Реферат по предмету "Исторические личности"


Люта ская буржуазна дэмакратычная рэвалюцыя на Беларусі

--PAGE_BREAK--На Паўднёва-Заходнім фронце 3-я і 7-я расійскія арміі пасля часовых поспехаў таксама пацярпелі паражэнне, пакінулі Галіцыю, страціўшы каля 600 тыс. чалавек палоннымі, забітымі, параненымі. Захапіўшы Галіцыю, Германія сканцэнтравала галоўныя сілы на польскім тэатры ваенных дзеянняў, каб акружыць і знішчыць сем расійскіх армій. Камандуючы Паўночна-Заходнім фронтам генерал М.Аляксееў быў вымушаны вывесці свае арміі з польскага «мяшка», церпячы паражэнне за паражэннем. Саюзнікі Расіі — Англія і Францыя -ніч.ога не зрабілі, каб аблегчыць становішча расійскіх войск. Пры наступленні на Варшаву германскае камандаванне ўпершыню выка-рыстала газавую атаку, у выніку якой загінула 9 тыс. расійскіх сал-дат. Пазбягаючы акружэння ў Полыпчы, у ліпені 1915 г. рускія здалі немцам Варшаву.
Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У жніўні 1915 г. пачалося нямецкае наступленне ў накірунку Коўна — Вільня — Мінск. У пачат-ку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. Стаўка вярхоўнага галоўнакаман-дуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск — Паставы — Баранавічы — Пінск. Каля паловы тэрыторыі Беларусі апынулася пад нямецкай акупацыяй, у тым ліку населеныя пункты Гродна, Ашмяны, Смаргонь, Ліда, Слонім, Навагрудак, Баранавічы, Ваўка-выск, Пружаны, Брэст, Кобрын, Пінск.
Паражэнне расійскай арміі на франтах было вынікам тэхніка-эканамічнай адсталасці Расіі. Эканоміка краіны, слаба развіты транс-парт не маглі забяспечыць патрэбы арміі і тылу. Перад пачаткам вайны Расія займала пятае месца ў свеце па выплаўцы сталі, шостае — па здабычы вугалю, пятнаццатае — па вырабу электраэнергіі. Амаль палрву станкоў, машын, абсталявання даводзілася купляць у іншых краінах. Расія не мела сваёй авіяцыйнай прамысловасці. У зародка-вым стане знаходзіліся аўтамабілебудаванне, хімічная прамысловасць, электраметалургія, вытворчасць многіх каляровых металаў.
Слабы быў і ваенна-эканамічны патэнцыял краіны. Расія не ачуняла яшчэ ад паражэння ў руска-японскай вайне, якая прывяла да значнага аслаблення яе ўзброеных сіл. Болыпая частка расійскага флоту была знішчана: японцы патапілі або захапілі 15 браняносцаў, 11 крэйсераў, 22 эсмінцы.
3 першых дзён вайны адчуваўся востры недахоп узбраення і бое-прыпасаў. Расійская армія была дрэнна забяспечана артылерыяй і снарадамі. Не хапала нават вінтовак і патронаў да іх. У 1915 г. дэфіцыт вінтовак склаў 11 млн, патронаў — больш за 2 млрд штук. На Заходнім фронце, што праходзіў праз тэрыторыю Беларусі, не хапала каля 500 тыс. вінтовак. У запасных часцях і пунктах камплектавання адна вінтоўка прыпадала на 13 чалавек.
У выніку недахопу ўзбраення і боепрыпасаў, адсутнасці дапамогі ад англа-французскіх саюзнікаў расійская армія несла велізарныя страты. У перыяд летніх баёў 1915 г. яны былі настолькі значныя, што ў карпусах засталося ўсяго па некалькі тысяч салдат: у грэнадзёрскім — каля 2400, у 2-м стралковым — 5 тыс., у 15-м — каля 8 тыс. (штатная ж колькасць салдат і афіцэраў пяхотнага корпуса складала каля 50 тыс. чалавек).
Нягледзячы на велізарныя страты і адсутнасць узбраення, царскі ўрад без перапынку гнаў на фронт няўзброеных салдат. Паводле зве-стак аддзела камплектавання, з 15 жніўня да 9 верасня 1915 г. на Заходні фронт было накіравана 590 няўзброеных рот.
