Шпаргалка по предмету "Белорусский язык"


Правапіс галосных

Напісанне о, э, а: літары о і э пішуцца пад націскам у пачатку, у сярэдзіне і канцы слова пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных, у ненаціскной пазіцыі змяняюцца на а. Літара а пішацца пад націскам і не пад націскам. Выключение з правіла складаюць напісанні о, э, якія не адпавядаюць фанетычнаму прынцыпу. Гэта: 1) напісанне о не пад націскам у канцы іншамоўных слоў пасля галосных, заснаванае на традыцыйным прынцыде: імпрэсарыО. 2) Напісанне э не пад націскам у пачатку сярэдзіне іншамоўных слоў, заснаванае на традыцыйным прынцыпе эстэтыка, эвалюцыя. 3) напісанне ы замест э не пад націскам пасля р, л, заснаванае на традыцыйным прынцыпе,сюды адносяцца некаторыя словы, даўно запазычаныя з неславянскіх моў. Напісанне е, ё, я на пісьме перадаецца пазіцыйнае чаргаванне фанем <о>, <э> з <а> у першым складзе перад націскам пасля мяккіх зычных. Літара ё пішацца толькі пад націскам у пачатку, сярэдзіне і канцы слова пасля мяккіх зычных. Літара е пішацца пад націскам у пачатку, сярэдзіне і канцы слова пасля мяккіх зычных, а таксама ў любым ненаціскным складзе, акрамя першага пераднаціскнога. У першым складзе перад націскам замест е, ё пішацца літара я. Літара я пішацца, такім чынам, у першым складзе перад націскам. Выключение складаюць: 1) напісанне лідеры е ў першым складзе перад націскам у іншамоўных словах. 2) напісанне літары е ў першым складзе перад націскам у словах дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць і вытворных ад іх; 3) напісанне літары е у часціцы не і прыназоўніку без. 4)напісанне каранёвай літары я незалежна ад месца націску. 5) напісанне літары я пасля націску ў канчатках:а) назоўнікаў першага скланення творнага склону адзіночнага ліку б) уканчатках назоўнікаў роднага склону множнага ліку. в) у канчатках прыметнікаў, займеннікаў, парадкавых лічэбнікаў, дзеепрыметнікаў назоўнага склону множнага ліку г) у канчатках прыметнікаў і парадкавых лічэбнікаў ніякага роду назоўнага і вінавальнага склонаў адзіночнага ліку; жаночага роду роднага, давальнага, творнага і меснага склонаў адзіночнага ліку. д) мужчынскага роду роднага і давальнага склонаў адзіночнага ліку,заснаванае на марфалагічным прынцыпе. Спалучэнне іо: пад націскам: 1) у пачатку слоў іо: іонаабмену, 2) у сярэдзще слоў паміж зычнымі іё, ыё: перыёдыка. не пад націскам: 1) у пачатку слоў іа: іанізацыя, 2) у сярэдзіне слоў паміж зычнымі ія, ыя: кіяскёр 3) у канцы слоў іо, ыо: Токіо. Спалучэннеія: у сярэдзіне слоў пад націскам ія, ыя: фіялка. Спалучэнне іе: у пачатку слоў іе: іерогліф, у сярэдзіне слоў іе, ые: кліент, гі-гіена, дыета, абітурыент; Спалучэнне ео: пад націскам ідэолаг, не пад націскам еа, эа: ідэалогія; Спалучэнне еа: у сярэдзіне слоў еа, эа: Неапалъ; Спалучэнне йо: пад націскам: 1) у пачатку і сярэдзіне слоў ё: маёр, 2) у пачатку ўласных імён йо: Нью-Йорк не пад націскам: 1) у сярэдзіне слоў: маянэз, ) у пачатку ўласных імён иа\ Иашкар-Ала. Спалучэнне [йэ]: незалежна ад націску ў сярэдзіне слоу е: канвеер 2)у пачатку уласных імен ue: Йемен. Напісанне ы, й, і замест каранёвага і пасля прыставак на зычны пішацца ы: пад + ісці = падысці; пасля прыставак на галосны — й: па + й— пайсці. Пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосны, каранёвае і захоўваецца, калі яно ўтварае склад: за-і-скрыцца. Што да прыстаўнога і, то пасля прыставак на зычны ён змяняецца на ы: абылгацъ, а пасля прыставак на галосны знікае: па+імчацца. Напісанне ў-у: ў (нескладовае) пішацца пасля галосных у пачатку, сярэдзіне і на канцы слоў на месцы галоснага у і зычных в, л: была ўпрыгожанай; у (складанае) пішацца: 1) у пачатку сказа: 2) пасля зычных у пачатку, сярэдзіне і на канцы слоў. 3) пасля знакаў прыпынку. 4) пасля галосных у сярэдзіне запазычаных слоў, калі ўтварае самастойны склад. Выключэнне складаюць напісанні у: 1) у пачатку ўласных імён і ў абрэвіятурах. 2) у пачатку запазычаных слоў пасля галоснага. Напісанне галосных у складаных словах залежыць ад месца націску ў другой аснове. Калі націск прыпадае на першы склад у другой аснове складанага слова, то галосныя ў першай і другой асновах пішуцца ў залежнасці ад гэтага націску: палітэхнікум. Калі націск прыпадае не на першы склад у другой аснове складанага слова, а на другі, трэці і г. д., то ў першай аснове ўзнікае свой уласны націск і галосныя ў першай аснове пішуцца ў залежнасці ад свайго ўласнага націску:зернесушылка. Галосныя ў кожнай частцы складанаскарочанага слова, акрамя апошняй, пішуцца так, як у складзе поўнага слова: педсавет (педагагічны савет). У пачатку састаўных частак складанаскарочаныіс слоў галосныя і, е, ё, ю, я захоўваюцца і пасля цвёрдых зычных (апостраф або раздзяляльны мяккі знак паміж імі не пішацца): медінстытут.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
С помощью нашего сервиса Вы можете собрать свою коллекцию шпаргалок по нужному предмету, и распечатать готовые ответы в удобном для вырезания виде. Для этого начните собирать ответы, добавляя в "Мои шпаргалки".

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Делаем шпаргалки правильно:
! Шпаргалки для экзаменов Какие бывают шпаргалки, как их лучше подготовить и что писать.
! Делаем правильную шпаргалку Что представляет собой удобная и практичная шпаргалка, как ее сделать.
! Как воспользоваться шпаргалкой В какой момент лучше достать шпаргалку, как ей воспользоваться и что необходимо учесть.

Читайте также:
Сдаем экзамены Что представляет собой экзамен, как он проходит.
Экзамен в виде тестирования Каким образом проходит тестирование, в чем заключается его суть.
Готовимся к экзаменам Как правильно настроиться, когда следует прекратить подготовку и чем заниматься в последние часы.
Боремся с волнением Как преодолеть волнение, как внушить себе уверенность.
Отвечаем на экзамене Как лучше отвечать и каким идти к преподавателю.
Не готов к экзамену Что делать если не успел как следует подготовиться.
Пересдача экзамена На какое время назначается пересдача, каким образом она проходит.
Микронаушники Что такое микронаушник или "Профессор .. ллопух ...".

Виды дипломных работ:
выпускная работа бакалавра Требование к выпускной работе бакалавра. Как правило сдается на 4 курсе института.
магистерская диссертация Требования к магистерским диссертациям. Как правило сдается на 5,6 курсе обучения.