Шпаргалка по предмету "Белорусский язык"


Правапіс зычных

Напісанне зычных б, д у канцы прыставак пішуцца нязменна як перад санорнымі, звонкімі так і перад глухімі: абвезці. Напісанне зычных з, с у канцы прыставак перад санорнымі і звонкімі зычнымі шшацца з: змайстравацъ, а перад глухімі - с: бескампрамісны . Літары д iтпішуцца ў пачатку і сярэдзіне слоў перад галосныэдм а, о, у, ы, э, перад цвёрдымі і зацвярдзелымі зычнымі і Ў канцы слоў: дакладны. Перад ь, галоснымі ё, ю, я, і і мяккім [в'] яны змяняюцца на дз, ц: надзея. Выключэнне складаюць:напісанне літар д і т у іншамоўных словах: дыскатэка. напісанне дз і ц у іншамоўных словах перад суфіксамі і спалучэннямі суфіксальнага паходжання -ш-, -ір-і -ёр-, -еец-, ейск, -ік-: каранцін. Падвоеныя зычныя Перадаюцца на пісьме дзвюма аднолькавымі літарамі:суддзя. Не пішуцца падоўжаныя зычныя:ва ўласных,у словах іншамоўнага паходжання: тона. Пры вымаўленні асобных слоў у беларускай мове адбываецца спрашчэнне спалучэнняу зычных шляхам выпадзення з іх саставу аднаго гука, паколькі збег зычных. Гэтае спрашчэнне адлюстроўваецца на пісьме. Выключэнне складае напісанне спалучэння зычных стн у запазычаных словах. Напісанне спалучэння зычных сч на стыку прыстаўкі і кораня. Напісанне спалучэнняу сс, же, шс, гс, хс на стыку кораня і суфікса. Адпаведна з вымаўленнем яны перадаюцца на пісьме літарай с: белорус + ск = беларускі. Выключэнне складае напісанне прыметнікаў, утвораных ад геаграфічных назваў і назваў народнасцей і нацыянальнасцей: зычныя кораня ж, ш, г, х у спалучэнні з суфіксальным с захоўваюцца на пісьме незалежна ад вымаўлення: Нясвіж + ск = нясвіжскі. Зычныя [г], [х] могуць чаргавацца з [ж], [ш]. Як вымаўляюцца, так і пішуцца спалучэнні каранёвых т, ц, ч, к з суфіксальным с; на пісьме яны перадаюцца літарай ц: лабарант + ск =лабаранцкі. Выключэнне складаюць прыметнікі, утвораныя ад назваў народнасцей, нацыянальнасцей, у якіх спалучэнне кс захоўваецца. Напісаннне прыстаўных зычных: перад націскным [о] у пачатку і сярэдзіне слова. Калі [о] не пад націскам змяняецца на [а], прыстаўны [в] не вымаўляецца і не перадаецца на пісьме; перад каранёвым у незалежна ад націску ў пачатку і сярэдзіне слова. Выключэнне складаюць:напісанне слоў одум, оканне, охаць, наогул; напісанне слоў іншамоўнага паходжання і ўласных назваў;напісанне слоў з прыставачным у. Прыстаўная літара г пішацца перад націскным галосным у пачатку і сярэдзіне слова: у займенщках гэты, гэны, гэтакі; у няпэўнаколькасным лічэбніку гэтулькі; у прыслоўях гэтак, гэтаксама, дагэтулъ, адгэтуль і інш. ;у часціцы гэта; у выклічніках гэй, гэ, га, го; у пачатку адзінкавых назоўнікаў іншамоўнага паходжання. Напісанне слоў разам і праз злучок (дэфіс). Пішуцца разам: складанаскарочаныя словы; словы з прыстаўкамі (уключаючы каранёвыя марфемы з функцыяй прыстаўкі: звыш, пасля, анты, архі, псеўда, інфра, пост, паў і інш.); складаныя словы (назоўнікі, прыметнікі, прыслоўі), першай часткай якіх з'яўляецца лічэбнік, напісаны літарамі. Пішуцца праз злучок (дэфіс):спалучэнні двух аднолькавых слоў, якія паўтараюцца з мэтай узмацнення іх лексічнага значэння; спалучэнні слоў, вытворных ад адной і той жа асновы, але з рознымі марфемамі (прыстаўкамі, суфіксамі, канчаткамі); спалучэнні слоў, блізкіх па лексічным значэнні; складаныя словы (назоўнікі, прыметнікі), першай часткай якіх з'яўляецца лічэбнік, напісаны лічбамі; спецыяльныя тэрміны і назвы, у тым ліку і аб-рэвіятуры, у склад якіх уваходзіць асобная літара ал-фавіта або лічэбнік, што стаіць на другім месцы і напісаны лічбамі. Вялікая літара ўжываецца: 1) для вылучэння сказаў, вершаваных радкоў; 2) для размежавання агульных і ўласных назваў; 3) для стылістычнага выдзялення слоў з пэўнай сімволікай. Усе ўласныя назвы паводле структуры падзяляюцца на аднаслоўныя,простыя і шматслоўныя (састаўныя). 3 вялікай літары пішуцца простыя:імёны, імёны па бацьку, прозвішчы, псеўданімы, мянушкі людзей, клічкі жывёл, а таксама ўласныя імёны, якія ўжываюццй ў значэнні агульнай назвы, але не перайшлі ў разрад агульных назоўнікаў; назвы літаратурных, музычных і іншых твораў мастацтва, газет, часопісаў, вытворчых прадпрыемстваў і калгасаў, марак аўтамабіляў, якія вырабляюцца ў СНД, выдзеленых двукоссем;назвы традыцыйных святаў, пастоў, культавня кніг, гістарычных эпох;прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад уласных імён з дапамогай суфіксаў -ев- (-ёв-), -ёў- -оў- (-аў, -ав-), -ін- (-ЫН-);назвы, утвораныя шляхам складання усечаных асноў, калі першае слова ў поўным словазлучэнні пішацца з вялікай літары;абрэвіятуры, утвораныя ад уласнага або агульнага імя, якія чытаюцца па назвах літар: БДУ, ВНУ, МТЗ, а таксама абрэвіятуры, утвораныя ад уласнага імя, якія чытаюцца па гуках;займеннікі Вы і Ваш як форма ветлівасці пры звароце да адной асобы. 3 вялікай літары пішуцца простыя назвы і ўсе словы ў састаўных назвах, калі яны абазначаюць:дзеючых асоб у пэўных, канкрэтных казках, байках, якія звычайна з'яўляюцца агульнымі назвамі;геаграфічныя і тэрытарыяльна-адміністрацыйныя адзінкі, а таксама неафіцыйныя тэрыторыі і мясціны;астранамічныя адзінкі;часткі свету, якія ўваходзяць у тэрытарыяльна-адміністрацыйныя адзінкі; міфалагічных і рэлігійных асоб. 3 вялікай літары пішуцца ўсе словы ў састаўных назвах, калі яны абазначаюць:імя, імя па бацьку і прозвішча чалавека, псеўданімы, мянушкі людзей;імя, у склад якога ўваходзяць лічэбнікі;найвышэйшыя ўрадавыя ўстановы і арганізацыі;найвышэйшыя пасады і ганаровыя званні;асабліва важныя міжнародныя арганізацыі;поўныя назвы ордэнаў, не выдзеленыя двукоссем (акрамя слоў ордэн і ступень). 3 вялікай літары пішуцца індывідуальныя назвы гістарычных эпох, падзей. 3 вялікай літары пішацца першае слова ў састаўных назвах:сінанімічных назвам са словамі імя, памяць;прэмій увогуле;святаў;гістарычных падзей і розных дакументаў;кангрэсаў, з’ездаў, канферэнцый;устаноў, аб'яднанняў, арганізацый, таварыстваў; газет, часопісаў, літаратурных, музычных і іншых твораў мастацтва, выдзеленых двукоссем;


