Реферат по предмету "Разное"


Адрасуецца студэнтам Vкурса стацыянара І vi курса завочнай формы навучання філалагічнага факультэга Беларускага дзяржаўнага універсітэта

УДК [882.6:378] (076) ББК 83.3(Беі)я73 Д89 Рэкамендавана Вучоным саветам філалагічнага факультэта 14 снежня 2006 г., пратакол № 4 Складальнік д-р філал. навук, праф. А. I. Бельскі Рэцэнзент канд. філал. навук, дацэнт Т. П. Казакова Д 89 Дыпломныя работы па беларускай літаратуры: Метадычныя рэкамендацыі па падрыхтоўцы і абароне. Правілы афармлення. Тэматыка: для студ. спец. 1-21 05 01 "Беларус. філалогія" / склад. А. I. Бельскі. — Мінск : БДУ, 2007. — 28 с. Метадычная распрацоўка змяшчае патрабаванні да зместу і структуры дыпломнай работы. Пазначаны арыенціры ў самастойнай навуковл-даследчай дзейнасці. Даюцца рэкамендацыі па афармленні і падрыхтоўцы дыпломнай работы да абароны. Адрасуецца студэнтам V курса стацыянара і VI курса завочнай формы навучання філалагічнага факультэга Беларускага дзяржаўнага універсітэта. УДК [882.6:378] (076) ББК 83.3(Беі)я73© Бельскі А. I., складанне, 2007^ АГУЛЬНЫЯ ЗАЎВАГІ Дыпломная работа выконваецца на заключным этапе навучання ў БДУ, на V курсе стацыянара і VI курсе завочнай формы навучання. Яна павінна быць кваліфікацыйнай, г. зн. адпавядаць патрабаванням, якія прад'яўляюц-ца да падрыхтоўкі і афармлення дыпломных работ у вышэйшых навучальных установах. Студэнт-выпускнік павінен аднаасобна падрыхтаваць завершанае даследаванне на адну з актуальных тэм (праблем) сучаснага беларускага літаратуразнаўства. Дыпломная работа — гэта абагульненае выкладанне самастойна дасягнутых вынікаў даследавання на аснове вывучанай навуковай літаратуры. Узровень выканання работы і вынікі яе абароны даюць падставы Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі зрабіць заключэнне аб магчымасці прысваення выпускніку адпаведнай кваліфікацыі. Прапанаваная тэматыка дыпломных работ — плён навуковай і метадычнай працы многіх выкладчыкаў кафедры беларускай літаратуры і купьтуры, у тым ліку і аўтара гэтай распрапоўкі. Штогод пералік тэм пераглядаецца і абнаўляецца. Тэмы дыпломных работ, іх кіраўнікі вызначаюцца кафедрай і па прадстаўленні дэканатам зацвярджаюцца загадам рэктара. Назва (загаловак) дыпломнай работы, якая падаецца ў Дзяржаўную экзаменаныйную камісію, павінна цалкам адпавядаць зацверджанай тэме. У выпадку, калі неабходна ўнесці істотныя карэктывы ці ўдакладненні ў фармулёўку тэмы, дэкан факультэта на аснове абгрунтавання кафедры хадайнічае аб адпаведных зменах у загадзе рэктара. Правілы афармлення дыпломнай работы сфармуляваны ў адпаведнасці з “Інструкцыяй па афармленні дысертацыі, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі”, зацверджанай пастановай ВАК Беларусі ад 22 лютага 2006 г. (№ 2).^ МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІПатрабаванні да зместу дыпломнай работы. Ад студэнта-дыпломніка патрабуецца дастаткова поўна, з належнай кваліфікаванасцю раскрыць абраную тэму. У сваёй рабоце яму неабходна ў лагічнай паслядоўнасці, аргументавана і доказна выкласці змест і вынікі даследавання. Дыпломная работа павінна мець канцэптуальны характар: асноўныя навуковыя палажэнні неабходна абгрунтаваць на аснове абагульнення літаратуразнаўчых крыніц, спасылак на іх, а таксама з дапамогай пераканальных, красамоўных прыкладаў і цытат з мастацкіх твораў. Змест праведзенага даследавання павінен адлюстраваць знаёмства дыпломніка з літаратурай па тэме, выявіць здольнасць студэнта да самастойнага аналізу і творчага мыслення, засведчыць пра яго належную філалагічную кампетэнцыю.^ Выбар тэмы. Студэнту даецца права выбару тэмы для дыпломнага даследавання. Звычайна яна фармулюецца і паступова распрацоўваецца падчас працы ў навуковым спецсемінары. На заключным этапе тэма можа ўдакладняцца. Не выключана. што ў ходзе кансультацый з кіраўніком будуць уносіцца карэктывы ў план і канцэпцыю работы. Калі студэнт выбірае тэму дыпломнан работы ўпершыню або бярэцца за даследаванне абсалютна новай тэмы, то перад гэтым трэба вызначыць свой інтарэс да пэўнага перыяду гісторыі літаратуры ці творчасці канкрэт-нага пісьменніка, а затым неабходна ўважліва азнаёміцца з прапанаванай тэматыкай. Лепш за ўсё аддаць перавагу тэме, якая так ці інакш крыху вядомая, магчыма, маюцца ўласныя напрацоўкі па ёй. Калі ж студэнт сутыкаецца з праблемай выбару, то пажадана звярнуцца па дапамогу да выкладчыка кафедры і высветліць ступень складанасці тэмы, асаблівасці яе вырашэння, атрымаць звесткі пра крыніцы даследавання. Будучы поспех у значнай ступені залежыць ад усведамлення студэнтам мэты і задач, якіх неабходна дасягнуць у працэсе даследчай дзейнасці. Зрабіўшы выбар, студэнт піша заяву на імя загадчыка кафедры з просьбай зацвердзіць тэму дыпломнай работы і прызначыць навуковага кіраўніка (гл. дадатак 1). Студэнт можа прапанаваць уласную тэму дыпломнай работы. У гэтым выпадку яму патрэбна звярнуцца да загадчыка кафедры з пісьмовай заявай, у якой абгрунтоўваецца мэтазгоднасць гэтага даследавання. Пры станоўчым вырашэнні пытання тэма дыпломнай работы ўключаецца ў пералік тэм кафедры.