КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА
ПА «ГІСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА БЕЛАРУСІ»
Тэма 20. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
План
Уступ.
1. Кароль, яго паўнамоцтвы.
2. Сойм Рэчы Паспалітай (Сенат і Пасольская ізба). Склад і парадак дзейнасці сойма.
3. Мясцовыя органы ўлады.
Заключэнне.
Уступ
У Рэчы Паспалітай кароль быў без улады, сейм без сілы, а іншых пастаянных органаў улады і кіравання для ўсёй дзяржавы не было. Юхо Я.А. За вольность нашу и вашу. Мн., 1989. С. 9.
Пасля Люблінскай уніі ўзаемаадносіны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай у значнай меры заставаліся такімі ж, як і пры персанальнай уніі да 1569 г. Новым было толькі тое, што гэты саюз дзвюх дзяржаў быў дапоўнены ўтварэннем новай канфедэратыўнай многанацыянальнай дзяржавы -- Рэчы Паспалітай Рэч Паспалітая -- даслоўны пераклад з лацінскае мовы слоў respublica (рэспубліка)., хоць па акту Люблінскай уніі Вялікае княства Літоўскае павінна было зліцца з Польшчай і страціць сваю самастойнасць. Але паводле Статута 1588 г. яно захоўвала поўны суверэнітэт, а акт уніі ігнараваўся. Такім чынам, гэтыя ўзаемаадносіны грунтаваліся не на прававой аснове, а на больш чым двухсотгадовай практыцы персанальных уній.
У другой палове XVI - XVIII ст. адбываецца сацыяльна-саслоўная палярызацыя беларускага грамадства, асаблівае ўзвышэнне атрымлівае шляхта. Яе выключныя правы і свабоды далі даследчыкам падставы лічыць Рэч Паспалітую “шляхецкай нацыяй” Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. /А.Ф. Вішнеўскі. - Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь, 2003. С.119. .
Беларуская і літоўская шляхта, якая дамагалася атрымання з рук караля ўсё большых прывілеяў, бачыла, што калі і надалей будзе ісці разам з польскай, то атрымае на гэтым шляху вялікія прыбыткі. Так яно і адбылося. "Генрыкавы артыкулы", аб якіх мы будзем больш падрабязна гаварыць ніжэй, канчаткова ўзаконілі сістэму шляхецкай дэмакратыі ва ўсіх землях і правінцыях, што ўваходзілі ў Рэч Паспалітую. “Немагчыма было не спакусіцца на вольнасці, якія поўнасцю абмяжоўвалі ўладу караля і надавалі магнатам і шляхце афіцыйныя правы не падпарадкоўвацца яму, калі той адмовіцца ад прызнання і выканання шляхецкіх прывілеяў, прычым прывілеяў значных, бо кароль Рэчы Паспалітай быў асобай, што выбіралася на шляхецкім сойме і поўнасцю падначальвалася рашэнням гэтага вышэйшага заканадаўчага органа” Цыт.па: Хрестоматия по истории южных и западных славян. Мн., 1987. Т. 1. С. 229-230..
Далейшае ўзмацненне шляхты Рэчы Паспалітай падымала пануючы клас гэтай краіны на новы ўзровень агульнадзяржаўнай інтэграцыі. Але саслоўная інтэграцыя прыводзіла да дэзынтэграцыі грамадскай. У прыватнасці, на беларускіх землях шляхта, пераймаючы польскія ўзоры грамадскага ладу, усё больш паварочвалася да “пальшчызны”, а гэта значыць да каталіцызму, польскай культуры і мовы.
У Рэчы Паспалітай паступова фарміравалася новая не толькі сацыяльная, але, можна сказаць, і этнічная супольнасць -“польскі народ шляхецкі”, якая абядноўвалася як адзінымі правамі, так і адзінай каталіцкай рэлігіяй і польскай мовай.
Падзел у XVII - пачатку XVIII ст. беларускага грамадства на падставе сацыяльна-рэлігійнай прыналежнасці, знішчэнне больш чым напалову беларускага этнасу прывялі да заняпаду беларускамоўнай культуры, дзяржаўнасці, а значыць, і запавольвання нацыянальнага развіцця.
Але ўжо ў другой палове XVII ст. стала відавочна, што пашырэнне шляхецкай дэмакратыі пры аслабленні цэнтральнай каралеўскай і вялікакняжацкай улады вядзе да яе перадачы ў рукі магнатаў, якія фінансава закабалялі шляхту, ператваралі яе ў сваё васальнае акружэнне. Іншымі словамі, закон даваў шляхціцу правы ўдзельнічаць у дзяржаўных справах нараўне з магнатам, але на справе эканамічная моц апошніх цалкам падаўляла палітычную свободу простага шляхціца. Такім чынам, роля буйных магнатаў-землеўласнікаў у краіне яшчэ больш узрасла. Яны займалі важнейшыя дзяржаўныя пасады, а таксама месцы ў Сенаце і, па сутнасці, былі галоўнай сілай у краіне.
