Реферат по предмету "Религия и мифология"


Нетрадыцыйныя рэлiгii

Нетрадыцыйныя рэлiгii

Змест
1. Вызначэнне ікласіфікацыя нетрадыцыйных рэлігій
2. Нетрадыцыйныярэлігійныя арганізацыі на Беларусі
Спіс выкарыстаных крыніц

1. Вызначэнне і класіфікацыянетрадыцыйных рэлігій
Сучасная рэлігійная сітуацыя ўсвеце характарызуецца наяўнасцю шматлікіх рознанакіраваных працэсаў. Мяняецпароля рэлігіі ў грамадстве, яна набывае новае аблічча. Многія даследчыкі лічаць,што ў XX стагоддзі пачаўся новы этап у развіцці рэлігій, які характарызуеццапаслабленнем у Еўропе і Амерыцы ўплыву і аўтарытэту традыцыйных рэлігій із'яўленнем значнай колькасці новых рэлігійных рухаў і арганізацый, якія частаназываюць нетрадыцыйнымі рэлігіямі.
Трэба адзначыць, што саміпрыхільнікі гэтых рзлігійных накірункаў не лічаць іх нетрадыцыйнымі і, якправіла, прэтэндуюць на прыналежнасць да традыцыі, якая можа, па іх словах,налічваць некалькі тысячагоддзяў. Нетрадцыйнасць гэтых рэлігій праяўляецца не ўтым, што яны ўзніклі параўнальна нядаўна, а ў тым, што прэтэндуюць на«новае слова'' альбо „пераадоленне“ існуючай рэлігійнайтрадыцыі, іх палажэнні з'яўляюцца для нас нязвыклымі, не, маюць каранёў уеўрапейскай культуры і, як правіла, запазычаны з Усходу.
Такім чынам, пад нетрадыцыйнымірэлігіямі мы будзем разумець рэлігійныя накірункі, якія ўзніклі ў Паўночнай Амерыцыці Еўропе пераважна ў другой палове XX стагоддзя, альбо былі сюды прынесены, іасноўныя палажэнні якіх прама супярэчаць традыцыйнаму для гэтых рэгіёнаўхрысціянству.
Называюць наступныя прычыныўзнікнення і распаўсюджвання нетрадыцыйных рэлігій:
1.Пераломны характар еўрапейскайкультуры XX ст. Старыя каштоўнасці, якімі раней карысталіся еўрапейцы, шмат учым страцілі сваё жыццёвае значэнне. Гэта праявілася ў многіх галінах культуры.Напрыклад, мы гаворым аб некласічным мастацтве, некласічнай навуцы, некласічнайфіласофіі. Па аналогіі пралагандысты нетрадыцыйных рэлігій таксамападкрэсліваюць сваю сучаснасць і прагрэсіўнасць, сцвярджаюць, што іх рух — гэтановы этап у рэлігійным развіцці чалавецтва. Асабліва часта яны абвяшчаюць абсваёй сувязі з сучаснай навукай і выкарыстоўваюць яе дасягненні. Веравучэннібольшасці нетрадыцыйных рэлігій уяўляюць сабой даволі прыцягальныя длянедасведчанага чалавека светапоглядныя сістэмы, у якіх рэлігійныя палажэнніспалучаюцца з псеўданавуковымі ўяўленнямі аб свеце, грамадстве і чалавеку.
2. Рэзкі рост сацыяльных праблемабумоўлены зменамі ў грамадскім жыцці і паскарэннем тэмпаў ягонага развіцця.Нетрадыцыйныя рэлігіі прэтэндуюць на вырашэнне гэтых праблем. Для іх характэрнаактаўная місіянерская дзейнасць. Калі да іх прыходзіць новы чалавек, да ягоставяцца з падкрэсленай увагай і любоўю. Гэта дае адчуванне абароненасці ідушэўнага камфорту.
3.Узмацненне канфлікту паміжрознымі пакаленнямі. Частка сучаснай моладзі на Захадзе нязгодна з рэлігійныміпоглядамі сваіх бацькоў і шукае чагосьці іншага. Як правіла, нетрадыцыйныярэлігіі арыентаваны на „светапоглядна незадаволеных“ маладых людзей.Гэта ў першую чаргу маладзёжныя рэлігіі. У ЗША асноўную колькасць іхпрыхільнікаў складаюць юнакі і дзяўчаты ад 18 да 24 гадоў з адносназабяспечаных сем'яў, якія маюць добрую адукацыю і не сустракаліся з сур'ёзныміматерыяльнымі цяжкасцямі.
4.Экзатычны характар новыхрэлігій. Як правіла, яны грунтуюцца на нязвыклых для прадстаўнікоў еўрапейскайкультуры прынцыпах і ўяўляюцца нечым новым і незвычайным. Вельмі частадалучэнне да нетрадыцыйных рэлігій з'яўляецца вынікам імкнення чалавека змяніцьсвае звыклае асяроддзе.
5.Страта даверу да традыцыйныхрэлігій. Абумоўлена гэта перш за ўсё няўменнем апошніх працаваць у сучасныхумовах.
Вылучаюцца наступныя тыпынетрадыцыйных рэлігій:
1.Псеўдарэлігійныя аб'яднанні(тэасофія, вучэнне Агні Ёгі, Царква сайенталогіі, Новы век ( New Age) і г.д.) — групы па пошуку новай духоўнасці. Псеўдарэлігійнымі называюцца таму, штоасноўны націск робяць не на веру, а інтэлект, пры дапамозе якога імкнуццадасягнуць нейкіх звышнатуральных ведаў.
Культу ў гэтых арганізацыяхнадаецца вельмі мала значэння. Для поглядаў іх прыхільнікаў характэрнынадзвычайны эклектызм.
2.Неаарыенталісцкія абшчыны і рухі(Міжнароднае Таварыства Свядомасці Крышны, дзэн-будызм, ТрансцэндэнтальнаяМедытацыя і інш.). Веравучэнне і культавая практыка гэтых арганіэацыйгрунтуецца на палажэннях, запазычаных з усходніх рэлігій, як правіла, будызму ііндуізму. Супрацьпастаўляюць „інтэлектуальнай“ і»тэхнагеннай" культуры Захаду, развіццё якой прывяло да войнаў,экалагічнай катастрофы, разбурэння духоўнасці, «арганічную» культуруУсходу, накіраваную на устанаўленне гармоніі чалавека з Сусветам.
