Реферат по предмету "История"


Культура Беларўскіх зямель у 9 ст. – першай палове 13 ст

Министерство образования Республики Беларусь
Учреждениеобразования
БелорусскиЙ государственный университет
информатики и радиоэлектроники
Факультет Заочного обученияКонтрольнаяработа
По курсу«История Беларуси»
ТЭМА3
КультураБеларўскіх зямель у 9ст. – першай палове 13ст
Выполнил
Студент
Береза Д. В
гр. № 902302
№ зач. кн. 902302-32
Проверил
Лютова О. В.
Минск-2010

План
Уводзіны
Увядзенне хрысціянства на беларускіхземлях
Культура. Вядомыя дзеячы асветы
Вывады
Спіс літаратуры

Уводзіны
У цеснай сувязі здзяржаваўтваральнымі працэсамі на Беларусі у 9 – 13 стст. ішло развіццёкультуры. Найбольш яскравым праяўленнем гэтага боку грамадскага жыцця сталапрынняцце і распаўсюджванне хрысціянства.
Першыя славянскіясупольасці, якія рассяліліся на Беларусі – крывічы, дрыгавічы і радзіміч, — вызнавалі язычніцкую рэлігію. Гэта забліжала із з аўтахтонным несельніцтвам –балтамі і, верагодна, стала адной з прычын з’яўлення прадзяржаўных утварэнняў зполіэтнічным насельніцтвам – Полацкага і Тураускага княстваў.
Сапраўды,прынцыповай розніцы паміж язычнікамі ва ўсім свеце не існуе. Усе яныпакланяліся і пакланяюцца праявам навакольнага асяроддзя – сонцу, месяцу, агню,вадзе і інш. У нашых продкаў яны атаясамліваліся з багамі: Сварогам,Сварожычам, Жыжалем, Макошай(Цёцяй), Перуном і інш.
Аднак на мяжыСтарога і Новага часу паусюдна монатэістычныя вераванні паступова змяняюцьязычніцкія. Сярод іх найбольш магутным было хрысціянства. Еўропа перажыла дваэтапы хрысціянізацыі. Першы пачынаецца з узнікнення хрысціянства да 7 – 8стст., калі была ахрышчана Рымска-Візантыйская імперыя, імперыя франкаў ібрытанскія каралеўствы. На другім этапе – 9 – 10стст. – Хрыстову веру прыняліславянскія дзяржавы і Скандынавія. Паўсюдна прыняцце хрысціянства супадала зутварэннем самастойных монаэтнічных дзяржаў.
Увядзеннехрысціянства на беларускіх землях
У 10ст. існаваладзве хрысціянскія царквы: заходняя на чале з папам у Рыме і ўсходняя зусяленскім патрыярхам у Канстанцінопалі. Істотнай розніцы паміж імі тады яшчэне было. Афіцыйнае прыняцце хрысціянства ў яго вызантыйскай традыцыі ў 988г.кіеўскім князем Уладзімірам Святаславічам як дзаржаунай рэлігіі – важная падзеяў гісторыі ўсходніх славян, у тым ліку тых, якія знаходзіліся на тэрыторыісучаснай Беларусі. Прыняцце хрысціянства з’яўлася, безумоўна, прагрэсіўнайз’явай ва ўсіх сярэднявечных дзяржавах.
У Полацкай зямлі існавалісвае перадумовы прыняцця новай веры. Полацкія воі ўдзельнічалі ў паходзе наВізантыю ў 907г. і мелі ўяўленне аб хрысціянстве. У апавяданні аб забойствеРагвалода і ўзяцці ў палон яго дачкі Рагнеды ў 980г. летапісец падкресліў, штоУладзімір быў тады маладым і знаходзіўся ў язычніцтве. Ці былі хрысціянаміРагвалод і Рагнеда ў той час, застаецца невядомым. Аднак напярэдаднідраматычных падзей у Полацку Рагнеду вырашылі аддаць замуж у Кіеў за Яраполка,які спачувальна адносіўся да хрысціянскай веры. Верагодна, са спачуваннемтаксама ставіліся да новай рэлігіі ў полацкай княскай сям’і.
Больш упэўненаможна сцвярджаць, што хрысціянства ў Полацку было прынята прадстаўнікамівышейшай знаці ўслед за афіцыйным увядзеннем яго ў Кіеве. Ізяслаў, сынУладзіміра і Рагнеды, хутка пасля прыняцця новай веры пачаў княжыць у Полацку.Аб клопаце па распаўсюджванню тут хрысціянства ўскосна сведчыць характарыстыкаІзяслава, змешчаная ў Цвярскім летапісе, дзе сказана, што ён “прилежащепрочитанию божественныхписаний”, г. зн. быў вельмі набожны.