Падчас напісання работы намі быў прааналізаваны шэраг крыніц па дадзенай тэме. У першую чаргу трэба адзначыць дапаможнік для студэнтаў юрыдычных і гістарычных спецыяльнасцей ВНУ “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі” выдавецтва Акадэміі МУС РБ, які падрыхтаваны ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай па гісторыі дзяржавы і права Беларусі. У ім у храналагічнай паслядоўнасці асвятляюцца асноўныя этапы ўзнікнення і развіцця дзяржаўна-прававых інстытутаў, аналізуюцца нарматыўна-прававыя акты. Адсюль быў узяты матэрыял па дзяржаўнаму ладу Рэчы Паспалітай, прынамсі асаблівасці і структура заканадаўчай улады - сойм.
Зразумець і ўсвядоміць гістарычныя падзеі часу рэчы Паспалітай, унутрыпалітычную сітуацыю ў краіне, настроі народных мас і іх погляды на дзяржаўны лад дапамагла праца з кнігай навукова-папулярнага жанру Я.А.Юхо “За вольнасць нашу і вашу: Тадэвуш Касцюшка” (Мн., 1989). Падзеі, што адбываліся ў краіне ў той час (нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1794 г.), адметна перададзены аўтарам і далі цікавыя звесткі пра мясцовыя органы кіравання, падзеі паўстання і асоб гэтай гістарычнай эпохі.
“Кароткі нарыс гiсторыi дзяржавы і права Беларусі” Юхо Я.А. (Мінск, 1992) быў карысны статыстычным і багатым ілюстрацыйным матэрыялам, што спрыяла найлепшаму ўсведамленню і раскрыццю абранай тэмы. Адсюль ўзяты звесткі пра заканадаўчую, мясцовую ўлады і агульнае становішча дзяржавы ў акрэслены тэмай гістарычны перыяд.
Карыстанне першакрыніцамі ўзбагаціла работу дакладнымі звесткамі пра ўладава-палітычную сітуацыю ў краіне. Зборнік “История Беларуси в документах и материалах” аўт.-склад. И.Н.Кузнецов, В.Г.Мазец (Минск: “Амалфея”, 2000) прадстаўлены як звод гісторыка-дакументальных матэрыялаў, якія адлюстроўваюць асноўныя вехі беларускай гісторыі. Тут пададзены прывілеі, маніфесты, граматы, законы, якія маюць непасрэднае дачыненне да Беларусь. Вельмі карыснымі пры напісанні работы былі вытрымкі з Канстытуцыя рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 года, у якой дакладна акрэсліваліся заканадаўчая і выканаўчая ўлады, паўнамоцтвы караля і іншыя пытанні дзяржаўнага ладу рэчы Паспалітай.
1. Кароль, яго паўнамоцтвы
Што тычыцца сістэмы выканаўчай улады ў Рэчы Паспалітай, то ў адпаведнасці з законам краіны яе ўзначальваў кароль, які з канца XVI ст. быў выбіраемы. Прававое становішча караля рэгулявалася агульнадзяржаўнымі актамі “Пакта канвента” і “Генрыкавы артыкулы”, а яго дзеянні на тэрыторыі Беларусі і Літвы вызначаліся яшчэ і Статутам 1588 г. Згодна з “Пакта канвента” Генрык Валуа, які стаў у 1573 г. каралём Рэчы Паспалітай, абавязваўся заключыць вечны саюз з Францыяй, пашыраць гандаль з ёй Рэчы Паспалітай, пацвердзіць усе правы і прывілеі шляхты і г.д. У “Генрыкавых артыкулах” змяшчаліся асноўныя прынцыпы, што вызначалі паўнамоцтвы каралеўскай улады і сойма. У адрозненне ад “Пакта канвента”, які складаўся для кожнага прэтэндэнта на каралеўскі трон і заключаўся з ім, “Генрыкавы артыкулы” насілі нязменны характар і кожны абраны кароль абавязаны быў іх пацвердзіць. У сувязі з тым, што Генрык Валуа не зрабіў гэтага, яны набылі сілу закона толькі пры каранацыі Стэфана Баторыя 30 мая 1576 г. і затым пацвярджаліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай. У “Артыкулах” абвяшчаліся свабоднае абранне караля, абавязак склікаць сойм раз у два гады тэрмінам на шэсць тыдняў, не склікаць агульнае апалчэнне (паспалітае рушэнне) без згоды сойма. А згодна Канстытуцыі Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 г. “... гарантаваўшы вольнаму польскаму народу ўладу ўсталёўваць для сябе законы і правы нагляду над любой выканаўчай уладай, а таксама абранні службовых асоб у магістратуры, вышэйшую выканаўчую ўладу мы перадаем каралю ў яго радзе, які будзе звацца вартавым законаў. Выканаўчая ўлада абавязаная сапраўды выконваць і выконваць законы. <...> і ў яе рукі мы ўкладваем уладу прымусу ў дачыненні непаслухмяных і нядбайна якія адносяцца да сваіх абавязкаў магістратур.
Выканаўчая ўлада не мае правы ўсталёўваць або тлумачыць законы, уводзіць пад якім бы то ні было названнем падаткі і зборы, рабіць публічныя пазыкі, змяняць вырабленае соймам размеркаванне фінансавых (казначэйскіх) прыбыткаў, абяўляць вайну, складаць канчаткова свет, дамовы або (здзяйсняць) якія-небудзь дыпламатычныя акты. Яна мае права толькі весткі часовыя перамовы з замежнымі (дзяржавамі), а таксама вырашаць часовыя і бягучыя справы, неабходныя для бяспекі і спакою краіны, аб якіх павінна паведамляць найбліжэйшаму збору сойма. Польскі трон жадаем мець і абяўляем навечна выбарным для (вызначанай) семі.
