Шпаргалка по предмету "Белорусский язык"


Скланенне і правапіс лічэбнікаў

Скланенне колькасных лічэбнікаў мае свае асаблівасці. Лічэбнік адзін (одна, адно, адны) скланяецца, як прыметнікі з цвёрдай і зацвярдзелай асновай. Лічэбнікі адзін, адно захоўваюць адрозненне ў родзе толькі ў назоўным і вінавальным склонах. Лічэбнік адна ў родным і творным склонах мае варыянтныя канчаткі -ой(-ае), -ой(-ою). Лічэбнікі два, дзве, абодва, абедзве маюць дзве асновы ва ўсіх склонах — цвёрдую, калі ўжываюцца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, і мяккую — з назоўнікамі жаночага роду. Лічэбнікі ад пяці да дваццаці і трыццаць скланяюцца, як назоўнік 3-га скланення. У складаных лічэбніках пяцьдзесят — восемдзесят і дзвесце — дзевяцьсот пры скланенні змяняюцца абедзве часткі. Пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова асобна. Лічэбнікі сорак і сто маюць дзве формы: сорак, і сто — у назоўным і вінавальным склонах, сарака, ста — ва ўсіх астатніх. Зборныя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі з адпаведнай асновай. Пры скланенні дробавых лічэбнікаў змяняюцца абедзве іх часткі. Лічэбнік тысяча скланяецца, як назоўнікі 1га скланення; мільён, мільярд — як назоўнікі 2-га скланення. У творным склоне лічэбнік тысяча мае дзве формы—тысячай і тысячу. Простыя і складаныя парадкавыя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі. У састаўных парадкавых лічэбніках пры скланенні змяняецца толькі апошняе слова. У адпаведнасці з нормамі беларускага літаратурнага вымаўлення ва ўсіх склонавых формах колькасныя і парадкавыя лічэбнікі ад адзінаццаці да дзевятнаццаці вымаўляюцца з націскам на складзе на; лічэбнікі шэсцьдзесят, сёмдзесят, вдсемдзесят — з націскам на першым складзе ў назоўным і вінавальным склонах; лічэбнік пяцьдзесят — з націскам на апошнім складзе. Ва ўскосных склонах гэтыя лічэбнікі маюць націск на другім складзе. Правапіс лічэбнікаў. У колькасных лічэбніках ад адзінаццаці да дваццаці і лічэбніку трыццаць пішацца два ц. Лічэбнікі два (абодва), дзве (абедзве), тры, чатыры ў творным склоне пішуцца з канчаткам -ма: двума, абодвума, дзвюма, чатырма. У лічэбніку восем ва ўсіх склонах, акрамя вінавальнага, пасля с пішацца ь: васьмі, васьмю. У лічбніках пяць, дзевяць – дваццаць, трыццаць у творным склоне падаўжаецца ц: пяццю, дванаццаццю, трыццаццю. Лічэбнікі восемсот, стотысячны маюць о у першай аснове. Парадкавыя лічэбнікі з апошняй часткай -соты, -тысячны, -мільённы, -мільярдны пішуцца ў адно слова: чатырохсоты, трохсотсакарамільённы, шасцісотдваццаціпяцімільярдны. У дробавых лічэбніках пры словах два (дзве), тры, чатыры парадкавыя лічэбнікі стаяць у назоўным склоне множнага ліку: дзве пятыя, тры чацвёртыя, чатыры восьмыя; а пры словах пяць і вышэй – у родным склоне множнага ліку: пяць сёмых, сем дзесятых. Пры колькасных лічэбніках два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры ўсе словы, што спалучаюцца з імі, маюць форму назоўнага склону множнага ліку: два чалавекі, тры новыя кашулі, чатыры спечаныя аладкі. Пры зборных лічэбніках назоўнікі маюць форму роднага склону множнага ліку: двое студэнтаў, чацвёра сяброў, сямёра салдат. Пры лічэбніку паўтара (паўтары) назоўнікі стаяць у родным склоне адзіночнага ліку: паўтара цэнтнера, паўтары тоны.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
С помощью нашего сервиса Вы можете собрать свою коллекцию шпаргалок по нужному предмету, и распечатать готовые ответы в удобном для вырезания виде. Для этого начните собирать ответы, добавляя в "Мои шпаргалки".

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Делаем шпаргалки правильно:
! Шпаргалки для экзаменов Какие бывают шпаргалки, как их лучше подготовить и что писать.
! Делаем правильную шпаргалку Что представляет собой удобная и практичная шпаргалка, как ее сделать.
! Как воспользоваться шпаргалкой В какой момент лучше достать шпаргалку, как ей воспользоваться и что необходимо учесть.

Читайте также:
Сдаем экзамены Что представляет собой экзамен, как он проходит.
Экзамен в виде тестирования Каким образом проходит тестирование, в чем заключается его суть.
Готовимся к экзаменам Как правильно настроиться, когда следует прекратить подготовку и чем заниматься в последние часы.
Боремся с волнением Как преодолеть волнение, как внушить себе уверенность.
Отвечаем на экзамене Как лучше отвечать и каким идти к преподавателю.
Не готов к экзамену Что делать если не успел как следует подготовиться.
Пересдача экзамена На какое время назначается пересдача, каким образом она проходит.
Микронаушники Что такое микронаушник или "Профессор .. ллопух ...".

Виды дипломных работ:
выпускная работа бакалавра Требование к выпускной работе бакалавра. Как правило сдается на 4 курсе института.
магистерская диссертация Требования к магистерским диссертациям. Как правило сдается на 5,6 курсе обучения.