Реферат по предмету "Исторические личности"


Курс на індустрыялізацыю Асаблівасці яе правядзення ў БССР

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт
Гістарычны факультэт
Кафедра гiсторыiБеларусiстаражытнага часу iсярэднiх вякоў
Рэферат па тэма: Курс на індустрыялізацыю. Асаблівасці яе правядзення ў БССР
Выканаў:
Студэнт 5 курса 1 групы
Левин Г.
Мiнск, 2006
Лічыцца, што аднаўлене народнай гаспадаркі да пачатку 1926 г. у асноўным завяршылася. Аднак дасягнуты даваенны ўзровень вытворчасці не мог задаволіць патрэбы дзяржавы. СССР па аб’ёму прамысловай прадукцыі на душу насельніцтва ў 5–6 разоў адставаў ад развітых капіталістычных краін. Яшчэ горшым было становішча ў Беларусі. Яна па-ранейшаму заставалася слабаразвітай у прамысловых адносінах рэспублікай. Займаючы 0,6 % тэрыторыі (3,4 % насельніцтва) СССР, Беларусь давала ўсяго 1,6 % прамысловай прадукцыі краіны. Доля прамысловай прадукцыі ва ўсёй народнай гаспадарцы рэспублікі складала толькі 23,5 % (у СССР – 39,1 %). Не адбылося значных змен і ў структуры прамысловасці. Аснову яе складалі харчовая, дрэваапрацоўчая, папяровая, гарбарная галіны, на долю якіх прыпадала асноўная частка агульнага аб’ёму валавой прадукцыі. Прамысловасць Беларусі па-ранейшаму заставалася дробнай і кустарнай.Індустрыялізацыя ў Беларусі праходзіла як састаўная частка адзінага працэсу індустрыялізацыі ўсяго Савецкага Саюза. Галоўнай мэтай індустрыялі-зацыі было пераўтварэнне СССР у эканамічна незалежную дзяржаву, якая вырабляла ўсе неабходныя тавары, у першую чаргу сродкі вытворчасці. У развіцці працэсаў індустрыялізацыі ў Беларусі меліся і свае асаблівасці, і свае цяжкасці, іншымі былі тут тэрміны і тэмпы.
Шляхі індустрыялізацыі БССР былі разгледжаны на Xз'ездзе КП(б) Б у снежні 1925 г. і красавіцкім пленуме ЦК 1926 г. У прынятых імі рашэннях адзначалася, што развіццё прамысловасці Беларусі павінна ажыццяўляцца пераважна на базе мясцовых сыравінных рэсурсаў і асаблівая ўвага павінна быць нададзена харчовай, тэкстыльнай і гарбарнай га-лінам.
Правядзенне індустрыялізацыі патрабавала вялікіх выдаткаў. Асноўнымі крыніцамі назапашання з'яўляліся сама прамысловасць, сельская гаспадарка, дзяржаўныя пазыкі, даходы ад унутранага і знешняга гандлю, жорсткая эканомія, выкарыстанне дарэмнай мільённай рабочай сілы гулагаўцаў і інш.
Вельмі востра стаяла ў рэспубліцы праблема інжынерна-тэхнічных кадраў, кваліфікаваных рабочых. У 1927 г. удзельная вага інжынераў і тэхнікаў складала 2 % ад агульнай колькасці работнікаў, занятых у прамысловасці. Большасць спецыялістаў складалі практыкі. У той жа час і культурны ўзровень асноўнай масы насельніцтва заставаўся яшчэ нізкім.
Усё гэта, разам узятае, перашкаджала развіццю народнай гаспадаркі рэспублікі. У той жа час магчымасці далейшага значнага павелічэння вытворчасці на старой базе аказаліся вычарпанымі. Пераадолець тэхніка-эканамічную адсталасць магчыма было толькі на базе шырокага разгортвання рэканструкцыі старых прадпрыемстваў і новага капітальнага будаўніцтва. Краіне трэба было перш за ўсё вырашыць задачу індустрыялізацыі.
Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі БССР (1928—1932) прадугледжваў павышэнне ўдзельнай вагі прамысловасці ў народнай гаспадарцы. Агульны аб'ём капі-талаўкладанняў у прамысловасць рэспублікі за пяцігодку склаў 243 млн руб. і перавысіў укладанні папярэдніх дзесяці гадоў болып чым у 5,3 раза. Асаблівая ўвага звярталася на развіццё такіх галін прамысловасці, як дрэваапрацоўчая, за-палкавая, папяровая, харчовая, ільняная і швейная. Аднача-сова планавалася развіццё машынабудавання для патрэб сель-скай гаспадаркі і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.
У Беларусі разгарнулася будаўніцтва новых прамысло-вых прадпрыемстваў. Былі пабудаваны швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі » і панчошна-трыкатажная фабрыка «КІМ» (Камуністычны інтэрнацыянал моладзі) у Віцебску, далі першую прадукцыю фабрыка штучнага валакна і трубаліцейны завод у Магілёве, бабруйскі, барыеаўскі і гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, буйнейшая ў рэспубліцы БелДРЭС і шэраг іншых. Усяго за пяцігоддзе ў строй уступіла 78 буйных і 480 дробных і сярэдніх прамысловых прадпрыемстваў.
Дасягненні ў правядзенні індустрыялізацыі краіны нараджалі ілюзію небывалых магчымасцей. З гэтым было звязана абвяшчэнне Сталіным лозунга «Пяцігодку – за чатыры гады», спроба ажыццявіць звышіндустрыялізацыю, «вялікі скачок» у развіцці СССР. Ужо ў другой палове 1929 г. план першай пяцігодкі быў перагледжаны і навязаны новыя, павышаныя заданні. Гэта прывяло да цяжкасцей у фінансавым і матэрыяльным забеспячэнні вытворчасці, зніжэння тэмпаў росту прадукцыі. Адмоўныя вынікі выявіліся хутка. Са студзеня 1930 г. 1. Сталін і яго акружэнне перайшлі да фарсіраваных тэмпаў індуотрыялізацыі " вялікага скачка". 3 мэтай назапашвання сродкаў для разгортвання індустрыялізацыі праводзілася гвалтоўная калектывізацыя сялян-ства, скарачалася доля нацыянальнага даходу, якая ішла на спажыванне, праводзілася эмісія грошай і г.д.
Усе гэтыя мерапрыемствы не паскаралі, а, наадварот прыводзілі да падзення тэмпаў развіцця прамысловасці. Менавіта ў гэты час склаўся механізм кіравання прамысловасцю, які забяспечваў перш за ўсё рост аб'ёмаў вытворчасці. Перавага аддавалася колькасным паказчыкам. Якасць прадукцыі і фінансавая эфектыўнасць адыходзілі на другі план. Такое гаспадаранне абапіралася на шырокае выкарыстоўванне эк-стэнсіўных фактараў: у вытворчасць уцягваліся ўсё новыя дадатковыя рэсурсы, матэрыяльныя і працоўныя. У пачатку 30 х гг. цэнтральнымі органамі краіны рэгламентаваліся фактычна ўсе асноўныя паказчыкі работы рэспубліканскай прамысловасці. Пачасціліся несправядлівыя абвінавачванні мясцовых партыйных і дзяржаўных кадраў у нацыянал-ухілізме. Да таго ж многім судовым працэсам наогул стала надавацца востра палітычнае значэнне, невыкананне плана растлумачвалася інтрыгамі контррзвалюцыянераў, " нацдэмаў ", " шкоднікаў " і г.д.
Правядзенне індустрыялізацыі ў такіх абставінах не магло не паўнлываць на канчатковыя вынікі рэепубліканскай пяцігодкі. У выніку замест запланаванага росту нацыянальнага даходу за пяць гадоў на 100 % было атрымана толькі 86 %, апрамысловасць рэспублікі не дадала прадукцыі на суму ў 192,5 млн руб.
Тым не менш у Беларусі ўзніклі такія новыя галіны прамысловасці, як сельскагаспадарчае машынабудаваные, станкабудаванне, хімічная ( вытворчасць штучнага валакна і хіміка-фармацэўтычная), вытворчасць стандартных будьшкаў, вытворчасць маргарыну, малочнай кіслаты і інш. Павысіла-ся ўдзельная вага металаапрацоўчай, тарфяной, хімічнай, швейнай, тэкстыльнай і абутковай галін прамысловасці.