Кароль, якому павінна быць пакінутая ўсялякая ўлада рабіць дабро, будзе мець права амністыі ў дачыненні прысуджаных да смерці, акрамя тым, што здзейснілі дзяржаўныя злачынствы. Каралю будзе прыналежаць вярхоўнае права распараджацца ўзброенымі сіламі краіны падчас вайны і прызначаць камандуючых войскамі, аднак з умовай магчымай змены іх па волі народа. Яго абавязкам будзе таксама прысвойваць афіцэрскія званні, прызначаць службовых асобаў <...> прызначаць біскупаў і сенатараў у адпаведнасці з тэкстам таго жа закона, а таксама міністраў, як першых службовых твараў выканаўчай улады. Страж або рада каралеўская, дадзеная каралю для прытрымлівання, (захаванні) сілы і выкананні законаў, будзе складацца з:
1) прымасу, як раздзелы польскага духавенства і як старшыні камісіі асветы, які можа быць замененым у каралеўскай радзе першым ех orkie (па парадку) - біскупам, якія (прымас і яго намеснік) рэзалюцыі падпісваць не могуць; 2) пяці міністраў: міністра паліцыі, міністра друку, міністра вайны, міністра фінансаў, міністра друку (канцлера) для замежных спраў; 3) двух сакратароў, з якіх адзін ведае пратаколам вартавога, а іншы - пратаколам замежных спраў, абодва без вырашальнага голасу. Спадчыннік трона, выйдучы з маленства і прынясучы прысягу ў прытрымліванні канстытуцыі, можа прысутнічаць на ўсіх паседжаннях стража, але без права голасу.” История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец. - Мн.: Амальфея, 2000. С.106.
Каралю без згоды сойма забаранялася ўстанаўліваць новыя падаткі, пошліны і інш. Прадугледжвалася, што “калі кароль дзейнічаў насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта магла адмовіцца ад падпарадкавання яму і выступіць супраць пасля трохразовага папярэджвання з боку прымаса, потым сойміка і, нарэшце, сойма” Цыт.па.: Юхо I. Крыніцы беларуска-літоўскага права. С. 210.. Адмова ад падпарадкавання абвяшчалася ў выглядзе ўзброеных канфедэрацый (рокашаў) (Слуцкая 1767 г., Барская 1768 г., Таргавіцкая 1792 г. і інш.).
Кароль мае права як прызначэнні ўсіх міністраў, так і вылучэнні аднаго з іх ад кожнай галіны кіравання ў склад сваёй рады і каралеўскага стража. Вылучэнне міністра з яго згоды ў склад стража на два гады павінна быць пацверджанае каралём; Міністры, вылучаныя ў склад стража, не могуць удзельнічаць у працы камісій. У выпадку, калі большасць у абедзвюх палат сойма пры таемным галасаванні на сумесным паседжанні запатрабуе змены міністра ў стражы або ва ўрадзе, кароль павінен неадкладна прызначыць на яго месца іншага.
Такім чынам, ні кароль, ні сойм не мелі права намеціць манаршага наступніка. У сувязі з гэтым сістэматычна пасля смерці кожнага караля пачыналася безуладдзе, якое цягнулася ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. На гэты перыяд уводзілася асобая пасада інтэррэкса, якую звычайна займаў Гнезненскі арцыбіскуп, прымас Польшчы.
Па законе кароль меў права склікаць Вальны сойм і прызначаць тэрмін яго пасяджэння; ад яго імя тварылася правасуддзе; ён прызначаў службовых асоб на ўрадавыя пасады; падтрымліваў зносіны з замежнымі краінамі; пасылаў і прымаў паслоў і інш. За сваю дзейнасць кароль адказваў перад Вальным соймам. Фактычна ўсё яго жыццё, нават такія прыватныя факты, як жаніцьба, развод, замежныя паездкі, было пад кантролем сойма.
2. Сойм Рэчы Паспалітай (Сенат і Пасольская ізба). Склад і парадак дзейнасці сойма
Заканадаўчая ўлада ў краіне належала Вальнаму сойму. Соймы падзяляліся на звычайныя, што склікаліся каралём, і надзвычайныя. Надзвычайныя соймы мог склікаць кіраўнік каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай прымас (арцыбіскуп Гнезненскі) у выпадку смерці караля або яго адмаўлення ад трона. Для выбрання новага караля склікаліся тры соймы: канвакацыйны, элекцыйны і каранацыйны. На канвакацыйным сойме вызначалі час і месца выбараў караля, выпрацоўвалі ўмовы дагавора з кандыдатамі на прастол; на элекцыйным - праводзілі выбары і заключалі пагадненне “Пакта канвента”; урачыстая каранацыя і прысяга караля ажыццяўляліся на каранацыйным сойме.