3. Неахрысціянскія культы (ВялікаеБелае Брацтва, Царква Апошняга Запавету, Царква Аб'яднання і інш.). Гэтыяарганізацыі прэтэндуюць на развіццё хрысціянства на падставе «новайдухоўнасці''. Як правіла, імкнуцца дапоўніць хрысціянскае веравучэннепалажэннямі ўсходніх рэлігій. Для прыхільнікаў неахрысціянскіх культаўхарактэрна ўжыванне псеўданавуковай тэрміналогіі, чаканне блізкага канца свету,вера ў Месію. У якасці апошняга яны разглядаюць свайго кіраўніка. Ёнабвяшчаецца пасланнікам Бога альбо самім Богам, які прынёс людзям новаеадкрыццё і вышэйшую духоўнасць.
Як правіла, неахрысціянскія культывельмі небяспечны для грамадства. Чалавек, паверыўшы ў ''жывога Бога»перакрэслівае сваё папярэдняе жыццё, адмаўляецца ад родных, кідае працу альбовучобу і прысвячае сябе служэнню культу. Вельмі часта неахрысціянскіяарганізацыі ўступаюць у канфлікт з законам і іх лідэры прыцягваюцца дакрымінальнай адказнасці.
4.Сатанізм лічыцца нетрадыцыйнымрэлігійным накірункам, бо свядома супрацьпастаўляе сябе існуючай рэлігійнай ікультурнай традыцыі. Сатаністы адкрыта абвяшчаюць, што яны з'яўляюццаносьбітамі зла і адмаўляюць агульнапрынятыя маральныя нормы.
Сярод нетрадыцыйных рэлігій уякасці асобнай групы вылучаюць дэструктыўныя культы. Гэта такія рэлігійныяарганізацыі, якія грунтуюць сваю дзейнасць на змене свядомасці сваіхпрыхільнікаў з мэтай іх поўнага падпарадкавання. У дэструктыўных культах шырокаўжываюцца метады ўнушэння і самаўнушэння: шматразовае паўтарэнне адных і тых жапалажэнняў, устрыманне ад ежы, музыка, танцы, ў асобных выпадках — псіхатропныяі наркатычныя рэчывы. Гэта прыводзіць да трансфармацыі свядомасці чалавека,страты здольнасці крытычна мысліць, канфліктаў з блізкімі людзьмі. Дзейнасцьдэструктыўных культаў звязана з парушэннем асноўных правоў чалавека.
Зараз у нашай краіне прызнаныдэструктыўнымі наступныя рэлігійныя арганізацыі:
1.Вялікае Белае Брацтва (ЮСМАЛОС).
2.Багародзічны цэнтр (Марыянскірух Царквы Белай святой Русі).
3.Царква вучняў Ісуса Хрыста.
4.Сям'я Любві (Дзеці Бога).
5.Царква Аб'яднання (АсацыяцыяСвятога Духа за аб'яднанне сусветнага хрысціянства).
6.Царква Апошняга Запавету (ЦаркваАдзінай Веры).
7.Аум Сінрыкё.
8.Ахмадзійцы.
9.Сатаніты.
І0.Ліга духоўнага адраджэнняСанатана Дхарма.
11.Царква сайенталогіі.
І2.Таварыства адзінства духоўныхкультур «Адраджэнне».
13.Таварыства адраджэння культурыстаражытных славян «Славянін».
14.Маладзёжны цэнтр славянскайкультуры «Рус».

2. Нетрадыцыйныя рэлігійныяарганізацыі на Беларусі
Мы разгледзім толькі некаторыянетрадыцыйныя рэлігійныя арганізацыі і рухі, якія зараз існуюць на Беларусі.
Новы Век (New Age) з'яўляеццазараз адным з найбольш папулярных псеўдарэлігійных рухаў у краінах Еўропы іПаўночнай Амерыкі. Акрэсліць ягоную сутнасць вельмі цяжка, бо Новы Векскладаецца з вялікай колькасці разнастайных арганізацый і накірункаў.Аб'ядноўваюць іх пошукі «новай духоўнасці».
Заснавальнік Новага Веку невядомы.Сама назва гэтага руху з'явілася ў 70-я гг. у ЗША. Яго прыхільнікі лічаць, штонаш час з'яўляецца пераломным у гісторыі чалавецтва. У выніку змен становішчаЗямлі адносна зорак адбываецца пераход ад веку Рыб да веку Вадалея. Новы Векпавінен надысці да 2062 г. Адбудуцца істотныя змены ў культуры: калі ўплыўсузор'я Рыб абумовіў антрапацэнтрычны, аналітычны, рацыянальны, патрыярхальны іеўропацэнтрычны характар сусветнай культуры, дык пад уплывам сузор'я Вадалеякультура зробіцца космацэчтрычнай, сінтэтычнай, містычнай, феміністычнай іполіцэнтрычнай.
Адбудуцца таксам змены ўрэлігійнай сферы. Кожная са старых рэлігій веку Рыб (індуізм, будызм,хрысціянства, іслам і інш.) валодала толькі часткай ісціны. Яны выканалі сваёпрызначэнне, і на змену ім у век Вадалея прыходзіць сінтэтычная духоўнасць,якая ўвасабляецца ў руху Новага Веку.
Для поглядаў яго прыхільнікаўхарактэрны наступныя рысы:
1.Акультызм. Лічаць, што развіццёчалавецтва адбываецца дзякуючы Духоўным Настаўнікам, якія валодаюць патаемныміведамі і складаюць Вялікае Белае Брацтва. Духоўнымі Настаўнікамі лічаццазаснавальнікі рэлігій: Буда, Хрыстос, Маісей, Заратустра, Мухамед і інш.
2.Вера ў астралогію. Лічаць, шторазвіццё культуру чалавецтва залежыць ад становішча Зямлі адносна зорак. Уплыўкожнага сузор'я абумоўлівае спецыфічны тып культуры.
3.Пантэізм. Звышнатуральныя якасціпрыпісваюцца як Сусвету ў цэлым, так і асобным яго часткам: Сонцу, вадзе,раслінам, камяням і г.д. Лічыцца, што ўсе яны насычаны духоўнасцю і аказваюцьуплыў на чалавека.
4.Вера ў рэінкарнацыю. Лічаць, шточалавек перараджаецца, каб з кожным разам дасягнуць большай ступені духоўнасці.
5.Сінкрэтызм. Погляды прыхільнікаўНовага Веку ўяўляюць сабой мешаніну з палажэнняў многіх рэлігій. Дахрысціянства прыхільнікі Новага Веку ставяцца з падкрэсленай павагай, алелічаць, што яно не адпавядае сучасным умовам і патрабуе мадэрнізацыі.
Да руху Новага Веку на Беларусіналежаць, як правіла, маладыя людзі, якія шукаюць «нечага духоўнага»ў жыцці. Яны ўтвараюць невялікія групы сяброў, сустракаюцца, ходзяць у паходы,слухаюць музыку, абмяркоўваюць «духоўную» літаратуру.
