станавіласяэвангельскай краінай. На пачатку ХХ стагодзьдзя даследчык Рэфармацыі ў БеларусіВ.Пліс пісаў: «Трэба прызнаць бясспрэчным тойфакт, што на пачатку 60-ых гадоў XVIстагодзьдзя кальвінскае вызнанне знаходзілася на ўзроўні пануючага веравызнанняі пачынала моцна ўкараняцца тут». Даследванні іншых гісторыкаў адназначнападцвярджаюць гэтыя словы. Г.Мерчынг, аўтар спэцыяльнага даследвання абколькасці эвангельскіх храмаў у Вялікім Княстве Літоўскім, налічыў іх каля 200.Іншы даследчык, Букоўскі, называе яшчэ большую лічбу — 320, што выглядае большпраўдападобна, улічваючы сведчанні сучаснікаў тых падзеяў. Каталіцкі аўтарсярэдзіны XVII ст., езуіт В.Каяловіч,паведамляе, што калі перад Рэфармацыяй у Вялікім Княстве налічвалася каля 700каталіцкіх парафіяў, то ў 1576 годзе ва ўсёй Жамойці, каталіцкім рэгіёнеКняства, засталося ўсяго 6 каталіцкіх святароў, а ва ўсёй краіне католікіскладалі толькі тысячную частку насельніцтва. На Берасцейскім саборы 1596 годукатолікі, дакараючы праваслаўных за спробы заключыць саюз з кальвіністамі,гаварылі, што толькі ў Наваградзкім ваяводзтве рэфарматары «спустошылі» 650праваслаўных цэркваў. У гэтым жа ваяводзтве (сучасная Берасцейская вобласць,уключаючы Наваградак, Слонім, Нясвіж і Слуцак), якая складала асноўную часткуепархіі праваслаўнага мітрапаліта, з 600 сем'яў праваслаўнай шляхты толькі 16ці нават менш не прынялі вучэння Кальвіна. На вальным сойме 1563году беларуская шляхта звярнулася да вялікага князя з просьбаю: «іж бы прысегашляхетского і посполітого человека не на образ малёваный ані рытый, яко первейбыла, але на імя Бога в Тройцы едного каждый подлуг веры свое законухрыстіянского прысегал». У тым жа 1563 годзе магнаты і шляхта на чале зМікалаем Чорным «одностайне білі чолом», каб быў адменены параграфГарадзельскага прывілею 1413 году, які забараняў некатолікам займаць вышэйшыядзяржаўныя пасады. Жыгімонт Аўгуст ня меў вялікага выбару і 6 чэрвеня 1563 годупадпісаў у Вільні прывілей, згодна якому: «достоінства і преложеньства всякіе,і до рады нашое, і на уряды дворные і земскіе не только подданые костелурымскому обіраны і прекладаны быті мають, але одінаково і заровно всірыцерского стану з народу шляхетского, люді веры хрестіянское, яко Літва, так іРусь, каждый водле заслуг і годності своее, от нас, господаря, на месца зацныеі преложеньства с ласкі нашое браны быті мають».
У хуткім часе паслягэтага ў сэнаце Вялікага Княства Літоўскага засталося толькі два католікі:біскупы віленскі і жамойцкі, прысутнасць якіх была замацаваная статутамКняства, а ўсе астатнія былі эвангельскімі хрысціянамі. Сярод іх можна назвацьСтэфана Збаражскага, ваяводу троцкага, Станіслава Паца, ваяводу віцебскага,Паўла Сапегу, ваяводу наваградзкага, Васіля Тышкевіча, ваяводу смаленскага,Юрыя Осьціка, ваяводу мсціслаўскага, Габрыэля Гарнастая, ваяводу менскага,Астафея Валовіча, кашталяна троцкага і падканцлера, Яна Хадкевіча, маршалказемскага, Юрыя Зяновіча, кашталяна полацкага, Яна Гайко, кашталянаберасцейскага і іншых. Калі дадаць да гэтага спісу каталіцкага кіеўскагабіскупа Мікалая Паца, які ў 1564 годзе стаў кальвіністам, і жамойцкага біскупаЮрыя Пяткевіча, стаўшага лютаранінам, то вобраз рэлігійнай сытуацыі ў ВялікімКнястве будзе даволі адназначны. Шляхта ў Вялікім Княстве Літоўскім, уадрозненні ад многіх краінаў Эўропы, а таксама Расеі, складала каля 10%насельніцтва (для параўнання: шляхецкі стан у Францыі налічваў недзе 1,5%грамадзтва), і ў пераважнай