Реферат по предмету "Религия и мифология"


Пратэнстанцтва в Беларусі

Пратэнстанцтвав Беларусі
 

Змест
 
1. Узнікненне пратэнстанцтва
2. Рэфармацыя і Контрэфармацыя на Беларусі
3. Веравучэнне і культ пратэстанцтва
4. Пратэстанцкія секты
 Спіс выкарыстаных крыніц
 

1. Узнікненнепратэнстанцтва
Пратэстанцтваз'яўляецца другім па колькасці кірункам у хрысціянстве. Зараз яно налічвае 466мільёнаў прыхільнікаў. Для яго характэрна высокая ступень раздробленасці, існуекаля 200 самастойных пратэстанцкіх накірункаў.
Узніклапратэстанцтва як вынік другога вялікага расколу ў хрысціянстве, які ў ХУІ ст.адбыўся ў каталіцкай царкве. Да ўзнікнення пратэстанцтва прывяло развіццёшырокага рэлігійнага, грамадскапалітычнага і сацыяльнакультурнага руху, якіатрымаў назву Рэфармацыя (ад лац. reformatio пераўтварэнне, выпраўленне). Янаадбывалася пад лозунгам выпраўлення каталіцкай царквы, якое разумеласяпераважна як пазбаўленне ад усяго залішняга і шкоднага, што было прынесена ў яерымскім кіраўніцтвам у час сярэднявякоўя, і што не толькі не адпавядалаевангельскім нормам, але і прама супярэчыла ім. Такім чынам, дзеячы Рэфармацыізаклікалі да вяртання да нормаў жыцця першапачатковага хрысціянства і барацьбыса злоўжываннямі ў царкве.
УзнікненнеРэфармацыі было выклікана многімі прычынамі. Еўрапейскае грамадства ў цэлым ікаталіцкая царква як ягоная частка знаходзіліся на адным з пераломных этапаўсвайго развіцця і патрабавалі змен. ІІалітычная рэчаіснасць таго часухарактарызавалася наяўнасцю Свяшчэннай Рымскай імперыі – складанага дзяржаўнагаўтварэння, межы якога пастаянна мяняліся, а адносіны паміж імператарам імясцовымі правіцелямі былі даволі неакрэсленымі. Адчувалася, што стары характаркіравання не адпавядае новым умовам. Дзяржавы, якія складалі імперыю,знаходзіліся ў працэсе дынамічнага развіцця. Іх правіцелі імкнуліся атрымаць якмага большую незалежнасць ад імператара, захаваўшы пры гэтым раўнавагу паміжуласнай уладай і ўладай мясцовых саслоўнапрадстаўнічых органаў.
Многія гарады ўгэты час ужо ператварыліся ў вялікія гандлёвыя і фінансавыя цэнтры, але іхпалітычная вага заставалася нязначнай. Таму ўзмацняўся канфлікт паміж гарадаміі старымі феадальнымі структурамі кіраўніцтва, які, у рэшце рэшт, зайшоў утупік. Дамінуючы ў палітыцы, князі і рыцары былі ў поўнай эканамічнайзалежнасці ад бюргерства. Развіццё грашовага абароту вяло не толькі даадноснага абяднення старых пануючых слаёў грамадства, але і прымушала іх, усваю чаргу, узмацняць ціск на сялян і гараджан, многія з якіх у вынікуапыняліся ў абсалютна немагчымым стане.
У цэнтрыеўрапейскага сацыяльнага жыцця таго часу знаходзілася каталіцкая царква. Яна былабуйнейшым землеўладальнікам, кантралявала адукацыю, валодала ўласнайюрысдыкцыяй, зацвярджала прынцыпы, на якіх будаваліся кіраванне, арганізацыяграмадства, шлюб і сям'я. Такім чынам, яна выконвала ролю сацыяльнагаінстытуту, які забяспечвае ідэалагічнае абгрунтаванне і санкцыю існуючамупарадку рэчаў.
Натуральна, штоагульная незадаволенасць павінна была накіравацца на каталіцкую царкву. Многіяз удзельнікаў грамадскіх працэсаў таго часу імкнуліся вырашыць праблемы за яекошт. Бюргерства бачыла ў царкве апору феадальных улад і кансерватыўны інстытутнаогул, які рэгламентаваў метады гаспадарання і перашкаджаў свабоднамувырашэнню эканамічных задач. Князі і дваранства ўспрымалі яе як моцнагаканкурэнта, маёмасць і правы якога яны не супраць былі б прысвоіць. Сяляне ібедныя гараджане былі незадаволены існуючым становішчам наогул і каталіцкайцарквой у прыватнасці.
Былі і духоўныяпрадумовы Рэфармацыі. Недахопы ў жыцці царквы, выпадкі амаральнасці ізлоўжывання з боку духавенства выкрываліся і раней. Папярэднікамі Рэфармацыіз'яўляюцца прафесар Оксфардскага універсітэта Джон Уінкліф (І320І384) іпрафесар Пражскага універсітэта Ян Гус (І369І4І5).
Уінкліф выступаўсупраць грашовых пабораў рымскіх пап э Англіі, выказваў сумненні ў праве царквыадпускаць грахі і выдаваць індульгенцыі, настойваў на безумоўным прыарытэцеСвяшчэннага ІІісання над Свяшчэнным Паданнем, адмаўляў ідэю, што ў працэсетаінства прычашчэння рэальна адбываецца пераўтварэнне хлеба і віна ў цела ікроў Хрыста. 3 падобнымі ідэямі выступаў і Ян Гус, які патрабаваў адмаўленняцарквы ад яе багаццяў, куплі і продажу царкоўных пасад, забароны на гандальіндульгенцыямі, пераўтварэння дзейнасці царквы па вобразу першых хрысціянскіхсуполак. За свае погляды Гус быў асуджаны царкоўным судом і спалены ў 1415 г.
Трэба адзначыць,што напярэдадні Рэфармацыі знешне каталіцкая царква была даволі жыццяздольнай ікарысталася лаяльнасцю насельніцтва. У гарадах пастаянна выступаліпрапаведнікі, дзякуючы вынаходніцтву кнігадрукавання, пашырыліся магчымасці дляраспаўсюджання духоўнай літаратуры. Вельмі папулярным было паломніцтва да святыхмесцаў, асабліва ў Рым. Аднак таксама стала відавочнай неадпаведнасць духоўнагаўзроўню царквы патрабаванням часу. Вышэйшае духавенства па свайму сацыяльнамупаходжанню належала да знаці і разглядала царкоўныя пасады як крыніцу багацця іўлады. Апроч таго ў гэты час у кіраўніцтве каталіцкай царквы адбываеццамаральны заняпад. Шмат у чым гэта звязана з вынікамі Адраджэння, калі сяродеўрапейскіх правячых колаў пачынае распаўсюджвацца антычная мараль, якаядапускала значна больш вольныя паводзіны, чым хрысціянская, і з пункту поглядуапошняй была амаральнай. Маральная разбэшчанасць закранула і кіраўніцтвацарквы. Як яскравы прыклад можна прывесці папу Аляксандра VІ (14921503), якіадкрыта хваліўся сваімі палюбоўніцамі і меў ад іх 10 дзяцей. Асабліва дрэннуюславу атрымаў ягоны сын Чэзарэ Борджыа, якому папа даў тытул кардынала. Ёнвалодаў каварным і неўтаймаваным норавам, асабіста забіваў сваіх ворагаў, рабіўу Рыме жахлівыя оргіі. Усё гэта выклікала абурэнне веруючых.
ПачынальнікамРэфармацыі з'явіўся нямецкі прафесар тэалогіі манах Марцін Лютэр (1483 – 1546).Падставай для ягонага выступлення паслужыў гандаль індульгенцыямі. У 1517 г. каля горада Віттэнберга, дзе жыў Лютэр, гандляваў індульгенцыямі манахдамініканін Тэцэль, якіактыўна рэкламаваў свой тавар і сцвярджаў, што індульгенцыя – найбольш надзейныпропуск у рай. Прыхаджане Лютэра, паверыўшы ў адпушчэчне грахоў праз індульгенцыі,пачалі прапускаць богаслужэнні.
Усё гэтапрымусіла Лютэра, які быў глыбока веруючым чалавекам, задумацца аб сутнасціапраўдання грэшніка і хрысціянскай веры ў цэлым. Вынікі гэтых разважанняў увыглядзе 95 тэзісаў Лютэр абнародаваў 31 кастрычніка 1517 г. Яны былі палемічна завостраны супраць гандлю індульгенцыямі. Сэнс іх зводзіўся дасцвярджэння, што выключна праз глыбокае пакаянне і дзеянне міласці Божайчалавек атрымлівае сапраўдную веру, якая толькі і можа апраўдаць чалавека перадБогам. Што тычыцца добрых спраў (знешніх праяў набожнасці), да якіх адносіцца інабыццё індульгенцый, то яны пазбаўлены ўсякай каштоўнасці, калі не больш таго– шкодныя. Значэнне ўсяго знешняга боку культу і самой царквы, прызванай ягоадпраўляць, тым самым ставілася пад пытанне.
