--PAGE_BREAK--Першы летапісны звод аказаў значны уплыў на развіццё усходнеславянскага летапісання. У наступны час ён уключаўся амаль ва ўсе мясцовыя летапісы ў якасці своеасаблівых уводзінаў, бо галоўная ідэя твора — абарона Русі — была зразумелай і блізкай летапісцам.
У найбольш поўнай рэдакцыі «Аповесць мінулых гадоў» дайшла да нас у Іпацъеўскім і Лаўрэнцъеўскім спісах. Іпацьеускі спіс (канец XIII ст.) складаецца з «Аповесці мінулых гадоў», Кіеускага і Галіцка-Валынскага летапісаў, а Лаўрэнцьеўскі спіс (XIV ст.) — з «Аповесці мінулых гадоў» (самы дасканалы тэкст), летапісных запісаў аб гісторыі Паўночна-Усходняй Русі па 1305 г., «Павучэння Уладзіміра Манамаха», падання пра Рагнеду і полацкіх Усяславічаў, жыцця Аляксандра Неўскага[4].
Наибольшую цікавасць выклікае Кіеўскі летапіс, які быў складзены ў Выдубіцкім манастыры на падставе мясцовых летапісаў і асобных пагадовых запісаў. У адрозненне ад «Аповесці мінулых гадоў» ён прысвечаны пераважна мясцовым падзеям (гісторыі Кіева) з 1118 г. да 1200 г., мае больш свецкі характар. Летапісец асуджае княжацкія усобіцы, апісвае барацьбу усходніх славян з полаўцамі. Пад 1159 г. у творы размешчаны аповед аб падзеях у Полацкай зямлі, у прыватнасці, аб дзейнасці веча Полацка і Друцка, узаемаадносінах веча і князёу. Таксама аутар акцантуе ўвагу на Тураве, Пінску, Бярэсці. На думку С.М.Салаўёва, У.Ц.Пашуты, Л.В.Аляксеева, у Кіеускім летапісе ёсць урыўкі з Полацкага летапіса.
Даследчыкі неаднаразова выказывалі меркаванні аб існаванні летапісання у Полацку і Смаленску. Доказам можа быць аповед пад 1159 г. пра вяртанне выгнанага палачанамі князя Рагвалода Барысавіча, які напісаны відавочцам, з яркімі дэталямі. Другім доказам з'яуляецца фрагмент пад 1180 г. з Іпацьеускага спіса пра паход (кіеўскіх, чарнігаўскіх і полацкіх князёў сумесна з наўгародцамі супраць смаленскага князя Давыда, заняўшага Друцк. Дакладная дата падзеі, падрабязны пералік князёў — усё сведчыць аб мясцовым полацкім запісе.
Аб існаванні летапісання у Полацку засведчыў рускі гісторык XVIII ст. В.М.Тацішчаў. У сваей працы «Гісторыя Расійская» ён упамінаў аб спісе, які належаў пецярбургскаму архітэктару П.Яропкіну. Дзесяць разоў Тацішчаў спасылаўся на змест гэтага летапіса, але да нашых дзён рукапіс не дайшоў.
Тацішчаў размясціў аповесцъ пра Святохну — твор зусім невядомы ў іншых усходнеславянскіх крыніцах. Полацкі князь Барыс Давыдавіч ажаніўся другі раз з Святохнай — дачкой паморскага князя Казіміра. Разам з ей у Полацк прыбылі шмат памаран. У Святохны нарадзіўся сын Войцэх, якога бацька назваў Уладзімірам. Каб зрабіць свайго сына адзіным спадкаемцам полацкага прастола, Святохна вырашыла пазбавіцца ад сыноў Барыса ад першага шлюбу — Васількі I Вячкі. Яна здолела з дапамогай інтрыг выслаць старэйшых сыноў полацкага князя і іх прыхільнікаў, затым задумала атруціць Васільку. Той звярнуўся да палачан з заклікам абароны ад іншаземцаў-памаран. Веча раскрыла злачынствы Святохны, якую пасадзілі ў турму.
Тацішчаў датаваў гэтую падзею 1217 г., а польскі гісторык Я.Паверскі 1197-1201 гадамі. І толькі беларусскі даследчык старажытнарускага летапісання В.А.Чамярыцкі даказаў, што аповесць пра Святохну — гэта фальсіфікат XVIII ст., бо яшчэ у XIX ст. М.Лыжын выказаў думку, што гэты твор з'яўляецца своеасаблівым памфлетам на Бірона (нямецкае заскілле ў Расіі. Чамярыцкі адзначыў беднасць мовы і стылю, неадпаведнасць сінтаксісу і лексіцы твора XIП ст., заўважыў, што факталогія твора не супадае з гістарычнымі крыніцамі[5].
Паданне аб Усяславічах, зафіксаванае у Лаўрэнцьеўскім спісе пад 1128 г., магчыма, было створана ў Полацкай зямлі і адтуль трапіла ў Кіеў. На думку беларускага даследчыка Ю.А.Зайца, яно з'яўляецца пераказам тэксту гістарычнай песні, пашыранай на тэрыторыі Полаччыны у канцы XI — пачатку XII ст.
Галіцка-Валынскі летапіс змяшчае унікальныя звесткі па гісторыі Наваградка, Бярэсця, Гародні, Ваукавыска і інш. заходнебеларускіх гарадоў, пра асобныя помнікі беларускай культуры (Лаўрышаўскі манастыр, Камянецкая вежа), пра жыццё і дзейнасць князеў Вялікага княства Літоўскага Міндоўга, Войшалка, Тройдзеня. Гісторыкі У.Ц.Пашута і М.І. Ермаловіч выказалі гіпотэзу, што інфармацыя аб літоуск1х князях запазычана з Наваградскага летапісу, магчыма, складзенага у Лаўрышаўскім манастыры. Фактычна гэта адзіны помнік, які шырока асвятляе пачатковы этап і працэс утварэння ВКЛ. Падзеі пададзены з пазіцыі галіцка-валынскіх князёў, якія прэтэндавалі на Панямонне. Часам яны тэндэнцыйныя, але ў цэлым адпавядаюць гістарычнай праўдзе[6].
