Реферат по предмету "История"


Асаблівасці адмены прыгоннага права на тэрыторыі Беларусі

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт
Гістарычны факультэт
Кафедра гiсторыiБеларусiстаражытнага часу iсярэднiх вякоў
 
Рэферат па тэма: Асаблівасціадмены прыгоннага права на тэрыторыі Беларусі

Выканаў:
Студэнт 3 курса 2 групы
Ліўшыц Е.
Мiнск, 2008

Асаблівасці адмены прыгоннага права на тэрыторыіБеларусі
У другой палове XIX ст. удзяржаўна-палітычным ладзе краін Заходняй Еўропы адбыліся значныя змены.Перамога капіталізма над феадалізмам у эканоміцы выклікала неабходнасцьстварэння адпаведнай палітычнай сістэмы буржуазнага грамадства. На зменуфеадальна-абсалютнай манархіі прыйшлі новыя формы дзяржаўнага ўтварэння — канстытуцыйныя манархіі, буржуазна-парламенцкія рэспублікі.
У адрозненне ад краін Захаду дзяржаўна-палітычнылад Расіі ў сярэдзіне XIX ст. яшчэ заставаўся некранутым буржуазныміпераўтварэннямі. Тут працягваў сваё існаванне абсалютызм і прыгоннае права.Яскравым сведчаннем крызісу дзяржавы стала Крымская вайна (1853 — 1856 гт.).Расія не здолела супрацьстаяць высокаразвітым краінам Заходняй Еўропы іпацярпела паражэнне. Стала відавочна, што прыгонніцкая сістэма гаспадаркізначна прайграе капіталістычнай з яе таварна-грашовьмі адносшамі, рьнкам працыі жорсткай канкурэнцыяй, якія падштурхоўваюць тэхнічнае развіццё, вядуць даінтэнсіфікацыі вытворчасці. Між тым Расія няўхільна рухалася да капіталізму.Аб'ектыўныя патрэбы эканамічнага і палітычнага развіцця грамадства прымусілірасійскія ўлады пачаць распрацоўку і правядзенне неабходных рэформ«зверху».
Беларусь сярэдзіны XIX ст. уяўляла сабойаграрны рэгіён. Сельская гаспадарка вызначала яго эканамічнае аблічча. Асноўнуюмасу насельніцтва (каля 72,3%) складалі сяляне, якія падзяляліся на трыасноыныя катэгорыі прыватнаўласніцкія, дзяржаўныя і вольныя. Акрамя гэтага наБеларусі меліся нязначныя групы сялян ўдзельных (належылі царскай сям'і),паезуіцкіх, леных, царкоўных і манастырскіх.
Нягледзячы на прыгоннае права, сіла эканамічнагаразвіцця непазбежна ўцягвала Беларусь на шлях капіталізму. Аднак гэтамусупраціўлялася дваранства, якое трымалася за свае саслоўныя правы і прывілеі.Каб павялічыць даходнасць сваіх маёнткаў, памешчыкі за кошт памяншэння сялянскіхнадзелаў пашыралі барскую запашку і пераводзілі сялян з аброку на паншчыну (у50-я гады на ёй былі звыш 90% сялян). Працэс абеззямельвання ў сувязі зувядзеннем у 40-50-х гг. інвентароў, якія рэгламентавалі памеры сялянскіхнадзелаў і павіннасцяў, дасягнуў найбольшых памераў. На ўзмацненне ўціскубеларускае сялянства адказвала супраціўленнем. Толькі за 1858-1860 гг. уБеларусі адбылося болып 40 выступленняў сялян, многія з якіх былі падаўлены здапамогай войск.
Урад Аляксандра II, які разумеў неабходнасцьадмены прыгоннага права, у студзені 1857 г. зрабіў першы практычны крок даажыццяўлення сялянскай рэформы: пад кіраўніцтвам імператара “для абмеркаваннямер па ўладкаванню быта памешчыцпах сялян" быў створаны Сакрэтны камітэт.
Пад непасрэднай пагрозай хуткага ўвядзення цяжкіхдля іх інвентарных правіл, памешчыкі Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай губерняўпраз генерал-губернатара У.І. Назімава выказалі сваю згоду на вызваленне сялян.Прадугледжвалася, што сяляне бясплатна атрымаюць толькі асабістую свабоду, аўся зямлля і нерухомая сялянская маёмасць застануцца ва ўласнасці памешчыка. Уадказ, 20 лістапада 1857 г. Аляксандр II накіраваў рэскрыпт на імя У. Назімава, уякім абвяшчаў пачатак падрыхтоўкі сялянскай рэформы. Абавязковай умовай яеправядзення было прадастаўленне сялянам акрамя сядзібнага, таксама і палявоганадзелу. Самадзяржаўная ўлада аказалася больш дальнабачнай, чым памешчыкізаходніх губерняў. Для падрыхтоўкі праекта рэформы былі створаны губернскіядваранскія камітэты.