Спачатку Лютэр нехацеў уносщь раскол у царкву, а толькі прапаноўваў абмеркаваць некаторыяпытанні, але паступова яго выказванні рабіліся ўсё больш радыкальнымі.Выступаючы на адным з публічных дыспутаў, ён заявіў, што падтрымлівае некаторыяз ідэй Гуса і лічыць, што ўлада папы і сабораў не можа распаўсюджвацца на душыхрысціян. У адказ на гэта папа Леў Х адлучыў Лютэра ад царквы і пракляўяго.Аднак ідэі Лютэра ўжо атрымалі шырокую падтрымку ў Германіі, перш за ўсё збоку князёў, абапіраючыся на якую, 10 студзеня 1520 г. ён публічна спаліў папскую булу аб сваім адлучэнні і выпусціў серыю рэзкіх артыкулаў,накіраваных супраць каталіцкай царквы, у якіх адверг панаванне царкоўнайіерархіі над свецкай уладай і прапанаваў падпарадкаваць царкву дзяржаве. Групанямецкіх князёў правяла ў сваіх уладаннях рэформы ў духу ідэй Лютэра. У 1526 г. Шпеерскі рейхстаг (сход), па патрабаванні лютэран, прыняў пастанову аб праве кожнаганямецкага князя выбіраць рэлігію для сябе і сваіх падданых. Аднак другіШпеерскі рэйхстаг у 1529 г. адмяніў пад ціскам імператара гэтую пастанову. Уадказ князілютэране заявілі пратэст. Менавіта з гэтай падзеяй звязанаўзнікненне тэрміна «пратэстанцтва», які сталі ўжываць для абазначэннякірункаў у хрысціянстве, звязаных па свайм паходжанні з Рэфармацыяй.
ІІасля дзвюхвойнаў з католікамі, якіх узначальваў імператар, нямецкія князілютэранедабіліся прызнання права ўладкоўваць рэлігійнае жыццё ў сваіх землях. ПаАўгсбургскаму мірнаму дагавору, заключанаму ў 1555 г., каталіцтва і лютэранства абвяшчаліся аднолькава дапусцімымі. Іншыя канфесіі забараняліся.
Другі кірунакРэфармацыі ў Германіі ўзначаліў Томас Мюнцэр (каля 14901525). Спачатку ён быўпрыхільнікам і паслядоўнікам Лютэра. Аднак пазней ў веравучэнні ісацыяльнаэканамічных пытаннях Мюнцэр пераходзіць на больш радыкальныя пазіцыі.У яго поглядах пераважаюць містычныя матывы, ён выступае супраць царкоўнайіерархіі, рацыянальных тэалагічных сістэм «самаўпэўненых фарызееў,біскупаў і кніжнікаў» і супрацьпастаўляе ім непасрэдную «верусэрца». Мюнцэр лічыў, што крыніцай ісціны для чалавека з'яўляецца СвятыДух, які дзейнічае ў душы. Ён прапаведаваў роўнасць паміж усімі людзьмі якдзецьмі адзінага Бога. З гэтага вынікала патрабаванне грамадзянскай роўнасці ізнішчэння, прынамсі, найбольш значных кантрастаў у маёмасці. Мюнцэр выступіў зідэяй сацыяльнай справядлівасці за ўраўняльнае альбо калектыўнае карыстаннезямлёй. Яго ідэалам з'яўлялася пабудова Царства Божага на Зямлі. Пад гэтымлозунгам адбылося паўстанне і пачалася Сялянская вайна ў Германіі (1524І525гг.), якая скончылася паражэннем сялян і гібеллю Мюнцэра. Лютэр рэзка выступіўсупраць паўстанцаў і заклікаў князёў да бязлітаснай расправы з імі.
У першай паловеХVІ ст. Рэфармацыя хутка распаўсюджваецца за межы Германіі. Адным з яе цэнтраўробіцца Швейцарыя. Спачатку на чале Рэфармацыі тут стаяў прыхадскі свяшчэннікУльрых Цвінглі (14841531 гг.). Ягонае вучэнне вельмі блізкае лютэраўскаму, алемае больш рацыяналістычны і паслядоўны характар.У пытанні аб пабудове царквыЦвінглі заняў не пракняжацкую, як Лютэр, а дэмакратычную пазіцыю. Ён лічыў, штотолькі Хрыстос з'яўляецца вечным першасвяшчэннікам, а папы незаконна прысвоілісабе гэты тытул. Хрыстос ёсць і адзіны заступнік за людзей перад Богам. Святыяі свяшчэннаслужыцелі – залішнія пасрэднікі. Манаства, знешнія прызнакідухоўнага сану, бязшлюбнасць духавенства, чысцілішча, індульгенцыі, іконы,алтары, свечкі, музыку Цвінглі цалкам адмаўляў. Царкву ён разумеў як суполкусвятых, на чале якой стаіць непасрэдна Хрыстос. Дзяржава не можа дыктавацьцаркве сваю волю. Наадварот, царква павінна ацэньваць адпаведнасць дзяржаўнайулады хрысціянскім ідэалам.
Часткашвейцарскіх кантонаў падтрымала ідэі Цвінглі, але большасць засталасякаталіцкмі. Войны паміж католікамі і пратэстантамі 1529 і 1531 гг. прывялі давырашэння пытання па нямецкаму ўзору – улады кантонаў атрымалі права на выбаррэлігіі. Сам Цвінглі запнуў пад час другой з гэтых войкаў.
Справу Цвінглі ўШвейцарыі працягваў французскі багаслоў Жан Кальвін (1509 – 1564), які паслясмерці Лютера стаў на чале Рэфармацыі. Падзяляючы думку Лютэра аб апраўданнітолькі верай, Кальвін з асаблівай рэзкасцю падкрэсліў, што сама вера  гэтасвабодны дар Бога, атрыманне якога не залежыць ад чалавечых намаганняў. Бог пасваёй уласнай волі з самага пачатку прадвызначыў адных людзей да выратавання, адругіх – па пагібелі. Сапраўдная і нябачная царква і ёсць саюз абраных. Аднак,паколькі шляхі Гасподні неспазнаны і ніхто не можа ведаць свайго лесу, то ўсімтрэба падтрымліваць гатоўнасць да высокага абрання. Бачная царква – гэта саюздля падтрымання такой гатоўнасці. Адсюль вынікае яе права і абавязак дабіваццаад сваіх членаў правільных поглядаў і паводзін, выкарыстоўваючы адлучэнне,пакаянне і іншыя віды пакаранняў .
Пасяліўшыся ўЖэневе, Кальвін стаў не толькі на чале царквы, але і самога горада,ператварыўшы яго ў адзіную рэлігзйную суполку, цэнтр пратэстанцкай адукацыі іпрытулак для адзінаверцаў. Свае рэформы ён праводзіў жорстка і паслядоўна. Былаўведзена дробная рэгламентацыя жыцця гараджан: забаранялася гучна смяяцца навуліцы, насіць у буднія дні светлае адзенне і ўпрыгожванні, п”янства іабжорства. ІІарушальнікі караліся штрафам і турэмным зняволеннем. За большцяжкія злачынствы было смяротнае пакаранне. Так у 1553 г. па абвінавачванню ў ерасі ў Жэневе быў спалены іспанскі вучоны Мігель Сервет.
Сваеасаблівыхарактар Рэфармацыя набыла ў Англіі, дзе яе ўзначаліў сам кароль Генрых VШ(1519 – 1577). Спачатку ён выступаў супраць пратэстанцтва і нават атрымаў адпапы тытул «абаронца веры». Потым Генрых VШ вырашыў развесціся сасваей жонкай Кацярынай Арагонскай і ажаніцца з яе фрейлінай прыгажуняй ГаннайБоляйн, на што папа не даў сваёй згоды. У адказ Генрых пачаў рэформу царквы. Паягонаму загаду ў 1533 г. англійскі парламент прыняў закон аб рэлігійнайнезалежнасці Англіі ад папы і зацвердзіў вярхоўныя правы ў царкоўных справах закаралём. У 1534 г. Генрых VШ абвясціў сябе кіраўніком англійскай царквы. УАнгліі былі зачынены ўсе манастыры, а іх маёмасць канфіскавана на карысцькаралеўскай улады. Пры гэтым было абвешчана аб захаванні каталіцкіх абрадаў ідагматаў.
Рэформа ГенрыхаVШ прывяла да крывавых сутыкненняў у Англіі паміж пратэстантамі і католікамі,якія доўжыліся да другой паловы ХVІ ст. Пры каралеве Елізавеце (І558І603)канчаткова складваецца дзяржаўная англіканская царква, якая ў сваім веравучэнніі кульце заняла прамежнае становішча паміж каталіцтвам і кантынентальнымпратэстанцтвам. Католікі ў Англіі таксама атрымалі права на існаванне.
2. Рэфармацыяі Контрэфармацыя на Беларусі
Рэфармацыя наБеларусі з'яўляецца часткай агульнаеўрапейскага рэфармацыйнага руху і мела тыяж перадумовы, што і ў іншых краінах: значныя зрухі ў эканамічным ісацыяльнакультурным жыцці, гаспадарчы ўздым, эвалюцыя гарадоў, абвастрэннесупярэчнасцей унутры правячых колаў.