У пісьмовыякрыніцы трапіла цікавае падане аб Рагнедзе-манахіні, якая правяла апошнія гадысвайго жыцця ў “манастыры” пад імем чарніцы Анастасіі. Ён, па мясцовых паданнях,размяшчаўся паблізу ручая Чарніца ў Заслаўі. Магчыма, гэта быў пачатковы скіт,якому не суджана было стаць сапраўдным манастыром па прычыне смерціманахіні-адзінотніцы у 1000 годзе.
Пасля прыняццяхрысціянства ў буйных гарадах і княствах пачалі стварацца епархіі –тэратарыяльныя царкоўныя акругі, якімі кіравалі епіскапы. Лічаць, што ў 992годзе ўзнікла епархія ў Полацку.
Сведчаннемактыўных кантактаў Усяслава Полацкага з духавенствам служыць увага князя дашанавання кананізаваных у 1072 годзе братоў яго дзеда – князёў Барыса і Глеба. Невыпадковатакія імёны насілі таксама сыны Усяслава. Гэта пралівае святло на ступеньхрысціянізацыі жыцця двара полацкага князя, а таксама на кантакты яго зцаркоўным асяроддзем, якое з’явілася ў Кіеве ініцыятарам шанавання святогаБарыса і святога Глеба, што атрымала распаўсюджанне і ў Полацкай зямлі. Гэтавідаць на прыкладзе помнікаў жывапісў у Полацку(фрэскі святых Барыса і Глеба ўБарысаглебскім(Бельчыцкім)манастыры) і прыкладнога мастацтва(віслая пячатка звыявай святога Глеба з архіялагічных раскопак Менска, бронзавы абразок зраскопак Копысі і інш.).
Полацкая княскаясям’я цесна была звязана з Кіева-Пячэрскім манастыром. Добрыя адносіныманастыра з Полацкам склаліся яшчэ пры жыцці Усяслава, якога падтрымліваўманастыр у 1068 годзе, і Усяслаў Полацкі быў абраны кіяўлянамі на трон у Кіеве,на якім пратрымаўся нямнога – 7 месяцаў.
Кароткая звесткааб полацкім епіскапе змешчана ў Іпацьеўскім летапісе пад 1105 годам, калімітрапаліт Нікіфар І “постави Мину Полотьску” з манахаў Кіева-Пячэрскагаманастыра. В.Н. Тацішчаў сцвярджае нават, што мітрапаліт Нікіфар І, якіпасвяціў Міну, сам раней быў полацкім епіскапам, але гэта патрабуе большгрунтоўнага пацвярджэня.
У “ЖыцціЕфрасінні Полацкай” называецца полацкі епіскап Ілля. Акрамя Міны і Ілліпісьмовыя крыніцы змяшчаюць звесткі яшчэ аб шасці полацкіх епіскапах 12 – 13стст. Касьма (Грэк) пастаўлены ў 1143г.; Дыянісій памёр у 1183г.; Мікалайпастаўлены ў 1183г.; Аляксей упамянуты каля 1231 г.; Сімяон(Наўгародзец) упамянуты каля 1274 г.; Іакаў вядомы па дакументу прыкладна 1300г.
У 12ст. каляПолацка ўзнікаюць манастыры. Два манастыры – жаночы св. Спаса – і мужчынскі св.Багародзіцы – заснавала Ефрасіння Полацкая. У іх вялі манашаскі вобраз жыццяпрадстаўнікі полацкай княскай дынастыі. Найбольш вядомая з іх прпадобнаяЕфрасіння(да пастрыжэння княжна Прадслава), пазней прылічаная да ліку святых. Ураспаўсюджванні хрысціянства, пісьменнасці, культуры ў Полацкай зямлі яе заслугіасабліва вялікія. У цяперашні час вызначана, што ў Полацку ў 12ст. існавала неменш 10 культавых манументальных збудаванняў, трох манастыроў.
Нягледзячы наадзначаныя поспяхі хрысціянізацыі, неабходна сказаць, што новая вера ў Полацкайзямлі распаўсюджвалася параўнальна марудна і павінна была вытрымаць барацьбу зязычніцтвам, якое мела тут глыбокія карані ў выніку блізкага суседства Полацказ літоўскімі і іншымі неславянскімі плямёнамі, у якіх высокага развіццядасягнуў язычніцкі культ.