Такім чынам, старажытнарускія летапісы з’яўляюцца самымі змястоўнымі крыніцамі па адлюстраванню падзей, што адбываліся на тэрытрорыі Беларусі IX – XIV стст.
3. Лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі пра падзеі на тэрыторыі Беларусі
Важныя звесткі аб гістарычных падзеях на тэрыторыі Беларусі утрымліваюцца у сярэднявечных гістарыяграфічных творах — лівонскіх хроніках. Самай найстарэйшай з іх з'яўляецца Хроніка Генрыха Латвійскага, нямсцкага храніста, які жыў з 1205 г. у Рызе і быу ідэолагам Ордэна мечаносцау. Хроніку ён напісау для папскага легата Вільгельма Мадэнскага па заказу епіскапа Альберта, які хацеў атрымаць сан архіепіскапа. Зразумела, што аўтар услаўляў дзеянні Альберта, накіраваныя на рыцарскае заваяванне Усходняй Прыбалтыкі і хрышчэнне мясцовых плямён. Есць інфармацыя пра Кукенойс і Герцыке, барацьбу з Ордэнам полацкага князя Уладзіміра, мірныя дагаворы 1210, 1212, 1222 гг.
Невядомы нямецкі аўтар у сярэдзіне XIII ст. напісаў Старэйшую рыфмавапую хроніку, у якой раскрыў Гісторыю крыжацкага заваявання Усходняй Прыбалтыкі да 1290 г. Магчыма, аўтар сам быў відавочцам і удзельнікам апісваемых падзей. Гэты твор лічыцца найважнейшай крыніцай па гісторыі ўтварэння ВКЛ: падрабязна паказана дзейнасць Міндоуга.
Малодшая рыфмаваная хроніка Барталамея Хёнэке, складзеная ў першай палове XIV ст., не дайшла да нашага часу (яе змест быў пакладзены ў аснову хронікі Германа Вартберга). Аўтар паказаў узаемаадносіны Ордэна з ВКЛ, Псковам і Ноўгарадам у 1315-1348 гг.
Выхадзец з Вестфаліі, капелан Лівонскага ордэна Герман Вартберг у канцы XIV стст. напісаў «Хроніку Лівоніі». Ён выкарыстаў творы сваіх папярэднікаў, а таксама шматлікія граматы і канцылярскія матэрыялы з ордэнскага архіва. Падзеі даведзены да 1373 г. Аўтар з'яўляўся апалагетам Ордэна: пісаў аб яго велізарных заслугах і бескарыслівых подзвігах на славу хрысціянства, апраўдваў гвалт і разбой «братоў-хрысціян».
Багаты матэрыял па гісторыі Беларусі XIII-XIV стст. змяшчае «Хроніка» Віганда з Марбурга, герольда пры двары магістра Тэўтонскага ордэна Конрада Валенрода. Твор утрымлівае звесткі пра рыцарскія паходы на тэрыторыю Беларусі і Літвы, у прыватнасці, Гарадзеншчыну і Берасцейшчыну. Аўтар падрабязна апісаў бітву на Стрэве, паходы крыжакоў з 1363 г. на Гародню.
Віганд правільна размяшчаў зямлю дрыгавічоу на Берасцейшчыне, «замак Нойгартэн» — на левым беразе Немана, насупраць Гарадзенскага замка, пабудаванага Вітаўтам у 1391 г. Хроніка дае інфармацыю пра аблогу Полацка (1381 г.) Скіргайлам і магістрам Лівонскага ордэна, пра трагічны штурм Гарадзенскага замка у 1393 г. рыцарамі з Германіі, Францыі, Галандыі і пра іншыя акцыі крыжакоў. Аўтар ідэалагічна абгрунтоўваў палігыку Тэўтонскага ордэна[7].
Каштоўную інфармацыю аб гісторыі беларускіх зямель можна знайсці у скандынаўскіх паданнях (сагах), запісаных каталіцкімі манахамі у XII ст. «Эймудава сага» апавядае пра варага Эймунда Хрынгсана. Есць звесткі пра княжацкую барацьбу пасля смерці Уладзіміра Святаславіча (1015 г.) з удзелам князёу Яраслава Мудрага і Святаполка Яраполчыча. Зусім нетрадыцыйна у параўнанні са саражытнарускімі летапісамі раскрываецца супрацьстаянне паміж полацкім князем Брачыславам Ізяславічам і кіеускім Яраславам Мудрым.
«Сага пра Торвальда Вандроўніка» прысвечана Торвальду Кодрансану -ісландскаму падарожніку і місіянеру X стагоддзя. У 1000 г. ён накіраваўся ў Палестыну, здтуль вяртаўся дадому праз Канстанцінопаль і Кіеў. Паводле сагі, Торвальд «памёр у Русі недалёка ад Полацка. Там ён пахаваны у адной гары у царкве Яна Хрысціцеля, і называюць палачане яго святым». Невялікая па аб'-ёме «Сага пра Торвальда Вялікага Падарожшка» (татра) удакладняе гэтыя звесткі: магіла Торвальда знаходзіцца «над высокай гарой у Дрофне пры царкве Святога Яна», дзе ён нібыта заснаваў манастыр. Згодна з гэтай сагай Торвальд быу накіраваны у Русь як афіцыйны прадстаўнік візантыйскага імператара.