Ідэі, звязаныя зРэнесансам і Рэфармацыяй, шырока разыходзіліся па ВКЛ у выніку гандлёвых зносінз Нямеччынай і навучання мясцовых юнакоў у заходнееўрапейскіх універсітэтах.Лютэранства на Беларусі не выйшла за межы некаторых гарадскіх купецкіх абшчын,якія пераважна складаліся з немцаў. Шырокае распаўсюджанне на нашых земляхатрымаў кальвінізм. Ён быў падтрыманы шырокімі коламі гараджан, шляхты імагнатаў.
Гараджан укальвінізме вабіў прынцып таннай царквы, самакіраванне ў абшчынах, а таксамавызваленне ад падаткаў на царкву. Шляхту – патрабаванні аб секулярызацыіцаркоўных земляў, а таксама магчымасць узмацнення эксплуатацыі сялян:кальвінізм адмаўляў шматлікія каталіцкія святы і прызнаваў нядзелю ў якасціадзінага дня адпачынку. Магнаты падтрымлівалі кальвінізм, бо бачылі ў ім рэлігію,якая аддзеліць ВКЛ ад праваслаўнай Масквы і каталіцкай Польшчы.
Галоўным апекуномРэфармацыі ў ВКЛ быў «некаранаваны кароль Літвы» віленскі ваяводаМікалай Радзівіл Чорны, які заснаваў у Вільні першую пратэстанцкую суполку ізалажыў у Бярэсці першы збор (пратэстанцкую царкву). У хуткім часеарганізоўваюцца дзесяткі пратэстанцкіх суполак і пры іх – зборы, школы,прытулкі, друкарні. Буйнейшымі рэфармацыйнымі цэнтрамі на Беларусі сталіНясвіж, Бярэсце, Іўе, Кпецк, Наваградак, Віцебск, Лоск, Слуцк. Вакол іхгрупуюцца выдатныя вучоныя, пісьменнікі, кнігавыдаўцы, самымі вядомымі з якіхз'яўляюцца Сымон Будны (каля 15301593) і Васіль Цяпінскі (каля 15401603).Рэфармацыя спрыяла актывізацыі духоўнага жыцця грамадства, развіццю асветы іарганлзацыі кнігадрукавання, распаўсюджванню рэнесанснагуманістычных ірацыяналістычных тэндэнцый у беларускай культуры, пашырэнню яе міжнародныхкантактаў.
Другая, пасляскарынінскай, друкарня на Беларусі была заснавана ў канцы 50х гг. у НясвіжыМ.Р.Чорным. Пры яго двары склаўся гурток выдатных беларускіх гуманістаў, у якіўваходзілі Сымон Будны, Мацей Кавячынскі, Астап Валовін, Лаўрын Крыткоўскі.
Кальвінісцкіяшколы адчыняюцца ў Вільні, Слуцку, Смаргоні, Наваградку і іншых беларускіхгарадах. Яны знаходзіліся пад заступніцтвам магнатаў і былі арыентаваныгалоўным чынам на шляхецкую моладзь. Асноўная ўвага ў іх надавалася тэалагічнымдысцыплінам, але вывучаліся таксама беларуская і старажытныя мовы, рыторыка,паэзія, дыялектыка, філасофія, права. У Слуцку дзейнічала школагімназія, дзерыхтавалі кальвінісцкіх настаўнікаў і кіраўнікоў суполак. Існавалі таксамашкола для дзяўчынак, што па тым часе было з'явай надзвычайнай.
Рэфармацыйны рухадыграў пэўную ролю ў развіцці рэлігійнай талерантнасці ў ВКЛ. Выдадзены ў 1563 г. прывілей караля Рэчы ІІаспалітай Жігімокта II Аўгуста ўраўноўваў пратэстантаў у правах зкатолікамі. У 1573 г. быў прыняты акт Варшаўскай канфедэрацыі аб свабодзеверавызнанняў, тэкст якога ўвайшоў у Статут ВКЛ 1588 г.
У 60я гг. ХVІ ст.у кальвінізм перайшлі такія вядомыя магнаты як Радзівілы, Сапегі, Кішкі,Хадкевічы, Валовічы, Тышкевічы, а таксама значная частка шляхты. Калі ў гэтычас іншаземцы пісалі аб магнатах і шляхце ВКЛ, дык лічылі іх цалкампратэстанцкімі.
Контррэфармацыяна Беларусі пачалася з канца 60х гг. ХVІ ст. Асноўную ролю ў ей адыграў ордэнезуітаў, які быў зацверджаны папам Паўлам ІІІ у 1540 г. У ВКЛ езуіты прыехалі ў І569 г. па запрашэнні віленскага біскупа Валерыяна Пратасевіча. Яныпачалі актыўную дзейнасць і заснавалі ў Вільне свой калегіум. Закранутаерэфармацыйным рухам грамадства, спачатку аднеслася да езуітаў вельмінасцярожана, але яны не спынялі працы. У той час у езуітаў была лепшая ў Еўропеадукацыя, пабудаваная на гуманістычных прынцыпах павагі да вучняў. Вялікую ролюадыграла і тое, што навучанне ў езуітаў было бясплатным. У 1586 г. у віленскім калегіуме і гімназіі ўжо вучылася прыкладна 700 чалавек. З Вільні езуіты пашырылісваю дзейнасць на ўсю тэрыторыю ВКЛ. Хутка іх калегіумы адчыніліся ў Полацку,Нясвіжы, Віцебску, Мінску, Оршы і іншых гарадах. Вынікі гэтай дзейнасці былівідавочнымі. Дзеці шчырых прыхільнікаў Рэфармацыі рабіліся шчырымі католікамі.Напрыклад, перайшлі ў каталіцтва чатыры сыны М.Р.Чорнага, а адзін з іх наватпрыняў сан і зрабіўся віленскім біскупам.
ПоспехуКонтррэфармацыі на Беларусі садзейнічала і тое, што рэфармацыйны рухпадзяляецца на некалькі накірункаў, якія палемізуюць паміж сабой. У пачатку 60хгг. у беларускім пратэстанцтве вылучыўся радыкальны накірунак – антытрынітарызмальбо арыянства. Такую назву ён атрымаў таму, што ў ім адмаўлялася Тройца, апершым супраць хрысціянскага вучэння аб Тройцы выступіў у канцы Ш ст.александрыйскі свяшчэннік Арый.
Уантытрынітарысцкім руху вылучаліся дзве плыні:
1.Памяркоўная, даякой належалі Будны і Цяпінскі. Прыхільнікі гэтай плыні крытыкаваліхрысціянскае веравучэнне з рацыяналістычных пазіцый. Яны разглядалі Бога ўякасці безасабовага пачатку, адмаўлялі неўміручасць душы, замагільны свет.
2.Радыкальная,прадстаўнікамі якой былі Пётр з Ганёнзы, Якуб з Калінаўкі, Марцін Чэховіч. Яныне толькі адмаўлялі многія хрысціянскія дагматы, але таксама патрабавалісацыяльных змен: ліквідацыі прыватнай уласнасці, феадальных прывілеяў, войнаў,нацыянальнай і рэлігійнай няроўнасці. Гэтыя патрабаванні прывялі да канфлікту зпрадстаўнікамі больш памяркоўных кірункаў у рэфармацыйным руху і адштурхнулі адяго шляхту і магнатаў.
Колькасцьпрыхільнікаў Рэфармацыі на Беларусі ў другой палове ХVІст. пачынае рэзказмяншацца. У 1658 г. Сейм Рэчы Паспалітай прыняў пастанову аб выгнанні арыян.Яны павінны былі альбо прыняць каталіцтва, альбо з'ехаць у іншыя краіны. Паслягэтага на Беларусі засталіся толькі асобныя пратэстанцкія суполкі.

3. Веравучэннеі культ пратэстанцтва
Як ужо казалася,у пратэстанцтве ёсць вельмі шмат накірункаў, якія даволі часта ставяцца адзінда другога вельмі непрымірыма. Нягледзячы на гэта, можна вылучыць агульныя рысыў іх веравучэнні і кульце.
Пратэстанцкаеверавучэнне грунтуецца на трох асноўных палажэннях, выпрацаваных МарцінамЛютэрам у яго палеміцы з каталіцтвам:
1. Аб апраўданніадзінай верай незалежна ад спраў. У каталіцтве і праваслаўі прызнаецца важнасцьдля выратавання добрых учынкаў (устрыманне ад грахоў, выконванне запаведзяў,наведванне царквы, малітвы, дапамога бедным і г.д.), якія з'яўляюцца вынікамверы. Лютэр адзначыў, што ўсе гэтыя ўчынкі можна рабіць чыста фармальна, немаючы веры, і адмовіў іх ролю ў выратаванні. Ён сцвярджаў, што чалавек можаверыць у Бога і рабіць усе, што хоча.
Прыняццепалажэння аб апраўданні адзінай верай з'яўляецца вынікам прызнанняпратэстанцтвам фундаментальнай сапсаванасці прыроды чалавека першародным грахом.У выніку грэхападзення чалавек страціў здольнасць самастойна рабіць дабро. Усетыя добрыя справы, якія ён робіць, з'яўляюцца вынікам дапамогі Бога і не могуцьбыць пастаўлены чалавеку ў заслугу. Таму праз добрыя справы атрымацьвыратавання немагчыма, яно можа разглядацца толькі як вынік выкупляльнай ахвярыІсуса Хрыста, у якую трэба шчыра верыць.