Аднак побач з буйной прамысловасцю ў рэспубліцы раз-вівалася і дробная, саматужная прамысловасць, якая засноў-валася на выкарыстанні мясцовай мінеральнай і сельскагас-падарчай сыравіны (здабыча торфу, вытворчасць мясцовых будаўнічых матэрыялаў, лесахімічная, харчовая, лёгкая і дрэ-ваапрацоўчая галіны).
У цэлым, несумненна, трэба адзначыць поспехі ў развіцці прамысловасці, якіх дасягнулі працоўныя рэспублікі за гады пяцігодкі, але адначасова не трэба і абсалютызаваць іх.
У 1931 г. планавыя паказчыкі прамысловасцю БССР не былі дасягнуты.
Фактараў, якія стрымлівалі выкананне заданняў, было шмат. Адзін з іх – зрыў паставак многіх відаў сыравіны і матэрыялаў з іншых рэспублік. Эканамічныя рэсурсы Беларусі не маглі забяспечыць па-валюнтарысцку завышаныя праграмы індустрыялізацыі.
Калі ў працэсе фарміравання плана ўпор рабіўся на эканамічныя стымулы і гаспадарчаразліковыя метады, то ў ходзе яго рэалізацыі вядучымі сталі метады каманднай эканомікі. У 1932 г. XVII партканферэнцыя ВКП(б) канчаткова адмовілася ад новай эканамічнай палітыкі, адзначыўшы яе «поўную несумяшчальнасць з палітыкай партыі і інтарэсамі рабочага класа, з буржуазна-нэпманскімі скажэннямі прынцыпу гаспадарчага разліку, якія праявіліся ў разбазарванні агульнанародных дзяржаўных рэсурсаў і, значыць, у зрыве ўстаноўленых гаспадарчых планаў». Такім чынам, на змену гаспадарчаму разліку ў эканоміцы прыйшла камандна-адміністрацыйная сістэма.
На падставе рашэння ЦВК СССР ад 5 студзеня 1932 г. саўнаргас Беларусі быў пераўтвораны ў Наркамат лёгкай прамысловасці БССР, а прадпрыемствы цяжкай і лясной прамысловасці БССР, якія яму падпарадкоўваліся, перададзены адпаведным саюзным наркаматам. Фактычна ўсталёўвалася жорсткая цэнтралізаваная сістэма кіравання прамысловасцю часоў «ваеннага камунізму».
Тым не менш у выніку прымянення камандна-адміністрацыйных метадаў кіравання індустрыялізацыя ішла хутка, прамысловасць рэспублікі як у першай, так у другой і трэцяй пяцігодках развівалася дастаткова высокімі тэмпамі. Да канца другой пяцігодкі рэспубліка давала ўжо 2,2 % усёй валавой прадукцыі прамысловасці СССР.
Другі пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1933 — 1937 гг. быў распрацаваны ыа падставе агульнасаюзнага і ўхвалены ў студзені 1934 г. XVз'ездам КПБ(б). Як і ў гады першай пяцігодкі, так і ў гады другой пяцігодкі цяжкая прамысловасць займала вяду-чае месца ў развіцці савецкай эканомікі. 3 1674 млн руб. капіталаўкладанняў, прадугледжаных планам на развіццё народнай гаспадаркі, звыш адной чацвёртай накіроўвала-ся ў прамысловасць. Па плану намячалася далейшае раз-віццё металаапрацоўчай, хімічнай, тарфяной і іншых галін цяжкай нрамысловасці, развіццё энергетыкі і павелічэнне магутнасці электрастанцый. Прадугледжваліся развіццё лёгкай і харчовай прамысловасці, рэканструкцыя 80 буй-ных прамысловых прадпрыемстваў, будаўніцтва шэрагу новых аб'ектаў, етварэнне двух энергетычных цэнтраў — Гомельскага і Мінскага.