Гара у Дрофне не лакалізавана па сённяшні дзень. Даследчыкі ідэнтыфікуюць яе з наступнымі мясшнамі: 1) полацкім верхнім замкам, насупраць якога, на востраве, знаходзіуся манастыр св.Яна; 2) раёнам Дрэтунь на паўночны усход ад Полацка; 3) «гарой Рагнеды» па паувостраве Перавоз паміж вусцем р.Ушчы і вытокам р.Дрысы (А.К1ркор адзначаў, што там, паводле народнага падання, быў забіты ударам каменнага молата князь Рагвалод, а потым пахавана Рагнеда)[8].
Такім чынам, лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі значна ўзбагачаюць старажытнарускія летапісы ў апісанні падзей X – XIV стст.
4. Польская храністы яб гісторыі беларускіх зямель
У польскай гістарыяграфіі позняга сярэднявечча важную ролю адыграў Ян Длугаш (1415-1480 гг.), якога лічаць «бацькам польскай гістарыяграфіі».
Ян Длугаш паходзіў са шляхецкай сям’і, вучыўся на філасофскім факультэце Кракаўскага універсітэта (1428-1431 гг.), здзейсніў падарожжа ў Аустрыю, Венгрыю, Італію і Палестыну. Длугаш сустракауся з гуманістам і географам Мікалаем Кузанскім, цікавіўся творамі рымскіх аўтараў і тэндэнцыямі (іальянскага гуманізму. Пад уплывам кракаўскага біскупа Збігнева Алясніцага Длугаш прыступіў да працы над «Гісторыяй Польшчы» (у 12 кн.), напісанай у 60 — 80-я гады XV ст.
Значэнне Длугаша ў славянскай гістарыяграфіі надзвычай вялкае. Ён першы ва Усходняй Ёуропе паказаў гісторыю славянскіх краін на агульным фоне сусветнай гісторыі. Ён раней за іншых зразумеў значэнне гістарычных крыніц і выкарыстоўваў іх у сваей працы.
«Гісторыя Польшчы» была самым папулярным сярод тагачасных гісторыкаў даследаваннем, але яе надрукавалі толью у пачатку XVIII ст., бо Ян Длугаш даў вельмі смелыя характарыстыкі каралям, буйным магнатам і іерархам каталцкай царквы.
Аўтар раскрыў гісторыю ВКЛ, асабліва ў перыяды збліжэння з Польшчай. Длугаш паказаў свае адмоўнае стаўленне да Крэускай уніі — лічыў, што «справядлівы Бог пакараў палякаў каралямі, якія больш клапаціліся пра Літву, чым пра Польшчу». Услед за «Летапісцам вялікіх князеў літоўскіх» храніст апісаў барацьбу Кейстута і Карыбута, Вітаута і Ягайлы, Сюргалы і Вітаўта, раскрыў уключэнне Смаленска ў склад ВКЛ, шмат увагі надаваў няудалай каранацыі Вітаута, міжнародным адносінам. барацьбе супраць татараў. Длугаш прытрымліваўся рэспубліканска-арыстакратычнай мадэлі паходжання літоўскай знаці — ад Пампея, праціўніка Цэзара. Але у цэлым гісторыю ВКЛ аўтар «Гісторыі Польшчы» разглядаў дастаткова павярхоўна. Напрыклад, вайну 1386-1392 гг. ён тлумачыў асабістым супрацьстаяннем Вітаўта і Ягайлы.
Таксама Длугаш заклаў гістарыяграфічную традыцыю разумення «Русі». Ён лічыў, што «Русь» — гэта землі, населеныя рускімі (найперш Галіцка-Валынская і Чырвоная Русь). Жыхары паўночна-усходніх і паўднёвых раёнаў ВКЛ, якія падтрымалі Свідрыгайлу падчас феадальнай вайны 30-х гг. XV ст., таксама рускія. Рускімі, паводле Длугаша, населены Смаленшчына, Віцебшчына і Полаччына. Ноўгарад Длугаш называе «самай аграмаднай і багатай з земляу Русі», Жыхароў жа паўночна-усходняй Русі ён не уключае у лік «рускіх», населеныя імі землі называе «зямля масквічоў, маскавітаў, Масковія»[9].
Рукапісная праца Длугаша стала асновай для гістарыяграфіі XVI ст., якая найперш прадстаўлена каралеўскім сакратаром і прыдворным дзеепісьменнікам Жыгімонта I Старога Бернардам Вапоўскім.
У гітарыяфафіі лічыцца, што «Хроніка Польшчы» Вапоўскага ў сваей значнай частцы ёсць кампіляцыя працы Длугаша (падзеі з 1380 да 1480 гг.). Але вядома, што кампілятыўнасць — характэрная рыса сярэднявечных гістарычных твораў. Аднак ёсць і адрозненні. У часы напісання хронікі з усходу бяспецы ВКЛ і Польшчы стала пагражаць Вялікае княства Маскоускае, а з поўдня — Крымскае ханства. Такім чынам, перад аўтарам паўстала задача прадэманстраваць неабходнасць палітычнага саюзу ВКЛ і Польшчы. Вось чаму дзве темы — унія Польшчы і ВКЛ і барацьба з крыжакамі — галоўныя. Крэўская унія была заключана «да вялікай радасці і вясёласці польскага і літоўскага народаў». Вапоўскі значна больш месца і увагі, чым Длугаш, надаваў падзеям у Літве і на беларускіх землях. Невыпадкова пасля апісання Крэўскай уніі ў Вапоўскага размешчаны нарыс па геаграфіі і этнаграфіі Літвы, чаго няма ў «Гісторыі Польшчы» Длугаша. Такія размеркаванне матэрыялу і парушэнне храналогіі тлумачацца тым, што Вапоускі лічыў неабходным азнаёміць польскага чытача з гісторыяй, звычаямі і геаграфічнымі асаблівасцямі земляў, аб'яднаных, паводле ягоных слоў, «у вечным саюзе з Польскім каралеўствам». На некаторыя праблемы гісторыі ВКЛ Вапоўскі глядзеў больш глыбока, чым ягоны папярэднік.