^ Бібліяграфія, праца з навуковымі крыніцамі. Надзвычай важным этапам у падрыхтоўцы дыпломнай работы з'яўляецца праца па вывучэнні крытычнай і мастацкай літаратуры. На першай кансультацыі выкладчык прапаноўвае бібліяграфічны спіс асноўных навуковых крыніц. якія неаб-ходна выкарыстаць пры напісанні даследавання. Разам з тым у ходзе дас-ледча-пошукавай дзейнасці студэнт працягвае знаёмства з напрацаваным літаратурна-крытычным матэрыялам па абранай тэме, складае пашыраны бібліяграфічны спіс. У бібліятэцы да паслуг наведвальнікаў у наяўнасці маюцца картатэка персаналій, сістэматычны каталог, картатэкі па беларускай літаратуры, літаратуразнаўстве і крытыцы. Арыентуючыся ў інфармацыйным банку бібліятэкі (у тым ліку з дапамогай камп'ютэра). яе аддзелах і фондах, студэнт без цяжкасцей зможа дапоўніць прапанаваны спіс літаратуры іншымі крыніцамі. Бібліяграфія па беларускім літаратуразнаўстве і творчасці асобных пісьменнікаў найбольш поўна сабрана ў спецыяльных бібліяграфічных паказальніках і даведніках (гл., напрыклад: "Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі (т. 1, с. 437—138). Дастаткова аб'ёмны спіс крытычнай літаратуры прадстаўлены ў тыпавой праграме па гісторыі беларускай літаратуры XX — пачатку XXI стагоддзя. Пры спасылцы ў тэксце работы на адпаведную крыніцу неабходна пазначаць парадкавы нумар у бібліяграфічным спісе і нумар старонкі, якія бяруцца ў квадратныя дужкі: [4, с. 118]. Пры гэтым пасля цытаты, калі яна заканчваецца на кропку, кропка ставіцца пасля дужак; калі ж цытата ў канцы мае клічнік ці пытальнік, то гэтыя знакі захоўваюцца, а пасля дужак ставіцца кропка. Спасылкі ў тэксце даследавання на мастацкую і навуковую літаратуру, фонды музеяў і архіваў афармляюцца згодна з зацверджанымі бібліяграфічнымі патрабаваннямі (гл. дадатак 6).^ План дыпломнан работы. Агульныя абрысы плана дыпломнай работы выкладчык абмалёўвае перад студэнтам ужо на першай кансультацыі. Ён прапаноўвае прыкладную канцэптуальную схему дыпломнага даследавання, якая пасля вывучэння літаратуры і заглыблення ў навуковую тэму канк-рэтызуецца і ўдакладняецца. План дэталёва абмяркоўваецца з кіраўніком, у выніку прадуманасці, належнага асэнсавання ён робіцца больш лагічна вывераным і дакладным. Канчатковы варыянт плана можа лічыцца як накірунак для самастойнай даследчай дзейнасці дыпломніка. Пажадана скласці падрабязны рабочы план дыпломнай работы, дзе варта пазначыць чарговасць вылучэння і асвятлення асноўных навуковых палажэнняў, акрэсліць канкрэтныя задачы і шляхі іх рэалізацыі. У адпаведнасці з тэмай работы кіраўнік дае студэнту індывідуальныя заданні (па вывучэнні навуковай літаратуры, зборы матэрыялу, напісанні тэксту дыпломнага сачынення), вызначае этапы працы, сочыць за тэрмінамі іх выканання. Пры неабходнасці можа быць распрацаваны каляндарны план-графік на ўвесь перыяд працы студэнта над дыпломнай работай.^ Структура і аб'ём работы. Дыпломная работа складаецца з тытульнай старонкі, зместу, уводзін, двух-трох раздзелаў, заключэння і бібліяграфічнага спіса.Тытул (тытульная старонка) дыпломнай работы афармляецца паводле адпзведнага ўзору (гл. дадатак 2).^ Змест уключае загалоўкі (назвы) структурных частак з пазначэннем старонак, на якіх размешчаны тэкст (гл. дадатак 3).Уводзіны. У гэтай структурнай частцы даецца сціслая характарыстыка аб'екта даследавання, адзначаецца актуальнасць тэмы, абгрунтоўваецца яе выбар. робіцца агляд навуковых крыніц па тэме з мэтай высвятлення ступені яе даследаванасці і навізны. У сувязі з гэтым фармулююцца мэта дыпломнан работы і задачы, якія неабходна вырашьшь для дасягнення пастаўленай мэты (гл. дадатак 4). Пажадана акрэсліць уласны падыход да распраноўкі тэмы або праблемы, яе пэўных аспектаў, патлумачыць неабходнасць правядзення даследавання. Асноўная частка матэрыялу выкладаецца ў двух ці некалькіх раздзелах, падзел на якія павінен адбывацца ў лагічнай паслядоўнасці. Асвятленне і доказнае абгрунтаванне асноўных навуковых палажэнняў у ходзе літа-ратуразнаўчага аналізу павінна быць падпарадкавана мэце і задачам навуковага пошуку. Пры выкладанні матэрыялу неабходна рабіць спасылкі на аўтараў і крыніцу запазычання той ці іншай думкі, пры гэтым вытрымкі з чужога тэксту афармляюцца ў адпаведнасці з агульнапрынятымі правіламі цытавання (гл. дадатак 5). Вельмі важна, каб у кожным раздзеле былі пададзены вынікі самастойнага даследавання тэмы з пэўнымі ацэнкамі, уласнымі меркаваннямі, канстатацыяй зробленага і сціслымі высновамі.