Язычніцкія вешчуныў старажытным Полацку былі ў пашане нават сярод прадстаўнікоў княскай дынастыіпасля афіцыйнага прыняцця хрысціянства. “Аповесць мінулых гадоў” прыпісваеУсяславу Полацкаму нараджэнне ад “вяшчунства”. Сучаснікі надзялялі Усяславазвышнатуральнымі якасцямі. Сама Полацкая зямля ўяўлялася летапісцам і аўтару“Слова аб палку Ігаравым” краінай чараўнікў.
Да гісторыірэлігійных вераванняў жыхароў Полацкай зямлі маюць адносіны велізарныя вылунныякамяні з высечанамі на іх выявамі крыжа з «Галгофай” і набожнымі надпісамі. У Падзвінні вядома 9 такіх камянёў. Нашасці з іх значыцца імя Барыса, ад чаго камяні называюць “Барысавымі”. Камяніз’яўляюцца сведчаннем барацьбы полацкіх князёў з язычніцкімі вераваннямі(пакланенні камяням-фетышам) у перыяд двухвер’я, якое ўтрымлівалася ў Полацкайзямлі да 12ст. і яшчэпазней.
Згоднапаведамленню “Аповесці мінулых гадоў”, пасля прыняцця хрысціянства ў Кіевекнязь Уладзімір Святаславіч накіраваў ў Тураўскую зямлю ў яксці пасаднікасвайго сына Святаполка. Падобна іншым княжічам, ён быў абавязаны не тольківалодаць дрыгавіцкай зямлёй, але і распаўсюджваць тут новую веру. У іншыхкрыніцах(“Сказанні аб Барысе і Глебе”, Пераяслаўска-Суздальскім летапісе)гаворка ідзе аб накіраванні Святаполка на княжанне ў Піск. Некаторыя гісторыкімяркуюць, што Святаполк атрымаў адначасова два гарады і мог сапраўды некаторычас знаходзіцца у Пінску.
Паводледайшоўшага да нас падання, сам князь Уладзімір Святаславіч заснаваў пад ПінскамЛешчынскі манастыр. Выказваюць меркаванні, што Тураў стаў цэнтрам епархіі паслятаго, як у 1088г. тут пачаў княжыць Святаполк Ізяславіч, праўнук Уладзіміра.
Аднак у“Кіева-Пячерскім пацерку”(зборнік апавяданняў) змешчаны тэкст аб заснаванніТураўскай епархіі ў 1005г. і прыводзіцца ўстаноўчая яе грамата, якая дадзена адімя князя Уладзіміра з пералікам гарадоў, што ўваходзілі ў Тураўскую епархію.Першым яе епіскапам быццам быў Фама. У духоўным падпарадкаванні тураўскагаепіскапа пазней знаходзіліся гарады Пінск, Наваградак, Гародня, Берасце,Ваўкавыск, Здзітаў, Степань, Дубровіца, Слуцк, Копысь і інш.
Устаражытнарускіх летапісах няма паведамленняў пра тураўскіх епіскапаў 10 – 11стст. Але ёсць звесткі у іншых крыніцах аб епіскапе Рэйнберне. Тураўскі князьСвятаполк у 1013г. узяў шлюб з дачкой польскага караля Баляслава. З ёй прыехаўкалобжацкі епіскап Рэйнберн, які выкарыстаў момант для распаўсюджваннякаталіцызму. Уладзімір, даведаўшыся аб гэтых намерах, выклікаў Святаполка разамз жонкай і яе духоўнікам у Кіеў, дзе зняволіў у турму. Рэйнберн неўзабавепамёр. У 1015г. пасля смерці Уладзіміра княжыць у Кіеве становіцца Святаполк. Угэтым годзе адбылося забойства братоў князёў Барыса і Глеба, якія потым быліабвешчаны першымі усходнеславянскімі святымі. У 1054г хрысціянская царкаканчаткова раздзялілася на каталіцкую і праваслаўную. Адбыўся афіцыйны разрыўцеркваў. У Тураве вядомы у 12ст. праваслаўныя епіскапы: грэк Ігнацій(1137г),Іакім(пастаўлены ў 1144г.), Кірыла(каля 1169г.), Лаўрэнцій(названы ў летапісепад 1182г.)