Вайна прынесла незлічоныя бедствы беларускаму народу. Гінула мірнае насельніцтва, руйнаваліся гарады і вёскі, знішчаліся матэры-яльныя і духоўныя каштоўнасці.
У сувязі з наступленнем германскіх войск велізарная колькасць бежанцаў пацягнулася на ўсход. 3 Полыпчы, Літвы і заходніх паве-таў Беларусі рушыла ў радах бежанцаў больш за 1320 тыс. чалавек^. Лавіна бяздомных людзей расцягнулася па дарогах на сотні кіламетраў праз усю Беларусь ад Буга да Дняпра. Многія тысячы людзей, асабліва старыя і дзеці, знясіленыя ад голаду, гінулі ў дарозе.
Да восені 1915 г. бежанцы запоўнілі ўсю ўсходнюю частку Беларусі. Становішча гэтых людзен было надзвычай цяжкім. Яны ператварыліся ў масу жабракоў, галодных і бяздомных, пазбаўленых сродкау існавання. Тысячы згаладалых, змучаных людзей гінулі ад розных эпідэмій.
На захопленай германскімі вайскамі тэрыторыі Беларусі быў уве-дзены жорсткі рэжым дэспатызму, рабаўніцтва і гвалту. Жыхары ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў павінны былі плаціць падушны падатак. Акрамя таго, падатак браўся з бальніц, рынкаў, відовішчных устаноў і г. д.
Сяляне захопленых паветаў абавязаны былі здаваць усе зерне, скуры, воўну, масла, пражу і інш. Нямецкія войскі чынілі зверствы і гвалт, тысячы мірных грамадзян вывозілі на работу ў Германію. Акупанты здзекваліся над нацыянальнымі пачуццямі беларускага народа, знішчалі ^гістарычныя і архітэктурныя помнікі, школы, цэрквы.Асабліва цяжка адбілася вайна на гаспадарцы Беларусі. Былі разбу-раны многія прамысловыя прадпрыемствы, спалены сотні вёсак.
Царскі ўрад не здолеў арганізаваць эвакуацыю абсталявання прамысловых прадпрыемстваў. Усяго з Беларусі было вывезена 432 прамысловыя прадпрыемствы, г. зн. каля 1/3 тых, што працавалі ў 1913 г. У незахопленых паветах Беларусі многія галіны прамысловасці з-за адсутнасці сыравіны, паліва, кваліфікаваных рабочых скарацілі або зусім спынілі сваю вытворчасць. У 1913 — 1917 гг. колькасць буйных (цэнзавых) прадпрыемстваў скарацілася з 829 да 297, а колькасць рабочых — з 37,7 тыс. да 25,1 тыс. У 1917 г. доля прадукцыі мясцовай прамысловасці, прызначанай для цывільнага насельніцтва, складала толькі 15 — 16 % даваеннага ўзроўню.
Разам з тым паасобныя галіны (швейная, абутковая, металаапра-цоўчая, хлебапякарна-сухарная і некаторыя інш.), што выконвалі ваенныя заказы, значна павялічылі выпуск прадукцыі. У гады вайны адбыліся змены галіновай структуры прамысловасці Беларусі. Многія існаваўшыя фабрыкі і заводы і зноў створаныя часовыя прадпрыемствы і майстэрні абслугоўвалі армію. На вытворчасць боепрыпа-саў, транспартных сродкаў і іншага вайсковага рыштунку былі пе-раключаны ўсе прадпрыемствы металаапрацоўчай прамысловасці. У Мінску снарады і гранаты рабілі 5 заводаў. Гранаты і чыгунныя снарады выпускалі заводы Гомеля. Бомбы выраблялі Рэчыцкі і Аршанскі драцяна-цвіковыя заводы. У Гомелі, Оршы, Віцебску, Мінску і іншых пунктах былі створаны майстэрні для вырабу і рамонту зброі і транспартных сродкаў.
Шырокае развіццё атрымала на Беларусі хлебапякарна-сухарная вытворчасць. Прадпрыемствы па выпуску гэтай прадукцыі былі адкрыты ў Віцебску, Мінску, Магілёве, Гомелі, Оршы, Нова-Барыса-ве. У выніку колькасць рабочых у гэтай галіне ў параўнанні з 1914 г. павялічылася амаль у 5 разоў, а аб'ём вытворчасці — у 4,7 раза.