Вапоўскі бліжэй, чым Длугаш, стаяў да гуманістычнай гістарыяграфіі, якая ставіла новыя задачы перад нацыянальнай гістарычнай навукай. Праца гісторыка разглядалася ім не проста як навуковая дзейнасць, а як грамадска-гістарычная місія. Вапоускі быу таксама выдатным географам і картографам свайго часу. Вялікай яго заслугай з'яуляецца публікацыя карты «Сарматыя», дзе можиа знайсці шмат геаграфічных пунктаў паўднёвай Беларусі[10].
Мацей з Мяхова (Мяхоўскі, Мехавіта) (каля 1457- 1523 гг.) — польскі гісторык, географ, прафесар медыцыны, астролаг. Ён восем разоў выбіраўся рэктарам Кракаўскага універсітэта (акадэміі), які абанязаны яму сваім росквітам. Праславіўся сваей дабрачыннасцю. Вядомасць Мацею з Мяхова забяспечыла яго праца «Хроніка палякаў», выдадзеная у 1519 г. Але ўвесь тыраж каронны канцлер Я.Ласкі загадаў канфіскаваць. Шэраг старонак замяннілі на новыя, тэндэнцыйна адрэдагаваныя самім канцлерам. Змены датычыліся шлюбу Ягайлы з Соф'яй Гальшанскай, элекцыі Яна Ольбракта, валошскага паходу 1497 г., панавання Аляксандра і некаторых іншых падзей.
Мацей з Мяхова выказаў гіпотэ'зу пра аўтахтоннасць славян, вызначыўшы іх прарадзіму у Псарах. Ён цікавіўся галоўным чынам усходняй праблематыкай, шмат увагі надаваў падзеям у ВКЛ. Аўтар крытыкаваў эканамічныя супярэчнасці у Літве, яккія прыводзілі да падзелу грамадства на два слаі — сялянства і магнатаў. Адлюстраваў усе паліычныя акцыі ВКЛ. Аднак пісаў не столькі аб палітыцы, сколькі аб культуры. Замест прыярытэту палітыкі, дзяржаўнай арганізацыі, асобы і яе вялікіх учынкаў увёў паняцці аб нараджэнні і пачатках плямёнаў і народау, славянскай супольнасці, адводзіў Польшчы цэнтральнае месца у славянским свеце.
У «Трактаце аб дзвюх Сарматыях» Мацей Мяхоўскі ўпершыню звярнуў увагу на этнаграфічныя асаблівасці Русі, Літвы і Жмудзі. Перад гэтым ён зрабіў кароткі экскурс у гіторыю: «Старадаўнія пісьменнікі сведчаць, што некаторыя жыхары Італіі пакінулі сваю краіну з-за варожасці унутры Рымскай Імперыі, прыбылі ў літоускія землі і назвалі іх названнем сваей радзімы — Італія, а людзей, якія жылі там, назвалі італамі. А іх нашчадкі дадалі адну літару напачатку, сталі называць краіну Літалія, а людзей — літалы. Суседнія палякі і русіны яшчэ больш змянілі тыя назвы і да сённяшняга дня называюць краіну Літвой, а яе жыхароў літвінамі». Мяхоўскі таксама паўтарыў звесткі Длугаша аб тым, што ў былыя часы русіны лічылі літвінаў народам цёмным, вартым пагарды, жабрацкім, так што кіеускія князі бралі з іх у знак падданства толькі дубовую кару і скураныя паясы. Старонкай вышэй у сваім «Трактаце» Мяхоускі апісвае Русь (якая належала да Кароны) у самых лепшых выразах, як багатую і прыгожую краіну[11].
Імёны двух храністаў бацькі і сына Бельскіх займаюць у польскай гістарыяграфіі другой паловы XVI ст. асобнае месца. Марцін Бельскі (1495 — 1575 гг.) упершыню пачаў пісаць свае творы па-польску (афіцыйнай мовай справаводства і навукі ў Польшчы лічылася лаціна). Яго твор «Хроніка ўсяго свету», прысвечаная Жыгімонту ІІ Аўгусту, з'явілася першым падручнікам па ўсеагульнай гісторыі у Польшчы. Сама ідэя напісання падобнага твора падаецца прагрэсіўнай для свайго часу, праявай гуманістычнага светапогляду аўтара.
Наконт «геніяльнасці» М.Бельскага існуюць спрэчныя погляды. Адзін з даследчыкау яго творчасці А.Павіньскі даў наступную характарыстыку: «Цудоўная «Хроніка свету», якая, уласна кажучы, павінна блішчэць бляскам зоркі першай велічыні». Другі польскі даследчык І.Хшаноўскі лічыў «Хроніку свету» «сярэднявечнай кампіляцыяй, якую ад суцэльнай сярэднявеччыны ратуе толькі пратэстанцкая тэндэнцыя, як адзіны новы элемент, адзіная рыса XVI ст., бо іншых рысаў гэтага стагоддзя, духу гуманізму «Хроніка свету» не мае». Магчыма, апошняе сцвярджэнне мае рацыю, але з пункту гледжання верагоднасці і маштабнасці ахопленых падзеяў гэты твор неардынарны.
продолжение
--PAGE_BREAK--«Хроніка свету» мела тры выданні (1551, 1554, 1564 гг.). Трэцяе выданне складаецца з дзесяці кніг. Дзевятая кніга «Аб маскоўскім альбо рускім народзе. Аб пасольстве Васіля да папы рымскага. Аб Літве, Аб Ліфлянцкай зямлі. Аб Татарах» закранае гісторыю ВКЛ. Амаль увесь раздзел «Аб маскоусюм народзе» — гэта пераважна скарачэнне «Запісак аб Масковіі» Сігізмунда Герберштэйна. Геаграфічная частка, звесткі пра тэрытарыяльныя памеры ўзяты з «Трактата аб дзвюх Сарматыях» Мехавіты. 1нфармацыя пра Літву ў гэтым раздзеле таксама запазычана у С.Герберштэйна.