Заключэнне ўключае асноўныя вывады па тэме дыпломнай работы, якія павінны вызначацца навуковай аб'ектыўнасцю і глыбінёй.^ Бібліяграфічны спіс складаецца з двух раздзелаў: "Спіс выкарыстаных крыніц" і "Спіс публікацый дыпломніка" (пры ўмове, калі яны маюцца ў наяўнасці). Бібліяграфія прыводзіцца напрыканцы работы і афармляецца ў ад-паведнасці з агульнапрынятымі правіламі (гл. дадатак 6). Крыніцы размяшчаюцца ў алфавітным парадку паводле прозвішча аўтара ці назвы выдання, пры гэтым пералік даецца ў суцэльнай нумарацыі. Спіс выкарыстанай літаратуры павінен змяшчаць не менш за 30—35 крыніц, уключаючы выкарыстаныя выданні мастацкіх тэкстаў.^ Прыкладны аб'ём дыпломнай работы — 50–55 машынапісных або 70–75 стандартных рукапісных лістоў. Аднак памер работы можа перавышаць вызначаныя межы, паколькі ён залежыць ад ступені распрацоўкі тэмы (праблемы), яе шматаспектнасці, ад шырыні ахопу пытанняў і фактычнага матэрыялу, творчага патэнцыялу студэнта і інш.^ Мова і стыль дыпломнай работы. Дыпломная работа павінна быць напісана навуковым стылем. Моўнае, стылістычнае афармленне тэксту сведчыць пра ўзровень філалагічнай культуры будучага спецыяліста. Таму трэба клапаціцца пра дакладнасць, выразнасць і доказнасць выказанай думкі. Матэрыял неабходна выкладаць лагічна, паслядоўна, пазбягаць агульных выразаў, штампаў, моўных і стылёвых памылак: таўталогіі, выкарыстання слова ў няправільным значэнні, парушэння сувязі ў складаным сказе і інш. Неабходна шліфаваць стыль напісанага тэксту, бо часам адзін сказ вымагае грунтоўнай, удумлівай працы, і таму трэба "абрабіць яго... з цярпеннем" (М. Багдановіч). Дыпломная работа павінна быць пісьменнай, студэнт абавязаны вычытаць тэкст, зрабіць неабходныя выпраўленні, у тым ліку памылак друку.^ Правілы афармлення. Не менш важнай уяўляецца культура афармлення дыпломнай работы. Тэкст яе павінен быць напісаны выразным почыркам або надрукаваны з дапамогай камп’ютэрных сродкаў. Дыпломная работа выконваецца на стандартнай белай паперы фармату А4, на адным баку аркуша. Яна падаецца да абароны ў цвёрдым пераплёце ці ў стандартнай папцы для дыпломнай работы. Тэкст дыпломнай работы афармляеццаў адпаведнасці з прынятымі стандартамі. Памер шрыфту тыпу Times New Roman — 14. Колькасць знакаў у радку павінна складаць 60–70, міжрадковы інтэрвал — 1,5, колькасць радкоў на старонцы — 39–40. Неабходна вытрымліваць памеры палёў: верхняга і ніжняга — 20 мм, левага — 30 мм, правага — 10 мм. Пры перапісванні ці наборы тэксту неабходна захоўваць чырвоны радок, водступам выдзяляць абзацы. Кожную структурную частку работы неабходна пачынаць з новай старонкі. Загалоўкі (назвы) структурных частак друкуюцца па цэнтры радка або пішуц-ца ад рукі тлустым шрыфтам. Кропка ў канцы загалоўка не ставіцца. Старонкі работы нумаруюцца арабскімі лічбамі. Нумар старонкі пазначаецца на верхнім полі з правага боку без кропкі. Першай старонкай дыпломнай работы з'яўляецца тытул, які залічваецца ў агульную колькасць старонак. Змест, уводзіны, заключэнне, спіс выкарыстанай літаратуры не нумаруюцца.^ Абарона дыпломнай работы. На кафедры ствараецца камісія па правядзенні папярэдняй абароны дыпломных работ. Перадабарона адбываецца прыкладна за месяц да абароны работы ў Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі. Прысутнасць кожнага студэнта-дыпломніка абавязковая, ён павінен падаць на разгляд напрацаваныя матэрыялы па тэме свайго даследавання. Завершаную дыпломную работу неабходна прадставіць навуковаму кіраўніку які рыхтуе на яе водзыў. Пасля таго як работа дапушчана кафедрай да абароны, яна накіроўваецца на рэцэнзію. Студэнт, які своечасова здаў работу на рэцэнзаванне (прыкладна за 7–10 дзён да абароны), мае права азнаёміцца з рэцэнзіяй да пачатку абароны ў Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі. Дыпломная работа з водзывам кіраўніка і рэцэнзіяй падаецца на разгляд загадчыку кафедры, які вырашае