Клопатам абраспаўсюджванні хрысціянства было адкрыццё цэркваў і манастыроў. ЖонкаСвятаполка Ізяславіча Варвара заснавала ў Тураве Варварынскі манастыр, у якімжыла з дзецьмі пасля смерці князя. Сказанне аб Марціне-мніху паведамляе аб існаванніў Тураве мужчынскага мнастыра. Тут жа знаходзілася епіскапская рэзідэнцыя.
У Тураве прыархеалагічных даследваннях выяўлены рэшткі мураванага трохапсіднага сабора.Уплыў хрысціянства распаўсюджваўся на творы прыкладнога мастацтва. Прыраскопках гарадоў знойдзены металічныя, каменныя, бурштынавыя крыжы, у Тураве –цудоўныя свінцовыя абразкі, якія ўстаўляліся ў вялікі крыж, у Пінску – каменныабразок Ісуса Хрыста Эмануіла.
Увядзеннехрысціянства садзейнічала развіццю культуры на беларускіх землях. Вышэйшымузорам старажытнарускай культуры з’яўляецца манументальная архітэктура. У 10 –13стст. у архітэктуры Еўропы дамінаваў раманскі стыль. Грамадзянскія ікультавыя раманскія пабудовы вызначаліся масіўнасцю, суровай манументальнасцю ікрапаснымі рысамі. У муроўцы абавязкова ўжываўся абчэсаны і прыродны камень,часам разам з цэглай. Рысы раманскага стылю ёсць у многіх помніках беларускагадойлідства.
З прыняццемхрысціянства бярэ пачатак каменна-цяглянае будаўніцтва, узвядзеннеманументальных культавых пабудоў. На пачатковым этапе рускія дойліды пераймалівізантыйскія архітэктурныя формы, потым іх пераасэнсавалі ў адпаведнасці сасваімі мастацкімі густамі, традыцыямі.
Будаўніцтвусабораў на Русі надавалася дзяржаўнае і палітычнае значэнне. Цэрквы былі нетолькі культавымі установамі, але і важнейшымі цэнтрамі інфармацыі аб палітычных,рэлігійных і грамадскіх справах і падзеях. У іх захоўваліся казна, бібліятэкі,архівы. Каля сцен цэркваў праходзілі сходы гараджан. Пры храмах і манастырахнавучалі грамаце, тут пісаліся славутыя рускія летапісы.
Культура. Вядомыядзеячы асветы
ЕўфрасінняПолацкая (1102 – 24.5.1173) Прадстаўніца хрысціянскага культурнаасветніцкага руху ў Полацкім княстве12 ст. Першая жанчынагэтага перыяду, прылічаная да святых. Нарадзілася ў Полацку. Дачка полацкагакнязя Георгія Усяславіча, малодшага сына князя Усяслава Брачыславіча. У 2йпалове 11 — 1й палове 12 ст. полацкае княства як самастойная i моцная дзяржавадасягнула высокага ўзроўню i ў культурным жыцці. Трывалымі былі гандл'ёвыя iкультурныя сувязі Полацкага княства з краінамі Усходу i Захаду. Культурнымсувязям з Візантыяй спрыялі сваяцкія адносіны полацкіх князёў з візантыйскімамператарскім домам. Менавіта ў гэтыя часы ў Полацку пабудаваны Сафійскі саборi іншыя манументальныя царкоўныя пабудовы. Ёсць звесткі пра наяўнасць тутсвайго 'летапісання. У духоўнакультурным жыцці Полацкага княства ўмацоўваласяхрысціянская ідэалогія, хоць язычніцкія ўяўленні былі яшчэ даволі моцныя навату княжащим асяроддзі. Аднак хрысціянская ідэалогія заваёўвала ўсё большпрыхільнікаў, якія імкнуліся сцвердзіць ужыцці ідэі падзвіжніцтва, асветы i кніжнасці. Асабліва важную ролю ў гэтымпрацэсе адыграла Е. Полацкая., звесткіпра дзейнасць якой дайшлі да нас з «Жыція Ефрасінні Полацкай», створанага,відаць, неўзабаве пасля яе смерці (старэйшы з вядомых спісаў датуецца 14 ст.).«Жыціе...» было шырока вядомае i папулярнае ў старажытнабеларускі перыяд.Стварэнне ў Полацкім княстве свайго «Жыція...» — важнае сведчанне культурнейсуверэннасці дзяржавы, яе значнасці i сілы. Калі адлюстраваннедзяржаўнапалітычнай ролі княства знаходзіла сваю фіксацыю ў галіне летапісання,то ў духоўнай сферы гэта замацавананайперш у самім факце стварэння «Жыція...». Арыгінальнасць гэтага твора — усцвярджзнні неабходнасці ведаў, любові да кнігі, у ідэі духоўнагаўдасканалення, праслаўленні падзвіж ніцтва, самаадднаным служэнні вышэйшыммаральным ідэалам.
