Курсовая работа по предмету "Литература"


Экзістэнцыялізм


2

Змест:

Уводзіныляецца адным з найглыбейшых у сусветнай літаратуры ХХ ст. мастацкіх даследванняў душэўна-духоўнага ў чалавеку. Не былі далёкімі ад Дастаеўскага і экзістэнцыялісты, у тым ліку Сартр.

У “Сотнікаве” Быкава цікавіць магчымасці духу чалавека, яго ўнутраны свет. Ён пытаецца знайсці адказы на такія пытанні як: “Што такое чалавек перад знішчальнаю сілаю бесчалавечых абставін? На што ён здольны, калі магчымасці абараніць жыццё вычарпаныя ім да канца і прадухіліць смерць немагчыма?” Гэтыя пытанні нечым нагадваюць усім ваядомае пытанне Гамлета: быць альбо не быць? Трэцяга не дадзена.

Спачатку назва твора планавалася як “Ліквідацыя”, бо гэтае слова больш дакладна і глыбока дэманстравала задуму аўтара. Назва “Сотнікаў”, пад якой мы ведаем твор сёння, узнікла каб не было цэнзуры, бо тады патрабавалася пісаць пра пазітыўнае ў жыцці і ствараць станоўчыя вобразы. Тэрміна “ліквідацыя” быў шырока распаўсюджаны ў нацысцкай ідэалогіі. Пад ім маскіраваліся сапраўдныя планы фашыстаў: генацыд і этнацыд. Аднак твор Васіля Быкава зусім пра іншае.

Фізічная ліквідацыя Сотнікава наадварот падкрэслівае яго маральную перамогу, духоўную перавагу над ворагам. Герой пераадольвае свой страх перад смерцю, інстынкт самазахавання, ён робіць рашучы крок наперад, насустрач будучыні, дзе ён спадзяваецца, што жыццё чалавека “стане катэгорыяй - абсалютам, мераю і цаною ўсяго”.

Што тычыцца Рыбака, тут гаворка на самой справе ідзе пра ліквідацыю, бо герой ратуе сваё жыццё за кошт здрады, якая яму здаецца невялікай саступкай перад ворагам дзеля таго, каб потым, калі падвярнецца зручны выпадак, атрымаць рэванш. Рыбак заўсёды быў добрым партызанам, ён быў кемлівым, вынаходлівым, смелым, заўсёды спадзяваўся на свой вопыт, спрыт, удачу, “ды вось казалася, што як чалавек і грамадзянін, безумоўна, недабраў чагосьці”. Сам Быкаў растлумачыў прычыну маральнага падзення свайго героя, яна ў яго душэўнай усяяднасці, яго маральнай несфармаванасці, а таксіма ў тым што ён быў прымітыўным прагматыкам, які зусім не суадносіў мэты са сродкамі.

Відавочна, што пісьменнік перавёў апавяданне з сацыяльна-псіхалагічнага плана ў план філасофска-маральны, агульнагуманістычны. Па меры неабходнасці ён дае магчымасць высказацца кожнаму герою, бо спадзяецца, што чытач здольны сам зрабіць належныя высновы. Няцяжка заўважыць, што некаторыя з “апошніх” экзістэнцыяльных адкрыццяў Сотнікава ў сверы чалавечага духу: адзіная рэальная каштоўнасць у чалавека на свеце - яго жыццё, блізкія самому аўтару. У поле зроку Сотнікава невыпадкова ўваходзяць Вялікі Час, сама Гісторыя, якая пакідае свае вогненыя пісьмёны-знакі ў Бібліі, у жыцці Іісуса Хрыста, з часоў якога людзі вымушаны ахвяраваць сваім жыццём, каб свет не спаўзаў у прорву бесчалавечнасці: “Суцяшалі хіба духоўныя магчымасці, часам непадуладныя ніякай самай пагрозлівай сіле”. [1, с.421-422]


Нездарма з гэтага часу літаратурная крытыка загаварыла пра “новага Быкава”, пра жанр прыпавесці і “прыпавесцевасць” рэалістычнай літаратуры.