пытанне аб допуску студэнта да абароны. Допуск студэнта да абароны фіксуецца подпісам загадчыка кафедры на тытульнай старонцы работы. Абарона дыпломнай работы публічная, на ёй, апрача кіраўнікоў і рэцэнзентаў, могуць прысугнічаць прадстаўнікі рэктарата і дэканата, выкладчыкі з іншых кафедраў, студэнты. У сваім выступленні (10–12 хвілін) аўтар дыпломнай работы гаворыць пра актуальнасць тэмы, знаёміць прысутных з пастаўленай мэтай і задачамі, якія вырашаліся ў працэсе літаратуразнаўчага аналізу, сцісла выкладае змест і вынікі даследавання. Студэнту могуць быць зададзены пытанні па тэме работы. Навуковы кіраўнік мае права выказацца пра дыпломнае даследаванне і яе аўтара. Рэцэнзентам даецца агульная характарыстыка работы, пры гэтым ён ацэньвае ўзровень і якасць праведзенага даследавання, адзначае вартасці і вызначае яго слабыя бакі. Пасля абмеркавання камісіяй вынікаў абароны выстаўляецца адзнака, прымаецца рашэнне аб прысваенні выпускніку адпаведнай кваліфікацыі.Дадатак 1 ^ НАПІСАННЕ ЗАЯВЫ Загадчыку кафедры беларускай літаратуры прафесару Шамякінай Т.І. студэнткі V курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” дзённай формы навучання Мацюхінай Таццяны Барысаўнызаява. Прашу замацаваць за мной тэму дыпломнай работы “Тэндэнцыі імпрэсіянізму ў беларускай паэзіі 1910–1920-х гг.” і прызначыць навуковага кіраўніка. 14 студзеня 2006 г. (подпіс) Мацюхіна Т.Б.Дадатак 2 ^ АФАРМЛЕННЕ ТЫТУЛЬНАЙ СТАРОНКІМІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬБЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТФілалагічны факультэт Кафедра беларускай літаратуры і культуры^ ТЭНДЭНЦЫІ ІМПРЭСІЯНІЗМУ Ў БЕЛАРУСКАЙ ПАЭЗІІ 1910–1920-Х ГГ.Дыпломная работа студэнткі V курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” філалагічнага факультэта Мацюхінай Таццяны БарысаўныНавуковы кіраўнік — доктар філалагічных навук прафесар А.І. Бельскі Мінск, 2007Дадатак 3^ АФАРМЛЕННЕ ЗМЕСТУЗМЕСТ Уводзіны ........................................................................................................................ 3–5 Раздзел 1. Эстэтыка імпрэсіянізму і дынамікабеларускай паэзіі пачатку XX стагоддзя ........................................................... 6–15 Раздзел 2. Імпрэсіянізм у паэзіі Максіма Багдановіча ..................................... 16–26 Раздзел 3. Паэтыка імпрэсіянізму ў беларускай паэзіі 1920-х гг. ................ 27–50 Заключэнне ............................................................................................................. 51–53 Бібліяграфічны спіс ............................................................................................. 54–57 Дадатак 4^ ФАРМУЛЁЎКА МЭТ I ЗАДАЧ ДАСЛЕДАВАННЯАктуальнасць тэмы абумоўлена патрэбай асэнсавання феномену імпрэсіянізму ў беларускай паэзіі як з'явы агульнаеўрапейскага мастацкага працэсу, навуковага абагульнення разрозненых фактаў, напрацаванага матэрыялу і стварэння на гэтай аснове канцэпцыі наватарскага і дынамічнага развіцця нацыянальнага паэтычнага мастацтва ў яго арыентацыі на іншакультурны кантэкст. вядучыя эстэтычныя напрамкі і плыні. Да нядаўняга часу беларускае літаратуразнаўства традыцыйна аддавала перавагу даследаванню рэалістычнага тыпу творчасці. Неабходна вызначыць характар прысутнасці і функцыянавання імпрэсіянізму ўлірыцы 1910–1920-х гг. XX стагоддзя, раскрыць яго ролю і значэнне з улікам тагачаснага ўзроўню паэтычнай культуры. Даследаванне імпрэсіянізму як адметнан мастацкай з'явы ўяўляецца важнай праблемай у сучасным айчынным літаратура-знаўстве, перспектыўным кірункам, паколькі актуалізаваны дыскурс вывучаўся фрагментарна і на сёння адсутнічае цэласная падагульняльная праца па праблеме беларускага імпрэсіянізму.^ Мэта дыпломнан работы — выявіць асноўныя тэндэнцыі і заканамернасці станаўлення імпрэсіянізму як адметнай мастацка-стылёвай плыні, вызначыць яго тыпалогію і асаблівасці функцыянавання з улікам нацыянальнай спецыфікі. У сувязі з акрэсленай мэтай неабходна вырашыць наступныя задачы: даць канцэптуальную характарыстыку імпрэсіянізму як адметнай эстэтычнай з’явы ў еўрапейскай літаратуры і мастацтве, ідэнтыфікаваць яго праявы ў беларускай паэзіі 1910–1920-х гг. у тыпалагічнай суаднесенасці і з улікам мастацкай своеасаблівасці; паказаць трансфармацыю беларускай паэзіі ў іншанацыянальныя кантэксты і раскрыць працэс узбагачэння культуры творчасці ў ракурсе рэцэпцыі эстэтыкі еўрапейскага імпрэсіянізму; выявіць стылеўтваральныя элементы імпрэсіяністычнай творчасці, адметнасць наватарскіх вершаваных структур, мастацкіх прынцыпаў, прыёмаў і сродкаў пры стварэнні “новай паэтычнай рэальнасці”; раскрыць эстэтычны пошук у рэчышчы імпрэсіянізму як плённы эксперымент, важны складнік літаратурнага працэсу, які мадэрнізаваў паэтычную свядомасць, істотна пашыраў яе стылёвыя і выяўленчыя межы.