3 пункту поглядупратэстанцтва, веруючы чалавек – гэта той, хто асэнсоўвае грахоўнасць сваейпрыроды і таму звяртаецца да Бога з малітвай аб выратаванні. Гэтая малітвапавінна быць падмацавана добрасумленным выкананнем сваіх абавязкаў, бо паступені такой дабрасумленнасці Бог судзіць аб моцы веры і жаданні атрымацьвыратаванне. Для пратэстанцтва любы від чалавечай дзейнасці (грамадзянскай,працоўнай, сямейнай і г.д.) набывае рэлігійны сэнс і разглядаецца як формаслужэння Богу. Мірскую дзейнасць пратэстанцтва разглядае з пазіцый рэлігійнагапрызвання – выкананне чалавекам сваіх абавязкаў лічыцца асноўнай задачай жыццяхрысціяніна.
Вынікам палажэнняаб прынцыповай сапсаванасці прыроды чалавека грахом і апраўданні яго тольківерай у выкупляльную ахвяру Хрыста з'яўляецца вельмі важнае для пратэстанцтвавучэнне аб прадвызначэнні. Згодна з ім, кожны чалавек яшчэ да свайго нараджэнняпрадвызначаны Богам да выратавання альбо да асуджэння. Але ніхто не можа ведацьаб сваім лёсе і таму павінен верыць у міласэрнасць Бога і спадзявацца на сваевыратаванне. Менавіта вера і надзея – дары Бога, і паказчык таго, што чалавек,які іх мае, будзе выратаваны. Таксама аб сваей прадвызначанасці да выратаванняможна здагадацца па поспехах у практычнай дзейнасці. Калі чалавек іх мае,значыць Бог прыхільны да яго і дае яму ажыццявіць сваё прызванне.
2. Бібліяз'яўляецца адзінай крыніцай веравучэння. Кожны веруючы мае права і наватабавязаны чытаць і тлумачыць Біблію. Да гэтага ў каталіцтве права чытаць Бібліюі тлумачыць яе змест мелі толькі свяшчэнкікі. Яна выдавалася на лацінскай мове,і не ўсе веруючыя маглі яе чытаць. Лютэр пераклаў Біблію на нямецкую мову. Ёнпрысвяціў гэтай працы 12 гадоў, набыў шмат хвароб ад сядзячага вобраза жыцця,але стварыў выдатны пераклад. Таксама і ў іншых краінах пратэстанты актыўнапачынаюць перакладаць і выдаваць Біблію на нацыянальных мовах.
Абвясціўшы Бібліюадзінай крыніцай веравучэння, Лютэр тым самым адмовіў боскі аўтарытэтСвяшчэннага Падання, якое разглядаў як вынік чыста чалавечай дзейнасці. Такіпадыход быў абумоўлены шмат у чым не столькі багаслоўскімі, колькіарганізацыйнымі аспектамі Рэфармацыі. Неабходна было абгрунтаваць існаванненовых пратэстанцкіх цэркваў, а для гэтага абвясціць існуючую хрысціянскуютрадыцыю створанай не Богам, а людзьмі і тым самым атрымаць права на сваюўласную дзейнасць. Аднак цалкам адмовіцца ад традыцыі і абапірацца ў сваімверавучэнні толькі на Біблію пратэстантам не ўдалося. Ролю Свяшчэннага Паданняў пратэстанцтве сталі выконваць творы Лютэра, Цвінглі, Кальвіна і іншых дзеячаўРэфармацыі.
3. Аб усеагульнымсвяшчэнстве. Адной з асноўных задач Рэфармацыі было пераадоленне злоўжыванняў збоку каталіцкай іерархіі і памяншэнне яе ўплыву на грамадскае жыццё.Пратэстанты ставілі сваёй мэтай стварэнне простай і таннай царквы, узорам якойз'яўлялася для іх жыццё першых хрысціянскіх суполак. Яны лічылі, што кожнычалавек праз сваю веру непасрэдна зносіцца з Богам і таму адмаўлялі каталіцкідагмат аб выратавальнай ролі царквы. Згодна з пратэстанцтвам, царкоўнаяіерархія, свяшчэннікі і манахі непатрэбны для справы выратавання. Кожныхрысціянін праз свае хрышчэнне атрымлівае права на свяшчэнства, ён можапрапаведваць і выконваць богаслужэнні. У пратэстанцтве ёсць свяшчэннаслужыцелі,але іх статус прынцыпова іншы, чым у праваслаўі і каталіцтве. Ад іншых членаўпратэстанцкіх суполак яны адрозніваюцца толькі сваёй прафесійнай падрыхтоўкай угаліне тлумачэння Свяшчэннага Пісання, адпраўленні абрадаў і г.д. Сваюдзейнасць яны разглядаюць як службу, на якую іх упаўнаважыла суполка. Кожныдарослы пратэстант мае права і абавязак прымаць актыўны ўдзел у вырашэнніпраблем сваей рэлігійнай арганізацыі. У пратэстанцтве адменены цэлібат, болічыцца, што ён не прыносіць ніякай карысці і нават шкодны.
Адмаўляючывыратавальную ролю царквы, дзеячы Рэфармацыі імкнуліся зрабіць культ большпростым і танным. Богаслужэнне было зведзена галоўным чынам да чытання Бібліі,казання, спявання псалмоў. Была скарочана колькасць таінстваў, адмоўленымалітвы за памёрлых, шанаванне святых і святы ў іх гонар. Храмы рабіліся большпростымі без пышнага убрання, з іх былі зняты званы.
У веравучэнні ікульце пратэстанцкіх цэркваў таксама ёсць некаторыя адрозненні.
Англіканстваз'яўляецца найбольш кампрамісным варыянтам пратэстанцтва, у яго веравучэнні ікульце спалучаюцца каталіцкія і пратэстанцкія элементы. Так палажэнне абвыратавальнай ролі царквы дапаўняецца палажэннем аб выратаванні асабістайверай. Багаслужэнне ў англікан нагадвае каталіцкае. Прызнаюцца ўсе семтаінстваў. Дакументамі, у якіх выкладзены веравучэнне і культ англіканстваз'яўляюцца «39 артыкулаў» (зацверджаны ў 1571 г.) і «Кніга агульных малітваў» (зацверджана ў 1662 г.) Англіканская царква мае епіскапальную пабудову, яе іерархія прэтэндуе на пераемнасць улады ад апосталаў.Англіканства распаўсюджана ў Англіі і яе былых калоніях. Зараз налічваецца 25аўтаномных англіканскіх цэркваў, кіраўнікі якіх прыкладча раз у 10 годзбіраюцца на Ламберцкіх канферэнцыях. У Велікабрытані англіканская царкваз'яўляецца дзяржаўнай, кіруе ёй кароль (зараз каралева Елізавета П). Духоўнымкіраўніком усіх англікан Велікабрытаніі і старшынёй Ламберцкіх канферэнцыйз'яўляецца архіепіскап Кентэрберыйскі. Частка епіскапаў займае месцы ў палацелордаў парламента краіны. Усяго ў свеце зараз налічваецца каля 70 мільёнаўанглікан.
Асноўныяпалажэнні веравучэння лютэранства выкладзены ў кнізе «Аўгсбургскаеверавызнанне», якое складзена вучнем Лютэра Філіпам Меланхтонам у 1530 г. Прызнаецца таксама НікеаКанстанцінопальскі сімвал веры. У кульце лютэран існуе тры таінствы:хрышчэнне, прычашчэнне і споведзь, але апошняя ў якасці таінства прызнаецца неўсімі. Канфірмацыя, шлюб, сабораванне разглядаюцца як простыя абрады.Лютэранскімі суполкамі кіруе савет на чале з пастарам. У лютэран ёсць епіскапы,якія пасвячаюць пастараў. Пастары з'яўляюцца арганізатарамі рэлігійнага жыцця,тлумачальнікамі Свяшчэннага Пісання, прапаведнікамі і маральнымі настаўнікамі.Лютэранства распаўсюджана ў такіх краінах як Германія, Швецыя, Данія, Нарвегія,Фінляндыя, ЗША. У Аўстрыі, Венгрыі, Францыі лютэранскую царкву таксаманазываюць евангелічнай. Зараз у свеце прыкладна 75 мільёнаў лютэран і 192лютэранскіх царквы. Каля 50 млн. веруючых аб'яднаны ў Сусветны лютэранскі саюз,які функцыянуе з 1947 г. На тэрыторыі Беларусі зараз ёсць 4 лютэранскіясуполкі, якія складаюцца пераважна з немцаў.
Найбольш радыкальныязмены каталіцкага веравучэння і культу адбыліся ў кальвінізме. Адзінай крыніцайверавучэння лічыцца Біблія. У адрозненне ад лютэранства нямаагульнаабавязковага Сімвалу веры. Аўтарытэтнымі для прапаведнткаў з'яўляюццакнігі Кальвіна «Настаўленні ў хрысціянскай веры» (15361559),«Царкоўныя ўстанаўленні», «Жэнеўскі катэхізіс» (1545), атаксама «Шатландскае веравызнанне» (1560) і «Вестмінсцерскаевызнанне веры» (1547).