Як ужо адзначалася, творчасць Ф.Дастаеўскага мела непасрэднае дачыненне да творчасці экзістэнцыялістаў, і Васіль Быкаў не зяўляўся выключэннем. Як і Дастаеўскі, экзістэнцыялісты даволі вялікую ўвагу звярталі на матыў дзіцячых пакутаў. Бясспрэчная прысутнасць традыцыі Ф. Дастаеўскага ў асэнсаванні "дзіцячай" тэмы ў В. Быкава; на важкасць гэтай тэмы ў творах празаіка ўжо звярталі ўвагу беларускія пісьменнікі і літаратуразнаўцы. У прыватнасці, Віктар Казько, для якога "дзіцячая" тэма зяўляецца галоўнай, гаварыў пра яе спецыфіку ў В. Быкава: «Дзеці рэдка станавіліся ў шэраг галоўных герояў Васіля Быкава. Часцей за ўсе для аповеду аб іх жыцці адведзена аўтарам зусім няшмат радкоў. Але няма ніводнай яго аповесці з ліку "партызанскіх", дзе не былі б паказаны дзеці. Дзіцячыя лёсы ў кнігах Быкава крайне трагічныя... ...Вайна-- гэта заўсёды чалавечыя пакуты. Але сама думка аб тым, што вайна -- гэта пакуты і смерць дзяцей, невыносная для герояў Быкава. Можа, з усяго, што нясе ім ваенны лёс, гэтая думка, памяць, гэтае ўсведамленне віны за тое горкае, страшнае, што стала дзяцінствам іх дзяцей, самае цяжкае. Зрабіць усё, што ў іх сілах, уласнае жыццё аддаць, толькі б не было гэтых трагедый, -- што гэта не проста "правільныя" словы, яны пацвярджаюць жыццём і смерцю... ...Пераступіць праз пакуты дзяцей для іх немагчыма». [7, с.29]

Думку В.Казько падтрымлівае і літаратуразнаўца Пятро Васючэнка: "Дзянінства ў быкаўскай прозе зяўляецца не толькі абектам апавядання або сродкам эмацыйнага ўзмацнення. Як і шэраг іншых жыццёвых рэаліяў (фізічныя пакуты, шлях, разбуранае жытло і г д.), пакутнае дзяцінства робіцца ў гэтай прозе своеасаблівым сімвалам і ў гэтай якасці актыўна ўдзельнічае ў канцэптуальным, філасофскім дыскурсе"[7, с.29]

Праблема маральнага выбару, якая займае адно з галоўных месцаў у творчасці Васіля Быкава, у апошнія часы яшчэ больш паглыбляецца, гэта праяўляецца ў зяўленні “яснасці бачання” - катэгорыі, якая заўсёды вельмі цікавіла пісьменнікаў-экзістэнцыялістаў. Быкаўскія героі шукаюць адказы на шматлікія пытанні, якія ставіць перад імі эпоха, аднак сам аўтар, як ніколі раней, выразна ўяўляе той адрэзак гісторыі, які пераадольваюць яго героі-беларусы, ён глыбока разумее ўнутраны сэнс падзей, а значыць мае магчымасць прапанаваць варыянты далейшага развіцця беларускага грамадства. Адказы, якія ён прапануе, не заўсёды зяўляюцца аптымістычнымі, бо многае ў жыцці насцярожвае пісьменніка, заклікае да паслядоўнай развагі, абуджае пачуццё сумнай іроніі. Аднак Быкаў таму і застаецца Быкавым, бо ў сваім працяглым і пераменлівым змаганні з часам не здаецца, а на пытанне “Дык што ж мы можам?” - упэўнена адказвае: “Мы можам тое, што мы ўмеем: пісаць...”

Заключэнне

Экзістэнцыялізм прамовіў абсурднасць чалавечага быцця. Чалавек, па меркаванням экзістэнцыялістаў, зяўляецца носьбітам унутранай адзіноты і страха перад рэчаіснасцю. Філасофія экзістэнцыялізму лічыць свет бяссэнсавым, хаатычным і нерэгулюемым ніякімі законамі. Мэтай гэтага накірунку зяўляліся сапраўдныя чалавечыя каштоўнасці, на карысць якіх чалавек павінен быў зрабіць свой канчатковы выбар, звярнуцца да “самога сябе”, “сваёй самасці”. Дзякуючы мастацкай мове гэты філасофскі накірунак зрабіўся такім папулярным.

