Складанымі называюцца сказы, што складаюцца з дзвюх ці некалькіх састаўных частак, якія маюць форму простых сказаў, і ўтвараюць адно сінтаксічнае цэлае. С к л а д а н ы я сказы падзяляюцца на злучнікавыя і бяззлучнікавыя ў адпаведнасці з выкарыстаннем і не выкарыстаннем злучнікаў і злучальных слоў у іх структуры. У залежнасці ад формы сінтаксічнай сувязі састаўных частак і характару сінтаксічных адносін сярод злучнікавых складаных сказаў выдзяляюцца склада-назлучаныя, складаназалежныя і складаныя сказы пераход нагатыпу. Асобна вылучаюцца сказы камбінаванай пабудовыз рознымі відамі сувязі. Складаназлучаныя сказы – гэта сказы, у якіх састаўныя часткі аб'яднаны злучальнымі злучнікамі на аснове спалучальных, супастаўляльных, пералічальна-размеркавальных, а таксама далучальных адносін. Сінтаксічная сувязь састаўных частак складаназлучанага сказа, пры якой гэтыя часткі адносна раўнапраўныя ў выражэнні адзінай складанай думкі, называецца злучальнай сувяззю. Часткі складаназлучаных сказаў цесна ўзаемазвязаны семантычна і граматычна на аснове аднаго з відаў злучальнай сувязі: спалучальнай, супастаўляльнай, пералічальна-размеркавальнай, далучальнай. Граматычная і семантычная ўзаемасувязь частак складаназлучаных сказаў выяўляецца ў тым, што структура другой і наступнай састаўных частак звычайна абумоўлена структурай першай састаўной часткі, што знаходзіць выраженне ў парадку слоў, у наяўнасці займеннікаў і прыслоўяў, якія замяняюць асобныя члены першай састаўной часткі; у пропуску некаторых членаў, якія ёсць у першай састаўной частцы. Раўнапраўнымі ў семантычных і граматычных адносінах выступаюць толькі тыя састаўныя часткі складаназлучаных сказаў, у якіх няма слоў з аднолькавым лексічным значэннем і якія маюць аднатыпную граматычную структуру. Звычайна гэта складаназлучаныя сказы з адносінамі адначасовасці, уласнасупастаўляльнымі, супраціўнымі і пералічальна-размеркав н ы м і. Спалучальная ўзаемасувязь адлюстравана ў трывальна-часовых суадносінах выказнікаў састаўных частак. Спалучальнай узаемасувяззю аб'яднаны састаўныя часткі складаназлучаных сказаў, у якіх паведамляецца аб з'явах і падзеях, што адбываюцца адначасова або паслядоўна. Асноўным граматычным сродкам сувязі састаўных частак складаназлучаных сказаў са спалучальнымі адносінамі ў беларускай мове з'яўляюцца злучнікі і,ды,а і злучальныя словы потым, затым, пасля. Узаемаадносіны адначасовасці і паслядоўнасці як разнавіднасць спалучальных узаемаадносін перадаюцца як трывальна-часавымі суадносінамі выказнікаў састаўных частак складаназлучанага сказа, так і пералічанымі вышэй злучнікамі і злучальнымі словамі. Супастаўляльная ўзаемасувязь знаходзіць сваё выражэнне ў лексічным значэнні супастаўленых членаў. У сучаснай беларускай мове састаўныя часткі складаназлучаных сказаў з супастаўляльнымі адносінамі аб'ядноўваюцца з дапамогай злучнікаў і слоў, якія ўжываюцца ў функцыі злучнікаў: а, ж(жа), але, і затое, аднак, толькі, аж (ажно), наадварот, тым не менш. Уласнасупастаўляльныя ўзаемаадносіны заснаваны на звычайным адрозненні паміж супастаўленымі прадметамі і з'явамі. Супраціўныя ўзаемаадносіны заснаваны на супрацьлегласці супастаўленых