1. Дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 80-х гг. была звязана з курсам на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця і дэмакратызацыю палітычнага жыцця, які быў абвешчаны ў 1985 г. новым кіраўніком ЦК КПСС М. С. Гарбачовым і атрымаў назву палітыкі перабудовы. Беларусь у той час набыла аблічча адной з самых кансерватыўных рэспублік, дзе працягвала існаваць прыхільнасць да захавання аўтарытарнага палітычнага рэжыму і супрацьдзеяння ў адносінах да рэформ. Аднак палітычная актыўнасць насельніцтва рэспублікі нарастала па меры таго, як партыя, што з'яўлялася кіруючай у грамадстве сілай, губляла свае дзяржаўныя функцыі. У 1988 г. быў прынят Закон «Аб народным абмеркаванні важных пытанняў дзяржаўнага жыцця Бе-ларускай ССР». У 1989 г. адбыліся выбары народных дэ-путатаў СССР, якія ўпершыню праходзілі як свабодныя і альтэрнатыўныя. У сваю чаргу кожны кандыдат павінен быў непасрэдна сам удзельнічаць у выбарчай кампаніі, распрацоўваць выбарчую платформу і прадстаўляць яе выбаршчыкам. У 1990 г. былі праведзены выбары народных дэпутатаў у Вярхоўны і мясцовыя Саветы народных дэпутатаў БССР. Аднак ва ўмовах аднапартыйнасці большасць месцаў атрымалі прыхільнікі Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). У сваю чаргу прыхільнікі рэформ утварылі ў Вярхоўным Савеце парламенцкую апазіцыю, якая была прадстаўлена групай дэпутатаў, чые погляды не супадалі з думкай большасці дэпутатаў. Адным з рэальных дасягненняў палітыкі перабудовы другой паловы 80-х гг. стала галоснасць — магчымасць адкрыта сказаць праўду аб сваёй гісторыі і сучаснасці, выказаць крытычныя адносіны да ўлады і існаваўшай ідэалогіі (сістэмы поглядаў), рэалізаваць на справе абвешчаныя Канстытуцыяй БССР 1978 г. дэмакратычныя свабоды слова, друку, мітынгаў і шэсцяў. У другой палове 80-х гг. быў зроблены дэмакратычны выбар развіцця, які азначаў сабой новы этап мадэрнізацыі (пераўладкавання) грамадства, звязаны з рэфармаваннем палггычнаи сістэмы сацыялізму пры захаванні аднапартыйнасці, замацаванай у Канстытуцыі. У БССР працягвала існаваць адзіная партыя — КПБ, якая захоўвала манапольнае права на кіраванне дзяржавай і грамадствам. 2. Фарміраваяне ў рэспубліцы шматпартыйнасці стала сведчаннем дэмакратызацыі грамадства, рэалізацыі на справе правоў грамадзян на аб'яднанне і ўтварэнне розных рухаў, саюзаў, палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў. Працэс зараджэння і фарміравання новых партый ў другой палове 80-х гг. — на Беларусі праходзіў у пачатку 90-х гг. і быў немагчымы без пазбаўлення ўсеўладдзя Кампартыі. Рост грамадскай і палітычнай свядомасці насельніцтва прывёў да узнікнення ў 1989 г. апазіцыйнага ў адносінах да КПБ грамадска-палітычнага руху пад назвай Беларуси народны фронт за перабудову «Адраджэнне» (БНФ), які ў 1990 г. узяў курс на заваяванне палітычнай улады. У 1990 г. на XXXI з'ездзе КПБ было прынята рашэнне імкнуцца да захавання за партыяй ролі кіруючай і накіроўваючай сілы ў грамадстве. У кастрычніку 1990 г. быў прыняты Закон СССР «Аб грамадскіх аб'яднаннях». Гэта садзейнічала разгортванню працэса ўтварэння новых палітычных партый. На Беларусі ў 1990—1991 гг. сфарміравалася пяць палітычных партый, а на пачатак 1998 г. іх было ўжо 35. Складванне шматпартыйнасці азначала канец манаполіі КПСС (КПБ) на ўладу. Была прадпрынята спроба рэфарміравання Кампартыі ў напрамку яе дэмакратызацыі і пераўтварэння ў партыю парламенцкага тыпу. Апошняй спробай вярнуць усё на старыя пазіцыі быў жнівеньскі (1991 г.)путч (спроба дзяржаўнага перавароту) вярхушкі партыйна-дзяржаўнага кіраўшдтва ў Маскве. Яго няўдалы вынік паскорыў крах КПСС (КПБ). У сувязі з гэтымі падзеямі Вярхоўны Савет БССР 26 жніўня 1991 г. прыняў пастанову аб часовым прыпыненні дзейнасці КПБ, якая была адменена ў 1993 г. У сярэдзіне 90-х гг. адбылася актывізацыя дзейнасці пал-тычных партый. БНФ аформіўся ў 1993 г. як палітычная партыя з антыкамуністычнай накіраванасцю і мэтай нацыянальна-культурнага адраджэння. У 1996 г. была ўтворана Беларуская сацыял-дэмакратыч-ная партыя «Народная грамада». Яе мэта — стварэнне гу-маннага, дэмакратычнага грамадства, заснаванага на шмат-укладнай эканоміцы, устанаўленні прынцыпаў свабоды асобы, сацыяльнай справядлівасці, нацыянальна-культурнае адрад-жэнне Беларусі. У 1992 г. была створана Партыя камуністаў беларуская (ПКБ). Асновай яе дзейнасці з'яўляецца марксісцка-ленінская ідэалогія, а мэтай— пабудова грамадства сацыяльнай справядлівасці. У 1996 г. была створана Камуністычная партыя Беларусі (КПБ), якая аб'явіла сябе-палітычнай пераемніцай КПСС (КПБ). Партыя выступае за адраджэнне адноўленага СССР, за раз-віццё краіны па сацыялістычнаму шляху. У1995 г. створана Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП). Партыя ставіць за мэту пабудову на Беларусі прававой дэмакратычнай рэспублікі. Такім чынам, у рэспубліцы адбыўся пераход да шматпартыйнасці. Аднак наяўнасць значнай колькасці партый і аб'яднанняў не прывяла да радыкальных змяненняў у грамадска-палітычным жыцці рэспублікі. На канец 1999 г. у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь зарэгістравана 17 палітычных партый. Іх дзейнасць рэгулюецца Законам «Аб палітычных партыях», прынятым у 1994 г. У грамадска-палітычным жыцці рэспублікі важную ролю адыгрываюць таксама прафсаюзы і грамадскія аб'яднанні. Так у 1991 г. утварыліся Свабодныя прафсаюзы Беларусь У1997 г. быў створаны Беларускі патрыятычны саюз моладзі (БПСМ). Галоўнай мэтай саюза з'яўляецца аб'яднанне патрыятычна настроеных юнакоў і дзяўчат для абароны правоў і законных інтарэсаў моладзі, для актыўнага ўдзелу ў пабудове грамад-ства сацыяльнай справядлівасці.