Дадатак 5 ^ АФАРМЛЕННЕ БІБЛІЯГРАФІІ Ў СПІСЕ КРЫНІЦа) Прыклады бібліяграфічнага апісання самастойных выданняўАдзін, два або тры аўтарыШамякіна, Т. І. Беларуская класічная літаратурная традыцыя і міфалогія / Т. I. Шамякіна. — Мінск : БДУ, 2001. — 238 с.Дудараў, А. Князь Вітаўт : п’есы / А. Дудараў. — Мінск : Маст. літ., 2005.— 318 с.Мішчанчук, М. I. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя / М. I. Мішчанчук, I. С. Шпакоўскі. — Мінск : Вышэйш. шк., 2001. — 352 с.Грамадчанка, Т. К. Праблемы сучаснай беларускай крытыкі / Т. К. Грамадчанка, А. С. Гурская, Л. М. Гарэлік. — Мінск : Навука і тэхніка, 1996. — 219 с.^ Чатыры і больш аўтараў Нарысы беларуска-ўкраінскіх літаратурных сувязей: культур.-гіст. і літаратуразн. аспекты праблемы / НАН Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы / М. А.Тычына [і інш.]; навук. рэд. М. А. Тычына, У. I. Мархель. — Мінск : Беларус. навука, 2002. — 383 с. Культурология : учеб. пособие для вузов / С. В. Лапина [и др.]; под общ. ред. С. В. Лапиной. — 2-е изд. — Минск : ТетраСистемс, 2004. — 495 с.Калектыўны аўтар Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду! : успаміны, інтэрв’ю, эсэ / уклад. Г. Шаблінскай. — Мінск : Маст. літ., 2005. — 518 с. Душа мая тужлівая... : вершы, паэмы / уклад. В. Шніпа. — Мінск : Маст. літ., 2005. — 303 с. Беларускі фальклор : энцыкл. : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 2005. — Т. 1: Акапэла — Куцця. — 768 с.Шматтомнае выданне Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / НАН Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы; рэдкал.: У. В. Гніламёдаў [і інш.]. — Мінск : Беларус. Навука, 1999—2003. — 4 т. Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / НАН Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы; рэдкал.: У. В. Гніламёдаў [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1999—2003. — Т. 1: 1901—1920 / Л. Я. Гаранін [і інш.]. — 1999. — 583 с: Т. 4, кн. 1 : 1966—1985 / С. А. Андраюк [і інш.]. — 2002. — 928 с.Купала, Я. Поўны збор твораў : у 9 т. / Я. Купала. — Мінск : Маст. літ., 1995—2003. —9 т.Асобны том у шматтомным выданні Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / НАН Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы: рэдкал.: У. В. Гніламёдаў [і інш.]. —Мінск : Беларус. навука, 1999—2003. — Т. 3: 1941 — 1965 / Г. П. Тварановіч [і інш.]. — 2001.— 952 с.Багдановіч, М. Поўны збор твораў : у 3 т. / М. Багдановіч. — 2-е выд. — Мінск : Беларус. навука, 2001.— Т. 1: Вершы, паэмы, пераклады, наследаванні, чарнавыя накіды. — 751 с.Зборнікі артыкулаў, навуковых прац Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі : зб. арт. / пад навук. рэд. Р. М. Кавалёвай, В. В. Прыемка. — Мінск : Беспрынт, 2005. — Вып. 2. — 269 с. Творчая асоба I. Навуменкі і праблемы беларускай філалогіі і адукацыі : зб. навук. арт. / рэдкал.: Т. I. Шамякіна (гал. рэд.) [і інш.]; уклад. А. I. Бельскі. — Мінск : РІВШ, 2006. — 336 с.Матэрыялы канферэнцый Комплекснае даследаванне фальклору і этнакультуры Палесся : матэрыялы II Міжнар. навук. фальклорна-этналінгвіст. канф., 14—15 крас. 2005 г. / рэдкал.: В. Ліцьвінка (уклад.) [і інш.]. — Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2005. — 338 с. Куляшоўскія чытанні : матэрыялы Міжнар. навук. канф., 26—27 крас. 2006 г. / Мін-ва адук. Рэсп. Беларусь, Магілёўс. дзярж. ун-т імя А. А. Куляшова; рэдкал.: А. М. Макарэвіч (адк. рэд.) [і інш.]. — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2006. — 322 с.^ Вучэбна-метады чныя матэрыялыЛойка, А. А. Роўнакутны трохвугольнік, або Ад Палямона да Максіма Танка : дапам. па спецкурсе “Беларуска-руска-польскія літаратурныя сувязі” / А. А. Лойка: Беларус. дзярж. ун-т, філал. ф-т. — Мінск, 2003. — 214 с. Метадычныя ўказанні і ілюстрацыйны матэрыял да правядзення фальклорнай практыкі студэнтаў I курса філалагічнага факультэта / Беларус. дзярж. ун-т: аўт.-склад. Р. М. Кавалёва [і інш.]; пад рэд. Р. М. Кавалёвай. — Мінск, 1998. — Вып. 3: Беларуская вясельная абраднасць. — 58 с.