Жан Поль Сартр зяўляецца адным з заснавальнікаў гэтага накірунку, а яго трактат “Быццё і нішто” стаў афіцыяльным маніфестам экзістэнцыялісцкай школы. Герой Сартра гэта экзістэнцыяльны герой, які востра перажывае сваю адзіноту, млосць і які адчувае невыносны ціск акалічнасцяў, які вымушае яго спасцігаць катэгорыі “быцця” і “нішто”, гэтага героя бянтэжыць адсутнасць сэнсу ўласнага існавання, яго абсурднасць.

Галоўнымі тэмамі ў творчасці Камю зяўляліся свабода чалавека і абсурд чалавечага існавання, а сродкам барацьбы з абсурдам Камю лічыў прызнанне гэтага абсурду. Камю лічыў, што павышаная ўвага Сартра да цёмных старон жыцця азначае абмежаванасць яго светаўспрымання. Ён, у адрозненне ад Сартра, не імкнуўся паказваць паўсядзённае жыццё, і быў далёкі ад інтарэсу да быту, да “гушчы жыцця”. Камю ўвёў такія паняцці, як “абсурд”, “абсурд быцця”, “чалавек абсурду” - той, хто адважваецца атрымаць усе неабходныя вывады з абсурднасці саміх рэчаў. А яго твор “Міф пра Сізіфа” зяўляецца праслаўленнем свабоды чалавека, якая заваёўваецца цаной пагарды да смерці.

Васіль Быкаў судакранаецца з экзістэнцыялізмам, аднак вытокам гэтага зяўляецца не філасофская сістэма, а беларуская рэчаіснасць. Такія паняцці як “памежная сітуацыя”, “выбар”, сустракаюцца не толькі ў экзістэнцыялістаў. У творчасці Быкава яны таксама займаюць не апошняе месца. У адрозненне ад Сартра, Быкава экзістэнцыялістам зрабіла само жыццё, якое не было шчодрым на падарункі.

Аналізуючы творы Васіля Быкава бачна, што яны прасякнуты высокай этычнай патрабавальнасцю аўтара да сабе і сваіх герояў, якіх ён выпрабоўвае ў сітуацыях выбару. У іх прасочваюцца такія зявы экзістэнцыялізму як “сляпая ўлада выпадку”, “страх невядомасці”, “адчай асуджанага чалавека”, “крыўда на несправядлівасць лёсу”, “”гераічнае рашэнне” і іншыя.

“Мёртвым не баліць” аповесць, пабудаваная на рэалістычных падзеях. Прашоўшы вайну ад пачатку і да канца, Быкаў, як ніхто іншы ведае што такое фізічны боль, і што пакуты сумлення не маюць меры. Героі аповесці ўвесь час сутыкаюцца з тым, што ўсё ў гэтым свеце пераблыталася, супрацьлегласці памяняліся месцамі, але менавіта тады, калі здаецца, што горш ужо не можа быць, бо ўсё ўжо дайшло да краю, менавіта тады адбываецца нешта, што не ўкладваецца ў свядомасць чалавека.

“Мёртвым не баліць” нагадвае нам аб тым, як цяжка накапіць чалавечнасць, і як лёгка і хутка можна зруйнаваць усё тое, што было дасягнута такой крывавай цаной.

Негледзячы на тое, што паміж творчасцю Быкава і экзістэнцыялістаў ёсць шмат чаго агульнага, у канцы ХХ ст. пачынае выразна прасочвацца “ўласна быкаўскі” падыход да экзістэнцыялізму: ён пачынае больш чым раней надаваць увагі экзістэнцыялісцкай філасофіі, і робіць значны крок ад стыхійнага экзістэнцыялізму ў бок уласнай экзістэнцыялісцкай канцэпцыі чалавека і свету.

Такім чынам бачна, што звярнуўшыся да філасофіі экзістэнцыялізму дзякуючы абставінам і творчасці Сартра, Дастаеўскага, Васіль Быкаў праходзіць вялікі шлях, каб урэшце рэшт прыйсці да свайго “ўласнага экзістэнцыялізму”, які мае агульнае і рознае з першапачатковым філасофскім вучэннем. Да экзістэнцыялізму, навеянага жыццём і асаблівасцямі беларускай рэчаіснасці.