Адным з самых слабых месцаў працы М.Бельскага было тое, што аўтар некрытычна ставіўся да сярэднявечных паданняў і нават анекдотаў, не адрозніваў значныя выпадкі ад нязначных, непрапарцыянальна скампанаваў матэрыял. Магчыма, «Хроніка усяго свету» не стала б предметам гістарыяграфічнага даследавання калі б не ягоны сын Яўхім Бельскі.
У 1597 г. ён выдаў «Хроніку польскую». Гэтую кнігу можна упэўнена лічыць «першай шляхецкай гісторыяй» (Фінкель). Калі Марцін Бельскі, удзельнік шматлікіх бітваў, галоўным абавязкам шляхты лічыў рыцарскую справу, то Яўхім разглядаў паходжанне шляхецкіх і магнацкіх фаміліяў.
Над Яўхімам усё жыццё вісеў «грэх» — рэфармацыйныя погляды бацькі. Толькі перарабіўшы галоўны твор бацькі, пазбавіўшы яго рэфармацыйных тэндэнцыяў, можна было захаваць яго імя для нашчадкаў. Паступова Яўхім пазбавіўся духу пратэстантызму і ў 1595 г. пакінуў евангелісцкую канфесію.
Аўтар у «Польскай хроніцы» разглядае ВКЛ як правінцыю Рэчы Паспалітай, якая «добраахвотна уцеленая была ў Карону за Ягайлы і вечнай уніяй за Жыгімонта Аўгуста была звязаная, захаваўшы свае правы і юрысдыкцыю цалкам». Згодна з шляхецкай канцэпцыяй твора, Яўхім піша, што «Вялікае Княства Літоўскае ужывае на харугве з аднаго боку Пагоню, г.зн. узброенага мужа з голым мечам на кат, бягучага на ўсім скаку, з другога боку — тры белыя слупы ў чырвоным пол». Далей ён пералічвае ваяводствы, якія ўваходзілі ў склад ВКЛ: Віленскае, Трокскае, Смаленскае, Полацкае, Наваградскае, Брэсцкае, Вщебскае, Мсціслаускае, Мінскае, — падзяляючы кожнае на паветы. Усе сучасныя беларускія землі Бельскія называюць літоўскімі. «Русь жа мае тыя самыя ваяводствы: Рускае, Бэлзскае, Падольскае, Брацлаускае». У Рускае ваяводства уваходзлі Львоўская, Галіцкая, Холмская і Перамыская землі. Падобная традыцыя цягнецца па сённяшні дзень: Русь у польскай гістарыяграфіі атаясамляецца з сучаснай Украінай (былой Галіцка-Валынскай зямлёй), беларускія ж землі традыцыйна называюцца Літвой.
«Польская хроніка» падзяляецца на дзве няроўныя часткі: 1) ад старажытнасці да 1553 г.; 2) ад 1553 да 1586 г. Першая частка носіць кампілятыўны характар — аўтар перапісаў бацькавы твор, дапоўніўшы яго звесткамі ад Длугаша, Стрыйкоўскага, Кромэра і інш. Найбольш важная другая частка. Але і тут толькі чацвёртая частка мае самастойны характар — нататкі з уласнага вопыту ці здабытыя ў архівах дакументы. Тым не менш усе гістарычныя творы Марціна і Яўхіма Бельскіх з'яуляюцца каштоўнай крыніцай інфармацыі аб мінулым ВКЛ[12].
Епіскап Варміньскі МарцінКромэр (1512 — ?) па даручэнні Жыгімонта ІІ Аўгуста напісаў, а ў 1555 г. надрукаваў трактат «Аб паходжанні і дзеяннях палякаў XXX кніг». Гісторыя Польшчы, напісаная Кромэрам, мела дзяржаўны характар: стаяла на абароне агульнадзяржаўных інтарэсаў, супрацьстаяла як правінцыяльнаму сепаратызму (літоўскаму і прускаму), так і прывілеям шляхты. Аўтар давёу падзеі да 1506 г., да княжання Жыгімонта І Старога. Твор Кромэра быу кампіляцыяй працаў Длугаша і Вапоўскага, але вельмі дасканалай. Кніга прызначалася для замежнага чытача, яна паказывала магутнасць Польшчы і яе гісторыі. Заслуга храніста ва ўвядзенні ў навуковы зварот больш за 100 дакументаў, а таксама звяртанне да самай старой польскай хронікі Гала Аноніма. Кромэр скампанаваў у адзіны твор шматлікія кавалкі гістарычных ведаў, аб'яднаўшы іх уласнай гістарычнай канцэпцыяй, змяніўшы многія традыцыйныя погляды, якія дагэтуль панавалі у гістарыяграфіі.
У Польшчы і ВКЛ праца Кромэра была прынята варожа, таму што усхваляла касцел і ўладу магнацкай алігархіі, асцярожна выказывалася да шырокіх правоў шляхты, непрыхільна ставілася да ВКЛ. Гэта моцна абурыла шляхту і магнатэрыю княства. На сеймах 1556-1557 гг., а потым на сейме 1563-1564 гг. супраць Кромэра выступіў М.Радзівіл Чорны. Пасля Люблінскай уніі гэтыя настроі паступова зніклі. У 1580 г. сейм выказаў Кромэру публічную падзяку[13].