Найбольш вялікай з сучасныхнеаарыенталісцкіх рэлігійных арганізацый з'яўляецца Міжнароднае ТаварыстваСвядомасці Крышны. Яно налічвае прыкладна 700 тыс. прыхільнікаў. Цэнтр гэтайарганізацых знаходзіцца ў г.Маяпур (Індыя), але распаўсюджана яна пераважна ўкраінах Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Па свайму характару крышнаізм з'яўляецца неаіндуісцкімкірункам.
Узнікла Міжнароднае ТаварыстваСвядомасці Крышны ў 1966 г. у ЗША. Яго заснавальнікам з'яўляецца індыйскіпрапаведнік Абхай Шыран Дэ (1896 — 1977), больш вядомы пад сваім рытуальнымімем Бхакціведанта Свамі Прабхупада. Нарадзіўся ён у Калькуце (Індыя), скончыўтут універсітэт, займаўся бізнэсам. У 1950 г. пакінуў жонку і пяцярых дзяцей і зрабіўся манахам. У верасні 1965 г. ён прыязджае ў Нью-Йорк і пачынаепрапаведаваць новае вучэнне, а праз год засноўвае Міжнароднае ТаварыстваСвядомасці Крышны.
Крушнаіты сцвярджаюць, што іхверавучэнне мае доўгую традыцыю, заснавальнікам якой з'яўляецца сам бог Крышна.Свяшчэнныя веды перадаваліся ад настаўнікаў іх вучням і, нарэшце, дайшлі даСвамі Прабхупады, які выклаў іх на зразумелай для людзей XX ст. мове ў сваейкнізе «Бхагават-Гіта як яна ёсць».
Імя «Крышна»перакладаецца як «Чорны», «Цёмны», «Цёмна-сіні»,хаця самі крышнаіты перакладаюць яго як «Усёпрыцягваючы''. У традыцыйныміндуізме Крышна лічыцца адной з дзесяці праяў (аватар) бога Вішну, алекрышнаіты сцвярджаюць, што, наадварот, гэта Вішну — аватара Крышны, як, дарэчы,і ўсе астатнія багі.
Асноўная якасць Крышны, якаяпадкрэсліваецца крышнаітамі, — гэта яго шчодралюбства… Сцвярджаецца, што ёнмеў 16.000 жонак, прычым кожную ноч быў адначасова з кожнай з іх. Схільнасцьжанчын да Крышны тлумачыцца сімвалічна, як накіраванасць чалавечых душ дазліцця з Богам. Асноўны націск у крышнаізме робіцца на любоўным служэннічалавека Крышне. Мэтай культавай дзейнасці лічыцца зліццё са свядомасцю Крышны.
Згодна з веравучэннем крышнаізму,асновай чалавека з'яўляецца душа. Яна жыве вечна, цела — толькі яе абалонка, ідуша можа мяняць гэтую абалонку. Крышнаіты прызнаюць рэінкарнацыю: уадпаведнасці з добрай альбо дрэннай кармай душа пасля смерці пасяляецца ўчалавеку, жывёле альбо расліне. Такія перараджэнні могуць адбывацца бясконца,але чалавек здольны разарваць гэты ланцуг, шляхам асэнсавання сваёй духоўнайсутнасці і далучэння да адзінства з Крышнай.
Асноўным шляхам да гэтагаз'яўляецца медытацыя. Лічыцца, што ў працэсе яе чалавек цалкам выключаецца згэтага свету і канцэнтруецца на любві да Бога. Стан выключанасці дасягаеццапраз спяванне мантры „Харэ Крышна, Харэ Крышна; Крышна, Крышна, Харэ Харэ;Харэ Рама, Харэ Рама; Рама Рама, Харэ Харэ“. Тут „Харэ“ — звяртанне да вышэйшай энергіі, „Крышна“ і „Рама“ — імёныБога.
Крышнаіт абавязаны паўтараць гэтуюформу 1728 разоў у дзень, а каб не збіцца з падліку, выкарыстоўваюцца пацеркі.
Вялікае значэнне ў крышнаізменадаецца самаабмежаванню чалавекам сваіх матэрыяльных патрэб. Забаронена есцімяса, рыбу, яйкі, насіць адзенне са скуры і шэрсці, бо ўсё гэта звязана ззабойствам жывёл. Крышнаіты прапагандуюць вегетарыянскую ежу, адкрываюцьвегетарыянскія сталовыя і кафэ. Забараняецца ўжыванне адурманьваючых іўзбуджаючых рэчываў, у тым ліку тытуню, кавы, чаю. Асуджаюцца неўпарадкаваныяпалавыя адносіны. Супругам дазваляецца ўступаць у палавую сувязь толькі тады,калі гэта можа прывесці да зачацця дзяцей. Разводы забаронены.Мужчыны-крышнаіты голяць галаву, пакідаючы толькі касічку, за якую Крышна»прыцягне іх да сябе". У час сваіх рытуалаў крышнаіты апранаюцьтрадыцыйнае індыйскае адзенне, звычайна аранжавага колеру.
Лічыцца, што лепшым месцам длявыканання ўсіх патрабаванняў крышнаізму з'яўляецца рэлігійная камуна (ашрам).Як правіла, у нашых умовах гэта кватэра, дзе пад кіраўніцтвам духоўнаганастаўніка (гуру) вывучаецца «Бхагават-Гіта» і адпраўляецца культ. Уасноўным ашрамы складаюцца з маладых людзей, прыкладна ад 18 да 30 гадоў.
Любая дзейнасць успрымаецца ўкрышнаізме як служэнне Крышне: прыбіранне ашрама, гатаванне культавай ежы,дабрачыннасць. Вялікая ўвага надаецца місіянерскай дзейнасці: перакладу,выданню і продажу рэлігійнай літаратуры, прапагандзе веравучэння.
Міжнароднае Таварыства СвядомасціКрышны з'яўляецца багатай рэлігійнай арганізацыяй. Прыкладна 70% свайго даходуяно атрымлівае ад продажу рэлігійнай літаратуры, у асноўным — твораў СваміПрабхупады. Таварыству належаць фабркі па вытворчасці касметычных і духмяныхрэчываў, крамы і рэстараны дыетычнай ежы, сельскагаспадарчыя фермы. Выдаюццачасопісы «На шляху да Бога», «Свет Чайтаны», «ХарэКрышна» і інш.
Пасля смерці Свамі ПрабхупадыМіжнароднае Таварыства Свядомасці Крышны ўзначальвае адміністратыўны савет з 11яго паслядоўнікаў. Увесь свет падзелены на 11 рэгіёнаў, за кожным з якіхзамацаваны гуру.