большасці яна стала пад сцягі Рэфармацыі. У яшчэбольшай ступені гэта адносіцца да мяшчанства краіны. Мандат вялікага князяЖыгімонта Аўгуста на заснаванне кальвінскай царквы ў Віцебску пачынаецца такімісловамі: «Прыслалі до нас бояре, шляхта, бурмістры, райцы і мешчане тамошніевітэбскіе, бьючы чолом, абыхмо у тамошнем месте Вітэбском дозволілі ім ку науцэдетем і для хожэнія іх ку слуханю слова Божего дом збудоваті і казнодеюховаті». У Полацку ў той самы час летапісец адзначае, што «не только мірстіілюді, но і ігумены і чернцы, і попы, і діаконы Греческого закона» актыўнаўдзельнічаюць у стварэнні і развіцці эвангельскіх цэркваў. Сярод 22 сэньёраў(назіральнікаў за царкоўным жыццём у зборах, якія абіраліся з найбольшпаважаных членаў збору), прысутных на сынодзе ў Вільні, 11 чалавек былішляхецкага стану, а другія 11 — месцічы. Гэты сынод прыняў пастанову, каб укальвінскую школу ў Вільні хадзілі «деткі шляхецкіх і мейскіх станов». Калі ў1563 годзе маскоўскія войскі захапілі Полацак, «сафейскі протопоп і сосвященніцы з братіей і все градскіе і посадцкіе священніцы благодарственнеіспущающе гласы, ізбавлышеся і свободішеся от Люторского насілованія, что теЛюторы отпалі святые православные веры, церкві разорылі і іконам непоклоняліся, і поруганіе чынілі велікое».
Такі ўздымрэфармацыйнага руху, асабліва ўлічваючы масавыя навярненні шляхты, ня мог незакрануць і сялян. І хоць гэты працэс ішоў значна павальней, што і ня дзіўна,калі ўзгадаць знікомы ўзровень разумення сутнасьці хрысціянства і поўнуюнепісменнасць беларускага сялянства, з цягам часу сітуацыяпачала мяняцца. Захаваліся дакументы,якія сведчаць пра тое, што ў некаторых уладаннях кальвінскіх магнатаў сялянетаксама вызнавалі эвангельскую веру. Адзін з правінцыйных сынодаў пастанавіў,каб шляхта не прымушала сялян прымаць кальвінізм, але раіць сэньёрам збораў, кабяны сваіх падданых прыцягвалі да слухання Слова Божага, самі зяўляючыся для іхпрыкладам.
Імклівае развіццёРэфармацыі ў Вялікім Княстве дазволіла ўжо ў 1557 годзе правесці падстаршынствам Мікалая Радзівіла Чорнага першы сынод (сход сэньёраў і магістраўзбораў) эвангельска-рэфармаванага Задзіночання, як называлі сябе вызнаўцыкальвінізму ў Вялікім Княстве Літоўскім. На гэтым сынодзе быў абраны першысупэрінтэндант (адказны) беларускіх збораў — Сымон Зак. Неўзабаве далейшы ростколькасці эвангельскіх цэркваў у краіне прымусіў эвангельска-рэфармаванаеЗадзіночанне падзяліцца на два, а пазней на шэсць дыстрыктаў (рэгіёнаў), начале кожнага з якіх стаяў свой супэрінтэндант. Штогод дэлегаты ад кожнагадыстрыкту зьязджаліся ў Вільню на агульны сынод.
Эвангельскія цэрквы ўгарадах Вялікага Княства, нават задоўга да свайго юрыдычнага афармлення,вылучаліся немалой місыянэрскай актыўнасцю. Прымаючы веру Хрыстовую, купцы ірамеснікі сур'ёзна прымалі словы Госпада: «Ідзіце і зрабіце вучнямі ўсенароды». Гарады паўночна-усходняй Беларусі мелі даўнія гандлёвыя сувязі зНоўгарадам Вялікім, Цвер'ю і Масквою, і разам з купецкімі абозамі на ўсход ішліідэі Рэфармацыі. Як вынік гэтага ў сярэдзіне XVI стагодзьдзяў Маскоўскай дзяржаве пачало распаўсюджвацца эвангельскае вучэнне. Адзін злідараў гэтага руху, Мацвей Башкін казаў, што яго настаўнікамі былі «літвянінаптекарь Матфей і другой літвянін Андрей Хотеев». Калі маскоўскія духоўныя ідзяржаўныя ўлады жорсткімі рэпрэсіямі стлумілі рэфармацыйны рух у Маскоўскімцарстве, частка вернікаў уцяклі «ў Літву», або «ў Немцы», дзе «свабодна гучалаСлова Божае».