3 мэтай паскарэння тэмпаў эканамічнага развіцця савец-кае кіраўніцтва разгарнула ў Беларусі ў гады другой пяці-годкі сацыялістычнае спаборніцтва і ўдарніцтва, якое пасля рэкорду данецкага шахцёра А. Стаханава паступова набыло масавы характар. У першых шэрагах удзельнікаў спаборніц-тва ішлі камуністы і камсамольцы — ініцыятары шматлікіх працоўных пачынанняў, запланаваных у цішы партыйных і камсамольскіх кабінетаў. На асобных прадпрыемствах рэс-публікі 100 % камуністаў станавіліся ўдзельнікамі сацыялістычнага спаборніцтва, як, напрыклад, на " Гомсельмашы ", дзе к канцу 1933 г. усе камуністы-рабочыя сталі ўдарнікамі вытворчасці. Аднак у выніку масавы характар спаборніцтва, які насіў па сутнасці больш прапагандысцкі характар, чым эканамічны, адмоўна адбіўся не толькі на якасных, але і на колькасных вытворчых паказчыках пяцігодкі.
Тым не менш у гады другой пяцігодкі ў рэспубліцы былі ўведзены ў эксплуатацыю такія буйныя прадпрыемствы, як Гомельскі шклозавод, які ў 1937 г. даў звыш 7 млн метраў шкла, Крычаўекі цэментны завод магутнасцю ў 140 тыс. т цэменту ў год, Аршанскі льнокамбінат магутыасцю звыш 15 млн метраў тканіны ў год, Магілёўскі трубаліцейны завод з вьшускам 12 тыс. т труб у год, Магілёўскі аўтарамонтны, дрэваапрацоўчы камбінат і завод ізаляцыйных пліт у Нава-Беліцы, ацэтонавы завод у Быхаве і інш. Пачалі даваць ток новыя электрастанцыі: Мінская ЦЭЦ-2, Слуцкая, Мазыр-ская, Полацкая, Барысаўская, а таксама шэраг электрастан-цый у раённых цэнтрах, як, напрыклад, у Заслаўі, Дзяржынску, Дрысе, Нароўлі. Усяго за пяцігодку было пабудава-на 1700 прадпрыемстваў, каля 90 прадпрыемстваў карэнным чынам рэканструявана.--PAGE_BREAK--
Апрабаваныя метады адмініетрацыйна-каманднага кіраўніцтва эканомікай у гады першай і другой пяцігодак атры-малі далейшае развіццё і ўмацаванне ў рэспубліцы ў трэцяй пяцігодцы (1938—1942), якая не была выканана ў сувязі з пачаткам Другой сусветнай вайны.
Iўсё ж трэба адзначыць, што за гады трэцяй пяцігодкі ў Беларусі былі пабудаваны дзесяткі новых прамысловых прадпрыемстваў. Старыя фабрыкі і заводы перацярпелі карэнную тэхнічную рэканструкцыю. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны 80 % усёй прадукцыі народнай гаспадаркі БССР нры-ходзілася на долю прамысловасці.
Неабходна звярнуць увагу яшчэ на адну акалічнасць: для паспяховага правядзенне індустрыялізацыі ў рэспубліцы важ-нае значэнне мелі эканамічныя сувязі з рознымі рэспублі-камі СССР. Так, метал у Беларусь паступаў з Украіны і Ура-ла, машыны і абсталяванне, хімічныя прадукты — з цэнт-ральных раёнаў РСФСР і Украіны, нафта і нафтапрадукты — з Аэербайджана, будаўнічыя матэрыялы — з Карэліі і Украіны хлебныя вырабы — з Украіны і Паволжа.
Значны ўклад у правядзенне індустрыялізацыі ўнесла 'лагерная эканоміка', якая з'яўляецца адным з атрыбутаў адміністрацыйна-каманднай сістэмы. У 1929 г. пачынаец-ца будаўніцтва аершых канцэнтрацыйных лагераў АДПУ (А6'яднанае дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне) у раёне Алонца — Ухты ( на 10 і 50 тыс. чалавек). Ужо ў 1932 г. у лагерах АДПУ працавала каля 300 тыс. чалавек. Лагеры і працоўныя калоніі пачынаюць адыгрываць усё больш прык-метную ролю ў эканоміцы краіны. Вязні працавалі на пра-мысловых прадпрыемствах і будоўлях, у сельскай гаспа-дарцы, на лесанарыхтоўках. Так, на БАМе ( Байкала-Амур-ская магістраль) у 1935 г. было занята 150 тыс. чалавек, 196 тыс. чалавек будавалі канал Масква — Волга, на Бела-мора-Балтыйскім канале выкарыстоўвалася праца 71 тыс. зняволеных.