прадметаў і з'яў. Узаемаадносіны неадпаведнасці заснаваны на тым, што супастаўленыя предметы і з'явы не адпавядаюць адны адным. Пералічальна-размеркавальная ўзаемасувязь выражаецца ў характары злучальных элементаў. Сродкам сувязі састаўных частак складаназлучаных сказаў з пералічальна-размеркавальнымі адносінамі з'яўляюцца злучнікі:і-і, ні- ні, то - то, ці - ці, або- або (альбо - альбо), ці то - ці то, ні то -ні то і іншыя. Далучальная ўзаемасувязь знаходзіць выражэнне ў інтанацыйным афармленні і разнародным складзе аб'яднаных частак. Паколькі далучальныя злучнікі выступаюць сродкамі сувязі састаўных частак структуры складаназлучанага сказа, то ёсць падставы ўключаць сказы з такімі злучнікамі ў склад складаназлучаных сказаў, а не ў склад складаных сінтакс і ч н ы х ц э л ы х. Спецыфікай складаназлучаных сказаў з далучальнай сувяззю з'яўляецца што далучаная частка эмяшчае дадатковыя звесткі адносна зместу папярэдняй часткі. Пры гэтым дадатковае паведамленне далучанай часткі заўсёды суправаджаецца пэўнымі экспрэсіўнымі адценнямі. Далучальная сувязь мае шматлікія разнавіднасці. Далучальна-пералічальныя сінтаксічныя ўзаемаадносіны арозніваюцца тым, што змест далучанай часткі не вынікае са зместу папярэдняй, а як бы нанізваецца на яго. Дзякуючы гэтаму дасягаецца больш поўнае апісанне агульнай складанай з'явы. Сродкам сувязі састаўных частак складаназлучаных сказаў з далучальна-пералічальнымі адносінамі з'яўляюцца злучнікі ды, ды і, a і інш. Далучальна-азначальныя ўзаемаадносіны заснаваны на такім далучэнні састаўной часткі, якое характарызуе папярэднюю састаўную частку. Сродкам сувязі састаўных частак складаназлучаных сказаў з далучальна-азначальнымі адносінамі выступаюць злучнікі і, ды, a і інш. Калі далучаная састаўная частка азначае ўвесь змест першай састаўной часткі, то непасрэдна за далучальным злучнікам звычайна знаходзіцца ўказальны займеннік гэта (гэты, гэтая, гэтае, гэтыя), які знаходзіцца ў другой састаўной частцы і выконвае функцыю дзейніка або дапаўнення. Калі далучаная састаўная частка характарызуе асобныя члены першай састаўной часткі, то ўказальны займеннік ужываецца ў функцыі азначэння. Часам у ролі ўказальнага слова пры азначаемым дзейніку выкарыстоўваецца займеннік той (тая, тое, тыя), які звычайна размяшчаецца за гэтым дзейнікам. Далучальна-тлумачальныя ўзаемаадносіны заснаваны на такім далучэнні састаўной часткі, пры якім яны тлумачаць папярэднюю састаўную частку: раскрывае ці канкрэтызуе яе змест. У якасці сродку сувязі ўжываюцца словы і словазлучэнні (гэта значыць, а іменна, напрыклад), якія ўжываюцца ў функцыі злучнікаў. Гэтыя сказы часцей за ўсё выкарыстоўваюцца ў мове газет, навуковых прац, паколькі характер навуковага апісання патрабуе шматлікіх удакладненняў, доказаў, рлумачэнняў. Далучальна-абмежавальныя ўзаемасувязі заснаваны на такім далучэнні, пры якім далучаная частка змяшчае дадатковае паведамленне, удакладняе і абмяжоўвае межы тага, аб чым паведамляецца ў папярэдняй састаўной частцы. Сродкам сувязі састаўных частак складаназлучаных сказаў з далучальна-абмежавальнымі адносінамі выступаюць злучнікі ды і то, і то і інш. . Далучальна-вылучальныя