У лютым 1858 г. Сакрэтны камітэт быўперайменаваны ў Галоўныкамітэт па сялянскай справе. Цяпер гэта была публічная,заканадаўча аформленая ўстанова. Губернскім камітэтам даручалася распрацавацьпраекты палажэнняў «аб паляпшэнні быта памешчыцкіх сялян» і падаць іху Галоўны камітэт. Большасць беларускіх памешчыкаў па-ранейшаму выказвалася забеззямельнае вызваленне сялян, гэта значыць за пераўтварэнне іх у вечныхарандатараў, прывязаных да памешчыцкіх маёнткаў.
Прапановы беларускіх і літоўскіхземлеўладальнікаў аказаліся настолькі грабежніцкімі, што Рэдакцыйныя камісіі,створаныя ў сакавіку 1859 г. пры Галоўным камітэце, адхілілі іх. Пазіцыямясцовых памешчыкаў выклікала абурэнне з боку прагрэсіўных колаў беларускагаграмадства. Настрой гэтай часткі насельніцтва Беларусі ярка перадае У.Сыракомля ў вершы, надрукаваным у 1858 г. :
Но вот вопрос решён… о бедный край родной!
Отцы уездов честь отчнзны помрачнлн,
И цепи рабства вновь, под фирмою иной,
На шее навсегда крестьянской закрепнлн!
Позорной памятн, над бедным мужичком
Проект своей опеки подпнсали
И стыд за Вильню мне, печати стыд с гербом
Стыжусь, чтобы меня литвином называлн !
(Русская сторонна. Ноябрь. 1884.С. 20)
19 лютага 1861 г. Аляксандр II падпісаўадобраныя Дзяржаўным Саветам заканадаўчыя акты («Палажэнні”) аб „сялянах,якія выйшлі з-пад прыгоннай залежнасці“ і адначасова „Маніфест“аб адмене прыгоннага права. Гэтыя дакументы былі апублікаваны 5 сакавіка 1861г.
У адпаведнасці з „Палажэннямі“памешчыкі пазбаўляліся права распараджацца асобай селяніна і прадаваць, дарыць,умешвацца ў сямейныя справы. Сяляне атрымлівалі права набываць на свае імянерухомую маёмасць займацца гандлёва-прамысловай дзейнасцю. Аднак памешчыкпа-ранейшаму заставаўся ўласнікам на ўсю зямлю.
Для заключэння выкупной аперацыі селянінзнаходзіўся ў стане часоваабавязанага і выконваў на карысць памешчыкавызначаныя павіннасці ў выглядзе паншчыны або аброку. Пазямельныя адносіныпаміж памешчыкамі і часоваабавязанымі рэгуляваліся ўстаўнымі граматамі, у якіхуказваліся памеры палявога надзела і павіннасці за яго. Для складання ўстаўныхграмат і падпісання іх сялянамі і памешчыкамі быў назначаны 2-х гадовы тэрмін — да 19 лютага 1863 г.
Землеўпарадкаванне беларускіх сялян праводзіласяпа двух „Мясцовых палажэннях“. У Магілёўскай губерні і васьмібеларускіх паветах Віцебскай землеўпарадказанне сялян праводзілася па“Мясцоваму палажэнню для вялікарускіх, новарасійскіх і беларускіх губерняў”.Згодна з устаўньмі граматамі сялянам дазвалялася ў карыстанне тая колькасцьзямлі, якую яны мелі да рэформы. Калі памер надзела перавышаў вышэйшы, памешчыкмеў права адрэзаць “лішак” на сваю карысць. За карыстанне „поўным“,г. зн. вышэйшым надзелам, сяляне павінны былі плаціць аброк (у сярэднім 8рублёў у год), або адбываць паншчыну (40 мужчынскіх і 30 жаночых дзён у год).Акрамя гэтага сяляне павінны былі несці на карысь памешчыка і іншыя павіннасці(падводную, будаўнічую і г.д.). Захаванне кругавой парукі гарантавалапамешчакам спраўнае выкананне ўстаноўленых павіннасцей.