У гэты час ВялікаеКняства Літоўскае перажывала ўздым ня толькі ў духоўным жыцці, але таксама ўэканоміцы і культуры. І менавіта Рэфармацыя стала прычынай гэтага ўздыму. ВучэннеКальвіна, якое вялікую ўвагу надавала характару чалавека і рэалізацыі кожнымсвайго прызначэння, асабліва падкрэслівала важнасць якаснага выканання кожнымсваіх абавязкаў, пры гэтым ніколі не задавальняючыся дасягнутым. Такі біблійныпадыход да працы стварыў у Эўропе перадумовы ўзьнікнення рынкавай гаспадаркі.Падобныя працэсы адбываліся і ў Беларусі.
Асабліва спрыяла гэтамуаграрная рэформа, літаральна змяніўшая аблічча Беларусі на працягу XVIстагодзьдзя. Ідэя рэформы, якая б дазволіла кожнаму селяніну быць непасрэднаадказным за сваю зямлю, належала каралеве Боне Сфорцы, жонцы вялікага князяЖыгімонта Старога. Актыўна падтрымліваў каралеву ў яе пачынаннях ейны духоўнікЛісманіні, адзін з прапаведнікаў Рэфармацыі ў Вялікім Княстве, які лічыў, што прызначэннечалавека найбольш поўна рэалізуецца тады, калі ён мае сваю справу. Аднакрэформы каралевы Боны абмежаваліся толькі ейнымі ўладаннямі ў Гарадзенскім іКобрынскім староствах. На пачатку 1550-ых гадоў Мікалай Радзівіл Чорны, якілічыў Лісманіні адным са сваіх настаўнікаў, зацікавіўся пераўтварэннямі наземлях Боны Сфорцы і ўбачыў эфэктыўнасць праведзеных рэформаў, якія развіваліініцыятыву і актыўнасць сялянства ірабілі сельскую гаспадарку больш прадукцыйнай. У 1556 годзе пачала працавацьспэцыяльная камісія па падрыхтоўцы падобнай рэформы ў дзяржаўным маштабе начале з віленскім ваяводам. Разам з ім працавалі пісар Вялікага Княства АстафейВаловіч і адзін з непасрэдных выканаўцаў пераўтварэнняў ва ўладаннях каралевыБоны Пётар Хвальчэўскі. Камісія падрыхтавала так званую «Уставу на валокі»,абвешчаную Жыгімонтам Аўгустам восенню 1557 году, якая на доўгія гады вызначылагаспадараванне зямлёй ў Вялікім Княстве. Сутнасцю гэтай рэформы было мераннезямлі і яе клясыфікацыя паводле вартасці, апрацаванасці і ўраджайнасці.Абмераныя землі падзяляліся на стандартныя часткі — валокі (21,37 гектара).Зямля ў карыстанні сялянаў пераразмяркоўвалася так, каб кожная сям'я атрымалаадну валоку, такім чынам ліквідуючы церазпалосіцу і спрашчаючыпадаткаабкладанне сялянскай гаспадаркі. Такая арганізацыя землекарыстаннядазваляла асвойваць новыя землі і павялічыць таварнасць паасобных гаспадарак,дзякуючы вялікім памерам участка і магчымасці выкарыстоўваць новую, трохпольнуюсыстэму земляробства. Адначасова ствараліся фальваркі — вялікія панскіягаспадаркі, якія павінны былі апрацоўвацца цяглымі сялянамі (так званаяпаншчына). Зямельная рэформа, або, як яе называюць, валочная памера, пачаласяспачатку ў землях, што належалі вялікаму князю, але пасля яе падхапіла шляхта, праводзячыпамеру ў сваіх маёнтках.
Валочная памера змяніланават знешні выгляд вёсак па ўсёй Беларусі. Яны сталі больш буйнымі, зхарактэрнай забудовай у адну вуліцу. І гэты іх выгляд прынцыпова не змяніўся дасённяшняга дня. Яшчэ больш важным вынікам рэформы сталася павелічэнне грашовагаабарачэння, бо большасць сялянаў была пераведзена з натуральнага падатку награшовы — чынш, і таму мусіла звязвацца з рынкам. Акрамя таго была ліквідаванаясялянская абшчына, бо сяляне атрымлівалі ў спадчыну ў сваё карыстанне валокі івыконвалі грашовыя і іншыя павіннасці паасобку, а ня ўсёй вёскаю. Дарэчы,падобныя рэформы былі праведзеныя ў Расійскайімпэрыі толькі на пачатку XX стагодзьдзя прэм'ер-міністрам Пятром Сталыпіным,які меў маёнтак каля Горадні і на ўласныя вочы бачыў вынікі рэалізацыі «Уставына валокі». Сама валока аказалася настолькі трывалай гаспадарчай адзінкай, штонават у XX стагодзьдзі беларускія сяляне, набываючы зямлю, вымяралі яевалокамі.