Асаблівасцюверавучэння кальвінізму з'яўляецца паслядоўнае правядзенне палажэння аб прадвызначанасціБогам адных людзей да выратавання, другіх – да асуджэння. Ускосным сведчаннембогаабранасці могуць служыць прафесійныя поспехі чалавека. Гэта стымуляваларазвіццё капіталістычных адносін і надавала ім вышэйшую санкцыю. Заахвочванненакапляльніцтва спалучалася з пропаведзю мірскога аскетызму ў асабістым жыцці(абавязковае наведванне царквы і выкананне жорсткіх маральных нормаў, заклікаўне ленавацца, эканоміць сродкі, але траціць іх не на сябе, а пускаць у абарот іг.д.).
У кальвінізмезначна спрошчаны культавая дзейнасць і рэлігійная арганізацыя. Прызнаеццахрышчэнне і прычашчэнне, але яны страцілі значэнне таінстваў і разумеюцца яксімвалы блізкасці да Ісуса Хрыста і веруючых адзін да аднаго. У храмахадсутнічаюць алтар, арган, іконы, свечы і г.д. На пярэднім плане стаіць вялікікрыж, а побач на ўзвышэнні – кафедра, з якой прапаведуе пастар. У кальвінізмеіснуе дэмакратычнае кіраванне царквой: незалежныя адна ад другой суполкі(кангрэгацыі) узначальваюцца выбарным органам – кансісторыяй, куды ўваходзяцьпастар, дыякан і прэсвітэр (старэйшына). Вышэйстаячым органам э'яўляеццаправінцыяльны сінод альбо асамблея, які складаецца з дэлегатаў ад кансісторый.На нацыянальным узроўні дзейнічае нацыянальны сінод. Рашэнні сінодаў нез'яўляюцца абавязковымі для кангрэгацый.
Заразкальвінісцкія цэрквы ў кантынентальнай Еўропе называюць рэфармацкімі, а ўВелікабрытаніі, ЗША і некаторых былых англійскіх калоніях – прэсвітэрыянскімі.Існуе Сусветны альянс рэфармацкіх цэркваў, які аб'ядноўвае каля 40 мільёнаўчалавек з больш чым 81 тыс. кангрэгацый.
Зараз у свеценалічваееца звыш 50 мільёнаў кальвіністаў. Найбольш моцныя кальвінісцкія цэрквыдзейнічаюць у Нідэрландах, ЗША, Германіі, Францыі, Шатландыі іПаўднёваАфрыканскай рэспубліцы. На Беларусі ёсць адна кальвінісцкая суполка ўМінску.
4. Пратэстанцкіясекты
Мы ўжо казалі,што для пратэстанцтва характэрна высокая ступень раздробленасці. Абумоўленагэта тым, што з самага пачатку, каб абгрунтаваць свой разрыў з каталіцтвам,дзеячы Рэфармацыі адмовілі боскі аўтарытэт Свяшчэннага Падання і абвясціліправа і абавязак кожнага веруючага самастойна тлумачыць Біблію. А паколькіпунктаў погляду можа быць шмат, то пачаўся працэс узнікнення новыхпратэстанцкіх арганізацый, кожная з якіх прапанавала сваё разуменне СвяшчэннагаПісання, якое яна лічыла адзіна аўтэнтычным.
Зараз налічваеццакаля 200 самастойных пратэстанцкіх накірункаў, але толькі тры з іх – лютэранства,кальвінізм і англіканства – з'яўляюцца цэрквамі. Усе астатнія – гэта секты.
У першай лекцыімы адзначалі, што слова «секта» у штодзённым словаўжыванні часта маеабразлівае адценне, у навуцы ж – гэта тэрмін для абазначэння рэлігійнайарганізацыі, якая ўзнікла ў выніку аддзялення ад іншай рэлігійнай арганізацыі(царквы альбо секты) па прычыне нязгоды з некаторымі палажэннямі яеверавучэння. Само слова «секта» у перакладзе з лацінскай мовы азначае«правіла», «метад», «вобраз мыслі і жыцця»,«вучэнне», «школа». У антычнасці гэтым словам абазначалічасцей за ўсе філасофскую школу, якая прытрымлівалася нетрадыцыйнага для тыхчасоў вучэння, альбо палітычную партыю меншасці. У гэтым сэнсе буйнейшы рымскігісторык Тацыт гаварыў аб сектах стоікаў і кінікаў, маючы на ўвазе сучасныя ямуфіласофскія школы. У ІІ ст. н.э. рымскі правіцель Пліній Малодшы пісаўімператару Траяну аб «секце хрысціян», маючы на ўвазе рэлігійнынакірунак са своеасаблівымі поглядамі.
Пасля таго, якхрысціянства зрабілася дзяржаўнай рэлігіяй Рымскай Імперыі, слова ''секта''набыло адмоўны сэнс і мі сталі абазначаць тыя рэлігійныя суполкі, вераванні якіхадрозніваліся ад агульнацаркоўных.
Многія даследчыкіне ўжываюць тэрмін «секта», каб не абразіць прыхільнікаў гэтыхрэлігійных арганізацый. Так лютэранства, кальвінізм і англіканства называюць«раннімі пратэстанцкімі цэрквамі», а баптызм, адвентызм, пяцідзясятніцтва– «познімі пратэстанцкімі цэрквамі». Мы будзем ужываць тэрмін«секта», але, ні ў якім разе, не для таго, каб выказаць непавагу дагэтых арганізацый, а з мэтай падкрэсліць іх спецыфіку, якая праяўляецца ўнаступных асноўных рысах:
1.Арганізацыйнаязамкнутасць. Сектанты аддзяляюць сябе ад астатняга грамадства. У секцепадкрэсліваецца, што яна складаецца з людзей богаабраных, якія адрозніваюцца адіншых. Паўнапраўным членам арганізацыі чалавек робіцца толькі пасля таго, якпраявіцца ягоная богаабранасць.
2.ІІрынцыповаяроўнасць усіх членаў. Абвяшчэнне роўнасці паміж свяшчэннаслужыцелямі і міранамі– агульнапратэстанцкае палажэнне. Аднак у цэрквах захоўваецца некатораяіерархічнасць, у большасці сект яна прынцыпова адмаўляецца: усе члены роўныя,называюць адзін аднаго «брат», «сястра», звяртаюццанезалежна ад узросту на «ты», кіраўніцтва нічым не адрозніваеца адіншых, яно проста выконвае сваё служэнне, усе праблемы вырашаюцца разам. Хаця,трэба адзначыць, што нярэдка ў сектах назіраюцца даволі аўтарытарныяўзаемаадносіны.
3.Упэўненасць утым, што толькі іх вучэнне з'яўляецца правільным непрыманне магчымасці іншыхпоглядаў. Гэта можа праяўляцца парознаму: ад нястрыманага жадання павярнуцьіншадумца на «сапраўдны шлях» да прамога абвінавачвання яго ў служэннісілам зла. Як правіла, пратэстанцкія секты даволі палемічна ставяцца адна даадной.
Мы разгледзімтолькі некаторыя з тых пратэстанцкіх сект, якія дзейнічаюць зараз на тэрыторыіБеларусі.
Баптысты. Сектаўзнікла ў пачатку ХVІІ ст. у Англіі. Незалежна адзін ад аднаго з'явіліся дванакірункі: агульныя і партыкулярныя баптысты. Першыя лічаць, што смерць Хрыставыкупіла грахі ўсіх людзей, а не толькі прадвызначаных да выратавання, і лёсчалавека залежыць ад яго свабоднай волі. Першая суполка агульных баптыстаў быластворана ў 1609 г. у Амстэрдаме англійскімі кальвіністамі, якія ў 1611 г. вярнуліся на радзіму і прынеслі туды новае вучэнне. Партыкулярныя баптысты падзяляюць вучэннеКальвіна аб пачатковым прадвызначэнні Богам кожнага чалавека да выратаванняальбо да асуджэння. Першая суполка партыкулярных баптыстаў узнікла ў Англіі ў 1638 г. У далейшым дамінуючае палажэнне атрымалі партыкулярныя баптысты, а агульныя зараз налічваюцьтолькі некалькі соцен тысяч прыхільнікаў. У Англіі баптысты належалі да лікудысідэнтаў (ад лац. dissidens – разнагалоссе, разыходжанне ў поглядах),знаходзіліся ў апазіцыі да дзяржаўнай англіканскай царквы і праследаваліся.Гэта прымушала іх эміграваць у Амерыку, якая ў тыя часы была прытулкам для ўсіхуцекачоў з Еўропы. Менавіта ў Амерыцы баптызм атрымаў развіццё, асабліва сяроднеграў. Колькасць прыхільнікаў баптызму інтэнсіўна расла, і ў далейшым ёнпачынае распаўсюджвацца ў іншыя краіны свету.