Вальны сойм быў двухпалатны і складаўся з Сенатпа і Пасольскай ізбы (Палата дэпутатаў). Сенат зяўляўся вышэйшай палатай сойма. Сюды ўваходзілі вышэйшыя службовыя асобы дзяржаўнага апарату, вярхі каталіцкага духавенства, ваяводы і кашталяны. Колькасць сенатараў даходзіла да 150 чалавек. Гэта лічба магла варіраваць, што залежала ад памяншэння ці павелічэння тэрыторыі дзяржавы і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу. Першае месца ў Сенаце займаў Гнезненскі арцыбіскуп. За ім сядзелі звычайныя біскупы і толькі потым - свецкія службовыя асобы (кашталяны, ваяводы і г.д.). Такі расклад сенатараў сведчыць аб клерыкальным кірунку ўлады ў Рэчы Паспалітай. Старэйшыя сенатары сядзелі ў крэслах, малодшыя - на лавах. Як перажытак мінулага захавалася працэдура выбару соймам з ліку сенатараў 28 чалавек у Каралеўскую раду тэрмінам на два гады. Сенатары - дарадчыкі караля дзяліліся на чатыры групы (па сем чалавек у кожнай) і працавалі ў Каралеўскай радзе па шэсць месяцаў.
Канстытуцыя Рэчы Паспалітай 1791 года акрэслены прычыны неабходнага склікання сойма. Яны могуць быць толькі наступныя: “1) тэрміновыя акалічнасці, якія закранаюць міжнароднае права, асабліва выпадкі вайны з замежнай дзяржавай; 2) унутраныя беспарадкі, пагражальныя пераваротам у краіне або сутыкненнем паміж магістратурамі; 3) відавочная небяспека паўсюднага голаду; 4) асірацеласць бацькаўшчыны ў выніку смерці караля або вельмі небяспечнай яго хваробы. Усе рэзалюцыі будуць разглядацца ў стражы вышэйпералічаным іх складам. Пасля таго як кароль выслухае ўсе меркаванні, яго меркаванне павінна пераважваць, каб забяспечыць адзінства волі ў выкананні закона. Хоць кожная рэзалюцыя будзе зыходзіць ад стража ад імя і за ўласным подпісам караля, яна павінна быць падпісаная таксама адным з міністраў, уваходных у склад стража. У выпадку, калі адзін з міністраў, уваходных у склад стража, не пагодзіцца падпісаць рашэнні, кароль адступіць ад гэтага рашэння, а калі будзе настойваць на ім, маршалак сойма ў гэтым выпадку будзе прасіць аб скліканні гатовага сойма, і калі кароль будзе адцягваць скліканне, маршалак павінен яго здзейсніць” История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец. - Мн.: Амальфея, 2000. С.107..
Пасольская ізба была ніжэйшай палатай сойма. У яе ўваходзілі прадстаўнікі (паслы-дэпутаты) ад шляхты асобных паветаў ці земляў канфедэратыўнай дзяржавы, а таксама невялікая колькасць дэпутатаў ад мяшчан найбольш важных у палітычных і эканамічных адносінах гарадоў. Пасольская ізба з цягам часу стала галоўнай часткай сойма. Дэпутаты ў Пасольскую ізбу выбіраліся шляхтай на павятовых сойміках, якія склікаліся ў ВКЛ за шэсць тыдняў да Вальнага сойма. Выбарчая акруга, у залежнасці ад гістарычных умоў складання ці велічыні тэрыторыі, пасылала на агульны дзяржаўны сойм ад аднаго да васьмі паслоў. Агульная колькасць дэпутатаў Пасольскай ізбы залежала ад тэрыторыі Рэчы Паспалітай.
Лічылася, што пасольская ізба была рашаючай часткай сойма, але фактычна яна нічога вырашаць не магла. Агульныя (вальныя) соймы Рэчы Паспалітай засядалі ў Варшаве, а з “1673 г. кожны трэці сойм збіраўся ў Гародні. сенат уваходзілі ўсе каталіцкія архіепіскапы і епіскапы, ваяводы, каштэляны і некаторыя службовыя асобы вярхоўных органаў кіравання Польшчы і Вялікага княства Літоўскага, усяго 140--150 сенатараў. Пасольская ізба складалася з выбіраемых прадстаўнікоў павятовай шляхты. У сярэдзіне XVIII ст. у складзе пасольскай ізбы было 236 дэпутатаў”. Юхо Я. А. Кароткi нарыс гiсторыi дзяржавы i права Беларусi. Мн., 1992. С. 212.
Вальны сойм склікаўся каралём праз кожныя два гады ў Варшаве. Аднак у сувязі з сепаратысцкім шляхецкім рухам у Вялікім княстве Літоўскім ў сярэдзіне XVII ст. супраць караля Рэчы Паспалітай Яна Сабескага Польшча пайшла на ўступкі шляхце ВКЛ і на сойме 1673 г. было прынята рашэнне кожны трэці сойм збіраць у Гародні.