Новая сыстэмагаспадарання дала магчымасць павялічыць ураджаі збожжа, так што жыта і ячменьпачалі вывозіць на продаж за мяжу. Ліквідацыя сялянскай абшчыны дазволіларазвіваць разнастайную вытворчасць, асабліва звязаную з перапрацоўкай драўніны,бо частка сялянаў замест працы на зямлі пачала займацца рамяством. Зявілісяцэлыя паселішчы смаляроў, катляроў, грабароў, шаўцоў, кавалёў. Усё гэта спрыяларосту мясцовага рынку і эканамічнаму развіццю краіны. Адной з прыкметаў гэтагастала стварэнне ў Вялікім Княстве аднароднай грашовай сыстэмы. На пачатку XVIстагодзьдзя на Полаччыне ў абарачэнні былі галоўным чынам рыскія шылінгі, уПанямоньні — праскія грошы, а на Палесьсі — залатаардынскія дзірхемы. Але ўсярэдзіне XVI стагодзьдзя асноўнайманэтай ва ўсім Княстве становіцца літоўскі паўгрош віленскай вытворчасці.
Яшчэ адной характэрнайрысай XVI стагодзьдзя стаў хуткі рост у Беларусі гарадоў і мястэчак. Калі напачатку стагодзьдзя іх было толькі 48, то ўжо ў 1567 годзе іх налічвалася большза 280. Гэтая ўрбанізацыя Вялікага Княства непасрэдна звязаная з імкненнем магнатаўзакладаць гарады і мястэчкі ў сваіх уладаннях. Радзівілы, Кішкі, Пацы, Сапегізапрашалі разнастайных рамеснікаў, перш за ўсё веручых, і надавалі новымпаселішчам магдэбурскае права (права самакіравання). Дзеячы Рэфармацыі ставілісабе за мэту клапаціцца пра пашырэнне кола людзей, якія займаюцца нейкімрамяством. Сымон Будны ў сваім «Катэхізісе» звяртаў увагу бацькоў, што «повінныродітелі научаті сынов своіх мастерству або ремества якого побожного, абы отнего слушное выжывене на потом мелі». Ён ставіў майстра ў адзін шэраг знастаўнікам, пастарам і ўладамі.
Сярэдзіна XVIстагодзьдзя — гэта таксама імклівы культурны ўздым Вялікага Княства. Тут вартаўзгадаць хаця б тыя некалькі сотняў школаў, адкрытых пры эвангельскіх цэрквахна працягу няпоўных дзесяці гадоў, якія далі магчымасць тысячам маладых людзейатрымаць прынамсі пачатковую адукацыю. Або сотні кнігаў, якія выходзілівялікімі накладамі і пашыралі веды сярод жыхароў краіны. У рэфармацыйныхдрукарнях выдавалася ня толькі рэлігійная літаратура, але таксама кнігі пагісторыі, геаграфіі, матэматыцы, філясофіі,паэтычныя і празаічныя творы розных аўтараў, пераклады з замежных моваў. КнязьМікалай Радзівіл Чорны стаў распачынальнікам мэцэнацтва ў Вялікім Княстве. Прыяго двары стваралі музыку Кіпрыян Базылік і Вацлаў з Шаматулаў, пісалі вершыМікалай Рэй і Андрэй Трыцесскі. Нямецкія мастакі, якія працавалі дзякуючыпадтрымцы віленскага ваяводы, увялі ў побыт шляхты Княства партрэтны жывапіс.Мікалай Чорны стаяў таксама ля вытокаў славутых радзівілаўскіх мастацкіхзбораў, першай мастацкай калекцыі ў Беларусі.