Ефрасіннярана пастрыглася ў манахіні насуперак волі бацькоў, якія хацелі аддаць яезамуж. Пасяліушыся ў келлі Сафійскага сабора, яна занялася перапіскай твораўрэлігійнамаральнага зместу. Гэта, відаць, былі пераважна пераклады з грэчаскіхарыгіналаў. Ёсць падставы меркаваць, што на той час у храме існавала майстэрня,дзе ствараліся i памастацку ўпрыгожвалісярукапісы, былі падрыхтаваны майстры i спецыяльнае абсталяванне. Відаць, яшчэ да прыходу Ефрасінні быўпакладзены пачатак вядомай бібліятэкі Полацкага Сафійскага сабора, якаяпаступова ператварылася ў буйны культурны цэнтр Полаччыны, дзе ствараліся i захоўваліся нацыянальныя духоўныякаштоўнасці, у т.л. летапісы i творыгрэчаскай патрыстыкі. Ефрасіння заснавала ў Полацку жаночы i мужчынскі манастыры, была фундатарампабудовы каля 1160 царквы святога Спаса (цяпер СпасаЕфрасіннеўская), дзеразмяшчаліся келлі Ефрасінні i яесястры, i царквы Багародзіцкай.Спаская царква была багата ўпрыгожана фрэскамі, якія маюць вялікую гістарычную i мастацкую каштоўнасць. Па заказе Ефрасінні полацкім майстрамЛазарам Богшам у 1161 быў зроблены напрастольны шасціканцавы крыж для царквысвятога Спаса. Ён быў з кіпарысу, да яго пярэдняй i адваротнай паверхняўпрымацаваны залатыя, да бакавых — сярэбраныя пласціны. Крыж быў аздобленыкаштоўнымі камянямі, упрыгожаны выявамі евангелістаў, заснавальнікаўправаслаўя, святых Ефрасінні i яе бацькоў. Гэты выдатны ўзор прыкладногамастацтва 12 ст. стаў найкаштоўнейшай нацыянальнай святыняй (у час другойсусветнай вайны крыж украдзены з Беларусі). Па просьбе Ефрасінні візантыйскі імператар Мануіл Комнін прыслаў для царквысвятога Спаса адзін з трох абразоў (эфескі) Маці Боскай, створаных, паводлепадання, евангелістам Лукою. Па яе загадзе гэты абраз быў упрыгожаны золатам,серабром i каштоўнымі камянямі (зараз знаходзіцца ў Рускім музеі ўСанктПецярбургу). У канцы жыцця Ефрасіння здзейсніла паломніцтва ў Іерусалім,дзе i памерла. У 1187 яе мошчы былі перенесены ў Кіева Пячорскую лаўру, a ўпач. ХХст. у Полацк.
«ЖыціеЕфрасінні Полацкай» прасякнута пафасам сцвярджэнняхрысціянскіх светапоглядных уяўленняў i імкненнем давесці ix ісціннасць. У ім даеццадастаткова разгорнутая змястоўнапаняційная аргументация i пра эфемернасць «славы зямной», i пра сутнаснае размежаванне светутленнага i свету вечнага, i пра славутую, аленяўстойлівазніклівую прыгажосць бачнага свету гэтага. Відавочна цікавасцьаўтара гэтага твора да шырокіх светапоглядных пытанняў эпохі сярэднявечча, хоцьу жыццеапісанні выразна прысутнічае вузкацаркоўны i нават вузкаманаскі пласт зместу,спецыфічных павучанняў i норм, што, зразумела,сведчыць пра асяроддзе, у якім стваралася «Жыціе...». Актыўным суб'ектамсцвярджэння ісціннасці як ідэй iўяўленняў шырокага светапогляднага плана, так i канкрэтных прадпісанняў дабрачыннасцей рэлігійнага служэннявыступав ў творы сама Ефрасіння.