Вялікія заказы ваеннага ведамства па забеспячэнні арміі вопраткай і абуткам выконвала ў час вайны беларуская прамысловасць. Аб'ём вытворчасці павялічыўся на 25—40 % на Віцебскай ільнопрадзільнай фабрыцы «Дзвіна», Дубровенскай бавоўна-прадзільнай фабрыцы, Магілёўскай панчошнай фабрыцы і інш. Усе дробныя майстэрні, а таксама саматужнікі выконвалі заказы па па-шыву вайсковага адзення, абутку, вырабу прадметаў вайсковага рыштунку. Было адкрыта шмат новых майстэрань па рамонту армейскага абмундзіравання.
На тэрыторыі Беларусі на ўсіх прадпрыемствах, што абслугоўвалі фронт, працавала вялікая колькасць рабочых, мабілізаваных з Расіі. Толькі ў артылерыйскіх і авіяцыйных парках Гомеля было каля 10 тыс. такіх рабочых. У выніку на Беларусі павялічылася коль-касць кадравага пралетарыяту і яго канцэнтрацыя. Напярэдадні Лю-таўскай рэвалюцыі 1917 г. у Мінску налічвалася 30 тыс. рабочых, Гомелі — каля 25, Віцебску — 18, Магілёве — 7 тыс. Усе рабочыя прадпрыемстваў, якія выпускалі прадукцыю для арміі, былі пастаў-лены пад кантроль ваенных ведамстваў. На іх пашырыліся спецыяльныя правілы, паводле якіх устанаўліваліся строгі рэжым і дысцыпліна. Работа на гэтых прадпрыемствах вызначалася як спецыфічны від вайсковай службы. За спыненне работы без дазволу адміністрацыі прадпрыемства і вайсковых улад рабочых адпраўлялі ў штрафныя роты. Рабочы дзень не рэгламентаваўся. Былі адменены выхадныя і святочныя дні, шырока практыкаваліся звышурочныя работы і нізкааплачваемая праца жанчын, падлеткаў і дзяцей. У пачатку 1917 г. жанчыны, падлеткі і дзеці складалі 58,4 % усіх фабрычных рабочых Беларусі.
У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Болып як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі былі мабілізаваны і адпраўлены на фронт. Толькі з Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў у армію прызвалі 634 400 чалавек. Акрамя гэтага, на абаронныя работы: капанне акопаў, будаўніцтва мастоў, рамонт дарог, ахову вайсковых аб'ектаў і г. д. — прымусова пасылалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. У адной толькі Мінскай губерні на прымусовых работах у жніўні 1916 г. было занята 219 300 чалавек. Цяжкім ярмом для сялян Беларусі з'яўляліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу. У Віцебскай губерні з 1 чэрвеня 1914 г. па 1 чэрвеня 1915 г. было рэквізавана для арміі 120 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы, у выніку пагалоўе гэтай жывёлы'зменшылася на 21,5 %. За гады вайны значна скараціліся пасяўныя плошчы Беларусі. 3 1913 па 1917 г. плошчы пасеваў жыта скараціліся на 18,7 %, пшаніцы — на 22,1, бульбы на 34,2 %.3-за моцнага заняпаду сельскай гаспадаркі амаль перасталі пас-тупаць на рынак прадметы першай неабходнасці, што выклікала рост дарагоўлі, хуткае зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа. Цэны на прадукты харчавання і адзенне на Беларусі да 1917 г. павялічыліся ў 5 — 8 разоў у параўнанні з 1913 г.
Цяжкае становішча, у якім апынуліся працоўныя Беларусі, вымушала іх весці барацьбу за сваё існаванне. Рабочыя і сяляне ўжо ў пачатку вайны пазбавіліся патрыятычнага чаду, якім царскія ўлады прыкрывалі захопніцкія мэты вайны. Адбыўся якасны зрух у грамадскай свядомасці. Пачынаючы з 1915 г. назіралася нарастанне рабочага руху. У красавіку 1915 г. адбылося выступленне рабочых і служачых Гомельскага чыгуначнага вузла. Летам таго ж года баставалі рабочыя дэпо Лібава-Роменскай чыгункі ў Гомелі, а ў 1916 г. — дэпо станцый Маладзечна і Віцебска. Усяго ў 1916 г. стачачны рух ахапіў 11 населеных пунктаў Беларусі, у якім удзельнічала 1800 чалавек. Арганізатараў стачак арыштоўвалі і адпраўлялі на фронт. Асноўным патрабаваннем стачачнікаў з'яўлялася павышэнне заработнай платы.