Аляксандр Гваньіні (1534-1614 гг.) — гісторык, вайсковец, дзейнасць якога у ВКЛ да канца не высветлена не толькі ў беларускай, але і ў польскай і літоўскай гістарыяграфіі. Яго імя звязваюць з працай «Апісанне еўрапейскай Сарматыі»(1578 г.), прысвечанай каралю Стэфану Баторыю. Гэты вялікі твор, у якім налічваецца 203 лісты, багата ілюстраваны, складаецца з чатырох частак, дзе змешчаны гісторыя і геафафія Польшчы, Літвы, Інфлянтаў, Прусіі, Масковіі і татар аж да часоў караля Генрыха Валуа. Скончваецца апісаннем пахавання Жыгімонта Аўгуста у 1574 г.
Вядома, што Стрыйкоускі абвінавачваў Гваньіні ў тым, што той прысвоіў сабе ягоны рукапіс «Сарматы» і апублікаваў пад сваім прозвішчам. 14 ліпеня 1580г. кароль Стэфан Баторый выдаў Стрыйкоўскаму дакумент, дзе сцвярджалася, што «Апісанне еурапейскай Сарматыі» з'яўляецца яго літаратурнай уласнасцю. Большасць даследчыкаў лічаць, што менавіта гэтая абставіна стала прычынай выезду Гваньіні у Швецыю. Але смерць Стрыйкоускага, якая наступіла ў канцы 80-х — пачатку 90-х гг. XVI ст., дала Гваньіні магчымасць фактычна без перашкод карыстацца плагіятам[14].
Барталамей Папроцкі (каля 1543 — 1614 гг.)- польскі гісторык, паэт. Знакаміты як геральдык, аутар першага польскага гербоўніка «Гербы польского рыцарства», дзе даецца паходжанне гербоў і інфармацыя аб некаторых родах. Папроцкі карыстаўся не толькі хронікамі, але і шматлікімі дакументамі, якія захоўваліся ў замках, кляштарах, часам сямейнымі хронікамі. Генезіс асобных гербаў і пачаткі шляхецкіх родаў прадстаўляў некрытычна. Верыў у старажытнарымскае паходжанне шляхты. 92 гербы выводзіў з-за мяжы і толькі 58 лічыў тутэйшымі. Некрытычна карыстаўся крыніцамі.
Твор падзелены на пяць кніг. Чацвёртая з іх прысвечана сімвалу ВКЛ — Пагоні, а таксама Гедзімінавічам і Ягелонам разам з хронікай іх панавання. Паколькі з-за далёкасці і шырокасці не усіх мог знаць», даў толькі кароткія генеалагічныя інфармацыі аб найвыдатнейшых баярскіх родах, продкі якіх у 1413 г. у Гародні прынялі польсюя гербы. Дадаў таксама кароткія узгадкі аб іншых сем’ях, галоўным чынам валынскіх. Усяго называе каля 130 прозвішчаў шляхты ВКЛ[15].
Польскія хронікі ў дачынні да беларускіх земляў набліжаюцца па змястоўнасці да старажытнарускіх летапісаў, аднак адрознаваюцца сваёй ідэалагічнай і палітычнай накіраванасцю.
5. Адлюстраванне гісторыі беларускіх зямель у нататках замежных дыпламатаў і падарожнікаў у ХV-ХVIIстст
Адным з першых апісанняў Беларусі, зробленых замежнымі падарожнікамі, лічацца нататкі фламандца Жылібера дэ Ланаа. Камергер бургундскага герцага у 1413 г. быў накіраваны паслом у Ноўгарад. Назад, у Францыю, ён вяртаўся праз Дынабург — Вільню — Трокі — Коўна — Мемель. На зваротным шляху сустракаўся з вялікім князем літоўскім Вітаўтам, атрымаў ад яго падарункі. У сваім кароткім і вельмі агульным апісанні адзначыў наяўнасць у жыхароў ВКЛ асобнай мовы і 12 епархій.
Большую інфармацыю аб Беларусі ў XV ст. аставілі два венецыянцы — пасол Амброджа Кантарыні і Джозафата Барбара. Магчыма, апошні тут не быў, а тэкст скампіляваў у Кантарыні (выдадзены ў 1543 г.). Кантарыні ў лютым 1477 г. праязджаў праз ВКЛ, накіроўваючыся з Масковіі ў Заходнюю Еўропу, а праз дзесяць гадоў апублікаваў свае ўражанні.
У XVI ст. рымскага папу наведаў рускі пасол Дзмітрый Герасімаў. Яго аповеды пра ВКЛ запісаў італьянскі гісторык Паола Джовія Навакомскі. Потым невядомы аўтар амаль слова у слова паўтарыў звесткі, прыведзеныя Паола Джовія, у кнізе «Данясенні аб Масковіі» (1557 г.). Дарэчы, у той час кампіляцыя не лічылася справай крамольнай. Напрыклад, рымскі папа Пій II паўтарыў апісанне ВКЛ, зробленае чэхам Геранімам. Той сцвярджаў, што на тэрыторыі Беларусі можна ездзіць толькі зімой, а замест грошай мясцовыя жыхары выкарыстоуваюць кавалачкі медзі і серабра[16].
Асабліва цікавыя звесткі пакінуў пасол Свяшчэннай Рымскай імперыі Сігізмунд Герберштэйн.
Сігізмунд Герберштэйн (1486-1566 гг.) нарадзіўся ў Штырыі, рос у асяроддзі славенцаў. Вучыўся у Венскім універсітэце: у 16 гадоў атрымаў ступень бакалавра. За ваенную службу Габсбургам быу прысвечаны ў рыцары. Займаўся дыпламатычнай справай.