На тэрыторыі былога СССР рухкрышнаітаў з'явіўся пасля таго, як у 1971 г. краіну наведаў Свамі Прабхупада і пасвяціў у крышнаіты некалькі чалавек. У 80-я гады супраць крышнаітаў у СССРбылі ўзбуджаны крымінальныя справы па абвінавачванню ў «стварэнні ікіраўніцтве не зарэгістраванмі ў дзяржаўных органах з-за іх рэакцыйнай сутнасцірэлігійнымі групамі». У далейшым прыгаворы ў адносінах крышнаітаў быліадменены. Зараз суполкі крышнаітаў дзейнічаюць амаль у ста гарадах былога СССР.У Беларусі на 1 студзеня 1999 г. існавала 7 зарэгістраваных суполак крышнаітаў.
Самым вядомым неахрысціянскімнакірункам у нашай краіне з'яўляецца Вялікае Белае Брацтва ЮСМАЛОС. Яно былозаснавана ў Кіеве Юрыем Крывакогавым і Марыяй Цвігун 1 чэрвеня 1990 г. Да гэтага Ю.Крываногаў з'яўляўся супрацоўнікам Інстытута кібернетыкі, меў навуковую ступенькандыдата тэхнічных навук. Цікавіўся праблемамі псіхаэнергетыкі, быў блізкі дакрышнаітаў, выступаў з лекцыямі па лініі таварыства «Веды». У 1990 г. заснаваў і ўзначаліў Міжнародны Інстытут душы «Атма». Інстытут выдаваў творыКрываногава на ёге, біяэнергетыцы, перасяленні душ, выпускаў газету«Атма». Марыя Цвігун да пачатку сваёй рэлігійнай дзейнасці змяніланекалькі прафесій: папрацавала інструктарам райкама камсамола, вартаўніком,афіцыянткай, журналісткай. Яна была замужам і мела сына.
Безумоўна, што ідэолагам новагавучэння з'яўляўся Ю.Крываногаў, але асноўная роля ў ім адводзілася М.Цвігун.Яна была абвешчана адначасова Дзевай Марыяй і Ісусам Хрыстом і стала называццаМаці Міра Гасподзь Марыя Дэві Хрыстос. Крываногаў жа стаў «толькі»Адамам, Янам Хрысціцелем, Зямным Айцом, прарокам Іллёй, архангелам Міхаілам іатрымаў тытул Юоана Свамі. «Адбыліся» ўсе гэтыя падзеі наступнымчынам. У Данецку («Віфліеме'') 11 красавіка 1990 г., калі Марыі Цвігун споўнілася 30 год і „адчыніліся ўсе яе жыццёва важныя цэнтры“,яна памерла, яе душа была ўзята на неба, там аб'ядналася ў адзіную сутнасць зДзевай Марыяй і Ісусам Хрыстом і праз 3,5 гадзіны адбылася поўная»эксплантацыя" Бога на зямлю ў вобразе Марыі Дэві Хрыстос. Некалькігадзін пасля гэтага яе цела было светлавым і «выпраменьвала вібрацыюбольш, чым у 100 рэнтген», пасля чаго ўплатнілася ў выглядзе першапачатковагафізічнага цела. Адначасова была ўключана праграма ЮСМАЛОС ( ЮС — Юоан Свамі, МА- Марыя Дэві, ЛОС — планетарны Логас Ісус Хрыстос), накіраваная на выратаваннеСусвету шляхам насычэння яго фохатам (святлом). Фохат ідзе ад Марыі ДэвіХрыстос,. якая ўвасабляе ў сабе мужчынскі і жаночы пачатак. Праграма павінна быладзейнічаць 3,5 гады. За гэты час прадугледжвалася стварыць на Зямлі ВялікаеБелае Брацтва ЮСМАЛОС. Завершыцца праграма стварэннем зямной царквы са 144тысячамі насычаных фохатам праведнікаў. Пасля гэтага час прышэсця Марыі ДэвіХрыстос скончыцца і яе фізічнае цела 21 лістапада 1993 г. будзе забіта. Але праз 3,5 дні яна ўваскрэсне. На 24 лістапада 1993 г. быў прызначаны Апошні Суд, пасля якога застануцца 144 святых, яны разам з Марыяй Дэві Хрыстосі Юоанам Свамі трапяць на неба, яшчэ 600 мільёнаў юсмаліян заселяць ачышчаную іпераўтвораную зямлю. Астатнія пойдуць у пекла.
Ю. Крываногаў і М. Цвігун пачаліактыўна прапаведваць сваё вучэнне, заяўляючы, што яны прыйшлі на зямлю, кабвыратаваць яе ад грахоў, бо з-за іх мноства стан планеты зрабіўся крытычным,«асабліва ў зоне славянскага рэгіёна — Русі». Як гэта ні дзіўна, у іхз'явіліся прыхільнікі, колькасць якіх па розных ацэнках складала ад 15 да 20тысяч. Было выдадзена да 100 тысяч улётак са здымкамі «Марыі ДэвіХрыстос» і «Юоана Свамі», выдавалася газета «Юсмалос»,прыхільнікі Белага Брацтва прапаведвалі на вуліцах і нават выступалі патэлебачанні. Яны казалі аб канцы свету, прыходзе Хрыста, ''Апошнім судзе''.
У пачатку лістапада 1993 г. юсмаліане сталі з'язджацца ў Кіеў і рыхтавацца да «Апошняга суда». 24 лістападабылі справакаваны масавыя хваляванні, у ходзе якіх пашкоджаны фрэскі ііканастас Сафійскага сабора, захопленага юсмаліянамі. Міліцыяй было затрыманазвыш 800 чалавек.
Следства па справе Белага Брацтвацягнулася амаль два з паловай гады. 9 лютага 1996 г. Кіеўскі гарадскі суд прыгаварыў Марыю Цвігун да 4-х год турэмнага зняволення ў калонііагульнага рэжыму (адпушчана ў канцы 1998 г. па амністыі), Ю.Крываногава да 7 год зняволення ў калоніі строгага рэжыму.
За час следства ў Белым Брацтвеадбыўся раскол. Усю віну за падзеі лістапада 1996 года М.Цвігун усклала наЮ.Крываногава. Ён быў абвешчаны здраднікам, Каінам, Іудай, Люцыферам. Яквысветўлілася, ён насаджаў у Белым Брацтве прынцыпы крышнаіцтва, у прыватнасціежавыя забароны, а таксама аказваў на Цвігун псіхічны і фізічны ціск. У выніку,нават імя Юоана Свамі было старанна выкрэслена з усёй літаратуры БелагаБрацтва.
Знаходзячыся пад следствам,М.Цвігун выпусціла зборнік вершаў і пасланняў да сваіх прыхільнікаў пад назвай«У закланні». Адным з яго палажэнняў з'яўляецца тое, што праграмафохацізацыі не скончана, яна толькі запаволілася з-за здрадніцтва Крываногава,і трэба далей прапаведаваць ідэі Белага Брацтва, асабліва ў славянскім рэгіёне:Украіне, Расіі і Беларусі. Алнак адмовіліся ад вызначэння канкрэтнай датыАпошняга суда. Колькасць прыхільнікаў Белага Брацтва на Беларусі заразневядома, але яна вельмі невялікая і паступова памяншаецца. Існуюць юсмаліане ўпадполлі, перыядычна прапаведуюць на вуліцах і ў падземных пераходах.