У Віленскай, Гродзенскай, Мінскай і чатырох паветахВіцебскай губерняў землеўпарадкаване сялян праводзілася па асобнаму»Мясцоваму палажэнню", якое не ўстанаўлівала пэўныя нормы надзелаў. Упастаянным карыстанні сялян гэтых губерняў захаваліся прысядзібныя землі іўгоддзі, якімі яны згода з інвентарамі карысталіся да 1861 г. Калі ў селянінабыло больш, чым паказана у інвентары, або ў памешчыка заставалася менш 1/3часткі зручных зямель, то апошні меў права адрэзаць на сваю карысць да 1/6часткі сялянскіх зямель. Памер павіннасцяў вызначаўся незалежна, ад памерунадзелаў, але не павінен быў перавышаць інвентарную норму: паншчына не больш 23дзён, аброк не больш 3 руб. з дзесяціны ў год. За выкананне павіннасцяў сялянепаветаў неслі асабістую адказнасць перад памешчыкам, таму што надзел адводзіўсяў падворнае карыстанне кожнаму гаспадару.
Набыццё сялянамі зямель ва ўласнасцьажыццяўлялася праз выкуп. Правілы выкупу палявога надзелу былі аднолькавамі дляўсіх губерняў Расіі. Памер выкупной сумы вызначаўся на аснове капіталізацыі 6%гадавога аброку. У гэту суму ўключаўся прыбытак ад прыгоннай працы, якогапамешчык быў пазбаўлены ў сувязі з вызваленнем сялян. Напрыклад, калічасоваабавязаны селянін плаціў памешчыку аброк 30 рублёў у год, тады выкупнаясума складала 500 рублёў (30*100: 6 = 500). Такім чынам, выкуп зямлі сялянаміпа сутнасці з'яўляўся выкупам асобы, яе аброчных павіннасцей. Дзяржава дляажыццяўлення выкупной аперацыі давала сялянам доўгатэрміновую грашовую пазыкуна 49 гадоў. Сяляне рабіліся даўжнікамі дзяржавы і павінны былі выплачваць ёйдоўг высокімі працэнтамі — так званыя выкупныя плацяжы. Памер выкупу значнаперавышаў фактычны кошт зямлі. Напрыклад, рыначны кошт зямлі ў Мінскай губерніскладаў 18 рублёў за дзесяціну, а па выкупу селянін павінен быў заплаціць за яе79 руб. 20 кап. Выкупныя плацяжы спыніліся перад першай расійскай рэвалюцыі1905-1907 гг., калі ўрад быў вымушаны датэрмінова адамяніць іх. За гэты чассяляне выплацілі ўраду ў тры разы болып, чым каштавала купленая імі зямля.
«Агульным палажэннем» вызначаўсяпарадак кіравання сялянамі. Сельская абшчына, што складалася з сялян, якіяпражывалі на землях аднаго памешчыка, выбірала сельскага старасту і зборшчыкаподацей. Некалькі сельскіх абшчын утваралі воласць. На валасным сходзевыбіралася праўленне на чале з валасным старшынёй, а таксама валасны суд.Сельскія і валасныя праўленні ведалі раскладам і зборам падаткаў, аб'яўлялісялянам законы і распараджэнні цэнтральных і мясцовых улад, сачылі заграмадскім парадкам. Для правядзення рэформы ў жыццё ствараліся спецыяльныяорганы — павятовыя міравыя з'езды і міравыя пасрэднікі, губернскія па сялянскіхсправах прысутнасці.
Міравыя пасрэдні прызрызначаліся губернатарамі змясцовых памешчыкаў. Ім падпарадкоўвалася сялянскае кіраванне некалькіхваласцей. Асноўным іх абавязкам было садзейнічанне складанню актаў, якіявызначалі пазямельны лад і павіннасці сялян згодна «Палажэнням».Губернская па сялянскіх справах прысутнасць кіравала правядзеннем рэформы ўгубернях, старшынёй яе быў губернатар, членамі — мясцовыя пемешчыкі ічыноўнікі. Прадстаўнікоў ад сялян не было ў гэтых установах.
Умовы адмены прыгоннага права не былі прынятыбеларускім сялянствам і паслужылі штуршком для развіцця шырокага сялянскагаруху.У 1861-1862 гг. беларускае сялянства аказвала сур'ёзнае супрацьдзеяннеміравым пасрэднікам, стварэнню новых органаў сялянскага «самакіравання” іўвядзенню ўстаўньк грамат. Да лютага 1863 г., гэта значыць да канца вызначанагатэрміна іх стварэння, не было падпісана амаль 80 % устаўных грамат.Кульмінацыйнай кропкай сялянскага руху было паўстанне пад кіраўніцвам К.Каліноускага Паўстанне было падаўлена, аднак аказала сур'ёзны ўплыў на палітыкуцарызму ў аданосінах да Беларусі. Царскі ўрад вымушаны быў пайсці на ўступкісялянам.