Само слова«баптызм» паходзіць ад грэчаскага дзеяслова ''baptizo'' – «акунаць»,''хрысціць у вадзе". 3 хрысціянскіх таінстваў баптысты прызнаюць хрышчэннеі прычашчэнне, але лічаць іх простымі абрадамі, якія сведчаць аб веры. Верыцьжа можа толькі той, каго Бог прадвызначыў да выратавання. Баптысты не прызнаюцьхрышчэння ў дзіцячым узросце і хрысцяць дарослых. Таму, калі ў іх суполку жадаеўступіць чалавек, які быў хрышчаны ў маленстве, яго перахрышчваюць. Баптыстылічаць, што хрышчэнне павінна быць свядомым актам, таму яму папярэднічае перыядпадрыхтоўкі, які доўжыцца не менш года. Чалавек ходзіць на малітоўныя сходы,вывучае Біблію, выконвае асобныя даручэнні. Потым з ім размаўляюць большвопытныя члены суполкі і калі ўпэўніваюцца, што ён канчаткова стаў на шляхверы, яго дапускаюць да хрышчэння. Папярэдне чалавек павінен яшчэ адкрытапакаяцца на сходзе суполкі ў сваіх грахах. Хрысцяць баптысты, як правіла, уадкрытых вадаёмах: рэках, азёрах, сажалках. Пры вялікіх малітоўных дамах ёсцьспецыяльныя памяшканні для хрышчэння – баптыстэрыі, але на Беларусі іх няма.Абрад хрышчэння часцей за ўсё робіцца над групай людзей. Яны пераапранаюцца ўспецыяльнае белае адзенне, потым разам з прэсвітэрам заходзяць у ваду і ён,кажучы малітву, тройчы акунае кожнага з іх. Толькі пасля хрышчэння чалавекробіцца паўнапраўным членам суполкі і можа ўдзельнічаць у прыняцці рашэнняў.
Абрадхлебапераламлення (прычашчэння) баптысты робяць у першы тыдзень кожнага месяца.Ён асэнсоўваецца як нагадванне аб Тайнай Вячэры, калі Хрыстос святкаваў Пасхуса сваімі вучнямі – і «пераламіў з імі хлеб». У баптызме таксама ёсцьасаблівыя рытуалы шлюбу і пахавання і абрад пасвячэння ў прэсвітэры.
3 хрысціянскіхсвятаў баптысты адзначаюць толькі тыя, якія прысвечаны Ісусу Хрысту: Пасху,Раство, Узнясенне і г.д. Ёсць і спецыфічнае свята – Дзень жніва (адзначаецца ўверасні). На ім веруючыя выказваюць падзяку Богу за ўсё тое, што ён даў людзямза год, а таксама падводзяць вынікі сваей місіянерскай дзейнасці,«духоўнага жніва». Згодна з пратэстанцкім прынцыпам усеагульнасцісвяшчэнства кожны баптыст абавязаны прапаведваць сваю веру. Тое, колькі чалавекён прывёў у суполку, з'яўляецца паказчыкам ягонага служэння Богу.
Веравучэннебаптыстаў агульнапратэстанцкае. Адзінай яго крыніцай лічыцца Біблія, алепрызнаецца таксама Апостальскі сімвал веры. Асаблівая ўвага надаецца вучэнню абвыкупляльнай ахвяры Ісуса Хрыста, які сваімі пакутамі і смерцю ўжо выкупіўграхі кожнага чалавека. Каб чалавек далучыўся да гэтай ахвяры, ад ягопатрабуецца толькі вера. Праз веру адпускаюцца грахі. У веруючага чалавекаўваходзіць Святы Дух і адбываецца яго адраджэнне. Пасля гэтага веруючыяатрымліваюць адзін дух з Хрыстом, робяцца братамі і сёстрамі Хрыста і адзінаднаго.
Баптысты вераць усваю богаабранасць, знешнім паказчыкам якой лічаць выкананне маральныхабавязкаў перад Богам і блізкімі Таму ў баптызме вельмі строгая мараль.Забаронена курэнне, ужыванне спіртных напояў брыдкаслоўе, супружніцкая здрада.Калі чалавек парушае маральныя нормы, робіцца выснова аб няшчырасці ягонайверы, і ён можа быць выключаны з абшчыны. Адной з асноўных нормаў баптысцкайэтыкі з'яўляецца абавязак сумленна працаваць. Як правіла, для баптыстаўхарактэрна высокая ступень працавітасці і ўзаемадапамогі. Суполка баптыстаў – гэтазгуртаваны калектыў адзінадумцаў, якія падтрымліваюць адзін аднаго якматэрыяльна, так і духоўна.
Знешні і ўнутранывыгляд малітоўных дамоў баптыстаў вельмі просты. Адсутнічаюць іконы, распяцці,роспісы сцен, алтар, арган. На цэнтральнай сцяне звычайна напісана цытата з Бібліі«Бог ёсць любоў» (I Ян, 4, 8). Ёсць узвышэнне (сцэна), дзе стаіцькафедра, стол, за якім сядзяць кіраўнікі суполкі і госці, раяль, месца дляхору.
Багаслужэнне ўбаптыстаў адбываецца дватры разы на тыдзень. Складаецца з чытанняў Бібліі,спявання псалмоў, пропаведзі.
Кіруе баптысцкайабшчынай выбарны савет на чале з прэсвітэрам. Апошні не валодае ніякіміасаблівымі правамі, не мае спецыяльнага адзення, выбіраецца абшчынай, зарплатуатрымлівае з яе ахвяраванняў. Ёсць абласныя саветы, якія складаюцца з прэсвітэраўсуполак і ўзначальваюцца старэйшымі прэсвітэрамі вобласці, а таксамарэспубліканскі савет, які складаецца са старэйшых прэсвітэраў абласцей і іхнамеснікаў і ўзначальваецца старэйшым прэсвітэрам рэспублікі. Перыядычнаадбываюцца рэспубліканскія з'езды, на якіх аймяркоўваюцца найбольш важныяпытанні. Рашэнні абласных і рэспубліканскіх саветаў, а таксама з'ездаў нез'яўляюцца абавязковымі для суполак.
На тэрыторыіБеларусі баптызм з'яўляецца ў канцы XIX ст. Афіцыйная праваслаўная царкваразглядала яго як шкодную секту і баптыстаў праследавалі. Паляпшацца іхстановішча пачало пасля ўказу аб верацярпімасці 1905 г. Савецкія ўлады таксама спачатку не асабліва праследавалі секты, бо лічылі іх пацярпелымі адцарызму. Таму ў 20х гг. назіраецца рост і актывізацыя іх дзейнасці. На пачатак30х гг. колькасць пратэстанцкіх сект дасягнула 89, але ў гэты час яны ўжознаходзяцца на нелегальным становішчы. У 1937 г. у БССР усе цэрквы баптыстаў былі зачыненыя, а многія веруючыя апынуліся ў лагерах. У 1942 г. з мэтай устанаўлення кантроля за дзейнасцю баптысцкіх суполак улады дазволілі ім легалізавацьсваю дзейнасць, і баптысты ў 1944 г. аб'ядналіся з блізкімі ім па веравучэнніевангельскімі хрысціянамі. Быў створаны Саюз евангельскіх хрысціянбаптыстаў начале з Усесаюзным Саветам евангельскіх хрысціянбаптыстаў. У 1945 г. да яго далучылася частка хрысціян веры евангельскай (пяцідзесятнікаў), а у 1963 г. – брацкія менаніты. У 1960 г. у гэтай аргантзацыі адбыуся раскол. Непасрэднай падставай дляяго паслужылі разасланыя Усесаюзным Саветам у мясцовыя суполкі "Інструктыўныліст старэйшым прэсвітэрам" і новае «Палажэнне аб абшчынах ЕХБ»,згодна з якімі рэлігійная дзейнасць суполак рэзка абмяжоўвалася і яныпадпарадкоўваліся жорсткаму кантролю ўлад. Частка веруючых, у асноўным гэтабылі евангельскія хрысціяне, асудзіла такую палітыку кіраўніцтва і выступіла зініцыятывай склікання Усесаюзнага з'езда, каб абмеркаваць становішча. Тыясуполкі, якія іх падтрымалі, сталі называцца "ініцыятыўнікі" альбо«незарэпстраваныя „баптысты“, і жорстка праследаваліся ўладамі.Яны стварылі Саюз цэркваў евангельскіх хрысціянбаптыстаў. Такім чынам, зпачатку 60х гг. на тэрыторыі Савецкага Саюза існавалі дзве паралельныяструктуры: Саюз евангельскіх хрысціянбаптыстаў і Савет цэркваў евангельскіххрысціянбаптыстаў. Гэтае ж становішча захоўваецца і зараз. На 1 студзеня 1999 г. на Беларусі дзейнічала 233 суполкі Евангельскіх хрысціянбаптыстаў і 31 суполка Савета цэркваўевангельскіх хрысціянбаптыстаў.