Інфармацыйныя выданні Сцяжынка ў даўніну : навукова-бібліягр. паказ. / склад. Л. А. Мазурына, Т. К. Цяпкова. — Мінск : РЦЭВД, 1995. — 27 с. Структура і дынаміка дзіцячага чытання ў Рэспубліцы Беларусь : па матэрыялах даследавання / Нац. б-ка Беларусі; склад. Н. М. Касілава, М. I. Андарала. — Мінск, 1999. — 18 с.Аўтарэферат дысертацыі Дасаева, Т. М. Паэтыка лірызму ў беларускай публіцыстыцы і мастацкай прозе : аўтарэф. дыс.... д-ра філал. навук: 10.01.10; 10.01.01 / Т. М. Дасаева; Беларус. дзярж. ун-т. — Мінск, 2002. — 39 с.Заяц, Н. В. Творчасць Васіля Зуёнка: узаемадзеянне лірычнага і эпічнага : аўтарэф. дыс. ... канд. філал. навук: 10.01.01 / Н. В. Заяц; НАН Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы. — Мінск, 2006. — 21 с.Архіўныя матэрыялы Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (БДАМЛіМ). — Фонд 16. — Воп. 1. — Адз. зах. 1. Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі (ЦНБ НАН Беларусі), аддзел рэдкай кнігі і рукапісаў. — Фонд 23. — Воп. 1. — Адз. зах. 424.б) прыклады бібліяграфічнага апісання складовых частак выданняўСкладовая частка кнігіТычына, М. Цана прароцтваў / М. Тычына // Чорны, К. Выбр. тв. /уклад. і прадм. М. Тычыны; камент. М. Тычыны, Я. Янушкевіча. — Мінск : Беллітфонд, 2000. — С. 3—24.Раздзел з кнігіЛойка, А. А. Максім Гарэцкі / А. А. Лойка // Гісторыя беларускай літаратуры: дакастрычніцкі перыяд : у 2 ч. / А. А. Лойка. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мінск : Вышэйш. шк., 1989. — Ч. 2. — Раздз. 8. — С. 364—392.Бунакова, В. А. Формирование русской духовной культуры / В. А. Бунакова // Отечественная история : учеб. пособие / С. Н. Полторак [и др.]; под ред. Р. В. Дегтяревой, С. Н. Полторака. — М., 2004. — Гл. 6. — С. 112—125.Частка са збору твораў, выбраных твораўТанк, М. Казка пра Музыку / М. Танк // 3б. тв : у 13 т. — Мінск : Маст. літ., 2006. — Т. 1. — С. 162—180.Сачанка, Б. Родны кут / Б. Сачанка // Выбр. тв. : у 3 т. — Мінск : Маст. літ., 1995. — Т. 3: Аповесці. — С. 361—470.Гілевіч, Н. Перажыўшы вайну / Н. Гілевіч // Выбр. тв. : у 2 т. — Мінск : Маст. літ., 1991. — Т. 2. — С. 173—348.Складовая частка зборнікаМазанік, Л. Максім Багдановіч / Л. Мазанік // Шляхам гадоў : гіст.-літ. зб. / рэдкал.: Г. Кісялёў [і інш.]; уклад. Я. Янушкевіч. — Мінск : Маст. літ., 1994.— С. 298—306.Якіменка, Т. С. Аб песенна-эпічнай традыцыі ў музычным фальклоры беларусаў / Т. С. Якіменка // Беларуская музыка: гісторыя і традыцыі : зб. навук. арт. / Беларус. дзярж. акад. музыкі: склад. і навук. рэд. В. А. Антаневіч. — Мінск, 2003. — С. 47—74.^ Артыкулы са збсрнікаў тэзісаў. дакладаў і матэрыялаў канферэнцый Гніламёдаў, У. В. Янка Купала, Якуб Колас і Сярэбраны век / У. В. Гніламёдаў // Янка Купала і Якуб Колас у кантэксце славянскіх літаратур : матэрыялы Міжнар. навук.-тэарэт. канф., Мінск, 3—4 кастр. 2002 г. / У. В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 2002. — С. 7—14.Ермакова, Л. Л. Полесский каравайный обряд в пространстве культуры / Л. Л. Ермакова // Тураўскія чытанні : матэрыялы рэсп. навук.-практ. канф., Гомель, 4 верас. 2004 г. / НАН Беларусі, Гомел. дзярж. ун-т; рэдкал.: У. I. Коваль [і інш.]. — Гомель, 2005. — С. 173—178.^ Артыкул з выдання, якое працягваецца Чаеўская, М. Эвалюцыя вобразнай сістэмы твораў К. Чорнага 20-х гадоў / М. Чаеўская // Міфалогія — фальклор — літаратура : праблемы паэтыкі : зб. навук. прац / Беларус. дзярж. ун-т, філал. ф-т; пад агульн. рэд. В. П. Рагойшы; склад. Т. I. Шамякіна. — Мінск : РІВШ, 2004. — Вып. 3. — С. 170—179.Артыкул з часопіса Верына, У. Ю. Эвалюцыя паэтычнай сістэмы А. Разанава / У. Ю. Верына // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — 2000. — №2. — С. 32—35.Лявонава, Е. “Не адзінокі востраў...”: В. Быкаў і сусветная літаратура / Е. Лявонава // Полымя. — 2005. — № 8. — С. 166—182.Артыкул з газетыПадаляк, Т. “Яшчэ з юнацкага ўзросту пакрылі скроні серабром...” / Т. Падаляк // Звязда. — 2005. — 14 студз. — С. 7.Галубовіч, Л. Учарашняе сённяшняе / Л. Галубовіч // ЛіМ. — 2006. — 4 жн. — С. 6.Артыкул з энцыклапедыі, слоўнікаШыкунова, Э. В. Экспрэсіянізм / Э. В. Шыкунова // Беларус. энцыкл. : у 18 т. — Мінск : БелЭн, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 78.Жураўлёў, В. П. Уладзімір Кандраценя / В. П. Жураўлёў, Л. I. Шырын // Беларускія пісьменнікі : біябібліягр. слоўн. : у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса; рэдкал.: I. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 1994. — Т. 3: Івашын — Кучар.—С. 134.РэцэнзііМарціновіч, А. Душа весніцца ад шчырай песні / А. Марціновіч // ЛіМ. — 2006.— 13 кастр.— С. 6.