Работа сойма пачыналася ўрачыстым набажэнствам, пасля якога выбіралі маршалка (старшыню) сойма. Калі сойм адбываўся ў Польшчы, старшынёй яго быў паляк, калі на Беларусі - ліцвін (па прыналежнасці да ВКЛ). Старшыня абвяшчаў пачатак работы сойма. Пасля праверкі мандатаў дэпутатаў Сенат і Пасольская ізба праводзілі сумесныя пасяджэнні, на якіх урад рабіў справаздачу аб сваёй дзейнасці за два гады, разглядаў прапановы наконт далейшай працы. Потым абедзве палаты працавалі паасобку. За тыдзень да канца сойма праводзіліся пленарныя пасяджэнні абодвух палат: Пасольскай ізбы і Сената. Распрацаваныя і зацверджаныя каралём соймавыя пастановы набывалі моц законаў.
Кампетэнцыя Вальнага сойма Рэчы Паспалітай была шырокай. Сойм меў права вырашаць практычна любыя пытанні дзяржаўнага кіравання і заканадаўства, напрыклад выбранне караля, скліканне апалчэння, абяўленне вайны і заключэнне міру, устанаўленне падаткаў для шляхты на выпадак вядзення вайны. Аднак трэба адзначыць, што для прыняцця пастановы патрабавалася аднагалоснае яе ўхваленне. Даволі было аднаму дэпутату не згадзіцца з ёй і налажыць сваё "veto" ("не дазваляю"), як гэта пастанова адхілялася. Лепшыя людзі Польшчы яшчэ ў XVII ст. рабілі спробу змагацца з гэтым вельмі шкодным для дзяржавы прынцыпам, але не здолелі дабіцца мэты. Шляхта бачыла ў скасаванні адзінагалосся і права вета ўшчамленне сваіх правоў.
Усімі справамі на сойме кіравалі вярхі каталіцкага духавенства і некалькі семяў буйных землеўладальнікаў-магнатаў, якія праз сваіх стаўленікаў кантралявалі выбары дэпутатаў на павятовых сойміках і накіроўвалі іх паводзіны на вальных соймах. Соймы збіраліся, як правіла, адзін раз на два гады не больш чым на шэсць тыдняў. Для прыняцця рашэнняў патрабавалася аднагалоснае іх ухваленне. Кожны дэпутат валодаў правам накладаць на любое рашэнне і ўсю работу сойма забарону -- свабоднае вета, што вяло да бяссілля сойма. Акрамя таго, усе дэпутаты з паветаў абавязаны былі дакладна прытрымлівацца інструкцый, атрыманых на павятовых сойміках, што ў сваю чаргу стварала цяжкасці ў рабоце. “З 55 соймаў, якія склікаліся ў 1652-- 1764 гг., 42 былі сарваны накладаннем вета. Першы раз сойм Рэчы Паспалітай быў сарваны ў 1652 г. дэпутатам Уладзіславам Сіцінскім, які дзейнічаў па ўказанні Аляксандра Радзівіла.
Па падліках гісторыка М.І. Кастамарава, з 50-ці апошніх соймаў Рэчы Паспалітай без усялякіх перашкод адбылося толькі сем.”
Зрыванне сойма наносіла вялікую шкоду ўмацаванню дзяржаўнага парадку. Самую дакладную характарыстыку тагачаснаму становішчу Рэчы Паспалітай дала сама шляхта ў прыказцы “Польшча трымаецца на бязладдзі” Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. /А.Ф. Вішнеўскі. - Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь, 2003. С. 127.. Аднак трэба адзначыць, што ў некаторых выпадках, каб пазбегнуць зрыву сойма накладваннем вета, дэпутаты абяўлялі свой сойм канфедэрацыяй і тады рашэнні прымаліся простай большасцю галасоў.
Рашэнні соймаў Рэчы Паспалітай падзяляліся на тры группы:
тыя, што тычыліся ўсёй канфедэрацыі (аб вышэйшых органах улады, падатках і іншых агульных справах);
тыя, што мелі дачыненне да Польшчы;
тыя, што мелі сілу ў ВКЛ.
Як правіла, апошнія складалі асобныя соймавыя канстытуцыі. Напрыклад, для кантролю над паступленнем і расходаваннем грашовых сродкаў Вялікага княства Літоўскага па рашэнню сойма ствараўся адасоблены ад Польшчы фінансавы трыбунал, які камплектаваўся з прадстаўнікоў Вялікага княства Літоўскага. Фінансавая адасобленасць Вялікага княства захоўвался да апошніх дзён яго існавання. Да 1775 г. на граніцы з Польшчай дзейнічалі мытныя канторы і спаганялася пошліна за завоз і вываз купецкіх тавараў.
У сярэдзіне XVIII ст. у Рэчы Паспалітай разгарнулася вострая палітычная барацьба прыхільнікаў рэформаў дзяржаўнага ладу з рэакцыйнымі коламі каталіцкага духавенства і буйных феадалаў. Прагрэсіўныя дзеячы, звязаныя з развіваючыміся капіталістычнымі адносінамі, імкнуліся рэфармаваць феадальны дзяржаўны апарат і прыстасаваць яго да новых эканамічных і палітычных умоў. Рэакцыйныя колы жадалі захаваць у недатыкальнасці старыя феадальныя парадкі, не лічыліся з агульнанароднымі і агульнадзяржаўнымі інтарэсамі. He атрымліваючы падтрымкі сярод народа, яны пайшлі на змову з суседнімі манархічнымі дзяржавамі -- Аўстрыяй, Расіяй і Прусіяй.