Адной з важнейшых крыніц забеспячэння індустрыя-лізацыі і масавых закупак абсталявання за мяжой была золатавыпрацоўка. Калі ў 1928 г. шляхам прымусовай пра-цы вязняў было атрымана толькі 11,5 кг хімічна чыстага золата, то ў 1931 г. — 276,6 кг, у 1934 г. — 11 141,4 кг, у 1937 г. — 48 т, крыху менш чым трэць усёй дабычы золата ў краіне.
Аналіз крыніц інфармацыі дае магчымасць меркаваць, што праз ГУЛАГ СССР (Галоўнаё ўпраўленне папраўча-пра-цоўных лагераў, працоўных пасяленняў і месц зняволення) у 30 — 40-я гг. прайшло не менш чым 10—12 млн чалавек, у тым ліку звыш 600 тыс. ураджэнцаў Беларусі.
Такім чынам, вынікі індустрыялізацыі былі наступнымі:
у БССР была створана сучасная матэрыяльна-тэхнічная база народнай гаспадаркі;
была забяспечана тэхнічна-эканамічная незалежнасць СССР ад капіталістычных краін;
быў створаны ваенна-абарончы комплекс СССР;
індустрыялізацыя істотна паўплывала на змены ў сацы-яльнай структуры насельніцтва рэспублікі (рабочы клас склаў 21,9 % );
разам з тым індустрыялізацыя не спрыяла значнаму па-вышэнню ўзроўню жыцця працоўных;
патрабавала шырокага прымянення паднявольнай працы;
умацавала таталітарную сутнасць палітычнага кіравання краінай.
Літаратура
Гісторыя Беларусі ч. 2, пад рэд. прафес. Я.К.Новіка, Г.С. Марцуля, Мінск,2001г.
Гісторыя Беларусі / Пад рэд. А. Г. Каханоускага і інш. – Мн.: «Экаперспектыва», 1997.
Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. XIX- XX стагоддзі: Курс лекцый / П. І. Брыгадзін. – Мн.: РІВШ БДУ, 2002.
История Беларуси: Учебн. Пособие. П.И Бригадин, Л.А. Жилунович и др. –Мн., 1997.
150 пытанняу i адказау з гiсторыi Беларусi. -Мн., 1999.
Нарысы гiсторыi Беларусi частка 2. М.П. Касцюк i iнш. –Мн., 1995.
Гiсторыя Беларусi ад старажытнасцi да сучаснасцi. C.В. Паноу. –Мн., 2002.
Гісторыя Беларускай ССР: У 5 т. Мн., 1972. Т.3
Касцюк М. Бальшавіцкая сістэма ўлады на Беларусі. – Мн., 2000.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат The Puritan Dilemma Essay Research Paper Puritan
Реферат Генезис детской беспризорности и безнадзорности
Реферат Использование заемного капитала организации
Реферат What Is Literature Essay Research Paper The
Реферат The Role Of The Media In Democracy
Реферат Проектирование первичной сети связи на участке железной дороги
Реферат Конституции 1918, 1924, 1936, 1977 годов
Реферат «Белорусский государственный технологический университет»
Реферат Наукове обгрунтування системи профілактики порушень репродуктивної функції жінок і здоров я дітей
Реферат The Hunchback Of NotreDame Essay Research Paper
Реферат Совершенствование деятельности промышленного предприятия по управлению производственными запасами на принципах логистики на примере ОАО "ЭКО"
Реферат Современные способы хеджирования валютных рисков
Реферат Формирование выездных туров в республику Маврикий и особенности их продвижения на российском рын
Реферат Health Care Essay Research Paper Health care
Реферат Предигровая разминка баскетболиста