ўзаемаадносіны заснаваны на такім іалучэнні састаўной часткі, пры якім гэта частка служыць для вылучэння і падкрэслівання чаго-небудзь вельмі важнага са зместу папярэдняй састаўной часткі. Таму далучальна-вылучальныя адносіны заўсёды ўскладняюцца пэўным узммацняльным адценнем. Састаўныя часткі складаназлучаных сказаў з далучальна-вылучальнымі адносінамі аб'ядноўваюцца з дапамогай злучнікаў і, але, тым больш. Далучальна-прычынныя ўзаемаадносіны заснаваны на такім далучэнні састаўной часткі, пры якім у далучанай частцы змяшчаецца дадатковае указанне на прычыннае значэнне папярэдняй часткі. У ролі злучальнага сродку выкарыстоўваюцца злучнікі і, а ў спалучэнні са словам таму. Далучальныя з адценнем нечаканасці ўзаемаадносіны заснаваны на такім далучэнні састаўной часткі, пры якім узнікае элемент нечаканасці або раптоўнасці. Злучальным сродкам выступае злучнік аж (ажно), часам часціца раптам. Далучальна-заключныя ўзаемаадносіны заснаваны на такім далучэнні састаўной часткі, пры якім у ёй змяшчаюцца дадатковыя звесткі заключнага характару. Састаўныя часткі з гэтымі адносінамі аб'ядноўваюцца з дапамогай злучнікаў і, ды, ды і, а таксама пабочных слоў значыць (значыцца), адным словам (словам). Акрамя пералічаных вышэй тыпаў складаназлучаных тыпаў сказаў існуюць складана-злучаныя сказы ўскладненага тыпу. Да гэтых сказаў адносяцца тыя, у якіх аб'ядноўваецца больш за дзве састаўныя часткі, што знаходзяцца ў камбінаваных сінтаксічных узаемаадносінах: паміж першай і другой існуюць сінтаксічныя адносіны аднаго тыпу, паміж другой і трэцяй -сінтаксічныя адносіны другога тыпу. Самі па сабе такія сінтаксічныя ўзаемаадносіны не складаюць чаго-небудзь новага. Складаназалежны сказ-складаны сказ, у якім адна састаўная частка тлумачыць другую састаўную частку і звязана з гэтай часткай з дапамогай падпарадкавальнага злучніка ці злучальнага слова. Такім чынам, адна з састаўных частак складаназалежнага сказа семантычна і сінтаксічна падпарадкавана другой частцы. Адносна незалежная частка атрымала назву галоўнай, а залежная ад яе называецца д а д а н а й. Сказы, у якіх сувязь паміж даданай і галоўнай часткамі выражаецца пры дапамозе злучнікаў, называюцца сказамі са злучнікавым падпарадкаваннем, а сказы, у якіх даданая частка звязваецца з галоўнай пры дапамозе злучальнага (адноснага) слова, называюцца сказамі з адносным падпарадкаваннем. Да злучальных слоў адносяцца займеннікі і прыслоўі які, каторы, чый, хто, што, колькі, дзе, куды, адкуль, як, чаму і інш. У большасці выпадкаў злучальныя словы маюць на сабе лагічны націск. У галоўнай частцы складаназалежнага сказа могуць быць займеннікі і прыслоўі, якія канкрэтызуюцца ў даданай частцы. У залежнасці ад адносін паміж састаўнымі часткамі складанага сказа і пэўных груп злучнікаў, злучальных слоў, вылучаюцца складаназалежныя сказы з даданымі азначальнымі, часу, месца, умовы, прычыны, мэты і г. д. Складаназалежныя сказы з даданымі азначальнымі маюць у сваім складзе залежную частку, якая характарызуе прадмет, дзеянне, стан абазначаны пэўным словам галоўнай часткі. Сродкам сувязі выступаюць злучальныя словы які (зрэдку -каторы), чый, што, хто, дзе, куды, адкуль, калі, як