— Рэц. на кн.: Кустава, В. Тамсама : вершы / В. Кустава. — Мінск : Маст. літ., 2006. — 150 с.Архіўныя матэрыялы Ліст М. Лужаніна да П. Труса // БДАМЛіМ. — Фонд 66. — Воп. 1. — Адз. зах. 1492. — Л. 3.Дадатак 6^ АФАРМЛЕННЕ БІБЛІЯГРАФІЧНАГА СПІСАБІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС СПІС НАВУКОВЫХ КРЫНІЦАлпатов, М. В. Поэтика импрессионизма / М. В. Алпатов // Этюды по всеобщей истории искусств: избр. искусствовед. работы. Зап.-европ. искусство. Рус. и сов. искусство / М. В. Алпатов; [вступ. ст. Д. И. Сабарьянова]. — М.: Сов. художник, 1979. — С. 123—132.Андреев, Л. Г Импрессионизм = Impressionisme: Видеть. Чувствовать. Выражать / Л. Г. Андреев. — М. : Гелеос, 2005. — 320 с.Арсеньнева, Н. Пад сінім небам: вершы (1921—1925)/ Н. Арсеньнева. — Факсіміл. выд. — Вільня: "Вілен. выд-ва" Б. Клецкіна, 1927. — 143 с.Бабарэка, А. Максім Багдановіч у літаратурных ацэнках / А. Бабарэка // Узвышша. — 1927. —№2.— С. 131—156.Бабарэка, У. Творчасць Ул. Дубоўкі / А. Бабарэка // Узвышша. — 1928. —№ 1.— С. 134—170.Багдановіч, I. Э. Авангард і традыцыя: беларус. паэзія на хвалі нац. адраджэння / I. Э. Багдановіч; НАН Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы. — Мінск : Беларус. навука, 2001. — 386 с.Багдановіч, М. Поўны збор твораў : у 3 т. / М. Багдановіч. — Мінск : Беларус. навука, 1991—1995. — 3 т.Белый, А. Символизм как миропонимание / А. Белый: сост., вступ. ст. и примеч. Л. А. Сутай. — М.: Республика, 1994. — 528 с.Бугаёў, Д. Уладзімір Дубоўка: кн. пра паэта/ Д. Бугаёў. — Мінск : Беларус. навука, 2005. — 324 с.Бярозкін, Р. Чалавек на прадвесні: расказ пра Максіма Багдановіча / Р. Бярозкін. — Мінск : Нар. асвета, 1986. — 175 с.Васючэнка, П. В. Беларуская літаратура XX стагоддзя і сімвалізм / П. В. Васючэнка; Мін-ва адук. Рэсп. Беларусь, Мін. дзярж. лінгв. ун-т.— Мінск : МДЛУ, 2004. — 110 с.Гарэцкі, М. Гісторыя беларускае літаратуры / М. Гарэцкі: уклад. і падрыхт. тэксту Т. С. Голуб. — Мінск : Маст. літ., 1992. — 479 с. Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / НАН Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы; рэдкал.: У. В. Гніламёдаў [і інш.]. — Мінск : Беларус. навука, 1999—2003. — Т. 1 : 1901—1920 / Л. Я. Гаранін [і інш.]. — 1999. — 583 с.Гніламёдаў, У. Янка Купала: новы погляд : дапам. для настаўнікаў / У. Гніламёдаў — Мінск : Нар. асвета, 1995. — 176 с.Дубоўка, У. О Беларусь, мая шыпшына... : выбр. / У. Дубоўка; ук-лад. Д. М. Давідоўскага, 3. К. Пазняк (У Шэкспір. Санеты). — Мінск : Маст. літ., 2002. — 318 с.Жылуновіч, 3. Узгоркі і нізіны : крытыч. нарысы / 3. Жылуновіч (Цішка Гартны). — Мінск : Белдзяржвыд., 1928. — 322 с.Замоцін, I. Творы : літ.-крытыч. арт. / I. Замоцін; склад. Я. М. Гаварушка. — Мінск : Маст. літ., 1991. — 335 с.Званарова, Л. Колеравая сімволіка ў паэзіі Зінаіды Гіпіус і Наталлі Арсенневай / Л. Званарова // Культура беларускага замежжа / пад рэд. А. Сабалеўскага; склад. і прадм. А. Сабалеўскага. — Мінск : Беларус. навука, 1998. — Кн. 3.— С. 97—109.Івашын, В. У кантэксце мастацкіх культур / В. Івашын // Полымя. — 1998. — № 12. — С. 256—269. Импрессионисты, их современники, их соратники: Живопись. Графика. Литература. Музыка : [сб. ст.]; под ред. А. Д. Чегодаева. — М. : Искусство, 1976. — 319 с. История всемирной литературы : в 9 т. / АН СССР, Ин-т мировой лит. им. А. М. Горького. — М.: Наука, 1983—1994. — Т. 4, 7, 8.Кабаковіч, А. К. Паэзія Максіма Багдановіча: дыялектыка рацыянальнага і эмацыянальнага / А. К. Кабаковіч. — Мінск : Навука і тэхніка, 1978.— 136 с.Каваленка, В. А. Вытокі. Уплывы. Паскоранасць: развіццё беларус. літ. XIX—XX стст. / В. А. Каваленка. — Мінск : Навука і тэхніка, 1975. — 335 с.Каваленка, В. А. Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры / В. А. Каваленка. — Мінск : Навука і тэхніка, 1981. — 320 с.Каваленка, В. В. Максім Багдановіч і пошукі рускай паэзіі пачатку XX стагоддзя / В. В. Каваленка // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 4, Філа-логія. Журналістыка. Педагогіка. — 1986. — № 3. — С. 3—5.Конан, У. Святло паэзіі і цені жыцця: лірыка Максіма Багдановіча / У. Конан. — Мінск : Маст. літ., 1991. — 207 с. Литературно-эстетнческие концепции в России конца XIX — начала XX в. / АН СССР, Ин-т мировой лит. им. А. М. Горького; отв. ред. Б. А. Бялик. — М.: Наука, 1975. — 416 с. Логиш, С. В. Импрессионистический пейзаж в поэзии Поля Верлена (Пейзаж и герой. — Слово в пейзаже. — Темы и образы) / С. В. Логиш // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — 1986. —№ 1.— С.29—31.