Уадпаведнасці з законамі агіяграфічнага жанру ў «Жыціі...» паслядоўнаапавядаецца пра бацькоў Ефрасінні, пра тое, як рана выявіліся ўстойлівыядухоўнамаральныя асновы яе чалавечай натуры. Паведамляецца, што ў яе ранавыявілася любоў да ведаў i што хутка i шырока разышліся весткі пра яемудрасць i прыгажосць. Асаблівая ўвага звяртаецца наўнутраныя духоўныя рысы Ефрасінні, найперш на яе інтэлектуальную адора насць:«Дан бяше таков дар Еуфросинии от Бога: аще кто ея вопрошаше о которой вещи,она же ему разрешаше чему есть быти». Хоць індывідуальнаасобаснаяхарактарыстыка ў абмалёўцы героя выходзіла за межы такога кананічнага жанру, угэтым творы спалучэнне ўнутраных якасцей гераіні i патрабаванняў жанруўспрымаецца арганічна. У духоўным свеце Ефрасінні на першае месца ставіласяідэя служэння Богу i вышэйшым духоўным каштоўнасцям, а яе дар — спасціжэннярэчаў i людзей, беспамылковага распазнання тых, хто ўнутрана схільны даслужэння Богу i царкве — набываў рэлігійнаідэалагічнуюінтэрпрэтацыю. «Дан бысть дар блаженой Ефросиний от Бога: аще кого узрит очимасвоима, то разумеваше в коем человеце сосуд избран хощеть быти Богови». У 12гадоў Ефрасіння зрабіла найважнейшы свой духоўнамаральны выбар, які вызначыўувесь далейшы яе кірунак дзейнасці i сэнс жыццёвага шляху. Рашэнне пайсці ўманастыр i прысвяціць сябе служэнню Богу яна прыняла насуперак волі бацькоў,якія ўжо думалі пра хуткае замужжа Прадславы. Такперад ёй узнікае першая калізія: зямное каханне ці любоў да Бога, нявеста князяці нявеста Хрыста. Ефрасіння цвёрда заявіла пра сябе як пра нявесту Хрыстову.Гэта калізія — вытворная ад фундаментальнага хрысціянскага разумения ўсяго існуючага, ад уласцівага хрысціянству прынцыповага падзелу быцця надухоўнае i матэрыяльнае, боскае i зямное, абеалютна ісціннае i мінучачасовае.Абгрунтоўваючы правільнасць свайго выбару, Ефрасіння нагадвае вопыт жыцця сваіхпродкаў: яны жаніліся i выходзілі замуж, княжылі, дабіваліся славы i паміралі,але жыццё ix было пазбаўлена подыху вечнасці i слава ix гінула як прах, якпавуцінне. Выбар паміж «княжением»,«славой мира сего» i духоўным служэннем, супрацьпастаўленне жыцця продкаў, якоепрайшло ў пагоні за эфемернымі зямнымі дабротамі, i жыцця ісціннага з'яўляеццавельмі паказальным для ўнутранай змястоўнасці вобраза Ефрасінні.
Супрацьпастаўленнеканкрэтназямнога існавання iдухоўнага падзвіжніцтва несла адбітак рэальнага гістарычнага проціборства хрысціянства ca старажытнаславянскімі міфалагічныміўяўленнямі. Як вядома, праявы язычніцкага светапогляду на пач. 12 ст. былі яшчэдаволі выразнымі ў розных сацыяльных пластах Полацкага княства, i натуральна, што канкрэтную духоўнуюмэту i сэнс свайго служэнняЕфрасіння бачыла ў сцвярджэнні новых, хрысціянскіх маральных прынцыпаўіснавання чалавека. Выбар Ефрасінні — гэта выбар паміж свецкім, людскім(багаццем i славай) i цяжарам манаскага быцця, выбар,заснаваны на супрацьпастаўленні зямнога, рэальнага i духоўнага. Яна настойліва прыводзіцьаргументы на карысць правільнасці свайго рашэння. Першы раз — калі павінназрабіць выбар паміж замужжам iманаствам, любоўю зямною i любоўю да Бога, у другі —калі ўжо рашэнне прынята, i янапераконвае ігуменню манастыра прыняць яе ў сваё асяроддзе. У адказ на словыігуменні, што яна яшчэ маладая i неадолее цяжкасці манаства, ды i наогул,навошта ёй адракацца ад радасцей жыцця, Прадслава ў поўнай адпаведнасці зхрысціянскай ідэяй сцвярджае пафас веры i падзвіжніцтва ў імя вечнасці, нятленнасці. «Вся видимая мира сего и краная сутьи славна, но вскоре минует, яко сон, яко цвет уведает. Вечная же и невидимая вовекы пребывають...» У гэтым фрагменце хрысціянскія ўяўленні пра вышэйшуюдухоўную рэальнасць як сапраўдную сутнасць быцця суседнічаюць i спалучаюцца зпаэтычнай вобразнасцю, што перадае пачуццё зачараванасці прыгажосцю рэальнагасвету.