Дзейнасць рэфарматараў асабліва актывізавалася пасля смерці ў кастрычніку 1763 г. караля Аўгуста III. Канвакацыйны сойм 1764 г. прыняў шэраг пастаноў, паводле якіх абмяжоўвалася прымяненне вета па фінансавых справах, a дэпутаты сойма вызваляліся ад абавязку прытрымлівацца інструкцый, атрыманых ад павятовых соймікаў. У якасці часовых органаў кіравання былі створаны дзве камісіі па фінансавых пытаннях, адна для Польшчы, другая - для Вялікага княства Літоўскага. У верасні 1764 г. на элекцыйным сойме каралём Рэчы Паспалітай быў абраны ўраджэнец Беларусі (маёнтак Волчын Берасцейскага павета) стольнік Вялікага княства Літоўскага Станіслаў Панятоўскі пляменнік канцлера Вялікага княства Літоўскага Міхаіла Фрэдэрыка Чартарыскага. Новаму каралю на каранацыі было дадзена яшчэ імя Аўгуста. Ён у 1755--1758 гг. Прыязджаў у Пецярбург, быў блізка знаёмы з Кацярынай, якая стала затым царыцай, у сувязі з чым яго кандыдатура на каралеўскі прастол была падтрымана царскім урадам. Пасля яго выбрання ўнутрыпалітычная барацьба набыла яшчэ больш востры характар, асабліва рэлігійная барацьба праваслаўных, уніятаў і пратэстантаў супраць засілля каталіцкага духавенства. Каталіцкаму духавенству ўдалося, карыстаючыся соймавымі пастановамі 1717, 1733 і 1736 гг., абмежаваць у палітычных правах іншаверцаў, што выклікала іх пратэсты і служыла прычынай для ўмяшання замежных дзяржаў ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Пры падтрымцы Расіі 20 сакавіка 1767 г. у Слуцку беларускія іншаверцы абвясцілі канфедэрацыю, патрабуючы ад кіруючых колаў Рэчы Паспалітай адмены ўсіх дыскрымінацыйных норм у адносінах да праваслаўных і пратэстантаў. Адначасова была абяўлена падобная канфедэрацыя ў Торуне, падтрыманая Прусіяй. Учэрвені 1767 г. па ініцыятыве вярхоў каталіцкага духавенства і рэакцыйных феадалаў абявілі канфедэрацыю ў Радоме з мэтай недапушчэння правядзення рэформаў.
Сойм, які сабраўся у кастрычніку 1767 г., павінен быў абмеркаваць пытанні аб ураўненні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі і не дапусціць правядзення рэформаў дзяржаўнага ладу, чаго патрабавалі ўрады Расіі і Прусіі. Яшчэ ў сакавіку 1764 г. гэтыя дзяржавы заключылі паміж сабой пагадненне, па якому ўзялі на сябе абавязацельства не дапускаць сілай зброі рэформаў дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай. Сойм выбраў камісію для падрыхтоўкі рашэння аб ураўненні ў правах праваслаўных і пратэстантаў з католікамі. Камісіяй быў падрыхтаваны ў лютым 1768 г. дагавор з Расіяй аб прадастаўленні свабоды выканання рэлігійных культаў і некаторым ураўненні ў правах некатолікаў з католікамі. На сойме 1768 г. быў прыняты закон пад назвай «Кардынальныя правы», які замацаваў непахіснасць свабоднага прымянення вета, захавання шляхецкіх прывілей і недапушчэння рэформаў дзяржаўнага ладу. Разам з тым у «Кардынальных правах» меліся і некаторыя новыя нормы. Так, паводле “арт. 19 уласнікі маёнткаў пазбаўляліся права прыгаворваць залежных ад іх сялян да пакарання смерцю, а арт. 20 пашыраў дзеянне арт. 1 раздз. 12 Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г., якім устанаўлівалася крымінальная адказнасць шляхціца за забойства простага чалавека на тэрыторыі Польшчы”. Юхо Я.А. Кароткi нарыс гiсторыi дзяржавы i права Беларусi. - Мн., 1992. С. 215.
У тым жа 1768 г. ў горадзе Бары (паўднёва-заходняя Украіна) была абвешчана яшчэ адна канфедэрацыя, якая заклікала да барацьбы за адмену раўнапраўя праваслаўных і захаванне ўсіх ранейшых правоў шляхты. У падтрымку барскіх канфедэратаў выступіла Турцыя, якая пачала вайну з Расіяй. Скарыстаўшы тое, што Расія была занята вайной з Турцыяй, Аўстрыя ў 1769 -- 1770 гг. акупіравала частку Польшчы і Украіны, а Прусія ў 1770 г. паўночна-заходнюю частку Польшчы і прапанавала Расіі заключыць дагавор аб сумесным раздзеле Рэчы Паспалітай. Да Расіі па першаму раздзелу Рэчы Паспалітай (1772) адышлі ўсходнія раёны Беларусі з гарадамі Полацкам, Віцебскам, Оршай, Магілёвам, Рагачовам, Гомелем.