У 1516-1517 гг. і 1526-1527 гг. ён двойчы прыязджаў у Маскву і Ноўгарад. Вынікам гэтых падарожжаў стала кніга «Запіскі аб Масковіі», у якой асобны раздзел прысвечаны Беларусі — «Аб Літве». Аўтар пад Літвой разумеў ВКЛ. Ён пісау: «Бліжэй за усіх да Масковіі Літва. Я гавару цяпер не пра адну толью вобласць, але аб краінах, якія да яе прылягаюць і разумеюцца пад агульнай назвай Літва. Яна цягнецца доўгай паласой ад горада Чаркасы, які знаходзіцца ля Барысфена (Дняпра), аж да Лівоніі. Раздзел пачынаецца з панегірыка Яўстафію Дашковічу, ад якога Герберштэйн даведаўся не толькі пра падрабязнасці набегу на Северскую зямлю, але і пра характар узаемадзеяння Літоўскіх і крымскіх войскаў падчас набегу 1521 г., дэталі адносінаў чаркаскага ваяводы з крымскім ханам Мухамедам-Гірэем. Пра войны з Масковіяй у 1517-1518 гг. расказваў канцлер ВКЛ Ольбрахт Гаштольд, якому Герберштэйн прыпісвае і звесткі пра гандаль у Кіеве. У іншым месцы Герберштэйн называў беларускія землі Руссю, сцвярджаючы, што большай часткай Русі валодае вялікі князь маскоўскі, а астатнімі яе часткамі — вялікі літоўскі князь Жыгімонт. Паводле Герберштэйна, усе гарады назаходшм беразе Дняпра былі «падпарадкаваны каралю польскаму, тыя ж, што ляжаць па ўсходняму берагу, падуладны гаспадару Маскоускаму, акрамя Дуброўны і Мсщслава, якія знаходзяцца пад уладай Літвы». Аўтар разглядаў рэкі Баларусі адносна іх прыналежнасці да розных басейнаў. Прыпяць, Тур і Бярэзіну ён адносіў да басейна Дняпра. Буг, Неман і Нараў, паводле яго, цякуць на поўнач. Адзначыў такую адметную рысу Беларусі, як балоты, таксама называў яе «даволі лясістым краем». Праязджаючы з Вільні у Полацк, ён часта бачыў «вялікія і нязмерна працяглыя лясы, што распасціраліся на 50 нямецкіх міляў». Дарогі былі блытаныя. Казальнікамі звычанна служылі капцы, на якія кожны вандроўнік павінен быў падкінуць камень або сухую галіну. Часам заломваліся сукі, рабіліся засечкі на дрэвах ці на абчэсаных камлях выпальваліся магнацкія гербы. Але разбойнікі устанаўлівалі лжэзнакі, каб завабіць абозы ў непраходныя нетры. Таму падарожжа па Беларусі, з Вільні да Полацка, здалося Герберштэйну не толькі цяжкім, але і небяспечным. Аўтар піша пра гарады. Закінутым падалося старажытнае Крэва. Піша пра «замак і горад драўляны» у Гродне. Менск быў так умацаваны, што Міхал Глінскі, паўстаўшы ў 1508 г., толькі падыйшоў да яго і мусіў адступіць назад, каб потым напасці на іншыя гарады і крэпасці. Звяртае ўвагу на тое, што у Барысаве Бярэзіна суднаходная. Герберштэйн прыкмеціў, што праваслаўныя жыхары перамешаны з «чужымі, іншамоўнымі і іншавернымі плямёнамі». Аўтара здзіўляла бяспраўнае становішча прыгоннага сялянства і дробнай шляхты. «Народ там прыгнечаны цяжкім рабствам», — сцвярджаў ён. Пра мясцовую шляхту Герберштэйн пісаў так: «Калі ёй пагражае адкуль-небудзь вайна, і яна павінна абараняць сваю маёмасць ад варожай сілы, то яна з'яўляецца на месца збору з вялікай пышнасцю, гатовая больш да самахвальства, чым да вайны, а па заканчэнні збору яна хутка разыходзіцца; тыя ж, хто застаецца, адпраўляюць дамоў лепшых коней і рыштунак… А магнаты, абавязаныя пасылаць за свой кошт вызначаную колькасць воінаў, адкупляюцца за грошы, якія даюць ваенаначальніку, і застаюцца дома… Сярод іх назіраецца такое самахвальства ва ўсіх учынках, што, відаць, яны не толькі карыстаюцца непамермай свабодай, але і злоужываюць ею».
Ёсць звесткі пра гаспадарку тагачаснай Беларусі. Пра Гарадзеншчыну Герберштэйн напісаў: «У тым княстве даволі добрыя ураджаі, у адпаведнасці з прыродай той краіны». Сцвярджаў, што з Беларусі у Гданьск, а адтуль у Нідэрланды адпраўлялі мёд, воск і паташ, а таксама смалу, збожжа і драўніну для пабудовы караблёу, быў сведкам таго, што з усходу сюды завозілі соль, скуры, футра і «доугія белыя зубы звяроў, якія завуцца маржамі і жывуць у Паўночным моры». Як відаць з запісак Герберштэйна, беларускія купцы карысталіся ў гандлі з Маскоўскай дзяржавай прывілеямі: «Не усякаму купцу, акрамя літоўцаў, палякаў ці падначаленых іхняй уладзе, адкрыты свабодны доступ у Масковію». Дыпламат падае таксама спіс епіскапстваў, якія існавалі ў ВКЛ. Адзначае тры каталіцкія — Віленскае, Жамойцкае і Кіеускае, і праваслауныя Віленскае, Полацкае, Уладзімірскае, Луцкае, Пінскае, Холмскае і Перамышльскае. Называе двух найбольш знакамітых тагачасных палкаводцаў — Канстанціна Астрожскага і Міхала Глінскага. Герберштэйн падрабязна апісвае мяцеж апошняга супраць караля Жыгімонта I Старога[17].