Аднак трэба адзначыць, што стачкі на Беларусі ў гэты час адбываліся разрознена і, як правіла, у іх удзельнічала толькі частка пралетарыяў. Масавасці рабочы рух не набыў. Дзейнасці якіх-небудзь палітычных арганізацый і плыняў ва Усходняй Беларусі так-сама не назіралася. Тлумачылася гэта прыфрантавым становішчам Беларусі, перанасычанасцю яе тэрыторыі войскамі, паліцыяй, жан-дармерыяй.
Больш шырокі размах на Беларусі ў гады вайны атрымаў сялянскі рух. Ен выліваўся ў масавыя пагромы памешчыцкіх маёнткаў, разрабаванне харчовых магазінаў і лавак. Гэты рух у пачатку вайны ахапіў 20 з 35 паветаў Беларусі і сведчыў аб адвечнай нянавісці сялян да прыгнятальнікаў. Аднак гэты рух нельга лічыць рэвалюцыйным, як сцвярджалася раней. Па сутнасці мелі месца стыхійныя пагромы, якія суправаджаліся рабаваннем маёмасці памешчыкаў і гандляроў-яўрэяў. Найбольш масавым сялянскі рух быў у Сенненскім, Мазырскім, Ігуменскім, Рэчыцкім, Мінскім, Лепельскім паветах. Парадак наводзілі карныя атрады і ваенна-палявыя суды. Па іх прыгаворах у Сенненскім, Мазырскім і Ігуменскім паветах былі павешаны 16 чалавек, многія трапілі на катаргу і ў арыштанцкія роты.
Значна актывізаваўся сялянскі рух у 1915 г. у сувязі з перанясеннем баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі, ростам рэквізіцый і ваенных павіннасцей. Сярод сялян узмацніліся антыпамешчыцкія, антываенныя і антыўрадавыя настроі. На працягу 1915 г. адбылося 99 сялянскіх выступленняў. Аднак у 1916 — 1917 гг. колькасць сялянскіх выступленняў значна зменшылася. У 1916 г. іх было 60, а ў студзені — лютым 1917 г. толькі 7. Адной з прычын спаду ся-лянскага руху было тое, што ў лістападзе 1915 г. урад прыняў закон аб спыненні на час вайны землеўпарадкавальных работ, звя-заных з хутарызацыяй, якія выклікалі раней супраціўленне з боку болыпасці сялян. Новыя даследаванні сялянскага руху на Беларусі ў час вайны сведчаць і аб тым, што тут амаль не было выступлен-няў беднякоў і сераднякоў супраць кулакоў. Такіх выступленняў за перыяд вайны зафіксавана толькі 6, а ў 1916 — 1917 гг. іх на-огул не было.
Ваенныя паражэнні царскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія і матэрыяльныя страты выклікалі незадаволенасць салдат. У войсках успыхвалі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі і абмундзіраваннем, недахопам зброі і боепрыпасаў. Усяго на Беларусі ў перыяд вайны адбыліся 62 значныя хваляванні салдат. Цэлыя вайсковыя часці і злучэнні адмаўляліся ісці ў наступленне. Узмацнілася антыўрадавая агітацыя сярод салдат.
22 кастрычніка 1916 г. адбылося паўстанне салдат, казакаў і мат-росаў на размеркавальным пункце ў Гомелі. Паўстанне ўспыхнула ў сувязі з арыштам аднаго з казакаў. На яго абарону выступілі каля 4 тыс. салдат і матросаў, якія абяззброілі каравул гаўптвахты і вызвалілі з-пад арышту болып за 800 чалавек. 26 кастрычніка 1916 г. паўстаўшыя салдаты разагналі паліцэйскі атрад, які займаўся вобыскамі. Царскія ўлады жорстка расправіліся з паўстаўшымі. Да суда былі прыцягнуты 16 чалавек, з іх 9 расстраляны, а астатнія адпраўлены на катаргу і ў арыштанцкія роты. Але спыніць працэс разлажэння арміі ўжо было нельга. Яна паступова станавілася небаяздольнай.