Царква Апошняга Запавету (ЦаркваАдзінай Веры) была заснавана ў маі 1990 г. былым супрацоўнікам міліцыі Сяргеем Торапам (нар. 14 студзеня 1961 г.) у г.Мінусінску Краснаярскага краю.Адбылося гэта на базе мясцовай арганізацыі ўфолагаў — гуртка інтэлігенцыі, якіяцікавіліся неапазнанымі лятаючымі аб'ектамі, пазазямнымі цывілізацыямі,усходнімі рэлігіямі. У час аднаго з кантактаў з ''пазазямным розумам" імбыло абвешчана, што С. Торап з'яўляецца новым Месіяй, сынам Божым, праваднікомДуха Святога Вялікай Мудрасці Творцы — Вісарыёнам, што значыць «тым, хтодае жыццё». Спачатку ён знаходзіўся ў рангу апостала Хрыста, потым быўназваны самім Хрыстом. У сувязі з тым, што вісарыёнаўцы лічаць Хрыста не богам,а толькі незямным чалавекам, таму і Вісарыён для іх — дасканалы чалавек.
Яму прыпісваюцца звышнатуральныяякасці, напрыклад, сцвярджаецца, што гэта ягоны другі прыход, а першы раз ёнпрыходзіў у пачатку нашай эры ў выглядзе Ісуса Хрыста.
У 1998 — 1995 гг. С. Торапзаймаўся актыўнай місіянерскай дзейнасцю. Ён наведаў амаль усе буйныя гарадыСНД, пабываў за мяжой. Поспеху ягоных пропаведзяў шмат у чым спрыяла тое, штоён усім сваім знешнім выглядам і паводзінамі імкнуўся імітаваць Хрыста. Угарадах СНД ён збіраў даволі вялікія аўдыторыі і пакідаў пасля пропаведзяўсуполкі сваіх прыхільнікаў. У канцы красавіка 1994 г. С. Торап наведаў тыя месцы, дзе зарадзілася хрысціянства: Іерусалім, Віфліем, Назарэт. Алетут пропаведзь «новага Хрыста» не сустрэла падтрымкі, яго наватпабілі. У адказ ён абвясціў аб пераносе Святой зямлі з Ізраіля ў Сібір, падМінусінск.
Веравучэнне Царквы АпошнягаЗапавету ўяўляе сабой спалучэнне палажэнняў хрысціянства, усходніх рэлігій і ўфалогіі.Выкладзена яно ў выдадзенай у 1993 г. кнізе «Слова Вісарыёна, які яўляеАпошні запавет ад паслаўшага Яго Айца Нябеснага». Сцвярджаецца, што існуемноства светаў і ўсе яны значна старэйшыя за наш. Кожны з гэтых светаў маесвайго звышнатуральнага апякуна. Стварыў усё Творца Свету, гэта нейкірацыянальны першапрынцып, ён не добры і не злы. Апякуном нашага свету з'яўляеццаАйцец Нябесны. Ён поўны міласэрнасці да людзей і таму мы развіваемся па-іншаму,чым другія міры: яны — па закону розуму, мы — па закону любві. Таксама Люцыфері Дух зла (Д'ябал) з'яўляюцца рознымі істотамі. Люцыфер — гэта адна сазвышнатуральных істот. Ён адпаў ад парадку, устаноўленага Творцам Свету, істварыў свой свет, які развіваецца па іншых прынцыпах. Д'ябал жаматэрыялізаваўся з розных чалавечых жахаў і зараз падпітваецца за кошт брудныхпачуццяў людзей. Ён існуе толькі на Зямлі, у іншых светах падобных істот няма.
Пекла і рай — гэта асобныя месцы ўіншых вымярэннях. Прызнаеццанаецца закон кармы: чалавек пасля смерціперараджаецца да таго часу, пакуль не дасягне вышэйшага духоўнага ўзроўню ітрапіць у рай. Зараз у раі збіраюцца людзі, якія пасля паражэння Д'ябла,вярнуцца на Зямлю і складуць аснову будучага чалавецтва. Д'ябал знікне сам,калі ў людзей не будзе брудных пачуццяў. У пекла трапляюць тыя людзі, якіяканчаткова растрацілі свае духоўныя сілы і няма сэнсу даваць ім новую плоць. Пасляперамогі над Д'яблам яны будуць цалкам вычышчаны і атрымаюць новае прызначэнне.
Раней, калі існавала раз'яднанасцьпаміж людзьмі, Айцец Нябесны не мог даць усю ісціну аднаму народу. Таму ёнпадзяліў яе на часткі і даў людзям у выглядзе чатырох асноўных рэлігій:даосізму, будызму, хрысціянства і ісламу. Зараз жа, калі надыйшлі апошнія часыі «Царства сілы'', альбо эпоха Старога і Новага Запаветаў, змяняецца»Царствам Любві", эпохай Апошняга Запавету, была дадзена ўся ісціна,і ўвасабленнем яе з'яўляецца Вісарыён. Шлях выратавання адкрыўся для ўсіх, небачыць яго можа толькі сляпы, таму кожнаму дадзена магчымасць альбо прыняцьісціну і выратавацца, альбо адмовіцца ад яе і загінуць.
Вельмі вялікае значэнне надаеццаверавучэнню аб Маці-Зямлі. Сцвярджаецца, што яна жывая, валодае духоўныміякасцямі, пакутуе ад чалавечых грахоў і больш ужо не можа іх выносіць. Тамутыя, хто не хоча загінуць, павінны адмовіцца ад любой агрэсіі, і ўвайсці ўгармонію з Сусветам.
У другой палове 1994 годавісарыёнаўцамі, сярод якіх пераважае інтэлігенцыя, было створана падМінусінскам у раёне возера Ціберкуль экалагічнае паселішча «ЭкаполісЦіберкуль». Уладамі Краснаярскага краю было выдзелена для гэтай мэты ўарэнду царкве Апошняга Запавету 250 гектараў зямлі. Зараз там жыве прыкладна 2тысячы чалавек. У асноўным гэта людзі з вышэйшай адукацыяй з розных гарадоўбылога СССР, якія разарвалі звычныя сувязі, прадалі маёмасць і прыехалі падМінусінск будаваць Новы Іерусалім. Жыццё там вельмі простае, вісарыёнаўцызаймаюцца будаўніцтвам храма, у якім рыхтуюцца сустрэць канец свету, жыллё длясябе, народнымі промысламі, агародніцтвам, пчалаводствам, збіраннем грыбоў,ягад і арэхаў. Харчуюцца яны ў асноўным расліннай ежай. У адпаведнасці зэтычнымі прынцыпамі членам суполкі Апошняга Запавету нельга ўжываць алкаголь,тытунь, есці мяса, рыбу, яйкі, цукар, каву, чай і некаторыя іншыя прадукты.Тэлевізараў і радыё ў іх няма. У Мінусінску выдаецца газета вісарыёнаўцаў«Зямля абяцаная» («Земля обетованая»), тыражом 4 тыс.асобнікаў, якая потым распаўсюджваецца ў іншыя месцы.