Шматгранная дзейнасцьвіленскага ваяводы выяўлялася і ў палітычным жыцці краіны. Пачынаючы з 1556году Мікалай Радзівіл Чорны шмат увагі ўдзяляў сітуацыі ў Прыбалтыцы, вядучыперамовы аб далучэнні Лівоніі да Вялікага Княства і сумеснай абароне супрацьмаскоўскай агрэсіі. У 1558 годзе войскі Івана Жахлівага ўварваліся ў Лівонію,пакідаючы за сабою спаленую зямлю. Лівонія звярнулася да Вільні па дапамогу,становячыся пратэктаратам Вялікага Княства. Вайна з Масквою стала непазбежнай.Зімою 1563 году 200-тысячная маскоўская армія на чале з Іванам Жахлівым увайшлаў межы Княства і аблажыла Полацак. Вялікі гетман літоўскі Мікалай Радзівіл Рудыкінуўся тэрмінова збіраць беларускае войска і закрыў дарогу на Вільню, аледапамагчы Полацку аніяк ня змог. У лютым 1563 году Полацак быў захоплены. Пазагаду цара Івана ўсе, хто не хрысціўся па-праваслаўнаму, былі пасечаныяшаблямі або ўтопленыя ў Дзвіне, мужчыны і жанчыны, старыя і дзеці. Усіхпазасталых палачанаў захопнікі аб'явілі палоннымі і пагналі на ўсход. У родныгорад з іх ніхто не вярнуўся, а сам Полацак быў заселены перасяленцамі з-заМасквы. Калі праз 16 гадоў войскі Стэфана Баторыя вызвалілі Полаччыну, гэтаянекалі самая заселеная зямля ў Вялікім Княстве ўяўляла сабою зарослую маладымлесам пустыню без людзей і без жывёлы. Да сённяшняга дня гэты край самыбязлюдны ў Беларусі.
Такое развіццё падзеяўнарадзіла паніку сярод беларускай шляхты. На палявым сойме пад Віцебскам былопрынятае рашэнне аб далучэнні Вялікага Княства да Польскага Каралеўства. Алегэтым планам інтэграцыі рашучасупрацьстаўМікалай Радзівіл Чорны. На Варшаўскім сойме ў студзені 1564 году, калі польскіядэлегаты і Жыгімонт Аўгуст узамен за дапамогу ў вайне патрабавалі ліквідацыіВялікага Княства і ўваходжання яго ў склад Польшчы, віленскі ваявода заняўадназначную пазыцыю ў пытанні незалежнасці сваёй краіны, не згаджаючыся ні наякія саступкі. У гэты час Мікалай Радзівіл Руды на рацэ Ула, маючы 4 тысячывершнікаў, разграміў 30-ці тысячнае маскоўскае войска. Пытанне пра інтэграцыюбыло закрытае. Аднак незалежніцкая пазыцыя віленскага ваяводы каштавала ямупоўнага разрыву адносінаў з каралём і вялікім князем Жыгімонтам Аўгустам.Некаторыя сучаснікі гаварылі, што Мікалай Радзівіл Чорны прымерваў для сябевялікакняскую карону, разлічваючы на тое, што Жыгімонт Аўгуст ня мае нашчадкаў,і таму быў такі непрыхільны да ўсялякіх саюзаў. Мы ня ведаем, ці былі ўвіленскага ваяводы такія пляны, хутчэй за ўсё гэта прыдумкі недабразычліўцаў. Улісце да сына ен пісаў: «Кароль вельмі неахвотна ад мяне гэта прыймае, але РэчПаспалітая для мяне больш значыць, чым прыхільнасьць гаспадара, таму мала мянегэта хвалюе». Віленскі ваявода называе тут Рэччу Паспалітаю, гэтазначыцьсупольнаю справаю ўсіх грамадзян краіны, Вялікае Княства Літоўскае. Такаязацятасць Мікалая Чорнага не была дарэмнай. Гісторыкі аднадушна сцвярджаюць,што пастава віленскага ваяводы адносна вуніі з Польшчай надавала сілубеларускай дэлегацыі ў Любліне ў 1569 годзе, і хоць Мікалай Чорны памёр чатырыгады раней, бясспрэчна яго заслуга ў тым, што Вялікае Княства ня стала часткаюПольскага Каралеўства і захавала сваю самастойнасць.