ЗнаходжаннеЕфрасінні ў манастыры было пачаткам яе ператварэння ў падзвіжніцу, часамзбірання духоўных сіл. Мінуў пэўны час, i яна просіць дазволу пасяліцца ў келлі Сафійскага сабора. Ведучы манаскі, аскетычны лад жыцця,Ефрасіння занялася перетекай кніг. «И нача книгы писати своими руками». Ідэалведаў i асветы, любоў да кнігі i найперш да Бібліі ў сярэднявеччы былі шляхамспасціжэння Божай мудрасці, твораў тэалагічнага характеру. У «Жыціі...»падкрэслівеецце, што ў Прадслевы з маленстве была Прага да ведаў. Яе імкненневучыцца падаецца адначасова i як вытворнае ад любові да Бога, i як шляхунутранага ўдасканалення, дасягнення ідэалу. Сцвярджаючы ідэю самаадданага духоўнагаслужэння ў зямным жыцці i ўспамінаючы словы Хрыста, сказаныя апосталам: «Неносите с собою ничто же, токмо жезл един!», — Ефрасіння гаворыць, што ў яенічога няма, акрамя слова Боскага i кніг. «И еще же за все имение имею книгисея. Ими же утешает ми ся душа и сердце веселится». Шлях дасягнення ідэалунеадлучны ад боскага слова i ведаў, занатаваных у кнігах Свяшчэннага пісання.Перапіска, распаўсюджванне кніг — адна з найважнейшых i богаўгодных місійчалавека. У гэтым сэнс дзейнасці Ефрасінні па перапісваннікніг.
Дзейнасць Е. Полацкай— яскравы адбітак кардынальных духоўных зрухаў, што адбываліся ўкультурнаграмадскім жыцці Беларусі на працягу 12 ст., калі закладваўся i мацаваўся фундамент новага разумениясвету, ствараліся перадумовы развіцця індывіда як непаўторнай асобы,сцвярджэння духоўнамаральнай самакаштоўнасці чалавека. Духоўны ўплыў беларускайасветніцы Е. Полацкай далёка выйшаў за межы старажытнай эпохі. Яе імя, справы i вобраз падзвіжніцы крышталізавалісяў часе i набылі найвышэйшую якасць нацыянальнагасімвала самаадданага служэння высакародным ідэалам, вернасці сваёй радзіме.
Пісьменнік,царкоўны дзеяч Кірыла Тураўскі (каля 1130 – 1182)
Старажытнарускі(старабеларускі) пісьменнік, прапаведнік, царкоўны дзеяч. Звестак пра яго жыццёняшмат. У рукапісных пралогах захавалася яго «Жыціе» — кананічная царкоўнаябіяграфія: «Гэты шчасны Кірыла, — гаворыцца ў ёй, — нарадзіўся i выхаваўся ў горадзе Тураве. Сынзаможных бацькоў, ён не любіў, аднак жа, Багацця i тленнай славы гэтага свету; але найперш стараўся спасцігнупьвучэнне боскіх кніг i добра напрактыкаваўся ўсвятых пісаннях». Атрымаў добрее хатняе выхаванне, пазней спасціг вышэйшыянавукі i мастацтвы ад грэчаскіхнастаўнікаў. Памайстэрску валодаў народнай вобразнай i стараславянскай мовамі, глыбокаведаў візантыйскую культуру, асабліва паэзію i красамоўства. Рана стаў паслушнікам аднаго з тураўскіх менестыроў.
Творы К. Тураўскага набылі вялікую папулярнасць на Русіi распаўсюджваліся ў спісах 12—17 ст. Яго малітвы друкаваліся на Беларусі ў«Евангелии учительном» (Заблудаў, 1569) І.Фёдарава i П.Мсціслаўца, у «Молитвахповседневных» (Еўе, 1615; Вільня, 1635) i інш. выданнях. У 1821 К. Калайдовічвыдаў 15 твораў Кірылы ў «Помніках расійскай славеснасці XII ст.». Пазнейепіскап мінскі i тураўскі Яўгеній выдаў зборнік яго твораў у перакладзе нарускую мову (Кіеў, 1880). Акадэмічнае выданне літаратурнай спадчыны беларускагаасветніка ажыццявіў І. Яромін у 1956—58. Ю. Лабынцаў перавыдаў факсімільнымспосабам (1992) малітоўныя творы Кірылы з віленскага выдання «Молитвыповседневные» (1956).