Адміністрацыяй Краснаярскага краюнекалькі разоў ствараліся камісіі для праверкі дзейнасці вісарыёкаўскайсуполкі. У ходзе праверак не былі выяўлены ніякія парушэнні правоў чалавека.
У 1992 — 1996 гг. Вісарыённекалькі разоў прыязджаў на Беларусь і прапаведаваў у Брэсце, Віцебску, Гомелі,Магілёве, Гродна, Мазыры, Мінску. Зараз суполкі Царквы Апошняга Запавету ёсцьпрактычна ва ўсіх буйных гарадах нашай краіны. Сваю дзейнасць яны неафішыруюць, таму дакладная колькасць іх невядома. Збіраюцца ў асноўным панядзелях на прыватных кватэрах, чытаюць і абмяркоўваюць «СловаВісарыёна» і матэрыялы «Зямлі абяцанай». Асноўным элементам іхкультавай дзейнасці з'яўляецца так званае «Свяшчэннае кола». Яны,ўзяўшыся за рукі, утвараюць кола і пагружаюцца ў стан медытацыі. Потымузнімаюць рукі ўверх і просяць Айца Нябеснага, каб ён ачысціў зямлю. Некаторыяпрадаюць сваю маёмасць і з'язджаюць пад Мінусінск у Экаполіс Ціберкуль.
Царква Аб'яднання (АсацыяцыяСвятога Духа за аб'яднанне сусветнага хрысціянства) была заснавана 1 мая 1954года ў Паўднёвай Карэі прапаведнікам Сэн Мён Мунам. З 1972 г. цэнтр арганізацыі знаходзіцца ў ЗША. Зараз налічваецца прыкладна 1,5 — 2 мільёны яепрыхільнікаў больш чым у 160 краінах свету. З 1997 года як царква афіцыйналіквідавана, існуе ў выглядзе асацыяцыі шматлікіх арганізацый, створаных Мунамі прызначаных для распаўсюджвання ягоных поглядаў. Вось назвы некаторых з іх:«Праект адзінства», «Міжнародны фонд Дапамогі і Адзінства»,«Міжнародны Фонд Культуры», «Міжнародны Фонд Адукацыі»,«Міжуніверсітэцкая Асацыяцыя па Вывучэнню Прынцыпа» (САRР),«Акадэмія прафесароў за мір ва ўсім свеце».
Веравучэнне Асацыяцыі Святога Духавыкладзена ў кнізе «Боскі Прынцып», якая была напісана са слоў Мунаягонымі прыхільнікамі і выдадзена ў 1957 г. у Сеуле. У далейшым яна была перакладзена на многія мовы, у тым ліку і на рускую, і некалькі разоўперавыдавалася. Хаця ў гэтай кнізе абвешчана прэтэнзія на дасягненне вяршынірэлігійнага і філасофскага развіцця чалавецтва, асноўныя яе ідэі даволіпростыя. Існуе Адзіны Бог, Айцец усіх народаў, які абвясціў сябе ў розныхрэлігіях: іудаізме, хрысціянстве, ісламе, будызме і інш. Усе яны служаць мэценабліжэння чалавека да Бога і распаўсюджанню дабра. Аднак форма іх існаваннярозная і вызначаецца іх місіяй, культурай, у якой яны зарадзіліся, і часам іхузнікнення. Людзі прызначаны для таго, каб жыць у Царстве Божым. Для гэтага Богстварьгў Сапраўдных Бацькоў чалавецтва Адама і Еву і даў ім запаведзі. АднакЕва ўступіла ў сувязь з Д'яблам і ўпала ў грэх, а потым перадала яго Адаму.Такім чынам, Адам з Евай не выканалі сваю функцыю Сапраўдных Бацькоў, і іхпатомства было ўжо дзецьмі не Бога, а Сатаны. Таму зло пачало панаваць у свеце.Каб выправіць сітуацыю, Бог пасылаў людзям прарокаў: Ноя, Аўраама, Маісея і,нарэшце, свайго сына Ісуса Хрыста. Аднак ўсе ягоныя намаганні аказалісямарнымі. Гэтыя пасланцы не выканалі сваей місіі. У прыватнасці, Ісус Хрыстосзмог выратаваць людзей толькі духоўна, але не стаў Сапраўдным Бацькамчалавецтва, бо быў выдадзены сваім вучнем Іудай і не паспеў стварыць сям'ю. Алеў XX стагоддзі ў Карэі нарадзіўся новы Месія Сэн Мун, якому прызначанааб'яднаць усе рэлігіі, стварыць Сапраўдную Сям'ю, выратаваць людзей як духоўна,так і цялесна і пакласці пачатак новаму чалавецтву. Прыхільнікі Мунаадмаўляюць, што яны лічаць яго богам, аднак яму прыпісваюцца звышнатуральныяякасці. Ён «Пераможца універсума і Гаспадзін стварэння»,«Бязмежны пераможца нябес і зямлі», «Сын Бога і пакарыцельСатаны» і г.д.
Асноўным дасягненнем Муна ўдухоўнай сферы лічыцца тое, што ён аб'яднаў усе рэлігіі ў адну, якую пабудаваўна грунце апошніх філасофскіх і навуковых дасягненняў чалавецтва. Усю гісторыюмуніты падзяляюць на тры перыяды: век Старога Запавету, век Новага Запавету івек Завершанага Запавету. Першыя два перыяды знайшлі свае адлюстраванне ўБібліі. Трэці перыяд пачаўся ў 1960 годзе і ягоным месіяй з'яўляецца Мун. Ёнпавінен пабудаваць Царства Божае на Зямлі. Галоўнымі перашкодамі для дасягненнягэтай высакароднай мэты Мун лічыць расізм, войны, беднасць і іншыя сацыяльныязаганы. Таму асноўнае значэнне ў Асацыяцыі Святога Духа надаецца неіндывідуальнаму маральнаму самаўдасканальванню, а актыўнаму сацыяльнамудзеянню. Зараз Асацыяцыя Святога Духа. з'яўляецца адной з самых багатыхрэлігійных арганізацый свету. Яна валодае прадпрыемствамі ў харчовайпрамысловасці, рыбалоўстве, вытворчасці камп'ютэраў, медыцынскай тэхнікі,станкабудаванні, выпускае некалькі газет і часопісаў.