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
С помощью нашего сервиса Вы можете собрать свою коллекцию шпаргалок по нужному предмету, и распечатать готовые ответы в удобном для вырезания виде. Для этого начните собирать ответы, добавляя в "Мои шпаргалки".

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Делаем шпаргалки правильно:
! Шпаргалки для экзаменов Какие бывают шпаргалки, как их лучше подготовить и что писать.
! Делаем правильную шпаргалку Что представляет собой удобная и практичная шпаргалка, как ее сделать.
! Как воспользоваться шпаргалкой В какой момент лучше достать шпаргалку, как ей воспользоваться и что необходимо учесть.

Читайте также:
Сдаем экзамены Что представляет собой экзамен, как он проходит.
Экзамен в виде тестирования Каким образом проходит тестирование, в чем заключается его суть.
Готовимся к экзаменам Как правильно настроиться, когда следует прекратить подготовку и чем заниматься в последние часы.
Боремся с волнением Как преодолеть волнение, как внушить себе уверенность.
Отвечаем на экзамене Как лучше отвечать и каким идти к преподавателю.
Не готов к экзамену Что делать если не успел как следует подготовиться.
Пересдача экзамена На какое время назначается пересдача, каким образом она проходит.
Микронаушники Что такое микронаушник или "Профессор .. ллопух ...".

Виды дипломных работ:
выпускная работа бакалавра Требование к выпускной работе бакалавра. Как правило сдается на 4 курсе института.
магистерская диссертация Требования к магистерским диссертациям. Как правило сдается на 5,6 курсе обучения.