К. Тураўскіразвівае багаслоўскую традыцыю ўсходніх айцоў хрысціянскай царквы, паводле якойБог ёсць непазнавальны ў ланяццях, трансцэндэнтны (паза межамі людскога вопыту)Дух як абсалютны суб'ект, які сімвалічна пазнаецца праз пазнанне i ўмілаванне створанага ім дасканалагасусвету, праз веру i любоў да Яго адзінароднага i аднаіснага з ім Сына Ісуса Хрыста,праз якога адбылася тайна спалучэння Духа i цела, Бога i чалавека, трансцэндэнтнага i іманентнага светаў. А праз гэтутайну стала магчымым выратаванне чалавека i ўсёй «плоці» прыроды, ixдалучэнне да трэцяй іпастасі Святой Троицы — да Святога Духа, стала рэальнайперамога жыцця над смерцю, святасці над трахом. Багаслоўская канцэпцыяК.Тураўскага грунтуецца на гэтых асноўных пастулатах хрысціянскагасветапогляду.
Дляхрысціянскай культуры таго часу багаслоўская паэтычная, красамоўніцкая i асветніцкая творчасць К.Т. быласапраўдным адкрыццём красы iмастацкай выяўленчай сілы роднай мовы. Пісьменнік добра ведаў класічную візантыйскуюрыторыку i паэтыку, творча выкарыстаўгэту багатую эстэтычную традыцыю, узбагаціўшы культуру i мову свайго народа. 3 пазнейшыхбеларускіх асветнікаў бадай што адзіны Сімяон Полацкі дасканала валодаўкрасамоўніцкім майстэрствам, хоць i ўступаў свайму выдатнаму папярэдніку ў сіле i прыгажосці лірычнага самавыяўлення.

Вывады
Вялікаезначэнне ў лёсе Старажытнай Русі, у тым ліку і яе заходніх зямель, мелапрыняцце у 10ст. хрысціянства. Яно спрыяла ўмацаванню больш развітых грамадскіхадносін, чым першабытнаабшчынныя, дапамагала пераадолець перажыткі племяннойадасоблеенасці, садзейнічала ўздыму культуры, пісьменнасці, умацаваннюміжнародных сувязей.
Прыўсёй агульнасці культуры Кіеўскай Русі(мова, вера і інш.) на тэрыторыі сучаснайБеларусі яна мела свваю спецыфіку, свае адметныя асаблівасці. Найбольш яскраваяны выявіліся ў культуры Полацкай зямлі, дзе ўжо ў пачатку 12ст. склалісясамабытныя школы дойлідства, жывапісу, пластыкі, дэкаратыўна-прыкладногамастацтва.
Такімчынам, багатая, яскравая і шматгранная культура беларускіх зямель у 9-13стст.стаяла у шэрагу перадавых культур свайго часу, была часткай усходнеславянскайкультуры.

Спіслітаратуры
1. Гісторыя Беларусі: У2 ч.У.1-Мн., 2000.
2. Энцыклапедыя гісторыіБеларусі: У6т. Т. 1-6. –Мн., 1991-2001.
3. Гісторыя Беларусі: А.Л.Абецэдарская, П.І. Брыг 51гадзін, Л.А. Жывуновіч і інш.; Пад рэд.А.Г.Каханоўскага і інш. – Мн.:”Экаперспектыва”, 1996. – 496с.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Вторая Мировая и Великая Отечественная Война победа - её цена и уроки
Реферат Уровень потребления как сигнал способностей человека
Реферат Ancient Egyptian Beliefs In The Afterlif Essay
Реферат Коллективные модели управления финансами в домашнем хозяйстве
Реферат Интертекстуальные связи в цикле произведений Д.Д. Сэлинджера "Повести о глассах"
Реферат Влияние НТР на экономическое развитие стран
Реферат Євген Наконечний украдене ім'Я чому русини стали українцями
Реферат Перевод как обновленная часть программы гуманитаризации высшей школы
Реферат Бизнес план ОАО "Домовенок"
Реферат Подъездные автомобильные и железные дороги портов и баз
Реферат Конституційні погляди Станіслава Севериновича Дністрянського
Реферат Использование изобретений и промышленных образцов защищенных авторскими свидетельствами СССР и
Реферат «Научно-исследовательский институт природных газов и газовых технологий Газпром вниигаз»
Реферат Базы данных в системах управления и экономических системах
Реферат Учет и аудит основных средств