Шпаргалка по предмету "Белорусский язык"


Пісьмо ў гісторыі развіцця чалавецтва

Па меркаваннях вучоных, упершыню літарна-гукавое пісьмо было ўведзена ў сярэдзіне II тысячагоддзя да н. э. У IX стагоддзі да н. э. узнікла грэчаскае пісьмо, якое ў сваю чаргу паслужыла узорам для стварэння ў 863 годзе пісьма славянскага. У гонар выдатнага асветніка Канстанціна (у манастве — Кірыла) адна з першых славянскіх азбук атрымала назву кірыліцы. Сучаснае беларускае (а таксама рускае, украінскае, сербскае, бал-гарскае) пісьмо — гэта рэфармаваная і відазмененая на працягу стагоддзяў кірыліца. Напачатку кірыліца налічвала 43 літары, пазней была спрошчана і ўдасканалена. Вялікую ролю ў развіцці кірыліцкага пісьма адыграла кнігадрукаванне, заснавальнікам якога ва ўсходніх славян быў Францыск Скарына (151 7). 3 таго часу ў беларускім пісьменстве ўжываюцца і рукапісныя і друкаваныя літары. У шрыфце Ф. Скарыны з'явіліся літары загалоўныя і радковыя. Гэты шрыфт стаў узорам для пазнейшых беларускіх друкароў. У 1708 годзе загадам Пятра I у Расіі была праведзена рэформа кірыліцкага пісьма. Абрысы літар былі спрошчаны, некаторыя літары ліквідаваны. Замест старых назваў (азъ, буки, вЪди) былі прыняты сучасныя (а, бэ, вэ і г. д.). Рэфармаваная кірыліца атрымала назву грамадзянскай азбукі. Узоры літар «грамадзянкі» стварыў для Пятра I беларускі асветнік Ілья Капіевіч. 3 1708 года ў кірыліцкім алфавіце узаконены літары э, я, з 1735 — й, з 1797 — ё. У беларускім варыянце кірыліцы паступова замацаваліся літары і, ў, выпалі и, щ, ъ, у выніку сфарміраваўся алфавіт, якім мы карыстаемся ў наш час. На тэрыторыі Беларусі ўжываліся і іншыя сістэмы пісьма. Так, пасля забароны выкарыстоўваць беларускую мову ў справаводстве (169 6) разам з польскай мовай пачынае ўкараняцца лацінская графіка. Лацінка ў яе польскім варыянце шырока выкарыстоўвалася на працягу XVIII—XIX стст. і ў творах, напісаных па-беларуску. У пачатку XX ст. на Беларусі фактычна суіснавалі дзве графічныя сістэмы — лацінка і кірыліца. Аднак паступова перамагла і прыжылася кірыліца як алфавіт, лепш прыстасаваны для перадачы асаблівасцей беларускага вуснага маўлення.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
С помощью нашего сервиса Вы можете собрать свою коллекцию шпаргалок по нужному предмету, и распечатать готовые ответы в удобном для вырезания виде. Для этого начните собирать ответы, добавляя в "Мои шпаргалки".

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Делаем шпаргалки правильно:
! Шпаргалки для экзаменов Какие бывают шпаргалки, как их лучше подготовить и что писать.
! Делаем правильную шпаргалку Что представляет собой удобная и практичная шпаргалка, как ее сделать.
! Как воспользоваться шпаргалкой В какой момент лучше достать шпаргалку, как ей воспользоваться и что необходимо учесть.

Читайте также:
Сдаем экзамены Что представляет собой экзамен, как он проходит.
Экзамен в виде тестирования Каким образом проходит тестирование, в чем заключается его суть.
Готовимся к экзаменам Как правильно настроиться, когда следует прекратить подготовку и чем заниматься в последние часы.
Боремся с волнением Как преодолеть волнение, как внушить себе уверенность.
Отвечаем на экзамене Как лучше отвечать и каким идти к преподавателю.
Не готов к экзамену Что делать если не успел как следует подготовиться.
Пересдача экзамена На какое время назначается пересдача, каким образом она проходит.
Микронаушники Что такое микронаушник или "Профессор .. ллопух ...".

Виды дипломных работ:
выпускная работа бакалавра Требование к выпускной работе бакалавра. Как правило сдается на 4 курсе института.
магистерская диссертация Требования к магистерским диссертациям. Как правило сдается на 5,6 курсе обучения.