чорнырэформа царква
Вялікія пэрспэктывы івялікія занядбанні
Трывожныя падзеі1563 і наступнага 1564 году падарвалі здароўе віленскага ваяводы МікалаяРадзівіла Чорнага. Ён адчуваў набліжэнне смерці, і тамуспяшаўся. Усё менш займаўся палітыкай, а ўвесь свой час прысвячаў таму, кабумацаваць эвангельскую царкву ў краіне. За апошнія дванаццаць гадоў ён зрабіўшмат, каб укараніць Рэфармацыю ў Вялікім Княстве. Здавалася, можна былоглядзець у будучыню спакойна, але трывога не пакідала князя Мікалая. Ягонепакоілі весткі з вайны, адкрыта прапольская пазыцыя вялікага князя. У дадатакда ўсяго ў самім эвангельска-рэфармаваным Задзіночанні пачыналіся спрэчкі, якіясеялі нязгоду між братамі. У красавіку 1565 году князь Мікалай цяжка захварэў.27 траўня ён паклікаў да сябе свайго старэйшага сына, Мікалая Крыштафа, іпрасіў яго цвёрда трымацца эвангельскай веры, клапаціцца пра зборы іпрапаведнікаў. Пасля паклікаў пісара і пачаў дыктаваць тастамант. У сваёйапошняй волі віленскі ваявода зноў і зноў узгадваў пра патрэбы эвангельскіхцэркваў: «А на тот костел, где тело мое поховано будет, і на школу одпісую всіБібліі, накладом моем друкованые в Бересті». На наступны дзень Мікалай РадзівілЧорны, патрыёт і рэфарматар, некаранаваны кароль Літвы, лідар эвангельскагаруху ў Вялікім Княстве Літоўскім, памёр.

Заключэнне
Смерць Мікалая Чорнагавыклікала непрыхаваную радасць ворагаў Рэфармацыі ў нашай краіне, але справажыцця віленскага ваяводы знайшла дастойных паслядоўнікаў. На чалерэфармацыйнага руху стаў ягоны брат, вялікі гетман літоўскі Мікалай РадзівілРуды.
Таксама смерцьМікалая Чорнага стала сур'ёзным выпрабаваннем для кальвіністаў ВялікагаКняства. Багаслоўскія спрэчкі разгарэліся ўнутры эвангельска-рэфармаванагаЗадзіночання з нечуванай сілай і прывялі дападзелу адзінага рэфармаванага збору на так званы большы збор — уласнакальвіністаў, верных навуцы Жана Кальвіна, і меншы збор — так званых арыянаў ціантытрынітарыяў, якія самі сябе называлі літоўскімі братамі.
Вайна з Масквою,якая цягнулася ўжо шмат гадоў, востра паставіла перад Вялікім Княствам даўняепытанне пра вунію (саюз) з Польскім Каралеўствам.
У 1563 годзепачаліся перамовы дэлегацыі Вялікага Княства з прадстаўнікамі Польскай Кароныпра ўмовы аб'яднання дзяржаваў. Польскі бок, спасылаючыся на старыя акты часоўЯгайлы, настойваў на стварэнні адзінай дзяржавы, але беларускія паслы на чале зМікалаем Радзівілам Чорным прынцыпова стаялі на пазыцыі захавання незалежнасціВялікага Княства.
Урэшце ўстудзені 1569 году ў Любліне сабраўся супольны сойм Вялікага Княства Літоўскагаі Польскага Каралеўства, каб разгледзець пытанне саюзу.
1 ліпеня 1569году быў абвешчаны акт стварэння Рэчы Паспалітай Двух Народаў, фэдэрацыіПольскага Каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага, якая мела аднаго караля іадну знешнюю палітыку, але два войскі, два скарбы (фінансавыясыстэмы), два зборнікі законаў.
Дзякуючы МікалаюРадзівілу Чорнаму ў ВКЛ было адкрыта шмат школ, тым самым сотні маладых людзеймаглі атрымаць адукацыю. Яго ўкладанне ўразвіццё Літоўскага Княства неацэнна: ён праводзіў зямельныя рэформы,разгортваў будаўніцтва вуліц і храмаў, ліквідаваў хрысціянскую непісьменнасць,адчыняючы школы, а таксама друкарні дзе выдавалась не толькі рэлігійнаялітаратура, але таксама кнігі па гісторыі, геаграфіі, матэматыцы, філасофіі.

Спісвыкарыстованных крыніц
1. ЕрмаловiчМ. Беларуская дзяржава ВялiкаеКняства Лiтоускае. Мiнск,2000.
2. Станіслаў Акіньчыц“ Залаты век Беларусі”
3. lupa.by/znamenitosti/nikolay-radzivill-chernyiy.html
4. www.mir-nesvizh.com/
5. lutheranica.at.tut.by/biblio/lut-hist2ru.htm
6. www.belreform.org/ru/radz.php
7. slovo.ws/urok/historyofbelarus/19/014.html


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.