Сектапяцідзесятнікаў узнікла ў пачатку XX ст. у ЗША. Яе назва паходзіць ад апісанайу Новым Запавеце падзеі, калі на пяцідзесяты дзень пасля Пасхі на апосталаўсышоў Святы Дух і яны атрымалі здольнасць размаўляць на іншых мовах, лячыцьхворых і рабіць прароцтва. Сучаснае пяцідзесятніцтва, хаця ў яго і быліпапярэднікі ў XIX ст. датуе сваё паходжанне з 7 гадзін вечара 31 снежня 1900 г. Перад гэтым пастар г.Топеко, штат Канзас, Чарльз Пархэм старанна вывучаў з групай сваіхстудэнтаў Новы Запавет з мэтай разгадаць тайну сілы хрысціянства апостальскіхчасоў. Студэнты нарэшце вырашылі, што гэта тайна змяшчаецца ў размаўленні нарозных мовах, якое, як яны лічылі, заўсёды суправаджае прыняцце Святога Духа.Натхнёныя гэтай ідэяй, яны вырашылі маліцца, пакуль не атрымаюць хрышчэнняСвятым Духам і як знак яго  размаўленне на іншых мовах. 31 снежня 1900 г. яны маліліся ўвесь дзень без усякага выніку, пакуль адна маладая дзяўчына не сказала, што нехапае „ўскладання рук“, Пархэм усклаў ёй на галаву рукі, і яна адразуж пачала размаўляць на „невядомай мове“. Гэта атрымала назву»хрышчэнне Святым Духам". За наступныя дні было некалькі такіххрышчэнняў, у тым ліку і самога Пархэма, і ўсе яны суправаджаліся гаварэннем наіншых мовах (гласалаліяй). Вельмі хутка рух пяцідзесятніцтва распаўсюдзіўся ўАмерыцы і выйшаў за яе межы. Зараз у свеце налічваецца больш за 50 мільёнаўпяцідзесятнікаў.
Пяцідзесятнікі тыпова пратэстанцкая секта. Усе тыя рысы, якія мы назвалі, кажучы аб баптыстах,ёсць і ў пяцідзесятнікаў. Яны прызнаюць хрышчэнне і хлебапераламленне ў якасціабрадаў, якія сведчаць аб веры. Хрысцяць дарослых у адкрытых вадаёмах альбобасейнах. Хрышчэнне разглядаецца як свядомы акт, і таму яму папярэднічае перыядпадрыхтоўкі не менш года. Перад хрышчэннем чалавек каецца ў грахах. Абрадхлебапераламлення адбываецца ў пяцідзесятнікаў у першую нядзелю кожнага месяцаяк успамін аб Тайнай Вячэры. Раней хлебапераламленне суправаджалася абрадаммыцця ног, бо згодна з Бібліяй, Хрыстос на Тайнай Вячэры мыў ногі сваім вучням,каб паказаць любоў да іх. Пяцідзесятнікі мылі ногі адзін аднаму: мужчыны – мужчынам,жанчыны – жанчынам. Зараз гэты абрад сустракаецца толькі ў некаторых суполках.
Спецыфічнымабрадам пяцідзесятнікаў з'яўляецца хрышчэнне Святым Духам, асноўным знакамякога лічыцца размаўленне на іншых мовах. Адбываецца яно парознаму. Звычайначалавек, якога збіраюцца хрысціць Святым Духам, некалькі дзён пасціць, потым учас набажэнства ён разам з суполкай моліцца, просячы аб сыходжанні СвятогаДуха. Атмасфера пры гэтым эмацыянальна напружаная, што наогул характэрна длябогаслужэнняў пяцідзесятнікаў, чалавек хоча пачаць размаўляць на іншых мовах.,і даволі хутка ён пачынае выкрыкваць незразумелыя гуказлучэнні. Гэта з'яўляеццадля іншых членаў суполкі знакам, што адбылося хрышчэнне Святым Духам. Загаварыцьна іншых мовах можа і той чалавек, якога ў дадзены момант не хрысцяць, альбогэта можа адбыцца дома, у працэсе індывідуальнай малітвы.
Саміпяцідзесятнікі згаджаюцца з тым, што іх "іншыя мовы" не зразумелыянікому: ні таму, хто размаўляе, ні тым, хто слухае. Але яны сцвярджаюць, шторазмова адбываецца не з людзьмі, а з Богам, які гэтыя мовы разумее.
Лічыцца, штохрышчэнне Святым Духам адбываецца аднойчы, але дар размаўляць на іншых мовахзастаецца, і чалавек можа ў далейшым ім карыстацца. Спасылаючыся на Біблію,пяцідзесятнікі называюць 9 дароў Святога Духа: слова мудрасці, слова ведаў,веру, дар лячэння, стварэння цудаў, прароцтва, адрознення духаў, розных моў,тлумачэння моў. У некаторых пяцідзесятніцкіх сектах ёсць людзі, якія тлумачацьмовы. Распаўсюджана практыка лячэння хворых пры дапамозе Святога Духа. Зрэдкугэта дае станоўчы эфект, як вынік псіхатэрапеўтычнага ўздзеяння. Распаўсюджанысярод пяцідзесятнікаў і дар прароцтваў. Прарокі і прарочыцы ёсць у многіхсуполках. Займаюцца яны не прадказаннем будучага, а паведамленнем пра волюБога.
У малітоўныхдамах пяцідзесятнікаў няма ікон, крыжоў алтара, аргана і іншых прадметаўхрысціянскага культу.
Пяцідзесятнікі нез'яўляюцца адзінымі ў арганізацыйным плане і падзяляюцца на шэраг накірункаў,найбольш вялікімі з якіх з'яўляюцца хрысціяне веры евангельскай (ХВЕ),хрысціяне евангельскай веры (ХЕВ) і евангельскія хрысціяне ў духу апостальскім.
На тэрыторыіБеларусі пераважна распаўсюджаны хрысціяне веры евангельскай. З'явіліся яны туту 20я гг. Асноўная колькасць іх суполак існавала ў Заходняй Беларусі. У 1945 г. у СССР частка хрысціян веры евангельскай з мэтай легалізацыі сваёй дзейнасці ўвайшла ў складСаюза евангельскіх хрысціянбаптыстаў, бо ўлады суполкі пяцідзесятнікаў нерэгістравалі. Пры гэтым яны павінны былі адмовіцца ад гласалаліі, абрадуамавення ног, прароцтваў і экстатычнай культавай практыкі. Такія ўмовы незадавальнялі пяцідзесятнікаў, і ўжо з 1947 г. яны пачынаюць выходзіць з Саюза ЕХБ і існаваць у нелегальным становішчы.
Легалізацыядзейнасці пяцідзесятнікаў у СССР адбылася у 1989 г. На 1 студзеня 1999 г. на Беларусі зарэгістравана 414 суполак хрысціян веры евангельскай.Кіруе імі выбарны савет на чале з прэсвітэрам. Суполкі аб'ядноўваюцца ў акругі,якімі кіруюць епіскапы. Існуе Саюз хрысціян веры евангельскай Беларусі, якіўваходзіць у Сусветны Саюз Асамблей Бога.
Рух адвентыстаўузнік у сярэдзіне XIX ст. у ЗША. Яго назва паходзіць ад лац. adventus – прыход,прышэсце. Адвентысты чакаюць хуткага Другога прыходу Ісуса Хрыста.Заснавальнікам гэтага руху э'яўляецца былы баптыст Уільям Мілер (І782І849). Немаючы тэалагічнай адукацыі, ён старанна вывучаў Бтблію і на падставе яеадвольнага тлумачэння прыйшоў да высновы, што 21 сакавіка 1843 г. адбудзецца Другое прышэсце Ісуса Хрыста. Уражаны гэтым сваім адкрыццём, Мілер у 1831 г. пачаў прапаведаваць, і ў яго назбіралася прыкладна 150200 тыс. прыхільнікаў. Вясной 1843 г. яны кідалі працу, прадавалі маёмасць і ў белых адзеннях чакалі Другога прышэсця Ісуса Хрыста.Калі чаканай падзеі не адбылося, Мілер сказаў, што ён памыліўся ў сваіх падлікахі Другое прышэсце Хрыста будзе паміж 21 сакавіка 1843 г. і 21 сакавіка 1844 г. Калі ж і гэтае прадказанне не спраўдзілася, давер да Мілера з боку ягопаслядоўнікаў быў страчаны, і ён памёр забыты і адзінокі. Але рух адвентыстаўне знік, ён толькі распаўся прыкладна на 20 накірункаў, самым вялікім сяродякіх з'яўляюцца адвентысты сёмага дня. Называюцца яны так таму, што святкуюцьне нядзелю, а суботу, якая, згодна з Бібліяй, з'яўляецца сёмым днём тыдня. Угэты дзень ім нельга рабіць ніякую працу. Узнікла секта ў 1863 г. і зараз налічвае каля 5 млн. прыхільнікаў. Яе заснавальніцай з'яўляецца Алена Уайт(І827І9І5), прароцтвы якой былі пакладзены ў аснову веравучэння адвентыстаўсёмага дня.
Апроч шанаваннясуботы, другой спецыфічнай рысай адвентыстаў сёмага дня з'яўляецца так званая«Санітарная рэформа», падставай для якой паслужыла адно з прароцтваўАлены Уайт. Лічыцца, што аднойчы ёй з'явіўся анёл і перадаў загад Бога “сваімверным дзецям" весці здаровы лад жыцця. Не рэкамендуецца ўжываць у ежусвініну, тлушч, заечыну, некаторыя віды рыб, піць моцны чай, каву, какаву.Катэгарычна забаронены алкаголь, тытунь, наркотыкі. Кожны адвентыст павінензахаваць свае цела і душу «ва ўсёй цэласнасці без заганы” да Другогапрышэсця Ісуса Хрыста. Вельмі вялікую ўвагу адвентысты сёмага дня надаюцьпрапагандзе здаровага ладу жыцця і дабрачыннай дзейнасці. На свае сродкі яныадчыняюць бальніцы, санаторыі, прадпрыемствы па вытворчасці здаровай ежы.