Па наказу Кацярыны II ад 28 мая 1772 г. гэтая тэрыторыя была ўключана ў дзве нанава створаныя губерні: Пскоўскую і Магілёўскую. Устанаўлівалася, што «суд і расправа» ў гэтых землях па асабістых справах павінны праводзіцца па мясцовых «законах і звычаях і іх моваю», г. зн. па Статуту 1588 г., а «справы ж, што парушалі спакой і цішыню грамадзян», падлягалі разгляду ва ўстановах, «кои от власти верховной на то устроены» Цыт.па: БЭФ. Т. 3. С. 26..
3. Мясцовыя органы ўлады
Пасля Вальнага сойма дэпутаты склікалі па паветах так званыя рэляцышыя соймікі, на якіх рабілі справаздачы перад сваімі выбаршчыкамі аб рабоце сойма і сваёй дзейнасці на яго сесіях. Гісторыя ведае выпадкі, калі рэляцыйныя соймікі фактычна пераглядалі пытанні, вызначаныя Вальным соймам. Так, калі ў 1671 г. шляхце Берасцейскага павета на рэляцыйным сойміку паведамілі, што на сойме разглядаліся пытанні аб устанаўленні падаткаў і зборы войска, то яна, спасылаючыся на адсутнасць кворуму, не прывяла ў выкананне пастанову Вальнага сойма і адклала соймікавыя дэбаты па гэтых пытаннях. Як бачым, нават Вальны сойм не вырашаў канчаткова тое ці іншае пытанне, таму што кожны соймік пакідаў за сабой права прыняць сваё рашэнне па яго пастанове. Больш таго, мясцовыя соймікі самастойна вырашалі фінансавыя і ваенныя пытанні, зацвярджалі падаткі, выбіралі кандыдатаў на адміністрацыйныя і судовыя пасады. Такім чынам, можна зрабіць вывад, што ў палітычным рэгуляванні Рэчы Паспалітай пераважалі працэсы дэцэнтралізацыі і нават анархіі. Аб гэтым сведчыць і тое, што ў 1582 - 1762 гг. 40 % пасяджэнняў Вальнага сойма было сарвана без прыняцця рашэнняў, а ў XVIII ст. рэдка які Сойм быў выніковым. Дэцэнтралізацыі садзейнічала і тое, што ў Рэчы Паспалітай адсутнічалі адзіныя выканаўча-распарадчыя органы. Кожная частка канфедэрацыі, у тым ліку ВКЛ, мела свой асобны адміністрацыйны і судовы апарат, сваю прававую сістэму.
Крыніцамі права ў некаторых губернях (напрыклад, па наказу Кацярыны ІІ нанава створаных Пскоўскай і Магілёўскай) па найбольш важных крымінальных справах, асабліва па дзяржаўных злачынствах, зяўляліся Саборнае ўлажэнне 1649 г., «Артыкул воінскі» і іншыя заканадаўчыя акты рускай дзяржавы. Дакладнага размежавання, па якіх крымінальных справах прымяняліся нормы Статута 1588 г., a па якіх рускае заканадаўства, не было. Указам Сената ад 8 мая 1773 г. у далучаных да Расійскай імперыі дзвюх беларускіх губернях ствараліся губернскія і правінцыяльныя суды. Суддзі гэтых судоў выбіраліся толькі шляхтай, якая мела не менш як 10 сялян мужчынскага полу, а выбранымі маглі быць шляхціцы, якія мелі не менш як 20 сялян. Змяняўся, у параўнанні са Статутам, час пасяджэння земскіх судоў. Яны павінны былі разглядаць справы толькі ў чатыры зімовыя месяцы, г. зн. з 1 лістапада па 1 сакавіка. Указам сената ад 28 жніўня забаранялася прадаваць беларускіх сялян без зямлі. Прымаючы пад увагу вышэй азначаныя акалічнасці ў дачыненні мясцовай ўлады (выканаўчай), паўнамоцтвы караля, якія ўсё больш і больш абмяжоўваліся, што таксама не садзейнічала ўзмацненню цэнтралізацыі ўлады ў краіне.
Заключэнне
Па акту Люблінскай уніі Вялікае княства Літоўскае павінна было зліцца з Польшчай і страціць сваю самастойнасць, але згодна з артыкуламі Статута 1588 г. ВКЛ здолела захаваць свой суверэнітэт. Можна сцвярджаць, што ў выніку Люблінскай уніі ў Еўропе ўтварылася новая канфедэратыўная шматнацыянальная дзяржава - Рэч Паспалітая.
У выніку гістарычнага развіцця дзвюх дзяржаў на працягу XVII ст. зявіўся акт “Ураўнаванне правоў” ВКЛ і Польшчы 1697 г., які пераасэнсаваў акт Люблінскай уніі і стаў асноўным законам рэальнай федэрацыі дзвюх дзяржаў. Такое становішча захавалася да канца XVIII ст., хаця існавалі тэндэнцыі да унітарызму. Яны фармуляваліся польскімі дэпутатамі на соймах у 1766, 1773, 1775 і 1776 гг. Але на чатырохгадовым сойме прадстаўнікі ВКЛ здолелі адстаяць федэратыўны характар Рэчы Паспалітай.