Лойка, А. А. Гісторыя беларускай літаратуры: дакастрычніцкі перыяд : у 2 ч. / А. А. Лойка. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мінск : Вышэйш. шк., 1989. — Ч. 2. — 480 с.Лойка, А. А. Максім Багдановіч / А. А. Лойка. — Мінск : Навука і тэхніка, 1966. — 335 с.Луцкевіч, А. Праблемы красы й мастацтва ў творах Максіма Багдановіча / А. Луцкевіч // Крыніца. — 1999. — № 4—5. — С. 15—27.Лявонава, Е. А. Плыні і постаці: з гісторыі сусвет. літ. другой паловы XIX — XX ст. : дапам. для настаўнікаў / Е. А. Лявонава. — Мінск : Рэд. час. "Крыніца", 1998. — 336 с.Максічовіч, В. А. Беларуская літаратура першай трэці XX стагоддзя : вучэб. дапам. для студ. філал. спец. ВНУ / В. А. Максімовіч. — Мінск : Беларус. навука, 2006. — 424 с.Мушынскі, М. Навуковая і літаратурна-крытычная спадчына М. Багдановіча / М. Мушынскі // Багдановіч, М. Поўны збор твораў : у 3 т. / АН Беларусі, Ін-тліт. імяЯ. Купалы; рэдкал.: В. В. Зуёнак [і інш.]. —Мінск : Навука і тэхніка, 1993. — Т. 2. — С. 446—480.Навіна, А. Адбітае жыццё : лекцыі і стацці з беларус. адраджэнскае літ. / Антон Навіна (А. Луцкевіч). — Вільня : Выданне Беларус. выд. т-ва, 1929. — Кн. 1.— 145 с.Навіна, А. Галоўныя кірункі ў беларускай поэзіі / Антон Навіна (А. Луцкевіч). — Вільня : [Друк Я. Левіна], 1933. — Адбітак з “Гадавіка БНТ”.— Кн. 1. — 20 с.Навуменка, I. Змітрок Бядуля / I. Навуменка. — 2-е выд. — Мінск : Беларус. Навука, 2004. — 227 с.Навуменка. I. Максім Багдановіч / I. Я. Навуменка.— Мінск : Беларус. Навука, 1997.— 141 с. Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей : у 4 кн. / АН Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы. — Мінск : Беларус. навука, 1993— 1995. — Кн. 2 : Пачатак XX ст. 1900—1917 / Т. К. Чабан [і інш.]. — 1994. — 444 с. Проблемы поэтики в зарубежной литературе XIX—XX вв.: межвуз. сб. науч. тр. / Моск. обл. пед. ин-т им. Н. К. Крупской; редкол. : В. Н. Богословский (отв. ред.) [и др.]. — М.: МОПИ, 1989. — 120 с.Пятуховіч, М. Максім Багдановіч як паэта-імпрэсіяністы / М. Пятуховіч // Полымя. — 1923. — № 7—8. — С. 92—99.Рагойша, В. Вяршыні: з невядомага і забытага пра Я. Купалу, Я. Коласа, М. Багдановіча / В. Рагойша. — Мінск : Універсітэцкае. 1991. — 197 с.Ревалд, Л. История импрессионизма / Д. Ревалд: пер. с англ. — М.: Республика, 1994. — 413 с.Сініла, Г. В. Максім Багдановіч як перакладчык заходнееўрапейскай паэзіі / Г. В. Сініла // Весн. Беларус. дзярж. ун-та. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. — 1991. — № 3. — С. 3—9.Страпьцоў, М. Загадка Багдановіча / М. Стральцоў. — Мінск : Беларусь, 1968.— 120 с.Тарасюк, Л. Белорусский поэтический импрессионизм / Л. Тарасюк // Нёман. — 1996. — №6. — С. 241—252.47. Тарасюк, Л. Апалогія красы : кн. пра беларуск


Не сдавайте скачаную работу преподавателю!
Данный реферат Вы можете использовать для подготовки курсовых проектов.

Поделись с друзьями, за репост + 100 мильонов к студенческой карме :

Пишем реферат самостоятельно:
! Как писать рефераты
Практические рекомендации по написанию студенческих рефератов.
! План реферата Краткий список разделов, отражающий структура и порядок работы над будующим рефератом.
! Введение реферата Вводная часть работы, в которой отражается цель и обозначается список задач.
! Заключение реферата В заключении подводятся итоги, описывается была ли достигнута поставленная цель, каковы результаты.
! Оформление рефератов Методические рекомендации по грамотному оформлению работы по ГОСТ.

Читайте также:
Виды рефератов Какими бывают рефераты по своему назначению и структуре.

Сейчас смотрят :

Реферат Образование Русского централизованного государства 5
Реферат Международное сотрудничество в области борьбы с терроризмом
Реферат Особенности заключения и исполнения договора страхования гражданской ответственности организаций
Реферат Поволжский экономический район Территориальная организация строительного комплекса России
Реферат Чужого горя не бывает...
Реферат A Hobby Of Murder Essay Research Paper
Реферат Особенности политического имиджа
Реферат Власть и проблемы ее легитимности
Реферат Genetic Engineering Essay Research Paper Genetics EngineeringHollywood
Реферат Обострение хронического гастрита. История болезни
Реферат Герой времени в «Горе от ума» Грибоедова
Реферат Возникновение государств Древнего Востока
Реферат Михайло Грушевський та соціологія в Україні
Реферат Занятость и проблемы трудоустройства лиц пожилого возраста
Реферат Adolescent Depression Essay Research Paper Adolescent Depression 2