Адвентысты сёмагадня не адмовіліся ад ідэі аб хуткім Другім прышэсці Ісуса Хрыста, але неназываюць яго канкрэтных тэрмінаў. Яны лічаць, што ў 1844 г. Хрыстос прыйшоў у „Нябесную святыню“ і пачаў суд над праведнікамі, які завершыццаЯго Другім прышэсцем на зямлю. Адвентысты адмаўляюць пекла і рай, а таксаманеўміручасць душы. Пасля смерці, па іх меркаванню, душа чалавека знаходзіцца ўасаблівым сне. У час Другога прышэсця Хрыста ўваскрэснуць праведнікі і разам зХрыстом узнясуцца на неба, дзе будуць царстваваць тысячу гадоў. Пасля гэтагаХрыстос з праведнікамі спусціцца на Зямлю, і для Апошняга суда ўваскрэснуцьгрэшнікі. Яны разам з дэманамі будуць знішчаны агнём, а на ачышчанай іабноўленай Зямлі застануцца вечна жыць праведнікі. У якасці асноўных абрадаўадвентысты сёмага дня прызнаюць хрышчэнне дарослых і хлебапераламленне. Апошняеробіцца ў адну з субот кожнага квартала, яму папярэднічае абрад мыцця ног.Прызнаюцца таксама і іншыя абрады: пасвячэння ў прэсвітэры, сужэнства,алеяпамазання, пахавання, асвячэння памяшканняў і інш. У адвентыстаў сёмага дняёсць дзесяціна – кожны веруючы павінен даваць дзесятую частку ад сваіхпрыбыткаў, а ў каго ёсць жаданне – і больш. Справа гэта цалкам добраахвотная іпрымусіць чалавека ніхто не можа.
У малітоўныхдамах адвентыстаў сёмага дня няма ікон, крыжоў, алтара, аргана і іншыхатрыбутаў хрысціянскага культу. Суполкі кіруюцца выбарным саветам на чале зпрэсвітэрам. Ёсць таксама пасвечаныя прапаведнікі, дыяканы, дыяканісы, місіянеры,настаўнікі, евангелісты.
На тэрыторыіБеларусі адвентысты сёмага дня з'явіліся ў пачатку XX ст. У З0я гг. існавалі ўБССР падпольна, пасля Вялікай Айчыннай вайны – у легальных умовах. На 1студзеня 1999 г. на Беларусі зарэгістравана 45 суполак адвентыстаў сёмага дня.Каардынуючым органам з'яўляецца Савет Беларускай канферэнцыі, які выбіраеццаз'ездам прадстаўнікоў суполак на 3 гады. Кіруе саветам прэзідэнт Беларускайканферэнцыі.
Вышэйшайінстанцыяй адвентыстаў сёмага дня з'яўляецца Генеральная канферэнцыя, якаявыбіраецца на 4 гады і знаходзіцца ў Вашынгтоне. Увесь свет падзелены на 6частак (дывізіёнаў). Суполкі адвентыстаў сёмага дня Беларусі ўваходзяць уЕўрапейскаАзіяцкі дывізіён Генеральнай канферэнцыі.
Сведкі Іеговы. Гэтасекта ўзнікла ў 70я гг, XIX ст. у ЗША. Заснавальнікам яе з'яўляецца Чарльз ТэйзРасэл (18521916). Спачатку прыхільнікі Расэла называлі сябе Таварыствамдаследчыкаў Бібліі, а з 1931 г. прынялі назву „сведкі Іеговы“, абапіраючысяна наступны фрагмент з кнігі прарока Ісайі: „Няхай усе народы збяруццаразам… Няхай прадставяць сведак ад сябе і апраўдаюцца… А Мае сведкі, кажаГасподзь, вы… Я прадрок, і выратаваў, і абвясціў; а іншага няма ў вас, і вы –сведкі Мае, кажа Гасподзь, што Я Бог“ (Іс., 43, 912). Згодна зверавучэннем сведак Іеговы, Д'ябал заявіў, што Бог не можа засяліць зямлюлюдзьмі, якія застануцца Яму вернымі ў выпрабаваннях. Сведкі Іеговы сваімжыццём як бы абвяргаюць Д'ябла і сведчаць аб усемагутнасці Бога.
Свае веравучэннесведкі Іеговы імкнуцца пабудаваць на рацыянальных прынцыпах. Так, яныадмаўляюць Тройцу. Хрыста лічаць не Богам, а былым архангелам Міхаілам, якіўвасобіўся ў выглядзе дасканалага чалавека. Святы Дух – гэта „ўлада і сілаІеговы“, якой Ён надзяліў Хрыста і тым самым упаўнаважыў прадстаўляць Яго.Сведкі Іеговы адмаўляюць пекла, рай, неўміручасць душы, лічаць, што Хрыстосзагінуў не на крыжы, а на слупе. У іх ёсць свой пераклад Бібліі, дзе знайшліадлюстраванне гэтыя палажэнні.
Сведкі Іеговы нецярпімыяда іншадумцаў. Сапраўднымі хрысціянамі яны лічаць толькі сябе, усе астатнія(праваслаўныя, католікі, лютэране, баптысты і іншыя) з'яўляюцца, на іх думку,сатаністамі.
Усю гісторыю яныразглядаюць як барацьбу паміж іегавістамі і сатаністамі. Лічаць, што з 1914 г. пачаўся пераходны перыяд ад царства людзей да царства Іеговы, які завершыцца вялікай бітвай –Армагедонам. На Зямлі застануцца толькі тыя, хто прызнае Іегову, яны будуцьжыць у шчасці і багацці. Астатнія памруць. Зямлёй будзе кіраваць нябесны ўрадса 144 тыс. праведнікаў на чале з Хрыстом. Сведкі Іеговы лічаць, што да лічбы144 тыс. зараз не хапае толькі 9 тыс., і таму Армагедон будзе хутка.
Вялікае значэннесведкі Іеговы надаюць місіянерскай дзейнасці. Яны прапаведуюць на вуліцах іходзяць па кватэрах, прапануючы пазнаёміцца з іх літаратурай – у асноўным гэтачасопісы „Сторожевая башня“ і „Пробудись“.
У сведак Іеговызабаронена курэнне, брыдкаслоўе, неўпарадкаваны сэкс. Алкаголь ужываць можна,але абмежавана. Яны не могуць служыць у войску, не прымаюць удзел ў палітычнымі грамадскім жыцці, спартыўных спаборніцтвах, не шануюць дзяржаўную сімволіку,у іх забаронена пераліванне крыві.
У якасці асноўныхабрадаў сведкі Іеговы прызнаюць хрышчэнне і хлебапераламленне. У іх малітоўныхдамах няма ніякай хрысціянскай культавай атрыбутыкі.
Сведкі Іеговы –гэта цэнтралізаваная арганізацыя. На чале яе стаіць Кіруючая карпарацыя, якаязнаходзіцца ў Брукліне (прыгарад НьюЙорка). Увесь свет падзелены на зоны, зоны– на філіялы, філіялы – на вобласці, вобласці – на раёны. У раён уваходзіць да20 суполак, якія называюцца сходамі. Суполкай кіруе савет на чале састарэйшынай, якога прызначае вышэйстаячая арганізацыя.
Усяго ў свецезараз налічваецца больш чатырох мільёнаў сведак Іеговы.
У нас сведкіІеговы з'явіліся ў пачатку 30х гг. на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Паслядалучэння гэтых земляў да СССР яны атрымалі магчымасць распаўсюджваць сваеверавучэнне далей на ўсход. Савецкая ўлада лічыла сведак Іеговы рэакцыйнайсектай і жорстка іх праследавалі, таму яны дзейнічалі ў падполлі. Афіцыйнасведкі Іеговы былі легалізаваны ў СССР толькі ў пачатку І99І г. На 1 студзеня 1999 г. на Беларусі існавала 21 суполка сведак Іеговы.
Пратэстанцтва –найбольш інтэнсіўна развіваючыся кірунак у хрысціянстве. Яно ўзнікла як пратэстсупраць злоўжыванняў у каталіцкай царкве. Характэрнай рысай пратэстанцтваз'яўляецца наяўнасць шматлікіх накірункаў, кожны з якіх прэтэндуе на выключнуюправільнасць свайго веравучэння. На Беларусі на 1 студзеня 1999 г. было зарэгістравана 14 пратэстанцкіх накірункаў.

Спіс выкарыстаных крыніц
 
1. Кудрявцев В.В. Лекции по историирелигии и свободомыслия / В.В. Кудрявцев. – Мн., 1998.
2. Самыгин С.И., Ничипуренко В.Н.,Полонская И.Н. Религиоведение: социология и психология религии. – РостовнаДону,1996.
2. Религиоведение: Хрестоматия: Учеб.пособ. / Авторсост. П.И. Костюкович. – Мн.: Новое знание, 2000. – 480с.
3. Токарев С.А. Религия в историинародов мира / С.А. Токарев. – М., 1976.
4. Адзіночанка В.А., Рэлігіязнауства:вучэбны дапаможнік для ВНУ / В.А.Адзіночанка.  Минск: Універсітэцкае, 2001. 240 с.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.