і злучнікі нібы, быццам, каб. Залежная частка можа азначаць у галоўнай любы член сказа. Злучнік або злучальнае слова звычайна знаходзіцца на пачатку даданай часткі. Складаназалежныя сказы з даданымі дапаўняльнымі ўключаюць залежную частку, якая з'яўляецца разгорнутым дапаўненнем да пэўнага члена галоўнай часткі або раскрывае змест дапаўнення-займенніка. Сродкам сувязі з'яўляюцца злучнікі што, каб, як,быццам, як быццам, нібы, ці, пытальна-адносныя займеннікі і прыслоўі хто,што, які, чый, колькі, наколькі, дзе, куды адкуль, калі, як, пакуль. Даданыя дапаўняльныя часткі часцей за ўсё адносяцца да дзеясловаў. Часам яны могуць тлумачыць і некаторыя назоўнікі са значэннем успрыняцця, паведамлення, разумовай, дзейнасці, пачуццяў, унутранага стану. Складаназалежныя сказы з даданымі дзейнікавымі ўключаюць залежную частку, якая выконвае функцыю дзейніка ў адносінах да выказніка галоўнай часткі або раскрывае канкрэтны змест дзейніка-займенніка галоўнай часткі. Адносна сродкаў сувязі складаназалежныя сказы з даданымі дзейнікавымі падзяляюцца на дзве групы: з суадносным словам у галоўнай частцы і без яго. Дзейнікам у галоўнай частцы звычайна выступаюць займеннікі той (тая, тое), кожны, усякі, усё і інш., у ролі злучальных слоў ужываюцца хто, што, які і інш. . Склонавая форма злучальнага слова залежыць ад яго сінтаксічнай функцыі ў даданай частцы, форма роду слоў які, каторы - ад формы роду слова галоўнай часткі. Сродкам сувязі ў складаназалежных сказах з даданай часткай, якая выконвае функцыю дзейніка ў адносінах да выказніка галоўнай часткі, з'яўляюцца злучнікі і злучальныя словы што, як, быццам, каб, хто, які, дзе, куды і інш. . Калі даданая частка з'яўляецца дзейнікам да выказніка галоўнай, то галоўная частка знаходзіцца ў прэпазіцыі да залежнай. П о с т п а з і ц ы я галоўнай часткі ў такіх выпадках сустракаецца вельмі рэдка. Складаназалежныя сказы з даданымі выказнікавымі ўключаюць залежную частку, якая раскрывае канкрэтны змест выказніка-займенніка (звычайна ўказальнага) галоўнай часткі. У ролі выказніка галоўнай часткі ўжываюцца словы той (тая, тое), такі (такая, такое), гэтакі (гэтакая, гэтакае). Сродкам сувязі з'яўляюцца злучнікі і злучальныя словы што, які, хто, як, быццам, каб і інш. Даданая выказнікавая частка звычайна знаходзіцца ў постпазіцыі да галоўнай. Адваротны парадак слоў у галоўнай частцы выкарыстоўваецца пры неабходнасці падкрэсліць выказнік. Складаназалежныя сказы з даданымі часу ўключаюць залежную частку, якая знаходзіцца з галоўнай у часавых адносінах. Сродкам сувязі выступаюць злучнікі калі, як, пакуль, ледзь, ледзь толькі, як толькі, толькі што, з таго часу як, у той час як і інш. Даданыя часткі маюць дзве разнавіднасці ў залежнасці ад адначасовасці ці неадначасовасці дзеянняў з тымі, аб якіх гаворыцца ў галоўнай частцы. У сказах з адносінымі адначасовасці даданая частка звязваецца з галоўнай злучнікамі калі, як, пакуль. У сказах з адносінамі неадначасовасці сродкам сувязі выступаюць разнастайныя простыя і складаныя злучнікі: калі, як, пакуль, ледзь толькі, як толькі, перад тым як, з таго часу як і інш. . Складаназалежныя сказы з даданымі м е с ц а ўключаюць