Пазней за Герберштэйна, у другой палове XVI ст., праз Беларусь пісалі венецыянец Рафаэль Барберыні (1565 г.). польскі шляхціц з-пад Торуні Кшыштаф Граеўскі (1574-1575 гг.), якога магнаты кінулі ў турму, абвінаваціўшы ў шпіянажы на карысць Івана IV, паслы Свяшчэннай Рымскай Імперыі Ганс Кабенцль фон Просег і князь Дашэль фон Бухаў (1575 г.), англійскі пасол Джэрам Горсі (1591 г.).
У канцы XVI ст. колькасць падарожнікаў рэзка ўзрасла. Праз тэрыторыю Беларусі праязджалі немец Самуэль Юхель з Ульма, які вандраваў толькі па цікаўнасці (1586 г.), сакратар пасольства Ганзы да цара Барыса Гадунова Іёган Брамбах (1603 г.), шведскі дыпламат і гісторык Пер Персан (1620 г.), немец Адам Эльшлегер (Алеарый) (1647 г.), рэзідэнт Швецыі у Расіі Іёган дэ Родэс (1655 г.), пасол Свяшчэннай Рымскай Імперыі Аўгусцін Майерберг (1662 г.), англічанін на рускай службе Сэмуэл Колінз (1671 г.), курляндзец Якаб Рэйтэнфельс (1680 г.) і інш.
Большасць падарожнікаў называлі Беларусь Літвой або Руссю. Што датычыцца тэрміна «Белая Русь», то ў XV- XVI ст. ён ужываўся і да Уладзіміра-Суздальскага княства і да Урала, і да Вялікага княства Літоўскага.
Для чужаземных падарожнікаў адметнымі рысамі ВКЛ былі суровыя зімы з маразамі і мноствам снегу, вялікая колькасць лясоў, рэчак і балотаў. Як правіла, яны скардзілся на сцюжу.
Герберштэйн пісаў, што першага студзеня 1527 г., калі ён выехаў з Гродна у м.Крынкі «ударылі жорсткія маразы, а імклівы вецер, падобны віхуры, круціў і раскідваў снег так, што ад гэтага холаду памерзлі коні і сабакі». Іёган Корб пісаў пра неверагодную глыбіню снежных сумётаў, пра непраглядныя завеі ў канцы лютага 1698 г.
Падарожнікі добра апісалі беларускія рэкі і азёры. А.Маерберг падрабязна апісаў Днепр і яго прытокі. Шмат месца адведзена густым і непраходным лясам, расліннаму і жывельнаму свету Беларусі.
Дарогі звычайна былі ў дрэнным стане. Чужаземцы скардзіліся аб гэтым. Д. фон Бухау пісау: «3-за вузкай дарогі (з Валыні ў Оршу) мы не змаглі карыстацца сваімі павозкамі і муслі звярнуцца за дапамогай да татар, чые павозкі былі меншыя». Што датычыцца мастоў, то яны у той час былі часовымі і трымаліся не на сваях, а на плоскіх суднах, напрыклад, у Оршы.
Падарожнікі зрабілі ў сваіх запісах апісанне сродкаў перадвіжэння, карчмоў, якія назывался Пачакай, Вясёлая, Зладзейка, Рым, Выгода. Засталося шмат звестак аб гарадах Беларусі: Мінску, Барысаве, Магілёве, Оршы, Полацку, Віцебску. Ваўкавыску, Пінску, Слоніме і інш. Іншаземцаў здзгуляла гасціннасць мясцовых жыхароў. Б.Танер пісаў: «Тутэйшыя жыхары вельмі гасцінныя; мы прабылі восем дзён, і яны удосталь забяспечвалі нас рознымі прыпасамі: півам, мёдам, водкай, віном, шчодра кармілі усіх нашых коней»[18].
У цэлым замежныя падарожнікі заставілі шмат запісаў аб гаспадарчым жыцці, гандлі, гістарычных помніках і гарадской архітэктуры ВКЛ.
6. Народны эпас. Беларуска-літоўскія летапісы
Вызначальнымі фактарамі, якія ўплывалі на фарміраванне гістарычнай свядомасці беларускага народа і пануючага саслоўя, былі змяненні ў палітычнай арганізацыі грамадства (утварэнне Вялікага княства Літоўскага, пазней — Рэчы Паспалітай), унутрыпалітычныя, а таксама знешнепалітычныя адносіны, сацыяльна-эканамічнае развіццё, гандлёвыя і культурныя сувязі з рознымі краінамі.
Гістарычныя ўяўленні прасочваюцца пераважна па фальклорным матэрыялам, якія захаваліся галоўным чынам ў пазнейшай вуснай традыцыі (нярэдка значна трансфармаванай) і ў пісьмовых запісах. Асноўнымі тэмамі народных эпічных сказанняў, легенд і паданняў у XIV-XVI стст. заставалися, як и раней, барацьба са знешними ворагамі (мангола-татарамі, крыжакамі), усхваленне гістарычнага мінулага, звязанага з часам Кіеўскай Русі, Полацкага і іншых княстваў. Аб распаўсюджванні былін і сказанняў гераічнага цыклу на Беларусі сведчаць песні, прыказкі, літаратурна-эпісталярныя матэрыялы (пасланні аршанскага старасты Філона кміты Чарнобыльскага, другая палова XVI ст.), народная лексіка, этнонімы і тапонімы (найменні населеных пунктаў — Багатырэвічы, Змеява Магіла і др.). “Багатырскія” справы ўпамінаюцца ў прадмовах беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара, гуманіста, асветніка Фрацыска Скарыны. Героіка-эпічны стыль знайшоў адлюстраванне ў беларускіх і украінскіх калядных і валачобных песнях, якія аднаўлялі многія традыцыйныя формулы быліннага эпасу («суда судити», «ряды рядити», «гати гатити», «чудо-чудное», «диво-дивное» і інш.)[19].
продолжение
--PAGE_BREAK--