Вышэйшымі органамі дзяржаўнай улады ў Рэчы Паспалітай былі кароль і сойм. Прававое становішча караля вызначалася агульнадзяржаўнымі актамі - «Пактам канвента» і «Генрыкаўскімі артыкуламі», а ў Беларусі і ў Літве яшчэ і Статутам 1588 г., а пазней - Канстытуцыяй Рэчы Паспалітай (1791 г.).
«Пакта канвента» ўтрымлівалі шэраг абавязкаў, якія былі прапанаваны да падпісання Генрыху Валуа пры абранні яго на каралеўскі прастол у Рэчы Паспалітай у 1573 г. Затым па іх узору заключаліся пагадненні і з іншымі кандыдатамі на каралеўскі трон.
«Генрыхаўскія артыкулы» змяшчалі асноўныя прынцыпы, што вызначалі паўнамоцтвы каралеўскай улады і сойма. У адрозненне ад «Пакта канвента», які складаўся для кожнага прэтэндэнта на каралеўскі прастол і заключаўся з ім, «Генрыхаўскія артыкулы» насілі нязменны характар і кожны нанава абраны кароль абавязаны быў іх пацвердзіць. У іх абвяшчалася свабоднае абранне караля, свабода хрысціянскага веравызнання, абавязак склікаць сойм раз на два гады на шэсць тыдняў, не склікаць агульнае апалчэнне (паспалітае рушэнне) без згоды сойма, мець пры сабе пастаянна савет з 16 сенатараў-рэзідэнтаў. Забаранялася ўстанаўліваць новыя падаткі і пошліны без згоды сойма і інш.
Кампетэнцыя агульных соймаў Рэчы Паспалітай была шырокай. Лічылася, што сойм можа вырашаць усе пытанні дзяржаўнага кіравання і заканадаўства. Да спецыяльнай кампетэнцыі сойма адносіліся: выбранне караля; скліканне апалчэння, абяўленне вайны і заключэнне міру; устанаўленне падаткаў з шляхты для вядзення. вайны.
Пасля першага раздзелу Рэчы Паспалітай дзейнасць рэфарматараў па пераўтварэнню дзяржаўнага ладу ў значнай ступені стрымлівалася замежным умяшаннем. Кацярына II, жадаючы яшчэ больш падпарадкаваць свайму ўплыву Рэч Паспалітую, лічыла неабходным стварыць выканаўча-распараджальны орган, які б выконваў указанні царскага пасла. Такім органам стаў створаны ў 1775 г. Пастаянны савет, які складаўся з 36 саветнікаў (18 сенатараў і 18 дэпутатаў), якія выбіраліся соймам. Аднак гэты Савет аказаўся няздольным кіраваць дзяржаўнымі справамі і фактычна Рэч Паспалітая працягвала заставацца дзяржавай без урада, а сам Савет быў ліквідаваны ў 1789 г.
Такім чынам, з аднаго боку, Рэч Паспалітую можна вызначыць як абмежаваную манархію, а з другога - кароль Рэчы Паспалітай быў выбарны, а таму больш нагадваў пажыццёвага прэзідэнта, чым манарха. Прыняўшы пад увагу вышэйсказанае, можна зрабіць вывад, што Рэч Паспалітая па форме хутчэй падобная на рэспубліку, чым на манархію. Так ацэньвалі форму праўлення краіны і дзяржаўнае права, таму і назва "Рэч Паспалітая" ў перакладзе значыць "рэспубліка". Уся ўлада ў гэтай рэспубліцы належала Вальнаму сойму і павятовым соймікам, якія складаліся выключна з паноў-магнатаў і шляхты. Ніжэйшыя станы (саслоўі) краіны ніякіх палітычных правоў не мелі і былі безгалоснай, бяспраўнай масай. Таму Рэч Паспалітая фактычна зяўлялася панскай, шляхецкай рэспублікай без усякіх адзнак дэмакратызму.
Літаратура
1. Вішнеўскі А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. /А.Ф. Вішнеўскі. - Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь, 2003.
2. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец. - Мн.: Амальфея, 2000.
3. Хрестоматия по истории южных и западных славян. Мн., 1987. Т. 1.
4. Юхо I. Крыніцы беларуска-літоўскага права.
5. Юхо Я.А. За вольность нашу и вашу. - Мн., 1989.
6. Юхо Я.А. Кароткi нарыс гiсторыi дзяржавы i права Беларусi. - Мн., 1992.
Контрольная работа | Концепция информатизации Российской Федерации |
Контрольная работа | Причины агрессивного поведения. Методы работы с агрессивными детьми |
Контрольная работа | Алгоритм выбора и реализации предпринимательской идеи |
Контрольная работа | Системы управления взаимоотношения с клиентами |
Контрольная работа | Учет материальных затрат в бухгалтерском учете |
Контрольная работа | Геополитическое положение России |
Контрольная работа | Особенности вознаграждения работников в организации |
Контрольная работа | Виды запасов |
Контрольная работа | Психоанализ |
Контрольная работа | Экономико-географическая характеристика Печорского угольного бассейна 2 |
Контрольная работа | Трудовое воспитание дошкольников |
Контрольная работа | Бизнес-план (финансовый раздел) |
Контрольная работа | Развитие и размешение нефтяной промышленности России |
Контрольная работа | Государственные внебюджетные фонды |
Контрольная работа | Факторы производства |