Спіс літаратуры:

1. Беларуская літаратура і свет

2. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. У 4 т. Т.3; Мн., Беларуская навука, 2002

3. Васіль Быкаў “Мёртвым не баліць”, Мн.: Мастацкая літаратура, 1989

4. Васіль Быкаў Доўгая дарога дадому, Мн.: ГА БТ “Кніга”, 2003

5. В.В. Віцько Ідэі экзістэнцыялізму ў беларускай літаратуры: гісторыя і асаблівасці. Зборнік канферэнцый, Мн. : МГЛУ, 2003

6. А.Л. Штейн, М.Н. Черневич, М.А. Яхонтова История французской литературы. Москва: «Просвещение», 1988

7. Лявонава Е. Творчасць Васіля Быкава і Жана Поля Сартра праз прызму традыцыі Дастаеўскага: філасофска - эстэтычныя перасячэнні // Роднае слова. 2000. №1

8. Лявонава Е. Творчасць Васіля Быкава і Жана Поля Сартра праз прызму традыцыі Дастаеўскага: філасофска - эстэтычныя перасячэнні // Роднае слова. 2000. №2

9. Васючэнка П.В. Экзістэнцыялізм у беларускай рэдакцыі // Крыніца 1996. №3

10. Лявонава Е. Агульнае і адметнае : Творы беларускіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя ў кантэксце сусветнай літаратуры. Мінск, 2003

11. А. Камю «Миф о Сизифе. Эссе об Абсурде» пер. Руткевича в изд. «Сумерки богов», М. Политиздат, 1989

12. Кисель М.А. Экзистенциализм // Современная западная философия: Словарь. - М., 1991

13. Камю А. Миф о Сизифе// Миф о Сизифе; Бунтарь. - Мн.: ООО “Попурри”, 2000

14. Фокин С. Альбер Камю. Роман. Философия. Жизнь. - М., 1999



Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данную курсовую работу Вы можете использовать для написания своего курсового проекта.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем курсовую работу самостоятельно:
! Как писать курсовую работу Практические советы по написанию семестровых и курсовых работ.
! Схема написания курсовой Из каких частей состоит курсовик. С чего начать и как правильно закончить работу.
! Формулировка проблемы Описываем цель курсовой, что анализируем, разрабатываем, какого результата хотим добиться.
! План курсовой работы Нумерованным списком описывается порядок и структура будующей работы.
! Введение курсовой работы Что пишется в введении, какой объем вводной части?
! Задачи курсовой работы Правильно начинать любую работу с постановки задач, описания того что необходимо сделать.
! Источники информации Какими источниками следует пользоваться. Почему не стоит доверять бесплатно скачанным работа.
! Заключение курсовой работы Подведение итогов проведенных мероприятий, достигнута ли цель, решена ли проблема.
! Оригинальность текстов Каким образом можно повысить оригинальность текстов чтобы пройти проверку антиплагиатом.
! Оформление курсовика Требования и методические рекомендации по оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Разновидности курсовых Какие курсовые бывают в чем их особенности и принципиальные отличия.
Отличие курсового проекта от работы Чем принципиально отличается по структуре и подходу разработка курсового проекта.
Типичные недостатки На что чаще всего обращают внимание преподаватели и какие ошибки допускают студенты.
Защита курсовой работы Как подготовиться к защите курсовой работы и как ее провести.
Доклад на защиту Как подготовить доклад чтобы он был не скучным, интересным и информативным для преподавателя.
Оценка курсовой работы Каким образом преподаватели оценивают качества подготовленного курсовика.

Сейчас смотрят :

Курсовая работа Фирма как субъект рыночных отношений
Курсовая работа Создание нового товара и маркетинговая деятельность
Курсовая работа Вспашка зяби однолетних трав под возделывание ячменя на глубину 20-24 сантиметров
Курсовая работа Классификация предприятий общественного питания
Курсовая работа Право собственности в международном частном праве
Курсовая работа Конкурентоспособность товара, её оценка
Курсовая работа Игротерапия как средство развития межличностных отношений у старших подростков
Курсовая работа Анализ товарных запасов
Курсовая работа Прибыль фирмы, ее формирование, распределение и использование
Курсовая работа Модели оценки опционов
Курсовая работа Обучение монологической речи с использованием виртуальных туров на уроках английского языка на среднем этапе обучения
Курсовая работа Оценка финансовой устойчивости предприятия
Курсовая работа Аттестация муниципальных служащих
Курсовая работа Договорные взаимоотношения и партнерские связи в предпринимательской деятельности
Курсовая работа Создание педагогических условий в семье для развития творческих способностей детей в музыкальной деятельности