залежную частку, якая змяшчае указанне на месца ці прастору, дзе знаходзіцца ці адбываецца тое, пра што гаворыцца ў галоўнай частцы. У якасці сродку сувязі выкарыстоўваюцца злучнікі дзе, куды, адкуль. Злучнікі звычайна размяшчаюцца на пачатку даданай частк. Залежная частка можа адносіцца непасрэдна да выказніка галоўнай часткі або да акалічнасці месца галоўнай часткі, якая выражаецца прыслоўем, назоўнікам ці словазлучэннем. Акалічнасць месца, якая ўдакладняецца або раскрываецца зместам даданай часткі, звычайна выражана займеннікавымі прыслоўямі там, туды, адтуль, усюды, адусюль, якія выконваюць ролю суадносных слоў. Звычайна пэўныя суадносныя словы адпавядаюць пэўным злучнікам: там, усюды - дзе; туды - куды; адтуль, вдусюль - адкуль. Даданая частка звычайна размяшчаецца пасля галоўнай. У выпадку п р э п а з і ц ы і даданай часткі галоўная можа пачынацца часціцай то. Даданая частка знаходзіцца ў сярэдзіне галоўнай толькі тады, калі яна непасрэдна адносіцца да акалічнасці галоўнай часткі. Складаназалежныя сказы з даданымі п р ы ч ы н ы ўключаюць залежную частку, у якой раскрываецца прычына ці даецца абгрунтаванне таго, аб чым гаворыцца ў галоўнай частцы. Сродкам сувязі выступаюць простыя злучнікі бо, як, што, паколькі і складаныя злучнікі таму што, ад таго што, затым што, дзеля таго што, па той прычыне што і пад. Месца даданай прычыннай часткі адносна галоўнай у асноўным залежыць ад злучніка. Залежныя часткі са злучнікам бо заўсёды размяшчаюцца пасля галоўнай часткі. Залежныя часткі са злучнікам як могуць размяшчацца і на пачатку сказа. Галоўная частка ў такіх выпадках пачынаецца часціцай то. Залежныя часткі са злучнікам што звычайна знаходзяцца ў постпазіцыі. Прэпазіцыйнае месца залежных прычынных частак уласціва гутарковай мове. Залежныя часткі з астатнімі прычыннымі злучнікамі могуць быць як у прэпазіцыі,так і ў постпазіцыі. Складаназалежныя сказы з даданымі мэты змяшчаюць залежную частку, якая ўказвае на мэту ці прызначэнне названага ў галоўнай частцы. Сродкам сувязі выступаюць злучнікі каб, абы, для таго каб, дзеля таго каб, на тое каб і інш. Залежная частка звычайна займае постпазіцыйнае становішча. Размяшчэнне даданай часткі перад галоўнай з'яўляецца абавязковым толькі тады, калі гэтая частка звязана з папярэднім тэкстам якім-небудзь злучнікам. Калі даданая частка раскрывае мэту толькі аднаго дзеяння з некалькіх у галоўнай частцы, то яна размяшчаецца ў сярэдзіне галоўнай. Складаназалежныя сказы з даданымі ў м о в ы ўключаюць залежную частку, якая ўказвае на ўмову ажыццяўлення таго, аб чым гаворыцца ў галоўнай частцы. Сродкам сувязі выступаюць злучнікі калі, як, каб, раз, абы і інш. Залежная частка звычайна займае прэпазіцыйнае становішча. Калі галоўная частка стаіць пасля залежнай, то яна звычайна пачынаецца часціцамі то, дык, або пабочнымі словамі са значением выніку. Залежная частка стаіць пасля галоўнай, калі яна змяшчае дадатковую заўвагу да асноўнага сэнсу ўсяго выказвання, заключанага ў галоўнай частцы. Складаназалежныя сказы з даданымі ўступальнымі змяшчаюць залежную частку, змест якой з'яўляецца процілеглым таму, што паведамляецца у галоўнай частцы. Сродкам сувязі