Як такога культу ў ЦарквеАб'яднання няма. Галоўнае ў ёй, згодна з веравучэннем Муна, — не фармальныяканоны і абрады, а людзі, якія клапоцяцца аб іншых. Таму вялікае значэнненадаецца дабрачыннай, а таксама палітычнай дзейнасці. Сацыяльная дактрынаЦарквы Аб'яднання свядома і паслядоўна антыкамуністычная. Камунізм разглядаеццаМунам як праява Сатаны.
Царква Аб'яднання арганізавана папрынцыпу адзінай сям'і. Усе яе члены лічацца дзецьмі Сэн Мён Муна і ягонайжонкі Хак-Джа Хан-Мун. Яны абвешчаны Сапраўднымі Бацькамі чалавецтва. Калірэальныя бацькі супраць уступлення сваіх дзяцей у Царкву Аб'яднання, дык яныслужаць Сатане, і, безумоўна, слухацца іх не трэба. Мун рэгулярна падбіраесупругаў сярод сваіх паслядоўнікаў. Тыя маладыя людзі, якія не менш 3-х гадоўзаймаліся місіянерскай дзейнасцю і прывялі ў новую веру прынамсі трох чалавек,могуць падаць свае дадзеныя Муну, які іх вывучае і падбірае супружніцкія пары.Потым будучыя супругі на працягу года вывучаюць адзін аднаго і калі прыходзяцьда высновы, што падыходзяць адзін аднаму, уступаюць у шлюб. Бласлаўляе іх Мун.У Царкве Аб'яднання практыкуюцца масавыя вянчанні на стадыёнах. Колькасцьуступаючых у шлюб пар пры гэтым дасягае некалькі дзесяткаў тысяч чалавек.
На тэрыторыі СССР ЦаркваАб'яднання пачала неафіцыйна дзейнічаць у пачатку 70-х гг. Яе членамі ўасноўным былі. замежныя спецыялісты, якія тут працавалі. Савецкія ўладысправядліва лічылі Царкву Аб'яднання антыкамуністычнай арганізацыяй, і таму тыхіншаземцаў, якіх падазравалі ў прыналежнасці да яе, пад рознымі зачэпкамівысылал і з краіны. У пачатку 80-х гадоў у некаторых буйных гарадах з'явілісяпершыя муніты з савецкіх грамадзян. У асноўным гэта былі перакананыяантыкамуністы. Легалізацыя дзейнасці Царквы Аб'яднання адбывалася пасля таго,як у красавіку 1990 г. Мун наведаў СССР і сустрэўся з прэзідэнтам М.С.Гарбачовым. У Расіі Царква Аб'яднання зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі,колькасць мунітаў тут па розных ацэнках складае 1,5 — 2 тысячы чалавек.
На Беларусі муніты з'явіліся ў1992 годзе. Сама Царква Аб'яднання, згодна з нашым заканадаўствам, лічыццадэструктыўным рэлігійным аб'яднаннем і таму не рэгіструецца. Яна дзейнічае тутпраз свае дачыныя арганізацыі: Студэнцкую Асацыяцыю «САRР» і«Міжнародную федэрацыю жанчын за мір ва ўсім свеце». Колькасць членаўгэтых арганізацый невялікая, але яны вядуць актыўную місіянерскую дзейнасць уасноўным праз розныя курсы і семінары, на якіх прапагандуюцца ідэі Муна.
Сатанізм з'яўляецца паслядоўнаантыхрысціянскім рэлігійным накірункам. Яго прыхільнікі шануюць Сатану якантыпода хрысціянскага Бога. Згодна з хрусціянскім веравучэннем Сатана (адстаражытнаяўрэйск. satan — праціўнік) — гэта крыніца ўсяго зла на зямлі, ворагчалавека, валадар пекла, кіраўнік ўсёй нячыстай сілы. Па свайму паходжанню — гэтаанёл, які паўстаў супраць Бога і быў скінуты ў пекла. Адно з яго шматлікіхімёнаў — Люцыфер — «Анёл ранішняй зоркі». Шанаванне Сатаны пачалосяяшчэ ў першня стагоддзі нашай эры. Да яго звярталіся за дапамогай у благіхсправах: знішчэнне ворага, насыланне зла, падман і г.д. Лічылася, што Сатанаможа выканаць любую просьбу чалавека, але ўзамен забірае сабе ягоную дущу. Усярэднія стагоддзі ў Заходняй Еўропе былі шырока распаўсюджаны так званыя«чорныя месы», у якіх шанаваўся Сатана. Гэта была пародыя на хрысціянскуюмесу, правілася яна ноччу, у разбуранай царкве, на алтары змяшчаласяраспранутая жанчына, на жывот ёй клалася распяцце дагары нагамі, паміж каленставілася чаша, куды лілася сапраўдная кроў — у час чорнай месы рэзалінехрышчонае немаўля. Хрысціянская царква рашуча змагалася з сатанізмам. Прыгэтым вельмі часта ў зносінах з Сатаной абвінавачваліся нявінныя людзі:жанчыны-знахаркі, ерэтыкі, псіхічна хворыя, якіх у выніку спальвалі навогнішчы. Асабліва пацярпелі жанчыны, бо лічылася, што яны па сваей прыродзесхільныя да сувязяў з Сатаной. Так званая «працэсы над ведзьмамі» — адна з ганебных старонак у гісторыі хрысціянскай царквы.
Сатаніскі рух XX ст. уяўляе сабойшэраг накірункаў, кожны са сваёй праграмай і заснавальнікам. Найбольш вядомым запошніх з'яўляецца англійскі акультыст Алістэр Кроўлі (1875 — 1947). Сваімпаслядоўнікам ён абяцаў дасягнення сатанінскай моцы шляхам напаўненнясексуальна-аргіястычнай энергіяй, якая «пранізвае ўвесь космас». Длягэтага ім была распрацавана складаная сістэма магічных рытуалаў, кудыўваходзілі крывавыя ахвярапрынашэнні, ужыванне наркотыкаў і сексуальнаяненармальнасці. Кроўлі прапаведаваў маральную ўседазволенасць і любыяпачуццёвыя асалоды па прынцыпу «рабі тое, што табе падабаецца». Самён памёр ад перадазіроўкі наркотыкаў.