Такім чынам, першая сусветная вайна абвастрыла ўсе супярэчнасці ў краіне, прывяла да вострага эканамічнага і палітычнага крызісу. Царызм ужо быў няздольны вывесці краіну з гэтага тупіка. Рэвалюцыя ў краіне стала непазбежнай.
Першая сусветная вайна значна паўплывала на беларускі нацыя-нальны рух. Вядомыя прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, удзельнікі нацыянальнага руху эвакуіраваліся з прыфрантавой паласы ў Цэнт-ральную Расію. Была закрыта газета «Наша ніва», якую рэдагаваў Я.Купала. Ва ўсходняй, неакупіраванай частцы Беларусі нацыянальны рух быў спынены ў сувязі з праследаваннем улад ва ўмовах ваеннага становішча. На захопленых беларускіх землях вядомыя дзеячы на-цыяйальнага руху, якія засталіся там, браты Іван і Антон Луцкевічы, В.Ластоўскі і інш., выступілі з ідэяй адраджэння незалежнасці Літвы і заходняй часткі Беларусі ў дзяржаўнай форме Вялікага княства Літоўскага з сеймам у Вільні. Садзейнічала гэтаму заява канцлера Германіі Бейтман-Гольвега аб тым, што вызваленыя ад Расіі землі ніколі не вернуцца назад пад маскоўскае ярмо.
У сувязі з такой заявай беларускія дзеячы дамовіліся з кіраўнікамі літоўскіх і яўрэйскіх суполак аб усталяванні ў будучай дзяржаве кан-федэратыўнага ладу. Дамоўленасць была замацавана «Універсалам», выдадзеным на чатырох мовах (літоўскай, польскай, яўрэйскай і бела-рускай) у снежні 1915 г. У гэтым дакуменце гаварылася, што літоўскія, беларускія, польскія і яўрэйскія суполкі пачалі ўтварэнне канфедэрацыі на аснове незалежнасці Літвы і Беларусі як адзінай дзяржавы, якая забяспечыць усім нацыям усе правы. У лютым 1916 г. таксама на чатырох мовах распаўсюджана адозва «Грамадзянеі», у якой выкладзены прынцыпы палітычнага ладу будучай канфедэрацыі. Планавалася ўтварыць незалежную дзяржаву з сеймам, сфарміраваным на аснове агульных, роўных і прамых выбараў пры тайным галасаванні. У гэту дзяржаву павінны былі ўвайсці землі, захопленыя германскімі войскамі.
Аднак утварыць такую канфедэрацыю не дазволіла палітыка гер-манскага ўрада. Захапіўшы Вільню, германскае камандаванне абвясціла аб тым, што заходнія беларускія землі будуць падпарад-коўвацца «польскай кароне». У сувязі з гэтым польскія памешчыкі, ксяндзы, карыстаючыся падтрымкай акупантаў, пачалі настойліва ажыццяўляць паланізацыю беларускага насельніцтва. На захопле-най беларускай тэрыторыі стваралася шырокая сетка польскіх школ, касцёлаў, розных згуртаванняў польскай «злучнасці». Гвалтоўная
паланізацыя стала прычынай канфрантацыі паміж палякамі, якія пражывалі тут, літоўцамі і •беларусамі. Гэта і прывяло да адмаўлення ад ідэі ўтварэння канфедэратыўнай дзяржавы. Болып таго, у самім беларускім нацыянальным руху адбыўся раскол. Група яго дзеячаў на чале з В.Ластоўскім заснавала арганізацыю «Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі», якая ставіла мэту ўтварэння незалежнай Беларусі ў яе этнаграфічных межах. Аднак і гэта мэта не атрымала афіцыйнага прызнання з боку нямецкага ўрада. У 1915 г. рэлігійна-клерыкальныя дзеячы ўтварылі на Беларусі палітычную арганізацыю «Хрысціянская злучнасць», у якую ўваходзілі прадстаўнікі вышэйшых колаў каталіцкага духавенства, буйной буржуазіі і памешчыкаў, бур-жуазнай інтэлігенцыі, а таксама сяляне, рабочыя і дробнабуржуазныя элементы. Творцамі «Хрысціянскай злучнасці» былі барон Роп, князь Святаполк-Мірскі, барон 'Шафнагель і інш. Галоўная мэта гэтай арганізацыі — прыстасавацца да палітычных і сацыяльна-эканамічных умоў нямецкай акупацыі.
    продолжение
--PAGE_BREAK--


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.