выступаюць злучнікі хоць (хаця), няхай (хай), дарма што, нягледзячы на тое што і інш. Уступальная сувязь блізкая да супраціўнай, таму складаназалежныя сказы з уступальнымі даданымі набліжаюцца да складаназлучаных сказаў. Асабліва яскрава гэтa праяўляецца, калі часткі складанага сказа звязваюцца парнымі злучнікамі,першым з якіх выступае падпарадкавальны ўступальны злучнік, а другім - адзін з супраціўных злучнікаў (а, але, ды, толькі і інш.). Залежная частка можа размяшчацца як пасля галоўнай, так і перад галоўнай, а таксама ў сярэдзіне галоўнай часткі. Залежная уступальная частка, як і іншыя залежныя часткі складаназалежных сказаў, займае прэпазіцыйнае становішча тады, калі яна звязана з папярэднім тэкстам. Калі залежная уступальная частка адносіцца не да апошняга дзеяння аб якім паведамляецца ў галоўным, то яна змяшчаецца ў сярэдзіне галоўнай. Складаназалежныя сказы з даданымі в ы н і к о в ы м і ўключаюць залежную частку, якая раскрывае вынік таго, пра што гаворыцца ў галоўнай частцы. Сродкам сувязі выступав злучнік так, што. Паколькі паміж галоўнай і залежнай часткай існуюць прычынна-выніковыя адносіны, то гэтыя сказы набліжаюцца да складаназалежных з даданымі прычыны. Аднак у даданай выніковай частцы ўвага акцэнтуецца не на прычыне, а на выніку. Залежныя выніковыя часткі адносяцца не да якога-небудзь аднаго слова, а да ўсёй галоўнай часткі. У навуковым і публіцыстычным стылях у функцыі выніковага злучніка могуць ужывацца словазлучэнні ў выніку чаго, у выніку гэтага. У гэтай функцыі выступае і прыслоўе таму. Складаназалежныя сказы з даданымі меры і ступені ўключаюць залежную частку, у якой раскрываецца мера праяўлення дзеяння, прыкметы ці стану, выражаныя дзеясловам, прыметнікам, прыслоўем або назоўнікам галоўнай часткі. Сродкам сувязі выступаюць злучнікі што, як, нібы і інш. Залежная частка знаходзіцца звычайна пасля галоўнай. Складаназалежныя сказы з даданымі характару і спосабу дзеяння змяшчаюць залежную частку, якая паказвае якім чынам або якім спосабам адбываецца дзеянне, названае ў галоўнай частцы. Сродкам сувязі выступаюць злучнікі як, як бы, быццам, нібы, каб, што і інш. Гэтым злучнікам у галоўнай частцы можа адпавядаць суадноснае слова так (гэтак). Залежная частка звычайна размяшчаецца пасля галоўнай. Калі змест залежнай часткі адносіцца не да апошняга аднароднага члена ў галоўнай частцы, то яна змяшчаецца ў сярэдзіне галоўнай часткі. Складаназалежныя сказы з даданымі супастаўляльнымі і п а р а ў н а л ь н ы м і змяшчаюць залежную частку, змест якой супастаўляецца ці параўноўваецца са зместам галоўнай частк. Сродкам сувязі выступаюць злучнікі як, чым, наколькі, у той час як, тады як і інш. Злучнікам як, чым, наколькі ў галоўнай частцы абавязкова адпавядаюць суадносныя словы так (гэтак), тым, настолькі (нагэтулькі). Залежная частка можа размяшчацца перад галоўнай, пасля галоўнай і ў сярэдзіне галоўнай часткі. Перад галоўнай часткай звычайна размяшчаецца даданая частка са злучнікам чым. Складаназалежныя сказы з далучальнай сувяззю ўключаюць залежную частку, якая змяшчае дадатковае паведамленне, якое тлумачыць або дапаўняе сказанае ў галоўнай частцы. Сродкам сувязі выстулаюць