Адной з самых вядомых сатанінскіхарганізацый XX ст. з'яўляецца «Царква сатаны», заснаваная ў 1966 г. у ЗША былым дрэсіроўшчыкам львоў Энтані Шандарам Лавэем, які ў Вальпургіеву ноч, 30красавіка, гучна абвясціў аб пачатку сатанінскай эры на Зямлі. Яшчэ да гэтай«гістарычнай падзеі», у 1959 г. тыражом 125 тысяч асобнікаў выйшла напісаная Лавэем «Біблія Сатаны», якая атрымала шырокаераспаўсюджванне ў Амерыцы і Еўропе і вытрымала некалькі перавыданняў, у тымліку і на рускай мове. Уся гэтая кніга пабудавана на перакручванні евангельскіхпалажэнняў. Асноўным абавязкам чалавека абвешчана дасягненне самазацвярджэннялюбымі сродкамі. «Князь цемры» для яро наваяўленых прыхільнікаў — гэта ўвасабленне самаўзвялічанага Я. Адвяргаюцца «слабыя»,«лібералы» і «вырадкі''. Д'ябал уяўляецца ў аўры гэткагасупермэна, імітаваць якога павінны ягоныя прыхільнікі. Вось некалькі палажэнняўз „Бібліі Сатаны“: „Той, хто падстаўляе другую шчаку — труслівысабака“, „Ты павінен кіраваца сваімі прыроджанымі інстынктамі“,»Няхай будуць праклятыя лагодныя, бо яны ўспадкуюць прыгнёт",«Няхай будуць дабрашчасныя моцныя, бо яны будуць валадарыць зямлёй»,«Ці не з'яўляемся мы, кіруючыся інстынктамі, драпежнымі звярамі? Калічалавечыя істоты цалкам перастануць рабіць адзін аднаго сваёй здабычай, цізмогуць яны працягваць сваё існаванне?». У той жа час у «БіблііСатаны» адмаўляюцца крывавыя ахвярапрынашэнні, асабліва чалавечыя, — мэтайсатаніста абвяшчацца самарэалізацыя шляхам паслядоўнага адмаўлення хрысціянскіхнормаў, а не прычыненне блага іншаму чалавеку.
Лавэй разглядаў Сатану яквыратавальніка, які клапоціцца аб плоцкіх патрэбах чалавека. Ён лічыў, шточалавек, па сваёй сутнасці з'яўляецца жорсткай і эгаістычнай істотай, часамбольш нізкай, чым жывёла, таму трэба аддаваць Д'яблу д'яблава.
На тэрыторыю былога СавецкагаСаюза сатанізм пранік у пачатку 70-х гадоў праз Адэсу. Потым сатанінскіяарганізацыі былі створаны ў Маскве і Ленінградзе і далей у мног іх іншых, якправіла, буйных гарадах СССР.
Існуюць сатаністы ва ўмовахстрогай канспірацыі, часта іх дзейнасць мае крымінальны характар, і звестак абгэтай секце вельмі мала. Вядома, што на тэрыторыі Расійскай федэрацыі заразіснуе ад 80 да 100 сатанінскіх арганізацый у больш чым 40 гарадах, пры гэтымкаля 40 — толькі ў Маскве, і каля 10 — у Санкт-Пецярбурзе.
Дакладная колькасць сатанінскіхарганізацый на тэрыторыі Беларрусі невядома. Мяркуецца, што яны ёсць амаль ваўсіх буйных гарадах краіны. Праўда, тэрмін існавання гэтых арганізацый, якправіла, невялікі. У асноўным складаюцца яны з моладзі, для якой сатанізм — адна з экзатычных забаў, якая нярэдка спалучаецца з алкаголем, сексам інаркотыкамі. Распаўсюджанню сатанізму ў маладзёжным асяроддзі спрыяезацікаўленасць так званым «цяжкім рокам», у якім музыка, прызначанаявыклікаць у слухачоў агрэсіўную энергію, спалучаецца з тэкстамі, у якіхадмаўляюцца хрысціянскія і гуманістычныя каштоўнасці і, часам, адкрытапрапаведуецца культ Сатаны.
У пачатку 90-х гадоў сатаністы ўкраінах былога Савецкага Саюза заявілі аб сабе шэрагам гучных крымінальныхспраў, у асноўным з нагоды апаганення хрысціянскіх храмаў і рытуальныхзабойстваў. На тэрыторыі Беларусі адбылося адно такое забойства. У кастрычніку 1995 г. у Брэсце двое сатаністаў сякерай забілі маладога чалавека, таксама члена сатанінскайгрупоўкі. У асноўным сатаністы на сваіх службах садысцкі забіваюць катоў ісабак, а потым выкарыстоўваюць іх кроў з рытуальнымі мэтамі.
Хрысціянства сатаністы лічаць"ілжывай жыдоўскай рэлігіяй", яны выварочваюць крыжы на могілках,робяць на цэрквах надпісы тыпу «Сатана жывы», «Смерцьхрысціянскім сабакам», малююць перавёрнутую зорку і лічбу 666. Нярэдкагэта робіцца з хуліганскіх меркаванняў юнакамі, якія не маюць да сатанізмуніякіх адносін.
Сацыялагічныя і псіхалагічныядаследаванні сведчаць, што, як правіла, да сатаністаў трапляюць тыя маладыялюдзі, у сем'ях якіх няма ўзаемапаразумення і пачуцця адзінства, таму яныгвалтоўным чынам імкнуцца задаволіць гэтыя патрэбы, пры адначасовым вострымадчуванні жаху і бессэнсоўнасці жыцця. Такім чынам, сатанізм для іх з'яўляеццаспосабам агрэсіўнай кампенсацыі атрыманых псіхічных траўм, самазацвярджэннясябе шляхам адмаўлення прынятых маральных норм. Як правіла, гэта спалучаецца зпошукам задавальнення ў наркотыках, алкаголі альбо сэксе пры агульнайнезадаволенасці самім сабой і адчуванні сваёй духоўнай убогасці. Вельмі частагаворка павінна весціся не аб свядомым прыняцці чалавекам сатанінскіх поглядаў,а аб ягонай псіхічнай траўміраванасці і маральнай дэзарыентацыі.
Трэба адзначыць, што паняцце «нетрадыцыйнаярэлігія» даволі ўмоўнае, і пад яго падпадаюць вельмі непадобныя паміжсабой вераванні і культы, таму да іх патрэбны дыферэнцыраваны падыход. Зараз усвеце налічваецца 121 мільён прыхільнікаў нетрадыцыйных рэлігій.

Спіс выкарыстаных крыніц
1. Грыгор'ева В.В., Канфесіі на Беларусі (к.ХVII – ХХ стст.) / В.В. Грыгор'ева,У.М. Завальнюк, У.І. Навіцкі, А.М. Філатава. – Мн.: ВП«Экаперспектыва», 1998. – 340с.
2. Адзіночанка В.А., Рэлігіязнауства: вучэбны дапаможнік для ВНУ /В.А.Адзіночанка. — Минск: Універсітэцкае, 2001. — 240 с.
3. Костюкович П.И. Религиоведение: Уч. пособ. – Мн.: «Новоезнание», 2001. – 192с.
4. Круглов А.А. Основы религиоведения. – Мн.: ТетраСистемс, 2002. – 192с.


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.