1 сакавіка 1863 г. выйшаў указ аб адменечасоваабавязанага становішча сялян у Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняхі 4-х паветах Віцебскай губерні. Праз тры месяцы гэты ўказ быў распаўсюджацы наМагілёўскую губерню і беларускія паветы Віцебскай. Указ уводзіў абавязковывыкуп сялянскіх надзелаў. Часоваабавязаныя адносіны спыняліся паміж селянінам іпамешчыкам з 1 мая 1863 г. Выкупныя плацяжы за надзельную зямлю зніжаліся на 20%. Сяляне пераходзілі ў разрад сялян-уласнікаў і павінны былі ўносіць выкупныяплацяжы ў павятовае казначэйства. Указам ад 9 красавіка 1863 г. стваралісяпаверачныя камісіі, якія павінны быді праверыць правільнасць складання ўстауныхграмат пасля 19 лютага. Няправільна складзеныя ануляваліся. У выніку праверкі участкі сялян былі павялічаны зямельныя надзелы, зніжан аброк і адпаведнавькупныя плацяжы, за сялянамі замацоўваліся сервітутныя ўгоддзі (пашы, лугі,сенажыці, вадапоі і г. д.), якімі яны карысталіся дз рэформы 1861 г.
Урадавая адміністрацыя надавала вялікае значэннеземлеўладкаванню беззямельных і малазямельных сялян. На падставе цыркуляра 17жніўня 1863 г. сяляне, абеззямеленыя пасля 1857 г., павінны былі атрымаць сваенадзелы ў поўным аб'ёме. Змянілася і землеўладкаванне дзяржаўных сялянБеларусі. Па закону да 16 мая аброчная подаць пераўтваралася ў выкупныяплацяжы, і дзяржаўныя сяляне станавіліся ўласнікамі зямельных надзелаў. Такімчынам, у выніку рэформы 1863 г., сялянству Беларусі вярнулі адрэзаныя ад іхраней землі, а таксама былі значна аблегчаны ўмовы выкупа зямлі. У адрозненніад ўнутраных губерній Расійскай імперыі феадальныя адносіны на Беларусі быліліквідаваны ў 1863 г. праз спыненне часоваабавязанага становішча сялян.
Настрой сялянства ў сувязі са змяненнем ўмоўправядзення аграрнай рэформы добра адлюстроўвае выказванне аднаго селяніна:»Дзякуем Вам, паночку, і всяму панству, что Вы взбунтоваліся. Інакш бы намтакой ласкі от царя во век не дачакацця".
Рэформа1861 г. з'явілася пераломным момантам, мяжой паміж дзвюма эпохамі у гісторыіБеларусі — феадалізмам і капіталізмам. Асабістае вызваленне ліквідаваламанаполію памешчыкаў на эксплуатацыю сялянскай працы, садзейнічала росту рынкапрацоўнай сілы як у прамысловасці так і ў сельскай гаспадарцы. Умовы рэформызабяспечвалі як памешчыкам, так сялянам пераход ад прыгоніцкай дакапіталістычнай гаспадарцы. Буржуазная па зместу сялянская рэформа разам з тымзахавала шматлікія прыгонніцкія перажмткі, галоўным з якіх з'яўляласяпамешчыцкае землеўладанне.

Спіслітаратуры
1. Белоруссия в эпоху капитализма:Сб. док. и материалов: В 3 т. Мн., 1983 – 1990. Т. 1 –2. Мн., 1990.
2. Дакументы i матэрыялы па гiсторыiБеларусi. Т.2. (1772 – 1903 гг.). Мн., 1940.
3. Ходзін С.М. Крыніцы гісторыіБеларусі (гісторыка-кампаратыўнае вывучэнне) Мн., 1999.
4. Крестьянская реформа в России 1861г. Сб. законодательных актов. М., 1954.
5. Бiч М. Адмена прыгоннага права.Мн., 2008.
6. Хрестоматия по истории Белоруссии.С древнейших времен до 1917 г. Мн., 1977.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Молочная продуктивность и воспроизводительные способности коров
Реферат Происхождение и современная география производства картофеля
Реферат Участники уголовного судопроизводства со стороны обвинения
Реферат Участь прокурора в цивільному процесі
Реферат Участие адвоката в гражданском процессе 2
Реферат Участие прокурора в гражданском процессе 2 Роль и
Реферат Учение Н Макиавелли о государстве и политике
Реферат Участие граждан в осуществление правосудия
Реферат Участие прокурора в гражданском процессе 2
Реферат Учреждения исполняющие наказания
Реферат Участие адвоката в процессе
Реферат Duties While In A Lab Essay Research
Реферат Фальшивомонетничество и борьба с ним
Реферат Влияние поверхностного потенциала воды на реологические свойства дисперсных систем
Реферат Феодальное государство и право Византии