злучальныя словы што, дзе, куды, калі і інш;Залежная частка звычайна знаходзіцца ў постпазіцыі адносна галоўн. Бяззлучнікавым складаным сказам называецца складаны сказ, часткі якога ўзаемазвязаны сэнсава, структурна і інтанацыйна без дапамогі злучнікаў або злучальных слоў. Вылучаюцца:бяззлучнікавыя складаныя сказы аднароднага складу (з аднатыпнымі часткамі);бяззлучнікавыя складаныя сказы неаднароднага складу (з разнатыпнымі састаўнымі часткамі). Сярод бяззлучнікавых складаных сказаў з аднатыпнымі часткамі вылучаюцца складаныя сказы з часавымі і супастаўляльнымі адносінамі. У бяззлучнікавых складаных сказах з суб'ектнымі адносінамі другая частка выконвае функцыю дзейніка адносна выказніка першай састаўной часткі. У бяззлучнікавых складаных сказах з аб'ектнымі адносінамі другая частка выконвае функцыю дапаўнення адносна першай састаўной часткі. У бяззлучнікавых складаных сказах з атрыбутыўнымі адносінамі другая частка выконвае функцыю азначэння адносна дзейніка, дапаўнення, іменнага выказніка першай часткі. У бяззлучнікавых складаных сказах з акалічнаснымі адносінамі перадаюцца прычынна-выніковыя, умоўна-выніковыя адносіны, адносіны спосабу дзеяння і інш. Асобна вылучаюцца складаныя сказы з бяззлучнікава-далучальнай сувяззю, якія маюць разнатыпныя часткі, другая з якіх з'яўляецца дадатковым паведамленнем адносна зместу першай. Сярод гэтых сказаў вылучаюцца:бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальна-азначальнымі адносінамі. У гэтых сказах другая частка характарызуе ролю, якасць, прызначэнне таго, што сказана ў першай;; бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальна-дапаўняльнымі адносінамі. У гэтых сказах другая частка дапаўняе змест аднаго з членаў першай часткі;бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальна-тлумачальнымі адносінамі. У гэтых сказах другая частка тлумачыць і раскрывае змест першай часткі;бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальна-вылучальнымі адносінамі. У гэтых сказах другая частка з'яўляецца дадатковым паведамленнем з вылучэннем чагосьці важнага са зместу або паводле зместу першай састаўной часткі; бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальна-выніковымі адносінамі. У гэтых сказах другая частка змяшчае вынік, які не выцякае непасрэдна са зместу першай часткі, а з'яўляецца дадатковым паведамленнем адносна гэтага зместу;бяззлучнікавыя складаныя сказы з далучальна-заключнымі адносінамі. У гэтых сказах другая частка змяшчае дадатковыя звесткі заключнага характару адносна зместу першай часткі. У другой частцы такіх складаных сказаў часта выкарыстоўваюцца мадальныя словы відаць, няйначай. Сярод бяззлучнікавых складаных сказаў ускладненага тыпу вылучаюцца два віды:сказы, у якіх кожная сінтаксічная трупа з'яўляецца злучэннем некалькіх састаўных частак. Такія сінтаксічныя групы вызначаюцца паралелізмам будовы,які выяўляецца ў аднолькавай колькасці аднатыпных або разнатыпных частак, паміж якімі існуюць аднайменныя сінтаксічныя адносіны;сказы, у якіх адна сінтаксічная група з'яўляецца злучэннем некалькіх частак, другая складаецца толькі з адной часткі. Сінтаксічныя групы не маюць паралелізму будовы.